Реферат по предмету "История"


Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

Беларуск
i
дзяржаўны ун
i
верс
i
тэт


Гістарычны факультэт


Кафедра г
i
сторы
i
Беларус
i
старажытнага часу
i
сярэдн
i
х вякоў


Рэферат па тэма:


Заходняя Беларусь у складзе Польшчы


Падрыхтавала:


студэнтка 3га курса,


Новiк Я.М.


Мiнск, 2007



Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала тады 112 955 км.кв. Яна была падзелена на чатыры ваяводствы: Палескае, Вiленскае, Наваградскае i Беластоцкае. А насельніцтва ў 1931 г. складала 4,6 млн. чалавек. Пры тым беларусы састаулялi 65%, палякi -15, яурэi-11, украiнцы -4, лiтоуцы -2,5, рускiя -2. Таксама неабходна падкрэслiць, што85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе. У адпаведнасцi з дагаворам урад Польшчы павiнен быу даць беларускаму насельнiцтву усе правы, аднак гэтыя абавязацельствы не выконвалiся. Заходняя Беларусь з'яулялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнау Польшчы, рынкам збыту i крынiцай таннай сыравiны i працоунай сiлы. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (“ускраіны”-так найчасцей польскiя улады называлi Заходнюю Беларусь) у становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы.


Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны вастанаулiвалася вельмi марудна. Большасць прадпрыемствау – невялiкiя фабрыкii заводы – займалiся пераапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркii некаторых вiдау мясцовай сыравiны. Беларускiя рабочыя апынулiся у вельмi цяжкiм становiшчы. Працавалi яны па 12-14 гадзiн у суткi, а атрымоувалi у 1,5, а то i у 2 разы менш, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых.


У вынiку пастаяннага скарачэння прамысловай вытворчасцi, закрыцця фабрык i заводау у Заходняй Беларусi панiжауся жыццёвы узровень рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.


Польскiя улады вялi сапраудную эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.


Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. На долю бедных i сярэднiх гаспадарак, якiя складалi каля 94,2% ад агульнай колькасцi, прыходзiлася толькi 38,8% зямлi, астатнiя – 61,2% - знаходзiлiся у руках памешчыкау i кулакоу, якiя складалi 5,6% ад агульнай колькасцiгаспадарак.


У пачатку 20-х гадоу польскiя улады правялi зямельную рэформу, якая уключала у сябе:


- Парцэляцыю. Гэта продаж дробнымі ўчасткамі(парцэлямі) часткi памешчацкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.


- Камасацыя. Гэта аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага, з адначасовым высяленнем на хутар.


- Скасаванне сервітутаў. (Саумесных зямель памешчыкау i сялян).


Польскае кiраунiцтва актыуна насаждала на беларускiх землях ваенных каланiстау – асаднiкау, большасць якiх састаулялi польскiя афiцэры. Яны атрымоувалi бясплатна цi за невялiкую плату зямельныя надзелы па 15 – 45 г. Да 1934 г. На тэрыторыi Заходняй Беларусi было паселена 8442 асаднiка. Памешчыкii асаднiкi вельмi жорстка экспуатавалi беларускае сялянства, якое масава бяднела. Шмат збяднелага сялянства у пошуках лепшай долi вымушана было ехаць у iншыя краiны - асабліва ў Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938г. толькі з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.


Але цяжкасцi для беларускага насельнiцтва заключалiся не толькi у эканамічным і сацыяльным становішчы. Не менш цяжкiм быу i нацыянальны прыгнёт беларускага народа. Польскія ўлады ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй Беларусі палітыку паланізацыі карэннага насельніцтва, каб зрабіць край этнічна польскім і такім чынам назаўсёды замацаваць сваё панаванне на нашых землях.Пануючыя класы Польшчы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Ужо з першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. На скаргi беларусау на паусямеснае закрыццё беларускiх школ мiнiстр адукацыi Скульскi адказау: «Заверяю вас, что через десять лет в Польше даже со свечой не найдёте ни одного белоруса». Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. У 1938-39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.


Асаблiва жорсткiмi былi меры польскiх улад па знiшчэнню беларускай мовы. Тых, хто чытау i пiсау на беларускай мове, лiчылi неадукаванымii пазбаулялi выбарчых правоу. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Беларус, калi не згаджауся стаць палякам, быу пастаулен у вельмi цяжкае становiшча. Напрыклад у горадзе яму было цяжка знайсцi працу, у вёсцы беларускiя землi у першую чаргу аддавалiся палякам-каталiкам. Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі.


Культурнае жыццё беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі у турму. У пачатку 1930-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволенных.


Насельнiцтва Западнай Беларусiамаль не атрымоувала медыцынскай дапамогi.Нiзкi жыццёвы узровень насельнiцтва i адсутнасць медыцынскай дапамогi выклiкалi высокую смяротнасць сярод насельнiцтва нашай краiны.


Зразумела, што беларускi народ не мог мірыцца са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Цяжкае эканамічнае становішча і палітычнае бяспраўе працоўных, жорсткі нацыянальны прыгнёт вызначылі характар і мэты вызваленчай барацьбы. Беларускае насельніцтва было заўсёдным чыннікам нестабільнасці, а пры пашырэнні нацыянальна-вызвольных ідэяў станавілася адкрыта пагрозлівай і варожай для польскай акупацыі сілай. «Вогнішча беларушчыны», паводле слоў аднаго з ідэолагаў польскай каланізацыі Заходняй Беларусі Ў.Студніцкага, стварала б сур'ёзную пагрозу каланіяльным планам Польшчы. Таму невыпадкова дзейнасць у Заходняй Беларусі нацыянальных арганізацыяў па выхаванні самасвядомасці, прапагандзе ідэі аб'яднання ўсіх беларускіх земляў у адну дзяржаву, выданне беларускамоўнай літаратуры, адкрыццё школ і навуковых установаў, іншыя формы працы выклікалі рэпрэсіі з боку польскай улады. Арышты беларускіх настаўнікаў і дзеячоў культуры, канфіскацыя газет і часопісаў, зачыненне беларускіх гімназіяў у Барунах, Наваградку, Клецку, Радашкавічах ды іншых месцах, публічныя судовыя працэсы над нашымі патрыётамі, катаванні беларускіх дзеячоў у турмах Лукішкі, Вронкі, у Картуз-Бярозе ды інш., дыскрымінацыйнае ў дачыненні да беларускага насельніцтва школьнае, аграрнае, рэлігійнае заканадаўства - вось няпоўны пералік рэаліяў з жыцця Заходняй Беларусі пад польскай уладай.


Асноўнымі сіламі вызваленчай барацьбы супраць польскага прыгнёту былі палітычна актыўная частка рабочага класа, працоўнага сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя. У барацьбе за нацыянальныя правы ўдзельнічалі і нацыянальна свядомыя прадстаўнікі дробнай буржуазіі. У ходзе барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльнапалітычныя лагеры:


- Буржуазнапамешчыцкі.


- Дробнабуржуазны, дэмакратычны.


- Пралетарскiх i рэвалюцыйных сiл.


Пануючае эканамічнае і палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы, займала польская буржуазія і памешчыкі. Апошнія адрозніваліся тут асаблівай рэакцыйнасцю. Эканамічна параўнальна моцнай была яўрэйская буржуазія. Але ў палітычных адносінах яна не мела значнай вагі. Беларуская нацыянальная буржуазія, у асноўным дробная гарадская і заможнае сялянства, была нешматлікай і палітычна слабай, залежнай ад польскай i яурэйскай буржуазii.


Інтарэсы польскай буржуазіі і памешчыкаў выражалі польскія буржуазныя партыі - нацыяналдэмакраты (эндэкі), хрысціянскія дэмакраты (хадэкі) і створаны ў 1928 г. так званы беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам (ББСУ), а таксама звязаныя з імі арганізацыі. За гэтымі палітычнымі сіламі стаяла польская буржуазная дзяржава з яе шматлікім чыноўніцтвам, арміяй, паліцыяй, судом і турмамі. Заадно з уладамі была каталіцкая царква, якая мела значны ўплыў сярод каталіцкай часткi насельнiцтва.


У апазіцыі да ўрада знаходзіўся дробнабуржуазны дэмакратычны лагер, у які ўваходзілі тры палітычныя сілы. Гэта польскія рэфармісцкія і дробнабуржуазныя партыі, яўрэйскія дробнабуржуазныя нацыянальныя партыі і беларускія нацыянальнадэмакратычныя партыі і арганізацыі. Яны стаялі на пазіцыях легальнай парламенцкай барацьбы за дэмакратычныя і нацыянальныя правы.


Урадаваму лагеру супрацьстаяў таксама рэвалюцыйнадэмакратычны лагер, які складалі рабочы клас, сялянства, гарадская бедната, дэмакратычная інтэлігенцыя. Яны былі прадстаўлены радыкальнымі народнымі арганiзацыямi, што узаемадзейнiчалi з камунiстычнай партыяй.


Вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі праходзіла пад уплывам расійскіх рэвалюцый і падзей, што адбываліся ў Беларускай ССР. 3 БССР працоўныя Заходняй Беларусі звязвалі свае надзеі на лепшую будучыню. У 1919-1923 гг. у Заходнюю Беларусь вярнуліся з Расіі больш 700 тыс. бежанцаў часоў першай сусветнай вайны, сярод якіх нямала было ўдзельнікаў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Яны ў значнай частцы уключылiся у змаганне супраць памешчыкау i буржуазii.


У першай палове 20-ых гадоў вызваленчы рух у Заходняй Беларусі яшчэ не дасягнуў шырокіх памераў. Арганізацыі кампартыі толькі ствараліся, былі малалікімі і не мелі значнага ўплыву на масы. У гэты час большасць насельніцтва верыла ў лозунгі польскіх, беларускіх, яўрэйскіх дробнабуржуазных нацыянальных партый.


З 1921 г. У Заходняй Беларусi дзейнiчала арганiзацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ). ТБШ унесла вялiкi уклад у падтрымку беларускай культуры. Гэтая арганiзацыя змагалась за беларускую школу, адкрывала бiблiятэкi, клубы, выдавала газеты, падручнiкi, кнiгii г.д. У канцы 1937 польскiя улады забаранiлi дзейнасць ТБШ.


У 1921-1922 гг. Прайшоў шэраг забастовак, але забастоукi яшчэ насiлi стыхiйны характар. У 1923 г. у Вiльне была створана камунiстычная партыя Заходняй Беларусi. Пасля стварэння КПЗБ партызанскi рух распрастранiуся на на усёй тэррыторыi Заходняй Беларусi. У 1923 г. Агульная колькасць партызан складала каля 6 тыс. чалавек. Яны правялi каля 300 баявых аперацый. Польскiя улады жорстка распраулялiся з удзельнiкамi партызанскага руху. У 1925 г. склалася сiтуацыя, якая магла прывесцi да узброеннага паустання. У гэтых умовах польскi урад увеу на тэрыторыю Заходняй Беларусi вялiкую колькасць рэгулярных войскау. У жнiунi 1929 г. стыхiйна успыхнула стачка на шклозаводзе'"Нёман" Адсутнасць арганiзаванасцi абумовiла толькi частковае задавальненне патрабаванняу працоуных У пачатку 30-х гадоу прайшлi забастоукi на прамысловых прадпрыемствах Беластока. Вiльнi. Брэста. Гродна. Больш як чатыры месяцы зiмы 1932-33 гг. баставалi больш як 7000 працоуных i сялян Белавежскай пушчы. 3 прыходам да улады у Германi фашыстау, рэзка узросла пагроза мiру i дэмакратьi. Польшча у 1934 г. заключае з рэйхам пагадненне аб мiрным вырашэннi спрэчных пытанняу, а праз год уводзщь Канстытуцыю, якой ящэ больш абмяжоувалiся дэмакратычныя правы i вольнасцi. Большая частка выступленняу працоуных праходзiла пад знакам адзiнага Народнага фронту. Нельга забываць што на барацьбу супраць улад узнiмалiся не толькi рабочыя, але i сялянства. Напрыклад за 1931-1933 гг. было зарэгiстравана, акрамя масавых, каля 460 выступленняу сялян. Летам 1935 г. Пачалося знакамiтае выступленне нарачанскiх сялян-рыбакоу, у якiм прымалi удзел каля 5 тыс. чалавек. Пасля рэвалюцыйнага падъёму 1936-1937 гг. у Заходняй Беларусi пачауся спад рабочага i сялянскага руху. Гэта было звязана у значнай меры СА Сталiнскiмi рэпрэсiямi, якiя закранулiкiруючых дзеячау беларускага вызваленчага руху (В.З. Харужая, А.С. Славiнскii шмат iншых).



Сп
i
с скарыстанай л
i
таратуры


1. История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. – Мн., 1997.


2. 150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.


3. Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк iiнш. –Мн., 1995.


4. Гiсторыя Беларусi ад старажытнасцi да сучаснасцi. C.В. Паноу. –Мн., 2002.


5. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3


6. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Мой выходной день
Реферат Sexual Repression In D.H. Lawrence
Реферат Ан проект региональной программы развития малого и среднего предпринимательства на 2012-2014 годы с общим объемом финансирования из областного бюджета 234,1 млн
Реферат Деякі напрямки підвищення рівня професійної підготовки спеціалістів у вищій школі України
Реферат Эвенки как народ, их обычаи и традиции
Реферат Система налогообложения в России и ее реформирование
Реферат Древнейшие монастыри Тульского края
Реферат Ancient Egypt Essay Research Paper The term
Реферат Роль почки в организме Понятие об обмене веществ Продолговатый мозг
Реферат Анализ выполнения производственной программы оборота столовой за предплановый год
Реферат Технлогія виробництва субпродуктів та приготування напівфабрикатів
Реферат Сетевые фильтры электропитания
Реферат Детская агрессивность и способы ее коррекции
Реферат Организация питания учащихся школ
Реферат Опыт разработки методик оценки усвоения школьниками социальных ролей