Реферат по предмету "Религия и мифология"


Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі

Гісторыя Беларусі
Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ўХІХстагоддзі
Выканаў:
вучань 8 “Б” класа
сярэдняй школы №11
Кажакоў Сяргей
2005

Ідэалагчныя догмы, што панавалі ў савецкім грамадстве ў адносінахда рэлігіі, абумовілі спрошчаны падыход да асвятлення канфесіянальнай гісторыі,яе ролі ў развіцці гістарычнага працэсу на Беларусі. Усё здавалася вельміпростым, паколькі рэлігія — гэта «опіум для народа», царква маглаадыгрываць толькі адмоўную ролю ў яго гісторыі. I толькі зараз мы пачынаемразумець, што і праваслаўная царква, і каталіцкі касцёл мелі вельмі вялікаезначэнне ў гісторыі беларускага народа І што без вывучэння розных канфесійнемагчыма намаляваць аб'ектыўную пстарычную карціну.
Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. 3 X ст. на этнічна-беларускіхземлях пачало распаўсюджвацца грэка-праваслаўнае хрысціянства, якое заставаласятрадыцыйнай рэліпяй асноўнай масы беларускага насельніцтва на працягу некалькіхстагоддзяў Праваслаўная царква ў пэўнай ступені была інтэгрыравана ўграмадска-палітычную структуру Вялікага княства Літоўскага, карысталася тампрывілеямі І аказвала духоўны, сацыяльна-эканамічны і палітычны ўплыў нанасельшцтва.
Час пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі звычайна датуюць1385 г. (Крэўская унія, абавязацельствы Ягайлы прыняць каталіцтва з усімнародам княства Літоўскага). Як сцвярджаюць гісторыкі, гэтым падзеямпапярэджваў этап з сярэдзіны XIII ст., калі разнастайныя сілы (Лівонскі ордэн,Рыжскае архіепіскапства, Польскае каралеўства) імкнуліся, праўда беспаспяхова,насадзіць каталіцтва ў Вялікім княстве Літоўскім. Адносіны паміж гэтымі дзвюмахрысціянскімі канфесіямі залежалі ад палітычных варункаў у той ці іншы час,адлюстроўвалі супрацьстаянне Усходу і Захаду, іх планы і прэтэнзіі набеларускіх землях
Пераход тэрыторыі Беларусі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай(1772, 1793, 1795 гг.), дзе пануючым веравызнаннем было каталіцтва, да Расіі, уякой вяршэнствавала праваслаўе, абвастрыў міжканфесіянальныя адносіны, штопрывяло да ліквідацыі уніяцкай царквы ў 1839 г. Канфесіянальная гісторыяБеларусі XIX ст. адлюстроўвала ўсе тыя супярэчнасці і праблемы, якія быліхарактэрныя для развіцця грамадства ў цэлым. Гэта быў час, калі адны канфесппаступова страчвалі сваю магутнасць і ўплывовасць на жыхароў беларускіхгуберняў, другія, наадварот, набіралі моц, трэція зыходзілі ў нябыт. Акрамяправаслаўнай, каталіцкай і уніяцкай канфесій на развіццё гістарычнага працэсупэўны ўплыў аказвалі і тыя, што існавалі ў гэты час на Беларусі: стараверства,пратэстанцтва (евангеліка-рэфармацкая і евангеліка-лютэранская канфесіі),іслам, іудаізм.
Рэлігійная стракатасць насельніцтва Беларусі, варожыя адносіныпаміж духавенствам розных канфесій давалі магчымасць уладам выка-рыстоўвацьсітуацыю ў сваіх мэтах Барацьба паміж канфесіямі (галоўным чынам паміжкаталіцкай і праваслаўнай), якая то затухала, то зноў абвастралася, ішла напрацягу XIX — пачатку XX ст. I толькі падзеі 1905 — 1907 гт. крыхуаслабілі яе. Што датычыць болын малалікіх •канфесій, дык яны ў большасці сваёйІмкнуліся быць убаку ад гэтай барацьбы, хаця цалкам адысці ад падзей не заўсёдыўдавалася.
Праваслаўная царква
Дзейнасць Праваслаўнай царквы ў Беларусі у ХІХ-ХХ ст. ішла ўагульным рэчышчы ўсёй рускай Праваслаўнай царквы. У першай палове XIX ст. яна быланакіравана на перавод уніятаў у праваслаўе, што і адбылося ўрэшце рэшт ў 1839годзе на царкоўным саборы ў Полацку. Гэты сабор і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Уніяцкайцарквы з Праваслаўнай. Але прайшло яшчэ два дзесяткі гадоў, перш чым большая часткауніятаў была канчаткова далучана не толькі да Праваслаўнай царквы, але і да яеабрадаў.
Праваслаўная царква на Беларусі актыўна выступала супрацьпаўстанцаў 1863 г. і цалкам падтрымлівала палітыку віленскагагенарал-губернатара М.М.Мураўева. Пасля падаўлення паўстання Праваслаўнаяцарква была адным з праваднікоў палітыкі русіфікацыі Беларусі. Тысячы святароўбылі накіраваны сюды з расійскіх губерняў, каб, побач з настаўнікамі з Расіі,тлумачыць жыхарам, што яны «рускія людзі, а католікі — гэта»палякі". Паўсюды будаваліся цэрквы ў нязвыклым для Беларусіпсеўдавізантыйскім стылі.
Палітыка царызму па русіфікацыі краю, прывілеяванае становішчаПраваслаўнай царквы, ліквідацыя царкоўнай уніі змянілі да канца XIX ст.канфесіянальнае аблічча беларусаў. Паводле ўсерасійскага перапісу 1897 г., ужо80 працэнтаў беларусаў было праваслаўнымі, а католікі налічвалі толькі 18 працэнтаў.
Да 1917 г. Праваслаўная царква, у тым ліку і ў Беларусі,заставалася часткай бюракратычнага апарату імперыі, поўнасцю падпарадка-ванайцарскаму самадзяржаўю. На працягу XIX — пачатку XX ст. яна моцнаўплывала на менталітэт беларусаў.
Каталіцкі касцёл
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі УсходняйБеларусі ў 1773 г. было ўпершьшю ўтворана Беларускае каталіцкае біскупства зцэнтрам у Магілёве. Кацярьша II назначыла біскупам СтаніславаБогуша-Сестрэнцэвіча, дзядзьку В.Дуніна-Марцінкевіча. Усе гэта было зробленабез узгаднення з Ватыканам. Каталіцкае веравызнанне і свабоднае выкананнеабрадаў захоўвалася. Маёмасць касцёлаў і кляштараў гарантавалася. Каталіцкаму духавенству,аднак, забаранялася далучаць да каталіцтва праваслаўных жыхароў. У 1782 г. КацярынаII пераўтварылабіскупства ў Магілеўскае арцыбіскупства і надала С.Богушу-Сестрэнцэвічу санарцыбіскупа. У 1783 г. рымскі папа пацвердзіў гэтыя пераўтварэнні, надаўшыС.Богушу-Сестранцэвічу тытул мітрапаліта. Арцыбіскупу-мітрапаліту былі паддарадкаваныўсе касцёлы, усе вернікі-католікі ў Расіі, усе кляштары і манашаскія ордэны.
У 1798 г. структура Каталіцкага касцелу ў Расійскай імперыі быларэарганазівана. Магілеўскай мітраполіі былі падпарадкаваныя біскупствы,утвораныя ці існаваўшыя на новадалучаных тэрыторыях пасля другога падзелу РэчыПаспалітай, у тым ліку Віленскае і Мінскае (пераўтворанае з Пінскага)біскупствы. Біскупы і арцыбіскуп-мітрапаліт прыносілі прысягу на вернасцьімператару. У 1801 г. у Пецярбургу была ўтворана духоўная калегіярымска-каталіцкай рэлігіі з духоўных і цывільных асобаў, куда былі ўключаны іпрадстаўнікі ўніяцкага духавенства. Калегія падпарадкоўвалася вышэйшайдзяржаўнай уладзе імперыі. Яна праіснавала да 1918 года.
Насуперак буллы (указа) папы Клімента XIV аб забаронеордэна езуітаў (1773 г.) Кацярына II захавала на Беларусікляштары і аддзелы гэтага ордэну. У 1812 г. езуітам было дазволена адчыніць уПолацку вышэйшую навучальную ўстанову — Полацкую акадэмію з некалькіміфакультэтамі. Але ў І820 г. Аляксандр I ліквідаваў аддзелы ордэна ў Расіі, іПолацкая акадэмія была зачынена.
Пад час паўстання 1831 г. на Беларусі і Літве каталіцкія святары іманахі прынялі чынны ўдзел у ім ці актыўна падтрымлівалі яго. Пасля задушэнняпаўстання ўрад Мікалая І пачаў праводзіць рэакцыйную палітыку падаўленняіншадумства. Паводле праграмы міністра асветы С.Уварава, зацверджанай царом,Расія павінна была ідэалагічна супрацьстаяць Еўропе, яе рэвалюцыйным ідэям,рэлігійнаму і цывілізацыйнаму ўпадку. Дактрына С.Уварава была заснавана на трохрасійскіх прынцыпах: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць. Зыходзячы з гэтага,вялікарускі народ лічыўся пануючым, а заходнія ўплывы на яго меркаваласяспыніць.       
3 гэтай дактрыны выцякала антыкаталіцкая палітыка Мікалая I. На Беларусібыло зачынена шмат каталіцкіх кляштараў, некаторыя касцёлы і уніяцкія храмыперадаваліся Праваслаўнай царкве. Землі кляштараў былі канфіскаваныя. Набіскупскія пасады прызначаліся лаяльныя да цара, асцярожныя і, нават, баязлівыябіскупы. Каталіцкія духоўныя семінарыі фінансаваліся дзяржавай, а колькасцьвыкладчыкаў скарачалася. У 1832 г. быў ліквідаваны Віленскі ўніверсітэт (зтэалагічнай секцыяй у ім) і ўтворана Віленская духоўная акадэмія, якая ў 1842г. была пераведзена ў Санкт-Пецярбург, дзе і існавала да 1918 г. У Вільніпрацягвала сваю дзейнасць Віленская каталіцкая семінарыя.
Каб паправіць стасункі з Ватыканам, Мікалай I у 1847 г.заключыў канкардат (пагадненне) з рымскай курыяй. Гэта быў першы і апошніканкардат царскай Расіі з рымскім папам. Гэты дакумент вызначыў правілырэлігійнай дзейнасці Касцёла ў Расіі.
Паўстанне 1863 г. на Беларусі падтрымалі многія каталіцкіясвятары. Пасля задушэння гэтага паўстання пачаліся новыя рэпрэсіі супраць Каталіцкагакасцёла. За тое, што мінскі біскуп Андрэй Вайткевіч не асудзіў паўстанцаў,генерал-губернатар М.Мураўеў загадаў яго выслаць. 3 Вільні быў высланы біскупАдам Красінскі. У 1866 г. царскі ўрад разарваў канкардат з Рымам, у 1869 г.было ліквідавана Мінскае біскупства. З богаслужэнняў і казанняў выключаласяпольская мова і ўводзілася руская. Біскупы не прызначаліся на пасады, і іхмесцы былі вакантныя. Каталіцкае духавенства супраціўлял ся гэтым новаўвядзенням,за што высылалася з Беларусі.
Пад час рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Расіі імператар Мікалай ІІ украсавіку 1905 г. выдаў указ, паводле якога адмяняліся абмежаванні дзейнасцірэлігійных аб'яднанняў і цэркваў. Датычыў ен і болып свабоднай дзейнасцікаталіцкага касцёла. Дазвалялася змяняць праваслаўнае веравызнанне, уніятам,гвалтоўна пераведзеньм у праваслаўе, можна было пераходзіць у каталіцтва(толькі Уніяцкай царквы ў Расійскай імперыі ўжо не было), католікам вярталісябылыя іх храмы (за вылючэннем тых, што былі перададзены раней Правас лаўнай царкве)і дазвалялася будаваць новыя, абвяшчалася амністыя дэпартаваньм святарам. Алеўжо падчас сталыпінскай рэакцыі зноў пачаліся абмежаванні ў дзейнасці Касцёла.
Агульны стан Каталіцкага касцёла на Беларусі ў 1914 г. быўнаступны. У Віцебскай губерніі налічвалася 229 рымска-каталіцкіх. касцёлаў ікапліц, у Гродзенскай — 150 і 2 кляштары ў Гродне, у Магілёўскай — 30, уМінскай — 135 і ў Віленскай — 172.

Уніяцкая (Рымска-каталіцкая) царква
Павел I, які заняў трон у лістападзе 1796 г., з палітычныхмеркаванняў змяніў палітыку ў дачыненні да Рымска-каталіцкага касцела іУніяцкай царквы. Уніятам было дазволена вярнуцца ў сваю веру. 90 працэнтаў іхвыкарысталі такую магчымасць. Павел I у 1798 г. узнавіў, акрамя Полацкай, яшчэЛуцкую і Брэсцкую епархіі. Ен падпарадкаваў Уніяцкую царкву ў РасііРымска-Каталіцкай калегіі ў Пецярбургу. У першай чвэрці XIX ст. Уніяцкаяцарква на Беларусі і Украіне знаходзілася ў адносна спакойным становішчы.                                                                          
Пачынаючы з 1826 г., урад Мікалая I пачаў наступ на Уніяцкуюцаркву ў Расійскай імперыі з мэтай яе ліквідаваць. У кастрычніку 1827 г. былізапланаваны сакрэтныя меры для паступовага пераводу ўніятаў у праваслаўе.Указам ад 22 красавіка 1828 г. была створаная самастойная Грэка-каталіцкая ўніяцкайкалегія для падрыхтоўкі далучэння ўніятаў да Рускай Праваслаўнай царквы.Галоўную ролю ў далучэнні адыграў Іосіф Сямашка, з 1833 г. літоўскі уніяцкіепіскап, які яшчэ ў 1827 г. прапанаваў ураду план ліквідацыі Уніяцкай царквы, аяшчэ раней прасіўся, каб яго прынялі ў праваслаўе. Зламаўшы супраціўленнеўніяцкага духавенства паліцэйскімі мерамі (частка святароў, нязгодных далучыццада Праваслаўнай царквы, была выслана ў Сібір, частка — у манастырскія турмы ўРасію або турмы на Беларусі), а таксама метадам подкупу (раздачабагатых прыходаў, узнагарод, грашовых сум), І.Сямашка з дапамогай шэфа корпусажандараў графа А.Х.Бенкендорфа, у ведамстве якога былі складзены адпаведныяпаперы, падрыхтаваў ліквідацыю Уніяцкай царквы.
12 лютага 1839 г. у Полацку адбыўся сабор Уніяцкай царквы, на якімпадабраныя загадзя ўдзельнікі аднадушна прынялі саборны акт аб далучэнні Уніяцкайцарквы да Рускай Праваслаўнай царквы і накіравалі прашэнне аб гэтым Мікалаю I. Цар 25 сакавіка1839 г. зацвердзіў саборны акт. У праваслаўе было пераведзена больш за 1170тысяч чалавек. Аднак больш за 543 тысячы адмовілася ад пераходу і прынялірымска-каталіцкае веравызнанне. Значная частка уніятаў (асабліва ў Віцебскайгуберні) не прызнала акту ліквідацыі сваёй царквы. Жыхары соцень вёсакадмаўляліся прызнаваць праваслаўных святароў. Паліцыя карала іх з усейжорсткасцю. У 1875 г. была ліквідавана унія на тэрыторыі каралеўства Польскага(у складзе Расіі).
Іслам
 
На землях Беларусі іслам вызнае татарскае насельніцтва. Татарскіяпасяленцы на беларусі доўгі час захоўвалі сваю сацыяльна-племянную арганізацыю,традыцыйныя звычаі, абрады, вераванні і адрозніваліся ад мясцовага насельніцтваасаблівасцямі матэрыяльнай культуры. З другой палавіны ХVІІ ст. ўтатарскім асяроддзі знікаюць племянныя адрозненні, татарскія пасяленцы ўсечасцей прымаюць беларускія прозвішчы, карыстаюцца беларускай або польскаймовай. Разам з тым, яны захавалі рэлігію — мусульманства суніцкага толку.
 У канцы ХІV стагоддзя з’явіліся ў Беларусі першыя мячэці. У1591 годзе у Рэчы Паспалітай пражывала каля 100 тысяч татар, якія мелі амаль400 мячэцяў. У ХVІІ ст. мусульмане трапілі пад уплыў каталіцкай царквы, іхколькасць зменшылася да 30 тысяч. Працэс адыходу ад іслама беларускіх татарпрацягваўся і ў наступным стагоддзі. Паводле перапісу 1897 г. у Гродзенскай,Мінскай і Віленскай губерніях пражывала 13 877 мусульман.У ХІХ ст. наБеларусі дзейнічала да 15 мячэцяў (Мінск, Навагрудак, Гродна, Слонім, Мір,Клецк, Іўе і інш.), дзе служылі татарскія мулы, якія падпарадкоўваліся Крымскай(Таўрычаскай) муфтыі. Частка беларускіх татар прыняла хрысціянства, але захоўваласамабытныя рысы ў гаспадарчым жыцці, хатнім побыце, нродным адзенні.

Іудаізм
ХАСІДЫЗМ (ад стараж.-яўр — набожны), рэліпйна-містычны рух у іудаізме.Узнік у 1-й палове 18 ст. на Валыні, Падоллі, Галіцыі і пашырыўся па ўсейРэчы Паспалітай, а пазней і сярод сусветнага яўрэйства. У аснове веравучэннняхасідызму — спалучэнне элементаў рабізму і Кабалы(Іудзейскай містыкі).Яго заснавальнік І. Бешт (1700—60) прапанаваў вернікам містычны спосабпазбегауць роспачы І заняпаду без скрупулезнага выканання абрадаў і глыбокагавывучэння Талмуда, як таго патрабавалі рабінска-кагальныя вярхі.
На Беларусь хасідызм пранік у 1770-я г. і сустрэў супраціўленне збоку прыхільнікаў традыцыйнага рабіністычнага іудаізму. Першым прапаведнікамстаў рабін з прыгарада Пінска Карлін (Каралін; А. Карлінскі), які заснаваў тут1-ю хасідскую абшчыну. Пазней пад кіраўніцтвам Ш.Залмана з Лёзна, духоўнагаправадыра белруска-літоўскіх хасідаў, былі праведзены рэформы ў рэлігійнайдагматыцы і абраднасці і заснаваны новы, больш рацыянальны кірунак ў хасідызме— Хабад. Буйныя цэнтры. ўзніклі ў Століне, Ляхавічах, мястэчку АдмурГродзенскай губерніі і інш. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыіхасіды атрымалі больш свабоды для прапаганды свайго вучэння. У 1804 рас. ўрадвыдаў «Палажэнне», у якім прызнаў існаванне ў расійскім яўрэйстве 2 кірункаў,узаконіў іх, і хасідызм заняў легальнае месца ў рэлігійным жыцці яўрэяўБеларусі.
 
Пратэстантызм
Пратэстантызм — адно з накірункаў хрысціянства. Пачаўраспаўсюджвацца на беларускіх землях з 30-х гадоў ХVІ стагоддзя у форме такіхяго накірункаў, як лютэранства (вучэнне прафесара багаслоўя Вітэнбергскагауніверсітэта Марціна Лютэра) і кальвінізм (вучэнне французскага тэолага ЖанаКальвіна). Лютэранства прыйшло на Беларусь дзякуючы місіянерам з Германіі,Прусіі, Лівоніі, Полшчы. Спачатку яно стала распаўсюджвацца у тых гарадах, дзепераўзыходзіла нямецкае і латышскае насельніцтва. Вядома, напрыклад, абстварэнні лютэранскай абшчыны у Вільна(1530 г.). Пазней такія ж абшчыны узнікліу Гродне, Мінску, Віцебску, Магілеве. Яны былі нешматлікімі і аб’ядноўвалі уасноўным этнаканфесіянальныя групы Замежнага паходжння.
Значна большае уздзеянне, чым лютэранства, на канфесіянальнуюсітуацыю у Беларусі аказаў кальвінізм, прыйшоўшы са Швейцарыі. Адным зініцыятараў распаўсюджвання менавіта гэтага напрамку пратэстантызма натэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага стаў канцлер ВКЛ Міхаіл Радзівіл Чорны. У1553 годзе ен, прыняўшы вучэнне Кальвіна, стаў прапаведваць яго у сваіхуладаннях. Акрамя Вільна, ен адкрыў малітоўныя дамы у Нясвіжы, Клецку, Оршы. Зяго ўзялі прыклад і іншыя магнацкія роды — Сапегі, Хадкевічы, Валовічы, Пацы іг.д., а таксама большасць залежнай ад іх шляхты. Да канца 1550 годакальвінісцкія абшчыны існавалі практычна ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі.Пры кожнай абшчыне меўся храм, школа, часта — шпіталь, тыпаграфія.Арганізацыйна усе абшчыны групаваліся у шасці акругах-рэгіенах: Навагрудскім,Рускім, Брэсцкім, Віленскім, Жмуцкім. Чатыры першыя ахапілі усю тэрыторыюБеларусі і Віленшчыну. Кіраўніцтва абшчынамі ажыццяўлялася празсуперінтэндантаў і сіноды.
У 1560-я гады з кальвінізма выдзеліўся накірунак, прадстаўнікіякога атрымалі назву арыян, ці антытрынітарыяў. Яны адмаўлялі Святую Троіцу,таінства, боскуюпрыроду Хрыста, прызнавалі толькі адзінага Бога. Янывыступалі за ліквідацыю прыгоннай залежнасці сялян, за сціплую і бедную цэркву,ураўненне правоў усіх сасловій. Сацыяльная завостранасць вучэння арыян вызвалаабурэнне феадальнай эліты, пад уздзеяннем якой у сярэдзіне ХVII cтагоддзя іхпачалі выцясняць з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Раскол і аслабленнерэфармацыйнага руху, наступства контррэфармацыйнага прывяло да таго, штопратэстантызм паступова прыйшоў у заняпад. Магнаты і шляхта, якія дагэтульіспавядалі пратэстантызм, сталі пераходзіць у каталіцтва. Наступны штуршок развіццюпратэстанцкай цэрквы, далі новыя накірункі пратэстантызму, з’явіўшыяся набеларускіх землях у пачатку ХХ стагоддзя. Найбольшае распаўсюджванне атрымаўбаптызм. Акрамя яго сталі з’яўляцца евангелісты, пяцідзесятнікі, адвенцісты іг.д.
Стараверы
Стараверы — назва шэрагу этнаканфесіянальных груп рускага насельніцтва.З’яўленне старавераў звязана з расколам рускай праваслаўнай царквы ў сярэдзіне XVII ст. Прыхільнікі «старойверы», якія выступілі супраць рэформы патрыярха Нікана, падвергліся ганенням царскіхулад і афіцыйнай царквы. Ратуючыся ад праследаванняў, стараверы ўцякалі на Урал,у Сібір, за межы Расіі, у т. л. у Рэч Паспалітую. На Беларусі паявіліся ў 2-йпалове XVII —1-й палове XVII ст. Галоўнае паселішча — Ветка (цяперГомельская вобл.). У 1735 і 1764 гадах Ветка была зруйнавана царскімі войскамі.Пасля далучэння Беларусі да Расіі (канец XVII ст.) уціск на старавераўпаменшыўся. Нягледзячы на прыналежнасць да розных сектанцкіх плыняў (федасееўцы,піліпаўцы, папоўцы і інш.), яны ўтварылі аднародную этнічную групу, замкнёнасцьякой узмацнялася канфесіянальнай адасобленасцю.
У дарэвалюцыйны час стараверы складалі значную частку (да 1863года пераважную большасць) рускага насельніцтва Беларусі. Агульная колькасць упачатку 1860-х г.— звыш 34 тыс. чалавек (1,1 % насельніцтва Беларусі), у 1897 —63 тыс. (0,98%), у 1913 — каля 98 тыс. (1,1 %). Найбольш шматлікія групы ўсярэдзіне 19 ст. пражывалі ў Гомельскім (звыш 11 % насельніцтва), Віцебскім(6,6 %), Полацкім (5,8%), Сенненскім (2,9%), Дзісенскім (2,3 %), Бабруйскім(2,2 %) і Барысаўскім (1,4 %) паветах. Каля 28 % старавераў жыло ў гарадах.Займаліся пераважна земляробствам, рамяством і гандлем.
Царскі ўрад не лічыў стараверства асобнай канфесіяй. Аднаверстваразглядалася як крок да праваслаўя. Адносіны паміж стараверамібеларуска-літоўскіх губерняў, мясцовымі ўладамі і кіраўніцтвам праваслаўнайцарквы былі даволі спакойныя. Стараверскае насельніцтва жыло абасобленна і невыклікала, за рэдкім выключэннем, стычак. Але на яго распаўсюджваліся ўсе тыярэпрэсіўныя указы царскагаўрада, якія тычыліся старавераў унутраных губерняўРасійскай імперыі.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Программа AXAPTA на предприятии ООО "Топкинский цемент"
Реферат Авенариус Василий Петрович
Реферат Кровоснабжение головного мозга. Клиническое значение вариантов строения Вилизиева круга
Реферат Основы конституционного строя Российской Федерации 2
Реферат Особенности развития рынка ценных бумаг России в XX-XXI веках
Реферат Мирное житие
Реферат 1. Периодизация. Начало исторически известной западноевропейской культуры, а следовательно, и литературы относится к IV v вв н. э
Реферат Вторая Силезская война
Реферат Realist Novel Essay Research Paper Chapter 13The
Реферат Existence Creation Or Evolution Essay Research
Реферат Архитектура Cray-1
Реферат 2 класс 2010 /2011 учебный год
Реферат Love And Philosophy Essay Research Paper Throughout
Реферат Інформація про хід виконання програми соціально-економічного розвитку м. Рівного на 2006-2010 роки за 2006 рік
Реферат Теория государственного регулирования экономики Дж. М. Кейнса и ее историческое значение