Реферат по предмету "Остальные рефераты"


Культура маўлення кіраўніка

Культурамаўлення кіраўніка

ЗМЕСТ
1. Стылістычнаечляненне мовы
2. Культурамаўлення і яе асноўныя кампаненты
3. Дакладнасць,лагічнасць і дарэчнасць маўлення
4. Чысціня,выразнасць і багацце маўлення
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

/>1. Стылістычнае чляненне мовы
Мова з‘яўляеццаглабальным дыялектычным па сваёй прыродзе феноменам, які адыгрывае для людзейдзве супрацьлеглыя функцыі: аб‘ядноўвае іх у адзіны клас жывых істот з найбольшвыразнай, яскравай, адмысловай прыкметай – здольнасць і ўменне гаварыць іўспрымаць маўленне; а ўнутры гэтага агульнага класа чуйна, пластычна і гнуткадыферэнцыруе людзей па нацыях, па месцы жыхарства (дадзеную асаблівасць людзейадлюстроўвае рэгіянальнае чляненне мовы на дыялекты, групы гаворак, асобныягаворкі), па разнастайных сацыяльных групоўках (мова фіксуе гэта чляненнелюдзей сваімі жаргонамі, слэнгамі, арго і інш.), па сферах дзейнасці людзей.Апошняя дыферэнцыяцыя людзей унутры кожнай развітай мовы адбіваецца тым, штояна даволі відавочна падзяляецца на стылі; за кожным з іх трывала замацаванафункцыя абслугоўвання пэўных відаў, сфер, галін дзейнасці і жыцця людзей.
У паўсядзённым жыцці ібыце, па-за сферамі прафесійнай і грамадскай дзейнасці чалавекавыкарыстоўваецца гутарковы стыль мовы, для якога характэрнымі служаць размоўнаялексіка (параўн.: аграменны, шпаргалка, шыбаваць і г.д.), эліптычная структурасказа (максімальна скарочаныя выказванні, дзе часта апускаюцца словы, звязаныяз вядомымі па сітуацыі маўлення фактамі, прадметамі, падзеямі), ужываннеўсечаных форм слоў (Пал Палыч замест Павел Паўлавіч, тэлек замест тэлевізар іг.д.), актыўнае выкарыстанне парамоўных сродкаў і інш. Гутарковы стыль мовы маепераважна вусную форму ўжывання; на пісьме яго выкарыстанне абмяжоўваецца ўасноўным мовай персанажаў мастацкіх твораў (драматычных, празаічных, радзейпаэтычных). Асобную разнавіднасць гутарковай лексікі складаюцю прастамоўныясродкі выражэння, словы зніжанай неўнармаванай лексікі, грубыя мацерныя словы,што даволі часта знаходзяць месца ў гаворцы малакультурных, слабаадукаваных,нявыхаваных людзей не столькі ў якасці сродку зносін, колькі ў якасці выражэнняэмоцый, пачуццяў, ацэнак, а часам і проста ў якасці паразітычных слоў, рэплік,выразаў, што ўжываюцца з-за адсутнасці элементарнай моўнай і агульнай культурыадпаведнага чалавека, або ў асобных сітуацыях сярод сваіх “калег”, абовыкарыстоўваюцца пэўнымі людзьмі, што знаходзяцца ва ўзбуджаным, псіхічнаненармальным, не кантраляваным свядомасцю стане. Для беларускага маўленнялаянкавая лексіка малахарактэрна, амаль уся яна запазычана з рускай мовы іапошнім часам стала даволі актыўна збірацца і даследавацца расійскімілінгвістамі.
Публіцыстычны стыль мовывыкарыстоўваецца найперш у СМІ – сродках масавай камунікацыі (газеты, часопісы,радыё, тэлебачанне, дакументальныя кнігі, публічныя прамовы і выступленніаратараў і інш.). У адрозненне ад гутарковага стылю публіцыстычны рэалізуецца не толькі ўвуснай, але і ў пісьмовай форме, прычым абедзве формы цесна і непасрэднаўзаемадзейнічаюць паміж сабой: пісьмовы тэкст часта выступае як агучанае вуснаемаўленне, а вусныя выступленні, прамовы, інтэрв‘ю вядомых палітыкаў, грамадскіхдзеячоў, прадстаўнікоў, навукі, культуры, спорту і інш. часта друкуюцца ў СМІ,праяўляюцца ў пісьмовай форме. Гутарковы стыль мовы звычайна выкарыстоўваецца ў дыялогу, у якім бяруцьудзел, як правіла, два чалавекі, субяседнікі, прамоўца і слухач, што могуцьмяняць свае ролі, прамоўца выступае як слухач, а слухач як прамоўца. Упубліцыстычным стылі слухачом служыць не адзін чалавек, а вялікая аўдыторыя,часам насельніцтва ўсёй краіны. Таму публіцыстычны стыль мовы патрабуе зразумелагадля ўсіх моўнага спосабу афармлення і перадачы думкі, інфармацыі, паведамленняі звычайна мае форму маналогу. Значыць, істотнымі асаблівасцямі гэтага стылюслужаць выразнасць, зразумеласць, панятнасць, даступнасць інфармацыі для ўсіх,каму яна прызначана. Далей, інфармацыя, аформленная моўнымі сродкаміпубліцыстычнага стылю, часта мае на мэце не проста данесці да аўдыторыі пэўныязвесткі, але і падаць іх у належнай форме, прывабным выглядзе, каб прыцягнуцьадрасатаў, або інфармантаў, або чытачоў (слухачоў) на бок той пазіцыі, на якойстаіць аўтар паведамлення. Адсюль публіцыстычны стыль часта выступае ў якасціагітацыйнага сродку, і ў такіх выпадках пазбаўлены нейтральнасці. Уадпаведнасці з гэтым выбіраюцца і ацэначныя моўныя сродкі, з дапамогай якіхадна і тая ж падзея можа падавацца і як станоўчая з‘ява, і як з’ява адмоўная, непрымальная для аўтарапаведамлення (параўн., напрыклад: з аднаго боку словы форум, мітынг, а здругога – зборышча, шабаш, што могуць прымяняцца да адной і той жа падзеі,прадстаўнікамі розных палітычных ці сацыяльных інтарэсаў, пунктаў гледжання,або адным і тым жа публіцыстам у залежнасці ад яго пазіцыі, прыналежнасціпэўнай партыі і г.д.).
Яшчэ адной важнай рысайпубліцыстычнага стылю служыць перадача актуальнай, свежай інфармацыі, а таксамапаведамленняў на тэмы, якія пастаянна з‘яўляюцца цікавымі для аўдыторыi: абмеркаванне набалелых пытанняў жыццякраіны, асобных яе раёнаў, праблем унутранай і знешняй палітыкі і г.д. Дляўздзеяння на аўдыторыю неабходна ўжываць і такія прыдатныя для публіцыстычнагастылю атрыбуты маўлення, як эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць, што складаюць нетолькі своеасаблівую “ўпакоўку” інтэлектуальнай інфармацыі, але і істотнуючастку зместу, якая непасрэдна ўплывае на нюансіроўку думкі, на выдзяленне ў ёйнайбольш важных момантаў, на ўспрыманне і засваенне слухачамі (чытачамі)паведамленняў у патрэбным для прамоўцы (аўтара) рэчышчы. Згаданыя атрыбутыспрыяюць і больш глыбокаму ўражанню ад выказаных думак і здольны прыводзіць даіх практычнага ўвасаблення ў жыццё, дзейнасць, паводзіны людзей. Самыміхарактэрнымі моўнымі сродкамі публіцыстычнага стылю служаць разнастайныя тропы,г. зн. ужыванні слоў у пераносным значэнні, скрытыя параўнанні, напрыклад вахтаміру, нацыянальная скарбонка і да т.п., дзе словы вахта і скарбонка ўжываюцца ўбольш шырокім значэнні, чым першапачатковы сэнс прыведзеных слоў, выкарыстаннеацэначнай і экспрэсіўнай лексікі, прымяненне звароткаў, клічных і пабуджальныхсказаў, рытарычных пытанняў, паўтораў і інш.
Афіцыйна-дзелавы стыль мовыабслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, іў адрозненне ад гутарковага стылю рэалізуецца пераважна ў маналагічнайпісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі,кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы,характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, ноты, камюніке, статуты,распараджэнні, мемарандумы, пагадненні, канвенцыі, пратаколы, разнастайныяакты, пэўныя даклады і выступленні і іншыя дакументы). У адрозненне адразгледжанага вышэй публіцыстычнага стылю тут адсутнічае эмацыянальнасць,даволі шырока ўжываюцца стандартныя формы выражэння, мінімальна прадстаўленыэкспрэсіўныя, індывідуальна-аўтарскія сродкі, бо інфармацыя перадаецца, якправіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай,урадам і інш.) асобы або групы асоб… Выкарыстанне афіцыйна-дзелавога стылю маена мэце два асноўных прызначэнні – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. уадпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнніда іх выканання тымі, каму яны скіраваны (параўн.: загады, распараджэнні, ноты,пастановы, указы, статуты і інш.). Дакументы афіцыйна-дзелавога стылюпатрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальныхфармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведныхбланках ці па ўстаноўленай форме. Лексічныя і сінтаксічныя сродкіафіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведнымдакументам аб‘ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасцьі катэгарычнасць, пазбаўляе іх двухсэнсоўнасці і расплыўчатасці фармулёвак,палажэнняў. Для мовы дакументаў характэрна шырокае ўжыванне безасабовыхканструкцый (рэдка выкарыстоўваюцца формы 1-й і 2-й асобы займеннікаў ідзеясловаў), складаназалежных сказаў з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымізваротамі, складаных злучнікаў тыпы у сувязі з тым, што, у выніку таго, што іінш, канцылярызмаў, клішэ, шаблонаў, перанос якіх, аднак, у іншыя моўныя стыліможа рабіцца толькі для пэўных стылістычных мэтаў (іроніі, насмешкі, гумару,пародыі і інш.). Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодацькіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю,але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовыхсітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў згаданага вышэй кшталту.
Навуковы стыль прызначаныдля фіксавання, захоўвання, перадачы інфармацыі ў пэўнай галіне ведаў іхарактарызуецца такімі ўласцівасцямі, як лагічнасць, дакладнасць,паслядоўнасць, што збліжае яго з афіцыйным стылем. Яшчэ адна рыса, якая лучыцьдадзеныя стылі – першаснасць пісьмовай формы ў адносінах да вуснай. Апошняяіснуе ў выглядзе дакладаў, паведамленняў на разнастайных навуковыхканферэнцыях, сімпозіумах, семінарах. Адрознівае навуковы стыль адафіцыйна-дзелавога вышэйшая абстрактнасць, глыбейшая інтэлектуаль-насць,шырокая неаднароднасць, залежная ад дыферэнцыяцыі навукі, падзелу яе на мноствадысцыплін, кожная з якіх мае свае спецыфічныя сродкі выражэння і лексічныя, іпараграфічныя (неславесныя). Таму ў межах навуковагна стылю выдзяляюць падмовы(радыёфізікі, матэматыкі, электронікі, эканомікі і г.д.).
У некаторых навуковыхтэкстах вербальныя сродкі служаць асноўным спосабам афармлення думак(пераважная колькасць тэкстаў, належных гуманітарным дысцыплінам), у іншых жаназіраецца спалучэнне вербальных і невербальных сродкаў, прычым гэта спалучэннеадзначаецца ў розных прапорцыях: тэксты ў асноўным негуманітарных галін ведаўмогуць быць часам прадстаўлены невербальнымі сродкамі (табліцы множання,разнастайныя матэматычныя даведнікі, геаграфічныя карты, тэхнічныя схемы,альбомы, атласы, сістэмы неславесных камунікацый і інш.). Лексічныя сродкі, штовыкарыстоўваюцца ў навуцы для наймення яе асноўных катэгорый, паняццяў, рэалій,называюцца тэрмінамі і патрабуюць асобнага разгляду (гл. адпаведны раздзелкнігі). Вусная форма існавання паведамленняў навуковага стылю ўяўляе сабой, якправіла, агучаны пісьмовы тэкст, г. зн. служыць другаснай у адносінах дапісьма, чым супрацьпастаўляецца найперш гутарковаму стылю і адбываецца ў формедакладаў, паведамленняў, лекцый, дыспутаў і інш. Навуковы стыль дыферэцыруеццане толькі ў адносінах да розных гуманітарных і негуманітарных дысцыплін, але іў дачыненні да сферы прызначэння. У адпаведнасці з апошняй вылучаюцца, упрыватнасці, такія навуковыя падстылі, як уласна навуковы (прызначаны длякалег-спецыялістаў), вучэбна-навуковы (рэалізуецца ў разнастайных падручніках ідапаможніках і прызначаны для навучэнцаў), навукова-публіцыстычны (адрасуеццадля распаўсюджвання ведаў сярод шырокага кола насельніцтва). У залежнасці адасаблівасцяў кожнага навуковага падстылю ў ім ужываюцца і розныя моўныя сродкі.Так, стылістычныя фігуры (тропы, параўнанні, эўфемізмы і інш.) займаюць значнабольшае месца ў навукова-папулярнай літаратуры. У навуковых дыскусіяхэмацыянальны кампанент выкарыстоўваецца значна часцей, чым у навуковыхдакладах, прычым першыя ўяўляюць сабой дыялог (полілог), а другія – маналог. Удачыненні да знешніх форм (пісьмовая, вусная) навуковы стыль часцейпрадстаўлены пісьменна, агучванне пісьмовага навуковага тэксту ўяўляецца даволіскладаным для адэкватнага ўспрымання (лепш усё ж засвойваецца змест пісьмоваганавуковага тэксту).
Адметнай рысай навуковыхтэкстаў служыць шырокае скарыстанне спасылак на разнастайныя крыніцы, якіяафармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеныхтэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў– неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць. Даволі разнастайныміз’яўляюцца і жанры навуковай літаратуры: тэзісы, анатацыя, рэферат, артыкул,манаграфія, дысертацыйныя працы, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі,спецыяльныя даведнікі, у тым ліку энцыклапедычныя, шматлікія слоўнікі(тлумачальныя, перакладныя, граматычныя і інш.) і г.д.
Камунікацыйнай,інфармацыйнай функцыі паведамленняў навуковага стылю папярэднічае пазнавальнаяфункцыя, якая звычайна займае значна большае месца ў творчай дзейнасціспецыяліста. Напрыклад, для напісання кандыдацкай дысертацыі адводзіцца якмінімум тры гады паўсядзённай працы кваліфікаванага спецыяліста, як правіла звышэйшай адукацыяй, ў нашай краіне. Яшчэ больш часу і інтэлектуальных высілкаўпатрабуюць напісанні доктарскіх дысертацый, манаграфій, падручнікаў для ВНУ іінш.
Навуковыя працыафармляюцца па выпрацаваных стандартах, строга ўпарадкаваны і структурыраваны,часта суправаджаюцца рэзюме, анатацыямі, нярэдка рэцэнзіруюцца і рэферыруюцца(звычайна манаграфічныя выданні), складаюць асноўны фонд бібліятэк спецыяльныхустаноў (ВНУ, акадэмічныя інстытуты і інш.). З усіх стыляў літаратурнай мовынавуковы з‘яўляецца найбольш міжнародным пасвайму характару, бо грунтуецца на параграфемах і на лексіцы інтэрнацыянальнагапаходжання (прынамсі, у еўрапейскіх краінах).
Стыль мастацкайлітаратуры, прадстаўлены лепшымі майстрамі слова, служыць адначасова і ўзорамлітаратурнай мовы ў цэлым. У адрозненне ад афіцыйна-дзелавога і навуковагастыляў ён па сваіх моўных сродках і выражаным змесце мае найбольш глыбокі іадметны нацыянальны характар, таму перакладаць тэксты мастацкай літаратуры наіншыя мовы значна цяжэў, чым афіцыйна-дзелавыя і навуковыя. У мастацкайлітаратуры даволі выразна выдзяляюцца такія жанры, як проза, паэзія,драматургія, мемуары, кожны з якіх характарызуецца сваімі моўныміасаблівасцямі, структурнай арганізацыяй.
Аднак агульным для іхусіх служыць разнастайнае выкарыстанне вобразных сродкаў, абыгрыванне ўнутранайформы слоў, пераробка фразеалагізмаў, а таксама ў залежнасці ад тэматыкіканкрэтнага твора, ад яго аўтара і ўжыванне сродкаў іншых разгледжаных вышэйстыляў. Найбольш істотнай рысай стылю мастацкай літаратуры з‘яўляецца рэалізацыя ў ім эстэтычнайфункцыі мовы, таму невыпадкова ў якасці сіноніма тэрміна мастацкая літаратура ўбеларускай мове прымяняецца выраз прыгожае пісьменства. Малюнкавасць і вобразнасцьмовы мастацкай літаратуры забяспечваецца гарманічным выкарыстаннем усіхстылістычных рэсурсаў канкрэтнай мовы, выпрацаваных цягам яе гісторыі і наяўныхна перыяд напісання канкрэтнага твора, у якім могуць быць ужыты і дыялектызмы,і жарганізмы, і неалагізмы, і тэрміны, і канцылярызмы, і кніжныя словы, атаксама архаізмы, аказіяналізмы, гістарызмы і інш. Вобразнасць,эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць выяўленчых сродкаў мастацкай літаратурыгрунтуецца на шырокім выкарыстанні многазначных слоў, эпітэтаў, сінонімаў,антонімаў, разнастайных тропаў, адмысловых спалучэнняў слоў, эліптычныхканструкцый сказа (асабліва ў мове персанажаў), стылістычных фігур – анафара,катафара, метафара, эпіфара, паралелізм і інш.
Мастацкая літаратуратаксама характарызуецца тым, што ў ёй вылучаюцца стылі асобных буйныхпісьменнікаў, паэтаў, мова якіх мае адметныя індывідуальныя рысы, штоадрозніваюць яе ад мовы іншых майстроў слова. Мова асобнага пісьменніканазываецца ідыястылем і яе вывучэнню прысвечана шмат філалагічных прац, яклітаратуразнаўчых, так і лінгвістычных, многія з якіх маюць характардысертацыйных работ.
З усіх стыляў мовы стыльмастацкай літаратуры з‘яўляецца найбольшсінкрэтычным, амбівалентным, бо ў ім у розных прапорцыях могуць рэалізаваццаэлементы іншых стыляў, аб‘яднаныхагульнай для ўсіх функцыяй камунікатыўнасці. Для стыля ж мастацкай літаратурыдадатковай, але, бадай, важнейшай для яе і дыферэнцыяльнай у адносінах да іншыхстыляў служыць функцыя эстэтычная (гл.: Цікоцкі 1995, 274).
Апрача твораў прыгожагапісьменства асобных аўтараў, мастацкі стыль ужываецца ў народнай калектыўнайтворчасці – фальклоры (казкі, легенды, паданні, песні, байкі і інш.). Мастацкістыль рэалізуецца і ў пісьмовай, і ў вуснай форме, у форме дыялогу і маналогу,у аўтарскай мове і ў мове персанажаў. Знакамітыя мастацкія творы і іх часткімогуць выкарыстоўвацца ў іншых мастацтах, пераводзіцца ў іх, напрыклад, утэатральныя пастаноўкі, кіно, оперы, музычныя творы, творы выяўленчагамастацтва, жывапісу і інш., быць аб’ектам навуковага даследавання, г. зн.апісвацца сродкамі навуковага стылю.
/>2. Культура маўлення і яе асноўныякампаненты
Культура маўлення з‘яўляецца вельмі шырокім, ёмістымпаняццем, якое звязана не толькі з уменнем правільна, прыгожа, пераканаўчагаварыць, але і з агульнай культурай чалавека, яго знешнім выглядам, адзеннем,манерамі, з уменнем лагічна і дакладна мысліць і аптымальна выражаць разважанніі гатовыя думкі, адэкватна апісваць моўнымі сродкамі любыя жыццёвыя і вытворчыясітуацыі, правільна, без памылак складаць і афармляць разнастайныя пісьмовыядакументы, дарэчна і ўмела выкарыстоўваць усе стылістычныя рэсурсы мовы, праякія гаварылася ў папярэдніх параграфах.
Галоўнымі складнікамі(кампанентамі, арганічнымі часткамі) культуры маўлення служаць правільнасць,дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце, або разнастайнасць, выразнасць,дарэчнасць і сцісласць (гл.: Асновы 1992). Правільнасць маўлення заснавана напрытрымліванні літаратурных норм пры ўжыванні мовы, якія выпрацаваны цягамстагоддзяў і закадыфікаваны (замацаваны афіцыйна як абавязковыя для выканання)у аўтарытэтных граматыках і слоўніках (звычайна акадэмічных выданяў).Літаратурная норма забяспечвае сацыяльнае адзінства мовы, узаемаразуменне паміжусімі носьбітамі ўсіх разнавіднасцяў (дыялекты, жаргоны і інш.) мовы. Адна згалоўных мэт усёй нашай адукацыйнай сістэмы палягае менавіта ў тым, каб кожныадукаваны чалавек авалодаў літаратурнымі нормамі мовы ўжо ў сярэдняй школе,таму на ўрокі, звязанымі з вывучэннем мовы і мастацкай літаратуры як узорнай нагэтай мове, адводзіцца больш за ўсё гадзін. Але і надалей грамадства ўлічваеведанне літаратурнай мовы, бо пры паступленні ў ВНУ, напрыклад, у нашай краінена ўсе спецыяльнасці абавязкова трэба здаваць экзамен (звычайна сачыненне) паадной з дзяржаўных моў, беларускай або рускай.
З улікам таго, што нашажыццё дынамічна развіваецца ва ўсіх сваіх сферах, мова змушана, каб адэкватнаадлюстроўваць усе знешнія змены таксама развівацца, мяняцца, гнутка і пластычнапрыстасоўвацца да новых абставін. Таму ў кожнай жывой мове літаратурнай нормепярэчыць, уступае з ёй у канфлікт, ужыванне (або ўзус), якое пастаянна падмываекансерватыўныя па сваёй прыродзе нормы і прыводзіць да іх змен. З гэтай нагодыакадэмічныя граматыкі і слоўнікі рэгулярна перавыдаюцца і ў перавыданняхзазначаюцца пэўныя змены літаратурных норм, у прыватнасці ў дачыненні даправапісу, арфаэпіі, некаторых граматычных, арфаграфічных, стылістычных і іншыхправіл. Важнасць, істотнасць, аўтарэтэтнасць літаратурных норм і правіл узмененым выглядзе падмацоўваецца ўрадавымі пастановамі, якім папярэднічаюцьразнастайныя абмеркаванні неабходнасці такіх змен моўных правіл у грамадскасціз улікам думак спецыялістаў, усіх, хто мае дачыненне да працы са словам.
Так, што тычыцца нормбеларускай літаратурнай мовы, то толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыяпастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ўлітаратурных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныянормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам якзвычайную з‘яву. Тым не менш, не ўсе ўжывальныяварыянты дапускаюцца ў маўленні, прызначаным для сацыяльнага выкарыстання, бомногія з іх з‘яўляюцца проста адхіленнямі адлітаратурнай нормы, якая і дазваляе для ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так,беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш.служаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне, а ў формах слоў ісловазлучэнняў пачнём і пачнем, у паліто і паліце, сабака пабег і сабакапабегла і інш. адзначаюцца памылкі (правільна, пачнём, у паліто, сабака пабег).Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстаццаадпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымікнігамі кожнага кіраўніка.
Унутры агульнайлітаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў,слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ўспалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця ідля пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжываннесловаформ), сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў уадпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы).
Беларускія літаратурныяарфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобныхгукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, уадрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гукбеларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове – толькі мякка),гук р у беларускай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можы быць і цвёрдым, імяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькіцвёрда, а ў рускай мове – толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып інасыпь, сем і семь і да т.п.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрныбольш запаволены тэмп маўлення (гл.: Фанетыка 1983, 51 – 52) і больш выразнаевымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншыхасаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах (гл.: Янкоўскі 1966, 13 – 14).
Акцэнталагічныя нормызаснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова іфанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету (Гумбольдт 1984, 344).Неправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкуюкультуру маўлення чалавека (параўн. неправільнае вымаўленне слоў: *кілóметр,*магáзін, *дакýмент, *адзíнаццаць і інш замест правільных нормвымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.).Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы, гэтаксама як і ў рускай,палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваныза пэўным складам (напрыклад, у чэшскай мове – на першым складзе, у польскай –на перадапошнім, у франнцузскай – на апошнім), націск з‘яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычныхформ аднаго слова (параўн.: гýбы – губы, у першым выпадку назоўны склон множнага ліку слова губа, удругім – родны склон адзіночнага ліку прыведзенага слова), так і лексічныхзначэнняў слоў (параўн.: бýйны ‘неспакойны, дзёрзкі’ і буйны‘выдатны, значны’ і інш.). Тым не менш, літаратурныя нормы беларускай мовы длянекаторых слоў дапускаюць варыянтны націск (жыхар і жыхáр, лáскавы і ласкáвы, надáлей і надалéй і інш). Фактычна ўсе слоўнікібеларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якіятрэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі.
Марфалагічныя нормыбеларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш стабільнымі, чымакцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі знізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаўбеларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускайлітаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаўвызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак – а, ці канчатак – у (упрыватнасці канчатак –а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба,алоўка і да т.п., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаўчасу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак – у дляабстрактных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і да т.п., а таксама длянайменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш).
Сінтаксічныя нормырэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць якз граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з прыдатныхбеларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Напрыклад, у беларускай моведзеяслоў дзякаваць спалучаецца з субстантывамі ў давальным склоне (дзякавацьсябру, дзякаваць дзяўчыне і да т.п.), у той час як рускі адпаведнік благодарить– з назоўнікамі ў вінавальным склоне. Безасабовыя пасіўныя канструкцыіхарактэрны ў беларускай літаратурнай мове для неадушаўлёных назоўнікаў (параўн.:Ветрам зваліла альху і да т.п.), але не характэрны для адушаўлёных прадметаў(параўн.: неправільна *Лесніком зваліла альху і інш.).
Адэкватны выбар слоў дляпэўных сітуацый і кантэкстаў рэгулюецца лексічнымі нормамі, якія, аднак, з‘яўляюцца менш стабільнымі іраспрацаванымі, чым іншыя нормы, бо грунтуюцца не на фармальных падставах, а натонкіх семантычных і стылістычных адценнях слоў. Нельга, напрыклад, спалучацьрознастылёвую лексіку (параўн.: кагорта мужыкоў, сенатары раўлі і да т.пнедарэчна ўжываць русізмы ў беларускай літаратурнай мове (параўн.: недахваткармоў, правільна недахоп кармоў і да т.п.).
/>3. Дакладнасць, лагічнасць ідарэчнасць маўлення
Дакладнасць маўленняпалягае ў сэнсавай адпаведнасці яе асобных слоў, выказванняў знешнім рэаліям,сітуацыям або паняццям аб іх, а таксама ў выкарыстанні адзінак маўлення ў тыхзначэннях, што замацаваны за імі моўнай практыкай і прадстаўлены ў адпаведныхкадыфікаваных лінгвістычных даведніках. Дакладнасць звязана з правільнасцюмаўлення, непасрэдна з семантыкай моўных адзінак, лексічнымі і сінтаксічнымінормамі (параўн.: Лепешаў 1989, 76). Асабліва асцярожна і ўмела трэбавыкарыстоўваць шматзначныя словы, не блытаць паронімы тыпу абагульніць іабагуліць, гліняны і гліністы і да т.п. (абагульніць можна толькі думкі, факты,меркаванні і іншыя адцягненыя паняцці, а абагуліць — прылады працы, свойскуюжывёлу, мэблю і іншыя канкрэтныя прадметы), размяжоўваць сінонімы (так,сінанімічныя словы зачыніць і закрыць спалучаюцца з рознымі назоўнікамі,першыя, у прыватнасці, з назоўнікамі тыпу дзверы, вароты і да т.п., другое – зназоўнікамі тыпу вочы, твар і да т.п.).
Для афіцыйна-дзелавога інавуковага стылю дакладнасць служыць абавязковым атрыбутам: гэтаму спрыяюць і,як правіла, адназначная лексіка дадзеных стыляў, шматстайныя гатовыя дляўжывання ўстойлівыя звароты, выразы, стандартныя структуры сказаў, адсутнасцьэліптычных канструкцый, і, магчыма, самае галоўнае, наяўнасць добраўсвядомленых, старанна падрыхтава-ных паняццяў, думак, суджэнняў.
Дакладнасць служыцьабавязковым кампанентам лагічнасці, з дапамогай якой устанаўліваюццанесупярэчлівыя, паслядоўныя, адпаведныя рэчаіснасці сэнсавыя сувязі паміжчасткамі выказвання. Такім чынам, лагічнасць выходзіць за межы слова іпраяўляецца ў сказе, у галіне сінтаксіса. Лагічныя сувязі рэалізуюццаадпаведнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, у якіх значную ролю адыгрываюцьскладаныя злучнікі тыпу, таму што, калі, то, раз, так, як толькі, дык і інш.;парадкам слоў (параўн.: Дзень змяняе ноч, Маці любіць дзіця і да т.п. – напершым месцы знаходзіцца звычайна суб‘ект дзеяння, які, аднак, у пэўных кантэкстах можа быць і аб’ектам;напрыклад, Маці любіць дзіця, а бацьку любіць маці і да т.п.). Лагічнасцьпраяўляецца таксама ў адпаведнасці выказвання тым або іншым падзеям, з‘явам, фактам знешняй рэчаіснасці, уадэкватнасці думкам, паняццям, суджэнням. Лагічнасць павінна прымяняцца і па-замежамі сказа да выступленняў, дакладаў, артыкулаў і г.д., якія звычайнабудуюцца па лагічнай схеме, маюць устойлівую кампазіцыю: уводзіны (уступ) –асноўная частка – заключэнне. Да таго ж асноўныя палажэнні кожнай такой часткіпавінны арганічна і лагічна звязвацца паміж сабой.
Дарэчнасць маўленняпавінна непасрэдна нітавацца з дакладнасцю і лагічнасцю і яе сутнасцьзаключаецца ў выкарыстанні моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі,сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму складуаудыторыі (слухачоў, чытачоў, іх узросту, прафесіі, адукаванасці, полу,настрою, месцу жыхарства і іншым асаблівасцям), выбранаму стылю маўлення, часуі варункам зносін. Недарэчна ўжываць у сяброўскай размове кніжныя,афіцыйна-дзелавыя выразы, і наадварот, у афіцыйна-дзелавым, навуковым стылях –гутарковыя ці прастамоўныя словы, бо гэта можа сведчыць не толькі пра нізкуюкультуру маўлення, але і выклікаць недавер у слухача (слухачоў) да выказанайінфармацыі.
/> 
4. Чысціня, выразнасць ібагацце маўлення
Чысціня маўлення, якоевыкарыстоўваецца ў сацыяльным асяродку, у афіцыйных умовах, забяспечваеццанайперш адсутнасцю ў ім чужародных літаратурнай мове элементаў, адсутнасцю ў імпаразітычных гукаў і слоў (тыпу, гм, э-э-э, ну, так сказаць, як яго, гэтасамае, значыцца і да т.п.), мясцовых слоў, ці дыялектызмаў, прастамоўных лексемі выразаў тыпу быдта, адылі, було, ыгы, глядзь, скапыціцца, мянціць языком,перці пехадралам і да т.п., плеаназмаў і таўталогій тыпу ў верасні месяцу,шэсць штук сталоў, пяць чалавек студэнтаў, поўнасцю запоўнены і да т.п., жарганізмаўтыпу хіла, клёва, філон, здаць хвасты і інш., безпадстаўна ўжытых запазычаныхслоў і варварызмаў тыпу о-кэй, стрыт, хаўбек, чао і інш., канцэлярызмаў тыпу якабстаіць справа, скласці мерапрыемства і інш., русізмаў тыпу вучыцель, сражэннеі інш., наватвораў і аказіяналізмаў тыпу ажыгуліўся ‘купіў аўтамабіль Жыгулі’ аступеніўся ‘стаў кандыдатам навук’і інш., шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур тыпуБелмаслатлушчснабзбыткантора і інш.
Багацце маўлення лучыццаперадусім з разнастайнасцю ўжытых моўных сродкаў і з як можна радзейшымпаўтарэннем адных і тых жа слоў і выразаў, асабліва паўтораў нематываваных, боабмежаваныя моўныя сродкі, іх паўторнае выкарыстанне сведчаць пра беднасць нетолькі маўленчых патэнцый аўтара, але і пра невялікі запас думак, пра слабыяінтэлектуальныя здольнасці прамоўцы. Выказванне ж адной і той жа думкі розныміі шматстайнымі моўнымі сродкамі, як правіла, з‘яўляецца вынікам яе многааспектнай і глыбокай асэнсаванасці,добрай засвоенасці, служыць надзейнай падставай для таго, каб вытлумачыць яеясна, зразумела, данесці па-рознаму ў залежнасці ад складу адрасатаў,аудыторыі.
Беларуская мова надзвычайбагата сінонімамі, якія разнастайна характарызуюць найбольш істотныя для нашагажыцця з‘явы, рэаліі і паняццш аб іх. Так, дляпаняцця, звязанага з гаварэннем, выдзяляецца 73 розных сінонімы (параўн.:казаць, размаўляць, гутарыць, гаманіць, мармытыць, балбатаць, балабоніць,субяседнічаць, чаўпці, вярзці і г.д.), з паняццем ‘добра’ — 70 розных слоў(параўн.: неблагі, станоўчы, дасканалы, варты, выдатны, бездакорны, прыстойны,ладны, дыхтоўны, файны, адменны і інш.), з паняццем ‘многа’ — 66 розныхсінонімаў (параўн.: шмат, безліч, цьма, навалам, нямала, па горла, хоцьадбаўляй і інш.), а з паняццем ‘хутка’– 126 розных слоў (гл.: Клышка 1993).
У трохтомнымруска-беларускім слоўніку для характарыстыкі, тлумачэння, перакладу 110 000зыходных рускіх лексем выкарыстана звыш 300 000 розных беларускіх слоў(Русско-белорусский словарь 1993, т.1, 6), што сведчыць пра надзвычай вялікілексічны запас беларускай мовы, асабліва калі ўлічыць, што ў згаданы слоўнік неўключаны мільёны спецыяльных слоў (многія дыялектызмы, тапонімы, уласныя імёны,тэрміны і інш.)
Зразумела, гэта незначыць, што, напрыклад, кіраўнік здольны выкарыстаць усё багацце мовы, бонават у самых прызнаных майстроў слова, пісьменнікаў, паэтаў, па дадзеныхспецыяльных лінгвістычных даследаванняў, адзначаецца прыблізна каля 10 – 15%агульнаўжывальнай лексікі адпаведный мовы (напрыклад, у творчасці вядомагарускага паэта С.Ясеніна налічваецца 18 900 розных слоў, у моўнай скарбонцыбеларускага паэта і пісьменніка Я… Коласа – каля 37 000 розных слоў). Аднак усваім маўленні трэба імкнуцца, каб наяўны ў адукаванага носьбіта мовыслоўнікавы склад (каля 10 – 15 тысяч розных лексем) актыўна выкарыстоўваўся ўяго маўленчай дзейнасці ва ўсёй сваёй разнастайнасці і паўнаце.
Выразнасць маўленнязвязана з нагляднасцю, вобразнасцю, малюнкавасцю вербальнага афармлення думак ізабяспечваецца дарэчным, умелым ужываннем такіх стылістычных сродкаў, якэпітэты, метафары, параўнанні, фразеалагізмы, парэміі (прыказкі, прымаўкі),перыфразы і інш., каб аптымальна і яскрава данесці да адрасатаў неабходнуюдумку. Фанетычныя і сінтаксічныя сродкі выразнасці вызначаюцца выкарыстаннемусіх інтанацыйных характарыстык маўлення, адпаведнай яснай дыкцыі,рэкамендава-ных літаратурных норм вымаўлення і асобных гукаў, і іх спалучэнняў,ужываннем правільных канструкцый спалучэння слоў і канструкцый сказаў. Усегэтыя сродкі найбольш поўна праяўляюцца ў зазначаных вышэй стылях: мастацкі,публіцыстычны, у меншай ступені гутарковы. У навуковым і афіцыйна-дзелавымстылях экспрэсія можа тычыцца такіх іх жанраў, як дыскусія, палеміка, лекцыя,вуснае выступленне, рэцэнзія і інш., дзе патрабуецца ацэначная характарыстыка актуальныхдумак, пытанняў, палажэнняў, што абмяркоўваюцца ў вусных паведамленнях ціпублікацыях.
Выразнасць маўлення маена мэце прыцягваць увагу і інтарэс слухача і падтрымліваць іх увесь час наналежным узроўні (гл.: Головин 1980, 186), што дапамагае аптымальна ўспрымацьнеабходную інфармацыю. У значнай ступені акрэсленасць думкі вызначаеццакантэкстам, парадкам слоў (параўн. розны сэнс у выразах, якія складаюцца задных і тых жа слоў: дзесяць чалавек і чалавек дзесяць; Ён проста жыў і Ён жыўпроста і г.д.), лагічным ці акцэнталагічным выдзяленнем найбольш важных,значных і актуальных частак выказвання, удалым кампазіцыйным размеркаваннемінфармацыйнага матэрыялу ў выступленні ці публікацыі. Выразнасці цяжкадасягнуць, калі прамоўца гаворыць па паперцы, чытае напісанае. Галоўнайперадумовай экспрэсіўнага маўлення служыць самастойнасць мыслення чалавека,максімальнае праяўленне індывідуальнасці сваёй натуры, цесны кантакт заўдыторыяй, інтарэс аўтара да выказанага паведамлення, поўная рэалізацыя свайгоінтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу (не адкладваць на потым тыя ці іншыядумкі, ацэнкі, сродкі іх выражэння і г.д.), і, зразумела, актыўнае выкарыстаннеўсіх моўных сродкаў выразнасці: і фанетычных, і лексічных, і марфалагічных, іфразеалагічных, і сінтаксічных, і стылістычных, і кантэкстуальных.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Браим И. Культура деловогообщения. Мн., ИП Эко перспектива 1998, 174 с.
2. Асновы культуры маўлення істылістыкі. Мн., Універсітэцкае, 1992, 255 с.
3. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйнаялексіка: Курс лекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. – 3-е выданне. – Мн., 2005.–240 с.
4. Вечер Л.С. Секреты деловогообщения. Мн., Вышэйшая школа, 1996. 367 с.
5. Головин Б.Н. Основы культуры речи.М., Высшая школа, 1980. 335 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :