Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Творчасць Леапольда Іванавіча Родзевіча

ТворчасцьЛеапольда Іванавіча Родзевіча
родзевіч драматургіягумар пісьменнік
ЛеапольдІванавіч Родзевіч (1895–1938), адзін з вядомых пісьменнікаў-нашаніўцаў,нарадзіўся 12 чэрвеня 1895 г. у фальварку Кур'янаўшчына Вілейскага паветаВіленскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці) у сям'і збяднелагашляхціца, якая к гэтаму часу практычна асялянілася.
Сям'я былакаталіцкая, мела шмат польскіх кніг, але разам з тым не цуралася і беларускай мовы,а таксама сваёй роднай культуры. Леапольд, як падай са слоў старэйшай сястрыпісьменніка Яніны вядомая польская даследчыца беларускай і польскай палітычнайгісторыі А. Бергман, меў з дзяцінства скрытны характар, любіў адзіноту іпа гэтай прычыне часта хаваўся ад сям'і, каб пабыць сам-насам. З задавальненнемчытаў, добра маляваў, любіў забаўляць малых дзетак і мог гадзінамі слухацьпесні, казкі, розныя гісторыі, што спявалі і расказвалі маці з бабуляй.Леапольд вельмі любіў сваю маму і, заўважым, быў на яе вельмі падобны з выгляду.Надзвычай пяшчотныя адносіны да маці выліліся ў факт прысвячэння ёй першагапаэтычнага зборніка пісьменніка «Беларусь».
Першайсур'ёзнай жыццёвай прыступкай стала для Л. Родзевіча паспяховае сканчэннепачатковай школы ў мястэчку Крайск (адсюль, відаць, і адзін са шматлікіхпсеўданімаў Леапольда Іванавіча – Крайскі). Затым будучы пісьменнік і актыўныдзеяч заходнебеларускага нацыянальна-вызваленчага руху падаўся ў Вілейку, дзепрацягваў сваю вучобу ў гарадскім вучылішчы, а затым з-за матэрыяльных нястачвымушаны быў пайсці працаваць (спачатку рабочым на цукеркавай фабрыцы, затымчарцёжнікам пры зямельнай камісіі Сялянскага банка). Праз некаторы час здаўэкзамены на атэстат сталасці. Віленскае грамадска-культурнае жыццё адразу жзахапіла маладога Л. Родзевіча. Яго самога (ці разам з братам Чэславам) частаможна было сустрэць у рэдакцыі «Нашай Нівы» (у гэтай газеце ён з 1911 г.пачаў рэгулярна змяшчаць свае допісы і творы), у таварыстве 6еларускіхкультурнікаў і літаратараў, на вечарынах-прадстаўленнях і іншых мерапрыемствах,што ладзіліся нацыянальна свядомай беларускай інтэлігенцыяй. Як піша П. Мядзёлкаў сваіх успамінах, Л. Родзевіча ў кампаніі М. Гарэцкага і З. Бядулі можнабыло часта бачыць у цукерні «Зялёны Штраль», якая была адным з месцаў сустрэчыі гутарак беларускай творчай інтэлігенцыі. Усе трое Родзевічаў – Чэслаў, Янінаі Леапольд – становяцца членамі калектыву I. Буйніцкага.
Несумненна,што ўражанні ад першых беларускіх вечарын-прадстаўленняў, у якіх Л. Родзевічбраў самы актыўны ўдзел, развілі ў ім цікавасць да тэатра, пэўным чынампадштурхнулі да напісання сцэнічных твораў. Першай ластаўкай стала п'еса«Блуднікі» (1912), якая засведчыла, што ў літаратуру прыйшоў таленавітыпісьменнік-драматург, які, заўважым, толькі-толькі дасягнуў к гэтаму часусвайго паўналецця.
Наступнаяпоўнаметражная драма Л. Родзевіча (у 1914 г. у «Нашай ніве» быў змешчаныаднаактовы абразок-замалёўка пісьменніка «Марцовы снег») «Пакрыўджаныя» (1916) –твор, цікавы паводле сваёй праблематыкі і своеасаблівы ў плане выкарыстаннявобразна-выяўленчых сродкаў, агульнай танальнасці (у гэтай п’есе шмат сімвалаў,манера пісьма аўтара наскрозь рамантычная) – пацвердзіла, што аўтар яе валодаесамабытным драматургічным талентам.
Удзелу ўпершай сусветнай вайне Л. Родзевіч не прымаў па прычыне хваробы. Ямуаперыравалі стрававод і з мэтай далейшага лячэння Леапольд напярэдадні (ціадразу пасля) кастрычніцкіх падзей выехаў на Паўночны Каўказ, у Георгіеўск, дзежыла сястра Яніна. Працаваў некаторы час у кандытарскім кааператыве. З прыходамбелых быў мабілізаваны ў іх войска, адкуль неўзабаве ўцёк і накіраваўся ўМінск. Там у гэты час гаспадарылі жаўнеры Пілсудскага. Месяцы з два Л. Родзевічпрацаваў пісарам у Беларускай вайсковай камісіі (уваходзіла ў склад акупацыйнайарміі), рэшту часу – у гарадской бібліятэцы. Актыўнага ўдзелу ў палітычнымжыцці не прымаў. Але многа пісаў. У газеце «Беларусь» і некаторых іншыхперыядычных выданнях 1919–1920 гг., у альманахах і зборніках гэтага часубыло змешчана каля паўтара дзесятка драматычных твораў Л. Родзевіча. Гэтакласічныя беларускія жарты-вадэвілі «Збянтэжаны Саўка», «Пасланец», «Конскіпартрэт», аднаактовыя п’есы і драматургічныя абразкі «У кавалёвай хаце»,«Калыханка», «На шляху да сонца», «Сказ аб гуслях», «Стараста», драматызаваныяапавяданні «Разбітая ваза», «На рацэ зімой», «Змярканне», «Беларуская казка».Амаль усе з названых твораў з'явіліся непасрэдным водгукам аўтара надраматычныя падзеі 1919–1920 гг. на Беларусі, калі ў пэўнай ступенівырашалася яе будучыня. Вядома, пісаліся ў гэты складаны і неспакойны час івершы, увайшоўшыя пазней у зборнік «Беларусь».
1921-шы год ужыцці Л. Родзевіча з'явіўся ў пэўным сэнсе пераломным. Пасля ўсталяваннясавецкай улады ў Мінску ён прыязджае ў родныя мясціны і некаторы час працуе тамнастаўнікам мясцовай сямігодкі. Як толькі быў заключаны Рыжскі мір, Л. Родзевічз родных мясцін, якія засталіся пад Саветамі, накіроўваецца ў Вільню, дзеадразу ж актыўна ўключаецца ў беларускае грамадска-палітычнае і культурнаежыццё. Зроблены Л. Родзевічам выбар не на карысць савецкага Мінска, дзе,заўважым, застаўся старэйшы брат Чэслаў, быў абумоўлены хутчэй за ўсё тым, штоЛеапольд, балесна ўлюбёны ў Беларусь, не прымаў савецка-польскай дамовы, варожаадносіўся да абодвух «гістарычных» прэтэндэнтаў на беларускія землі. Менавітатакую пазіцыю адразу пасля свайго ўтварэння (крыху пазней дадзеная пазіцыяперацернпіць істотныя змены) заняла Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя, аднымз духоўных айцоў якой якраз і стаў Л. Родзевіч. Крыху забягаючы наперад,адзначым, што з цягам часу ў негатыўных ці, скажам так, не надта прыязныхадносінах Л. Родзевіча да бальшавікоў (а што яны мелі месца, у гэтым непрыходзіцца сумнявацца; дадзены факт канстатуе не толькі грамадска-палітычнаядзейнасць пісьменніка, але і яго мастацкая творчасць, хоць бы тая ж камедыя«П.С.Х.») адбылося істотнае «пацяпленне», і асабліва пасля тага, як у БССР былараспачата беларусізацыя. А затым Л. Родзевіч і зусім пяройдзе на бальшавіцкіяпазіцыя. Але, заўважым, артадаксальным бальшавіком ніколі не будзе.
У Вільні Л.Родзевіч далучаецца да рэдагавання і выдання газет «Беларускі звон», «Нашабудучыня», «Наш сцяг», удзельнічае ў закладанні БРА (Беларускай рэвалюцыйнайарганізацыі), працуе ў так званай «драматычнай майстэрні», прымае самы актыўныўдзел у мерапрыемствах, звязаных з выбарамі ў польскі сейм у 1922 г.,наладзіўшы пры гэтым сувязь з віленскім камуністычным падполлем, якое крыхупазней, у канцы 1923 г., дапаможа яму з прычыны пастаянных паліцэйскіхпраследаванняў пакінуць Вільню і перабрацца ў Мінск.
Другівіленскі перыяд, нягледзячы на шэраг не надта прыемных момантаў, звязаных зматэрыяльнымі нястачамі, пэўнымі неладамі са здароўем, агульнай жыццёвайнеўладкаванасцю, пастаяннымі паліцэйскімі праследаваннямі (у пачатку 1922 г.пісьменнік за нейкі «крамольны» газетны матэрыял нават адседзеў некалькі тыдняўу Лукішках), быў для Л. Родзевіча ў цэлым даволі плённым. За гэты час ён вырасяк палітычны дзеяч, а ранейшую літаратурную рэпутацыю яшчэ больш памножыў істала замацаваў за сабой. Л. Родзевіч стаў вядомым і ўплывовым беларускімлітаратарам, вакол якога пачалі гуртавацца лепшыя пісьменніцкія сілы. Ён, можнасказаць, замяніў сабою М. Гарэцкага, якога польскія ўлады выслалі з Вільніў пачатку 1922 г. Драматычныя творы пісьменніка, яго вершы, апавяданні,публіцыстычныя артыкулы рэгулярна з'яўляюцца на старонках заходнебеларускайперыёдыкі. У 1922 г. у Вільні пабачыў свет першы паэтычны зборнік Л.Родзевіча пад назвай «Беларусь». Годам раней былі надрукаваны ў Мінску«Пакрыўджаныя». Асобным выданнем выйшла аднаактоўка «П.С.X.», за якую пісьменнікатрымаў прэмію Беларускага грамадзянскага сходу ў Вільні. З самага лепшага бокухарактарызуе Л. Родзевіча і той факт, што ён клапаціўся аб выданні твораўмаладых, пачынаючых аўтараў. У прыватнасці, менавіта дзякуючы яго клопатам істаранням у 1923 г. у Вільні былі надрукаваны паэтычныя зборнікі «Строма»У. Дубоўкі, «Уяўленне» і «На ростані» У. Жылкі.
У Мінску Л.Родзевіч доўга не затрымаўся. У хуткім часе ён быў накіраваны ў Маскву навучобу. Там, у Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцей Захаду, Л.Родзевіч, не будучы яшчэ фармальна камуністам (пагадняльная канферэнцыя паміжБРА і КПЗБ адбылася толькі ў снежні 1923 г.), пачынае грунтоўна знаёміццаз самым папулярным вучэннем і ідэалогіяй XX стагоддзя. «Смакую і паважаюмарксізм. Паглядай, браце, і ты ў гэты бок», – раіць ён У. Жылку. Непакідае Л. Родзевіч і творчасці. Піша вершы, апавяданні (дарэчы, адно з іх падназвай «Пакой №184» адлюстроўвае заняткі і быт тагачасных маскоўскіх студэнтаў,да якіх можна было залічваць і Л. Родзевіча), друкуецца ў альманахах ізборніках. Сустракаецца з беларускімі літаратарамі, і асабліва часта з У. Дубоўкам.
Летам 1924 г.Л. Родзевіч вяртаецца ў Мінск, адкуль яго адразу ж накіроўваюць на падпольнуюработу ў Заходнюю Беларусь. Леапольда Іванавіча абіраюць першым сакратаром Гродзенскагаакружкама КПЗБ, акрамя таго, кааптуюць у склад ЦК КПЗБ, тым самым ліквідоўваючыпэўную несправядлівасць у дачыненні да яго як да аднаго з арганізатараў ідухоўных бацькоў БРА. Аднак сакратаром акружкама быць доўга Л. Родзевічу недавялося, бо яго як прафесійнага журналіста накіроўваюць на працу ў Цэнтральнуюрэдакцыю КПЗБ у Вільні. Дадзены горад даўно ўжо стаў для Л. Родзевіча родным,аднак на гэты раз яму па канспіратыўных прычынах прыйшлося знаходзіцца тут упэўнай ізаляцыі ад тутэйшага беларускага інтэлігенцкага асяродку. Пайшла працанад артыкуламі, дакументамі, адозвамі, тлумачэннямі тэкстаў і г. д.Родзевіч-пісьменнік паступова ператвараецца ў палітычнага функцыянера. Займаццалітаратурай, вядома, не перастаў, аднак сапраўдная творчасць пачала пакрысеадыходзіць на задні план.
3 1926 г.і да самага арышту Л. Родзевіч жыве і працуе ў Мінску. Асноўнай з'яўляласяпраца ў замежнай рэдакцыі ЦК КПЗБ; акрамя таго, на грамадскіх пачатках ёнузначальвае Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Акадэміі навук БССР. Л.Родзевіч становіцца фактычным кіраўніком рэдакцыі, рэдагуе цэнтральныядрукаваныя органы КПЗБ «Бальшавік», «Чырвоны сцяг» і іншыя, рэгулярна змяшчаючыў іх уласныя матэрыялы адпаведнага характару і зместу пад псеўданімаміСталевіч, Ігнат, Антось, Васіль, Васіль Бедны, Васіль Касагар. Публіцыстычныяартыкулы, а часам і апавяданні, вершы Л. Родзевіча на заходнебеларускуютэматыку даволі часта друкуе перыёдыка Савецкай Беларусі. Пачынаючы з 1924 г.,Л. Родзевіч удзельнічае ва ўсіх партыйных форумах КПЗБ, выступае на іх здакладамі і паведамленнямі, бярэ ўдзел у дыскусіях. Зазначым, што ў апараце ЦККПЗБ даволі высока цанілі Л. Родзевіча як спецыяліста па пытанняхзаходнебеларускай культуры, друку, аграрнай палітыкі. Разам з тым і ямупрыйшлося выпраўляць уласныя светапоглядныя «памылкі», каяцца ў неіснуючыхграхах, нават у пэўным сэнсе закрэсліць сваё юнацтва: «У цягнік, які імчыць пасацыялістычнаму шляху, нельга ўлезці з нашаніўскім багажом. Кампартыя, якаякіруе гэтым цягніком, рашуча выкідвае нашаніўскі, буржуазны баласт пад колыцягніка».
Па прыездзе ў1926 г. у Мінск Л. Родзевіч атрымаў у пэўным сэнсе тое, аб чым даўномарыў: наладжаны быт і спрыяльныя ўмовы для творчасці, у тым ліку і адзіноту,абумоўленую патрэбамі канспірацыі. Але гэтая адзінота перарасла з цягам часу ўізаляцыю, бо сустракацца з ім маглі толькі, як правіла, людзі з апарату ЦККПЗБ, і то не ўсе. Невялічкім акенцам у свет з'яўляліся брат Чэслаў, якіпрацаваў у Народным камісарыяце земляробства, і яго сям'я. Але гэта было ўсяготолькі акенца, і не болей. Такім чынам, Л. Родзевіч, слынны літаратар, адзін знашаніўцаў і пачынальнікаў заходнебеларускай літаратуры, у другой палове 1920-хгг., пазбаўлены жывых кантактаў з сябрамі па пяру, з людзьмі, з рэальным жыццёмнаогул, пакрысе пачынае знікаць з літаратуры. Менавіта з літаратуры вялікай,сапраўднай, бо пісаць ён не перастаў. Доказ гэтаму – выданне ў 1928 і 1930 гг.Белдзяржвыдавецтвам зборнікаў апавяданняў «Рэвалюцыйным шляхам» і «Вогнішчабарацьбы» агульным памерам каля дзевяці друкаваных аркушаў. Акрамя таго, у 1923 г.выдавецтвам ЦК КПЗБ для распаўсюджвання ў Заходняй Беларусі быў выпушчаны паэтычнызборнік Л. Родзевіча «На паняволеных гонях». Напісана, як бачна, многа. Алеамаль усё, што пісалася пасля таго, як Л. Родзевіч стаў прафесійнымрэвалюцыянерам, пазначана пячаткай пэўнай спрошчанасці, схематызму,засацыялагізаванасці. Толькі з'яўленне раз-пораз той ці іншай мастацкай дэталі,пэўныя стылёвыя адметнасці сведчылі пра тое, што аўтар, нягледзячы назададзенасць галоўнай думкі твора, яго ідэі, усё-такі валодае сакрэтаміпісьменніцкага майстэрства.
У пачатку1933 г. быў арыштаваны старэйшы брат Л. Родзевіча Чэслаў і высланы зсям'ёй у Саратаў. Самому Леапольду засталося чакаць нядоўга: у хуткім часе ёнбыў адхілены ад кіраўніцтва Камісіяй па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АНБССР, а дзесьці ў сярэдзіне 1933 г. (дакладная дата невядома) арыштаваны івысланы за межы Беларусі. Знаходзіўся ў Саратаве, жыў у сям'і старэйшага брата.На жыццё зарабляў працай у лясніцтве. У 1938 г. Л. Родзевіч быў паўторнаарыштаваны. У гэтым жа годзе яго жыццё абарвалася. Пасмяротна рэабілітаваны Л.Родзевіч у 1956 г.
Самаекаштоўнае ў пісьменніцкай спадчыне Леапольда Родзевіча – яго драматургія.Менавіта дзякуючы ў першую чаргу сваім драматычным творам Л. Родзевіч пакінуўзначны і глыбокі след у беларускай літаратуры.
Драматургічнымдэбютам Л. Родзевіча стала напісаная ў 1913 г. трохактовая драма«Блуднікі» (Акрамя гэтай п’есы у Л. Родзевіча ёсць яшчэ і аднаактовы твор зтакой жа самай назвай. Дарэчы, для пісьменніка дадзеная асаблівасць з’яўляеццаў пэўнай ступені заканамернай. Як прыклад – наяўнасць дзвюх празаічных«Беларускіх казак».). У якасці цэнтральных, дамінуючых выступаюць у ёйсацыяльна-класавыя матывы. Гэта падкрэсліваецца ўсімі, хто так ці інакшзвяртаўся да аналізу дадзенага твора. Яго галоўных герояў падштурхоўваў даблуду, пэўным чынам прымушаў ступіць на гэтую слізкую сцежку тагачасныграмадска-палітычны лад з яго надзвычай моцным класавым і маёмаснымрасслаеннем. Разам з тым, думаецца, нельга так ужо і абсалютызаваць дадзеныфактар, бо аўтар, разглядаючы Юзюка і Анэту як ахвяр несправядлівагаграмадска-палітычнага ладу, зусім не ідэалізуе іх, асабліва Юзюка. «Блуднікі»як першы, у многім вучнёўскі твор Л. Родзевіча (напомнім, што аўтару паслязаканчэння работы над ім споўнілася ўсяго толькі васемнаццаць гадоў), вядома,не пазбаўлены недахопаў. Як слушна зазначае А. Семяновіч, «драматургічнаедзеянне ў п'есе, асабліва ў першым акце, развіваецца вельмі марудна… Не зусімпераканаўча раскрываюцца ў драме мастацкія характары. Так, змена поглядаўгалоўнага героя Юзюка адбываецца неяк раптоўна, драматург не паказвае тыхпсіхалагічных перажыванняў, унутранай барацьбы, у выніку якіх ён прыходзіць дапэўных вынікаў». На вялікі жаль, «Блуднікі» не змаглі істотным чынам паўплывацьна тагачасны літаратурны працэс. Забароненая царскай цэнзурай, п'еса каля 50гадоў праляжала ў архіве і ўпершыню была надрукавана толькі ў 1960 г.
Не адразупасля напісання была апублікавана і п'еса «Пакрыўджаныя». У гэтай драме аўтарпаказаў прыгоннага мастака-разьбяра, які марна спадзяецца сваёй нялёгкайтворчай працай здабыць волю сабе і ўласнай дачцы. «Пакрыўджаныя» – творрамантычны, напоўнены адпаведнай сімволікай. Л. Родзевіч таксама надзвычайплённа выкарыстаў у гэтай п'есе элементы і традыцыі вуснапаэтычнай народнайтворчасці, арганічна і ўмела ўплёўшы ўсё гэта ў мастацкую тканіну твора. Нейкайпершароднасцю, паганскай сілай вее ад герояў драмы. Наогул, нельга непагадзіцца з А. Лісам, які сцвярджае, што п’еса «Пакрыўджаныя» Л. Родзевіча «пасацыяльнай праблеме, пакладзенай у аснову твора, псіхалагічнай глыбіні імастацкай пластыцы вобразаў не ўступае «Раскіданаму гнязду» Янкі Купалы».
Драматургічнаяспадчына Л. Родзевіча вызначаецца адной даволі цікавай асаблівасцю: толькі дзвез васемнаццаці вядомых нам п'ес з'яўляюцца шматактовымі, «поўнаметражнымі»,астатнія – аднаактовыя. Такую прыхільнасць пісьменніка да малой драматычнайформы вытлумачыць увогуле няцяжка. Бадай, Л. Родзевіча прыцягвалі ў ёйсцісласць і скандэнсаванасць мастацкай структуры, што ў сваю чаргу патрабавалаад аўтара вельмі ашчаднага адбору выяўленчых сродкаў і прыносіла, такім чынам,пэўнае задавальненне, бо мабілізоўвала ўсе творчыя сілы. Многае тлумачыццатаксама жаданнем Л. Родзевіча даць для шматлікіх тэатральных калектываў, штоўзніклі на хвалі нацыянальнага Адраджэння, нескладаныя ў плане сцэнічнайрэалізацыі (невялікая колькасць акцёраў, мінімум дэкарацый) творы. І, урэшце,не апошнюю ролю адыграла арыентацыя драматурга на традыцыі беларускай народнайтэатральнай культуры, творы якой грунтуюцца пераважна на малых формах. Наогулвыкарыстанне Л. Родзевічам малой драматычнай формы было надзвычай плённым. У ёйпісьменнік выступіў сапраўдным майстрам.
Упершыню дамалой драматычнай формы Л. Родзевіч звярнуўся ў 1914 г., напісаўшыневялічкі абразок-замалёўку «Марцовы снег», які змясціла «Наша ніва». Колькі ўгэтым творы замілаванасці і захаплення жыццём, маладосцю, каханнем!
Як вядома,меладрама разам з сацыяльна-бытавой камедыяй займала пануючае месца ўбеларускай драматургіі перадрэвалюцыйных і першых паслярэвалюцыйных гадоў.Родзевіч-драматург якраз і пачынаецца з меладрамы («Блуднікі»). Да гэтага жанруён працягваў звяртацца і пазней. Так, у сакавіку – чэрвені 1920 г. угазеце «Беларусь» былі змешчаны абразкі Л. Родзевіча «Блуднікі», «Калыханка»,«На шляху да сонца». Творы аб'яднаны не толькі часам напісання, але і шэрагамагульных ідэйна-мастацкіх асаблівасцей. Сюды неабходна аднесці і абмалёўкурэчаіснасці пераважна змрочнымі фарбамі, і вывядзенне ў якасці галоўныхперсанажаў людзей пакрыўджаных, абяздоленых, і трагічную развязку дзеяння.
Вельміблізкая па сваёй танальнасці да згаданых абразкоў аднаактоўка «У кавалёвайхаце». Галоўная гераіня твора – маладая дзяўчына Анеля – кідаецца з адчаю ў студню,бо нават у думках не можа вынесці маючую адбыцца разлуку з любым, якога непрызнаюць мачыха з бацькам, а яе самую збіраюцца выдаць замуж за крыхудурнаватага, але ў той жа час заможнага маладога хутараніна.
Уласна драмыў «малой» драматургіі Л. Родзевіча прадстаўлены, акрамя засацыялагізаванагаабразка «Кавалі», такімі цікавымі і арыгінальнымі творамі, як «Сказ аб гуслях»,«Досвіткі» і «Разбітая ваза». Адной з асаблівасцей дадзеных твораў, як, дарэчы,і некаторых іншых (абразкі «Блуднікі», «На шляху да сонца») з’яўляеццанаяўнасць у дамінуючай над усім у творы і цэментуючай яго драматургічнайтканіне ўласна празаічных элементаў. Наогул цеснае спалучэнне іўзаемаперапляценне, плённы сінтэз у творах эпічна-празаічных і ўласнадраматургічных элементаў пры несумненнай перавазе апошніх над першымі – адна зхарактэрных прыкмет беларускай драматургіі пачатку ХХ ст. Самы яскравы прыкладдзеля пацвярджэння сказанаму – «Антон» М. Гарэцкага.
У часыіншаземнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны, калі воіны-чужынцы тапталібеларускія палеткі, рабавалі насельніцтва, калі Беларусь каторы раз ужо задаволі кароткі тэрмін аказвалася ў коле чыіхсьці ваенна-палітычных інтарэсаў іамбіцый, Л. Родзевіча як сапраўднага патрыёта, адданага сына сваёй зямлі вельміхвалявалі наступныя пытанні: чаму такі горкі лёс Бацькаўшчыны? Што будзе з ёюдалей і што трэба рабіць для вызвалення і адраджэння роднай старонкі? Якіяўвогуле месца і роля інтэлігенцыі, асабліва творчай, у гэтай справе і барацьбе?Усе названыя пытанні і былі пастаўлены ў п'есе «Сказ аб гуслях». Вядома, Л.Родзевіч у сваіх хваляваннях і турботах не быў адзінокі. Узяць хоць бы таго жЯнку Купалу, трывожныя роздумы якога выліліся ў вершах «Жыды», «Годзе!», «Напрызьбе», шэрагу іншых твораў. Дарэчы, многія з іх упершыню ўбачылі свет угазеце «Беларусь», дзе якраз і быў змешчаны «Сказ аб гуслях». Таму, відаць,невыпадкова, што абразок быў прысвечаны «чарадзею беларускай лірыкі – Янку Купалу».Дзеянне ў «Сказе аб гуслях» адбываецца на Полацкай зямлі ў часы глыбокайстаражытнасці. Пачынаецца твор невялічкім, але надзвычай вобразным празаічнымуступам, у якім аўтар малюе жудасную карціну, што ўтварылася пасля вялікагапабоішча. Сярод разбурэнняў, пажараў безлічы загінуўшых і іх неад'емныхспадарожнікаў груганоў блукае поўны адчаю і скрухі гусляр. Гора яго невымернае:вораг усё разбурыў, патаптаў нівы, палеткі, сенажаці, пазабіваў родзічаў ісупляменнікаў, а ацалелых пагнаў у палон. Акрамя таго, паламаў яшчэ і гуслі. Аразам з гуслямі знікла песня, што «па сцежках, між красак і дубоў цяністых…хадзіла ў бляск сонца прыбрана, край адгукаўся рэхам галасістым, а рэха чуўІльмень, Царград мураваны. І веча ў Полацку песняй гардзілася, і гэтай жапесняй старонка малілася…». А наогул, ці ёсць падставы бедаваць гусляру абсваім інструменце, калі навокал такія разбурэнні і незлічоныя чалавечыяахвяры?! Л. Родзевіч сцвярджае: так, ёсць, бо сапраўдны мастак сваёй творчасцюбудзіць народ, заклікае да барацьбы за лепшую долю, да вызвалення краіны адзахопнікаў-чужынцаў. Сапраўдны мастак – неад'емная часцінка духоўнага іінтэлектуальнага патэнцыялу народа, без якога нармальнае развіццё гэтага народанемагчыма. Творчасць мастака ўбірае ў сябе ўсе беды, турботы, думкі, мары,імкненні, спадзяванні, якімі жыве народ. «Я – гэта ўсё, што вы бачыце, увеськрай, – ускліквае гусляр, – а ўвесь край – гэта я. Яго радасць – мая радасць,яго гора – маё гора». Палымянае слова мастака здольнае зрабіць амаль немагчымае.Так і песня гусляра, якую ён зайграў на адрамантаваных гуслях, «ажывіла,прабудзіла Ламізялеза, Вярнігору, Вырвідуба і іншых – яны падымаюцца, хапаюццаза зброю і пяюць:
Гэй,схамяніцеся ад сну –
Пара, паранам уставаць!
Ад ворагаліхога след,
След помстыпросіць нас.
Дык хтоустаў, аружжа ладзь
І будзь гатоўна кліч, на збор!
Мы, як арлытых груганоў,
Разгонімворагаў сваіх.
Дакажам ім,навучым іх,
Што грозны ібяссмертны мы,
Што моц – магучыволат ёсць
З нас кожнымцелам і душой!»
Песня-поклічна гэтым не скончылася. Мы спецыяльна перапынілі яе, каб з'акцэнтаваць увагу надвух апошніх слупках, якія праясняюць сутнасць асноўнай праблематыкі твора іяго канфлікту:
А ты,гультай, забаўку кінь!
Знайшоў каліі дзе іграць.
Жыццё – змаганне,дык за край
І за жыццё убітву йдзём!
Адняць трэгуслі у яго
І дацьатручаныя стрэлы,
Лук пругкі…
Якіяактуальныя гэтыя радкі па свайму змястоўна-праблемнаму напаўненню для нас,беларусаў! Як пераклікаюцца яны з усёй сумна-трагічнай гісторыяй адносін нашаганарода да сваіх мастакоў, творцаў, да сваёй нацыянальна свядомай інтэлігенцыі!Вядома, гэта не віна нашага народа, а яго бяда…
«Сказ абгуслях», нягледзячы на сціплыя памеры, з'яўляецца творам шматпраблемным ішматаспектным. Наогул вартае здзіўлення і захаплення ўменне Л. Родзевіча вельміўдала, па-майстэрску звязваць, сплятаць у адзін непарыўны вузел у адносна невялікімтворы цэлы шэраг надзвычай важных праблем, якія не трацяць з цягам часу сваюактуальнасць!
Некаторымімомантамі сваёй праблематыкі пераклікаюцца са «Сказам аб гуслях» драматычныясцэны «Досвіткі». «Міру, міру», – просяць, заклікаюць, патрабуюць знясіленыявайной і разбурэннямі беларускія сяляне. Тым болей, што да гэтай вайны яны немаюць ніякага дачынення. «Вось я думаю сабе, – кажа адзін з мужыкоў, – туляюсяпа ямах, як забойца, кінуў гаспадарку, сям'ю, і за што, і нашто?» Рознамасныязахопнікі, якія наваднілі Беларусь, вядуць, па словах тых жа сялян, вайну нестолькі паміж сабою, колькі з іх курамі ды парасятамі. А яны, мясцовыя жыхары,хочуць проста і спакойна жыць на сваёй зямлі, абрабляць яе, гадаваць дзяцей,радавацца сонцу. Дзе ж і якія шляхі да гэтага мірнага і спакойнага жыцця? Ваколдадзенага пытання якраз і разгортваецца асноўны канфлікт п'есы «Досвіткі». Ёнтут унутраны, глыбока псіхалагічны, пралягае праз душы і розумы герояў.Сялянская маса (Грамада) выступае ў творы неаднароднай. Некаторыя з сялян (а іхбольшасць) з прычыны ўласнай неадукаванасці, забітасці моўчкі пераносяць пакутыці сцішана наракаюць на лёс. Іншыя спрабуюць задумацца над сваім становішчам іпрычынамі, якія прывялі да гэтага: «Хто нам вораг? Каб жа мы зналі, мо гуртам,грамадой далі б яму рады, але кожны думае па-свойму, у кожнага іншы вораг,кожны сам сабе і ўсім вораг». На жаль, такіх адзінкі, але і яны таксама нейкіяінертныя, нерашучыя. І толькі Маладзіца з суседняй, спаленай акупантамі вёскізаклікае сялян да змагання, да барацьбы з захопнікамі, усяляк сарамаціцьземлякоў за баязлівасць і нерашучасць. І, трэба сказаць, дабіваецца пэўныхзрухаў у іх свядомасці. Даволі цікавым у плане закладзенай аўтарамідэйна-сэнсавай нагрузкі з'яўляецца ў «Досвітках» вобраз Вучыцеля. Ён – нястомныі апантаны працаўнік на ніве нацыянальнага Адраджэння. Свае веды, а таксамаверу ў тое, што Беларусь нарэшце ўваскрэсне, а яе народ даб'ецца росквітуматэрыяльнай і духоўнай культуры, настаўнік перадае дзецям і дарослым. Сялянешануюць і паважаюць Вучыцеля, асабліва за тое, што не кінуў іх у гадзінуліхалецця. Аўтар сімпатызуе гэтаму вобразу, але разам з тым развенчваеілюзорнасць поглядаў Вучыцеля (ён адвяргае узброенную барацьбу) наконт шляхоўнабыцця народам Беларусі сапраўднай волі і незалежнасці.
Камедыйныяжанры ў «малой» драматургіі Л. Родзевіча прадстаўлены такімі творамі, як«Збянтэжаны Саўка», «Конскі партрэт», «Пасланец», «Стараста», «Драбніца жыцця»,«На Каляды», «П.С.X.», «Багаты і бедны», «Падласая красуня».
Сярод камедыйЛ. Родзевіча найбольшую вядомасць набыў вадэвіль «Збянтэжаны Саўка», які стаўсапраўды народным творам. Мабыць, няма такога кутка на Беларусі, дзе б ён неставіўся мясцовымі прафесійнымі і аматарскімі калектывамі. Сакрэт папулярнасці«Збянтэжанага Саўкі» ў тым, што аўтар, узяўшы за аснову вядомы фальклорнысюжэт, вельмі ўдала апрацаваў яго. Зрабіўшы акцэнтацыю на выяўленні чыстасітуацыйнага, знешняга камізму, драматург паклапаціўся таксама і аб даволіглыбокіх індывідуальных характарыстыках персанажаў, і ў першую чаргу здапамогай мовы. Саўка і Магрэта то перакідваюцца трапнымі рэплікамі, товысвятляюць паміж сабой адносіны з дапамогай крыху даўгаватых, але ні ў якімразе не нудных дыялогаў, насычаных сакавітымі бытавымі словамі і выразамі.Спецыфічны беларускі гумар, што пранізвае ўсю п'есу, у спалучэнні сашматлікімі, удала падабранымі камічнымі сітуацыямі робіць твор надзвычайцікавым і прыцягальным.
Вялікуюпрыхільнасць сярод аматараў тэатральнага мастацтва, і асабліва сяродзаходнебеларускіх, мела п'еса Л. Родзевіча «Конскі партрэт». Камедыйная палітрагэтага твора надзвычай шырокая: гумар тут цесна суседнічае з іроніяй, сатырай інават гратэскам, маюць месца таксама фарсавыя элементы.
Сапраўдымайстэрскай апрацоўкай сюжэта вядомай казкі пра зламаны сцізорык вызначаеццавадэвіль Л. Родзевіча «Пасланец». Дасціпны і ўвішны Пасланец з бляскамспраўляецца з ускладзенай на яго місіяй (па загаду пані ён на 1 красавікапавінен «павесяліць» мужа гаспадыні, які жыве ў суседнім маёнтку) і шчаслівавяртаецца назад.
АднаактоўкаЛ. Родзевіча «П.С.X.» з шэрагу яго камедыйных твораў (ды і, заўважым, не толькікамедыйных) вылучаецца сваёй тэматыкай і праблематыкай. Галоўныя героі гэтагатвора – селянін (гаспадар) і яго жонка (гаспадыня). Гаспадар, «камуністы» і«арацер», як іранічна называе яго жонка, бегаючы па сходках, зусім запусціўуласную гаспадарку, адбіўся ад сям'і, а хату ператварыў у нейкі клуб. «Усесуседзі жывуць, як людзі, а мы, як на папасе, – проста рукі ападаюць, – гаворыцьгаспадыня, наракаючы на мужа. – Ох, няма ў цябе нічога святога. Поўзаеш ты, яккрот, точышся, куды не трэба, як жук. Ты толькі падумай: ці ж мы на тоебудавалі гэтую хатачку, каб у ёй панаваў безлад і папасвалася розная нечысць.Верабей, і той будуе сабе гняздзечка, бароніцца і дзетак гадуе, а тут… сэрцатолькі крывёй абліваецца». Аўтар іранізуе над сваім героем. Іншы раз гэтаяіронія набывае адценні, блізкія да саркастычных. Побач з іроніяй і сарказмамвыкарыстоўваецца часам і гратэскавае завастрэнне. Мае месца і буфанада. Гэтахарактэрна для мізансцэн з Чырвонаармейцам і Кітайцам у цэнтры. Бабнік і гулякаЧырвоаармеец, які размаўляе ў творы па-руску (гэта зроблена Л. Родзевічамспецыяльна, дзеля найбольшага прыбліжэння да рэальнасці), ніякага ўяўлення немае аб тым, што ёсць такі народ – беларусы – са сваёй уласнай мовай, гісторыяй,культурай, звычаямі. Разам з Кітайцам, які ў яго на пабягушках, Чырвонаармеецледзь не кожнага прымае за буржуя і тут жа чыніць над ім самасуд, прыгаворваючыда расстрэлу. Менавіта за вобразы Чырвонаармейца і Кітайца, а таксама за вобразнягеглага і маладукаванага вясковага камуніста – «арацера» п’еса «П.С.Х.» былазаключана на доўгія гады ў спецхран. Цікава, што пастаноўка дадзенага творабыла забаронена і польскімі ўладамі.
Творчыянабыткі Л. Родзевіча ў паэзіі і прозе больш сціплыя ў параўнанні здраматургічнымі. Разам з тым і тут пісьменнік зарэкамендаваў сябе таленавітым іарыгінальным мастаком, аўтарам са сваёй індывідуальнай, непаўторнай манерайпісьма. Л. Родзевічам былі ўнесены пэўныя навацыі ў жанрава-стылёвую палітрубеларускай паэзіі і прозы, у сістэму вобразаў-персанажаў і лірычных герояў. Імтаксама істотна пашыраны ідэйна-тэматычны дыяпазон нацыянальнага прыгожагапісьменства. Вядома, на гэтым шляху мелі месца і пэўныя выдаткі, творчыяпралікі, недапрацоўкі. Асабліва яскрава гэта наглядаецца ў другой палове 20-х –пачатку 30-х гг., калі з-пад пяра аўтара пачалі выходзіць схематычныя,засацыялагізаваныя апавяданні і вершы з гіпертрафаваным рэвалюцыйным пафасам.Але ці адзін толькі Л. Родзевіч грашыў гэтым у той надзвычай складаны ісвоеасаблівы час?!

Спісвыкарыстаных крыніц
1. Яцухна В.І. Беларускаямалафарматная драматургія ХVІ – першай паловы ХХ стст. – Гомель, 2004.
2. Ліс А. Малазнаёмытвор добра знаёмага драматурга // Тэатральная Беларусь. 1993. №4. С. 15.
3. Родзевіч Л. Беларускінацыянал-фашызм. Яго вытокі, тэорыя і практыка. – Мн., 1930. С. 41.
4. Семяновіч А.А.Гісторыя беларускай драматургіі: XIX – пач. XX ст. Мн., 1985. С. 155.
5. Родзевіч Л. ЗбянтэжаныСаўка. Жарт. Мн., 1964 (У рэпертуар мастацкай самадзейнасці).
6. Родзевіч Л. Блуднікі;Пакрыўджаныя; Марцовы снег // Беларуская дакастрычніцкая драматургія /Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі С.С. Лаўшука. Мн.,1978.
7. Родзевіч Л. Укавалёвай хаце // Тэатральная Беларусь. 1993. №4.
8. Родзевіч Л.П.С.Х. //Тэатральная Беларусь. 1995. №3.
9. Родзевіч Л.П.С.Х. //Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. / Уклад., рэд.тэкстаў, уступ. арт. і камент. А.В. Сабалеўскага. – 2-е выд., пашыран. іўдаклад. Мн., 1998. Т. 2.
10. Яцухна В.І.Талент і жыццё, аддадзеныя людзям: Да 100-годдзя з дня нараджэння ЛеапольдаРодзевіча // Тэатральная Беларусь. 1995. №3.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат История развития российского таможенного права
Реферат Свобода договора
Реферат Инфляция её сущность, формы и социально-экономические последствия. Антиинфляционные меры
Реферат Судьба художника и тема искусства в романе Булгакова Мастер и Маргарита
Реферат Изучение антистатических свойств кондиционирующих средств для волос
Реферат Влияние пренебрежения нуждами ребенка со стороны родителей на его социально-педагогическую адаптированность
Реферат Чичиков - делец-приобретатель
Реферат Мікропроцесорний АЦП порозрядного врівноваження із ваговою надлишковістю що калібрується
Реферат Экспертиза этилового спирта
Реферат Системный метод исследования
Реферат Конструкция методика расчёта обжиговых печей чёрной металлургии
Реферат Источники конституционного права
Реферат Проектирование плазменно-ионного двигателя
Реферат Химическое оружие. Действие гражданской обороны и населения в очаге химического заражения
Реферат Формы и методы научного предвидения