Реферат по предмету "История"


Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ-XVII стагоддзяў

Палітычнаяі эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ –XVIIстагоддзяў

Змест
 
1. УтварэннеВялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ дасярэдзіны XVI ст.
2. Асноўныянакірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст.
3. Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
4. Дзяржаўнылад і органы кіравання ў ВкЛ
4.1 Цэнтральныяорганы ўлады
4.2 Вышэйшыяасобы
4.3 Органымясцовага кіравання
4.4 Гарадскоесамакіраванне
4.5 Эвалюцыясудовай сістэмы
4.6 Мясцовыясуды
4.7 Вайсковаясправа
5. Гаспадарчаеразвіцце беларускіх зямель ў XIV – першай палове XVI ст.
Спіс выкарыстаных крыніц
 

1.УтварэннеВялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ дасярэдзіны XVI ст.
Да пачатку XIII ст.тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена на шматлікія ўдзельныя княствы – шматкібылога магутнага Полацкага і Тураўскага княстваў. Невялікія самастойныя княствысталі лёгкай здабычай для знешніх ворагаў. У самым пачатку XIII ст. актыўнае наступленнез захаду павялі крыжакі, з поўдня неслі смерць набегі манголаў. Спакушаліся на беларускіяземлі польскія князі і ўладары больш магутных паўднёварускіх княстваў – асабліваГаліцка-Валынскага.
У гэтых абставінахнаспела неабходнасць кансалідацыі заходнерускіх княстваў у адзіную дзяржаву. Прычынбыло некалькі. Па-першае, пагроза фізічнага вынішчэння раз’яднаных княстваў. Па-другое,у інтарэсах развіцця феадальнай гаспадаркі патрабавалася моцная цэнтральная ўлада,якая павінна была абараняць інтарэсы феадалаў і давала магчымасць павялічыць узровеньэксплуатацыі залежнага насельніцтва.
Полацк быў паслабленыняроўнай барацьбой з крыжакамі і не здолеў выступіць цэнтрам аб’яднання, як і Тураў,які падпаў у залежнасць ад паўдневарускіх князёў (да таго, у 1240-я гг. тэрыторыякняства была разрабавана манголамі). Цэнтрам збірання беларускіх зямель стаў Наваградак.Таму было некалькі перадумоў.
Вакол Наваградка былісамыя ўрадлівыя землі, горад меў шырокія гандлёвыя сувязі як з суседнімі гарадамі,так і з замежнымі краінамі – Польшчай, Візантыяй, Прыбалтыкай, Блізкім Усходам.У горадзе існавала развітае рамяство – аснова яго – апрацоўка каляровых і каштоўныхметалаў, апрацоўка жалеза. Да таго Наваградская зямля была адносна небяспечнай –тут ратаваліся ад крыжакоў і манголаў бежанцы з іншых зямель, што значна павышалапрадукцыйныя сілы княства. Вызначальную ролю мела суседства з літоўскімі землямі.
У 1230-я гг. у літоўцаўпачаўся працэс утварэння дзяржавы. На чале аб’яднання плямёнаў стаў князь Міндоўг.Пры гэтым ён карыстаўся падтрымкай наваградскага князя Ізяслава. Але, аб’яднаўшылітоўцаў, Міндоўг акрамя адзінай дзяржавы атрымаў шмат ворагаў і вымушаны быў пакінуцьЛітву. Ён накіраваўся на службу да Ізяслава ў Наваградак (сярэдзіна 1240-х гг.).Калі ў 1246 г. Ізяслаў памёр, наваградскае веча выбрала князем Міндоўга з улікамвыканання апошнім некаторых умоў – прыняцця праваслаўя і далучэння да НаваградкаЛітвы. Гэтыя памкненні баярства супадалі з памкненнямі Міндоўга. Дзякуючы аб’яднанымсілам Наваградка і сваіх паплечнікаў у Літве Міндоў далучае землі верхняга Панямонняда Наваградка. Пачаўся працэс утварэння дзяржавы, якая вядома нам з гісторыі падназвай Вялікае княства Літоўскае.
Узмацненне Наваградкавызвала незадавальненне галіцкіх князёў, Лівонскага ордэна, Рыгі і жамойцкіх феадалаў.Пад час 50-70-х гг. XIII ст. ішла жорсткая барацьба як з суседзямі, так і з унутраныміворагамі. Першыя вялікія князі паказамі выключныя палітычныя здольнасці, каб захавацьнароджаную славяна-балцкую дзяржаву.
У 1251 г. Міндоўгпрымае каталіцтва, а ў 1253 г. карануецца ў Наваградку каралём Літвы (карону даслаўпапа рымскі Інакенцій XIV). Але гэта не паслабіла націск крыжакоў, а напады галічантолькі ўзмацніліся. У 1258 г. адбыўся бадай самы крывавы набег на княства манголаўі галічан пад кіраўніцтвам хана Бурундая. Тым не менш, Міндоўг з поспехам супрацьстаяўнабегу. 13 ліпеня 1260 г. ён разам з палачанамі нанёс цяжкае паражэнне крыжакамкаля возера Дурбе, у 1261 г. адмовіўся ад каталіцтва і ў 1262 г. заключыў дамовуз Аляксандрам Неўскім аб сумеснай барацьбе з рыцарамі. Улада Міндоўга ў княствебыла амаль неабмежаваная, але змова жамойцкага князя Трайняты, полацкага Таўцівілаі нальшанскага Даўмонта восенню 1263 г. удалася. Міндоўг быў забіты. На ролю збірацелязямель славянаў і балтаў стаў прэтэндаваць трэці пасля Полацка і Наваградка цэнтр– жмудскі (жамойцкі) на чале з Трайнятам (вялікі князь у 1263-1264 гг.).
Пад час барацьбы ўВкЛ за лідарства, быў выгнаны Войшалк, забіты Таўцівіл (Трайнятам), потым забітыі сам Трайнята. Уладу ў княстве захапіў сын Міндоўга Войшалк (вялікі князь у 1264-1267гг.). Ён актыўна пашыраў межы княства, да Наваградчыны і Літвы далучыў Дзяволтуі Нальшаны, выгнаў апошняга забойцу бацькі князя Даўмонта (у Пскоў). Пры гэтым Войшалкупрыходзілася лавіраваць паміж шматлікімі ворагамі. У 1267 г. ён нечакана перадаеўладу свайму швагру, галіцкаму князю Шварну Данілавічу (вялікі князь у 1267-1270гг.). Праз некаторы час Войшалк быў забіты Львом Данілавічам, другім галіцкім князем.
Шварн не здолеў замацаваццаў Наваградку і быў выгнаны пляменнікам Міндоўга Трайдзенем (вялікі князь у 1270-1283гг.). Ён здолеў кансалідаваць землі, стабілізаваць унутрыпалітычную сітуацыю, адбіцькрыжацкія і руска-татарскія напады. У 1277 г. ён адбіў напады манголаў і галіцкіхкнязёў пад Гародняй і Слонімам, а ў 1279 г. крыжакі атрымалі ад Трайдзеня спусташальнаепаражэнне пад Ашэрадам (Курляндыя). Трайдэн нават дамогся перадачы княству новагакрыжацкага замка Дынабурга (сучасны Даўгаўпілс) на Заходняй Дзвіне (зараз латвійскігорад Даўгаўпілс). У сярэдзіне 1270-х гг. тэўтонцы жорстка, у крыві, падавілі паўстаннеплемені прусаў. Трайдэн прыняў уцекачоў з Прусіі і рассяліў іх у ваколіцах Гародніі Слоніма.
Пасля смерці Трайдзенялетапісы дзесяць год не згадваюць вялікіх літоўскіх князёў. Новы перыяд узмацненняі пашырэння межаў княства, станаўлення дзяржаўнасці звязаны з князем Віценем (вялікікнязь у 1293-1316 гг.).
Новаму князю адразупрыйшлося сутыкнуцца з сепаратысцкімі памкненнямі ўнутры дзяржавы і шматлікімі ворагамізвонку. У 1294 г. ён жорстка задушыў мяцеж жамойцкіх феадалаў, што схіляліся дасаюза з крыжакамі. Скарыстаўшы супярэчнасці паміж Лівонскім ордэнам і Рыжскім арцыбіскупствам,заключыў з апошнім мірны дагавор (1298 г.). Дзякуючы падтрымцы рыжскага арцыбіскупаздолеў адбіць у тым жа годзе напад крыжакоў на Жамойцію. Паўторны напад крыжакоўу 1305 г. таксама быў з поспехам адбіты. У 1307 г. Віцень ліквідаваў пагрозу захопукрыжакамі Полацка, у выніку чаго Полацкая зямля канчаткова была далучана да ВкЛ.З мясцовым баярствам было заключана пагадненне – “ряд”, згодна якому Полацкае княстваў ВкЛ атрымала вялікія аўтаномныя правы. Складваўся федэратыўны тып дзяржавы – калірозныя яе часткі мелі розныя правы і розную ступень падпарадкавання цэнтральнайуладзе.
У выніку напружанайбарацьбы з палякамі (паходы і сутычкі 1293, 1296, 1306, 1307 гг.) да дзяржавы ў1315 г. была далучана Берасцейская зямля. Так, акрамя асноўнага дабравольна-дагаворнагашляху ўваходжання славянскіх зямель у склад дзяржавы быў яшчэ і шлях звароту зямель,захопленных ваяўнічымі суседзямі. У тым жа 1315 г. Віцень здзейсніў карны паходсупраць тэўтонцаў з вялікім войскам. Гэта была помста за асаду рыцарамі Наваградкаі разарэнне яго ваколіц годам раней (1314 г.). Тады дзякуючы выключным здольнасцямДавыда Гарадзенскага, які ўзначаліў абарону сталіцы, Навагрудак быў выратаваны.
Стараста гарадзенскіДавыд быў сынам выгнанага князя нальшанскага Даўмонта, які ўдзельнічаў у змове супрацьМіндоўга. Тым не менш, Давыд не помсціў за бацьку, не выступіў супраць вялікакняскайулады, не ўдзельнічаў у змовах, а ў гадзіны небяспекі для краіны рашуча падтрымаўВіценя (пасля і Гедыміна) і выступаў супраць заваёўнікаў-крыжакоў. Ужо ў 1318 г.ён здзейсніў самастойны паход у Прусію на тэўтонцаў. У 1322 і 1323 гг. ён дапамогПскову, што быў асаджаны лівонцамі. У наступным годзе – 1324 – разграміў рыцараўпад час удалага паходу на Мазовію. Давыд не ведаў ні воднага паражэння. Але падчас паходу ў нямецкую зямлю Брандэнбург (пад Берлін) у 1326 г. ён загінуў ад кінжалаздрадніка – купленага крыжакамі польскага рыцара Андрэя.
Віцень пашырыў тэрыторыюкняства, з поспехам адбіў напады ваяўнічых суседзяў і падавіў сепаратысцкія памкненніжамойцкіх феадалаў. Ва ўнутранай палітыцы Віцень абапіраўся на беларускія земліі беларускіх феадалаў. Віценю так сама прыпісваюць увядзенне асабістага герба “Пагоня”(сярэбраны вершнік на шчыце чырвонага колеру), які сімвалізаваў абарону дзяржавыад заваёўнікаў (дзяржаўным герб стаў з 1384 г.). Менавіта ў гэты час склалася асноўнаяпавіннасць феадалаў княства – пагоня – вайсковая справа па абароне дзяржавы ад нападаў.
Пры пераемніку ВіценяГедыміне (вялікі князь у 1316-1341 гг.) асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкіне змяніліся. Гэты кіраўнік называў сябе князем літоўцаў і рускіх і працягваў палітыкузбірання славянскіх зямель. Ажаніўшы сына Альгерда на Марыі, адзінай дачцэ віцебскагакнязя Яраслава, пасля смерці апошняга далучыў Віцебск з княствам да дзяржавы (1320г.), але з віцебскім баярствам таксама быў заключаны дагавор, дзе ўтрымлівалісявялікія правы горада і тэрыторыі на самакіраванне. У 1320-1330-я гг. былі далучаныМінская і Турава-Пінская землі, а так сама рэшткі Берасцейскай зямлі. Большая часткасучаснай Беларусі ўвайшла ў склад славяна-балцкай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага.Межы княства значна пашырыліся, роля Наваградчыны ў княстве знізілася, таму Гедыміну 1323 г. перанес сталіцу на новае месца – у крывіцкае пасяленне Крывы горад наВіліі, цэнтр адной з валасцей былога Полацкага княства. Новая сталіца – Вільня сталапалітычным, культурным, эканамічным і рэлігійным цэтрам беларускіх зямель і захоўвалагэты статус на працягу некалькіх стагоддзяў – да пачатку XX ст.
Каб пазбавіць крыжакоўпадставы для нападаў (пашырэнне хрысціянства сярод язычнікаў) Гедымін паспрабаваўахрысціць у каталіцтва жамойтаў і літоўцаў, якія яшчэ былі пераважна язычнікамі,але гэта выклікала незадавальненне як сярод саміх паганцаў, так і сярод праваслаўнаганасельніцтва княства. Таму князь пайшоў іншым шляхам. Ен усталяваў саюзніцкія адносіныз польскім каралем, мазавецкім князем, з Ноўгарадам. Сканцатраваўшы сілы, ён нанёснекалькі сакрушальных паражэнняў Тэўтонскаму ордэну і Брандэнбургу (гл. Давыда Гарадзенскага).Сам Гедымін кіраваў войскам у пераможнай бітве на рацэ Акмяне (1331 г.).
Ва ўнутранай палітыцыГедымін дамагаўся адзінства дзяржавы, прасякаў любыя праявы сепаратызму з боку жамойцкіхстарэйшын. На заходніх акраінах будаваў мураваныя замкі, у тым ліку ў Вільні (башняГедыміна), Троках, Крэве, Лідзе і інш. У гарады запрашаў рамеснікаў, гандляроў іадукаваных людзей з еўрапейскіх краін. У адносінах да хрысціянскай царквы прытрымліваўсянейтралітэту. Дазваляў будаўніцтва як праваслаўных, так і каталіцкіх храмаў. Падчасросту супярэчнасцяў з Масквой (за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад) заснаваў самастойнуюЛітоўска-Наваградскую праваслаўную мітраполію з цэнтрам ў Навагрудку (1316 г.).
Менавіта пры ГедымінеВкЛ сфарміравалася як феадальная манархія, дзе князь валодаў паўнатой заканадаўчай,выканаўчай, судовай, ваеннай улады. Пры гэтым дзяржаўнай мовай з’яўлялася старабеларуская,аснова прававых нормаў – так сама нормы старабеларускага права. Гедымін стаў раданачальнікамдынастыі Гедымінавічаў – правячай у ВкЛ, з яе пайшлі знакамітыя беларускія і рускіякняскія роды а так сама каралеўская дынастыя ў Польшчы – Ягеллоны.
Яшчэ пры жыцці Гедымінпадзяліў дзяржаву паміж сынамі, паставіўшы вялікім князем Яўнута (кіраваў у 1341-1345гг.). Але апошні, мабыць, не вызначаўся ні ваеннымі, ні палітычнымі талентамі ібыў змешчаны Альгердам і Кейстутам і высланы ў Заслаўскае княства. Менавіта гэтыядва браты сталі суправіцелямі ў ВкЛ. Альгерд (вялікі князь у 1345-1377 гг.) большзаймаўся ўсходняй і паўдневай палітыкай, меў вялікі ўплыў на беларускіх землях ітаму быў прызнаны галоўным з братоў, а Кейстут (забіты ў 1382 г. пляменнікам Ягайлай)– абапіраўся на Жамойцію (сталіца яго – Трокі) і займаўся барацьбой з крыжакамі.
Альгерд далучыў даВкЛ Беларускае Падняпроў’е: 1340-я гг. Чарнігава-Северскае княства, 1358 г. – Мсціслаў,1355 г. – Бранск з землямі, вялікі ўплыў Альгерд меў на смаленскія справы. Пры гэтымён сутыкнуўся з інтарэсамі мангола-татарскіх ханаў. У 1362 г. на рацэ Сінія Водыадбылася бітва войска ВкЛ з татарамі, апошнія былі ў шчэнт разбітыя. Да ВкЛ былідалучаны Кіеў і Падолле (паўдневая і цэнтральная Ўкраіна). У вострай барацьбе зПольшай Альгерд адняў у апошняй Валынь. Альгерду не пашанцавала далучыць да ВкЛПскоў і паслабіць Маскоўскае княства. Тры паходы на Маскву (1368, 1370, 1372 гг.)скончыліся безвынікова. Больш паспяховай была барацьба супраць крыжацкай навалы.У адказ на крыжацкія напады, ў 1345-1382 гг. беларуска-літоўскае воўска зрабілакаля 30 паходаў на тэўтонцаў і каля 10 паходаў на Лівонію.
Ад двух шлюбаў – звіцебскай княжной Марыяў і Цвярской Ульянай Альгерд меў 12 сыноў і 9 дачок. Найбольшвядомымі былі Андрэй Полацкі (1325-1399 гг.), старэйшы сын ад першага шлюба і Ягайла(жыў да 1434 г.) – старэйшы ад другога шлюба.
Пад час княжання Альгердатэрыторыя дзяржавы пашыралася больш чым удвая, беларускія землі складалі каля 9/10,а беларускае насельніцтва – 8/10. Менавіта гэта вызначыла пануючы стан старабеларускаймовы і культуры ў княстве, больш таго Альгерд і ўсе Альгердавічы, акрамя таго, штокарысталіся беларускай мовай, былі праваслаўнага веравызнання (да 1386 г.).
Абазначыліся асноўныяшляхі далучэння славянскіх зямель да ВкЛ. Гэта:
— дабравольна-дагаварнышлях, асноўны прыклад – далучэнне Полацкага княства згодна “ряда” – дагавора 1307г., далучаная тэрыторыя атрымлівала значныя правы на самакіраванне;
— далучэнне праз шлюб,асноўны прыклад – Віцебскае княства. Далучана да ВкЛ як пасаг Марыі Віцебскай, жонкіАльгерда ў 1320 г. Княства так сама мела значныя правы на самакіраванне згодна асобнагадагавора;
— далучэнне зямельпраз адваяванне іх у іншаземных захопнікаў, прыклады – часткова Берасцейская зямля(1315 г.) і Валынь (1377 г.), адбітыя ў Польшы і Кіеў з Падоллем (1362 г.), адваяваныяў мангола-татар;
— вядома, выкарыстоўваліі іншыя шляхі – згодна старажытнаму вымарачнаму праву – тэрыторыі адыходзілі давялікага князя калі не заставалася прамых нашчадкаў у яе ўладальнікаў, не грэбаваліі прамым захопам. Але асноўнымі былі першыя тры шляхі.
Такім чынам, стварэнненовай дзяржавы ў Еўропе працягвалася больш стагоддзя. Пачаўся гэты працэс у сярэдзінеXIII ст. і закончыўся ў другой палове XIV ст. Афіцыйная назва дзяржавы – Вялікаекняства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае падкрэслівала шматнацыянальны характар дзяржавы.Значыцца быў гістарычны сэнс ў тым, каб у межах адной дзяржавы аб’ядналіся розныяпа этнічнаму паходжанню, мове і рэлігійным вераванням народы. Аднак створаная Альгердаммоцная праваслаўная дзяржава не была патрэбна на Ватыкану, ні Польшы, на крыжакам,ні Маскве, што сама пратэндавала на ролю збіральніцы ўсходнеславянскіх земляў. Менавітагэтыя абставіны вырашылі далейшы лёс дзяржавы.

2. Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст.
Пасля смерці Альгердаў ВкЛ пачалася дынастычная барацьба (1370-1390-я гг.), падстава да яе – вялікімкнязем стаў сын ад другога брака – Ягайла (вялікі князь у 1377-1392 гг.), а АндрэяПолацкага – старэйшага і самага здольнага з братоў – абыйшлі. Галоўнымі ўдзельнікамібарацьбы былі Ягайла, Андрэй, Кейстут і Вітаўт, а так сама іншыя Альгердавічы іГедымінавічы.
Андрэй Полацкі адразубыў выгнаны за межы краіны. Ён да канца свайго жыцця выступаў супраць Ягайлы. Дзелягэтага стаў саюзнікам Дзімітрыя Данскога, маскоўскага князя (раней з ім ваяваў).Дапамог апошняму атрымаць перамогі над ханам Мамаем у 1378 г. на рацэ Вожы і ў 1380г. на Кулікоўскім полі (рака Дон). Пры гэтым, палачане адмовіліся прыняць навязанагаім новага князя, першага паплечніка і брата Ягайлы – Скіргайлу.
Супраць Ягайлы выступіўі Кейстут, бо родны пляменнік падгаварваў крыжакоў ваяваць уладанні дзядзькі. Кейстутпазбавіў Ягайлу княскага трона ў 1381 г., але зрабіў памылку, пакінуўшы пляменнікана свабодзе. Апошні сабраў войска і ў наступным 1382 г. захапіў Кейстута разам зсынам Вітаўтам. У Крэўскім замке Кейстута задушылі, Вітаўт з дапамогай жонкі ўцекда крыжакоў, дзе пачаў збіраць незадаволеных Ягайлам феадалаў ВкЛ. У гэтых складаныхабставінах Ягайла згадзіўся прыняць Вітаўта ў ВкЛ пры ўмове вяртання Вітаўту спадчыныКейстута, а так сама перадачы Гародні і Бярэсця, Вітаўт прызнаваў Ягайлу вялікімкнязем.
Перад Ягайлай стаяладва напрамкі развіцця знешняй палітыкі, галоўнай мэтай была барацьба з крыжакамі.Першы напрамак – саюз з Масквой, шлюб з дачкой Дзімітрыя Данскога і перадача ўсходніхзямель ВкЛ Маскоўскаму княству, ці другі напрамак – саюз з Польшчай, шлюб з Ядзвігай,адзінай дачкой памёршага польскага караля, пераход ў каталіцтва і вярхоўная ўладанад аб’яднанымі ў адну дзяржаву каталіцкімі Польшчай і ахрышчоным у каталіцтва Вялікімкняствам Літоўскім. Зразумела, Ягайла выбірае апошні шлях.
У 1385 г. у Крэўскімзамку была заключана дзяржаўная вунія Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага.Ягайла быў ахрышчоны ў каталіцтва і абвешчаны каралем польскім і вялікім княземлітоўскім пад іменем Уладзіслаў II. Пачалося хуткае акаталічванне язычніцкай Літвыі Жамойціі. Яшчэ больш паскорыўся гэты працэс пасля выдання Ягайлай прывілеяў 1387г. Згодна з гэтымі дакументамі ў Вільні заснована каталіцкае біскупста, а феадалы,што прынімалі каталіцтва, атрымлівалі неабмежавальныя правы валодання сваімі вотчынамі,да того яны вызваляліся ад шэрагу дзяржаўных павіннасцяў. На праваслаўных феадалаў“рускага” паходжання гэтыя ўмовы не распаўсюджваліся. Але трэба было ўлічыць значнуюперавагу апошніх і ступень іх незадаволенасці ўмовамі Крэўскай уніі і яе наступствамі.Гэтым скарыстаўся Вітаўт, які ў 1388 г. выступіў супраць улады Ягайлы-Уладзіславаў ВкЛ. У выніку ўпартай барацьбы было заключана Востраўскае пагадненне (5 жніўня1392 г.) аб падзеле ўлады. Па ўмовах пагаднення, ВкЛ аднаўляла дзяржаўную незалежнасць,Вітаўт станавіўся князем літоўскім (рэальна вялікі князь у 1392-1430 гг.), Ягайланамінальна захоўваў тытул найвялікшага князя Літоўскага, але ўплыву на справы княстваамаль не меў, ён застаўся толькі каралём Польшчы (1386-1434 гг.).
Вітаўт працягваў палітыкуГедыміна і Альгерда на ўзмацненне дзяржавы і пашырэнне яе межаў. Па сутнасці, былараспрацавана праграма стварэння Руска-Літоўскага каралеўства. Да гэтага дабавіласяяшчэ адна мэта – пазбавіць польскіх феадалаў уплыву на справы ў княстве. У паплечнікібылі абраныя ўнутры дзяржавы – беларускія праваслаўныя феадалы, звонку – Ордэн ічастка татар пад кіраўніцтвам Тахтамыша.
У 1385 г. Вітаўт усталяваўкантроль над Смаленскам, а ў 1398 г. – над Ноўгарадам і тады ж быў заключаны саюзз Ордэнам (Салінскае пагадненне 1398 г.). Унутры дзяржавы Вітаўт пазбавіў уладынекаторых удзельных князёў, што варожа да яго адносіліся. Гэта значна ўмацавалакняства. Але ўсё хутка скончылася. У бітве на рацэ Ворскле супраць татар мурзы Едзігеявойска ВкЛ пацярпела цяжкую паразу, быў забіты Андрэй Полацкі, а Вітаўт ледзь паспеўуцячы.
Пасля гэтай цяжкайпаразы значна пагоршылася знешнепалітычнае становішча княства. Ад ВкЛ адпалі Смаленскі Ноўгарад, перайшлі ў палітычнае наступленне на княства палякі. У 1401 г. паміжВкЛ і Польшчай заключана Віленска-Радамская ўнія. Яе ўмовы:
— дзяржавы павінныдзейнічаць разам супраць знешніх ворагаў;
— палякі абавязвалісяне выбіраць караля без згоды феадалаў ВкЛ;
— пацвярджаліся правыВітаўта на самастойнае кіраванне ў ВкЛ, але прызнаваліся спадчынныя правы Ягайлы(захоўваў тытул найвышэйшага літоўскага князя) ці яго нашчадкаў на Вялікае княстваЛітоўскае.
Унія юрыдычна замацаваласаюз раўнапраўных дзяржаў, галоўная мэта саюза – барацьба з нямецкай агрэсіяй. Вітаўтудавялося ўнесці значныя карэктыроўкі ў план стварэння руска-літоўскага каралеўства,але адмаўляцца ад яго ён не стаў. У 1404 г. Смаленск канчаткова быў далучаны дакняства. Не пашанцавала звярнуць Ноўгарад, дзе замацаваліся прыхільнікі незалежнасці,да тагож на Ноўгарад пратандавала Масква.
У 1408 г. пад часвайны з Масквой на рацэ Вугра было заключана пагадненне аб мяжы паміж дзяржавамі.Яна была ўстаноўлена па Вугрэ, прыкладна за 200 кіламетраў да Масквы.
Значна абвастрылісяадносіна з крыжакамі, якія ўжо кантралявалі Жамойцію і зноў нападалі на землі ВкЛі Польскае Каралеўства. Калі ў 1409 г. у Жамойціі пачалося паўстанне супраць крыжакоў,яго падтрымаў Вітаўт. Пачалася Вялікая вайна 1409-1411 гг. ВкЛ і Польшчы супрацьОрдэна. На нарадзе ў Брэсце ў снежні 1409 г. было вырашана даць Ордэну генеральнуюбітву. 15 ліпеня 1410 г. пад Грунвальдам аб’яднанае войска ВкЛ і Польшчы ўшчэнтразбіла армію Тэўтонскага ордэна (у склад апошняй уваходзілі дабравольцы з усёйЕўропы). Загінула амаль ўсё кіраўніцтва Ордэна на чале з вялікім маршалам Фрыдрыхамфон Валенрадам і вялікім комтурам Куно фон Ліхтэнштэйнам. Гэта бітва была самаявялікая ў сярэневякрвай Еўропе. Паводле звестак, толькі крыжакі страцілі 40 тыс.забітымі і 15 тыс. палоннымі. Але Ордэн здолеў арганізаваць абарону сталіцы – Мальбарка,таму ваенныя дзеянні зацягнуліся да 1411 г. Згодна з умовамі Тарунскага міра 1411г.:
— Жамойція перадаваласява ўладанне Вітаўту;
— Ордэн выплачваўзначную грашовую кантрыбуцыю;
— Ордэн вяртаў саюзнікамзахопленыя пад час першых месяцаў вайны гарады і тэрыторыі.
Галоўнае наступстваВялікай вайны і Грунвальдскай бітвы – гэта спыненне агрэсіі крыжакоў на ўсход. Перамогусаюзнікі замацавалі падпісаннем Гарадзельскай уніі 1413 г. У 3-х граматах пералічвалісянаступныя ўмовы ўніі:
— 47 польскіх феадалаўпадаравалі свае гербы 47 феадалам-католікам ВкЛ;
— феадалы Польшчыі ВкЛ узаемна абавязаліся не выбіраць кіраўнікоў дзяржаў без згоды адзін аднаго;
— феадалы-католікіВкЛ, што прымалі польскія гербы, мелі права свабодна распараджацца маёмасцю ў сваіхмаёнтках;
— у ВкЛ ўводзіўсяновы адміністратыўны падзел і новыя пасады – ваяводы і кашталяна ў Вільні, Трокахі інш. гарадах;
— на дзяржаўныя пасадыў ВкЛ (і ў склад Паны-рада) прызначаліся толькі феадалы-католікі;
— каталіцкай царквеі каталіцкім установам ў ВкЛ гарантаваліся значныя ільготы і перавагі;
— прадугледжваласяскліканне агульных сеймаў феадалаў Польшчы і ВкЛ;
— абвяшчалася зліццеВкЛ і Польшчы пры захаванні адасобленасці ўлады вялікага князя і караля.
У большасці палажэнняўГарадзельскі прывілей 1413 г. быў толькі дэкларацыяй, мэта якой – супакоіць Рымпасля разгрому Тэўтонскага ордэна. Але палажэнні аб дыскрымінацыі праваслаўнаганасельніцтва княства ў будучым маглі паспрыяць росту ўнутранных супярэчнасцей украіне.
У 1416 г. Вітаўт дамогсяаднаўлення асобнай для ВкЛ праваслаўнай мітраполіі, не падпарадкаванай Маскве. Мітрапалітамбыў абраны выдатны культурны і рэлігійны дзеяч Рыгор Цамблак. Наогул, пры Вітаўцеправаслаўныя князі ўваходзілі ў склад Рады, займалі дзяржаўныя пасады ў княстве.Спрыяльна для Вітаўта склаліся адносіны з Масквой. Яшчэ ў 1391 г. ён выдаў дачкуСоф’ю за Васіля I Дзмітрыевіча (сына Дзмітрыя Данскога). Пасля смерці мужа Соф’ястала рэгентшай пры малалетнім сыне і ў 1427 г. прыняла пратэктарат бацькі. Маскоўскаевялікае княства стала васальным у дачыненні да Вітаўта. Спрыяльныя адносіны быліі з татарамі. Скарыстаўшы міжусобіцы ў Зататой Ардзе, ён падпарадкаваў княству Прычарнамор’е.Да канца жыцця Вітаўт не пакінуў мары аб літоўска-рускім каралеўстве. У 1429 і 1430гг. ён двойчы спрабаваў атрымаць каралеўскую карону і тытул караля ад Папы рымскага,але польскія феадалы падманам выкрадалі атрыбуты каралеўскай улады.
Такім чынам, Вітаўтдамагаўся самастойнасці ВкЛ, дасягнуў значных поспехаў у гэтым напрамку, але вымушаныбыў пайсці на цесны саюз з Польшчай, якая скарыстала саюз у сваіх інтарэсах. Ваўнутранай палітыке ён спалучаў інтарэсы як каталіцкіх, так і праваслаўных феадалаў.Знешнія пагрозы былі ліквідаваныя, Вялікае княства было самай магутнай дзяржавайна ўсходнеславянскіх землях, яно ахоплівала большую частку тэрыторыі былой КіеўскайРусі.
Пасля смерці Вітаўтавялікім князем быў абраны малодшы брат Ягайлы князь Свідрыгайла (вялікі князь у1430-1432 гг.). У адрозненне ад старэйшага брата, Свідрыгайла быў прыхільнікам праваслаў’яі самастойнасці Вялікага княста. Адразу паміж княстам і Польшчай пачаўся ўзброеныканфлікт з-за Валыні і Падолля, каталікі былі адхілены ад дзяржаўных пасад. Польшападтрымала незадаволеных Свідрыгайлам феадалаў-каталікоў. У выніку іх змовы Свідрыгайлаледзь паспеў уцекчы ў Полацк (1 верасня 1432 г.), а вялікім князем змоўшчыкі выбраліЖыгімонта (Сігізмунда) Кейстутавіча (вялікі князь у 1432-1440 гг.). Літва і заходнебеларускіяземлі прызналі Жыгімонта, а Полацкая, Віцебская і іншыя ўсходнебеларускія землізахавалі вернасць Свідрыгайле. Княства распалася на Вялікае княства Літоўскае (Жыгімонт)і Вялікае княства Рускае (Свідрыгайла). Пачалася міжусобная вайна, ці па іншаму,унутрапалітычныя супярэчнасці – 1432-1439 гг. Галоўнай сілай у княстве заставаласябеларускае праваслаўнае баярства, таму той, хто перацягне яго на свой бок і атрымаеперамогу – гэта разумеў і Свідрыгайла, і Жыгімонт. Спачатку Свідрыгайла меў перавагу(яго падтрымаў Ордэн, цвярскі князь), але нестрыманы характар князя (у Смаленскуён спаліў на вогнішчы мітрапаліта Герасіма) адштурхнуў ад яго значную частку прыхільнікаў.У той час Ягайла, які падтрымаў Жыгімонта, 15 кастрычніка 1432 г. выдаў прывілей,па якому праваслаўныя феадалы былі ўраўняныя ў правах з каталікамі (права неабмежаванайулады над сваімі зямельнымі ўладаннямі і адмена некаторых дзяржаўных павіннасцяў).6 мая 1434 г. Жыгімонт выдаў другі прывілей – дзе падцвярджалася эканамічная роўнасцькаталікоў і праваслаўных, праваслаўным гарантаваліся недатыкальнасць асобы і маёмасці,скасоўваліся некаторыя падаткі, дазвалялася ўваходзіць у склад кіруючага органакняства – Рады. Як вынік – шмат беларускіх феадалаў перайшло на бок Жыгімонта. 1верасня 1435 г. пад Вількамірам на рацэ Швянтой Свідрыгайла быў разбіты, пазнейён адмовіўся ад пасады вялікага князя і да смерці (да 1452 г.) княжыў на Валыні.У выніку грамадзянскай вайны беларускія землі панеслі значныя матэрыяльныя страты,загінула шмат князёў і знатных баяр. Да ўлады прыйшлі новыя людзі з сярэдняга быярства,адначасова адбыўся перадзел феадальнай маёмасці. Пашырыліся правы праваслаўнагабаярства а ўсходнія землі княства захавалі сваю значную аўтаномію.
Жыгімонт Кейстутавічяшчэ ў 1432 г. вымушаны быў аднавіць разарваную Свідрыгайлам унію з Польшчай (умова– ВкЛ пасля смерці Жыгімонта пераходзіць Ягайле ці яго пераемніку на польскім троне).Гэта не атрымала падтрымкі ў феадалаў княства, а прызначэнне на дзяржаўныя пасадыпрадстаўнікоў сярэдняга і дробнага баярства яшчэ больш адштурхнула знаць ад князя.У апошнія гады Жыгімонт пачаў аддаляцца і ад Польшчы і страціў яе падтрымку. У вынікузмовы ўкраінскіх князёў Чартарыйскіх і літоўскіх паноў ён быў забіты ў Трокскімзамку.
Пасля нядоўгай барацьбыза трон, паны-рада выбралі вялікім князем малодшага брата польскага караля – КазіміраЯгелончыка (валікі князь у 1440-1492 гг.). Ён адразу ліквідаваў унію з Польшчайі пачаў замацоўваць вялікакняскую ўладу ўнутры ВкЛ, значна падарваную пад час супрацьстаянняЖыгімонта і Свідрыгайлы. Дзеля гэтага ліквідаваў некаторые ўдзельные княствы, пакараўсваіх ворагаў. За Вялікім княствам замацаваў канчаткова Жамойцію, а так сама Валынь.У 1447 г. Казіміра выбралі польскім каралём, такім чынам аднавілася персанальнаяўнія паміж краінамі. Палякі патрабавалі аддаць ім Валынь і Падолле. За гатоўнасцьзрабіць гэты падарунак супраць Казіміра была арганізавана змова на чале з праваслаўнымікнязямі Міхаілам Алелькавічам, Федарам Бельскім (нашчадкі Альгерда) і Іванам Гальшанскім.У 1481 г. змова была раскрыта і галоўныя ўдзельнікі пакараныя смерцю. Гэта палажылапачатак эміграцыі праваслаўнай знаці з ВкЛ ў Маскоўскую дзяржаву.
У 1447 г. Казімірвыдаў Прывілей, значна пашыраўшы правы феадалаў на зямельную маёмасць і паклаўшыпачатак юрыдычнага афармлення прыгонніцтва ў ВкЛ. У 14 артыкулах былі замацаванынаступныя асноўныя правы феадалаў і абавязкі вялікага князя:
— гарантавалася асабістаясвабода і недатыкальнасць усіх феадалаў;
— дазваляўся свабоднывыезд за мяжу, акрамя пераходу на бок непрыяцеля;
— давалася права насвабодны продаж, абмен і перадачу па спадчыне маенткаў;
— сяляне баярскіхмаёнткаў вызваляліся ад дзяржаўных натуральных і грашовых павіннасцяў (акрамя стацыйна ўтрыманне войска і рамонту замкаў);
— феадалы атрымаліправа судзіць сваіх сялян і сялян навакольных весак;
— вялікі князь і феадалыабяцалі не прымаць сялян-уцекачоў у сваіх маёнтках, а вяртаць іх да сваіх паноў;
— вялікі князь абяцаўдаваць дзяржаўныя пасады толькі ўраджэнцам ВкЛ, бараніць незалежнасць Княства.
Прывілей значна ўзмацніўэканамічны стан феадалаў, што мела наступствам узвышэнне іх палітычнай ролі. Некаторыяпалажэнні Прывілея 1447 г. знайшлі працяг у Судзебніке Казіміра 1468 г.
Па сутнасці, Судзебнік– першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права ў ВкЛ – устанавіў адзіныя дляўсёй дзяржавы нормы пакаранняў за злачынствы супраць феадальнай уласнасці. Судзебнікбыў напісаны на беларускай мове і складаў перапрацаваныя нормы звычаёвага беларускагаправа.
У знешняй палітыкеКазіміра былі і дасягненні, і памылкі. Так, заснаванае пры яго падтрымке ў 1443г., Крымскае ханства хутка стала васалам Турцыі (1475 г.) і пачало рабаваць земліУкраіны і Паўдневай Беларусі. У адносінах з Масквой пасля падпісання дагавора 1449г. (з Васілем II) спыніліся сутычкі. Па дагавору “Русь” была падзелена – за Масквойпрызнавалася права на Пскоў і Ноўгарад, за ВкЛ – права на Смаленск і Мцэнск. Значнайперамогай яго палітыкі было канчатковае падпарадкаванне беларускіх праваслаўныхепархій канстантынопальскаму патрыярху (1458 г.). Але Казімір (як польскі кароль)часта адцягваў увагу на польскія справы, таму шмат яго намаганняў не былі завершаныці пацярпелі няўдачу. Тым не менш, яго 52-гадовае княжанне было не толькі самымпрацяглым, але стабільным і спакойным для княства.

3. Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
У 1492 г. вялікімкнязем паны-рада абралі сына Казіміра – Аляксандра (вялікі князь у 1492-1506 гг.).Але паны паставілі перад Аляксандам умовы – князь павінен ўсе найважнейшыя справыразглядаць толькі з панамі-радай. Гэтыя патрабаванні былі замацаваныя Аляксанраму Прывілеі 1492 г. Яго асноўныя палажэнні ўтрымліваліся ў 33 артыкулах:
— падцвярджаліся прынцыпыранейшых вялікакняскіх прывілеяў;
— гарантавалася захаванненезалежнасці Княства;
— было юрыдычна аформленамесца Рады ў сістэме дзяржаўнага кіравання, вызначыны яе правы;
— вялікі князь могразглядаць важнейшыя справы (абарона краіны, міжнародныя справы, выданне законаў,найважнейшыя судовыя справы) толькі разам з Радай, адмяняць гэтыя рашэнні князьне меў моцы;
— у выпадку адсутнасцікнязя на тэрыторыі княства (гэта адбывалася часта – вялікі князь часта быў і каралёмпольскім) Рада самастойна вырашала пытанні кіравання дзяржавай;
— былі акрэслены прынцыпы,па якім асобы прызначаліся на дзяржаўныя пасады і пазбаўляліся іх.
У 1501 г. Аляксандавыбралі на пасаду караля Польшчы, гэтым аднавілася персанальная ўнія паміж дзяржавамі.Яе аднаўленне было замацавана Мельніцкім актам 1501 г. Палякі скарысталіся няўдачаміВкЛ у вайне з Масквой, таму па ўмовах Мельніцкага акта адмяняліся асобныя выбарывялікага князя ў Вільні, адзіным манархам павінен быць кароль, выбраны на агульнымсейме. Прадугледжвалася ўвядзенне агульнай грашовай сістэмы, правядзенне агульнайунутраннай і знешней палітыкі, але ў кожнай дзяржаве захоўваліся свае дзяржаўныяпасады. Разам з тым, Аляксандр вымушаны быў у Мельніцкім прывілеі 1501 г. устнавіцьвяршынства сената (польскіх магнатаў) над каралём. Гэтыя абодва акта былі часовайуступкай польскім магнатам. Першымі былі незадаволены феадалы княства, і ў 1505г. акт быў адменены сеймам ВкЛ, другім было незадаволена польскае шляхецтва, і прывілейадмянілі так сама ў 1505 г. на Радамскім сейме. Але Радамская канстытуцыя 1505 г.,якая атрымала назву “нічога новага” – nihil novi – не толькі скасавала ў ПольшчыМельніцкі прывілей, але і значна абмежавала ўладу караля. Фактычна ўлада ў Польшчыбыла аддадзена Пасольскай Ізбе – ці шляхце. З гэтага часу выключнае значэнне атрымалаправа liberum veto, якое паралізавала працу сеймаў. У той жа час у ВкЛ шляхта яшчэне атрымала такіх шырокіх правоў, улада ў княстве належыла панам-радзе, у складякой уваходзілі буйные феадалы – магнаты. Шляхта ВкЛ пачала барацьбу за ўраўнаваннесваіх правоў з магнатамі і шляхтай Польшчы.
Калі вялікі князьпаціху страчваў уладу, дзяржава пачала страчваць тэрыторыю. У 1492-1494 гг. адбыласявайна паміж Масквой і ВкЛ. У выніку яе княства страціла Вяземскае княста і часткуВярхоўскіх княстваў (па рацэ Вугра). Шлюб Аляксанра з Аленай, дачкой Івана III,не выратаваў княства ад далейшага наступлення Масквы. У 1500-1503 гг. пад час вайныз Масквой адбылася бітва на Вядрошы 1500 г., у якой пацярпеў паразу гетман КанстанцінАстрожскі. Маскоўскія войскі спусташылі значную частку беларускіх зямель княства.Па ўмовах перамір’я да Масквы адышлі значныя тэрыторыі на ўсходзе з гарадамі Чарнігавам,Гомелем, Бельскам, нават частка Мсціслаўскага княства. Адначасова на княства нападалікрымскія татары (даходзілі да Наваградка), што рабавалі гарады і вескі і ўводзіліна рабскія рынкі шматтысячныя палоны. Дзякуючы рашучасці і мужнасці Міхаіла Гланскага,што ўзначаліў 7-мі тысячнае войска беларускіх баяр, падчас чарговага нападу на беларускіяземлі, татарскае войска было ўшчэнт разбіта пад Клецкам у 1506 г., каля 40 тысячпалонных вызвалена. Пасля такой паразы татары на беларускія землі больш не заходзілі.
Пад час кіраванняАляксанда, Вялікае княства Літоўскае пачало страчваць свае тэрыторыі, у барацьбеза роль галоўнага збіральніка ўсходнеславянскіх зямель перамагае Масква. СупрацьстаяннеМасквы і Вільні будзе працягвацца некалькі стагоддзяў і ў выніку, так ці інакш,прывядзе да падзення ВкЛ. Адначасова паслабляецца вялікакняская ўлада, узрастаепалітычная роля феадалаў і шляхты, што з цягам часу прывядзе да росту міжусобіці анархіі ўнутры дзяржавы.
Малодшы брат АляксандраЖыгімонт I Стары (вялікі князь у 1506 – 1548 гг.) быў амаль адначасова выбраны івялікім князем і каралём, гэта захавала персанальную ўнію паміж ВкЛ і Польшчай.Аднак весці войны супраць Масквы княству прыйшлося аднаму. Жыгімонт паабяцаў феадаламкняства вярнуць землі, страчаныя ў дзвух папярэдніх войнах з Масквой. У адказ наяго ўльтыматум, маскоўскі князь Васіль III у 1507 г. пачаў ваенныя дзеянні (вайна1507-1508 гг.). Конныя маскоўскія атрады паспелі зайсці глыбока на тэрыторыю княства,пакуль было сабрана паспалітае рушэнне – войска ВкЛ. Тады маскоўскія войскі адышліназад. Другі этап вайны быў звязаны з мяцяжом Глінскіх 1508 г. Падставай да мяцежастала страта Глінскімі ўплыву на дзяржаўныя справы ў ВкЛ пасля абрання Жыгімонтавялікім князем. Калі пры Аляксандры Глінскі быў самай уплывовай асобай княства,то зараз яго адцясніў ваявода трокскі Ян Забярэзінскі. Да того, Глінскія былі прыхільнікамінезалежнасці ВкЛ, а Забярэзінскі выступаў за ўнію з Польшчай. Міхаіл Глінскі, ягобраты Іван і Васіль сабралі атрад паплечнікаў і выступілі супраць вялікакняскайулады. Асноўныя мэты мяцежа – аднавіць асабістую ўладу, узмацніць незалежнасць княстваад Польшчы. Выступленнем Глінскіх скарысталіся крымскі хан Менглі-Гірэй і маскоўскікнязь Васіль ІІІ. З апошнім Міхаіл Глінскі заключыў пагадненне аб сумесных дзеяннях.Глінскі абапіраўся на свае вялікія ўладанні з цэнтрамі ў Мазыры і Тураве, але беларускаебаярства не падтрымала братоў. Сумесныя дзеянні з рускай арміяй не мелі поспеху(не ўдалося захапіць Мінск). Мяцеж не меў поспеху, але дзякуючы яму Васіль ІІІ заключыўз Жыгімонтам спрыяльны для сябе “вечны мір” (1508 г.). Згодна з ім за Масквой замацоўвалісяўсе землі, захопленыя раней, Глінскія атрымалі права ад’ехаць на службу ў Маскву,абодвы бакі дамовіліся разам выступаць супраць крымскіх татар.
“Вечны мір” хуткаскончыўся, новая вайна Масквы і ВкЛ распачалася ў 1512 г. (вайна 1512-1522 гг.).Галоўнай мэтай Масквы быў захоп Смаленска і ўсходніх беларускіх земляў. Масква правялазначную дыпламатычную падрыхтоўку да вайны, была створана кааліцыя з СвяшчэннайРымскай імперыяй і некаторых еўрапейскіх краін супраць Польшчы і ВкЛ. Таму пачатаквайны для Масквы быў удалы, у жніўні 1514 г. яе армія захапіла Смаленск і сталахутка прадвігацца на беларускія землі. Наступленне было спынена 8 снежня 1514 г.у выніку пераможнай для ВкЛ Аршанскай бітвы (войскам ВкЛ кіраваў гетман КанстанцінАстрожскі). Але Астрожскі не здолеў адабраць захоплены Смаленск. Вайна прыняла зацяжныхарактар, маскоўскія атрады разбуралі беларускія тэрыторыі, войска ВкЛ асаджаларускія гарады. Спроба заключыць мір у 1517 г. правалілася, і толькі ў 1522 г. падпісаліперамір’е на 5 год. Смаленск заставаўся за Масквой, а ў ВкЛ заставаўся вялікі “маскоўскіпалон”.
Наступная вайна зМасквой (1534-1537 гг.) была распачата Вялікім княствам пасля смерці Васіля ІІІз надзеяй вярнуць страчаныя тэрыторыі. Але ўрад малалетняга Івана IV добра падрыхтаваўсяда нападу. Наступленне войска ВкЛ было адбіта, за княствам застаўся толькі захопленыў ліпені 1535 г. Гомель. Маскоўскае войска паваявала Падзвінне і Падняпроў’е, асобныяатрады даходзілі да Браслава і Наваградка. На полацкай зямлі маскоўскія ваяводыпабудавалі замкі Завалач і Себеж, якія войска княства ўзяць не змагло. Бакі замірылісяў 1537 г. на наступных умовах: за ВкЛ заставаўся Гомель з прылеглай тэрыторыяй,за Масквой – Себеж і Завалоч. У іншым мяжа не змянялася.
Больш паспяхова шлабарацьба супраць крымскіх татар. У 1524 і 1545 гг. войска княства бралі штурмамтурэцкую крэпасць Ачакаў, а ў 1527 г. на Украіне ў Альшаніцкай бітве былі ўшчэнтразбітыя татарскія атрады. У гэтых падзеях актыўны ўдзел прымалі казацкія загоны.Яны былі створаны па загаду Жыгімонта з казакаў Запарожскай Сечы для абароны паўднёвыхмежаў дзяржавы.
Ва ўнутранай палітыцыкароль і вялікі князь спрабавалі ўзмацніць дзяржаўную ўладу, вярнуць некаторыя дзяржаўныямаёнткі, правесці ваенную і грашовую рэформы, але гэтыя намаганні вызвалі рэзкуюнезадаволенасць феадалаў, а ў Польшчы, нават, пачаўся мяцеж – так званая “курынаявайна” 1537 г., у выніку якой польская шляхта поўнасцю была ўраўняна ў правах змагнатамі. Гэта стала прыкладам і для шляхты ВкЛ, якая такіх праў пакуль не мела.
Відавочных поспехаўдасягнула ў княстве развіццё розных відаў права. Таму ў 1520-я гг. была праведзенасістэматызацыя і кадыфікацыя права ВкЛ, што мела вынікам выданне Статута ВкЛ у 1529г. Па сутнасці, з выданнем Статута была праведзена судовая рэформа. Некаторыя прынцыпысудовага права па Статуту 1529 г.:
— абвяшчалася адзінстваправа на тэрыторыі княства;
— абвяшчаўся прыярытэтпісанага права над звычаёвым;
— уводзіўся прынцыппублічнасці адпраўлення правасуддзя, роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачанагана адваката;
— ніхто не можа адказвацьза злачынства, зробленае іншай асобай;
— пакаранне можа быцьустанолена толькі па суду.
Але гэтыя прынцыпыдатычыліся галоўным чынам толькі феадалаў, бяспраў’е простых людзей толькі ўзмацнілася.
Адначасова з прыняццемСтатута, ў 1529 г. вялікім князем быў выбраны малалетні сын Жыгімонта І Сторога– Жыгімонт ІІ Аўгуст. Але ўладу ў княстве ён атрымаў значна пазней – толькі ў 1544г. Значную ролю ў гэтай перадачы ўлады па спадчыне адыграла жонка Жыгімонта Старога– Бона Сфорца.

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Вялікае княства Літоўскае,Рускае і Жамойцкае было феадальнай манархіяй, дзе феадалам было забяспечана прававалодання залежным насельніцтвам – сялянамі. Насельніцтва княства падзялялася надзве вялікія групы – феадалаў-землеўласнікаў і феадальна-залежнае насельніцтва.Насельніцтва падзялялася на саслоўі – шляхту, мяшчан, духавенства і сялян.
Феадалы (шляхта) –гэта найбольш прывілеяваная частка насельніцтва, яе моц апіралася на выключнае прававалодання зямлёй. Гэтае саслоўе не было аднародным. Вялікімі багаццямі валодалібылые ўдзельныя князі (Рурыкавічы, Рагвалодавічы, Альгердавічы) і некаторыя баяры,што ўзвысіліся пры папярэдніх вялікіх князях. Гэтыя феадалы стварылі праслойку магнатаў– найбольш уплывовых асоб ў княстве, што займалі галоўныя дзяржаўныя пасады ў княстве.Астатнія феадалы – нашчадкі баяр – на працягу XVI ст. сталі звацца шляхтай. Кансалідацыігэтага саслоўя паспрыяла ўзвышэнне ролі сейма ў дзяржаўным кіраванні, у паседжанняхякога прымалі ўдзел выбранцы з шляхты кожнага павета і ваяводства.
Саслоўе сялян да сярэдзіныXVI ст. так сама было неаднародным. Асабіста свабодные заможные сяляне, што выконваліваенную службу (зваліся баярамі, баярамі путнымі, баярамі панцырнымі ці баяраміслугамі) па статусу былі найбольш набліжаны да дробнай шляхты. Але разам з імі існавалішматлікія катэгорыі феадальна-залежнага сялянства. Прававое становішча сялян – гэтапоўная палітычная бяспраўнасць, абмежаваная грамадзянская праваздольнасць, павышанаякрымінальная адказнасць. Па сутнасці, сяляне існавалі для забеспячэння патрэб феадалаўі дзяржавы.
Мяшчане – жыхары гарадоў,падзяляліся на тры групы згодна маёмаснаму становішчу. Вярхі складалі заможныя купцыі цэхмайстры, яны часта валодалі зямельнай маёмасцю, што набліжала гарадскі набілітэтда шляхты. Сярэднюю групу складалі дробныя гандляры і рамеснікі. Часта яны валодалінерухомай маёмасцю ў горадзе і маглі ўдзельнічаць у працы органаў гарадскога самакіравання.Ніжэйшая група – чэляднікі, вучні, “чорныя людзі” не мелі аніякіх праў.
Прававое становішчамяшчан залежыла ад таго, у якім горадзе яны пражывалі. Значнымі правамі карысталісяжыхары Вільні, Полацка, Бярэсця, Мінска і іншых буйных дзяржаўных гарадоў з правамна самакіраванне і даравальнымі ільготнымі граматамі. Меньшымі правамі валодаліжыхары мястэчак і гарадоў, што не мелі права на самакіраванне. Жыхары прыватнаўласніцкіхгарадоў з’яўляліся феадальна залежным насельніцтвам.
Духавенства не змаглоўтварыць адзіную карпаратыўную грамаду. Да таго было некалькі ўмоў. Крыніцамі папаўненнясаслоўя былі – феадальнае асяроддзе, мяшчанства, заможнае асабіста свабоднае сялянства.Да таго, на тэрыторыі княства дзейнічалі прадстаўнікі некалькіх рэлігій – каталіцтва,праваслаўя, уніяцтва (з 1596 г.), пратэстанцкіх цэркваў, было яўрэйскае і магаметанскаедухавенства. Часта духавенства прызнавала ўладу замежных царкоўных устаноў, штонаносіла шкоду дзяржаўным інтарэсам княства.
Сталіца дзяржавы –гэта галоўны горад, дзе месціліся органы дзяржаўнага кіравання, рэзідэнцыя кіраўнікадзяржавы – вялікага князя. Тут збіраліся агульнадзяржаўныя вальныя сеймы. З 1323г. сталіцай Вялікага княства Літоўскага Гедымін абраў Вільню (крывіцкае паселішчаКрывы горад) на рацэ Віліі. З цягам часу Вільня стала адным з буйнейшых горадоўва Ўсходняй Еўропе. Па некаторых звестках, нсельніцтва Вільні ў XVI ст. было пераважнабеларускім, праваслаўным.
Герб дзяржавы – “Пагоня”– летапісы ўзгадваюць пад 1270-1290-я гг., часцей за ўсё звязваюць з асобай Віценя.Спачатку гэта быў асабісты герб вялікага князя, пазней ён стаў гербам дзяржавы.Статут 1566 г. юрыдычна замацаваў “Пагоню” як дзяржаўны герб ВкЛ. Кожнае ваяводстваі павет павінны былі мець пячатку з “Пагоней”. Дзяржаўны герб меў наступны выгляд– на шчыце барочнай формы пурпуровага колеру ў сярэдзіне месціўся белы коннік змячом і шчытом.
На працягу XIV-XVIIстст. беларуская, а дакладней, старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнаймовы ВкЛ. На ёй былі выдадзены галоўныя законы княства – Судзебнік 1468 г., усетры Статуты ВкЛ, вялася Метрыка Вялікага княства Літоўскага. На беларускай мовевялося справаводства ў гарадскіх магістратах, земскіх і замкавых судах, яна выкарыстоўваласяпры правядзенні рэвізій і інвентарызацый не толькі на тэрыторыі Беларусі, але іна ўласна літоўскай тэрыторыі. Пасля заключэння Люблінскай уніі ўмовы для далейшагаразвіцця беларускай мовы як мовы дзяржаўнай, значна пагоршыліся. Справаводства паступовапераводзілася на польскую мову. Спецыяльнай сеймавай пастановай 1696 г. беларускаямова была забаронена для ўжывання ў справаводстве на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
4.1 Цэнтральныя органы ўлады
 
Вялікі князь (гаспадар,кароль) – кіраўнік дзяржавы, кіраўнік выканаўча-распараджальнай дзейнасцю вышэйшыхдзяржаўных органаў, кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі, галоўнакамандуючы ўзброенымісіламі княства. За яго подпісам і дзяржаўнай пячаткай выдаваліся заканадаўчыя актыкняства. Згодна склаўшайся традыцыі, выбіраўся феадаламі княства, спачатку выбарыпраходзілі ў межах Рады (паны-рада), пазней, з XVI ст. на агульнадзяржаўным сейме.Галоўнымі абавязкамі гаспадара былі:
— абарона дзяржавы;
— падтрымка парадкуўнутры дзяржавы;
— ажыццяўленне вышэйшагасуда;
— кіраўніцтва адміністратыўнымапаратам дзяржавы;
— ажыццяўленне міжнародныхстасункаў;
— распрацоўка і выданнезаконаў.
Для забеспячэння патрэбгаспадара існавалі асабістыя княскія двары і маёнткі, якімі распараджаўся сам гаспадарі дзяржаўныя эканоміі, даходы з якіх гаспадар накіроўваў па згодзе з Радай. Такоестановішча ўзнікла пасля 1492 г., калі вялікі князь вымушаны быў падзяліцца часткайпаўнамоцтваў з панамі-радай, без згоды якіх ён не меў права прынімаць рашэнні івыдаваць законы. У той жа час Рада ў адсутнасць гаспадара магла вырашаць любое пытанне.Калі ўлічваць, што вялікія князі сумяшчалі яшчэ і пасаду караля польскага, то янычаста адсутнічалі ў княстве. Таму роля Рады ў кіраванні была вельмі значнай.
Рада ВкЛ (паны-рада)– спачатку дапаможны орган пры вялікім князе (князь мог не параіцца і прыняць рашэнне),а з 1492 г. – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВкЛ. Склад Рады не быў вызначаныстрога, у яе ўваходзіла 30-40 важнейшых асоб княства. Сярод іх – усе каталіцкіябіскупы, вышэйшыя дзяржаўныя чыны, усе ваяводы і каштэляны, некаторыя старасты іасобныя феадалы з роду Альгердавічаў ці Рурыкавічаў. На паседжанні Рады маглі запрашаццаіншыя асобы – ураджэнцы ВкЛ хрысціянскага веравызнання. У поўным складзе Рада збіраласярэдка, часцей за ўсё пытанні вырашалісь старэйшымі раднымі панамі – вышэйшымі дзяржаўнымічынамі, ваяводай Віленскім і Трокскім, біскупам Віленскім. Пытанні, што належылікампетэнцыі Рады:
— выбары гаспадараВкЛ;
— кантроль дзейнасцігаспадара;
— ажыццяўленне міжнародныхадносін;
— кіраўніцтва вышэйшымімясцовымі і дзяржаўнымі органамі кіравання;
— прызначэнне на дзяржаўныяпасады;
— абмеркаванне і прыняццезаконаў;
— ажыццяўлення вышэйшагасуда.
Апошнія функцыі Радаажыццяўляла разам з вялікім князем, а так сама па ўсім пытанням яна магла склікацьсейм.
Сейм (сойм) – з’ездпрывілеяванага саслоўя – шляхты ВкЛ. Мог збірацца па рапараджэнню вялікага князяці Рады. На сеймавых паседжаннях маглі прымаць удзел вялікі князь, Рада ўсім складам,усе службовыя асобы дзяржаўнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і праваслаўныя(з 1596 г. – уніяцкія) епіскапы і настаяцелі манастыроў, а так сама кожны шляхціц.Апошнія не вельмі шанавалі сеймавыя паседжанні, таму ў 1512 г. Жыгімонт І Старывыдаў загад, па якому кожны павет абавязаны быў выбіраць 2 дэлегатаў – “паслоў”ад мясцовай шляхты. Збіраліся сеймы па меры патрэбы, а з сярэдзіны XVI ст. – разу два гады. Былі вызначаны гарады, дзе збіраліся сеймы – Вільня, Гродна, Слонім,Бярэсце. Пытанні, што датычыліся кампетэнцыі сейма, строга вызначыны не былі. Гэтазалежыла ад таго, якую праграму рыхтаваў гаспадар ці Рада, яны рыхтавалі і праектырашэнняў сейма – ухвалы, статуты, а з XVII ст. – канстытуцыі. Часцей за ўсё сеймывырашалі наступныя пытанні:
— выбары князя (элекцыйныяі каранацыйныя сеймы);
— пытанні аб вайнеці міры;
— збор і памер падаткаўна ваенныя патрэбы;
— вырашалі міжнародныясправы;
— прымалі законы;
— ажыццяўлялі судпа крымінальнай справе – дзяржаўнай здрадзе;
— прымалі хадайніцтвыпавятовай шляхты.
Па сутнасці, галоўнуюролю на паседжаннях сеймаў мела Рада і магнаты, яны вырашалі, якую пастанову прымесейм.
4.2 Вышэйшыя асобы
 
Маршалак земскі з’яўляўсяахоўнікам этыкету і парадку пры двары гаспадара. Меў важныя функцыі: старшынстваваўна сеймавых паседжаннях і ў Радзе, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады. Ён жа кіраваўпрыёмам паслоў, прасіцеляў са скаргамі, судзіў за злачынствы, здзейсненые пад часправядзення сеймаў. Меў намеснка – маршалка дворнага.
Гетман найвышэйшыкіраваў усімі ўзброенымі сіламі дзяржавы. У ваенных абставінах і пад час паходаўмеў шырокія паўнамоцтвы – нават мог пакараць падначаленых смерцю без суда. Меў намеснікаў– гетмана дворнага і гетмана польнага, што ўзначальвалі частку войска.
Канцлер у ВкЛ кіраваўдзяржаўнай канцылярыей, наглядаў за дакладнасцю вядзення Метрыкі – дзяржаўнага архіва,храніў дзяржаўную пячатку ВкЛ і ставіў подпіс пад законамі, без гэтага законы немелі моцы. Намеснік канцлера – падканцлер – прымаў удзел у падрыхтоўке законаў,кіраваў юрыдычнай службай канцылярыі.
Падскарбі земскі –хавальнік дзяржаўнай казны (скарба). Заведаваў даходамі і расходамі дзяржавы; захоўваўдзяржаўныя рэгаліі – скіпетр, меч, сцяг, шапку Гедыміна; распараджаўся ваенныміпрыпасамі (арсеналам ВкЛ), а з сярэдзіны XVI ст. займаўся кіраваннем дзяржаўнайзямельнай маёмасцю. Яго намеснік – падскарбі дворны – захоўваў дварцовую казну вялікагакнязя, яго асабістыя каштоўнасці і грошы. Дапамагалі падскарбіям шматлікія служачые– скарбнікі, ключнікі, мытнікі, дзяржаўцы, цівуны.
Гаспадарчыя дваранеі ўраднікі выконвалі даручэнні князя і Рады (праводзілі рэвізіі, выконвалі пастановыдзяржаўных органаў і судоў). Непасрэдна кіраваў імі маршалак дворны.
На важнейшыя дзяржаўныяпасады прызначаліся прадстаўнікі знатных родаў ВкЛ вялікім князем са згоды Рады,вельмі часта пасады займалі прадстаўнікі беларускіх знатных родаў, як праваслаўных,так і каталіцкіх. Сярод іх – Астрожскія, Пацы, Хадкевічы, Глінскія, Сапегі, Кішкі,Тышкевічы, Чартарыйскія, Радзівілы, Іллінічы, Валовічы, Друцкія, Зяновічы і інш.
4.3 Органы мясцовага кіравання
 
Вялікае княства Літоўскаебыло федэратыўнай дзяржавай, розныя часткі яе мелі розную ступень падпарадкаванасціцэнтру. Так, Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы мелі спецыяльные граматы,дзе агаворваліся значныя правы на самактраванне. Таму наглядалася разнастайнасцьу правах і абавязках некаторых пасад, асабліва на ўзроўне ваяводства.
Ваявода – кіраўнікадміністрацыйных, гаспадарчых, ваенных і часткі судовых органаў на тэрыторыі ваяводства.Прызначаўся князем і Радай (у Полацкім і Віцебскім ваяводствах – са згоды мясцовагабаярства) пажыццёва. Усе ваяводы былі членамі Рады і Сейма, дзе абаранялі інтарэсываяводства. Абавязкі ваяводы: падтрыманне парадку; кіраванне дзяржаўнай і вялікікняскаймаёмасцю ў ваяводстве (наглядаў за зборам падаткаў); арганізацыя ўзброеных сіл ваяводства;ажыццяўленне суда ў гродскім (замкавым) судзе. У Полацку і Віцебску ваявода абавязаныбыў раіцца з мясцовымі феадаламі.
Другоў па рангу асобайў ваяводстве быў каштэлян – камандуючы ўзброенымі сіламі замка ваяводы і апалчэнняваеннаабавязаных ваяводства. Ён так сама быў членам Рады і Сейма.
Намеснікам ваяводыбыў падваявода. Ён кіраваў канцылярыяй, сведчыў дакументы, старшынстваваў у гродскім(замкавым) судзе.
На ніжэйшай ступеністаялі ключнік (збор падаткаў), канюшы (гадоўля коней для войска), гараднічы (камендантзамка). Усе гэтыя пасады мелі права займаць толькі феадалы і толькі ўраджэнцы княства,а ў некаторых ваяводствах і паветах (Віцебскае і Полацкае) – толькі з мясцовай знаці.
На чале адміністрацыіпавета стаяў стараста, абавязкі яго былі падобныя на абавязкі ваяводы. Прызначаўсяён князем і Радай пажыццёва, з цягам часу гэта пасада стала больш ганаровай, былакрыніцай даходу для яе ўладальніка. Непасрэднае кіраўніцтва павятовай адміністрацыяўправодзіў падстараста.
Дапамагалі старасцеі падстарасце павятовы маршалак, ён старшынстваваў на павятовых сейміках і кіраваўпавятовым апалчэннем. Сцяганосцам павятовага апалчэння быў харужы.
На ніжэйшай ступенізнаходзіліся дзяржаўцы (раней зваліся цівунамі), што кіравалі асобнымі дзяржаўнымімаёнткамі.
У ваяводствах і паветахправодзіліся мясцовыя (ваяводскія ці павятовыя) сеймікі, што маглі вырашаць розныяпытанні з жыцця ваяводства ці павета. На сейміках прысутнічалі ўсе кіруючыя асобыі ўсе жадаючыя шляхцічы тэрытарыяльнай адзінкі. Галоўная роля сеймікаў – гэта выбар2-ух паслоў на агульнадзяржаўны (вальны) сейм і выпрацоўка для іх інструкцый і хадайніцтваўперад урадам. На сойміках слухалі справаздачы послоў аб сеймах, выбіралі судзейі прызначалі на пасады мясцовага кіравання.
Сістэма органаў мясцовагакіравання складвалася паралельна ўладкаванню адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелуВкЛ. Доўгі час княства не мела аднолькавага падзелу. У склад ВкЛ уваходзілі ўдзельныякняствы, што кіраваліся сваімі княскімі дынастыямі, намесніцтвы (ліквідаваныя ўдзельныякняствы, што кіраваліся вялікакняжаскімі намеснікамі). Яны ўтваралі каля 20 судова-адміністрацыйныхакруг, межы іх дакладна вызначаны не былі (XV – першая палова XVI стст.). Паступоваўдзельныя княствы ліквідаваліся, расла колькасць намесніцтваў. У 1413 г. былі заснаваныпершые ваяводствы – Віленскае і Трокскае. Пасля Гарадзельскай уніі ВкЛ стала пераймацьпрынцыпы тэрытарыяльнага падзелу, што існаваў у Польшы. Вялікія намесніцтвы сталізвацца ваяводствамі, маленькія – паветамі ці стараствамі. У 1504 г. ваяводствамстала Полацкае намесніцтва, у 1507 – Наваградскае, у 1508 г. – Віцебскае. Канчатковападзел на ваяводствы і паветы быў праведзены пад час адміністрацыйнай рэформы 1565-1566гг. У выніку яе апошнія ўдзельныя княствы (Слуцкае, Друцкае, Лукомскае) былі ліквідаваны.ВкЛ было падзелена на ваяводствы: Берасцейскае, Віленскае, Віцебскае, Мінскае, Мсціслаўскае,Наваградскае, Полацкае і Трокскае. У склад ваяводстваў уваходзіла 30 паветаў, 16з іх – на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Такі падзел быў замацаваны ў Статуце ВкЛ1588 г. і захоўваўся да канца існавання дзяржавы.

4.4 Гарадское самакіраванне
 
У XIV-XVIII стст.на Беларусі стала пашырацца так званае Магдэбурскае права – права на самакіраваннегарадоў. Гэта было вынікам развіцця гараской гаспадаркі і жаданнем вялікіх князеймець гарады ў саюзніках у супрацьстаянні з феадаламі княства. Кожны горад атрымліваўсваю грамату. Ступень свабод, што прадастаўляліся гарадам, была розная. Агульнымбыло: мяшчане вызваляліся з-пад адміністратыўнай і судовай улады ваявод і стараст,замест феадальных павіннасцяў уводзіўся адзіны дзяржаўны грашовы падатак на горад.У горадзе ствараліся органы самакіравання і суды.
На чале гарадскойадміністрацыі і суда стаяў войт. Яго прызначаў гаспадар з Радай з ліку феадалаўці знатных гараджан. Функцыі войта: падтрыманне парадку ў горадзе; вызначэнне правілаўгандлю; адстойванне інтарэсаў гараджан перад урадам і феадаламі; збор падаткаў;ажыццяўленне правасуддзя разам з іншымі членамі самакіравання. Дапамагаў войту ягонамеснік, лен-войт.
Памошнікі войта –бурмістры – маглі выбірацца гараджанамі, прызначацца войтам. Бурмістры вырашалібягучыя пытанні гарадскога жыцця – наглядалі за гандлем, рамеснікамі, займалісядобраўпарадкаваннем горада, гарадскімі ўмацаваннямі, вартавай службай, ажыццяўляліправасуддзе па дробных справах.
Гарадская рада (магістрат)выбіралася мяшчанамі ці прызначалася войтам. Яна вызначала агульны напрамак развіццягарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, зборампадаткаў з насельніцтва, кантралявала гарадскія расходы, ажыццяўляла суд з войтамі бурмістрамі.
Войтаўска-лаўнічысуд (лава) займалася разглядам крымінальных і грамадзянскіх спаў гараджан. Складаўсяз войта, лен-войта, лаўнікаў – асоб, выбраных з мяшчан.
На першым этапе распаўсюджаннясамакіравання значную ролю меў агульны сход мяшчан (сейм, веча, капа). На ім слухалісправаздачы бурмістраў, складалі скаргі ў урад, вызначалі памеры збору сродкаў нагарадскія патрэбы, маглі змясціць некаторых асоб самакіравання. Паступова роля сходазмяншалася, нават сярэдняе мяшчанства адхілялася ад удзела ў кіраванні горадам.Уся паўната ўлады ў гарадах належыла найбольш багатым і ўплывовым купцам-госцямі цэхмайстрам – кіраўнікам рамесных цэхаў.
4.5 Эвалюцыя судовай сістэмы
 
У ВкЛ да XVI ст. склалісядзве судовыя сістэмы. Адна – гэта агульныя суды для ўсяго насельніцтва княства,што абапіраліся на нормы звычаёвага права і новыя законы. Другая сістэма – гэтасуды для асобных груп насельніцтва – суды саслоўныя (толькі для шляхты), суды царкоўныя,асобныя для сялян, татар, яўрэяў і інш.
Вышэшым суддзёй удзяржаве быў вялікі князь, вышэйшай судовай інстанцыяй – вялікакняжаскі ці гаспадарскісуд. Паступова ён зліўся з судом Рады, а з 1581 г. – паўнамоцтвы вышэйшага судаперададзены Галоўнаму Трыбуналу ВкЛ. У кампетэнцыі гаспадарскага суда былі дзяржаўныязлачынствы, скаргі на вышэйшых асоб дзяржавы, іскі інтарэсаў казны, пытанні прыналежнасціда шляхты, справыз замежнымі гасцямі. Зясядацелямі былі гаспадар і радныя паны,у залежнасці ад справы – ад 2 да 20.
У адсутнасць князяпаўнамоцтвы суда не пераглядаліся.
Да вышэйшых судовыхустаноў адносіўся соймавы суд у складзе гаспадара, радных паноў і 8 дэпутатаў сейма.Разглядаліся злачынствы, здзейсненыя пад час правядзення сейма.
Вышэйшай судовай установайбыў камісарскі суд, што разглядаў спрэчкі аб межах феадальных і дзяржаўных зямельныхуладанняў. Справы разглядаліся на месцы камісарамі, якіх прызначаў вялікі князьз Радай.
Пасля Люблінскай уніі,з мэтай ўмацаваць дзяржаўны суверэнітэт княства, у 1581 г. быў арганізаваны ГалоўныТрыбунал ВкЛ – вышэйшая апеляцыйная судовая ўстанова княства. У склад Трыбуналаўваходзілі выбарныя суддзі з ліку шляхціцаў, ураджэнцаў княства, валодаўшых зямельныміўладаннямі, меўшых адукацыю і знаёмых з мясцовым звычаёвым правам. Судовыя сесііпраходзілі ў Вільне, Мінску і Навагрудку. Рашэнні Трыбунала перагляду не падлягалі.
4.6 Мясцовыя суды
 
Усесаслоўным судому ваяводстве, павеце ці старастве быў гродскі (замкавы) суд. Ен разглядаў самаешырокае кола пытанняў, што датычыліся як феадалаў, так і сялян, мяшчан. У складсуда ўваходзілі кіраўнік тэрытарыяльнай адзінкі, члены мясцовай рады, суддзі і пісары.Рашэнні суда заносілі ў спецыяльныя актавыя кнігі.
Земскі павятовы судствораны ў першай палове XVI ст., аформлены канчаткова Статутам 1588 г. Разглядаўсправы ад праве ўладання маёнткамі. У склад суда ўваходзілі выбарныя суддзі, абраныяз мясцовых шляхціцаў, адукаваных, што валодалі маёмасцю і ведалі права. Так упершынюсуд быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання. Гэта стала пачаткам падзелуўлад.
Падкаморскі суд разглядаўсправы аб межах феадальных землеўладанняў у павеце. Галоўны суддзя – падкаморы прызначаўсягаспадаром з ліку кандыдатаў, абраных на павятовых сейміках. Гэты суд так сама дзейнічаўнезалежна ад органаў мясцовай ўлады.
Разам з новымі ўстановаміпрацягвалі дзейнічаць старажытныя суды. Простыя людзі – сяляне – маглі сабраць копнысуд. У склад суда ўваходзілі копныя мужы і копныя старцы (домаўладальнікі) і прадстаўнікдзяржавы. Копны суд захаваўся са старажытных часоў і арыентаваўся на звычаёвае права.Кампетэнцыя яго не была акрэслена, ён мог разглядаць любыя справы, што датычылісяпростых людзей, пры гэтым суд быў і следчай і судовай установай. Па гарачых слядахвінаватага маглі пакараць смерцю. Пастановы суда не абскарджваліся.
Разам са станаўленнемсудовай сістэмы развіваліся прававыя нормы. Выключнай з’явай стала выданне вялікімкнязем Казімірам ў 1468 г. Судзебніка. Упершыню было ўведзена адзінства прававыхнормаў на ўсёй тэрыторыі княства, уведзены прынцып індывідуалізацыі пакарання (абмяжоўваласяадказнасць дзяцей і жонкі за злачынствы мужа), а так сама прынцып неадваротнасціпакарання (раней злачынца мог адкупіцца).
Новы этап эвалюцыізаканадаўства звязаны з выданнем Статутаў ВкЛ, у якіх права было сістэматызаванаі кадыфікавана.
Першы Статут ВкЛ 1529г. быў складзены на базе звычаёвага права беларускіх зямель і раней выданых прівіляў(нормы пісанага права). Упершыню было праведзена размежаванне права па асобным галінам.Па сутнасці, Статуты – гэта зборнікі законаў і кодэксаў (усяго – 13 раздзелаў).У Статуце была дакладна вызначана працэдура судаводства, памеры пошлін і ўмовы ўдзелуадвакатаў у судовых паседжаннях. Усе людзі павінны былі судзіцца згодна са Статутам.
Далейшае развіцценормы феадальнага права атрымалі ў другім Статуце ВкЛ, што пачаў дзейнічаць у 1566г. Вяршыня развіцця права ў ВкЛ – гэта Статут 1588 г. Яго стваральнікі – канцлерАстафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега, насуперак Люблінскай уніі, мелі мэтай захаваннедзяржаўнага суверэнітэту княства. Статут утрымліваў прынцыпы права, уласцівыя нараджаўшамусяграмадству новага часу. Сярод гэтых прынцыпаў – абмежаванне ўлады гаспадара; раздзяленнеўлад; прыярытэт дзяржаўнага суверэнітэту; панаванне, вяршынство закону. Статут 1588г. быў надрукаваны, што зрабіла немагчымым унясенне змяненняў у яго тэкст. Нормыправа былі так дакладна распрацаваны, што гэты збор законаў меў юрыдычную сілу натэрыторыі Беларусі да пачатку XIX ст. Адначасова ў Статуце абараняў інтарэсы буйныхі сярэдніх феадалаў і канчаткова запрыгоніў сялян.
4.7 Вайсковая справа
 
Вайсковая справа грунтаваласяна страражытным абавязку абароны сваёй зямлі. Адначасова ваенная справа была галоўнымабавязкам шляхты, з іх жа на карысць дзяржавы маглі браць толькі адзін від падаткаў– сярэбршчызну – на вайну. Акрамя таго, існавала катэгорыя сялян-баяраў, што таксама неслі ваенныю службу. Войска, што складалася са шляхетскага апалчэння, зваласяпаспалітае рушэнне.
З цягам часу з’явілісяновыя віды зброі, змянілася тактыка вядзення боя, патрабаваліся прафесіяналы ў вайсковайсправе. У войску ВкЛ з’явіліся пастаянныя атрады, вельмі часта выкарыстоўвалісянаёмнікі з еўрапейскіх краін. Адным з першых дакументаў вайсковага права стала Вайсковаяўства 1511 г. Далейшае развіццё і кадыфікацыя ваеннага права адносіцца да выданняСтатутаў ВкЛ.

5. Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV – першай паловеXVI ст.
 
Сельскагаспадарчаявытворчасць
У XIII – першай паловеXVI стст. на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці – зямля. Змяняюццаформы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі сялян, як і раней, застаюццаземляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі – борніцтва, паляванне,рыбалоўства.
Прылады земляробчайпрацы – драўляная двурогая саха, плуг, барана – па форме заставаліся нязменныміна працягу стагоддзяў, стала толькі больш жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі– нарогі – ў сахі).
Агратэхніка – двухполлеі архаічнае трохполле змянялася рэгулярным трохполлем, якое стала пераважаць у XIVст. У паўднёвых і лясістых раенах працягвалі існаваць прымітыўныя сістэмы земляробстваў выглядзе падсекі.
Асноўная сельскагаспадарчаякультура – жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках – сам4-5. Гэта было каля чатырох цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволівялікіх межах. Акрамя жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры– лён, каноплі. Прысядзібныя агароды – неад’емная частка сялянскай, а так сама імяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю, часнок,бабы, гарох, зеляніку.
Жывелагадоўля. З умацаваннемворнага земляробства ўзрастала гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавайсілы на захадзе Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе – коней. Але акрамягэтай функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае земляробстваз жывелагадоўляй – гэта ўгнаенне, якое павялічвала ўраджайнасць. Дробная жывёлаі птушка вырошчваліся для харчавання і атрымання сыравіны для хатніх промыслаў ірамяства: свінні, авечкі, козы, гусі, куры і г.д… Жывёлагадоўля давала так самамяса і малочныя прадукты. Значную ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрываліпаляванне, рыбалоўства, бортніцтва.
Не гледзячы на роствагі рамяства ў гаспадарке краіны, сялянская гаспадарка па-ранейшаму мела натуральныхарактар. Амаль усё неабходнае для жыцця – прылады працы, посуд, тканіна, адзенне,абутак – выраблялася ў сям’і.
Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
Сялянскі двор – “дым”– гэта звычайная сям’я, радзей — некалькі сем’яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёлу,прылады працы, зямлю, якою “дым” карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага права.Дым з’яўляўся адзінкай падаткаабкладання.
Сялянская гаспадаркаў XVI ст. – гэта складаны гаспадарчы комплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыяпабудовы – гумны, клеці, пуні, хлявы; неабходны для працы інвентар – бароны, калесы,косы, сані, сохі, сякеры і г.д. Зямля кожнай гаспадарке надавалася з боку феадала,уласніка зямлі, яна перадавалася па спадчыне. Сяляне не мелі права перадаваць зямлюў пастаяннае ці часовае ўладанне, закладваць ці прадаваць яе іншым асобам без дазволупана.
У сярэднім на дымпрыпадала 10,6 га розных угоддзяў.
Асноўныя формы сялянскіхугоддзяў – ворыва і сенакосы. Былі яшчэ і агульныя ўгоддзі, што належылі абшчыне:выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя ўваходы.
У сялян гаспадаркамела комплексны характар: на першым месцы стаяла раслінаводства, з ім цесна звязанажывелагадоўля. Промысламі і хатнім рамеством займаліся ва ўсіх гаспадарках, алебольш там, дзе панская гаспадарка развівалася больш марудна і не перайшла да стадыіфальварка (паўднева-ўсходні рэгіен).
Павіннасці сялян змянялісяпа меры развіцця феадальных адносін.
Даніна – найстаражытнейшайформай феадальнай рэнты, што набыла форму натуральнага аброку. “Дзякло” – гэта данінажытам, пшаніцай, аўсом, сенам; “мезлева” – гэта даніна мясам, яйкамі, прадуктамібортніцтва і палявання.
Паншчына ці адпрацовачнаярэнта – асноўная форма павіннасці (з XV — XVI стст.). патрабавала замацавання селянінана зямлі, з сярэдзіны XV ст. уводзіліся заканадаўчыя абмежаванні, а ў XVI ст. сялянезапрыгоньваюцца.
Грашовы аброк шырокараспаўсюдзіўся ў XV ст. – гэта чынш. Гэта было вынікам развіцця таварна-грашовыхадносін, уцягваннем у іх дзяржаўных і феадальных маёнткаў.
Акрамя абавязкаў уадносінах да свайго гаспадара сяляне павінны былі таксама працаваць на карысць дзяржавы:будаваць і рамантаваць замкі, дарогі, масты («бярэма павозавае», «падарожчына»,«згоны»), удзельнічаць у зборах грошай на ваенныя патрэбы і г.д. Такіяабавязкі небылі пастаяннымі і рэгламентаванымі.
Катэгорыі сялян
Па характару эканамічныхадносін з феадалам сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: долнікаў, даннікаў, людзейцяглых, асадных, агароднікаў, слуг і інш.
Даннікі (людзі данныя)– сяляне, што выконвалі феадальную рэнту ў выглядзе даніны прадукцыяй асабістайгаспадаркі – збожжам, медам, футрам і інш. Адзінкай абкладання служыў дым. Дольнікі– асобная група даннікаў, што павінны былі выплочваць даніну памерам у 1/4 ураджаю.Яны ўдзельнічалі ў талоках, выконваюць шматлікія павіннасці, уносяць грашовы плацеж– баброўшчыну. Гэтыя катэгорыі былі найбольш распаўсюджаны на Падзвінні і Падняпроўі,дзе існавала пагроза ваенных нападаў. У іншых рэгіенах з развіццем унутранага ізнешняга гандлю дольнікаў пераводзілі на чынш ці наншчыну.
Людзі цяглыя асноўнуюпавіннасць – паншчыну выконвалі на зямлі феадала. Яны павінны былі прымаць удзелў сезонных работах – талоках, гвалтах – сумесных работах па зборы ўраджаю, на сенажаці,будаўніцтве дарог, замкаў і інш. Цяглыя таксама плацілі натуральны аброк аўсом,сенам, хатняй птушкай і яйкамі, невялікі чынш, неслі фурманкавую (давалі падводы)і вартаўнічую (ахоўвалі маёмасць гаспадара) павіннасці.
Асаднае сялянства(кунічныя, чыншавікі) мела асноўную павіннасць – чынш да 30 літоўскіх грошаў, таксамаадпрацоўвалі на працягу года 12 талок і гвалты.
Агароднікамі станавілісязбяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, ад якіх гаспадар імкнуўся атрымаць большыдаход і саджаў на невялікі кавалак зямлі, звычайна ў тры моргі (морг – зямельнаямера, прыкладна 0,71 га). Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну – адзін дзеньу тыдзень, а іх жонкі – шэсць дзён летам.
Сяляне-слугі падзялялісяна тых, хто:
— займаўся каняводствам(конюхі);
— промысламі (асочнікі,баброўнікі, бортнікі, рыбаловы, стральцы);
— рамяством (бондары,ганчары, кавалі, цесляры);
— выконваў адміністрацыйна-гаспадарчыяфункцыі (гуменнікі, сотнікі, старцы);
— прыслужваў панам(кухары, аддзверныя);
— нес вайсковую цікур’ерскую службу (баяры панцырныя, путныя, слугі-баяры).
На ніжэйшай ступеністаялі кутнікі, халупнікі, каморнікі, людзі лёзныя, гультаі. Халупнікі мелі хату-халупу,не мелі ворнай зямлі, нярэдка і агарода. Кутнікі і каморнікі жылі ў чужых хатах(здымалі кут ці камору). Яны жылі працай па найме ў сёлах і гарадах.
Па характару асабістайзалежнасці сяляне на працягу доўгага часу падзяляліся на: людзей пахожых ці вольных;непахожых ці отчычаў; чэлядзь нявольную ці рабоў; закупаў. Асноўная прыкмета – наяўнасцьці адсутнасць волі.
Пахожыя сяляне магліпераходзіць ад аднаго феадала да другога, толькі ўвосень, пасля заканчэння палявыхработ, са згоды гаспадара і пасля таго, як будуць выкананы ўсе павіннасці. Магчымасцьзахоўвалася да XVI ст.
Непахожыя людзі жыліна адным месцы і выконвалі павіннасці па спадчыне (атчызныя людзі), а таксама тыясяляне, якія дзесяць гадоў пражылі на зямлі ўладальніка маёнтка. Ім забараняласяправа пераходу. Каралася ўкрывальніцтва беглых сялян.
Чэлядзь нявольнаязнаходзілася ў поўнай асабістай уласнасці феадалаў. Гэта катэгорыя мела пачатакад былога хатняга рабства. Зямельных надзелаў не мела, абслугоўвала дваровую гаспадарку.Маглі атрымаць волю ў тым выпадку, калі феадал у галодны год выганяў чаляднікаў(Статут ВкЛ 1588 г.).
Закупы (так сама ірадовічы) знаходзіліся ў часовай няволі. Яны бралі пазыку (купу) у гаспадара цізаключалі з ім дагавор (рад). Гэтыя людзі страчвалі асабістую волю, калі не выконвалідагавор ці не выплачвалі пазыку.
Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
Вярхоўным уласнікамусіх зямель ВкЛ намінальна лічыўся вялікі князь. Але па сваей прыналежнасці земліпадзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці(ворныя землі былі ў асабістым карыстанні сялян, астатнія выкарыстоўваліся калектыўна)і гаспадарскія двары (належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго адміністрацыяй ізабяспечвалі княжацкі двор і казну ўсім неабходным). Дзяржаўныя землі пераважаліна ўсходзе.
Духоўнае землеўладаннеразвівалася ў выглядзе ўладанняў карпаратыўных феадалаў – манастыроў, епіскапстваў,капітулаў і інш. Асабліва хутка раслі ўладанні каталіцкай царквы.
Формы феадальнагаземлеўладання – вотчына, купля, залог. Шляхі росту феадальнага землеўладання ў XV-XVIстст.: вялікакняжацкія падараванні, падараванні з боку буйных феадалаў васалам ціцаркве, купля-продаж, залога (застава) і інш.
Правы і прывілеі феадалаўна зямлю паступова заканадаўча афармляліся (агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413,1434, 1447 гг., Статуты ВкЛ 1529, 1566, 1588 гг.), пашыраўся падатковы і судовыімунітэт шляхты. У 1434 г. – з іх адмянілі дзякла, у 1447 г. – скасавалі дзяржаўныграшовы падатак. У 1559 г. – адменена мыта з прадукцыі шляхетскіх маенткаў, штошла на экспарт. Як вынік – замацоўваюцца эканамічныя пазіцыі феадалаў.
Але гэтае саслоўене было аднародным: буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасціземлеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у той час дробныя феадалы,якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81% ад калькасцісаслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду.
Панская гаспадарка
Панская гаспадаркавялася пры “дварах” – адміністратыўна-гаспадарчых цэнтрах уладанняў. Да сярэдзіныXV ст. мела выключна натуральны характар. Асаблівасці: актыўнае выкарыстоўваннепрацы чэлядзі нявольнай, адносна невялікія зямельныя ўгоддзі пры двары. З другойпаловы XVI ст., калі пашырыліся сувязі са знешнім рынкам, панская гаспадарка быларэарганізавана ў фальварак. Фальварак – арыентаваная на продаж прадукцыі шматгаліноваятаварная гаспадарка, у якой вядучае месца належыла вытворчасці збожжа. З рэарганізацыяйпанскай гаспадаркі значна пашырылася панская запашка, у асноўным за кошт сялянскіхнадзелаў. Павялічылася доля паншчыны ў сялянскіх адработках, цяглавая сіла і інвентарвыкарыстоўваліся сялянскія.
Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускіягарады
У XIII – першай паловеXVII ст. у ВкЛ інтэнсіўна ішоў працэс урбанізацыі – засноўваліся новыя гарады, раслонасельніцтва старых цэнтраў. На 1500 г. у ВкЛ налічвалася 83 горада, да 1600 г.было да 530 гарадскіх пасяленняў. Спецыяльнай граматай вялікі князь Казімір у 1444г. вызначыў 15 лепшых гарадоў княства, сярод якіх былі гарады ўкраінскія, рускія,літоўскія і беларускія (апошніх – большая палова). Першае месца сярод беларускіхгарадоў займаў Полацк, у якім налічвалася на сярэдзіну XVI ст. каля 50 тыс. жыхароў.Іншыя гарады, за рэдкім выключэннем, былі невялікага памеру з 1-3 тыс. насельніцтва,якое займалася як рамяством, гандлем, так і сельскагаспадарчай працай.
З развіццем рынкуў XV ст. роля гарадоў расце. Як і ў Еўропе, адбываецца бурнае развіццё рамеснайвытворчасці. Прычынай гэтага быў рост прадукцыйнасці сельскагаспадарчай працы іпрыбавачнага прадукту, што дазваляла пракарміць значную частку насельніцтва, незвязаную з сельскагаспадарчай вытворчасцю; феадалы, а таксама заможныя сяляне імкнулісякупляць добра вырабленыя прылады працы, прадметы быту, што ў сваю чаргу спрыялапавялічэнню вытворчасці сельскагаспадарчай працы.
У гэты перыяд рамеснікіканцэнтруюцца ў мястэчках (невялікіх паселішчах гарадскога тыпу) і гарадах. Развіццёрамяства спрыяла іх росту і росквіту.
На Беларусі былі шырокараспаўсюджаны розныя віды рамёстваў. Апрацоўка металаў набыла шырокую спецыялізацыю(не менш 25 прафесій, у тым ліку кавалі, слесары, кацельшчыкі, меднікі, лудзільшчыкі,бляхары і інш.). Асобай прафесіяй быў выраб зброі. Сыравіна – балотная руда. Руднізвычайна знаходзіліся ў сельскай мясцовасці, у іх існаваў падзел працы, яны ўяўлялісабой пачаткі мануфактуры. Каштоўныя металы завозілася на Беларусь з Заходняй Еўропы,часткова з Усходу. Ювеліры працавалі перш за ўсё на феадалаў і царкву, рабілі ззолата і серабра ўпрыгажэнні, пераплёты царкоўных кніг. Ювелірам-гравільшчыкам забараняласявыязджаць з княства ў Еўропу.
Апрацоўка дрэва (былода 27 прафесій). Вырабляліся асноўныя часткі плугоў, сох, лапаты, вёслы, граблі,а таксама пасуд і іншы інвентар. 3 дрэва будавалі жыллё, гаспадарчыя памяшканні,павозкі, караблі. Дрэваматэрыялы і вырабы з дрэва вывозіліся на экспарт.
Ганчарства. Ганчарныявырабы карысталіся вялікім попытам, цэны на іх былі адносна невялікія. Акрамя пасуды,часта аздобленай зялёнай палівай, у XV-XVI стст. значна пашырылася вытворчасць цэглы,чарапіцы, кафлі, што было выклікана павелічэннем будаўніцтва крэпасцяў, замкаў,ратуш, культавых пабудоў.
Апрацоўка скур: гарбарнае,рымарнае, шавецкае, кушнерскае рамёствы. У гарбарнай вытворчасці да сярэдзіны XVIIст. было каля 25 прафесій. Скура і замша карысталіся попытам на ўнутраным і на знешнімрынку, вывозіліся ў Польшчу і Заходнюю Еўропу.
Ткацкая справа. Ткацтвамз воўны, льну займаліся не толькі рамеснікі, але і сяляне і гараджане для сваіхпатрэб. 3 мясцовых тканін краўцы шылі аддзенне. Шаўцы пад канец XV ст. пачалі вырабляцьабутак з цвёрдай падэшвай і абцасам.
У другой палове XVIст. большая частка насельніцтва беларускіх гарадоў займалася рамяством. Дакументынагадваюць больш за 100 прафесій і спецыяльнасцяў, у тым ліку: півавары, мяснікі,муляры, скрыннікі, рэзнікі і інш. У пачатку XVII ст. колькасць рамесных прафесійі спецыяльнасцяў падвоілася. Асноўнай стала работа не на заказ, а на продаж. 3’яўляеццаасоба скупшчыка, што арганізуець рэгулярны гандаль.
З другой паловы XVIст. рамеснікі аб’ядноўваюцца ў цэхі (брацтвы). Цэхі аб’ядноўвалі рамеснікаў аднаговеравызнання. Яны прымалі рамеснікаў адной ці некалькіх сумежных спецыяльнасцяўі абаранялі іх ад канкурэнцыі з боку прышлых сельскіх і іншагародніх рамеснікаў.Не прынятым у цэх “пакутнікам” ці “партачам” забаранялася займацца рамяством у горадзе.Звычайна гэта катэгорыя рамеснікаў вырабляла рэчы больш нізкай якасці, чым патрабаваласяцэхам, прадавала іх больш танна.
У склад цэха ўваходзілакаля 60-100 чалавек. На вышэйшай прыступцы стаялі майстры. Яны мелі ва ўласнасціпрылады працы і майстэрні, дасканала валодалі прафесіяй. З іх ліку на год выбіраўсякіраўнік цэха – стараста, ці цэхмістр. Чаляднікі («таварышы», «пахолкі»)працавалі ў якасці падручных у майстроў. Яны прайшлі курс навучання, але не мелісваіх прылад працы і не атрымалі статусу майстра. Вучні майстроў зваліся хлопцамі,у доме майстра былі ў якасці прыслугі, бясплатных і бяспраўных работнікаў. Тэрмінвучнёўства ў розных рамёствах быў ад трох да пяці гадоў. Потым чаляднік тры – чатырыгады працаваў у майстра, і яшчэ паўтара – тры гады вандраваў па іншых гарадах. Паслявяртання з вандроўкі чаляднік з дазволу сходу майстроў рабіў “шэдэўр” – складануюрэч, каб падцвердзіць сваю кваліфікацыю. Пасля экзамену і шыкоўнага застолля чэляднікпераводзіўся ў майстры. Пад час ваенных дзеянняў цэх пераўтвараўся ў узброены атрад,абараняў адведзены яму кавалак гарадскіх умацаванняў.
У адзначаны час убуйнейшых гарадах колькасць цахоў хутка павялічвалася да некалькіх дзесяткаў. УМінску на сярэдзіну XVII ст. было 9, у Слуцку – 17, у Магілеве – 21, у Брэсце –14 цахоў.
Гандаль
Прыкметы развіццягандлю да сярэдзіны XVII ст.:
1. Складваецца сістэмагандлевых устаноў. Наладжваецца пастаянны гандаль па гарадах у лавах і крамах. Кожнытыдзень у мястэчках і гарадах праходзілі таргі (пераважалі аптовыя і дробнааптовыяаперацыі) і ў буйных гарадах кожны год праводзіліся адна-дзве ярмаркі, дзе шырокабылі прадстаўлены замежныя купцы і разам з гандлем у розніцу праводзіліся буйныяаптовыя аперацыя.
2. Ідзе працэсс аб’яднаннягандлевага люду. Адначасова з рамеснікамі пачалі ствараць свае аб’яднанні (брацтвыці гільдыі) купцы. Яны атрымлівалі гандлевыя прывілеі – іншагароднім купцам забараняласявесці разнічны гандаль і рабіць закупкі па навакольным вескам.
3. XVI ст. вызначаеццапераходам мясцовага гандлю на больш высокую прыступку. Рэгулярны мясцовы абмен горад-вескадапаўняецца рэгулярнымі адносінамі на ўзроўню розных рэгіёнаў краіны. Трывалымігандлевымі сувязямі былі звязаны Смаленск, Віцебск, Полацак. Цесна былі звязаныгарады поўдню Беларусі, а так сама Пандяпроўе з Падзвіннем і центрам княства. Гэтыяадносіні стымулявалі будаўніцтва дарог-гасцінцаў. Самая вялікая звязвала Брэст,Мінск з Оршай і Смаленскам.
4. Садзейнічае ўнутраннамугандлю выразная спецыялізацыя рэгіёнаў. Слуцк спецыялізуецца на металаапрацоўке,Магілеў – на скарняжным рамястве, Гродна – на мылаварэнні і г.д.
5. Пашыраліся аб’ёмыэкспарту сельскагаспадарчай прадукцыі за мяжу. Галоўныя прадукты экспарту – збожжа,сала, воск, лес, скуры, смала, дзёгаць, лён, хмель, попел, пянька, радзей – рамесніцкіявырабы.
Імпарт складалі наступныятавары: жалеза, медзь, волава, свінец, вырабы з металу, зброя, сукно, перац, віна,соль.
У знешнім гандлі шырокаўдзельнічалі феадалы, яны мелі вызваленне ад мыта.
6. Значна пашырыўсяпасрэдніцкі гандаль расійскімі таварамі – воскам, футрам каштоўных жывёл.
У разглядаемы перыяд грошыамаль поўнасцю выцяснілі натуральны абмен. У пачатку перыяду нярэдка як грошы выкарыстоўвалісякаштоўныя футры ці прадаўгаватыя сярэбраныя зліткі – грыўны (ізгоі) – масай ад 100да 200 г.
У канцы XIV – пачатку XV ст.у ВкЛ устанаўліваецца адзіная агульнадзяржаўная грашова-вагавая сістэма, складзенаяна падставе полацка-віцебскай сістэмы. Яна мае выгляд: рубель (каля 180 г) = 100пражскім грошам = 1000 пенязям. Каля 1492 г. у Вільні пачаў працаваць дзяржаўныманетны двор, дзе друкаваліся паўгрошы, а пазней дынарыі. Да таго грашовая сістэмабыла заснавана на замежных грашовых адзінках.
У XIV ст. на тэрыторыі Беларусібыло больш за 40 гарадоў. У сярэдзіне XV ст. з пералічаных у прывілеі 15 найбольшбуйных гарадоў Вялікага княства Літоўскага сем знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі:Полацк, Віцебск, Слуцк, Мінск, Брэст, Гродна, Навагародак. Сюды трэба дадаць і Вільнюяк цэнтр фарміравання беларускай культуры і народнасці.
У XV ст. многія крэпасці,замкі і гаспадарчыя двары таксама набываюць рысы рамесных і гандлёвых цэнтраў (Койданава,Мір, Любча, Валожын і інш.) – узнікаюць, так званыя, мястэчкі. Мястэчкі ўзнікаліі на тэрыторыях ранейшых вёсак (Санькава, Магільнае, Мікалаеўшчына), на важных сухапутныхці рачных гандлёвых шляхах (Новы Свержан, Стоўбцы, Ярэмічы). У XVI ст. на тэрыторыіБеларусі ўжо было больш за 20 мястэчак.
У цэлым да сярэдзіны XVIIст. у Вялікім княстве Літоўскім налічвалася 757 гарадоў і мястэчак, з іх – 467 быліна тэрыторыі Беларусі. Большасць гарадоў і каля палавіны мястэчак належалі вялікамукнязю літоўскаму. Астатнія былі прыватнаўласніцкімі. Прыватнаму ўласніку магла належыцьчастка вольнага ці вялікакняжацкага горада з насельніцтвам. Гэтая частка мела статусюрыдыкі, яна не падпарадкоўвалася гарадскім ці княжацкім уладам.
Асноўнае насельніцтва гарадоўу гэты перыяд складалі беларусы – 80%. У іх таксама пражывалі літоўцы, палякі, немцы,з XIV-XV стст. – яўрэі і татары. Гараджане выконвалі павіннасці на карысць дзяржавыабо феадала: плацілі грашовыя подаці, выконвалі будаўнічыя і гаспадарчыя работы,пастаўлялі падводы (фурманкі) і г.д.
У адзначаны перыяд вялікакняскіягарады атрымліваюць права на самакіраванне – Магдэбурскае права. Першым яго атрымаўБрэст у 1390 г., потым Гродна – у 1391, Слуцк – у 1441, Полацк – у 1498, Мінск –у 1499, Віцебск – у 1597 і г.д. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымаліамаль што ўсе больш ці менш значныя гарады Беларусі. Устанаўленне самакіравання,нягледзячы на яго абмежаванні, паляпшала ўмовы рамеснай і гандлёвай дзейнасці, аслаблялафеадальную залежнасць гараджан, якія былі асабіста свабоднымі.
У XIV – першай палове XVIст. феадальная сістэма грамадскіх адносін на Беларусі канчаткова замацоўваецца ўзаканадаўчых актах. Галоўным сродкам вытворчасці і крыніцай грамадскага багаццястановіцца зямля, галоўным вытворцам матэрыяльных благ – замацаваны за ёю селянін.Адначасова фарміруюцца пачаткі новых формаў грамадскіх адносін – таварна-грашовыяадносіны, паступова зараджаюцца элементы рынку. Перадумовамі новых працэсаў сталааддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, гандлю ад рамяства. Усё гэта паступоварыхтавала падставы для складвання новых эканамічных адносін.

Спісвыкарыстаных крыніц
1. Хрестоматия по истории Белоруссиис древнейших времен до 1917 г. / Сост. А.П.Игнатенко, В.Н.Сидорцов. Мн.:Университетское, 1977. 472 с.
2. С. Ф. Шымуковіч Эканамічнаягісторыя Беларусі / С. Ф. Шымуковіч – Мн, 2001.
3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У6 т. Т. 1-5. Мінск, 1993, 1999.
4. Доўнар-Запольскі М.В. ГісторыяБеларусі / Пер. з рус. Т.М.Бутэвіч і інш.; Прадм. Дз.У.Карава,Я.І.Бараноўскага. Мн.: БелЭн, 1994. 510 с.
5. История Беларуси в документах иматериалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. Мн.: Амалфея, 2000. 672 с.
6. Мелешко В.И. Очерки аграрнойистории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII-XVIII вв.). Мн., 1975.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.