Реферат по предмету "История"


Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт



Гістарычны факультэт



Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў



 





















Рэферат па тэме: Беларуская эміграцыя ў гады
Другой сусветнай вайны


Мiнск, 2010







Эміграцыя ў гады Другой
сусветнай вайны





Складаныя
міжнародныя абставіны напярэдадні другой сусветнай вайны, пачатак яе і захоп
Германіяй Польшчы, далучэнне Заходняй Беларусі да БССР абумовілі актывізацыю
палітычнага жыцця беларускай эміграцыі ў заходнееўрапейскіх краінах. Да таго ж
яна папоўнілася палітычнымі дзеячамі, якія прыехалі з Заходняй Беларусі, калі
на яе тэрыторыю ўвайшлі савецкія войскі. У выніку ваенных дзеянняў супраць
Польшчы ў нямецкім палоне аказалася 70 тыс. беларусаў, якія ваявалі ў складзе
польскага войска.



У сувязі з гэтымі
акалічнасцямі павялічылася цікавасць нямецкіх улад да беларускага пытання. У
лістападзе 1939 г. створана Беларускае прадстаўніцтва пры міністэрстве
ўнутраных спраў Германіі. 3 лета 1940 г. у Берліне пачаў дзейнічаць на
грамадскай аснове Беларускі камітэт самапомачы, а пазней яго філіі былі
арганізаваны ў Варшаве, Празе, Лодзі, Вене, іншых акупаваных немцамі гарадах.
Газета «Раніца», якая выходзіла ў Берліне на беларускай мове, імкнулася
гуртаваць эміграцыю вакол берлінскага цэнтра.



Адпаведныя
нямецкія службы рабілі захады для выкарыстання ў сваіх мэтах пэўнай часткі
беларускай эміграцыі, якая звязвала свае надзеі з ажыццяўленнем нацыянальнакультурнай
аўтаноміі пад пратэктаратам Германіі і нават з будаўніцтвам незалежнай
беларускай дзяржавы.



Вялікая Айчынная
вайна паглыбіла палітычнае размежаванне эміграцыі, у яе асяроддзі павялічылася
колькасць патрыятычна настроеных людзей, спачуваючых СССР, які нёс асноўны
цяжар змагання з фашызмам. На хвалі антыфашысцкага ўздыму ў розных краінах
пачалі стварацца камітэты ў падтрымку СССР. 3 1941 па 1946 г. украінска-беларуска-карпатарускі камітэт дапамогі СССР ва Уругваі правёў адзінаццаць кампаній
па збору сродкаў. Дзейнічаў Беларускі дэмакратычны камітэт дапамогі Радзіме,
які меў 36 падкамітэтаў у розных гарадах Аргенціны, Парагвая, Уругвая,
Бразіліі.



Актывізавалася
дзейнасць нацыянальных таварыстваў, пачалі стварацца новыя. У 1941 г. заснавана Беларуска-амерыканская нацыянальная рада ў Чыкага, якая дзейнічае і цяпер. У
Аргенціне ўзніклі беларускія таварыствы імя Ф. Скарыны, Я. Купалы, Беларускі
культурны цэнтр. Беларускія эмігранты першай масавай хвалі і выхадцы з Заходняй
Беларусі склалі большасць створанай у 1942 г. на з'ездзе Рускіх камітэтаў дапамогі Радзіме новай арганізацыі — Федэрацыі рускіх канадцаў. Прадстаўнікі
беларускай эміграцыі на Амерыканскім кантыненце ўдзельнічалі ў мерапрыемствах
арганізацыі «Славяне Амерыкі ў барацьбе за перамогу і мір»,
«Амерыкана-славянскага кангрэса», яго першага з'езда ў Дэтройце (1942 г.). Беларускія арганізацыі былі прадстаўлены 50 дэлегатамі на першым славянскім кангрэсе
Лацінскай Амерыкі (1943 г.). Па яго рашэнню быў створаны Славянскі саюз у
Аргенціне, членамі якога сталі практычна ўсе беларускія арганізацыі краіны.



Другая сусветная
вайна выклікала трэцюю хвалю эміграцыі. Беларусь, якая была арэнай жорсткіх
ваенных дзеянняў, працяглай акупацыі яе тэрыторыі фашысцкімі захопнікамі, гэтыя
працэсы закранулі вельмі адчувальна. На пачатку вайны каля 1,5 млн. чалавек
былі эвакуіраваны на ўсход. Падчас ліхаманкавага і практычна неарганізаванага
адыходу Чырвонай Арміі з заходняй і цэнтральнай Беларусі значная колькасць
вайскоўцаў (у т. л. беларусаў) трапіла ў палон. Звыш 380 тыс. жыхароў Беларусі,
пераважна маладых і здаровых юнакоў і дзяўчат, за час акупацыі былі прымусова
вывезены на працу ў Германію. На заключным этапе вайны, як толькі савецкія
войскі перасеклі дзяржаўную мяжу, паўстала пытанне аб рэпатрыяцыі савецкіх
грамадзян.



Праблема савецкіх
ваеннапалонных з іншага боку паўстала пасля адкрыцця другога фронту ў Еўропе,
калі дзесяткі тысяч былых савецкіх салдат, завербаваных немцамі ў ваенныя
фарміраванні (пад пагрозай смерці ад голаду, холаду, хвароб у лагерах для
палонных), аказаліся захопленымі ў палон цяпер ужо войскамі саюзнікаў па
антыгітлераўскай кааліцыі. Савецкі Саюз, які не далучыўся да Жэнеўскай канвенцыі
аб абыходжанні з ваеннапалоннымі, фактычна пакінуў сваіх грамадзян на волю
цяжкага лёсу, без падтрымкі Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Да таго ж трапіўшыя ў
палон савецкія ваеннаслужачыя, незалежна ад прычын і абставін, аб'яўляліся
здраднікамі Радзімы. Таму на прапанову саюзнікаў да СССР выступіць з заявай аб
амністыі ваеннапалонным ці лаяльных адносінах да тых, хто пры першай магчымасці
пяройдзе да саюзнікаў (гэта абяцанне не павінна было распаўсюджвацца на
здраднікаў, добраахвотнікаў і супрацоўнічаючых з войскамі СС), савецкі бок
адказаў, што такіх нязначная колькасць і няма прычын рабіць падобныя крокі.



Але пытанні
рэпатрыяцыі паўставалі ўсё больш настойліва, і СНК СССР прыняў у кастрычніку 1944 г. рашэнне аб вяртанні савецкіх грамадзян на Радзіму. У адпаведнасці з гэтым было створана
ўпраўленне ўпаўнаважанага СНК СССР па справах рэпатрыяцыі, апублікаваны зварот
да савецкіх грамадзян і ваеннапалонных. Да 1 сакавіка 1946 г., калі ў асноўным была завершана рэпатрыяцыя, на Радзіму вярнулася амаль 521 тыс. беларусаў, у
тым ліку грамадзянскіх асоб — 385 тыс., ваеннапалонных амаль 135 тыс., якія да
вайны жылі ў розных рэгіёнах краіны.



Такім чынам,
другая сусветная вайна, германская палітыка на Беларусі спарадзілі вялікія
вымушаныя і прымусовыя перамяшчэнні людзей, падрыхтаваўшы гэтым глебу для
трэцяй хвалі эміграцыі. Хоць прычынамі яе таксама была палітыка
партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва СССР і БССР у папярэднія дзесяцігоддзі і
ваенны час.



Беларуская дыяспара
ў 1946—1985 гг. Пад уплывам перамогі СССР і яго саюзнікаў у другой сусветнай
вайне многія эмігранты шчыра паверылі сталінскай прапагандзе і публікацыям у
эмігранцкай прэсе патрыятычнага напрамку аб сацыялістычным ладзе жыцця.
Атмасфера гэтага часу вызначыла рашэнне многіх эмігрантаў прыняць савецкае
грамадзянства, а тысяч людзей і вярнуцца на сваю гістарычную Радзіму.
Падштурхнуў да рээміграцыі і ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14
чэрвеня 1946 г. «Аб узнаўленні ў грамадзянстве СССР падданых былой Расійскай
імперыі, а таксама асоб, страціўшых савецкае грамадзянства». Ехалі эмігранты і
ў Беларусь. 3 улікам гэтага СНК СССР прыняў у чэрвені 1946 г. пастанову, якая дазваляла ўезд на тэрыторыю Украінскай і Беларускай ССР у спрошчаным парадку
ўсім украінцам і беларусам, якія прызналі сябе грамадзянамі СССР. Савет
Міністраў БССР і ЦК КП(б)Б прынялі пастанову «Аб рэпатрыяцыі беларускіх
грамадзян, якія знаходзяцца ў Францыі».



Аднак, нягледзячы
на прымусовы характар рэпатрыяцыі, якога СССР дамагаўся да сярэдзіны 50-ых
гадоў ад саюзнікаў і міжнародных арганізацый, па шмат якіх прычынах сотні тысяч
жыхароў Беларусі пасля вайны засталіся за мяжой. Многія з вывезеных на
прымусовую працу загінулі ці не вярнуліся дамоў, шукаючы лепшай долі,— па
некаторых крыніцах, гэта звыш 260 тыс. чалавек. Павелічэнню колькасці
эмігрантаў з ліку ваеннапалонных садзейнічала боязь жорсткай кары нават за
прымусовае супрацоўніцтва з немцамі. Таму многія беларусы, захопленыя немцамі ў
1939 г. у складзе польскіх войск, запісвалі сябе палякамі і не вярталіся
дамоў. За мяжой засталіся і тыя, хто ваяваў на баку саюзнікаў у польскай арміі
генерала Андэрса.



Пры адступленні
нямецкіх войск падаліся на Захад не толькі тыя, хто здрадзіў народу, але і
працаваўшыя ў часы акупацыі ў цывільнай адміністрацыі, адукацыйнай сістэме,
культурна-асветных установах, баючыся хуткага і жорсткага суда, арышту ці
высылкі. Гэта быў небеспадстаўны недавер, бо практычна ўсялякая дзейнасць на
акупіраванай тэрыторыі лічылася супрацоўніцтвам з ворагам. Многія, хто вярнуўся
дамоў з лагераў для перамешчаных асоб ці знаходзіўся ў гады вайны пад уладай
акупантаў, прайшлі затым праз сталінскія лагеры.



Выехалі на Захад
многія беларускія арганізацыі, установы і ваенныя фарміраванні, створаныя на
акупаванай тэрыторыі («Беларуская цэнтральная рада», галоўны штаб «Саюза
беларускай моладзі», Сабор епіскапаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай
царквы, ваенныя атрады «Беларускай краёвай абароны» і інш.), частка
інтэлігенцыі, святароў. Гэта была самая вялікая хваля беларускай палітычнай
эміграцыі: па звестках Беларускага нацыянальнага камітэта, толькі ў Заходняй
Германіі 75—100 тыс. беларусаў, якія аказаліся ў зоне акупацыі саюзнікаў, не
жадалі рэпатрыіравацца .



3 лагераў для
перамешчаных асоб у Германіі і Аўстрыі беларусы перасяляліся ў Францыю,
Бельгію, ЗША, Канаду. Новымі цэнтрамі эміграцыі сталі Вялікабрытанія і
Аўстралія. Па звестках замежных даследчыкаў, пасля другой сусветнай вайны ў ЗША
і Канадзе пасялілася прыкладна па 50 тыс. эмігрантаў беларускага паходжання.
Яшчэ па некалькі дзесяткаў тысяч іх абаснавалася ў Аўстраліі, Англіі, Францыі,
Германіі.



Пры вызначэнні
савецка-польскай граніцы пасля другой сусветнай вайны да Польшчы адышлі этнічна
беларускія тэрыторыі Беласточчыны, і за межамі Бацькаўшчыны аказалася ад 250 да
400 тыс. суродзічаў. Праўда, падчас пасляваеннай узаемнай рэпатрыяцыі невялікая
іх частка (36 тыс. чал.) вярнулася ў рэспубліку. Але ж з яе ў Польшчу перасялілася
нямала беларусаў-католікаў, якія па розных прычынах аднеслі сябе да палякаў
(боязь атэістычнага ўціску, калгасна-саўгаснага ладу) і ў ліку 274 тыс.
рэпатрыіраваных з Беларусі выехалі пераважна ў заходнюю Польшчу.



Пасля цяжкага
прыстасавання ў новым асяроддзі большасць беларусаў працавалі рабочымі ў
прамысловасці, частка іх абзаводзілася ферюерскімі гаспадаркамі. 3 цягам часу
сацыяльны статус многіх беларусаў памяняўся: павялічылася колькасць
прадстаўнікоў сярэдняга класа — уладальнікаў невялікіх фірм, майстэрняў, іншай
уласнасці. У новым пакаленні амерыканскіх, канадскіх беларусаў (дзеці і ўнукі
эмігрантаў) многія маюць вышэйшую адукацыю, павялічылася колькасць
інтэлігенцыі: інжынераў, лекараў, вучоных, выкладчыкаў ВНУ. У месцах
кампактнага пасялення беларусаў з цягам часу павялічыўся іх уплыў на
сацыяльна-эканамічныя, палітычныя працэсы гэтых рэгіёнаў (штатаў Каліфорнія,
Нью-Джэрсі, Мічыган у ЗША, шэрагу правінцый Канады).



Значная частка
трэцяй эміграцыйнай хвалі, як і папярэдніх, папоўніла рускія і польскія
замежныя асяродкі, асімілявалася. Аднак менавіта гэтая хваля заявіла аб
беларусах як самастойнай этнічнай супольнасці ў замежжы, стварыўшы свае
ўстойлівыя нацыянальныя асяродкі, рэлігійныя, грамадска-культурныя арганізацыі,
навуковыя цэнтры, газеты і часопісы.



Асновы
арганізаванага нацыянальна-культурнага і грамадскага жыцця былі закладзены ў
канцы 40-ых — пачатку 50-ых гадоў. Сваю жыццяздольнасць праявілі створаныя тады
і дзеючыя ў цяперашні час такія арганізацыі, як Згуртаванне беларусаў у Вялікабрытаніі
(1946 г.), Беларуска-амерыканскае задзіночанне (1949 г.), Арганізацыя беларуска-амерыканскай моладзі (1951 г.), Асацыяцыя жанчын (1952), Згуртаванне
беларусаў у Канадзе (1948 г.), Беларускае нацыянальнае аб'яднанне ў Канадзе (1950 г.), Беларускі саюз моладзі ў Канадзе, Беларускае аб'яднанне ў Аўстраліі (1951). Пасля вайны
аднавіў працу Беларускі хаўрус у Францыі, створаны Саюз беларусаў Бельгіі, якія
існуюць і цяпер.



Узгодненасці
дзеянняў амерыканскіх і канадскіх арганізацый нашых землякоў садзейнічаюць
рэгулярныя сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. 3 сярэдзіны 50-ых гадоў і да
1992 г. адбылося 20 такіх сустрэч, на якіх у апошнія гады прысутнічалі
прадстаўнікі беларускіх асяродкаў з многіх іншых краін. 3 1976 г. прайшло таксама 9 сустрэч беларусаў Аўстраліі.



Захаванню
нацыянальнай свядомасці, пашырэнню звестак пра Беларусь у краінах пасялення
спрыяе перыядычны друк. У даведніках ЗША аб этнічнай прэсе адзначана, што ў
70—80-ых гадах у гэтай краіне выходзіла 14—15 выданняў на беларускай мове.
Найбольш папулярная ў нацыянальных асяродках многіх краін газета «Беларус»,
якая выходзіць у Нью-Йорку з 1950 г. Суродзічамі вядзецца значная
культурна-асветная дзейнасць па захаванню мовы, культуры, традыцый народа —
створаны і працуюць мастацкія і фальклорныя калектывы, нядзельныя беларускія
школы, адзначаюцца юбілеі беларускіх пісьменнікаў, выдаюцца мастацкія кнігі.



Беларускія
мастакі В. Жаўняровіч, 3. Чайкоўскі, У. Шыманец экспанавалі свае карціны на
розных выставах у ЗША і Еўропе. Беларуская тэма гучыць у працах такіх мастакоў,
як I. Шыманец-Сурвіла, П. Мірановіч, I. Рагалевіч-Дудко, Г. Русак, М. Наўмовіч,
Н. Кудасава. У розных штатах ЗША прайшло больш 100 выстаў карцін Т. Стагановіч-Кольба.
А. Ахола-Уала вядомы ў Швецыі і фінляндыі як графік і стваральнік інтэр'ераў.



Творчыя сілы
эміграцыі гуртуюцца вакол заснаванага ў 1951 г. у Нью-Йорку Беларускага інстытута навукі і мастацтва (БІНіМ). Такі ж інстытут арганізаваны ў 1967 г. у Канадзе. Яны друкуюць літаратурныя творы, навуковыя працы, збіраюць палотны беларускіх
мастакоў замежжа, арганізуюць шматлікія выставы культурна-гістарычнай тэматыкі,
выяўленчага мастацтва, мастацкіх вырабаў і інш. Створаны ў 1955 г. аддзел БІНіМа ў Мюнхене вырас у самастойную арганізацыю, якая дзейнічала да 1966 г.



Цэнтрам
навукова-культурнага жыцця стала і заснаваная ў 1971 г. Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане, а таксама Англа-беларускае
таварыства, якое выдавала ў 1965—1988 гг. «Часопіс беларускіх даследаванняў» на
англійскай мове, арганізуе навуковыя семінары і канферэнцыі, лекцыі па
праблемах Беларусі. У ФРГ дзейнічае Беларускі музей і Інстытут беларусаведаў у
Ляймене.



Даследчыкі з ліку
эмігрантаў свой погляд на праблемы нацыянальнай гісторыі і культуры асвятлялі
на старонках выдаваемых часопісаў і газет, кніг А. Адамовіча, Л. Акіншэвіча, Я.
Запрудніка, А. Калубовіча, В. Кіпеля, 3. Кіпель, I. Любачкі, У. Сядуры (Ул.
Глыбіннага), П. Урбана і інш. В. Тумашам створана найбольш поўная бібліяграфія
Скарыніяны,пачынаючы з XVI ст. Вядомы ў свеце як буйны спецыяліст у галіне
ракетнай тэхнікі наш суродзіч Б. Кіт, абраны акадэмікам Міжнароднай акадэміі
астранаўтыкі, членам многіх нацыянальных таварыстваў.



Асяроддзе
замежных беларусаў вылучыла сваіх паэтаў і празаікаў, кампазітараў і спевакоў.
Значная частка творчай спадчыны паэтэсы Л. Геніюш (1910—1983 гг.) звязана з яе
эмігранцкім лёсам. Вядомасць у беларускім замежжы набылі пісьменнікі Н. Арсеннева,
. М. Сяднёў, А. Салавей, У. Клішэвіч, К. Акула і іншыя. У розныя гады выйшлі
кніжкі іх твораў, анталогія паэзіі і прозы "Ля чужых берагоў".



Папулярнасць у
славянскім свеце і іншых замежных краінах набыў оперны спявак, выканаўца
беларускіх песень М. Забэйда-Суміцкі (1900—1981 гг.). Беларускія песні гучаць у
рэпертуары вядомых спевакоў П. Конюха і М. Стрэчаня. Кампазітар М. Равенскі
(1886—1952 гг.) напісаў значныя творы царкоўнай музыкі, кампазіцыі для хароў,
зрабіў апрацоўкі народных песень. У песенным жанры працаваў М. Шчаглоў-Куліковіч
(1897—1969 гг.).



Важную ролю ў
духоўным, сацыяльным і культурным жыцці эміграцыі адыгрывае царква. За мяжой
дзейнічае Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква і Беларуская
праваслаўная царква ў канстанцінопальскай юрысдыкцыі, Беларуская каталіцкая місія,
якія зберагаюць нацыянальныя рэлігійныя традыцыі, вядуць рэлігійнае навучанне.



Нацыянальна
свядомая беларуская эміграцыя неаднародная па свайму складу, у ёй ёсць розныя
плыні, групы і іх супрацьстаянне. Значная частка старой эміграцыі не прыняла
пасляваенную палітычную плынь, залічваючы яе да прыслужнікаў фашыстаў.
Рознагалоссі па палітычных матывах ёсць паміж прыхільнікамі БЦР і БНР, Рада
якой правяла першую пасляваенную сесію ў 1946 г. у Рэгензбургу (Германія). Хоць у галоўным яны не мелі разыходжанняў: аднолькава не прымалі сацыялістычны лад,
савецкую ўладу, бачылі Беларусь незалежнай.



Жыццё беларускага
замежжа ў пасляваенныя дзесяцігоддзі несла адбітак тых праблем, якія вынікалі з
гістарычнага развіцця нацыі і яе тагачаснага стану: аслабленая нацыянальная
свядомасць, пэўная раз'яднанасць па канфесійных адзнаках і інш. У той жа час
адсутнасць духоўнай і матэрыяльнай падтрымкі Бацькаўшчыны паскаралі працэсы
асіміляцыі. Менавіта ў адносінах да нацыянальных арганізацый эміграцыі
праводзілася партыйна-дзяржаўная палітыка, скіраваная на іх ізаляцыю ад
гістарычнай Радзімы, раскол па ідэалагічных адзнаках розных пакаленняў, плыняў.



Створаная ў 1955 г. беларуская секцыя савецкага камітэта «За вяртанне на Радзіму» (з 1960 г. «За вяртанне на Радзіму і развіццё культурных сувязей з суайчыннікамі»), а затым Беларускае
таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой выкарыстоўваліся
партыйна-дзяржаўным кіраўніцтвам перш за ўсё як сродак ідэалагічнай барацьбы
процілеглых грамадскіх сістэм, узмацнення ўплыву сярод суродзічаў камуністычных
ідэй, савецкага ладу жыцця. Таварыства пашырала кантакты толькі з тымі
эмігранцкімі арганізацыямі, якія афіцыйныя савецкія органы залічвалі да
патрыятычных і прагрэсіўных. Гэта яны бачылі ў некрытычным прыманні таго, што
адбывалася на Бацькаўшчыне, і цярпімасці да сацыялістычнага ладу. Найбольш
актыўныя, але ўсё ж вельмі сціплыя сувязі ў таварыства склаліся з кіраўніцтвам
Федэрацыі рускіх канадцаў, Рускім цэнтрам у Нью-Йорку, Цэнтральным кіраўніцтвам
культурна-спартыўных таварыстваў суайчыннікаў у Аргенціне, Славянскім
таварыствам дружбы ў Англіі, некаторымі аддзеламі Саюза савецкіх грамадзян у
Бельгіі і інш.



Асобную замежную
супольнасць склала ў пасляваенныя дзесяцігоддзі беларуская меншасць у Польшчы,
якая мела сувязь, хоць і слабую, з грамадскімі арганізацыямі, творчымі саюзамі
БССР. Да сярэдзіны 80-ых гадоў практычна адсутнічалі яе кантакты з замежнай
эміграцыяй. Намаганнямі суродзічаў у Польшчы паступова былі створаны
нацыянальныя асновы культурнага жыцця. Гэтаму спрыяла выкладанне беларускай
мовы ў пачатковых школах, ліцэях, што ў Бельску і Гайнаўцы, дзейнасць
заснаванага ў 1956 г. Беларускага грамадска-культурнага таварыства і яго газеты
«Ніва». Тут беларусы стварылі шматлікія фальклорныя і аматарскія мастацкія
калектывы. Творчыя сілы гуртуюцца вакол літаратурнага аб'яднання «Белавежа»
(утворана ў 1958 г.), нацыянальных выданняў, а таксама кафедры беларускай
філалогіі Варшаўскага універсітэта (1956 г.). Вядомасць не толькі ў асяроддзі беларусаў набылі пісьменнікі С. Яновіч, А. Барскі (Баршчэўскі), В. Швед, Я.
Чыквін, мастакі Л. Тарасевіч, М. Давідзюк, навукоўцы Ю. Туронак, Б.
Бялаказовіч, У. Юзвюк, А. Мірановіч, Я. Мірановіч і іншыя.



Аднак трэба
адзначыць, што нават з часоў палітычнай адлігі другой паловы 50-ых — першай
паловы 60-ых гадоў у СССР і краінах Усходняй Еўропы беларуская меншасць у Польшчы
магла ажыццяўляць толькі культурна-асветную нацыянальную дзейнасць, і то даволі
абмежаваную.



Паскарэнню
працэсаў асіміляцыі садзейнічала палітыка польскіх улад 70-ых гадоў, калі пачаў
рэалізоўвацца тэзіс аб Польшчы як монанацыянальнай дзяржаве, яе этнічнай
аднароднасці. Толькі падчас распачатай у 80-ых гадах барацьбы грамадства з
аўтарытарна-бюракратычнай сістэмай у Польшчы лідэры беларускага насельніцтва
выступілі ў абарону яго правоў.



На Беласточчыне
ўсё часцей ставілася пытанне аб умацаванні беларускіх школ, пашырэнні
выкарыстання беларускай мовы ў праваслаўнай царкве, заснаванні беларускамоўных
навучальных, навуковых і культурных устаноў, тэле- і радыёперадач, узнаўленні
беларускіх геаграфічных і адміністрацыйных назваў. 3 1981 г. пачало дзейнічаць Беларускае аб'яднанне студэнтаў у Польшчы, якое афіцыйна зарэгістравана
польскімі ўладамі толькі ў 1988 г.



У пасляваенны
перыяд беларуская дыяспара пашырылася за кошт дынамічнай міграцыі насельніцтва
ў межах Саюза. Вынікам арганізаванага перамяшчэння працоўных рэсурсаў
(вярбоўкі) у паўночныя і ўсходнія рэгіёны краіны, грамадскіх заклікаў на
асваенне прыродных багаццяў, цалінных земляў, новабудоўлі, пераводу
спецыялістаў, рабочых з аднаго месца працы на другое, планавага размеркавання
па краіне выпускнікоў вучэбных устаноў, а таксама добраахвотных індывідуальных
перасяленняў стала пражыванне значнай часткі нацыі за межамі Беларусі.



Перапісы
насельніцтва 1959 і 1979 гт. сведчаць, што за гэты час колькасць беларусаў,
якія пражывалі ў краіне паза тэрыторыяй БССР, павялічылася з 17,6 да 20 %. Гэта
значыць, што пад канец 70-ых гадоў 1 млн. 894 тыс. беларусаў у іншых
рэспубліках былі практычна выключаны з нацыянальна-культурнага жыцця
Бацькаўшчыны. Яна фактычна не аказвала ім падтрымкі, не бараніла іх інтарэсы і
правы. Палітыка цэнтральнай і рэспубліканскай партыйна-дзяржаўнай улады была
скіравана на збліжэнне і зліццё нацый і народнасцей краіны, стварэнне новай
супольнасці «савецкага народа». Адміністрацыйна-камандная сістэма уніфікавала
культурнае, духоўнае жыццё краіны, заахвочвала нацыянальны нігілізм. У гэтых
умовах кампактныя асяродкі беларусаў у розных рэгіёнах Саюза не мелі ніякіх
сваіх суполак, школ, арганізаванага на нацыянальнай аснове грамадска-культурнага
жыцця.



Інтэнсіўная
міграцыя беларусаў у межах краіны прывяла да скарачэння неабходных рэспубліцы
творчых сіл, рабочых рук, памяншэння долі карэннага насельніцтва ў складзе
жыхароў рэспублікі (з 81 % у 1959 г. да 79 % у 1979 г.).



Савецкая сістэма,
якая прывяла да нацыянальнага нігілізму, крызісу беларускай культуры на самой
Бацькаўшчыне, ігнаравала нацыянальна-культурныя патрэбы беларускай дыяспары.
Палітыка ізаляванасці соцень тысяч эмігрантаў, грэбавання
нацыянальна-культурнымі інтарэсамі і патрэбамі суродзічаў на тэрыторыі Саюза
ССР садзейнічала паслабленню іх нацыянальнай свядомасці, асіміляцыі.







Спіс крыніц і
літаратуры



 



1.      «Гісторыя Беларусі», другая
частка, Ладысеў У.Ф., М., 2002 г.



2.      «Гісторыя Беларусі»,
Несцяровіч Я.Ю., М., 1996г.



3.      Беларусі ч. 2, пад рэд.
прафес. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля, Мінск,2001г.



4.      Гісторыя Беларусі / Пад рэд.
А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997.



5.      Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.
2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.



6.      История Беларуси: Учебн.
Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. –Мн., 1997.



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Диагностика одареннности
Реферат Биологические особенности облепихи крушиновидной
Реферат Способи відтворення паремій з англійської мови на українську та пор
Реферат Культура как фактор национальной безопасности
Реферат Правовое положение юридиеских лиц в международном частном праве
Реферат Развитие периодического закона. Зависимость свойства элементов от ядра его атома
Реферат Сатирическое изображение поместного дворянства в комедии Д.И.Фонвизина Недоросль
Реферат Функции, операции и услуги коммерческих банков, их баланс и прибыль
Реферат Battered Women Syndrome Essay Research Paper Battered
Реферат Значение отраслевой состав и взаимосвязи предприятий картофельного подкомплекса
Реферат Российские войска в Дагестане в контексте Кавказской политики России (1722-1735 гг.)
Реферат Обязательный и добровольный аудит
Реферат George Washington Essay Research Paper George Washington
Реферат Международные стандарты сквозь призму российского учета доходов и расходов
Реферат Болезни сердечно-сосудистой системы и внутренних органов у птиц