Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова адукацыі«Інстытут культуры Беларусі» Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»Беларуская культура сённяГадавы агляд2010Мінск БДУ культуры і мастацтваў 2011УДК 008(476)«2010»(048.8)ББК 71.4(4Беи)я53 Б43Аўтарскі калектыў: І. В. Анціпенка, А. М. Бязуглы, А. П. Вешторт, І. І. Галабурда, С. М. Гаўрылава, М. В. Кажура, М. І. Казловіч, В. К. Кананюк, Л. А. Крушынская, А. А. Мукалаў, В. В. Рымашэўскі, А. С. Сматрэнка, Г. А. Смольская, С. І. Шарамецьеў, Э. Я. Швайко, Д. Г. Шляхцін, У. А. ШышкінПад агульнай рэдакцыяй намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Т. I. Стружэцкага Беларуская культура сёння : гадавы агляд, 2010 / І. В. Анціпенка [і інш.]; пад агул. рэд. Т. I. Стружэцкага; М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : БДУ культуры і мастацтваў, 2011. — 144 с. ISBN 978-985-522-019-1.Гадавы агляд змяшчае аналітычныя матэрыялы і статыстычныя звесткі аб дзейнасці ўстаноў і арганізацый галіны культуры. У артыкулах зборніка адлюстраваны найбольш значныя падзеі культурнага жыцця краіны за 2010 г.УДК 008(476)«2010»(048.8)ББК 71.4(4Беи)я53ISBN 978-985-522-019-1 © Афармленне. Інстытут культуры Беларусі, 2011ПрадмоваНацыянальная культура з пункту гледжання дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца неад’емным складнікам суверэнітэту краіны. У сваім выступленні на ІV Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка адзначыў: «Дабрабыт нацыі вызначаецца яе эканамічным патэнцыялам. Зразумела, што без яго няма моцнай дзяржавы. Але і без развітай духоўнай культуры таксама няма дзяржавы. Культура фарміруе дух нацыі! Вось чаму на першы план вылучаецца задача маральнага выхавання чалавека, захавання і ўмацавання культурных і ідэалагічных асноў дзяржавы і грамадства. У Беларусі створаны неабходныя ўмовы для развіцця ўсіх відаў мастацтва і культуры».2010 год звязаны са знакавай мяжой для сферы культуры ў рэалізацыі асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006—2010 гг., заданняў, вызначаных Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла на 2005—2010 гг., Комплекснай праграмай развіцця сферы паслуг у Рэспубліцы Беларусь на 2006—2010 гг., Дзяржаўнай праграмай «Памяць Беларусі» (у частцы захавання дакументальных помнікаў у бібліятэках і музеях краіны).Мінулы год стаў выніковым для Міністэрства культуры ў выкананні мерапрыемстваў галіновых праграм. Гэта, па-першае, праграма «Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006—2010 гг.», а таксама праграма «Развіццё музейнай справы на 2005 год і на перыяд да 2010 года», Праграма інфарматызацыі галіны культуры на перыяд да 2010 г., Праграма рэканструкцыі і тэхнічнага пераабсталявання дзяржаўных тэатраў Рэспублікі Беларусь на 2004 — 2010 гг. Такім чынам, 2010 год з’яўляецца этапам справаздачы галіны культуры перад дзяржавай і грамадствам.За апошні перыяд шмат што зроблена ў сферы культуры краіны. У сістэме Міністэрства культуры актыўна і плённа функцыянуюць 9 тыс. устаноў культуры, у якіх працуюць больш за 48 тыс. спецыялістаў. Новыя кадры па ўсіх творчых кірунках і прафесіях рыхтуюцца ў больш як паўтысячы музычных і мастацкіх школах, шэрагу сярэдніх спецыяльных устаноў і трох ВНУ. Унікальнай з’яўляецца сфарміраваная за апошнія гады дзяржаўная сістэма падтрымкі таленавітай моладзі. Шмат сёння робіцца дзяржавай у плане матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння культурных патрэб, рэстаўрацыі і абнаўлення буйных аб’ектаў культуры. Яскравай ілюстрацыяй таму стала адкрыццё ў снежні Замкавага комплексу «Мір», памятніка гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ХVI — ХХ стст.Нацыянальная культура з’яўляецца адным з найважнейшых стратэгічных рэсурсаў краіны, які вызначае шляхі развіцця грамадства. Беларуская культура захавала сваю адметнасць і належыць да агульнаеўрапейскай культурнай спадчыны і сённяшняга дня сусветнай культуры. Сёння створаны спрыяльныя ўмовы для ўсебаковага развіцця беларускай культуры, духоўнага ўдасканалення нацыі.Разам з тым, як адзначыў на ІV Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, «патэнцыял нацыянальнай культуры недастаткова выкарыстоўваецца для фарміравання і ўмацавання міжнароднага іміджу краіны». Безумоўна, у іміджавых камунікацыях дзяржавы культура з’яўляецца найбольш эфектыўным рэсурсам пазіцыянавання краіны на замежныя аўдыторыі. Рэпутацыя Рэспублікі Беларусь у свеце як краіны з вялікім духоўна-маральным патэнцыялам грамадства, высокім узроўнем развіцця ўсіх форм традыцыйнай і сучаснай культуры будзе садзейнічаць умацаванню аўтарытэту дзяржавы і даверу да яе як да надзейнага партнёра і ў іншых сферах жыцця (такіх, як палітыка, эканоміка, права), станоўча паўплывае на інвестыцыйны клімат, развіццё міжнароднага турызму, міграцыйныя працэсы і інш.У сферы культуры ёсць і такія праблемныя моманты, якія на сённяшні дзень яшчэ канчаткова не вырашаны. Шляхі і механізмы вырашэння многіх з іх закладзены ў Дзяржаўнай праграме «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады (далей — Дзяржаўная праграма), якая зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2010 г. № 1905. Гэты дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з даручэннямі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і на аснове канцэпцыі Дзяржаўнай праграмы, зацверджанай Прэзідыумам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (пратакол пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2010 г. № 13).Дзяржаўная праграма ўпершыню прынята на ўрадавым узроўні і накіравана на вырашэнне найбольш актуальных праблем культурнага развіцця краіны. Мэтай яе з’яўляецца павышэнне сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці функцыянавання сферы культуры.Для рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы патрабуецца вырашэнне наступных задач:захаванне і развіццё матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны;забеспячэнне захаванасці Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і агульнадаступнасці музейных прадметаў;забеспячэнне свабоднага і роўнага доступу да інфармацыйных рэсурсаў і бібліятэчных фондаў для розных груп насельніцтва;развіццё прафесійнага мастацтва;падтрымка айчынных вытворцаў прадукцыі кіна- і відэамастацтва і развіццё кінематаграфіі;падтрымка і развіццё народнай творчасці;развіццё сістэмы эстэтычнага выхавання, прафесійнай мастацкай адукацыі, падтрымка таленавітай моладзі;удасканальванне навуковага забеспячэння сферы культуры;умацаванне іміджу нацыянальнай культуры ў краіне і за мяжой;удасканальванне нарматыўнай прававой базы і эканамічнае стымуляванне развіцця сферы культуры.Галоўны акцэнт пры распрацоўцы Дзяржаўнай праграмы быў зроблены на інавацыйныя падыходы. Сярод асноўных інавацыйных кірункаў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы вылучаюць:стварэнне сістэмы нацыянальных прэферэнцый для культуры краіны;прыцягненне прыватнага капіталу ў сферу культуры праз развіццё спонсарства і мецэнацтва;развіццё механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства;падтрымка культурных ініцыятыў і праектнай дзейнасці;рэфармаванне сістэмы менеджменту, укараненне інавацыйных тэхналогій у практыку кіравання ў сферы культуры;стварэнне ўмоў для эфектыўнага функцыянавання інстытута прадзюсарства;павышэнне якасці, канкурэнтаздольнасці і інвестыцыйнай прывабнасці прафесійнай адукацыі ў сферы культуры і мастацтва;павышэнне ўзроўню інавацыйнай накіраванасці навукова-даследчай дзейнасці;эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў на аснове навукова абгрунтаванага планавання ў адпаведнасці з прыярытэтамі дзяржаўнай культурнай палітыкі;папулярызацыя беларускай культуры за мяжой.Галоўнымі інавацыйнымі мерапрыемствамі Дзяржаўнай праграмы з’яўляюцца:стварэнне сістэмы стымулявання паступленняў пазабюджэтных сродкаў у сферу культуры (правядзенне Рэспубліканскага конкурсу «Мецэнат культуры», увядзенне апякунскіх саветаў пры нацыянальных і найбольш значных установах культуры, ажыццяўленне інфармацыйнай падтрымкі мецэнацкай дзейнасці ў сродках масавай інфармацыі);правядзенне рэстаўрацыйных работ на найбольш знакавых аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі;стварэнне Нацыянальнай электроннай бібліятэкі, новых рэсурсаў, такіх як электронная бібліятэка «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» і электронная бібліятэка «Radziviliana»;укараненне інавацыйных тэхналогій у сферу культуры — ажыццяўленне поўнай камп’ютарызацыі дзяржаўных музеяў і бібліятэк, стварэнне электронных і Internet-рэсурсаў па культуры;стварэнне прынцыпова новых канцэпцый Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнага гістарычнага музея;стварэнне Рэспубліканскага цэнтра рэстаўрацыі і кансервацыі;стварэнне Нацыянальнага Internet-партала «Музеі Беларусі»; правядзенне Нацыянальнага музейнага фестывалю «Інтэр-музей-Беларусь»;стварэнне дзяржаўнай установы «Цэнтр беларускага кіно»;вытворчасць фільмаў са статусам «нацыянальны»;арганізацыя і правядзенне штогадовага Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія»;заснаванне Нацыянальнай музычнай прэміі Рэспублікі Беларусь;адраджэнне народных промыслаў і рамёстваў;правядзенне навуковых даследаванняў па розных кірунках мастацтва, захаванню і рэпрэзентацыі гісторыка-культурнай спадчыны, развіццю прафесійнай і народнай творчасці, якія накіраваны, у першую чаргу, на вызначэнне далейшай стратэгіі развіцця культуры краіны;адкрыццё культурных цэнтраў Беларусі за мяжой (у Расійскай Федэрацыі, Рэспубліцы Літва, Рэспубліцы Латвія, Федэратыўнай Рэспубліцы Германія), пашырэнне колькасці і геаграфіі культурных акцый у замежных краінах;распрацоўка і рэалізацыя міжгаліновай праграмы «Беларусы ў свеце»;рэалізацыя спецыяльнай праграмы навучання і стажыровак студэнтаў ВНУ за мяжой, запрашэнне вядучых замежных выкладчыкаў у навучальныя ўстановы Беларусі.У выніку рэалізацыі задач і дасягнення паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы ўзрасце сацыяльная і эканамічная эфектыўнасць функцыянавання галіны культуры за кошт рацыянальнага і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных рэсурсаў, прыцягнення дадатковых пазабюджэтных інвестыцый у сферу культуры, развіцця пазабюджэтнай камерцыйнай дзейнасці, адаптацыі сферы культуры да функцыянавання ва ўмовах рыначнай эканомікі.Рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмыдазволіць:стварыць перадумовы, умовы і дзяржаўныя гарантыі для духоўнага ўдасканальвання грамадства ў адпаведнасці з агульначалавечымі каштоўнасцямі і традыцыйнымі каштоўнасцямі народаў Рэспублікі Беларусь;забяспечыць максімальную даступнасць культурных даброт і адукацыі ў сферы культуры, пераадолець дыспрапорцыі, выкліканыя рознай ступенню забяспечанасці насельніцтва паслугамі сферы культуры ў гарадской і сельскай мясцовасці;будзе спрыяць:фарміраванню адзінай культурна-інфармацыйнай прасторы;інтэграцыі беларускай культуры ў сусветны культурны працэс;фарміраванню і замацаванню пазітыўнага культурнага іміджу Рэспублікі Беларусь. * * *Гадавы агляд («Беларуская культура сёння») змяшчае аналітычныя матэрыялы і статыстычныя звесткі па выніках работы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і падведамасных арганізацый за 2010 г.Аб рабоце калегііУ 2010 г. калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыняты шэраг важных рашэнняў па пытаннях развіцця сферы культуры.Вынікі працы галіны ў 2009 г. і задачы арганізацый культуры на 2010 г. былі разгледжаны на пашыраным пасяджэнні калегіі ў студзені.У мэтах павышэння ўзроўню прававога рэгулявання дзейнасці арганізацый культуры і іх работнікаў прынята рашэнне забяспечыць: унясенне змяненняў і дапаўненняў у законы аб музеях і Музейным фондзе, аб кінематаграфіі; перагляд тыпавых штатаў устаноў культуры і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі ў галіне культуры; падрыхтоўку нарматыўных прававых актаў, якія б дазволілі рэалізоўваць білеты на культурна-відовішчныя мерапрыемствы з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій; распрацоўку нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць сеткі бібліятэк і функцыянаванне міжбібліятэчнага абанемента; правядзенне актуалізацыі пераліку матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць і платай за зямлю; падрыхтоўку нарматыўных прававых актаў па пытаннях заахвочвання работнікаў арганізацый культуры; унясенне прапановы па змяненнях ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2008 г. № 259 «Аб арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасці» з улікам падтрымкі беларускіх артыстаў і творчых калектываў.З мэтай падтрымкі і далейшага развіцця нацыянальнага прафесійнага мастацтва прыняты рашэнні па правядзенню ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальнага тэатральнага конкурсу, Рэспубліканскай выстаўкі сучаснага выяўленчага мастацтва, распрацоўцы канцэпцыі стварэння ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы прадзюсарства ў сферы эстраднага музычнага мастацтва, правядзенню сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй конкурсу «Нацыянальная музычная прэмія краіны», падрыхтоўцы прапаноў па арганізацыйных, юрыдычных, эканамічных пытаннях развіцця кінапрадзюсарства ў галіне кінавытворчасці.У канцы студзеня 2010 г. калегія Міністэрства культуры разгледзела прапановы арганізацый і працоўных калектываў па вылучэнню кандыдатур на суісканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.На пасяджэнні калегіі, якое адбылося ў лютым, разгледжаны вынікі кантрольна-рэвізійнай работы ў 2009 г., спаборніцтва за эканомію і ашчаднасць, вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.У сакавіку на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і калегіі Міністэрства культуры прынята Праграма навуковага супрацоўніцтва на 2010—2015 гг.На пасяджэнні калегіі, якое адбылося ў красавіку, разгледжаны пытанні аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі развіцця кінематаграфіі Рэспублікі Беларусь на 2009—2014 гг., а таксама вынікі рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую арганізацыю працы ўстаноў культуры і мастацтва па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва ў 2010 г., вынікі агляду-конкурсу на лепшую ў 2010 г. установу культуры сістэмы Міністэрства культуры па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму. Кіраўнікі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў праінфармавалі калегію па пытанні ўводу ў эксплуатацыю аб’ектаў культуры аграгарадкоў у 2005—2009 гг.Ход выканання (студзень—сакавік 2010 г.) арганізацыямі галіны асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, устаноўленых Міністэрству культуры на 2010 г., разгледжаны на майскім пасяджэнні калегіі. Таксама разгледжана пытанне аб дзейнасці ўпраўленняў Міністэрства культуры па павышэнню эфектыўнасці работы з кадрамі ў арганізацыях рэспубліканскага падпарадкавання.Меры па паляпшэнню развіцця музычна-эстраднага мастацтва сталі прадметам абмеркавання на пасяджэнні калегіі ў ліпені. Калегія ў цэлым адобрыла праект канцэпцыі развіцця ў Рэспубліцы Беларусь сістэмы прадзюсарства ў сферы эстраднага музычнага мастацтва, а таксама прыняла рашэнне падрыхтаваць праекты нарматыўных дакументаў: аб унясенні дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб дадатковых ільготах пры аказанні спонсарскай (бязвыплатнай) дапамогі, у Грамадзянскі кодэкс — аб асаблівасцях ахвяравання работ (паслуг) для арганізацый і ўстаноў культуры; Палажэння аб устанаўленні нагруднага знака «Мецэнат культуры»; Палажэння аб парадку арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з улікам вызвалення арганізатараў ад выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў з удзелам беларускіх выканаўцаў і калектываў; Палажэння аб абмежаванні выкарыстання ў канцэртах фанаграм.У канцы ліпеня 2010 г. на пасяджэнні калегіі разгледжаны меры па выхадзе падпарадкаваных Міністэрству культуры дзяржаўных арганізацый і акцыянерных таварыстваў на бясстратную працу.У жніўні адбылося выязное пасяджэнне калегіі ў Брэсцкай вобласці, на якім разгледжана дзейнасць органаў кіравання і ўстаноў сферы культуры па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005—2010 гг.На пасяджэнні калегіі, якое адбылося ў верасні, абмеркаваны пытанні выканання за студзень—жнівень 2010 г. падпарадкаванымі Міністэрству культуры дзяржаўнымі арганізацыямі і акцыянернымі таварыствамі паказчыка па росту сярэднямесячнай заработнай платы, даведзенага Міністэрству культуры, а таксама пытанне аб падрыхтоўцы арганізацый культуры да працы ў асенне-зімовы перыяд 2010/2011 гг.У кастрычніку калегія разгледзела інфармацыю Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб парушэннях заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны і прыняла адпаведнае рашэнне.На пасяджэнні калегіі ў лістападзе ўвагу засяродзілі на пытаннях аб дзейнасці Цэнтра беларускай драматургіі і рэжысуры пры Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, а таксама на няшчасных выпадках, якія адбыліся ў сферы культуры ў 2010 г., і мерах з мэтай прадухілення росту траўматызму ў падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацыях.С. І. Шарамецьеў,начальнік аддзела кантролю і справаводства Міністэрства культуры Рэспублікі БеларусьАхова гісторыка-культурнай спадчыныДзяржаўная палітыка ў сферы аховы спадчыны накіравана на ахову духоўных, мастацкіх і дакументальных уласцівасцей гісторыка-культурнай спадчыны, на адраджэнне і захаванне патэнцыялу культурнай спадчыны і яго развіццё, захаванне самабытнасці культуры беларускага народа і нацыянальных традыцый, павышэнне адказнасці ўласнікаў і ўладальнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей.Згодна з кірункамі, вызначанымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, Міністэрствам культуры сістэматычна ажыццяўляецца шэраг мерапрыемстваў па ўліку, захаванню, утрыманню, адпаведнаму рацыянальнаму выкарыстанню і аднаўленню аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.Адлюстраваннем працы па выяўленню і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляецца вядзенне Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у якім адзначаны 5382 аб’екты спадчыны. З іх: 5242 — нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, 75 — рухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці і 65 — нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці (гл. табл.).Табліца Звесткі аб нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, па відах у разрэзе абласцей Вобласць Колькасць У тым ліку помнікі: архітэктуры гісторыі мастацтва археалогіі горада-будаўніцтва запаведныя мясціны Брэсцкая 741 340 227 8 162 4 0 Віцебская 921 290 255 4 368 2 2 Гомельская 864 167 311 8 377 1 0 Гродзенская 720 290 96 4 329 1 0 Мінская 657 194 151 4 305 1 2 Магілёўская 1046 120 101 4 820 1 0 г. Мінск 293 242 17 28 5 1 0 Усяго 5242 1643 1158 60 2366 11 4 Не спынена мэтанакіраваная работа па ўключэнню ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека. У цяперашні час статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены: абрадам Веткаўскага, Жыткавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці, Капыльскага і Салігорскага раёнаў Мінскай вобласці; песенным традыцыям Ельскага і Лельчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці, Чавускага раёна Магілёўскай вобласці і Любанскага раёна Мінскай вобласці; традыцыйным рамёствам Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці і Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Абрад «Калядныя цары» в. Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці ўключаны ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, якая знаходзіцца пад пагрозай знішчэння.Падрыхтаваны і накіраваны ў штаб-кватэру UNESCO матэрыялы па ўключэнню ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва UNESCO рамеснай традыцыі «Творчасць майстроў-шапавалаў Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці».Зыходзячы з палажэнняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 г. № 510 «О совершенствовании контрольной (надзорной) деятельности в Республике Беларусь» Міністэрства культуры ў адпаведнасці з зацверджаным каардынацыйным планам кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў другой палове 2010 г. правяло 19 праверак выканання заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, падчас якіх праверана 41 гісторыка-культурная каштоўнасць.Па выніках праверак выяўлены парушэнні заканадаўства ў галіне аховы спадчыны, складзены акты, якія накіраваны ўласнікам і ў абл(рай)(гар)выканкамы з патрабаваннямі выпраўлення парушэнняў.Пытанні выканання заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ў Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцях і г. Мінску таксама разгледжаны Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь. У ходзе праверак органамі пракурорскага нагляду вызначаны недахопы ў арганізацыі работы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Адзначана, што ў рэгіёнах краіны не прызначаны службовыя асобы, адказныя за захаванасць каштоўнасцей; адсутнічае належны ўлік аб’ектаў спадчыны: некаторыя аб’екты не маюць уліковых дакументаў (уліковая картка, пашпарт), не ўсталяваны ахоўныя дошкі, не падпісаны ахоўныя абавязацельствы. Выяўлены выпадкі выканання работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.Названыя ў прадстаўленні парушэнні заканадаўства паказваюць на неабходнасць узмацнення адказнасці Міністэрства культуры, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, уласнікаў і ўладальнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і прыняцця мер па ажыццяўленню найбольш дзейснага кантролю па ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей, за правядзеннем работ, умовамі ўтрымання і выкарыстання аб’ектаў спадчыны.Прадстаўленне Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь разгледжана 27 лістапада 2010 г. на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры. Сумесна з упраўленнямі культуры абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў прааналізавана інфармацыя Генеральнай пракуратуры аб дапушчаных парушэннях заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў рэгіёнах і прапанавана выпрацаваць арганізацыйныя і практычныя дзеянні, накіраваныя на больш актыўнае выяўленне парушэнняў парадку, падрыхтоўку прапаноў па іх прадухіленні і недапушчэнні парушэнняў у далейшым.Асаблівае значэнне ў плане забеспячэння ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей, папулярызацыі нацыянальнай спадчыны, садзейнічання ў правядзенні мерапрыемстваў па яе ахове з’яўляецца фарміраванне Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляецца паводле арт. 26 Закона ад 9 студзеня 2006 г. «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь». У 2010 г. за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў аб’ёме 41,4 млн рублёў праведзена работа па мадэрнізацыі Банка звестак з мэтай давядзення гэтага інфармацыйнага рэсурсу да адпаведнасці сучасным тэхналагічным магчымасцям і ўдасканалення асобных раздзелаў базы даных Міністэрства культуры.Паводле галіновай праграмы «Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006—2010 гадоў» за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту праведзена інвентарызацыя помнікаў археалогіі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, на што накіравана 30,1 млн рублёў. У той жа час у Ваўкавыскім, Светлагорскім, Ашмянскім і часткова ў Гродзенскім раёнах праведзена інвентарызацыя археалагічных помнікаў з выкарыстаннем сродкаў мясцовага бюджэту Гродзенскай вобласці згодна з рашэннем калегіі Міністэрства культуры ад 3 снежня 2008 г. № 153.Адным з найбольш адказных кірункаў дзейнасці ў сферы аховы спадчыны з’яўляецца правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.У 2010 г. выдадзены 965 заключэнняў па навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, што на 24 % больш чым у мінулым годзе.Па запытах зацікаўленых асоб выдадзены 520 дазволаў на выкананне навукова-даследчых работ, 420 дазволаў на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на помніках архітэктуры, гісторыі і горадабудаўніцтва.На працягу года разгледжаны і ўзгоднены 362 эскізы і пашпарты рэкламы, якая размяшчаецца на гісторыка-культурных каштоўнасцях. Выдадзены 65 заключэнняў па аб’ектах або этапах работ, на якіх завершаны рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы.У парадку долевага ўдзелу ў аб’ёме 6,0 млрд рублёў капітальных укладанняў Міністэрствам культуры забяспечана фінансаванне: рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у палацава-паркавым ансамблі ў г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, сядзібным комплексе ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, былым езуіцкім калегіуме ў в. Юравічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, сядзібна-паркавым ансамблі ў в. Жылічы Кіраўскага раёна; праектных і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у Успенскім манастыры ў в. Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, касцёле Божага цела ў г. Нясвіжы, Васкрасенскім саборы ў г. Барысаве.З рэспубліканскага бюджэту па артыкуле «капітальны рамонт» 425,5 млн рублёў накіравана на фінансаванне работ у царкве абарончага тыпу ў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна, Спаса-Праабражэнскай царкве ў г. Полацку, Свята-Уваскрасенскай царкве ў г. Клецку, замку ў г. Навагрудку.У мэтах больш шырокага ўдзелу зацікаўленых у мерапрыемствах па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама прыцягнення дадатковых сродкаў на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ Міністэрствам культуры арганізавана правядзенне акцыі «Рэстаўрацыя Навагрудскага замка» з уключэннем сродкаў ад рэалізацыі латарэі «Скарбніца».Акцыя «Рэстаўрацыя Навагрудскага замка», якая праводзіцца сумесна з Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам будзе працягвацца і ў 2011 г. Кожны, каму неабыякавы лёс Навагрудскага замка, можа прыняць дабрачынны ўдзел і ахвяраваць грошы на высакародную справу.Міністэрствам культуры былі створаны ўмовы для прыцягнення ў 2010 г. 100 млн рублёў на работы ў замку г. Навагрудка з улікам розных крыніц фінансавання, у тым ліку сродкаў рэспубліканскага бюджэту і ахвяраванняў, якія паступаюць на дабрачынны рахунак. Для збору ахвяраванняў на гэтыя мэты аддзелам культуры Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта адкрыты пазабюджэтны рахунак.У далейшым у акцыі плануецца задзейнічаць Крэўскі і Гальшанскі замкі. Перш за ўсё гэта павінны быць помнікі архітэктуры, якія ўжо сёння з’яўляюцца брэндавымі для нашай краіны і вядомы па-за яе межамі.3—5 верасня 2010 г. у Рэспубліцы Беларусь праведзена міжнародная акцыя «Дні Еўрапейскай спадчыны» па тэме «Новае жыццё сядзібна-паркавых комплексаў Беларусі». Урачыстае адкрыццё Дзён Еўрапейскай спадчыны адбылося 3 верасня ў г. Гродна, дзе быў праведзены «круглы стол», на якім узняты і абмеркаваны актуальныя пытанні, звязаныя з аховай гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Па ўсёй тэрыторыі рэспублікі ў Дні Еўрапейскай спадчыны арганізаваны выстаўкі, дні адчыненых дзвярэй у музеях, прайшлі канцэрты і іншыя мерапрыемствы.У рамках Дзён Еўрапейскай спадчыны Міністэрствам культуры сумесна з УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» рэалізаваны выставачны праект «Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: кансервацыя ці развіццё?», выдадзены буклет «Еўрапейскія Дні спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь». Буклет утрымлівае інфармацыю аб мэтах і задачах акцыі, аб удзеле Рэспублікі Беларусь у агульнаеўрапейскім руху па захаванню культурных каштоўнасцей, а таксама звесткі аб найбольш значных помніках гісторыі і культуры Беларусі, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы.А. С. Сматрэнка,намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі БеларусьМузеі БеларусіМінулы год быў адзначаны шэрагам істотных падзей у жыцці беларускіх музеяў. Сёння ў краіне дзейнічаюць 152 музеі сістэмы Міністэрства культуры, каля 200 — іншых ведамстваў, 1479 — сістэмы Міністэрства адукацыі, 7 — створаных грамадскімі аб’яднаннямі, 14 — прыватных.У 2010 г. адкрыты Музей гісторыі г. Мінска, Астравецкі гісторыка-этнаграфічны музей, Валожынскі раённы краязнаўчы музей, Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя К. і Я. Тышкевічаў, Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, Музей гісторыі крыміналістыкі (філіял Гомельскага абласнога музея ваеннай славы). Апошні мае істотную адметнасць: гэты першы і адзіны музейны аб’ект у сістэме ўстаноў культуры Рэспублікі Беларусь, які прысвечаны дзейнасці праваахоўчых і адміністрацыйных органаў, адкрыты для шырокага кола наведвальнікаў. Прыняты рашэнні райвыканкамаў аб стварэнні гісторыка-мемарыяльнага музея-сядзібы Нямцэвічаў і Ружанскага палацавага ансамбля Сапегаў.У адпаведнасці з даручэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у краіне ствараюцца новыя музеі і экспазіцыі: Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Нацыянальны гістарычны музей, Замкавы комплекс «Мір», Палаца-паркавы ансамбль XVI — XVIII стст. у г. Нясвіжы.24 красавіка 2010 г. Кіраўніком дзяржавы закладзена капсула пад будаўніцтва новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 30 верасня 2010 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка наведаў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе азнаёміўся з выстаўкай сучасных беларускіх мастакоў «Зямля пад белымі крыламі», на якой былі прадстаўлены 243 творы 148 аўтараў перыяду існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь. Падчас агляду выстаўкі былі абмеркаваны надзённыя пытанні далейшага развіцця сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва, падрыхтоўкі творчай моладзі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў з вядучымі мастакамі краіны: В. Альшэўскім, М. Баразной, У. Зінкевічам, У. Савічам, У. Тоўсцікам, Л. Шчамялёвым.У мэтах далейшага развіцця Нацыянальнага мастацкага музея плануецца фарміраванне адзінага музейнага квартала для размяшчэння Рэспубліканскага рэстаўрацыйнага цэнтра, дэпазітарыя, бібліятэкі, канферэнц-залы, экспазіцый, кафэ, сувенірных магазінаў.Нацыянальным гістарычным музеем працягнута праца па рэалізацыі канцэпцыі новай экспазіцыі. На падставе фондавых калекцый былі створаны экспазіцыйныя праекты, якія сталі своеасаблівай творчай лабараторыяй для даследавання тэм экспазіцый, вызначэння метадаў фарміравання мастацкіх комплексаў; распрацаваны тэхніка-эканамічныя заданні па раздзелах экспазіцый «Традыцыйная мастацкая культура Беларусі», «Скарбніца», «Нумізматычны кабінет». У 2010 г. у поўным аб’ёме завершана праца па 6 раздзелах тэматыка-экспазіцыйнага плана.Сучасны перыяд гісторыі Беларусі будзе прадстаўлены асобнай экспазіцыяй у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея — Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Міністэрствам культуры паэтапна ажыццёўлены комплекс мерапрыемстваў: Музею сучаснай беларускай дзяржаўнасці наданы статус філіяла дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь»; распрацавана навуковая канцэпцыя экспазіцыі музея; аператыўна праведзены збор прадметаў музейнага значэння (больш за 2 тысячы), якія адпавядаюць крытэрыям агульнадзяржаўнай значнасці. Грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз дызайнераў» распрацавана генеральнае рашэнне экспазіцыі.Значнай падзеяй у музейным жыцці з’явілася адкрыццё 16 снежня 2010 г. з удзелам Прэзідэнта краіны пасля рэканструкцыі ўнікальнага помніка нацыянальнай культуры, які першым увайшоў у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны UNESCО, — Замкавага комплексу «Мір».Для ўзнаўлення гэтага помніка замкавага дойлідства Беларусі актыўна працавалі члены навукова-творчай групы з ліку супрацоўнікаў музеяў, вучоных, рэстаўратараў, архітэктараў, мастакоў. Экспазіцыі знаёмяць з гісторыяй родаў і ладу жыцця ўладальнікаў замка — Іллінічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Святаполк-Мірскіх. Звыш тысячы ўнікальных музейных экспанатаў набыты для экспазіцыі Мірскага замка, сярод якіх дзве фламандскія шпалеры XVII — XVIII стст. — пакуль адзіныя ў музейных зборах Беларусі, а таксама куфры, шафы і касанэ XVIII — ХІХ стст., калекцыя зброі. Выраблены рэканструкцыі рыцарскіх даспехаў і старажытных музычных інструментаў, шкла ўрэцкай і фаянса свержанскай мануфактур, творы жывапісу.На працягу года працягвалася праца па музеефікацыі Палацава-паркавага ансамбля XVI — XVIII стст. у г. Нясвіжы, у першую чаргу залы старажытнай картаграфіі, арсенала, тэатральна-музычнай і паляўнічай залаў. Вядзецца рэстаўрацыя прадметаў мэблі ХІХ ст., набыты прадметы мінулых эпох для інтэр’ераў палаца. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы перадала музею 3 лічбавыя копіі партрэтаў з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, з Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы ў фонды паступілі прадметы мэблі ХІХ ст.Актывізавалася праца па перадачы на дэпазіт прадметаў сакральнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Фарнага касцёла Божага цела і прадметаў з каштоўных металаў з Дзяржаўнага сховішча Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Дасягнута дамоўленасць з Фондам імя Цеханавецкіх аб перадачы на дэпазіт двух партрэтаў Радзівілаў і дзвюх талерак, аздобленых радзівілаўскімі гербамі. Падчас наведвання патомкамі Радзівілаў Нясвіжскага палаца дасягнута дамоўленасць аб перадачы на доўгатэрміновы дэпазіт мемарыяльных рэчаў роду для музеефікацыі палаца.Над стварэннем новых экспазіцый у 2010 г. працаваў шэраг дзяржаўных музеяў краіны. Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адчыніў для наведвальнікаў мемарыяльны кабінет народнага артыста Беларусі кампазітара Яўгена Глебава. Створаны экспазіцыі Віцебскага абласнога музея М. Ф. Шмырова, Брэсцкага і Мінскага абласных краязнаўчых музеяў, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі Румянцавых-Паскевічаў адкрыта экспазіцыя адкрытага захоўвання археалагічных фондаў музея. Новая экспазіцыя створана да Дзён Беларускай пісьменнасці ў Хойніцкім краязнаўчым музеі, які сёння з’яўляецца найбольш адпавядаючай сучасным патрабаванням музейнай установай Палескага рэгіёну.Працягваецца праца па ўдасканаленню нарматыўнай базы па музейнай дзейнасці. Упершыню ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”» (далей — Закон) выклікана практыкай выкарыстання гэтага заканадаўчага акта, а таксама зменамі, якія адбыліся як у заканадаўстве, так і ў музейным жыцці краіны.У якасці асноўнага кірунку дзяржаўнай палітыкі ў сферы музейнай справы праектам Закона акрамя забе