Уводзіны
Вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 – 1667 гг. з’явілася з аднаго боку, як лагічны працяг папярэдніх масавых антыфедальных выступленняў 1648 – 1651 гг., з другога планамерна рыхтавалася: ідэалагічна, эканамічна, ваена, рускім урадам.
У айчыннай гістарычнай навукі вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 – 1667 гг. лічыца “невядомай” (па трапнаму выразу Г. Сагановіча). І гэта можна лічыць так, таму як, да 90-х гадоў XXст. дадзеная вайна вывучалася толькі як вызваленчая з боку рускага цара.
Галоўнай мэтай курсавой работы з’явілась аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг., у кантексце гісторы Беларусі. Абапіраючыся на цель, можна вылучыць наступны задачы
Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
Падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
Ваенныя дзеянні ў 1654 — 1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
Ваенныя дзеянні ў 1656 — 1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага
Пры напісанні курсавой работы, асноўнай крыніцай, з’явілась праца: “Акты, издаваемые Виленскою комиссию для разбора древних актов”1. З гэтых дакументаў можна даведацца пра тое становішча, у якім апуналася Вялікае княства Літоўскае. Увогулле джакументы, якія знаходзяццаў гэтым зборы, можна падзяліць на тры группы: 1) універсалы караля і іншых урадавых асоб; 2) скаргі і заявы пркрадзеж і разбоі войскамі праціўніка і сваімі; 3) акты, што малююць эканамічнае становішча ў краі.
Сярод рознабаовых манаграфічных прац у першую чаргу трэба вылучыць працу Генадзя Сагановіча “Невядомая вайна”2. Тут грунтуючыся на дакументах і даследваннях, аўтар робіць спробу паказаць сапраўдныя мэты вайны і адносіны да тэрыторыі Беларусі рускага цара.
Таксама выкарастана праца А. Мальцава “Россия и Белоруссия в середине XVIIвека”3. Гэта найбольш аб’ектыўнае даследванне савецкага часу. Тут падрабязна разгледжаны пычыны вайны, паказаны стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, а таксама палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Аднак тут як і ў працы І. Галакціенава “Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVIIв.”4вайна паказваецца, як вызваленчая ў адносінах да беларускага народа.
Вельмі важна пазначыць артыкул М. Ткачова “Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667”5. У ім даследчык добра паказаў падзеі вайны, асвяціў розныя сапекты прычынаў ваны, стан гарадоў ВКЛ, асноўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Пры напісанні курсавой работы, гэта артыкул з’явіўся асноўным пры распрацаванні структуры работы.
Таксама пры напісанні работы былі выкарастаны розныя вучэбныя дапаможнікі, як па гісторыі Беларусі, так і па гісторыі Расіі. А таксама па гісторыі міжнародных адносін дадзенага перяды.
Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны
У час царавання рускага самадержца Аляксея Міхайлавіча (1645 – 1676) у краіне стаялі шматлікія пытанні ва ўнутранай палітыцы. Перш за ўсе гэта забеспячэнне фіскальных інтарэсаў дзяржавы, патрабаваўшых вялікіх выдаткаў на ваенныя патрэбы. Былі павелічаны ўскосныя падаткі, акрамя прамых. Так былі значна павялічаны кошты на соль, продаж якой з’яўляўся царскай манаполіяй6. Гэта прывяло да хваляванняў, якія шырыліся ў асноўным у бядняцкай срадзе. Так можна адзначыць саляны бунт у Маскве ў чэрвене 1648 г7. Таксама паўстанні былі звязаны з выпускам у 1654 г. медных грошаў і спробай урада пусціць іх у абарот па курсу срэбных, што неміныема прывяло да падзення грошай у цане і росту коштаў у 12 разоў8. Трэба адзначыць, што асноўнай рухуючай сілай былі ніжэйшыя слаі насельніцтва (падзячыя, рамеслінікі), а таксама стральцы, якім урад затрымліваў выплату заработнай платы. Разам выступалі і сяляне надаючы паўстанню антыфеадальны характар.
Таксама адной з галоўных прычын з’яўлялася барацьба двух буйнейшых груповак, феадалаў-баяраў і духавенства за свой прыярытэт і ўдзел у кіраванні дзяржавай.
Такім чынам каб зняць напружанне у дзяржаве трэба была разрадка. Гэтай разрадкай магла стаць вайна.
Другая прычына была ў недахопе зямлі. Шмат якія дваране і баярскія дзеці выступалі з патрабаваннем ад цара новых зямель з сялянамі, бестэрміновага запрыгоньвання сялян, рэформ суда і ўлады і інш. Дарэчы да сярэдзіны стагоддзя назіраецца рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы за кошт ператварэння пустэльняў і засваення новых зямель на поўдні, у Паволжы, Башкірыі і Сібіры9. Але навошта засваіваць неабжытыя, калі побач есць добра ўпарткаванныя?
Таксама ў гэты час у Расіі назіраецца рост зхнешняга і унутранага гандлю. Але для знешняга існаваў толькі адзіны порт на поўначы – Архангельск. Які быў адкрыты для судоў на невельмі працяглы перыяд, звычайна на некалькі месяцаў. Таму, як адзначыў І.В. Галанціенаў: «создание плацдарма на реке Двине и завоевание морского побережья в районе Пруссии должно было, по мысли правительства России, подготовить условия для разрешения балтийской проблемы в будущем»10. Інакш кажучы маскоўскі ўрад меў на меце высці да Балтыйскага мора шляхам заваявання земляў Вялікага княства Літоўскага і надалей да Прусіі.
Трэцяй жа прычынай стала вайна 1648-1651 гг., вынікі якой ставілі абедзьве краіны перад амаль звяршыўшымся фактам – вайной.
Такім чынам царскі ўрад палічыў за лепшае вырашыць увесь комплекс унутраных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем шляхам развязвання вайны з сваім даўнім сапернікам Рэччу Паспалітай.
Напярэдадні вайны Расіяй была праведзена шмат дыпламатычных аперацый. Каб лакалізаваць ваенныя дзеянні і гарантаваць неўмешванне іншых дзяржаў з Масквы выехалі пасольствы ў Аўстрыю, Францыю, Швецыю, курляндыю, бранденбург, Данію, Галандыю і Венецыю11. Расійскі ўрад дамагаўся ад гэтых краінаў “благожелательного нейтралитета” у выпадку вайны з Польшчай, а з боку Галандыі і Венецыі – дапамогі зброяй і грашыма12. Аднак Расіі не ўдалося лакалізаваць вайну, бо Крымскае ханства і Швецыя мелі свае інтарэсы, суадносна, на Украіне і ў Прыбалтыцы. І якія таксама умяшаліся у канфлікт.
Таксама на беларускія землі прэтэндавала і украінская старшыня. Яе перш за ўсе цікавіла паўдневая частка Беларусі. Таму пытанне а вайне ўзнімала ўжо ў 1651 г., пад час перамоваў у Маскве. Аднак маскоўскі ўрад выслухаў гэтую прапанову без асаблівай увагі, бачачы ў казаках сваіх канкурэнтаў13.
Тым не менш у лютым-сакавіку 1653 г. пытанне аб вайне было ўжо вырашана14. Улетку 1653 г. цар накіраваў у Рэч Паспалітую пасольства на чале з князем Б. Рапніным-Абаленскім, нібы з мэтай прымірыць польскі ўрад з Багданам Хмяльніцкім згодна з умовамі Збароўскага замірэння. Сапраўднай жа мэтай было даведацца аб унутранным стане Рэчы Паспалітай. Спроба замірэння сустрэла рашучае адмаўлення, аднак ўтой жа час пасольства даведалася аб унутраной слабасці Польшчы15. 1 кастрычніка 1653 г. Земскі сабор даў згоду, каб прыняць Украіну пад уладу Расіі, што азначала афіцыйнае аб’яўленне вайны Рэчы Паспалітай. І Расія пачала актыўныу падрыхтоўку да вайны.
У рашэнні Земскага сабора прычынай вайны называліся ганенні на праваслаўных веруючых і здзекі над святынямі праваслаўя. Аднак найбольш важкім аргументам Рэчы Паспалітай было разумение Масквой растучай унутранай слабасці. Амаль што шасцігадовая вайна казакоў і бунты сялян былі доказам нетрываласці асноў шляхецкай рэспублікі, тэндэнцыяй яе эканамічнага, палітычнага і ваеннага аслаблення. Гатоўнасць казацкіх сіл аказаць Расіі дзейсную дапамогу ў выпадку вайны з Польшчай у значнай ступені паніжала магчымую рызыку.
Урад цара разлічваў і на падтрымку на Беларусі. Вясной 1653 г. паслы ад Сечы ў Маскве запэўнівалі, што «гетман пошлет свои листы в Оршу, Могилев и иные города, к белорусским людям, которые живут за Литвой. И де белорусские люди тотчас учнут с ляхи битца, а будет их до 200 тысяч „16.--PAGE_BREAK--
Аб тым, што Расія рыхтуецца да вайны, добра разумелі і ў Рэчы Паспалітай. Каралеўскія універсалы прадпісвалі мясцовай адміністрацыі ўмацоўваць прыгранічныя гарады і замкі, павялічваць тутэйшыя гарнізоны. Быў абвешчаны спешны збор шляхецкага апалчэння на тэрыторыі Аршанскага павета.
Стратэгічныя планы рускага камандавання прадугледжвалі канцэнтраванне на лініі граніцы сіл агульнай колькасцю каля 75—80 тыс. чалавек, зведзеных у тры арміі. Асноўныя сілы (больш за 40 тыс. чалавек) пад началам ваявод князя Я. Чаркаскага, князя Н. Адоеўскага і князя М. Цемкін-Растоўскага павінны былі захапіць Смаленск і далей наступаць на Барысаў. Паўночнае крыло рускіх войск пад камандаваннем ваяводы Б. Шарамецева мела мэтай заняць Невель, Полацк і Віцебск. Нарэшце, паўднёва-заходняя трупа ваяводы князя А. Трубяцкога павінна была дзейнічаць па лініі Мсціслаў-Барысаў. Казацкі гетман выдзеліў 20-тысячны атрад пад началам І.Залатарэнкі, які быў павінен дзейнічаць у паўднёва-заходніх паветах Беларусь Агульная задума рускага камандавання заключалася ў заняцці важных стратэгічных пунктаў на шляху да Вільні і магчымай абароне ад непрадбачаных дзеянняў з боку Швецыі, якая магла выступіць з Лівоніі17.
У планах рускага камандавання, задумах Б. Хмяльніцкага, а таксама з боку польска-літоўскага камандавання Беларусь лічылася важным тэатрам ваенных дзеянняў. У раёне Оршы спешна фарміраваўся больш як 20 тыс. корпус наёмнікаў і каля 10 тыс. апалчэння мясцовай шляхты. Я. Радзівіл прыняў булаву віленскага ваяводы, а польным гетманам быў прызначаны В. Гансеўскі.
Глава II. Ваенныя дзеянні ў 1654 — 1655 гг. на тэрыторыі Вялікага
княства Літоўскага
У ліпені 1654 г. руская армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, у хуткім часе заняла ўсё Полацкае ваяводства і Віцебскі павет. Падрыхтоўвалася аблога Смаленска. На паўночным напрамку армія Б. Шарамецева заняла 1 ліпеня Невель, 17 — Полацк, затым Дзісну. У сярэдзіне ліпеня рускія войскі авалодалі Друяй і Усвя-тамі. Адначасова быў абложаны Віцебск. Каля трох месяцаў цягнулася аблога горада. Яго гарнізон складалі некалькі тысяч салдат і значная колькасць шляхты, якая загадзя схавалася за гарадскімі сценамі. Напярэдадні царская армія авалодала Мсціславам, у якім быў размешчаны моцны гарнізон, падмацаваны шляхтай, пасля жорсткіх баёў горад быў амаль цалкам знішчаны18.
Маскоўскі урад разглядаў Беларусь як будучую царскую вотчыну. Сацыяльнай апорай расійскіх феадалаў тут магла быць толькі шляхта, якую маскоўскія ўлады імкнуліся прыцягнуць на свой бок.
Гэтыя абставіны вызначылі мяккія адносіны да тых дваран, якія не змагаліся супраць рускіх войск. Выпадкі арышту і зняволення іх на пачатку кампаніі былі даволі рэдкімі.
Пасля ўзяцця Мсціслава руская армія авалодала таксама Копыссю, Дуброўнай і Оршай. 26 жніўня пасля доўгіх перагавораў, якія вялі рускія ваяводы з жыхарамі і гарнізонам акружанага Магілёва, горад капітуляваў. Армія Шарамецева авалодала Глыбокім і Віцебскам.
Амаль тры з паловай месяца цягнулася аблога Смоленска. На дапамогу гораду прарываліся войскі Радзівіла, якія знаходзіліся ў раёне Оршы. Аднак у выніку шэрагу бітваў літоўскае войска вымушана было адступіць да Копысі і Шклова. Шматлікі гарнізон Смаленска (па розных даных каля 4,5—7 тыс. чалавек), аснову якога складалі рэгулярнае войска і шляхта, страціў надзеі на дапамогу звонку. Пачаўся абмен парламенцёрамі, якія абмяркоўвалі ўмовы капітуляцыі. У выніку перамоў Смаленскі ваявода Ф. Абуховіч згадзіўся на здачу горада. Пазней ён і шэраг іншых кіраўнікоў абароны адшукваліся па загаду сойма па абвінавачванню ў здрадніцтве. 23 верасня адбылося ўрачыстае ўступленне царскай світы і рускіх войск у Смаленск19.
Інакшым было становішча ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі, дзе дзейнічалі казацкія атрады I. Залатарэнкі. Па плану яны былі павінны ўзаемадзейнічаць з рускімі войскамі. Аднак вельмі павольным было прасоўванне казацкіх сіл на тэрыторыю паўднёва-ўсходняй Беларусі. Прычынай слабай узаемасувязі казакоў з рускімі войскамі было імкненне казацкіх старшынь замацаваць сваю ўладу ў памежных з Украінай беларускіх землях. Згодна з Пераяслаўскім дагаворам 1654 г. казакі атрымалі права валодаць гарадамі, якія яны здабудуць у баях з польска-літоўскай шляхтай. Менавіта гэтым тлумачыцца жаданне I. Залатарэнкі авалодаць гарадамі і перадаць іх пад кіраванне казацкай вярхушкі. Прадстаўнікі казакоў угавор-валі гараджан здацца не на імя рускага цара, а на імя казацкага гетмана і ў выпадку нязгоды разаралі дашчэнту навакольныя вёскі. Б. Хмяльніцкі паслаў на Беларусь вялікую колькасць казацкіх сіл. У хуткім часе ў лагеры Залатарэнкі паўсталі супярэчнасці, казакі пачалі пакідаць свае атрады. У канцы кастрычніка 1654 г. на Беларусі з 20 тыс. казакоў засталося ўсяго каля 8 тыс. Сам I. Залатарэнка вымушаны быў прасіць цара аб дапамозе, скардзячыся на недавер да яго баявых сяброў.
Тым не менш к канцу 1654 г. казакі авалодалі Гомелем, Рэчыцай, Чачэрскам. Такім чынам, пад кантролем царскіх войскаў знаходзілася тэрыторыя паўночна-ўсходняй, усходняй і паўднёва-ўсходняй Беларуси Поспехі рускай арміі і казакоў, а таксама мэтанакіраваная прапаганда з боку Масквы прывялі да таго, што праваслаўныя гараджане, сяляне цэлымі воласцямі пачалі падаваць заявы з просьбай прыняць іх у рускае падданства. Пры гэтым шляхта праяўляла асцярожнасць, прасіла пацвердзіць яе правы і прывілеі. Маскоўскі ўрад ахвотна даваў такія пацвярджэнні20.
Шырокі рэзананс у гэты перыяд атрымала дзейнасць магілёўскага шляхціча В. Паклонскага. У чэрвені 1654 г. ён з групай аднадумцаў звярнуўся да цара з прапановай сфарміраваць палкі з прадстаўнікоў беларускай шляхты і «усякіх служылых людзей, якія на верное падданства прысягнулі». Цар вельмі прыхільна аднёсся да ідэі арганізацыі з ліку мясцовага дваранства воінскага кантынгенту і запэўніў Паклонскага, што захавае яму і яго прыхільнікам былыя правы і «маёмасці». Паклонскі быў прызначаны ў палкоўнікі і стаў на чале палкоў, якія фарміраваліся. У хуткім часе з ліку шляхты, гараджан і сялян узніклі палкі ў Чавускім, Навабыхаўскім, Магілёўскім і іншых паветах. продолжение
--PAGE_BREAK--
Місіі Паклонскага маскоўскія ўлады надавалі вялікае значэнне, разглядалі яе як дэманстрацыю жадання усей беларускай шляхты зрабіцца паплечнікамі Расіі. Аднак надзеі цара і яго акружэння не здзейсніліся. Палкі, якія сфарміраваў Паклонскі, выявілі сваю няздольнасць весці актыўныя баявыя дзеянні. Ужо ў кастрычніку 1654 г. афіцэры і салдаты пачалі пакідаць «беларускія палкі», атыя, хто яшчэ заставаўся, не жадалі падначальвацца прарасійскаму камандаванню. Гэта было выклікана паводзінамі рускіх войск і акупацыйнай адміністрацыі, якія рабавалі і разбуралі маёнткі шляхты, гарады і мястэчкі, сёлы незалежна ад таго, прысягалі ўладальнікі іх цару ці не.
Так, царскі ваявода Трубяцкой у сваім данясенні цару паведамляў: "… ис-под Слуцка со всеми твоими государевыми ратными с конными и пешыми людьми пошли к Слониму в 26 день. А идучи, государь, дорогою, села и деревни, и хлеб и сало, и всякие конские корма мы, холопы твои, по обе стороны жгли и людей побивали, и в плен имали, и разоряли совсем без остатку, и по сторонам потому ж жечь и разорять посылали… Пришли к городку Мише августа 31 день и милостию, государь, божиею литовских людей, которых зостали, побили и языков взяли многих людей и городок Миш выжгли и разорили без остатку"21.
Рускія ваяводы перайшлі да тактыкі «выпаленай зямлі». Знішчалі усе, што можна было знішчыць, а сялян, і асабліва рамеснікаў, сотнямі тысяч вывозілі ў вечны палон. У Маскве і іншых рускіх гарадах узніклі цэлыя слабодкі з гвалтоўна пераселеных туда «беларусцаў», як называлі у Расіі ўсходніх літвінаў.
На пачатку зімы баявыя дзеянні рускіх армій былі прыпынены. Частка войск была адведзена ў гарнізоны, другая адпушчана на адпачынак. Выкарыстаўшы перадышку, Я. Радзівіл змог сфарміраваць больш як 24 тыс. армію і накіраваць яе ў раён Старога Быхава, дзе казакі пад камандаваннем I. Залатарэнкі беспаспяхова вялі аблогу горада. Казацкія атрады баяліся адкрытай бітвы, схаваліся за сценамі Новага Быхава, які з налёту ўзяць войску Радзівіла не ўдалося.
Тым часам Паклонскі і яго паплечнікі вырашылі перайсці на бок сваіх суайчыннікаў. Паклонскі пасля тайнай перапіскі з Радзів-ілам дамовіўся аб здачы Магілёва, але гэты план не ўдаўся. Пачалася планамерная аблога горада, якая цягнулася некалькі месяцаў. 1 мая войска Радзівіла адышло за Бярэзіну. Дзеянні Паклонскага былі высока ацэнены соймам Рэчы Паспалітай. Яму было вернута адабранае годам раней шляхецкае званне, а таксама падораны чын каменданта некалькіх паветаў.
У перыяд аблогі Магілёва далі знаць аб сабе разнагалоссі, якія існавалі паміж маскоўскім урадам і Г. Залатарэнкам. Нягледзячы на прамыя загады цара ісці на дапамогу рускаму гарнізону, казацкі гетман так і не выступіў з Новага Быхава, адгаворваўся то мара-замі, то вясеннім бездарожжам.
У канцы вясны 1655 г. пачалося новае наступление рускіх войск. Бітвы ў раёне Барысава, Слуцка, Свіслачы, Ашмян прынеслі перамогу рускай арміі. Армія пад камандаваннем ваяводы Я. Чаркаскага і казацкія «загоны» 3 ліпеня авалодалі Менскам, а войска А. Трубяцкога ўзяло Клецк, Слонім. У канцы ліпеня на тэрыторыі Ашмянскага павета сустрэліся асноўныя сілы рускай і польска-літоўскай армій. 26 ліпеня адбылася рашаючая бітва, у выніку якой войска Я. Радзівіла было рассеяна. Дарога на Вільню — сталіцу ВКЛ — была адкрыта. 31 ліпеня была ўзята Вільня, а ў жніўні — Гродна і Коўна.
Да восені ўся тэрыторыя Беларусі была занята рускім войскам і казацкімі атрадамі, якія авалодалі Давыд-Гарадком і Столінам. Толькі Слуцк, Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце, дзякуючы моцным гарнізонам, знаходзіліся пад кантролем польска-літоўскіх сіл.22
Царскі урад вырашыў, што прыспеў час анексіраваць усходнюю частку ВКЛ, дзе значная колькасць насельніцтва прытрымлівалася праваслаўя. Дзеля ідэалагічнага абгрунтавання анексіі рускія ўлады ўкаранялі назвы «Белая Русь» у адносінах да сучаснай усходняй Беларусі і «беларусцы» у адносінах да літвінаў-праваслаўных, хаця ў ВКЛ гэтая назва не ўжывалася. Нейкі час у Маскве і ў царскім войску абмяркоўвалася ідэя стварэння «Вялікага княства Белая Русь» з Аляксеем Раманавым на чале. Аднак у рэшце рэшт было вырашана проста захапіць большую частку беларускіх зямель. 4 верасня Аляксей Міхайлавіч прыняў тытул самадзержца «всея Великия и Малыя і Белыя России»23.
На Беларусі пашырыўся антырускі настрой. Вострае незадавальненне праяўляла насельніцтва гарадоў, якія ва ўмовах вайны, шматлікіх пабораў і кантрыбуцый, рабаўніцтва ваюючымі бакамі, прыходзілі ў заняпад.
Восенню 1655 г. зноў абвастрыліся адносіны паміж рускім бокам і казацкім гетманам I. Залатарэнкам. Апошні кляўся ў вернасці цару, а адначасова рабіў перашкоды ў перадачы занятых у ходзе вайны Чачэрска, Мсціслава, Чавус і іншых гарадоў і мястэчак у паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі пад кіраванне царскіх ваяводаў. Узаемаадносіны яшчэ больш пагоршыліся, калі стаў вядомы змест тайнай перапіскі, якую падтрымліваў Залатарэнка з саноўнікамі Рэчы Паспалітай.
Пасля ранення і смерці гетмана у кастрычніку 1655 г. пачаліся хваляванні радавых казакоў. Супраць іх былі пасланы рускія карныя атрады. У выніку большая частка казакоў вярнулася ва Украі-ну, а рэшткі ўліліся ў рады царскай арміі.
Цяжкае паражэнне польска-літоўскіх войск на Беларусі і Украіне спакусіла шведскага караля Карла Xздзейсніць свае планы, узяць пад поўны кантроль усё ўзбярэжжа Балтыкі, уключаючы Польскае Памор'е. Калі руская армія увайшла ў Вільню, шведскія войскі пад началам М. Дзелагардзі ўварваліся з Лівоніі ў паўночныя раёны Літвы. Адначасова шведскі дэсант захапіў Познань, Кракаў і ў жніўні 1656 г. Варшаву. У канцы верасня шведы занялі значную частку Польшчы і Літвы24.
Гэтыя падзеі кардынальным чынам змянілі ход вайны. Рэч Паспалітая апынулася на грані ваенна-палітычнай катастрофы. Кароль Ян Казімір выехаў на поўдзень краіны. Магнаты і шляхта былі пастаўлены перад дылемай выбару на карысць шведскай або расійскай арыентацыі. Карл Xабвясціў сябе польскім каралём, а некаторыя вышэйшыя саноўнікі Рэчы Паспалітай сталі васаламі шведскага караля. Ад імя кіруючых колаў Літвы канцлер Я. Радзівіл і гетман В. Гансеўскі ў жніўні 1655 г. падпісалі дагавор аб прызнанні пратэктарату Швецыі над Вялікім княствам Літоўскім з захаваннем правоў і прывілеяў магнатаў, шляхты і каталіцкага кліру25. продолжение
--PAGE_BREAK--
Пагроза манапольнага панавання Швецыі на ўсім узбярэжжы Балтыйскага мора, захоп ёю значнай тэрыторыі Літвы і Польшчы прымусілі рускага цара рыхтавацца да вайны з новым праціўнікам. Цар і яго акружэнне лічылі, што асноўныя мэты, якія былі пастаўлены напярэдадні вайны з Рэччу Паспалітай, былі дасягнуты. Польшча і Літва прадстаўляліся цяпер менш небяспечнымі, чым Швецыя. Ваенныя дзеянні супраць іх былі прыпынены.
Глава III. Ваенныя дзеянні ў 1656 — 1667 гг. на тэрыторыі Вялікага
княства Літоўскага
Умяшанне ў вайну Швецыі нечакана паспрыяла наладжванню адносін паміж Расіяй і ВКЛ. Пасля перагавораў Корвін-Гансеўскага з баярынам Ліхаровым восенню 1655 г. ваеныя дзеянні на Беларусі былі спынены.
Наступны 1656 г. быў для ВКЛ і Каралеўства Польскага выключна цяжкім. Шведскі сойм даў Карлу Xвялікія сродкі для вайны з Рэччу Паспалітай. Швецыя планавала захапіць не толькі Заходнюю Прусію, але і ўсю Польшчу, Лівонію ў складзе ВКЛ, незанятыя рускім войскам паўночныя раёны ВКЛ, не дапусціць выбрання на польскі трон Аляксея Міхайлавіча і ўключэння ў склад Рускай дзяржавы ВКЛ і Польшчы. 18.8.1655 г. Радзівіл абвясціў акт аб падпарадкаванні ВКЛ Швецыі, а 20 кастрычніка ў Кейданах была падпісана унія ВКЛ са Швецыяй. Саюзныя дзяржавы мелі аднаго, шведскага, караля, які абавязваўся шанаваць шляхецкія свабоды і прывілеі, апекавацца касцёлам. Шведы займалі Літву, якая абавязвалася пастаўляць іх войску фураж і правіянт. Шведская армія колькасцю каля 10 тыс. чал. згрупавалася ў Інфлянтах, яе ўзначальвалі губернатар Інфлянтаў Магнус Габрыэль дэ ла Гард і фельдмаршал Адольф Левенгаўпт26. Армія акупіравала Вількамірскі, Упіцкі, часткова Ковенскі і Браслаўскі паветы, уключаючы Іказнь, Друю і Браслаў. Шведы збіралі кантрыбуцыю, патрабавалі ад шляхты і духавенства выбранцаў у войска, спаганялі падымнае, рэквізавалі коней і фураж. Дашчэнту былі спустошаны Дрысвяты. Усё гэта выклікала рэзкі адпор з боку шляхты і сялянства, якія перайшлі ў некаторых мясцовасцях да метадаў партыз. барацьбы. Сумеснымі дзеяннямі з войскам Корвін-Гансеўскага ў пачатку 1657 г. ВКЛ было ачышчана ад шведаў. Аднак летам 1657 г. аб'яднанае войска шведскага караля Карла Xі семіградскага князя Ракашы асадзіла Брэст і авалодала ім дзякуючы здрадзе гарнізона замка, аснову якога складала наёмная нямецкая пяхота колькасцю 1700 чал. 12.7.1657 г. войскі ВКЛ на чале з Сапегам і падчашым М. Радзівілам вызвалілі Брэсцкі замак. Шведам у аблозе Брэста дапамагалі ўкраінскія казакі на чале з палкоўнікам А. Ждановічам, рабілася гэта не без згоды Хмяльніцкага, які сімпатызаваў Б. Радзівілу, прыхільніку Швецыі. Па просьбе Радзівіла ён кантраляваў слуцкія ўладанні, не пускаючы туды ні рускія, ні польскія войскі, выдаў 6.8.1656 г. і ў красавіку 1657 г. ахоўныя універсалы на абарону радзівілаўскіх уладанняў Слуцка, Сяльца, Венграва, Старога Сяла27.
У час наступления шведаў на Польшчу і ВКЛ казакі падтрымлівалі Швецыю. Яны нават занялі Мінскі павет, не даючы рускім атрадам вывозіць збожжа, і грамілі двары той шляхты, якая супрацоўнічала з рускімі. У выніку такой палітыкі казакоў Навагрудчына нечакана аказалася не занятай ні царскім, ні казацкім войскам і лічылася шведскай зонай акупацыі. Гарнізон радзівілаўскага Слуцка рабіў рэйды за правіянтам аж у Мінскае ваяводства, і лічыўся па-прашведску настроеным. Збег розных акалічнасцей прывёў да таго, што Навагрудскае ваяводства, нанесла меншыя страты, чым суседнія. Перад Швецыяй адкрывалася заманлівая перспектива стаць паўнаўладным гаспадаром на Балтыйскім моры, закрыць Расіі выхад да ўзбярэжжа Балтыкі і манапалізаваць увесь знешні гандаль. Рэч Паспалітая, аслабленая вайной з Расіяй, не магла адразу даць шведам адпор. Пануючыя колы краіны вырашылі пачаць перагаворы аб спыненні ваеных дзеянняў на Беларусі і Украіне.
Перагаворы Расіі з Рэччу Паспалітай адбываліся з 12 жніўня да 27.10.1656 г. у неспрыяльных для Расіі ваеных і палітычных умовах. У выніку Віленскага перамір'я 1656 г. была дасягнута згода аб спыненні на 2 гады ваеных дзеянняў, бакі пагадзіліся не заключаць міру са шведамі. Разглядалася пытанне і пра выбранне цара Аляксея Міхайлавіча на польскі трон. Гэту ідэю падтрымлівалі 2 групоўкі дробнай шляхты, адну з іх узначальваў В. Орда. Шляхта прызнала цара вялікім князем ВКЛ і прысягнула яму, аднак на гэтым усё скончылася. Ужо з канца верасня 1658 г. войскі Рэчы Паспалітай блакіравалі Вільню і Віленскі павет, а у кастрычніку адбылося некалькі сутыкненняў войск Сапегі і Гансеўскага з атрадамі ваяводы Далгарукага. Атрад Гансеўскага быў разбіты рускімі войскамі, а сам ён трапіў у палон. Няўдачай скончылася спроба войск ВКЛ захапіць Вільню. Пачалася новая паласа ваеных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі28.
Становішча рускіх войск увосень і ўзімку 1658—59 гг. рэзка пагоршылася. Шляхта, мяшчане і сяляне, якія прысягнулі Расіі, пачалі масава «ламаць» прысягу і выступаць са зброяй не толькі супраць рускіх войск, але і супраць той часткі насельніцтва, якая падтрымлівала рускі ўрад. На Беларусі разгарнулася грамадзянская вайна, выкліканая жорсткай акупацыйнай палітыкай царскай адміністрацыі, бясконцымі рабаваннямі і захопам у палон мірнага насельніцтва. Перавароты адбыліся ў Старым Быхаве, Мсціславе, Крычаве, Чавусах, Рославе. Здрадзіў цару і шэраг украінскіх палкоўнікаў на чале з Нячаем і Выгоўскім. Haixбаку дзейнічалі сялянска-казацкія атрады Д. Мурашкі, Сапрыкі, Слізкага, Драня. Чавускі палкоўнік Нячай клапаціўся перш за ўсё пра свае інтарэсы і казацкай старшыны, якая імкнулася любымі шляхамі ўстанавіць сваё панаванне над усходняй часткай Беларусі. Па загаду Нячая казацкія сотні пачалі займаць населения пункты ў Магілёўскім, Шклоўскім, Копыскім і Мсціслаўскім паветах. Рускія салдаты спрабавалі аказаць казакам супраціўленне, але былі адтуль выбіты. Сам Нячай пачаў называць сябе «палкоўнікам беларускім»29. На занятай тэрыторыі старшына запісвала сялян і мяшчан у казакі, прымушала іх выконваць розныя павіннасці на карысць казацкага войска. Восенню 1658 г. на Беларусі разгарнулася барацьба паміж рускімі і ўкрінскімі войскамі. Для задушэння антырускіх выступленняў быў створаны спецыяльны карны атрад на чале з Лабанавым-Растоўскім, якому шляхам аблог і штурмаў удалося задушыць у 1659 г. супраціўленне ў Мсціславе, Рославе, Крычаве, Старым Быхаве. Ваеныя дзеянні вяліся ў раёне Коўна — Гродна. Гродна неаднойчы пераходзіла з рук у рукі і падвяргалася доўгім аблогам. Горад з прадмесцямі і фальваркамі быў дашчэнту зруйнаваны і спустошаны.
15.1.1660 г. войскі рускія ваяводы I. A. Xaванскага за 80 км ад Брэста пад Мальчай разбілі полк М. Абуховіча і штурмам узялі Брэст, адсюль планавалася рабіць рэйды ў глыб Польшчы, на Люблін і Варшаву. Былі зруйнаваны Шарашова і Камянец. У сакавіку Хаванскі адышоў пад Ляхавічы, аднак узяць Ляхавіцкі замак не здолеў. Прысланы на дапамогу атрад С. Змеева з Магілёва сітуацыю не палепшыў і быў перакінуты на аблогу Нясвіжа30. продолжение
--PAGE_BREAK--
Вясной 1660 паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай быў заключаны Аліўскі мір31, граніца паміж ВКЛ і Швецыяй прайшла па Зах. Дзвіне. Мір вызваліў значныя ваеныя сілы Рэчы Паспалітай, што былі кінуты супраць рускіх войск, якія пачалі цярпець паражэнні. 18 чэрвеня Хаванскі быў разбіты каля Старой Мышы войскамі Сапегі, С. Чарнецкага, Палубенскага, Кміты, быў захоплены ўвесь рускі абоз.
З лета 1660 г. вайна ўступіла ў сваю апошнюю стадыю, яна стала набываць характер усенароднай, вызваленчай. На дапамогу Хаванскаму цар накіраваў 2 групоўкі войск Ю. A. iП. А. Далгарукіх. Іх дзеянні пад Барысавам, Шкловам і Магілёвам не маглі выратаваць агульную стратэгічную сітуацыю. 8 кастрычніка паблізу Чавус адбыўся жорсткі бой войск ВКЛ з групоўкай Далгарукага, што перашкодзіла яго ўз'яднанню з Хаванскім. У сярэдзіне кастрычніка 1660 г. Хаванскі зноў быў разбіты пад Талачыном, а ўвосень 1661 г. ён і А. Л. Ардын-Нашчокін пацярпелі новае паражэнне пад Кушлікамі на Полаччыне ад войск ВКЛ, якімі камандаваў Жаромскі. 3 20 тыс. рускіх не больш за 1 тыс. чал. выратавалася, адступіўшы ў Полацк разам з Хаванскім і параненым Ардын-Нашчокіным. Сын Хаванскага трапіў у палон, было захоплена 9 гармат, сцягі, палкавы абраз iувесь абоз. У 1661 г. адбыліся перавароты ў Магілёве, Дзісне і Себежы, нарэшце была вызвалена Вільня32.
З ВКЛ пачаўся масавы вываз стратэгічных запасаў прадуктаў, зброі, усяго каштоўнага. Паводле дакументаў, з Полацка, Віцебска, Дынабурга, Люцына, Рэжыцы, Марыенгаўза, гарадоў цэнтральнай і заходняй Беларусі, Коўна і інш. «церковные апараты, образы и книги и иные речи, а также прибытки, дела и амуницея и все оружья, и пеняжный скарб и хлебные запасы»33вывозіліся. Адным са зборных пунктаў быў Барысаў. На Беларусі ад голаду пачалося людаедства, што было зафіксавана царскімі чыноўнікамі ў шмат якіх месцах. Гэтаму спрыялі і дзеянні казакоў Нячая, якія рабавалі вёскі і маёнткі, гвалтоўна запісвалі сялян у сваё войска, адбіраючы ў непакорных зямлю і ўчыняючы такім чынам нечуваны голад. Хмяльніцкаму на дзеянні яго казакоў у Беларусі даносілі, што не без іх удзелу ўзнік сярод тутэйшых жыхароў такі голад, «какова перед тем давно не слыхано: не токмо что мертвечину и всякую нечистоту, но и плоти человеческие едят...»34.
У найцяжэйшую сітуацыю пастаяннага рабавання i наездаў ва ўмовах вайны трапіла беларускае сялянства. За права валодаць ім змагаліся розныя шляхецкія групоўкі, якія то прысягалі цару, то здраджвалі пасля першых паражэнняў рускай арміі; свае правы прад'яўляла ва ўсходніх і паўднева-ўсходніх паветах украінская казацкая старшына; мяшчане гарадоў, якія прысягнулі цару, асабліва заможная іх частка, прыбірала да сваіх рук бліжэйшыя да гарадоў сёлы. Частка весак аддавалася служылай шляхце i казакам часова «на пракармленне», гэтыя паселішчы рабаваліся асабліва жорстка.
На тэрыторыі Магілёўшчыны, Гомельшчыны і часткова Віцебшчыны паміж рускай акупацыйнай адміністрацыяй і адміністрацыяй укрінскай казацкай старшыны пачаліся сутыкненні за права валодаць гарадамі, мястэчкамі і вёскамі. Казакі Хмяльніцкага лічылі, што занятыя імі раёны адносяцца да Украіны. У казацкае войска масава уступала сялянства і частка беларускіх мяшчан, якія хацелі пажывіцца за кошт шляхецкай маёмасці і зямельных надзелаў. Радавое цяглае сялянства трапіла ў пастку складанай і заблытанай палітыкі ваюючых бакоў і супярэчнасцей беларускай шляхты і мяшчанства, усяго «паспольства», якое да таго ж знаходзілася ў стане грамадзянскай вайны. Да ўсяго гэтага дадалася эпідэмія маравой пошасці, якая спустошыла значныя рэгіёны Беларусь У выніку на велізарных абшарах цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ўтварыліся зоны татальных спусташэнняў і абязлюджання: вёскі і палі зарасталі лесам, гінулі гарады і мястэчкі з усім комплексам эканомікі, духоўнай і матэрыяльнай культуры. Вайна падзяліла гараджан на прыхільнікаў цара і тых, хто застаўся верным сваёй дзяржаве, каралю і гарадскому магдэбургскаму праву.
Мяшчанства было таксама ўцягнута ў падзеі грамадзянскай вайны і несла велізарныя людскія страты. Прыйшоў у заняпад унутраны і знешні гандаль, які ўзяла пад жорсткі кантроль руская адміністрацыя, унутраны рынак запаланілі абясцэненыя рускія медныя грошы, насельніцтва не хацела прымаць і ўводзіць іх у абарачэнне.
Гандаль быў абкладзены царскай пошлінай, аднак традыцыі магдэбургскага самакіравання ў гарадах Беларусі царская адміністрацыя вымушана была захаваць, а таксама пацвердзіць правы гарадоў на навакольныя вёскі, набытыя ў ранейшыя часы за ратушныя грошы. Працяглая вайна, каласальныя разбурэнні і матэрыяльныя страты падарвалі казну ВКЛ і Польшчы. Войскам перасталі плаціць грошы. У ліпіні 1661 г. утварылася канфедэрацыя часткі польскіх войск, якая адмовілася падпарадкоўвацца каралю. Другую групоўку ўзначаліў С. Чарнецкі. У верасні 1661 г. сканфедэравалася войска ВКЛ на чале з Жаромскім і Катоўскім, з 22 тыс. чал. у яго ўвайшло 12 310 салдат, у асноўным наёмнікаў з еўрапейскіх краін, а таксама татарская харугва. Створанае войска адмовілася ваяваць, пакуль не атрымае заробленых грошай. У час армейскага бунту Жаромскі і Гансеўскі былі забіты салдатамі (замест Гансеўскага польным гетманам стаў М. Пац). Пасля выплаты доўгу (19 млн. злотых) канфедэрацыя 21.7.1663 г. спыніла сваю дзейнасць35.
Ваенныя дзеянні на Беларугі ўвосень 1661 г. перапыніліся, бо паявілася надзея правесці мірныя перагаворы, якія адбыліся ў 1662 г., але закончыліся безвынікова (акрамя абмену ваеннапалоннымі). На Падзвінні войскі Рэчы Паспалітай вялі баі пад Віцебскам і Полацкам. 9.7.1662 г. пасля 2 гадоў аблогі здаўся рускі гарнізон у Барысаўскім замку, а ў сярэдзіне снежня 1662 г. — Усвят. У 1663—64 гг. на Беларусі адбываліся баі мясцовага значэння, якія абвастрыліся летам 1664 г… Атрады рускіх войск дзейнічалі пад Магілёвам, Віцебскам і Полацкам, каля напаўразбураных Шклова і Копысі. Войска Хаванскага зноў пацярпела паражэнне пад Віцебскам, які быў акружаны атрадамі Рэчы Паспалітай. 1.6.1664 г. у Дубровічах на Смаленшчыне (паміж Красным і Звяровічамі) пачаліся мірныя перагаворы. Прадстаўнікі Рэчы Паспалітай настойвалі на заключэнні вечнага міру накшталт Паляноўскага міру 1634 г., аднак Расія не прыняла такіх умоў. Перагаворы перапыніліся, аднавіліся ў жніўні, а ў верасні 1664 г. былі адкладзены да 1665 г36.
У красавіку 1666 г. у в. Ануфрыева каля Мсціслава мірныя перагаворы аднавіліся. Яны адбываліся ў час паўстання Е. юбамірскага супраць каралеўскай улады, што ўмела выкарыстаў рускі бок. Летам 1666 г. група войск пад камандаваннем Я. К. Чаркаскага, І. С. Празароўскага і І. А. Варатынскага заняла Шклоў і Копысь, зрабіла спробу ўзяць Магілеў, але беспаспяхова. Пасля гэтага мірныя перагаворы працягваліся і завяршыліся падпісаннем Андросаўскага перамір’я 1667 г. на 13 гадоў (да чэрвеня 1680 г.).
Заключэнне
Можна зрабіць выснову, што вайна Расіі з Рэччу паспалітай 1654 – 1667 гг. мела выразны захопніцкі характар. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага рускі ўрад імкнуўся ўсталяваць акупацыйны рэжым.
Аднак у вайне 1654 – 1667 гг. рускі урад не дасягнуў сваіх галоўных мэт: ен не змог далучыць да Расіі Беларусь і Правабярэжную Украіну, пацярпела крах ідэя набыць новыя землі для баяр і дваран Расіі, а галоўнае – цар Аляксей Міхайлавіч не змог заняць трон Рэчы Паспалітай, далучыць яе да Расіі.
Поўную няўдачу пацярпела імкненне украінскай казацкай старшыны – далучыць да Украіны землі Беларускага Падняпроў’я і Пасожжа. продолжение
--PAGE_BREAK--
Для Беларусі вайна 1654 — 1667 гт. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн. 900 тыс., дык у 1667 — 1 млн. 350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, парады — абрабаваны і разбураны. Для аднаўлення гаспадаркі не хапала людзей, не было рабочай жывёлы. Каб хоць неяк паспрыяць аднаўленню зруйнаваных гарадоў, Сойм Рэчы Паспалітай вызваліў 20 з іх ад падаткаў і розных абавязкаў.
У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. У раёнах, якія найбольш пацярпелі, пусткай ляжала амаль усе поле. Напрыклад, у Віцебскай эканоміі ў 1667 г. некранутымі засталіся 74 % зямлі, а на ўсё Мсціслаўскае ваяводства такіх закінутых палёў збіралася да 70 %. I праз дзесяць пасляваенных гадоў становішча мала палепшылася: напрыклад, у Дубровенскім графстве, Прапойскім і Крычаўскім староствах у запусценні знаходзілася каля 2/3 усіх сялянскіх гаспадарак.
Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі ў іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далека назад.
Краіну разрабавалі. Былі вывезены шматлікія культурныя каштоўнасці, былі знішчаны шматлікія каштоўнасці. Беларусь згубіла шмат майстроў рамеснай працы еўрапейскага ўзроўню.
Таксама можна казаць, што Рэч Паспалітая прышла ў заняпад і гэту вайну можна лічыць першым штуршком да знікнення Рэчы Паспалітай як дзяржавы ў будучым.
Крыніцы
Акты, издаваемые Виленскою комиссию для разбора древних актов. Т. 34. Вильно, 1909.
Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 2. С середины XVII по XVIII века. До воссоединения с Россией. Мн., 1960.
Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Пад. рэд. А. Ф. Вішнеўскага. Мн., 1998.
История Беларуси в документах и материалах / Авт.-Сост.: И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. Мн., 2000.
Хрестоматия по истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. / Сост.: А.П. Игнатенко, В.Н. Сидорцов. Мн., 1977.
Абецедарский А.С. Белоруссия и Россия. Очерки русско-белорусских связей второй половины XVI-XVII вв. Мн., 1978.
Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918). Вільня, 2000.
Галактионов И.В. Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. Саратов, 1960.
Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIIст. Пад рэд. І. П. Крэнь і інш. Мн., 2000.
Гісторыя Расіі з старажытных часоў да 1917 г. Гродна, 1993.
Грыцкевіч А. Гісторыя геапалітыкі Беларусі. // Спадчына. 1994. № 1.
Грыцкевіч А.П. Вялікае княства Літоўскае. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі». Т. 2. Мн. 1994.
Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Ч. 2. Магілеў, 1997.
Заборовский Л.В. Россия, Речь Посполитая и Швеция в середине XVII в.: Из истории международных отношений в восточной и Юго-Восточной Европе. М., 1981.
История Швеции. М., 1974.
Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.
Мальцев А.Н. Россия и Белоруссия в середине XVII в. М., 1974.
Мунчаев Ш.М., Устинов В.В. История России. М., 2000.
Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. I. Мн., 1994.
Саганович Г. Невядомая вайна. Мн., 1995.
Ткачоў М. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”. Т. II. Мн., 1994.