Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Літаратура ваеннага i пасляваеннага перыяду

Літаратураваеннага i пасляваеннага перыяду

Содержание
1. Літаратураперыяду Вялікай Айчыннай вайны
2. Паэзіяпершага пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945-1955)
3.Проза першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945-1955)
4. Драматургіяпершага пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945-1955)
Спіс выкарыстаных крыніц

1. Літаратура перыядуВялікай Айчыннай вайны
Нягледзячы на вельмінеспрыяльныя абставіны, беларуская літаратура ў часы Вялікай Айчыннай вайны ўсё-такіразвівалася. У тыл ворага дастаўляліся беларускія газеты і часопісы: «СавецкаяБеларусь», «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь»,«Звязда», «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка»,а з 1943 г. — часопіс «Беларусь». Актыўны ўдзел у гэтых выданнях прымаліК. Крапіва, М. Лынькоў, А. Куляшоў, П. Броўка, П. Глебка, М. Танк, П. Панчанка,М. Лужанін, В. Вітка, А. Астрэйка, А. Бялевіч, К. Кірэенка, А. Вялюгін, М. Аўрамчык.Вершы беларускіх паэтаў перакладаліся на рускую мову. Акрамя публікацый у перыёдыцыбылі выдадзены асобныя кнігі перакладаў: «Беларусь в огне» (1943), «Стихио Родине» (1941) Я. Купалы, «Голос земли» (1942) Я. Коласа, «Тебе,Беларусь» (1942) П. Панчанкі.
На мемарыяльнай дошцыў Доме літаратара ўвекавечаны імёны 26 пісьменнікаў, якія загінулі ў барацьбе супрацьнямецка-фашысцкіх захопнікаў: З. Астапенка, Я. Бобрык, Л. Гаўрылаў, А. Гейне, А.Дубровіч, Р. Жалязняк, А. Жаўрук, Э. Каган, А. Коршак, С. Крывец, П. Левановіч,Р. Лынькоў, С. Ляльчук, А. Мілюць, Р. Мурашка, М. Нікановіч, А. Пруднікаў, У. Рагуцкі,Р. Рэйзін, М. Сурначоў, М. Сямашка, Л. Талалай, А. Ушакоў, I. Шапавалаў, Г. Шведзік,X. Шынклер.
Паэзія ў агульнайсістэме мастацкай літаратуры часоў Вялікай Айчыннай вайны заканамерна займала першаемесца. За чатыры гады ваеннага ліхалецця беларускімі паэтамі было створана шматтвораў, сярод якіх ёсць і сапраўдныя шэдэўры.
Літаральна ў самымпачатку вайны, у яе першыя дні, М. Сурначовым (дарэчы, наш зямляк, з Рагачоўшчыны)быў напісаны славуты верш-балада «Ніколі не ехаць хлапцу маладому...»Сам жа аўтар, прайшоўшы амаль усю вайну, загінуў у ноч з 19 на 20 красавіка 1945г. пад Берлінам, пакінуўшы разам з вершамі даваеннага часу нізку «акопнагаспеву».
Умовам і запатрабаваннямсуровай пары адпавядалі вершы-заклікі, пасланні, нават заклінанні. Гэта такія творы,як «Душою і сэрцам мы з вамі, героі», «На абарону», «Народу-барацьбіту»,«Байцам-камсамольцам», «Абаронцам роднай зямлі» (1941) Я. Коласа;«Пісьмо землякам», «Дрыжыце, падлюгі-фашысты!», «Помста»(1941) П. Броўкі; «Вастрыце зброю», «Падымайся, Беларусь!» (1941)М. Танка; «Мужайся», «Мы вернемся» (1941) П. Глебкі; «Змагайцесяадважна за Радзіму» (1941) П. Панчанкі). 24 чэрвеня ў «Правде» быўнадрукаваны на беларускай мове верш Якуба Коласа «Шалёнага пса — на ланцуг».Хрэстаматыйнымі ў шэрагу твораў заклікальна-эмацыянальнай формы з'яўляюцца вершыЯнкі Купалы «Беларускім партызанам» і «Зноў будзем шчасце мець іволю» (1942). Гэтым творам уласціва кантрастнае спалучэнне двух пачуццяў —любові і нянавісці, традыцыйныя вобразы-сімвалы, лірычна-песенная інтанацыя, а таксамапрыёмы публіцыстычнага выяўлення ідэі.
У пару выпрабаванняўабвастрылася любоў да Радзімы. Мабыць, у гісторыі нашай літаратуры не было перыяду,які пакінуў бы па сабе столькі непасрэдных зваротаў да Беларусі, столькі замілаваныхвобразных выказванняў пра родны край. Дастаткова згадаць назвы твораў («Беларусі»М. Танка, П. Панчанкі, П. Глебкі; «Беларусь» П. Броўкі, М. Танка, К. Кірэенкі,А. Астрэйкі). Любоў да Радзімы выяўлялася не толькі праз заклікі да барацьбы з ворагам,адлюстраванне родных краявідаў, але і ў напамінанні, што самым каштоўным нацыянальнымскарбам з'яўляецца мова. Менавіта гэта і падкрэслілі ў сваіх паэтычных шэдэўрахМ. Танк («Родная мова») і Н. Арсеннева («Жыве Беларусь»).
У беларускай ваеннайпаэзіі быў надзвычай шырока распаўсюджаны жанр гераічнай балады з моцным рамантычнымпачаткам. Плённа працавалі ў жанры балады А. Куляшоў («Балада аб чатырох заложніках»,1942; «Маці», 1943; «Камсамольскі білет», 1943; «Баладааб знойдзенай падкове», 1945), М. Танк («У завею», 1943), П. Панчанка(«Сямёра дачок», 1942; «Песня пра чатыры магілы», 1945), П.Броўка («Смерць героя», «Кастусь Каліноўскі», «Надзя-Надзейка»),П. Глебка («Пасланец», 1943), А. Вялюгін («Балада аб уральскім танку»,1943).
У часы Вялікай Айчыннайвайны П. Панчанкам быў напісаны першы ў беларускай паэзіі высокамастацкі цыкл "Іранскідзённік" (1944—1945), куды ўвайшлі такія вершы, як «Герой», «Сустрэчаз бярозай», «Бутэлька Цынандалі», «Рамантыка», «Сонпра апошні залп» і інш.
Паэзія ваенных гадоўу яе патрыятычным гучанні прадстаўлена не толькі беларускімі савецкімі паэтамі.У часы вайны пісалі вершы і паэмы Н. Арсеннева («Жыве Беларусь», «Малітва»(«Магутны Божа»)), Л. Геніюш («Як хмарны дзень», «КнязьУсяслаў Чарадзей»), Р. Случчанін («Рагнеда»), А. Салавей («Гуманізм»,«Хрыстосаў лес»), а таксама некат. інш. аўтары.
Паэтычныя творы нетолькі пісаліся, але і выдаваліся на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Так, напрыклад,У 1943 г. супрацоўнікі слуцкай падпольнай газеты «Народны мсцівец» сабралілепшыя вершы А. Астрэйкі і выдалі асобным зборнікам пад назваю «Слуцкі пояс».Творы з гэтага зборніка карысталіся асаблівай папулярнасцю.
Нягледзячы на тое,што падзеі, пачуцці па гарачых слядах насамперш знаходзілі ўвасабленне ў кароткіхформах як найбольш аператыўных, мабільных, значнае месца ў беларускай паэзіі ваеннайпары належыць паэме ў асноўным як жанру сінтэтычнаму з арганічным спалучэннем эпасу,лірыкі і драмы («Суд у лесе» (1942), «Адплата» (1944) Я. Коласа;«Прыгоды цымбал» (1944), «Дом № 24» (1944) А. Куляшова; «Ясныкут» (1944) П. Броўкі; «Маладосць у паходзе» (1945) П. Панчанкі;«Мой майстра» (1944) А. Бялевіча; «Поўдзень» (1944) В. Віткі).
Ля вытокаў беларускайпаэмы ваенных гадоў стаяць два розныя па стылю творы гэтага жанру, а менавіта —«Сцяг брыгады» А. Куляшова і «Паэма пра Смалячкова» П. Броўкі,напісаныя ў 1942 г. Апошняя ўяўляе сабой дакументальна-рэпартажны твор, якія быліраспаўсюджаны ў пачатковы перыяд вайны («Слова пра 28 гвардзейцаў» М.Ціханава, «За намі Масква» С. Васільева, «Сябры», «Безыменнаявышыня» М. Матусоўскага). Пры ўсёй значнасці аўтарскага голасу яны шырока,панарамна адлюстроўвалі сацыяльны свет, стваралі вобразы аб'ектывізаваных герояў.У сваёй паэме П. Броўка дае разгорнуты паэтычны партрэт воіна-героя, абаронцы Ленінграда.Факты біяграфіі не замінаюць аўтару ўзбуйніць вобраз і ў фінале твора паказаць ФядосаСмалячкова ў абліччы быліннага асілка, якому родная зямля дала «арліныя крыллі»і «зоркія вочы».
Паэма А. Куляшова«Сцяг брыгады» напісана ў ліра-эпічным ключы. Сцяганосец артылерыйскайбрыгады Алесь Рыбка выратоўвае ваенную святыню і выносіць з поля бою цяжка параненагакамісара Заруднага. Сюжэт паэмы даваў магчымасць шырока паказаць драматычныя малюнкіпершага ваеннага лета. Форма паэтычнай споведзі, дзённіка садзейнічала паглыбленамупаказу псіхалогіі чалавека на вайне, дзе сярод экстрэмальных умоў абвастраліся ўсечалавечыя якасці. А. Твардоўскі назваў «Сцяг брыгады» «голасам сэрца,поўнага болю за родную беларускую зямлю, плачам па ёй і гарачай светлай верай уяе сілы, у яе вызваленне» (Твардовский А. Статьи и заметки о литературе. М.,1963. С. 63—64.). Твор насычаны вобразамі народнай паэзіі: лірычны герой звяртаеццада ляснога ручая, крыніцы як да сваіх паплечнікаў, яго вядуць палявыя сцежкі, слядызамятаюць сваёй лістотай дубравы.
У ліра-эпічнай паэме-маналогуП. Броўкі «Беларусь» (1943), дзякуючы гісторыка-публіцыстычным рэмінісцэнцыям,шырокай хвалі гістарычных успамінаў і асацыяцый, паўстае вобраз Радзімы — прыгожайзямлі са слаўнай мінуўшчынай. Паэт згадвае Скарыну, Каліноўскага, Вашчылу, Хвяська,агульныя перамогі беларусаў, рускіх, украінцаў пад Грунвальдам, на Чудскім возеры,выгнанне Напалеона. Твор арганізаваны па прынцыпу ідэйна-мастацкага сумяшчэння розныхчасавых плыняў, чаму садзейнічаюць гістарычныя і этнаграфічныя паралелі, параўнанніі метафары, уласцівыя для беларускай народнай паэтыкі.
Героіка-рамантычнаяпаэма М. Танка «Янук Сяліба» (1943) з'яўляецца адным з першых беларускіхбуйнапаэтычных твораў ваеннага часу, выкананым найбольш у «класічна-строгіхформах» (М. Арочка).
Вопытнай рукою майстранапісана і паэма «Эдэм» (1944) З. Астапенкі. Гэтаму твору належыць асабліваемесца не толькі ў паэзіі ваеннай пары, але і ўвогуле ў беларускім прыгожым пісьменствеXX стагоддзя. Пастаўленымі пытаннямі і спробай адказу на іх (у творы закранаюццаскладаныя рэаліі 1930-х гг.) паэма відавочна выходзіць за межы перыяду свайго напісання.
Адпаведна з эвалюцыяйіншых жанраў развівалася і сатыра ваеннага часу, найперш вершаваная. Напачатку цалкамплакатныя пародыі, фельетоны, байкі, сатырычныя вершы, частушкі, эпіграмы паступованасычаліся канкрэтнымі падрабязнасцямі, якія рабілі іх дакументальна дакладнымі.У сферы сатыры актыўна працавалі амаль усе беларускія пісьменнікі — як празаікі,так і паэты (М. Лынькоў, К. Чорны, П. Панчанка, М. Танк, П. Броўка, П. Глебка, А.Астрэйка, М. Лужанін, В. Таўлай). Аднак асаблівая роля ў развіцці сатырычных жанраўналежыць К. Крапіве — рэдактару газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну»і аўтару шэрагу сатырычных вершаў і баек.
Проза ваеннай парыў адпаведнасці з патрабаваннямі часу выяўляла сябе найперш у патрыятычнай публіцыстыцыяк самым аператыўным жанры. Палымяныя артыкулы друкаваліся на старонках газет, гучаліпа радыё, на мітынгах. Іх аўтарамі былі Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны, К. Крапіва,М. Танк, М. Лынькоў. Фельетоны К. Чорнага склалі зборнік «Кат у белай манішцы»(1942). У жанры празаічнага памфлета і фельетона выступалі ў ваенныя гады Я. Колас(«Гітлер і чарадзей» (1945), К. Крапіва («Апошняя пасылка» (1942),«Елкі і палкі» (1943), «Наглядная геаграфія» (1944)). Агульныпатрыятычны пафас, канкрэтныя агітацыйна-прапагандысцкія задачы не заглушалі творчайіндывідуальнасці.
Напісаныя на легендарнайаснове апавяданні і навелы, што пабачылі свет у зборніках К. Чорнага «Вялікаесэрца» (1945) і М. Лынькова «Астап» (1944), дасюль захоўваюць сваюмастацкую значнасць.
Запамінальныя характарыў апавяданнях «Маленькая жанчына» (1942), «Бацька» (1942), «Аксёнінысляды» (1942), «Прасторны дом» (1944), «Вялікае сэрца»(1944), «Заўтрашні дзень» (1944) разгортвае К. Чорны. Сумленна, дзеньза днём выконваў спаконныя сялянскія абавязкі, назіраючы штовечар, як сонца прысядзена магутны, яшчэ дзедавай рукой пасаджаны дуб, сціплы, маўклівы Пархвен Катлубовіч(«Вялікае сэрца»). Жыў ён у трывалай згодзе са светам, шчаслівы той неўсведамляемайгармоніяй існавання, якая ўласцівая толькі шчырым працаўнікам, што адчуваюць сябеадзінай кропляй плыні жыцця. Калі ж стала бурыцца гэтае «важнае і патрэбнае»,нібы прачнуўся ў Пархвена новы чалавек. Ляціць пад адхон нямецкі эшалон, бо Пархвенразабраў рэйкі на чыгунцы. Ён ратуе жыхароў мястэчка ад фашысцкай расправы, узяўшына сябе віну за забойства нямецкага афіцэра Пфайфеля. Смеласць, мужнасць, самаахвярнасць— гэтыя якасці «звычайных» людзей сталі звыклаю з'яваю ў гады вайны.
Аб тым, як праз жыццёвышлях аднаго чалавека ў лёсаносныя для краіны часы можа выявіцца сутнасць гераічнагаў нацыянальным характары, яскрава сведчыць вобраз Астапа з аднайменнага апавядання(1943) М. Лынькова. Сусанінскі сюжэт набываў скразны парадак, паўтараючыся ў сярэдзінеXX ст. З'яўляючыся лірыкам і рамантыкам у прозе, М. Лынькоў у значнай ступені захаваўрамантычную прызму бачання і ў ваенную пару, што знаходзіла выяўленне ў рэзкай кантрастнасціхарактараў, аднабаковасці ў абмалёўцы ворага, рамантычнай умоўнасці многіх сітуацый.Такая манера пісьма ў значнай ступені адпавядала запатрабаванням часу і ім жа дыктавалася.Парушаліся адвечныя законы жыцця — гінулі дзеці. Пра гэта можна было, анямеўшы,у жалобе маўчаць або шукаць і знаходзіць словы, якія б сведчылі, даносілі боль іадначасова не адымалі надзею ў перамогу над злом. Адно з лепшых апавяданняў М. Лынькова«Васількі» (1942) пры выключнай трагічнасці сюжэта не пакідае па сабеспапеленасці, пачуцця безвыходнасці. Гістарычны, сацыяльны, нацыянальны змест выяўляўсяякраз найбольш поўна ў прозе ваеннай пары праз вобразы простых, звычайных людзей.У творах М. Лынькова гэта маладая жанчына, якая свядома гіне, падрываючы нямецкіэшалон на мосце праз раку ("Ірына" (1942)), малады хлапец Алёшка, якіпадрывае камендатуру («Салют» (1942)).
Не ўсім празаікамудавалася сапраўды па мастацкі перадаць складаныя ваенныя рэаліі. Так, у апавяданняхЯ. Коласа «Партызан Купрэй», «Санітарка Таня», «У разведцы»,а таксама ў шэрагу твораў I. Гурскага, А. Стаховіча, А. Якімовіча, як слушна заўважаеА.А. Майсейчык, паслаблена ўнутраная канфліктнасць, а сюжэтная напружанасць падмяняеццапрыгодніцкай займальнасцю, што тлумачьщца недастатковым веданнем пісьменнікамі рэчаіснасціваеннага часу.
Вядома, нават у самуюсуровую, неспрыяльную пару адбывалася сталенне творчых індывідуальнасцей: у 1943г. у армейскай газеце «Часовой Севера» было змешчана апавяданне I. Шамякіна«У снежнай пустыні», напрыканцы вайны ім жа напісана аповесць «Помста».
К. Чорны як вопытныталенавіты мастак слова прыхільна адазваўся аб першым апавяданні І. Мележа «Сустрэча»(1942), напісаным ім у тбіліскім шпіталі.
Менавіта К. Чорнамуналежыць першае ў беларускай літаратуры раманнае, эпічнае асэнсаванне падзей Айчыннайвайны: раманы «Вялікі дзень» (1941—1944), «Пошукі будучыні»(1943), «Млечны шлях» (1944) і аповесць «Скіп'ёўскі лес» (1941—1944).Эпічнаму голасу К. Чорнага ўласцівы свой адметны, менавіта агульначалавечы тэмбрз багаццем інтанацый, якія вылучаюць яго сярод іншых творчых індывідуальнасцей.К. Чорны стварае ў сваіх сацыяльна-філасофскіх раманах абагульнены вобраз беларускаганарода, якому пагражала татальнае знішчэнне, прадугледжанае ў планах Гітлера. Сваімчуйным сэрцам пісьменнік востра адчувау небяспеку фашызму не толькі для суайчыннікаў,але і ўвогуле для чалавецтва.
У час вайны былі напісаны,але апублікаванны пазней, такія творы, як аповесць «Шумяць лясы» А. Стаховіча,аповесць «Пульс жыцця» (Запіскі тэлеграфіста)" X. Шынклера, раманы«Таварыш» і «Насуперак лёсу» Р. Мурашкі. Праблематыка іх якуласна ваенная, так выходзячая за межы ваеннага часу («Таварыш» Р. Мурашкі).
Беларускую драматургіюперыяду вайны, як слушна адзначае М.М. Барсток, належыць разглядаць у сувязі з жыццёмі працай тэатраў, якія былі эвакуіраваны ў Арэхава-Зуева, Каўроў, Іванава, Томск,Уральск, дзе ставілі свае нацыянальныя п'есы: «Паўлінку» Я. Купалы, «Несцерку»В. Вольскага, а таксама — «Фронт» А. Карнейчука, «Рускія людзі»К. Сіманава, «Нашэсце» Л. Ляонава. Драматычных твораў у час вайны былонапісана мала. Сярод іх асаблівае месца займае п'еса К. Крапівы «Проба агнём»,змест якой вызначаюць маральна-этычныя праблемы. Асабістыя ўзаемаадносіны маёраКараневіча, яго жонкі Наталлі і лейтэнанта Перагуда драматург напоўніў вялікім грамадзянскімзместам. У драматургіі, як і ў іншых жанрах, назіраецца зварот да каштоўнасцей мінулага:опернае лібрэта «Кастусь Каліноўскі» і драматычную паэму «Адплата»стварае М. Клімковіч. Арыгінальныя лібрэта ў акупаваным Мінску для опер «Лясноевозера», «Усяслаў Чарадзей» і «З выраю» піша Н. Арсеннева.Тэма партызанскай барацьбы ўперамешку з паказам антыфашысцкага падполля раскрываласяў поўнафарматных п'есах «Палешукі» і «Таварыш Андрэй» (у цэнтрыгэтага твора — вобраз К. Заслонава) Я. Рамановіча, «Заложнікі» (п'есараспрацоўвае матыў, звязаны з захопам у заложнікі сям'і вядомага партызана М. Шмырова)А. Кучара, а таксама ў малафарматных п'есах «Валодзеў гальштук» К. Крапівы,«Сігнал» У. Няфёда. Гэтыя творы, аднак, не ўяўлялі сабой прыкметнай эстэтычнайз'явы. Відавочна, што ваенная пара не садзейнічала развіццю такога складанага сінтэтычнагажанру, як драматургія.

2. Паэзія першагапасляваеннага дзесяцігоддзя (1945-1955)
Цэнтральнымі тэмаміў паэзіі першага пасляваеннага дзесяцігоддзя, як і ва ўсёй тагачаснай беларускайлітаратуры, былі дзве: ваеннай і аднаўленчая.
Пасля зведанага людзьміпамежнага падзення цаны жыцця ў гады ваеннага ліхалецця вяртанне доўгачаканага міру,гэтае ваганне шаляў лёсу ад смерці ў быццё перажывалася людзьмі з дзівосным пачуццёмпершага дня тварэння. Невыказныя станы паяднання вялікіх людскіх мас у радасці выхадуз ваеннай навальніцы ў мірны дзень найбольш моцна і таленавіта адлюстраваліся ўвершах К. Кірэенкі («На радзіме»), П. Панчанкі («Першая цішыня»),М. Лужаніна («Скончыўшы паход») і некат. інш. Разам з тым радасць сканчэннявайны азмрочвалася страшэннымі разбурэннямі на радзіме і велізарнымі чалавечымістратамі. Гэта адбілася ў такіх вершах, як «Франтавік» П. Панчанкі, «Зварот»П. Глебкі, "… Сумна пахне палын" А. Вялюгіна і цэлым шэрагу іншых твораў.
Узорам патрыятычнайлірыкі да гэтай пары застаюцца вершы паэтаў, якіх лёс закінуў на чужыну ў пасляваенныягады. Замежны цыкл М. Калачынскага, вайсковыя і пасляваенныя шляхі якога пралегліпраз Балканы, прыдунайскія краіны, Аўстрыю, Германію, і сёння ўспрымаецца як найбольшяркая старонка жыццёвай кнігі паэта. У патрыятычнай тэме сапраўдны росквіт перажываеталент М. Лужаніна, пачатковыя паэтычныя спробы якога адносяцца яшчэ да маладнякоўскайпары. Вершы германскага перыяду 1945—1946 гадоў («Васілёк», «Дзвевясны», «Драч» і інш.) у праніклівых супастаўленнях свайго і чужога,бо «пяць еўрапейскіх сталіц бачыў занёманскі хлопец», у непаўторнай танальнасцічасу даносяць нясцерпную настальгію спакутаванага салдацкага сэрца па айчыне.
Беларуская паэзіячуйна жыла ўзвышанымі пасляваеннымі парываннямі хлебароба, зведаўшы на нейкі чассапраўднае абнаўленне ў традыцыйна вызначальнай для яе вясковай тэме нават ва ўмовахзаблытаных вытворчых адносін калектыўнага гаспадарання. Творам, які спалучаў вайнуі мірны аднаўленчы будзень, крытыка справядліва называла паэму П. Броўкі «Ясныкут» (1944). Напісаны адразу пасля вызвалення Беларусі, твор у высокім эпічнымгучанні ўзнаўляе вобраз краіны-паланянкі са спаленымі селішчамі і скалечанымі лёсамілюдзей, ступіўшых з ваеннага ліхалецця ў найцяжэйшую пасляваенную рэальнасць. Пазнейу паэме «Хлеб» (1946) П. Броўка выкажа абвостранае галоднымі ваеннымігадамі, чатырохгадовай адарванасцю ад працы тое рэальнае абуджэнне цягі да зямлі,якое з даваеннай пары аказалася аслабленым у хлебароба, абязлічаным калектыўнымземлекарыстаннем. У творы, увасобіўшым лепшыя нацыянальныя традыцыі ў асваенні вясковагажыцця, паўстае бясконца дарагі свет працоўных спадзяванняў учарашняга салдата, асёння сейбіта.
З маладых галасоўбылых франтавікоў сваёй агульначалавечай танальнасцю вылучалася паэзія К. Кірэенкі.Уладар паэтавых думак — незабыўныя з маленства краявіды роднага Прысожжа. ПаэзіяК. Кірэенкі заварожвае танчэйшым імпрэсіянізмам патаемных змен прыродных явішчаў.Лепшыя яго прыродаапісальныя медытацыі «Асенняе рэха» (1945), «Ранак»(1947), «Раніца на Свіцязі» (1948), «Грукні ў акно, вясна» (1948),«Балада пра тэлефон» (1951), «Летняя ноч» (1953) — гэта, пасутнасці, мазаічна складзены чароўны тэатр праходжання пор года, працякання сутак,трыванне дрэў і траў, сціханне прытомленых палёў, долаў і вод на схіле дня...
Пакаленне, на якоелёг увесь цяжар утапічнага сацыяльнага эксперымента, усё ж да канца не згубіла агульначалавечыхарыентацый, адчування таямніцы жыццёвых феноменаў. У паэмах П. Панчанкі «Маладосцьу паходзе» (1945), А. Куляшова «Новае рэчышча» (1948) і «Толькіўперад» (1950), М. Лужаніна «Зварот маладосці» (1944, 1957) пад бадзёрысты«Марш энтузіястаў» б'ецца гарачая споведзь пакалення, што ў несупыннымахвярным паходзе дзеля ідэалаў недасяжнай будучыні, «пад вогненным небасхілам»войнаў умела радавацца жыццю, берагчы сяброўскую вернасць і боскую таямніцу кахання,цаніць высакароднае, святое ў чалавеку.
У паэтычным працэсепасляваеннага перыяду ўзнікаюць розныя творчыя плыні, вядзецца спрэчка мастацкіх«школ». Матэрыял вялікай вайны і суровых пасляваенных гадоў уяўляў суцэльнуюмастацкую цаліну. У подступах да яго паэты ў першую чаргу рабілі стаўку на фальклорна-літаратурнуютыпізацыю, выпрацаваную шляхам шматступеннай аранжыроўкі вусна-паэтычнай спадчыныпапярэднімі літаратурнымі пакаленнямі. Найбольш выразна гэта выявілася ў творчасціП. Броўкі і А. Куляшова. П. Броўка ўдала сумясціў лірычныя прыёмы з эпічнай абагуленасцюфальклорнага светасузірання, даўшы цікавы жанравы сімбіёз адычнага стылю. А. Куляшоўпраз фальклорнае светабачанне ў паэмах «Ясны кут» і «Хлеб» дасягаўліра-эпічнага сплаўлення жывой драмы жыцця з ідэалізаванымі памкненнямі грамадскайсвядомасці сучасніка, не збіваючыся на апісальны «аповяд у вершах», штопазней, у час асаблівага запанавання тэорыі бесканфліктнасці, дасць пра сябе знацьу такіх яго буйных паэтычных творах, як «Родныя берагі» (1948), «Добрыдруг» (1949), «Чырвон-гарадок» (1950).
У паэтаў «ваеннай»генерацыі П. Панчанкі, К. Кірэенкі, А. Вялюгіна дамінуе выяўлена лірычнае адлюстраваннежыцця ў магістральным напрамку сусветнай і, у прыватнасці, усходнеславянскай паэзіі,з дасягнутай к гэтаму часу гранічнай вытанчанасцю паэтычнай тэхнікі, псіхалагічнайкультуры пачуцця, па-сучаснаму раскаванага паэтычнага слоўніка.
Цікавы паэтычны тыпуяўляла паэзія Максіма Танка. Ёю ўвабрана надзвычай многае ад народнай эстэтыкі,пра што сведчылі напісаныя ў пасляваенны час, з рэдкім пераўвасабленем у фальклорнуюстыхію, песенныя творы: «Няма сцежкі карацейшай» (1952), «Не сумуйжа, браце мой» (1952), «Вяселле» (1953), «Заручыны» (1953)і інш. Але для паэта вельмі важным быў «эксперыментальны» давераснёўскіперыяд, адзначаны інтэнсіўным засваеннем арсеналу еўрапейскай паэзіі, у тым лікуі ў яе мадэрных дасягненнях. Прыёмы навейшай паэзіі — парадокс, самаіронія, гіпербалічнаеадушаўленне свету, фабульна разгорнуты асацыятыўны вобраз — і з'явіліся тым паэтычнымтрансфарматарам, што ўзбуйняў жыццёвую канкрэтыку ў расквечаны, абагулена цэласнынацыянальны космас (вершы «Вясной» (1946), «Другу» (1946), «Добрабыло б...» (1947), «Стары гасцінец асамотнены» (1946), «Перадзімовым сном палёў» (1948), «На родных сцежках» (1950).
У вершаванай тэхніцыў цэлым назіраецца спрэчка дзвюх тэндэнцый. З паэтычных эксперыментаў 20-х гадоўпрыходзіць перабольшанае захапленне тропікай і перайначанне кампазіцыйнай структурытвора. З класічным ладам верша, што развівае тэму ўсёй сістэмай метрычнага дзеянняпаводле ўнутрыінтанацыйнага яго разгортвання, якога прытрымліваюцца яшчэ Якуб Колас(«Рыбакова хата»), Пятро Глебка, часткова Аркадзь Куляшоў і Кастусь Кірэенка,пачынае спаборнічаць «кінематаграфічная» кампазіцыя, дзе асноўны цяжарпераносіцца на аўтаномны мікравобраз, своеасаблівае «пляценне» тропаў.Побач з М. Танкам, П. Панчанкам з іх пераходнымі формамі віртуозным майстрам тропавай,мазаічнай кампазіцыі выявіў сябе А. Вялюгін — вынік колішніх заняткаў у інстытуцекінематаграфіі. З клопатаў гэтай «школы» па аднаўленню формы — тропавыімажынізм і мазаічная кампазіцыя — надоўга запануе ў паэзіі, будзе мець плеяду паслядоўнікаўу пакаленні шасцідзесятнікаў.
Пасляваенны перыяду беларускай паэзіі не быў роўны. Суровай праўдай рэчаіснасці пазначаны лепшыя творынепасрэдна першых пасляваенных гадоў, на паэзіі ва ўсім адчуваецца яшчэ водсветвогненнай ваеннай пары. Нават элементы жыццёвай ідэалізацыі яшчэ дараваліся паэзіі,успрымаліся як натуральнае жаданне франтавога пакалення выбавіцца з вялікага горавайны, на ўсе грудзі ўздыхнуць, наталіцца марай доўгачаканага міру. На жаль, з прыняццемпартыйных пастаноў 1946—1948 гг. «Аб часопісах „Звезда“ і „Ленинград“,»Аб рэпертуары драматычных тэатраў і мерах па яго паляпшэнні", «Абкінафільме „Большая жизнь“, „Аб оперы “Великая дружба»В. Мурадэлі" на працяглы перыяд усталёўваецца жорсткае адміністратыўнае кіраўніцтвакультурай, практыка якога крытыкавалася ў пазнейшых урадавых рашэннях як «дапушчэннеяўных перабольшанняў і аднабаковасці ў ацэнцы паасобных твораў». Ва ўмовахканфармісцкай апекі паэзія перажывае глыбокі ўнутраны крызіс, збіваецца на суцэльнаеўсхваленне бясхмарных поспехаў сацыялістычнага будаўніцтва, шукае канфлікты ў афіцыйнайтэме барацьбы дзвюх сацыяльных сістэм, спыняецца на творчым раздарожжы.
З больш-менш прыкметныхтвораў гэтага часу можна назваць паэму А. Зарыцкага «Аповесць пра залатое дно»(1953), жыццёвыя калізіі якой уступалі ў яўны канфлікт з прадпісаннямі сацыялістычнагамастацтва. Гэтак званыя маральныя «плямы» грамадства ў творы аказваюццазусім не спадчынай «выклятага» мінулага, а спараджэннем параўнаўча новайпрафесіі навукоўцаў. Раскрыццём у навуковых і асабістых узаемаадносінах дырэктараінстытута прафесара Крушыны, таленавітага вынаходніка Шацілы, што з франтавой парывыношвае мару стварэння «балотнага камбайна», і вучонага сакратара, азатым намесніка дырэктара кар'ерыста Шпунта, які сваім неўтаймоўным дзяляцтвам імахінацыямі здольны загубіць любую жывую справу, — пісьменнік засяроджваў увагунайперш на рэальных агульначалавечых страсцях, выкрываў маральныя язвы сучасніка,першапрычыну вытворчых, эканамічных і ўсіх іншых канфліктаў і перашкод грамадскамупрагрэсу.
3. Проза першага пасляваеннагадзесяцігоддзя (1945-1955)
Зноў жа, як і ў паэзіі,у прозе першага пасляваеннага дзесяцігоддзя галоўнымі тэмамі былі асэнсаванне падзейтолькі што адгрымеўшай вайны і працы па аднаўленню разбуранай народнай гаспадаркі,пераходу да мірнага жыцця.
У асваенні ваеннайтэматыкі заслугоўваюць увагі пачатковыя спробы былога франтавіка Івана Шамякіна,у якога выявіўся яркі эпічны талент. Напісаныя яшчэ ў вайну, паводле асабістагафрантавога вопыту, аповесць «Помста» і апавяданне «У снежнай пустыні»,пры ўсіх вучнёўскіх недахопах уяўлялі сабою сапраўдныя знаходкі нетрадыцыйнага длябеларускай літаратуры «ваеннага» стылю, у напрамку якога будзе развіваццасталая рэалістычная проза аб вайне, пазначаная асаблівымі патрабаваннямі дакументальнайдакладнасці і асабістай перажытасці мастацкага матэрыялу. Драматычная калізія аповесці— маральная перамога маёра Раманенкі, які святое пачуццё помсты за смерць маці,дачкі, замучанай жонкі пранёс да парога дома злачынцы обер-лейтэнанта Генрыха Візэнера,але ўладай найвышэйшага духоўнага імператыва не ўчыніў расправы над сям'ёй немца.Памежны па экзістэнцыяльнай вастрыні драматычны канфлікт быў яшчэ ва ўсім псіхалагічнымаб'ёме не па сіле маладому празаіку і вырашаны ў палярызавана аголеных страсцях,месцамі ў меладраматычных нотах і не раскрыты ў сваёй агульначалавечай праўдзе.Хоць акцэнты, дэталі ў гэтай пагранічнай падзеевай сітуацыі, унутраныя жэсты героянакрэслены, можна сказаць, з чуйным мастацкім тактам. Можа, яшчэ больш характэрныдля пачатковых пошукаў празаіка твор «У снежнай пустыні». У вострасюжэтнайаўтарскай манеры, у адлюстраванні экстрэмальных эпізодаў вайны ў Запаляр'і, дзеатрымаў сваё баявое хрышчэнне будучы пісьменнік, адчуваецца бясспрэчная вывучкаў Джэка Лондана. Але ва ўсіх, нярэдка авантурных мастацкіх хадах твора, у паказелётчыкаў, збітых на варожай тэрыторыі, і кіламетр за кіламетрам, на зыходзе сіладольваючых шлях да сваіх, — столькі дакладнага адчування вайсковых абставін і ўцэлым псіхалагічна пераканаўчай матываванасці паводзін герояў, што твор выглядаўсапраўдным подступам пасляваеннай прозы да рэалістычнага паказу вайны.
Па свежых слядах ваенныхпадзей I. Шамякін на сумежным вайсковым вопыце зрабіў спробу асвоіць матэрыял партызанскагаруху на Беларусі. Вынікам стала аповесць «Глыбокая плынь» (1949). Як першы,хай сабе белетрыстычны подступ да партызанскай тэмы, пабудаваны на тыпажах роднайГомельшчыны, з цэнтральнай ідэяй партызанскага руху як глыбокай, усенароднай плынісупраціўлення ворагу, раман I. Шамякіна задавальняў першы попыт пасляваеннага чытачана кнігі пра толькі што адгрымеўшую ваенную навальніцу і ў ліку лепшых твораў саюзнайлітаратуры быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй. Наколькі гэта быў толькі папярэдні,рамантызаваны ў духу часу вобраз партызанскай вайны, пакажуць наступныя, у тым лікуі дакументальныя творы непасрэдных удзельнікаў «вайны пад стрэхамі».
Зрэшты, і твор з асабістаперажытага вопыту, крыху пазнейшы раман «Згуртаванасць» (1951) МіколыТкачова, былога франтавіка і партызана, вырашаны таксама цалкам у рамантызаванымплане, настолькі складаным, ды і недазволеным па тым часе для поўнага рэалістычнагавыяўлення, заставаўся пласт вайны ў тыле ворага. Пры ўсёй нагрувашчанасці падзеевайгероікі, слабай псіхалагічнай праяўленасці характараў і проста схематызме вобразаўкіраўнікоў партызанскага атрада Камлюка і Новікава ў «Згуртаванасці» М.Ткачова як вынік асабіста перажытага данесены рэальны каларыт часу, жывыя прыкметыжыцця роднай Краснапольшчыны пад акупацыяй, жудасныя явы фашысцкага «новагапарадку», расслаенне насельніцтва ва ўмовах трагічнага ваеннага выбару.
З асабістага партызанскагавопыту выраслі таксама аповесці «Без нейтральнай паласы» (1950) У. Карпава,«Насустрач» (1951) У. Шахаўца, «Дняпроўскія хвалі» (1946) Р.Няхая, якія, аднак, у мастацкіх адносінах не ўзняліся з нарысавага фактаграфічнагастану ў асваенні жыццёвага матэрыялу.
Паказальна, што іЯнка Брыль, якога вылучалі больш прадуманая канцэпцыя рэчаіснасці і сталая творчаякультура, асваенне партызанскай жыццёвай паласы, з якою ён уласна і ўваходзіў улітаратуру, пачынаў таксама з нарысаў аб дзейнасці налібоцкіх атрадаў («Нёманскіяказакі», 1946). Неўзабаве малады празаік створыць глыбока псіхалагічную навелу«Адзін дзень» (1946—1952), завастраючы ўвагу на мабілізуючых маральныхпраблемах у вайне без лініі фронту, на даследаванне якіх не вельмі адважвалася іпроза буйных жанраў. У творы з сапраўдным даследчым пранікненнем пісьменнікам раскрываеццавельмі важная ўнутраная сфера псіхічных паводзін чалавека ў пагранічных абставінахварожай акупацыі. «Партызанка» для Янкі Брыля сталася заключнай часткайяго пакутлівай адысеі на дарогах Другой сусветнай вайны. Ён сустрэў яе салдатаммарской пяхоты на польска-германскім фронце, у сапраўдным пекле пад Гдыняй, зведаўжахі нямецкага палону, гібенне і здзекі ў арбайткамандах, нарэшце, пасля другогаўдалага ўцёку з палону знаходзіць сваё месца ў радах лясных салдат. Тады ў беларускімлесе па праву ўдзельніка і сведкі аўтар спрабуе ўзнавіць перажытае ў аповесцях «Сонцапраз хмары» і «Жывое і гніль». Як вядома, матэрыял сваіх глыбокарэалістычных, па свежых слядах падзей, мастацкіх распрацовак пісьменнік змог рэалізавацьтолькі ў 60-я гады ў вялікім эпічным палатне «Птушкі і гнёзды» (1962—1964).Але ўжо той фрагмент са свайго доўжанага ў часе асэнсавання перажытага — аўтабіяграфічнаясповедзь «Ты мой найлепшы друг» (1951), якую пісьменнік адважыўся апублікаваць,сваёй псіхалагічнай праўдай, культурай творчасці выйгрышна вылучалася сярод тагачасныхтвораў аб вайне.
З маладых празаікаўна буйнамаштабнае адлюстраванне вайны тады, яшчэ па памятных слядах падзей, наважваеццаі Іван Мележ, які сустрэў яе на граніцы ў Карпатах салдатам артылерыйскага палка.Першымі прыступкамі ў асэнсаванні складаных перыпетый ваеннага ліхалецця стаў разгорнутынарыс «Дарогі на ўсход і на захад» пра легендарнага камандзіра танкавайбрыгады, двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Фёдаравіча Шутава. Знаёмства з жыццёмтанкістаў, сумежным з артылерыйскім вопытам аўтара, адчуваецца, было важным подступамда задуманага ім вялікага эпічнага твора «Мінскі напрамак» (1952) аб шматпакутнайэпапеі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У надзвычай эканомнаразмеркаванай хранатопнай сістэме рамана, што ўбірае ў сябе насычаныя напружаныміпадзеямі чатыры месяцы бітвы і фабульна канцэнтруецца вакол сімвалічнага вобразаМінскай магістралі як кампазіцыйнага стрыжня адзінства часу і месца дзеяння, пісьменнікставіў перад сабой смелую, яшчэ і па сёння нявырашаную творчым вопытам задачу адначасовагапаказу «стратэгічнай» і «акопнай» праўды вайны. І з гэтай задачайамаль што справіўся. Аднак усё роўна гэта былі толькі першыя подступы беларускайпрозы да глыбінна-аналітычнага спасціжэння ваеннай тэматыкі. Пра гэта пасведчыцьпазнейшая літаратура.
З перспектывы пазнейшагамастацкага працэсу бачацца і недахопы рамана М. Лынькова «Векапомныя дні»,першая частка якога ўбачыла свет у 1951 г. Завершаны ж твор быў у 1958 г. Усе наступныягады пісьменнік імкнуўся палепшыць свой эпічны гмах, на якім адбіліся зменлівыяваенныя, пасляваенныя і пазнейшыя пераходныя ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі. I як толькіў перыяд грамадскага пацяплення ўзнялася рэалістычная хваля ваеннай прозы, эпапеі«Векапомныя дні» суджана было выпасці ў мастацкі пасіў, падзяліць лёсмаладнякоўскай прыгодніцкай літаратуры аб грамадзянскай вайне і інтэрвенцыі на Беларусі.
У пераходны ўжо часбылы франтавік Аляксей Кулакоўскі, які меў немалы журналісцкі вопыт у даваенныягады, выступіў з буйным эпічным творам «Расстаемся ненадоўга» (1952-1954)— першай часткай сваёй ваеннай дылогіі. Уласным вайсковым матэрыялам малады пісьменнікраспарадзіўся даволі абачліва. Адхіліўшыся ад сацыялагічных канонаў, ён засяродзіўсваю ўвагу на паказе ўсёй драмы вайны праз сярэдняга чалавека ў побытавым разрэзежыцця, праз яго псіхалагічны выбар у найсуровейшых выпрабаваннях сярэдзіны XX стагоддзя.«Расстаемся ненадоўга» па задуме сваёй — сацыяльна-псіхалагічны раман.Псіхалагічным эксперыментаваннем і абумоўлена абцяжаранасць сюжэта неабавязковымі,хоць і каларытнымі эпізодамі і падрабязнасцямі.
Драматызм пасляваеннагалітаратурнага працэсу цяжка разгадваемы ў сваім ушчыльнёным наслаенні ваеннага імірнага часоў. Канфлікты неймаверна напружанага пасляваеннага жыцця, усе бядоты,нястачы, людское гора спісваліся за кошт ваеннага ліхалецця. На самы цяжар пасляваеннагааднаўлення прыпадаў пік сацыялістычнага эксперымента XX стагоддзя, нізведзеную вайноюна нулявы цыкл эканоміку, адкінуты за рысу элементарнага існавання дабрабыт прымусілісуіснаваць з ілюзіямі найшчаслівага камуністычнага заўтра. Заняволеная сацыяльнымзаказам літаратура спрабуе пратрымацца на ідылічным пафасе казачнага залечванняран вайны і ператварэння папялішчаў у сады камунізму. Памяткаю антыэстэтыкі бесканфліктнасцізастануцца ў беларускай літаратуры некалі расхваленыя аповесці А. Стаховіча «Падмірным небам» (1948), У. Краўчанкі «Станаўленне» (1947), М. Паслядовіча«Цёплае дыханне» (1948), Т. Хадкевіча «Вяснянка» (1949), якіяз-за неглыбокага ведання жыцця, лакіроўкі пасляваенных цяжкасцей застануцца ў разрадзебелетрыстыкі ці, ва ўсякім выпадку, толькі нарысавага разведвання жыццёвых праблем.Нават празаікі з больш-менш рэалістычнай канцэпцыяй рэчаіснасці ў разгар тэорыібесканфліктнасці збіваюцца на ілюстрацыйную паэтызацыю калгаснага «раю».Так, Янка Брыль, калі яшчэ для аповесці «У Забалоцці днее» (Дзяржаўнаяпрэмія СССР за 1952 г.) і знаходзіў канфлікт у драматызме калектывізацыі заходнебеларускайвёскі, дык у цыкле нарысавых эцюдаў «Дзеля сапраўднай радасці» (1952)абмяжоўваецца ўслаўленнем калгасных будняў, не адважваючыся на колькі-небудзь сур'ёзныаналіз жыццёвых працэсаў.
У магістральнай длябеларускай літаратуры вясковай тэме, дзе традыцыйна яна мела нямала творчых адкрыццяў,праблематыка аказалася дашчэнту спустошанай, рэальнае жыццё проста абыходзілася.Выключэнне духоўнага фактару, забарона на агульначалавечы канфлікт дорага абышлісяпасляваеннай літаратуры. Падзвіжніцкая, з поўным прыдушэннем жаноцкай годнасці,пераважна ўдовіная праца ад цямна да цямна, бо мужчынам даставаліся кіруючыя пасады,ранняе ўваходжанне ў жыццё абпаленага вайной маладога пакалення, што разам з мацяркамівынеслі невыносны цяжар пасляваенных гадоў, неаплачаны працадзень і змарнаваннеспаконнага тытанічнага працалюбства селяніна безаблічным калектыўным гаспадараннем,— нічога з тых рэальных праблем вёскі не сустракаецца ў пасляваеннай прозе. Выключэннемможна лічыць творы «Сад» (1945), «Не выбралі» (1948) і «Дабрасельцы»(1958) А. Кулакоўскага, дзе пасляваенная вёска паказана досыць рэалістычна (за гэта,дарэчы, сам пісьменнік паплаціўся, будучы амаль што адлучаным ад літаратуры).
У пасляваеннай прозе,хай сабе сціпла, былі прадстаўлены ўсе вымярэнні нацыянальнай рэчаіснасці: за твораміаб нядаўняй вайне і бягучым пасляваенным дні паўставала як бы падводным ярусам айсбергалітаратура аб адметных старонках мінулага. Якуб Колас, дапісваючы заключную часткутрылогіі «На ростанях» (1954), з вышыні сталага вопыту нязменна, празпачасавую прызму сваёй маладосці, працягваў асэнсоўваць падзеі пачатку стагоддзя,прадвызначыўшыя драматычныя зрухі і крызісны характар яго падзей.
У блізкай да познягаЯ. Коласа манеры, аднак з несумненнай індывідуальнай пячаткай напісаны Я. Брылёмяго самыя раннія творы «Сірочы хлеб» (1942-1956), «У сям'і»(1943-1955), «Граніца» (1948). Пад пяром маладога празаіка, у спектрыяго светабачання вобразы хлопчыка Даніка, гаротніцы маці, настаўніцы панны Марыіў «Сірочым хлебе» праменяцца якойсьці дадатковай таямніцай жыцця, бо вельміўжо многа ў іх аўтарскага, менавіта аўтабіяфафічнага разгадвання, самапазнання свету.
Лёс Заходняй Беларусіў прамежжы дзвюх сусветных войнаў — адметная старонка нацыянальнай гісторыі і культуры.Багатая палымянымі падзеямі гістарычная паласа, калі даведзены да адчаю народ узначнай сваёй масе ішоў у падполле, расстаноўка класавых сіл, агульнанароднае, з-падсялянскіх стрэх абуджэнне нацыянальнай свядомасці, што вылілася ў арганізацыйныхформах сялянска-работніцкай Грамады і КПЗБ, знайшлі сваё яскравае адлюстраваннеў заходнебеларускай эпапеі «Сустрэнемся на барыкадах» (1952) Піліпа Пестрака— пісьменніка-рэвалюцыянера, непасрэднага ўдзельніка апісаных падзей. Самы моцныбок рамана зноў жа ў яго дакументальнай падаснове. Не выпадкова А. Фадзееў, якіпраяўляў жывую цікавасць да дасягненняў беларускай пасляваеннай прозы, называў яго«раманам-хронікай», «раманам-біяграфіяй». Твор да гэтай парыпрываблівае асабістай перажытасцю падзей, усё гэта жывая быль, праўдзівая эпоханароднага змагання. Пры ўсіх недахопах псіхалагічнай характарыстыкі і менавіта раманнагаразгортвання глыбіннага свету чалавека жыццёва запамінальнымі вобразамі ў творыпаўстаюць галоўны герой Андрэй Касцевіч і яго таварыш па барацьбе рамантызаванаяВольга-Надзея (угадваецца прататып Веры Харужай), галерэя змагароў з сялянскагаасяроддзя (Дзям'ян Гарагляд, Сцяпан Касцевіч, Міхал Кушалевіч). Традыцыйная цяжкасцьвыпісвання «новых» тыпаў часткова кампенсуецца каларытнасцю малюнкаў народнагажыцця.
4. Драматургія першагапасляваеннага дзесяцігоддзя (1945-1955)
паэзіявайна сатырычны камедыя
У спецыфічных умовахразвівалася і адлюстроўвала свет, паводле свайго родавага прызначэння, беларускаядраматургія пасляваеннага перыяду.
Драматургія пасляваеннагаперыяду сцвярджала сябе пераважна ў жанры гераічнай драмы, засяродзіўшы асноўнуюўвагу на мастацкім асэнсаванні героіка-трагедыйнага матэрыялу Вялікай Айчыннай вайны.Перад пісьменнікамі быў наколькі удзячны, настолькі цяжкі для ўвасаблення гераічныматэрыял аб Аршанскім падполлі на чале з легендарным Заслонавым, абаронцах Брэсцкайкрэпасці, трагедыя бацькі Міная ў яго нечалавечым маральным выбары, мноства іншыхэпізодаў нядаўняй ваеннай эпапеі.
Са шматлікіх спробкампазітараў, празаікаў, драматургаў у мастацкім увасабленні вобраза Заслонава найбольшыпоспех выпаў на долю Аркадзя Маўзона ў яго аднайменнай п'есе «Канстанцін Заслонаў»(1947). Былому акцёру і рэжысёру Віцебскага БДТ-ІІ у цэлым удалося пераадолець «біяграфізм»матэрыялу, знайсці сродкі драматызацыі храналагічнай жыццёвай фабулы гістарычнайасобы, своеасаблівымі сцэнічнымі прыёмамі паяднаць напружаны псіхалагізм падпольнайдзейнасці з сімволіка-легендарнымі элементамі, у выніку атрымаўся эксперымент сучаснайгераічнай драмы, якая карысталася прызнаннем, была адзначана Дзяржаўнай прэміяйСССР за 1948 г. Аднак да сапраўднай драмы, дзе заўсёды моцны псіхалагічны струмень,«Канстанціну Заслонаву» было ўсё-такі далекавата.
Найбольш вопытны зпасляваенных драматургаў Кандрат Крапіва на спецыфічным матэрыяле ўсё ж спрабуепадыходзіць да асваення гераічнай тэмы з боку класічнай псіхалагічнай драмы. Ягоп'еса «З народам» (1948) прысвечана лёсу інтэлігенцыі ў найдраматычныхумовах трохгадовай акупацыі (галоўныя персанажы гэтай п'есы — кампазітары, якіяжывуць і працуюць у акупаваным фашыстамі Мінску). Гэты твор К. Крапівы спецыфічныі складаны ў ідэйна-змястоўным плане. Нават сёння яго трактаваць адназначна даволіскладана. Найперш заслуга К. Крапівы ў тым, што ён прымушаў сучаснікаў задумваццанад усімі складанымі перыпетыямі ваеннай пары і адводзіў іх ад спрошчанай трактоўкіпадзей (у творы ёсць «сапраўдныя» савецкія людзі-схемы, якім быццам быўсё зразумела і ясна; побач з імі жывуць сумленныя, але не здольныя да «адкрытай»героікі, ды і не прымаючыя яе, асобы; ёсць прамыя здраднікі, ярыя паслугачы немцаў,але ёсць і «калабаранты», якія нельга аўтаматычна залічваць у разрад прадажныхлюдзей). Пры ўсіх станоўчых момантах твора, найперш звязаных з закрананнем спецыфічнайі напаўдазволенай уладамі праблематыкі (дакладней — яе трактоўкі), п'еса не сталатворчай удачай К. Крапівы.
Незадаволены раскрыццёмтэмы — кроватачывай драмы Мінскага падполля — пісьменнік паспрабуе вырашаць яе пазнейу п'есе «Людзі і д'яблы» (1958), калі адкрыецца ўся праўда аб першапачатковыхяго правалах і непадуладных ужо чалавечым вымярэнням паводзінах кіраўнікоў пад сатанінскімікатаваннямі фашыстаў.
Даволі доўга шукаўпадыходы да больш-менш праўдзівага адлюстравання складаных падзей Вялікай Айчыннайвайны К. Губарэвіч, пішучы аб абаронцах славутай Брэсцкай крэпасці. Яго п'еса «Брэсцкаякрэпасць» (сяр. 1950-х гг.) мае аж тры рэдакцыі, прычым з неаднолькавай жанрава-стылістычнайафарбоўкай: першая пад назвай «Цытадэль славы» і блізкая па сваёй танальнасціда гераічнай драмы была створана ў 1952 г.; затым ішоў упамянуты намі трагедыйныварыянт пад назвай «Брэсцкая крэпасць»; у 1970 г. п'еса пасля перапрацоўкібыла названа «Людзі і каменне» і зноў як бы вярнулася ва ўлонне ўласнадрамы.
«Брэсцкай крэпасці»папярэднічаў вопыт увасаблення К. Губарэвічам (у сааўтарстве з I. Дорскім) вобразаЗаслонава ў п'есе «Цэнтральны ход» (1948), якая прыкметна саступала творуА. Маўзона. Пасля была спроба (таксама сумесна з I. Дорскім) лірычнай камедыі «Алазанскаядаліна» (1947), якая надуманасцю сюжэта, адсутнасцю колькі-небудзь жыццёвазначнай канфліктнай калізіі паказвала на неасвоеннасць аўтарамі выбранай тэматыкі.
Звядзеннем канфлікту(а гэта, як мы знаем, гаворачы словамі К. Крапівы, аснова п'есы) толькі да яго вонкавыхпраяў, ігнараваннем мастацкай спецыфікі выяўлення гераічнага, менавіта белетрызаваным«катурнавым» яго паказам тлумачацца няўдачы п'ес Ю. Рудзько «Славадружбе» (пастаўлена ў 1949) і А. Кучара «Гэта было ў Мінску» (1950),якія не змаглі заваяваць увагі нават пры вострым попыце на гераічную тэму.
Сухавей эстэтыкі бесканфліктнасці,штучнай ідэалізацыі жыцця меў асабліва згубны ўплыў на драматургію таго часу, прысвечануюперажытым гэтым пакаленнем векапомным, не менш як у вайну, цяжкасцям аднаўленчагаперыяду. Нельга забываць, што ў пасляваенным літаратурным працэсе асноўную службусучаснасці несла маладая генерацыя драматургаў, якія нярэдка прыходзілі з сумежныхродаў літаратуры і толькі яшчэ асвойвалі азы цяжкога сцэнічнага мастацтва. Вядомыятагачасныя п'есы Ю. Рудзько «Дарагі госць» (1947), В. Віткі «Праменьбудучыні» (1948), М. Горцава і М. Паслядовіча «Кветкі Цянь-Шаня»(1949), I. Гурскага «Хлеб» (1949), напісаныя не без ведання матэрыялу,усе без выключэння нясуць на сабе прыкметы ілюстрацыйнай зададзенасці і ўтойваннясуровых пасляваенных цяжкасцей, не ўзнімаючыся ў вырашэнні канфліктаў вышэй пераадоленнядобрага яшчэ лепшым (а гэта, як мы знаем, асноўная пасылка тэарэтыкаў мастацтва,спарадзіўшых тэорыю бесканфліктнасці).
В. Палескі ў п'есе«Калі зацвітаюць сады» (1950) яшчэ змог знайсці рэальны канфлікт і вострасюжэтнаемастацкае дзеянне ў драматызме калектывізацыі заходнебеларускай вёскі. Не аднамуяму ў час апафеозу калгаснага будаўніцтва даводзілася закрываць вочы на неадпаведнасцьпрадукцыйных сіл вытворчым адносінам у калектыўным землекарыстанні і таму пазбягацьглыбока рэалістычнага паказу чалавека, драматычна-тоеснага ўзнаўлення падзей у парунайвялікшай сацыяльнай ломкі на сяле.
Ненадоўга змаглі заваявацьсімпатыі пасляваеннай аўдыторыі напісаныя ў жанры лірычнай камедыі творы К. Губарэвіча«Алазанская даліна» (у сааўтарстве з І. Дорскім) (1947) і «Простаядзяўчына» (1953), В. Палескага «Песня нашых сэрцаў» (1949). Хоцькамедыйная жанравая форма дазваляла пераносіць дзеянне ў ідэалізавана-лірычную сферучалавека, аднак з-за канфліктнай бясхмарнасці, адсутнасці псіхалагічна індывідуалізаваныххарактараў п'есы былі далёкія ад раскрыцця ўзвышанага свету жыццёвай рамантыкі,сапраўднай героікі пасляваенных працоўных будняў.
Сваімі мастацкімівартасцямі вылучалася з іх лірычная камедыя К. Крапівы «Пяюць жаваранкі»(1950). У п'есе з калгаснага жыцця цяжкай пасляваеннай пары драматург таксама непазбег вандроўнага сюжэта і зададзенасці ў канфлікце, які ўжо ставілі А. Карняйчуку сваіх п'есах «У стэпах Украіны» (1940) і «Калінавы гай» (1950),пазней — М. Дзяканаў у «Вяселлі з пасагам» (1950). Усведамляючы ўсю складанасцькалгаснай праблематыкі, масціты драматург імкнуўся хоць неяк публічна апраўдацьлакальны характар канфлікту свайго твора: «У адной п'есе цяжка адлюстравацьусю шырыню і разнастайнасць калгаснага жыцця, таму ў п'есе „Пяюць жаваранкі“мною ўзята адно пытанне — узаемаадносіны асабістага і грамадскага ў свядомасці людзей»(Советская Белоруссия. 1950. 29 нояб.). Прадчуванне пісьменнікам, выхадцам з вёскі,жыццёвай непраяснёнасці гэтага вызначальнага пытання калектыўнага гаспадарання,парушэнне прапорцый у якім пагражае поўнай стратай зацікаўленасці да працы на зямлі,змусіла аўтара да напісання твора ў стылі народнай камедыі з выкарыстаннем традыцыйабрадавага сюжэта вяселля. Камедыёграф меў прад сабой багатыя ўзоры аранжыроўківуснай творчасці ў «Пінскай шляхце» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінцы»Я. Купалы і іншых творах нацыянальнай драматургіі.
Ва ўмовах антыэстэтыкібесканфліктнасці асабліва драматычна складваўся лёс сатырычнага жанру драматургіі.Напачатку, яшчэ на пераходзе ад суровай ваеннай рэчаіснасці, Кандратам Крапівойбыў напісаны унікальны ў пасляваеннай савецкай літаратуры выкрывальны твор «Мілычалавек» (1945). Па агульначалавечай значнасці сацыяльнай ідэі і арыгінальнасціяе сцэнічнага вырашэння сатырычная камедыя драматурга ўвайшла ў класічны фонд беларускайлітаратуры яе арганічным наватарскім звяном. Ухіленне ад вайсковага абавязку, фактычнаедэзерцірства ва ўмовах ваеннага часу прайдзісвета Жлукты трансфармуецца па ходуп'есы ў новую ступень злачынства, у сістэму прыстасавальнага блатмайстарства, гэтагаіснага ракавага метастазу грамадскіх адносін. Няўдзячны матэрыял нізкага, агіднагаў жыцці, калі твор узнікае з самога жыццёвага каламуту, з побытава-мяшчанскага раскроюрэчаіснасці, а са свайго боку, дыктат тэорыі бесканфліктнасці, што накладвала ветана саму спробу сатырычнага выкрыцця зла, вымусілі камедыёграфа ўжыць вельмі высокуюступень умоўнасці, стварыць, па вызначэнню крытыкі, «камедыю ў камедыі»(у п'есе паралельна з асноўным сатырычным дзеяннем-выкрыццём у вясёла-жартаўлівымзнешне, але пры гэтым сур'ёзным паводле праблемнага напаўнення ключы ідзе дыялог-спрэчкадвух драматургаў — Язвы-камедыёграфа і Праменнага-паэта). Па сутнасці, мадэрнісцкінаватарскі прыём дазволіў драматургу дасягнуць поўнай улады над сатырычным матэрыялам,праз ступень падвойнай умоўнасці перавесці яго ў эстэтычную рэальнасць высокамастацкагатвора. П'еса «Мілы чалавек» па зразумелых прычынах была прызнана ідэйназаганнай і з першай пастаноўкі знята з рэпертуару. Сатырычны жанр быў асуджаны напоўны застой. Толькі ўжо на пачатку 50-х гадоў адчулася нясмелае прызнанне згубныхвынікаў дробязнага ідэалагічнага рэгламентавання мастацкага працэсу. У перадавымартыкуле газеты «Правда» «Пераадолець адставанне драматургіі»адзначалася: «Нам не трэба баяцца паказваць недахопы і цяжкасці. Лячыць трэбанедахопы. Нам патрэбны Гогалі і Шчадрыны. Недахопаў няма там, дзе няма руху, нямаразвіцця» (Правда. 1952. 7 апр.).
Прэцэдэнт выкрывальнайсатыры ў «Мілым чалавеку» і тэарэтычныя выступленні ў абарону жанру камедыінеўзабаве вылучаць беларускіх драматургаў ва ўсесаюзны авангард напярэдадні «адлігі»60-х гадоў. Раней, чым у якой іншай з саюзных літаратур, у беларускай драматургіісатырычным вестуном пасля застойнай пары з'явілася камедыя А. Макаёнка «Выбачайце,калі ласка!» (1953), у якой крытыкаваўся бюракратызм савецкіх чыноўнікаў сярэднягазвяна (галоўным героем твора і асноўным аб'ектам сатырычнага высмейвання ў камедыівыступае старшыня райвыканкама Калібераў). Адзначым, што гэта была не першая п'есанашага земляка А. Макаёнка (ён родам з Рагачоўшчыны). Мастацкай дасканаласці творапапярэднічала паласа працяглай творчай вучобы: маладым драматургам напісана калядзесятка п'ес, пераважна малафарматных, якія не аднойчы былі адзначаны на конкурсах(«Добра, калі добра канчаецца», 1946; «Перад сустрэчай», 1950;«Жыццё патрабуе», 1950; і інш.).

Спіс выкарыстаныхкрыніц
1. Яскевіч А.С. Драматургія / Літаратура першага пасляваеннагадзесяцігоддзя 1945—1955 // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т.3. Мн., 2001. С. 81-94
2. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры 1941-1980. С.23.)
3. Тварановіч Г.П. Літаратура перыяду Вялікай Айчыннайвайны // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 3. Мн., 2001. С.8-40.
4. Гніламёдаў У.В. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс прабеларускую паэзію. Мн., 2001.
5. Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Мн., 1993. Т. 2.
6. История белорусской советской литературы — Мн., 1977.С. 146.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Friedrich Nietzche Essay Research Paper Friedrich Nietzche
Реферат Правоведение. (Контрольная)
Реферат Адаптация детей младшего дошкольного возраста к условиям детского сада средствами изобразительной деятельности
Реферат Garibaldi Essay Research Paper GaribaldiJoseph Garibaldi
Реферат Genetic Testing Essay Research Paper Genetic Testing
Реферат Выбор наилучшего программно-аппаратного средства защиты информации методом анализа иерархий
Реферат Опера Белы Бартока "Замок герцога Синяя Борода" (A Kekszakallu herceg Vara)
Реферат Сегментация рынка в туризме
Реферат Техника бега на длинные дистанции. Судейство
Реферат Чернешевский
Реферат Manet Edouard's Flautist
Реферат Формирование чувства малой родины у школьников при изучении темы "География городов" (на примере Курской области)
Реферат Удаление навоза на молочно-товарных фермах
Реферат Добровольное страхование в РФ
Реферат Интернет-маркетинг как инструмент влияния на социально-экономические процессы в современном росс