ПЛАН
1. УМОВЫ ПЕРАХОДУАД ВАЙНЫ ДА МІРУ
2. АДНАЎЛЕННЕСЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЁ КААПЕРАЦЫІ
3. РАЗВІЦЦЁПРАМЫСЛОВАСЦІ. РОЛЯ ДРОБНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ І ПРЫВАТНАГА КАПІТАЛУ Ў ЭКАНОМІЦЫ РЭСПУБЛІКІ
4. ВЫНІКІАДНАЎЛЕННЯ І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙЛІТАРАТУРЫ
1. УМОВЫ ПЕРАХОДУ АД ВАЙНЫ ДА МІРУ
Пераход дамірнага будаўніцтва ў Беларусі пачаўся ва ўмовах татальнага крізысу 1920-1921гг. Больш як шасцігадовыя ваенныя дзеянні ў спалучэнні з рэвалюцыйныміпадыходамі савецкай улады да вырашэння сацыяльна-эканамічных задач давялігаспадарку да катастрафічнага стану. Вялікія статы панесла сельская гаспадарка– асноўная галіна эканомікі. Паводле разлікаў некаторых аўтараў, пасяўныяплошчы ў 23 паветах Беларусі (усходнія вобласці) за тры гады савецкай уладыскараціліся амаль на 30%, а ў параўнанні з 1913 г. – на 39%. Пры адначасовым значным паніжэнні ўраджайнасці валавыя зборы збожжа зменшылісяадпаведна больш чым напалову і амаль на 2/3. Вытворчасць бульбы ў 1920 г. склала 39,1% узроўню 1917 г. і 36,5% у параўнанні з 1913 г. Істотна скараціліся пасевы і зборы тэхнічных культур. Адчувальныя страты панесла жывёлагадоўля: зменшыласяпагалоўе амаль усіх відаў скаціны. У выніку сельскагаспадарчая вытворчасць да 1921 г. у параўнанні з даваенным узроўнем зменшылася прыкладна ўдвая.
Ва ўмовахправядзення савецкіх аграрных пераўтварэнняў на падставе перадачы часткіканфіскаваных сродкаў вытворчасці буйных прыватных уласнікаў у рукі маламоцныхземляробаў змяніўся і характар дыференцыяцыі вёскі. Расла колькасць гаспадараксярэдніх сялян – найбольш прадстаўнічай сацыяльнай групы сельскага насельнітва.Гэта не толькі пашырала сацыяльную апору савецкай улады, але і дазваляла ёйдастаткова бесцырымонна распараджацца вынікамі працы "ўзнагароджаных".Аднак апошнія такую лінію паводзін уладных стркутур не заўсёды падзялялі.Пацвярджэнне таму – перманентныя ўсплёскі антысавецкіх выступленняў і наватпаўстанняў.
Між тым,нягледзячы на бескампрамісныя задады ўлады, на вёсцы захоўвалася група большзаможных сялян, так званых «кулакоў» – не больш чым 2% сялянскіхгаспадарак усходняй часткі Беларусі (супраць прыкладна 10% у 1917). Быліліквідаваны памешчыкі-землеўладальнікі як частка класа эксплуататараў, зніклакатэгорыя памешчыцкіх парабкаў. Заявілі аб сабе калгаснікі і рабочыя саўгасаў,якім было наканавана прыйсці на змену папярэднім сацыяльным пластам вёскі.
К пачатку 1921 г. ва ўсходніх абласцях Беларусі налічвалася 374 саўгасы і 740 калектыўных гаспадарак(сельскагаспадарчыя арцелі, камуны і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі).Яны адпаведна мелі 362,3 тыс. дзесяцін і 55,5 тыс. дзесяцін, што складала 2,82і 0,43% агульнай кольцасці зямлі. Спроба «наскокам» вырашыць праблему«сацыялістычнай перабудовы» вёскі не ўдалася. У непасрэдным карыстанніаднаасобнага сялянства знаходзілася 8100 тыс. дзесяцін, або 63,07% усёй зямлісупраць 52,3% у 1917 г.
Асноўнымівытворцамі у сельскай гаспадарцы выступалі серадняцкія аднаасобныя гаспадаркі.Але яны, як i бядняцкія, заснаваныя на пераважна малапрадукцыйнай ручной працыпры жорсткай падатковай палітыцы улады, з'яуляліся у цэлым спажывецкімі. Многіяз ix не зводзілі свае даходы з расходамі — ураджаю не хапала на уласнаеспажыванне i насенне. Заможныя гаспадаркі таксама былі знясілены. Прычым, добраспазнаушы палітыку раскулачвання праз жорсткія канфіскацыі i рэквізіцыі, атаксама палітычную ізаляцыю, яны асабліва не імкнуліся да праяўлення вытворчайактыўнасці. Буйныя гаспадаркі (саўгасы i калгасы) былі ў асноўнай масе маламоцныміi стратнымі, па сутнасці не з'яўляліся прыкладам арганізацыі эфектыўнайвытворчасці.
У больш цяжкім стане, чым сялянская гаспадарка, знаходзіласяпрамысловасць. Нягледзячы на шырока праведзеную нацыяналізацыю прамысловыхпрадпрыемстваў i транспарту, г.зн. ператварэнне ix у дзяржаўныя са строгайрэгламентацыяй жыццядзейнасці, яны насуперак адчайным намаганням улады незабяспечвалі выканання яе мэтавых установак па уздыму прадукцыйных сіл. Скіраваныяраней галоўным чынам на абслугоўванне патрэб фронту (у Віцебскай гyбepні толькікаля 30% прамысловых прадпрыемстваў выраблялі патрэбную насельніцтвупрадукцыю), яны будавалі сваю работу на дзяржзаказах, здавалі свае вырабыцэнтралізавана глаўкам у абмен на сыравіну, паліва, харчы i г.д.
На пачатак 1921 г. з 815 прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці(буйныя i сярэднія прадпрыемствы з механічнымі рухавікамі, з лікам рабочыхбольш 15 i без механічных рухавікоў — больш 30) з перабоямі працавала толькі345 (42,2%). У выніку аб’ём ix вытворчасці ў параўнанні з 1913 г. складаў 21,3%, прадукцыйнасць працы — не больш чым 30%. Гэтыя паказчыкі былі ніжэйшыяза сярэднія па савецкай Pacii. У цэлым сярэднегадавая выпрацоўка прадукцыі нааднаго рабочага ў прамысловасці ўсходніх раёнаў Беларусі ў канцы 1920 г. склала прыкладна 36% узроўню 1913 г.
Яшчэ больш значна пацярпела дробная вытворчасць i рамёствы,на долю прадукцыі якіх у дарэвалюцыйнай Беларусі прыпадала каля паловы ўсёйпрамысловай прадукцыі. Паводле даных Усерасійскага прамысловага перапісу 1920 г., на беларускай тэрыторыі было зарэгістравана 11,7 тыс. дзеючых дробных прадпрыемстваў, аколькасць рабочых у ix складала 15% у параўнанні з 1913 г.
Вялікія страты панесла лясная гаспадарка. У стане заняпадузнаходзіўся транспарт. На кастрычнік 1920 г. 27,9% паравозаў i вагонаў былі няспраўнымi. He ў лепшым становішчы была пуцявая гаспадарка: даўжыня чыгуначнайсеткі скарацілася на 2/3.
У гарадах нярэдканармальнае жыццё замірала з-за недахопу паліва i адпаведнага абсталявання. Істотнапагоршыліся матэрыяльна-бытавыя ўмовы гараджан. Сярод рабочых звыклым сталабеспрацоўе. У пошуках выйсця яны пакідалі горад, мянялі сферу дзейнасці, хацянацыяналізаваным прадпрыемствам кваліфікаваных рабочых не хапала. Ва умовахразвалу эканомікі напаўгалоднае i няўтульнае жыццё, жабрацтва i хваробы сталізвыклымі i ў вёсцы. Трэба меркаваць, менавіта таму А. Чарвякоў у 1921 г. адзначыу: з-за працяглага недахопу харчоў насельнікам БССР пагражала выраджэнне.
Між тым магчымасці i рэсурсы, якія меліся, выкарыстоўвалісянярэдка нерацыянальна i жорсткімі, адміністрацыйнымі метадамі. Не спынялідзейнасць загараджальныя атрады, якія канфіскоўвалі ў прыватных асоб прадукцыюдля продажу у горадзе. Захоўвалася малапрадукцыйная прымусовая праца на асновеўсеагульнай працоўнай павіннасці, абмежаванай свабоды пражывання iперамяшчэння. Адсутнасць гаспадарчай самастойнасці на месцах, абавязковая здачапрамысловым сектарам прадукцыі дзяржаве бясплатна або па цэнах, якія звычайнане забяспечвалі нават простае ўзнаўленне, а таксама сістэма харчразвёрсткі нетолькі падрывалі у шырокіх мас працоўных эканамічны інтарэс да развіццявытворчасці, але i ўскладнялі ўзаемаадносіны з савецкай уладай.
Гаспадарчыя цяжкасці ўскладняліся палітычнымі. 3 канца 1920 г. становішча кіруючай бальшавіцкай партыі ў краіне стала імкліва пагаршацца. Спробы яе спосабам«кавалерыйскай атакі» увесці ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаўвытворчасці, захаваць сістэму харчразвёрсткі i ліквідаваць таварна-грашовыя,рыначныя адносіны, нарэшце, не дапусціць дэмакратызацыю палітычнага рэжыму,пашырэння грамадзянскіх правоў насельніцтва спрыялі стварэнню у грамадствеатмасферы антысавецкіх сацыяльных узрушэнняў. Ва умовах завяршэння замежнай інтэрвенцыіi Грамадзянскай вайны імкліва распаўсюджвалася «паўзучая контррэвалюцыя»,звязаная з супраціўленнем вёскі. Сялянства не толькі праяўляла незацікауленасцьу пашырэнні вытворчасці, выкананні рознага роду падатковых плацяжоў, але iнярэдка асуджала дыктатарскую палітыку бальшавікоў i нават актыўна удзельнічалаў антысавецкім узброеным руху. Настойлівае нежаданне сялянства мірыцца з эканамічнайпалітыкай савецкай улады, якая імкнулася ўзяць пад кантроль любую гаспадарчую ініцыятыву,праяўлялася i ў масавым дэзерцірстве, ухіленні ад прызыву ў Чырвоную Армію. У лістападзе 1920 г. на павятовым з’ездзе кааперацыі ў Магілёве сяляне патрабавалінеадкладнай замены харчразвёрсткі, працоўнай i гужавой павіннасцей, дазволусвабоднага гандлю.
Паводле гадавой справаздачы Галоўнага ўпраўлення рабоча-сялянскайміліцыі i крымінальнага вышуку НКУС БССР, «у кастрычніку-снежні 1920 г. супрацоўнікі міліцыі прымалі ўдзел у ліквідацыі антысавецкіх выступленняў у Мінскім, Мазырскім,Слуцкім, Ігуменскім i іншых паветах рэспублікі». У паходах па ліквідацыі «кулацкіхмяцяжоў» правялі гэты год i супрацоўнікі міліцыі Віцебскай губерні. Вайскоўцы16-й арміі не мелі спакою з-за аперацый «бандытау» на ўciмлевабярэжжы Дняпра Гомельскай губерні i вярхоў Бярэзіны. Вясной 1921 г. Беларусь апынулася у хвалі 89 сялянскіх выступленняў з ярка акрэсленай палітычнай афарбоўкай.Не выпадкова на III cecii ЦВК саветаў Беларусі 16 красавіка 1921 г. адзначалася: «Выкананне раскладкі (харчовай. — А.С.)спараджала шматнепаразуменняў на месцах, якія паглыбляліся злоўжываннямі агентаў». Аднакняварта забываць, што адзначанае непрыняцце савецкага рэжыму ўлівалася ўагульнае рэчышча антыўрадавай барацьбы сялян, рабочых i вайскоўцаў Тамбоўскайгуберні, Сярэдняга Паволжа, Дона, Кубані, Заходняй Сібіры, Украіны, іншых месцаў.Зімой 1921 г. савецкая дзяржава па сутнасці знаходзілася ў фазе выспяванняновай грамадзянскай вайны. Кульмінацыяй яе стала Кранштацкае паўстанне ўлютым-сакавіку 1921 г., з яго лозунгам «Саветы без камуністаў!»
Гэта была рэакцыя не толькі тых, хто ў свой час не прызнаваўці лаяльна ўспрымаў новаўвядзенні, але i прыхільнікаў новага, апоры бальшавікоўу кастрычніку 1917 г. Паказальна тое, што ўдзел у антысавецкіх акцыях ідэйныхпраціўнікаў бальшавікоў, на інтрыгі якіх усё спісвалася, станавіўся не адзінайпрычынай крызісу. Пры гэтым несправядліва не заўважаць ролі апазіцыйных уладзепартый i pyxaў у захаванні сацыяльнай напружанасці: у Беларусі яны не толькіпадтрымлівалі яе, але i арганізоўвалі паўстанцкі рух. Пры гэтым яны часта абапіралісяна падтрымку суседзяў з Захаду (фapмipaванні С. Булак-Балаховіча, Б. Савінкаваi інш.).
Між тым савецкае кіраўніцтва краіны для падаўлення пасутнасці стыхійных выбухаў народнага ўзбуджэння яго палітыкай «нешкадавала пораху». З дапамогай рэгулярных часцей Чырвонай Арміі i фарміраванняўкарных органаў з актыўнымі ўзброенымі выступленнямі ў Беларусі было пакончанавясной 1922 г. (у Pacii — у асноўным да канца лета 1921 г.). Тым часам сярод савецкай палітычнай эліты пашыралася ўпэўненасць у тым, што з дапамогайаднаго «чырвонага тэрору», уведзенага у 1918 г., выйсці з глыбокага эканамічнага i палітычнага крызісу немагчыма.
Каб стабілізавацьсітуацыю i прадухіліць пагрозу страты ўлады, лідэры савецкай краіны, у першую чаргуУ. Ленін, схіліліся да адмовы ад рэвалюцыйнай (г.зн. гвалтоўнай) практыкі дзеянняўна карысць рэфармісцкай. Нібы забыўшыся пра класавую барацьбу, яныстановяццапрыхільнікамі «грамадзянскага мipy», спрабуюць «уманціраваць»у савецкую сістэму некаторыя элементы рыначнай эканомікі, за гэты кошт выйсці зкрызісу i працягнуць ажыццяўленне камуністычных праектаў. З мэтай пераадоленнякамандных метадау кіравання яны пачалі задумвацца над напаўненнем новым зместамдзейнасці дзяржаўна-прававых органаў улады, выпрацоўваць новыя падыходы ўасэнсаванні значэння дэмакратыі для эвалюцыйнага развіцця грамадства,выкарыстання духоунай спадчыны. Паражэнне Чырвонай Арміі пад Варшавай у 1920 г. падарвала надзеі на хуткі рэвалюцыйны выбух у Еўропе i запатрабавала перагляду ўяўленняў абперспектывах сусветнай рэвалюцыі. Высвечвалася магчымасць суіснавання дзвюх сістэм,каб выстаяць у «капіталістычным акружэнні». Мірныя дагаворы 1920-1921гг. РСФСР з Літоўскай, Латвійскай i Польскай рэспублікамі з’явіліся юрыдычнымсведчаннем рэальнасці i неабходнасці мірнага супрацоўніцтва дзяржаў з рознымграмадска-палітычным ладам.
Мэтанакіраваны пачатак ажыццяўлення новай дзяржаўнай палітыкі(НЭПа) паклаў X з’езд РКП(б) (сакавік 1921 г.). Гэта было замацавана шэрагам заканадаўчых рашэнняў цэнтральных i мясцовых партыйных i савецкіх органаў улады.Дазвалялася частковая дэнацыялізацыя, развіццё прадпрымальніцтва ў гандлі,дробнай i саматужнай прамысловасці, нават канцэсій (арэнда дзяржаўныхпрадпрыемстваў замежнымі прадпрымальнікамі). Новая палітыка павінна былаправодзіцца ва ўмовах паслядоўнага навязвання партыяй (якая захоўвала за сабойправа дыктату ва ўcix сферах грамадскага жыцця) эканамічнай барацьбы з рыначныміадносінамі i ix носьбітамі. Гэта рабілася ва ўмовах недапушчэння не тое штошматпартыйнасці, а нават апазіцыйных меркаванняў унутры самой партыі, на асновенарастаючага ўплыву партыйнага апарату на справы саветаў, масавых грамадскіхарганізацый з мэтай ператварэння ix ў надзейных праваднікоў палітыкі партыі.Вымушаны ленінскі кампрамісны ход «карэннай перамены ўсяго пунктугледжання… на сацыялізм», змена метадаў дасягнення камуністычнаймэты пэўны час не ўспрымаліся ў якасці меры самазахавання як ў партыйна-дзяржаўных«вярхах», так i сярод функцыянераў кіруючых органаў на месцах. На VIIз’ездзе КП(б)Б (сакавік 1923 г.) адзначалася: Цэнтральнаму Бюро КП(б)Б давялосязмагацца з адмоунымі адносінамі партыйцаў да НЭПа. Да 1922 г. аналагічная сітуацыя назіралася ў Гомельскай губернскай партарганізацыі. 21 красавіка 1921 г. беспартыйная канферэнцыя рабочых Віцебска, а затым рабочыя сходы акулярнай i іголкавай фабрыкасудзілі сацыяльна-эканамічную палітыку кіруючай партыі. Неадназначна сустрэліпераход да НЭПа сяляне i удзельнікі грамадска-палітычнага руху, хаця большасцьз ix успрыняла яго з надзеяй на паляпшэнне свайго становішча. Пытанне шмат учым было звязана з падатковай палітыкай, манаполіяй дзяржавы на нарыхтоўкусельскагаспадарчай прадукцыі, практыкай узмацнення дзяржаўнага рэгуляваннягандлем, адпускнымі, аптовымі i рознічнымі цэнамі.
Рэалізацыя захадаў па змяненню эканамічнай палітыкі пачаласяз падатковай рэформы, замены харчразвёрсткі (стрыжня палітыкі «ваеннагакамунізму») натуральным падаткам — харчпадаткам, а прадуктаабмену — таварна-грашовымі адносінамі. Адпаведна нарматыўным прававым актам РСФСР,прынятым ужо ў сакавіку 1921 г., прадугледжвалася захаванне класавага характарупадаткаабкладання, icтотнae памяншэнне памеру харчпадатку параўнальна зразвёрсткай, вызначэнне яго памеру для кожнага двара (а не вёскі, таварыства iг.д.) да пачатку веснавой сяўбы, свабодны абмен прадуктамі сельскай гаспадаркі «умежах мясцовага гаспадарчага абароту» па рыначных цэнах пасля абавязковайздачы харчпадатку. Як i вясной 1918 г., прыярытэтным вызначаўся безграшовытавараабмен паміж горадам i вёскай праз дзяржаўныя i кааператыўныя гандлёвыя ўстановы.Спачатку абмен, продаж i закупка хлебных прадуктаў неадкладна дазваляліся ў 40губернях, у тым ліку ў Віцебскай i Гомельскай, якія закончылі развёрстку. У Віцебскайгуберні дазваляўся таксама свабодны абмен-продаж сена. Ва ўказаных губерняхздымаліся ўсе загараджальныя атрады ў мэтах бесперашкоднага абмену, продажу iкуплі.
На тэрыторыі, якая ўваходзіла ў склад БССР, гэтыя прынцыпыбылі закладзены ў шэрагу актаў вышэйшых заканадаўчых i выканауча-распарадчыхорганаў рэспублікі аб свабодным абмене прадуктаў земляробства, жывёлагадоўлі iвырабаў саматужнай прамысловасці, прынятых на працягу сакавіка-кастрычніка 1921 г. Прычым раскладка зерня i фуражу ў Барысаўскам, Бабруйскім i Мазырскім паветах была спынена ўкрасавіку, а ў мai ўрад Беларускай рэспублікі дазволіў свабодную куплю-продажсельгаспрадукцыі i вырабаў саматужнай прамысловасці. Цэнтрабелсаюзупрапанавалася прыняць неадкладныя меры па пашырэнні кааператыўнага гандлю. У жніўні 1921 г. СНК БССР прыняў пастанову «Аб правядзенні гандлю», якаядазваляла усім грамадзянам з 16 гадоў свабодна гандляваць прадуктамі сельскайгаспадаркі, рамяства i фабрычных вырабаў, за выключэннем прадметаў дзяржаўнайманаполіі. Гэта азначала канец харчразвёрсткі, уцягненне у сферу тавараабменудзяржаўных арганізацый, дробнай прамысловасці, сялян, саматужнікаў. Паслявыканання харчпадатку селянін мог сам распараджацца вынікамі сваей працы. Аднакпрыціснуты адміністрацыйна-камандным прэсам ваеннага камунізму, ён не адразуадчуў рэальную абарону дзяржавай сваіх гаспадарчых інтарэсаў.
У выніку, паводле назіранняў сучасніка, спагнанне падатку ў1921/22 гаспадарчым годзе спосабам «развёрсткі», «рашучых мерпрьмусу» ці «уздзеяння» было распаўсюджанай з’явай". Гэтавыклікала абурэнне, масавую незадаволенасць нават сярод тых, хто сустрэў новаувядзенніз задавальненнем, прычым не толькі ў аднаасобных, але i ў калектыўныхгаспадарках. Тым больш што устаноўленая велічыня натуральных падатковых адлічэнняў,якая спаганялася з беларускіх сялян, не толькі не была ніжэй за харчразвёрстку(як абяцалася), а пераўзыходзіла яе. Сяляне, незадаволеныя метадамі рэалізацыіпадатковай палітыкі, зноў нярэдка ішлі за «глытком свабоды», у тым лікушляхам утойвання аб’ектаў абкладання, павелічэння колькасці едакоў, хуткай рэалізацыіўcix cвaix запасаў за грошы на сапраўды вольным рынку. Зрэшты, вызначаныязавышаныя памеры збору харчпадатку, хаця i з адхіленнямі ад графіка, выконваліся.Разам з тым у наступным годзе для гаспадарак Беларусі цяжар абкладанняхарчпадаткам зменшыўся. Пры гэтым было спынена вяртанне сялянамі насенных пазык1920 i 1921 гг., ycix нядоімак па натуральным падатку 1921 г. i часткова — 1922 г. У 1923/24 гаспадарчым годзе ў рэспубліцы планавая сума падатковых адлічэнняўу параўнанні з 1920/21 гаспадарчым годам зменшылася. Аднак гэта не сведчыла абскарачэнні падатковых паступленняў адносна «адрасна» зададзеных.
Зацікаўленасць таваравытворцаў у паглыбленні рэфармаванняэканамічных адносін на аснове заахвочвання ix ініцыятывы i прадпрымальнасціпрымусіла ўлады ўжо з восені 1921 г. зрабіць чарговы крок па шляху адступленняад прынцыпаў нярыначнай эканомікі i кардынальна пашырыць сферу дзеяння ўнароднай гаспадарцы таварна-грашовых адносін. Пачалося паступовае ператварэннетавараабмену у куплю-продаж за грошы, г.зн. у гандаль. У 1921/22 гаспадарчымгодзе на ўмовах тавараабмену ў БССР было назапашана толькі 17,8% ycix дзяржаўныхнарыхтовак жыта. Адначасова, насуперак першапачатковым, афіцыйным устаноўкам,за наяўныя грошы сяляне рэалізавалі прыватнікам не менш чым 40% агульнай масывывезенай на рынак прадукцыі. Да канца 1922 г. тавараабменныя аперацыі ў Беларусі, якіяразгарнуліся з лета, былі пераведзены ў грашовыя разлікі, штонайбольш адпавядала ўмовам таварнай вытворчасці.
У выніку было адменена абмежаванне гандлю мясцовымі рынкамі.Быў дазволены гандаль як на мясцовых базарах, так i на кірмашах. З 1922 г. у буйных гарадах пачалі дзейнічаць гандлёвыя біржы, дзе ажыццяўляліся здзелкі значных памераў.Прыватны гандляр найбольш актыўна праяўляў сябе ў рознічным гандлі, дзяржаўныяорганы — у аптовым (буйным), кааператыўныя — спалучалі функцыі аптовых i рознічныхгандляроў. У 1922/23 гаспадарчым годзе прыватны сектар кантраляваў 78,2% усягоабароту i некалькі больш 60% рознічнага ўнутранага гандлю рэспублікі. У 1923/24гаспадарчым годзе на долю дробных гандляроў (нэпманаў) у БССР прыпадала 11%аптовага тавараабмену, у рознічным — 71,3% (супраць 43,4% у 1913 г.).
У 1922-1923 гг. спешна зробленая сістэма харчпадатку былазаменена больш прадуманым адзіным — спачатку натуральным, а потымсельскагаспадарчым — падаткам з правам выплаты яго часткова (не больш за 40%),а з 1924 г. — толька грашыма. Тым самым пашыралася сацыяльная апора улады,стымулявалася свабода ў развіцці гаспадаркі i паскаралася аздараўленне фінансавайсістэмы. Грашовае абарачэнне станавілася нормай i для горада, i для вёскі. Невыпадкова i тое, што паступленні ад сялян падатковых плацяжоў, якія базіравалісяна прыросце вытворчасці, павялічваліся, да таго ж без колькі-небудзьпрыкметнага незадавальнення таваравытворцаў. Сельгаспрадукцыя, якую яны пастаўляліна рынак, адціскала дзяржауны гандаль. У той жа час сельгаспадатак што спаганяўсяз сялян, як паказалі бюджэтныя абследаванні, значна пераўзыходзіў таварнасцьпрадукцыі сялянскіх гаспадарак. Высокая стаўка падатку (да 24% ад прыбытку)стрымлівала рост эфектыўнасці вытворчасці, а з другога боку — стымулявалараздзел двароў.
Уведзены ў дзеянне на тэрыторыі рэспублікі з вясны 1923 г. Грамадзянскi кодэкс РСФСР юрыдычна замацоўваў НЭП, акрэсліваў межы магчымага развіццяпрыватнай гаспадарчай дзейнасці. Пры гэтым кодэкс не дапускаў адчужанасцідзяржаўных прадпрыемстваў ва ўласнасць прыватных асоб. На аснове расійскагазаканадаўства вырашаліся асноўныя мерапрыемствы па змяненні зямельных i працоўныхадносін у Беларускай ССР. Найбольш вычарпальна нэпаўскія прынцыпы i метады уземлекарыстанні, арэндзе зямлі, арганізацыі i развіцці сельскай гаспадаркі,прымяненні наёмнай працы былі выкладзены ў першым Зямельным кодэксе БССР,зацверджаным ЦБК БССР 29 сакавіка 1923 г., i ў распаўсюджаным на рэспубліку Кодэксе законаў аб працы РСФСР 1922 г.
Пераход да новай эканамічнай палітыкі прадугледжваўвыкарыстанне планавання, рэалізацыя якога ускладвалася на планавую камісію — Дзяржплан. Да мая 1923 г. яго функцыі ў рэспубліцы ажыццяўляла пераважна Эканамічнаянарада пры СНК БССР. Аднаўлялася гаспадарчая самастойнасць аб’яднанняў i аўтаномныхпрадпрыемстваў як у набыцці сыравіны, паліва, матэрыялаў, грашовых сродкаў, такi ў распараджэнні вырабленай прадукцыяй, атрыманымі прыбыткамі.
Таксама атрымаў пэўныя правы прыватны сектар у дробнай iсаматужнай прамысловасці, дзе яго доля ў вытворчасці прадукцыі была дамінуючай.Прыцягненне да працоўнай павіннасці дапускалася толькі ў выключных выпадках.Прыватнакапіталістычная арэнда ў прамысловасці i гaндлi Белаpyci з’яўляласяасноўнай формай дзяржаўнага капіталізму, хаця яе роля, як i канцэсій, быланевялікай. I не без падстаў. Прадукцыя, атрыманая на такіх прадпрыемствах прывыкананні «дзяржзаказаў», ацэньвалася арэндадаўцам па цэнах, якія былініжэй за сабекошт. Гэта пры тым, што ў арэнду здаваліся звычайна другарадныя аб’екты,дрэнна абсталяваныя i нерэнтабельныя. Тэрмін ix арэнды ў цэлым быў непрацяглым- звычайна адзін-два гады. Да таго ж пасля 1922-1923 гг. утварэнне арэндныхпрадпрыемстваў істотна затармазілася: пачала развівацца тэндэнцыя скарачэнняколькасці арэндуемых прадпрыемстваў, асабліва прыватнымі прадпрымальнікамі i ўдробнай прамысловасці. Тым не менш прыватнікі прыкладалі больш інтэнсіўныя намаганніда развіцця арэндных адносін, чым арганізацыі абагуленага сектара, а прыватныкапітал праяўляў павышаную зацікаўленасць да арэнды ў дробнай прамысловасці. Міжіншым гэта тыя пытанні, якія не страцілі сваей актуальнасці i ў цяперашні час.
Нягледзячы на супярэчлівыя ўмовы ўваходу ў НЭП, ініцыятывавытворцаў усё больш засяроджвалася на стваральнай працы. Да 1923 г. у выніку завяршэння размеркавання памешчыцкай зямлі на тэрыторыі Беларускай ССР (у межах шасціпаветаў) сялянскае землекарыстанне павялічылася на 469,4 тыс. дзесяцін iдасягнула 2630,1 тыс. дзесяцін, або 97,4%зямель сельскагаспадарчагапрызначэння. У выніку сярэдні зямельны надзел гаспадаркі ў рэспубліцы ўзрос з9,5 да 11,2 дзесяціны. Пашырылася землекарыстанне сялян у Гомельскай i Віцебскайгубернях, якія ў той час уваходзілі ў склад РСФСР. Пасяўная плошча ў БССРдасягнула 88,6%ад узроўню 1916 г. Асабліва хутка пашыраліся плошчы пад харчовыя культуры i травы.
Адначасова працягвалася калгаснае i саўгаснае будаўніцтва,хаця калгасы, арганізаваныя на сялянскіх землях, у сваей большасці pacпaлicя.На месцы ліквідаваных калгасаў, сетка якіх з вясны 1922 г. уваходзіла ў сістэму сельскагаспадарчай кааперацыі, часта ствараліся яе прасцейшыя формы (садова-агародныя,крэдытныя, машынныя, меліярацыйныя, універсальныя i іншыя таварыствы). З улікамгэтага расла i развівалася агульная сетка сельскагаспадарчай кааперацыі.
Прасцейшыя формы сельгаскааперацыі, аб’ядноўваючысялян-аднаасобнікаў на глебе абслугоўвання ix гаспадарчых патрэб, стымулявалістварэнне перадумоў пераходу ад кааперавання гандлёвага апарату да каапераваннявытворчасці. За калгасамі замацоўвалася роля прыкладу больш высокай ступенігаспадарчага аб’яднання, непасрэдных праваднікоў партыйнай лініі, простых відаўкааперацыі ў сялянскае асяроддзе. Пры гэтым уся сістэма сельгаскааперацыіабслугоўвала калгасы ў напрамку збыту прадукцыі, забеспячэння інвентаром,агранамічнай дапамогай, рыхтавала шырокія колы сялянства да новай сістэмы адносін,перарастання ў вышэйшыя вытворчыя формы кааперацыі.
Станоўчыя зpyxi меліся ва ўраджайнасці культур, прычым асабліваў саўгасах. Разам з тым у цэлым ураджай быў на 20-25%ніжэйшым у параўнанніз даваенным часам. Паляпшэнне спраў у палявой гаспадарцы спрыяла развіццюжывёлагадоулі. Да 1923 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы, коней i авечак у параўнанніз 1916 г. стала значна большым. Статак свіней павялічваўся павольна i заставаўсянекалькі меншым, чым у 1916 г.
Акрамя таго, ішоў працэс «асераднячвання» вёскі.Змяншалася колькасць вясковай беднаты. Пашыраліся эканамічныя магчымасці дляумацавання гаспадарак прадпрымальніцкага тыпу.
Тэмпы развіцця сялянскай гаспадаркі садзейнічалі павелічэннюскарыстання яе прадукцыі ў самой сям’і i рэалізацыі на рынку (каля 20%свайгоўмоўна чыстага даходу), а значыць, паляпшэнню спраў у іншых галінах эканомікі,хаця тэмпы аднаўлення прамысловасці параўнальна з сельскай гаспадаркай быліслабейшымі. Гэта спрыяла таму, што даражэлі фабрычна-заводскія вырабы iпатаннелі тавары вёскі, штотна зніжалася пакупная здольнасць селяніна, якіявыявіліся асабліва ў 1923 г. Грашовы абарот сялянскай гаспадаркі стрымліваў iнатуральны падатак, падатковая палітыка ў цэлым. Падатак на адзінку плошчы,вядома, пaвялiчвaўcя з павышэннем шчыльнасці пагалоўя жывёлы. Адсюль сялянамнявыгадна было трымаць яе значную колькасць. У выніку ў 1923 г. назіраліся замаруджванне росту сельскагаспадарчай вытворчасці, скарачэнне пасеваў яравых,бульбы, тэхнічных культур i траў. Адбылося змяншэнне статку буйной рагатайжывёлы, асабліва свінапагалоўя, колькасць якога стала нават ніжэй, чым у 1921 г. Кармленне жывёлы ў гаспадарках абапіралася амаль выключна на кармы, атрыманыя ў самойгаспадарцы ад земляробства. Разам з тым гэта сведчыла аб прыстасаванніжывёлагадоўлі да патрэб i земляробства — асноўнай галіны сельскай гаспадаркі,якая паспяхова аднаўлялася. Паводле падлікаў беларускіх эканамістаў пачатку1920-х гг., сельская гаспадарка рэспублікі давала больш за палову ўсягонацыянальнага даходу.
Спробы кампартыі i савецкага ўрада паскорыць развіццё індустрыіпераважна за кошт вёскі шляхам узнімання цэн на прамысловыя тавары, выклік імкненнематрымаць сродкі з вёскі на развіццё прамысловасці праз падаткі i штучнуюцэнавую палітыку прывялі восенню 1923 г. да так званага «крызісу збыту».Вяскоўцам, якія яшчэ як след не ачунялі ад перыпетый ваенных часоў, рэвалюцый iголаду 1921-1922 гг., сталі не па кішэні востра неабходныя вырабы прамысловасці:iмi былі перапоўнены склады i магазіны. Тым часам вёска актыўна абараняла свае інтарэсышляхам згортвання вытворчасці i замаруджвання збыту прадукцыі дзяржаве.
З мэтай ліквідацыі напружанасці на ўнутраным рынку збытупрадуктаў сельскай гаспадаркі i набліжэння цэн да рэальных вытворчых затрат быўвыкарыстаны экспарт збожжа новага ураджаю. Ужо ў пачатку восені 1923 г. цэны на хлеб павялічыліся ў сярэднім на 30-35%, а ў многіх раёнах нават пераўзышлідаваенныя. Росту рознічных (рыначных) цэн на прадукты спрыяла i масаваевыкананне фіксаванай натуральнай часткі адзінага сельгаспадатку, распачаты ў 1923-1924гг. пераход ад натуральнага да грашовага абкладання сялян. Адначасоваадбывалася зніжэнне цэн на прамысловыя тавары.
На рэйках НЭПа аднаўляліся прамысловасць i транспарт.Найбольш хутка працэс развіваўся ў дробнай, саматужнай прамысловасці. Гэтамуспрыялі ў значнай ступені назапашаныя традыцыі, наяўнасць вялікай колькасцісвабодных рук i невысокая патрабавальнасць галіны да капіталаўкладанняў. У 1923 г. аб’ём вытворчасці дробнай саматужна-рамеснай прамысловасці БССР дасягнуў 45,1%узроўню 1913 г., тады як у дзяржаўнай прамысловасці — 37,0%. Пры параўнаўча невысокайпрадукцыйнасці працы аб’ём прадукцыі дробнай прамысловасці амаль у 1,5 разаперавышаў вытворчасць больш буйной прамысловасці. На долю валавой прадукцыігэтага сектара прыпадала 57,8%вытворчасці ўсёй прамысловасці, уключаючылесанарыхтоукі i сплаў. Прыярытэтнае развіццё дробнай вытворчасці дазваляла нетолькі хутка задаволіць попыт людзей на прамысловыя тавары масавага спажывання,але i стымуляваць накіраванне матэрыяльных i грашовых рэсурсаў на павышэннеэфектыўнасці працы прадпрыемстваў дзяржаўнай прамысловасці. Taкі падыход нестраціў сваей актуальнасці для фарміравання сучаснай мадэліразвіццяпрамысловасці Беларусі на аснове ўліку рыначных фактараў павышэння эфектыўнасцівытворчасці [5, с. 138-147].
Завершаная у 1924 г. фінансавая рэформа спрыяла развіццю сістэмыадноўленых кантор Дзяржбанка, якія кантралявалі створаную сетку кааператыўныхбанкаў, крэдытных i страхавых таварыстваў. Пры гэтым яна пашырала магчымасцідля ўсталявання планавых пачаткаў у эканоміцы, стварэння прывілегіяваных умоўразвіцця прамысловасці за кошт вёскі i дырэктыўных метадаў кіравання, хуткагапераадолення шматукладнасці i выкаранення прычын, якія нараджалі «савецкую»буржуазію. Аднак пад уплывам «крызку збыту» 1923 г. ваяуніча-валюнтарысцкія заклікі да наступлення на рыначныя адносіны, барацьбы з «празмернасцяміНЭПа» узмацніліся [3, с. 369-370].
Такім чынам, захады ўлады як эканамічнага, так i адміністрацыйнагапарадку пры перавазе першых садзейшчалі агульнаму паляпшэнню спраў у эканоміцы,дазволілі знайсці тыя формы i метады кіравання ёю, якія ў целым адпавядаліпатрабаванням часу. Разам з тым яны былі значна больш сціплымі за тыя, пра якіязвычайна пісалі прадстаўнікі савецкай (ды i постсавецкай) палітычнай iнавуковай эліты.
2. АДНАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЁ КААПЕРАЦЫІ
Створаны на аснове НЭПа гаспадарчы механізм спрыяльна ўплываўне толькі на захаванне савецкага ладу, але i на стваральную працу народа, у тымліку земляробаў. Веска хутка аднаулялася i мацнела. Адпаведным чынам змяняўся iстан сельскай гаспадаркі.
Адным з важнейшых было пытанне землеўпарадкавання — прыстасаванне зямельных плошчаў да новых арганізацыйна-вытворчых задач, якіястаялі перад сельскай гаспадаркай. Яно уключала ў сябе як пераадоленнебеззямелля i малазямелля ў сялян (так званае «аграрнае перанасяленне»),так i распаўсюджанне перадавых прыёмаў агракультуры з мэтай павелічэння ўраджайнасціi прадукцыйнасці працы земляробаў.
Важнае месца у вырашэнні гэтага пытання адводзіласянадзяленню зямлёй беднаты за кошт абрэзкі так званых кулацкіх гаспадарак.Справа у тым, што, нягледзячы на праведзенае размеркаванне нацыяналізаваныхпрыватнаўласніцкіх зямель, сярэдняя забяспечанасць беларускага двара зямлёй неперавышала былую, дакастрычніцкую. Большасць размеркаваных зямель былых буйныхпрыватных уласнікаў паглынулі 117 тыс. нанава створаных гаспадарак з зямельнайплошчай у 2-2,5 дзесяціны, не здольных весці, паводле вызначэння тагачаснаганаркома земляробства Беларускай ССР Зм. Прышчэпава, «нават спажывецкуюгаспадарку». Уся група малазямельных гаспадарак дасягала 20-25%. Апрачатаго, у вёсцы налічвалася 45,4 тыс. беззямельных двароў.
Для таго кабвыправіць становішча, дзяржавай рабіліся захады па надзяленню ix зямлёй нетолью з дзяржаўнага фонду (рэзервовага запасу), але i шляхам перадачы ўгоддзяў,абрэзаных у заможных гаспадарках, даводзячы ix да дырэктыўна ўстаноўленых у 1925 г. тыповых норм землекарыстання двара: прыкладна ў 5-6 дзесяцін (5,5-7,6 га) i 9-13,8 дзесяціны (9,8-15,1 га) у залежнасці ад якасці зямлі, наяўнасці членаў сялянскай сям’іi фактычнага карыстання. Пэўнае павелічэнне максімальных норм дапускалася толькідля нешматлікай групы культурна-паказальных гаспадарак.
Трансфармацыягаспадарак у адпаведнасці з выпрацаванымі нормамі ўстойлівага сялянскагаземлекарыстання (мінімальных і максімальных) разглядалася таксама ў якасцімеры, якая спрыяла паступоваму пераходу да вытворчай кааперацыі праз стварэннеадпаведных умоў, у тым ліку пасялковай формы землекарыстання і рассялення, атаксама развіўўя невытворчых відаў кааперацыі (забеспячэнска-збытавых,машынных, меліярацыйных, крэдытных, спажывецкіх). Прычым, паводле афіцыйныхустановак, пасялковая форма землекарыстання і рассялення – аб’яднанне 10-20 сялянскіхдвароў з агульнай сядзібнай аселасцю і агульным шматпольным севазваротам, якіўстанаўліваўся пры пазямельна-гаспадарчым уладкаванні, лічылася найбольшадпавядаючай іх вырашэнню.
Між тымадміністрацыйнае імкненне да ўраўняльнасці ў землеўпарадкаванні не спрыяларазвіўўю рыначных адносін. На гэтым фоне разгараліся спрэчкі паміж рознымі паўзроўню сацыяльна-эканачічнага развіцця сялянскімі гаспадаркамі, ускладняласяразвіўўе адносін найму – здачы сродкаў вытворчасці і рабочай сілы ў часоваекарыстанне.
Створаны ў перайпалове 1925 г. спецыяльны дзяржаўны зямельны фонд для дадатковага надзяленнябяднейшага сялянства Беларускай ССР у памеры 587,6 тыс. дзесяцін уключаў 154,7тыс. дзесяцін абрэзаных у больш заможных гаспадарак (без уліку зямель,выдзеленых пад земленадзяленне яўрэяў). У выніку за 1926-1928 гг. былоземлеўпарадкавана 42 тыс. бядняцкіх гаспадарак, а 91,7 тыс. – пашырыліземлекарыстанне. Пры гэтым колькасць зямлі, адрэзанай ад буйных сялянскіхгаспадарак, перасягнула 200 тыс. дзесяцін.
Аднакземлезабяспечанасць сялянства не пераўзыходзіла дарэвалюцыйную, што тлумачыццане толькі вялікім прыростам новых гаспадарак, але і абрэзкай шматзямельныхдвароў. У пачатку 1928 г. у БССР налічвалася 23,1% гаспадарак з пасевам да 2дзесяцін, 4365 сялянскіх сем’яў зусім не мелі зямлі.
Адначасова зработай па земленадзяленнню праводзілася землеўпарадкаванне гаспадаракнезалежна ад сацыяльнай прыналежнасці землекарыстальнікаў. Па меры завяршэнняаднаўленчага працэсу землеўпарадкавальная практыка ўсе больш засяроджвалася наўладкаванні тых форм землекарыстання, якія палягчалі працэс кааперавання ідалейшае іх абагульненне, а таксама стваралі спрыяльную структуру ўгодзяў дляразвіўўя жывелагадоўлі і рацыянальнага выкарыстання тэхнікі. У гэты лікуваходзілі пасёлкі, калгасы, саўгасы, участкі грамадскага карыстання. Тэмпыраспаўсюджання такой практыкі былі настолькі імклівымі, што землеўладкаваннегаспадарак у нідывідуальным парадку было зведзена да мінімуму ўо ў канцы1928/29 гаспадарчага года. Сярэдні памер выделеных пасёлкаў у дадзеным годзесклаў 30 двароў супраць распаўсюджанага раней у 10-15.
Амаль поўнасцюбыло спынена выдзяленне хутарскіх і дробна-пасялковых гаспадарак. Сяродземлеўпарадкаваных зямель сельскагаспадарчага карыстання на працягу 1928/29гаспадарчага ода землі хутароў і адрубоў склалі 1,4%, а ў красавіку-верасні –0,1%. Каморнікамі асаблівая ўвага звярталася «на адабранне лішкаў адхутарскіх шматзямельных кулацкіх гаспадарак і поўнае заканчэнне гытай работы паБССР» – канстатавалася ў справаздачы Наркамзема. Менавіта таму прыправядзенні работ па землеўпарадкаванню ў шасці акругах былі адабраны «лішкі»зямлі ў 2842 заможных гаспадарак (без звестак па Магілёўскай і Гомельскайакругах).
Такая тэндэнцыяземлеўпарадкавальнай практыкі не толькі абмяжоўвала магчымасці павышэнняэфектыўнасці дробнай індывідуальнай гаспадаркі, але вяла да нівеліравання формгаспадарання праз рост сацыяльнай напружанасці ў вёсцы, ва ўсім грамадстве. Тымбольш што афіцыйная думка аб неперспектыўнасці існуючых форм арганізацыідробнай сялянскай гаспадаркі не ўспрымалася многімі сялянамі. Выкарыстоўваючыправа на свабодны выбар форм землекарыстаня, яны ўпарта імкнуліся да хутарскойі дарубной гаспадаркі, прычым у нечаканы для ўладатрымальнікаў памерах. Прыгэтым на 1 студзеня 1925 г. у БССР налічвалася 133 177 хутарскіх (20,3% усёйколькасці сялянскіх двароў) і 26 254 адрубных (4%) гаспадарак. Асабліва бурнагэты працэс працякаў у Віцебскай і гомельскай губернях. У першай з іх удзельнаявага хутароў і адрубоў сярод сялянскіх двароў дасягала ў сярэднім 45,7%, а ўшэрагу паветаў – 70-80%. Паводле выбарачнага перапісу 1927 г., хутарскія гаспадаркі складалі каля 20% наяўных двароў ва ўсёй БССР. І гэта нягледзячы натрадыцыйную недаацэнку ўладай дадзенага жадання сялян, карысці самога па сабегытага фактара ў эканамічным развіцці.
Так, у сакавіку 1925 г. старшыня СНК БССР Я. Адамовіч на I Усебеларускімз’ездзе зямельных работнікаў, арыентуючы іх на першачарговы ўлік інтарэсаўсацыялістычных форм гаспадарання, тлумачыў: «Мы павінны выхаваўь нашагаселяніна так, каб ён не лічыў сябе замкнёным дваром, як пры хутарской формегаспадаркі». Нарком земляробства ЗМ. Прычэпаў, аддаючы перавагу гаспадарчаўладкаваным пасёлкам як «мінімум у 10 двароў» ставіў задачу: "… Рашучазмагацца са стварэннем хутарскі воўчых двароў, якія садзейнічаюўь толькідрабленню гаспадаркі". Такія падыходы вышэйшых кіраўнікоў рэспублікі дарэчаіснасці правакавалі многіх странных вытворацаў ставіўўа да дзейнасціорганаў улады насцярожана.
У той жа час гэтабыло яшчэ не безагляднае адмаўленне сялянам у праве выбару форм землекарыстання.Сярод індывідуальных гаспадарак да канца 20-х гг. падтрымліваліся так званыякультурна-паказальныя гаспадаркі. Частка з іх вызвалялася ад абрэзкі прыземлеўпарадкаванні, другая – захоўвала павышаую норму зямлі (не больш як у 1,5раза). Адначасова яны мелі льгтоы на пракат машын, забеспячэнне крэтытамі, пасельскагаспадарчаму падатку.
У пачатку 1929 г. такіх гаспадарак у рэспубліцы налічвалася да 300. Аднак з сярэдзіны гытага ж ода адносіныўлады да іх рэка зямліліся, бо яны былі аднесены да рассаднікаў кулацкіхгаспадарак, насаджаных «правымі ўхілістамі» на чале з наркомамземляробства Зм. Прышчэпавым і «кандрацьеўцамі-кіслякоўцамі».Зразумела, што гыэта рабілася пад прыкрыццём клопатаў аб інтарэсах беднякоў імаламоцных сераднякоў.
Ва ўмовахпасоранага падыходу да вырашэння задач рканструкцыі эканомікі на асновеіндустрыязізацыі і калектывізацыі да ліку «культурных» сталіпершачаргова адносіць саўгасы і калгасы. Тым самым нібыта павышалася іх роля ўжыцці вёскі.
Правядзеннеземлекарыстання і землеўпарадкавання спалучалася з арганізацыяйматэрыяльна-фінансавай і агранамічнай дапамогі сялянскім гаспадаркам. Гэтапраўлялася ў забеспяэнні гаспадарак крэдытамі, нарошчванні тэмпаў пастаўкі ўвёску сродкаў вытворчасці, закладцы там вопытна-паказальных участкаў,арганізацыі пракатных пунктаў сельскагаспадарчага інвентару, распаўсюджаннісельскагаспадарчых ведаў (аграпрапаганды) і інш. частка такога роду дапамогімаламоцным групам сялян аказвалася на льготных умовах, а то і бясплатна.
На працягу1923/24-1926/27 гаспадарчых гадоў асноўная сума дзяржаўнага і кааператыўнагасельскагаспадарчага крэдыту накіроўвалася ў прыватны сектар. Толькі ў 1925/26гаспадарчым годзе 139,2 тыс. сялян-аднаасобнікаў атрымалі крэдыты на развіццёсваіх гаспадарак. Разам з тым доля аднаасобнікаў у агульнай суме крэдыту з годуў год памяншалася за кошт павелічэння пазык для абагуленага сектара. Калі ў1923/24 гаспадарчым годзе ў яго было накіравана 10% вытворчых крэдытаў, то ў1926/27 гаспадарчым годзе – 46. З 1927/28 гаспадарчага года ў адпаведнасці здырэктывамі аб першачарговым умацаванні калгасна-саўгаснага сектара яго роля ўкрэдытах стала асноўнай, хаця патрэба ў іх пераважнай масы аднаасобныхсялянскіх гаспадарак з-за нізкай прыбытковасці заставалася незвычайнаактуальнай.
Дробныягаспадары, калгасы і саўгасы мелі вострую патрэбу ў складаным інвентары ісельскагаспадарчых машынах. Тэмпы росту аснашчанасці гаспадарак інвентаром непаспявалі за тэмпамі земленадзяленя. Трактары толькі пачалі пранікаць у вёску,прычым у распараджэнне абагуленага сектара. З 1921 па 1927 г. пераважна ў саўгасы і калгасы былі завезены першыя 132 трактары. У сельскай гаспадарцы нааднаго занятага ў ёй прыпадала 0,006 конскіх сіл механічных рухавікоў і 0,36конскіх сіл рабочай жывёлы.
Па забяспечанасцісельскай гаспадаркі машынамі Беларуская ССР некалькі адставала ад суседніхраёнаў УССР і РСФСР. а па насычанасці дробным ворыўным івентаром і цяглавайсілай апярэджвала. Пераважная большасць складаных прылад працы і машынканцэнтравалася ў больш-менш эканамічна развітых гаспадарках, якія з’яўлялісяасноўнымі вытворцамі прадукцыі. Недастатковая забяспечанасць імі кампенсаваласязвяртаннем сялян да выкарыстання сродкаў вытворчаці дзяржаўна-кааператыўныхпракатных ці зернеачышчальных пунктаў і абозаў або арэнды ў больш забяспечаныхсуседзяў.
Асноўная часткапростых машын і інвентару, насення і мінеральных угнаенняў ішла назадавальненне патрэб індывідуальнага сектара. Захаванне тэндэнцыі ростузабяспечанасці дробных сялянскіх гаспадарак прыладамі працы сведчыла абнаяўнасці магчымасцей для іх развіцця. Гэта адбывалася нягледзячы намэтанакіраваную палітыку найбольшага спрыяння калгасна-саўгаснаму сектару ўвыкарыстанні ім новых, асабліва больш дасканалых сродкаў вытворчасці пры нізкайяго ролі ў сельскагаспадарчай эканоміцы.
Нарастанне ўздзеяння класавага прынцыпу, абумоўленае рашэнняміXIV i XV з’ездаў ВКП(б), прадвызначылапашырэнне аб’ектаў падаткаабкладання i далейшы пераклад яго цяжару на заможныя пласты вёскі(пераважна з даходам звыш 400-500 руб. на сям’ю). Распаўсюджванне сістэмыграшовага падаткаабкладання дазволіла па сутнасці завяршыць у 1926 г. стварэнне прагрэсіўна-падаходнага сельскагаспадарчага падатку на ўсе даходы сялянства (пры пэўнымуліку эканамічнай разнастайнасці гаспадарак). Пры вызначэнні памеру падаткупачалі ўлічвацца даходы не толкі ад асноўных крыніц, але i ад другарадных галін сельскайгаспадаркі, неземляробчых заняткаў i промыслаў. Нормы падаткаабкладання ўсё часцей пачалівызначацца без належнага ўліку рэальных даходаў асноўных вытворцаў, якія забіраліўвесь гадавы даход, а то i больш. Не ўлічваўся належным чынам i той факт, што выкананне падатковыхабавязацельстваў гаспадаркамі ўсё часцей дасягалася шляхам уладкоўвання нададатковыя заработкі іншых членау сям’і (нярэдка падлеткаў). У 1927/28 гаспадарчым годзе 75,7%гаспадарак з даходамі да 300 руб. выплацілі 43,5% сумы сельгаспадатку, а 24,3%гаспадарак здаходамі, якія перавышалі 300руб., — астатнія 56,5%.
Адначасова раслі іншыя віды плацяжоў (па акладномустрахаванню, паявых узносах у спажыўкааперацыю, абавязковаму выкупу дзяржаўныхзаймаў i інш.). У 1926/27 гаспадарчым годзедоля ўскосных падаткаў у даходзе дзяржаўнага бюджэту СССР перавысіла ўзровень1923/24 гаспадарчага года амаль у 2,3 раза i склала 24%. У 1926/27 гаспадарчымгодзе ўскосныя падаткі ў Беларускай ССР склалі 30,7%ycix бюджэтных даходаў. У 1927 г. аднесеныя да кулакоў сяляне Беларусі плацілі падаткаў на 50%больш, чым у 1926 г.
Да таго ж падтрымлівалася практыка абавязковыххлебанарыхтовак (замест харчпадатку) у сувязі з немагчымасцю ўлады гарантавацьзабеспячэнне горада харчаваннем. 3 1924/25 гаспадарчага года сістэмай нарыхтоўчыхорганаў устанаўліваліся нізкія лімітныя (дырэктыўна-фіксаваныя) закупачныя цэнына збожжа (абавязковыя для ўcix дзяржаўных нарыхтоўшчыкаў), што стала адным са сведчанняў той дзяржаўнайпалітыкі, якая мела мала агульнага з далучэннем сялянскай гаспадаркі да сапраўдырыначных адносін. Больштаго, быў устаноўлены неабкладаемы мінімум даходу з мэтай поўнагавызвалення ад падатку да 30% бядняцкіхгаспадарак.
Імкнучысяўмацаваць сваю сацыяльную апору ў вёсцы, улада ўжывала яго на працягу ўcixастатніх 20-х гг. Пастановай ЦБК i CHK БССР ад 9 сакавіка 1929 г. «Пра адзіны сельскагаспадарчы падатак» ад падатку ў 1929/30 гаспадарчым годзе вызвалялася 35,5%сялянскіх гаспадарак i найбольш аслабленыя сельскагаспадарчыя камуны i арцелі (абкладаемы даход якіх не перавышаў 30 руб. на едака).Аднак, як паказаў час, такі падыход адпавядаў уяўленню аб селяніне як аб эканамічназалежным ад улады. Пры гэтым «страты» ад такога роду падатковых ільгот i скідак у пэўнай ступені кампенсавалісяпавелічэннем у два-шэсць разоў ставак абкладання гаспадарак, у якіх раслі даходы. Гэта аслабляла эканамічныя магчымасціапошніх, развівала тэндэнцыю выраўноўвання (нівеліравання)сацыяльна-класавых груп iсупрацьстаяння паміж iмi.
Найбольшым радыкальным сродкам вымагання грашовых накапленняўу жыццяздольных гаспадарак стала распаўсюджанне з 1924 г. «добраахвотнага самаабкладання» вяскоўцаў (на ўнутраныя сацыяльна-культурныяпатрэбы мясцовасці, на карысць грамадскіх арганізацый). Яно праводзілася ў выкананедырэктывы пастановай агульнага сходу сялян i ўстанаўлівалася прапарцыянальна сумесельгаспадатку, якая аплачвалася гаспадаркай (да 35% яговелічыні ў1927/28 гаспадарчым годзе), пад кантролем сельсавета. Апошні меў права павышацьустаноўленую норму «самаабкладання» да 50% для найбольшзаможных гаспадарак i зніжаць яе на столькі ж для маламоцных. Найбольш бедныя сялянскія гаспадаркіпрыцягваліся да «самаабкладання» толькі ў формеасабістай працы. Нярэдкімі былі выпадкі, калі бядняцка-серадняцкія масы імкнуліся на сходах перакласці асноўны цяжар «самаабкладання» на заможную частку вёскі.Таму нядзіўна, што ў 1927/28 гаспадарчым годзе па Мінскай i Магілёўскай акругах 4% гаспадарак, даход кожнай з якіх складаў звыш 5 тыс. руб., выплацілі 27%усёй сумы самаабкладання.Па тэмпах росту плацяжоў самаабкладанне апярэдзіла абкладанне сельгаспадаткамі [5, с. 147-153].
Паказальна i тое,што выкачванне сродкаў у сялян праз «звычайныя» падаткідапаўнялася «звышпадаткам», г. зн. у выглядзе пераплат імі за прамысловыя тавары i ў форме недаатрымання выручкі ад продажу сельгаспрадукцьй па заніжаных цэнах («нажніцыцэн» — паводле выразу Л.Троцкага). У1926-1928 гг. сярэднія рыначныя цэны ў цэлым не пакрывалі затрат на вытворчасць прадукцыісераднякоў. Прынятая 8 верасня 1926 г. пастанова СНК СССР патрабавала максімальнага ўзмацнення абкладання капіталу, пераходу да адзяржаўлення дробнай вытворчасці i гандлю, што абумовіла павелічэнне падатковага цяжару. Ужо ў 1926/27 гаспадарчым годзе падаткі прыватных прадпрыемстваў складалі 45%ад ixдаходау, а з улікам падатку на звышпрыбытак i іншых плацяжоў — 65-70% (у 1924/25 гаспадарчым годзе доля максімальнага падаткаабкладання не перавышала 25%) [8, с. 87-88].
Зразумела, гэта прыводзіла да росту ліку вытворцаў зпрыгнечанай вытворча-інвестыцыйнай актыунасцю, хто не спрауляўся з падатковыміплацяжамі. У выніку фактычна павялічвалася колькасць разбураных жыццяздольныхсуб’ектаў гаспадарання, «загасалі» тэмпы развіцця сялянскай эканомікі,згортвалася індывідуальнае прадпрымальніцтва ў прамысловасці і гандлі,абвастралася сацыяльна-палітычная сітуацыя ў грамадстве. Аднак у лідэраў палітычнайэліты было свае ўяўленне абствораным у краіне ладзе. Каб паскорыць яго ажыццяўленне, яны ўсё большстанавіліся на шлях увасаблення ў жыццё намеру І.Сталіна аб ператварэнні калгасаў i саўгасаў у надзейны інструмент па перанакіроўванню рэсурсаў, атрымання дадатковага падатку з сялян на прынцыпаххарчразвёрсткі, без рынку i пад жорсткімдзяржаўным кантролем [5, с. 153-154].
Сукупнасць захадаўулады як эканамічнага, так i адміністрацыйнагапарадку (пры перавазе першых) спрыяла агульнаму паляпшэнню стану спраў у сельскай гаспадарцы. Да 1926 г. на аснове дробнай сялянскай гаспадаркісельскагаспадарчая вытворчасць БССР была ў цэлым адноўлена, але пераважна за кошт экстэнсіўных фактараў.
Да сярэдзіныдругой паловы 20-х гг. выявіласязамаруджванне тэмпаў развіцця раслінаводства. Нізкаяўраджайнасць у спалучэнні з запушчанымі пасяўнымі плошчамі не спрыяла надежным чынам развіццю кармавой базы, патрэбы ў якой павялічваліся з-заапераджальнага росту жывёлагадоўлі. У рэшце рэшт гэта акалічнасць не магла не паўплываць на скарачэнне пагалоўя, што назіралася ўдругой палове 20-х гг.
На працягу 1925-1928 гг. сярэдняя ўраджайнасць збожжавых дасягнула 7,3 ц з га супраць 6,5 ц у1910-1915 гг., бульбы — 87,3 i 74ц.
Адпаведна зрухам у пасяўных плошчах i ўраджайнасці змяняўся аб’ём валавой прадукцыі раслінаводства. У 1925 г. у БССР валавы збор збожжавых склаў 18 592,9 тыс. ц, а ў 1928 г. ён раўняўся 17 314,2 тыс. ц. Больш спрыяльным было становішча ў вытворчасцібульбы, хаця ў 1928 г. яе валавыя зборы (364 660 дэкатон) былі ніжэйшымі запапярэднія два гады. Некалькі лепшым было становішча ў вытворчасцісена, але i тут пры няухільным росце валавых збораў у 1928 г. назіраласяix змяншэнне. Зборы тэхнічных культур таксама часам падалі.
Значна болыныя зpyxi назіраліся ў аднаўленні жывёлагадоўлі. У 1928 г. колькасць жывёлы ў аднаасобных гаспадарках рэспублікі перавысілапагалоўе 1916 г.: буйной рагатай — на 45,9%, свіней — на 27,6, авечак — на 100,9, коней — на 26%. Аднак у параўнанні з 1916 г. сярэдняя забяспечанасць жывёлай сялянскіх сем’яў стала ніжэйшай. Калі ў 1916 г. на адзіндвор прыпадала 4,4 галавы (у пераліку набуйную жывёлу), то ў 1927 г. — 4,2. Гэта сведчыла як абагульным аслабленні эканамічнага патэнцыялу асобна узятыхгаспадарак, так i аб больш раўнамерным размеркаванні экспрапрыіраванай маёмасці сярод аслабленых гаспадарак.
Апераджальныя тэмпы развіцця жывёлагадоўлі ў адносінахда раслінаводства не толькі ўказвалі напаглыбленне жывёлагадоўчай спецыялізацыі гаспадаркі, алеi на ўзрастанне шчыльнасці нагрузкі жывёлы на адзінку плошчы. Kaлi ў 1916 г. на 100 дзесяцінпасеву ў рэспубліцы мелася 100,4 галавы жывёлы ў пераліку набуйную, то ў 1927 г. — 109,1. Гэта у рэшце рэшт станавілася стрымальным фактарам далейшага пашырэння статка. З 1927 г. пачалося затарможванне ў развіцці жывёлагадоўлі.
Скарачэнне прадукцыйнага статка ў большай ступені адбілася на буйной рагатай i дробнай жывёле. Разам з тым назіралася паляпшэнне якасці статка. За 1926/27 гаспадарчы годнадоі малака павялічыліся на 2,7%, вагатушы свіней — на 6%. Не зніжаўся аб’ём вытворчасцімалака, хаця заставаўся нізкім. Сярэднегадавы надой малака ў сялянскіх гаспадаркахскладаў 800-900 кг. Прычым у бядняцкіх гаспадарках на адну каровунадойвалася 610,1 кг, у серадняцкіх — 915 кг i ў заможных — 965 кг малака. У саўгасах гэтыпаказчык быў на 30-50% большым.
У 1926/27 гаспадарчым годзе ў складзе валавой i таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі першае месца замацавалася зажывёлагадоўляй. У наступным годзе, паводлепапярэдніх даных, таварная прадукцыяжывёлагадоўлі склала 57,1% усёй таварнай масы сельскай гаспадаркі.
Аднак пры перавышэнні ў цэлым даваенныхпамераў сельскагаспадарчай вытворчасці таварнасць яе прадукцыі стала меншай у 2,5-3 разы. Тут выяўляліся як рост спажывецкага тыпу гаспадарак, павелічэнне спажывання прадукцыі самімі вытворцамі, такi недасканалая сістэма падаткаабкладання. Галоунымі вытворцамітаварнай прадукцыі сталі серадняцкія i часткова бядняцкія гаспадаркі.Яны давалі 67,7%усёй таварнай вытворчасці сельскай гаспадаркі. Разам з тым рыначны збыт прадуктаў меў тэндэнцыю да зніжэння(20% у 1922 г., 23,9 — у 1923 г. i13,2% (даныя папярэднія) у 1928 г. Гэта не магло не адбіцца на правядзенні нарыхтоўчыхкампаній.
Усё гэта сведчыла аб неабходнасці ўдасканалення эканамічных адносін як у самой вёсцы, так паміж ёю i дзяржавай. Прыгэтым трэба было лічыцца з вялікай жыццяздольнасцю прыватнай сялянскай гаспадаркі, якая на той час не тое што невычарпала cвaix рэсурсаў, анават не змагла ix як след выявіць у супярэчлівых умовах рэчаіснасці [5, с. 156-157].
Па-ранейшаму важным элементам народнагаспадарчага комплексувыступала кааперацыя. Пры пэўнымадыходзе ўлады ад арганізацыйных форм уздзеяння на яе да сярэдзіны 1920-х гг. было сфарміравана пяць асноўных відаў кааперацыі:спажывецкая, сельскагаспадарчая, крэдытная, жыллёвая, прамысловая (уключаючы інвалідную). На чале кожнага з ix знаходзіўся, як правіла,адпаведны цэнтр або саюз, які абапіраўся на сетку перыферыйных саюзаў з таварыствамі.
Гэтыя віды, дапаўняючы адзін другога, пры выкарыстанні пэўныхправавых i эканамічных умоў, але нааснове нарастаючага адміністрацыйна-каманднага ўздзеяння партыйна-дзяржаўныхорганаў, усё шырэй i глыбейахоплівалі жыццё грамадства i стваралі ўмовы для новай сістэмы сацыяльна-эканамічных адносін.Кааператыўны рух канца 20-х гг. стымуляваўся таксама ўвядзеннем нарміраванага i картачнага размеркавання дэфіцытныхтавараў: тыя, хто не з’яўляўся членам кааперацыі, часцей за ўсё пазбаўляўсямагчымасці набыць ix.
Дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасці кааперацыі дасягалася шляхамразмеркавання ў ёй заказаў, узмацнення цэнтралізаванага кантролю за дагавоpaмi, заключанымі паміж прадпрыемствамі i гандлёвымі арганізацыямі. Аднак гэтаадбывалася шляхам устанаўлення цвёрдых цэн на прадукцыю, перавышэнне якіх,асабліва ў прыватным i кааператыўным сектарах эканомікі, каралася. Так, у 1925/26 гаспадарчымгодзе дзяржава ўстанавіла прынцыпы вызначэння цаны на нарыхтаванае прыватнымі асобамізерне i ў пачатку 1927 г. адміністрацыйным шляхам яны былі зніжаны ў прыватным гандлі.
Сітуацыя ўскладнялася тым, што кааперацыя, дзякуючы няухільнамупашырэнню дзяржаўнай матэрыяльна-фінансавай дапамогі, перадачы ей функцыйнарыхтовак сельгаспрадукцыі па цвёрдых цэнах (працэс пачаўся з 1926 г.) ператварылася ў дзейсны сродак абмежавання інтарэсаў прыватніка (асабліва эканамічна развітайяго часткі), тым больш што гэтаму спрыяў рост падатковага ціску на прадпрымальніцкую,індывідуальную дзейнасць саматужнікаў, рамеснікаў i гандляроў (да 1930 г. у 5-10 разоў) [5, с. 154].
Нягледзячы на істотную структурную ломку з-за перапрафіліраванняна пачатковым этапе, сістэма спыжывецкай кааперацыі заставалася найбольшмаштабнай па колькасці членаў, бо ахоплівала як гарадское, так i вясковае насельніцтва. У 1928 г. яна аб’ядноўвала 794 тыс. чалавек (30% дарослага насельніцтва, пераважна вясковага), больш як 55% сялянскіх гаспадарак. Найбольш важкі ўклад гэта сістэмаўносіла ў забеспячэнненасельніцтва таварамі, выцісканне з рынкупрыватнага гандляра на аснове дыскрымінацыйнай палітыкі да яго савецкай улады [8, с. 98].
Сельскагаспадарчая кааперацыя развівалася ў напрамку збыту,перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, а таксама крэдытавання. Пры гэтым яе таварыствы(у адрозненне ад некаапераванага насельніцтва) актыўна выкарыстоўвалі перавагі ўатрыманні грашовых крэдытаў, падатковых ільгот, забеспячэнні прыладамі працы,сродкамі вытворчасці i г.д. Ва ўмовах нарастання цэнтpaлiзaвaнaга матэрыяльна-фінансавага i арганізацыйнага ўздзеяння дзяржавыяе шарэнгі моцна раслі. Калі на 1 кастрычніка 1925 г. рознымі формамі сельскагаспадарчай кааперацыі было ахоплена 18,2% сялянскіх гаспадарак, то на1 кастрычніка 1929 г. — 69%. Па колькасці пайшчыкаў першае месца займалінайбольш простыя формы кааперацыі, у першую чаргу сельскагаспадарчыя крэдытныятаварыствы. Разам з развітай спажывецкай i растучай саматужна-прамысловайкааперацыяй яны дастаткова поўна i эфектыўна кантралявалі несацыялістычныя элементы ў гандлі i на вытворчасці.
Асноўным носьбітам сельскагаспадарчай кааперацыі выступаласярэдняе i бяднейшае сялянства, якое няўхільнавыціскала з кааператываў эканамічна больш моцныя гаспадаркі, што адпавядала палітыцыўлады па ix разбурэнню [5, с. 155].
Ва умовах нарастаючага адзяржаўлення кааперацыі развівалісяяе больш складаныя формы — калектыўныя гаспадаркі. Пры істотным скарачэнні сеткікалгасаў у пачатку 20-х гг., выкліканым эканамічнымі цяжкасцяміiпераарыентацыяй часткі сялян-калектывістаўна аднаасобную гаспадарку, з сярэдзіны гэтага ж дзесяцігоддзя выявіласятэндэнцыя да яе пашырэння i ўмацавання.Адчуваліся захады ўлады па вызваленню калгасаў ад арэнднай платы за зямельныяплошчы, забеспячэнню ix інвентаромi жывёлай, прадастаўленнюпадатковых ільгот, а то i поўнаму вызваленню ад падатку. У выніку калгасы ў цэлым хутчэй за сялянскіягаспадаркі нарошчвалі вытворчасць, частка з ix з’яўлялася прыкладам вядзення буйнойграмадскай вытворчасці, аказвала дапамогу сялянам навакольных вёсак уналаджванні гаспадаркі, імкнулася пераконваць ix у перавагах новага шляху развіцця.
У канцы 1927 г. найбольш распаўсюджанай формай калектыўнай гаспадаркі з’яўляласяарцельная. Аднак нягледзячы на актыўнуюпадтрымку дзяржавы, забяспечанасць калгасаў буйной рагатай жывёлай была на 50% ніжэй, чым разліковая.У калгасах адсутнічалі пастаянныя формы арганізацыі, уліку iаплаты працы. На 1 ліпеня 1929 г. колькасць калгасаў у рэспубліцы дасягнула 1543. Яны аб’ядноўвалі 1,6% ycix сялянскіхгаспадарак. Сярод калгаснікаў стала больш значнай доля сярэднягасялянства.
Бачнае месца займалі блізкія ў сацыяльна-эканамічных адносінах да калгасаўдзяржаўныя гаспадаркі-саўгасы. Пры моцнайпадтрымцы дзяржавы яны таксама нярэдка дэманстравалі перавагібуйной сельскагаспадарчай вытворчасціперад індывідуальнай. Сялянства, нават бедная яго частка, нягледзячы на рэалізуемы курс па актыўнамустымуляванню калгаснай формы кааперацыі пры ўшчамленні больш дзеяздольных гаспадарак у атрыманні крэдытаў i іншых сродкаўэфектыўнай арганізацыі вытворчасці, атрыманні з ixпавялічаных падаткаў, не спяшалася ўключаццаў калгасна-саўгаснае будауніцтва.Але ў партыйна-дзяржаўнай улады былі іншыянамеры [8, с.98-101].
Такімчынам, 20-ыя гады вызначыліся ў жыцці сялян i развіцці сельскай гаспадаркі ў БССРзавяршэннем размеркавання зямлі, правядзеннем землеупарадкавання, паспяховымаднаўленнем сельскай гаспадаркi i павышэннем вытворчасцісельскагаспадарчай прадукцыі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі, шырокімразвіццём сельскагаспадарчай кааперацыі. Гэта стварыла магчымасць дляпаспяховай эвалюцыі сельскай гаспадаркі па шляху добраахвотнага вытворчагакааперавання. Аднак фарсіраванне масавай калектывізацыі ў другой палове 1929 г.,ігнараванне эканамічных умоў i волі большасці сялян парушала гэты працэс i вяло да ўзмацнення негатыўных з’яў удалейшым развіцці сельскай гаспадаркі i становішчы вёскі.3. РАЗВІЦЦЁ ПРАМЫСЛОВАСЦІ. РОЛЯ ДРОБНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ ІПРЫВАТНАГА КАПІТАЛУ Ў ЭКАНОМІЦЫ РЭСПУБЛІКІ
Аднаўленне гаспадаркі адбывалася ў асноўным паралельна ўаграрным сектары эканомікі, прамысловасці i на транспарце, аднак прыярытэт захоўваўсяза асноўнай у той час сферай вытворчасці — сельскай гаспадаркай. Гэтатлумачыцца яе спецыфікай — меншымі матэрыяльнымі затратамі, неабходнымі дляаднаўлення, больш сціслымі тэрмінамі, вопытам працаўнікоў i іншымі фактарамі. Дадзеная акалічнасцьпрызнавалася кіраўніцтвам камуністычнай партыі i савецкай дзяржавы. Маючы на ўвазе такібок справы i з’яўляючыся ў гэтых адносінахрэалістам, У.Ленін праз адпаведныя партыйныя i дзяржаўныя рашэнні арыентаваўграмадства на тое, што без практычнага масавага паляпшэння гаспадаркі дробнагасялянства нам ратунку няма: без гэтай базы немагчыма ніякае гаспадарчае будауніцтва.
Аднак аднаўляцьпрамысловасць было значна цяжэй, чым сельскую гаспадарку. Для гэтай мэтыпатрабаваліся не толькі большыя сродкі,але i спецыяльна падрыхтаваныя рабочыя i інжынерна-тэхнічныяработнікі. Матэрыяльна-тэхнічная база аднаўленчага працэсу ўпрамысловасці была значна складаней i даражэй, ды i разбурэнні ў гэтай галіне з’яўляліся цяжэйшымі.Абсалютная большасць фабрык iзаводаў была разбурана ціпоўнасцю,ці ў такой ступені, штозапусціць ix можна было толькіпасля істотнага аднаўлення. Да таго ж працоўныя калектывы прадпрыемстваў загады Першай сусветнай iГрамадзянскай войнаў, Кастрычніцкай рэвалюцыі, замежных ваенных інтэрвенцый панеслі настолькі вялікія страты, штоаднаўленчы працэс пачынаўся пры зусім нязначнай ixчастцы. Усё гэта рабіла працэс аднаўлення прамысловасці i транспарту складаным i больш працяглым.
Работа па аднаўленнюпрамысловасці, якая грунтавалася на новай эканамічнай палітыцы, праходзіла зулікам яе сутнасці i асаблівасцей.На дзейнасць прадпрыемстваў усёбольшы ўплыў пачаліаказваць фактары гаспадарчага разліку i прыбытку. Ix мэтаю з’яўлялася забеспячэнне самафінансавання вытворчасці. З прычыны таго што дзяржава, асабліва ў першыя гады аднаўленнягаспадаркі, не магла колькі-небудзь істотнафінансаваць фабрыкі i заводы, яны здымаліся з яе забеспячэння. У вынікушмат якія прадпрыемствы аказаліся закрытымі ці закансерваванымі.Частка з ix была дэнацыяналізавана iперададзена ў арэнду іншым арганізацыямцінават прыватным асобам. Адмянялася ўраўняльная аплата працы, а таксама працоўная павіннасць.
У другой палове 1921 г. пачаўся перавод прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік. У Беларускай ССР гэта ў першую чаргу закранула лёгкуюпрамысловасць. Яе прадукцыя ў большай ступені была звязана з рынкам. Мелася на ўвазе, што гаспадарчы разлік павінен забяспечыць не толькі панесеныя затраты, але i дацьпэўны прыбытак. Гэта праца ў рэспубліцы была ў асноўным завершана ў пачатку 1923 г [5,с. 160].
Перавод прамысловасці на закладзеныя ў НЭПе прынцыпыгаспадарання запатрабаваўновых форм арганізацыі прамысловай вытворчасці. Вынікам гэтага з’явіўся пераход дагаспадарчых аб’яднанняў як да самастойнай гаспадарчай адзінкі. У шэрагу выпадкаў дадзеную ролю выконвалі i асобныя прадпрыемствы. У адпаведнасці з пастановай цэнтральнага бюро кампартыі Беларусі ад13 ліпеня 1921 г. на прадпрыемствах саўнаргаса Беларускай ССР было створана16 гаспадарча-разліковых групавыхупраўленняў i 15 заводаўпраўленняў. Пазней колькасць упраўленняў была зменшана да 11. У Віцебскай губерні, якая ў тойчас не ўваходзіла ў склад БССР, дзейнічалі 12 групавых аб’яднанняў [6, с. 239].
Перавод прамысловасці на новыя рэйкі гаспадарання адпаведна новай эканамічнай палітыцыажыццяўляўся на базе шматлікіхрашэнняў, што прымаліся вышэйшымі партыйнымі i савецкімі органамі. На аснове «Наказаад СПА (Савета Працы iАбароны) мясцовым савецкімустановам» (май 1921г.) i «Наказа СНК аб правядзенні ў жыццё пачаткаўновай эканамічнай палітыкі» (9 жніўня 1921 г.) у губернях i паветах ствараліся эканамічныянарады. Яны па сутнасці з’яўляліся нізавымі органаміСавета Працы i Абароны, якія ажыццяўлялі непасрэднае кіраўніцтва аднаўленнем гаспадаркі.Ужо ў студзені 1921 г. эканамічныянарады былі створаны ў БССР, як i ў Віцебскай губерні. Ніжэйшым звяном дадзенай структурыстанавіліся заводскія эканамічныянарады, што ўзнікалі на буйныхпрадпрыемствах.
Разам з гэтай працай праводзілася рэарганізацыясаўнаргасаў ycix узроўняў. Замест глаўкаў i цэнтраў у саўнаргасе БССР былостворана 16 галоўных галіновых упраўленняў.
На аснове новых падыходаў да арганізацыі прамысловасці пачалася яе перабудова. У першую чаргу яна датычыласяперазмеркавання падначаленасціпрадпрыемстваў. Да канца 1922 г. у Беларускай ССР, а таксама ў Віцебскай iГомельскай губернях, якія не ўваходзілі тады ў яе склад, за саўнаргасамі былопакінута толькі 167 прадпрыемстваў з595. Адбываліся іншыя структурныя ўдакладненні ў арганізацыі прамысловай вытворчасці. Яны былі ў асноўным завершаны ў 1922 г. [5, с. 161].
Аднак непасрэдная праца па аднаўленню прамысловай вытворчасціпраходзіла з вялікімі цяжкасцямі. Яны былі абумоўлены не толькі ўсеагульнымразбурэннем, але i шматлікімінегатыунымі з’явамі. Моцна даймаў, у прыватнасці, паліўны крызіс. Ён ахапіў упершую чаргу гарады. Безяго вырашэння нельга было не толькіаднаўляць работу прадпрыемстваў, але i наладжваць бытавыя ўмовы жыцця насельніцтва.У пачатку 20-х гг. па чатыры-шэсць i нават больш месяцаўвымушаны былі прастойваць нават тыя прадпрыемствы,якія больш-менш працавалі. Прычынай гэтых прастояў з’яўлялася адсутнасцьпаліва. Прадпрыемствы Мінска былізабяспечаны палівам усяго на чвэрць. Для пераадоленнятакога становішча праводзіліся тыдні вывазкі паліва, прымаліся іншыя меры. Паступова яны дазволілі зменшыцьвастрыню паліўнага крызісу [8, с. 79].
На адраджэнне прамысловасці негатыўна ўплываў вельмі нізкі жыццёвы ўзровень гарадскога насельніцтва ў пачатку 20-х гг.Неймаверныя цяжкасці з харчаваннем,вострая жыллёвая праблема ставіліперад многімі гарадскімі жыхарамі, у тым ліку работнікамі прадпрыемстваў, праблему выжывання. У мэтах выхаду са складаных абставін гараджане нярэдка шукалі паратунку ў сельскай мясцовасці. У выніку адбылося значнае скарачэнне гарадскога насельніцтва.У 1922 г. у параўнанні з 1917 г. у Беларускай ССР яно паменшылася амаль на 100 тыс.чалавек i склала толькі 184 тыс. Гэта з’явафактычна прывяла да дэкласавання прамысловых рабочых [8, с. 83].
Да таго ж у дадзены працэс прымешваліся дзеянні савецкайулады, прадыктаваныя палітычнымі адносінамі да работнікаў, у лаяльнасці якіхяна не была ўпэўнена. Адвытворчых паслуг такіх асоб у дзяржаўных прадпрыемствах імкнуліся вызваліцца.Характэрным у гэтых адносінах з’яўляецца факт, прыведзены ў спецпалітзводцы АДПУ Саюза ССР ад 7 лютага 1923 г. У ёй адзначана, што з галоўных Гомельскіх чыгуначных майстэрань звольнены па скарачэнню штатаў 86 чалавек эсэраўскай i меншавіцкайафарбоукі.
Нярэдка даведзеныя да адчаю работнікі заводаў i фабрык, будаунікі вымушаны былі ісці направядзенне забастовак. Яны адбыліся нашэрагу прадпрыемстваў БССР, будоўляў i сведчылі аб вастрыніэканамічнага, сацыяльнага i палітычнага становішча.Так, у сакрэтным «Аглядзе палітычнага становшча СССР за верасень 1925 г.», падрыхтаваным АДПУ для вышэйшага кіраўніцтва краіны, у прыватнасці паведамлялася, што ў Беларускай ССР работнікі Заходняй чыгункі ў колькасці 100чалавек, якія будавалі мост праз р. Свіслач,забаставалі. Іх патрабаваннізаключаліся ў павышэннізаработнай платы.
Дакументы сведчаць, што пэўнае распаўсюджаннеў 20-я гг. атрымала практыка пагроззабастовак. Яе мэтамі з’яуляліся дамаганні цісупраць затрымак зарплаты, ціза яе павышэнне. У прыватнасці, у «Аглядзе палітычнага становішча СССР за кастрычнік 1926 г.», падрыхтаваным АДПУ, паведамлялася,што ў БССР у тыпаграфіі «Камінтэрн» у сувязі з затрымкай заработнай платы трупа рабочых агітуе за забастоўку. Пад уплывам гэтай групы адзін з рабочых, друкар, член ВКП(б), сабраў подпісы пад заявай зпатрабаваннем выдачы зарплаты. Пад ёю падпісаліся ўсе работнікі машынна-друкарскага аддзялення.
Як вынік ycix гэтых з’яў мела месцанадзвычайна нізкая прадукцыйнасць працы на тыхпрадпрыемствах, якія ў некаторай ступеніпрацавалі. У параўнанні з даваеннымчасам у пачатку 20-х гг. гэтыпаказчык ледзьве дасягаў 10%, улепшым выпадку ён даходзіў да30%.
Вялікія памеры набылі інфляцыйныя працэсы, якія фактычна перайшлі ў гіперінфляцыю.Дастаткова сказаць, што ўлютым 1922 г. даваенны залаты рубель ацэньваўся ў 150 тыс. савецкіх рублёў. Дзяржаўныяорганы вымушаны былі прыняцьрадыкальныя меры i правесці грашовую рэформу, якая была добрападрыхтавана i дала станоўчыя вынікі.На працягу 1923-1924 гг. адбыўсяпераход на чырвонец. Пры гэтым удалося забяспечыць яго дастаткова высокую пакупную здольнасць.
Аднак першыя зpyxi ў аднаўленні працыпрадпрыемстваў прывялі да узнікненняперавытворчасці тавараў i крызісу збыту. Ён быў абумоўленывысокімі цэнамі на прамысловую прадукцыю i нізкім коштам прадуктаў сельскай гаспадаркі. Асаблівай вастрыні крызіс збыту дасягнуў у 1922-1923 гг. У выніку атрымалася вялікае затаварваннепрадпрыемстваў, а сяляне не маглі набыць нават самыя неабходныяпрамысловыя тавары. Паступова «нажніцы цэн» пераадольваліся.
Цяжкасці пааднаўленню прамысловасці яшчэ больш узрасталі ў сувязі з развалам у пачатку 20-х гг. транспартнай сістэмы. Асноўны від зносін i перамяшчэння грузаў — чыгункі — знаходзіліся ў поўным заняпадзе. У лютым 1922 г. на Заходняй чыгунцы каля 40%цягнікоў i звыш 80%вагонаў знаходзіліся ў нерабочымстане. Да поўнага развалу фактычна дайшоў i гарадскітранспарт. За гады ваеннага iрэвалюцыйнага ліхалецця, замежных акупацый рэзкаскарацілася рамізніцтва. У выніку прынятых захадаў у жніўні 1921 г. аднавілаперавозку пасажыраў конна-чыгуначнаядарога ў Мінску. Толькі з сярэдзіны 20-х гг. паступова пачаў уводзіцца аўтобусны рух як у гарадах, так i пaмiж iмi.
Змэтаю пераадолення шматлікіх цяжкасцейпрымаліся экстранныя захады па аздараўленню становішча ў прамысловасці i на транспарце. Пэўнаезначэнне ў гэтым мелі меры па актывізацыі намаганняў рабочага класа ў аднаўленчым працэсе.Эканамічныя нарады паступова былі заменены нарадамі вытворчымі. Адна з першых у Беларускай ССР вытворча-тэхнічная нарада адбылася 17 лютага 1924 г. на гомельскім заводзе «Пралетарый».У дастаткова кароткі тэрмін практыка правядзення такіх нарад была пашырана на іншыя прадпрыемствы. У 1926 г. у ix рабоце бралі ўдзел да 20% рабочых i служачых прамысловасці.
Разам з нарадамі пэўную ролю ў актывізацыі працоўнай дзейнасцірабочых, прыцягненні ix да гаравання прадпрыемствамі адыгралі вытворчыя камісіі.У 1926 г. ix налічвалася у прамысловасці, будауніцтве i на транспарце ў Беларускай ССР амаль 260. Гэтыя i іншыя формы уключэння рабочых у вырашэнне вытворчых спраў дапамагалі аднаўленню прамысловасці i транспарту [5, с. 162-163].
Асновай аднаўленчагапрацэсу з’яулялася фінансаванне. Акрамя ўнутранага накаплення ўдзяржаўным сектары, гандлю важнае значэннемелі дзяржаўныя субсідыі. З утварэннем СаюзаССР надзвычай актуальнай праблемай сталі фінансавыя узаемаадносіны паміж саюзнымірэспублікамі i цэнтрам, дзе канцэнтраваліся эканамічныярэсурсы. Беларуская ССР уносіла ў саюзны бюджэт вялікуючастку cвaix даходаў.У1923/24 гаспадарчым годзе з усёй даходнай часткі бюджэту рэспублікі 57,6% было аддадзена ў фонд Саюза ССР. У 1927/28гаспадарчым годзе гэты паказчык зменшыўся, але заставаўся велъмізначным — 40,2% [8, с. 89].
Безумоўна,матэрыяльнае забеспячэнне аднаўленчыхработ у прамысловасці было асабліва вялікай праблемай. Ва ўмовахстрашэннай paзpyxi i галечы фарміраваннебюджэту з’яўлялася надзвычай складанай справай i яго крыніцамі былі сельская гаспадарка, даходы з прыватных i дзяржаўных прадпрыемстваў,некаторыя іншыя накапленні. Пры гэтым кампартыя i савецкая дзяржава не грэбавалі ніякімі сродкамі, уключаючы канфіскацыютаго, што было накоплена на працягу многіх стагоддзяў служыцелямі розных рэлігій.Як адзначалася ў дакладзе тагачаснага гараўшка кампартыі БеларусіВ.Багуцкага на XII канферэнцыі (VII з’ездзеКП(б)Б), якая адбылася ў Мінску 20-26 сакавіка 1923 г., адной з важных кампаній ЦК кампартыіБеларусі была канфіскацыя царкоўныхкаштоўнасцей. Партыя прыняла ў ёй «самы дзейсныi рэўнасны ўдзел». У сувязі з супрацьдзеяннем рэлігійных дзеячаў канфіскацыі каштоўнасцей былі арганізаваны тры працэсы:ксяндзоў, служыцеляў праваслаўнайцарквы (у Мазыры) i равінаў (у Мінску).
Прынятыя меры па фінансаванні прамысловасці i запуску прадпрыемстваў пачалі даваць пэўныя вынікі. Kaлi ўлічваць, штозыходныя пазіцыі былі вельмі нізкімі, любы зрух даваў значны прырост. Па Гомельскай губерні ў прыватнасці,якая знаходзілася у той час у складзе РСФСР, аб’ём прамысловай прадукцыі на працягу 1921 г. павялічыўся на 31%. У 1922 г. гэты паказчык дасягнуу 50%. склала
У 1925 г. валавая прадукцыя буйной прамысловасці Беларускай ССР 75% ад узроўню 1913 г. Для параўнання неабходна зазначыць, што зборзернавых у рэспубліцы ў гэты час перавысіў даваенны ўзровень на 20%. Значыць, прамысловае будауніцтва па прычыне сваёй спецыфікі аднаулялася больш маруднымі тэмпамі, чымсельскагаспадарчая вытворчасць.
У той час дзяржаўныя i кааператыўныя прадпрыемствы давалі 81% валавой прамысловай прадукцыі. Пэўныя поспехі былідасягнуты ў вельмі важнай энергетычнай галінепрамысловагабудаўніцтва – электрыфікацыі. У 1925 г. было выпрацавана 2925 млн кілават-гадзін электраэнэргіісупраць 1945 млн кілават-гадзін у перадваенным 1913 г. Каб больш кардынальна вырашыць гэту праблему, у мai 1927 г. непадалёку ад Оршы пачалося будауніцтва буйнейшайу рэспубліцы электрастанцыі — БелДРЭС. Яе магутнасць меркавалася давесці да 30 тыс. кВт.
У сярэдзіне20-х гг. былі ўведзены ў лік дзеючых многія прадпрыемствы. Сярод ix скураны завод «Бальшавік» i галантарэйная фабрыка «Беларуска» у Мінску, швейная фабрыка імя Дзяржынскага ў Гомелі, завод па вытворчасці дыхты ў Віцебску,запалкавая фабрыка i льночасальныкамбінат у Рэчыцы, шэраг цагляных заводаў, прадпрыемстваў сельскагаспадарчага машынабудавання, па перапрацоўцы драўніны i інш. Рэканструіраваныбыў мінскі завод «Энергія».
Значная ўвагабыла звернута на развіццё тарфянойпрамысловасці — асновы энергетыкі ў той час. Быўствораны тарфяны трэст. У яго задачу ўваходзіла разведка i павелічэннездабычы торфу.
Аднаўленне, а тымбольш далейшыя зpyxi ў прамысловасці былі немагчымымі без транспартых зносін. Традыцыйна асноўнаянагрузка прыпадала на чыгунку, якая атрымала ў Беларусізначнае развіццё яшчэ ў дакастрычніцкі час. Аднак за гады ваеннага i рэвалюцыйнага ліхалецця, замежных ваенных інтэрвенцый чыгуначная гаспадарка прыйшла ў надзвычай цяжкістан. Складаным было яе аднаўленне.Толькі вялікімі намаганнямі ўдалося прывесці ў рабочае становішча амаль 2,5 тыс. км чыгуначнага палатна, аднавіць шмат мастоў, рухомую частку, рэканструяваць некаторыя дэпо. Гэта дазволіла працаўнікам чыгунківыконваць да чатырох пятых грузавых i пасажырскіх перавозак, што на дзяржаўным узроўні ажыццяўлялася ўБССР.
Другое месца – да 10-15%- у гэтых перавозках належала рачному транспарту. Некаторыя парты былі рэканструяваны, узводзіўся шэраг новых, праводзіўся рамонт плавучых сродкаў.Нараджаўся аутамабільны транспарт. У 1928 г. у рэспубліцымелася каля 200 аўтамашын, у тым ліку да 50грузавых. Усувязі з гэтым вялікая роля ва ўсёйгаспадарчай дзейнасці належала гужавому транспарту.
Дзякуючы працы рабочых, тэхнічных работнікаў, намаганням партыйных i дзяржаўныхструктур удалося дасягнуць дастаткова важгах вынікаў у аднаўленні прамысловасці i транспарту. На працягу 1924-1928 гг. прадукцыя фабрык i заводаўпавялічылася ў Беларускай ССР у 2,3 раза. Сярод прамысловых галіннайбольш дынамічна аднаўляліся, а затыматрымалі далейшае развіццётарфяная, металаапрацоўчая, электратэхнічная [5, с. 163-165].
Тым не менш, нягледзячы на гэта, Беларуская ССР заставаласяаграрнай рэспублікай. Прамысловая галіна была развіта слаба. У1924/25 гаспадарчым годзе прадукцыя заводаў i фабрык у агульным аб’ёме вытворчасці складала толькі 18,3%. Удзельная вага БССР у прамысловай прадукцыі Саюза ССР заставалася надзвычай нізкай. Рэспублікадавала толкі 1,16% прадукцыі ўсёй цэнзавай прамысловасці. Пры гэтым металаапрацоўка займала ўсяго 0,7%агульнадзяржаўнага аб’ёму валавой прадукцыі гэтай галіны. У гэты час на долю Беларускай ССРпрыходзілася 3% тэрыторыі i 3,03% насельніцтва ўсёй краіны [6, с. 353-354].
Зпераходам да НЭПа змяніліся адносіны дзяржавы да прыватнага капіталу. ДэкрэтамСНК РСФСР ад 17 мая 1921 г. абвяшчалася падтрымка дробных прыватных i кааператыўных саматужных прадпрыемстваў, недапушчальнасць залішняй рэгламентацыі i фармалізму, абмяжоўваючыхгаспадарчы пачын асобных прадпрымальнікаў i груп насельніцтва.
Прыцягненнепрыватніка да удзелу ў прамысловым будауніцтве было смелым iвыключна эфектыўным крокам у пад’ёме эканомікі,паляпшэнні жыцця працоўных. Гэты вопыт каштоўны i сёння. Як i пры пераходзе да НЭПа, мы маем таварны голад, разладжаныя фінансы, эмісію i інфляцыю, беспрацоўе,незадаволенасць пераважнай большасцінасельніцтва эканамічнай палітыкайурада. У наяўнасці эканамічны i палітычны крызіс, які па вастрыні сваей не ўступаекрызісу пачатку 20-ых гадоў.
Уцягваннепрыватнага капіталу з утоенага становішча ў легальны абарот на аснове НЭПа садзейнічала хуткаму пад’ёмудробнай вытворчасці i росту таваразвароту. У Віцебску, напрыклад, ужо ў вepacнi 1921 г. мелася 1997прыватных гандлёвых i прамысловыхпрадпрыемстваў.
Перадумовайразвіцця дробнай саматужна-рамеснайвытворчасці з’яўлялася наяўнасць мясцовых сыравінных рэсурсаў i рабочых рук, складанае становішча дзяржаунайпрамысловасці.
Значнаеразвіццё дробнай вытворчасці было адной з асаблівасцей Беларусі. Аграрная перанаселенасць вёскі, малазямелле, лішак свабодных рабочых рук сярод насельніцтва мястэчак iгарадоў спрыялі развіццюкустарна-рамесніцкіх промыслаў, дробнага гандлю. Большасць рамеснікаў i гандляроў cклaдaлi яўрэі. Прадпрымальніцтва было ixнацыянальнай рысай, якая склалася гістарычна.
Заняпаўшыя ў гады вайны iрэвалюцыйных пераўтварэнняў промыслы iгандаль з пераходам да НЭПа хутка пачалі адраджацца. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы ў першай палове 20-ых гг. тысячы людзей зацікавіліся промысламі. Адкрылася мноства швейных, шавецкіх, слясарных i дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякарняў,лавак, забяспечыўшых хуткі рост вытворчасці i таваразвароту. Па даных перапісу 1926 г., у рэспубліцыналічвалася 60 178 дробных прамысловыхпрадпрыемстваў, на якіх было занята 100 725 чалавек. З ix прыватных было 58 034 з 10 295 наёмнымі работнікамі.
Пераважнаябольшасць прадпрыемстваў былі дробнымі i працавалі безнаёмных рабочых. Іх гаспадары з’яўляліся непасрэдна i вытворцамі,адносіць якіх да бypжyaзii, няхай i дробнай, неапраўдана.Сацыяльна-эканамічнае становішча гэтых людзей мала чым адрознівалася ад становішчарабочых. Большасць з ixпрацавалі ў тых жа памяшканнях, дзе i жылі. Рабочы дзеньрамеснікаў працягваўся 10-12 i больш гадзін,заробак не перавышаў аплату працыфабрычна-заводскіх рабочых.
Сацыяльна-эканамічная палітыка дзяржавы ў адносінах да кустароў i рамеснікаў нярэдка не ўлічвала ix цяжкае становішча. Патэнтныя i іншыя плацяжы былі высокімі. Як адзначаў НаркамфінБССР, для некаторых груп насельніцтва(сялян, кустароў) падатковае ярмо было вельмі цяжкім. У 1924/25 гаспадарчым годзе наглядалася «адліга» у адносінах падаткаабкладання дробных таваравытворцаў, але з пераходам да індустрыялізацыі ix становішча зноў пагоршылася. Быўузяты курс на павелічэнне падаткаў, каапераванне альбо выцісканне прыватніка са сферы дробнай вытворчасці, гандлю i фінансаў.
1926/27гаспадарчы год стаў пераломным уадносінах да прыватнага капіталу. 8 верасня 1926 г. СНК СССР пастанавіў «максімальна ўзмацніць абкладанне прыватнага капіталу», перайсці да адзяржаўлення дробнай вытворчасці i гандлю, штофактычна вяло да ўдушэння НЭПа. Праводзілася рэзкае скарачэнне грашовага i таварнага крэдыту прыватнікам, касаваліся арэндныя дагаворы, павялічваліся падаты i г.д. Калі ў 1924/25 гаспадарчым годзе максімальнае абкладанне прыватных прадпрыемстваў складала 25% ад сумы даходу, то ўжо ў 1926/27 г. яно павялічвалася да 45%, а з улікампадатку на сверхпрыбытак i іншыя плацяжы — да 65-70%.
Гэтапрывяло да згортвання дзейнасціпрыватных прамысловых iгандлевых прадпрыемстваў. Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі з 1925/26 па 1927/28 гаспадарчы год зменшылася ў БССР з 49,2 да 28,6%. На 1кастрычніка 1928 г. у рэспубліцы мелася толькі 4 прыватныя цэнзавыя прадпрыемствы. У дробнай вытворчасці прыватныя прадпрыемствы яшчэ выпрацоўвалі больш 3/4 прадукцыі,але аб’ём яе хутка скарачаўся.
Паскорыўся працэс выціскання нэпмана i згандлю. Толькі з 1926/27 па 1927/28 гаспадарчы годудзельная вага прыватнікаў у агульным аб’ёме таваразвароту скарацілася з 40,2 да 29,6%. За адзінтолькі 1927/28 г. колькасць прыватных гандлёвых прадпрыемстваў зменшылася больш чым на 5 тысяч.Такая палітыка супярэчыла здароваму сэнсу,пагаршала эканамічнае становішча працоўных.
Ва ўмовах таварнага голаду, слабага развіцця абагуленай тавараразмеркавальнай ceткi, вострай нястачы фінансавых сродкау курс на выцісканнепрыватнага капіталу не адпавядаў жыццёвым інтарэсамкраіны. Гэта было адной са шматлікіх памылакпартыйна-дзяржаўнай наменклатуры ў справе кіраўніцтва эканомікай краіны [8, с.86-88].
Такімчынам, новая эканамічная палітыка дазволіла ў кароткі тэрмін дабіцца аднаўленняпрамысловай вытворчасці, стабілізаваць эканоміку i фінансы, палітычнае становішча, палепшыць матэрыяльнае жыццёпрацоўных. Гэта у першую чаргу было звязана з многаукладнай эканомікай,свабоднай дзейнасцю прыватнага капіталу, асабліва ў дробнай вытворчасці i гандлі. Менавіта дробная вытворчасцьбыла тым паскаральнікам, які ў кароткі час дазволіў павялічыць выраб прадукцыішырокага ўжытку, наладзіць таваразварот з вёскай. Былі створаны рэальныя ўмовыдля далейшага развіцця прамысловасці i ажыццяўлення індустрыялізацыі рэспублікі. Але ўжо ў тыя гады пачалосянарастанне негатыўных тэндэнцый, звязаных з развіццём адміністрацыйна-каманднайсістэмы, носьбітам якой выступала ў першую чаргу партыйна-дзяржаўная наменклатура.У другой палове 20-ых гг. узмацнілася цэнтралізацыя, нapacтaлi камандныя метады кіраўніцтваэканомікай, пачаўся актыўныадыход ад НЭПа.
4. ВЫНІКІ АДНАЎЛЕННЯ І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ
Мэтай НЭПа з’яўлялася ўмацаванне на эканамічнай асновепалітычнага саюза рабочага класа i сялянства дзеля захавання савецкай улады. Гэта была спроба дзяржавыспалучыць у адзінай палітыка-эканамічнай сістэме прынцыпы сацыялістычнага i капіталістычнага гаспадарання. Дляліквідацыі таварнага голаду дапускалася ў пэўных межах пад кантролем дзяржавыразвіццё капіталізму. Ставілася задача выкарыстаць прыватныя сродкі i вопыт капіталістычных элементаў уінтарэсах аднаўлення гаспадаркі i стварэння ўмоў для будауніцтва сацыялістычнага грамадства.
Развіццё эканомікі Беларусі ва ўмовах новай эканамічнайпалітыкі мела істотныя вынікі. Аб’ём валавой прадукцыі індустрыі, па-ранейшым ўзначнай ступені дробнай, у 1927 г. перавысіў даваенны ўзровень, хоць i пры большай колькасці рабочых,занятых на вытворчасці. Улістападзе 1926 г. пачаўся выпуск першых станкоў на заводзе «Энергія». У ліпені 1927 г. пачалося будауніцтваАсінаўскай раённай электрастанцыі (БелДРЭС) — буйнейшай у 20-30-я гг. на Беларусі. Першы пяцігадовы план прадугледжваў у першапачатковым варыянцепераважнае развіццё традыцыйных галін прамысловасці. У 1926 г. вартасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркіБССР у даваеннай адзнацы перавысіласярэднегадавыя паказчыкі 1911- 1913 гг. Пасяўныя плошчы ў параўнанні з 1913 г. павялічыліся на 15%, колькасць жывёлы ў пераводзе на буйную рагатую — на27,3%. Па ўдзельнай вазе сярод іншых галін эканомікі сельскай гаспадарцы належала больш70%. Вынікамразвіцця рыначных адносін стала i паглыбленне спецыялізацыісельскагаспадарчай вытворчасці рэспублікі ў кірунку мяса-малочнай жывёлагадоўлі,бульба- i льнаводства. Па разліках эканамістаў,у 20-я гг. беларускі селянін, засяваючы бульбай тую ж плошчу, што i збожжавымі, атрымоўваў прыбытак у 3разы большы. Тагачаснае кіраўніцтва абапіралася на ініцыятыву селяніна, на ягожаданне мець зямлю ў асабістым карыстанні. У выніку ажыццяўлення зямельнай палітыкіпавялічылася ўдзельная вага сераднякоў.
Разам з тым развіццё новай эканамічнай палітыкі выявіла i шэраг супярэчнасцяў. Асноуная з ix — паміж плюралістычным эканамічнымбазісам i манапольна-аднапартыйнайнадбудовай. Як кіруючая, партыя павінна была б падтрымліваць найбольш актыўны i заможны склад насельніцтва, а якпралетарская — яго люмпенізаваную (бяднейшую) частку.
У сферы сельскагаспадарчай вытворчасці гэта мела вынікамузмацненне падаткавага прэсу на сярэднія i заможныя слаі сялянства, што ва ўмовахадсутнасці рынку зямлі i аграрнай перанаселенасці вяло да драблення гаспадарак, змяншэння ўдзельнайвагі таварнай прадукцыі. Моцная залежнасць БССР ад хлебавытворчых раёнаўСавецкага Саюза, імкненне савецкага ўрада ў канцы 1927 — пачатку 1928 г. забіраць хлеб прымусова («хлебанарыхтоўкі») выклікала натуральны рост цэн на збожжаi істотнае змяншэнне колькасці хатняйжывёлы на Беларусі. Чарговы рыначны крызіс быў выкарыстаны для перарастання адміністрацыйнагапачатку ў арганізацыйную палітыку злому гаспадарчай сістэмы НЭПа.
У сферы прамысловасці неаднаразова вызначалася імкненнезабяспечыць пераважны ўздым дабрабытурабочых за кошт фарміравання ростузаработнай платы, не збалансаванага з павелічэннем вытворчасціпрацы. Пры гэтым цэны на прамысловыя тавары узрасталі настолькі,што сялянам станавілася нявыгаднапрадаваць сваю i купляцьпрамысловую прадукцыю. Калі ў 1923/24 i 1925/26 гаспадарчых гадах таварны голад пераадольваўся эканамічнымі метадамі, то на мяжы 20-30-х гг. ва ўмовахразгортвання барацьбы з прыватнікамі (дарэчы, крэдытаванне прыватнікаў Прамбанкам спынілася ўжо ў 1925г.)дзяржава звярнулася да надзвычаных мерапрыемстваў.
Як вынік, можна адзначыцьнаступныя ypoкi НЭПа.
Урок першы: пашырэнне эканамічнай свабоды садзейнічае развіццюдэмакратычных прынцыпаў палітычнага жыцця, аб’ектыўна супярэчыць цэнтралізацыі.Невыпадкова ў 1926 г. урад БССР (старшыня СНК Я.Адамовіч) не згадзіўся зпраектам СНК СССР «Аб пачатках землекарыстання i землеўпарадкавання Саюза ССР».Урад выступіў супраць таго, што ў праекце дэталізаваліся ўсе пытанні, што накарысць рэспублік пакідалася толькі выкананне зямельнага заканадаўства, i прапанавау, каб уся зямля, якаяуваходзіць у склад тэрыторыі рэспублікі, з’яўлялася ўласнасцю гэтай рэспублікі(а не Саюза, як па праекце). У 1927 г. на VIII Усебеларускім з’ездзе, які ўхваліўпраект Канстытуцыі БССР, наркам земляробства З.Прышчэпаў зpaбiў прапанову, каб саюзны ўрад распрацоўваўтолькі агульныя прынцыпы сельгаспадатку, якія б канкрэтызаваліся на месцы.
Урокдругі: выключная залежнасць ад аднаго сыравіннага рынку, адсутнасць незалежнайзнешнеэканамічнай палітыкі з’яўляюцца такімі ўмовамі, пры якіх паспяховае развіццёэканомікі немагчыма [2, с. 345-347].
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1. Восстановлениенародного хозяйства Белорусской ССР (1921-1925 гг.): Сб. документов иматериалов. / Гл. арх. упр. при СМ БССР и др. – Мн.: Беларусь, 1981. – 270 с.
2. ГісторыяБеларусі / А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад. рэд.А.Г.Каханоўскага і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 1997. – 496 с.
3. ГісторыяБеларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX-XX стагоддзі: Курс лекцый /П.І.Брыгадзін, У.Ф.Ладысеў, П.І.Зялінскі і інш. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.
4. ГісторыяБеларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. – 2004 г.: Падручнік / Я.К.Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – 2-е выд. – Мн.: Выш. шк., 2006. – 472 с.
5. ГісторыяБеларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917-1945 гг. / А.Вабішчэвіч [і інш.];рэдкал. М.Касцюк (гал. рэдактар) і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2006. – 613 с.
6. ГісторыяБеларускай ССР: У 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнайрэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917-1937 гг.) / рэдкал. І.Я.Марчанка(гал. рэдактар) і інш. – Мн.: Навука і тэхніка, 1973. – 696 с.
7. История Беларусив документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. – Мн.: Амалфея,2000. – 672 с.
8. Нарысыгісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М.П.Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І.Вышынскі іінш.; Інстытут гісторыі АНБ. – Мн.: Беларусь, 1995. – 560 с.
9. Протько Т.С.Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.) /Т.С.Протько. – Мн.: Тесей, 2002. – 688 с.
10. Хрестоматия поистории БССР: Кн. для учащихся. В 2 ч. Ч. 2. / Сост. И.Е.Марченко; Под ред.И.С.Кравченко. – 3-е изд., перераб. – Мн.: Нар. асвета, 1988. – 176 с.