Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.

Дзейнасцьхрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.
 

Змест
 
1. Дзейнасць хрысцiянскiхасветнiкаў XII ст.
1.1 Ефрасіння Полацкая
1.2 Кірыла Тураўскі
1.3 Клімент Смаляціч
1.4 Аўрамій Смаленскі
Спіс выкарыстаных крыніц

1. Дзейнасць хрысцiянскiхасветнiкаў XII ст.
Беларуская літаратура – адна знайважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстраяго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычныхідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцверджання. Яешматвяковая гісторыя – праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанагалёсу.
Развіццё культуры кожнага народасацыяльна абумоўлена, дыктуецца актуальнымі патрэбамі і густамі часу,культурна-гістарычнымі ўмовамі жыцця грамадства. Яно абапіраецца таксама надухоўны вопыт папярэдніх пакаленняў, культурныя традыцыі мінулага, якіяз'яўляюцца неабходным сродкам сувязі эпох, захавання пераемнасці і адначасоваслужаць жыватворным фактарам культурнага прагрэсу. Лепшыя традыцыі мінулагаактыўна ўдзельнічаюць у стварэнні новага.
Развіццё культуры немагчыма безспадчыннай асновы, духоўна-творчага вопыту продкаў, выкарыстання, узбагачэння ідалейшага развіцця нацыянальных традыцый. Вось чаму культурная спадчыназ'яўляецца найкаштоўнейшым нацыянальным скарбам для кожнага народа і адыгрываевырашальную ролю ў яго духоўным жыцці ў прасторы і часе. Таксама і літаратурнаяспадчына як арганічная частка нацыянальнай культуры, раскрываючы мастацкіябагацці мінулага, дапамагае глыбей спазнаць народ і ўключыць яе лепшыяідэйна-мастацкія з'явы ў наш духоўны актыў, зрабіць іх фактам і фактарамсучаснага культурна-гістарычнага працэсу, эфектыўным сродкам узбагачэння іразвіцця нацыянальнай культуры. Выдатныя помнікі літаратуры як духоўна-творчыяз'явы пэўнага часу – гэта не толькі своеасаблівыя пасланні іх аўтараў сваімсучаснікам, але і сваім нашчадкам суайчыннікам.
Феномен многіх выдатных помнікаўкультурна-гістарычнай спадчыны мінулага, класічных твораў літаратуры імастацтва не толькі ў тым, што яны доўга жывуць у часе, уплываюць на свядомасцьі сучаснікаў, і наступных пакаленняў, служаць і сучаснасці, і будучыні. Нярэдкаіх сапраўдныя веліч, сэнс і значэнне становяцца лепш зразумелымі, большаб'ектыўна і глыбока ўспрымаюцца і ацэньваюцца толькі на значнай адлегласцічасу і ў кантэксце іншых з'яў эпохі. 3 часам яны не толькі не становяцца меншактуальнымі, але яшчэ больш моцна, шырока і глыбока пачынаюць уплываць іўздзейнічаць на духоўнае жыццё народа. Гэта тлумачыцца рознымі прычынамі ідатычыцца пераважна помнікаў даўняга перыяду, калі яны ў спецыфічных умовахтаго часу не маглі адразу стаць вядомымі шырокаму колу людзей або паводлесвайго агульнага характару, узроўню і зместу значна апярэджвалі свой час і тамуне маглі быць адэкватна, належным чынам зразуметы, успрыняты і ацэненысучаснікамі. Важнае значэнне маюць таксама і гістарычныя ўмовы жыцця народа ўдадзены перыяд.
Узнікненне ўсходнеславянскагапісьменства было звязана з утварэннем ва Усходняй Еўропе, куды перасялілісяславянскія плямёны з агульнай прарадзімы, першых дзяржаўных фарміраванняў.Вызначальную ролю ў зараджэнні літаратуры адыграла далучэнне ўсходнеславянскагаграмадства да высокай культуры Візантыі шляхам прыняцця хрысціянства.Пісьменства таго часу мела пераважна царкоўна-службовы, гістарычны іюрыдычна-прававы характар, калі вартасці твора вызначаліся не эстэтычнымікрытэрыямі, не займальнасцю апавядання, а яго карыснасцю ў справе зацвярджэнняхрысціянскага веравызнання і ўмацавання дзяржавы. Але з самага пачаткумастацкасць у падачы матэрыялу стала абавязковым элементам многіх жанраўпісьменства. На гэтай глебе пачалося ўзаемадзеянне з вусным слоўным мастацтвам,што прывяло як да развіцця выяўленчых магчымасцяў літаратуры, так і дапашырэння яе сацыяльных функцый.
Багатая на ідэі і вобразы, жанры істылістычныя плыні, літаратура старажытнай Русі была цесна звязанай з працэсаміэтна-, соцыя- і культурагенезу і адлюстроўвала ў сваім пачатку не столькі ўплыўімперскай візантыйскай ідэалогіі ці кіеўскіх “вялікадзяржаўных” памкненняў(хоць, вядома, літаратура не была пазбаўлена і гэтага), колькі апошнюю фазуглабальнага працэсу разгалінавання славянства на ўсходняе, паўднёвае і заходняе(кіева-наўгародскі этап зараджэння пісьменства, XI ст.), росквіт самогаўсходняга славянства і яго культуры, які супадаў з пачаткам дыферэнцыяцыі (XII– першая палова XIII ст.), яго распад, новую этна-культурную кансалідацыю іпачатак новай феадальнай цэнтралізацыі (этап «літаратурнай кансервацыі», другаяпалова XIII – першая палова XIV ст.). Аднак варта памятаць, што на двух апошніхэтапах, як і ў XIV ст., складаліся, у выніку пачатку паступовага адасабленнялітаратуры ад дыктату дзяржавы і царквы, творы агульнага ўсходнеславянскагазместу і значэння. Так, у рэтраспектыўным плане “Жыціе Аляксандра Неўскага”,“Маленне Данііла Заточніка” адзначаюць пачатак уласна рускай літаратуры,Галіцка-Валынскі летапіс – літаратуры ўкраінскай, “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” ітворы Кірылы Тураўскага – беларускай. Але ўсе гэтыя творы яшчэ захоўваюцьагульную значнасць для ўсіх усходнеславянскіх народаў, між тым як “Аповесць праШаўкала”, “Казанне пра Даўмонта” значныя толькі ў кантэксце рускай літаратуры,а “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” – толькі ў кантэксце беларускай і г.д.Абапіраючыся на высока-развітыя візантыйскую і балгарскую літаратуры, яна, тымне менш, складалася як з'ява арыгінальная і высокаідэйная, а ў лепшых узорах –і як з'ява глыбока народная. Найбольш важным пры гэтым было тое, што літаратураў цэлым не стала на службу якой-небудзь асобнай сацыяльнай карпарацыі (клірыкаўабо феадалаў), а выпрацавала агульназначны маральны ідэал і з вышыні гэтагаідэалу звярталася да ўсяго грамадства, брала на сябе важнейшыя функцыівыхавання гістарычнай самасвядомасці, усталявання міру і справядлівасці,сцверджання агульначалавечых нормаў жыцця і паводзін, а ў шырокім плане –выхавання чалавека і грамадства, у тым ліку і выхавання эстэтычнага. Гэты працэссупаў са станаўленнем арыгінальнай жанравай сістэмы літаратуры, штоабумоўлівала ўстойлівасць сярэднявечных жанраў у далейшым. 3 іншага боку, гэтадавала пісьменніку права выказваць свае непасрэдныя адносіны да апісанага,ацэньваць навакольнае жыццё і асоб. Таму і станаўленне арыгінальнай беларускайлітаратуры як з'явы нацыянальнай адбывалася на моцнай глебе літаратурыстаражытнай Русі, якая прадстае перад намі як развітая, спелая, высокаідэйная івысокадухоўная па змесце і высокамастацкая па форме.
1.1 Ефрасіння Полацкая
Сярод жанчын-асветніц Ефрасіння(Еўфрасіння) Полацкая з'яўляецца найбольш яркай постаццю. Аднак жыццё ідзейнасць гэтай падзвіжніцы кніжнай справы ў Беларусі, фундатаркі і педагоганемагчыма апісаць грунтоўна з-за адсутнасці дакументальных крыніц. Пра яе жыццёі дабрачыннасць распавядае толькі адна аповесць: “Жыціе і смерць святой іблажэннай і найпадобнейшай Ефрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса іНайсвяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку”. Гэты агіяграфічны твор, часамперанасычаны “біяграфічнымі гіпотэзамі”, значна большую ўвагу надае перадачыўнутранага стану персанажа пры поўнай упэўненасці, што чалавек павінен быўпаводзіць сябе толькі належным чынам. Таму на падставе “Жыція...” цяжка падацьрэальную біяграфію Ефрасінні.
У дзяцінстве яна мела імяПрадслава і, як лічаць даследчыкі, паходзіла з княжацкага роду. Яе дзедам быўполацкі князь Усяслаў Брачыславіч, а бацькам – малодшы з яго сыноўСвятаслаў-Георгій. Бяздоказнай, хоць і прыгожай з'яўляецца гіпотэза, што маціпаходзіла з сям'і, якая была ў сваяцтве з домам візантыйскіх імператараўКомнінаў. Год нараджэння Прадславы дакладна не ўстаноўлены, а прыблізнаакрэсліваецца 1101-1105 гг. Пра дзяцінства Прадславы ў “Жыціі...” сказанавельмі мала, але паведамляецца, што “была дзяўчына вельмі здольная да кніжнайнавукі, нават не дасягнуўшы яшчэ паўналецця, і было гэта плёнам малітвы. Таклюбіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька яе з любові такой да навук. І па ўсіхгарадах разышлася слава пра яе мудрасць, і добрыя здольнасці да навук, і красуцялесную, бо была яна прыгожа надта абліччам”.
Прывабныя рысы, душэўная чысцінядзяўчыны рана выклікалі цікавасць да яе, і Прадславу сталі наведваць шматлікіясваты, каб парадніцца з вядомым полацкім княжацкім домам. Бацька Прадславы меўнамер умацаваць сваё палітычнае становішча дынастычным шлюбам дачкі з сынамуплывовага князя, які вылучаўся сярод іншых сваім княжаннем і багаццем. АднакСвятаслава-Георгія чакала роспач: пад уздзеяннем духоўнай літаратуры дачка ўжовырашыла прысвяціць сябе служэнню людзям і Хрысту. Яшчэ зусім маладая Прадславаразважала: “Што ж зрабілі нашы роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілізамуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх міма праляцела і загінула іхслава, быццам прах і горш за павуцінне. Затое жанчыны, якія жылі раней, і,узяўшы мужчынскую моц, пайшлі следам за сваім Жаніхом і целы свае аддалі напакуты, і склалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза,але духоўным мячом адсеклі ад сябе плоцкія асалоды, аддаўшы цела сваё на пост інадбанне, і каленныя пакланенні, і зямельныя ляжанні,- тыя памятныя на зямлі,іх імёны напісаны на нябёсах, і яны там з анёламі Бога ўслаўляюць. А славагэтая – пыл і попел, быццам дым разыходзіцца і нібы пара водная гіне”. Аднойчыкнязёўна пакідае бацькоўскі палац і ідзе ў манастыр. Даведаўшыся пра гэта,бацька рваў на галаве валасы, а маці плакала, як па нябожчыцы. Ды і ігуменняманастыра родная цётка Ефрасінні, жонка Рамана Усяславіча, спрабавалаадгаварыць Прадславу: “Яшчэ ж маладая ты векам, каб вынесці цяжар манаскагажыцця; як зможаш пакінуць княжанне і славу гэтага свету?!” Аднак не па гадахцвёрдая ў сваіх перакананнях Прадслава яшчэ больш настойвае на сваім рашэнні інарэшце дабіваецца прыняцця ў манастыр, нарачоная цудоўным імем Ефрасіння (па-грэчаску– радасць).
Трэба адзначыць, што манастыры ўХІ-ХІІ стст. на землях Беларусі адыгрывалі важную ролю ў збіранніінтэлектуальнага патэнцыялу грамадства. Яны з'яўляліся цэнтрамі духоўнагажыцця. Тут падзвіжнікі спасцігалі навуку, набывалі мастацкі густ, а галоўнае,вучыліся хрысціянскай дабрачыннасці. Маладыя таленавітыя людзі маглі раскрыцьсвае здольнасці літаратара, мастака, кампазітара. Манахі не парывалі духоўныхсувязяў са знешнім светам, а шчодра дзяліліся з насельніцтвам набытымі ўманастыры ведамі. Ефрасіння, каб служыць свайму народу, самааддана ўключылася ўвучэбны працэс і яшчэ больш рупліваю стала, “збіраючы дабрачынныя думкі ў сэрцысваім, як пчала мёд у соты”.
Праз некаторы час, прыкладна каля 1120 г., Ефрасіння, адчуваючы пасіўнасць свайго служэння і схільная да большага падзвіжніцтва,атрымлівае дазвол епіскапа Іллі і засяляецца ў келлі, прыбудаванай да сцяныполацкага Сафійскага сабора. Пры саборнай бібліятэцы Ефрасіння пачалаперапісваць кнігі, а грошы ад іх продажу аддавала бедным людзям. Можна лічыць,што была створана майстэрня-скрыпторый, дзе працавалі апантаныя высокай ідэяйлюдзі: перапісчыкі, пераплётчыкі, мініяцюрысты і іншыя, адным словам – майстрыкніжнай справы, галоўным клопатам якіх былі не фінансавыя прыбыткі, а імкненнеданесці да людскіх сэрцаў хрысціянскае слова. Верагодна, Ефрасіння не толькізаймалася перапіскай кніг, але і сама пісала літаратурныя творы, якія незахаваліся. Існуе паданне, што яна мела дачыненне да стварэння летапісу Полацкагакняства, які да нас не дайшоў.
У канцы 1120-х гадоў яна заснавалажаночы манастыр пры Спаскай царкве ў мястэчку Сяльцо непадалёку ад Полацка. Прыпадтрымцы епіскапа, які ў прысутнасці сведак – Святаслава-Георгія і ягостарэйшага брата Барыса Усяславіча – аддае Ефрасінні патрэбны ўчастак іпрароцкі абвяшчае: “працай тваёй узвялічыцца гэтае месца”. Манастыр святогаСпаса хутка набыў шырокую вядомасць. Па просьбе Ефрасінні бацька адпусціў уманастыр яе малодшую сястру Гардзіславу (у манастве Еўдакію) для навучанняграмаце. Прыкладна ў 1129 г. ў манастыр прыходзіць і стрыечная сястраЗвеніслава (у манастве Еўпраксія), ахвяруючы яму залатыя рэчы і каштоўныя рызы.Сваю вялікую справу Ефрасіння распачала не маючы нічога, акрамя хлеба і кніг,аднак неўзабаве ахвяраванні манастыру ўзраслі і гэта дало магчымасць пачацьбудаўніцтва новай царквы святога Спаса. Работы ўзначаліў дойлід Іаан.Будаўніцтва прайшло ў сціслы тэрмін – усяго за 30 тыдняў. Царква з'яўляеццадасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Асветніцтва спрыялаўпрыгожванню храма унікальнымі фрэскавымі размалеўкамі. Пазней яна падаравалаСпаскай царкве дарагі крыж, выкананы па асабістым заказе і эскізам Ефрасіннімайстрам-ювелірам Лазарам Богшам у 1161 г.
Крыж Ефрасiннi Полацкай
Крыж мае шасціканцовую форму,велічынёю 51 см і выкананы са срэбра, золата і дарагіх каменняў. Па баках крыжана сярэбраных пазлачаных бляшках знаходзiцца надпic на царкоўнаславянскай мове,якi ёсць вельмi вартасным i рэдкiм дакумантам тых часоў. Напic у перакладзе:“Улета 6669 (гэта зн. 1161) пакладае Еўфрасiння чэсны крыж у cвaiм манастыры ўцаркве святога Спаса. Чэснае дрэва бязвартаснае ёсць, а акаванне яго: золата iсрэбра i камене i перлы 100 грывен, а да… (тут напic пашкоджаны) 40 грывен.Каб нiколi не выносiўся з манастыра, не аддаваўся, не прадаваўся. Калi ж хто непаслухаецца i вынесе з манастыра, каб яму не ўспамагаў чэсны крыж нi ў гэтымжыццi, нi ў будучым, i хай будзе пракляты святою i жыватворчаю Тройцаю iсвятымi 318 айцамi i сямю саборамi святых айцоў, i хай яго спаткае доля Юды,якi прадаў Хрыста. Хто адважыцца зрабiць гэта… (зноў пашкоджана) вяльможа, цiкнязь, цi бicкуп, цi iгумення, цi любы iншы чалавек, хай на iм збудзецца гэтаепракляцце. Еўфрасiння ж раба Хрыстова, зладзiўшая гэты крыж, прыме вечнае жыццёз yciмi святымi”.
Выклiканы гэты напic тым, штодаўней грабленне цэркваў не было рэдкiм з'явiшчам, нават у спакойны час. Наватcaмi архiрэi, асаблiва грэкi, не раз забiралi з цэркваў вартасныя рэчы. УПолацку якраз займаў епicкапскi пасад грэк Козма (1143-1156), магчыма, ёнпрычынiўся да тагo, што ў надпicе не забылiся ўпамянуць i «бicкупа».
Пры канцы ручкi на крыжы ёсцьнадпiс майстра: “Госпадзе, памажы рабу свайму Лазару, званаму Богшам,зрабiўшаму гэты крыж для царквы святога Спаса i Еўфрасiннi”. Пачатак гэтаганадпicу зусiм тaкi самы, якi сустракаецца на Барысавых камянях.
На крыжы знаходзяцца выкананыя ўперагарадчатай Biзантыйскай эмалi абразы Хрыста, Багародзiцы i святых, акаля ixадпаведныя надпicы. З надпicаў таксама даведваемся аб тых мошчах, якiязнаходзяцца ў крыжу:
1) частка дрэва, акропленая крывёюIcyca Хрыста,
2) крыху большая частка дрэва св.Крыжа,
3) камень ад гроба Багародзiцы,
4) частка мошчаў першамучанiкаСцяпана,
5) кроў св. Дзмiтра,
6) частка мошчаў св. Панцялеймана.
На вялiкi жаль, невядома, дзе гэтыкрыж знаходзiцца сёння, якая яго спаткала доля. Каля 1930 г. з’явiлicя звeсткi ў газетах, што яго прадалi ў Швецыю.
Па ініцыятыве Ефрасінні каля 1150 г. непадалеку ад Полацка пачалося будаўніцтва царквы Багародзіцы, пры якой быў заснаванымужчынскі манастыр. Для гэтай царквы Ефрасіння вырашыла набыць абразБагародзіцы Адзігітрыі Эфескай, напісаны, як лічаць, евангелістам Лукой. Згэтай мэтай Ефрасіння пасылае свайго слугу Міхаіла з багатымі дарамі ўКанстанцінопаль да імператара Мануіла I Комніна і патрыярха Лукі Хрысоверга.Але для Полацка быў перададзены не арыгінал жаданага абраза, а копіяЦарградскага абраза Багародзіцы Адзігітрыі. Аўтар “Жыція...”, не ведаючы прадэталі, звязаныя з падарункам, распавядае, як пад аховай 700 воінаў рэліквіябыла дастаўлена з Эфеса ў Канстанцінопаль і ўрачыста перададзена Міхаілу, якіпрывёз яе ў Полацк. У 1239 г. ў Таропцы пад гэтым абразом вянчаўся АляксандрНеўскі з дачкою полацкага князя Брачыслава. Назад у Полацк абраз Багародзіцыўжо не вярнуўся.
Разнастайная дзейнасць Ефрасінніўражвае багаццем ініцыятыў і паслядоўнасцю іх рэалізацыі ў жыццё. Аленайбольшую ўвагу асветніца надавала духоўнаму самаўдасканаленню і вучыладобраму і вечнаму сваіх слухачоў і вучняў. Кожны дзень яна павучала манашакцярплівасці і духоўнай чысціні, павазе да старэйшых, любові да тых, хто побач.Яна рыхтавала іх да магчымых у будучым жорсткіх выпрабаванняў у адвечнайбарацьбе Дабра і Зла. “Вось я сабрала вас, нібы квактуха птушанятаў, пад крылысвае і на пашы, быццам авечак, каб вы пасвіліся ў запаведзях Божых. І я вясёлымсэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён вашай працы, і гэтакі дождж праліваю давас вучэннем. А нівы вашы ў той жа меры стаяць, не ўзрастаючы, не ўзыходзячыўгору”. З палымянымі словамі Ефрасіння звярталася да людзей не толькі ўманастыры, але і за яго сценамі. Яна выступала з міратворчымі пропаведзяміперад усімі, хто імкнуўся паслухаць яе парады, знайсці дапамогу і заступніцтва.“Была яна памочніца пакрыўджаным, зажураным суцяшэннем, распранутым адзеннем,хворым наведваннем ці, проста кажучы, – для ўсіх была ўсім. Ефрасіння сэрцасваё ўспойвала Божаю мудрасцю. Ефрасіння – незвядальная кветка райскага саду,арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду на ўсход, як прамень сонечны,прасвятліўшы зямлю Полацкую”, – вось сціслая характарыстыка агіёграфа, якую ёнзанатаваў у “Жыціі...” хрысціянкі-асветніцы. “Яна не хацела бачыць, каб хтоварагаваў: ні князь з князем, ні баярын з баярынам, ні з простых хто са сваімсябрам, але ўсіх жадала бачыць адзінадушнымі”.
На схіле дзён Ефрасіння адважыласяна духоўны ўчынак. У сярэдзіне зімы 1167 г. яна разам з малодшым братам Давыдам, стрыечнай сястрой Еўпраксіяй і іншымі спадарожнікамі накіравалася ў Святуюзямлю. Пасля непрацяглага наведання Канстанцінопаля Ефрасіння нарэшце дасягаемэты свайго падарожжа. Аслабелая жанчына цяжка захварэла і 23 (24) мая 1167 г. памерла. У літаратуры смерць Ефрасінні датуецца 1173 г., што вымагае далейшых даследаванняў. Цела памерлай Давід і Еўпраксія з адпаведнымі ўшанаваннямі паклалі ўФеадосіевым манастыры непадалёку ад Іерусаліма. Пасля заваявання ПалесціныСалах-ад-Дзінам у 1187 г. рэшткі цела (мошчы) Ефрасінні былі вывезены ізмешчаны ў дальніх пячэрах Кіева-Пячэрскай лаўры. І толькі ў 1910 г. цела асветніцы вярнулася з трыумфам на радзіму ў Полацк.
Здаецца, звычайнаяжанчына-палачанка, а які яркі след пакінула ў гісторыі і памяці беларускаганарода! Ефрасіння разумна распарадзілася сваім жыццём і поўнасцю аддала яго наслужэнне Богу і людзям. У гэтай высакароднай жанчыне спалучаліся і палітычнаядальнабачнасць, і невычарпальная душэўная энергія, супакаенне і пылкасць, іразважлівасць, і шчырая вера, але перш за ўсё – любоў.
Дзякуючы дзейнасці Ефрасінніполацкая Сафія стала важным цэнтрам духоўнай культуры Беларусі, а сабранаяасветніцай культуры Беларусі, а сабраная асветніцай бібліятэка дала магчымасцьатрымаць добрую адукацыю многім пакаленням палачан і далучыцца да духоўныхскарбаў чалавецтва.
Ефрасіння Полацкая – адна з першыхжанчын сярод усходніх славян, якую праваслаўная царква абвясціла святой, янапрылічана да Сабора Беларускіх Святых (1984). Ефрасіння прызнана святой і ўкаталіцкай царкве. Вернікі лічаць найпадобную Ефрасінню Полацкую нябеснай заступніцайбеларускай зямлі. Яе імя носяць цэрквы ў г. Саўт-Рывер (ЗША) і Таронта(Канада).
1.2 Кірыла Тураўскі
Кірыла Тураўскі (каля 1130 – пасля1190), пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Звестак пра яго жыццё няшмат. Урукапісных пралогах захавалася яго “Жыціе” – кананічная царкоўная біяграфія:“Гэты шчасны Кірыла, – гаворыцца ў ёй, – нарадзіўся і выхаваўся ў горадзеТураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця і тленнай славыгэтага свету; але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добранапрактыкаваўся ў святых пісаннях”. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазнейспасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрскувалодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскуюкультуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго зтураўскіх манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам»(зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам). Тамён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёсбагатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.
Каля 1169 князь Юрый Яраславіч зтураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу-мніха прыняць епіскапства. У першы годсвайго служэння тураўскі епіскап набыў вядомасць удзелам у так званай «справеФеадорца». Нейкі Фёдар з Уладзіміра-Суздальскага княства, выкарыстаўшыславалюбівыя планы князя Андрэя Багалюбскага, пачаў раскол да гэтага часуадзінай праваслаўнай царквы на Русі. Кірыла Тураўскі дасціпна выкрыў ерась Феадорцаі пракляў яго, а да Андрэя Багалюбскага напісаў шмат пасланняў па гэтай справе,якія, аднак, не захаваліся. На думку даследчыка спадчыны Кірылы епіскапаЯўгенія, сваімі пасланнямі да Андрэя Багалюбскага асветнік імкнуўсяпа-хрысціянску паўплываць на князя ўсходняй Русі.
На думку даследчыкаў (І.Яроміна,В.Чамярыцкага), да літаратурнай спадчыны Кірылы Тураўскага належаць 8слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, альбо пра сляпога і кульгавага(кароткая і поўная рэдакцыі), 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальныхмалітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныяперажыванні. Апошнія творы Кірыла Тураўскі напісаў, верагодна, ужо пасля таго,як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св.Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці. Памёрасветнік у апошняе дзесяцігоддзе ХІІ ст. Яго памяць царква шануе 28 красавікапа старому стылю.
Творы Кірылы Тураўскага набылівялікую папулярнасць на Русі і распаўсюджваліся ў спісах ХІІ-ХVІІ стст. Ягомалітвы друкаваліся ў Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569)І.Фёдарава і П.Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635)і інш. выданнях. У 1821 К.Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помнікахрасейскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап менскі і тураўскі Яўгеній выдаўзборнік яго твораў у перакладзе на расейскую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнаевыданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І.Яромін у1956-1958. Ю.Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творыКірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).
Казанні, альбо «Словы», св. Кірылыахопліваюць велікодны цыкл нядзельных і святочных дзён ад Вербніцы («нядзеліВаій») да Ушэсця. Кожнае з іх, з'яўляючыся класічным творам красамоўніцкагамастацтва, адлюстроўвае пэўную грань багаслоўска-філасофскіх іграмадска-этычных поглядаў пісьменніка. Калі тэалагічныя ідэі Кірылы Тураўскагаадлюстраваны відавочна і не заўсёды ўзгадняюцца з артадаксальным праваслаўнымбагаслоўем, то сацыяльна-філасофскае вучэнне прысутнічае ў яго творах у скрытыхформах прытчаў, мастацкіх вобразах і сімвалах. Ён нідзе не сцвярджае, што Богстварыў сусвет з “нічога”, з нейкай пустаты, як гэта прыпісваецца ямудаследчыкамі хрысціянскай філасофскай анталогіі. Услед за ўсходнімі айцаміцарквы ён упадабляе Бога-Дэміурга мастаку і дойліду, які стварыў дасканалы твор– космас, зямлю і неба, расліны і жывёлы, урэшце чалавека – вянец гэтагатварэння. Распавядаючы пра цэнтральную падзею вербнага тыдня – трыумфальны ўездХрыста ў Ерусалім за тыдзень да яго смяротных пакут і ўваскрэсення, пісьменнікусклікае: “Ныне шествует в Ерусалім – измеривый небо пядію и Землю дланію”.Таму і паслядоўнікаў Хрыста, духоўных кіраўнікоў хрысціянства – патрыярхаў,архірэяў, ігуменаў, іерэяў “і ўсіх царкоўных вучыцеляў” ён называе “ўмелымібудаўнікамі слаўнага і вельмі чэснага дому” (“Слова ў нядзелю Ваій”).
У “Слове на антыпасху” пісьменніккідкімі жывапіснымі метафарамі малюе веснавое абнаўленне прыроды як урачыстыгімн прыгожага тварэння свайму Творцу: “Ныне солнце красуяся к высоте восходитьи, радуяся, землю ограваеть: взиде бо нам от гроба праведное солнце Хрыстос ився верующая Ему спасаеть. (...) Днесь весна красуеться, оживляюши земноеестьство, и бурніи ветри, тихо повевающе, плоды гобозують (спеляць) і землясемена питающе зеленую траву рождаеть. Весна убо красная вера есть Христосова,якоже крещеніем поражаеть человеческое паки естьство; бурніи же ветры –грехотворніи помыслы, иже покоянием претворившеся на добродетель – душеполезныяплоды гобозують. Земля же естьства нашаго, акы семя Слово Божіе пріимши (...),дух спасенія рождаеть”. У “Слове пра паралізаванага” аўтар ад імя гэтагапакутніка выказвае думку пра асноўную прыкмету боскай прыроды Хрыста: ён нечарадзей, нават не анёл, але сам Бог, таму што “слова яго сталася справай”. Богжа адносна створанай ім прыроды выступае як вярхоўны заканадаўца, якіўтрымлівае быццё ў стане дынамічнай, рухомай гармоніі (“Слова пра сляпога”).
Законы прыроды, паводле КірылыТураўскага, ёсць тое, што на метафарычнай мове багаслоўя называецца “страхамбоскім”, ім “движется земля, расседается каменіе, животная трепещють, горыкуряться, светила раболепно служать, облаци и воздушная тварь повеленіетворять” (“Прытча пра чалавечую душу і цела”). Вось чаму ўваскрэсеннюХрыстоваму радуецца ўся зямля, неба ўпрыгожваецца светачамі-зоркамі, і ўсяпрырода красуецца, прасветленая Збавіцелем Хрыстом, які, учалавечыўшыся, прыйшоўу свет зямнога жыцця, каб абнавіць яго, прасвятліць боскім святлом. Упакаяльных малітвах паэт бачыць прамудрасць, дабрату і красу Бога-Стваральнікапаводле дасканаласці яго тварэння – Сусвету, падпарадкаванага законам боскайгармоніі. Боскай воляю зямля трымаецца ні на чым, мора абмежавана пяском, ёюправедзеныя рэчышчы вялікіх і малых рэк, вада хмараў трымаецца ў паветры, сонцагарыць няспынна, месяц свеціць са страхам і зорка здзяйсняе свой мудры дух.
Такім чынам, філасофскія поглядыКірылы Тураўскага – тэацэнтрызм, які толькі па аналогіі можна было б назвацьаб'ектыўным ідэалізмам, бо завершаная сістэма аб'ектыўнага ідэалізму Гегелягрунтуецца на канцэпцыі абсалютнай ідэі як асновы быцця.
Кірыла Тураўскі развіваебагаслоўскую традыцыю ўсходніх айцоў хрысціянскай царквы, паводле якой Бог ёсцьнепазнавальны ў паняццях, трансцэндэнтны (па-за межамі людскога вопыту) Дух якабсалютны суб'ект, які сімвалічна пазнаецца праз пазнанне і ўмілаваннестворанага ім дасканалага сусвету, праз веру і любоў да Яго адзінароднага іаднаіснага з ім Сына Ісуса Хрыста, праз якога адбылася тайна спалучэння Духа іцела, Бога і чалавека, трансцэндэнтнага і іманентнага светаў. А праз гэту тайнустала магчымым выратаванне чалавека і ўсёй «плоці» прыроды, іх далучэнне датрэцяй іпастасі Святой Тройцы – да Святога Духа, стала рэальнай перамога жыццянад смерцю, святасці над грахом. Багаслоўская канцэпцыя Кірылы Тураўскагагрунтуецца на гэтых асноўных пастулатах хрысціянскага светапогляду.
Дарэчы, у творах асветніка ёсцьшмат красамоўных вобразных думак пра ўчалавечанне Сына Божага, які жыў злюдзьмі і самаахвяраваўся для іх духоўнага абнаўлення.
Хрысталагічная праблема надаеразнастайным жанрам спадчыны беларускага асветніка светапоглядную цэласнасць,аб'ядноўвае яго філасофскія, сацыяльна-палітычныя, этычныя, эстэтычныя погляды,злучае яго аксіялогію з хрысціянскай тэалогіяй. Ён жыў у эпоху, каліхрысціянства на Русі яшчэ сутыкалася з жывой язычніцкай плынню ў народнайкультуры, а ўсяленская царква яшчэ не закончыла барацьбу з уплывамі праціўнікаўХрыста – так званымі “старазапаветнікамі”, з разнастайнымірэлігійна-філасофскімі школамі гнастыцызму, прыхільнікі якога спалучаліхрысціянскія догматы з эліністычнымі філасофскімі сістэмамі.
У царкоўным асяроддзісярэдневяковай Русі склалася негатывісцкая канцэпцыя язычніцкай культуры,паводле якой паганскія багі ёсць “бесы” альбо іхнія слугі, іх неабходнавыкрываць, па магчымасці не ўпамінаць іх імён. На гэтым ідэалагічным фонеасветніцтва Кірылы Тураўскага вызначаецца сваёй памяркоўнасцю, цярпімасцю данароднай культуры. Паганская міфалогія ўяўлялася яму верай у створаную прыроду,а не ў самога Творцу.
Абвяржэнню арыянства, прыхільнікіякога адмаўлялі саму найглыбейшую існасць хрысціянства – боскую прыроду Хрыстаі яго богачалавечую місію на зямлі, Кірыла Тураўскі прысвяціў твор “Слова напахвалу 318-ці айцоў Нікейскага сабору”. Гэты першы ўсяленскі сабор асудзіўантытрынітарызм арыянства і зацвердзіў асновы хрысціянскага Сімвала веры –траістасць Бога і аднасутнасць Сына з Айцом. Нягледзячы на свой пафаснецярпімасці да арыянскай ерасі, асветнік дакладна вызначыў сутнасць вучэння“папы Александрыйскай царквы” Арыя (не толькі Хрыстос, але і ўсё створанаеБогам – людзі і прырода – іншасказальна могуць называцца “сынамі Божымі”,адмаўленне спрадвечнасці Хрыста і Яго аднасутнасці з Айцом) і нават прызнаўфіласофскую “злохітрасць” ератыка. Аднак у адпаведнасці з жанрам урачыстага іразам з тым выкрывальніцкага твора, звернутага да народа, Кірыла Тураўскі рэдкакарыстаўся лагічнымі довадамі ці хоць бы спасылкамі на аўтарытэты, спадзяваўсяна сугестыўнасць (унушальнасць) вытанчаных сродкаў паэзіі і аратарскагамастацтва.
Спавядальныя малітвы КірылыТураўскага – шчырае лірычнае самараскрыццё душы чалавека перад сваімі нябеснымібацькамі – Богам Айцом, Сынам Божым, Маці Боскай і заступнікамі людзей перадБогам, яго святымі: “Знаю, – кажа спавядальнік словамі паэта, – што Ты прывёўмяне з небыцця ў быццё і ўпрыгожыў падабенства Свайго вобраза, даўшы ў дар мнеслова і розум. Ты ўзнёс мяне вышэй за жывёлу і паставіў валадаром усяготварэння. І вось я, як дзіця, падмануты ворагам маім, і падпаў пад уладукрайняй пагібелі (...) Хоць я ўвесь нячысты і апаганены, але спадзяюся на Тваюлітасцівасць, бо Ты не адхіліў дзве лепты ўдавы, але пахваліў яе пераважна перадіншымі, а таксама і мытара, што маліўся са скрухаю, апраўдаў”. Бог, кажа КірылаТураўскі ў сваіх малітвах, стварыў чалавека самаўладным, а ён падпарадкаваўсяграху і нячысціку, зацямніўшы сваю першаствораную красу. І вось чалавек просіцьХрыста ўкрыжаваць цела яго страхам боскім, вызваліць думкі ад усяго зямнога ідалучыць да нябеснага, а Багародзіцу моліць заступіцца за яго перад нябеснымЦаром. Цыкл малітваў завяршае “Канон малітоўны” – своеасаблівы паэтычны“магістрал”, які падсумоўвае страсны самааналіз чалавека, самавыкрыццё ягонеспакойнай душы, якая імкнецца да неба, але крылы яе абцяжараныя зямнымістрасцямі – самалюбствам, зайздрасцю, злосцю, варожасцю, непрымірымасцю дыіншымі грахамі душы і цела.
Праблему чалавека ў яго грамадскімбыцці Кірыла Тураўскі сімвалічна выявіў у дзвюх прытчах (кароткай іпадрабязнай) пра сляпога і кульгавага, альбо пра чалавечую душу і цела. Як і ўіншых сваіх творах, пісьменнік выкарыстаў як сюжэтную аснову евангельскаеапавяданне пра “дамавітага” гаспадара, які насадзіў вінаград і паставіў вартуля яго варотаў. Але развіў гэты сюжэт у складаны красамоўніцкі твордыдактычна-філасофскага і сацыяльна-этычнага зместу. Дамавіты гаспадар тутсімвалізуе Бога, стваральніка сусвету, сад-вінаград (вертаград) – зямля і “светгэты”, кульгавы – цела чалавека, а сляпы – яго душа, агароджа вакол саду –законы і запаведзі Божыя, а незачыненыя вароты, якія вядуць у сад, – шлях дапазнання Творцы і створанага ім сусвету. Сляпы і кульгавы, аб'яднаўшы свае сілы(сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапілі ў сад,каб паспрабаваць забароненых пладоў. “Сляпая” душа і “кульгавае” целасімвалізуюць недасканаласць чалавечага грамадства, якое “кантрабандай”авалодала тайнамі боскага тварэння, не ў стане (па сваёй грахоўнасці імаральнай недасканаласці) выкарыстаць іх для дабра.
У апошніх творах красамоўніцкагажанру (пасланнях да ігумена Кіева-Пячорскага манастыра Васіля), арыгінальныхпрытчах Кірыла Тураўскі раскрыў глыбокі сацыяльна-этычны сэнс манаскага жыцця іўскосна выкрыў недасканаласць дзяржаўнага ладу, зямной улады наогул, якаяслужыць грахоўнай прыродзе чалавека, а не яго духоўнаму ўдасканаленню. Тут,сярод чалавечай улады, выяўляецца духоўная місія “манаскага чына” – дацьчалавеку і грамадству ўзоры быцця з Богам і для боскага промыслу, жыцця паводлевядомай малітвы: ціхага і мірнага, у чысціні і ў адпаведнасці з боскай праўдай.
Для хрысціянскай культуры тагочасу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць КірылыТураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднаймовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творчавыкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайгонарода. З пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкідасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць і ўступаў свайму выдатнамупапярэдніку ў сіле і прыгажосці лірычнага самавыяўлення.
1.3 Клімент Смаляціч
Клімент Смаляціч (Клім Смаляціч;?- пасля 1164), царкоўна-палітычны дзеяч, мысліцель, пісьменнік. Нарадзіўся ў1-й палове ХІ ст. ў Смаленску. Быў манахам Зарубскага манастыра каля Кіева.Стаў вядомы дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі,выдатнаму літаратурнаму таленту. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, КліментСмаляціч “быў кніжнік і філосаф, якіх у Рускай зямлі не бывала”. Высокую на тойчас адукацыю ён, верагодна, атрымаў у Канстанцінопалі. Як прыхільнік развіццяўсходнеславянскай культуры, змагар супраць засілля ў рускай царкве грэчаскагадухавенства Клімент Смаляціч актыўна агітаваў за царкоўную аўтакефалію. Ённястомна даказваў, што назначэнне мітрапалітаў для Кіеўскай Русі – унутранаясправа рускага праваслаўя, і дыктат Візантыі ў гэтым пытанні пярэчыць інтарэсамнарода, царквы, дзяржавы. Паводле яго пераканання, мітрапаліты-грэкі, якіядрэнна валодалі славянскай мовай, не маглі даць столькі карысці для царкоўнагаўпарадкавання і народнай асветы, колькі можна было чакаць ад мітрапалітаўмясцовага паходжання. Назначэнне мітрапалітаў-чужаземцаў без адабрэннякняжацкай улады было знявагай для апошняй, служыла зручнай падставай дляўмяшання грэчаскіх імператараў у справы славянскіх дзяржаў. Патрыятычнасць ішчырае імкненне вучонага манаха садзейнічаць развіццю мясцовых традыцый у жыцціўсходняга славянства выклікала прыхільнасць да яго мясцовай улады. Невыпадковазнаёмы з яго прамовамі князь Ізяслаў Мсціславіч, які заняў у 1146велікакняжацкі прастол, паступіў, як яго продак Яраслаў Мудры. У 1147 ёнсклікаў у Кіеве епіскапскі сабор і прапанаваў удзельнікам выбрацьпершасвяшчэнніка для Кіеўскай Русі без адабрэння канстанцінопальскагапатрыярха. Пры гэтым Ізяслаў Мсціславіч назваў Клімента Смаляціча самымдастойным кандыдатам. Так “кніжнік і філосаф” стаў другім на Русі (пасляІларыёна Кіеўскага) мітрапалітам славянскага паходжання. Узвядзенне яго наКіеўскую кафедру праходзіла не гладка. Праціўнікі царкоўнай самастойнасцінапачатку адмовіліся прызнаць яго мітрапалітам без волі на тое патрыярха.Зламаць супраціўленне прагрэчаскі настроеных іерархаў дапамаглі настойлівасцьІзяслава і рашучая падтрымка чарнігаўскага епіскапа Ануфрыя. Становішча новагамітрапаліта было нялёгкім. Яго дзейнасць ухваляў толькі князь ІзяслаўМсціславіч. Пасля смерці Ізяслава (1154), калі велікакняжацкі прастол заняўбылы смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч, Клімент Смаляціч у яго асобе таксамаатрымаў саюзніка, гатовага змагацца за самастойнасць рускай царквы. Аднак і нагэты раз частка епіскапаў на чале з Ніфантам Ноўгарадскім не падтрымаламітрапаліта Клімента. Ніфант ад свайго імя і ад імя іншых епіскапаў заявіў: “Мыне станем табе кланяцца, не будзем служыць з табой, таму, што ты не ўзяўблагаславення ў святой Сафіі і ад патрыярха”.
Узнікла рэальная пагрозаўнутрыцаркоўнага расколу. Разумеючы, да якіх вынікаў можа прывесці гэты канфліктва ўмовах раздробленасці Русі, князь Расціслаў заклікаў абедзве партыі дастрыманасці і разважлівасці. “Нельга, – казаў ён, – каб безупыннае крываваесаперніцтва ўдзельных князёў за валоданне Кіевам узмацніла барацьбу за праватой ці іншай княжацкай кааліцыі ўзводзіць у мітрапаліты свайго чалавека,абцяжарыла разладамі на рэлігійнай глебе жыццё грамадства, якое і без таговельмі пакутуе ад палітычных усобіц”. Аднак угаворы і заклікі Расціслава небылі пачуты.
У сакавіку 1155 кіеўскі пасадзаняў правізантыйскі настроены суздальскі князь Юрый Даўгарукі, які саслаўмітрапаліта Клімента ва Ўладзімір Валынскі, а мітрапаліцкую кафедру аддаўназначэнцу патрыярха Канстанціну. Аднак праз 3 гады новы кіеўскі князь МсціслаўІзяславіч аднавіў Клімента Смаляціча на гэтай пасадзе. Барацьба замітрапаліцкае месца выклікала царкоўную смуту. Грэчаскі стаўленік імкнуўсяаддаліць ад царкоўных спраў прыхільнікаў Клімента, у сваю чаргу Клімент немілаваў тых, хто быў на баку яго праціўніка. Каб спыніць разлад, князі Расціслаўі Мсціслаў адхілілі ад спраў абодвух мітрапалітаў і прызначылі ў жніўні 1161 намітрапаліцкае месца Феадора, які праз некалькі месяцаў памёр. Расціслаў зноўпрапанаваў кандыдатуру Клімента Смаляціча. Каб надаць справе законны выгляд, ёнпаслаў прасіць благаславення для Клімента ў патрыярха. Але канстанцінопальскіпатрыярх накіраваў у Кіеў мітрапалітам Іаана IV. Расціслаў, кіруючысямеркаваннямі царкоўнага міру, не хацеў ускладняць і без таго цяжкія палітычныяабставіны на Русі, неахвотна прыняў новага назначэнца, але наказаў перадаць уКанстанцінопаль: “На гэты раз, дзеля павагі і любові царскай, прыму, але калінадалей без нашага ведама і жадання патрыярх назначыць на Русь мітрапаліта, тоне толькі не прымем яго, а пастановім за нязменнае правіла выбіраць і ставіцьмітрапаліта епіскапам рускім па загаду вялікага князя”. У выніку дзяржаўнаймудрасці і дыпламатычнай гібкасці Расціслава барацьба вакол самага прынцыповагадля царкоўнага жыцця пытання сціхла. Так скончылася гісторыя з узвядзеннем намітрапаліцкі прастол Клімента Смаляціча, які звязаў сваё жыццё і дзейнасць збарацьбой за царкоўную незалежнасць ад Візантыі. Права прысылаць у Кіеўпершасвяшчэнніка захавалася за патрыярхам. І ўсё ж ідэя рускай праваслаўнайаўтаноміі, якую так энергічна адстойваў вучоны манах са Смаленска, не памерла.
Да нас дайшоў толькі адзін творКлімента Смаляціча (у тлумачэнні манаха Афанасія) – “Пасланне смаленскамупрэсвітэру Фаме”. У гэтым “Пасланні...”, разглядаючы тэарэтычныя пытанні,Клімент Смаляціч абвяргае высунутыя супраць яго абвінавачванні, прыводзіцьаргументы ў абарону свайго права кіраваць царквой. Асноўныя разыходжанні, штослужылі падставай для дыскусій паміж Кліментам і Фамой, – рознае разуменнетаго, як і да якіх межаў можна інтэрпрэтаваць тэксты Свяшчэннага пісання, ціправамерна наогул яго пашыранае, сімвалічнае тлумачэнне. Паводле меркаванняўКлімента Смаляціча, важнае не толькі літаральнае, але і сімвалічнае разуменнебіблейскіх тэкстаў, іх творчая інтэрпрэтацыя. Ён вымушаны быў абгрунтоўвацьсваё права “даследаваць іншасказальна… усе гэтыя боскія адзнакі і цудыГоспада нашага Ісуса Хрыста”, свае доказы падмацоўваць аўтарытэтам айцоўцарквы: “Калі святыя і боскія айцы нашы дабавілі нешта падобнае да Гасподніхслоў, каб растлумачыць і выкласці іх, то гэта вельмі карысна, добра іпахвальна”.
У развіцці чалавечай гісторыіКлімент Смаляціч вылучае тры паслядоўныя перыяды – “Запавет”, “Закон” і “ДарБожы”. Значэнне першых двух у тым, што яны рыхтуюць перамогу абсалютнай ісціне,якая адкрываецца ў хрысціянстве. Паводле яго слоў, “Хрыстос Бог наш, сонцаправеднае, асвяціў нас боскімі зорамі і прасвяціў сваім хрышчэннем, і вось усестарое прайшло, і стала ўсё новае, і ўжо не месціцца ў законе чалавецтва, алепад боскай ласкаю свабодна ходзіць...” У гэтай сувязі Клімент Смаляцічпадкрэслівае, што некаторыя язычнікі, якія жылі па-за законам і да закону,“вылучаліся набожнасцю, жывучы не па законе, але па веры”, таму ім лягчэйатрымаць дабрадзейства боскае, чым юдэям, якія не могуць “пайсці” далей законуМайсеевага, што заступае шлях да дабрадзейства. Для распрацоўкі і выкладанняўласных поглядаў Клімент Смаляціч шырока выкарыстоўвае працы ФеадарытаКірскага, Нікіты Гераклійскага, рацыяналістычныя метады для тлумачэннярэлігійных тэм. Апісваючы сваё ўяўленне пра сусвет, ён спасылаецца не толькі нахрысціянскіх, але і антычных аўтараў – Гамера, Платона, Арыстоцеля. Ягоасноватворнае ўяўленне пра сусвет – гэта перакананне ў тым, што ўсё існае маемэтазгодную будову, “усё ўладжваецца, падтрымліваецца і мае поспех сілай боскай,бо няма другой дапамогі, акрамя дапамогі боскай, і іншай сілы, акрамя сілыбоскай”. Мысліцель характарызуе Бога як непазнавальную абсалютную істоту, якая,аднак, пазнаецца ў сваіх тварэннях. Чалавек, які адкрывае для сябе разумнуюпабудову свету, становіцца, такім чынам, на шлях пазнання Бога-творцы,знаходзіць вышэйшы сэнс свайго існавання. Боская арганізацыя быцця дае чалавекумагчымасць сваімі ўчынкамі далучацца да Бога ці, наадварот, аддаляцца ад яго.Бог, са свайго боку, гатовы садзейнічаць збліжэнню з чалавекам, ратаванню яго,калі той праяўляе імкненне да гэтага. У разважаннях пра Грыгора Багаслова,прарока Ёна, траіх отракаў, расказах пра фантастычных жывёл Клімент Смаляцічнастойліва праводзіць думку пра тое, што “нішто не пагарджанае ў Госпада: усёбачыць яго бяссоннае вока, усё назіраецца, пры ўсім стаіць, даючы кожнамувыратаванне”. Валодаючы найвышэйшым дарам – свабоднай воляй – чалавек можадзейнічаць, як яму хочацца.
Але дараваная яму свабода ўчынкаў– адначасова і напамін пра тое, што чалавеку, як вянцу тварэння, як асноўнамуцэнтру сусвету, створанаму па ўзоры і падабенстве боскаму, належыць імкнуцца дамаральнага ўдасканалення, безагаворачна давяраць боскаму промыслу, “праслаўляцьі дзякаваць” Творцу. Такім чынам, як і Іларыён Кіеўскі, Кірыла Тураўскi і іншыямысліцелі эпохі Кіеўскай Русі, Клімент Смаляціч развіваў антрапацэнтрычныяідэі, падкрэсліваў духоўна-маральную прыроду чалавека. Але гэтыя аспектысярэдневяковага светапогляду ён фармуляваў больш выразна і тэарэтычнаабгрунтавана, чым яго папярэднікі. Важнае месца ў светапоглядзе КліментаСмаляціча займае ідэя няхцівасці. Яго адмова ад усяго, уключаючы царкоўнуюмаёмасць, у той час як многія манастыры, цэрквы, асобныя свяшчэннаслужыцеліз'яўляліся буйнымі ўласнікамі, была не зусім тыповая. Акцэнт на духоўным,вечным, асуджэнні скнарнасці характарызуе ўсё сярэдневяковае светасузіраннеўсходніх славян. Але ў ХІІ ст., бадай, толькі Клімент Смаляціч ясна і дакладнавыказаў гэту думку. Яго заклік захаваць маральную чысціню думак і ўчынкаў, духоўнаепамкненне да найвышэйшых каштоўнасцей быцця гучыць вельмі сучасна і надзённа:«І як мы атрымалі закон і благадаць Свяшэннага пісання ад агульнага Ўладыкі,Госпада нашага Ісуса Хрыста Збавіцеля і Кіраўніка нашых душ, і святых і боскіхяго апосталаў, па дары і благадаці і сіле Духа, будзем трымацца, любыя, за гэтубудучую надзею, не адхіляючыся ні ўлева, ні ўправа, каб не зваліцца нам насамае дно пагібелі.
Але пайшоўшы следам за ісцінным ісумленным царкоўным свяціцелем, такім чынам дасягнем найвышэйшай светласці ўбудучым царстве Госпада нашага Ісуса Хрыста...”
1.4 Аўрамій Смаленскі
Нарадзіўся Аўрамій у другой паловеXII ст. у Смаленску ў сям'і заможных бацькоў, якія перад ім мелі 12 дачок імалілі Бога аб сыне. 3 дзяцінства ён рос набожным, наведваў царкву і меўмагчымасць вучыцца па кнігах. Бацькі спадзяваліся, што іх адзіны сын возьмешлюб і будзе прадаўжальнікам заможнага роду, але той прагнуў іншага жыцця.Пасля смерці бацькоў, раздаўшы ўсю маёмасць манастырам, цэрквам ды бедным, ёнхадзіў па горадзе, апрануты ў рыззё і маліў Бога указаць шлях уратавання.Аўрамій прыняў пострыг у манастыры Прасвятой Багародзіцы, што ў месцы Селішчаза 5 вёрст ад Смаленска. Выконваючы ў ім розныя паслушэнствы, прападобныстаранна займаўся перапісваннем ды збіраннем кніг, здабываючы сабе духоўнаебагацце. Смаленскі князь Раман Расціслававіч заснаваў у горадзе вучылішча, уякім навучаліся не толькі па славянскіх, але і па грэчаскіх ды лацінскіхкнігах. Сам князь меў вялікі збор кніг, якімі карыстаўся Аўрамій. Больш за 30год падвізаўся ён у абіцелі, калі ігумен пераканаў яго прыняць у 1198 годзе санпрасвітара. Кожны дзень ён служыў літургію і выконваў паслушэнства духаўнікабраціі і міранаў. Хутка прападобны стаў шырока вядомым. Гэта выклікалазайздрасць сярод браціі і ігумена, і праз 5 год прападобны мусіў перайсці ўКрыжаўздзвіжанскі манастыр, што ў Смаленску. На ахвяраванні багамольцаў ёназдабляў саборны храм беднага манастыра іконамі, завесамі і свечкамі. Сам ённапісаў дзве іконы на самыя хвалюючыя для яго тэмы: а6 Страшным судзе і абпакутах за грахі.
Святы быў строгі да сябе і дасваіх духоўных дзяцей. Ён нястомна прапаведваў у царкве, павучаў тых, хтопрыходзіў да яго ў келлю, размаўляючы роўна з багатымі і беднымі. Гарадскаязнаць і духавенства патрабавалі ў епіскапа Ігнація учыніць суд над прападобным,вінавацячы яго ў пералюбе, а таксама ў пераманьванні духоўных дзяцей. Але яшчэцяжэйшымі былі абвінавачванні ў ерасі і чытанні забароненых кніг. За гэта наватпрапаноўвалі спаліць альбо ўтапіць падзвіжніка. Але на судзе князя і епіскапапрападобны адвёў усе ілжывыя абвінавачванні. І ўсё ж яму забаранілі служыць іперавялі ў манастыр Прасвятой Багародзіцы, дзе ён падвізаўся раней. Страшэннаязасуха была пакараннем за неправедны суд. Калі епіскап Ігнацій папрасіў прабачэнняў прападобнага Аўрамія і дазволіў яму служыць ды прапаведваць, дождж напаіўСмаленскую зямлю. Свяціцель Ігнацій пабудаваў новы манастыр у гонар рызыПрасвятой Багародзіцы і даручыў у ім настаяцельства прп. Аўрамію, ды і сам,пакінуўшы па старасці епархію, пасяліўся ў гэтым манастыры. Шмат было людзей,якія жадалі служыць пад кіраўніцтвам прп. Аўрамія, але ён прымаў іх вельміразборліва пасля адпаведных выпрабаванняў, таму ў манастыры было толькі 17братоў. Прп. Аўрамій пасля смерці свяціцеля Ігнація, які быў яго духоўнымсябрам, павучаў брацію памятаць пра смерць і маліцца ўдзень і ўночы аб тым, кабне быць асуджаным на Судзе Божым. Памёр Аўрамій Смаленскі каля 1224 года,пражыўшы ў манастве 50 год. Ужо напрыканцы XIII ст. яму была складзена служба.
Нягледзячы на тое, што АўрамійСмаленскі не ўваходзіць у Сабор Беларускіх Святых, яго імя вельмі шануецца наБеларусі. Дзень памяці святога – 3 верасня (н.ст.).

Спіс выкарыстаных крыніц
 
1. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў. У2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVIII стагоддзя.- Мн., 2006.
2. Арлоў, Ул. Таямніцы Полацкай гісторыі.- Мн., 1994.
3. Мельнікаў, А.А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё,спадчына, светапогляд.- Мн., 1997.
4. Памяць: Гістарычна-дакументальная хроніка Полацка.-Мн., 2002.
5. Мельников, А.А. Путь непечален: Историческиесвидетельства о святости Белой Руси.- Мн., 1992.
6. Арлоў, Ул. Асветніца з роду Усяслава: ЕфрасінняПолацкая.- Мн., 1989.
7. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычныдаведнік.- Мн: Беларуская Энцыклапедыя, 1995.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Конституционный статус Президента РФ как главы государства
Реферат «Модернізація управління економічним розвитком територіальних спільнот базового рівня»
Реферат Мартынов, Матвей Филаретович
Реферат философия Розанова как выразитель русской ментальности
Реферат 4. Модульне планування
Реферат Заглавия и эпиграфы как элемент жанровой атрибуции
Реферат Комиссия по уложению и "Наказ Екатерины"
Реферат Discuss Two Themes In Romeo And Juliet
Реферат Расчетно-кассовое обслуживание, пути совершенствования
Реферат Социальная инженерия
Реферат Финансы и финансовая политика Российской Федерации
Реферат Iii международная научно-практическая конференция объектные cистемы 2011
Реферат Исследование механизма реализации управленческих решений в коллект
Реферат Проблемы детства с историко-педагогической точки зрения
Реферат О роли психолога в кадровой службе