Реферат по предмету "Культура и искусство"


Беларускае мастацтва Жывапic

--PAGE_BREAK--Больш высокім мастацкім узроўнем вызначаюцца фрэскі Вялікага сабора, Пятніцкай і Барысаглебскай царквы Бельчыцкага манастыра. Захаваныя матэрыялы абследаванняў пачатку 19 ст. і фрагменты роспісаў гэтых будынкаў даюць падставы сцвярджаць аб новым этапе развіцця Полацкай мастацкай жывапіснай школы. Па мастацкіх якасцях вельмі блізка да іх стаяць фрэскі Спаса-Праапбражэнскага сабора Ефрасініўскага манастыра. Яны былі выканы ў 40 — 50 — ых гадах 12 стагоддзя. Гэта адзіны помнік, які дайшоў да нашага часу ў амаль непашкоджаным і першапачатковым варыянце. Сістэма роспісаў Спаса-Праабражэнскага сабора падобна да візантыйска-кіеўскай.У купале размешчана выява Спаса, на ветразяхь-выявы евангелістаў. У конусе апсіды знаходзіцца выявва Маці Боскай Аранты. Роспісы паўднёвай і паўночнай сцен собора пабудаваны таксама з арыентацыяй на візантыйскую схему. Яны падзяляюцца на некалькі ярусаў-рэгістраў. Распісаны таксама і ўнутраныя слупы, на кожнай грані якіх размешчаны выявы святых.
Акрамя манументальных роспісаў у Полацку да выдатных дасягненнеў жывапісу 12 стагоддзя можна аднесці фрэскі ў Дабаравеічанскай царкве ў Віцебску, Петрапаўлаўскай і Іаанабагаслоўскай царквы ( сяр. 12 ст. ) у Смаленску.
Больш самастойным шляхам ішло развіццё манументальнага жывапісу ў Гродзенскай мастацкай школы. Да яе найбольш значных помншкаў належыць аднесці жывапіс алтарнай часткі царквы Барыса і Глеба ( 2 пал. 12 ст. ) у Гродне. Блізка да іх стаяць фрэскі Барысаглебскай царквы ў Навгрудку.
Манументальны жывапіс старажытнабеларускіх зямель вызначаецца высокімузроўнем развіцця. Яго прыклады звязаны з буйнымі культурна-палітычнымш цэнтрамі. Рознячыся некаторымі дэталямі, яны сведчаць аб адзіным характары тэхнічных прыёмаў, аб адзінай сістэме размяшчэння жывапісных выяў у інтэр'еры, аб арыентацыі на візантыйскія традыцыі.
Асаблівасці развіцця жывапісу старажытнабеларускіх зямель паказвае кніжная мініяцюра. Кнігі гэтагу часу пісаліся на пергаменце. Перапісчыкі карысталіся птушынымі, часцей за ўсё гусінымі, пёрамі ці спецыяльным спосабам падрэзанымі кавалачкамі трасніку. Уякасці чарніла ўжывалі раслінныя адвары, якія мелі цёмна-карычневы або чорны колер. Мініяцюры выконваліся тэмпернымі фарбамі расліннага ці мініральнага паходжання. Асноўная колеравая гамма мініяцюр — карычнева-вохрыстая, залацістая, чырвоная.Кнігі аздаблялі застаўкамі, ініцыяламі, буквіцамі, канцоўкамі. Але вядучая роля ў іх належыць мініяцюрам. Да найбольш вядомых 11 — 12 сьагоддзяў адносяцца " Тураўскае "( 11 ст. ), " Полацкае " ( 13 — 14 стст. ), «Аршанскае » ( 12 — 13 стст. ), " Астрамірава " ( 1056 — 1057 гг.) евангеллі, "Ізборнік Святаслава" (1073). Для рукапісаў ранняга перыяду характэрны візантыйскі стыль, заснаваны на выкарыстанні ( асабліва ў арнаментацыі ) простых раслінных і геаметрычных матываў.
У жывапісе старажытнабеларускіх княстваў прасочваюцца ўплывы романскага мастацтва. Распаўсюджаны на той час у культуры Заходняй Еўропы стыль не мог не закрануць і мініяцюры рукапісаў, што ствараліся на бедарускіх землях. Яскравым прыкладам такіх ўплываў з'яўляецца «Кодэкс Гертруды», або «Трырскі псалтыр» ( кан. 10 ст. ). Прывезены на Бнларусь рукапісЮ як мяркуюць вучоныя, бых дапоўнены мастакамі асобнымі аркушамі з партрэтнымі і сюжэтнымі выявамі: уладальніцы «Кодэкса Гертруды», яе сына Яраполка з сям'ёй ( «Каранаванне Яраполка», «Апостал Пётр з сям'ёй Яраполка», 1078 — 1087 ). Манера вырашэння гэтых мініяцюр значна адрозніваецца ад той, якая была характэрна старажытна-кіеўскім рукапісам. Выява Кодэкса будуюцца на спалучэнні дакладнай мадэліроўкі фігур, прадметаў, тонкіх колеравых пераходах і падкрэсліай урачыстай манументальнасці.
У 12 — 13 стагоддзях асноўная роля у развіцці кніжнага жывапісу належыць Полацку. Верагодна да Полацкай школы адносіцца «Служэбнік Варлаама Хутынскага» ( кан. 12 — пач. 13 ст. ), мініяцюры якога з выявамі Іаана Златавуса і Васіля Вялікага сведчаць аб значным мастацкім і тэхнічным мастацкім узроўні рукапісаў таго часу. Такія ж высокія мастацкія якасці вызначаюць мініяцюры «Аршанскага» і «Універсітэцкага» ( 13 ст. ) евангелляў.
Развіццё кніжнага жывапісу старажытнабеларускіх зямель не праходзіла ізалявана. Візантыйскія, раманскія, і асабліва мясцовыя, традыцыі вызначаюць высокі ўзровень гэтага віду мастацтва.
Вялікую мастацкую і жывапісную каштоўнасць уяўляе пластыка старажытнабеларускіх княстваў. На жаль помнікаў скульптуры захавалася не надта многа, іто тлумачыцца адмоўным стаўленнем праваслаўнай царквы да такіх твораў. Змагаючыся супраць язычніцкай веры, яна знішчала ці забараняла ствараць выявы, якія б нагадвалі язычніцкіх ідалаў. Менавіта гэта прадыктавала надзвычай вялікую разнастайнасць пластыкі малых форм.
Скульптурныя творы 10 — 13 стагоддзяў умоўна можна падзяліць на дзве групы: культавыя і свецкія. Да культавай пластыкі алносяцца рэльефныя абразкі. Звычайна гэта былі невялікія па памерах выявы ( ад 4 да 6 см ), на якіх паказвалі Хрыста, Маці Боскую, апосталаў, асобных святых, папулярных у той ці іншай мясцовасці. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаецца абразок з выявай Канстанціна і Алены ( сяр. 12 ст. ), знойдзены ў Полацку. Прамавугольнік пласціны поўнасцю запаўняюць дзве фігуры. Рытмічная ўпарадкавнасць складак аддзення паказаных асоб, рытуальнасць іх рухаў, шматлікія і дакладна перададзеныя дэталі ствараюць належную ўрачыстасць. Разам з тым твору ўласціва вызначаная ўмоўнасць, масіўнасць форм. Яна прасочваецца перш за ўсё ў трактоўцы твараў Канстанціна і Алены, застыласці пастаў іх фігур, што сведчыць аб наяўнасці ўплываў раманскай культуры. Аўтарства і паходжанне многіх работ у выяўленчым мастацтве старажытнабеларускіх княстваў невысветлена. У адносінах да абразка «Канстанцін і Алена» з Полацка бясспрэчным застацца яго выкананне мясцовымі майстрамі.
Не менш значнымі творамі, па якіх можна ўявіць характар пластыкі старажытнабеларускіх княстваў і яе сувязі з іншымі землямі, з'яўляюцца "Хрыстос Эмануіл" (12 ст.) з Пінска, двухбаковы абразок з выявам Маці Боскай (вонкавы бок) і апостала Пятра (адваротны бок; кан. 12 ст. — пач. 13 ст.):  «Мікола і Стэфан» (Мінск, кан. 12 ст.). Разьба па камені была дастаткова пашыранай тэхнікай  тагачаснай скульптуры, але не адзінай. Майсры працавалі таксама ў бронзе (абразок «Мікола і Стэфан», 11 ст.), выраззалі выявы з косці (фрагмент трыптыха з Ваўкавыска з пагруднымі выявамі невядомых святых, 12 ст.).
У 12 -13 стагоддзях на тэрыторыі старажытнабеларускіх зямель атрымліваюць распаўсюджанне літыя бронзавыя крыжы — энкалпіёны. Акрамя культавай ролі яны выкарыстоўваюцца таксама у якасці ўпрыгожанняў. Цікавыя ўзоры такога роду пластыкі знойдзены ў Друцку, Мінску, Полацку, Гродне, Навгрудку, Тураве. Большасць зіх выраблялася ў Кіеве ці была арыентавана на яго мастацкія традыцыі. Тольлі некаторыя са знойдзеных работ ствараліся мясцовымі майстрамі.
Другой значнай часткай помнікаў скульптуры з'яўляецца свецкая пластыка. Уасноўным гэта невялікія па памерах вырабы, якімі карысталіся і побыце: фігуркі шахмат, шматлікія рэльефныя накладкі, вухачысткі і г. д. (шахматная фігура "Насада" з Гродна, 12 ст.; «Барабаншчык з Ваўкавыска», 12 ст.; фігурка «Музыкант» з Навагрудка, 12 ст.).
Да пластыкі малых форм трэба аднесці віслыя пячаткі, якімі карысталіся члены княжацкіх сем'яў і прадстаўнікі духавенства. Вядомы пячаткі полацкага князя Ізяслава (10 ст.), туоаўскага князя Ізяслава (11 ст.), маці Ефрасінні Полацкай (12 ст.), пячатка полацкага епіскапа ДЗіянісія (12 ст.), а таксама пячаткі з Полацка, Пінска, Ваўкавыска, прыналежнасць якіх да канкрэтных асоб не высветлена.
Высокім ўзроўнем вызначаецца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва старажытнабеларускіх зямель. Яно цесным чынам звязана з характарам сацыяльна-эканамічных зносін феадальнага грамадства, развіццём рамёстваў: ганчарства, ткацтва, мастацкай апрацоўкі дрэва, косці і металу. Найбольш значнай часткай такіх твораў былі ўпрыгожанні. Гэта бранзалеты, пацеркі, падвескі, лунніцы, крыжы, котлы. Вырабляліся таксама зброя, конскі рыштунак і збруя, абклады кніг і абразоў. Майстры ўжывалі зярненне, гравіраванне, скань, эмаліраванне, чарненне, ліццё, чаканку — тыя віды апрацоўкі мееталаў, якія трэбавалі высокага майстэрства, дасканалага ведання тэхналогіі. Разнастайным было і аздабленне прадметаў побыту. У асноўным выкарыстоўваўся геаметрычны і раслінны арнамент, матывы жывёльнага свету, у якіх можна прасачыць водгукі старажытных язычніцкіх вераванняў, часта аб'яднаных з новай хрысціянскай сімволікай.
Характар развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адлюстроўвае высокі ўзровень касцярэзнага масцярства (грабяні, накладкі на калчаны, ручкі нажоў і лыжак, вухачысткі ), кавальства, ткацтва, вырабаў са шкла (пацёркі, бранзалеты, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, устаўкі ў металічныя вырабы, посуд), скуры (паясы, абутак), дрэва (посуд, дробныя бытавыя рэчы), твораў бытавой і архітэкнурнай керамікі (гліняны посуд, паліваныя керамічныя пліткі ).
Вядомым творам дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва старажытнабеларускіх зямель з’яіляецца крыж Ефрасінні Полацкай. Лёс гэтага выдатнага помніка трагічны. Пакінуты сярод “некаштоўных” рэчаў у Магілёўскім краязнаўчым музеі, ён быў вывезены ў Германію ў час Вялікай Айчыннай вайны. Зараз яго месцазнаходжанне невядома. Крыж быў зроблены ў 1161 годзе полацкім майстром Лазарам Богшам. Даўжыня крыжа 51,8 см, верхняга перакрыжавання — 14 см, ніжняга — 21 см. Твор выканы з дрэва. Да кожнай яго грані былі прымацаваны залатыя, сярэбраныя і пазалочаныя пласціны, на якіх змешчаны выявы Хрыста, Іаана, Марыі, Мацфея, Пятра, Паўла, некаторых іншых святых.
МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ 14 — 16 СТАГОДДЗЯЎ З другой паловы 13 стагоддзя пачынаецца працэс уваходжання беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага. Ён суправаджаўся значнымі зменамі, як у сацыяльна-палітычным, эканамічным, так і культурным жыцці. Гэта быў час, напоўнены важнымі гістарычнымі падзеямі.Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і далучэнне да яго беларускіх зямель абумовілі мноства прычын. Сярод галоўных — пагроза з боку Тэўтонскага ордэна і татараманголаў. Менавіты яны падштурхоўвалі як літоўскіх так і беларускіх князёў да аб'яднання. Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках закон) паміж асобнымі княствамі прывялі да федаратыўнага аб'яднання. У ім вядучую ролю адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі законамі, мовай, рэлігіяй.
Пасля смерці вялікага князя Гедыміна (1341) і адносна кароткага перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы становіцца сын Гедыміна Альгерд (час княжання 1345 — 1377 гг.). Яго намаганнямі ўладанні Вялікага княства Літоўскага пашыраюцца і ўключаюць Чарнігава-Северскія, Валынскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, Паўднёправага Падняпроўя. У выніку ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368 — 1372 гадах да княства былі далучаны значныя раёны на Паўночным Ўсходзе да Мжайска і Каломны.
У 1377 годзе на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда Ягайла. З гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж братам Адьгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна вымушана была спыніцца ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж небяспека пагрыжала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 годзе ў замку Крэва быў заключаны саюз (унія), па якому Ягайла абвяшчаўся польскім каралём і атрымліваў новае імя Ўладыслаў 1. Ён быў павіне пасля шлюбу з польскай каралевай Ядвігай далучыць да Польшчы Вялікае княства Літоўскае і ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію. Гэта паслужыла пачаткам вострай унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую  ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай уніі. Па заключанаму у Востраве 5 жніўня 1392 года пагадненне, за Вялікім княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць, а вялікім князем быў абвешчаны Вітаўт.
З гэтага часу правы карэннага насельніцтва праваслаўнага веравызнання пачынаюць паступова абмяжоўвацца, а роля беларускай культуры, раней афіцыйнай у дзяржаве, памяншацца.Разам з тым узнікненне Рэчы Паспалітай садзейнічала пашырэнню разнастайных сувязей з краінамі Заходняй Еўропы.
Беларускае мастацтва 14 — 16 стагоддзяў нясе на сабе адбітак праблем і супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы. Яго развіццё было бурным і імклівым. У гэты час назіраецца актыўнае засваенне традыцый рэнесанснай культуры, якая ўзбагачаецца нацыянальнымі рысамі. Не малую ролю адыграла таксама і багатая мастацкая спадчына старажытнабеларускіх княстваў, уздзеянне якой было вельмі значным. Пашырэнне ўзаімасувязей з заходнееўрапейскімі краінамі, перш за ўсё ў релігійных межах, спрыяла распаўсюджванню раманскага, гатычнагу стыляў. Іх актыўнае ўваходжанне ў мастацкаю практыку абумовілі і асабістыя, унутрыдзяржаўныя прычыны. Засваенне новых мастацкіх стыляў адбывалася ў розных відах культуры няроўна.
Культурнае жыццё на Беларусі ў 14 — 16 стагоддзях было акрэслена гуманістычнай асветніцкай дзейнасцю выдатных прадстаўнікоў літаратуры — Ф. Скарыны, М. Гусоўскага.
ЖЫВАПІС БЕЛАРУСІ  14—16 СТАГОДДЗЯЎ У 14—16 стагоддзяў адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва –жывапісу, графікі, скульптуры. Іх вызначае шэраг ўзаемазвязаных стыляў — готыка, рэнесанс, маньерызм. На характар выяўленчага мастацтва аказалі таксама значнае ўздзеянне  багатыя традыцыі візантыйскай і старажытнарускай культуры.
Мастацву Беларусі 14 — 16 стагоддзяў уласціва цікавасць да паказу багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблічча. У жывапісе 14 — 16 стагоддзяў назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных сітуацый. Менавіта ў 14 — 16 стагоддзях пачынаецца фарміраванне свецкіх форм мастацтва, якія да гэтуль не набылі адпаведных жанравых адрозневанняў. Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Акрамя яго мастакі звярталіся да манументальных выяў, пісалі абразы.
Аб манументальным жывапісе 14 — 16 стагоддзяў больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць, што фрэскавымі роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы, касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу.
Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Плоскасці сцен асноўнага аб'ёму храма, яго апсіда, скляпенні пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях, зменах у размяшчэнні асобных сцен яны нагадваюць больш ранні жывапіс, напрыклад, храмаў Бельчыцкага Барысаглебскагаманастыра ў Полацку, фрэскавыя цыклы наўгародскай царквы Фёдара Страцілата. Гэта асаблівасць, а таксама надпіс у самой капліцы даюць падставы сцвярджаць, што яе фрэскаве ўбранне было выкана беларускімі жывапісцамі, якімі кіраваў майстр Андрэй.У 14 — 16 стагоддзях разам зманументальным інтэнсіўна развіваецца станковы жывпіс. Аб найбольш ранніх творах вядома з літаратурных крыніц, у якіх згадваюцца асобныя абоазы і партрэтныя выявы, даецца іх апісанне. Беларускі іканапіс разглядаемага перыяду вызначаецца моцным уздзеяннем візантыйскіх і старажытна рускіх традыцый. Але яны не столькі захоўваюцца, колькі развіваюцца і удасканальваюцца мясцовв\ымі майстрамі, якія выпрацоўваюць самастойныя правілы і схемы выяўлення святых, евангельскіх сюжэтаў, вышукваюць найбольш дасканалыя тэхнічныя прыёмы.
Для беларускіх абразоў 14 — 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца шырокае выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў — разьбы і лепкі па ляўкасу, расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы.
З 16 ст. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць. Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення разнастайных чалавечых пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс ішоў павольна.
Прыкметы моцнага ўздзеяння рэнесансных традыцый відавочны ў абразах «Лука і Сымон», «Павел і Іаан»,"Іакаў і Іуда", якія складалі апостальскі чын іканастаса Сымонаўская царквы ў Кажан-Гарадку. Яны адлюстроўваюць найбольш прагрэсіўную лінію ўразвіцці тагачаснага эканапісу. Архаічнае плынь знайшла таксама шырокае распаўсюджанне ў 16 ст., відавочна у такіх творах, як  "Нараджэнне Багародзіцы" з в. Ляхаўцы Малырацкага раёна, "Параскева-Пятніца" са Случчыны.
    продолжение
--PAGE_BREAK--


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.