Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Літаратура Заходняй Беларусі 1920-х-1930-х гадоў

ЛітаратураЗаходняй Беларусі 1920-х-1930-х гадоў

СОДЕРЖАНИЕ
1. ЛітаратураЗаходняй Беларусі 1920-х гадоў
2. ЛітаратураЗаходняй Беларусі 1930-х гадоў
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. ЛітаратураЗаходняй Беларусі 1920-х гадоў
У агульнайсістэме мастацкай літаратуры на першым месцы ў Заходняй Беларусі, несумненна,знаходзілася паэзія. Прычым, і ў 1920-я, і ў 1930-я гг.
Пачатак, першыястаронкі паэзіі Заходняй Беларусі звязаны перадусім з імёнамі ЛеапольдаРодзевіча, Уладзіміра Жылкі, Ігната Канчэўскага. Яны былі найбольш творчаактыўнымі, і знак іх працы знайшоў выразны адбітак у перыядычным друку пачатку20-х гадоў, у выглядзе асобных кніжак. Хоць працягвалі працаваць паэты, штопрыйшлі ў літаратуру яшчэ ў нашаніўскую пару: Гальяш Леўчык (1880—1944),Казімір Сваяк (1890—1926), Стары Улас (1865—1939). Менавіта Л. Родзевіч усвоеасаблівым сінтэтычным жанры паэме-сказе «Беларусь» і У. Жылка ў паэме«Уяўленне» патрапілі найпаўней выявіць той душэўны тонус, той настрой, якімжыла творчая беларуская інтэлігенцыя пад уражаннем падзелу бацькаўшчыныдзяржаўнай мяжой, зрыву адбудовы дзяржаўнасці Беларусі. Менавіта ўзаходнебеларускі перыяд У. Жылкам былі напісаны такія лірычныя шэдэўры, як«Беларусь», «Віхор», «Замчышча», «Полімпсэст», «Сёмуха». Жылка паэтызуевызваленчае змаганне. Захопленасць ідэаламі вызваленчага руху, вернасць ім звялікай сілай гучыць у вершах «Меч», «Вершы аб Вільні», «Наш лёс, бы кат рукойзабойнай», «Толькі той, чый вольны дух», «Каваль».
Вершы ранапамерлага паэта Iгната Канчэўскага (1896—1923), падпісаныя псеўданімам «ГаннаГалубянка», вылучаліся рамантычнай эстэтыкай і высокай культурай пачуцця.
На першую палову20-х гадоў у Заходняй Беларусі прыпадае найбольшая літаратурная актыўнасцьпаэта-клерыка Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка), які пачаў друкавацца яшчэ ўгазеце «Віelarus» у 1913 г. У 1924 г. у Вільні ўбачыў свет зборнік К. Сваяка«Мая ліра».
Удзельніксусветнай вайны, актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў перыяд ягоўздыму ў 1917—1920 гг. Макар Краўцоў (Косцевіч) (1890—1941), акрамя вядомагаверша-гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», створанага пад уражаннем слуцкагапаўстання, складае верш «Братом», у якім спалучаны роздум над трагічным лёсамбеларускай зямлі з магутнай верай у нацыянальную свабоду яе народа.
Адасоблена адзаходнебеларускіх паісьменнікаў, прасякнутых нацыянальнай ідэяй або ідэяйсацыяльнага разняволення працоўных, стаяла Наталля Арсеннева (1903—1998), чыевершы з самага пачатку 20-х гадоў стала друкаваліся амаль ва ўсіх перыядычныхвыданнях.
Блаславёная напаэтычнае выступленне М. Гарэцкім, пад час вучобы паэтэсы ў Віленскайбеларускай гімназіі, Арсеннева ў сваёй лірыцы засяродзілася на суб'ектыўнымпачатку, перажываннях інтымнага характару. Асноўная крыніцай паэтычнайінспірацыі яе сталі прырода, космас. Нягледзячы на індыферэнтнасць паэтэсы даграмадскіх праблем, бясспрэчны талент яе высока цаніўся прадстаўнікамілітаратурнай грамадскасці. У 1927 г. выйшаў зборнік паэзіі Н. Арсенневай «Падсінім небам».
На пачатку 20-хгадоў у газетах «Беларускі звон» і «Беларускія ведамасці» друкаваўся паэт імастак Алесь Смаленец (1893—1966), сапраўднае прозвішча — Ружанцоў. На той часён, былы ўдзельнік сусветнай і грамадзянскай войнаў, быў камандзірамбеларускага батальёна ў Літве, створанага эміграцыйным урадам ВацлаваЛастоўскага, рэдагаваў часопіс «Беларус-вайсковы». Вершы А. Смаленца вылучалісяваеннай тэматыкай. У вобразнай структуры іх пераважалі вобразныя рэаліі вайны.М. Гарэцкі знаходзіў іх «моцнымі думкаю і даволі арыгінальнымі формаю». ПазнейА. Смаленец выступаў як перакладчык беларускай паэзіі на літоўскую мову і злітоўскай на беларускую.
Першыя публікацыіпаэта Алеся Салагуба (1906—1934) адносяцца да 1923 г. Будучы вучнем Беларускайвіленскай гімназіі, паэт звязаў свой лёс з камуністычным падполлем, стаў сябрамчлена ЦК КПЗБ Арсеня Канчэўскага, брата вядомага літаратара, удзельнічаў уарганізацыі гурткоў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады ў родных мясцінахна Смаргоншчыне. А. Салагуб двойчы арыштоўваўся дэфензівай, да года праседзеў уЛукішках. Алесю Салагубу ў літаратуры Заходняй Беларусі належыць першынства,роля адкрывальніка турэмнай тэматыкі, стваральніка вобраза палітвязьня, пазнейМ. Танкам і В. Таўлаем узнятага да шырокіх мастацкіх абагульненняў. Лірычныгерой А. Салагуба — аlter еgо аўтара — натура мэтаімклівая і цэласная. У ягосвядомасці арганічна спалучаны сацыяльны і нацыянальны ідэалы. Ён далучаны даідэі разняволення чалавецтва ў планетарным маштабе («Мы рады, рады, што змяняемгісторый ход»), адначасна змагаецца, пакутуе ў астрозе і марыць убачыць«вольнай сваю Беларусь». У 1929 г. выйшла кніга А. Салагуба «Лукішкі».Лёс А. Салагуба трагічны. Вырваўшыся з польскай турмы, ён нелегальна перайшоўграніцу, скончыў у Мінску Беларускі дзяржаўны універсітэт, выдаў зборніквершаў, даволі часта выступаў у перыядычным друку, паступіў на вучобу ўаспірантуру пры Беларускай Акадэміі навук. Трапіўшы пад другую хвалю рэпрэсій уСавецкай Беларусі, загінуў у 1934 г.
У лірыцы МіхасяМашары (1902—1976) чуецца арганічны індывідуальны пачатак. Сацыяльныяарыенціры, пазіцыя паэта дакладна акрэслены, паэтава крэда выказанаканкрэтна-вобразна, упэўнена. Ужо ў першай паэтычнай заяўцы — сціплай, наадзінаццаць вершаў, кніжыцы «Малюнкі» (Вільня, 1928) — М. Машараздолеў даць некалькі небанальных абразкоў вёскі, накідаць нязмушаныя малюнкіпрыроды, упэўнена пашырыць, развіць у літаратуры Заходняй Беларусі тэмуастрогу, няволі (вершы «Вёска», «Цяпер я ўжо зусім не той», «Ў золаце зорныхвалокнаў»).
У 1927 г. уВільні выйшаў зборнік паэзіі Францішка Грышкевіча (1904—1945) «Веснавыямелодыі». Паэт востра адчувае нядолю паняволенай сваёй зямлі, але гаворыцьпра гэта залішне агульна («Русь Белая», «Раб», «Signum»). Прыбягае дагісгарычных асацыяцый, кліча на дапамогу змаганню за свабодубацькаўшчыны-Беларусі цені слаўных продкаў Усяслава Чарадзея, Вітаўта,звяртаецца да акта 25 сакавіка 1918 г. як сведчання ўзвышэння духу народа (зцыкла «Вечнае»). Інтымная лірыка Ф. Грышкевіча сведчыць аб даволі высокімінтэлектуальным узроўні асобы аўтара, але высокай эстэтычнай вартасці вершы ненабралі.
Адштурхоўваючысяад эстэтычнага крэда М. Багдановіча, Хведар Ілляшэвіч (1910—1948) імкнуўся дапавышэння культуры верша ў сваёй мастацкай практыцы. У 1929 г. у Вільні ўбачыўсвет яго першы паэтычны зборнік «Веснапесні».
Міхась Васілёк(1905—1960), творца найперш гумарыстычнага складу, у сатырычным часопісе«Маланка» трапным словам, у духу народнага гумару высмейваў паноў,прадстаўнікоў польскай адміністрацыі, палітыкаў, не абмінаючы ўвагай і заганы ўродным сялянскім асяроддзі (вершы «Як я трапіў у камуністыя», «Перад выбарамі»,«Гарэлка»). Паэт умее абыграць народную прытчу («Дзед і смерць»),скарыстоўваючы традыцыйны народны матыў, напоўніць яго актуальным сацыяльнымзместам («Эх, каб грошы»). У грамадзянскай жа лірыцы М. Васілька 20-х гадоўгучаць матывы, інтанацыі, характэрныя для ўсёй заходнебеларускай паэзіі тагочасу. Паэт горача кліча свой край, маладое пакаленне стаць «смелай ступою нашлях адраджэння, шлях з векавечнае цемры збаўлення» (Васілёк М. Шум баравы.Вільня, 1929. С. 24.).
У другой палове20-х гадоў у віленскай беларускай перыёдыцы, часопіснай і газетнай, даволічаста друкаваўся паэт з Латгаліі Пятро Сакол (сапраўднае прозвішча Масальскі).Вершы П. Сакола «Беларускі сцяг», «Песня крывічоў», «Хай гром грыміць»,«Покліч», аб'яднаныя ў цыкле «Песні аб волі», красамоўна сведчылі абпрасякнутасці маладога паэта, навучэнца Люцынскай беларускай гімназіі,нацыянальнай ідэяй (Сакол П. Світанне. Рыга, 1929. С. 43, 44, 47, 49.). Іххарактарызавала ярка выражаная грамадзянская скіраванасць і публіцыстычнаяадкрытасць. Паэтычная творчасць П. Сакола ў цэлым развівалася ў агульнымрэчышчы беларускай літаратуры, створанай на захад ад польска-савецкай мяжы.Аднак беларускаму паэту з Латвіі ўдалося ўнесці ў яе рэгіянальныя матывы. У іхсацыяльная і нацыянальная ідэі аказаліся цесна з'яднанымі. У паэме«Латгаліяда», на жаль, няскончанай, роздум над сацыяльнай нядоляй краю, лёсамяго людзей паэт рэалізуе ў сэнсава выразных і яскравых вобразах, выяўляе добраеадчуванне гістарычнага кантэксту.
Што ж датычыцьпразаічных жанраў у заходнебеларускай літаратуры 1920-х гг., то яны найпершпрадстаўлены апавяданнямі, навеламі і замалёўкамі М. Гарэцкага 1921—1922 г.,некалькімі апавяданнямі Макара Краўцова, нарысамі, абразкамі Вацлава Адамовіча(Дзяргача), апавяданнямі Вяч. Лаўскага, надрукаванымі ў студэнцкай перыёдыцы.
М. Гарэцкім узаходнебеларускі перыяд яго дзейнасці створана аповесць «Дзве душы», пачатааповесць «За што?», вядомая ў апошняй аўтарскай рэдакцыі як «Ціхая плынь»,напісана да двух дзесяткаў апавяданняў. Побач з распрацоўкай «вечных»(экзістэнцыяльных) тэм на пачатку 20-х гадоў М. Гарэцкі ў жанры апавядання,навелы развівае далей беларускую адраджэнскую ідэю, стварае вобразы ўдзельнікаўбеларускага вызваленчага руху («У 1920 годзе», «Усебеларускі з'езд 1917 года»,«Фантазія»). Заўсёды чуйны да павеваў новага ў жыцці, пісьменнік не безнасцярогі прыглядаецца да некаторых з'яў, прынесеных сацыяльнай рэвалюцыяй уРасіі. Ён даследуе асобныя рысы новай улады ў яе асабовым, чалавечымпраяўленні, акцэнтуе сацыяльна-псіхалагічны аспект у раскрыцці вобразаў(апавяданні «Алостал», «Незадача»). У віленскі перыяд творчасці М. Гарэцкі,згодна з задумай узнавіць у мастацкім слове гісторыю народа, асабліва вялікуюўвагу ўдзяляе тэме мінуўшчыны. Пры гэтым, як ужо было засведчана ім у зборніку«Рунь», мастак плённа выкарыстоўвае матэрыял, бытавыя рэаліі часоў паншчыны(апавяданні «У панскай кухні», «Страшная музыкава песня», «Смачны заяц» іінш.).
Акрамя прозы М.Гарэцкага, псіхалагізмам, чалавеказнаўчай скіраванасцю вылучаюцца апавяданні М.Краўцова «Маршлют», «Маскалёвы дзеці», у якіх па-мастацку даследуецца народныхарактар, у класічнай манеры распавядаецца пра народнае жыццё. Асобных адзнаксвайго часу, заходнебеларускай рэчаіснасці ў іх пісьменнік не выяўляе. Ёнпаказвае вобразы-тыпы старой беларускай вёскі.
Вобразыпрадстаўнікоў палескага сялянства, абуджанага вайной і рэвалюцыяй да свядомагаграмадскага жыцця, удзельнікаў сялянскага руху падае ў сваёй кнізе В.Адамовіч-Дзяргач (Дзяргач. Тыпы Палесся: Абразкі і легенды. Вільня, 1924.).
Імкненне дазаймальнасці расповеду, вострага псіхалагізму назіраецца ў апавяданні ФранукаУмястоўскага (1882—1940) «Стася».
Ад фельетонаў,часам даволі дасціпных, вострых, да напісання апавяданняў на актуальнуютэматыку перайшоў рэдактар «Маланкі» Я. Маразовіч (1985—1938). З мэтаюўсыплення цэнзарскай пільнасці Я. Маразовіч карыстаўся літаратурнаймістыфікацыяй: месца дзеяння сваіх твораў пераносіў у каланіяльныя і залежныякраіны, падпісваў псеўданімам Ляо Дзэ (апавяданні «У даліне Ганга», «На берагахЯн Цзы», «Чырвоныя ружы»). Пры экзатычным знадворным антуражы ў апавяданнях Я.Маразовіча пазнавалася рэчаіснасць Заходняй Беларусі з яе вострымі палітычныміпраблемамі.
Здольнасцюэпічна-мастацкага адлюстравання жыцця валодаў аўтар апавяданняў «Мсцівыянябожчыкі», «Жывое дрэва» і іншых В. Грывіч (цалкам ідэнтыфікаваць асобу В.Грывіча не ўдалося; паводле слоў Л.Ф. Войцік, такім псеўданімам падпісваўсяУладзіслаў Грыневіч.) Ужо ў першых апублікаваных у часопісе «Студэнцкая думка»творах ён выявіў добрае эстэтычнае адчуванне прыроды і ўменне перадаць яе жыццёў абагульненых пластычных вобразах. Адначасова маладым аўтарам было засведчанасталае веданне народнага побыту і псіхалогіі селяніна. Адчувалася вучоба ў М.Гарэцкага. У апавяданнях, напісаных падчас уздыму вызваленчага руху, на ягограмадаўскай хвалі, В. Грывіч адлюстраваў рост грамадскай свядомасціпрадстаўнікоў заходнебеларускага сялянства, усведамленне народам свайгосацыяльнага і нацыянальнага права («I нас разбудзілі») Паказваючы сутычкувясковых хлопцаў на пошце з польскімі чыноўнікамі з-за нежадання апошніхаддаваць вёсцы радыкальных беларускіх газет, пісьменнік умела тыпізуепалітычную атмасферу Заходняй Беларусі другой паловы 20-х гадоў, па-мастацкуперадае станаўленне нацыянальнай самасвядомасці простага чалавека. Не абышоўГрывіч і гістарычнай тэматыкі. У адным з апавяданняў пісьменнік звярнуўся дападзей часу Крэўскай уніі, якая прадвызначыла гістарычны лёс Літвы і Беларусіна многія стагоддзі.
За перыёдыку,друк у БСР Грамадзе адказваў Пётра Мятла (1890—1936) і, трэба думаць,невыпадкова: меў літаратурныя схільнасці. Падпісваў грамадаўскія газеты яквыдавец, з абазначэннем тытулу «пасол на сойм П. Мятла». Пасля разгрому БСРГ,пяць год знаходзячыся ў польскіх турмах, займаўся перакладамі твораў класікаўмарксізму, пісаў апавяданні. Асобныя з іх пад псеўданімам П. Чабор, а менавіта«Замошская рэспубліка», «Купалле», «Жыць!», «Кірмаш», «Страх», былі частковаапублікаваны ў постграмадаўскай прэсе і засведчылі аб добрым валоданні імспакойнай эпічнай манерай апавядання. Напісаныя крыху пазней і апублікаваныя П.Мятлой (як і пераклады з марксісцкай літаратуры) пад псеўданімам П. Асакаапавяданні «Дзіўное вяселле», «Куды ні кінь — усюды клін», «Хто вінават?» мелісацыяльны акцэнт і выразны заходнебеларускі кантэкст.
Асэнсаваннемфіласофіі быцця чалавека ў заходнебеларускай літаратуры другой паловы 20-хгадоў вылучалася Палачанка — аўтар, што хавала сваё прозвішча пад літаратурнаймянушкай хутчэй асацыятыўна-гістарычнага, чым проста рэгіянальна-геаграфічнагасэнсу. Матэрыялам для твораў Палачанкі («Не вылечыла», «Казкапарвалась», «Чары першае любові», «Хваравіты») служылажыццё месцічаў, пераважна інтэлігентаў, людзей, здольных на рэфлексію,заглыбленне ў адвечныя пытанні чалавечай існасці, людскога бытавання на зямлі.У творах Палачанкі навідавоку аўтарскае пачуццё густу, мастацкай меры,адказнасці за слова. Мастацкі ўзровень апавяданняў у цэлым даволі высокі.
У агульнымпрацэсе духоўнага адраджэння, творчых пошукаў пакалення 20—30-х гадоў даволіпрыкметнае месца належала выпускніку Пазнанскага універсітэта, медыку паадукацыі і прызванню, акрамя таго, у адной асобе неардынарнаму філосафу,грамадска-палітычнаму дзеячу і літаратару Станіславу Грынкевічу (1902—1945).Ст. Грынкевіч пісаў навукова-папулярныя і асветніцкія працы («Народ», «Абтэатры», «Асвета» і інш.). У другой палове 20-х гадоў Ст. Грынкевіч актыўнаспрабаваў свае сілы ў літаратурнай творчасці: асобным выданнем выйшла ягоапавяданне «Арлянё», п'еса «Жанімства па радыё» і кніжка прозы «Царква. Помста.Вязніца», пазней нарысы «У братоў-украінцаў». Свае развагі, тэарэтычныя росшукіў праблемах нацыянальнага менталітэту, уплыву розных рэлігійных канфесій насвядомасць народа ён імкнуўся ўвасобіць у мастацкіх формах. Прынамсі, самызначны літаратурны твор Ст. Грынкевіча «Царква. Помста. Вязніца» наглядна сведчыцьаб гэтым. У сюжэце, не пазбаўленым драматызму, аўтар прасочвае духоўнаеўзыходжанне вясковага хлопца, нечапанай цаліны, да беларускай ідэі. У кнізепраглядваюць такія рэаліі заходнебеларускай рэчаіснасці, як вяртанне збежанства жыхароў мястэчка, дзе адбываецца дзеянне твора, агрэсіўны наступпрадстаўнікоў каталіцкага кліра, мясцовай польскай адміністрацьіі інастаўніка-паланізатара на права іншых канфесій, у прыватнасці уніяцкагапрыходу, дэструктыўны маральны ўплыў іх учынку (раскіданне будынку царквы) намясцовае беларускае жыхарства. У асобе Бабыля, з якім у турме лёс сутыкаегалоўнага героя кнігі Фэльку Ятвяцкага, пазнаецца прататып самога аўтара, ягожыццёвы досвед, ідэалагічная пазіцыя. Характэрна тое, што творы Ст. Грынкевічамаюць выразнае рэгіянальнае адценне. Рэгіяналізм іх выяўляецца ў мове,геаграфічнай лакалізацыі дзеяння (мястэчка або вёска на польска-беларускімэтнічным памежжы) і нават у прозвішчах герояў, літаратурных персанажаў(напрыклад, Фелікс Ятвяскі).
Паспяховамуразвіццю драматургіі ў літаратуры Заходняй Беларусі паспрыяла некалькіакалічнасцей. Па-першае, сусветная вайна, затым віхор грамадзянскіх рэзрухаўсамі па сабе давалі пісьменнікам-драматургам унікальны матэрыял. Лёс народа,лёс чалавека ў экстрэмальных умовах вайны, трагедыя падзелу этнасу межамі чужыхдзяржаў, — гэта былі актуаліі беларускага быцця, што самі прасіліся выліцца ўформах драматургічнага віду мастацтва. Па-другое, на ніве заходнебеларускайлітаратуры, на шчасце, аказалася адразу некалькі глыбокіх самабытныхдраматургічных талентаў. Акрамя М. Гарэцкага, які на працягу некалькіх гадоўжыцця ў Вільні даў цэлы рад выдатных драматычных абразкоў (самыя лепшыя сяродіх — гэта «Жартаўлівы Пісарэвіч», Мутэрка", «Свецкічалавек», «Не адной веры», «Жалобная камедыя»,«Салдат і яго жонка»), драматургічная творчасць у Заходняй Беларусібыла прадстаўлена п'есамі Францішка Аляхновіча (1883—1944) і ЛеапольдаРодзевіча (1895—1938), пісьменнікаў-драматургаў па прызванню. Трэцяя прычынапаспяховага развіцця сцэнічных твораў у заходнебеларускай літаратуры —сацыяльны заказ. Абуджаны рэвалюцыяй, грамадскімі зрухамі ад летаргіі, народпацягнуўся да асветы, шукаў дарогі да свядомага жыцця. Стан абуджанасцістымуляваў самадзейнасць ва ўсіх яе формах, у тым ліку і мастацкую. Сцэнічныявіды мастацтва, сцэнічныя жанры з іх непасрэдным уплывам на свядомасць масавагагледача і слухача адэкватна адказвалі на запатрабаванні часу. Ужо ў 1922 г.была заснавана ў Вільні Беларуская драматычная майстроўня з мэтай пашырэннябеларускай тэатральнай культуры. Заснавальнікамі і асноўнымі працаўнікамі ў ёйбылі Л. Родзевіч, М. Гарэцкі, М. Красінскі, А. Канчэўскі, А. Міхалевіч.Дзейнічаў таксама Беларускі музычна-драматычны гурток, заснаваны яшчэ ўнашаніўскія часы. Беларускія прадстаўленні, прычым не толькі ў горадзе, але іна вёсцы, сталі значным фактарам пашырэння дэмакратычных ідэй, нацыянальнагаўсведамлення.
У творчым актывеЛ. Родзевіча к пачатку 1920-х гг. было да дзесятка маленькіх камедый(«Збянтэжаны Саўка», «Пасланец», «Конскі партрэт» і інш.), дарэчы, вельміпапулярных у заходнебеларускага гледача, а таксама дзве поўнафарматныяарыгінальныя драмы («Блуднікі» і «Пакрыўджаныя»). Наогулдраматургія (а таксама паэзія і проза) Л. Родзевіча цікавая сваімі пошукамі яку галіне зместу, так і формы. Надрукаваныя ў «Беларускім звоне», а затымасобным выданнем драматычныя сцэны пад назваю «Досвіткі» (1922) Л. Родзевіча —узор філасофска-эстэтычнага асэнсавання ў формах драматургічнага мастацтвапытанняў актуальных, праблем вялікага гуманістычнага сэнсу. На матэрыяледраматычных падзей у лёсе цэлага народа пісьменнік стварае сімвалічную карціну:паказвае, як на пажарышчы вайны, разбурэнняў прабуджаецца народная свядомасць,пачынаецца пошук дарогі, сябе ў кантэксце часу, грамадства. Архінадзённая напераломе 10—20-х гадоў для беларусаў тэма абароны свайго дому, годнасці,бацькаўшчыны ляжыць у аснове фацэцыі Л. Родзевіча, назва якой «П. С.X». (1923) дэшыфруецца як прытчавая — Пільнуй сваёй хаты. Яскравайсцэнічнай мовай, адметным вобразным каларытам твора характарызуецца аднаактоўкаЛ. Родзевіча, жанрава акрэсленая драматургам як феерыя пад назвай «На Каляды»(Родзевіч Л. На Каляды // Наша будучына. 1922. № 3.).
Практычна нахраналагічныя рамкі заходнебеларускай літаратуры, на першую палову 20-х гадоўяе развіцця прыпаў самы плённы перыяд творчасці аднаго з найбуйнейшых длясвайго часу беларускіх драматургаў Ф. Аляхновіча. Да пачатку 1920-х гг. Ф.Аляхновіч напісаў сем п'ес, пабудаваных пераважна на фальклорных сюжэтах іматэрыяле з жыцця месцічаў. Ф. Аляхновіч у сваёй творчай прыктыцы не абмінуўвопыту Пшыбышэўскага і Ібсена. З 1921 па 1926 год, год выезду Аляхновіча ўСССР, ім напісаны п'есы «Птушка шчасця», «Заручыны Паўлінкі», «Шчаслівы муж»,«Пан Міністар», «Дрыгва» і «Няскончаная драма». У 1921 г. Аляхновічам створанаадна з лепшых у ідэйна-эстэтычным аспекце яго п'ес «Няскончаная драма». У творыпа-мастацку тыпізуецца перажытае беларускай інтэлігенцыяй падчас сусветнайвайны і рэвалюцыі, узнаўляюцца падзеі, звязаныя са спробай дэмакратычнайінтэлігенцыі закласці падваліны беларускай дзяржаўнасці. Галоўны герой«Няскончанай драмы» Аляхновіча Васіль мае аўтабіяграфічныя рысы. У творыпраявіліся лепшыя ўласцівасці таленту драматурга, а менавіта дынамізм дзеяння,каларытнасць характараў, выразнасць сцэнічнай мовы. Толькі пасля васемнаццацігадоў (з іх сем праведзены на Салаўках і знайшлі адлюстраванне ўдакументальна-мастацкай кнізе «У кіпцюрох ГПУ») Ф. Аляхновіч вярнуўсяда напісання сцэнічных твораў. У семантыцы назвы новай п'есы «Круці не круці —трэба памярці», як і ў назве «Няскончанай драмы», праявіў бясспрэчнуюпразарлівасць наконт уласнага лёсу.
На праблемахмаральна-этычнага характару, на з'явах, што стаяць на перашкодзе вёсцы даасветы, новага жыцця, засяродзіў увагу ў драме «Янка Канцавы» (1924) паэтКазімір Сваяк. Герой драмы гіне ад рук аднавяскоўцаў праз іх цемнату, нежаданнеадмовіцца ад заганных звычак, п'янства, на якія пісьменнік глядзіць як насацыяльную злыбяду.
2. ЛітаратураЗаходняй Беларусі 1930-х гадоў
літаратурадраматургія заходні беларусь
Самымпрадуктыўным паэтам у заходнебеларускай літаратуры першай паловы 30-х гадоў быўМіхась Машара. У гэты перыяд хораша раскрыўся лірычны талент паэта. Лепшыявершы М. Машары 1930-х гг. — «Начамі чорнымі», «Растуць пытанніўночы», «На прадвесні», «На сонечны бераг»,«З-пад стрэх саламяных» і інш. У гэтых і іншых вершах М. Машарастварыў рэалістычны, у нейкай меры рамантызаваны вобраз беларускай вёскі, і ўгэтым адна з заслуг яго перад беларускай літаратурай. Максім Танк крыху пазнейвобраз гэты сацыяльна паглыбіў і ўзняў на вышэйшую ступень эстэтычнагаасваення. Спрабаваў свае сілы М. Машара і ў жанры паэмы, стварыўшы лірычнуюпаэмку-сімфонію «Валачобнае» (1932). У ёй чуецца часам прамая пераклічка зЖылкавым хваласпевам абуджанаму духу народнаму. I разам з тым «Валачобнае» М.Машары — рэч арыгінальная, твор самабытны, можа, вяршыня мастацкіх дасягненняўпаэта ў давераснёўскую пару. Аўтар удала пераасэнсоўвае вобраз, узяты збеларускай этнакультурнай традыцыі — вобраз валачобніка як вестуна радасці. Традыцыйнывобраз-сімвал ён пераводзіць у кантэкст беларускага вызваленчага руху. Паэмаскладаецца з трынаццаці невялікіх раздзельчыкаў. У творы моцны лірычны пачатак,у якім выяўлена паэтава прызнанне прычыны душэўнай узрушанасці, празсуб'ектыўнае перажыванне дадзены маляўнічы вобраз вясны-Адраджэння. Насямідзесятыя ўгодкі пагібелі кіраўніка паўстання 1863 г. у Беларусі і Літве, К.Каліноўскага М. Машара адгукнуўся напісаннем паэмы «Смерць КастусяКаліноўскага» (1934). Для сцвярджэння велічы подзвігу Каліноўскага паэт узяў уаснову твора драматычныя часіны яго жыцця — суд над героем паўстання і смерцьяго на эшафоце. На жаль, не маючы мастацкай практыкі ў гістарычным жанры,трывалай дакументальнай асновы, пры асваенні няпростай тэмы Машара аказаўся нашляху страты эпічнай цэласнасці формы, замены яе месцам публіцыстычныміэлементамі. Гэта сказалася на эстэтычных вартасцях твора. У паэме «Мамчынагорка» (1936) Машара звяртаўся да мінулага, феадальных часоў, аднак канфлікт,пакладзены ў аснову сюжэта гэтага твора, меў ярка выражаны сацыяльны характар ітым самым быў псіхалагічна не чужы рэчаіснасці Заходняй Беларусі, дзесацыяльныя супярэчнасці натуральна ўзмацняліся каланіяльным статусам краю.
Працягваўпрацаваць у 1930-я гг. у галіне паэзіі Хв. Ільяшэвіч. Прычым змяніласятанальнасць яго твораў. Змена ўзнёслага, наступальнага тону паэзіі Хв.Ілляшэвіча 20-х гадоў на элегічны лад 30-х была абумоўлена не эвалюцыяйсветапогляду паэта. Хв. Ілляшэвіч, як і іншыя заходнебеларускія інтэлектуалы,здолеў рэальна ацаніць знешнія і ўнутраныя прычыны крызісу беларускагавызваленчага руху і застацца верным ідэалам маладосці, а менавіта — ідэінацыянальнай і сацыяльнай свабоды беларускага народа. Элегічную ж танальнасцьлірыцы Хв. Ілляшэвіча 30-х гадоў задавала само жыццё, беларуская рэчаіснасць,прычым не толькі самой Заходняй Беларусі. Лепшыя вершы Хв. Ільяшэвіча 1930-хгг. — гэта «Многа песняў...», «Я прышоў да вас зноў», «Цымбалы».
ІндыферэнтнасцьН. Арсенневай у заходнебеларускі перыяд яе творчасці да грамадскіх праблем неспрыяла шырэйшаму раскрыццю таленту паэтэсы. Абсалютызацыя эстэтычнага пачатку,замыканне ідэйна-эстэтычнага крэда пісьменніцы на паэтызацыі прыроды і звязаныхз ёй інтымных перажыванняў змяншала не толькі патэнцыяльны грамадскі рэзанансвершаванага слова, але і абмяжоўвала паэтыку. Узнікалі непазбежныя паўторыасобных паэтычна-вобразных элементаў, тропаў. Лепшымі вершамі Н. Арсенневай1930-х гг. з'яўляюцца «Калі дзень дагараець», «Як калоссе ўжытняй ніве», «Першы снег», «Зімовая ноч», «Невернеш», «Шчасце», «Восень», «Асенні вечар».Гэтыя і іншыя вершы ўвайшлі ў зборнік «Жоўтая восень», які,падрыхтаваны да друку, не выйшаў з-за распачатай Другой сусветнай вайны.
Працягваўвыступаць у паэзіі ў 1930-я гг. Міхась Васілёк. У 1937 г. выйшаў другі па лікупаэтычны зборнік М. Васілька «З сялянскіх ніў», падрыхтаваны да друку івыдадзены Р. Шырмам.
Праз узрыўсацыяльнай і нацыянальнай свядомасці, што адбыўся ў Заходняй Беларусі ў часыГрамады, прыйшоў у паэзію Валянцін Таўлай (1914—1947). Чатырнаццацігадовымвучнем Віленскай беларускай гімназіі ўпершыню публічна, у друку выказаў будучыпаэт-рэвалюцыянер (такі тытул за ім даўно і заканамерна ўсталяваўся ўлітаратуразнаўстве) свае дачыненні да свету. Першы вершык пад назваю «У нашымкраі» Таўлай заканчваў словамі: «І краіна Гедыміна жджэць усё лепшай долі»(Дванаццаты Янка. У нашым краі // Сіла працы. 1928. 4 лют.). Большасць вершаўскладзены Таўлаем у турме, «запісаны ў памяць», як сказаў сам паэт. Тэксты іхпазначаны такімі канкрэтнымі каардынатамі месца ўзнікнення: Гродзенскі астрог,Лукішкі, Слонімская турма. У заходнебеларускім друку з'явіліся толькіпаадзінкавыя творы паэта: выдадзеная на шапірографе паэма «Непераможная»,некалькі вершаў пад псеўданімам П. Сірата ў «Калоссі» за 1938 і 1939 гг. Паэмаж «Таварыш» (пра высокую ахвярнасць у імя свабоды) і верш «Песня пра сухар» (абсалідарнасці з палітзняволенымі) — рэчы вяршынныя ў творчасці В. Таўлая,запачаткаваныя ў астрожных мурах — напісаны ўжо на волі, пасля верасня 1939 г.Ужо ў першай заяўцы на творчасць, прысвечанай грамадаўскай стыхіі як парыву масда Свабоды (паэма «Непераможная») выявіўся моцны эпічны пачатак паэзіі В.Таўлая. Нават у лірычных вершах («Дзяўчына», «Таварышу маёй вясны») паэт удаладасягае сінтэзу лірычных і эпічных элементаў. Публіцыстычная аратарскаяінтанацыя пры апоры на асабісты грамадскі вопыт дазволіла Таўлаю, не ўпадаючы ўрыторыку, выходзіць на сэнсава значныя вобразныя абагульненні, думкі, дасягацьарганічнага грамадзянскага пафасу. Даследчыкі паэзіі В. Таўлая (М. Арочка, I. Шпакоўскі)сведчаць аб прыкметным укладзе паэта ў культуру беларускага верша.
У другой палове30-х гадоў агульнапрызнаным лідэрам беларускай паэзіі ў Заходняй Беларусі стаўМаксім Танк (1912—1995). Агульнае прызнанне незвычайнага таленту паэтавыявілася ва ўсім: у адзінагалоснай высокай ацэнцы крытыкі, у дзейснай увазе датворчых здабыткаў беларускага песняра прадстаўнікоў польскай літаратурнайграмадскасці, нарэшце, у папулярнасці ў шырокіх колах беларускай і польскайінтэлігенцыі. Аб апошнім красамоўна сведчылі літаратурныя вечары М. Танка ўВільні з аўтарскім чытаннем вершаў з эстрады пры перапоўненых залах.Глыбокаталенавітае сцвярджэнне паэтам высокіх гуманістычных ідэалаў, самабытнаемастацтва слова захаплялі, зачароўвалі. Маштабнасць таленту М. Танка выявіласяў дынамічным творчым узыходжанні паэта. Пасля першых публікацый вершаў празгод-другі пачалі з'яўляцца ў друку яго эпічныя палотны. У паэмах «Нарач»,«Каліноўскі», «Казка пра Музыку», «Журавінавы цвет», «Сказ пра Вяля» М. Танкарганічна паяднаў у паэтычнай стылістыцы сінкрэтычнае фальклорнае іінтэлектуальна-асацыятыўнае мысленне. У прадмове да першага паэтычнага зборнікаМ. Танка яго першы крытык і фактычны выдавец Р. Шырма (псеўданім Р. Баравы)выказаў празорлівую ацэнку будучыні маладога паэта: «… Максім Танк прыйшоў убеларускую літаратуру… і тут, на нашым Заходнім небасхіле… адразу загарэўсязоркай першай велічыні. Думаем, што нам яшчэ прыдзецца быць сведкамі, каліягоны талент падымецца да Вялікага Сузор'я — Купалы-Коласа» (Танк М. На этапах.С. XVI.). Канфіскацыя польскай уладай кнігі «На этапах», сама назва якой —метафара жыцця паэта і яго паднявольнай краіны, была таксама высокай афіцыйнайацэнкай Польскай дзяржавай таленту беларускага песняра, дзейснасці яго Слова.Як агульна прызнана, творчае лідэрства М. Танка ў літаратуры Заходняй Беларусігрунтавалася на адзіна надзейных падставах: на высокім, агульнаеўрапейскімузроўні яго паэзіі і рэдкаснай мастацкай прадуктыўнасці паэта. За нейкія чатырыперадвераснёўскія гады ў складаных, часам экстрэмальных умовах (заангажаваны ўкамуністычным падполлі паэт зведаў канспірацыйныя яўкі, панскія астрогі) М.Танк у чатырох кнігах паэзіі здолеў апублікаваць каля трохсот твораў, пераважналірыкі (Акрамя першага зборніка М. Танка, выдадзенага ў 1936 г., у 1937 г.асобнымі выданнямі паказаліся ў свет «Нарач», «Журавінавы цвет», а ў 1938 г. —«Пад мачтай».). Сярод іх, не лічачы паэм, такія паэтычныя шэдэўры, як «Напероне», «Паслухайце, вясна ідзе», «Песня кулікоў», «Лірнік», «Шэрыя хаты,платы і вароты», «Над калыскай», «Ткала я, ткала палотны», «Укралі, матуля,сына твайго людзі» — рэчы непрамінальнай красы ў беларускайлітаратурна-мастацкай скарбніцы.
Паасобныяпрадстаўнікі заходнебеларускай літаратуры, у тым ліку М. Танк (дастатковаўспомніць яго «Пачатак оды», «Раманс»), не цураліся выпадку сродкамі гумару ісатыры выказаць свае адносіны да жыцця, тых або іншых яго грамадскіх праяў.Вяршыні свайго развіцця гумарыстычна-сатырычны напрамак у Заходняй Беларусідасягнуў, мабыць, у часы «Маланкі». Але сатыра маланкаўцаў, заўсёды надзённая,далёка не ўсягды мела адэкватнае ідэям эстэтычнае забеспячэнне, каб быцьгарантаванай на працяглае жыццё ў прасторы і часе. Пісьменнік БаляслаўДруцкі-Падбярэскі (1895—1940), адвакат па прафесіі, нашчадак старога княжацкагароду, літаратар, які прэтэндаваў на рэпрэзентацыю беларускага гумару і сатыры,найчасцей выступаў як байкапісец, быў нават аўтарам асобнага выдання «Байкі,гумар, сатыра» (1928), не дасягнуў у баечным жанры ўзроўню свайго папярэднікаАльгерда Абуховіча. Не ўзняўся на належны эстэтычны ўзровень і другізаходнебеларускі аўтар баек і гумарыстычных гутарак ксёндз Янка Быліна(Семашкевіч) (1883—1955). Творам іх бракавала паэтычнай энергіі, сцісласцірадка, кандэнсацыі думкі, а часам і эстэтычнага густу. Пэўны (але разам з тымнепараўнальны з «Маланкай») уклад у развіццё заходнебеларускай сатырыўнёс месячнік «Асва», што выходзіў у Вільні з сакавіка па жнівень 1934 г.Друкаваліся ў «Асве» маладыя аўтары, звязаныя з камуністычным падполлем:Пятрусь Граніт, Васіль Струмень, Міхась Ліст. З больш вядомых — А. Іверс і М.Засім.
Мікола Засім(1908—1957) з'яўляўся народным самародкам, вылучаным у літаратурукультурна-масавым рухам Грамады і камуністычнага падполля 30-х гадоў. Пробыпяра яго, падпісаныя псеўданімамі «Агонь» і «Асот», змешчаны яшчэ ў «Маланцы».У 1933 г. у «Родным краі» М. Засім пад сваім прозвішчам друкаваў рэчы побытавайсатыры. Для паэта было арганічным і ярка выражаным менавітагумарыстычна-сатырычнае бачанне рэчаіснасці. Верш М. Засіма быў блізкі данародна-паэтычнага гумару, але вылучаўся індывідуальным стылем выказвання, нёсна сабе знак натуры самабытнай, самавітай. Прынамсі, двагумарыстычна-сатырычныя вершы М. Засіма 30-х гадоў «Парагвай» і «Мы нічым такне багаты» сталі хрэстаматыйнымі.
Амаль у адначассіз М. Танкам (хто на год, хто на два-тры пазней) на літаратурную ніву ЗаходняйБеларусі ўступілі паэты Анатоль Бярозка, Сяргей Хмара, Анатоль Іверс, АлесьДубровіч, Сяргей Крывец, Ніна Тарас.
Сяргей Хмара(Сіняк) (1912—1992), мяркуючы па часопісных публікацыях, як паэт рос паволі.Магчыма, прычынай замаруджвання паэтычнага росту была ранняя турма, няпростыпошук свайго месца ў постграмадаўскія часы ў вызваленчым руху. Водгаласдраматычных перажыванняў глуха адчуваецца ў вершах зборніка «Жураўлінымшляхам», хоць дамінуе ў ім бадзёры, аптымістычны настрой. У дынамічным рытме,маштабных і лакальных вобразах паэт умее перадаць сваю веру, упэўненасць уздольнасць вызваленчага руху, маладых сіл Беларусі супрацьстаяць няволі,паніжэнню і перамагчы. У праграмным вершы «Мы» (ім адкрываецца зборнік С.Хмары) паэт палемічна выказвае крэда мастака-змагара. Пакаленне маладыхпаэтаў-змагароў, ад імя якіх прамаўляе С. Хмара, ён называе «маладой ускалоссюВялікай Сябрыны», а час, які выпаў ім, — часам, «стагоддзі што ломіць».
Верш АнатоляІверса (Івана Міско, 1912 г. н.) вылучаецца акварэльнасцю. У Іверса лёгкавар'іруюцца настраёвыя пейзажныя матывы, на якія кладуцца, аднак, час ад часуцені глыбейшых, сацыяльна дэтэрмінаваных перажыванняў. У вершы «Загарэліся іскрамізорнымі» Іверс асэнсоўвае некаторыя палітычныя рэаліі заходнебеларускайрэчаіснасці, праз пейзажны матыў лапідарна перадае лёс сям'і зняволенага ўастрозе земляроба. Лірычны герой А. Іверса — рамантык. Ён гатоў вартаваць зару,сабраць зоркі, каб сыпнуць іх на славу роднай Беларусі (вершы «Я выйду ўпрастор безбярэжжаў», «Да жніва», «У шуме жыта»). У цэлым жа грамадзянскіяматывы зборніка Іверса «Песні на загонах» (1939) яшчэ не адліліся ўвысокапаэтычныя строфы, хоць лірыцы паэта наогул не бракуе пяшчоты, шчырасці,душэўнай цеплыні.
Як большасцьпаэтаў Заходняй Беларусі, цяжкую жыццёвую школу прайшоў Сяргей Крывец(1909—1945). Многае з перажытага паэтам было наканавана агульным беларускімлёсам: бежанскае дзяцінства, маладосць, растрачаная хлопцам з наднёманскайвёскі ў пошуках хлеба, наёмнай працы цесля ў Гродне, Беластоку, заўчаснаясмерць пад Гдыняй вясною 1945-га, калі трэба было прыспешыць перамогу надфашызмам. Вялікі знаўца і прыхільнік заходнебеларускай паэзіі, яе апякун,выдавец і крытык Р.Р. Шырма ў прадмове да пасмяротнай кнігі вершаў С. Крыўцадаваў высокую ацэнку асобе і таленту паэта: «Сяргей Крывец быўпаэтам-грамадзянінам, які заўсёды з запалам выступаў супраць тых, хто нясеняволю народам, хто творыць гвалты над светам» (Крывец С. Дубок. Мн., 1972. С.5.). I яшчэ: «… Гэта быў цудоўны, востры і моцны талент». У вершаваных радках,снаваных сталяром беластоцкіх будоўляў, чуюцца гарт душы, шырокі кругагляд,дасягнуты дапытлівым розумам, мэтанакіраванай самаадукацыяй. Вершы С. Крыўцагрунтуюцца на асабістым перажыванні, перададзеным часта з досціпам, іроніяй(«Крызіс», «Сыплюць думкі», «Шэрая гадзіна»). Паэтычны сінтаксіс С. Крыўца маеразмоўную аснову, вылучаецца сцісласцю фразы, афарыстычнасцю мастацкагаабагульнення.
Здабыткізаходнебеларускай прозы 1930-х гг. даволі сціплыя.
Не здрадзіўшылірыцы, выступаў у галіне прозы Хв. Ільяшэвіч, з нахілам якраз да псіхалагічнайяе плыні. Празаічная спадчына Хв. Ілляшэвіча небагатая: складае каля дзесяціапавяданняў. Газета «Родны край», інфармуючы пра вечар пісьменніка ў залеВіленскага універсітэта, засведчыла, што разам з вершамі і апавяданнямі аўтарпазнаёміў слухачоў і з фрагментамі рамана «Туман» (Родны край. 1936. 15лістап.). Героямі навел і апавяданняў Хв. Ільяшэвіча з'яўляюцца, як правіла, маладыяінтэлігенты, студэнты або выпускнікі вышэйшай вучэльні, што шукаюць сваё месцаў жыцці, часам проста працу. У большасці выпадкаў — свядомыя свайгограмадзянскага абавязку перад простым людам, спаміж якога вышлі. Зведаўшынавуку, атрымаўшы веды, яны імкнуцца быць грамадска карыснымі на месцы сваёйпрацы: усведамляць сялян, дапамагчы закласці кааператыў, каб вызваліць рабачаяад зыску пасрэднікаў (апавяданне «На ростані»). У асобных герояў твораўІльяшэвіча за плячыма пэўны жыццёвы досвед. Так, Алесь з апавядання «Соснышумяць» не можа ўладкавацца на працу з-за сваёй недабранадзейнасці ў вачахулады. Часова прыняты на лесапавал, ён аказваецца хутка звольнены. «Падзякуйце,што я так, без паліцыі.… Нам бунтароў не трэба», — чуе ён ад служачагалясніцтва (Дальны М. Сосны шумяць // Зборнік «Роднага краю» за 1934 год Вільня,1935. С. 89.). Для Алеся шчасце — у барацьбе, і аб гэтым кажа ён сваёйзмарнелай маці, якая сустракае звольненага сына на станцыі. Хоць у апавяданні«Шопат зямлі» пісьменнік лакалізуе дзеянне (яго героі — вясковыя хлопцы, штовязуць прадаваць вазамі сена ў Беласток), яму ўдаецца намаляваць шырокуюпанараму заходнебеларускага жыцця, высвеціць нейкі тыповы чалавечы лёс,пранікнёна перадаць адчуванне, перажыванні асноўнага героя. Найчасцей сюжэт уапавяданнях Ілляшэвіча (Дальнага — псеўданім) разгортваецца паволі, асобныямясціны памячаюцца як бы пункцірна. Замалёўкі прыроды, аўтарская рэфлексіяадыгрываюць у ім значную ролю, маюць філасофскі падтэкст.
Спрабаваў сваесілы ў прозе і М. Васілёк. Апублікаваныя пісьменнікам у 1937—1938 гг. у«Калоссі» апавяданні «Крыўда» і «Развітанне» па мастацкай фактуры, псіхалагізмебылі добрай заяўкай на эпіку. У апавяданні «Развітанне» Васілёк паспрабаваўвывесці новы для заходнебеларускай літаратуры мастацкі характар — вобраз важакарабочай моладзі. Недахоп адпаведнай жыццёвай і эстэтычнай практыкі, аднак,адбіўся на кампазіцыйнай арганізацыі матэрыялу, не дазволіў дасягнуцьнеабходнай мастацкай завершанасці твора.
У галінедраматургіі ў заходнебеларускай літаратуры 1930-х гг. працавала, як і ў прозе,таксама няшмат аўтараў.
Даць нешта новае,узятае непасрэдна з жыцця беларускай моладзі, захопленай ідэяй нацыянальнагаадраджэння, паспрабаваў Я. Рушчанец, самадзейны аўтар з Беласточчыны.Выдадзеныя БІГіК паасобку два сцэнічныя абразкі Рушчанца «Першыя ластаўкі» і«Зорка-ідэя» былі актуальныя сваёй праблематыкай (моладзь, яе шляхі данацыянальна-вызваленчай барацьбы), аднак у мастацкім плане выглядалі даволіслаба (статычнасць дзеі, слабая індывідуалізацыя персанажаў).
Спрабаваў пісацьп'есы і М. Машара. У двухактоўцы «Вось тут і зразумей» (1934) ён засведчыўуменне ў адпаведнасці з законамі сцэнічнага мастацтва разгортваць фабулу,нязмушана будаваць дыялог ды характарыстычна індывідуалізаваць мову герояў.Сцэнічны жарт «Чорт з падпечча» (1936) і драма ў трох актах «Лёгкі хлеб» (1936)абапіраюцца на драматургічную практыку Ф. Аляхновіча і М. Гарэцкага. Сюжэтаднаактоўкі «Чорт з падпечча» заснаваны на ў многім на народна-фальклорнайглебе і расказвае пра выкрыццё мужам нявернай жонкі. У п'есе «Лёгкі хлеб»дзеянне адбываецца ў вёсцы і горадзе: пісьменнік імкнецца адлюстраваць пэўныязмены ў беларускім грамадстве, прыход паасобных прадстаўнікоў сяла ўнацыянальна-вызваленчы рух. М. Машару ўдалося паказаць эвалюцыю ў светапоглядзепрадстаўнікоў вёскі, стварыць даволі пераканаўчыя вобразы галоўнай гераіні ВерыМутэркі, яе бацькоў, антыгероя — булахоўскага афіцэра Крукоўскага.
П'еса «Забойстваў доме № 37» (1931) Ф. Руткоўскага вызначана ў жанравым плане як фарс. Дадзенытвор цікавы ў першую чаргу тым, што аўтар закрануў у ім новую для ўсёйбеларускай літаратуры таго часу праблематыку — норавы і метады працы некаторыхпрадстаўнікоў правінцыйнага друку. Акрамя таго, п’еса даволі неблагая ўмастацка-эстэтычным плане: дзеянне ў ёй разгортваецца досыць імкліва,дынамічна, персанажы (а ў некаторых з іх «гаворачыя» прозвішчы —напрыклад, рэпарцёр газеты Нюх; рэдактар газеты Манюка) у моўных іхарактаралагічна-паводзінавых адносінах вызначаюцца значнай ступеннюіндывідуалізацыі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХКРЫНІЦ
1. Ліс А.С. Літаратура ЗаходняйБеларусі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. — Мн.,1999. С. 210-281.
2. Краўцоў М. Маскалёвы дзеці //Беларускі звон. 1921. № 22-23
3. Канчэўскі I. Вераснёвае пано //Наша будучына. 1923. № 4
4. Гніламёдаў У.В. Ад даўніны дасучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію. Мн., 2001.
5. Сцягі і паходні. Мн., 1966.
6. Канчэўскі I. Мы разам // ЗаходняяБеларусь. С. 8.
7. Ростані волі. З заходнебеларускайпаэзіі — Мн., 1990.
8. Анталогія беларускай паэзіі: У 3т.- Мн., 1993. Т. 1-2.
9. Грывіч. На парозе 1386 году /Грывіч // Родныя гоні. Кн.4. С. 2-7.
10. Дзядзька Пранук Стася / ДзядзькаПранук // Беларускі звон. 1921. № 20, 21, 23.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.