Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Асаблівасці літаратурнага творы

Асаблівасцілітаратурнага творы
 

Змест
1. Агульнаепаняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Паэтыка. Тэарэтычнаяпаэтыка
1.1 Агульнаепаняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
2. Кампаненты-складнікіўласна змястоўнага пласту твора
2.1 Тэма,праблема, ідэя
2.2 Пафас,яго разнавіднасці
2.3 Канфлікт
Спіс выкарыстаных крыніц
літаратурнытвормастацкій

1. Агульнаепаняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Паэтыка. Тэарэтычнаяпаэтыка
 
1.1 Агульнаепаняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
Літаратурны твор– прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогайтворчых высілкаў, – з’яўляецца асноўнай адзінкай мастацкай літаратуры іадпаведна асноўным аб’ектам навуковага даследавання.
Сучаснаетэарэтычнае літаратуразнаўства побач з уласна творам як цэласнай і завершанайлітаратурнай адзінкай, што выступае ў якасці асноўнага аб’екту навуковагадаследавання, вылучае таксама ў гэтым ці блізкім плане цыкл і фрагмент.
Пад літаратурнымцыклам (ад ст.-грэч. kýklos – круг, кола) «звычайна падразумяваеццагрупа твораў, складзеная і аб’яднаная самім аўтарам і ўяўляючая сабой мастацкаецэлае». Літаратурны цыкл выявіў сябе ва ўсіх родах мастацкай літаратуры. Аднакнайбольш распаўсюджаны ён у лірыцы.
Фрагмент якпаняцце ўжываецца ў літаратуразнаўстве ў двух асноўных значэннях. Па-першае,пад ім падразумяваюць урывак з твора, што не дайшоў да нас цалкам. Наогул гэтачастка тэксту, якая не валодае самадастатковасцю. Па-другое (менавіта гэтаезмястоўнае напаўненне паняцця «фрагмент» нас зараз цікавіць), ім называецца«спецыфічная жанравая форма творчасці, што характарызуецца, з аднаго боку,знешнай «незакончанасцю», з другога – якасцю мастацкай цэласнасці і ўнутранайзавершанасці». Класічныя прыклады фрагмента ў такім яго значэнні – раманы«Генрых фон Офтэрдзінген» Наваліса, «Рускія ночы» У. Адоеўскага, твор «Такгаварыў Заратустра» Ф. Ніцшэ.
Літаратурны твор,пры ўсім тым, што ён адзіны і цэласны, з’яўляецца шматпланавым утварэннем, якоемае розныя грані (бакі, ракурсы, узроўні, аспекты). Склад і будовалітаратурна-мастацкага твора характарызуюцца літаратуразнаўцамі з дапамогайцэлага шэрагу паняццяў і тэрмінаў, у вылучэнні і ўжыванні якіх, зазначым,пакуль што няма пэўнага адзінства і агульнапрынятай сістэмы.
Найбольш частавучонымі пры аналізе складанай і шматаспектнай будовы літаратурна-мастацкагатвора прымяняецца паняційная пара «змест» і «форма». Як вядома, яна складаетаксама аснову філасофскага тэрміналагічна-паняційнага апарату. «Змест» і«форма» служаць дзеля разумовага аддзялення знешняга ад унутранага, сутнасці ісэнсу – ад іх увасаблення, ад спосабаў іх існавання. Зместам пры гэтымімянуецца аснова прадмета, яго вызначальны бок. Форма ж – гэта арганізацыя ізнешні выгляд прадмета, яго вызначаемы бок.
Аднак не ўсевучоныя-літаратуразнаўцы адзінадушныя ў выкарыстанні пры аналізе складулітаратурна-мастацкага твора паняццяў «змест» і «форма». Некаторыя з іх, іасабліва прадстаўнікі фармальнай арыентацыі ў літаратурнай навуцы, даволікрытычна адносяцца да гэтых паняццяў, указваючы на іх устарэласць і ў вынікутэрміналагічную вычарпанасць і непрыгоднасць. Аднымі з першых пачалікрытыкаваць паняцці «змест» і «форма» прадстаўнікі рускай фармальнай школы.Структуралісты ж наогул прапанавалі замяніць іх іншымі тэрмінамі: спачатку,калі ўсталёўвалася і пашыралася ў навуковым асяроддзі іх метадалогія, паняццямі«структура» і «ідэя», а крыху пазней – тэрмінамі «знак» і «значэнне».Постструктуралісты пачалі настойваць на замене паняццяў «змест» і «форма»паняццямі «тэкст» і «сэнс».
Побач з«дыхатамічным» (двухсастаўным, двухузроўневым) падыходам да складу мастацкагатвора ў літаратуразнаўстве маюць месца таксама і іншыя канцэпцыі. Так,напрыклад, А. Патэбня вылучаў тры асноўныя аспекты ў творах мастацтва: знешнююформу, унутраную форму і змест (у дачыненні да літаратуры: слова, вобраз,ідэя). Бытуе ў літаратуразнаўстве і шматузроўневы падыход, прапанаваныфенаменолагамі. Так, Р. Інгардэн вылучыў у складзе літаратурнага твора чатырыслаі:
1) гучанне мовы;
2) значэнне слоў;
3) узровеньпрадметаў, што адлюстроўваюцца;
4) узровень відаўпрадметаў, іх слыхавое і зрокавае аблічча, якое ўспрымаецца з пэўнага пунктугледжання.
Як бы ніадносілася частка вучоных да паняццяў-катэгорый «змест» і «форма», без іхнельга глыбока разабрацца ў асаблівасцях складу мастацкага твора. Аб гэтымсведчыць шматвяковы вопыт эстэтыкі і літаратуразнаўства.
Прадстаўнікамі«ўмеранага» літаратуразнаўства ХХ ст., з’арыентаванага на класічныя навуковыятрадыцыі, было прапанавана выкарыстанне словазлучэння-паняцця «змястоўнаяформа». Аднымі з першых аб змястоўнай (змястоўна напоўненай) форме загаварылінямецкія вучоныя, у прыватнасці, Й. Фолькельт (Gehalterfullte Form). У айчынным(у шырокім сэнсе, г. зн. ва ўсходнеславянскім, у тым ліку і былым савецкім)літаратуразнаўстве дадзенае паняцце абгрунтаваў М. Бахцін, сцвярджаючы, штомастацкая форма без цеснай сувязі са зместам не мае сэнсу. У мастацкім творыяны ўяўляюць сабой непарыўнае адзінства. Спаўна рэалізаванае адзінства формы ізместу робіць мастацкі твор арганічным цэлым, як бы жывой істотай, нечым, такбы мовіць, народжаным, а не разумова (механічна) сканструяваным.
Такім чынам, «умастацкім творы вылучаюцца пачаткі фармальна-змястоўны і ўласна змястоўны.Першы ў сваю чаргу шматпланавы. У складзе формы, якая нясе змест, традыцыйнавылучаюцца тры бакі, якія абавязкова маюць месца ў любым літаратурным творы.Гэта, па-першае, прадметны (прадметна-выяўленчы) пачатак: усе тыя адзінкавыяз’явы і факты, якія абазначаны з дапамогай слоў і ў сваёй сукупнасці складаюцьсвет мастацкага твора (бытуюць таксама словазлучэнні «паэтычны свет», «унутранысвет» твора, «непасрэдны змест»). Гэта, па-другое, уласна слоўная тканінатвора: мастацкая мова, якая нярэдка фіксуецца тэрмінамі «паэтычная мова»,«стылістыка», «тэкст». І, па-трэцяе, гэта суаднесенасць і размяшчэнне ў творыадзінак прадметнага і слоўнага «радоў», г. зн. кампазіцыя. Дадзенаелітаратуразнаўчае паняцце роднаснае такой катэгорыі семіётыкі, як структура(суаднесенасць элементаў складана арганізаванага прадмета)».
Змястоўны пласттвора «правамоцна ахарактарызаваць не як яшчэ адзін (чацвёрты) бок твора, а якяго субстанцыю. Мастацкі змест уяўляе сабой адзінства аб’ектыўнага ісуб’ектыўнага пачаткаў. Гэта сукупнасць таго, што прыйшло ад аўтара звонку і імпазнана , і таго, што ім выражана і ідзе ад яго поглядаў, інтуіцыі,рысаў індывідуальнасці. Тэрміну «змест» (мастацкі змест) больш альбо меншсінанімічныя словы «канцэпцыя» (альбо «аўтарская канцэпцыя»), «ідэя», «сэнс» (уМ.М. Бахціна: «апошняя сэнсавая інстанцыя»). В. Кайзер, ахарактарызаваўшыпрадметны слой твора (Gehalt), яго мову (Sprachliche Formen) і кампазіцыю(Aufbau) як асноўныя паняцці аналізу, назваў змест паняццем сінтэзу. Мастацкізмест і на самой справе з’яўляецца сінтэзуючым пачаткам твора. Гэта ягоглыбінная аснова, якая складае прызначэнне (функцыю) формы як цэлага».
І яшчэ адзінважны момант, на які звяртае ўвагу В. Халізеў пры характарыстыцы змястоўнагабоку твора і на чым нам таксама хацелася б абавязкова з’акцэнтаваць увагу:«Мастацкі змест увасабляецца (матэрыялізуецца) не ў якіхсьці асобных словах,словазлучэннях, фразах, а ў сукупнасці таго, што ў творы мае месца».
1.2 Паэтыка.Тэарэтычная паэтыка
Склад мастацкагатвора і асаблівасці яго арганізацыі ў адзінае цэлае вывучае спецыяльнаялітаратуразнаўчая дысцыпліна, якая імянуецца паэтыкай, а дакладней –тэарэтычнай паэтыкай.
Тэрмін «паэтыка»мае даволі працяглую гісторыю свайго змястоўнага напаўнення. Па гэтай прычынесённяшняе значэнне яго не зусім адпавядае таму, што было закладзена ў дадзенытэрмін першапачаткова.
Пачынаючы з часоўАрыстоцеля і аж да самага ХХ ст. тэрмінам «паэтыка» абазначаліся вучэнні абмастацтве слова ў цэлым. Такім чынам, дадзенае слова ў такім яго змястоўнымнапаўненні можна лічыць сінонімам сённяшняга словазлучэння-тэрміна «тэорыялітаратуры».
У ХХ ст. паэтыкайсталі імянаваць пераважна раздзел літаратуразнаўства, які вывучае склад, будовуі функцыі мастацкіх твораў, а таксама роды і жанры літаратуры. Разам з тым Л.Гаспараў, адзін з аўтараў артыкула аб паэтыцы ў ЛЭС, улічваючы гісторыюстанаўлення і змястоўнага напаўнення дадзенага тэрміна, дае яму наступнуютрактоўку: «Паэтыка (ад ст.-грэч. poiētikē technē – творчаемастацтва), навука аб сістэме сродкаў выражэння ў мастацкіх творах, адна састарэйшых дысцыплін літаратуразнаўства. У пашыраным сэнсе слова супадае зтэорыяй літаратуры, у звужаным – з адной з галін тэарэтычнай паэтыкі . Як галіна тэорыі літаратурыпаэтыка вывучае спецыфіку літаратурных родаў і жанраў, плыней і напрамкаў,стыляў і метадаў, даследуе законы ўнутранай сувязі і суадносін розных узроўняўмастацкага цэлага. У залежнасці ад таго, які аспект (і аб’ём паняцця)вылучаецца ў цэнтр даследавання, вядуць размову, напрыклад, аб паэтыцырамантызму, паэтыцы рамана, паэтыцы творчасці якога-небудзь пісьменніка ў цэлымці аднаго твора. Паколькі ўсе сродкі выражэння ў літаратуры ў канчатковымвыпадку зводзяцца да мовы, паэтыка можа быць вызначана і як навука аб мастацкімвыкарыстанні сродкаў мовы».
М. Гаспараўразбівае ўсю паэтыку на наступныя галіны: агульную (тэарэтычную цісістэматычную, ці, урэшце, «макрапаэтыку»), прыватную (уласна апісальную ці«мікрапаэтыку») і гістарычную.
Тэарэтычнаяпаэтыка ў сваю чаргу «дзеліцца на тры галіны, якія вывучаюць адпаведна гукавую,слоўную і вобразную будову тэксту; мэта агульнай паэтыкі – скласці поўнысістэматызаваны рэпертуар прыёмаў (эстэтычна дзейсных элементаў), якіяахопліваюць усе гэтыя тры галіны. У гукавым ладзе твора вывучаецца фоніка ірытміка, а ў дачыненні да верша – таксама метрыка і строфіка. Так як пераважнаматэрыял для вывучэння тут даюць вершаваныя тэксты, дык гэтая галіна частаназываецца (надзвычай вузка) вершазнаўствам. У слоўным ладзе вывучаюццаасаблівасці лексікі, марфалогіі і сінтаксісу твора; адпаведная галінаназываецца стылістыкай (наколькі супадаюць паміж сабой стылістыка яклітаратуразнаўчая і як лінгвістычная дысцыпліна, адзінай думкі няма). У вобразным ладзе творавывучаюцца вобразы (персанажы і прадметы), матывы (дзеянні і ўчынкі), сюжэты(звязаныя сукупнасці дзеянняў); дадзеная галіна называецца «топікай»(традыцыйная назва), «тэматыкай» (Б. Тамашэўскі) ці «паэтыкай» у вузкім сэнсеслова (Б. Ярхо)».
Тэарэтычнаяпаэтыка ў сусветнай літаратурнай навуцы пачала інтэнсіўна фарміравацца з канцаХІХ ст. Ва ўсходнеславянскім літаратуразнаўстве найбольш моцную цікавасць да яепраяўлялі прадстаўнікі рускай фармальнай школы ў асобах В. Вінаградава, В.Жырмунскага, Б. Тамашэўскага, В. Шклоўскага, Б. Эйхенбаума і інш. Даволі значныўклад у станаўленне дадзенай галіны літаратуразнаўства ўнеслі таксама А.Скафтымаў, С. Аскольдаў, А. Смірноў і, канешне ж, М. Бахцін, навукова-творчыянабыткі якога пачалі па-сапраўднаму асэнсоўвацца толькі параўнальна нядаўна. У1960–1980-я гг. даволі значныя дасягненні ў распрацоўцы шэрагу пытанняўтэарэтычнай паэтыкі звязаны з дзейнасцю тартуска-маскоўскай літаратуразнаўчайшколы пад кіраўніцтвам Ю. Лотмана.
Пэўныя здабыткі ўгаліне даследавання паэтыкі, у тым ліку і тэарэтычнай, ёсць і ў беларускімлітаратуразнаўстве. Самыя першыя спробы яе вывучэння ў нашай літаратурнайнавуцы звязаны з дзейнасцю Л. Зізанія, М. Сматрыцкага і М. Сарбеўскага. Новы,уласна беларускі этап у развіцці гэтай галіны літаратуразнаўства на Беларусі,заклаў М. Багдановіч, здабыткі якога ў 1920-я гг. развілі і памножылі І.Замоцін, М. Гарэцкі, Я. Барычэўскі, А. Вазнясенскі, У. Дубоўка і інш. Якзазначае В. Рагойша, працы якога ў беларускай літаратурнай навуцы можна лічыцьпэўнай вяхой у даследаванні паэтыкі, у тым ліку і тэарэтычнай, «у 30–50-я гг.савецкае літаратуразнаўства да вывучэння паэтыкі амаль не звярталася. Увага даагульнай і аўтаразнаўчай паэтыкі прыкмячаецца толькі з пачатку 60-х гг. Згэтага часу на Беларусі пачынаецца вывучэнне гісторыі і тэорыі беларускагаверша (І. Ралько, М. Грынчык, А. Кабаковіч, В. Ярац), яго кампазіцыйных асаблівасцей,паэтычнай вобразнасці (І. Шпакоўскі, А. Яскевіч), паэтыкі рамана (В. Жураўлёў),праблемы псіхааналізу ў літаратуры (А. Матрунёнак), стылю (М. Арочка, В. Бечык,Л. Гусева), рытмічнай арганізацыі мастацкага тэксту (А. Яскевіч), мастацкіхасаблівасцей асобных фальклорных жанраў (М. Янкоўскі, Н. Гілевіч, А. Ліс, І.Цішчанка, Г. Барташэвіч, А. Фядосік, Л. Салавей) і інш. І ўсё ж да гэтагачасу,– канстатуе вучоны,– даследаванне паэтыкі – найбольш вузкае месца ў беларускімлітаратуразнаўстве».

2. Кампаненты-складнікіўласна змястоўнага пласту твора
 
2.1 Тэма,праблема, ідэя
Уласна змястоўныпласт мастацкага твора, яго «субстанцыя» характарызуецца ў першую чаргу здапамогай такіх паняццяў-тэрмінаў, як тэма, праблема, ідэя.
Тэма (адст.-грэч. thema – літаральна тое, што пакладзена ў аснову) – гэта тыя факты,падзеі, учынкі, душэўныя зрухі, перажыванні і г. д., што сталі прадметаммастацкага ўзнаўлення ў творы. Наогул, гэта «тая рэч ці справа, аб якой у творыпішацца».
Зазначым, штогэта найбольш распаўсюджанае ў сучасным усходнеславянскім літаратуразнаўстверазуменне тэрміна «тэма», якое ідзе яшчэ з ХІХ ст. Побач з ім ужываюцца часам ііншыя: погляд на тэму як на галоўную думку твора, г. зн. атаясамліванне тэмы зідэяй; разуменне тэмы як галоўнага матыву твора, г. зн. таго, на чым адноснарэгулярна акцэнтуецца ўвага з боку аўтара; тэма як «найбольш істотныякампаненты мастацкай структуры, аспекты формы, апорныя прыёмы» (такая трактоўкатэмы характарызуе прадстаўнікоў рускай фармальнай школы, і ў першую чаргулітаратуразнаўчыя канцэпцыі В. Жырмунскага і Б. Тамашэўскага).
Побач сасловам-тэрмінам «тэма» ў літаратуразнаўчых даследаваннях даволі часта фігуруетэрмін «тэматыка», які ўказвае на наяўнасць у мастацкім творы побач зцэнтральнай, галоўнай тэмай розных пабочных тэматычных ліній. Чым маштабнейтвор, шырэй у ім ахоп жыццёвага матэрыялу, тым больш у яго складзе тэматычныхліній, часам даволі аддаленых адна ад другой, але, як правіла, у канчатковымвыпадку «працуючых» на цэнтральную, галоўную тэму. Акрамя таго, дадзены тэрмінможа служыць для абазначэння сукупнасці тэм асобнага мастацкага твора, атаксама тэматычнага дыяпазону ўсёй творчасці пісьменніка ці нават асобнайнацыянальнай літаратуры альбо літаратуры рэгіёна, кантынента на пэўным этаперазвіцця. І, урэшце, словам «тэматыка» вучоныя-літаратуразнаўцы аперыруюць прывызначэнні ўстойлівых і паўтаральных у творах сусветнай літаратуры тыпаў тэм(маюцца на ўвазе асноўныя разнавіднасці літаратурна-мастацкай тэматыкі).
Праблема (адст.-грэч. problema – нешта, кінутае наперад, г. зн. выдзеленае з іншых бакоўжыцця) – тэрмін, які часта сустракаецца ў даследаваннях пры аналізе змястоўнагапласту твора, але дэфініцыя (вызначэнне) яго пададзена толькі ў некаторыхслоўнікава-даведачных працах і вучэбных дапаможніках па літаратуразнаўству.Дарэчы, асобнага артыкула, прысвечанага паняццю-тэрміну «праблема», няма і ўЛЭС.
Як зазначаюць М.Лазарук і А. Ленсу, «паняцце праблемы вельмі блізкае да паняцця тэмы. Праблемаўваходзіць у тэму як галоўная яе сутнасць; гэта вострае грамадскае пытанне,якое зацікавіла аўтара і падштурхнула яго да адлюстравання пэўнай з’явы».
А вось як трактуезмястоўнае напаўненне тэрміна «праблема» М. Мешчаракова: гэта «складанаепытанне, пастаўленае ў літаратурным творы (можа атрымаць адказ альбо застаццанявырашаным); той бок жыцця, які асабліва цікавіць пісьменніка. Адна і тая жтэма можа паслужыць асновай для пастаноўкі розных праблем (тэма прыгоннагаправа – праблема ўнутранай несвабоды прыгоннага, праблема ўзаемнагаразбэшчвання, калечання прыгонных і прыгоннікаў, праблема сацыяльнайнесправядлівасці)».
Як і ў выпадку зтэмай, побач з тэрмінам «праблема» часта ўжываецца тэрмін «праблематыка», штоўяўляе сабой «пералік (сукупнасць) праблем, якія закрануты ў творы (яны могуцьнасіць дадатковы характар і падначальвацца галоўнай праблеме). Калі галоўнаяпраблема падначальвае сабе астатнія, можна гаварыць аб сацыяльна-палітычнай,маральна-этычнай, нораваапісальнай, нацыянальна-гістарычнай, філасофскай і інш.праблематыцы, якая дамінуе ў творы альбо ў творчасці пісьменніка».
Пад ідэяй (адст.-грэч. idea – першавобраз, ідэал) падразумяваецца асноўны сэнс мастацкагатвора. Гэта «галоўная думка, той погляд, які даводзіцца аўтарам у творы». Ідэямае звычайна ацэначны характар. Хоць ідэя твора і можа быць сфармуляванасцісла, у выглядзе аднаго-двух сказаў ці нават фраз, яна ўсё-такі вынікае зусёй сістэмы вобразаў і карцін. Для вызначэння ідэі мастацкага твора неабходнапазнаёміцца з ім цалкам, ад першага да апошняга радка.
У буйных творахможа вылучацца асноўная, скразная ідэя, а побач з ёю – шэраг другарадных,пэўным чынам каменціруючых, дапаўняючых і развіваючых гэтую асноўную ідэю.
Паняцці «тэма»,«праблема», «ідэя» хоць і вылучаюцца як асобныя адзінкі-катэгорыі ў складзезмястоўнага пласту літаратурна-мастацкага твора, аднак знаходзяцца ў любымтворы ў надзвычай цеснай арганічнай сувязі, у непарыўным адзінстве, у станерэгулярнага ўзаемадапаўнення і ўзаемахарактарыстыкі.
2.2 Пафас, ягоразнавіднасці
Уласна змястоўныпласт твора характарызуе таксама яго пафас (ад ст.-грэч. pathos – пачуццё,натхненне, жарсць). Пафасам называецца «ідэйна-эмацыянальная накіраванасцьлітаратурнага твора, што вызначае спецыфіку мастацкага зместу ў сукупнасці ўсіхяго кампанентаў». Наогул гэта «пачуццё, жарсць, якія ўклаў у сваё тварэннеаўтар і якімі ён хацеў бы натхніць чытача».
Катэгорыя пафасувядзе сваё паходжанне яшчэ з антычнасці (развагі аб патэтычнай мове ў«Рыторыцы» Арыстоцеля). Затым у яе распрацоўку, прычым непасрэдна ў дачыненніда з’яў літаратуры і мастацтва, істотны ўклад унеслі Г. Гегель і В. Бялінскі.
Вылучаюцьнекалькі асноўных разнавіднасцей пафасу.
Гераічны пафасперадае значныя сацыяльна-прагрэсіўныя памкненні, і ў першую чаргу барацьбу заволю, свабоду народа, нацыі, краіны. Твораў з гераічным пафасам у цэнтры шмат усусветнай літаратуры. Калі ж браць уласна беларускае прыгожае пісьменства, дыкгэта «Песня пра зубра» М. Гусоўскага, «Страцім-лебедзь» М. Багдановіча, «Сцягбрыгады» А. Куляшова і інш.
Драматычны пафасузнікае ў творы ў выніку перадачы ў ім барацьбы персанажаў са знешнімі сіламі іабставінамі, якія ўяўляюць пагрозу іх жаданням, памкненням, а часам нават іжыццю («Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Судны дзень Скарыны» М. Арочкі і інш.).
Вельмі многіятворы сусветнай літаратуры пабудаваны на цесным спалучэнні гераічнай ідраматычнай танальнасці, таму аб іх пафасе правамоцна гаварыць як абгероіка-драматычным.
Трагічны пафасскладаецца ў выніку мастацкага адлюстравання невырашальных супярэчнасцей паміжпатрабаваннямі жыцця і немагчымасцю іх практычнага ажыццяўлення. Даволі часта ўтворах з такога роду пафасам узнаўляецца складаная ўнутраная барацьба, якуювядуць героі (ці адзін з герояў) унутры саміх сябе, уласных характараў. Гэтабарацьба паміж натуральнымі пачуццямі, памкненнямі сэрца (каханне, роднасныясувязі) і ідэямі грамадзянскага, дзяржаўнага доўгу. Яскравымі прыкладамі такіхтвораў з’яўляюцца п’есы «Гарацыі» П. Карнеля і «Гамлет» У. Шэкспіра. Наогул іхпафас можна ахарактарызаваць не толькі як трагічны, але і як трагедыйны.
Сатырычны пафас адухаўляемастацкія творы, у якіх лад жыцця і чалавечыя характары з’яўляюцца прадметамгнеўнага, абуральнага высмейвання («Гісторыя аднаго горада» М.Салтыкова-Шчадрына, «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы). У тых выпадках, каліаўтар усведамляе недасканаласць жыцця і чалавечых магчымасцей, але не бічуенедахопы, не робіць ім гнеўны прысуд, а проста смяецца над сваімі героямі ічасам нават шкадуе іх, мы маем справу з гумарыстычным ці камічным пафасам.
Сентыментальнымпафасам прасякнуты перш за ўсё творы адпаведнага літаратурнага метаду, стылю інапрамку ХVІІІ ст., героі якіх характарызуюцца душэўна-пачуццёвайрэфлектыўнасцю, што ўзнікае ў выніку ўсведамлення імі сапраўдных, як янылічаць, каштоўнасцей быцця, звязаных з вольным і несапсаваным цывілізацыяй жыццёмна ўлонні прыроды. Творы з сентыментальным пафасам вызначае таксамагіпертрафіраваная пачуццёвасць, якая, дарэчы, выяўлялася ў літаратуры ў тойальбо іншай ступені як да ўзнікнення і выхаду на авансцэну сентыменталізму, такі пасля яго сыходжання з арэны. Зрэшты, «пачуццёва-замілаваныя адносіны аўтарада сваіх герояў ніколі не прападаюць у мастацтве слова. Пісьменнікі заўсёдышкадавалі і будуць шкадаваць асобных сваіх герояў».
Рамантычны пафас(часам яго імянуюць яшчэ рамантыкай) перадае рэфлектыўную душэўную ўзрушанасць,захопленасць герояў нейкімі высокімі, часам ідэальнымі і ў прынцыпенеажыццявімымі памкненнямі, намерамі, якія з’яўляюцца своеасаблівым выклікамбудзённай і шэрай рэчаіснасці. Як вядома, у гісторыі сусветнай літаратуры,мастацтва і культуры наогул была цэлая эпоха (канец ХVІІІ – пачатак ХІХ стст.),калі дадзены пафас дамінаваў над усімі астатнімі. Пэўнае адраджэнне рамантызмуі адпаведнага пафасу ў літаратуры адбылося ў пачатку ХХ ст. і атрымала назвунеарамантызму. Наогул рамантычны пафас выяўляўся ў літаратурных творах нетолькі ў названыя перыяды, але і ў іншыя часы. Сапраўдная, высокая літаратуране можа існаваць без рамантыкі.
Адзначаныя відыпафасу хоць і сустракаюцца ў літаратурных творах у «чыстым» выгляде, аднакдаволі часта, нават у межах аднаго і таго ж твора, узаемапераплятаюцца іўзаемадапаўняюцца, пераходзяць з аднаго ў другі. У якасці прыкладу прывядзёмп’есу У. Караткевіча «Маці Урагану», дзе рамантычны пафас суседнічае здраматычным, а апошні ў заключных карцінах твора пераходзіць у трагедыйны.Маюць месца ў дадзенай п’есе і камедыйна-сатырычныя матывы.
Сустракаюцца ўлітаратуры і творы з «пустым» альбо «напышлівым» пафасам, у якіх неапраўданаўзносяцца з’явы, падзеі, факты, што па вялікім рахунку не заслугоўваюць гэтага.
На заканчэннеразмовы аб пафасе хацелася б прывесці даволі цікавую думку-выснову маскоўскагапрафесара А. Казлова: «У апошнія гады паняцце аб пафасе ў літаратуразнаўствеамаль выйшла з ужытку. Прычына гэтага не толькі ў змене літаратурнай «моды».Важней іншае: наш век цураецца адкрытага праяўлення пачуццяў, нездарма ўжодаўно і ў рускай, і ў замежнай літаратуры цэнтральным героем стала рэфлексуючаяасоба, далёкая і ад гераізму, і ад рамантызму, якая калі і выяўляе ў сабеякія-небудзь эмоцыі, дык, як правіла, замаскіраваныя іроніяй».
2.3 Канфлікт
Яшчэ адзін зкампанентаў уласна змястоўнага пласту твора – гэта канфлікт.
Канфліктам (адлац. conflictus – сутыкненне) называюццасупярэчнасці, што ўвасоблены ў творы ў вобразах персанажаў, якія ўступаюцьпаміж сабой у пэўныя ўзаемаадносіны, выражаныя ці ў прамым дзеянні, г. зн. упаводзінах і ўчынках, ці ў скрытых, прыхаваных формах (устойлівыя канфліктныястаны, якія не выяўляюцца прама, а праз пэўную пазіцыю герояў, іх перакананні іг. д.).
Звычайна канфліктвыступае ў выглядзе калізіі (часам дадзеныя тэрміны трактуюцца як сінонімы;ёсць таксама і іншыя разуменні калізіі, адрозныя ад таго, якое мы прыводзім уякасці найбольш пашыранага) – прамога сутыкнення і барацьбы супрацьлеглых сіл:характараў і абставін, некалькіх характараў, розных бакоў аднаго і таго жхарактару. Даволі часта ў мастацкай літаратуры сустракаюцца творы, дзепрысутнічаюць усе адзначаныя разнавіднасці супярэчнасцей, г. зн. герой можазмагацца і з неблагапрыемнымі знешнімі абставінамі, і са сваімі прамыміпраціўнікамі ці антыподамі, і, урэшце, з самім сабой.
Канфліктз’яўляецца асновай і рухаючай сілай дзеяння і ў выніку вызначае асноўныя стадыіразвіцця сюжэта: зараджэнне канфлікту звычайна адбываецца ў завязцы дзеяння;яго нарастанне, пашырэнне і паглыбленне – на этапе развіцця дзеяння;кульмінацыя ж знамянуе сабой найвышэйшае абвастрэнне канфлікту. Такім чынам,вастрыня і глыбіня канфлікту напрамую залежаць ад сюжэта, яго падзейна-якасныххарактарыстык.
Канфлікт – важны атрыбутэпічных твораў. Яшчэ важнейшая яго роля ў драме. Наогул творы дадзенага родунемагчыма ўявіць без канфлікту. Нездарма ў свой час К. Крапіва сцвярджаўзагалоўкам аднаго з уласных артыкулаў, што «канфлікт – аснова п’есы».
Застаецца дыскусійнымпытанне наконт канфлікту ў лірыцы, дзе ён «іншы раз наогул адсутнічае, часампраяўляецца ў спецыфічным лірычным сюжэце ,часта ж – пазасюжэтна, у прамым лірычным сцвярджэнні, семантычнай антытэзе,сінтаксічным паралелізме і г. д.».
Канфлікт арганізоўвае ізмацоўвае мастацкі твор на ўсіх яго ўзроўнях. Сам жа ён можа трансфармавацца ўходзе разгортвання: то згладжвацца, то абвастрацца, паўстаючы «на выхадзе»іншым, чым на «ўваходзе». «Нязменнасць канфлікту, яго тоеснасць самому сабечаста абазначае схематызм і малую мастацкасць твора, яго жорсткую маралістычнуюці палітычную зададзенасць».
Эстэтычная спецыфікаканфлікту, яго пафас залежаць ад характару сіл, што ўзаемадзейнічаюць. Канфліктвысокага і высокага (сіл, характараў, перакананняў, ідэй) параджае трагічныпафас; нізкага і нізкага – камічны; высокага і нізкага – гераічны; нізкага івысокага – сатырычны; эстэтычна значная адсутнасць канфлікту нясе ў сабе ідылічныпафас.
На змест і мастацкуюспецыфіку канфлікту накладваюць пэўны адбітак час, эпоха. Таму невыпадковадаследчыкі літаратуры гавораць аб пэўнай агульнасці канфліктаў у межах аднагочасу, адной эпохі. Так, для антычнага мастацтва цэнтральным з’яўляўся канфліктабмежаванага ў сваіх прадбачаннях чалавека і ўсемагутнага року; у сярэднія вякіў літаратуры і мастацтве адлюстроўваўся пераважна канфлікт боскага ід’ябальскага, духоўнага і пачуццёвага ў прыродзе чалавека; у эпоху Адраджэнняуніверсальная і гераічная асоба змагаецца з антыгуманнай і бяздушнайсветабудовай; творы класіцызму адлюстравалі барацьбу ў асобе чалавека прыватныхі грамадскіх памкненняў, жарсці і доўгу; рамантычнае мастацтва ўвасаблялабарацьбу ідэалу з рэчаіснасцю, генія з натоўпам, духоўнай свабоды зматэрыяльнай прыземленасцю; рэалізм ХІХ ст. звярнуў асаблівую ўвагу на барацьбунеардынарнай і духоўна багатай асобы з не надта спрыяльным для рэалізацыі яеўнутраных патэнцый грамадскім укладам; у літаратуры мадэрнізму «канфлікттрактуецца, як правіла, глабальна – як вечная і неадольна-бязвыхаднаяразарванасць чалавека, супрацьстаянне сацыяльнага і біялагічнага, свядомага іпадсвядомага ў яго прыродзе, невырашальная супярэчнасць адзінокага індывіда задчужанай ад яго рэальнасцю».

Спіс выкарыстаныхкрыніц
1. Абрамович Г.Л. Введение влитературоведение / Абрамович Г.Л. – 7-е изд., испр. и доп.– М., 1979.
2. Введение в литературоведение /Под. ред. Г.Н. Поспелова.– 2-е изд., доп.– М., 1983.
3. Волков И.Ф. Теория литературы /Волков И.Ф. – М., 1995.
4. Гуляев Н.А. Теория литературы /Гуляев Н.А. – М., 1985.
5. Дарвин М.Н. Фрагмент; Цикл //Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия итермины / Под ред. Л.В. Чернец.– М., 2000.
6. Кожинов В.В. Форма и содержание //Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А.Николаева.– М., 1987.
7. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіныў літаратуразнаўства.– 2-е выд., дапрац. і дап.– Мн., 1982.
7. Основы литературоведения / Под.ред. В.П. Мещерякова.– М., 2000.
9. Поспелов Г.Н. Теория литературы /Поспелов Г.Н. – М., 1978.
10. Рагойша В. Змест і форма; Творлітаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.– Мн., 2001.
11. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н.Форма и содержание // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческийсловарь-справочник для ученика и учителя.– Мозырь, 2003.
12. Тимофеев Л.И. Основы теориилитературы.– 5-е изд., испр. и доп.– М., 1976.
13. Хализев В.Е. Теория литературы /Хализев В.Е. – 2-е изд.– М., 2000.
14. Чернец Л.В. Литературноепроизведение как художественное единство // Введение в литературоведение.Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.–М., 2000.
Размещено на www.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.