Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Гісторыка-мемуарная літаратура

Гісторыка-мемуарная літаратура
Пры ўсёй сваёй грамадска-палітычнай значнасці ітой велізарнай ролі, якую адыграла царкоўна-палемічная публіцыстыка ў нацыянальнымі культурным жыцці беларускага і ўкраінскага народаў, яна з прычыны свайго функцыянальнагапрызначэння не магла быць у поўнай меры выразніцай свецкіх інтарэсаў і запатрабаванняўграмадства. Вось чаму, калі ў другой палове XVI ст. традыцыйнае летапісанне па сутнасціспыніла сваё далейшае развіццё, на змену яму прыйшлі разнастайныя творы ў выглядзегістарычных аглядаў, хранографаў, мемуараў, сінопсісаў, сямейных дзённікаў, у цэнтрыўвагі якіх былі пытанні гісторыі і яе развіцця на пэўных этапах дзяржаўнага і грамадскагажыцця народа. Істотнай рысай гэтых помнікаў свецкага пісьменства было тое, што ўсеяны ствараліся па свежых слядах падзей і выдзяляліся ўзросшай цікавасцю да асобычалавека, яго запатрабаванняў, імкненняў і сацыяльнага быту.
У станаўленні гэтага роду літаратурнай творчасці,у фарміраванні яе жанравай структуры і формы выкладання гістарычных падзей пэўнуюролю адыграла афіцыйна-дакументальная літаратура і ў прыватнасці пратаколы-дзённікі(дыярыушы) дзяржаўных сеймаў Рэчы Паспалітай, у якіх даволі ярка праявілася характэрнаядля таго часу тэндэнцыя да «алітаратурвання» дзелавых запісаў. Сеймавыяпрамовы некаторых паслоў і сенатараў у гэтых дыярыушах чытаюцца як высокамастацкіятворы. Яны вызначаюцца выразнай, сакавітай мовай і з'яўляюцца яркімі ўзорамі аратарскайкрасамоўнасці.
Наколькі вялікай была цяга да «алітаратурвання»дзелавога пісьменства, сведчыць перапіска аршанскага старасты Філона СямёнавічаКміты-Чарнабыльскага (1530-1587) з членамі каралеўскай рады Вялікага княстваЛітоўскага. "Допісы" яго ўяўляюць сабой сакрзтныя данясенніаб пагранічным жыцці, ваенных справах і намерах рускага цара Івана Грознага. Важнаяі яшчэ адна акалічнасць. Кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага, скарыстаўшытое, што Рэч Паспалітая апынулася ў паласе зацяжнога бескаралеўя пасля смерці ЖыгімонтаII Аўгуста (1572) і кароткачасовага знаходжання на польскім троне французскага прынцаГенрыха Валуа (1574), пачалі весці сакрэтныя перагаворы з Масквою адносна магчымагавылучэння на польскі каралеўскі трон Івана Грознага або яго сына Фёдара. Сам Кміта-Чарнабыльскінепасрэднага ўдзелу ў гэтых перагаворах не прымаў, але пра ўсё добра ведаў і паабавязку дзяржаўнай службы паведамляў аб маскоўскіх справах у Вільню. ПерапіскаКміты-Чарнабыльскага мае значную цікавасць і па змесце, і па форме. Аўтар«Допісаў» не проста паведамляў аб тых ці іншых фактах эканамічнага, палітычнагаі дзяржаўнага жыцця Маскоўскай дзяржавы або Рэчы Паспалітай, а даваў ім сваю ацэнку.Дзелавую перапіску ён ажыўляў каларытнай бытавой лексікай, яркімі эпітэтамі і трапныміпараўнаннямі, прымаўкамі і прыказкамі, што надавала ёй эмацыянальную афарбоўку,мастацкую выразвасць: «Коли топили, топор давали, а выплывши — ни топорніца»;«Яко доробило лихо, прорежутся и зубы»; «Ожегшися на молоце, веленона воду дуть»; «И каши не хочу, и по воду не иду»; «Просто яковца: где их больш берет волк, там оне дальше за ним идут» і інш. Напісаныяў апавядальным стылі жывой народнай мовай, некаторыя допісы Кміты-Чарнабыльскагавыходзяць за рамкі дзелавых данясенняў і набліжаюцца да літаратурных твораў. Паколькіасобай Грознага цікавілася пэўная група сенатараў Вялікага княства Літоўскага, у«Допісах» яму ўдзелена галоўная ўвага. Аднак ні ў адным з іх Кміта-Чарнабыльскіне праявіў ні сімпатый, ні антыпатый да Грознага. Займаючы аб'ектывісцкую пазіцыю,ён тым не менш ва ўгоду сваім мецэнатам пісаў пра Грознага ў пазітыўным плане, схіляўсяперад яго дзяржаўнай мудрасцю. Станоўчая характарыстыка рускага цара, шырока пададзенаяў допісе «Да Астафея Валовіча, кашталяна троцкага» ад 5 жніўня 1574 г., была невыпадковай. Яна несла пэўную сэнсавую нагрузку і мела пэўны палітычны падтэкст. Гэта быўсвоеасаблівы, удала абраны аўтарам тактычны прыём для палемікі з той часткай сенатараў,якія імкнуліся выбраць каралём Рэчы Паспалітай толькі прадстаўніка іншаземнай, датаго ж яшчэ і магутнай манархіі. Вось чаму Кміта-Чарнабыльскі наўмысна ідэалізуеГрознага, нават называе яго прадбачлівым біблейскім прарокам Авакумам, робіць царарупарам сваіх ідэй.
Свае адмоўныя адносіны да негатыўных бакоў грамадскагажыцця Рэчы Паспалітай Кміта-Чарнабыльскі выказваў пры дапамозе прыёму быццам бышырока распаўсюджаных у Маскве «непрыемных чутак» з выпадку ўцёкаў нарадзіму з каралеўскага трона Генрыха Валуа.
Пры аналізе падзей і фактаў грамадска-палітычнагажыцця перыяду бескаралеўя Кміта-Чарнабыльскі праяўляе выключную дасведчанасць, цвярозырозум, палітычную празорлівасць і талент апавядальніка і публіцыста. Паказальныяў гэтых адносінах яго допісы ад 1 чэрвеня і 5 жніўня да канцлера Яўстафія Валовіча.Прасякнутыя пафасам выкрыцця закулісных махінацый кіруючых вярхоў Вялікага княстваЛітоўскага і яе ганебнай капітуляцыі перад дыктатам высакамернай польскай феадальнайзнаці, яны набываюць характар вострапубліцыстычных артыкулаў. У іх з вычарпальнайпаўнатой аўтар выклаў свае погляды і разуменне ім дзяржаўных спраў, паказаў грамадска-палітычныянастроі свайго асяроддзя і тым самым праявіў незвычайны талент перакананага палітыкаі патрыёта, занепакоенага лёсам роднага краю. Допісы Кміты-Чарнабыльскага да Валовіча,якія ўключаюць у сябе вобразны расказ аб жыцці і быце служылай шляхты, напісаныяжывой вароднай мовай, служаць пераканаўчым доказам таго, як дзякуючы ўзросшаму мастацкамумайстэрству і павышанай увазе да лёсу канкрэтнай асобы дзелавое пісьменства набываласпецыфічныя рысы славеснага мастацтва. Канкрэтны чалавек з яго зямнымі клопатаміі інтарэсамі паступова станавіўся аб'ектам літаратурнай творчасці.
«Допісы» Кміты-Чарнабыльскага былі прыкметнайз'явай у развіцці беларускай літаратуры ад яе сінкрэтызму да самастойнай формы майстэрствамастацкага слова. Як спецыфічная форма праяўлення гэтага віду пісьменства яны трывалаўвайшлі ў літаратурны ўжытак. Сведчаннем гэтага з'яўляецца шэраг твораў царкоўна-палемічнайпубліцыстыкі (напрыклад, лісты Клірыка Астрожскага, Іпація Пацея, Івана Вішанскага,прэсвітэра Андрэя са Слуцка і інш.), а таксама помнікаў палітычнай сатыры(«Ліст да Абуховіча», хадайніцтва мітрапаліта Макарыя, адрасаванае ключнікурайскіх варот св. Пятру, за віленскага купца Златовіча і інш.). Напісаныя па свежыхслядах гістарычных падзей, «Допісы» Кміты-Чарнабыльскага стаялі ля вытокаўгісторыка-мемуарнай літаратуры.
Грамадска-палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай пачаткуXVII ст. характарызуецца вострай антыфеадальнай і нацыянальна-рэлігійнай барацьбой.Пастаянныя нелады ўнутры пануючага класа, частыя войны, адкрытая інтэрвенцыя ў Расію- усё гэта прывяло ў рух велізарныя масы народа. Накопленыя ўражанні пра ўбачанае,пачутае і перажытае былі настолькі ноцнымі, што прымушалі відавочцаў, удзельнікаўпадзей брацца за пяро, каб замацаваць іх у аналах гісторыі, не даць ім сцерцісяў памяці нашчадкаў. Менавіта ў гэты перыяд у беларускай літаратуры зараджаецца гісторыка-мемуарнаяпроза, стваральнікамі якой у асноўным былі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя. Тадыамаль немагчыма было знайсці такой шляхецкай сям'і, у якой не вяліся б свае сямейныядыярыушы, куды шляхта ўносіла ўспаміны не толькі аб сваім гаспадарчым і асабістымжыцці, але і аб найбольш важных палітычных падзеях у краіне. Аўтары, як правіла,імкнуліся захаваць верагоднасць паведамлення, як мага больш дакладна ўзнавіць фактыі падзеі, якія яны тлумачылі і ацэньвалі пад уплывам асабістых уражанняў. Такоежывое, непасрэднае самавыказванне аўтара апавядання надавала запісам характар каштоўнагадакумента свайго часу.
Паказальнымі ў гэтым сэнсе з'яўляюцца мемуарынавагрудскага падсудка Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546-1616),працу над якімі ён пачаў у 1603 г., маючы, як відаць, дзённікавыя запісы за папярэднія40 гадоў. Арыгінал мемуараў захаваўся ў няпоўным аб'ёме: адсутнічае ўступная частка,якая расказвае пра бацькоў мемуарыста. А паколькі апошвія запісы абрываюцца звесткаміза 1604 г., то не выключана, што ў аўтарскім тэксце мог быць і працяг інфармацыіза наступныя гады яшчэ актыўнага грамадскага жыцця Еўлашоўскага. Па часе напісаннямемуары Еўлашоўскага, уціснутыя ім у тыповую для летапісаў форму пагадовых запісаў,з'яўляюцца самым раннім помнікам мемуарнага жанру з усіх вядомых нам твораў беларускайлітаратуры. Беручыся за напісанне ўспамінаў, Еўлашоўскі імкнуўся выхаваць сваіхдзяцей у духу тых ідэалаў, якімі ён кіраваўся сам у асабістым жыцці. Менавіта гэтымі абумоўлена падрабязнае напісанне ім аўтабіяграфіі, з якой мы даведваемся, штонарадзіўся Еўлашоўскі ў Ляхавічах (цяпер раённы цэнтр Брэсцкай вобласці) у небагатайправаслаўнай шляхецкай сям'і, якая мела маёнтак у Еўлашове. У хатніх умовах ён вывучыўасновы роднай, а таксама польскай і яўрэйскай граматы. Неабходныя веды па матэматыцы,справаводстве і юрыспрудэнцьгі ён набыў шляхам самаадукацыі ў працэсе службы прыдварах магнатаў, што дазволіла яму потым з поспехам выступаць у ролі юрыста-адвакатапа справах знатных паноў у розных судовых інстанцыях. Дзякуючы багатаму практычнамувопыту адваката Еўлашоўскі набыў аўтарытэт у асяроддзі навагрудскай павятовай шляхты,якая даручыла яму на Варшаўскім вальным сейме 1579 г. прыняць удзел у складанні тэксту важнага дзяржаўна-прававога дакумента — «Трыбунала Вялікагакняства Літоўскага». А калі ў земскім навагрудскім судзе аказалася вакантныммесца падсудка, яго абралі ў 1592 г. на гэтую пасаду, якую ён займаў да канца свайгожыцця.
Як тыповы прадстаўнік шляхецкага саслоўя, закліканаганесці ў дзяржаве ваенную службу, Еўлашоўскі сваё ўступленне ў самастойнае жыццёпачаў з удзелу ў Лівонскай вайне. Аднак, спалохаўшыся цяжкасцей, ён кінуў ваеннуюслужбу і пачаў працаваць пры дварах буйных магнатаў. Гэта прынесла яму грамадскаепрызнанне і матэрыяльны дастатак. Менавіта дзякуючы таму, што Еўлашоўскі верна ішчыра служыў сваім мецэнатам на працягу ўсяго жыцця, ён быў добра вядомы каралеўскімдварам Жыгімонта Аўгуста і Стафана Баторыя, быў асабіста знаёмы з іх світай, якаялічыла яго сваім чалавекам.
У 57-гадовым узросце Фёдар Еўлашоўскі ўзяўся запяро, каб расказаць аб пражытым, аб падзеях асабістага і грамадскага жыцця, якіяздаваліся яму вартымі ўвагі нашчадкаў. Мемуарыст з замілаваннем расказвае пра шматлікіяэпізоды з жыцця дробнай і сярэднепамеснай шляхты Вялікага княства Літоўскага канцаXVI — пачатку XVII ст. Ідучы адзін за адным у храналагічным парадку, яны надаюцьяго мемуарам характар своеасаблівага зборніка займальных, часамі разгорнутых бытавыхнавел, у цэнтры якіх заўсёды канкрэтны чалавек. У здольнасці аўтара жыва і маляўнічарасказаць аб тым, што яму даводзілася пачуць (напрыклад, аб з'яўленні ў 1595 г. Севярына Налівайкі ў Слуцку, а яго казакоў у Капылі), перажыць (эпізод няўдалай пераправы церазНёман, начлег у Дорагаве, забойства яго сыва Яна ў Навагрудку і інш.) або назіраць,заключаецца адна з галоўных вартасцей мемуараў як помніка літаратуры. Пра каго бці пра што ні пісаў Еўлашоўскі, ён заўсёды імкнуўся надаць свайму паведамленню яркібытавы каларыт. Адсюль у яго асаблівая схільнасць да дэталі. Трапна заўважаная іўдала выкарыстаная, яна, як правіла, нясе пэўную сэнсавую нагрузку. У адных выпадкахдапамагае адцяніць канкрэтную рысу характару чалавека, у іншых становіцца ядромсамога апавядання пра той ці іншы жыццёвы эпізод.
Уваскрашаючы ў памяці хроніку шляхецкага жыццяі паказваючы на гэтым фоне сваіх сучаснікаў, Еўлашоўскі спрабуе пранікнуць у іхпсіхалогію і растлумачыць іх учынкі ўмовамі сацыяльнага жыцця таго часу. У яго ўжовыяўляецца імкненне да мастацкага абагульнення сваіх назіранняў пры стварэнні тагоці іншага вобраза. У гзтым плане маюць пэўную цікавасць пададзеныя ў мемуарах вобразыяго жонкі Ганны Балатоўны, княгіні Аляксандры, яе цёткі Таццяны Скумінай і яе мужаІвана Бакі, паноў Глухоўскага, Івана Крачатоўскага, Альбрэхта Бруханскага і інш.Не менш цікавы і вобраз самога мемуарыста, што паўстае перад чытачом перш за ўсёяк прыкладны шляхціц, добрапрыстойны сем'янін, які глыбока паважае бацькоў і праяўляевыключны клопат аб сваіх дзецях, братах і сёстрах. Будучы жывым увасабленнем шляхецкайдабрадзейнасці, Еўлашоўскі лёгка сыходзіцца з людзьмі незалежна ад таго, якое становішчаяны займаюць у грамадскім жыцці. Далёкі ад палітыкі, ён прымае жыццё такім, якоеяно ёсць, бо лічыць яго вынікам праяўлення божай волі. Вось чаму рэлігійнаму паскладзе сваіх думак Еўлашоўскаму нават у галаву не прыходзіла паставіць пад сумненнеіснуючую сістэму грамадскіх адвосін. З гэтай прычыны ён ідэалізаваў феадальную знаць,ганарыўся, што абараняе яе матэрыяльныя інтарэсы. Ён з замілаваннем успамінае прасвае пастаяныя паслугі магнацкаму роду Хадкевічаў і не менш старанную службу напрацягу 30 гадоў «у патрэбах» трокскага ваяводы Мікалая Крыштофа Радзівіла,празванага Сіроткам. Еўлашоўскі лічыў, што верная служба сваім гаспадарам — найбольшдзейсны сродак дасягнення высокага становішча ў грамадстве.
Традыцыйны і косны ў грамадскіх поглядах, набожныЕўлашоўскі пры ўсёй сваёй рэлігійнасці не захаваў вернасці праваслаўнаму веравызваннюбацькоў. Захапіўшыся ў юнацтве вучэннем пратэстантаў, ён стаў прыхільнікам моднайдля таго часу рэлігійнай плыні евангелістаў. Аднак рацыяналізм не пазбавіў яго верыў рознага роду рэлігійныя забабоны. I ў той жа час, будучы ад прыроды гуманным чалавекам,ён цвёрда прытрымліваўся думкі аб тым, што рознасць веравызнанняў не павінна быцьперашкодай ва ўстанаўленні добрых адносін у сямейным, а тым больш у грамадскім жыцці.Вось чаму, будучы сведкам вострай рэлігійнай барацьбы ў канцы XVI ст., Еўлашоўскіз жалем успамінаў пра тыя, паводле яго слоў, залатыя часы, калі рознасць вер невыклікала варожасці «межи свецкими станы».
У сваіх мемуарах Еўлашоўскі не закранаў пытанняўвялікай палітыкі, бо лічыў яе справай кампетэнцыі знатных паноў, абраных Богам.Ён звычайна толькі канстатаваў сам факт, падзею і тут жа падкрэсліваў сваю безуважнасцьда яе.
Лічачы сябе патрыётам Вялікага княства Літоўскага,Еўлашоўскі ганарыцца яго дзяржаўнымі дзеячамі. Ён не без злараднасці заўважае, штоў час бескаралеўя польскія паны былі напалоханы магчымасцю адпадзення Вялікага княстваЛітоўскага ад дзяржаўнага саюза з Польшчай і вельмі баяліся яго збліжэння з рускайдзяржавай. Ён таксама падкрэслівае, што на Варшаўскім вальным сейме 1578 г. маршалкам у пасольскай хаце быў абраны не паляк, а менавіта «наш литвин — Лукаш Болько Свирский».Аднак нягледзячы на свой патрыятызм, Еўлашоўскі не змог устаяць супраць магутнайхвалі паланізацыі, якая ў той час захліснула шляхецкае саслоўе, што адбілася, упрыватнасці, і на мове яго мемуараў, багата перасыпанай паланізмамі.
Амаль адначасова з мемуарамі Фёдара Еўлашоўскагана поўдні Магілёўшчыны ў сяле Баркулабава былі напісаны ўспаміны невядомага намжыхара той мясцовасці, якія затым увайшлі ў склад мясцовай "Баркулабаўскайхронікі" (прыкладна запісы за 1599-1608 гг.). Яны з'яўляюцца ў ёй значнайі самай цікавай у літаратурных адносінах часткай. Аднак дакладна вычленіць яе згэтага зводу немагчыма. Па характары выкладання матэрыялу, намаляваных карцінах,па свежасці фарбаў і надзвычай яркіх бытавых дэталях яны ўяўляюць сабою жывыя, эмацыянальнанасычаныя ўспаміны аўтара пра толькі што перажытае. Пад пяром мемуарыста яны набываліформу панарамнага апавядання пра жудасныя гады пачатку XVII ст., калі ў выніку небывалайзасухі наступіў страшны голад на беларускай зямлі. Аўтар спачувае «пашникамнемаетным», гэта значыць бедным сялянам, якіх страх галоднай смерці зрываўз наседжаных месц і гнаў у невядомыя краі ў пошуках ратунку. Яго шчыра засмучае,што такія ж гарапашныя людзі, якія засталіся на месцах, не маглі нічым дапамагчыгэтаму бясконцаму патоку галадаючых і замярзаючых.
Так падрабязна, грунтоўна апісаць асобныя бакісялянскага жыцця мог толькі чалавек, які добра ведаў штодзённы быт і звычаі вёскі,якому блізкім было жыццё простага народа. У полі зроку мемуарыста пастаянна знаходзілісяпростыя людзі, іх цяжкая праца, сацыяльны быт, эканамічнае становішча, земляробчыкаляндар і г. д. Гэта дазволіла яму стварыць шэраг выразных пейзажна-бытавых замалёваксельскага жыцця.
У адрозненне ад Фёдара Еўлашоўскага баркулабаўскімемуарыст праяўляў пэўную цікавасць да некаторых з'яў і фактаў грамадска-палітычнагаі рэлііійнага жыцця, хоць сам не заўсёды ўлоўліваў іх логіку і сутнасць. Так, упрыватнасці, ён апісвае Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г., з'яўленне ў Магілёве казакоў, царкоўных брацтваў. Падрабязна расказвае пра абодвух самазванцаўі характарызуе іх дзеянні, выказваючы пры гэтым свае адмоўныя адносіны да іх. Ваенныяпаходы незалежна ад іх характару ён разглядае толькі з пункту гледжання таго, якуюшкоду яны прыносілі гаспадарчаму жыццю ў тых мясцінах, дзе адбываліся. Вось чамуён аднолькава асуджаў і казакоў і салдат дзяржаўнага войска Рэчы Паспалітай. Сімпатыімемуарыста заўсёды на баку тых, хто станавіўся ахвярай ваенных сутыкненняў і ў полымібаёў губляў нажыты працай набытак. I таму невыпадкова яго расказ аб развязанай першымсамазванцам вайне прасякнуты шчырым спачуваннен рускаму народу, у прыватнасці масквічам,якія аказалі ўпартае супраціўленне інтэрвентам. Выкрываючы другога самазванца, якіаб'явіўся ў 1607 г. на Магілёўшчыне, падкрэсліваючы сваю непрыязнасць да «фальшывагацара маскоўскага», аўтар з пагардай называе яго «Дзмітрашом». Ёнпаказвае, што вайна, пачатая авантурыстам з мэтай заваявання царскага трона, быласправай рук паноў Рэчы Паспалітай, якія дапамагалі яму спусташаць рускія землі.
У сваіх успамінах летапісец выступае як яркая творчаяіндывідуальнасць, як прадстаўнік дэмакратычнага напрамку ў беларускай літаратурыXVII ст. Ён быў таленавітым чалавекам і верагодней за ўсё прадстаўніком мясцовагаправаслаўнага духавенства. Яго блізкасць да простага народа наклала адбітак на характармовы, сакавітай, каларытнай, багатай народнай фразеалогіяй.
Распачатая самазванцамі і працягнутая польскімкаралём Сігізмундам ІІІ інтэрвенцыя ў Расію знайшла адлюстраванне ў шэрагу помнікаўмемуарнай літаратуры, напісаных беларускімі аўтарамі на польскай мове. Розныя пасваёй ідэйнай накіраванасці, жанры, стылі і мастацкім майстэрстве, але звязаныяадзінствам тэмы, гэтыя помнікі даюць яркае ўяўленне аб тым, як яна падрыхтоўваласяі ажыццяўлялася.
«Дзённік падзей, якія адносяцца да Смутнагачасу» (1603-1613 гг.; на польскай мове) значнайчасткай належыць пяру мазырскага харунжага Іосіфа Будзілы. У ім шырэйі глыбей, чым у мемуарах іншых яго сучаснікаў, выкладзена гісторыя інтэрвенцыі іпаказана, хто канкрэтна ў ёй удзельнічаў. Гэты твор — своеасаблівы летапіс пра ваенныяпаходы і бітвы за час ад з'яўлення на палітычнай арэне першага самазванца да разгромувойск інтэрвентаў апалчэннем Мініна і Пажарскага. Уласнае апавяданне Іосіфа Будзілыў гэтым летапісе пачынаецца з запісу ад 2 верасня 1607 г., гэта значыць з часу яго з'яўлення ў лагеры войск другога самазванца, вядомага ў гісторыі падмянушкай «тушынскі злодзей». Запісамі Будзілы і завяршаецца гэты помнік.Многія ваенныя эпізоды, апісаныя ў «Дзённіку», пададзены з вялікім майстэрствам.Аўтар валодае дарам апавядальніка, які ўмее зацікавіць чытача сваімі асабістыміназіраннямі, а часам і ўзрушыць уяўленне тымі жахамі, сведкам якіх ён быў сам. Асабліваяркім з'яўляецца тое месца з яго ўспамінаў, дзе размова ідзе аб страшнай карцінеголаду ў стане асаджаных у Крамлі інтэрвентаў.
Перыяд польскай шляхецкай інтэрвенцыі знайшоў таксамаадлюстрававне ў "Дыярыушы" (на польскай мове) СамуілаМаскевіча, непасрэднага ўдзельніка падзей, апісаных у гэтым высокамастацкімтворы. Галоўная ўвага ў ім удзелена ваенным дзеянням. «Дыярыуш» Маскевічане з'яўляецца дзённікам у поўным сэнсе гэтага слова. Толькі яго кароткія пачатковыязапісы (з 1594 да 1604 г.) сапраўды маюць характар дыярыуша. Абраны ў гэтай частцымемуараў прынцып падачы інфармацыі па гадах строга вытрыманы. Пасля запісаў 1604 г. летапісная манера выкладання мяняецца. На змену сухой канстатацыі фактаў прыходзіць разгорнутае,эмацыянальна насычанае сюжэтнае апавяданне. Простыя сказы ўступаюць месца сінтаксічнаўскладненым канструкцыям, і сам пераказ перарастае ў прагматычнае паведамленне прабачанае і перажытае. Пры апісанні падзей аўтар часта то забягае наперад, то вяртаеццаназад, парушаючы тым самым храналагічную паслядоўнасць пераказу. Змяшчэнне і паралельнаяпадача аўтарам розных па часе падзей сведчыць аб тым, што «Дыярыуш» СамуілаМаскевіча ствараўся на ўспамінах аб мінулых часах. З гэтай прычыны і сама назва«Дыярыуш» з'яўляецца чыста ўмоўнай, паколькі гэты твор па сваёй жанравайпрыродзе — тыповыя мемуары. Вартасць «Дыярыуша» Маскевіча — у аб'ектыўнымвыкладзе аўтарам сваіх назіранняў. Гаварыць праўду і толькі праўду, няхай наватчасам і непрыемную, — вось прынцып, якім кіраваўся Маскевіч. У яго няма прадузятыхадносін да тых людзей, аб якіх ён успамінае, незалежна ад таго, былі яны яго сябраміабо ворагамі. Так, падрабязна апісваючы асаду Смаленска, Маскевіч пахвальна адзываеццапра Міхаіла Шэіна як пра арганізатара абароны горада. Ён бачыць у ім перш за ўсёдоблеснага воіна, кемлівага і вопытнага военачальніка, адзначае мужнасць і стойкасцьабаронцаў горада. I на гэтым фоне падае ў негатыўным плане дзеянні военачальнікаўРэчы Паспалітай, і ў прыватнасці братоў Патоцкіх, якія ў пагоні за асабістай славайузбунтавалі нават уласнае войска супраць галоўнага камандавання С. Жулкеўскага.У іншым месцы, захапляючыся перамогай над рускімі войскамі ў Клушынскай бітве (1610),якая адкрыла каралеўскім войскам бесперашкодны ўваход у Маскву, Маскевіч паказаўваенную бяздарнасць Дзмітрыя Шуйскага, які ганебна ўцёк з поля бою, маючы амальдваццаціразовую перавагу ў жывой сіле. I гэта не адзінкавыя факты непрадузятасціаўтара. Услаўляючы ваенную доблесць войска інтэрвентаў, С. Маскевіч неаднаразовападкрэсліваў дзёрзкую смеласць і гераізм рускіх воінаў, іх патрыятызм і ўпартасць,з якою яны абаранялі сваю сталіцу.
Успаміны аб часе, праведзеным у Расіі, у прыватнасціў Маскве, — адно з яркіх месц гэтага «Дыярыуша». Аўтар добрасумленна аналізуескладаную ваенна-палітычную сітуацыю ў Расіі, тлумачыць дзеянні розных баярскіхгруповак, іх узаемаадносіны паміж сабой і каралеўскім войскам Рэчы Паспалітай. Ямудаводзілася раней бываць у такіх вялікіх гарадах, як Рыга, Вільня, Варшава, Львоўі Кракаў, але ні адзін з гэтых гарадоў не здзівіў яго прыгажосцю свайго архітэктурнагааблічча так, як Масква, якая, паводле яго слоў, сапраўды чымсьці нагадвала«трэці Рым». Працяглае знаходжанне ў Маскве, частае наведванне баяр уякасці ганаровага госця або сябра дало Маскевічу магчымасць пазнаёміцца з іх бытамі звычаямі. Асабліва здзіўлялі мемуарыста адсутнасць у рускіх баяр еўрапейскай адукацыі,іх адносіны да жанчын, музыкі і танцаў, характар баярскіх забаў, прыём гасцей імногае іншае, што затым дало яму магчымасць намаляваць яркую карціну Масквы тагочасу.
Значнае месца ў «Дыярыушы» Маскевіч удзяліўпаказу некаторых рыс жыцця рускага сялянства і яго адносін да інтэрвентаў. Справядлівападкрэсліваў, што выдаткі вайны рабілі жорсткім просты народ і прымушалі яго ўключаццаў барацьбу. Народная помста ў паказе Маскевіча хоць і страшная, але заканамернаяяк рэакцыя ў адказ на зло, якое прычынялася народу.
Падрабязна апісваючы ўсё ўбачанае і перажытае,Маскевіч адкрыта выказваў свае сімпатыі і антыпатыі, ён гневаўся і захапляўся, здзіўляўсяі абураўся, выдаваў кожнаму па яго заслугах. Пры гэтым не шкадаваў ні дзяржаўныхмужоў, ні сяброў, ні прыяцеляў, ні нават родзічаў. Крытычным ён быў і ў адносінахда сябе.
У «Дыярыушы» ва ўсёй паўнаце паўстаеяркі вобраз самога мемуарыста. Гэта небагаты шляхціц, які яшчэ ў маладыя гады паступіўна ваенную службу ў надзеі выбіцца ў людзі і забяспечыць свой матэрыяльны дабрабыт.Праслужыўшы каля дваццаці гадоў і аб'ездзіўшы Прыбалтыку, Расію і Украіну, ён звольніўсяў чыне палкоўніка. Нягледзячы на сваю сціплую адукацыю, Маскевіч быў інтэлігентнымчалавекам. Ён умеў прыстасоўвацца да розных умоў. Адвага і разважлівасць, вясёлынораў і сяброўскія адносіны да іншых, уменне быць галантным і цікавым кампаньёнамздабылі яму павагу не толькі сярод шляхты, але нават і арыстакратыі. Як чалавексвецкага ладу жыцця С. Маскевіч быў індыферэнтным да рэлігіі. Абмежаваны вузкасаслоўнымі,каставымі ўяўленнямі засцянковай шляхты, ён клапаціўся толькі аб сваім матэрыяльнымдабрабыце, а вырашэнне пытанняў вялікай палітыкі пакідаў магнатам.
Цікавым помнікам, які адлюстраваў падзеі нацыянальна-вызваленчайвайны пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, з'яўляецца "Дыярыуш"сына Самуіла Маскевіча — Багуслава Маскевіча, непасрэднагаўдзельніка карных экспедыцый спачатку ў войску Іераміі Вішнявецкага на Украіне,а потым у войску Януша Радзівіла ў Беларусі. Гэты «Дыярыуш» пачынаеццаз кароткіх аўтабіяграфічных запісаў за 1643 г. і абрываецца апісаннем падзей 1649 г. Значнае месца ў творы адводзіцца апісанню падзей, якія папярэднічалі паўстаннюБагдана Хмяльніцкага, паказу жыцця магнацкага двара Іераміі Вішнявецкага і інш.Усё гэта служыць толькі пралогам да той асноўнай часткі «Дыярыуша», якаяпрысвечана апісанню пачатку і ходу нацыянальна-вызваленчай вайны. Трэба падкрэсліць,што Багуслаў Маскевіч, як і яго бацька Самуіл Маскевіч, праявіў не толькі ўменненазіраць, але і дакладна, а часта і вобразна перадаваць убачанае, пачутае і перажытае.Сведчаннем таго служыць у «Дыярыушы» апісанне Запарожскай Сечы, украінскагастэпу, разгрому Хмяльніцкім польскага войска пад камандаваннем Мікалая Патоцкагаі Марціна Каліноўскага, падаўлення паўстання ў Мазыры і г. д. У яго «Дыярыушы»ёсць нямала добра выпісаных батальных сцэн, партрэтных і пейзажных замалёвак, тонкіхназіранняў, праўдзіва апісаных падзей і паводзін людзей ва ўмовах вайны, іх узаемаадносін.Аўтар паказвае вайну з усёю яе жорсткасцю, разарэннямі і незлічонымі ахвярамі. Асабліваярка і праўдзіва паказаны карціны злачынстваў, учыненых у Мазыры, Бабруйску і падРэчыцай. Аднак палітычныя сімпатыі Б. Маскевіча на баку шляхецкай Рэчы Паспалітай,а не паўстаўшага народа, які, на думку мемуарыста, падрываў адзінства гэтай дзяржавы.
Разнастайныя падзеі грамадска-палітычнага і ваеннагахарактару, розныя бакі жыцця дробнай і буйной шляхты Беларусі XVII і XVIII ст. знайшліадлюстраванне і ў шэрагу іншых, часам менш значных у літаратурных адносінах творахгісторыка-мемуарнай прозы, у якой асвятляліся, напрыклад, перыяды казацкіх паўстанняў,руска-польскай вайны 1654-1667 гг., дзяржаўна-палітычнага жыцця Рэчы Паспалітайпазнейшага часу. З гэтага пункту погляду ўяўляюць цікавасць «Дыярыушы»сямейства Абуховічаў і іншых прадстаўнікоў мясцовай служылай шляхты рознага рангу,у якіх ярка адлюстраваліся іх класавыя пазіцыі. Так, у прыватнасці, у "Дыярыушы"Піліпа Казіміра Абуховіча, які ахоплівае падзеі грамадска-палітычнага жыццяРэчы Паспалітай за перыяд ад 1630 да 1654 г., досыць выразна відаць пазіцыя мемуарыста, буйнога акаталічанага феадала, заклапочанага ўнутраным неспакоем, выкліканымростам і ўзмацненнем нацыянальна-вызваленчага руху, ініцыятыва якога зыходзіла адпатрыятычна настроеных запарожскіх казакоў. Для яго, як і для іншых прадстаўнікоўяго класа, надзеленых правам голасу і пэўным матэрыяльным дастаткам, выступленнеказакоў і простага люду за свае жыццёвыя і рэлігійна-культурныя інтарэсы было варожым,а таму класіфікавалася не інакш як занадта небяспечнае свавольства, супраць якога,на думку Абуховіча, трэба змагацца самымі рашучымі мерамі, як гэта і было зробленапры падаўленні ў 1635 г. паўстання Сулімы. Як заўзяты католік Абуховіч не лічыўсяз рэлігійнымі інтарэсамі кальвіністаў і таму вітаў самы жорсткі разгром іх абшчыныў 1640 г. у Вільні. Рашуча асуджаў Абуховіч і паўстанне пад кіраўніцтвам БагданаХмяльніцкага, называючы яго «сялянскім самаўпраўствам», якое памнажаласякожны дзень і прыносіла неймаверную шкоду шляхецкай Рэчы Паспалітай (рабаванні,папялішчы), прычым усё гэта рабілася ў саюзе з варожымі ёй шматлікімі татарскіміордамі, што шукалі тут для сябе лёгкай нажывы.
Вялікую гісторыка-пазнавальную цікавасць мае"Дыярыуш" беларускага шляхціца Адама Каменскага-Длужыка,які трапіў у канцы 1657 г. у рускі палон і вымераў крокамі Расію ад Масквы і даўсходняга Прымор'я. У сваіх успамінах, напісаных у форме дарожных нататкаў, ён праяўляетонкую назіральнасць, цвярозы погляд на жыццё, аб якім расказвае ярка, а месцаміі з гумарам. На доўгім шляху нявольніка ў далёкі Якуцк, а адтуль у Запаляр'е і Прымор'еў якасці зборшчыка ясаку Адам Каменскі-Длужык цікавіўся літаральна ўсім: адлегласцюпаміж гарадамі і населенымі пунктамі, іх эканамічным становішчам і геаграфічнымразмяшчэннем, флорай і фаунай, жыццём, бытам і норавамі мясцовых жыхароў і г. д.Ён сімпатызуе абарыгенам, нягледзячы на іх язычніцкі лад жыцця і нізкі культурныўзровень. Асабліва добра гаворыць аб прыангарскіх тунгусах: падкрэслівае іх гасціннасць,смеласць і вынослівасць, спрытнасць і вынаходлівасць. Усё гэта робіць «Дыярыуш»А. Каменскага-Длужыка каштоўным помнікам мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст.,у якім упершыню пытанні геаграфіі і этнаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу знайшлісваё яркае адлюстраванне.
Пэўнае гісторыка-літаратурнае значэнне мае і сямейнаяхроніка Яна Цадроўскага, які ў 1637 г. у свіце Багуслава Радзівіла наведаў Галандыю, Францыю і Англію, а потым у 1641 г. зрабіў паўторную, поўную няўдалых прыгод паездку ў Галандыю. Даволі ярка ў гэтым творы пададзена карціна страшэннагаголаду, які абрушыўся на Піншчыну ў 1656 г., і апавяданне аб тым, як інертны ў палітычных адносінах Цадроўскі быў уцягнуты ў шляхецкую змову ў Мінску супрацьрускага войска. Але асабліва каларытна і па-мастацку праўдзіва апісана ім карцінапагрому езуітамі пратэстанцкай абшчыны ў Вільні ў 1682 г. Гранічна выразная, яна ўзрушае сваім трагізмам і тым вандалізмам, які праявілі тады езуіты ў адносінахда пратэстантаў.
пісьменніцтва літаратура гістарычная мемуарная
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Мысліцелі і асветнікі Беларусі (X-XIX стагоддзі): Энцыклапедычныдаведнік — Мн., 1995.
2. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд /Пад рэд. М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча — Мн., 1985; 4-е выд., 1998.
3. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2т. Т.1: З старажытных часоў да канца XVIII ст. — Мн., 1968.
4. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стагоддзяў: У2 т. Т.1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова ХVІІІ стагоддзя — Мн., 2006.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.