БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ
Кафедра гісторыі журналістыкі
Курсавая работа
"Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннайвайны"
студэнта 3 курса,
дзённага аддзялення,4 групы
Бруя АляксеяУладзіміравіча
Навуковы кіраўнік:
доктар гістарычныхнавук,
прафесар Слука А.Г.
Мінск 2009
Змест
Уводзіны
Глава 1.Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны: сутнасць і агульныя звесткі
Глава 2.Асноўныя сатырычныя выданні
2.1«Раздавім фашысцкую гадзіну»
2.2«Партызанская дубінка»,«Партызанскае жыгала» і іншыя сатырычныя выданні
Заключэнне
Спісвыкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Вялікая Айчынная вайна стала адной з самых адметных падзей як для сусветнайгісторыі, так і, у прыватнасці, для нашай Бацькаўшчыны, пакінуўшы свой след і ўэканамічнай сферы жыцця, і ў грамадскай, і ў палітычнай. Кожны трэці беларус загінуўпадчас той разбуральнай вайны, многія тысячы засталіся інвалідамі, без даху надгалавой альбо згубілі ў 1941 — 1945 гг. сваіх родных і блізкіх, таму тэма ВялікайАйчыннай заўжды хвалявала і працягвае хваляваць нас нават зараз, на пачатку ХХІстагоддзя, праз сем дзесяткаў год, калі ўсё менш і менш застаецца жывых сведкаўтых жахлівых часоў, якім мы абавязаны сёння ўсім, што маем.
Але разам з тым з'яўляюцца тэндэнцыі перагляду гісторыі, змоўчвання многіхфактаў, містыфікацыі і нават цэлыя працы, прысвечаныя альтэрнатыўнаму пункту гледжанняна гісторыю. Сярэднестатыстычны чалавек, для якога адзінай крыніцый інфармацыі з'яўляюццасёння СМІ і інтэрнэт, стаіць на ідэалагічным перапуцці, не заўсёды разумеючы, якібок прыняць, каго слухаць, да чыіх довадаў адносіцца з усёй сур'ёзнасцю, а да чыіх- з недаверам і пагардай. Адзінае выйсце для такога чалавека — звярнуцца да першакрыніц,да афіцыйных дакументаў таго часу, каб самому пераканацца ў тых ці іншых фактах,а не праз другія, пятыя «рукі». Існуе меркаванне, нібыта гісторыю робяцьтыя, хто пра яе піша. Але час летапісцаў ужо адыйшоў у мінулае, мы ж жывем (і нетрэба забываць пра гэта) у сучаснасці, у эпоху дакументаў і тысячатомных архіваў,калі ёсць магчымасць даведацца праўду ад сведкаў падзеі, ад шматлікіх сведкаў, нескаваных ідэалагічнымі ці палітычнымі путамі страху і боязі пакарання за лішняеслова. Аб'ектыўнасць вызначаецца колькасцю пачутых меркаванняў. Таму зварот да тагачасныхдакументаў — гэта заўжды крок у накірунку да гістарычнай праўды.
У сваёй рабоце я хачу прааналізаваць асноўныя беларускія сатырычныя выданніперыяду Вялікай Айчыннай вайны, разгледзець іх ідэйна-тэматычную накіраванасць i характэрныя асаблівасці ўсёйбеларускай сатыры ваеннага часу, а таксама прасачыць за ўзнікненнем, характарамi роллю сатырычныхвыданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР на фронце і ў тыле, падтрымкі іхбаявога духу і веры ў магчымасць перамогі над ворагам.
Глава 1. Сатыра ў гады Вялікай Айчыннайвайны: сутнасць і агульныя звесткі
Сярод шматлікіх відаў мастацтва сатырычная літаратура займае асобае месца.Яна з даўніх часоўз'ляецца важнейшим сродкам грамадскага ўздзеяння. Дасціпны жарт,меткі верш, выкрывальныфельетон, востры подпіс пад малюнкамі — гэтаякраз тыя творы, якія заўсёды выклікаюць учытача вяліую цікавасць і да якіх ён ніколі не застаецца абыякавым. Сатырычнае слова, прызначанае выкрываць i біць, заўсёды дасягае сваёй мэты, бо насмешкі, як адзначаўМ.В. Гогаль, баіцца нават той, хто ўжо нічога насвеце не баіцца.
Адной з найбольш цікавых i значных старонак гісторыі савецкай сатыры з'яўляецца разнастайная па зместуi багатаяў сэнсе выкарыстання мастацкіх сродкаў сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннайвайны. Ваенная сатыра стала важнай састаўной часткай у агульным працэсе мастацкайтворчасці савецкіх пісьменнікаў, якія ва ўмовах смяротнай барацьбы з ворагам узяліна сябе вялікую i адказную задачу-дапамагчы падняць i павесці народ на ворага.
Сатыра — надзвычай выразны, даходлівы i найбольш эфектыўны ў сэнсе хуткага ўздзеяння начытача від стацтва. Яна здольна адклікацца на самыя надзённыя i неадкладныя патрабаванні сучаснасці.У яе распараджэнні мноства жанраў, сродкаў, прыёмаў. Аднак спецыфіка сатырычнайлітаратуры патрабуе ўмелага карыстання закладзеных у ёй магчымасцей. Толькі своечасова ўзнятая навастрыё сатыры тэма, правільна абранаяформа твора, адпаведны тон i патрэбнаяінтанацыя, поўны улік патрабаванняў, якія прад'яўляюць у дадзены момант да сатырыжыццё i чытач,толькі гарманічнаеспалучэнне ўсяго гэтага робіць сатыру здольнай аказаць уздзеянне на шырокага чытача.
Гісторыя сусветнай літаратурыпаказвае, што найбольшага росквіту сатыра дасягае ўэпоху пералому ў жыцці грамадства. У тым i заключаецца сапраўдны сэнс сатыры, што яна выкрывае, высмейвае i адмаўляе прэтэнзіі на праваіснавання тых з'яў, якія асуджаны гісторыяй на знішчэнне. Яе вастрыё заўсёды накіраванасупраць тых праяў у грамадскім i палітычным жыцці, якія перашкаджаюць заканамернаму развіццю грамадства. Адмаўляючыстарое, аджыўшае, што ўжо не прыгодна з пункту гледжання сучаснасці, сатыра актыўназмагаецца за ўсё новае, перадавое.
Беларуская сатырычная літаратура ваенных год наглядна даказвае, што толькіпры наяўнасці непарыўных сувязей з жыццём літаратура адпавядае свайму высокаму пры-значэннюi служыцьна карысць перадавому чалавецтву, з'яўляецца вострай зброяй ўздзеяння. Менавіта ў такой ролівыступала савецкая сатыраў перыяд Вялікай Айчыннайвайны.
Беларускія пісьменнікі з першых жа дзёнвайны ўключыліся ў агульнуюбарацьбу савецкага народа з захопнікамі.Яны стварылі многа выдатных мастацкіх твораў, якія трывалаувайшлі ў скарбніцу здабыткаўнашай культуры. Іх мужнае i праўдзівае словада-ходзіа да шырокіх народных мас. Яно гучала са старонак газет«Правда», «Известия», «Красная звезда», «Труд»,«За Советскую Беларусь», «За свободную Беларусь», «Совецкая Беларусь»,«Раздавім фашысцкую гадзіну» i інш.
Вобразыi тэмы літаратурныхтвораў перыяду вайны знаходзіліся ў цеснай сувязі з падзеямі, якія адбываліся ў той грознычас. Беларускія паэты i празаікіадлюстроўвалігераічную барацьбу савецкаганарода з фашысцкімі захопнікамі на франтахАйчыннай вайны i ў тыле ворага. Яны звярталіся да воінаў-франтавікоў i да партызан,да рабочых i калгаснікаўз палымяным заклікам самаадданапрацаваць i змагаццаў імя перамогі над ворагам. У творах перыяду Вялікай Айчыннайвайны беларускія пісьменнікі стварылінезабыўныя вобразы савецкіх людзей,характэрнымі pыcaмi якіх з'яўляецца мужнасцьi бясстрашнасць, самаадданаялюбоў да Радзімы, нянавісць да фашысцкіх варвараў, імкненнеадпомсціць гітлераўцам за разбой i грабяжы.
Пачуццёнянавісці да ворагаў, пачуццёкіпучага гневу да «фрыцаў», а таксама аптымістычныя нacтpoi з асаблівай сілай былі выказаныў шматлікіх фельетонах,памфлетах, байках i іншых сатырычных творах. Разумеючы сатыруяк дзейсны сродак барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, да яе звярталіся многія беларускія пісьменнікі — Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны,Miхась Лынькоў, Пятро Глебка, Макам Танк, ПятрусьБроўка, Анатоль Астрэйка i інш.
Каб уплывацьна чытача, знайсці з ім поўнае ўзаемаразуменне, пісьменнікам прыходзілася ўвесь часшукаць тыя тэмы, вобразы,жанры, формы i мастацкія сродкі, якія найлепшадлюстроўвалі б падзеі, адпавядаліагульнаму настрою, адказваліб на пытанні чытача, давалінадзею i вялі па шляхуда перамогі. Вось чаму беларускаясатыра часоў Вялікай Айчыннайвайны вылучаецца ў гісторыі нашай літаратурыне толькі адметнай тэматыкай,звязанай з ваеннымі падзеямі, але i той своеасаблівай эвалюцыяй формi жанраў, якую янапрайшла на працягу ваенных год, багаццем вобразаў i прыёмаў.
Сатырычнаятворчасць беларускіх пісьменнікаў перыядуВялікай Айчыннай вайны прадстаўляе сабою вялікую цікавасць.Гэта з'ява значная як з пункту гледжання вывучэння гісторыі беларускай лiтapaтypы наогул, так i з пункту гледжання больш глыбокагазнаёмства з творчымі біяграфіямі асобныхаўтараў. Даследаванні творчасці многіх пісьменнікаўне могуць лічыцца поўнымі, калі ў ix не асветлена дзейнасць гэтых аўтараўу час Вялікай Айчыннай вайныменавіта як сатырыкаў.
Глава 2. Асноўныя сатырычныя выданні2.1 «Раздавім фашысцкую гадзіну»
Беларуская сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны распаўсюджвалася галоўнымчынам праз сатырычны лісток «Партызанская дубінка» i асабліва праз саты-рычную газету«Раздавім фашысцкую гадзіну». Тутбыла надрукавана пераважная большасць фельетонаў, жартаў, баек,сатырычных вершаў беларускіх пісьменнікаў, напісаных у той час.
Газета«Раздавім фашысцкую гадзіну» пачала выдавацца з самагапачатку вайны. Некалькі першых нумароўгазеты выйшла на рускай мове, відаць, таму,што першапачаткова яна выдавалася пры газеце «Звязда», якая таксама друкаваласяна рускай мове. Спачатку газета «Раздавім фашысцкую гадзіну»выходзіла ў Гомелі. Тут выйшлаяе трынаццаць нумароў. Затым для беларускага друку быў арганізаван цягнік-друкарня, які 17 жніўня 1941 г. выехаў на Маскву. Супрацоўнікі рэдакцыі працавалі над выпускамгазеты, выкарыстоўваючы для гэтага кожны зручны момант. Былі прыгаданы вядомыя традыцыі«Вокнаў РОСТа», каліасобныя плакаты ствараліся цэлайгрупай супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам Маякоўскага. Супрацоўнікі рэдакцыі «Раздавім фашысцкуюгадзіну» падчассвайго вымушанага падарожжа распаўсюджвалігазету самі Мясцовыя камсамольцы i актывісты дапамагалі ім: яны расклейвалігазету, чыталі яе па хатах, перадавалі з рук у pyкi, з вёскі ў вёску, выконваючы такім чынам указаннерэдакцыі: «Прачытайi перадай другому».
Знешняеафармленне газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну» часта мянялася.Папера, фарбы, шрыфт, малюнак загалоўка доўгі час былі разнастайнымімалюнкамі і выконваліся то сіняй, точырвонай фарбамі, а калідазвалялі ўмовы, янырабіліся двухкаляровымі (рэдка — трохкаляровымі).
3 прыездамрэдакцыі ў Маскву,газета «Раздавім фашысцкую гадзіну» становіцца самастойнымвыданнем ЦК КП (б) Б, які непасрэдна кipye выпускамi распаўсюджваннемгазеты. У Маскве ў склад рэдакцыі ўвайшоў вядомы беларускі сатырыкК. Крапіва i стаўяе кіраўніком. За чатыры гады існаваннявыйшла 142 нумары газеты.Колькасць штомесяц выходзіўшых нумароў была аднолькавай. Так, у ліпені 1941 г. выйшла 2 нумары, у наступныя ж два месяцы — па 6 нумароў. У 1945 г., калі савецкія войскіапынуліся ля самага логава«фашысцкай гадзіны», i стала відавочна, што задача,сфармуляваная ў загалоўку газеты, будзе вырашана ў самы бліжэйшы час,выпускаць газету стала дастаткова адзін раз у месяц; яна зусім спыніла сваёіснаванне адразу ж пасля таго, як «фашысцкая гадзіна»аказалася раздаўленай.
Першыянумары «Раздавім фашысцкую гадзіну» якпа афармленню, так i па зместу нагадваліілюстраваную адозву, плакат. На старонках газеты змяшчаліся выразныя эмацыянальныя малюнкіплакатнага выгляду, якія суправаджаліся лозунгаміi кароткімі вершаваныміподпісамі, што заклікалічытача быць пільным, ісці ў апалчэнне,у партызаны, змагацца з плеткарамі, баязліўцамі, заклікалі грудзьмістаяць за свае родныя гарады i вёскі.
Літаратурныя творы, якія друкаваліся ўгазеце на першым этапе вайны, не маглі вызначацца ні багаццем жанраў, нi разнастайнасцю тэматыкі, нi дасканаласцю мастацкайапрацоукі. Аднак злабадзённасць матэрыялу, яго ідэйная насычанасцьi грамадзянскі пафас забяспечыліпоспех газеты.
3 цягамчасу газета «Раздавім фашысцкую гадзіну» ўдасканальваецца, становіцца большразнастайнай, цікавай, перастае быць падобнай на плакат. Пашыраецца тэматыкатвораў, якія друкуюцца на яе старонках. У гэтых творахпаведамляецца аб найбольш значных падзеяху тыле i на фронце,расказваецца аб гераічных подзвігах чырвонаармейцаўi партызан. Побачз творамі беларускіх аўтараўна старонках газеты змяшчаліся i творы рускіх пісьменнікаў. Тут жа друкаваліся патрыятычныявыказванні рускіх палкаводцаўСуворава i Кутузава, вольналюбівыя, поўныя верыў сілу рускага народа вершы Пушкіна, Лермантава,Някрасава, паэта-партызана Айчыннай вайны 1812 г. Дзяніса Давыдава i інш. Увесьгэты матэрыял з нумара у нумар, чым далей, тым болей, каментуецца або ілюструецца едкімі i вострымі сатырычнымітэкстамі з малюнкамі i без ix. Усё часцей сустракаюцца сатырычныя тэксты, якія маюцьсамастойнае сэнсавае i мастацкаезначэнне. Неўзабаве сатырычныя творы пачынаюць пераважаць над yciм астатнім матэрыялам газеты, i «Раздавім фашысцкуюгадзіну» становіцца поўнасцю сатырычнымчасопісам, хаця па-ранейшаму называецца газетай-плакатам.
Большасцьсатырычных тэкстаў, якія друкаваліся ў газеце «Раздавім фашысцкую гадзіну»i ў іншых выданнях,асабліва ў пачаткувайны, было напісана вершамі. На кароткія рыфмаваныярадкі ўскладалася вялікая эмацыянальная i сэнсавая нагрузка.
Спачаткусатырычны верш з'явіўся ў газеце«Раздавім фашысцкуюгадзіну» як твор плакатны. Пазней тэматыка, сюжэт, кампазіцыйная будова,знешняя форма сатырычнага верша сталі даволі разнастайнымі. Сатырычныверш выступае ўжо ў якасці кароткага подпісу пад малюнкамi як самастойны, даволізначных памераў сюжэтны твор, як зарыфмаванае, сатырычна аформленае інфармацыйнаепаведамленне, як частушка i прыказка,сатырычная паэма, вершаваны фельетон i г. д.
Прозаў газеце «Раздавім фашысцкуюгадзіну» пачала друкавацца не адразу. Толькі з лютага 1942 г. на старонках газеты ўсё часцей i часцей з'яўляюцца фельетоны, гумарэскі, анекдоты, апавяданні, напісаныя прозай.
Нараджэнне беларускай сатыры Вялікай Айчыннай вайны прыпадае на першыя днінападу гітлераўскай Германіі на нашу краіну. Гэта былі вельмі напружныя, цяжкіядля нас дні. Прызвычаеныя да мірнай працы, многія савецкія людзі не адразу зразумелісутнасці верша, кожны радок якога суправаджаецца выразным малюнкам.3 гэтай часткіплаката чытач даведваецца, што Гітлер хоча заняволіць наш народ, увесці рэжым бізунаi шыбеніцы.
Тэксты плакатных вершаў заўсёды суправаджаліся карыкатурнымі малюнкамі. Сатырычнымалюнак, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні з тэкстам, у значнай ступені садзейнічаўпоспеху твора. Бываюць выпадкі, калі тэкст i малюнак неаддзельныя адзін ад аднаго, калі паасобкуяны шмат губляюць у выразнасці ці проста губляюць укладзены ў твор сэнс. У іншыхжа выпадках тэкст i малюнак толькі дапаўняюць адзін аднаго. Але заусёды, калі спалучаецца вастрынязадумы з вастрынёй выяўлення як у малюнку, так i ў тэксце, сатыра дасягае вялікай сілы ўздзеяння.Прывядзём некалькі прыкладаў. У № 132 газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну»ў карыкатурным плане паказана, як тоне нямецкі салдат, знешне вельмі падобны наГітлера. Салдат цягне сябе за чупрыну, намагаючыся такім чынам выратавацца ад пагібеліпад малюнкам подпіс:
Тутратунку не відно,
Фрыцдарма чупрыну рве:
Калізад пайшоўна дно,
Не ўтрымацца галаве.
Твор з'явіўся ў той час, калі гітлераўская Германія, церпячы паражэнне, пачалазбор апошніх сродкаў для падтрымання сіл на фронце. Яе становішча нагадвала становішча чалавека, які, тонучы,стараецца сам сябе выцягнуць за валасы. Амалюнак i тэкст дадзенага твора выкрывалі ўсю недарэчнасцьтакога палажэння.
Побачз агітацыйнымі вершаміў беларускай літаратурыдаволі хутка занялісталае месца i ўсе іншыя віды сатырычнай паэзіі, у тымліку i сатырычнысюжэтны верш. Першыя такія вершы былі звязаны з вырашэннем чарговай баявой задачы, якую паставіла кіраўніцтва перад прадстаўнікаміідэалагічнага фронта, — пераканаўча даказаць непазбежнасцьпагібелі гітлераўскай авантуры i падтрымаць у савецкіх людзях веру ў перамогу.
Тэматычнагэтыя вершы будаваліся на прыкладах гісторыі далёкіх i няўдалых часоў, калі ўсе спробы іншаземных захопнікаўзаваяваць Paciю скончваліся ганебнымправалам, а нярэдка i катастрафічным паражэннем.Аб тым, як паслядоўна былі разгромленына рускай зямлі лівонскія псы-рыцары,агрэсіўныя замежныя каралі i імператары, інтэрвенты рознай масці, апавядаюць вершы «Білі, б'ёмi будзем бщь»,«Небяспечная гульня», «Дзе гігант Напалеон»,«Сустрэча ў Беларусі» i іншыя. Усе гэтыя творы сцвярджаюць адно: гітлераўскія ордынапаткае ў Pacii такі ж лёс, які напаткаўi ix папярэднікаў.
Аўтары праяўлялівялікую вынаходлівасць, імкнучыся,каб асноўная ідэя ix твораўгучала пераканаўча і ўспрымалася чытачом з цікавасцю. Яны стварылі цэлую галерэю арыгінальныхi запамінальныхвобразаў. Вось, напрыклад: крумкач, гледзячы на забітага гітлераўца, прыгадвае, штоўжо не аднойчы на сваім доўгім вяку быў сведкамтаго, як на рускай зямлі прагныязаваёўнікі «арыйскага» паходжання станавіліся нябожчыкамі. Ці такое: дзве нямецкія каскі, адна, што належалавільгельмаўскаму салдату, другая — гітлераўцу, моцна пасябравалі. Тут, у старым акопчыку на Беларусі, яны засталіся навечна,як i ix гаспадары.
Газета«Раздавім фашысцкую гадзіну» ўвесь час была цесназвязана са сваім чытачом-беларусам.Сувязь ажыццяўлялася рэдакцыяй газеты самым актыўным чынампраз свaix спецкораў i шляхам ажыўленай перапіскіз чытачамі. Нярэдка на старонкахгазеты з'яўляліся сатырычныя творы самадзейных аутараў-партызан.Так, напрыклад, у № 90 газеты на старонках 2-й i 3-й пад шапкай «Куляй i пяром» надрукаваны вершы i плакаты«Да здрадніка», «Смерць нямецкім акупантам», «Будзе Гітлеру капут»,аўтарамі якіх з'яўляюцца народныямсціўцы. У № 136 газеты змешчаны вершы Я.Лапцева i Я. Тулупава,таксама дасланыя з партызанскай зоны.
Спецыяльныякарэспандэнты неаднаразова адпраўлялісяў тыл ворага, каб у непасрэднай блізкасці вывучацьбыт i барацьбу партызан,асвятляць ix гераічныя справы праз сваю газету. Спецкоры ўтыле былі пісьменнікамі-салдатаміў літаральнымсэнсе слова, жывучы сярод партызан, яны былі актыўнымі ўдзельнікамі ix баявых спраў, сустракаліся з народнымімсціўцамі ў ix штодзённым жыцці, слухалі ix апавяданні пра розныя здарэнні i прыгоды. Карэспандэнцыі, якія дасылаліспецкоры з варожага тылу, былізаснаваныя на фактычным матэрыяле. Так, у аснову вядомых ваеных апавяданняўпра партызана дзеда Міхеда,запісаных Анатолем Астрэйкам, пакладзены acaбістыя назіранні аўтара i аповеды яго таварышаў.
3 канца 1942 г. у адрас рэдакцыі газеты«Раздавім фашысцкуюгадзіну» пачалі прыходзіць карэспандэнцыі ад чытачоў Магілёўскай, Мінскай, Смаленскай, Палесскай абласцей. У свaix пісьмах чытачырасказвалі пра непадробнуюцікавасць, з якой чытаецца імі газета, дзякавалі за трапны жарт, бадзёрае аптымістычнаеслова, дзяліліся сваімі думкаміi пачуццямі. Былыясупрацоўнікі рэдакцыі ўспамінаюць, як,будучы у Маскве, зайшоў да iх праслаўлены беларускіпартызан бацька Мінай. Ён паведаміў, што яго хлопцы-партызанызбіраюцца паслаць Гітлеру ліст, i прасіў пісьменнікаўдапамагчы ім у гэтай справе. Як вядома, Кузьма Чорны, Анатоль Астрэйка склалі ад імя партызан атрада Міная ліст да Адольфа Гітлера.Гэты ліст быў надрукаваны ўгазеце «Раздавім фашысцкую гадзіну» № 51 у чэрвені 1942 г. i хутка стаў вядомы на ўвесь партызанскі край. Ягоперапісвалі, падкідвалі ў зоны, наклейваліна дзвярах нямецкіх штабаў, камендатур,паліцэйскіх упраў.
Многія з твораў, надрукаваныху газеце «Раздавім фашысцкуюгадзіну», увайшлі ў партызанскі фальклор: у 1946 г. экспедыцыяАкадэміі навук БССР па зборы партызанскага фальклоразапісала на Віцебшчыне верш «Прыгоды дзеда Міхеда», якібытаваў у народзе як твор партызанскага фальклора.
Народнымісталі частушкі i прыказкі, якія друкаваліся ўсвой час у газеце. Некаторыя з ix, асабліва прыказкі, з невялікміпераробкамі былі запісаны партызанам I.В. Гутаравым i змешчаны ў яго кнізе«Барацьба i творчасцьнародных мсціўцаў». Многія прыказкі сустракаюцца ў зборніку «Беларускія прыказкі i прымаўкі пад рэдакцыяй Я. Рапановіча (выданнеАкадэміі навук БССР, 1958 г.).
Газета»Раздавім фашысцкую гадзіну" аказвала значны ўплыўу сэнсе афармлення i падбору матэрыялаўна іншыя беларускія сатырычныя выданні, што вы-ходзлі як на не акупіраванай немцамі савецкайтэрыторыі, так i ў партызанскай зоне.3 газеты «Раздавім фашысцкуюгадзіну» ў ix іншы раз перадрукоўваліся карыкатурыi сатырычныя тэксты.Па яе ўзору састаўляліся асобныя нумарылістоўкі-плаката «Партызанскае слова», якое выдаваласяна Вілейшчыне.2.2 «Партызанская дубінка»,«Партызанскаежыгала» і іншыя сатырычныя выданні
Побачз газетай «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Маскве некаторы час выходзіла i другое значнае беларускае сатырычнаевыданне — «Партызанская дубінка». «Партызанскаядубінка» пачала сваё існаванне ўсакавіку 1942 г. Спачатку яна выдавалася прыгазеце «За свабодную Беларусь», а пазней стала самастойным выданнем ЦККП (б) Б. Прызначалася «Партызанская дубінка» для засылкіў тыл ворага, да партызан.Названая «Партызанскай дубінкай» газета-лістоўка павінна былазадавальняць патрабаванні, звязаныя з жыццём i барацьбой народных мсціўцаўу тыле ворага. Трэба было, каб друкаванаеслова, прысланае з-за лініі фронта,з Вялікай зямлі, раскрывала сапраўдную сутнасць фашысцкіх планаўi мерапрыемстваў, паказвалаілюзорнасць ваенных поспехаў фашысцкайарміі, накіроўвала чытачоў на актыўную барацьбу з ворагам, паведамляла жыхарам часова захопленайнемцамі Беларусі аб становішчы на фронце i ў тыле. Аднак невялкі фармат, выключна сатырычны характарлістка, рэдкі выхад усвет — усё гэта абмяжоўвала магчымасці «Партызанскай дубінкі»,i яна не адпавядаласвайму прызначэнню. Калі ж была зробленаспроба перабудаваць «Патызанскую дубінку» ўпатрэбным напрамку, атрымалася выданне, якое амаль дакладна паўтарала газету «Раздавім фашысцкую гадзіну».У сувязі з немэтазгоднасцю выхаду двух выданняў, якія адрозніваліся адзін ад аднаго толькі назвай, рашэннем ЦК КП (б) Б было пастаноўленаспыніць выданне газеты «Партызанская дубінка», а газету «Раздавім фашысцкуюгадзіну» ўдасканаліць,умацаваць творчы калектыўяе рэдакцыі, падняцімастацкі i ідэйны ўзровень газеты,павялічыць яе тыраж. Такім чынам, на 19-м нумары ў сакавіку 1943 г. сатырычны лісток «Партызанская дубінка» спыніў сваё існаванне.
Беларуская сатырычная літаратура распаўсюджвалася не толькі праз спецыяльныясатырычныя выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка»,але i іншымі шляхамі.Ужо ўпаміналіся такія выданні, як лістоўка-плакат «Партызанскае слова»i сатырычнылісток «Партызанскае жыгала». Апошні заслугоўвае асаблівай увагі, па-першае,як прыклад выдавецкай самадзейнасці партызан, па-другое, за свой канкрэтны i злабадзённы сатырычны змест.«Партызанскае жыгала»друкавалася на ўпаковачнай паперы, кавалках шпалераў або на лістках з вучнёўскіх сшыткаў. Клішэ для малюнкаўрабілася саматужным чынам з дрэва.Лісток карыстаўся вялікай папулярнасцю ў насельніцтва, якое само актыўна ўдзельнічала ўвыданні. Адзін з былых супрацоўнікаўрэдакцыі «Партызанскаежыгала», вядомы беларускі пісьменнік Янка Брыльсведчыць, што сяляне навакольных вёсак нярэдка запісвалі бытуючуюў народзе сатыру,caмi складалісатырычныя творы i рознымі шляхамі засылалісваю карэспандэнцыю ў рэдакцыі.Іншы раз, калі карэспандэнт адчуваў сябе бездапаможным літаратурна аформіць той ці іншы сатырычны сюжэт, ён запісваў яго, як умеў, i дасылаўу рэдакцыю. Гэты факт з'яўляецца яскравымпраяўленнем свядомасці, патрыятызму шырокіх масi сведчаннемсапраўднага аптымізму народа, якіпа вопыту ведае, што смех — магутны сродак барацьбы i што з каго смяецца народ, той не можа быць страшным,а значыць i непераможным.Нездарма Якуб Колас пісаў:
Стагналілюдзі — то нічога,
Клялі — iгэта не бяда.
Каліж смяецца грамада,
Тосмех такігаворыцьмнога.
(«Рыбакова хата»)
Дасціпныя сатырычныя творы сустракаюцца на старонках многіх іншых падпольныхвыданняў, сярод якіх вызначаюцца вядомая ў партызанскім падполлі «Кніжка-малышка- фашыстам крышка», а таксама асобныя сатырычныя лістоўкі i плакаты, што выходзілі прыраённых газетах, i інш. Засылаліся да партызан асобныя нумары часопіса «Франтавая ілюстрацыя»(орган Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі) i газеты «Фронтовой юмор»(выданне Палітупраўлення Заходняга фронта), дзе змяшчалася многа твораў беларускайсатырычнай літаратуры. Акрамя таго, пры газеце «Савецкая Беларусь» (органЦК КП (б) Б) выходзіў літаратурны дадатак, у якім таксама друкавалася вялікая колькасцьсатырычных вершаў, жартаў i іншых твораў беларускіх пісьменннікаў, ды i на старонках самой газеты «Совецкая Беларусь»,як i на старонкахгазет «За Советскую Беларусь» (орган Палітупраўлення Цэнтральнага фронта)i «За свободную Беларусь» (орган ПалітупраўленняКалінінскага фронта), нярэдка пад шапкай «Па карку недавярку» можна былосустрэць сатырычныя вершы, частушкі, жарты, Тут жа друкавалі свае фельетоны i сатырычныя апавяданні К. Чорны,М. Лынькоў, I. Гурскі, M. Клімковічi шш.
У многіх выпадках сатырычныя творы не мелі подпісаў, а калі i былі падпісаны, то галоўнымчынам псеўданімамі. Цікава, што Кузьма Чорны падчас вайны выступаў пад псеўданімаміСымон Чарпакевіч, Арцём Чамярыца, Ігнат Булава з-пад Турава; Анатоль Астрэйка — Сымон Бравы, Якім Зорны, Ян Пясоцкі, Антон Бялевіч — Раман Таланіла; Пімен Панчанка- Тарас Паляшук; Макciм Лужанін — Алесь Даведка; Пятрусь Броўка — АндрэйПрыгода; П. Глебка — Язэп Касіла, Грыша Асот; Кандрат Крапіва — Астапчук; псеуданімамМ. Сурма падпісваў свае творы малады беларускі паэт Мікола Сурмачоў, які загінуўу баях за Берлін.
Трэба адзначыць, што большасць непадпісаны твораў сустракалася ў першыя месяцывайны. Ужо з 1942 г. Якуб Колас, Кандрат Крашва, Анатоль Астрэйка i іншыя пісьменнікі свае творыпадпісвалі ўласнымі прозвішчамі ці вядомымі псеўданімамі. Гэта мела вялікае значэнне,бо твор, пад якім стаяла імя вядомага пісьменніка, спрыяў умацаванню духоўнай сувязіпаміж чытачом i аўтарам, яднаў ix у адзіным пачуцці, адзіным парыве.
Сатырычныя матэрыялы, якія друкаваліся ў газеце «Раздавім фашысцкую гадзіну»,лістку «Партызанская дубінка», у цэнтральных i падпольных газетах, плакатах i лістоўках, асаблівай папулярнасцюкарысталіся сярод насельнщтва часова акупіраванай Беларусі. Яны дапамагалі партызанскімагітатарам праводзіць цікавыя гутаркі па вёсках. Многія творы жыxapaмi i партызанамі завучваліся напамяць. На імправізаваны вечарынах самадзейнасці партызанскія артысты дэкламавалітворы Я. Коласа, А. Астрэйкі, М. Танка. Дзяўчаты спявалі такія частушкі:
Ciвepзямлюкратае,
Фюрэр дзіркі латае.
Іх у Гітлера так шмат,
Што не хопіць фрыцу лат.
Вялікай папулярнасцю карыстаўся таксама верш К. Крапівы «Фрыцавы трафеі».
Маякоўскі лічыў, што слова ў сатырычным вершы ў першую чаргу павінна заклікаць.Такую функцыю надавалі сваім плакатным вершам i беларускія пісьменнікі. У ix творах ясна адчувалася заклічная інтанацыя.Гэтаму спрыяў не толькі агітацыйны змест верша,але i яго сінтаксічная структура.Пабудаваныя на клічнай інтанацыі, кароткія, у два — чатыры радкі, яны ўбольшасці сваёй былі вершамі-лозунгамі, вершамі-заклікамі. Напрыклад:
Товарищ,будь всегда на страже,
Раскрывайпроделки вражьи.
Шпионов,диверсантов-змей
Разоблачитьвсегда сумей.
Альбо:
Будьсуровым к брехунам,
Бейпо длинным языкам!
Гэтыя радкі ўзятыя з трэцяга нумара газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну»(як ужо заўважалася, першыя часы выданне ўтрымлівала рускамоўныя матэрыялы). У тыхжа выпадках, калі ў вершы не было выразна сфармуляванага закліку, заклік да канкрэтнагадзеяння ўсё роўна адчуваўся, дзякуючы выразнаму малюнку. Прыкладам гэтага можа паслужыцьматэрыял, змешчаны ў № 8 газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну» пад назвай«Чего Гитлер хочет и что он получит».
Сатырычныятворы першага перыяду вайны, нягледзячы на ix агітацыйны характар, былі глыбока эмацыянальнымі. Гэтаму садзейнічалімова, якой яны пісаліся, спецыяльныпадбор мастацкіх выяўленчых сродкаў, агульны гнеўны пафас, якім дыхаласатыра.
Трэба адхзначыць, што ў мове сатырычных твораў сустракаліся эпітэты i метафарыз грубым i абразлівым адценнем:«пракляты», «вырадкі», «дурныя»,«дурань», «апантаны», «шалёны»,«задрыпаны фрыц», «кашч шалёны», «гад паўзучы», «азызлынемец», «заўшыўленая раць»,«пёс наёмны», «трыбухатыя», «клыкастыя» i інш. Ужываннетакіх сродкаўi слоў, як«фрыц», «драп», «брэхаманія»,«капут», «прусак», «папёрлі»,«морда», «даць драла», «падох»,«вылез бокам» i другіх у іншы час i ўіншых літаратурных жанрах магло быць не да месца, грубым парушэннем літаратурнайэтыкі. Але ў сатырычных творахтаго часу, калі «карычневая чума» фашысцкайнавалы душыла нашу краіну, гэтыя словы служылі выражэннемнароднага гневу, пагарды i нянавісці.Трэба адзначыць, што словы гэтыя атрымалі права на бытаванне ўлітаратурнай мове толькі на пэўны перыяд. Гэтаеправа было абумоўлена жыццём ідзейнічала столькічасу, колькі дазваляла жыццё.Паступова (са спадам у краіне агульнага напружання) многія з ix перасталі ўжывацца.Праўда, такі выраз, як «гадпаўзучы», яшчэ доўга, амаль усю вайну ўтрымліваўся ўсатырычнай літаратуры. Гэты народнывыраз, вядомы ў сатыры яшчэз вайны 1812 г., стаў традыцыйныму адносшах да ворагаў нашай краіны.
Многія творы першага года вайны быліпрысвечаны высмейванню няўдалай спробынемцаў абсталявацца на«зімовай кватэры» ў Маскве i Ленінградзе.
Каліласка! Вам кватэры?
Адсяла iда сяла
Длясалдат iафщэрау
Бураснегу намяла.
Укватэрах снежных чыста
Спецыяльнадля фашыстаў.
Ў век не выйдзе з тых кватэр
Hiсалдат, нiафіцэр.
Пасля першых адчувальных удараў гітлераускія ваякі палі духам. Гітлер i яго кампанія шукалі сродкаў,каб падбадзёрыць сваіх салдат. Яны бачылі выйсце ў тым, што ўсю віну за ганебныправал свaix планаў, абяцанняў звальвалі на рускі мароз. «Стары pycкi маршал» — мароз, не аднойчы на працягу гісторыі служыў апраўданнем няўдач«заваёўшкаў» рускай дзяржавы. Намароз звальваў свае няўдачы Напалеон,з чаго ў свой час едка смяяласяруская сатыра.
Блізкае знаёмствафашысцкіх прыхадняў з рускаю зімою было для іх надзвычай непрыемным. Ратуючыся ад марозу, яны выкарыстоўваліўсю сваю вынаходлівасць.
Беларусшяпісьменнікі ў свaix сатырычных твораху 1941-1942 гг. i пазнейпаказвалі, як змучаныя цяжкімі баямі, галодныяi напалоханыя«рыцары „новай Германіі“ толькі ад адной думкі пра pycкi мароз упадалі ў роспач. Пры гэтым фашысцкі захопнік маляваўся тут у самым камічным выглядзе, штоне магло не прынізіць яго ў вачах чытача,а значыць i ідэйна абяззброіць:
Ссінелы фрыц дрыжыць iплача:
»О,божа! Холад зноўсабачы,
Зіма-разбойніца ідзе,
Дзявацца дзе, схавацца дзе?"
У зімні перыяд 1941 — 1942 гг. фашысцкая прапаганда ўнушала немцам у розныхварыянтах адно i тое ж: не трэба ўпадаць у роспач, хутка прыдзе вясна, можна будзе наступаць,i тады ўжоніхто не перашкодзіць нямецкай apмii нанесці рускім сакрушальны ўдар.
Спадзяванні немцаў на выратавальную вясну i іx заўчасныя выхваленні хуткай i поўнай перамогай давалі ўдзячны матэрыял для сатыры,бо кожнаму было ясна, што палохае захопшчкаў не столькі pycкi мароз, як стойкасць савецкіх людзей. Нездарма К. Крапіва пісаў:
Насуку сядзіць варона,
Аўваронызабабоны:
«Дамвясною рускім бой
ПадРастовам iМасквой».
Покульпрыдзе час хвалёны,
Прыкладзёмсваю руку.
Застанеццаад вароны
Толькіпер'е насуку.
Незайздроснае становішча фашысцкіх ваяк, а разам з тым i ix настрой выступаюць у сатырычных творах беларускай літаратуры яшчэ больш непрыглядныміад таго, што пісьменнікі ўмелі знаходзіць для cвaix твораў цікавыяформы. У многіх выпадках абыгрываліся вядомыя выразы i асобныя словы. Напрыклад, выраз «расхістанаяіржавая машына Гітлера» быў выкарыстаны М. Танкам у вершы-подпісу, змешчаныму газеце «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў № 47.
Іржавую ваенную машыну
Ён латае iнадзімае шыны,
Але з машыны гэтай iз яго
Толькі смурод выходзіць, не агонь.
Янаўжоскрыпіць у каляінах,
Неўцячэш на ёй да Берліна,
Зяе зрабіўбы толькірэч адну,
Iзробімгэта— Гітлеру труну!
У аснову сатырычных твораў былі пакладзены прыказкі або ідыяматычныя выразынакшталт «дастаць з-пад зямлі» (зброю або іншыя прыпасы, схаваныя ад немца),"картачны домік" (той, што будуе з геаграфічных карт Гітлер, марачыаб заваёве нашай краіны) і інш. Шырока выкарыстоўвалася ў беларускай сатыры таксамаi стылізацыя.Гэта бывала тады, калі творы рабіліся ў выглядзе аб'яў, гандлёвых i тэатральных рэклам, афіш, розныхпарад i павучанняў, даведнікаў, некралогаў, эпітафій, рэстаранных меню i нават запоўненай на Гітлеракрымінальнай карткі.
Безумоўна, выданне спецыяльных беларускіх сатырычных органаў i масавае друкаванне сатыры настаронках беларускай прэсы адыграла станоўчую ролю ў справе ідэалагічнай барацьбыз ворагам, асабліва ў яго тыле.
беларуская сатыра айчынная вайна
Заключэнне
Тэма беларускіх сатырычных выданняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны выклікаеі сёння, праз 65 год, непадробную цікавасць і, разам з тым, нечаканае захапленнетворчым запалам і патэнцыялам народа, які апынуўся ў той час твар да твару пераднебяспекаю татальнага вынішчэння. Але сатыра, смех зводзілі ў нішто самую галоўную,самую дзейсную зброю фашысцкай Германіі — страх перад нацыстамі, іх ідэйнае пераўзыходжанненад жыхарамі акупіраванай Беларусі. Той, з каго смяешся, ужо не можа выклікаць пачуццёўсепаглынальнай боязі, што паралізуе сілы і апускае табе рукі.
Таксама важна адзначыць, што выхад сатырычных лістовак пачаўся ўжо ў ліпені1941 года, з першых тыдняў вайны сатыра імкнулася падтрымліваць баявы дух і пазітыўнынастрой беларусаў. Падчас жа вайны яна толькі стала больш тэхнічна арганізаванайі дасканалай у сваім літаратурным і выяўленчым напаўненні.
У сваёй рабоце я паказаў, што сатырычныя выданні арганізоўваліся не выключнапа ўказцы партыйных вярхоў — не, падобныя выданні патрэбныя былі ў першую чаргупростаму народу, партызанам, салдатам, насельніцтву акупіраваных тэрыторый. Важнаймесца тады займаў так званы «партызанскі фальклор», якому на старонкахсатырычных газет і лістовак адводзілася даволі шмат месца. Побач друкавалі сваетворы і прафесіянальныя пісьменнікі, якія ў ліхую гадзіну не пакідалі свайго народа- Кандрат крапіва, Максім Лужанін, Максім Танк, Янка Купала, Якуб Колас, ПятрусьБроўка і шмат іншых.
У выніку можна сказаць наступнае: калі на франтавойвайне перамаглі нашыя салдаты, самалёты і танкі, то на вайне ідэалагічнай перамогуатрымала наша сатырычная літаратура, якая ад пачатку Вялікай Айчыннай і да самагаяе сканчэння не пераставала ганьбіць і высмейваць ворага — на старонках газеты«Раздавім фашысцкую гадзіну», на старонках «Партызанскай дубінкі»і іншых выданняў, надзвычай папулярных як на фронце, так і на занятай ворагам тэрыторыі.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Багрова А.П. Беларуская сатырычная літаратура перыядуВялікай Айчыннай вайны. — Мінск: БДУ, 1960 г.
2. Партызанская дубінка. 1941 — 1942 гг. №№ 1 — 12.
3. Раздавім фашысцкую гадзіну. 1941 — 1944 гг. №№ 2 — 16, 25, 32, 56 — 79, 115.
4. Слука А.Г. Беларуская журналістыка (1941 — 1995): Вучэб.- метад. дапам. для фак. журналістыкі: У 3 ч. — Мінск:БДУ, 1996 г. — 64 с.