Реферат по предмету "История"


Характар і асаблівасці адносін паміж СССР і Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг.

Характар іасаблівасці адносін паміж СССР і Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг.

УВОДЗІНЫ
Уцяперашні час вывучэнне гісторыі міжнародных адносін і знешняй палітыкі СССРз'яўляецца адной з найбольш актуальных задач гістарычнай навукі. На працягумногіх гадоў гісторыя знешняй палітыкі СССР асвятлялася савецкімі гісторыкаміаднабакова. Ідэалогія, якая дамінавала ў Савецкім Саюзе, арыентаваладаследнікаў праблемы знешніх адносін СССР на ўсхваленне савецкай палітыкі ідыпламатыі. Гэтая акалічнасць прывяла да ўзнікнення шматлікіх белых плям угісторыі савецкай знешняй палітыкі. Адным з іх з'яўляецца комплекс праблем,звязаных з польска-савецкімі адносінамі ў міжваенны перыяд і ўплывам на іхгерманскага фактару.
Актуальнасцьвывучэння міжнародных адносін 20-30х гг. ХХ стагоддзя яшчэ больш узрастае ўсувязі з тымі палітычнымі зменамі, якія адбыліся на еўрапейскай арэне ў апошнічас. Падзенне камуністычнага рэжыму ў Польшчы прывяло да ўзнікнення ў польскайзнешняй палітыцы сітуацыі, шмат у чым падобнай на тую, што існавала паслязаканчэння першай сусветнай вайны. Звязана гэта ў першую чаргу з узнаўленнемдля Польшчы шматлікіх знешнепалітычных рэалій міжваеннага перыяду, што даемагчымасць для Польшчы правядзення знешняй палітыкі, падобнай на тую, якаяправодзілася ў 20-30х гг. ХХ стагоддзя.
Падобныямоманты можна прасачыць і ў знешняй палітыцы Расіі, як разгледжанага перыяду,так і на сучасным этапе. Пасля распаду СССР, Расія згубіла ўсходнееўрапейскіхсаюзнікаў, расійскія кіруючыя колы як і ў 20е-30е гг. прыкладаюцьвелізарныя сілы, каб зацвердзіць за Расіяй статус вялікай дзяржавы.
Храналагічныярамкі даследавання ахапляюць перыяд ад падпісання Рыжскай мірнай дамовы давынікаў візіту ў Маскву міністра замежных спраў Польшчы Бека.
Мэтададзенай курсавой работы: даследванне складаных і шмат у чым супярэчлівых пахарактару ўзаемаадносін паміж СССР і Польшчай, а таксама ступені ўплыву нагэтыя адносіны Нямеччыны. У адпаведнасці з пастаўленай мэтай былі вылучанынаступныя задачы:
— вызначыць характар і асаблівасці адносін паміж СССР і Польшчай ў перыяд з 1921па 1934гг.
— вывучыць уплыў Рыжскага міру на знешнепалітычныя адносіны СССР і Польшчы паміжсабой.
— вывучыць намаганні Польшчы з мэтаю стварыць блок дзяржаў вакол сябе.
— выявіць ступень ўплыву Германскай знешняй палітыкі на савецка-польскіяадносіны.
— выявіць фактары, якія паўплывалі на падпісанне дамовы аб ненападзе 1932г.
Метадалагічнуюаснову даследвання склалі прынцыпы дыялектыкі і метады гістарычнага пазнання:аб’ектыўнасць, гістарызм, сістэмнасць. Пры раскрыцці тэмы выкарыстоўвалісятакія спецыяльна-гістарычныя метады, як праблемна-храналагічныя,параўнальна-гістарычныя.

1. КРЫНІЦЫ І ГІСТАРЫЯГРАФІЯ
Вывучэннегісторыі польска-савецкіх адносін у савецкай гістарычнай навуцы пачынаецца ўжоў 20-я гады. Працы гэтага часу ў асноўнай сваёй масе мелі прапагандысцкіхарактар. Польшча адлюстроўвалася як ваенізаваная дзяржава, выносіўшаяагрэсіўныя планы ў адносінах да СССР і якая імкнулася да стварэння сістэмыантысавецкіх ваенных блокаў.
Паслязаканчэння Першай Сусветнай вайны вывучэнне гісторыі польска-савецкіх адносінпрацягнула сваё развіццё. Самымі значнымі працамі прысвечанымі праблеме адносіндвух дзяржаў з'явіліся працы П.Н. Альшанскага, якія поўныя абвінавачванняў убок Польшчы і цалкам ігнаруюць шматлікія факты невыканання савецкім бокам сваіхдамоўленых абавязкаў.
Пасляпершай сусветнай вайны і аж да другой паловы 80-х гадоў у савецкайгістарыяграфіі ярка выяўлена ўсхваленне знешняй палітыкі СССР і ўся віна занапружанасць у польска-савецкіх адносінах 20-х гадоў ускладаецца на кіруючыякругі Польшчы. У той жа час у гэтых працах утрымліваецца досыць шырокі фактычныматэрыял, які неабходна даследаваць для характарыстыкі савецкай палітыкі ўадносінах да Польшчы.
Здругой паловы 80-х гадоў у савецкай гістарычнай навуцы адбываюцца істотныязмены. Яны адгукнуліся і на гістарыяграфіі польска-савецкіх адносін. Даследчыкіадмовіліся ад шматлікіх ідэалагічных штампаў.
УПольшчы праблема польска-савецкіх адносін з'яўляецца адной з цэнтральных угістарычнай навуцы. У міжваенныя гады ў польскай гістарыяграфіі панаваў тэзісаб антыпольскай накіраванасці савецкай знешняй палітыкі.
Усталяваннепасля другой сусветнай вайны ў Польшчы камуністычнага рэжыму аказала велізарныўплыў на вывучэнне гісторыі польска-савецкіх адносін польскімі гісторыкамі.Крытычная адзнака савецкай знешняй палітыкі стала практычна немагчымай.
Зсярэдзіны 80-х гадоў у польскай гістарычнай навуцы адбываюцца змены, якіяаказалі істотны ўплыў на вывучэнне польска-савецкіх адносін. Цяпер даследнікіабгрунтавана выказвалі меркаванне аб наяўнасці не толькі ў Нямеччыне, але і ўСССР уплывовых палітычных сіл, якія не змірыліся з мяжой, усталяванай Рыжскайдамовай.
Вельмішырокая савецкая, а ў наступным суверэнная беларуская і руская гісторыяграфія,прысвечаная польска-савецкім адносінам у перыяд з 1921-1934 гг.:
Найбольшмаштабнай працай па гісторыі польска-савецкіх адносін з'яўляецца кніга "Очерки истории советско-польских отношений 1917-1977" [35], якая былавыдадзена пад рэдакцыяй Маісеенка Г.У. у 1979 годзе. У кнізе асвячаеццагісторыя польска-савецкіх адносін на працягу 60 гадоў дваццатага стагоддзя.
Укнізе беларускага гісторыка Снапкоўскага У.Е. «Гісторыя знешняй палітыкіБеларусі» [37] дастаткова падрабязна асвятляюцца ўмовы Рыжскага міру і яговынікі. Таксама Рыжскаму міру прысвечаная манаграфія Альшанскага П.Н. “Рижскийдоговор и развитие советско-польских отношений 1921 — 1924 гг” [34].
Манаграфіярасійскага гісторыка Мельцюхова М.І. " Советско-польские войны.Военно-политическое противостояние 1918-1939 гг" [31] асвячае заключэнне івыкананне Рыжскай дамовы 1921г. Падрабязна паказана савецка-польскаесаперніцтва ў перыяд 1930-х гадоў. Аўтар лічыць, што ў савецка-польскіхадносінах і Польшча, і СССР адстойвалі сваю ўласную праўду, якой надуманай янаб не здавалася нам цяпер.
РоляНямеччыны ў адносінах паміж СССР і Польшчай адлюстравана ў кнізе Гарлова С.А«Совершенно секретно: Альянс Москва — Берлин, 1920-1933» [26].
Вывучэннюпольска-савецкіх адносін у перыяд з 1922г. па 1926 гг. прысвечаны дысертацыя«Политика Рапалло и польско-советские отношения в 1922-1926 годах»[30] і артыкул «Савецка-польскія перамовы аб заключэнні дагавора абненападзе ў 1924-1926 гг » [33] які былў апублікаваны ў ВеснікуБелдзяржуніверсітэта, беларускага гісторыка Мязгі М.М. У сваіх працах ёнразглядае польска-савецкія адносіны перыяду Рапала і ўплыў на гэтыя адносіныНямеччыны.
Міждзяржаўныяадносіны Савецкага Саюза і Веймарскай рэспублікі ў рапальскі перыяд, разглядаеў сваёй працы “Рапалльская политика. Советско-германские дипломатическиеотношения в 1922-1932 годах” [24], Ахтамзян А.А. Аўтар асвятляе рапальскуюпалітыку на аснове навейшых савецкіх і замежных публікацый, а таксама вывучаныху Палітычным архіве (ФРГ, Бон) германскіх дыпламатычных дакументаў.
ЛазькоР.Р. у сваёй працы «Перад патопам (Еўрапейская палітыка Польшчы. 1932-1939гг.)» [29] разглядае еўрапейскую палітыку Польшчы ў 1930-я гады, янаразглядаецца як сфера выяўлення нацыянальных інтарэсаў гэтай дзяржавы. Галоўнаяувага надаецца разгляду адносін з дзвюма яе вялікімі суседзямі — Германіяй iСССР, якія сваёй палітыкай стварылі для Польшчы сітуацыю геапалітычных«ціскоў».
Уманаграфіі Міхуцінай І.У. " Советско-польские отношения 1931-1935гг." [32], даследуецца гісторыя ўзаемаадносін паміж СССР і Польшчай,вялікая ўвага надаецца ступені ўплыву Нямеччыны на знешнюю палітыку Польшчы іСССР. Праца заснавана на матэрыялах архіваў СССР і Польшчы, шырокай гістарычнайлітаратуры.
Адносіныпаміж СССР і Польшчай атрымалі асвятленне ў такіх абагульняючых працах пагісторыі Польшчы як " История польского народа " [27] вядомагапольскага навукоўца, гісторыка, Ул. Грабеньскага так і ў сумеснай манаграфііпольскіх гісторыкаў Тымоўскага М., Кеневіча Я., Хольцэра Е. " ИсторияПольши " [38]. У кнізе адлюстравана гісторыя Польшчы, пачынаючы з X ст. іда нашых дзён.
Найбольшвядомымі працамі, прысвечанымі савецкай знешняй палітыцы ў перыяд 1928-1934г.з'яўляюцца манаграфіі Іофе А.Е." Знашняя палітыка Савецкага Звяза 1928 — 1932 гг." і Сіпалса У.Я. " Внешняя политика Советского Союза 1928 — 1932 гг" [28] У гэтых працах таксама закрануты пытанні знешняй палітыкіСССР у адносінах да Польшчы.

2.АД РЫЖСКАЙ ДАМОВЫ ДА «ПАЎНОЧНАГАЛАКАРНА»
12кастрычніка 1920 г. у Рызе былі складзены папярэднія ўмовы мірнай дамовы. 18кастрычніка вайсковыя дзеянні памiж РСФСР і Польшчай былі спынены. А з 17лістапада 1920 г. пачынаюцца інтэнсіўныя перамовы ў Рызе, Савецкі бокнеаднаразова патрабаваў раззбраення так званых белагвардзейскіх атрадаў іадводу іх у тыл войска Жэлiгоўскага. Польскае ваеннае камандаванне патрабавалаад палітычнага кіраўніцтва не адводзіць войскі з фронту і аказвала падтрымкуантысавецкім фарміраванням. Ужо 14 лістапада савецкі бок заявіў Польшчы, што ёнбудзе няўхільна выконваць усе ўмовы пагаднення, чаго патрабуе і ад Варшавы. Угэтых умовах польскае кіраўніцтва пачало раззбройваць белагвардзейскіяфарміраванні, не перашкаджаючы, часткі пятлюраўскiх атрадаў сысці ў Румынію,адкуль яны здзяйснялі налёты на тэрыторыю Украінскай Савецкай СацыялістычнайРэспублікі (далей УССР) [37, с. 111].
Падчасперамоў у Рызе польскі бок, адводзіў усе папрокі савецкай дэлегацыі аб невыкананнідамоў. Асноўным пытаннем перамоў, гэтым разам, стала эканамічна-фінансаваядамова. Польская дэлегацыя імкнулася атрымаць ад савецкага боку як мага больш,а савецкая дэлегацыя, натуральна, не спяшалася ісці на саступкі Варшаве. У гэтычас Польшча спрабавала дамагчыся дапамогі ад Францыі, але Парыж быў занятыўласнымі справамі [34, с. 154].
Заўдзел Польшчы ў эканамічным жыцці Расійскай імперыі польская дэлегацыязапатрабавала 300 млн. золатам, а савецкі бок быў згодзен выплаціць 30 млн.Польшча патрабавала таксама перадачы ёй 2 тыс. паравозаў і вялікага лікувагонаў, акрамя сагнаных у перыяд вайны 255 паравозаў, 435 пасажырскіх і 8 859таварных вагонаў. Таксама польская дэлегацыя прапанавала і новыя тэрытарыяльныяпатрабаванні на Украіне: Праскураў, Камянец-Падольскі, Нова-Кастусёў іНоваўшыцк [37, с. 112].
Зразумела,што падобныя патрабаванні толькі ўскладнялі перамовы і стваралі магчымасць іхзрыву. Калі ўлічыць, што ў гэты час у прэсе даволі шмат пісалася аб арганізацыіАнтантай новага паходу на Савецкую Расію, Польшча з дапамогай Ангельшчыны іФранцыі пераўзбройвала сваё войска і 21 лютага 1921 г. склала ваенны звяз зФранцыяй, накіраваны супраць Нямеччыны і РСФСР, зразумела, што Масквепрыходзілася ісці на вызначаныя саступкі [37, с. 113].
Нягледзячына тое, што Францыя ў цэлым падтрымлівала польскую палітыку зацягвання перамоў,яна не прызнала ўсходнюю мяжу Польшчы. Імкненне Парыжу стварыць адзіныантысавецкі кардон паміж Балтыйскім і Чорным морамі натыкнулася на нежаданнеПрыбалтыйскіх краін збліжацца з Польшчай з-за невыразнасці поглядаў, яе адносінз РСФСР. Гэтак жа асцярожна паставіліся да прапановы аб вайсковым звязе зПольшчай і ў Бухарэсце [34, с. 158].
Аднакужо 24 лютага бакi падпісалі пратакол аб падаўжэнні перамір'я да абменуратыфікацыйнымі граматамі мірнай дамовы, дамовы аб рэпатрыяцыі і змяшанайпамежнай камісіі. Польская дэлегацыя пагадзілася на прапанаваныя Масквой 30млн. рублёў золатам, але запатрабавала 12 тыс. кв. км. [34, с. 162].
Увыніку атрымалася дасягнуць кампрамісу, і Варшаве было перададзена каля 3 тыс.кв. км у Палессі і на беразе р. Заходняя Дзвіна. Бакі пагадзіліся на перадачуПольшчы 300 паравозаў, 435 пасажырскіх і 8 100 таварных вагонаў [37, с. 114].
Акрамятаго, паступова змянялася і замежнапалітычнае становішча РСФСР. 26 лютага 1921г. Савецкая Расія падпісала дамову аб сяброўстве з Персіяй, 28 лютага — зАўганістанам. 16 траўня былі падпісаны гандлёвая дамова з Ангельшчынай і дамовааб сяброўстве з Турцыяй. Разам з тым у Маскве хапала цяжкасцяў, звязаных з унутранымстановішчам краіны, якая выходзіла са стану Грамадзянскай вайны. З іншага боку,польскі Сойм у лютым запатрабаваў ад урада скласці мірную дамову з усходнімсуседам [31, с. 219].
Вынікамсавецка-польскіх перамоў стала Рыжская мірная дамова, падпісаная ў 20 гадзін 30хвілін 18 сакавіка 1921 г. Бакі абавязваліся паважаць дзяржаўны суверэнітэтадзін аднаго, не ствараць і не падтрымліваць арганізацый, якія змагаюцца зіншым бокам. Была прадугледжана працэдура адаптацыi грамадзян. Савецкі бокабавязваўся выплаціць Польшчы 30 млн. рублёў золатам у манетах або злітках іперадаць чыгуначны склад і іншую маёмасць на 18 245 тыс. рублёў золатам.Польшча вызвалялася ад абавязкаў Расійскай імперыі. Таксама, прадугледжвалісяперамовы аб эканамічнай дамове. Паміж бакамі былі ўсталяваныя дыпламатычныяадносіны. Дамова была ратыфікавана УЦВК РСФСР 14 красавіка, польскім Соймам — 15 красавіка, а ЦВК УССР — 17 красавіка 1921 г. 30 красавіка пасля абменуратыфікацыйнымі граматамі ў Менску дамова ўступіла ў сілу. Савецка-польскаявайна скончылася [31, с. 207].
Да21 лістапада 1921 г. з Польшчы вярнуліся 75 699 былых ваеннапалонных (932чалавека адмовіліся вяртацца), а з Нямеччыны — 40 986 інтэрнаваных. Польскіхпалонных у Савецкай Расіі было каля 60 тыс. (мабыць, гэты лік уключае таксамаграмадзянскіх палонных, закладнікаў і інтэрнаваных асоб). У Польшчу вярнулася27 598 былых ваеннапалонных, а каля 2 тыс. засталося ў РСФСР [37, с. 114].
Асноўныміпытаннямі ў савецка-польскіх адносінах пасля падпісання Рыжскай дамовы былi яерэалізацыя і замацаванне на міжнароднай арэне. Пры гэтым становішча Польшчы іСавецкіх рэспублік было розным. Польшча з'яўлялася агульнапрызнанай дзяржавай,якая знаходзiлася ў саюзе з Францыяй, хоць і мела розныя памежныя праблемы. АСавецкія рэспублікі былі прызнаны ўсяго толькі дэ-факта, таму для іх была важналюбая дыпламатычная дамова, якая рабіла іх паўнапраўнымі ўдзельнікаміміжнародных адносін. Зразумела, што адносіны з Польшчай — найбуйнейшым заходнімсуседам — былі асабліва важныя для Савецкай Расіі. Польскае кіраўніцтва выдатнаразумела выгады свайго становішча і імкнулася выкарыстаць іх для некаторайрэвізіі Рыжскай дамовы. Такім чынам, Варшава імкнулася не спяшацца зрэалізацыяй усталяванай дамовы, паколькі ёй, акрамя ўсяго іншага, прыходзіласяўлічваць меркаванні краін Антанты ў стаўленні кантактаў з Масквой [31, c. 210].
Усёгэта прывяло да таго, што нават рашэнне самага простага пытання аб усталяваннідыпламатычных адносін паміж Польшчай і Савецкімі рэспублікамі (артыкул 24дамовы) запатрабавала значнага часу. Такім чынам, Варшава прапанавалаабмежавацца ўзаемным прызначэннем павераных у справах. Маскву не задавальнялападобнае рашэнне пытання. 19 і 25 траўня РСФСР звярталася да Польшчы зпрапановай рэалізаваць артыкул 24 Рыжскай дамовы і дазволіць Л.М. Карахану ўпачатку чэрвеня прыбыць у Варшаву ў якасці паўнамоцнага прадстаўніка. 4 чэрвеняПольшча адказала, што прыме савецкага паўпрада тады, калі польскі дыпламатпрыбудзе ў Маскву [34, c. 162].
Увыніку Т. Фiлiповiч быў прызначаны польскім амбасадарам у Маскве, да месцаслужбы ён прыбыў 4 жніўня, а напярэдадні ў Варшаву прыбыў Карахан. З УССРдыпламатычныя адносіны былі ўсталяваны толькі 6 кастрычніка, калі польскіядыпламаты прыбылі ў Харкаў, а ўкраінскія — у Варшаву [31, с. 211].
Важнымпытаннем двухбаковых адносін была праблема рэпатрыяцыі ваеннапалонных іграмадзянскіх асоб. Для яе рашэння былі створаныя дзве змяшаныясавецка-польскія камісіі, і ўжо ў сакавіку 1921 г. пачалася рэпатрыяцыяваеннапалонных [2].
Нямалапраблем бакам даставіла дэмаркацыя мяжы. 2 траўня 1921 г. у Менску пачала працузмяшаная памежная камісія, але да канца ліпеня польскі бок фактычна сабатаваўяе працу.
Каліж бакі перайшлі да пэўнай дэмаркацыі, то Польшча запатрабавала адсунуць мяжу наўсход у некаторых месцах на 1-2, а то і на 30 км. У выніку толькі ў лістападзе1922 г. мяжа была праведзеная на мясцовасці [Малюнак 1] і перададзенаяадміністрацыйным і памежным уладам бакоў, а цалкам праца памежнай камісіізавяршылася толькі ў жніўні 1924 г [35, с. 98].
Алесамым складаным для абедзвюх дзяржаў было пытанне аб выкананні 5 артыкулаРыжскай дамовы, які прадугледжваў адмову бакоў ад падтрымкі варожых адзінаднаму арганізацый на сваёй тэрыторыі. Увосень 1920 г. у Польшчы былоінтэрнавана каля 35 тыс. вайскоўцаў з атрадаў З. Булак-Балаховiча, Б.Перамыкiна, Б. Савiнкава, З. Пятлюры. Аднак у лагерах для інтэрнаваныхзахоўваліся вайсковыя структуры і вяліся вайсковыя заняткі. Акрамя таго,палітычныя арганізацыі Украінскай Народнай Рэспублікі і белагвардзейцаўлегальна дзейнічалі ў Польшчы. Вялікую ўвагу савецкі бок надаваў спыненнюдзейнасці пятлюраўскага ўрада, цэнтрам дзеяння якога быў Тарнаў [31, с. 211].
РСФСРі УССР 11 і 16 красавіка 1921 г. пратэставалі супраць знаходжання ў Польшчыўсіх антысавецкіх арганізацый. 4 ліпеня Масква запатрабавала ад Варшавы выслацьз Польшчы найбольш вядомых дзеячаў белай эміграцыі i прыпыніла працу змяшанайадмысловай камісіі да часу, пакуль з Польшчы не вышлюць галоўных рускіхбелагвардзейцаў і іх дзейнасць не будзе спынена [31, с. 213].
Усваіх адносінах з Савецкімі рэспублікамі Польшча абапіралася на падтрымкуФранцыі і, у меншай ступені, Англii, якія не прызнавалі іх дэ-юрэ, разлічваючына хуткае звяржэнне Савецкай улады. Адпаведна, краіны Антанты падтрымлівалі іфінансавалі розныя антыбальшавіцкія арганізацыі і фармаванні, якія знаходзілісяў краінах Усходняй Еўропы. Са свайго боку Польшча была зацікаўленая ў доўгімаслабленні ўсходніх суседзяў і таму таксама аказвала значную падтрымкубелагвардзейскім арганізацыям [27, с. 431].
Алепры гэтым звяржэнне ўлады бальшавікоў не занадта цікавіла польскае кіраўніцтва,бо ў выпадку прыходу да ўлады «белых» хутчэй за ўсё яны б заявiлi абузнаўленні «адзінай і непадзельнай Расеі». Тым самым пад пытаннеставілася бы польская ўсходняя мяжа, а Антанта атрымала бы мацнейшага саюзнікава Усходняй Еўропе, чым Польшча [31, с. 220].
Пакульжа існавалі савецкія рэспублікі, ніякай альтэрнатывы саюзу з Польшчай у Антантыне было. Таму, хоць далёка не ўсякія знешнепалітычныя дзеянні Варшавыўхваляліся Захадам, яму прыходзілася мірыцца з імі. Так, Польшча атрымалаУсходнюю Галіцыю і Віленшчыну. Праўда, Ангельшчына і Францыя асудзілі польскізахоп Вільнi, але разам з тым адклалі юрыдычнае прызнанне Літвы да ўрэгуляванняпольска-літоўскага канфлікту [35, с. 112].
Зразумела,што адчуваючы iстотную падтрымку, Польшча магла здзяйсняць значнуюзнешнепалітычную актыўнасць ва Усходняй Еўропе, імкнучыся здабыць статутвялікай дзяржавы. У гэтых умовах польскае кіраўніцтва не спяшалася рэалізоўвацьпалажэнні Рыжскай дамовы, тым больш што ўлетку 1921 г. у Савецкай Расіі пачаўсяголад і паўстала надзея, што ўлада бальшавікоў упадзе [31, с. 222].
14верасня Польшча накіравала РСФСР ноту з указаннем на невыкананне Рыжскайдамовы. Ад Масквы патрабавалася да 1 кастрычніка вызваліць і даставіць да мяжыўсіх польскіх здраднiкаў і палонных; перадаць Польшчы золата і каштоўнасці,якія належалі ёй па дамове; неадкладна пачаць працу рээвакуацыйнай змяшанайкамісіi. У адваротным выпадку Варшава пагражала разрывам дыпламатычных адносін.17 верасня Масква заявіла аб згодзе да 1 кастрычніка зрабіць першы ўзнос золатаі прыступіць да працы рээвакуацыйнай камісіі, калі Польшча да гэтага ж часувыдаліць са сваёй тэрыторыі найболей вядомых лідэраў белагвардзейцаў і пакараевінаватых у іх падтрымцы. На наступны дзень савецкаму боку была перададзенапольская нота, якая пацвердзіла вышэйпаказаныя патрабаванні і паведамляла абгатоўнасці Польшчы паведаміць аб мерах, прынятых супраць пераходу мяжынепажаданымі элементамі. Працаўнікі савецкага паўпрадства апынуліся паддэманстратыўным наглядам польскай паліцыі, а становішча на савецка-польскаймяжы абвастрылася [31, с. 230].
Імкнучысяпазбегнуць нарастанні канфрантацыі, РСФСР 22 верасня прапанавала пэўнуюпраграму мер нармалізацыі адносін на аснове ўзаемнага выканання ўсталяванняўРыжскай дамовы. Масква паказала, што шматлікія польскія патрабаванні ўжовыкананы, а астатняе будзе выканана на ўзаемнай аснове. Савецкі бок ізноўнастойваў на выдаленні з Польшчы асоб, якія удзельнічалі ў налётах на савецкуютэрыторыю, арышце і асуджэнні тых, хто ўдзельнічаў у гэтых інцыдэнтах, пераноселагераў для інтэрнаваных далей ад савецкай мяжы, звальненні казакоў-эмігрантаўз польскай памежнай аховы і прапаноўвала правесці сумеснае расследаванне фактаўпадтрымкі савiнкоўцаў і пятлюраўцаў польскімі вайскоўцамі. Тэрмін выкананнягэтых мер было прапанавана адкласці на 5 кастрычніка [35, с. 118].
Утой жа час 15 верасня Ангельшчына абвінаваціла РСФСР у парушэнні дамовы ад 16сакавіка 1921 г., але пасля атрымання 27 верасня савецкага адказу прызнала, штоўсе абвінавачванні засноўваліся на недакладных крыніцах. З прэтэнзіямі да РСФСРвыступілі таксама Фінляндыя і Эстонія [3].
Зразумела,што ў Маскве асцерагаліся ўзнікнення вайны, але ўнутраныя праблемы яе заходніхсуседзяў і цвёрдая, хоць і канструктыўная, пазіцыя савецкай дыпламатыідазволілі знайсці кампраміс.
Ужо26 верасня Польшча заявіла аб гатоўнасці абмеркаваць савецкія прапановы. Увыніку перамоў 7 кастрычніка быў падпісаны савецка-польскі пратакол абурэгуляванні ўзаемных прэтэнзій. Было вырашана, што не пазней 8 кастрычніка зПольшчы з'едуць Б. Савiнкоў, Д. Яраслаўцаў, Д. Адзiнец, А. Рудзiн, а не пазней20 кастрычніка — А. Мягкоў, М. Паўленка-Амельяновiч, А. Зялiнскi і С.Булак-Балаховiч. З 8 кастрычніка павінны пачаць сваю працу рээвакуацыйная іадмысловая камісіі, а РСФСР пачне правядзенне рээвакуацыi маёмасці і культурныхкаштоўнасцей у Польшчу, і да 20 кастрычніка перадасць першую частку зачыгуначную маёмасць. У адказ Польшча паведаміць савецкаму боку тэкст загада павойску адносна выканання артыкула 5 Рыжскай дамовы, а працоўныя атрады зінтэрнаваных будуць пераведзеныя з прымежных раёнаў углыб краіны [31, с. 233].
Ужо10 кастрычніка РСФСР перадала Польшчы першую частку золата і каштоўнасцей, алеВаршава не спяшалася з высылкай белагвардзейцаў, і толькі пасля двухразовыхнагадванняў і прыпыненні працы камісій 30 кастрычніка вышэйпаказаныя асобыпакінулі Польшчу [31, с. 233].
Тымчасам у ноч на 29 кастрычніка 1921г. амаль 2-тысячны атрад пятлюраўцаў падкамандаваннем Палiя перайшоў каля Гусяцiна р. Збруч і ўварваўся на тэрыторыюУССР. Масква 31 кастрычніка запатрабавала спыніць дапамогу «баявікам». Да 19-20лістапада Чырвоная Армiя выцесніла пятлюраўскi атрад на польскую тэрыторыю, а ўПольшчы яны былі зноў інтэрнаваныя [38, с. 324].
Асноўнайзамежнапалітычнай мэтай Польшчы было стварэнне ваенна-палітычнага блока ваУсходняй Еўропе пад сваім кіраўніцтвам. Польскае кіраўніцтва лічыла, штостварэнне падобнага саюза дазволіць, з аднаго боку, аказваць уплыў на Савецкіярэспублікі, а з іншай — паўплываць на Ангельшчыну і Францыю і дамагчыся дляПольшчы статусу вялікай дзяржавы.
Вызначаныштуршок гэтым намерам дало рашэнне Антанты ад 6 студзеня 1922г. склікаць уГенуі міжнародную канферэнцыю для разгляду пытанняў эканамічнага адраджэнняЕўропы. Хоць РСФСР і была запрошана на канферэнцыю, але гэта зусім не азначалаяе юрыдычнага прызнання. Тым самым не прызнаваліся і падпiсаныя ёю дамовы. Угэтых умовах Польшча апынулася ў сітуацыі, калі міжнародная супольнасць непрызнавала яе ўсходніх межаў і на яе магла быць ускладзеная частка абавязкаўРасійскай імперыі. Таму Варшава вырашыла націснуць на РСФСР і дасягнуць дамовыз Эстоніяй, Латвіяй і Фінляндыяй, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі [31, с.239].
13сакавіка ў Варшаве адкрылася канферэнцыя Эстоніі, Латвіі і Польшчы, якіяімкнуліся ўзгадніць сваю пазіцыю напярэдадні Генуэзскай канферэнцыі. 17сакавіка была падпісана Варшаўская дамова, паводле якой яе ўдзельнікіпадцвярджалі свае дамовы з РСФСР, абяцалі не складаць дамоў, накіраваных аднойсупраць другой, вырашаць спрэчкі мірным шляхам і захоўваць добразычлівынейтралітэт і кансультавацца ў выпадку «нападу» з Усходу. Таксамабыла дасягнута дамоўленасць аб каардынацыі дыпламатычных дзеянняў у Маскве, тымсамым Польшча атрымала вызначаную магчымасць уплываць на знешнюю палітыкупрыбалтыйскіх краін. Варшаўская дамова магла б стаць асновай Балтыйскага саюза,але Фінляндыя яго не ратыфікавала. Удзельнікі канферэнцыі ў канцы яе працызапрасілі савецкага прадстаўніка прыняць у ёй удзел, але Масква адмовілася, нежадаючы ствараць уражанні, што прынятыя рашэнні не ўзгодненыя з ёй [31, с.241].
16сакавіка РСФСР прапанавала ўдзельнікам канферэнцыі ў Варшаве прыбыць 22сакавіка ў Маскву для абмеркавання агульных пытанняў напярэдадні Генуэзскайканферэнцыі, але Польшча і прыбалтыйскія краіны, якія дэманстравалі сваюнезалежнасць, прапанавалі ў якасці месца нарады Рыгу. Падчас канферэнцыі ў Рызе29-30 сакавіка 1922 г. была дасягнута дамова аб пажаданасці ўзгодненых дзеянняўдэлегацый РСФСР, Польшчы, Латвіі і Эстоніі ў Генуі і ўзаемнай гарантыі дамоўпаміж імі. Бакі заклікалі да прызнання РСФСР дэ-юрэ. Размова таксама ішла абпаляпшэнні чыгуначных зносін і перадачы аховы меж рэгулярным войскам абопамежнай ахове, што дазволіла б ухіліць з прымежнай паласы ўзброеныя банды. Аленегатыўная рэакцыя Францыі прымусіла Польшчу 6 красавіка заявіць, што ўседасягнутыя дамоўленасці з'яўляюцца толькі абменам меркаванняў, не маючыабавязковай сілы [35, с. 121].
УГенуі польская дэлегацыя заняла прафранцузскую пазіцыю і разам з краінамі МалойАнтанты выступіла супраць прызнання РСФСР дэ-юрэ. Услед за Ангельшчынай іФранцыяй Польшча асудзіла савецка-германскую дамову ў Рапалла, а польская прэсаўзняла шум з нагоды савецка-германскага вайсковага саюза і падрыхтоўкі нападуна Польшчу [24, с. 114].
Рапальскаядамова ўжо ў першыя дні пасля яе падпісання стала аказваць адмоўны ўплыў напольска-савецкія адносіны. Яшчэ падчас Генуэзскай канферэнцыі польская старанаадчула ўзмацненне жорсткасці савецкай пазіцыі па цэлым шэрагу абмеркаваных наёй пытанняў. У гэты час Савецкая Расія ў чарговы раз заявіла аб прыпыненнівыканання сваіх матэрыяльных абавязкаў па Рыжскім догавору. Ёсць падставылічыць, што Масква пайшла на ўзмацненне жорсткасці пазіцыі да Польшчы менавітаў сувязі з падпісаннем дамовы з Нямеччынай, бо лічыла сваё знешнепалітычнаестановішча зараз больш трывалым [30, с. 12].
Польшчаў сваю чаргу была вымушана ўсяляк процістаяць нямецка-савецкаму звязу, івыказалася наконт гэтага падчас Генуэзскай канферэнцыі.
Масква24 красавіка паказала Польшчы, што яе дзеянні парушаюць Рыжскія дамовы, паводлеякіх павінна была спрыяць прызнанню РСФСР дэ-юрэ. Са свайго боку Польшчаспрабавала дамагчыся прызнання Ангельшчынай і Францыяй сваёй усходняй мяжы іатрымаць рэпарацыі ад Нямеччыны. Аднак ні адна з гэтых мэт дасягнута не была[24, с.116].
Больштаго, калі ў гутарцы з ангельскім міністрам фінансаў Н. Чэмберленам, польскіпрадстаўнік заявіў, што моцная Польшча адпавядае інтарэсам Ангельшчыны, ёнпачуў у адказ, што гэта не так. Галоўнае, каб Нямеччына мела магчымасць дляэкспансіі на Усход, а моцная Польшча будзе гэтаму мяшаць. Вядома, ва ўмовах,калі Нямеччына не ўяўляла сабой ніякай прыкметнай сілы ў Еўропе, падобнаязнешнепалітычная канструкцыя наўрад ці магла быць сур'езна ўспрынята ў Варшаве[31, с. 250].
12чэрвеня 1922 г. Масква прапанавала Польшчы і сваім паўночна-заходнім суседзямсклікаць канферэнцыю для абмеркавання пытання аб прапарцыйным скарачэнніўзброеных сіл. Натуральна, гэтая прапанова не выклікала супрацiўлення з бокуВаршавы. Польскае кіраўніцтва заявіла 9 ліпеня аб гатоўнасці ўдзельнічаць, алетолькі пасля завяршэння аналагічных нарад у Лізе Нацый, што ў хуткім часенаўрад было б магчыма [5].
Тымне менш, шырокая прапаганда савецкай прапановы пазіцыя Румыніі і прыбалтыйскіхкраін прывялі да таго, што ў жніўні ў Таліне, прайшлі кансультацыі вайсковыхэкспертаў, якія прапанавалі, каб Польшча, Латвія, Эстонія і Фінляндыя разаммелі б такія ж узброеныя сілы, як і РСФСР, што прапанавалася дасягнуць шляхамскарачэння менавіта савецкіх узброеных сіл. У выніку, пасля розных адцяжакПольшча 29 жніўня пагадзілася прыняць удзел у Маскоўскай канферэнцыі параззбраенні [6].
2снежня 1922г. у Маскву прыбылi дэлегацыі ад Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі.Польшча прадстаўляла таксама свайго саюзніка Румынію, якая адмовілася адпрамога ўдзелу ў канферэнцыі з-за нявырашанага Бесарабскага пытання. Савецкаядэлегацыя прапанавала скараціць узброеныя сілы на 25%, але Польшча настойвалана маральным раззбраенні і прапанавала падпісаць дамову аб ненападзе іарбітражы. Калі ж тэкст дамовы аб ненападзе быў узгоднены, высвятлілася, штоПольшча і прыбалтыйскія краіны, не жадаюць адмаўляцца ад сваіх узаемных дамоў,насуперак меркаванай дамове аб ненападзе. У выніку, як і большасць падобныхмерапрыемстваў, Маскоўская канферэнцыя па раззбраенні 12 снежня завяршыласябезвынікова [35, с. 137].
Удругой палове 1922 г. Масква неаднаразова ўздымала перад Варшавай пытанне абгандлёвай дамове, але Польшча, спасылаючыся на непрызнанне савецкай манаполіізнешняга гандлю, ухілялася ад перамоў. Са свайго боку Варшава патрабавалавыканання Масквой фінансавых абавязкаў па Рыжскай дамове. Тым не менш 19верасня 1922 г. пачаліся перамовы аб паштова-тэлеграфнай канвенцыі, якая былападпісана 23 траўня 1923г. Восенню 1922 г. аднавілі працу рээвакуацыйная ізмяшаная камісіі [35, с. 139].
Падзеі1923 г. у Нямеччыне прывялі да таго, што Польшча правяла мабілізацыю 800 тыс.рэзервістаў. Тым самым польскае войска магло быць выкарыстана альбо длядапамогі Францыі супраць Нямеччыны, альбо для недапушчэння савецкай дапамогіНямеччыне. Варшава неаднаразова заяўляла аб сваёй гатоўнасці падтрымацьФранцыю, калі Парыж запросіць у яе аб гэтым. Са свайго боку Савецкі Саюзпрапанаваў Польшчы, Чэхаславакіі, Эстоніі, Латвіі і Літве захоўваць нейтралітэті заявіў, што не пакіне без увагі іх вайсковых дзеянняў супраць Нямеччыны [26,с. 79].
Пакульвялікія дзяржавы былі заняты германскімі праблемамі, Польшча паспрабавалавырашыць Літоўскае пытанне. Тут, акрамя пытання аб Вільні, існавала пытанне абпрыналежнасці Мемеля (Клайпеды), аддзеленага ад Нямеччыны па Версальскай дамовеі перададзенага пад кіраванне Лігі Нацый. 22 снежня 1922 г. РСФСР запатрабавалаўліку сваіх інтарэсаў пры рашэнні гэтага пытання, але Ліга Нацый праігнаравалагэтую заяву, хоць было вырашана ўлічыць інтарэсы Польшчы [31, с. 251].
Нечакаючы рашэння Лігі Нацый, літоўскія рэгулярныя атрады 13-15 студзеня 1923 г.занялі Мемель (Клайпеду), што, натуральна, выклікала рэзкую абуранасць Варшавы.Выкарыстаўшы рашэнне Рады Лігі Нацый ад 3 лютага 1923 г. аб падзеле нейтральнайзоны на польска-літоўскай дэмаркацыйнай лініі, усталяванай Лігай Нацый 30лістапада і 17 снежня 1920 г., Польшча 13-17 лютага ўвяла туды свае войскі ізаняла чыгунку Вільнюс — Гародня. Адбыліся сутыкненні паміж літоўскімі іпольскімі атрадамі. Канферэнцыя амбасадараў Антанты прапанавала правесціпольска-літоўскую мяжу па дэмаркацыйнай лініі, фактычна легалізаваўшы польскізахоп Віленшчыны. Зразумела, што Літва заявіла пратэст. 16 лютага Канферэнцыяамбасадараў вырашыла перадаць Мемель (Клайпеду) Літве, але пры ўмове, штоПольшча атрымае права карыстання портам [23, с. 192].
17лютага Масква нагадала Польшчы, што прыцягненне трэціх краін для рашэнняпольска-літоўскага канфлікту супярэчыць Рыжскай дамове, таму ім варта дамовіццапаміж сабой, а СССР прапаноўвае пасрэдніцкія паслугі. Вядома, Польшча заявіла,што Масква няправільна тлумачыць артыкул 3 дамовы і ўмешваецца не ў свае справы[23, с. 193].
АдначасоваПольшча паспрабавала актывізаваць збліжэнне з краінамі Прыбалтыкі,выкарыстоўваючы для гэтага эканамічныя пытанні. СССР гэтак жа імкнуўся данармалізацыі сваіх адносін з Прыбалтыкай, што з'яўлялася дзейсным контрзахадампольскім знешнепалітычным намаганням. Са свайго боку Польшча, атрымаўшы 23ліпеня савецкую ноту з патрабаваннем прызнання стварэння СССР, 31 жніўнязапатрабавала ад Масквы падцвердзіць усе ранейшыя дамовы (хоць аб гэтым былосказана ў савецкай ноце) і адпаведна ім адкрыць у Харкаве, Тыфлісе і Менскуаддзяленні польскай дыпламатычнай місіі і адсунуць тэрмін завяршэннярэпатрыяцыі і аптацыi палякаў з Далёкага Усходу і з Закаўказзя да 30 красавіка1924 г. [31, с. 253].
Гэтыяпатрабаванні выклікалі негатыўную рэакцыю савецкага боку, якi 13 верасняпаказаў, што польскія патрабаванні недарэчныя, а дамовы працягваюць дзейнічаць.У выніку 13 снежня 1923 г. Польшча заявіла, што прызнае стварэнне СССР ігатовая падтрымліваць з яго ўрадам дыпламатычныя адносіны. У адказ Масквадазволіла Варшаве адкрыць генеральныя консульствы ў Харкаве і Менску [35, с.145].
Утой жа час савецкі бок зноў паспрабаваў наладзіць эканамічныя адносіны зВаршавай, але польская пазіцыя заставалася непахіснай, і новы раунд перамоваўзавяршыўся безвынікова.
У1923-1925 гг. на савецка-польскай мяжы мелі месца новыя інцыдэнты з антысавецкімігрупоўкамі, якiя дзейнічалі з тэрыторыі Польшчы, у адказ на гэта СССР прыпыніўадпраўку ў Польшчу золата і каштоўнасцей. 18 чэрвеня Варшава запатрабавалааднаўлення перадачы каштоўнасцей, але Масква, у сваю чаргу, прапанавала ёйпакрыць шкоду ад набегаў. Польскі бок байкатаваў Усесаюзную сельскагаспадарчуювыставу ў Маскве, на якую былі запрошаны як польскія фірмы, так і прадстаўнiкiпольскага ўрада. Больш таго, польскі бок імкнуўся перашкаджаць савецкамутранзіту ў Нямеччыну, дзе працягваліся беспарадкі, разглядаючы яго як падтрымкубаяздольнасці Берліна [31, с. 255].
Укастрычніку 1923 г. СССР вёў перамовы з Польшчай і прыбалтыйскімі краінамі папытанні аб транзіце і нейтралітэце ў стаўленні да Нямеччыны, але далей агульныхгутарак Варшава не пайшла. Адначасова Польшча папярэджвала Ангельшчыну іФранцыю аб савецкай пагрозе, але падобныя заявы не ўспрымаліся на Захадзесур'езна [31, с. 256].
Тымчасам працягваліся савецка-польскія перамовы аб рашэнні фінансавых пытанняўРыжскай дамовы. Польскі бок выставіў прэтэнзіі на 75 млн. рублёў за эвакуяваныяматэрыяльныя каштоўнасці ў 1915 г. Тым не менш савецкі бок, зацікаўлены ўзахаванні добрых адносін, нярэдка ішоў на ўступкі [34, c. 265].
Зснежня 1921 г. па 1 чэрвеня 1924 г. Польшчы было перададзена абсталяванне 28заводаў і шмат разрозненага абсталявання. Адначасова змяшаная разліковаякамісія разглядала пытанне аб фінансавых прэтэнзіях польскіх грамадзян. Увыніку савецкі бок пагадзіўся выплаціць па гэтых прэтэнзіях 1 081 120 185польскіх марак (2 195 залатых рублёў, або 1 114 даляраў), але Варшаваадмовілася, і пытанне было надоўга адкладзена [23, с. 636].
Маскваўхілілася ад выплаты такіх сум. Адначасова адбывалася перадача Польшчыкультурных каштоўнасцей ( архівы, бібліятэкі, музеі і т.п.), вывезеных з Польшчыз канца 18 стагоддзя. У выніку 25 жніўня 1924 г. была падпісанасавецка-польская дамова аб рээвакуацыi і кампенсаванні маёмасці, а 2 снежня1924 г. СССР перадаў Польшчы 102 913 даляраў. Перадача асноўнай часткікультурных каштоўнасцей завяршылася дамовай ад 16 лістапада 1927 г., па якойбакі вырашылі працягваць гэтую працу без якіх-небудзь часавых абмежаванняў [34,с. 191].
Важнаезначэнне ў савецка-польскіх адносінах адыгрывала пытанне аб выкананні польскімбокам пастаноў Рыжскай дамовы адносна правоў беларусаў і ўкраінцаў ва ўсходніхраёнах краіны. 17 снежня 1920 г. польскі сойм прыняў закон аб надзяленні зямлёйсалдатаў, якія праславіліся ў савецка-польскай вайне, і да канца 1922 г. ваўсходніх раёнах Польшчы зямлю атрымала каля 25 тыс. сем'яў. Замест нацыянальныхшкол, якія зачыняліся, адчыняліся польскія. Зразумела, што мясцоваенасельніцтва негатыўна паставілася да паланізацыі, і паступова ва ўсходніхраёнах Польшчы фарміраваўся нацыянальны рух, больш прыкметны ва УсходняйГаліцыі [23, с. 242].
10траўня 1924 г. СССР звярнуў увагу Польшчы на тое, што «пераследынацыянальных меншасцяў прынялі масавы і сістэматычны характар», і прывёўпэўныя факты гвалту польскіх улад над насельніцтвам усходніх ускраін. Варшаваадхіліла гэтыя прэтэнзіі, абвясціўшы іх умяшаннем ва ўнутраныя справы Польшчы[31, с. 259].
12жніўня падчас перамоў з Ангельшчынай савецкі бок зноў заявіў аб неабходнасцінадання насельніцтву Усходняй Галіцыі права на самавызначэнне. Польскі бок 23жніўня заявіў Маскве, што ніякага пытання аб Усходняй Галіцыі не існуе. СССР 5верасня пацвердзіў нязменнасць сваёй пазіцыі ў пытанні аб рашэнні лёсу УсходняйГаліцыі, а 9 верасня аспрэчыў выказаныя ў інтэрв'ю польскага вайсковагаміністра У. Сікорскага абвінавачвання СССР у арганізацыі бандыцкіх нападаў наусходняй межы [7].
Уадказ польскі бок 16 верасня заявіў, што паводле Рыжскай дамовы краiныадмовіліся ад «усякіх дамаганняў на землі», і таму савецкі бок не маеправа рабіць заўвагi на пытанні аб Усходняй Галіцыі, якая з'яўляецца тэрыторыяйПольшчы. 22 верасня Масква паказала, што яе заявы ставяцца не да фактычнайпрыналежнасці тэрыторыі Усходняй Галіцыі, а да той формы, у якой гэтае пытаннебыло вырашана без удзелу СССР і без уліку меркавання самаго насельніцтва гэтайтэрыторыі, што было ў свой час абяцана краінамі Антанты. Што датычыцца папрокаўВаршавы ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Польшчы, на гэта было заяўлена, штопадтрымка польскім прадстаўніком у Лізе Нацый грузінскага эмігранцкага ўрада ўстановішчы «мецяжу» ў Грузіі з'яўляецца прамым умяшаннем ва ўнутраныя справыСССР [8].
У1924 г. сітуацыя вакол СССР змянілася. 1 лютага Ангельшчына прызнала СССРдэ-юрэ, услед за ёй на афіцыйнае прызнанне СССР пайшлі Італія і іншыя краіны.24 красавіка Польшча падпісала з СССР дагавор аб прамых чыгуначных зносінах, уякім было вырашана пытанне аб тарыфах. 18 ліпеня 1924 г. была падпісанаконсульская канвенцыя, паводле якой Польшча атрымала права стварыць консульствыў Ленінградзе, Кіеве, Хабараўску і Тыфлісе, а СССР — у Лодзі, Гданьску іЛьвове, праўда, ратыфікацыя канвенцыі адбылася толькі 27 сакавіка 1926г. 31ліпеня 1924 г. была канчаткова ўзгодненая лінія мяжы, а ў першай палове года ўасноўным завяршылася рэпатрыяцыя і аптацыя палякаў, усяго ў Польшчу выехалакаля 1,1 млн. чалавек [31, с. 261].
Эканамічныкрызіс у Польшчы прывёў да росту інфляцыі, і для стабілізацыі валюты польскаекіраўніцтва вырашыла звярнуцца за пазыкай да Францыі, але Парыж у пазыцыадмовіў. Тады Варшава звярнулася да Ангельшчыны і заявіла аб супрацоўніцтве зЛонданам і падтрымцы яго палітыкі ва Усходняй Еўропе. У выніку ў лютым 1924 г.была падпісана ангельска-польская гандлёвая дамова, якая дазволіла ангельскімфірмам улiцца ў польскую эканоміку. Але пазыкі Ангельшчына Польшчы так і недала. У выніку лавіравання паміж Ангельшчынай і Францыяй у 1924-1926 гг.Варшава атрымала 300 млн. франкаў з 400 млн. вайсковай пазыкі [35, с. 153].
2лістапада 1924 г. была падпісана франка-польская дамова аб актывізацыіразведработы ў Нямеччыне, пацверджанні меж Польшчы і пастаўках французскага ўзбраення.Францыя абяцала падтрымку ў стварэнні польскіх ВМС, а Варшава, са свайго боку,была вымушана пайсці на эканамічныя саступкі. У выніку адмоўнае сальда ў гандліПольшчы з Францыяй узрасло з 19,9 млн. злотых у 1924 г. да 72,6 млн. у 1925г[35, с. 154].
Устудзені 1925 г. Нямеччына прапанавала Ангельшчыны і Францыі гарантаваць сваемежы на захадзе, а Польшчы — вярнуць Памор'е, але пры гэтым ёй надавалася правагандлю ў партах Балтыйскага мора і чыгунка да іх. У гэтых умовах Польшчазвярнулася за падтрымкай да Ангельшчыны і Францыі, але яны праігнаравалі яепросьбы. Пераканаўшыся ў гатоўнасці Ангельшчыне і Францыі да кампрамісу назахадзе, Нямеччына ўзмацніла прапаганду ідэі рэвізіі ўсходніх меж, а ў ліпені1925 г. абвясціла байкот польскаму гандлю, што цяжка сказалася для Польшчы, узнешнім гандлі, якой на Нямеччыну прыходзілася 37% імпарту і 50% экспарту. ДляНямеччыны ж Польшча не з'яўлялася важным гандлёвым партнёрам: на яепрыходзілася ўсяго 4,8% германскага экспарту і 5,3% імпарту [31, с. 265].
Ігнаруючыскаргі Польшчы, Ангельшчына і Францыя падпісалі з Нямеччынай Рэйнскі гарантыйныпакт, выклікаўшы незадаволенасць тых саюзнікаў Парыжу ва Усходняй Еўропе, чыемежы не былі гарантаваны. Больш таго, па выніках рашэнняў у Лакарна Польшчапазбавілася гарантыі аўтаматычнай дапамогі з боку Францыі ў сілуфранка-польскага вайсковага саюза, накіраванага ў тым ліку і супраць Нямеччыны.Зараз Францыя змагла б дапамагчы Польшчы ў выпадку яе канфлікту з Нямеччынайтолькі пасля таго, як краіны-гаранты Рэйнскага пакта пацвердзілі б, што дзеянніНямеччыны парушаюць гэтую дамову, а гэтага магло і не адбыцца [31, с. 266].
29верасня 1925 г. савецкі бок прапаноўваў Польшчы збліжэнне на антыгерманскайаснове, але Варшава ўхілілася ад гэтай прапановы. Наадварот, польскае кіраўніцтвавырашыла знайсці кампраміс з Нямеччынай і ў Лакарна склала з ёй арбітражнуюдамову, пад дзеянне якой, тым не менш, не падпадалі пытанні меж. Польскіяпрэтэнзіі на сталае знаходжанне ў Радзе Лігі Нацый таксама засталісянезадаволенымі, паколькі супраць гэтага выступіла Ангельшчына. Тым часамБерлін, працягваючы гульню на супярэчнасцях Захаду і Усходу, склаў 12кастрычніка 1925 г. з Масквой гандлёвую дамову (паводле якой Нямеччынавыдзяляла крэдыт СССР), а 24 красавіка 1926 г. — дамову аб ненападзе інейтралітэце. Гэтыя крокі Нямеччыны прывялі да таго, што Ангельшчына і Францыя,хоць і асудзілі савецка-германскія дамоўленасці, але пайшлі на наданне Берлінумесца сталага члена Рады Лігі Нацый [35, с. 157].
ДляМасквы ж савецка-германская дамова, як і аналагічная дамова з Літвой, сталаформай адказу на імкненне Польшчы скласцi блок з Прыбалтыйскімі краінамі.
Уразгар Рурскага крызісу Ангельшчына і Францыя ізноў актывізавалі сваю палітыку,накіраваную на стварэнне польска-прыбалтыйскага саюза, але супярэчнасці краінрэгіёна апынуліся занадта вялікія, а Нямеччына і СССР умела процідзейнічалігэтым намерам. У выніку да восені 1925 г. пазіцыя Лондана таксама змянілася, іпытанне зноў было адкладзена. Таму, калі ў лістападзе — снежні 1925 г. Латвіяагучыла ідэю стварэння «Паўночнага Лакарна» [Малюнак Б] на асноведамоўленасці Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, ні Масква, ні Берлін,ні нават Лондан не падтрымалі гэтыя намеры [35, с. 160].
ДляСССР было непажадана мець на сваіх заходніх і паўночна-заходніх межах адзінываенна-палітычны блок, для Нямеччыны паўстала пагроза яе рэваншысцкім намерам,а інтэрасам Ангельшчыны супярэчыла стварэнне палітычнай сітуацыі, якая бперашкаджала германскай экспансіі ва ўсходнім кірунку. Зразумела, што ў гэтыхумовах ідэя «Паўночнага Лакарна» ціха памерла ў калідорах еўрапейскайдыпламатыі [31, с. 270].
26марта 1926 г. была пацверджана польска-румынская дамова аб узаемадапамозе 1921г. Хутка бакі пагадзіліся, што дамова будзе накіравана не толькі супраць СССР,але таксама супраць Нямеччыны і Вугоршчыны. Улічваючы польскае імкненнестварыць адзіны блок на савецкіх заходніх межах, Масква, у сваю чаргу,паспрабавала наладзіць адносіны з Нямеччынай і Літвой, склаўшы з імі дамовы абнейтралітэце 24 красавіка і 28 верасня 1926 г., што выклікала незадаволенасцьВаршавы [31, с. 271].
Такімчынам, савецка-польскія адносіны ў перыяд з 1921 па 1926гг. будаваліся нааснове Рыжскай мірнай дамовы. Аднак рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых уРызе, у поўнай меры была не магчымай па шэрагу прычын. Да іх можна аднесціспробы абедзвюх дзяржаў найбольш спрыяльна для сябе тлумачыць і выкарыстоўвацьдасягнутыя дамовы, пры гэтым з мінімальным жаданнем ісці адзін аднаму насаступкі і шукаць кампрамісы. Таксама складанасць і напружанасць у савецка-польскіхадносінах была абумоўлена ўмяшаннем дзяржаў Антанты у развіццё дыпламатычныхадносін Усходняй Еўропы і выкарыстаннем шматлікіх дамоўленасцей паміж краінамірэгіёна ў сваіх інтарэсах. Інтарэсы ж дзяржаў гэтага важнага ў геапалітычнымплане рэгіёна мала хвалявалі краіны Антанты.

3.ПОЛЬСКА – САВЕЦКІЯ АДНОСІНЫ 1926-1934 гг
 
3.1Нашляху да падпісання пакта аб ненападзе
Першыякрокі на шляху да пакта аб ненападзе пачалі здзяйсняцца ўжо ў пачатку 1924 г. УМаскву з Варшавы 24 лютага прыбыў першы польскі прадстаўнік рангу пасланнікаДароўскі. Ён належыў да ліку польскіх палітыкаў, што выступалі за паляпшэннесавецка-польскіх адносін. Асноўным пунктам праграмы, з якой Дароўскі прыбыў уМаскву, было заключэнне гандлёвага дагавору паміж Польшчай і СССР. Аднаксавецкі бок заявіў, што падпісанне гандлёвага дагавору з Польшчай ён звязвае “зперамовамі аб ліквідацыі Рыжскага дагавора [33]. Зразумела, што такія прапановыСССР не маглі знайсці водгукаў у Польшчы.
Увогуле,за час з 1924 па 1926 гг. было зроблена некалькі прапаноў з абодвух бакоў папытаннях падпісання дагавора аб ненападзе.
Аднакспробы заключыць дагавор аб ненападзе паміж СССР і Польшчай у 1924-1926 гг.аказаліся безвыніковымі. Імкненне Варшавы ў дагаворы з СССР падкрэсліць сваеінтарэсы ў Прыбалтыцы, увязка яго з гарантыяй савецка-румынскай граніцы былідля СССР абсалютна непрымальнымі. Пазіцыя Масквы таксама не спрыяла прагрэсу наперамовах. Яе спробы правесці рэвізію Рыжскага дагавору выклікалі крайненегатыўную рэакцыю ў Польшчы. Савецкі ўрад аддаваў прыярытэт развіццю адносін зНямеччынай і лічыў немагчымым заключэнне савецка-польскага пагаднення раннейсавецка-германскага. СССР і Польшча падыходзілі з прынцыпова розных пазіцый даважнейшых міжнародных праблем таго часу, што практычна выключала магчымасцьгрунтоўнай і доўгатэрміновай нармалізацыі адносін паміж дзвюма краінамі [33].
Калі11-15 траўня 1926 г. у Польшчы да ўлады прыйшоў Ю. Пілсудскі, то гэтая падзея,насуперак распаўсюджаным у прэсе чуткам, не выклікала адкрытай негатыўнай рэакцыіМасквы [38, с. 417].
АднакПілсудскі ў час свайго другога прыхода да ўлады, і аж да канца сваіх дзён — глыбока заставаўся антырасійскім. Позняй восенню 1926 г. на пасяджэнні Камітэтаабароны дзяржавы ён выказаўся аб тым, што народ Расіі замучаны вайной ірэвалюцыяй, і новай вайны не хоча. Але «есць у Расіі група людзей, якіяжыць спакойна не могуць. Яны складаюць верхнія слаі ў дзяржаве і здольныя ўзяцьРасію і павесці яе, куды захочуць». На пасяджэнні без фармальнагаабмеркавання былі прыняты высновы Пілсудскага аб тым, што «з Расіяй іЛітвой існуе магчымасць вайны» [29, с. 28].
24жніўня 1926 г. СССР прапанаваў праект пакта аб ненападзе. Праект утрымоўваўчатыры артыкулы, адпаведна асноўным праблемам: узаемнай адмова ад агрэсіўныхдзеянняў; захаванне нейтралітэту ў выпадку нападу трэцяй дзяржавы на адну зтых, што падпісала пакт; неўдзел у дамовах палітычнага і эканамічнагахарактару, накіраваных супраць аднаго з падпісаўшых пакт бакоў; вырашэннеспрэчных пытанняў у рамках змяшаных камісій з прадстаўнікоў абодвух дзяржаў.Войкаў перадаў, таксама, пажаданне свайго ўрада, каб перамовы праходзілі ўМаскве [35, с. 114].
30кастрычніка 1926 г. міністр замежных спраў Польшчы Залескі ўручыў Войкавупамятную цыдулку. У памятнай цыдулцы было адзначана тое, што Польшча з'яўляеццаўдзельнікам Лігі Нацый і што абавязкі, вынікаючыя з пакта з СССР аб ненападзе,не павінны супярэчыць абавязкам Польшчы па стаўленні да Лігі Нацый. Міністрзамежных спраў Польшчы лічыў таксама неабходным высвятліць такія пытанні, яквызначэнне агрэсіі, захаванне нейтралітэту, пагаджальная працэдура і арбітраж[35, с. 114].
Цяжкасці,звязаныя з польска-савецкімі перамовамі, тычыліся шырокага кола пытанняў. Ужона першым этапе перамоў (сакавік — красавік 1927 г.) выявіліся разыходжанні патакіх пытаннях, як: 1) абавязкі Польшчы перад Лігай Нацый; 2) узгадненнепольска-савецкага пакта аб ненападзе з саюзам Польшчы, Прыбалтыйскіх дзяржў іРумыніі; 3) захаванне нейтралітэту ў выпадку ўзброенага канфлікту адной здзяржаў, якія падпісалі пакт, з трэцяй дзяржавай; 4) забарона ўдзелу ў дамовахпалітычнага і эканамічнага характару, накіраваных супраць аднаго з бакоу, штопадпісалі дамову. Разыходжанні меліся таксама і па пытанні аб пагаджальнайпрацэдуры і арбітражы [35, с. 115].
Тымчасам прыкметна пагоршыліся ангельска-савецкія адносіны. У лютым 1927 г.Ангельшчына абвінаваціла СССР ва ўмяшанні ў яе ўнутраныя справы і распальваннірэвалюцыі ў Кітаі. 27 траўня Лондан абвясціў аб разрыве дыпламатычных адносін зМасквой. Хоць Польшча і ўхваліла гэты крок Ангельшчыны, польскае кіраўніцтвапаведаміла ў Лондан, што не можа ўзяць за аснову яе прыклад, паколькі маезанадта працяглую мяжу з СССР і не мае гарантый меж з Нямеччынай [10].Зразумела, што ў Маскве польскія дыпламаты заяўлялі аб нязменнасці дружалюбныхадносін са сваім усходнім суседам. Тым больш, што яшчэ з лютага 1926 г. бакіабмяркоўвалі прапанаваныя савецкім бокам дамова аб ненападзе [11].
7чэрвеня 1927 г. на вакзале ў Варшаве белагвардзеец Б. Каверда застрэліўсавецкага паўпрада ў Польшчы П.Л. Вайкова. Верагодна, гэты замах быўарганізаваны ангельскай разведкай, ва ўсялякім разе падчас суда над КавердайЛондан прасіў Варшаву абмежавацца пажыццёвым зняволеннем. Са свайго боку СССРзапатрабаваў ад Польшчы ўсебакова расследаваць гэтае злачынства, дапусціцьсавецкага ўпаўнаважанага да следства і прыняць меры супраць тэрарыстычных ібандыцкіх арганізацый, якія на думку СССР, існуюць на тэрыторыі Польшчы [9].
Варшаваадхіліла савецкія патрабаванні, і ў выніку польскі суд прысудзіў«тэрарыста-адзіночку» да пажыццёвага зняволення і папрасіў прэзідэнтаПольшчы зменшыць гэты тэрмін да 15 гадоў.
Зразумела,што савецка-польскія адносіны пагоршыліся. 14-15 чэрвеня на нарадзе міністраўзамежных спраў краін удзельніц Лакарнскай дамовы і Японіі ў Жэневе гаворка ішлааб магчымым савецкім ультыматуме Польшчы і мерах дапамогі Варшаве праз ЛігуНацый. У СССР прыхільнікі Л. Д. Троцкага заяўлялі аб неабходнасці цвёрдыхдзеянняў супраць Польшчы. Так, на XV з'ездзе ВКП(б) X. Ракоўскі прапаноўваў«адказаць годным рэвалюцыйным адпорам», у тым ліку і вайной. Алесавецкае кіраўніцтва абмежавалася дыпламатычнымі пратэстамі і патрабаваннямі:ліквідаваць на тэрыторыі Польшчы «белагвардзейскія арганізацыі» [31,с. 281].
Аднакужо 2 верасня ў Варшаве П. Трайковіч зрабіў замах на жыццё савецкага дыпкур'ераШлессера, але быў застрэлены яго напарнікам І. Гусевым. Польская прэсаабвінаваціла савецкіх дыпламатычных працаўнікоў у занадта рэзкіх дзеяннях. Угэтых умовах савецка-польскія перамовы па дамове аб ненападзе былі ў верасні1927 г. спыненыя польскім бокам [31, с. 282].
Тымчасам, з лета 1926 г. зноў абвастрыўся польска-літоўскі канфлікт. Восенню 1927г. Польшча паспрабавала заручыцца падтрымкай Ангельшчыны і Францыі ў выпадкувайсковых дзеянняў супраць Літвы. Са свайго боку літоўская дыпламатыязвярнулася 15 кастрычніка ў Лігу Нацый са скаргай на Польшчу, а 27 лістападаСССР заявіў Польшчы аб недапушчальнасці развязвання вайны ва Усходняй Еўропе ізаклікаў польскі бок да міралюбівасці. Падобную пазіцыю заняла і Нямеччына.Паколькі Ліга Нацый таксама выступіла за захаванне міру, польскае кіраўніцтвавырашыла змякчыць сваю пазіцыю. Літве Масква таксама параіла спыніць вайну зПольшчай. 10 снежня 1927 г. пасля перамоў у Жэневе была дасягнутапольска-літоўская дамова аб спыненні стану вайны, які доўжыўся з 1920 г. [31,с. 283].
4траўня 1928 г. у Варшаве быў здзейснены замах на жыццё савецкага гандлёвагапрадстаўніка А.З. Лізарава, што выклікала новую дыпламатычную перапіску адноснабелагвардзейскіх арганізацый, якія, па меркаванні СССР, размяшчаліся ў Польшчы[13].
6верасня 1928 г. СССР далучыўся да пакта Брыяна-Кэлага і, адзіны з усіхкраін-удзельніц, ратыфікаваў яго да канца года. 29 снежня Масква прапанавалаПольшчы і Літве падпісаць пратакол аб датэрміновым уводзе ў дзеянне гэтай дамовы.Але Варшава прапанавала пашырыць спіс удзельнікаў будучай дамовы, далучыўшы даяе Румынію, Латвію і Эстонію. Даведаўшыся аб гэтым, Літва адмовіласяўдзельнічаць у шматбаковай дамове. У выніку 1 лютага 1929 г. Масква прынялапольскую прапанову, і 9 лютага СССР, Польшча, Румынія, Латвія і Эстоніяпадпісалі Маскоўскі пратакол аб датэрміновых уводзінах у дзеянне дамовыБрыяна-Келога. 27 лютага да пратаколу далучылася Турцыя, 3 красавіка — Іран, а4 красавіка – Літва [31, с. 285].
Такімчынам, уплыў Польшчы ў рэгіёне ўзрос, заходнія суседзі СССР, атрымалімагчымасць прадэманстраваць сваю салідарнасць, а савецка-літоўскія адносіныпагоршыліся.
Злістапада 1930 г. Польшча паспрабавала наладзіць перамовы з СССР наконт дамовыаб ненападзе [14]. 5 студзеня 1931 г. Масква паказала Варшаве нанеабгрунтаванасць новых польскіх прапаноў, а 6 студзеня аб гэтым паведамляласяў Заяве ТАСС. 29 студзеня савецкі бок ізноў паказаў на неабгрунтаванасцьпольскай прапановы [15].
Улетку1931 г., калі стала зразумела, што не за гарамі падпісанне франка-савецкіхдамоў аб ненападзе і гандлю, польскаму кіраўніцтву прыйшлося задумацца абпашырэнні свайго ўплыву ва Усходняй Еўропе.
10жніўня была парафіравана франка-савецкая дамова аб ненападзе, і Парыж вырашыў,што варта схіліцца да падобнай дамовы і Польшчы. 23 жніўня пад ціскам ФранцыіПольшча перадала савецкаму боку дакумент, у якім былі паўтораныя савецкіяпрапановы 1926 г. і польскія адказы на іх — СССР не задавальняла такая пазіцыяВаршавы, бо Францыя 23 верасня заявіла, што падпісанне савецка-французскайдамовы абумоўліваецца дасягненнем савецка-польскай дамовы, Масква прапанавалаПарыжу пераканаць Польшчу зняць найбольш неабгрунтаваныя пярэчанні. Разам з тымсавецкі бок паказаў на немагчымасць звязаць абедзве дамовы [35, с. 130].
Тымчасам франка-германскія перамовы завяршыліся няўдала, і французскае кіраўніцтвавырашыла працягнуць збліжэнне з СССР. Польшчы было рэкамендавана ўзяць зааснову ўзгоднены тэкст франка-савецкай дамовы [16].
Уснежні 1931 г. Латвія і Фінляндыя прапанавалі СССР аднавіць перамовы наконтдамовы аб ненападзе. Перамовы вяліся ў канструктыўным ключы. У выніку ўжо 21студзеня 1932 г. была падпісана дамова з Фінляндыяй, а 5 лютага — з Латвіяй.Перамовы ж з Румыніяй зайшлі ў тупік з-за нявырашанага Бесарабскага пытання. Угэтых умовах Польшча была вымушана змякчыць сваю пазіцыю, і 25 студзеня 1932 г.савецка-польская дамова была парафіравана [35, с. 131].
25ліпеня 1932 г. Нямеччына далучылася да падпісанага ў Лазанеангельшчына-французскага «Пакту даверу». У гэтых умовах, імкнучысяпадкрэсліць сваю незалежную знешнюю палітыку, польскае кіраўніцтва 25 ліпеняпадпісала з СССР дамову аб ненападзе, якая, была ратыфікавана Польшчай 26, аСССР 27 лістапада. Пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі 23 снежня 1932 г.савецка-польская дамова ўступіла ў сілу [31, с. 290].
Падпісаныў 1932 г. дагавор аб ненападзе з Савецкім саюзам, завяршаючы адзін з этапаўпольска савецкіх адносін, мог стаць асновай для іх уздыму на новы і большвысокі ўзровень. Але ён жа мог стаць і найвышэйшай кропкай у іх развіцці. Таяці іншая яго роля залежала ад таго, наколькі ён адпавядаў стратэгічным мэтамзнешняй палітыкі абедзвюх дзяржаў [29, с. 66].
УПольшчы пакт з СССР быў сустрэты прыхільна большасцю палітычных партый, якправых, так і левых. Толькі дзве палітычныя групы з супрацьлеглых флангаў –камуністы і кансерватары — ацэньвалі яго стрымана [29, с. 66].
Польска-савецкідагавор аб ненападзе не стаў для Польшчы паваротнай падзеяй у яе адносінах зСССР. Галоўнае – ён не прынес павышэння даверу ў адносінах паміж дзвюмядзяржавамі. Тое ж самае неабходна сказаць і аб савецкім партнёры Польшчы. Дляабедзвюх дзяржаў дагавор быў сродкам для вырашэння актуальных праблем іхзнешняй палітыкі, ляжаўшых па-за сферай узаемных адносін [29, с. 67].
 
3.2Польска-савецкая адносіныўперыяд павароту ўадносінах паміж Нямеччынай іПольшчай
 
Восенню1932 г. нямецка-польскія адносіны зноў пагоршыліся. Як і прадугледжвалася ўВаршаве, інтэнсіўнасць антыпольскай рэвізіянісцкай прапаганды ў Германіі нетолькі не знізілася, але і рэзка ўзрасла пасля прыходу Гітлера да ўлады.Канцлер асабіста прыняў у ёй актыўны ўдзел, выкарыстоўваючы прэсу і радыё [29,с. 60].
Кабпапярэдзіць стварэнне адзінага антыгерманскага фронту, Нямеччына прымяняла ўадносінах да Польшчы дваістую тактыку. Нараўне з рэваншызмам, у вузкайдыпламатычнай сферы лідэры Нямеччыны дэманстравалі перад прадстаўнікамі Польшчыкарэктнасць, што стала для Польшчы абнадзейлівай прыкметай паляпшэнняпольска-германскіх адносін [32, с. 72].
Неўзабаве,Польскі ўрад у міжнародных адносінах змяніў прынцып шматбаковых адносін напрынцып двухбаковых.
Улютаўскім выступленні на сойме Бек падкрэсліў, што галоўная роля ў сістэмепольскай знешняй палітыкі павінна належыць двухбаковым адносінам і дамовам засобнымі краінамі. Раздел аб адносінах з Нямеччынай у соймавай прамове Бека меўна мэце зандаж з разлікам на водгук у Берліне. Бек паспрабаваў змякчыцьусеагульнае абурэнне антыпольскай прапагандай Нямеччыны. Напрыканцы ён заявіў:«Наша стаўленне да Нямеччыны і да яе спраў будзе такім, як стаўленнеНямеччыны да Польшчы. На практыцы было адзначана: усё ў гэтай вобласці залежыцьбольш ад Берліна, чым ад Варшавы» [32, с. 76].
Савецка-польскімадносінам у прамове Бека было адведзена значнае месца. Асобна падкрэсліваласяБекам тое, быццам бы пакт аб ненападзе з СССР мае значэнне перш за ўсё сваімпрыкладам. [32, с. 78] У гэтых словах Бека можна было ўбачыць прапанову абпераглядзе польска-нямецкіх адносін, і падказвалася пэўная форма пагаднення папрыкладзе польска-савецкай дамовы.
Важнымматывам новай знешнепалітычнай стратэгіі Варшавы стала і пагаршэннесавецка-германскіх адносін, звязаных з прыходам да ўлады ў Нямеччыне А. Гітлера[26, с. 249].
Натуральна,польскае кіраўніцтва вырашыла скарыстацца нямецка-савецкімі супярэчнасцямі. Не выключана,што да новай палітыкі ў стаўленні Берліна Варшаву падштурхоўвала і абвастрэннестановішча на Дальнім Усходзе, дзе паўстала пагроза савецка-японскай вайны.Разам з тым польскае кіраўніцтва лічыла, што, згаджаючыся на нармалізацыюадносін з Нямеччынай, ёй варта прадэманстраваць сілу. Таму, калі 16 лютага 1933г. данцыгскі сенат прыняў рашэнне аб ліквідацыі адмысловай партовай паліцыі, уноч на 6 сакавіка польскі дэсант заняў Вестерплятте. Аднак скарга Нямеччыны ўЛігу Нацый прымусіла Варшаву адступіць [31, с. 298].
Празтыдзень у сталіцах вялікіх дзяржаў Еўропы пачалося абмеркаванне прапанаванагаБ. Мусаліні «Пакта чатырох».
Італьянскіпраект прапанаваў «прынцып перагляду мірных дамоў» у адпаведнасці састатутам Лігі Нацый. Прапаноўвалася роўнасць асобных дзяржаў у вобласціўзбраення, гэтая норма прыдугледжвала ўсеагульную лінію паводзін Ангельшчыны,Францыі, Нямеччыны і Італіі «ва ўсіх палітычных і непалітычных пытаннях якеўрапейскіх так і нееўрапейскіх». Праект Мусаліні адчыняў для Нямеччынымагчымасць ліквідацыі Версальскай дамовы і перагляду яе тэрытарыяльных умоў[32, с. 82].
Натуральна,што Польшча і іншыя ўсходнееўрапейскія саюзнікі Францыі не падтрымалі ідэюпадобнай дамовы. Польшча ў выпадку падпісання «пакта чатырох»пападала б у крытычнае становішча. Яе западныя землі, якія былі прадметамсваркі з Нямеччынай, апыналіся пад пагрозай перадачы апошняй па рашэнні вялікіхдзяржаў [32, с. 84].
ТаксамаПольшча асцярагалася наконт таго, што стварэнне блока Нямеччыны з заходнімідзяржавамі магло паслабіць зацікаўленнасць апошняй у дамове з Польшчай.
Крытыкаў Польшчы «пакта чатырох» знаходзіла падтрымку з боку СССР. Аднак прыагульным добразычлівым стаўленні савецкі друк паказваў на непаслядоўнасцьпольскай пазіцыі [32, с. 86].
Паслятаго як, ідэя блоку заходніх дзяржаў набыла рэльефныя абрысы, польскаму ўрадубыло важна заручыцца тым, што СССР сапраўды акажа «пакту чатырох»рашучае супраціўленне [32, с. 88].
Паміждыпламатамі СССР і Польшчай адбыўся шэраг сустрэч. 23 сакавіка 1933 г. Польшчаі СССР паведамілі адзін аднаго аб адмоўным стаўленні да «Пактучатырох». Сваю незадаволенасць Польшча таксама выказала Ангельшчыне іФранцыі, але не Нямеччыне, з якой было вырашана дасягнуць дамовы [26, с. 252].
Хуткавысвятлілася і тое, што малыя краіны не маюць рэальных рычагоў уплыву, іпаступова крытыка «Пакта чатырох» з іх боку заціхла. На хвалі гэтайкрытыкі ў Празе паўстала ідэя запрасіць Польшчу ў склад Малой Антанты, алеВаршава лічыла, што важней атрымаць Цешын, які належыў Чэхаславакіі [31, с.300].
АдначасоваПольшча паспрабавала аказаць націск на Нямеччыну (падзеі ў Данцыгу,дэманстрацыі ў Польшчы і чуткі аб падгатоўленасці да сумеснай франка-польскайпрэвентыўнай ваеннай акцыі супраць Нямеччыны), якая атрымала выдатнуюмагчымасць спаслацца на гэтыя дзеянні для абгрунтавання неабходнасцідаўзбраення [31, с. 301].
Аднак,неўзабаве, пасля таго, як праект «пакта чатырох» атрымаў галоснасць,міністр замежных спраў Турцыі прапанаваў СССР у якасці зваротнай мерыарганізаваць канферэнцыю краін, якія падпісалі ў свой час Маскоўскі пратакол, атаксама Турцыі і дзяржаў Малой Антанты. «Пакт чатырох» істотназакранаў інтарэсы ўсіх гэтых краін. Развіваючы турэцкую прапанову, Савецкі ўрадвырашыў прапанаваць склікаць канферэнцыю суседніх з СССР дзяржаў, якіязаключылі з ім пакт аб ненападзенні, з тым, каб падпісаць канвенцыю абвызначэнні агрэсара [32, с. 102].
Хоцьбольшасць краін, якія Савецкі Саюз прапанаваў запрасіць на канферэнцыю, у свойчас станоўча ставіліся да савецкага вызначэння агрэсара, ажыццяўленне гэтай ініцыятывыне было простай справай з-за разнагалоссяў паміж асобнымі суседзямі СССР [31,с. 303].
Зварот,у першую чаргу да Польшчы, сведчыў аб прызнанні Савецкім урадам яе ролі наміжнароднай арэне. 9 красавіка СССР прапанаваў Польшчы прыняць удзел у канферэнцыідля падпісання канвенцыі аб вызначэнні агрэсіі, але Варшава, якая ў цэлымухваліла гэтую ідэю, прапанавала Маскве спачатку ўрэгуляваць свае адносіны зРумыніяй [31, с. 303].
Утраўні 1933 г. Польшча пачала актыўны зандаж Нямеччыны на прадмет нармалізацыіадносін, які знайшоў водгук у Берліне. Аднак на міжнароднай канферэнцыі ўЛондане германскі прадстаўнік ізноў падняў пытанне аб рэвізіі германскай мяжына ўсходзе, а 7 чэрвеня быў парафіраваны «Пакт чатырох» [26, с. 261].
Тымчасам краіны Малой Антанты падтрымалі савецкую ідэю аб вызначэнні агрэсіі наканферэнцыі па раззбраенні, а ў ліпені Чэхаславакія прапанавала Масквепадпісаць дамову аб ненападзе з Малой Антантай. 24 чэрвеня Румынія таксамазаявіла аб гатоўнасці падпісаць канвенцыю аб вызначэнні агрэсіі [31, с. 309].
Угэтых умовах Польшчы прыйшлося пагадзіцца з савецкай прапановай, але Варшававыступіла за падпісанне рэгіянальнай канвенцыі, а не адчыненай для падпісанняўсіх жадаючых. Тым самым польскае кіраўніцтва дэманстравала сваю незалежнасць іспрабавала аказаць ціск на Нямеччыну. Акрамя таго, Варшава выступіла супрацьудзелу ў канвенцыі краін Малой Антанты, паколькі гэта магло закрануць інтэрасыВугоршчыны і Італіі, з якімі ў Польшчы былі добрыя адносіны [26, с. 264].
Увыніку 3 ліпеня СССР, Польшча, Эстонія, Латвія, Румынія, Турцыя, Персія іАўганістан падпісалі рэгіянальны пратакол, а 4 ліпеня СССР, Чэхаславакія,Румынія, Югаславія і Турцыя падпісалі адкрытую канвенцыю аб вызначэнні агрэсіі[16].
Тымчасам пачалася нармалізацыя нямецка-польскіх адносін па эканамічных пытаннях іадносна Данцыга. Да гэтага падштурхоўвала нямецкі урад, незадаволенасць«пактам чатырох», які хоць і быў падпісаны, але выявіў глыбокіясупярэчнасці паміж партнёрамі. Зразумела, што шматлікія назіральнікі расцанілігэта як пачатак нямецка-польскага супрацоўніцтва [26, с. 266].
Уліпені Польшчу наведаў заведуючы Бюро міжнароднай інфармацыі ЦК ВКП(б) К.Радэк, які зрабіў па выніках паездкі выснова аб тым, што маецца рэальнаямагчымасць наступнага збліжэння з Польшчай, хоць працэс гэтага збліжэння можанасіць зацяжны і супярэчлівы характар. Абапіраючыся на гэтыя адзнакі, савецкібок прапанаваў Польшчы наступнае збліжэнне, але Варшава прамаўчала, толькіўзмацніўшы меркаванні Масквы адносна магчымага нямеччына-польскага супрацоўніцтва[31, с. 310].
15ліпеня ў Рыме быў падпісаны Пакт згоды і супрацоўніцтва паміж Ангельшчынай,Францыяй, Італіяй і Нямеччынай («Пакт чатырох»). Спробы СССР паказацьПольшчы на наяўнасць пагрозы з боку Нямеччыны адхіляліся польскім кіраўніцтвам,якое лічыла, што нацысты змогуць парваць з традыцыйнай антыпольскай палітыкайБерліна. У Варшаве лічылі, што Нямеччына яшчэ доўга не зможа аднавіць свойваенны патэнцыял і будзе вымушана задаволіцца паглынаннем Аўстрыі. У верасні1933 г. пачаліся нямецка-польскія перамовы аб спыненні мытнай вайны. 19кастрычніка Нямеччына выйшла з Лігі Нацый і заявіла аб гатоўнасці падпісацьпакты аб ненападзе з усімі жадаючымі. Зразумела, што ў гэтых умовах Берлін быўзацікаўлены ў дамове са сваім усходнім суседам, якая дазволіла б зрабіць ударпа сістэме французскіх сувязей ва Усходняй Еўропе і прадэманстраваць сваюміралюбнасць [26, с. 270].
ВыхадНямеччыны з канферэнцыі па раззбраенні і Лігі Нацый прывёў да яе міжнароднайізаляцыі, што разглядалася Польшчай як спрыяльны момант для дасягнення дамовы.Польскае кіраўніцтва ізноў вырашыла паказаць сваю сілу і здольнасць дасамастойнай палітыкі. Апавясціўшы Берлін у адсутнасці намераў удзельнічаць уякіх-небудзь санкцыях супраць яго, Варшава атрымала германскія прапановы ў жаданнінармалізаваць адносіны [31, с. 311].
15лістапада паміж польскім амбасадарам у Берліне Ю. Ліпскім і Гітлерам быладасягнутая вусная дамоўленасць аб адмове ўжывання сілы. Гэтая дамоўленнасць, памеркаванні рэйхсканцлера, магла быць пазней ператворана ў дамову. 16 лістападабыло апублікавана нямецка-польскае камюніке, у якім абодва бакі абавязаліся не«звяртацца да сілы пры рашэнні існуючых паміж імі спрэчак».Паведамляючы 16 лістапада савецкаму боку аб нармалізацыі адносін з Нямеччынай,польскі прадстаўнік сказаў, што «адносіны з СССР завершаны дамовай абненападзе, а з Нямеччынай толькі пачынаюць развівацца [18].
Каліж ўлічыць, што і польская, і германская прэса стваралі ўражанне аб наяўнасцінейкіх таемных дамоўленасцяў, зразумела, што ў Маскве гэта было ўспрынята засцярогай. Вядома, Варшава не збіралася ў дадзены момант пагаршаць адносіны зСССР, і 23 лістапада міністр замежных спраў Ю.Бек выказаў савецкаму паўпраду ўВаршаве Антонаву-Аўсіенка пажаданне аб каардынацыі палітыкі абедзвюх краін уПрыбалтыцы [31, с. 313].
Савецкаядыпламатыя вырашыла атрымаць дадатковыя звесткі аб намерах Польшчы ў стаўленніда Нямеччыны, таму калі 14 снежня Польшча прапанавала СССР пашырыць кантакты,Масква запытала Польшчу аб яе стаўленні да планаў даўзбраення Нямеччыны іпрапанавала падпісаць дэкларацыю аб зацікаўленасці ў недатыкальнасці Прыбалтыкі[19].
Прыгэтым у савецкай ацэнцы бягучага моманту пераважала меркаванне, што абектыўныхарактар супярэчнасцяў паміж Польшчай і Нямеччынай зробіць іх збліжэнне цяжкайсправай.
Важным,хоць і мала вядомым фактам, які характарызуе пазіцыю СССР, быў неафіцыйнызандаж меркавання польскага ўрада адносна супрацоўніцтва супраць Нямеччыны,праведзены ўлетку 1933 г. [32, с. 116].
Урамках праведзенага савецкім бокам зандажу Польшчы, адбыўся візіт у Польшчупрадстаўніка рэдакцыйнай калегіі газеты „Известия“. Падчас візітувяліся гутаркі аб неабходнасці і пажаданасці адносін добрасуседства паміж СССРі Польшчай. У інтэрьв’ю для друку і іншых прамовах савецкі прадстаўнік падкрэсліваўпрыналежнасць тэрыторый Балтыйскага ўзбярэжжа польскай старане. Галоўнае месцапры абмеркаванні палітычных праблем належыла пытанню бяспекі СССР і Польшчы ўвыпадку Германскай агрэсіі [32, с. 116].
Тымчасам Францыя прапанавала СССР дамову аб узаемадапамозе, і 19 снежня Масквапрапанавала ідэю шматбаковай дамовы, якая не выклікала захаплення ў Варшаве.Польская дыпламатыя спаслалася на неабходнасць інфармавання прыбалтыйскіхкраін. Польшчы было перададзена запрашэнне Беку наведаць СССР. Звесткі абсавецка-польскіх кантактах адносна гарантый Прыбалтыцы выклікалі негатыўнуюрэакцыю ў Берліне, таму Нямеччына паабяцала прыпыніць распачатыя 27 лістападаперамовы з Польшчай наконт дамовы аб ненападзе. Натуральна, 9 студзеня 1934 г.Варшава запэўніла Берлін, што без яго згоды яна не пайдзе на падпісаннедэкларацыі па Прыбалтыцы. Таму ўсе савецкія прапановы аб скарэйшым падпісанніпрыбалтыйскай дэкларацыі не былі падтрыманыя польскім бокам. 11 студзеняПольшча афіцыйна апавясціла Маскву аб перамовах з Нямеччынай і прапанавалаадкласці падпісанне дэкларацыі на час візіту Бека ў Маскву ў сярэдзіне лютага[31, с. 315].
26студзеня 1934 г. была падпісана нямецка-польская дэкларацыя аб мірным рашэнніспрэчак і нескарыстанні сілы. Бакі абвясцілі аб міры, была згорнута мытная вайнаі ўзаемная крытыка ў прэсе. У Варшаве гэты дакумент быў успрыняты як асновабяспекі краіны. Пытанне аб мяжы ў дэкларацыі было не закранутым [21].
Сакрэтнасць,у абставінах якой вялася падрыхтоўка пагаднення, і адсутнасць у тэксце нормы,адпаведна з якой дэкларацыя страчвае сілу ў выпадку агрэсіі аднаго з бакоўсупраць трэцяй краіны, давалі падставу для насцярожанага яе ўспрыняцця ўпалітычных колах шэрага краін. У дыпламатычных і журналісцкіх колах выказвалісямеркаванні, што дэкларацыя (часта яе называлі пактам) уключае сакрэтныяартыкулы, накіраваныя супраць СССР іншых краін. Германская прапаганда імкнуласяпадтрымліваць гэтыя чуткі з мэтаю поглыбіць недавер у адносінах паміж Польшай,яе саюзнікамі і суседзямі [29, с. 81].
Таксамадамова выключала Польшчу са шматлікіх сістэм калектыўнай бяспекі што,натуральна, было на руку Нямеччыне.
Польскіўрад прыняў захады, каб нейтралізаваць негатыўную рэакцыю Масквы напольска-германскае збліжэнне, ажыцявіўшы візіт у СССР міністра замежных спраў,запланаваны ў снежні ў сувязі з перагаворамі аб Балтыйскай дэкларацыі. Праўда,пасля правалу гэтага праекта ў бакоў мала што засталося для абмеркавання. Наперагаворах з Літвінавым Бек большую частку часу страціў, каб давесці, штоПольшча не заключыла з Нямеччынай ніякай дамовы, накіраванай супраць трэціхкраін. У падпісаным 15 лютага камюніке аб выніках візіту гаварылася аб цвердымнамеры ўрадаў абедзвюх краін палепшыць адносіны паміж імі на аснове ўжопадпісаных палітычных пагадненняў [29, с. 81].
Алевізіт не развеяў узнікшага ў Маскве недаверу. Наадварот, ён паглыбіў яго ўсувязі з адмовай Бека падпісаць пратакол аб прадаўжэнні польска-савецкага пактааб ненападзе на такі ж 10-гадовы тэрмін, на які была падпісанапольска-германская дэкларацыя. Толькі пасля дадатковых перамоў, які доўжылісябольш чым два месяцы, пасля таго, як былі падоўжаны на аналагічны тэрміндагаворы СССР аб ненападзе з прыбалтыйскімі краінамі, адпаведны пратакол быўпадпісаны. Пакту была нададзена дзейнасць да канца 1945г. [29, с. 81]. Таксамабыла дасягнута дамова аб пераўтварэнні дыпламатычных прадстаўніцтваў упасольствы [22].
Тымсамым Масква атрымала пацверджанне, што ў Польшчы няма таемнай дамовы зНямеччынай адносна тэрыторый на ўсходзе, паколькі дамова пацвярджала трэціартыкул Рыжскай дамовы аб адсутнасці тэрытарыяльных прэтэнзій. Аднак сяродпольскіх вайскоўцаў пераважала меркаванне аб тым, што СССР больш небяспечнывораг, чым Нямеччына [31, с. 315].
Прадводзячывынікі маскоўскіх перамоў з Бекам, Літвінаў канстатаваў правал разлікаўсавецкага ўрада на супрацоўніцтва з Польшчай супраць Германіі, існаваўшых зчасу кантактаў Пілсудскага з Радэкам. Песімізм наркома ішоў настолькі далека,што ён не выключаў антысавецкага пагаднення Польшчы з Германіяй [29, с. 83].
Нягледзячына ясна выяўленую стрыманасць польскага ўрада ў справе далейшага развіццяадносін з СССР, санацыйная прапаганда пасля візіту Бека ў Маскву пачаларазвіваць ідэю аб роўнай палітычнай адлегласці Польшчы ад Масквы і Берліна, абпалітыцы “раўнавагі”, якую яна праводзіць [29, с.83].
Такімчынам, у перыяд з 1933 па 1934 гг. на польска-савецкія адносіны аказвалавелізарны ўплыў Нямеччына, якая ў гэты перыяд усяляк імкнулася ўзмацніць сваювагу ў знешнепалітычных працэсах, якія адбываліся ва ўсходняй Еўропе.
Перыядз 1926 г. па 1934 г. з'яўляецца перыядам актыўных знешнепалітычных дзеянняў, якПольшчы, так і СССР. Пасля прыходу ў 1926 г. да ўлады ў Польшчы Ю. Пілсудскагаадбываецца паступовае паслабленне ўплыву Францыі на знешнюю палітыку Польшчы.Пілсудскі як патрыёт сваёй дзяржавы пачынае выкарыстоўваць супярэчнасці ўзнешняй палітыцы Нямеччыны і СССР як паміж сабой, так і з іншымі дзяржаваміЕўропы. Усе яго дзеянні ў адносінах з СССР у разглядаемы перыяд былі накіраванына забеспячэнне польскіх знешнепалітычных інтэрасаў. Гэта, у канчатковымвыніку, і прывяло да падпісання польска-савецкай дамовы аб ненападзе, якаяпрывяла Польшчу і СССР да некаторай адлігі ў іх адносінах. Аднак, так склаласягістарычна, што Польшча і СССР не маглі быць саюзнікамі. Ужо з сярэдзіны 30-хгг. назіраецца абвастрэнне адносін паміж краінамі, што было абумоўленае ўпершую чаргу рознымі знешнепалітычнымі курсамі дзяржаў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такімчынам, Савецка-польскія адносіны ў перыяд з 1921 па 1926 гг. будаваліся нааснове Рыжскай мірнай дамовы. Аднак рэалізацыя дамоўленасцяў, дасягнутых уРызе, у поўнай меры была не магчымай па шэрагу прычын. Да іх можна аднесціспробы абодзвюх дзяржаў найбольш спрыяльна для сябе тлумачыць і выкарыстоўвацьдасягнутыя дамовы, пры гэтым з мінімальным жаданнем ісці адзін аднаму на саступкіі пошукі кампрамісаў. Так сама складанасць і напружанасць у Савецка-польскіхадносінах была абумоўленая ўмяшаннем дзяржаў Антанты ў развіццё дыпламатычныхадносін Усходняй Еўропы і выкарыстанне шматлікіх дамоўленасцяў паміж краінамірэгіёна ў сваіх інтарэсах. Інтарэсы ж дзяржаў гэтага важнага ў геапалітычнымплане рэгіёна мала хвалявалі краіны Антанты.
Перыядз 1926 г. па 1934 г. з'яўляецца перыядам актыўных знешнепалітычных дзеянняў якПольшчы, так і СССР. Пасля прыходу ў 1926 г. да ўлады ў Польшчы Ю. Пілсудскагаадбываецца паступовае паслабленне ўплыву Францыі на знешнюю палітыку Польшчы.Пілсудскі як патрыёт сваёй дзяржавы пачынае выкарыстоўваць супярэчнасці ўзнешняй палітыцы Нямеччыны і СССР як паміж сабой, так і іншымі дзяржаваміЕўропы. Усе яго дзеянні ў адносінах з СССР у разглядаемы перыяд былі накіраванына забеспячэнне польскіх знешнепалітычных інтарэсаў. Што, у канчатковым выніку,і прывяло да падпісання польска-савецкай дамовы аб ненападзе, якая прывялаПольшчу і СССР да некаторай адлігі ў іх адносінах.
Падпісаныў 1932 г. дагавор аб ненападзе з Савецкім саюзам, які завяршаў адзін з этапаўпольска савецкіх адносін, мог стаць асновай для іх уздыму на новы і большвысокі ўзровень. Але ён жа мог стаць і найвышэйшай кропкай у іх развіцці. Таяці іншая яго роля залежала ад таго, наколькі ён адпавядаў стратэгічным мэтамзнешняй палітыкі абедзвюх дзяржаў. Польска-савецкі дагавор аб ненападзенні нестаў для Польшчы паваротнай падзеяй у адносінах з СССР. Галоўнае – ён не прынеспавышэння даверу ў адносінах паміж дзвюма дзяржавамі. Тое ж самае неабходнасказаць і аб савецкім партнёры Польшчы. Для абедзвюх дзяржаў дагавор быўсродкам для вырашэння актуальных праблем іх знешняй палітыкі, ляжаўшых па-засферай узаемных адносін
Таксклалася гістарычна, што Польшча і СССР не маглі быць саюзнікамі. Ужо зсярэдзіны 30-х гг. назіраецца абвастрэнне адносін паміж краінамі, гэта былоабумоўленае ў першую чаргу рознымі знешнепалітычнымі курсамі дзяржаў.
З1933 па 1934 гг. на польска-савецкія адносіны аказвала велізарны ўплыўНямеччына, якая ў гэты перыяд усяляк імкнулася ўзмацніць сваю вагу ўзнешнепалітычных працэсах, якія адбываліся ва Усходняй Еўропе.

Літаратура
 
1.     Ахтамзян,А.А. Рапалльская политика. Советско-германские дипломатические отношения в1922-1932 годах [Текст] / А.А. Ахтамзян. — М.: Международные отношения, 1974. — 304 с.
2.     Всемирнаяистория в 10 т., т. 9 [Текст] / под ред. Жукова Е.М. – М.:Социально-экономическая литература, 1962. – 752 с.
3.     Горлов,С.А. Совершенно секретно: Альянс Москва — Берлин, 1920-1933 [Текст] / С.А.Горлов. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — 352 с.
4.     Грабеньский,В. История польского народа [Текст] / В. Грабеньский. – Минск: МФЦП, 2006. –800 с.
5.     Иоффе,А.Е. Внешняя политика Советского Союза 1928 — 1932 гг [Текст] / А.Е. Иоффе. — М.: Наука, 1968. — 488 с.
6.     Лазько,Р.Р. Перад патопам (Еўрапейская палітыка Польшы. 1932-1939 гг.) [Тэкст] / Р.Р.Лазько. – Мінск: БДУ, 2000. – 354 с.
7.     Мезга,Н.Н. Политика Рапалло и польско-советские отношения в 1922-1926 годах: автореф.дис. … канд. ист. наук / Н.Н. Мезга; БГУ. – Минск, 1996. – 17 с.
8.     Мельтюхов,М.И. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918-1939 гг.[Текст] / М.И. Мельтюхов. — М.: Вече, 2001. – 385 с.
9.     Михутина,И.В. Советско-польские отношения 1931-1935 гг. [Текст] / И.В. Михутина. — М.:Международные отношения, 1974. – 287 с.
10.    Мязга,М.М. Савецка-польскія перамовы аб заключэнні дагавора аб ненападзе ў 1924-1926гг [Тэкст] / М.М. Мязга // Веснік Белдзяржуніверсітэта. Серыя 3. – 1996. — №1С.47-51.
11.    Ольшанский,П.Н. Рижский договор и развитие советско-польских отношений 1921 — 1924 гг[Текст] / П.Н. Ольшанский. — М.: Наука, 1974. – 288 с.
12.    Очеркиистории советско-польских отношений 1917-1977 [Текст] / под ред. Моисеенко Г.В.- М.: Наука, 1979. — 584 с.
13.    Сиполс,В.Я. Внешняя политика Советского Союза 1933-1935 гг [Текст] / В.Я. Сиполс. –М.: Наука, 1980. – 391 с.
14.    Снапкоўскі,У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі [Тэкст] / У.Е. Снапкоўскі. – Мінск.:БДУ, 2004. – 303с.
15.    Тымовский,М. История Польши [Текст] / М. Тымовский, Я. Кеневич, Е. Хольцер. – М.: Весьмир, 2004. — 544 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат A Cultural Study Of Childbirth In Rural
Реферат Становление российской территориальной администрации на Северном Кавказе
Реферат Слово о полку Игореве - призыв к единению русской земли
Реферат 1. Современные подходы к хирургическому лечению онкологических больных
Реферат Іспанія економіко-географічна характеристика
Реферат Религиозное образование глазами юриста
Реферат Методика расчета налога на имущество физических лиц, порядок и сроки уплаты налога
Реферат Our Big Brother Essay Research Paper Our
Реферат Выработка решений в системе "человек-машина"
Реферат Проблемы источниковедения истории психологии.
Реферат Живое значение слов "личность" и "personality" в языковом сознании русских и англичан
Реферат Цветовая символика в романе Ф. М. Достоевского Преступление и наказание
Реферат Відмороження Ступені відмороження
Реферат Виды аудита, классификация этой деятельности 2
Реферат Государственная политика в рыночной экономике