Реферат по предмету "Краеведение и этнография"


Гісторыя этнаграфіі Беларусі

Гістарорыя этнаграфіі Беларусі
шляхта сялянство тэрыторыя каланізацыя
Першыяпісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно – больш за 2тыс. гадоў таму. Дакладна пра старажытнае насельніцтва Беларусі – крывічоў(палачан), дрыгавічоў, радзімічаў, літву, яцвягаў і іншых паведамляюцьлетапісы, у прыватнасці «Аповесць мінулых часоў» («Повесть временных лет», пач.XII ст.). У аснову «Аповесці» былі пакладзены больш раннія звесткі пра славян;яе аўтар (ім быў, верагодна, манах Кіева-Пячэрскай лаўры Нестар) пачынае свойлетапіс з біблейскіх часоў, расказвае пра паходжанне славян, іх рассяленне наЎсходне-Еўрапейскай раўніне, складаныя ўзаемаадносіны з суседзямі (венграмі,хазарамі, германцамі, балтамі і інш.), звяртае ўвагу і на грамадскі лад жыцця,звычаі, вераванні. Нягледзячы на агульнае паходжанне і рэлігію славянскіхплямён, у іх назіраліся прыкметныя культурна-бытавыя асаблівасці; летапісецдаволі падрабязна расказвае пра сямейна-шлюбныя адносіны ў палян, іх «кротостьи стыдение ко снохам и матерям», нетрываласць шлюбу ў драўлян, пра ігрышчы, штоналаджваюцца паміж сёламі ў радзімічаў, дзе адбываюцца «плясания и бесовскапесни» і «умыкаху жены собе», пра перажыткі матрыярхату ў мазаўшан, праўстойлівы звычай славян і крывічоў парыцца з венікам у лазнях («і тако самі сямачат, едва вылезут живи»), што было не ўласціва дрыгавічам, палянам і валынянам.У ХІV – ХVІІ стст. з’яўляюцца летапісы-хронікі – «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі»Аляксандра Гваньіні (1578, 1581), «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая іўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага (1582), «Хроніка Быхаўца» (1-ая пал. ХVІ ст.), «Баркулабаўскілетапіс» (пач. ХVІІ ст.), «Хроніка горада Магілёва». У іх побач з запісамігістарычных падзей даецца цікавая інфармацыя аб этнічнай геаграфіісярэднявечча, аб ладзе жыцця, звычаях і вераваннях мясцовага насельніцтва. Выдатнымлітаратурна-энтаграфічным помнікам эпохі Адраджэння з’яўляецца «Паэма пра зубра»Міколы Гусоўскага (выдадзена першапачаткова на лацінскай мове. Кракаў, 1523).Паэт-гуманіст з вялікай любоўю апісаў свой край – Беларусь, прыгажосць яепрыроды, быт і заняткі жыхароў – ратных рыцараў, паляўнічых, аратых. Сазнакамітых дзеячаў сярэднявечча, якія ўнеслі каштоўны ўклад у вывучэнне праблемэтнічнай культуры, мясцовага быту і звычаевага права, варта назваць СаламонаРысінскага (1560 (?) – 1625) і Льва Сапегу (1557–1633).У канцы ХVІІІ – першайпалове ХІХ ст. выйшаў шэраг прац па краязнаўству і этнаграфіі Беларусі. Сяродіх адзначым, у прыватнасці, такія як: А. Меер. Апісанне Крычаўскагаграфства, або былога староства 1786 года; І. Ляпехін. Дзеннікавыя запіскіпадарожжа… (1780, 1805), В. Севяргін. Запіскі падарожжа па заходніх правінцыяхРасійскай дзяржавы (1803); Л. Галамбеўскі. Дом і двары (Domy i dwory, 1830),Люд польскі, яго звычаі і забабоны (1830); З. Даленга-Хадакоўскі. Праславяншчыну ды хрысціянства (1818); Ю. Крашэўскі. Успаміны з Валыні, Палесся іЛітвы (1840); Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны (1839); Я. Баршчэўскі. «ШляхціцЗавальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (1844–1846) і інш.
Бытшляхты і беларускага сялянства знайшоў свае адлюстраванне і ў мастацкіх творахАдама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі (Кандратовіча). Нагадаем паэмыА.Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і «Дзяды». У Сыракомлі, апрача шматлікіх паэтычныхтвораў, ёсць спецыяльныя краязнаўча-этнаграфічныя працы – «Вандроўкі па маіхбылых ваколіцах» (1853), «Нёман ад вытокаў да вусця» (1861), «Экскурсія паЛітве ў радыусе ад Вільні» (т. 1 – 2, 1857–1860) і інш. Важную ролю ў пашырэнніэтнаграфічных ведаў адыгрывала і музейна-збіральніцкая дзейнасць.Захавальнікамі рэліквій і каштоўных рэчаў – помнікаў элітарнай і бытавойкультуры выступалі магнацкія маенткі, шляхецкія сядзібы, храмы. Прыкметную ролюў этнаграфічным вывучэнні Беларусі адыграла дзейнасць Рускага імператарскагагеаграфічнага таварыства (РГТ), заснаванага ў 1847 годзе ў Санкт-Пецярбургу.Заснавальнікі і кіраўнікі РГТ – К. Бэр, Н. Надзеждзін, К. Кавелінвызначылі месца этнаграфіі ў сістэме навук, сфармулявалі яе задачы, распрацаваліметады этнаграфічных даследванняў. Адначасова была распрацавана праграмасістэматычнага вывучэння народнай культуры і быту. У 1867 г. у Вільні быўзаснаваны Паўночна-Заходні аддзел РГТ, які стаў новым цэнтрам па этнаграфічнамувывучэнню Беларусі і суседняй Літвы. Вакол яго гуртаваліся мясцовыя сілыдаследчыкаў і аматараў-краязнаўцаў; пазней стаў выдавацца часопіс «ЗапискиСеверо-Западного отдела Русского географического общества» (1910–1914; рэдактарДзмітрый Даўгяла).
Уканцы 50 – пачатку 60-ых гадоў разгарнулася мэтанакіраваная работа пасістэматызацыі і абагульненні разнастайных звестак па гісторыі, геаграфіі,народнай гаспадарцы, трыдыцыйнай культуры ў заходніх губернях Расіі. Найбольшпоўная і каштоўная інфармацыя была змешчана ў кнігах, прысвечаных Гродзенскай іМінскай губерням. Іх аўтары-складальнікі П. Баброўскі і І. Зяленскі дэталёваахарактарызавалі геаграфічныя ўмовы, мясцовыя ландшафты, флору і фауну, шляхізносін, гістарычнае мінулае краю, нацыянальны і сацыяльны склад насельніцтва,яго традыцыйныя заняткі, ежу, жыллё, адзенне, побыт, народны каляндар, звычаі,абрады, фальклор. Выхад «Матэрыялаў…» быў прыкметнай з’явай у жыцці навуковай ікультурнай грамадскасці не толькі Беларусі, але і Расіі.
Амальадначасова з выхадам у свет шматтомных «Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкіРасіі» ў Парыжы, а затым у Пецярбургу быў выдадзены Р.Ф. Эркертам першыэтнаграфічны атлас Беларусі (1863–1864). Ён складаўся з 6 карт, якія паказваліразмяшчэнне розных народаў – беларусаў, рускіх, украінцаў (усе яны паказаны падагульнай назвай «рускія»), палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў, яўрэяў.Тэкставыя матэрыялы былі выдадзены асобнай кнігай «Погляд на гісторыю іэтнаграфію заходніх губерняў Расіі» (1864). Аўтар дае высокую ацэнкусярэднявечнай культуры Беларусі і выказвае сумненне ў заваяванні яе літоўцамі,як гэта сцвярджалася ў афіцыйным расійскім друку. У 1864 г. выйшла яшчэадна аналагічная праца – «Атлас народанасялення Заходне-Рускага краю паверавызнаннях» А.Ф. Рыціха. Атлас складаўся з 10 карт, якія паказвалі геаграфіюрассялення беларусаў і іншых народаў.
Шматэтнаграфічных матэрыялаў публікавалася ў перыядычных выданнях – навуковыхзборніках, часопісах, газетах. У ліку гэтых выданняў ужо згаданыя «Этнографическийсборник», «Записки Русского географического общества», «ЗапискиСеверо-Западного отдела Русского географического общества», а таксама «Современник»(1836–1866), «Этнографическое обозрение» (1889–1916), «Живая старина» (1890–1916),«Вестник Западной России» (1864–1871). Тут друкавалі свае працы вядомыязбіральнікі і даследчыкі беларускай этнаграфіі – П.М. Шпілеўскі, А.К.Кіркор, М.Я.Нікіфараўскі,Е.Р. Раманаў, М.М. Косіч, А.М. Пыпін, І. Эрэміч, М.Я. Янчук, Я.Ф. Карскі,М.В. Доўнар-Запольскі, А.М. Харузін, А.К. Сержпутоўскі, І.А. Сербаў і інш.
У другойпалове ХІХ ст. разам з небывалым пашырэннем краязнаўчых і этнаграфічных ведаўаб Беларусі, выхадам у свет грунтоўных абагульняючых прац былі закладзенытрывалыя асновы этнаграфіі (этналогіі) як навукі аб народах-этнасах, іхгісторыка-культурных стасунках і заканамернасцях развіцця ў прасторы і часе.Гэты перыяд характарызаваўся з’яўленнем цэлай плеяды таленавітых этнографаў. Для П.Шпілеўскага, Ю. Крашэўскага, У. Сыракомлі шматдзенныя вандроўкі ў паштовыхэкіпажах, іх сустрэчы і гутаркі з мясцовымі жыхарамі былі не толькі пашырэннемэтнаграфічных ведаў, але і апрабаваннем жыццевых установак, маральных высноў,фарміраваннем актыўных грамадзянскіх пазіцый. П.М. Шпілеўскі ў сваіхлітаратурна-краязнаўчых нарысах «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» (1853–1854),«Мазыршчына» (1859), «Вясельныя абрады ў засценкаўцаў Віцебскай губерні»(1854).
Увывучэнні традыцыйна-бытавой культуры Паўночнай Беларусі прыкметнае месца ўшэрагу нястомных збіральнікаў этнаграфічнай спадчыны належыцьМ.Я.Нікіфароўскаму. У сваіх «Нарысах простанароднага жыцця-быцця ў ВіцебскайБеларусі» (1895) ён узнаўляе шырокую і рэалістычную карціну народнага жыцця,скурпулезна, з метадычнай паслядоўнасцю апісвае сялянскую сядзібу – жылле,гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, разнастайныя прадметы ўжытку, земляробчыяпрылады, адзенне, ежу. Кніга М.Нікіфароўскага – гэта першае ў Беларусі, як інаогул у тагачаснай Расіі, грунтоўнае і сістэматычнае даследаванне матэрыяльнайкультуры. Вывучэнню этнаграфічнай спадчыны беларусаў аддаў шмат сіл і энергіівядомы беларускі этнограф Е.Р. Раманаў асноўная яго праца «Беларускі зборнік» у9 тамах (1886–1912) – свайго роду энцыклапедыя народнага жыцця. Тут знайшліадлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту – песні, танцы, гульні,абрады, звычаі, народныя веды, аграрны каляндар, прыкметы, павер’і і г.д. Багатыяматэрыялы па духоўнай культуры беларусаў і рускіх Смаленскай губерні былісабраны і сістэматызаваны У.М. Дабравольскім. Асноўная яго праца – «Смаленскіэтнаграфічны зборнік» (ч. 1 – 4, 1891–1903). Выніковай была ізбіральніцкая дзейнасць П.В. Шэйна, які арганізаваў шырокую сеткукарэспандэнтаў (у ліку іх былі М.Нікіфароўскі, Ю. Крачкоўскі, Я. Карскі, А. Багдановіч,З. Радчанка); паступіўшыя да яго запісы былі сістэматызаваны і выдадзены ўтрох тамах пад назвай «Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтваПаўночна-Заходняга краю» (1887–1902).Важнай вехай у этнаграфічным вывучэнніБеларусі быў Першы ўсерасійскі перапіс насельніцтва (1897), які даў даволірэальную карціну этнічнай сітуацыі ў Беларусі. У выніку перапісу быў атрыманышырокі спектр статыстычных даных аб этнічным, сацыяльным і канфесійным складзенасельніцтва ў селах і гарадах, у валасцях, паветах і губернях, паказана ягополаўзроставая структура, пісьменнасць, дэмаграфічны рост, заняткі. У асновувызначэння этнічнага складу была пакладзена родная мова. Беларускую мову якродную назвалі 82,5% жыхароў Магілеўскай і 76% – Мінскай губерняў. Тутадзначалася стракатасць нацыянальнага складу ў гарадах Беларусі і асобных яерэгіенах. Так, на тэрыторыі Гродзенскай губерні налічвалася да 40 «наречий», наякіх размаўляла мясцовае насельніцтва. Даныя перапісу былі дэталевапрааналізаваны, зведзены ў табліцы і выдадзены асобнымі выпускамі (сшыткамі) пакожнай губерні. Яны з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па вывучэнні этнічнайгісторыі Беларусі. Пачатак ХХ стагоддзя адзначаны выхадам у свет буйнейшайабагульняючай працы Я.Ф. Карскага «Беларусы» (1–3 т., 7 выпускаў; 1903–1922).У 1-ым томе «Уводзіны ў вывучэнне мовы і народнай славеснасці» ён на асновеўсебаковага параўнаўчага вывучэння разнастайных крыніц разглядае праблемыпаходжання беларусаў, вызначае самабытныя, глыбока нацыянальныя рысы іхкультуры. Беларусаў ён лічыў карэнным насяленнем, а іх мову адносіў дасамастойнай этналінгвістычнай сістэмы, што захавала ў лепшым стане, упараўнанні з іншымі, сваю першародную славянскую аснову. У выніку арэальнагаэтналінгвістычнага даследавання ім была складзена этнаграфічная карта «беларускагаплемені», дзе ён вызначае асноўны масіў беларускіх гаворак і іх дыялектныяасаблівасці. Працу Я.Ф. Карскага і яго ўплыў на далейшае развіццеэтнаграфічнай і беларусазнаўчай навукі цяжка пераацаніць. Яна падводзіла вынікідасягненням у галіне беларускага мовазнаўства, славістыкі і этнаграфіі ўпачатку ХХ ст. Глыбокай распрацоўкай гістарычнай тэматыкі і праблем развіццябеларускай традыцыйнай культуры вызначаюцца і працы вядомага беларускагадаследчыка канца ХІХ – першых дзесяцігоддзяў ХХ ст. М.В. Доўнар-Запольскага. Імсабраны і абагульнены арыгінальныя матэрыялы па песенным фальклоры, сямейныхзвычаях і абрадах, народнаму звычаеваму праву, беларускаму вяселлю, штовыкладзены ў яго працах «Беларускае вяселле і вясельныя песні» (1888), «Песніпінчукоў» (1895), «Звычаевае сямейнае права сялян Мінскай губерні» (1897) іінш.У плеядзе выдатных даследчыкаў народнай культуры Палесся адно з самыхганаровых месцаў належыць А.К. Сержпутоўскаму. Сабраныя ім у выніку шматгадовайэкспедыцыйна-пошукавай работы і апублікаваныя затым матэрыялы вызначаюццаарыгінальнасцю, інфарматыйнай насычанасцю, свежасцю і сведчаць аб глыбокімведанні народнага жыцця. Асаблівую ўвагу ён удзяляў матэрыяльнай культуры –жыллю, сельскагаспадарчым прыладам, бортніцтву, рыбалоўству, грамадскім звычаямі абрадам, чаму былі прысвечаны спецыяльныя работы «Земляробчыя прылады працыбеларускага Палесся» (1910), «Бортніцтва ў Беларусі» (1914), «Нарысы Беларусі»(1907), «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930) і інш. Значную цікавасцьуяўляюць для нас і этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя і апрацаваныя І.А. Сербавым.Даследчык спалучаў у сваёй асобе веды прафесійнага этнографа з працавітасцюнястомнага вандроўніка і дапытлівага назіральніка. Пачатак ХХ стагоддзя быўадзначаны ўздымам грамадска-палітычнага руху, ростам нацыянальнайсамасвядомасці, шырокай хваляй нацыянальна-культурнага адраджэння. Прыкметнуюролю ў мабілізацыі мясцовых краязнаўчых сіл, у выхаванні новай генерацыідаследчыкаў народнай культуры і быту адыграла газета «Наша ніва» (1906–1915).Яна была заснавана ў Вільні братамі І. Луцкевічам і А. Луцкевічам, В.Іваноўскімі іншымі дзеячамі Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Браты Луцкевічы былі ізаснавальнікамі Беларускага музея ў Вільні (Віленскі беларускігісторыка-этнаграфічны музей), які дзейнічаў у 1921–1945 гг. Яго асновайпаслужыла прыватная калекцыя старасвецкіх рэчаў, сабраная І. Луцкевічам. Справубеларускага культурнага адраджэння ў 20-ыя гады прадоўжыў гісторыка-краязнаўчычасопіс «Наш край» (1925–1930), дзе друкавалася шмат матэрыялаў ікарэспандэнцый з месцаў, аб стане мясцовай эканомікі, развіцці рамёстваў іпромыслаў, быце розных слаёў насельніцтва. Асобныя бакі матэрыяльнай культуры івытворчай дзейнасці былі разгледжаны ў працах І.М. Браіма (рыбалоўства), М.Я. Грынблата(адзенне, промыслы), В.С. Гуркова (жылле, пчалярства), Г.М. Курыловіч(ткацтва), А.І. Лакоткі (жылле), Л.А. Малчанавай (матэрыяльная культура),С.А.Мілючэнкава (ганчарства), І.Д. Назінай (музычныя інструменты), М.Ф. Раманюка(адзенне), Я.М. Сахуты (мастацкія промыслы), В.Я. Фадзеевай(вышыўка), В.С.Цітова (матэрыяльная культура, промыслы), С.Ф. Цярохіна(пчалярства, паляванне). Прыкметнай з’явай у гісторыі беларускай этнаграфііз’явілася выданне энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (1989), у стварэнні якойпрымала ўдзел шырокая навуковая грамадскасць. Разам з тым распачалася работанад шматтомным выданнем «Беларусы» у шасці тамах, кожны з каторых прысвечаныасобнаму раздзелу этнаграфічных ведаў аб Беларусі, этнагенезу і этнічнайгісторыі яе народаў, традыцыйнай гаспадарчай, матэрыяльнай і духоўнай культуры.З’яўленне падобных выданняў сведчыць аб тым, што этнаграфічная навука ўБеларусі мае бясспрэчныя фундаментальныя дасягненні абагульняючага характара.
Першые людзі на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў іславянская каланізацыя на тэрыторыі Беларусі.
Беларусь не з'яўляецца прарадзімай чалавецтва. Чалавек вылучыўся зжывёльнага свету прыкладна 2,6 млн гадоў таму. Гэта адбылося ў Афрыцы. Могіснаваць і азіяцкі цэнтр паходжання найстаражытных людзей. Прыкладна мільёнгадоў назад людзі засялілі Міжземнамор'е, а затым Каўказ і поўдзень Украіны.Найбольш працяглы этап станаўлення і развіцця чалавека палеаліт (старажытныкаменны век) працягваўся звыш 2 млн гадоў. У ніжнім і сярэднім палеаліце жыліархантрапы (піцекантрапы) і палеаантрапы (неандэртальцы). Да пачатку верхнягапалеаліту (прыкладна 40 35 тыс. гг. назад) сфарміраваўся чалавек сучаснагафізічнага тыпу. Людзей гэтага часу называюць неаантрапамі ці краманьёнцамі (паназве пячоры КроМаньён у Францыі).
Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды.Першы – даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э.32 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўралейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіхформ гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ён супадае зкаменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У навуковай літаратуры маецца некалькі пунктаў гледжання наконтчасу з'яўлення на сучаснай беларускай тэрыторыі першых людзей. Адны даследчыкілічаць, што гэта адбылося 100 тыс. гадо^таму (сярэдні палеаліт\ калі набеларускія землі прыйшоў неаядэрталец, творца мусцьерскай стадыі палеаліту, ітут працягваўся працэс антрапагенезу, фарміравання самога чалавека. Прыкладна ўканцы сярэдняга палеаліту ў асноўным завяршылася фарміраванне чалавека сучаснагафізічнага тыпу – неаантрапа (краманьёнца). Другія лічаць, што першыя людзі набеларускіх землях з'явіліся 40 тыс. гадоў таму, у верхнім палеаліце, падчасіснавання чалавека разумнага (Ното заріепз), калі працэс антрапагенезу ўжозавяршыўся. Чаму ўзнікла навуковая палеміка?
У 1926 г. беларускі археолаг К.М. Палікарповіч знайшоў дзвепершыя і пакуль адзіныя на Беларусі палеалітычныя стаянкі чалавека – адну каляв. Бердыж (Чачэрскі рн Гомельскай вобл.), другую – на Прыпяці, недалёка адМазыра, каля в. Юравічы. Пры раскопках Бердыжскай стаянкі высветлілася, штокультурны пласт верхняга палеаліту метрам вышэй быў перакрыты пластом зкрэменем болып архаічнага выгляду (апошні, магчыма, быў змыты і перанесеныводамі з суседняй болып старажытнай стаянкі). Сярод знаходак гэтагастаражытнага пласта Палікарповіч вылучыў некалькі скрабкоў, тыповых прыладмусцьерскай стадыі палеаліту. Акрамя таго, каля Быхава, у раёне Свяцілавіч ііншых месцах Беларусі былі знойдзены вырабы з крэменю – скрабкі, якія мелімусцьерскі выгляд. Усё гэта дазволіла Палікарповічу зрабіць вывад аб з'яўленнілюдзей на тэрыторыі Беларусі ў сярэднім палеаліце (100 40 тыс. гг. таму назад).
Аднак у 60 90я гады вучоныяархеолагі (У.Д. Будзько, А.Г. Калечыці інш.) перагледзелі матэрыялы па палеаліту Беларусі 1 не пагадзіліся звывадамі К.М. Палікарповіча. У шэрагу прац яны прыйшлі да высновы, што знаходкіБердыжскай стаянкі не выходзяць за рамкі верхнепалеалітычнай культуры, тамусцвярджаць аб магчымасці з'яўлення людзей на беларускіх землях у сярэднімпалеаліце можна толькі ў гіпатэтычным плане.
Разам з тым і ў Бердыжы і ў Юравічах знойдзены тьшовыя прылады ірэшткі фауны верхняга палеаліту. Сёння мы маем некалькі абсалютных датпалеалітычных помнікаў Беларусі, атрыманых метадамі радыекарбоннага датавання.Матэрыялы з Бердыжа далі дзве даты – 23 і 15 тыс. гадоў таму. Юравіцкая стаянкадатуецца 26 тыс. гадоў таму. Гэта пакуль што самыя раннія даты, звязаныя саз'яўленнем чалавека на тэрыторыі Беларусі. Яны не выходзяць за рамкі верхнягапалеаліту, і з іх трэба сёння пачынаць гісторыю Беларусі.
Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жылоў сярэднім па 25 чалавек. На вядомыя нам Бердыжскую і Юравіцкую стаянкіпрыходзілася 50 жыхароў. Але мы не ведаем дакладна, колькі было такіх стаянак.Мабыць, няшмат. Як лічыць беларускі гісторык і археолаг Э.М. Загарульскі,колькасць верхнепалеалітычнага насельніцтва не перавышала сотні чалавек(Загорульскіій Э.М. Начало формнровання населення Белорусснн. Мн., 1996. С. 43).
Умовы для жыцця людзей былі цяжкія. На поўначы Беларусі стаяўляднік, клімат быў халодны (арктычны), расліннасць бедная, характэрная дляарктычнай тундры. Каб выжыць у надзвьгчай суровых умовах прыледніковай зоны,старажытны чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнаежыллё, валодаць спосабамі палявання на буйных жывёл. Тады на тэрыторыі Беларусівадзіліся маманты, алені, дзікія коні, насарогі, быкі, зубры. Вадаёмы быліцарствам вадаплаваючых птушак.
Раскопкі Бердыжскай і Юравіцкай стаянак паказалі, што ўжо тадыіснавала раннерадавая абшчына. Спажыванне было калектыўным. Ажыццяўляласяўраўняльнае размеркаванне прадуктаў палявання 1 рыбалоўства паміж членаміабшчыны. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род. У яго склад уваходзілі ўсесваякі па маці. Такі род называўся мацярынскім. Род быў уласнікам пэўнайтэрыторыі, вёў агульную гаспадарку, меў агульную маёмасць
Прыкладна 16 тыс. гадоў таму адбылося моцнае пахаладанне, ічалавек на доўгі час пакінуў тэрыторыю Беларусі. Прыблізна 10 – 8 тыс. гадоў дан.э. закончыўся ледніковы перыяд. Па меры таяння і адступлення ледніка кліматрабіўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларусі пакрывалася лесам. Пераходзячы змесца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, якізмяніў характар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. Гэтуэпоху называюць мезалітам (сярэдні каменны, век, 8 5 тыс. гг. да н.э.).
У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрытррыі Беларусі.Адзін са шляхоў засялення ішоў з паўднёвага ўсходу, з Рускай раўніны. Патомківерхнепалеалітычнага насельніцтва занялі ў асноўным Усходнюю Беларусь ВерхняеПадняпроўе. Другі паток ішоў з поўдня па Дняпры, яго асноўнае насельніцтварассялілася ў Сярэдняй Беларусі і Усходнім Палессі, а частка дасягнулапаўднёвых раёнаў ЗаходнеДзвінскага басейна і Панямоння. Трэцяя міграцыйнаяхваля распаўсюдзілася на паўднёвазаходнія раёны Беларусі і была звязана з рухамнасельніцтва з Паўднёвай Польшчы. 1 нарэшце, чацвёртая група плямён прыйшла зЗаходняй Еўропы цераз Полыпчу і рассялілася ў Заходняй Беларусі і суседняйЛітве.
Як бачна, засяленне тэрыторыі Беларусі ў мезаліце ажыццяўлялася зрозных месцаў і рознымі групамі насельніцтва, якія адносіліся да розныхэтнасаў. Рассяліўшыся кампактнымі групамі, яны ўтварылі сама меней чатырыкультурнагістарычныя вобласці. У этнічных адносінах Беларусь тады не ўяўлялаадзінства.
На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак, у тым ліку на Палессі– 61. Агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5–6 тыс. чалавек.Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэменю, дрэва або косці. Для жыцця іпобыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыныаб'ядноўваліся ў плямёны. Супляменнікі мелі падобныя адзін да аднаго прыёмыапрацоўкі матэрыялаў, формы прылад, тыпы пабудоў, адзенне, звычаі. Таму на тэрыторыіаднаго племені археолагі знаходзяць аднолькавыя рэчы, якія адлюстроўваюцькультурную супольнасць людзей гэтага племені. Такую агульнасць матэрыяльнайкультуры называюць археалагічнай культурай.
У мезаліце ў далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае сталае(аўтахтоннае) насельніцтва. Былая адносная ізаляванасць плямён усё часцейпарушалася. З'явіліся і болып складаныя прылады працы: крамянёвыя пласціны,сякеры, цёслы, разцы, скрабкі, скоблі. Памочнікам чалавека на паляванні стаўсабака. У гаспадарцы значнае месца займала рыбалоўства.
Каменны век завяршыўся эпохай неаліту (новы каменны век, 4–3 тыс.гг. да н.э.). Клімат стаў яшчэ цяплейшым. Неабсяжныя лясы, лугі, балоты быліпрытулкам для розных відаў жывёлы і птушак. На паляванні акрамя лука сталі прымяняцьлоўчыя ямы і пасткі. Разнастайнымі былі спосабы лоўлі рыбы. Вынаходніцтва сетакзрабіла рыбалоўства надзейнай крыніцай забеспячэння людзей харчаваннем, штопрывяло да росту насельніцтва. Паранейшаму вялікае месца займала збіральніцтва.
Шмат неалітычных радавых абшчын жыло паабапал Дняпра. У басейнеПрыпяці даволі шчыльна было заселена яе вярхоўе і суседнія азёры, берагі Стыры,Гарыні, Ясельды, раёны Нароўлі і Мазыра. На тэрыторыі сучаснай Беларусівыяўлена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту, агульная колькасць насельніцтва2736 тыс. чалавек. Паблізу жылля вырабляліся крамянёвыя прылады. Крэйдавыкрэмень здабывалі ля берагоў Сожа, Бесядзі, Нёмана, Ясельды. Таму ізакладваліся шахты, што пацвярджаецца іх рэшткамі, выяўленымі паблізу пас.Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.
У эпоху неаліту з'явіўся гліняны посуд, пераважна вастрадонны,зроблены ў тэхніцы ручной лепкі, з арыгінальнымі арнаментамі і іх размяшчэннем.Па тыпах посуду і арнаментах археолагі вызначаюць асобныя неалітычныя культуры:нёманскую, грабеньчатанакольчатай керамікі (днепраданецкую), з тыповайямачнаграбеньчатай керамікай, верхнедняпроўскую і дзяснінскую. З'явіласятаксама прадзенне і ткацтва, значныя поспехі дасягнуты ў апрацоўцы дрэва.Пастаянна ўдасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. 3 эпохінеаліту дайшлі да нас некаторыя мастацкія вырабы: галава качкі з косці,драўляная галава чалавека, зробленая з косці выява гадзюкі з галоўкай іарыгінальна перададзенай скурай і інш.
Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва натэрыторыі Беларусі ў палеаліце, мезаліце і на працягу болыпай часткі неалітуняма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы. Сляды іх не знойдзены.Разам з тым даныя археалогіі і гістарычнага мовазнаўства, у прыватнасцігідраніміі (старажытных назваў рэк, азёр), даюць магчымасць вызначыць этнічнуюпрыналежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку.Прыкладна ў III тысячагоддзі да н.э. у Падзвінні і Падняпроўі з'явіласяфінаугорскае насельніцтва, а накрайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця невялікіягрупы індаеўрапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчайгаспадаркі земляробства і жывёлагадоўлі. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтвагаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай ревалюцыі.
Другі, індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ўбронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (32тыс. гг. да н.э. да нашага часу).
Прыкладна 32 тыс. гадоў да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух. Навелізарных прасторах Еўропы ад Рэйна на захадзе да верхняй і сярэдняй Волгі наўсходзе, ад Прычарнамор'я на поўдні да Скандынавіі на поўначы рассялілісяплямёны жывёлаводаўвандроўнікаў – плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.
Пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў, прычыны, час і шляхі іх вялікайміграцыі парознаму асвятляюцца ў навуковай літаратуры. Большасць вучоныхзыходзіць з меркавання, што ўсе народы індаеўрапейскай сям'і маюць у сваёйаснове адзін народ, які прынята называць праіндаеўрапейцамі, а тэрыторыю, наякой яны жылі да міграцыі, – іх прарадзімай. Не толькі праіндаеўрапейцы, але імногія калісьці магутныя этнасы, такія як хеты, кельты, скіфы і іншыя,назаўсёды зніклі з гістарычнай карты планеты.
Існуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. У мінулымстагоддзі панавала канцэпцыя еўрапейскай прарадзімы (Паўночная Германія іПаўднёвая Скандынавія), сфарміраваная і абгрунтаваная нямецкімі вучонымі падуплывам іх пангерманскіх настрояў. У больш позні час гэта канцэпцыя атрымаларасісцкую афарбоўку і была ўзята на ўзбраенне фашысцкімі заправіламі Германіі.Адзінымі сапраўднымі патомкамі праіндаеўрапейцаў, без аніякіх прымесяў, «чыстымі»арыйцамі (арыямі называла сябе ў старажытнасці адна з усходніх індаеўрапейскіхгруповак) былі аб'яўлены германскія народы.
Аднак гэта канцэпцыя не давала адказаў на многія пытанні.Лінгвістычныя матэрыялы паказвалі, што індаеўрапейцы з даўніх часоў быліжывёлаводамі і гэту форму гаспадаркі разнеслі па ўсім свеце разам са сваёйміграцыяй. У той жа час археалагічныя матэрыялы сведчылі, што ў ПаўночнайЕўропе жывёлагадоўля распаўсюдзілася пазней, чым, напрыклад, на Балканах, што ўЕўропе насельніцтва рухалася з поўдня на поўнач, а не наадварот.
Таму ў канцы XIX пачатку XX ст. шырокае распаўсюджанне атрымалабалканская канцэпцыя, Яна ў многім давала адказы на тыя пытанні, на якія неадказвала канцэпцыя паўночнаеўрапейскай лакалізацыі праіндаеўрапейцаў. Быліпрапанаваны і іншыя ідэі, якія разглядалі ў якасці прарадзімы індаеўрапейцаўпаўднёвыя стэпы Усходняй Еўропы і значныя раёны Сібіры, што супярэчыць прынятыму навуцы ўяўленням аб тым, што пачатковая вобласць прарадзімы этнасаў непавінна быць вялікай (Загорульскый Э.М. Начало формнровання населенняБелорусснн. С. 22 – 23).
У 70 – пачатку 80х гадоў савецкімі вучонымі, спецыялістамі пастаражытных індаеўрапейскіх мовах В.Івановым і Т. Гамкрэлідзе прапанаванаканцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы праіндаеўрапейцаў. Было высветлена, штопраіндаеўрапейцы жылі на поўдні, сярод гор. Яны ведалі горныя леднікі, хуткіягорныя рэчкі і горную расліннасць. Сярод вядомых ім звяроў былі леў і слон.Суседзямі праіндаеўрапейцаў былі семіцкія плямёны і картвельскія народы (продкігрузін). Гэтым самым выключаецца як паўночнаеўрапейская, так і балканская зона.Прарадзіма праіндаеўрапейцаў знаходзілася ў Пярэдняй Азіі. Канцэпцыяпярэднеазіяцкай прарадзімы праіндаеўралейцаў з'яўляецца найбольш абгрунтаванайвынікамі даследаванняў сумежных навук (археалогіі, этнаграфіі, тапанімікі іінш.). Яна мае шмат прыхільнікаў сярод спецыялістаў розных галін ведаў.
У сувязі з перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі іхпрарадзімы, бурным развіццём жывёлагадоўлі і земляробства, паляпшэннем умоўжыцця людзей, скарачэннем дзіцячай смяротнасці, павелічэннем працягласці жыцця,шчыльнасці і колькасці насельніцтва, неабходнасцю асваення новых тэрыторый дляадначасовага павелічэння пагалоўя жывёлы прыкладна 4–3 тыс. гадоў да н.э.пачалася вялікая міграцыя праіндаеўрапейскіх плямён на прасторах Азіі і Еўропы.Міграцыя заняла некалькі тысяч гадоў, і за гэты час змяніліся многія пакаленнілюдзей.
3 тэрыторыі прарадзімы праіндаеўрапейцы мігрыравалі на захад,усход і поўнач. На захадзе яны прайшлі Малую Азію, выйшлі да Эгейскага мора,засялілі Балканы. Адна частка з іх абагнула Чорнае мора, прайшла праз тэрыторыюсучасных Балгарыі, Румыніі, Малдавіі, асвоіла Правабярэжную Украіну, стварыўшытам трыпольскую культуру. Гэта адна са старажытных індаеўрапейскіх міграцыйныххваль.
Была спроба прайсці Каўказ, дзе выяўлены цікавыя культурыіндаеўрапейцаў. Сусветнай вядомасцю карыстаецца Майкопскі курган (3 тыс. гг. дан.э.), дзе знойдзены вырабы з золата і серабра. Пазней, у бронзавым веку,адбылося пранікненне індаеўрапейцаў на Каўказ (трыалецкая культура).
Частка праіндаеўрапейцаў рухалася на ўсход праз Іранскаепласкагор'е, адны выйшлі на тэрыторыю сучаснага Кітая, другія – на Індастанскіпаўвостраў і сталі вядомыя як арыі. Асобная група індаеўрапейцаў ад Іранапавярнула на поўнач у Сярэднюю Азію. Яна прайшла паміж Каспійскім і Аральскіммарамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах і працягвала свой рух на захад даДняпра, у Паўночнае Прычарнамор'е (старажытнаямная культура). Гэты магутныміграцыйны паток стаў крыніцай рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку іна Беларусі.
Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якіязнаходзіліся на болып высокай ступені сацыяльнаэканамічнага развіцця (панаваліжывёлагадоўля і земляробства, выкарыстоўваўся метал, у той час як мясцоваенасельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам), перамагаліяго і асімілявалі. Выключэннем было насельніцтва Індыі і Кітая. Індаеўрапейцыз'яўляліся вынаходнікамі кола і калёснага транспарту, патрэба ў якім былапрадыктавана міграцыяй, іх рухомым ладам жыцця. Кола калясніц рабілі тады зкавалка дрэва цвёрдай пароды, пазней з металу. Новай з'явай стала пахаванне ў курганах,што было звязана з прыходам у Еўропу жывёлаводаў і земляробаў. Індаеўрапейцыпрынеслі і больш высокую форму грамадскай арганізацыі – патрыярхат.
Пастулова ў выніку міграцыі і змешвання з карэнным насельніцтвам,а таксама пад уздзеяннем розных геаграфічных умоў індаеўрапейцы страчвалі сваёадзінства і нават падабенства і пераўтвараліся ў мазаіку народаў, іх культур імоў. Некаторыя даследчыкі налічваюць каля 40 народаў, якія з'явіліся вынікамзмяшэння^ праіндаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам. Да індаеўрапейцаўадносяцца народы, якія гавораць цяпер на славянскіх, германскіх, балцкіх,італійскіх (раманскіх), кельцкіх, індаіранскіх, грэчаскай, армянскай іалбанскай мовах, прычым славяне, балты і германцы з'яўляюцца найболып блізкіміпаміж сабой. Магчыма, яны развіліся ад адзінага продка паўночнай групыіндаеўрапейцаў.
3 тэрыторыі ПаўднёваУсходняй Еўропы і Паўночнага Прычарнамор'яіндаеўрапейцы мігрыравалі ў двух асноўных напрамках: першы на захад і паўночнызахад, у Заходнюю Еўропу; другі на поўнач, у Сярэднюю і Паўночную Еўропу. УІІІІІ тысячагоддзі да н.э. на вялікай тэрыторыі, якая ахоплівала басейны Віслы,Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцоваганеалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі адбываецца фарміраванне адной з галініндаеўрапейскай мазаікі народаў балтаў (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы,земгалы, селы і інш.). На поўдні і паўднёвым усходзе балты межавалі са скіфамі,сарматамі і іншымі плямёнамі, на поўначы і паўночным усходзе іх суседзямі быліфінаугорскія плямёны, на захадзе – славяне і германцы.
У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап этнічнайгісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (32 тыс. гг. да н.э.IVV стст. н.э.).
Балты, якія прыйшлі на Беларусь з Сярэдняга Падняпроўя, засвойвалімясцовы даіндаеўрапейскі субстрат. На працягу II тысячагоддзя да н.э. адбываўсяпрацэс змешвання балтаў (індаеўрапейцаў) з мясцовым насельніцтвам, асіміляцыіапошняга: «чыстых» этнасаў не існуе, усе этнасы ўтвараюцца ў выніку змешваннянародаў. Першапачаткова балты пасяліліся ў Папрыпяцці і Падняпроўі, а напоўначы Беларусі яшчэ тысячу гадоў мела ўплыў фінаугорскае насельніцтва. 3рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтваБеларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (32тыс. гг. да н.э. 1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная нарыбалоўстве, паляванні і збіральніцтве, паступова замянялася земляробствам іжывёлагадоўляй. Індаеўрапейцы займаліся плужным земляробствам. Плуг вядомайканструкцыі, які дайшоў да нас у малюнках таго часу, быў знойдзены ў тарфянікукаля в. Капланавічы ў Клецкім раёне.
Індаеўрапейцы пакланяліся агню і сонцу. Агню надавалася значэннеачышчальнай сілы, з ім асацыіраваўся чырвоны колер. Праяўленнем культу агню быўзвычай пасыпаць цела нябожчыка мінеральнай чырвонай охрай, якая потымпераходзіла на косці, і пры раскопках робіцца ўражанне, быццам косці спецыяльнамалявалі.
3 дзейнасцю індаеўрапейцаў звязваюць арнамент, якім упрыгожваліпосуд, адбіткі шнура, накручанага на палачку. Такі арнамент называўся шнуравым,а археалагічная культура – культурай шнуравой керамікі. Яе арэалыраспаўсюджання ахоплівалі вялікія тэрыторыі Еўропы, у тым ліку і земліБеларусі. 3 сярэдзіны бронзавага веку тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў арэалкультур сярэднедняпроўскай, вісланёманскай, шнуравой керамікі Палесся, атаксама паўночнабеларускай.
Выкарыстанне больш эфектыўных бронзавых прылад працы, поспехі ўзямляробстве і жывёлагадоўлі стварылі ўмовы для накаплення багацця асобнымісем'ямі, што было прывабай для іншых. Грабяжы і разбоі сталі адной з формузбагачэння. Таму асноўным тыпам пасяленняў балтаў былі ўмацаваныя гарадзішчы,якіх на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 1 тыс. Па даных археолагаў.на аднымгарадзішчы жыло ў сярэднім ад 50 да 75 чалавек. Агульная колькасць насельніцтваў бронзавым веку магла быць у памерах ад 50 да 75 тыс. чалавек. 3 развіццёмземляробства гарадзішчы змяніліся адкрытымі селішчамівёскамі, дзе жылі некальківялікіх, а потым і малых сем'яў.
Трэба адзначыць, што неалітычнае насельніцтва Беларусі не былопоўнасцю асімілявана. Яшчэ існавалі ранейшыя гаспадарчыя і культурныя традыцыі.Некаторыя рэгіёны Беларусі былі слаба заселены балтамі. Але на болыпай частцыяе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас. Аб гэтым сведчыць той факт, штопераважная болыпасць назваў рэк (Верхіта, Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва,Лучоса, Мытва, Нача, Палата, Ула, Усяжа, Эса і інш.) захавалі карані іхарактэрныя канчаткі, якія ёсць у літоўскай і латышскай, г.зн. балцкіх, мовах.Можна прыгадаць і іншыя назвы, якія адносяцца да балцкай гідраніміі: Асвея,Дрысвяты, Лосвіда, Муйса, Нарач, Усвяча і інш. Найболып часта сустракаюццагідронімы, звязаныя з балтамі, у басейнах рэк Бярэзіны (Мена, Ольса, Серуч,Уса) і Сожа (Рэхта, Рэста, Сноў, Туросна).
Паходжанне тэрміна «балты» звязваюць з лацінскай назвай востравана поўначы Еўропы (ВаШа, Ваісіа), які апісаў Пліній Старэйшы (I ст. н.э.).Словы з коранем «балты» сустракаюцца ў германскага храніста Адама Брэменскага(ІІст.), у прускіх хроніках, старажытнарускіх і беларускалітоўскіх летапісахXIV–XVI стст. У навуковы ўжытак тэрмін «балты» ўведзены нямецкім лінгвістам Г. Несельманаму 1845 г.

Літаратура
1. У.А. Лобач «Этнаграфія Беларусі»
2. М.Ф.ПіліпенкаВ.К. Бандарчык «Энтыклапедычная бібліятэка Беларусь»


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Регулирование деятельности акционерных обществ в праве Европейского Союза
Реферат Реализация права собственности на землю в Янаульском районе
Реферат Реализация права 4
Реферат Антимонопольное законодательство и антимонопольное регулирование мировой опыт и особенности в Р
Реферат Режим рабочего времени 2
Реферат Реализация норм права Проблема реализации
Реферат Речі як обєкти цивільного права
Реферат Реализация муниципальных программ по развитию и поддержке малого предпринимательства
Реферат Референдум в СССР конституционно-правовые основы и практика
Реферат Особенности изображения пейзажа в "Тихом Доне" М. Шолохова
Реферат 1. Сущность инвестиционной сферы и ее составляющие
Реферат Региональная экономика и управление 2
Реферат Референдум в России 2
Реферат Референдум и его формы
Реферат Релігія і церква в сучасній Україні