Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Паэзія 20-х гадоў

Паэзія20-х гадоў
паэзія літаратурны авангардысцкы
Паслянашаніўскага перыяду бурнага самасцвярджліня і росквіту нацыянальнайлітаратуры, асабліва яе паэтычных форм, дваццатыя гады ўяўлялі сабой таксаманепрацяглую па часе, але надзвычай змястоўную ў ідэйна-эстэтычных іжанрава-стылёвых адносінах наступную літаратурную эпоху. Абазначыць сутнасцьгэтай эпохі адным ключавым словам ужо немагчыма, бо ні «Ма-ладняк», ні«Узвышша», ні «Полымя», ні іншыя літаратурна-творчыя арганізацыі і часопісы ўжоне неслі ў сабе такой вызна-чальнай сінтэтычнасці, эстэтычнай і асветніцкайусеахопнасці, як гэта здарылася ў свой час з «Нашай нівай». Паэзія 20-х гадоўстылёва больш мазаічная, спектр яе матываў і ідэйна-вобразная палітра частамелі палемічны характар. У паэзіі грамадзянскага гучання адлюстроўвалася нетолькі сацыяльная і геапалітычная вектарнасць пазіцыі таго ці іншага паэта, алеі літаратурная ба-рацьба, якая набыла асабліва абвостраны характар у другойпа-лове дзесяцігоддзя ў сувязі з расколам «Маладняка» і ўтварэннем новыхлітаратурных аб'яднанняў – «Узвышша», «Полымя», «Літаратурна-мастацкай камуны».У аснове ідэйна-творчых разме-жаванняў ляжалі глыбокія, абумоўленыяграмадска-палітычнымі абставінамі прычыны, што замыкаліся на галоўнай ідэі – ідэіБеларускага Шляху, з якой пачалося для Беларусі XX ст. Да гэ-тай ідэі крочылабеларуская літаратура праз усё папярэдняе XIX ст., напоўненаенацыянальна-вызваленчай барацьбой, у працэсе якой была вылучана з нетраўідэалогіі «літвінскага», або «краёва-га», патрыятызму ідэалогія беларускаганацыянальнага адра-джэння. Першым песняром гэтага адраджэння стаў напрыканцыXIX ст. Францішак Багушэвіч. Цётцы, Янку Купалу, Якубу Ко-ласу, МаксімуБагдановічу, Алесю Гаруну належала пачэсная ро-ля далейшага годнага пяснярскагаслужэння Бацькаўшчыне-Бе-ларусі, ідэал якой для>х звязваўся з сацыяльным інацыяналь-ным вызваленнем, незалежнасцю, асветаю, самаахвярнай ства-ральнайпрацай на дабро і росквіт айчыны. Галоўнымі фактарамі на шляху да гэтага ідэалубылі беларуская мова і нацыянальная самасвядомасць. Паэзія Я. Купалыадлюстроўвала эвалюцыю ад маргінальнасці «тутэйшых» да беларусаў як нацыі, якаяпрэтэндуе на ўсе патрэбныя для самавызначэння каштоўнасці: не толькі сва-боднаекарыстанне мовай і развіццё культуры, асветы, але і ства-рэнне нацыянальнайдзяржавы, якая забяспечыць годны ўзровень жыцця сваім грамадзянам і права наўласную палітычную волю. Ку-пала ў сваіх паэтычных прароцтвах заўжды апеляваўда народа, які сам павінен здабыць сабе долю і волю, сам павінен выбрацца з гіс-тарычнайлетаргіі, стаць «самім сабе гаспадаром». На хвалі гэтага патрыятычнага пачуццяабуджаецца пасля некалькіх гадоў маўчан-ня творчая энергія Купалы, які ў 1918 г.стварае вялікі цыкл паэ-тычных шэдэўраў, напоўненых асэнсаваннем трагедыйнагагіста-рычнага лёсу Беларусі. У вершы «Свайму народу» ён заклікае:
Паўстаньнарод! Для будучыны шчасце Ты строй, каб тут не строіў больш еуссд; Не дайся ўгэты грозны час прапасці, – Прапашчых не пацсшыць шчасцем свет.
Сваюмагутнасць пакажы ты свету, – Свой край, сябе ў пашанс мець прымусь. Паўстаньнарод!.. 3 крыві і слёз кліч гэты… Цябе чакае маці – Бсларусь!
АсэнсаваннюБеларускага Шляху–лёсу маці-Беларусі ў но-вых гістарычных умовах – прысвечанашмат купалаўскіх вершаў на працягу ўсяго знамянальнага дзесяцігоддзя.Вызначальнымі падзеямі тагачаснага грамадскага жыцця, безумоўна, былі абедз-верасійскія рэвалюцыі 1917 г., грамадзянская вайна, падзел ў выніку яеБеларусі ў 1921 г. на дзве часткі з адпаведнымі векта-рамі палітычныхуплываў. Тэма Заходняй Беларусі і падняволь-нага жыцця працоўных пад уціскампольскіх уладаў стане з таго часу адной з асноўных тэм паэзіі СавецкайБеларусі. Апошняй наканавана было стаць часткай вялікай пралетарскай федэрацыі,рэчышча палітычнага жыцця якой вызначалася ў Маскве. Але на месцы былі таксамазроблены пэўныя крокі ў накірунку замаца-вання вонкавых прыкмет нацыянальнайдзяржаўнасці Беларусі: каб прадухіліць у далейшым непажаданыя сепаратысцкіяпамк-ненні нацыянальных дзеячаў, што абвясцілі ў сакавіку 1918 г.незалежную Беларускую Народную Рэспубліку, якой, аднак, не суджана было стацьсуб'ектам геапалітыкі, у 1919 г. камуністыч-най дзяржаўнай элітай былаабвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, дзе ўсе сферынацыянальнага жыц-ця кантралявала партыйнае кіраўніцтва. Ідэалогія абапіраласяна апалогію рэвалюцыі і дыктатуры пралетарыяту; культура, мастацтва ілітаратура заклікалі адлюстроувлці. папуючую ідпілоіпо, якая строгарэгламентавала паэтыку, прыўііосілл ў яе лфіпыс яіы пафас, абмяжоўвала свабодутворчасці, прадпышачала гшы. ма-тывы і нават стыль літаратурных твораў. Гпл Оыўсвослслблівы авангардны афіцыйны накірунак, які можа пашлць ржллмцый-нымканцэіггуалізмам. Новая эканамічная палітыкл (п>п) і яія-запая з ёюбеллрусізацыя абудзілі новую творчую энсріім, падзеі на паўнакроўнаенацыянальнае адраджэнне. За непрацяглы пе-рыяд былі створаны важныянацыянальныя кулыурныя і аснет-ныя ўстановы, у тым ліку універсітэт,Інбелькульт – правобраз будучай Акадэміі навук, дзяржаўны тэатр, дзяржаўныя ікаапера-тыўныя выдавецтвы, газеты і часопісы, першая літаратурная ар-ганізацыя«Маладняк». Пачалося інтэнсіўнае культурна-нацыя-ыальнас будаўніцтва, што,бясспрэчна, абумовіла масавы прыток у літаратуру новых паэтычных талентаў ісапраўды бліскучы росквіт паэзіі, якая не перастае здзіўляць нас сёння багаццеммастацкіх фарбаў, глыбінёй і нечаканасцю вобразнай асацыя-тыўнасці,шматстайнасцю плыняў, што разбуралі дагматыку пра-леткул ьтаўскай афіцыёзнайпаэтыкі, дэманстравалі майстэрскі ўзровень і спеласць нацыянальнай літаратуры.
Паэзію20-х гадоў тварылі некалькі пакаленняў: старэйшыя паэты – класікі, стваральнікі«нашаніўскага» адраджэння: Я. Купала, Я. Колас, Зм. Бядуля; тыя, хтопачаў фарміравацца да рэвалюцыі пад дабратворным уплывам «Нашай нівы», –Ц. Гартны, А. Гурло, Я. Журба, М. Хведаровіч; маладыя паэты, чыятворчая і грамадзянская свядомасць усталёўвалася на скры-жаванні дзвюх вялікіхідэй – нацыянальнага адраджэння і рэва-люцыйнага псраўтварэння свету. Гэта былалідэрская група паэ-таў, заснавальнікаў «Маладняка», пазней «Узвышша»,творчацсь якіх была пастаянна ў цэнтры ўвагі чытачоў і крытыкі: У. Дубоў-ка, М. Чарот,А. Александровіч, А. Вольны, А. Дудар, Я. Пушча, У. Жылка,К. Крапіва, П. Трус, Т. Кляшторны, В. Маракоў, П. Глебка.Асаблівую ноту ў паэтычную сімфонію 20-х гадоў прыўносілі такія адметныя паэты,чый талент фарміраваўся ўнутры новых літаратурных аб'яднанняў («Маладняка»,«Узвыш-ша»), як С. Дарожны, М. Багун, Я. Туміловіч, У. Хадыка, Ю. Лявонны,А. Моркаўка, П. Шукайла, Я. Пфляўбаум, Н. Мар-кава, А. Звонак,М. Лужанін, Я. Бобрык, С. Фамін.
Свойасаблівы \олас набыла ў 20-я гады жаночая паэзія. Вершаваныя радкі пераемніцЦёткі і К. Буйло неслі новае адчуванне жыцця, адлюстроўвалі радасныянастроі лершых год стваральнага нацыянальнага будаўніцтва, надавалі ўзнёслаегу-чанне тэме кахання. Жаночая паэзія стала адметнай фемінісцкай з'явай улітаратуры, арганічнай для паэтыкі і стылю 20-х гадоў, дзе ёсць і«бурліва-агністая песня», і «вечная сіняя даль», і «мінулыя чорныя дні». Алепрысутнічала ў ёй і вечная тэма айчыны, якая жыватворчым духам заўжды акрылялабеларускую літаратуру. Жаночай паэзіі таксама ўласціва адчуванне трагічнасціБеларускага Шляху, грамадскія настроі адбіваліся ў ёй прачулым містычнымлірызмам. Так, у вершы «Беларусь» Н. Вішнеўская апявае новую непакорную краіну,над якой «ззяюць ясныя дні», а ў пазнейшым лірычным вершы «Цешацца мяцеліцырогатам і свістам» прысутнічае ўласцівае апошняй – трэці дзесяцігоддзядраматычнае прадчуванне блізкай асабістай і грамадскай ката-строфы. Яно быловыклікана атмасферай інспіраванага дзяр-жаўнымі органамі наступу (спачаткуідэапагічнага, а потым прый-дзе час фізічных распраў) на ўсе праявы адметнасцінацыяналь-нага жыцця, які атрымаў красамоўную назву барацьбы з«нацыя-нал-дэмакратызмам». У паэзію пранікае адчуванне няпэўнасці і хісткасціграмадскага жыцця, неабароненасці чалавека перад паўстаўшым монстрамтаталітарнай дзяржавы, якая ўзурпіравала права казаць ад імя рэвалюцыі іпралетарыяту. Такім адчуваннем небяспекі напоўнены і названы верш Н.Вішнеўскай:
Такгапосяць ветры над пустым прыноллем, Пад нагамі сцсжка–гурбы, буралом, Нсспяшайся, брацс, над тнаёю доляй Ноччу непагоднай завілі залом.
Паэтэсаскарыстала вядомы купалаўскі вобраз, бо сапраўды ў той час «завіваўся залом»над усёй нацыянальнай культурай. 1 паэт Алесь Дудар – абаронца нацыянальнайсамабытнасці пад-час «тэатральнай дыскусіі», адзін з аўтараў «Ліста трох»(разам з А. Александровічам і М. Зарэцкім), дзе абаранялася годнасць беларускіхпісьменнікаў і іх права карыстацца роднай мовай, толькі што ўзяўшы шлюб з Н.Вішнеўскай, неўзабаве будзе арыштаваны за апазіцыйны смелы верш «Пасеклі нашкрай папалам» і асуджаны на тры гады высылкі за межы Беларусі. Прадчуваючы ягодолю, напісала гэты верш паэтэса, але ён закранаў праз асабістае грамадскуюатмасферу тагачаснага жыцця.
Уагульных рысах развіццё паэзіі ў 20-я гады адбывалася ў дзвюх асноўныхідэйна-мастацкіх плынях, кожная з якіх адроз-нівалася сваімі стылёвыміпарадыгмамі (традыцыйнай і авангар-дысцкай) і тэматычнымі дамінантамі:нацыянальна-адраджэнс-кай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Абедзве плынігрунтаваліся на адпаведных грамадскіх ідэалагемах, кожная:і якіх па-своймупрадвызначала сутнасныя мадэлі Беларусклга Шляху, то суда-кранаючыся, то рэзкапалемізуючы паміж сабой. Калі канон пралеткультаўскай дактрыны рэвалюцыйнагаканцлггуалізму ад-люстроўваў афіцыйную ідэалогію партыйнага кіраўпіцтва, тона-цыянальна-адраджэнская стылёвая мадэль захоўнала арыенцір на нашаніўскуютрадыцыю, спавядала ідэю Беларускага Інтэг-ральнага Рэнесансу (тэрмін Г. Гарэцкага)і адчувала смбс пе-раемніцай яшчэ больш ранніх нацыянальных традыцый, звяза-ныхз культам Айчыны, вольнасці і «краёвага» патрыятызму ў творах А. Міцкевіча, У.Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Гэ-та была, можна сказаць, новая мадэль«адраджэнскага рамантыз-му», прыхільнікі якой у новых гістарычных умовахпаэтычна прарочылі яшчэ не здзейсненае, але такое доўгачаканае нацыя-нальнаеадраджэнне. Адэптамі тут былі перадусім Я. Купала, Я. Колас, 3.Бядуля. Для маладзейшага пакалення ўзорам на-цыянальнага духу і дасканаласціформы была ў межах адзнача-най мадэлі паэзія адышоўшага з жыцця М. Багдановіча,што стала ў 2-й палове 20-х гадоў метадалагічным арыенцірам для платформызгуртавання «Узвышша».
3другога боку, паэзія 20-х гадоў была пазначана відавочнымі рысамі афіцыёзнагаавангардызму, звязанага найперш з устаноў-кай на стварэнне новага мастацтва падуплывам рэвалюцыйна-пралетарскага светабачання і класавай ідэалогіі. Культрэвалю-цыйных перамен, аптымістычны жыццесцвярджальны пафас, матыўіндустрыяльнага горада, гімн маладосці, якая будуе і для якой будуецца новаежыццё, класавы матыў, выражаны ў сімва-лічнай перамозе «сярпа і молата»,супрацьпастаўленне «мінулых чорных дзён» і новай «светлай раніцы волі» і прыгэтым ніякай рэфлексіі, смутку, сумненняў, ніякага самазаглыблення ў сваёасабістае «я», калі яно не звязана з адчуваннем прыналежнасці да вялікайпераможнай рэвалюцыйнай «мы – грамады», – вось асноўны спектр матываў інастрояў, якія ўласцівы авангардысц-кай плыні, названай намі рэвалюцыйнымканцэптуалізмам. Тут не цаніліся нюансы лірычных пачуццяў і перажыванняў, тутважна было стварыць літаратурны міф аб рэвалюцыйнай пера-мозе пралетарыяту: нагэта ангажавалася паэтычнае майстэрства і першым тонкім майстравітым апалагетамрэвалюцыйнага паэ-тычнага авангардызму быў Міхась Чарот, талент якога яркабліс-нуў ужо на пачатку 20-х гадоў. Яго першы паэтычны зборнік «Завіруха»(1922), паэмы «Босыя на вогнішчы» (1922), «Беларусь лапцюжная» (1924),«Чырвонаісрылы вяшчун» (1924) сталі ў поў-ным сэнсе «класікай авангарду», зусімі таленавіта ўвасобленымі пастулатамі пралетарска-рэвалюцыйнай дактрыны ўмастацтве – з яе апраўданнем тэрору («Хто не наш – таго даві!»), адмаўлен-немкультурна-гістарычнай спадчыны («Годзе плакаць і вам над Рагнедаю…»),сімволікай класавай барацьбы ў выглядзе паядын-ку двух волатаў – «рацей» («змагаюццапраца з багаццем»), з яў-ным усходнім вектарам палітычных сімпатый (вобраз«чырвона-га крыжа» з Усходу, на якім напісана слова «Воля», у паэме «Бо-сыя навогнішчы», а таксама рыцараў на чырвоным і на белым кані, з якіх пераможцамаказваецца Чырвоны ў паэме «Беларусь лапцюжная»). Апраўдальны вобраздыму-пажару становіцца ад-ным з найважнейшых стылеўтваральных канцэптаўавангар-дысцкай парадыгмы:
Светстары мы палім – гэта наша справа, Хто з людзей пасмее кінуць нам папрок?Будавалі усё мы – нішчыць маем права. Хай усё затопіць нашай працы сок.
Характэрныяасаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі былі ў цэлым тыпалагічнай з'явайі вызначалі стыль рэвалю-цыйнага канцэптуалізму ў творах іншых паэтаў, якіяразвівалі пралетарска-рэвалюцыйны тэматычны накірунак. Так, несум-неннагалоўным ён быў у паэзіі былога «капыльскага гарбара» Цішкі Гартнага, які выдаўдзве кнігі сваіх твораў «Песні працы і змагання» (1922) і «Урачыстасць: 1.Рэвалюцыі, 2. Жыцця» (1925), куды часткова ўвайшлі яго ранейшыя вершы. Творы, зякімі Гартны ўступаў у новае дзесяцігоддзе, з'яўляліся ў пера-важнай большасціпаэтычнымі фармулёўкамі рэвалюцыйных ка-муністычных ідэалаў, з якімі для паэтаі актыўнага грамадска-палітычнага дзеяча звязвалася светлая будучыняБеларускага Шляху. Так, у вершы «Айчына» (1921) ён апявае бунт працоў-ных,сцвярджаючы, што «айчына і воля – непадзельны, і іх ахоў чырвоны меч». У вершы«Камунар» (1921) стварае вобраз няз-ломнага барацьбіта, які «за волю у бойкахбез спагады істоту вы-ліў». Верш «Панства працы» замацоўвае ідэйна-вобразныкан-цэпт падзелу свету на ранейшы нешчаслівы, поўны прыгнёту і вольны паслярэвалюцыі:
Дзезямлю пляміў пот крывавы Й прыгону чыннасць панавала, Там воля моцныя падставыТабе навекі збудавала.
Гэтае«панства працы» наступіла пасля таго, як з'явіўся «вястун-трубач» і «прайшоўвіхор вялікай сілы». Наогул воб-раз «віхуры», «буралому» становіцца скразным упаэтыцы 20-х гадоў, сімвалізуючы найчасцей час рэвалюцыйна-ваеннага лі-халецця,якое сапраўды ў гістарчным сэнсе зніімчыла стары лад, старую расійскую царскуюімперыю, абгрунтанаушы аг-нём, мячом і прапагандай велічны міф аб «царственольнай працы». Так закладваўся падмурак новай камуністычпай ім-перыі, ключавымпрынцыпам якой была дыктатура. Адным з небяспечных ворагаў рэвалюцыйнайпралетарскай дыктатуры была неўміруючая ідэя нацыянальнага адраджэння – тыя«сны аб Беларусі», якія сніў новы герой купалаўскай лірыкі сярэдзіны 20-хгадоў:
…Отак! Я – пралетар! Яшчэ ўчора раб пакутны Сягоння я зямлі ўладар I над цараміцар магутны! Мне Бацькаўшчынай цэлы свет, Ад родных ніў я адвярнуўся! Адно… незбыў мшчэ ўсіх бед: Мне сняцца сны аб Беларусі!
Новаепралетарскае «царства-ўладарства» для героя Купалы зусім не той грамадскіідэал, які адпавядаў уяўленню пра Бела-рускі Шлях. Гэта была паэтычная палеміказ тымі, хто адышоў ад ідэалаў нацыянальнага адраджэння, якое ператвараецца ў«бяду» – душэўную пакуту. Купала заклаў у верш таксама здзек-лівую іронію надідэалам усясветнай камуны, які станавіўся ас-ноўным грамадскім сімваламбудучыні. Гэты сімвал захоплена прапагандаваў той жа Гартны:
Уладаржыцця – Ўсясветная Камуна… У ёй адной мы бачым будучыну нашу.
Беларусьу вершы «Яна ідзе» ён бачыў менавіта ў каардына-тах шляху да гэтай будучыны:
Янаідзе У зялснай пышнай руні, Учразвойным пышным веснаходзе – Настрэчуцарственнай Свабодзе, У обдым светлас Камуны.
Такіму вершы «Хто мы?» Гартны ўяўляў і беларускі народ на новым гістарычным этапе:«Мы – сыны новых дзён! Мы праро-кі – ваякі за волю… Мы Усясветнай Камуны ганцы–Весту-ны».Гэта былі базавыя ідэйна-вобразныя стэрэатыпы пралет-культаўскай эстэтычнайсветапогляднай мадэлі, у публістычнай заклікальнай манеры выражаныя Гартным.
Новаяпаслярэвалюцыйная рэчаіснасць на пачатку дзесяці-годдзя ўспрымалася як велічныі святочны паход у Заўтра, а Заўтра – гэта «вялікая Будучыня» (М. Чарот),гэта «Усясветная Камуна» (Ц. Гартны). Іншым у гэты час было ўспрыняццебуду-чыні паэтамі-адраджэнцамі старэйшага пакалення: Купалам, Ко-ласам,Бядулям. У 1922 г. Купала піша знамянальны, жорсткі ў сваёй праўдзівасціверш «Перад будучыняй», у якім дае сваё та-гачаснае разуменне БеларускагаШляху. Яно трагічнае і абса-лютна непадобнае на аптымістычныя прароцтвыпаэтычных апалагетаў рэвалюцыі і пралетарскай дыктатуры:
Цябсчакаем, будучыні нейкай, Што прыйдзсш, недзе ўсіх нас павядзеш, I гінем марнапад чужой апекай, Адбіўшыся ад родных вехаў, меж.
Дзвесілы, паміж якімі шукае сябе Беларусь, – дылему паміж нацыянальным шляхам ірэвалюцыйна-пралетарскім – Купала абазначае ў наступных радках:
Тамчутна: Беларусь! Там – Незалежнасць! А там – «Паўстань пракляццем»… Ну а мы? Мыў страху… дум крутня… разбежнасць… Без толку крыллем хлопаем, як цьмы.
так,як цьмы, як спуджаны вароны!.
слухаем,і нюхаем тут, там:
Якіпавеяў вецер на загоны, –
Заходні,ўсходні, й ці ад нас, ці к нам?
Аграбленыяз гонару й кашулі, 3 свайго прыпынку выгнаныя вон, Мы дзякусм, што торбыапранулі На нас ды з нашых нітак-валакон.
ТакЯ. Купала – геніяльны паэт-прарок Беларусі – акрэслі-ваў сваё стаўленне дарэалій новай паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці, з яе партыйнай дыктатурай,геапалітычнай залежнасцю Беларусі, нават з мерапрыемствамі на хвалібеларусізацыі, якія былі толькі аддаленым намёкам на сапраўдны Беларускі Шлях іідэю Беларускага Інтэгральнага Рэнесансу. Булучыня ў гэтым святле бачыласяКупалу трагічнай: так жывём, сябе саміх не знаўшы, Учора, сёння лазім між канаў…Няўжо ж бы хто й над будучыняй нашай Навек залом пракляты заламаў?
Менавітагэты вобраз «залому» над нацыянальным лёсам ад-гукнуўся ў другой палове 20-хгадоў у вершы Н. Вішнеўскай.
Такімчынам, «кліч бураломны: вызваленне з пут» у купа-лаўскім вершы цалкам быўаднесены ў непраясненую будучыню, у той час як у творахпралетарска-рэвалюцыйнага гучання «выз-валенне з пут» было ўжо здзейсненым. Недзіўна таму, што творчасць Купалы і яго зборнік «Спадчына» (1922) непрымалі-ся, крытыкаваліся адэптамі новага пралеткультаўскага мастацт-ва, у ягоадрас даносіліся абвінавачванні ў неразуменні гістарыч-най ролі рэвалюцыі дляБеларусі. Для Купалы ж гэта былі віда-вочна несумяшчальныя ідэалы: вольная інезалежная Беларусь і гвалт рэвалюцыйнай дыктатуры. Ён празрыста акрэсліў гэтуюнесумяшчальнасць у паэме «Безназоўнае», стварыўшы алегарыч-ны вобраз заручын«вясельніцы засмучанай з вясёлым жаніхом».
Я. Коласу 20-я гады ўвасобіў свой боль па айчыне, спрад-вечным аплотам якой быласядзіба з уласнай зямлёй, у законча-най тады паэме-эпапеі «Новая зямля».Відавочным убачыўся вя-лікаму паэту вынік пошукаў Міхалам сваёй «новай зямлі».У гэ-тай алегарычнай метафары, якая падразумявала і пошукі «новай айчыны», абоБеларускага Шляху Коласам была скарыстана біб-лейская сімволіка. Новая зямля – гэтабіблейскі сімвал новага раю – Новага Ерусаліма, які застаўся для Міхаланяздзейсненай марай, перапыненай смерцю. Пошукі «новай зямлі» – новай Беларусідля героя Я. Коласа засталіся такімі ж «снамі аб Бела-русі», якія «сніў»адпаведны гістарычнаму часу лірычны герой Я. Купалы. Як і Купала, Я. Коласу 1922 г. выдаў зборнік вершаў «Водгулле», у якім апрача ранейшых дарэвалюцыйныхтвораў была нізка, напісаная ў 1921 г.: вершы «Водгулле», «Родныяма-люнкі», «У палёх Беларусі», «Звон шыбаў», «Цені-страхі», «Пок-ліч»,«Беларускаму люду». Ствараючы жывыя пластычныя карці-ны беларускай прыроды – гэтайвечнай неўміручай каштоўнасці нацыянальнага быцця, Колас дае мастацкі водгук натагачаснае гра-мадскае жыццё, якое бачыцца яму неўладкаваным і заганным. Паэтне спяшае падзяляць гартнаўскі імпэт і радасць, хаця нібыта рэва-люцыйнаястыхія мусіла «парваць ланцуг» нядолі:
Радасцьты пачуеш, Як ланцуг парвецца – Ды ты зноў гаруеш – Зноў звяно ўпляцецца
Ўшнур агідлы гора, Што канца не мае, I цяпер, як учора, Сэрца смутак знае.
Прадчуваннемнезразумелай метафізічнай трывогі напоўнены верш «Звон шыбаў» і «Цені-страхі».Паэт стварае вобраз нейкага «незнаёмага», хто ходзіць і стукае ў шыбы, кабпадаць знак, «што згубілі мы дарогу», а таксама «хтось нязнаны цені-страхівыклікае».
Яіду, гляджу і – дзіва, Ці раней таго не бачыў?
Усюдыстала нейк пужліва I трывожна – баязліва! Змену гэту я зазначыў.
Паэтвыкарыстоўвае элементы народна-казачнай паэтыкі, яго лірычны герой пытаецца ўсустрэчных – «чаплі», «трох ва-рон» і «старцаў» – адкуль бярэцца яго страх: «Ція сам страхі шукаю, сам іх вобразы ствараю, ці тым страхам усе спавіты?» Ніхтоз запытаных не ведае адказу, і Колас згушчае сугестыў– насць верша, узмацняетрывогу лірычнага героя, пакідаючы не-высветленай таямніцу крыніцы, адкульнараджаюцца «цені-стра-хі». Заключны верш зборніка «Беларускаму люду» можналічыць коласаўскім тагачасным паэтычным маніфестам, дзе ён даў сваё разуменнеБеларускага Шляху. Побач з матывам вызвалення ад сацыяльнага ўціску гучыць тамматыў геапалітычнай незалеж-насці Беларусі як ад Захаду, так і ад Усходу:
Роднывы сэрцу нашаму гмахі
Лесу,лугоў і палёў! Досыць ўшчувалі нас паны – ляхі,
Ведаемціск маскалёў…
Змоўкніты, сціхні, песня пакуты,
Заварушыся,наш край! Люд беларускі! Рві свае путы!
Новуюпесню спявай!
Такімнепасрэдным стварэннем «новай песні» на пачатку 20-х гадоў, як мы бачылі, зімпэтам займаліся Ц. Гартны, М. Чарот, М. Грамыка. Так, Ц. Гартныпастуліраваў тэзісы новай гіаэтыч-най праграмы не толькі ў вершах, але ўтэарэтычных выступлен-нях. Будучы адным з заснавальнікаў часопіса «Полымя», ёнга-нарыўся, што «часопіс першым выкінуў лозунг аб'яднання бела-рускіхкультурных сіл вакол марксісцкага светапогляду для са-вецкага будаўніцтваБеларускай рэспублікі рабочых і сялян». Нацыянальная незалежнасць як накірунакБеларускага Шляху, прадвызначаны гісторыяй і культурнай традыцыяй, не прымаўсяадэптам усясветнае Камуны, што было сцверджана яшчэ ў праг-рамным рэдакцыйнымартыкуле «Нашы заданні»: «Мы будзем адкрыта змагацца супроціў усіхнезалежнікаў, супроціў тых, дзе-ля каго пытанне нацыянальнага адраджэння ёсцьпытанне дзяр-жаўнага адасобку, супроціў таго, хто лічыць савецкую сістэмучасовым злом, якое трэба перажыць». У артыкуле катэгарычна сцвярджалася: «АльбоСавецкая Беларусь, альбо Беларусі, як дзяржаўнага цела, не будзе – гэтакі шляхгісторыі…» Прыт-рымліваючыся менавіта такога накірунку Беларускага Шляху, Ц. Гартныаптымістычна сцвярджаў: «1923 і 1924 гг. канчаткова замацавалі савецкуюідэю наогул ва ўсіх галінах беларускае пас-лярэвалюцыйнае культуры і прыватна ўбеларускай літаратуры. I старыя і маладыя пісьменнікі спыніліся на аднойплатформе і з аднакавай энергіяй прыняліся за працу. К гэтаму часу не астало-сяў беларускай літаратуры ніводнага пісьменніка, які б шукаў іншых шляхоў дабеларускае будучыні». Рэчышча паэзіі, пазна-чанай нават рысамі рэвалюцыйнагаканцэптуалізму, тым не менш было шырэйшым і далёка не такім аднапланавым, якгэта бачылася Гартнаму. Усякія адступленні ад пазначанага шляху ў літаратурыбудуць у далейшым падвяргацца бязлітаснай «прабо-рачнай» крытыцы, якая будзезмагацца з усялякімі «ўхіламі», «мяшчанствам» і ўрэшце – «нацдэмаўшчынай».Карані апошняй з'явы звязваюцца з закрэсленым на старонках першага нумара«Полымя» ідэалам незалежнай дзяржаўнай Беларусі, які выспяваў праз усё XIX ст.і ў нашаніўскі час, які быў базавай ідэяй бе-ларускага адраджэнскагафундаменталізму і які, бясспрэчна, шу-каў апоры ў новым неспрыяльным для сябечасе.
Упершай палове 20-х гадоў праўдзівасць пастулатаў Жылу-новіча пацвердзіў,мажліва, толькі творчы шлях Змітрака Бядулі, які эвалюцыяніраваў у бокрэвалюцыйнага канцэптуалізму, выдаўшы у 1924 г. выбраныя вершы «Буралом».Папярэдні ж зборнік «Пад род-ным небам» выданы, як і кнігі Я. Купалы«Спадчына», Я. Коласа «Водгулле», у 1922 г. Беларускімкааператыўна-выдавецкім тава-рыствам «Ддраджэнне», быў пазначаны рысамітрадыцыйнай адра-джэнскай паэзіі з уласцівымі Бядулю містычнымі біблейнымі,гіста-рычнымі матывамі. Аб гэтым сведчаць вершы «Беларусь», «Паход-ні».Беларусь у першым творы бачыцца паэту «летапісам з аповес-цяў вячыстых,акропленым слязамі дудароў», месцам, дзе хадзіў «Сам Госпад-Бог», тварыў Скарына,дзе наогул «усё жыве жыццём Дзядоў адвечных». Ствараючы маляўнічую карцінугісторыка-міфа-лагічнага быцця краіны з глыбокім адчуваннем старажытныхязыч-ніцкіх і хрысціянскіх традыцый, 3. Бядуля ў другой частцы верша закранаесучаснасць і дае сваё разуменне Беларускага Шляху:
Ёсцьшмат такіх, што да Цябе плячыма, Маць-Беларусь, адвернуты стаяць, На Усход,Заход халопскімі вачыма, Як вапрукі здзічэлыя, глядзяць.
Самастойнасць,незалежнасць Беларусі для Бядулі – неасп-рэчная жыццёвая каштоўнасць: «Сама,Сама наладзіш сваё ве-ча…», «Сама, Сама адзначыш свае межы, без дапамогняпроша-ных дзядзькоў», – сцвярджае паэт. Таксама і ў вершы «Паход-ні» ёнзгадвае слаўныя старонкі гісторыі і культуры Беларусі, на-зываючы іх«паходнямі» на яе адраджэнскім шляху, задаючы пры гэтым пытанне: ці будуць янысвяціць цяпер «у родным творчым коле»? Гэты неспакой паэта быў выкліканы моднымтады пралеткультаўскім тэзісам адмаўлення ад культурна-гістар-чынай спадчыны якад перажытку ранейшага, зруйнаванага рэ-валюцыяй часу. Алегарычную карцінугістарычнага шляху Бела-русі стварыў Бядуля ў паэме «Зачарованы край»,тэматычна прысвечанай Палессю. Паэт шырока выкарыстаў тут стылізацыі народныхпаданняў, апакрыфічныя элементы сюжэтна-кампазі-цыйнай будовы, вобразы народнайфантазіі і міфатворчасці: Злыбяды-Ліха, Дуды, Асілка, Цмока. Пазней прыёмыўвядзення ў паэтычны тэкст народных стылізаваных паданняў творча пе-раймае ібудзе развіваць далей У. Дубоўка ў паэмах «I пурпуровых ветразей узвівы» і«Штурмуйце будучыні аванпосты». У зборніку «Буралом» Бядулі адзначыўся пераходяго на авангард-ны стыль, які адпаведна выклікаў новую тэматыку і паэтыку.Вершы пазбаўляюцца лірычнай глыбіні і вобразнай маляўнічас-ці, з'яўляюццаілюстрацыямі да новых рэалій («Маладая гвар-дыя», «Крылатыя машыны»). Асаблівайангажаванай ілюстра-цыйнасцю пазначаны цыкл «Чырвоны каляндар», дзе паэтімк-нецца стварыць новыя «чырвоныя лісткі» ў піку ранейшаму ра-зуменнюзнамянальных дзён года, якія вызначаліся па царкоў-ным каляндары. Вядучае месцаў новым «чырвоным календары» Бядулі, бясспрэчна, займаў Кастрычнік, які«старому свету яму вырыў, у міг адзін стварыў стагоддзі». Паэма «Беларусь»,змешчаная ў гэтым жа зборніку, ужо нічым не нагадвала раней-шы «Зачарованыкрай». Застаўшыся верным выкарыстанню ў сваёй паэтыцы народных легендарных іказачных вобразаў, Бя-дуля ў паэме пра сучасную Беларусь – «бязбожніцу» і«будаўні-цу» міфапаэтызуе і адухаўляе Кастрычнік (Акцябр), які «прым-чаў», як«чаканы госць», як новы асілак-вызваліцель:
БыСвятагор славуты з казкі сівай, Ён родны край ператварыў у дзіў, Свабодны гімнзапеў на рабскай ніве, Ён прышлы час бы казку спарадзіў.
Апяванне«казкі прышлага часу» – шчаслівай будучыні, якую прынесла перамогаКастрычніцкай рэвалюцыі, супраць-пастаўленне гэтага светлага ўрачыстага абнаўленнямінуламу «зморчнаму», цяжкаму паднявольнаму жыццю нарадзіла ў бела-рускайпаэзіі таго часу шэраг устойлівых вобразных асацыяцый. Гэта быў адзін звызначальных матываў рэвалюцыйнага канцэп-туалізму, які, як лакмусавая паперка,вызначаў грамадска-палі-тычныя арыенціры аўтараў. Сярод паэтаў старэйшагапакалення гэты матыў у ранейшых адраджэнскіх вобразах-сімвалах Зімы і Вясныўвасабляў Янка Журба (верш «Вольная Беларусь»). Ён ба-чыць Беларусь у«святочным уборы», ёй «свеціць доля… зала-тая», да яе «прыйшла воля святая!»Гэтымі ж настроямі пра-сякнуты яго вершы «Васкрос край», «Годзе плакаць», «Гімнпра-цы», «Будаўніком новага жыцця», «Хто мы?» Вызваленне ад прыгнёту Журбасімвалізуе ў вершах «Раскуты Праметэй», «Ска-ла і сфінкс», дзе выкарыстоўвае вобразыантычнай грэчаскай і егіпетцкай культур, каб падкрэсліць незвычайнасць і новуюмі-фатворчасць самой рэвалюцыйнай падзеі.
Алегорыюпаэтычнага наватарства, якога вымагае новая эпо-ха, стварыў М. Грамыка ў«нібы-паэме» «Гвалт над формай». Яна была спачатку апублікавала ў першым нумарычасопіса «Полымя» (1922), а потым пад называй «Пералом» увайшла ў зборнік яговершаў «Плынь» (1927). Публікацыі ў «Полымі» па-пярэднічаў канцэптуальныартыкул М. Грамыкі, дзе ён абгрун-тоўваў прынцыпы новага мастацтва. «Не досыцьсказаць: «гос-падзі, госпадзі, каб ужо ўвайсці ў царства нябеснае», сказана ўстарой кнізе. – Не досыць паставіць над вершам загаловак: «ка-валь»,«пралетары» і г. д., каб лірыка была праўдзіва пралетарс-кай, рэвалюцыйнай», – выкарыстоўваючыбіблейскую аналогію даводзіць «сакральны» сэнс адбіцця рэвалюцыйнай тэматыкі ўмастацкіх творах аўтар і працягвае далей: «Рэвалюцыя мае не толькі свой змест(змену палітычна-сацыянальных форм жыц-ця), але і свой тэмп ходу, свой рытм,пад які яна робіць свае руйнуючыя й разам з тым будуючыя крокі… Шуканне зместу,новага зместу, згодна новым формам жыцця, і шуканне новай формы, адпавядаючайрэвалюцыйнаму тэмпу, – вось заданне новай паэзіі, новай лірыкі. Павіннаадчувацца, што сам пясняр перажыў, або перажывае ў душы рэвалюцыйны рух».Прыклад «новага зместу» і «новай формы» рэвалюцыйнай паэзіі М. Гра-мыка немарудзіць даць сам, не прэтэндуючы на стварэнне шэ-дэўра (называе сам свой твор«слабым прыкладам»), а жадаючы абудзіць новы творчы імпэт у тых, хто пачынаўсвой шлях у лі-таратуру. Як і часта ў сваёй творчасці, М. Грамыкаадштурхоў-ваецца ад біблейскай сімволікі, ад яе запаветнага сэнсу, кабпад-крэсліць вышэйшы сэнс стварэння «новага запаветнага» слова. Так, калі неакцэнтаваць увагу на яго эпатажных сцверджаннях ты-пу «над «купалаў» усіх яКупала», «з усіх каласкоў-васількоў, ад дзя-доў, што ідуць, ад вякоў, я Колас»,«сячы ўсе формы і крычы!», «без формы-вопраткі ў свет!», «усе сцягі – пад ногі,мы – богі, убогія богі!», то ў цэлым пазіцыя паэта арыентуе на пошукмагчымасцей мастацкага слова, у якім адбіваецца новы свет:
Спачаткубыло слова. I слова – да бога, I бог – тос слова.
Восьумова,
Святаяумова! Разумейце, языцы, Браточкі, сястрыцы! Шукайце, шукайце вы Слова, Уссновага моцнага Слова!
М. Грамыкападкрэслівае гэтай аналогіяй такую ж святасць слова рэвалюцыйнага, як і Словабіблейскага, паўтараючы, можа быць, мімаволі расійскага паэта Васілія Князева,які у сваім зборніку «Красное евангелне» (1918) імкнуўся прыстасавацьрэ-лігійную сімволіку ахвярнай крыві (эўхарыстыі) да ўвасаблення ідэі святасцірэвалюцыі. I для іншых твораў М. Грамыкі былі ўласцівы біблейскаяасацыятыўнасць, касмізм, планетарная ад-цягненасць вобразаў, што яскраваадбілася ў іншай яго паэме «Крылан», дзе за нагрувашчанай сюжэтна-кампазіцыйнайбудо-вай выразна гучыць матыў «зямнога і нябеснага». У ідэйным кантэксце 20-хгадоў гэты матыў прачытваецца як палеміка ма-тэрыялізму (зямнога) з ідэалізмам(нябёснага). Тая абсалютная свабода, якая ёсць у нябёсах і да якой імкнеццанашчадак ан-тычнага Ікара Ізяслаў – «гэны новы чарнец, воблак-хмар піліг-рым», –недасяжная і карае тых, хто імкнецца да яе. Ізяслаў, як і Ікар, гіне, каліпамкнуўся вышэй да Сонца. На зямлі ж застаўся яго сябра Антоні, прыхільнік ізнаўца «зямных спраў». Досыць рых-лая і расцягнутая па сваёйсюжэтна-кампазіцыйнай будове паэма, можа быць, не зусім удала адлюстравалаафіцыйны накірунак тага-часнай філасофскай думкі, звязаны з прыярытэтамматэрыяльнага, фізічнага над ідэальным, духоўным. Рысы гэтай палемікі знойдуцьсвой адбітак і ў названых ужо паэмах У. Дубоўкі, але ідэальнае ў іх мае большвідавочную аўтарскую падтрымку.
Імкненнемда новага стылю была пазначана таксама паэзія аўтараў старэйшага пакалення,былых капыльскіх паплечнікаў Ц. Гартнага Алеся Гурло і Міколы Хведаровіча,у творах якіх су-гучна часу адбіваліся «навальніцы жыцця і змагання», настроі«радасці неабсяжнай» ад «адважнай хады» «ў нагу з эпохай». Ма-тывы іх лірыкі невылучаліся асаблівай разнастайнаспю, былі сугучныя новаму «пралетарскаму»стылю. Яркае і таленавітае слова ў новых паэтычных формах з раскрыццём творчыхіндыві-дуальнасцей выпала на долю сказаць у 20-я гады плеядзе мала-дых паэтаў,чые творчыя індывідуальнасці раскрыліся ў пачатку і сярэдзіне дзесяцігоддзя. Іхмастакоўскае станаўленне адбывалася ўжо ў паслярэвалюцыйную эпоху, і новаярэчаіснасць, асвечаная ідэалам рэвалюцыі, з якім ядналася ў маніфестах Ц. Гартнагаідэя новага Беларускага Шляху, бясспрэчна, не магла не пры-вабліваць іх. Яны зэнтузіязмам адгукнуліся на покліч ствараць высокамастацкую літаратуру,адпаведную гэтаму Новаму Шляху. Плёнам іх арганізацыйнай дзейнасці сталаўтварэнне ў 1923 г. маштабнага літаратурна-творчага аб'яднання «Маладняк».
Сяродіх апрача М. Чарота вылучаліся А. Александровіч, А. Вольны, У.Дубоўка, А. Дудар, К. Крапіва, Я. Пушча, В. Ма-ракоў, Т. Кляшторны,П. Глебка, П. Трус, С. Дарожны і іншыя
маладыяпесняры «новай будучыні» і новых настрояў. Апошнія ж мелі у кожнага сваюафарбоўку і свае адметныя «ўхілы». Агульнае, што кідаецца ў вочы, – гэта культмаладосці, якой належыць будучыня, захапленне жыццём, у якім з'явіласяперс-пектыва ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Хвалюючая месіянская ідэя сусветнайкамуны як новая грамадская спакуса надавала лі-рычнаму герою ўзнёслайсамапавагі і схільнасць да рэзанёрства, асабліва адчувальнага ў сітуацыяхбарацьбы з «мяшчанскім» бы-там і «багемным» каханнем.
Маладоепакаленне творцаў, якое «зарунела на беларускіх за-гонах, узораных плугамКастрычніцкай рэвалюцыі» 29, адчувала сябе гаспадаром становішча ў літаратуры,ужо самой сваёй мала-досцю і паяднаннем нацыянальнай ідэі зрэвалюцыйна-прале-тарскай прыўлашчыўшы сабе абсалютнае права на «новы зместмастацкай творчасці». 3 гэтых пазіцый напачатку маладнякоў-цамі чыстадэкларатыўна адкідалася старая «нашаніўская» спад-чына – як «зношаны лапаць,які можа забрудзіць чыстую на~ гу», «архіўнай тленню» лічыліся «ўсе «жалейкі»,«песні жаль-бы» ў параўнанні з «веснавейным спевам» «званоў працы» Гур-лы».Сутнасць літаратурнай палемікі пакаленняў, якая адпавя-дала ідэалагічнайперамене ў разуменні Беларускага Шляху, ак-рэсліу маладнякоўскі крытык АдамБабарэка, вызначыўшы два асноўныя кірункі «адраджанізму» і «маладнякізму».Гэтыя тэрмі-налагічныя наватворы не прыжыліся ў крытыцы і эстэтыцы 20-х гадоў,але яны адлюстроўвалі наяўнасць у тагачасным літара-турным працэсе дзвюхвызначальных ідэйна-стылёвых пара-дыгмаў, адна з якіх прадстаўляла традыцыю, адругая – аван-гард.
Авангарднайбыла, бясспрэчна, паэзія Андрэя Александрові-ча, аднаго з тагачасных лідэраў«Маладняка». Яго зборнікі «Кам-самольская нота» (1924, разам з А. Вольным),«Па беларускім бруку» (1925), «Прозалаць» (1926), «Угрунь» (1927)адлюстроўва-лі імкненне даць адпаведныя новаму паэтычнаму канону вобра-зырэчаіснасці, або новага Беларускага Шляху. Найперш гэты шлях звязваўся з індустрыяльнымгорадам, і Александровіч, які вырас на Старажоўскім прадмесці ў Мінску, ахвотнаі ўлюбёна стварае вобразы новага працоўнага горада, дзе на заводах нара-джаеццаяскравая і пераможная будучыня (вершы «Менскі рытм», «Песні вёскі й фабрычныхстанкоў», «Новы Менск», «Вуліца», «На заводзе»). Лірычны настрой першагазборніка вер-шаў «Камсамольская нота» вызначаўся ў асноўным матывам ра-даснагаабнаўлення жыцця, звязанага з маладосцю, з камса-мольскімі новаўвядзеннямі:
Валасынашы вецер кудлачыў; Гэтым песціў ён радасна нас… Растаптала ў жыцці цішжабрачую Камсамольская наша вясна.
Матывызмагання працоўных Заходняй Беларусі за вызва-ленне адлюстраваныАлександровічам у паэме «Паўстанцы», у аснове якой ляжыць класавы канфлікт, атаксама ў вершы «Фаб-рыка смерці», дзе ён супрацьпастаўляе краіне «Сярпа іМолата» «Краіну смерці…Краіну цёмных крат».
Вызначальнымдля паэтыкі рэвалюцыйнага канцэптуалізму быў, як ужо адзначалася,супастаўляльны матыў мінулага і су-часнага. Усё былое – гэта «чарнацвет»:
Гнулі,ой гнулі Народную сілу Няволяй паганай да жвіру-зямлі.
Цяпержа – «шчасцем агністым, вясняна-бурлістым, думкі нясуцца віхрыста угрунь» і«радасцю светлай, як сэрца паэта, цвіце залаціста мая Беларусь!»
Адметнуюавангардную распрацоўку атрымала ў 20-я гады і тэма кахання. Лірычны геройновага часу, для якога характэрны ўзнёслыя грамадскія парыванні, частаперажывае расчараванне ў каханні, якое атаясамліваецца з «мяшчанскіміпяшчотамі», «пя-рыннымі ўцехамі», «багемнасцю» і ўвогуле ўспрымаецца якза-ганная сіла, што «зводзіць» думкі і пачуцці, расслабляе героя ў яго «вялікімпаходзе ў будучыню». Так, у вершы Александро-віча «ІІІалясценне нязнаныхпяшчот» лірычны герой асуджае сябе «за слабасці» – за тое, што «цемназорыя вочыдзяўчы-ны» і яму «завязалі жыццё».
Неадназначнуюрэакцыю ў літаратурнай палеміцы 20-х гадоў выклікала паэма Александровіча «Ценіна сонцы» (1927), у саты-рычна-шаржыраваных вобразах якой сучаснікі пазнавалівядо-мых дзяржаўных і культурных дзеячаў. Выкрывальны пафас паэ-мы ўспрымаўсямногімі як ачышчэнне «сонца рэвалюцыі» над Беларуссю ад«нацыянальна-адраджэнскіх плям», таму твор быў адмоўна ацэнены ва «ўзвышаўскім»асяроддзі. Я. Пушча нават адгукнуўся на яго паэмай «Цень Консула», у якойвыносіў свой паэтычны прысуд тагачаснай таталітарнай сістэме партыйнагакіраўніцтва (анаграма ЦК прачытваецца ў назве), што душыла ўсе парасткі жывоганацыянальнага жыцця. Консул у Пушчы – гэта жахлівы страшны ўладар, які бязмежнацаруе над усімі, вы-носіць свае прысуды. Ён кіруе будаўніцтвам новагаграмадства, але галоўны гмах, які ўзводзіцца па ўсіх канонах сучаснайархі-тэктуры, – гэта турма. Велічны і сімвалічны ў паэме вобраз Ма-ці Батуры – вязнятурмы, якога «тройка» прысудзіла да расстрэ-лу. Асацыятыўнасць гэтага вобразаўбірае ў сябе і маці-айчыну, якая нібы вечная хрысціянская Маці смуткуе надахвярным лё-сам свайго Сына, аддадзенага на расправу за любоў да яе, як Хрыстосбыў асуджаны за любоў да грэшнага чалавецтва. Хаця дзеянне паэмы было аднесенаПушчай да 1918 г., твор прачыт-ваўся ў тагачасным кантэксце як пратэстпаэта супраць узмац-нення карніцкага апарату таталітарнай пралетарскайдзяржавы, які абвясціў наступ на ўсё, што не стасавалася з ідэалогіяйпра-летарскай дыктатуры. А гэта было менавіта святло даўняй ідэі на-цыянальнагаадраджэння, якую гвалтоўна з гэтай дыктатурай зару-чылі, пра што празрыстасказаў у сваёй паэме «Безназоўнае» Я. Ку-пала. Так у другой паловедзесяцігоддзя паэтамі пачаў ставіцца пад сумненне ідэал новага БеларускагаШляху, з энтузіязмам накрэслены калісьці Гартным. Ён успрымаўся як тупік,выйсце з якога прадбачылася трагічнае і ахвярнае:
Азяблаецела ў трагічным уздыме, зямлі нагату акрывае лістота. Хто з крыжа краінураспятую здыме? Ўзываю, малюся у грэшнай істоце…
Раскаяннемсэрца ніяк не расчулю; ад болю не рвецца, – сціскаецца ў камень. Услаўлю народсвой я песняю чулай, хоць целам павісну на вострым паркане.
Такпісаў Я. Пушча ў цыкле «Асеннія песні», ствараючы воб-раз не шчаслівайабноўленай Беларусі, як таго вымагаў канон пралеткультаўскай эстэтыкі, аБеларусі – «найміцы астатняй», якая «ў апранасе рванай днём і ноччу хмарнай». Упалемічным цыкле «Лісты да сабакі», які таксама ў канцы 20-х гадоў выклі-каўкрытычны шквал, паэт робіць празрыстыя намёкі на тое, што родная краіна трапілава ўладанне чужых людзей («чужыя людзі ходзяць каля склепу»), выказвае адважнаепамкненне «з чала краіне вырваць ўсё ж… церні» і абараняе права песняра насмутак у піку той кананічнай пралетарскай радасці, якую ён па-вінен быў на ўселады апяваць: «Калі паэт галоў на грудзі зве-сіць, няўжо краіне ён тады несын?» Так узмужнеў у канцы дваццатых паэтычны талент Язэпа Пушчы, якога ранейкрыты-кавалі за «імажынісцкія вобразныя «завіхрэнні», за тое, што ёнзахапляецца празмернай вобразатворчасцю замест таго, каб сла-віць рэвалюцыю іновае жыццё. У яго ж рэаліі новага жыцця паўставалі ў вобразах «рыкаючайраніцы», сонца, якое «на сіні выган выганяе… пасвіць дзень», ветра, які «падгаем песняю поўдзень аўсяніць». Так ён «трыбуніў» у песнях «пра вёску»,вы-находзячы пры гэтым сапраўды незвычайныя, пазначаныя твор-чай вучобай уімажыністаў вобразы для перадачы знаёмых і бліз-кіх сэрцу рэалій традыцыйнайбеларускай вёскі. Апяванне вёскі было арганічна ўласціва ранняму Пушчу, бо ёнпаходзіў адтуль і не бачыў патрэбы аддаваць свой талент штучнаму апяванню на-візныіндустрыяльных рытмаў:
Я сындубровы круглалістай, Я сын сялянскіх ураджаяў. О, як да сэрца гэта блізка! – Янохмель – песню абуджае.
Скажы,«рахманая» о вёска, Чаму люблю твой твар я загарэлы? Чаму напеў я свойрасплёскаў па сонца-жытняй акварэлі?
Разумеючы,што трэба ўвесці адзнакі новага жыцця ў паэты-зацыю «рахманай» вёскі, Пушча ўсваёй «імпрэсіяністычнай» ма-неры згадвае аб камуне, якой «аўсы… б'юцьпаклоны», і абмя-жоўвае сваю «рэвалюцыйную» прыхільнасць гэтым вобразам.
УладзімірДуброўка, схаваўшыся пад псеўданімам Ул. Гайду-ковіч, адразу адгукнуўся напершы зборнік свайго сябра па пяру, ухваліўшы яго за самабытную арыгінальнасцьрытмікі: «Рытмы Я. Пушчы звязаны між сябе імпэтнасцю, імклівасцю, апраўданызместам. Чуем у іх прастор беларускіх палёў, і працяжнасць на-родных мелодый,і, урэшце… пульс нашых дзён».
Длясамаго Дубоўкі «пульс сучаснасці» ў 20-я гады ніколі не быў звязаны з апяваннемрэвалюцыйнай «завірухі» і перабудовы грамадства. У цэнтры яго ўвагі былаБеларусь, яе ахвярны гіста-рычны лёс і годная будучыня. Нават калі паэт звязаўгэтую буду-чыню з «камунай свету», як у вершы «О, Беларусь, мая шыпшы-на», усёроўна ён лічыўся апазіцыйным афіцыйнаму літаратурна-му накірунку творцам.Непрыманне ім прапісных нормаў пра-леткультаўскага мастацтва падкрэсліваласяпаэтам як у вершах, так і ў грамадскіх паводзінах. Менавіта Дубоўка стаўлідэрам но-вага літаратурнага аб'яднання «Узвышша», утворанага ў 1926 г.пасля расколу «Маладняка», калі відавочным стала крызіснае становішча ўтворчасці, якая рабілася ўсё болын падобнаю на вершаваную палітасвету. Дзякуючы«Узвышшу» беларуская літа-ратура перажыла новы мастацкі ўзлёт у другой паловедзеся-цігоддзя. Канцэпцыя «аквітызму», высунутая ва ўзвышаўскім маніфесце, былафактычна рэабілітацыяй права на творчую свабоду мастака, якой яго пазбаўляланарматыўная пралет-культаўшчына.
Палітычнаяі літаратурная палеміка жывымі акордамі адбіва-лася ў вершах паэта. Сваюпазіцыю ён акрэсліваў дакладна і мужна, разумеючы пры гэтым трывожнуюнебяспечнасць абра-нага ім шляху:
Часінады з сокам рабіны Качаеш мяне ў чарнабыллі, На дзіды, на востры шыпшыннік Цісэрца, ці дух мой узбілі.
Калышуццаскаргі і моўкнуць, Разносяцца разам пялёсткі Не хоча Ўладзімер Дубоўка Спявацьпад зазубраны лёскат.
Яшчэў першым сваім зборніку «Строма» (1923) паэт праявіў сябе як прыхільнікнацыянальнага адраджэння, якому трэба ад-даць усе свае маладыя сілы. Ідэянацыянальнага адраджэння, якое прарочыла папярэдняя літаратурная традыцыянайперш го-ласам Янкі Купалы і якое вось-вось ужо нібыта павінна былоздзейсніцца на хвалі рэвалюцыйнага вызвалення ад царскай ты-раніі і сацыяльнагапрыгнёту, актыўна спавядалася ў шматлікім асяроддзі студэнтаў-беларусаў уМаскве, да якога быў далучаны і Дубоўка. Адзін з лідэраў гэтага студэнцтваГаўрыла Гарэцкі, ста-суючыся з новымі ўмовамі, высунуў канцэпцыю БеларускагаІн-тэгральнага Рэнесансу, або адначасовага выніковага адраджэння гаспадаркі ікультуры Беларусі, за якое з энтузіязмам возьмуцца атрымаўшыя адукацыю сыныБеларусі. Менавіта гэтую моладзь і такое разуменне адраджэння вітаў У. Дубоўка.
Маладоепакаленне, Прачынайся, час прыйшоў. Залатое Адраджэнне Кліча ўсіх пад роднысхоў.
КанцэпцыяБеларускага Шляху для Дубоўкі заўжды была звязана з ідэяй незалежнасці,нягледзячы на тое, што ён жыў у Маскве. Яго геапалітычны вектар не меў«усходняга» ці «заход-няга» накірунку. Свой ідэал адроджанай Беларусі ёнувасобіў у арыгінальным вобразе «трыклініюма», які не аднойчы сустра-каецца ўяго вершах. Так, ён, бясспрэчна, не мог не бачыць, што афіцыйны палітычны вектарскіраваны на Усход, і да яго менавіта прывязана кіруючымі коламі будаўніцтвановай Беларусі. Яго любоў да Беларусі такая вялікая, што ён гатовы прызнацьслушнасць гэта-га шляху, калі толькі Бацькаўшчыне і народу будзе ад гэтагадобра:
I непрашу я ад жыцця замнога, Хай Беларусь, мой занядбаны край, Напорным крокамйдзе сваёй дарогай. На ўсходзе ясныя агні гараць.
I ўсёж паэт пакідае за сабой права на ўласную думку аб шляху адраджэння Беларусі ілічыць патрэбным хаця б у песні яго выказаць: «У песнях пабудую свой трыклікі,на лозах ніцых кіну сум-жуду». Лацінскае слова тгісііпшт азначала ўстара-жытных рымлян стол з трыма ложамі для вазляжання. Бяседа-баляванне затакім сталом азначала ўдзел у ёй трох раўнапраў-ных патрыцыяў высакароднагапаходжання. Такім «патрыцыем» бачылася паэту Беларусь у яе геапалітычныхстасунках з Расіяй і Польшчай. Такім чынам, Дубоўка быў прыхільнікам іпаслядоў-ным прадаўжальнікам Купалавай канцэпцыі нацыянальнага ад-раджэння,адлюстраваўшы сваю пазіцыю ў шматлікіх вершах 20-х гадоў. Сваю канцэпцыюгістарычнага шляху Беларусі, абапёртую на адзначаным вышэй разуменнінацыянальнага адраджэння, Дубоўка дасць у паэме «Штурмуйце будучыні аванпосты»,дзе, скарыстаўшы алегарычныя вобразы, выказаў крытычныя адносі-ны да сістэмыпартыйнага кіраўніцтва. У паэме «I пурпуровых ветразей узвівы» ставіласяпраблема мастацтва і творчасці ў тага-часным грамадстве, якое патрабавалатолькі ўтылітарнага слу-жэння сваёй базавай ідэі пралетарскай дыктатуры.Дубоўка ўсім ідэйна-мастацкім зместам і сістэмай вобразаў абвяргаў гэтыстэ-рэатып, сцвярджаючы права творцы на высокія духоўныя пары-ванні, наасабістыя пачуцці, на смутак і летуценні. Гэта было мастацкае апраўданнесвабоды творчасці і непадлегласці афі-цыёзным дактрынам. Погляды Дубоўкі,бясспрэчна, выходзілі за межы «дазволенага» ідэалагічнымі апалагетаміпралетарскай дзяржавы, таму лёс паэта пасля 1930 г. – гэта высылка,канцла-гер, «вечнае пасяленне», пакуты і ахвяра за любоў да айчыны імастакоўскую сумленнасць.
Каліпаэтычная апазіцыя А. Дудара, У. Дубоўкі, Я. Пушчы ў другой паловедзесяцігоддзя была адкрытай і мэтанакіраванай, то ў іншых паэтаў адносіны датагачаснай рэчаіснасці раздзялілі-ся на дзве плыні. Адны «ў нагу з часам»стараліся ўзмацніць сваю рэвалюцыйную прававернасць, пагадніць яе з дарагімаб-ліччам айчыны і ўласнымі пачуццямі, што было досыць няпрос-та для такіхзначных паэтаў, як П. Трус, В. Маракоў, Т. Кляш-торны, але безасаблівага надрыву адчуваецца ў 3. Бандарынай, М. Багуна, П. Шукайлы.Прадстаўнікі другой плыні перажывалі эвалюцыю ад захопленага апявання«бунтарнай», новай, камса-мольскай рэчаіснасці да адлюстравання станурасчараванасці, загубленых надзей, унутранага дыскамфорту. У так званай«ба-гемнасці» абвінавачвалі В. Маракова, Т. Кляшторнага, У. Жылку,А. Дудара, Ю. Лявоннага, Я. Пушчу, якія нібыта адыходзілі адгра-мадскіх праблем, замыкаючыся ў сваім унутраным свеце: апявалі «вясёлыразгул», «валанцужнічанне», эратызм, «чарку», хісталіся «ўбок» ад разуменнявялікай гістарычнай місіі пралетарыяту.
Цікавайбыла ў гэтым плане эвалюцыя Анатоля Вольнага. Сааўтар А. Александровіча па«Камсамольскай ноце» А. Вольны ствараў гімн маладосці, апяваючы яе яксілу, здатную перавяр-нуць увесь свет разам з прыроднымі стыхіямі. Яго верш,што даў назву кнізе, – гэта зварот «камсамола» да «сонечных прасто-раў», які пасутнасці падкрэсліваў глабальнасць рэвалюцыйнай перабудовы, яе касмічны маштаб:
Нотанаша кажа: «Сонца, мы прымусім, Мы цябе прымусім печы нам паліць! Наша воля – крэмень,наша сіла – самі мы! У сто мільёнаў ухнем – пойдзеш нам служыць!
Ведай,сябар сонца, – узрастае сіла, Што агорне песняй сіні небазвод, Фабрыку збудуе зсонечных праменняў… Сіле той сягоння – васемнаццаць год!
Узборніку А. Вольнага «Чорнакудрая радасць» (1925) асноў-нае месца займалапаэма «Кастусь Каліноўскі», патрыятычны пафас якой быў звязаны зсацыяльна-вызваленчым матывам. У мінулым аўтар бачыць дзве розныя Беларусі:
Яведаю Беларусь, што паўстанцкаю куляю Свішча:
«Вольнайхачу быць!» і другую Беларусь – бабулю, – Беларусь – край лучын і журбы…
Каліноўскіў яго – годны змагар за «мужыцкую волю, вобраз жа самой Беларусі ўбірае ў сябедзве іпастасі – мучаніцы і ба-рацьбіткі:
Беларусьмаўчыць і церпіць, – Песняй плёскае ціха журбу, А паўстане – а самай смерціБеларусь не сагнуць у дугу…
Такна грунце мінулых падзей, але досыць далёка ад мастац-кага гістарызму Вольнывыказваў сваё захапленне разняволенай нарэшце краінай.
Узборніку «Табе» (1927) гучаць матывы «багемнасці», смут-ку, расчаравання.Выказаны яны пераважна ў лірычнай настраёній паэме «Сінія кветкі», звернутай дакаханай. «Хачу споведзь я любай прынесці», – заяўляе паэт, і паэма сапраўдыгучыць як споведзь, што паглыбляе ў ёй плынь асабістага перажывання і ныносіцьна лаверхню прыватнае жыццё лірычнага героя. Ус-косна гэта было эстэтычнымсцверджаннем права «выліваць ду-шу» ў мастацкім творы, палемічным у дачыненніда абавязку ад-люстроўваць грамадскія падзеі і гістарычныя пераломы. Каханаявыступае ў паэме рэзанёрам дабрачыннасці, яна хоча, каб яе аб-раннік «быўчалавекам», перастаў «згараць у піўнушках» і «весці барацьбу з ветракамі».Такім чынам, дзівацтва, «донкіхоцтва» лі-рычнага героя, якога гоніць няведамакуды «сэрца ўскіпеўшая кроў», ёсць рэфлексія, характэрная для спектратагачасных паэ-тычных матываў. Рэфлексія звязана са стратай ідэалу, і ў многімгэта была, відавочна, яшчэ не зусім ўсвядомленая рэакцыя на тагачаснуюграмадскую сітуацыю. Важнай у паэме А. Вольнага з'яўляецца семантыка«сіні». Матыў «сіні» як ідэал, які стаўся страчаным, разліты ў шматлікіхскразных асацыяцыях твора: сінь вачэй, чысціня якіх «прадалася»; сінь, якой«адпачыць трэ-ба ад мар»; сінь, якую «вятры параскідаюць у клоччы»; сінь, якую«мы таму бачым, што ёсць і туманы». Урэшце ж сінь – як недасяжная перспектыва:«Сінь нябесная, сінь далёкая!.. – Ні дастаць яе, ні сарваць». Апраўданымз'яўляецца спавядальны тон паэмы: толькі каханай можна прызнацца ў хістанняхдушы і страце «сініх ідэалаў», задаць ёй рытарычнае пытанне: «Адкажы, які шляхбудзе светлым?.»
Падобныяж настроі, рэфлексію лірычнага героя адлюстра-ваў Тодар Кляшторны ў нашумеўшайтады паэме «Калі асядае муць». Так у другой палове 20-х гадоў нараджалася новаятопіка мастацкіх супастаўленняў: побач з апазіцыямі «старога» і «нова-га»,мінулай «дрыгвы», «чорных дзён» і цяперашняй «веснавей-най раніцы» з'явілася супрацьпастаўленне«светлай сіні» ідэалу і «асядаючай муці» расчаравання ў рэчаіснасці.
Завязкайпаэмы Т. Кляшторнага стала сустрэча двух сяброў пасля сямігадовагарасстання. Такім чынам, у паэме канкрэтна пазначаліся каардынаты часу, і янывідавочна супрацьпастаўляліся.
Кожныгрэўся ля дальняга вогнішча Недасягнутых сёння надзсй…
Сюжэтна-кампазіцыйнаябудова паэмы характарызуецца пэў-пай размытасцю, што было ў цэлым уласцівапаэмам 20-х гадоў: у іх адбываецца не столькі дынаміка дзеяння, колькі дынаміканастрояў, праз якія і выяўляліся адносіны аўтара да рэчаіснасці. Крытыкаадмоўна сустрэла паэму «Калі асядае муць» і ў цэлым усю творчасць Кляшторнага20-х гадоў. У ёй бачылі «эстэтнічан-не» і «меланхалічныя» настроі, песімізм і«беспадстаўны сум»: «Спадчынай багемшчыны… гучаць усе гэтыя «ружовыя шклян-кі»,«наліўкі ледзяныя», «п'янае юнацкае віно», «першы хмель разбураных надзей» (А. Гародня).С. Куніцкі наступным чынам уяўляў сумарны вобраз лірычнага героя Т. Кляшторнага:«Усе настроі… камбінуюць адзін вобраз, вобраз чалавека, які падчас губляе ўсякісэнс жыцця, губляе ўсякую зацікаўленасць жыць, не знаходзіць у жыцці ніводнагамесца, за што б можна было ўхапіцца, чым бы можна было зацікавіцца». Такі«блукаючы вобраз, які не знаходзіць месца ў нашай рэчаіснасці», бачылі крытыкіі ў паэме «Калі асядае муць», названай «упадніцкім, пе-сімістычным, шкоднымтворам», «бездапаможным крыкам паэта аб сваім бяссіллі падняцца з таго днасацыяльнай багемы, да якога ён апусціўся». 3 пункту гледжання пралетарскагаэстэ-тычнага канона з яго абавязковым бадзёрым апяваннем грамадска-га жыццягэта былі, так сказаць, «абгрунтаваныя прэтэнзіі». Сап-раўды, у паэме адбіўсястан грамадскага псіхалагічнага дыскамфор-ту, душэўнага смутку і расчараванняў («Наразбітай жыццёвай эст-радзе зараз нечым надзеі сагрэць»), што перажывалатворчая на-цыянальная інтэлігенцыя, якая ўсё больш моцна адчувала нарас-таючыпрэсінг таталітарызму («Ходзім мы пад месяцам высокім, а яшчэ пад Д.П.У.»).Безумоўна, такое адлюстраванне рэчаіснасці было не у «духу часу», калі з трыбуні з газетных старонак нязменна гаварылася пра поспехі сацыялістычнагабудаўніцтва і класавую пільнасць.
Вершыпаэтычных зборнікаў Т. Кляшторнага «Кляновыя завеі» (1927), «Светацені»(1928), «Ветразі» (1929) неслі адбітак той жа стылёвай «багемнасці», якуюпаводле тагачасных расхожых крытычных клішэ вызначалі «вузка-індывідуалістычныяперажыванні» і «прыхільнасць да мяшчанскіх вобразаў» тыпу «ледзяных гітар»,«ружовых келіхаў», «вішнёвых хмар». Аднак «ледзяныя гітары» Кляшторнага (як і ўцэлым «ледзяная» імпрэсіяністычная вобразнасць зборніка «Кляновыя завеі») былімастакоўскім сцверджаннем права на асабістыя перажыванні ў паэзіі, на бачанне«вывіхаў людзей», якія ў сваім роздуме аб жыцці не задавалыіяюцца наборамідэалагічных штампаў. Палеміка паміж рознымі спосабамі мастацкага адлюстраванняадбіта Кляшторным і ў адным з дыялогаў герояў паэмы «Калі асядае муць». Назакіды сябра ў недаацэнцы сён-няшняга дня («Ты толькі бачыш у сягонні шляхіадкінутых людзей, што абрываюцца ў бяздонні») яго суразмоўца Андрэй адказвае:
Ягэта чуу, я гэта чую. Я ж не паэт, я ж не паэт, 3 пераданіцы не малюю Жывыміфарбамі партрэт.
Я нехачу ў рэальным свеце Сябе ашукаваць і сніць… А вы, «сучасныя паэты», Бярэцесоль з перадавіц!
Разважанніаб сучасным у літаратуры, аб «стылі эпохі» працяг-ваў Кляшторны і ў вершы «Ціварта сёння быць паэтам?», дзе шукаў адказ на краевугольнае пытанне эстэтыкі 20-хгадоў: ці патрэбна лірыка (гэта значыць перапады настрояў і самы роз-ны спектрпачуццяў, рэфлексіі) у час вялікага будаўніцтва і якою яна павінна быць?Прымушаючы сябе нарэшце адгук-нуцца на запатрабаванні часу, паэт сцвярджаў свойадыход ад амплуа «ледзянога гітарыста», але пры гэтым свядома, як бы прымаючыўмовы гульні, даводзіў сітуацыю да парадыйнага гучання:
А песнітрэба нам другія,
Аднас інакшых песень просяць…
Маегітары ледзяныя
Вартуебусел на балоце.
Да іхя болей не вярнуся, –
Неможа сын сваёй эпохі
Паднебам вольнай Беларусі
Ісціу далі сцежкай вохкай,
Каліад кожнага упарта
Эпохасёння патрабуе:
Не пакідацьграмадскай варты,
Непакідаць сваёй трыбуны.
Вершўключаўся ў літаратурна-эстэтычную палеміку свай-го часу, быў своеасаблівым«адказам крытыкам», што рэгла-ментавалі мастацкія густы і таго ж Кляшторнагапапракалі за «багемныя» рэцыдывы «нацыянал-адраджанізму», за «ідэалі-зацыюБеларусі» ў духу нацыяналістычных рыцараў» (так пас-ля працэсу 1930 г.называлі сасланых У. Дубоўку, Я. Пушчу). Бо сапраўды выліваў ён напачаткусваю самаадданую шчырую любоў да бацькаушчыны нязмушана і проста, не думаючыпра патрэбны «ідэалагічны ракурс», але прадчуваючы трагізм эпохі:
Хтонад шляхамі ў сонечнае ранне, дзе шапаціць бярозавы абрус, Аддаў душу за вечнаезмаганне, Распяў душу за маці-Беларусь?!
Такіяж прароцтвы аб сваім лёсе ў сувязі з лёсам айчыны ёсць і ў лірыцы В. Маракова– паэта, блізкага па стылю і свеаадчуванню да Кляшторнага:
Шчаслівыя, што тут жыву,
Й загэты край вясной вялікай
Быцьможа
Знімуцьгалаву,
Праколяцьцела гострай пікай.
В.Маракоў таксама імкнуўся асэнсаваць сутнасць сваёй эпо-хі і Беларускага Шляху ўмежах той стылёвай парадыгмы, якая лічылася наватарскай. Аднак пачуццё скразнойрадасці выказана ім у вершах хутчэй у сілу экспрэсіяністычнай схільнасцінатуры, чым у выніку рэвалюцыйнай прававернасці. Ключавое слова-вобраз першагазборніка «Пялёсткі» (1926) – гэта «прастор» і ўсе сэнсава звязаныя з ім назвы:«прыволле», «шыр». Семантыка «прастораў» вызначала галоўны настрой яго вершаў:захопле-насць неабсяжнасцю вялікіх памкненняў пяснярскай душы, што адчулараскутую волю. Але ў большасці вершаў не было адзнак, што такая радасцьвыклікана рэвалюцыйным абнаўленнем краі-ны: экспрэсіўныя хвалі паэтарэалізоўваліся ў асноўным у рэ-чышчы абтрактнага традыцыяналізму:
Аўвесь прастор такім напевам мападым Свае імкненні ў сэрца мнс закінуў I хочутаь!, як гэты месяц залаты, Стаяць і старажыць сваю краіну.
Паступовапад уплывам крытыкі ў лірыцы В. Маракова так-сама з'яўляліся рысырэвалюцыйнага канцэптуалізму: тэма «гуд-коў» і «кастрычніка», «маладняцкага»напору, супрацьпастаў-ляльны «захбднебеларускі» матыў («Песняй звонкай у вачахнеба снежнага», «Срэбна месяц у вокны смяецца», «О, выходзь малад-няцкая раць»,«Яшчэ адна»). У гэтым жа ракурсе распрацоўваецца паэтам і тэма кахання: лірычныгерой шукае ідэальнага высокага кахання, злучанага з грамадскім служэннем,далёкага ад бытавізму і абыватальшчыны: «Не мне шукаць мяшчанскай ціхайспальні, у ва-чох мяшчанскіх сініх васількоў» («Мне хочацца любіць, задумацца іверыць»). У цэлым жа вершам В. Маракова ў 20-я гады былі ўлас-цівыабстрактная экспрэсіўнасць і пошукі ідэальнай будучыні. 3 ад-наго боку, ёнвітаў індустрыяльныя змены ў краіне як фактар нова-га жыцця і новай радасці («Падновы гул тваіх турбін я песні радас-цю напоўцю»), а з другога боку, маляваўадцягнены ідэал:
Мыімкнемся туды,
Дзевясной
Расцвітаюцьвяршыні жаданняў.
Увершах «Ёсць лепшы свет», «Вецер гуляе да даху», «Во-сень», паэмах «Адноўленаязямля», «Нюрын» паэт усё ж імкнуў-ся ўвасобіць суладны з духам часу вобразрэчаіснасці, якая паўс-тала «ў агні вялікай барацьбы».
Падобнаяж эвалюцыя была характэрна для творчасці Паў-люка Труса, які даў сваёфалькларызаванае паэтычнае асэнса-ванне рэвалюцыйнай мадэлі Беларускага Шляху. П. Трус,як і Маракоў, і Кляшторны, не быў ідэальным апалагетам новай рэ-чаіснасці, уяго таксама заўважаліся тыповыя «ўхілы». Крытыка вызначыла іх як схільнасць да«эстэцка-імпрэсіяністычных зары-совак», як «абстрактны псіхалагізм», «атрутныструмень ясе-ніншчыны», як ідэалізацыю «дробнабуржуазнай» вёскі. Толькі ў паэме«Дзесяты падмурак» крытыка ўбачыла пераход П. Труса «на грунт пралетарскайідэалогіі» і імкненне «адлюстраваць рэ-чаіснасць у супярэчнасцях яегістарычнага развіцця». Апошняе азначала традыцыйнае ў пралеткультаўскайэстэтыцы супраць-пастаўленне змрочнага мінулага светламу сучаснаму, што івыка-рыстаў П. Трус. Не развітваючыся з фальклорнай паэтыкай, ён уводзіў упаэму рэаліі індустрыяльнага пейзажу і выказваў захап-ленне размахам перамен: Добрыдзень, аснежныя прасторы, добры дзень, сталіца хараства! Скора ў бляску вечара,ой скора Празвініць на вуліцах трамвай.
Iтады я стану пад гарою, Каб пазбыцца смутку і журбы. Буду слухаць песніАсінстрою, Захаплюся музыкай турбін.
Лірычнаі задушэўна П. Трус называў Беларусь «краем ле-генд, адвечныхпесень-казак», «краем паэм – бальзамам жывых крыніц», спалучаючы з гэтым маруаб будучым пралетарскім прагрэсе, калі Беларусь стане «краем фабрык дымных імашын». У такім жа фальклорным стылі ўслаўляў паэт і вялікі тагачасны міф абусясветнай камуне (паэма «Чырвоныя ружы»). У цэлым жа для паэтыкі П. Трусабыла характэрна коласаўская традыцыя прыродаапісальнасці, захапленняспрадвечным хараством бела-рускіх краявідаў, праз якія адкрывае свае глыбінілірычная душа паэта. Праз вобразы прыроды, праз адчуванне яе красы і сілы П. Трусвыходзіў на новую асацыятыўнасць, шырока выкарыс-тоўваючы сродкі фальклорнайпаэтыкі (паўторы, паралелізмы), ствараючы песенны, мілагучны, пазначанырытміка-інтанацый-най лёгкасцю верш. Характэрнымі для паэта былі формы санета,трыялета, ронда, а таксама міфапаэтычная вобразнасць, што звязваецца з відавочнымбагдановічаўскім ўплывам.
Таленавітапрацягваючы нацыянальныя традыцыі, Трус ства-рыў і ўзнёслую пазбаўленую«багемнасці», празрыстую па наст-роях лірыку кахання:
Скажымне, любая, скажы, Нашто таіць ў душы дакоры? Калі так ясна свецяць зоры, Не скардзьсяім, а мне скажы.
Чамувянкі ў тваёй душы Так рана ў цвецені завялі?! Куды нясуць іх жыцця хвалі,Скажы мне, любая, скажы!
Кабвыразіць канкрэтыку новай рэчаіснасці, П. Трус знай-шоў для сябе вельміпрыдатную форму «вясковых частушак», дзе змог увязаць фальклорную стыхію са«злобай дня»: «Я на полі камяністым несла ягадак прыпол. Я гуляю з камуністам,запішу-ся ў камсамол».
Пастаральнасцьі фальклорны лірызм былі характэрныя і для паэзіі Сяргея Дарожнага якому,праўда, бракавала трусаўскай гарманічнасці і які пры гэтым больш рупіўся абсугучнасці сваіх вершаў рытмам эпохі. Пазбаўленым пакуты ўсведамляўся ім но-выБеларускі Шлях: «Беларусь больш не стане крыжам, пры да-розе з хрыстомраспятым!» Ён бачыў Беларусь у дзіўным спа-лучэнні: «камсамольскай аравай» і«маладзіцай з сярпочкам». Аля-ванне васільковага россыпу «у палёх беларускіхнізін» як знак вышэйшага замілавання краявідамі айчыны звязвалася ў яго вер-шы«Васількі» з такім жа замілаваным і сентыментальным уяў-леннем пра хаду«рэвалюцыі мілай». Апрача фальклорнасці і лі-рызму Дарожнаму была ўласціва івідавочная імпрэсіяністыч-насць вобразаў, часам падкрэсленае эстэцтва іадчуванне тугі:
Пальцыбелыя па клавішам бягуць, Расплываюцца акорды дзесьці, Быццам нехта налажыўтугу На дасэнь маіх вясенніх песень…
Імпэтнаі дэкларатыўна сцвярджаў сваю адданасць рэвалю-цыйным пераўгварэнням МіхасьБагун:
Будуемхаромы
бліскучамудню –
адзінайсусветнай краіне,
інашую радасць
немогуць сагнуць
нібуры, ні встры, ні стыні!
Багунпаслядоўна ўвасобіў усе асноўныя прынцыпы рэвалю-цыйнага канцэптуалізму. Так,матыў супрацьпастаўлення ста-рога і новага шырока разгорнуты ім усюжэтна-ілюстрацый-най паэме «Над балотам», дзе ў якасці прыкладу дабратвор-ныхрэвалюцыйных перамен выводзіцца вёска з сімвалічнаю назваю «Гніль», якую«завірухі, пажары краіны… не кранулі саўсім». Але ўрэшце перамены адбыліся, івёска стала назы-вацца «Новая доля». Рэвалюцыйны эпатаж праявіў М. Багун утворы з прэтэнзіяй на чарговы пасля М. Грамыкі маніфест новай пралетарскайлітаратуры – «Крокі ў вякох: паэма без героя» (1930). Эпіграф красамоўнасведчыў пра пазіцыю аўта-ра: «Колісь рэвалюцыю МЫ зрабілі, цяпер рэвалюцыяробіць НАС!» Першае, што сцвердзіў паэт, – гэта катэгарычнае адмаўленне адлірычных настрояў, як і вымагалі таго ахоўнікі чысціні пралетарскай эстэтыкі іідэалогіі: «Я выкінуў з сэрца трывогі труп, пакрыты, як коўдрай, лірычнайкарою». Сты-лізуючы свой верш пад рытмы і «лесвіцу» Маякоўскага, М. Багунрашуча заяўляў аб сваім пакліканні быць сапраўдным пралетарс-кім паэтам.
Такірэвалюцыйны рыгарызм яшчэ ў большай ступені быў характэрны для Паўлюка Шукайлы –«слуцкага песняра», кіраў-ніка эпізадычна існаваўшай суполкі лефаўскага кшталту«Бела-руская літаратурна-мастацкая камуна» (1927), сябрамі якой у свой час быліЯнка Відук (Скрыган), Апанас Атава, Іда Чыр-вань, Юрка Лявонны і іншыя маладыяпаэты. Увекавечыць рэ-валюцыю Шукайла паспрабаваў у паэме «Акорды дзён», дзеўзбуйненымі шырокімі штрцхамі жадаў перадаць размах і веліч новага пераможнагашляху:
Краінаросквіту,
Незнанага нікім, – Краіна дзён,
Бурлючых
Ўжэрлі сэрца, Імчышся ты
Дынамікайгадзін, Арганізуючы
Сталецці!
«Рэвалюцыя,я слухаю твой загад!» – гэта быў адпраўны пункт у светапоглядзе П. Шукайлы,кіруючыся якім ён у той жа паэме мог у запальчывым экстазе перадаваць «музыку»барацьбы з ворагамі: «Клін ў тлінь; Рассячы!.. Секачыце, секачыце, сека-чы!.. Чуйце!Чуйце! Выкарчуйце ўсе карчы!.» Шукайла быў паслядоўным апалагетам рэвалюцыйныхідэалаў і будучай «каму-ны свету», што прыводзіла яго часта ў стыхію рыторыкі,паэты-зацыі ідэалагічных штампаў: «Увесь свет на свой лад перавер-нем, сусветнызробім Рэўком».
Змагаромза чысціню рэвалюцыйных ідэалаў адчуваў сябе П. Шукайла і ў літаратурнайкрытыцы, не прымаючы творчасць Маракова і Кляшторнага, Дудара, Жылкі, Вольнага,Бандарынай і ўсіх, паводле яго вызначэння, «дударыстых». Так, пра В. Мара-коваён пісаў, што таго «апанавалі ідэі «пунсаў для пунсаў», «сіні для сіні»,«гарэння для гарэння», іначай кажучы, вобраз для воб-раза, паэзія для паэзіі.Не прымаючы такім чынам імажынізм, Шукайла сцвярджаў: «Фальшывасцю дыхае тойтвор, у якім су-часнае кіпучае жыццё будзе апісана ў музычных і пяшчотныхтонах, характэрных мінуламу стагоддзю». Сам жа паэт імкнуў-ся быць«ультраавангардным» у апяванні рэвалюцыйнай дынамі-кі, развіваючы далейгартнаўскую эстэтыку «працы і змагання». Нават 3. Бандарыну называў упадніцкай«сентыментальнай паэ-тэсай», хаця тая і шчыра жадала «крылатаю арліцай надбалатамі роднымі лунаць, братоў у адну сям'ю камуны клікаць, душу за будучынюсветлую аддаць». Напэўна, «сентыментальным» зда-ваўся ў паэтэсы вобраз радзімы,злучаны са сціплай палявой кветкай люцікам, што выклікала непасрэдныя асацыяцыіз ду-боўкаўскім вобразам шыпшыны-Беларусі: I хочацца сказаць, што ў росквітБеларусі, У вянок цудоўны веры і надзей, Я падару аснежна белы люцік Красушуканняў юнасці сваей.
Лістыпажоўклыя і лозы далавах
Схілясжорсткі і суровы вецер,
Краінероднай заўжды красаваць,
Бопа-над шляхам Камуны сонца свеціць.
Вершбыў напісаны як відавочнае наследаванне У. Дубоўку, уплыў якога быў адчувальныў паэзіі канца 20-х гадоў. Многія паэты бралі эпіграфамі для сваіх твораў радкіз яго вершаў і па-эм. А малады ўзвышавец Пятро Глебка выкарыстаў любімыДубоўкаў вобраз шыпшыны ў якасці назвы свайго зборніка, як бы падкрэсліваючыпераемнасць літаратурнай традыцыі, рэпрэзен-таванай Дубоўкам.
«Шыпшына»П. Глебкі пачынаецца з верша «Беларусь», дзе паэтам па-свойму таксамаасэнсоўваецца Беларускі Шлях. Супастаўляючы мінулае з сучасным, ён вылучае час,калі краіна называлася «Заходнерускі край», і час новай «імклівай іэ? дасці» – часБеларусі. Як і многія паэты, яго паплечнікі, ён прадчувае ахвярнасць служэнняБеларускаму Шляху ў вершы «Я не кажу»:
Затыму сэрцы нейкая упартасць,
Адумы шэпчуць песнямі зарок:
мысамі пабудуем наша заўтра
накрыжаванні ўсіх дарог.
Аддамусё на гэта будаванне,
Атрэ', – дык пралію і кроў:
Кабувайсці у будучыну – зацвітанне,
трэ'сэрца ахвяраваць, – не крок.
АсэнсаваннеБеларускага Шляху вядзецца Глебкам і ў вер-шах-прысвячэннях Я. Коласу, М.Багдановічу, М. Лужаніну, дзе паэт закранае пытанні літаратурнай творчасці. Ёнуслаўляе Ко-ласа, якога незаслужана «абвінавацілі ў маркоце», уводзіць у тэксту якасці анаграмы назву яго зборніка «Водгулле» і праро-чыць паэту славу ў духуміцкевічаўскага «Аюдагу»:
…Хайпесня звоніць,
Водгуллемзвініць!
Запесню гэтую
Цябеуславяць усе народы,
звіюцьвянок
зкалоссяў і зарніц.
3паэтам-равеснікам М. Лужаніным у прысвечаным яму вер-шы Глебка абмяркоўваевысокае патрыятычнае гучанне тэмы кахання ў паэзіі, калі, безумоўна, гэта нефальш пачуццяў: «Праз вобраз любае, чарнявае дзяўчыны ты апяваеш нашуБела-русь». Вершы зборніка «Шыпшына» і сама кампаноўка яго, падбор эпіграфаў дакожнай з пяці частак паказваюць на ста-ласць паэтычнага голасу Глебкі, навысокі мастацкі густ і куль-туру яго творчасці, што было прадметам асаблівайувагі узвы-шаўскага кола паэтаў. Глебку быў уласцівы і выхад да філасофскагагучання абраных праблем. Так, у вершы «Не спазналі мяне» такое гучанне набывалатэма вяртання пасля «валацужнічання» туды, дзе ўсё «змяніла свой колер». Паэтімкнецца зразумець дынаміку і статыку жыцця, яго хуткаплыннасць і вечнасць:
Толькінеба празрыста-сіняе I з усмешкай ранейшых зор. Шмат загінула, шмат загіне, – Полей неба не зменяць узор.
Даўзвышаўскага згуртавання прымкнуў, вярнуўшыся ў 1926 г. на бацькаўшчыну,Уладзімір Жылка, чый паэтычны та-лент сфарміраваўся ў Заходняй Беларусі падуплывам ідэалаў на-цыянальнага адраджэння. У 1927 г. у Мінску выйшла кнігавер-шаў Жылкі «3 палёў Заходняй Беларусі», куды часткова былі ўк-лючаны вершыпапярэдніх кніг, а таксама новыя. Паводле кла-савых, пралетарскіх падыходаў дамастацтва, вершы У. Жылкі падвяргаліся жорсткай крытыцы, паэта абвінавачвалі ўмістыч-ных настроях і «мяшчанскай філасофіі», у ранейшым узруша-ным апяванні«бел-чырвона-белага сцяга» і ў тым, што да апя-вання «чырвонага штандару» паэтне дайшоў. Аднак і У. Жылка таксама імкнуўся асэнсаваць рэвалюцыю і яеролю ў развіцці Беларускага Шляху ў вершы «Песня дзесятых угодкаў»:
Спявайце,браты мае, нашае ўчора: У ім Рэвалюцыі полымя, у ім мы Спалілі азырклае, чорнаегора, I працы свабоднай прапелі мы гімны.
3містычнымі біблейскімі асацыяцыямі звязваў паэт залатую будучыню Беларусі нагэтым шляху да «Камуны працоўных», нягледзячы на цяжкія варункі, у якія трапілаадраджэнне краі-ны: «За труднымі днямі – канцовая мэта і бераг абецаны, роднынаш бераг». У. Жылка адчуваў свой час як «злом дзвюх эпох злавесны», уякім чалавеку наогул і паэту тым больш трэба не згубіць у сабе высокуючалавечую годнасць, здольнасць выс-таяць, не зламацца ў жыццёвай віхуры. Авіхура жорстка закра-нула У. Жылку: нягледзячы на абвастрэнне сухотаў, ёнбыў арыштаваны ў 1930 г. разам з іншымі літаратарамі «Узвышша» па гучнайсправе «Саюза вызвалення Беларусі» і адпраўлены ў ссылку, дзе неўзабаве памёр.Напярэдадні ад'езду ім быў напісаны «Верш развітання», прысвечаны Ф. Купцэвічу,«сэрцу, раз-дзёртаму болем па Бацькаўшчыне». Успрыняцце Беларускага Шляхупаэтам у гэтым вершы трагічнае, у ім гучыць расчараван-не і боль паняздзейсненым росквіце свайго краю, які адсоў-ваецца ў далёкую будучыню:
О,мой Край, – раздарожжы з крыжамі, I разоры разворвае жудзь!.. Люты боль працінаенажамі, Што мне песень тваіх не пачуць.
Думаўя, што не будзе выбоін, Не наважацца стрымваць хады, Што мінуўшчыны крыўдызагоім Буйнай хваляй вясновай вады. Але не… хмуры твар майго люду Кажа зноў абнядобрай сяўбе. I мяне, як злачынцу-прыблуду, Павядуць сумаваць без цябе…
Аленягледзячы на пакуты і страту пачуцця непасрэднага саўдзелу ў адраджэнніайчыны, якое, здавалася, адбываецца пра-ма на вачах, Жылка выказваў надзею, штоідэалы ўсё ж здзейс-няцца і Беларусь «праз забароны, гніль, суроцы, праз звадызла» паўстане «у цудоўнай сіле ўроды й моцы». Але гэта ўяўлялася ўжо як вельмідалёкая будучыня.

Спісвыкарыстаных крыніц
1. Уводзіны ў літаратуразнаўства.Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука. – 2-е выд., дапр. і дап. –Мн., 1991.
2. Гісторыя беларускайлітаратуры XX стагоддзя – Мн.: Бел. навука, 2002. – 928 с.
3. Основылитературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова. – М., 2000.
4. Хрестоматия по теориилитературы / Составитель Л.Н. Осьмакова. – М., 1982.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Kant And Disinterestedness Essay Research Paper
Реферат Общая характеристика и классификация недвижимости
Реферат Сравнительный анализ европейских парламентов. Парламенты в странах СНГ
Реферат Русско-германский легион
Реферат Творчість ГС Сковороди в порівнянні з Європейським бароко та її вплив на філософські погляди
Реферат Концепция трансакционных затрат
Реферат Роль железнодорожных войск в Великой Отечественной войне
Реферат Вильгельм I король Шотландии
Реферат Современные тенденции развития международного разделения труда и мировой торговли
Реферат Октябрьское вооружённое восстание в Петрограде 2
Реферат Power And The Declaration Ofindependence Essay Research
Реферат Формирование аграрного общества в эпоху Средневековья (V-XV вв. н.э.)
Реферат Дидактичні основи побудови підручників з природничо-математичних дисциплін для початкових шкіл України
Реферат Foreign Trade In 90s Essay Research Paper
Реферат Защитные сооружения гражданской обороны, требования, предъявляемые к ним