Реферат по предмету "Религия и мифология"


Крытыка рэлiгii ў еўрапейскай культуры

Крытыкарэлiгiiў еўрапейскай культуры

ЗМЕСТ
 
1. Вальнадумства і атэізм як з'явы культуры, іх сутнасць і прычыны ўзнікнення
2. Этапы развіцця вальнадумства і атэізму
3. Секулярызацыя
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1.Вальнадумства і атэізм як з'явы культуры, іх сутнасць і прычыны ўзнікнення
Рэлігія аказала іпрацягваее аказвацъ зараз вельмі істотны ўплыў на іншыя галіны культуры:мараль, філасофію, мастацтва, палітыку, права і г.д. Напрыклад, многія сюжэтылітаратуры і выяўленчага мастацтва ўзяты са свяшчэнных кніг той ці іншайрэлігіі, адной з важных галін архітэктуры з'яўляецца храмавае будаўніцтва,маральныя нормы, якімі зараз карыстаецца большасць насельніцтва Еўропы (наватняверуючыя), запазычаны з Бібліі ў грамадскім жыцці многіх азіяцкіх краінважную ролю адыгрываюць нормы мусульманскага права і г.д. Гэты ўплыў мог быцьне толькі станоўчым, але і адмоўным: дастаткова ўзгадаць канфілікты паміжхрысціянскай царквой і навукай у перыяд Новага часу, забарону ў ісламевыяўлення чалавека, праследаванні іншадумцаў, рэлігійныя войны. У сваю чаргуіншыя галіны культуры таксама аказвалі ўплыў на рэлігію. Напрыклад, рэлігійныяпалажэнні фарміраваліся ў паняццях той ці іншай філасофскай сістэмы, падуплывам зменаў у грамадстве развіваліся погляды царквы па сацыяльных і маральныхпытаннях, мянялася роля рэлігіі ў палітычым і прававым жыцці, з'яўляліся новыястылі ў царкоўнай архітэктуры і г.д.
Як вядома, не заўсёдыўзаемадзеянне рэлігіі з іншымі галінамі культуры адбывалася без канфліктаў. Уеўрапейскай культуры існуе доўгая традыцыя крытыкі рэлігіі, якая мела дзвеасноўныя формы: вальнадумства і атэізм. У апошнія два стагоддзі яны істотнапаўплывалі на развіццё рэлігіі і на рэлігійную сітуацыю ў свеце, таму мы іхразглядаем у нашым курсе.
Трэба падкрэсліцьумоўнасць саміх паняццяў «вальнадумства» і «атэізм». Тэрмін«вальнадумства» быў упершыню ўжыты англійскім філосафам А. Колінзам упрацы «Разважанні аб вальнадумстве» (1713 г.) для абазначэння вучэння, якое з рацыяналістычных пазіцый адмаўляе некаторыя рэлігійныядагматы і абрады і адстойвае незалежнасць розуму і навукі ад рэлігіі. У тыячасы рэлігія займала пануючыя пазіцыі, і тыя, хто па тых ці іншых прычынах незгаджаўся з яе палажэннямі, маглі лічыць, што яны мысляць самастойна,«вольна». Аднак ва ўмовах камуністычных рэжымаў, калі прымусованавязвалася атэістычная ідэалогія, менавіта веруючыя людзі мелі права называцьсябе вальнадумцамі, бо яны кіраваліся сваімі поглядамі, нягледзячы напраследаванні. Можа быць і рэлігійнае вальнадумства, калі людзі прытрымліваюццаіншай рэлігіі, чым пануючая ў дадзеным грамадстве.
Тэрмін «атэізм»паходзіць са Старажытнай Грэцыі (а – адмаўляльная часціца і theos – бог;дакладна перакладаецца як «бязбожжа»). Атэістамі ў антычнасціназывалі людзей, якія адмаўлялі багоў народных вераванняў. Напрыклад, у атэізмебыў абвінавачаны філосаф Анаксагор за сцвярджэнне, што Сонца – гэта не богАпалон, а вялікі раскалёны камень. У Рымскай імперыі за атэізм праследаваліхрысціян, бо яны адмаўляліся шанаваць афіцыйных багоў.
Мы будзем ужываць паняцці«вальнадумства» і «атэізм» у тым значэнні, якое заразпрынята ў рэлігіязнаўве. Вальнадумства – гэта адмаўленне асобных палажэнняў іабрадаў пануючай рэлігіі. Можа быць як рэлігійным, калі дагматы пануючайрэлігіі адмаўляюцца з пазіцый іншай рэлігіі, так і свецкім, калі адмаўленнеідзе з нерэлігійных пазіцый. У сучаснай Еўропе вальнадумства ў вышэйвызначанымсэнсе ў прынцыпе не можа быць, бо адсутнічае пануючая рэлігія, канстытуцыйнагарантавана свабода сумлення і ва ўмовах ідэалагічнага плюралізму чалавек можавыказваць любыя рэлігійныя альбо антырэлігійныя погляды. У заканадаўственекаторых мусульманскіх краін (Іран, Сірыя, Саудаўская Аравія і інш.) закрытыку веравучэння ісламу прадугледжана смяротнае пакаранне.
Ад вальнадумства трэба адрознівацьтую крытыку недахопаў царкоўнага жыцця, якая вядзецца самімі веруючымі.Напрыклад, Кірыла Тураўскі, сам з'яўляючыся епіскапам, пісаў пра манахаў, штояны вядуць амаральны вобраз жыцця.
Атэізм, у адрозненне адвальнадумства, свядома і паслядоўна адмаўляе рэлігію наогул. Яго вызначаюць яксістэму філасофскіх поглядаў, якія накіраваны на адмаўленне рэлігіі ісцвярджэнне алітэрнатыўнага ёй тыпу светаўспрымання. Філасофскі характаратэізму абумоўлены тым, што рэлігійныя палажэнні, супраць якіх ён выступае,прызначаны растлумачыць свет наогул, адпаведна іх адмаўленне і сцвярджэннеальтэрнатыўных поглядаў павінны абапірацца на ўсеагульную філасофскую карцінусвету. Атэізм у сучасным значэнні гэтага слова ўзнік у ХVШ ст. Першыміатэістамі былі французскія філосафы-асветнікі.
Вальнадумства і атэізмз'яўляюцца рэакцыяй на рэлігію, таму іх віды залежать, па-першае, ад спецыфікітых рэлігійннх палажэнняў, якія яны адмаўляюць, па-другое, ад характару тыхпазіцый, з якіх адбываецца адмаўленне.
Вылучаюцца наступныяасноўныя віды вальнадумства еўрапейскай культуры: скептыцызм, пантэізм, дэізм,антыклерыкалізм, нігілізм.
Скептыцызм ( грэч.skeptikos – разглядаючы) – выказванне сумнення ў тых рэлігійных палажэннях,якія пярэчаць розуму. Скептыцызм з'яўляўся асноўнай нормай вальнадумства ўстаражытным свеце і сярэднявеччы, калі рэлігія займала пануючыя пазіцыі ўграмадстве. Скептыкі былі веруючымі людзьмі, але яны, як правіла, імкнулісядаць рацыянальнае тлумачэнне тым палажэнням, з якімі былі нязгодны і тым самымразбуралі рэлігію, бо ў яе аснове ляжыць вера. Скептыцызм, калі ён даводзіццада свайго лагічнага канца, ператвараеца ў атэізм.
Пантэізм ( грэч. pan –усё, theos – бог) – абнаўленне бога як надсусветнага пачатку і атаясамленне ягоз прыродай, растварэнне бога ў прыродзе. Вылучаюць містычны і натуралістычныпантэізм. Формай вальнадумства з'яўляецца толькі апошні.
Дэіэм (ад лац. deus –бог) – рэлігійна-філасофскае вучэнне, згодна з якім бог, стварыўшы свет, ідаўшы законы яго развіцця, больш не прымае ніякага ўдзелу ў тых падзеях, якіяадбываюцца. Быў распаўсюджаны ў ХVШ ст. і супрацьстаяў як афіцыйнамухрысціянскаму веравуэнню, так і пантэізму і атэіэму. Дэізм быў цесна звязаны змеханістычным светапоглядам: бог тут выконваў функцыю неабходнай першапрычыны.Зараз дэізм як форма вальнадумства не існуе, але яго стыхійна прытрымліваюццамногія вучоныя, якія ў заканамернасці і ўпарадкаванасці свету бачаць доказбыцця яго Стваральніка.
Антыклерыкалізм (ад грэч.anti – супраць і лац. clericalis – царкоўны) – выступае супраць уплыву рэлігііна грамадcкае жыццё. Узнікае ў перыяд Адраджэння, але найбольшее развіццёатрымлівае ў ХVШ – ХІХ стст., што звязана з барацьбой буржуазіі супраць старойфеадальнай структуры грамадства, элементам якой была царква. Антыклерыкалізмвыступае за аддзяленне царквы ад дзяржавы, свецкі характар адукацыі, свабодусумлення, пазбаўленне духавенства сацыяльных прывілеяў, абмежаванне дзейнасціцарквы. У ХХ ст. антыклерыкалізм існаваў у тых краінах, дзе царква займалапануючыя пазіцыі, напрыклад, у Іспаніі. Зараз антыклерыкальныя настроі ёсць уПольшчы і Расіі, як рэакцыя на ўмяшальніцтва духавенства ў грамадскае жыццё.
Што тычыццаантыклерыкалізму ў мусульманскіх краінах, то ён можа адкрыта праяўляцца толькітам, дзе гэта не забаронена законам.
Нігілізм ( ад лац. nihil– нішто) – адмаўленне агульнапрынятых каштоўнасцяў, у тым ліку і рэлігійных.Асаблівае развіццё атрымаў у другой палове XIX – пачатку XX ст., як вынікасэнсавання крызісу еўрапейскай культуры. На штодзённым узроўні нігілізмпраяўляецца ў 6ездухоўнасці, адкрытым парушэнні агульнапрынятых маральныхнормаў, прагматычным стаўленні да жыцця і іншых людзей.
Як ужо казалася, зараз уеўрапейскай культуры, па прычыне адсутнасці пануючай рэлігіі, вальнадумства яктакога няма. Затое вельмі шырокае распаўсюджанне атрымала рэлігійнаяіндыферэнтнасць ( лац. indifferens --абыякавасць) – абыякавасць да тыхпытанняў, якія ўздымае рэлігія. На пазіцыях рэлігійнай індыферэнтнасці зараззнаходзіцца значная частка еўрапейскага грамадства. Яна не з'яўляецца цэльнымсветапоглядам, рэлігія не адмаўляецца, магчыма прызнанне нейкіх «вышэйшыхсіл», але чалавек у сваім жыцці не кіруецца рэлігійнымі нормамі. Напазіцыях рэлігійнай індыферэнтнасці знаходзіцца асноўная колькасць насельніцтванашай краіны.
Атэізм з'яўляеццафіласофскай теорыяй і ён падзяляецца на віды ў залежнасці ад таго, з якіхфіласофскіх пазіцый адмаўляецца рэлігія. Ёсць атэізм французскіхфілосафаў-асветнікаў, атэізм рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, атэізмЛ.Фейербаха, марксісцка-ленінскі атэізм, атэізм Ф.Ніцшэ, атэізмфілосафаў-экзістэнцыялістаў і г.д.
Прычыны ўзнікненнявальнадумства і атэізму з'яўляюцца самымі разнастайнымі. Усе яны, на нашпогляд, могуць разглядацца як вынік супярэчнасці паміж рэлігіяй і іншымігалінамі культуры. Напрыклад, у сярэднявеччы рэлігія давала агульную карцінусвету і ў нейкім сэнсе падмяняла сабой навуку. Калі ж у Новы час пачаларазвівацца вопытная навука, некаторыя яе палажэнні прыйші ў супярэчнасць зрэлігійнай карцінай свету. Гэта выклікала непрыманне гэтых палажэнняў з бокукаталіцкай царквы і, адпаведна, узнікненне ў адказ крытычнага стаўлення дарэлігіі. Калі ў царскай Расіі праваслаўе ператварылася ў частку дзяржаўнагаапарата і навязвалася, гэта выклікала антыклерыкалізм. Аднак, не заўсёдыпрычынай адмоўнага стаўлення да рэлігіі з'яўляюцца яе ўласныя недахопы.Напрыклад, у таталітарных рэжымах XX ст. праследавалася любое іншадумства, утым ліку і рэлігійнае.
2.Этапы развіццявальнадумства і атэізму
Вальнадумства і атэізм –гістарычныя з'явы. Іх узнікненне, віды і ўплыў у грамадстве абумоўлены шэрагамфактараў: сацыяльных, палітычных, эканамічных, маральных і г.д. Як і рэлігія,вальнадумства і атэізм з'яўляюцпа часткай канкрэтнай культурнай сітуацыі,адбываецца іх узаемадзеянне з іншымі галінамі культуры і паміж сабой. У цэлымназіраецца прагрэсіўнае развіццё вальнадумства і атэізму: іх аргументы робяццабольш абгрунтаванымі і сістэматтычнымі. Нягледзячы на гэта, істотнагаскарачэння колькасці прыхільнікаў рэлігіі не назіраецца. Калі ў 1928 г. няверуючымі і атэістамі лічылі сябе 13% насельніцтва Зямлі, дык у 2000 — прыкладна 14,5.Хаця, трэба адзначыць, што на самой справе людзей, якія абыякава ставяцца дарэлігіі значна больш, бо не ўсе тыя, хто называе сябе веруючымі, сапраўды імі з”яўляюцца,вельмі часта падобныя заявы — проста даніна традыцыі альбо модзе.
Вылучаюць неступныя этапыразвіцця вальнадумства і атэізму:
– вальнадумстваСтаражытнага свету;
– вальнадумства сярэдніхвякоў;
– вальнадумства і атэізмНовага часу;
– атэізм XX стагоддзя.
Кожны з гэтых этапаўхарактарызуецца канкрэтна-гістарычнымі ўмовамі развіцця культуры, уплывамрэлігіі ў грамадстве і інтэнсіўнасцю яе крытыкі з боку вальнадумства і атэізму.
ВальнадумстваСтаражытнага свету. Мяркуецца, што крытыка тых ці іншых рэлігійных палажэнняўіснавала вельмі даўно. Аднак першым пісьмовым творам вальнадумства, які да насдайшоў, з'яўляецца «Песня арфіста», створаная ў Егіпце ў канцы Ш тыс.да н.э. У ёй з яўна скептычных пазіцый крытыкуюцца распаўсюджаныя ўяўленні абзамагільным жыцці. Як вядома, старажытнаегіпецкая рэлігія была аптымістычнай угэтым пытанні і сцвярджала, што чалавек, калі ён выконваў прадпісаныя нормы,пасля смерці будзе весці шчаслівае жыццё ў царстве бога Азірыса. Невядомы жаўтар «Песні арфіста» выказвае ў гэтым сумненне: «Ніхто непрыходзіць адтуль, каб распавесці, што з імі, каб распавесці аб іх прабыванні,каб падбадзёрыць нашыя сэрцы». Адсюль робіцца выснова: ''Узвесяліся ж,пакуль ты жывы… Памнажай яшчэ больш сваю асалоду, не давай свайму сэрцу засмучацца.Кіруйся жаданнем і дабром тваім''.
Найбольш распрацавануйформу вальнадумства Старыжытнага свету набыло ў межах антычнай філасофіі. Уасноўным філосафы крытыкавалі сучасную ім рэлігію за антрапамарфізм ( грэч.qnthropos – чалавек, morphe – форма) – уяўленне багоў у выглядзе людзей іпрыпісванне ім чалавечых якасцяў і недахопаў. Асноўнымі крыніцамі па міфалогііСтаражытнай Грэцыі з'яўляюцца для нас паэмы Гамера. Ужо ў гэтых творах багімалююцца вельмі іранічна: яны напіваюцца і валяюцца ў непрытомнасці,падманваюць адзін аднага, займаюцца супружніцкімі здрадамі, лаюцца і б'юццапаміж сабой. Філосафы лічылі гэтае чыста чалавечымі ўяўленнямі, якія неадпавядаюць высокаму статусу багоў. Напрыклад, Ксенафан (каля 580 – 480 гг. дан.э.) пісаў, што людзі ўяўляюць багоў па свайму вобразу і падабенству: уэфіопаў багі маюць чорную скуру і прыплюснуты нос, у фракійцаў – блакітныя вочыі рудыя валасы. Філосаф іранізаваў, што калі б быкі і коні мелі рукі і маглімаляваць, яны б намалявалі багоў, падобнымі да сябе. Аднак ён выступаў менавітасупраць неадпаведнага ўяўлення аб багах ў народнай міфалогіі і сцвярджаў, штоёсць «Адзіны Бог, найвышэйшы сярод багоў і людзей, не падобны на смяротныхні выглядам, ні мысленнем.»
Стваральнік атамістычнайтэорыі Дэмакрыт (каля 460 – 370 гг. да н.э.) лічыў, што ўяўленні аб багах ународнай міфалогіі маюць дзве крыніцы: па-першае, гэта вобразы, якія чалавекатрымлівае ў сне, і якія, як правіла, даюць скажоныя ўяўленні аб багах;па-другое, у якасці багоў людзі сталі шанаваць тыя прыродныя з'явы, якіх яныпалохаліся (навальніцы, маланкі, зацменняў Сонца).
Страх лічыў прычынайрэлігіі таксама і Эпікур (341 – 270 гг. да н.э.). Ён разглядаў рэлігію яквялікае зло для чалавека, бо яна ўносіць у душы людзей разгубленасць і трывогу,пазбаўляе іх шчасця. Эпікур лічыў, што богі знаходзяцца па-за межамі нашагасвету і не цікавяцца справамі людзей, таму трэба жыць так, як быццам бы багоўняма.
Рымскі паэт і філосаф ЦітЛукрэцый Кар (каля 99 – 55 гг. да н.э.) у сваей паэме «Аб прыродзерэчаў» адмаўляў уяўленні аб творцы свету. Прырода жыве па сваіх уласныхзаконах, існуе вялікая колькасць светаў, якія складаюцца з атамаў. Крыніцайўзнікнення рэлігіі Лукрэцый лічыў няведанне прыроды рэчаў.
Вальнадумства сярэдніхвякоў. У гэты перыяд у Еўропе панавала хрысціянская царква.У яе межахажыццяўляўся амаль увесь духоўны лад жыцця і даваліся адказы на асноўныяпраблемы светапогляду.
Само хрысціянства ўзніклаў Рымскай імперыі ва ўмовах ганенняў, і першыя хрысціяне выступалі за свабодусумлення. Заняўшы пануючае становішча ў еўрапейскім грамадстве, хрысціянскаяцарква сама пачынае праследаваць іншадумцаў, прычым гэтыя праследванні былібольш сістэматычнымі, чым у перыяд антычнасці, і вальнадумства магло праяўляццатолькі ў выглядзе некаторых тэндэнцый.
Адной з праяўвальнадумства ў перыяд сярэдніх вякоў была канцэпцыя падвойнай ісціны. Самымвядомым з яе аўтараў з'яўляецца арабскі філосаф Ібн Рушд (Авероэс) (1126 –1198). Ён сцвярджаў, што тэалогія і філасофія незалежны адна ад адной ідасягаюць ісціны рознымі шляхамі, прычым ісціннае ў філасофіі можа супярэчыцьісціннаму ў тэалогіі і наадварот. Ібн Рушд лічыў, што ў рэшце рэшт развіццё ітэалогіі, і філасофіі павінна прывесці чалавека да Бога, аднак тэорыя падвойнайісціны абгрунтоўвала права філосафаў на самастойныя даследаванні, незалежныя адрэлігійных палажэнняў.
Ідэі Ібн Рушда быліпадтрыманы нідэрландскім філосафам Сігерам Брабантскім (каля 1235 – каля 1282гг.), кіраўніком школы авераістаў у Парыжскім універсітэце. Ён таксаманастойваў на незалежнасці шляхоў даследавання філасофіі і тэалогіі. Прызнаючыіснаванне Бога, як першапрычыны ўсяго, Сігер сцвярджаў, што свет«сувечны» Богу, Бог не свабодны ў сваім стаўленні да свету іпадпарадкоўваецца ім жа самім створаным заканамернасцям. Ён адмаўляў магчымасцьбоскага ўмяшальніцтва ў лёсы людзей, цуды і замагільнае пакаранне, а таму лічыўмалітвы непатрэбным. Каталіцкая царква асудзіла погляды Сігера Брабантскага,яго выклікалі ў Рым на суд інквізіцыі, дзе пад час следства ён быў забіты сваімсакратаром.
Канчатковы выгляд вучэннюаб падвойнай ісціне надаў англійскі філосаф Уільям Акам (каля І285 – І349). Ёнвыступаў за раздзяленне галінаў філасофіі і тэалогіі, бо лічыў, што дагматырэлігіі ў сілу іх звышнатуральнага паходжання тычацца не розуму, а веры і волі.Акам выступаў супраць прэтэнэій пап на свецкую ўладу і адстойваў прынцып«евангельскай беднасці», чым аказаў моцны ўплыў на фарміраванне ідэйРэфармацыі.
Французскі філосаф П'ерАбеляр (1079 – 1142) у сваім творы «Так і не» падверграцыяналістычнаму аналізу змест Бібліі, твораў Айцоў Царквы і знайшоў тамзначную колькасць супярэчлівых палажэнняў. Сам Абедяр сцвярджаў, што ягонаядзейнасць накіравана на ўзмацненне веры. Аднак ён лічыў, што вера фарміруеццана аснове разумення, тым самым розум быў пастаўлены ім на першае месца. ВучэннеАбеляра двойчы асуджалася каталіцкай царквой.
Адной з формвальнадумства ў сярэднявеччы быў антыклерыкалізм, а таксама крытыка недахопаўцаркоўнага жыцця. У творах народнага фальклору духавенства абвінавачвалася ўсквапнасці, крывадушнасці, падмане, парушэнні нормаў хрысціянскай маралі.
За гэта ж крытыкаваліцаркву і мысліцелі сярэднявечча. Так Джон Уінкліф у сваёй кнізе «Трактатаб багахульстве» абвінаваціў каталіцкае духавенства ў тым, што яно сваіміпаводзінамі ганьбіць хрысціянства: папы, кардыналы і епіскапы «рабуюцьнарод шяхам падману..., яшчэ горш, чым злодзеі».
У ХП-ХШ стст. у ЗаходняйЕўропе было распаўсюджана вучэнне аб «трох падманшчыках», згодна зякім іудаізм, хрысціянства і іслам не дадзены людзям у выніку звышнатуральнагаадкрыцця, а створаны адпаведна Маісеем, Хрыстом і Мухамедам для падману народу.
Антыклерыкалізм быўістотным элементам народных ерасяў, якія з'яўляліся адной з формаў сацыяльнагапратэсту. Як правіла, царква крытыкавалася за яе багацце, ігнараванне патрэбпростых людзей, служэнне інтарэсам пануючых колаў грамадства.
У ХІV – ХV стст. уНоўгарадзе, Пскове, Маскве існавала антыцаркоўная апазіцыя, куды ўваходзілі ўасноўным прадстаўнікі пасадскага насельніцтва. Яны адмаўлялі царкоўнуюіерархію, асуджалі папоў за карысталюбства і крывадушнасць.
Рэзка крытыкаваліправаслаўную царкву вядомыя рускія вальнадумцы ХVІ ст. Мацвей Башкін і ФядосКасы. Яны адмаўлялі дагмат аб Тройцы, асуджалі запрыгоньванне сялян. За сваёвальнадумства Башкін па рашэнню царкоўнага сабора 1553 года быў навечна сасланыў манастыр. Фядос Касы ўцёк з ВКЛ і аказаў моцны ўплыў на погляды беларускіхантытрынітарыяў. Галоўным ў ягоным вучэнні была рацыяналістычная крытыкахрысціянскіх дагматаў і нормаў царкоўнага жыцця. Фядос Касы сцвярджаў, штодухавенства, царква і манастыры павінны быць ліквідаваны, называў манахаў іпапоў дармаедамі, якія жывуць за кошт народа.
Вальнадумства і атэізмАдраджэння і Новага часу былі абумоўлены зменамі ў еўрапейскай культуры гэтагаперыяду. Паступова пануючыя пазіцыі ў грамадстве займае буржуазія, палітычныя іэканамічныя інтарэсы якой сутыкнуліся з інтарэсамі царквы як аднаго зфеадальных інстытутаў. Па гэтай прычыне ўзмацняюцца антыцаркоўныя тэндэнцыі ўеўрапейскай культуры, якія ў канцы Новага часу робяцца надзвычай моцнымі.
Для вальнадумства іатэізму Адраджэння і Новага часу характэрны наступныя рысы:
1.Апора на дасягненні ўпрыродазнаўчых навуках і тэхніцы, якія мелі сапраўдны рэвалюцыйны херактар.Узнікае і развіваецца кнігадрукаванне, у прамысловасці і сельскай гаспадарцыўсё больш шырока выкарыстоўваюцца розныя механізмы, ствараюцца новыя сродкіперамяшчэння і сувязі. Адкрываюцца новыя кантыненты, дагэтуль невядомыяеўрапейцам, і яны знаёмяцца з рэлігіямі іншых народаў. Інтэнсіўна развіваюццатакія навукі як матэматыка, фізіка, біялогія, геаграфія. Паступова ўеўрапейскай культуры рэлігійная карціна свету замяняецца навуковай.
2.Сувязь зантыфеадальнымі і антыманархічнымі рэвалюцыйнымі рухамі. Рэлігія ў гэты перыядразглядаецца як кансерватыўная і рэакцыйная сіла, якая служыць інтарэсампануючых класаў і супраціўляецца грамадскаму прагрэсу. У ходзе буржуазныхрэвалюцый, як правіла, адбываецца канфіскацыя значнай часткі царкоўнаймаёмасці, духавенства пазбаўляецца сваіх былых прывілеяў і падвяргаецца ганенням.
3.Наступальны характар іразнастайнасць формаў. Крытыка рэлігіі ўсё больш узмацняецца і вядзецца з самыхрозных пазіцый: філасофскіх, навуковых сацыяльных і г.д. У гэты перыяддзейнічае цэлы шэраг вядомых вальнадумцаў і атэістаў.
Джардана Бруна (1548 –І600) зрабіў з геліацэнтрычнай тэорыі Каперніка выснову аб бязмежнасці Сусветуі існаванні мноства светаў. Бруна стаяў на пазіцыях пантэізму і сцвярджаў, штоБог і прырода – гэта адно і тое ж, тым самым адмаўляў хрысціянскі дагмат у абБогу-Творцы. Таксама ён адмаўляў Тройцу, неўміручасць душы, пекла і рай,крытыкаваў хрысціянскія абрады. Адным з першых Бруна выступіў супраць тэорыіпадвойнай ісціны і сцвярджаў, што ёсць толькі адна ісціна – навуковая. Існуючыярэлігіі ён лічыў крыніцай парокаў і варожасці паміж людзьмі. За свае поглядыДжардана Бруна быў спалены не вогнішчы.
Нідэрландскі філосафБенедыкт Спіноза (1632-1677) паклаў пачатак навуковай крытыцы Бібліі.Аналізуючы Тору, ён выявіў у ёй вельмі шмат супярэчнасцяў і прыйшоў да высновы,што яна не вынік боскага адкрыцця, а чыста чалавечы твор, напісаны розныміаўтарамі на працягу доўгага перыяду часу. Спіноза стаяў на пантэістычныхпазіцыях. Ён называў прыроду Богам і лічыў яе адзінай асновай усіх рэчаў.Крыніцамі ўзнікнення рэлігіі Спіноза лічыў падман і страх, але сцвярджаў, шторэлігія неабходна ў якасці інструмента выхавання народных мас.
Прадстаўнікомвальнадумства на Беларусі з'яўляецца адзін з лідэраў антытрынітарызму СымонБудны. Ён аналізаваў Біблію і хрысціянскае веравучэнне з рацыяналістычныхпазіцый і адмаўляў усе іх палажэнні, якія, на яго погляд, супярэчаць розуму: абТройцы, неўміручасці душы, існаванні пекла і раю, цудах. Хрыста ён лічыў проставысокамаральным чалавекам. Будны выступаў за верацярпімасць, рэзка асуджаўпадзеі Варфаламееўскай ночы і расправу Кальвіна над Серветам. Сучаснае ямудухавенства ён крытыкаваў за крывадушнасць і амаралізм.
Казімір Лышчынскі (1634 –1683) стаяў на паслядоўна атэістычных пазіцыях. У сваёй працы «Абнеіснаванні Бога» ён назваў Бога хімерай, створанай чалавекам. Лышчынскіадмаўляў усе палажэнні хрысціянскага веравучэння: аб існаванні пекла і раю,неўміручасці душы, бязгрэшным зачацці і інш. Лічыў, што творцам усягоз'яўляецца прырода. Сцвярджаў, што рэлігія – гэта свядомы падман, яе прыдумалідзеля таго, каб трымаць народ у страху і паслухмянасці. За свае погляды КазімірЛышчынскі быў асуджаны на смерць. Яму адсеклі галаву, цела спалілі, а попеламзарадзілі гармату і выстралілі.
Рэзкая крытыка рэлігіібыла дадзена ў творах філосафаў-асветнікаў: Вальтэра (1694 – 1778), Жан ЖакаРусо (17І2 – 1778), Жана Мелье (1664-1729), Дэні Дзідро (1713 – 1784), ПоляАнры Гольбаха (1723 – 1783). Рэлігію яны разглядалі як сукупнасць памылак,крыніцамі яе ўзнікнення лічылі падман і страх чалавека перад невядомым. Шляхпераадолення рэлігійных забабонаў філосафы-асветнікі бачылі ў распаўсюджваннінавуковых ведаў.
3 пазіцый дэізму востракрытыкаваў рэлігію Вальтэр. Ён лічыў яе крыніцай невуцтва, а таксама фанатызмуі нецярпімасці да іншадумцаў. Аднак Вальтэр выступаў толькі супрацьзлоўжыванняў у рэлігіі і лічыў, што яе трэба захаваць, як сродак утрыманнянарода ў пакоры. Вядома ягонае выказванне: «Калі б Бога не было, яго трэбабыло б прыдумаць».
Жан Жак Русосупрацьпастаўляў каталіцтву так званую «натуральную рэлігію», крыніцаякой змяшчаецца ў сэрцы чалавека і ў якой няма ні храмаў, ні абрадаў, нідагматыкі. Погляды Русо з'явіліся ідэйнай крыніцай спроб стварыць так званую«рэлігію Розуму» ў часы Вялікай Французскай рэвалюцыі.
З паслядоўна атэістачныхпазіцый крытыкаваў рэлігію Жан Мелье. У сваім творы «Завяшчанне» ёнадмаўляў доказы быцця Бога, выкрываў сувязь рэлігіі з інтарэсамі пануючых слаёўграмадства, выступаў супраць дэізму за яго непаслядоўнасць. Мелье прыйшоў давысновы, што ідэя Бога з'яўляецца памылковай, а рэлігія – свядомы падман, якіпадтрымліваецца прыгнятальнікамі. Ён заклікаў рашуча змагацца супраць рэлігіі.
Погляды Мелье былі вельмісмелымі для таго часу. Вальтэр, які зрабіў вельмі шмат для распаўсюджвання«Завяшчання'', прызнаваўся, што „дрыжаў ад жаху, калі чытаўяго“.
Філасофскае абгрунтаваннеатэізму імкнуўся даць у сваіх працах Гольбах. Ён сістэматызаваў атэістычныяідэі і распрацаваў атэізм як тэорыю, якая цалкам абапіраецца на матэрыялізм. Усваей працы „Сістэма прыроды“, якую сучаснікі называлі „Бібліяйматэрыялістаў“, Гольбах сцвярджаў, што няма нічога, апроч матэрыі і руху.Існаванне Бога ён цалкам адмаўляў, а рэлігію лічыў вынікам свядомага падману збоку духавенства.
На атэістычных пазіцыяхстаялі рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты В.Г.Бялінскі(1811 – 1848), А.І.Герцэн(1812 – 1870), М.Г.Чарнышэўскі (1828 – 1889), М.А.Дабралюбаў (1836 – 1861),Д.І.Пісараў (1840 --1868). Яны крытыкавалі рэлігію як ідэйны падмуракпалітычнай рэакцыі, выкрывалі саюз праваслаўнай царквы з расійскімсамадзяржаўем, паказвалі антынародную сутнасць дзейнасці духавенства. Найбольшдзейсным метадам пераадолення рэлігіі яны лічылі сялянскую рэвалюцыю, якаяпавінна знішчыць самадзяржаўе і царкву.
Вялікі ўплыў на далейшаеразвіццё атэізму аказаў нямецкі філосаф Людвіг Фейербах (1804 – 1872). У сваіхпрацах ён даў аналіз псіхалагічных каранёў рэлігіі. Прычынай жыццяздольнасцірэлігіі ён, у адрозненне ад асветнікаў, лічыў не свядомы падман з бокудухавенства, а прыроду чалавека і ўмовы яго жыцця. Першакрыніцу рэлігійныхілюзій Фейербах бачыў у пачуцці залежнасці чалавека ад знешніх яму сіл, якія непадпарадкаваны яго жаданням і волі. Не маючы магчымасці задаволіць свае патрэбыўласнымі сіламі, чалавек імкнецца гэта зрабіць пры дапамозе прыдуманага Бога.Такім чынам, менавіта чалавек, па Фейербаху, ёсць „пачатак, сярэдзіна іканец рэлігіі“ – у ёй у фантастычнай форме адлюстроўваюцца яго жаданні іімкненні. Фейербах сцвярджаў, што ў рэлігіі чалавек адчужаецца ад самога сябе іпадпарадкоўваецца створанаму ім самім Богу. Рэлігія паралізуе імкненні людзейда лепшага жыцця, бо вучыць іх цярпенню і пакоры. Аднак, адмаўляючыхрысціянства, Фейербах выступаў за стварэнне так званай ''рэлігіі любві»,якая грунтуецца на прынцыпе «чалавек чалавеку – бог» і ставіць сваёймэтай абагульненне самога чалавека.
Вельмі моцнае ўздзеяннеідэі Фейербаха аказалі на фарміраванне атэістычных поглядаў Карла Маркса (1818– 1883) і Фрыдрыха Энгельса (1820 – 1895). Прычынай узнікнення рэлігіі янылічылі бяссілле чалавека перад знешнімі яму сіламі – спачатку прыроднымі, потымсацыяльнымі, прычынай яе захавання – служэнне інтарэсам пануючых класаў.Рэлігія пераносіць усе спадзяванні людзей у загробны свет і тым самым адцягваеўвагу працоўных ад барацьбы за паляпшэнне ўмоў свайго жыця. Маркс называўрэлігію «опіумам народу'' – падобна наркотыку яна дае ілюзорнае суцяшэнне.Асноўным шляхам пераадолення рэлігіі Маркс і Энгельс лічылі паляпшэнне ўмоўжыцця людзей – яна знікае тады, калі будуць знішчаны сацыяльны прыгнет,беднасць, эксплуатация чалавека чалавекам.
Атэістычныя поглядыМаркса і Энгельса былі працягнуты У.Леніным (1870 – 1924). Ён разглядаў рэлігіюперш за ўсё як сродак сацыяльнага прыгнёту і называў яе „родам духоўнайсівухі“ – яна служыць адурманьванню мас. У сваёй палітычнаў барацьбе зтактычных меркаванняў Ленін не лічыў мэтазгодным ставіць крытыку рэлігіі напершае месца, каб не раз'ядноўваць веруючых і няверуючых працоўных. Удакастрычніцкіх працах Ленін пісаў, што нават святар можа быць членам РСДРП(б)калі ён уступіў у яе не для прапаганды сваіх рэлігійных поглядаў, а длябарацьбы з царызмам. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі змяніліся тактычныязадачы, рэлігія была абвешчана контррэвалюцыйнай сілай і Ленін выступіў адным зініяцыятараў рэпрэсій супраць яе.
Атэіэм, які існаваў уСССР і іншых сацыялістычных краінах, грунтаваўся на поглядах класікаўмарксізму-ленінізму.
4.Атэізм XX стагоддзяразвіваўся ў іншых умовах, чым тыя, якія існавалі ў Новы час. У развітыхкраінах рэлігія перастала быць пануючай сілай у грамадстве і не прэтэндуе натое, каб яе веравучэнне было абавязкова прынята ўсімі. Па гэтай прычыне шмат учым знікла патрэба бацьбы з ёй.На першы план выходзіць даследаванне рэлігіі,якое вядзецца з самых розных светапоглядных пазіцый.
Сучасныя крытыкі рэлігііна Захазе называюць сябе па-рознаму: вальнадумцамі, рацыяналістамі,гуманістамі, агностыкамі, радзей – атэістамі. Асноўную ўвагу яны канцэнтруюцьна асобных праблемах крытыкі рэлігіі, а таксама на выкрыцці саюзу рэлігійныхінстытутаў з рэакцыйнымі палітычнымі сіламі.
На Захадзе ёсць дзвевялікія арганізацыі прыхільнікаў сучаснага атэізму: „Сусветны саюзвальнадумцаў“, які існуе з 1886 г. і аб'ядноўвае настаўнікаў, служачых,урачоў, студэнтаў і „Міжнародны гуманістычны і этычны саюз“, які быўствораны ў 1952 г., і куды ў асноўным уваходзяць вучоныя, пісьменнікі,выкладчыкі вну.
Атэістычныя традыцыі ўзаходняй філасофіі XX ст. падзяляюцца на два асноўныя накірункі: бунтарскі іскептычны.
Агульнапрызнанымпачынальнікам і буйнейшым прадстаўніком першага з іх з'яўляецца нямецкі філосафФрыдрых Ніцшэ (1844 – 1900). Жыў ён у XIX ст., але яго філасофія з'яўляеццачасткай заходняй культуры XX ст. Адной з асноўных сваіх мэтаў Ніцшэ абвясціў»радыкальную пераацэнку ўсіх каштоўнасцяў чалавека''. Менавіта з гэтыхпазіцый ён абрынуўся з рашучай крытыкай на хрысціянства, якое лічыў«рэлігіяй слабых». Прапаведуючы доўгі час любоў да няшчасных іняўдачнікаў, хрысціянства тым самым прывяло да заняпаду «чалавечайпрыроды». Ніцшэ лічыў хрысціянства супрацьнатуральнай рэлігіяй, яно вучыцьпакоры і міласэрнасці, а натуральным чалавечымі якасцямі з'яўляюцца мужнасць іволя да ўлады. Ніцшэ называў хрысціянства «хваробай еўрапейскайкультуры» і прапанаваў супраць гэтай хваробы самыя радыкальныя сродкі. Янопавінна быць абвешчана вычварэннем, а прыналежнасць да яго – цяжкімзлачынствам, словы «Бог», «выратаванне»,«збаўленне» трэба выкарыстоўваць як лаянку. Жорсткасць гэтых заклікаўНіцшэ абумоўлена агульным нігілістычным характарам яго філасофіі. Аднак,абвясціўшы ''смерць Бога'', Ніцшэ сам трагічна пакутаваў ад адсутнасцідухоўнага апірышча ў сваім жыцці.
Больш спакойнае стаўленнеда рэлігіі характэрна для двух другіх знакамітых прадстаўнікоў бунтарскаганакірунку ў атэізме XX ст., французскіх філосафаў-экзістэнцыялістаў АльбераКамю (191З – 1960) і Жан-Поля Сартра (1905 – 1980). Яны проста выходзяць з тагофакта, што Бога няма і імкнуцца зрабіць з гэтага ўсе магчымыя высновы, галоўнайз якіх з'яўляецца сцвярджэнне, што няма сэнсу ні ў самім свеце, ні ў існаваннічалавека. Доўгі час ідэя Бога была для еўрапейцаў крыніцай сэнсу і духоўнымапірышчам. Зараз, калі Бога няма, невядома, дзеля чаго чалавек павінен жыць іжыццё ператвараецца ў абсурд. Адказ Камю і Сартра гучыць прыкладна так:павінен, каб захаваць сябе як чалавека. Кожнае жыццё – гэта бунт супрацьабсурду, ва ўмовах якога чалавек апынуўся. Жыццё чалавека падобна да працыСізіфа, бо ў канцы ўсіх чакае паражэнне (смерць), але чалавек павінен згоднасцю выконваць гэтую працу.
Самым вядомымпрадстаўніком скептычнага накірунку ў атэізме ХХ ст. з'яўляецца англійскіфілосаф і матэматык Бертран Расэл (1872 – 1970 гг.). Калі Ніцшэ актыўна атакуерэлігію, дык Расэл імкнецца захаваць адносна яе інтэлектуальную дыстанцыю. Ёнадвяргае рэлігійныя палажэнні, бо лічыць іх не даказанымі. Згодна загульнафіласофскай пазіцыяй Расэла, у прынцыпе нельга лагічна даказацьаргументы ні «за'', ні „супраць'' рэлігіі, і таму кожныінтэлектуальна сумленны чалавек павінен устрымлівацца ад канчатковыхсцвярджэнняў па тых праблемах, якія яна ўзнімае.
3.Секулярызацыя
На працягу гісторыімянялася месца рэлігіі ў грамадскім жыцці. У старажытнасці яна выконваласлужбовыя функцыі ў адносінах да дзяржавы, аб'ядноўвала грамадзян іпадтрымлівала існуючы парадак рэчаў. У сярэдневяковай Еўропе царква займалапануючыя пазіцыі ў грамадстве і аказвала моцны ўплыў на ўсе астатнія сферыкультуры: філасофію, палітыку, права, мастацтва, мараль, эканоміку.
Пачынаючы з ХV ст. уЕўропе адбываецца працэс секулярызацыі (ад познелац. saecularis – мірскі,свецкі) – вызвалення са сферы рэлігійнага санкцыянавання чалавечай свядомасці,паводзін і дзейнасці людзей, сацыяльных адносін і інстытутаў. Еўрапейскаякультура набывае ўсё больш свецкі характар, і тыя яе галіны, якія ранейзнаходзіліся пад уплывам рэлігіі, зараз робяцца самастойнымі і развіваюцца,абапіраючыся перш за ўсё на свае ўласныя прынцыпы.
Сам тэрмін“секулярызацыя» быў упершыню выкарыстаны ў 1646 г. французскім пасланнікам Лонгвілем на перамовах па заключэнню Вестфальскага міру (1648), якімзавяршылася Трыццацігадовая вайна (1618 –1648) паміж пратэстанцамі ікатолікамі. Спачатку ён азначаў магчымасць задавальнення інтарэсаў пераможцаўза кошт канфіскацыі манастырскіх земляў. Такім чынам, у сваім першапачатковымзначэнні секулярызацыя мела эканамічны характар і зводзілася да перадачыцаркоўнай маёмасці свецкай уладзе.
У далейшым паняцце«секулярызацыя» стала ўжывацца ў больш шырокім кантэксце: яквызваленне з-пад кантролю духавенства і царквы ўсіх сфер грамадскага жыцця. Падсекулярызацыяй сталі разумець устанаўленне свецкага кантролю над справамі, якіяраней лічыліся прэрэгатывай царквы.
Секулярызацыя ахапілапалітычную сферу. Па меры росту і узмацнення нацыянальных еўрапейскіх дзяржаўяны робяцца ўсё больш незалежнымі ад царквы. Гэта адбывалася ў форме заменыдухавенства на свецкіх служачых у дзяржаўных установах, перадачы ўлады адцаркоўных судоў свецкім, устанаўленне кантролю над адукацыяй з боку дзяржаўныхорганаў. Зараз у еўрапейскіх краінах улада мае цалкам свецкі характар, хаця ўнекаторых з іх рэлігійныя арганізацыі адыгрываюць значную ролю ў палітычнымжыцці.
Найбольш яскрава працэссекулярызацыі назіраецца ў сферы духоўнай культуры. Яшчэ ў перыяд Адраджэнняфарміруецца вопытная навука, якая ажыццяўляе свае даследаванні незалежна адрэлігійных палажэнняў. Менавіта праз намаганні навукі была створана сучаснаякарціна свету.
Працэс секулярызацыіадбываўся таксама ў галіне мастацтва. Калі ў сярэднявеччы царква была галоўнымзаказчыкам мастацкіх твораў, якія ствараліся пераважна на рэлігійныя сюжэты,дык пачынаючы з ХIV ст. мастацтва робіцца ўсё больш свецкім.
Як паказваюцьдаследаванні, у культуры ХП – ХШ стст. рэлігійныя і свецкія карціны іскульптуры складалі адпаведна 97% і 3%. У пачатку XX ст. становішча памяняласяна адваротнае: ужо свецкія карціны складаюць 96,1%, а рэлігійныя – 3,9%. Такіяж працэсы адбываюцца ў музыцы, літаратуры і архітэктуры.
Вельмі вялікі ўплыў наразвіццё працэсу секулярызацыі еўрапейскай культуры аказала Асветніцтва, якоесупрацьпаставіла рэлігіі самастойны і незалежны ад яе чалавечы розум.Філосафы-асветнікі падверглі разбуральнай крытыцы ўсе традыцыйныя грамадзянскіяустановы: царкву, дзяржаву, палітыку, права і г.д. Абвяшчалася ідэя актыўнагамыслячага чалавека, здольнага пазнаваць і пераўтвараць свет у адпаведнасці сасваім розумам. Сцвярджалася, што чалавек з'яўляецца перш за ўсеё разумнайістотай і таму ў сваіх рашэннях валодае правам на аўтаномію ад усіх знешніхнормаў і забаронаў, у тым ліку і рэлігійных. Свабода чалавека, згодна з філасофіяйАсветніцтва, можа быць абмежавана толькі неабходнасцю забяспечыць свабоду іншымлюдзям. Адным з асноўных лозунгаў Асветніцтва было патрабаванне свабодысумлення: дзяржава павінна прадставіць людзям права рэлігійнага самавызначэнняі не можа пазбаўляць сваіх падданых грамадзянскіх і палітычных правоў узалежнасці ад іх прыналежнасці да той ці іншай рэлігіі, царкву неабходнааддзяліць ад дзяржавы. Гэтыя ідэі былі заканадаўча замацаваны ў«Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна» (1789), прынятай ВялікайФранцузскай буржуазнай рэвалюцыяй, Канстытуцыі ЗША (1787), амерыканскім«Біле аб правах» (1791) і ў далейшым у канстытуцыях іншых краін.
У выніку працэсусекулярызацыі ў еўрапейскіх краінах змянілася становішча царквы ў грамадстве.Яна страціла свае пануючыя пазіцыі і ператварылася ў адзін з грамадзянскіхінстытутаў. Нават у тых краінах, дзе ёсць дзяржаўныя рэлігіі, існуе свабодасумлення і кожны чалавек мае права самастойна выбіраць свае погляды. У цэлымеўрапейская культура мае зараз свецкі характар.
Такім чынам, працэссекулярызацыі прывёў да змены ролі рэлігіі ў грамадстве. Ва ўмовахсветапогляднага плюралізму яна зрабілася справай свабоднага выбару чалавека,які, адпаведна, нясе асабістую адказнасць за свае рэлігійныя погляды і яныробяцца для яго больш значнымі. Частка хрысціянскіх тэолагаў даволі станоўчаацэньвае вынікі секулярызацыі.
Секулярызацыя еўрапейскайкультуры прывяла да ўзнікнення новых праблемаў. Перад вызваленым ад рэлігійныхаўтарытэтаў чалавекам паўстае пытанне, як распарадзіцца атрыманайсветапогляднай свабодай. Узнікла рэальная небяспека, што створаны цэнаснывакуум прывядзе да этычнага анархізму і нігілізму. Як рэакцыя на маральнуюдэзарыентацыю секулярнага грамадства ўзнікае фундаменталізм – рух за вяртаннеграмадства да рэлігійных асноў жыцця. Вельмі актыўныя зараз пратэстанцкіяфундаменталісты ў ЗША. Яны выступаюць за заканадаўчую забарону перарыванняцяжарнасці, ў абарону традыцыйных нормаў паводзін, супраць сужыцельства безасвечатага царквою шлюбу, супраць лёгкіх разводаў. Фундаменталісты прыкладаюцьшмат намаганняў, каб даказаць шкоднасць не толькі секулярызацыі, але і тагохрысціянства, якое прыстасоўваецца да ўмоў сучаснага жыцця.
У ісламе фундаменталізмцесна звязаны з рухам за нацыянальнае адраджэнне. Сцвярджаецца, што секулярызацыя– вынік каланіяльнай культурнай экспансіі Еўропы, якая разбурае асновытрадыцыйнага жыцця мусульманскіх краін. Ісламскія фундаменталісты патрабуюцьвяртання да норма шарыяту.
У сучасных умовах рэлігіяне можа выконваць тую ж ролю, якую яна выконвала ў Сярэднявеччы, таму, марныміз'яўляюцца намаганні слепа следаваць традыцыі. Аднак, як паказаў вопыт, яшчэбольш небяспечнымі і марнымі з'яўляюцца спробы пабудаваць цалкам атэістычнаеграмадства. Асабліва актуальна гэта для былых сацыялістычных краін. Нельгаставіць знак роўнасці паміж секулярызацыяй як аб'ектыўна дэтэрмінаванымпрацэсам і прымусовым знішчэннем рэлігіі.
Пасля крушэння афіцыйнагаатэізму ў нашай краіне назіраецца рост колькасці веруючых і ўзмацненне інтарэсуда рэлігіі. Яна павінна заняць сваё адпаведнае месца ў грамадстве. Згодна зКанстытуцыяй і законам «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійныхарганізацыях», кожны грамадзянін Беларусі мае права свабодна вызначацьсвае адносіны да рэлігіі, вызнаваць любую рэлігію, альбо не вызнаваць ніякай, выказвацьі распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі. Усе рэлігііроўныя перад законам. Дзяржаўная сістэма выхавання і адукацыі на Беларусі маесвецкі характар і не ставіць сваёй мэтай фарміраванне атэістычных альборэлігійных поглядаў.
У апошнія гады наБеларусі створана заканадаўчая база, якая вызначае прававыя межы і ўмовы жыццяверуючых і функцыянавання рэлігійных арганізацый. Вытрымкі з заканадаўчыхактаў, прысвечаныя пытанням свабоды веравызнання, прыведзены ў канцыдапаможніка.

СПІСВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Борунков Ю.Ф. Основы религиоведения: Учеб./ Ю.Ф. Борунков.И.Н. Яблоков, К.И. Никонов и др… Под ред. И.Н. Яблокова. – 2-е изд., перераб.и доп. – М.: Высш. шк., 1998.
2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И.Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.
3. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік дляВНУ / В.А.Адзіночанка. — Минск: Універсітэцкае, 2001. — 240 с.
4. Религия и культура Беларуси / Ковшаров Н.Д. – Минск:БГПУ, 2003.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Cодержание серотонина в плазме крови и тромбоцитах и показатели захвата серотонина тромбоцитами
Реферат Архівні матеріали ЦДАГО України та ЦДАВО України з проблеми діяльності інституту червоної професури у 20-30-ті роки ХХ ст
Реферат Особенности иерархии семейных ценностей
Реферат Характеристика различных подходов к определению категории "источник права"
Реферат Активизация познавательной деятельности учащихся начальных классов на уроках математики
Реферат Звуко-аромотерапия в системе физкультурно-оздоровительных занятий в школе ЗОЖ
Реферат Пирожки печеные с мясным фаршем
Реферат Лейкозы
Реферат Процесс пищеварения
Реферат Дурень Ганс
Реферат Коэн, Уильям Себастьян
Реферат Аначалось всё с того, что Мигель, мой друг из Перу, прилетел в Москву на свадьбу к приятелю и один день провёл в моём, смею надеяться, приятном обществе
Реферат Порядок создания коммерческого банка
Реферат Альфонсо VII король Кастилии
Реферат Основи наступу