Реферат по предмету "История"


Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. XX ст.

Рэферат на тэму:
Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. XXст.

ПЛАН
 
1.  Грамадска-палітычная сістэма
2.  Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы
3.  Унутрыпартыйная барацьба
4.  Разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму
5.  Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг
6.  Канстытуцыя БССР 1937 г.: адлюстраванне змен ісупярэчнасцей

Грамадска-палітычная сістэма
 
Ужо ў першай палове1920-Х гг. склаліся асноўныя рысы той грамадска-палітычнай сістэмы, якаяпраіснавала аж да пачатку 1990-х гг. Ас-аову яе афіцыйна складалі саветы, штобыло заканадаўча замацавана Канстытуцыямі СССР і БССР. Кіруючая роляадвэдзілася Камуністычнай партыі як авангарду савецкага народа. Надзейнымпамочнікам і рэзервам Кампартыі быў Усесаюзны ленінскі камуністычны саюзмоладзі (ВЛКСМ).
«Прываднымпасам», які злучаў партыю і масы, з'яўля-ліся прафсаюзы. Афіцыйнааб'яўлялася, што прафсаюзы адстойваюць інтарэсы працоўных перад адміністрацыяйпрадпрыемстваў і ўстаноў. Пастаянна падкрэсліваліся словы У. Леніна, што«прафсаюзы — школа камунізму». Фармальна лідэры прафсаюзныхарганізацый абіраліся на сходах, фак-гычна ж прызначаліся партыйнымі камітэтаміі праводзілі палітыку партыі, а прафсаюзы з'яўляліся, як і прапаноўваў зрабіцьЛ. Троцкі, прыдаткам дзяржаўнага апарату.
Савецкую палітычнуюсістэму дапаўнялі шматлікія гра-мадскія арганізацыі (маладзёжныя, студэнцкія,абаронныя, спартыўныя, творчыя, навуковыя, па інтарэсах і інш.). Яны ставілірозныя задачы, выкарыстоўвалі розныя формы работы, але выконвалі адну функцыю —выхаванне мас у духу камуністычнай ідэалогіі. Такая сістэма забяспечвалаўстой-лівасць палітычнага рэжыму.
Фарміраваннеаднапартыйнай сістэмы
 
Пачатак 1920 х гг.характарызаваўся ў Беларусі палітычнай нестабільнасцю.
Пасля разгромуСлуцкага паўстання вялася даволі паспяхо-вая ўзброеная барацьба з палітычным ікрымінальным бан-дытызмам, кантрабандай, умацоўваліся органы мясцовай ула-ды.Аднак уплыў Камуністычнай партыі, асабліва ў вёсцы, быў невялікі. Гэтавызначыла адносіны камуністаў да іншых палітычных партый. Калі пасля вызваленняМінска ад польскай акупацыі ў 1920 г. бальшавікі яшчэ дапускалі маг-чымасцьсупрацоўніцтва з партыямі сацыялістычнай арыен-тацыі, то ўжо ў канцы 1920г. сітуацыя мяняецца. Нытанне «з намі ці супраць нас» ставіцца канкрэтна івостра.
У сакавіку 1921 г. заявіў аб самароспуску Бунд, 418 чле-наў якога ўступілі ў КП(б)Б. Некалькі пазнейсамараспусці-лася і Яўрэйская камуністычная партыя — Паалей Цыён.
Жорсткая барацьбаразгарнулася паміж КП(б)Б і ўплыво-вай, асабліва сярод сялянства, Беларускайпартыяй сацыялі-стаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), якая ўлетку 1920 г. налічвала больш за 20 тыс. членаў. Пад яе кантролем дзейнічаў саюз моладзі, у якім было 10тыс. чалавек. Неабходна адзначыць, што на момант IIIз'езда КП(б)Б, які адбыўся ў лістападзе 1920 г., у яе радах налічвалася 1,7 тыс. чалавек, амаль у 12 разоў менш, чым у БПС-Р. Аднак супрацоўніцтва паміж імі неатрымалася. Лідэры БПС-Р адмовіліся падпісаць «Дэк-ларацыю аб абвяшчэннінезалежнасці Сацыялістычнай Са-вецкай Рэспублікі Беларусі», якая неадпавядала поглядам партыі эсэраў.
Бальшавікіскарысталі сваё становішча кіруючай партыі. У лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арышта-валі 860 найбольш актыўных функцыянераў і членаўБПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мінскага губкома партыі эсэраў. Усе арыштаваныябылі перапраўлены на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад уладайПольшчы, і дзе партыя эсэраў разгортвала ўзброеную барацьбу супраць палякаў.Тых жа, хто заставаўся на тэрыторыі ССРБ, ставілі на ўлік, вялі за імі тайнынагляд.
За аснову адносінКП(б)Б з іншымі партыямі была пры-нята рэзалюцыя XII Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) (жнівень 1922 г.) «Аб антысавецкіх партыях і плынях». У ёй звярталася ўвага на змену тактыкіантысавецкімі партыямі і плынямі, іх "імкненні прыстасавацца да ўмоў НЭПаі, абапіраючыся на еўрапейскую капіталістычную рэакцыю, нанесці па Савецкайуладзе ўдар з тылу". Прызнавалася дапусцімым выкарыстоўваць рэпрэсіі як даэсэраў і меншавікоў, так і да буржуазнай інтэлігенцыі.
Узмацненнерэпрэсій, судовыя працэсы над эсэрамі прывялі да краху партыі. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якія пра-жывалі ў Мінску,было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Заяўлялася, што палітыка КП(б)Б цалкамзадавальняе сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы працоўнага народа. Былыя радавыячлены БПС-Р атрымалі магчымасць уступаць у рады КП(б)Б.
Аналагічныя працэсыадбываліся і ў маладзёжным руху. У верасні 1920 г. адбыўся I Усебеларускі з'езд Камуністыч-нага саюза моладзі, наякім прысутнічалі 40 дэлегатаў ад 3 тыс. чалавек. Больш за палову дэлегатаўз'езда складалі члены і кандыдаты ў члены КП(б)Б. Камсамол адразу жсуп-рацьпаставіў сябе іншым маладзёжным арганізацыям, такім, як «Труд ісвет», «Яўрэйскі камсамол», «Юнацкі сіндыкалізм»,«Саюз сялянскай моладзі» і інш. Да сярэдзіны 1920 х гг. усе гэтыяарганізацыі не без удзелу партыйных органаў і ЧК спынілі сваю дзейнасць.
Ліквідацыя БПС-Р,іншых арганізацый аслабіла пазіцыі дзеячаў існуючага ў эміграцыі ўрадаБеларускай Народнай Рэспублікі. Пэўны ўплыў на іх пазіцыю аказалі імерапры-емствы па правядзенні НЭПа і беларусізацыі, а таксама аб'-яўленая ўліпені 1923 г. сумесным дэкрэтам Цэнтральных выканаўчых камітэтаў СССР і БССРамністыя ўсім кіраўні-кам і радавым удзельнікам антысавецкіх арганізацый іфар-міраванняў, якія дзейнічалі ў 1918—1920-х гг. На нарадзе ў Берліне, якаяадбылася ў кастрычніку 1925 г., большасць кіраўнікоў БНР аб'явілі аб роспускусваіх палітычных цэнт-раў і арганізацый. У БССР усталявалася аднапартыйнаяпа-літычная сістэма, ідэалогія Кампартыі станавілася даміную-чай. Намеснік паўнамоцнагапрадстаўніка АДПУ па Заход-няму краю I. Апанскі, выступаючы 18жніўня 1925 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, заявіў: «На тэрыторыіБеларусі работа антысавецкіх палітычных партый: эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў іанархістаў як арганізацыйна аформленых не адчуваецца». Такім чынам, да 1925 г. завяршаецца афармленне аднапартыйнай палітычнай сістэмы ў БССР.
Манаполія КП(б)Б наўладу была замацавана ў Канстыту-цыі Беларускай ССР 1927 г., дзе адзначалася, што БССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыя-ту, уякой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Уседзяржаўныя органы павінны выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў,канфе-рэнцый і іх выканаўчых органаў.
Рашэнні партыйныхорганаў фактычна ставіліся вышэй рашэнняў заканадаўчых органаў. Гэта стваралаадну з галоўных супярэчнасцей савецкай палітычнай сістэмы. Рэальна-га падзелуўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую не было. Улада станавілася несавецкай, а партыйнай.
Унутрыпартыйнаябарацьба
 
Яна вяласяадначасова з барацьбой за ўсталяванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы, хацяўзнікла з часу стварэння КП(б)Б у 1919 г. Унутрыпартыйная барацьба ў КП(б)Б мела сваёй адметнай рысай тое, што вялася не толькі за верхавенства ў партыіасобных груп, але і па пытаннях яе стратэгіі, перш за ўсё па праблемахдзяржаўнага будаўніцтва і нацыянальнай палітыкі.
Ужо на I з'ездзе КП(б)Б выявіліся супярэчнасці паміж нацыянальна арыентаванайплынню (нацыянал-камуністы) — 3. Жылуновіч, I.Лагун, А. Чарвякоў і іншымі і дэнацыялі-заванай (інтэрнацыяналісцкай) — I. Алібегаў, А. Мяснікоў (Мяснікян), В. Кнорын (Кнорыньш), I. Рэйнгольд і інш. Ха-рактэрна, што пасля аб'яднання кампартый Літвы іБеларусі Ў 1919 г. у складзе ЦК Кампартыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі небыло ніводнага беларуса. Барацьба паміж гэтымі плынямі прасочваецца на працягу 1920 г. — першай паловы 30 х гг.
У пачатку 1920-хгг. унутрыпартыйная барацьба ў КП(б)Б, ак і ў цэлым у РКП(б), разгарнулася папытаннях сацыялістычнага будаўніцтва. IV з'езд КГІ(б)Б(люты-сакавік 1921 г.) падтрымаў ленінскую «платформу 10-ці»,накіраваную супраць трацкістаў, і адзначыў неабходнасць весці рашучую барацьбуз вялікадзяржаўным шавінізмам і мясцовым нацы-яналізмам. Гэты аспект будзепраходзіць «чырвонай ніткай» у рашэннях практычна ўсіх з'ездаўКІІ(б)Б да смерці І. Ста-ліна.
Неабходнаадзначыць, што на X з'ездзе РКП(б) (сакавік 1921 г.) была зачытана запіска, у якой гаварылася, што бела-рускія камуністы штучна ўводзяцьбеларускую нацыяналь-насць. Такіх поглядаў прытрымліваліся і некаторыя члены ЦКРКП(б), у прыватнасці М. Калінін, Л. Кагановіч і інш. I.Сталін як Народны камісар па справах нацыянальнасцей вельмі слушна зазначыў,што "існуе беларуская нацыя, у якой ёсць свая мова, адметная ад рускай, зпрычыны чаго ўзняць культуру беларускага народа можна толькі на роднай ягомове".
Можна лічыць, шторашэнні IV (люты-сакавік 1921 г.) і V (кастрычнік 1921 г.) з'ездаў КІ1(б)Б палажылі пачатак ажыццяўленнюпалітыкі беларусізацыі.
Беларусізацыя — гэта палітыка нацыянальна-дзяржаў-нага інацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыццяўлялася ў 1920-х гг. Янаўключае шырокі спектр такіх важнейшых для нацыі праблем, як праблемыдзяржаўнасці, развіцця нацыянальнай эканомікі, вылучэння на кіруючую работукадраў карэннай нацыянальнасці, развіцця нацыяналь-най адукацыі, навукі ікультуры, роднай мовы і інш. Праб-лемы беларусізацыі неаднаразоваабмяркоўваліся на з'ездах і пленумах ЦК КП(б)Б, з'ездах саветаў, пасяджэнняхЦэнт-ральнага выканаўчага камітэта БССР. II сесіяЦВК БССР 15 ліпеня 1924 г. прыняла пастанову «Аб практычных мерах паправядзенні нацыянальнай палітыкі», у адпаведнасці з якой беларусізацыястала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай. Гэта была вельмі важная, але толькічасовая перамога нацыя-нальна арыентаванай плыні КП(б)Б.
Калі скрытая ціадкрытая барацьба па нацыннальным пытанні ўнутры К1І(б)Б ішла даволіінтэнсіўна, то па іншых пытаннях — барацьбы з трацкістамі, зіыоўеўцамі, затымбу-; харынцамі — КП(б)Б фактычна без абмеркаванняў падтрым-! лівала рашэнніз'ездаў, канферэнцый і пленумаў ЦК ВКІ1(б). Шырокага распаўсюджання поглядыапазіцыянераў у Беларусі не мелі. Так, калі летам-восенню 1927 г. зноў абвастры-ліся ўзаемаадносіны ў кіраўніцтве ВКП(б), ногляды апазіцыі (платформа 83-х)падзялялі толькі некаторыя камуністы. За падтрымку апазіцыі з КП(б)Б былівыключаны толькі 16 ча-лавек. Безагаворачную падтрымку палітыцы I. Сталіна аказ-вала кіраўніцтва КП(б)Б і ў 1930-я гг. Неабходнаадзначыць, што сярод першых сакратароў ЦК КП(б)Б у даваенны перы-яд не былобеларусаў.
Паколькі ў1920-1929 гг. у КН(б)Б былі прыняты нека-торыя бундаўцы, меншавікі і эсэры, дляяе як бы «аздараў-лення» праводзіліся чысткі партыі. У выніку першайз такіх чыстак і абмену партдакументаў у жніўні — кастрычніку 1921 г. з КП(б)Б было выключана 1 589 чалавек (24,7 %). Шырокая чыстка была праведзена і ў красавіку 1929 г., у выніку з радоў КП(б)Б было выключана 3 717 чалавек. Ад-нак колькасць членаў КП(б)Бпавялічвалася. У студзені 1933 г. беларуская партарганізацыя налічвала 65 040членаў і кан-дыдатаў у члены партыі. Гэта быў самы высокі паказчык з 1918 па 1940 г.
Разгром беларускаганацыянал-дэмакратызму
 
Паняцце«нацыянал-дэмакратызм» узнікла ў пачатку XX ст. іазнача-ла кірунак грамадска-палітычнай думкі, які спалучаеагуль-надэмакратычныя ідэі і мэты з задачамі сацыяльнага і нацы-янальнагавызвалення прыгнечаных народаў. На пазіцыях нацыянал-дэмакратызму стаялі дзеячыбеларускага адраджэн-ня канца ХІХ — пачаткуХХ ст., — «нашаніўцы», Беларускаясацыялістычная грамада, ідэолагі і кіраўнікі БНР. Практычным уваеабленнемнацыянал-дэмакратызму стала і палітыка беларусізацыі.
Аднак у другойпалове 1920-х гг. поспехі ў ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі началіразглядацца як умаца-ванне і пашырэнне беларускага нацыяналізму. Так, на XI з'ездзе КП(б)Б (лістапад 1927 г.) заяўлялася, што неабходна пашырацьбеларусізацыю і весці рашучую барацьбу з нацыянал-дэмакратызмам, які ў мінулымбыў прагрэсіўнай з'явай, але ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту набыўконтррэвалюцыйны характар.
У маі 1929 г. ЦК ВКГІ(б) накіраваў у БССР камісію пад кіраўніцтвам старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісііКампартыі Украіны У. Затонскага. У дакладзе, зробленым У. Затонскім 27 чэрвеня 1929 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, крытычна ацэньвалася «Гісторыя Беларусі» В.Лас-тоўскага за ідэалізацыю мінулага, былі выказаны крытыч-ныя заўвагі ў адрасЯ. Коласа, Я. Купалы, Я. Лёсіка, Б. Эпімах-Шыпілы і іншых прадстаўнікоўбеларускай твор-чай інтэлігенцыі. Негатыўна была ацэнена дзейнасць кіраў-нікоўрэспублікі: старшыні ЦВК БССР А. Чарвякова, наркома асветы А. Баліцкага,наркома земляробства Дз, Прышчэ-пава і інш. Даклад камісіі быў накіраваны ў ЦКі ЦКК ВКП(б) і асабіста I. Сталіну. Вывады камісіі знайшліадлюстраванне і ў рэзалюцыі XIIIз'езда КП(б)Б (май 1930 г.), у якой адзна-чалася, што галоўнай небяспекайдля нацыянальнай палі-тыкі з'яўляецца менавіта нацыянал-дэмакратызм.
Апагеем барацьбы знацыянал-дэмакратызмам, або, як здзекліва гаварылі партыйныя функцыянеры,«нацдэмамі», стала сфабрыкаваная прысланым з Масквы старшынёй ДПУБССР Р. Рапапортам справа так званага «Саюза вызвалення Беларусі»(СВБ). Вясной-летам 1930 г. са згоды першага сакратара ЦК КП(б)Б К. Гея былоарыштавана больш за 110 дзеячаў навукі і культуры Беларусі, у тым ліку 25бы-лых членаў партыі беларускіх эсэраў, а таксама акадэмікі В. Ластоўскі, Я.Лёсік, С. Некрашэвіч, наркомы земляроб-ства Дз. Прышчэпаў і асветы А. Баліцкі,пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча і інш. Усе арыштаваныяабвінавачваліся ў тым, што з'яўляліся членамі контррэвалю-цыйнайнацыяналістычнай арганізацыі «Саюз адраджэння Беларусі» (САБ), удалейшым перайменаванай у «Саюз вызвалення Беларусі» (СВБ),ажыццяўлялі шкодніцтва на гаспадарчым, культурным, ідэалагічным і іншыхучастках са- цыялістычнага будаўніцтва, праводзілі антысавецкуюнацы-яналістычную агітацыю, ставілі мэтай адарваць БССР ад СССР і г.д. Паўзгадненню з Палітбюро ЦК ВКІІ(б) і АДПУ СССР меркавалася правесці адкрыты працэс,але сабраць дастатко-ва ўлік не ўдалося. Большасць з арыштаваных не прызналісваёй віны, аднак былі асуджаны ў сакавіку 1931 г. на тэрмін ад 3 да 10 гадоў або высланы ў аддаленыя раёны. Прэзідэнт
АН БССР У.Ігнатоўскі не вытрымаў маральнага цкавання і скончыў жыццё самагубствам. Усе,хто праходзіў па справе СВБ, былі зноў арыштаваны ў 1937-1941 гг., большасць зіх расстраляны ці загінулі ў канцлагерах. Тыя, хто ацалеў, былі зноў арыштаваныў 1949-1952 гг. і асуджаны на вечвае пасяленне ў Сібіры. Усе асуджаныя пасправе СВБ былі рэабілітаваны ў 1956 — 1988 гг. за адсутнасцю саставузлачынства.
Палітычныярэпрэсіі 1930-х гг
Пад палітычнымірэпрэ-сіямі маецца на ўвазе неабгрунтаванае прыцягненне да кры-мінальнайадказнасці за дзяржаўныя (так званыя контррэва-люцыйныя) злачынствы, а таксамассылка, высылка, накіра-ванне на спецпасяленне, высяленне за межы Беларусісудо-вымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных,рэлігійных і іншых матывах.
Пачаткам палітычныхрэпрэсій у Беларусі можна лічыць праследаванні розных катэгорый насельніцтвападчас Гра-мадзянскай вайны і ў 1920 н гг. Каля вытокаў палітычных рэпрэсій усавецкі час стаялі У. Ленін і Л. Троцкі, затым іх пераемнікам стаў I. Сталін.
Сваю ідэалогію ідакладна распрацаваны механізм палі-тычныя рэпрэсіі ў СССР набылі менавіта ў1930-я гг. Ідэала-гічным абгрунтаваннем з'явіўся тэзіс I.Сталіна, што па меры пабудовы сацыялізму класавая барацьба будзе абвастрацца.
Галоўныя мэтыпалітычных рэпрэсій — аслабіць супра-ціўленне таталітарнаму рэжыму, які склаўсяда гэтага часу, і ўмацаваць яго, выявіць і асудзіць «ворагаў народа»,якія займаюцца шкодніцтвам, што перашкаджае хуткаму і пас-пяховаму рух па шляхупабудовы сацыялізму. «Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва, —лічыў I. Сталін, — з'яўляюцца неабходным элементамнаступленяя».
Палітычныя рэпрэсіімелі на мэце і вырашэнне эканамічных задач, перш за ўсё забеспячэнне таннайрабочай сілай тых галін народнай гаспадаркі, дзе патрабавалася цяжкая фізічнаяпраца. Разгалінаваная сістэма прадпрыемстваў і ўста-ноў Галоўнага ўпраўленняпапраўча-працоўных лагераў і спецпасяленняў НКУС СССР (ГУЛАГ) давала магчымасцьнакіроўваць палітзняволеных у самыя аддаленыя месцы СССР. ГУЛАГ па сваіхвытворчых паказчыках з'яўляўся самым ма-гутным з «наркаматаў» у СССР.
Справа «Саюзавызвалення Беларусі» была пачаткам сістэ-матычных рэпрэсій у Беларусі. У 1930 г. былі «раскрыты» таксама «контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-лніёнскіяарганізацыі», у прыватнасці беларускі філіял «Пра-цоўнай сялянскайпартыі», беларускі філіял «Прампартыі», беларускі філіял«Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў)». Па кожнай з гэтых спраў былоасуджана ад 30 да 60 чалавек. У 1931-1938 гг. прайшлі таксама сфабрыкаваныяпалітычныя працэсы над удзельнікамі «Аб'яднанага антысавецкагапад-полля», «Беларускай аўтакефальнай царквы», «Беларускаганацыянальнага цэнтра», Польскай арганізацыі вайсковай, «Партыівызвалення сялян» і інш.
Контррэвалюцыйныяарганізацыі «шкоднікаў і нацдэ-маў» былі выкрыты практычна ва ўсіхважнейшых дзяр-жаўных, гаспадарчых, навуковых органах і арганізацыях: Акадэміінавук, Беларускім нацыянальным цэнтры, Дзярж-нлане, Белтрактарацэнтры,наркаматах земляробства, ахо-вы здароўя, асветы, у папяровай прамысловасці іінш. Былі створаны надзвычайныя, пазасудовыя органы, «двойкі»«тройкі», асобыя нарады, калегіі НКУС, пасяджэнні якіх ажыццяўлялісябез прысутнасці адваката і пракурора, ча-ста нават смяротныя прысуды выносілісябез выкліку аб-вінавачваемага на пасяджэнні «суда». Шырокаераспаўсюдж-ванне атрымала асуджэнне па спісках. Як правіла, іх зацвярджалісакратары ЦК КП(б)Б і кіраўнікі НКУС. Пры-суды абскарджанню не падлягалі.Смяротныя прысуды црыводзіліся ў выкананне адразу ж пасля вынясення пры-гавору.
Стандартнымі быліабвінавачванні ў шкодніцтве, контр-рэвалюцыйнай дзейнасці, антысавецкайпрапагандзе, шпіён-скай дзейнасці на карысць польскай, нямецкай і наватяпон-скай разведак, у сувязях з ворагамі народа і інш.
Пры гэтым лічылася,што адным з асноўных доказаў віны з'яўляюцца асабістыя прызнанні, таму следчыя«выбівалі» паказанні, шырока выкарыстоўваліся фізічныя і маральныякатаванні, здзекі і інш.
29 ліпеня 1937 г. адбыўся III Пленум ЦК КП(б)Б, ра-шэнні якога аб неабходнасцісамай рашучай барацьбы за па-будову сацыялізму выклікалі абвальны працэсмасавага псіхозу ў выкрыцці «ворагаў народа». 3 сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. былі арыштаваны ўдзельнікі сфабрыкаванага так зва-нага «Аб'яднанагаантысавецкага падполля» (ААП). «Ворагі народа» былі выяўлены ўЦВК і СНК БССР, ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, Дзяржплане, многіх наркаматах і іншыхустановах. Было арыштавана 40 наркомаў і іх намеснікаў, 179 кірую-чыхработнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 26 супра-цоўнікаў ЦК КП(б)Б, 16супрацоўнікаў Саўнаркома, 41 вык-ладчык ВНУ, 25 акадэмікаў і навуковыхсупрацоўнікаў, 20 пісьменнікаў і літаратурных работнікаў, былыя бундаў-цы,эсэры, царкоўнікі і інш. Паднялася новая хваля ідэйна-га асуджэння«ворагаў народа» ў друку. Праводзіліся шмат-лікія мітынгі, на якіхпрацоўныя патрабавалі асуджэння і знішчэння шкоднікаў, здраднікаў, шпіёнаў ідыверсантаў.
Палітычныярэпрэсіі, шматлікія кампаніі выкрыцця «во-рагаў народа» акрамя фізічнагавынішчэння рэальных ці ўяў-ных праціўнікаў таталітарнага рэжыму мелі не меншжудас-ны маральны вынік. Склалася атмасфера падазронасці, дано-саў,ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу, самаўніжэн-ня і хлусні на самогасябе, каб захаваць жыццё сваё і сваіх блізкіх. Архіўныя матэрыялы захоўваюцьмногія тысячы «па-каяльных паказанняў», у тым ліку Я. Коласа, Я.Купалы, іншых відных палітычных, дзяржаўных дзеячаў БССР. Гэта была маральнаятрагедыя сумленных і шчырых людзей.
Усе арыштаваныябылі размеркаваны па арганізацыях: «Арганізацыя правых» (кіруючыяработнікі партыйных і са-вецкіх органаў), «Бундаўска-сіянісцкаяарганізацыя», «Нацыянал-фашысцкая арганізацыя»,«Трацкісцка-зіноўеўская арганізацыя», «Шпіёнска-паўетанцкаяарганізацыя», «Эсэраўская арганізацыя». Было асуджана болыы за 2570 чалавек, у тым ліку такія відныя кіраўнікі рэспублікі, як старшыні СНК БССРМ. Галадзед і Д. Валковіч, сакратар Савета нацы-янальнасцей ЦВК СССР А.Хацкевіч, сакратары ЦК КП(б)Б М. Гікала, В… Шаранговіч, старшыня ЦВК БССР А.Чарвякоў і многія іншыя кіруючыя работнікі партыйнага, савецкага і гаспадарчагаапарату рэспублікі. Ііа колькасці асуджаных гэт самая буйная«справа», сфабрыкаваная НКУС БССР. Абса лютная большасць асуджаныхзагінула ў сталінскіх канцлагерах. У 1955—1989 гг. большасць з іх быларэабілітавана.
У выніку палітычныхрэпрэсій, чысткі, праверкі і абмену партдакументаў колькасць членаў ікандыдатаў у члены КП(б)Б скарацілася з 65 040 чалавек у 1933 г. да 24 549 чалавек у чэрвені 1937 г. У 1933—1936 гг. прыём у партыю не праводзіўся.
Новы ўздым хвалірэпрэсій адбыўся ў 1939— 1940 гг. пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў складБССР.
Колькасць усіхахвяр палітычных рэпрэсій дакладна не-вядома. Многія даследчыкі лічаць, што ўцэлым па СССР ахвярамі сталі больш за 10 млн чалавек. У Беларусі, паводленяпоўных падлікаў, бо многія дакумеыты не захаваліся, у 1917—1953 гг. ахвяраміпалітычных рэпрэеій сталі каля 600 тыс. грамадзян. 3 іх 250 тыс. асуджаны судовыміці пакараны рашэннямі пазасудовых органаў («двоек»,«троек», асобых нарад, калегій АДПУ, НКУС, Мшістэрства дзяржаўнайбяспекі (МДБ)). Акрамя асуджаных у 1920—1930-я гг. рэпрэ-сіравана і выслана замежы рэспублікі больш за 250 тыс. «рас-кулачаных» сялян і членаў іхсямей. У 1917—1953 гг. да вышэйшай меры пакарання прысуджаяа 358 686 чалавек.Най-большы размах палітычныя рэпрэсіі мелі ў 1937—1938 гг. Яны спыніліся толькіпасля смерці I. Сталіна. Усяго з 1954 да пачатку 2000 г. у Рэспубліцы Беларусь рэабілітавана больш за 200 тыс. ахвяр палітычных рэпрэсій. Сімваламтрагедыі беларускага і іншых народаў, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі,сталі Курапаты — адно з месц масавага расстрэлу ахвяр сталінізму. Палітычныярэпрэсіі сунраць невінава тых — самае цяжкае злачынства таталітарнага рэжыму.
Разам с тым вартапаставіць пытанне: ці ўсе рэпрэсірава ныя ў 1920—1930-х гг. былі бязвіннапакараны? Безумоўві не. Былі і шкоднікі, і шпіёны, і дыверсанты. Алесапраўднымі ворагамі народа былі тыя партыйныя, савецкія, ваенныя работнікі,кіраўнікі карных органаў, хто арганізоўваў масавы палітычны тэрор. У Беларуеігэта першы сакратар ЦК КП(б)Б К. Гей, старшыні АДПУ — НКУС Б. Берман, Л.Закоўскі, I. Ляплеўскі, А. Наседкін, Р. Рапапорт і многіяіншыя. Яны зрабілі сваю чорную і брудную справу, а затым і самі сталі над дуларэвальвера сваіх учарашніх паплечнікаў. Пазней наступіла і іх чарга развітаццаз жыццём.
Канстытуцыя БССР 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей
У 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, якая ўвайшла ў гісторыю як Канстытуцыя «перамогшагасацыялізму».
У пэўнай ступенігэта адпавядала сапраўднасці, бо той сацыялізм з непадзельным панаваннемдзяржаўнай уласнасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, прынцыпаміцэнтралізаванага накаплення і размеркавання рэсурсаў, дыктатурай пралетарыяту,якую рэальна ўвасабляла дыктатура Камуністычнай партыі, а менавіта яекіраўніцтва ў асобе I. Сталіна, камандна-адміністрацыйнай сістэмайкіравання, адзінай дзяржаўнай ідэалогіяй быў пабудаваны.
Усё гэта даваларэальныя падставы ўнесці пэўныя змены ў асноўны закон дзяржавы.Напрыклад, Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. і была пры-нята Надзвычайным XIIУсебеларускім з'ездам саветаў 19 лютага 1937 г. Трэба зазначыць, што ў новай Канстыту-цыі ўпершыню была заканадаўча замацавана назва дзяржавы- Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.
Канстытуцыяскладалася з 11 глаў і 122 артыкулаў. БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавайрабочых і сялян, уся ўлада ў якой належыць саветам дэпутатаў працоўных. Саве-тыскладалі палітычную аснову рэспублікі. Фактычна ж не ваветы, а партыйныя органыі арганізацыі былі палітычнай асновай у СССР.
Эканамічнай асновайБССР абвяшчалася сацыялістычная сістэма эканомікі і сацыялістычная ўласнасць насродкі вы-творчасці ў дзвюх формах: дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай.Фактычна была адна форма — дзяржаўная, бо калгаснікі рэальна не распараджалісявынікамі сваёй працы, а гандлёвая кааперацыя цалкам залежала ад дзяржаўнагагандлю. УКанстытуцыі гаварылася аб добраахвотным аб'яднанні БССР нароўных правах з іншымі саюзнымі рэспублікамі ў адной дзяржаве — СССР,дэклараваўся суверэнітэт БССР з улікам артыкула 14 Канстытуцыі СССР. Аднакрэалізаваць яго БССР і іншыя саюзныя рэспублікі не маглі, бо нават у агульныхрысах не пазначаўся механізм выхаду э СССР. Фактычна СССР быў не саюзнай, аунітарнай дзяржавай.
Канстытуцыя абвяшчалаасноўныя правы і свабоды грамадзян. Правы на працу, адпачынак, адукацыю рэальнааясыццяўляліся. Але як можна было ажыццявіць без дазволу партый-ных ідзяржаўных органаў, органаў НКУС права на свабоду слова, друку, сходаў,мітынгаў? Любое афіцыйна не дазволе-нае мерапрыемства сваім вынікам непазбежнамела турэмнае зняволенне. Ні адно друкаванае слова не магло з'явіцца безпапярэдняй цэнзуры.
Абавязкі грамадзян— выконваць законы, захоўваць дыс-цыпліну, прытрымлівацца правілеацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасдь не толькі абвяшчалісяКанстытуцыяй, а дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіхускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС, а пакаранне ажыццяўлялася пазасудовыміорганамі («двойкі», «тройкі», асобыя нарады, калегіі іг.д.). У 1935 г. быў прыняты закон, у адпаведнасці з якім да смяротнагапакарання маглі быць прысуджаны нават ненаўналетнія з 12 гадоў. Такія выпадкімелі месца.
Супярэчлівыхарактар насіла і новая структура органаў улады. Вышэйшым органам дзяржаўнайулады ўжо станавіў-ся не Усебеларускі з'езд Саветаў, як раней, а Вярхоўны СаветБеларускай ССР, як выбіраўся на чатыры гады, а ў перы-яд паміж сесіямі — Прэзідыум Вярхоўнага Савета, які ствараў урад — Савет Народных Камісараў. Вышэйшыяі мясцо-выя органы ўлады фарміраваліся на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамогавыбарчага права пры тайным галасаванні. Ад-маўленне ад класавага падыходу,адмена рознаі а віду абмежаванняў пры выбарах органаў улады, напрыклад, накласавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, станоўчы характар. Аднак выбарыбылі безальтэрнатыўнымі, фактычна «выбары без выбару». Кандыдатурыдэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі органамі і арганізацыямі, узгадняліся зорганамі НКУС. Дзейнічала дакладна распрацаваная сістэма падбору дэпутатаў узалежнасці ад займаемых пасад, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча і інш.Для некаторых відных партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, дзеячаў навукі ікультуры месца, напрыклад у Вярхоўным Савеце БССР, было «гарантавана»пажыццёва. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы. Канстытуцьшзацвердзіла сімвалы беларус-кай дзяржаўнасці — герб і сцяг рэспублікі. Сталіцайрэс-публікі зацвярджаўся горад Мінск. Пазней у Канстытуцыю КССР 1937 г. быў унесены рад змяненняў і дапаўненняў. Яна дзейнічала да 14 красавіка 1978 г.

Спісак выкарыстанай літаратуры
1.  Гісторыя Беларусі, ч. 2, Мінск, РІВШ БДУ,2002г.
2.  Гісторыя Беларусі ч. 2, падрэд. прафес. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля,Мінск,2006г.
3.  Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.:“Экаперспектыва”, 1997.
4.  Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курслекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.
5.  Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. -2004 г. / Я. К.Новік, Г. С. Марцуль.- 2- е выд. –Мн.: Выш. шк., 2006.
6.  Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 частках. Ч 2 Мн., 1995.
7.  Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :