Реферат по предмету "Разное"


Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2011/2012 навучальнага года

Зацвярджаю НамеснікМіністра адукацыіРэспублікі Беларусь______________К. С. Фарыно10 _____мая__ 2011 г.Інструктыўна-метадычнае пісьмоМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусьда 2011/2012 навучальнага года«Пачатковая школа»Вучэбныя заняткі ў 2011/2012 навучальным годзе для вучняў І–IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня па 31 мая бягучага года. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы: восеньскія – 10 дзён з 29.10.2011 па 07.11.2011 уключна; зімовыя – 16 дзён з 24.12.2011 па 08.01.2012 уключна; веснавыя – 9 дзён з 24.03.2012 па 01.04.2012 уключна; летнія – 92 дні з 01.06.2012 па 31.08.2012 уключна. Для навучэнцаў I і II класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (трэці ты­дзень месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін ты­дзень.Вучэбны план Навучанне ў I–IV класах у 2011/2012 навучальным годзе ажыццяўляецца па тыпавых вучэбных планах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Размеркаванне гадзін па вучэбных прадметах для I–IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадстаўлена ў табліцы 1.Табліца 1 ^ I. Вучэбныя прадметы Колькасць гадзінна тыдзень па класах I II III IV 1. Уводзіны ў школьнае жыццё верасень – – – 2. Беларуская мова 3 (1) 3 (2) 3 (2) 3 (2) 3. Беларуская літаратура 3 (–) 3 (1) 3 (1) 3 (1) 4. Руская мова 1 (3) 2 (3) 2 (3) 2 (3) 5. Руская літаратура – (3) 1 (3) 1 (3) 1 (3) 6. Замежная мова – – 3 3 7. Матэматыка 4 4 4 4 8. Чалавек і свет 1 1 1 1 9. Выяўленчае мастацтва 2 1 1 1 10. Музыка 1 1 1 1 11. Працоўнае навучанне 1 1 1 1 12. Фізічная культура і здароўе 2 2 2 2 Усяго 18 19 22 22 ^ II. Факультатыўныя заняткі 6 7 5 5 Максімальна дапушчальная нагрузка на аднаго вучня 22 22 23 24 ^ Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з бюджэту 24 26 27 27 Заўвага. У Тыпавым вучэбным плане для I–IV класаў першая лічба абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбнага прадмета ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) – ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання.У сваёй дзейнасці настаўнікі пачатковых класаў кіруюцца адукацыйнымі стандартамі вучэбных прадметаў, вучэбнымі праграмамі, Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі, Правіламі правядзення атэстацыі, прыкладным каляндарна-тэматычным планаваннем.^ Адукацыйныя стандарты вучэбных прадметаў устанаўліваюць патрабаванні да зместу вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі вучняў, узроўню іх падрыхтаванасці, а таксама абавязковую колькасць кантрольных работ, нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.^ Колькасць абавязковых кантрольных работ для І–ІV класаў прадстаўлена ў табліцы 2. Табліца 2 ^ Від работы I клас II клас III клас IV клас I паў-годдзе II паў-годдзе I паў-годдзе II паў-годдзе I паў-годдзе II паў-годдзе I паў-годдзе II паў-годдзе ^ Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання Русский язык в учреждениях общего среднего образования с русским языком обучения Кантрольнае спісванне – 1 1 – – – – – Кантрольны дыктант – – – 1 1 – 1 – Кантрольны дыктант з граматычным заданнем – – – – – 1 – 1 Кантрольная работа па тэме – – 1 2 1 2 2 2 Кантрольны слоўнікавы дыктант – – 1 1 2 2 2 2 ^ Беларуская мова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання Русский язык в учреждениях общего среднего образования с белорусским языком обучения Кантрольнае спісванне – – 1 1 – – – – Кантрольны дыктант – – – – 1 – 1 – Кантрольны дыктант з граматычным заданнем – – – – – 1 – 1 Кантрольная работа па тэме – – 1 1 1 1 1 2 Кантрольны слоўнікавы дыктант – – – – 1 1 1 1 ^ Беларуская літаратура ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучанняРусская литература в учреждениях общего среднего образования с русским языком обучения Праверка навыку чытання – 1 1 1 1 1 1 1 Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў – – – – – 1 – 1 ^ Беларуская літаратура ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучанняРусская литература в учреждениях общего среднего образования с белорусским языком обучения Праверка навыку чытання – – – 1 – 1 – 1 Праверка сфарміраванасці чытацкіх уменняў – – – – – 1 – 1 Матэматыка Кантрольная работа – 1 2 2 2 2 2 2 Кантрольнае вуснае лічэнне (матэматычны дыктант) – 1 1 1 1 1 1 1 Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі. У адным класе на працягу дня праводзіцца толькі адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правіла, у час найвышэйшай праца­здольнасцi вучняў (2–3 урокі). Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошніх уроках і ў панядзелак. У 2011/2012 навучальным го­дзе адукацыйны працэс ажыццяўляецца па вучэбных праграмах для І–ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання, зацверджаных Міністэр­ствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (Мінск, НІА, 2009, 2011). Настаўнікі пачатковых класаў выкарыстоўваюць прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне (Мінск, НІА, 2010, 2011). Звяртаем увагу, што да новага 2011/2012 навучальнага года дапрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне: для 1 класа: Уво­дзіны ў школьнае жыццё / Введение в школьную жизнь (па вучэбна-метадычным комплексе аўтара Цірынавай В.І.); Обучение грамоте (по учебно-методическому комплексу автора Клышки А.К.); Обучение грамоте (по учебно-методическому комплексу автора Сторожевой Н.А.); Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Антонавай Н.У., Галяш Г.А.); Математика/Матэматыка (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Чабатарэўскай Т.М., Мікалаевай В.В); Математика/Матэматыка (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Мураўёвай Г.Л., Урбан М.А.);для 2 класа: Беларуская мова (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Паўлоўскага І.І., Леўкінай Л.Ф.); Русский язык (по учебно-методическому комплексу авторов Антиповой М.Б., Верниковской А.В., Грабчиковой Е.С.); Человек и мир/Чалавек і свет (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Удавічэнкі В.М., Кавальчук Т.А., Папковіч В.А.); Працоўнае навучанне (па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Журбы А.Ф., Юрчанкі Н.А.). Настаўнік не перапісвае надрукаванае ў зборніках каляндарна-тэматычнае планаванне, рэкамендаванае Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У межах гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета, настаўнік можа ўносіць у прыкладнае планаванне змяненні з улікам падрыхтоўкі вучняў класа і асаблівасцей тэхналогіі навучання. ^ Згодна з Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі «Гигиенические требования к устройству, содержанию и организации образовательного процесса в учреждениях общего среднего образования», зацверджанымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь: – вучэбная нагрузка павінна быць рацыянальна размеркавана па днях тыдня. Максімальная вучэбная нагрузка павінна быць у дні найбольшай фізіялагічнай працаздольнасці (аўторак, серада). Расклад урокаў павінен складацца з улікам змяненняў дзённай і тыднёвай дынамікі разумовай працаздольнасці вучняў і рангавай шкалы цяжкасці ўрокаў; – дамашнія заданні павінны задавацца з улікам магчымасці іх выканання: у II класе – да 1,2 гадзіны, ІІІ–ІV класах – да 1,5 гадзіны. Звяртаем увагу: у I класе дамашнія заданні вучням не задаюцца. Уся работа па навучанні арганізоўваецца настаўнікам на ўроку. Заданні, пазначаныя «зорачкай», дадому не задаюцца; – маса камплекта падручнікаў вучняў з пісьмовымі прыладамі на кожны дзень (без масы ранца) павінна быць не большай за 1,5 кг для вучняў I–II класаў, 2,5 кг – для вучняў III–IV класаў. У адпаведнасці з Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі «Гигиенические требования к организации обучения детей 6-летнего возраста», зацверджанымі Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у I класе: – павінны быць прадугледжаны і абсталяваны месцы для захавання падручнікаў, вучэбных, дыдактычных і вучэбна-наглядных дапаможнікаў, прылад для пісьма, кніг для дадатковага чытання; – урокі павінны праводзіцца толькі ў першую змену. Напаўняльнасць класаў не павінна перавышаць 20 вучняў; – факультатыўныя заняткі неабходна праводзіць у дні з найменшай колькасцю ўрокаў. Перад пачаткам факультатыўных заняткаў павінен быць арганізаваны перапынак працягласцю ў 15 хвілін. Працягласць урока і факультатыўнага занятку – не больш за 35 хвілін; – паміж урокамі павінны быць перапынкі працягласцю 20 хвілін. На перапынках трэба арганізоўваць рухальныя гульні ў мэтах прафілактыкі гіпадынаміі вучняў. ^ Згодна з Правіламі правядзення атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, атэстацыя вучняў I і II класаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае слоўную ацэнку вучэбных дасягненняў вучняў без выстаўлення адзнак у балах. Пры арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў I–II класах настаўніку неабходна карыстацца інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Об организации работы учреждений общего среднего образования по осуществлению контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся первых и вторых классов в период безотметочного обучения на I ступени общего среднего образования». Указаныя вышэй нарматыўныя прававыя акты будуць змешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (www.minedu.unibel.by) і Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by). У мэтах фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення настаўнікам пачатковых класаў пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу рэкамендуем: на кожным уроку ўдасканальваць навыкі і ўменні чытання вучняў, вучыць іх правільнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню і развіваць навыкі і ўменні звязнага маўлення; праводзіць на ўроку спецыяльную работу, накіраваную на паўнацэннае ўспрыманне вучнямі вучэбнага тэксту і слова педагога, якія з’яўляюцца не толькі асноўнымі крыніцамі вучэбнай інфармацыі, але і ўзорамі правільна аформленага маўлення; выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзін з прыёмаў фарміравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага і лагічнага асэнсавання тэксту; вучыць працаваць з кнiгай, кары­стацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.; праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета; сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх; павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагічнасць іх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне і выхаванне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі; выкарыстоўваць стымулюючыя, падтрымліваючыя, факультатыўныя заняткi для ўдасканальвання культуры маўлення вучняў. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваюцца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы i г.д.), клас, скарочаная назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (у адпаведнасці са статутам), прозвiшча, iмя (поўнасцю) вучня ў родным склоне. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабіць запіс аб прызначэнні вучнёўскага сшытка і назве ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў два радкі. Кожная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу. Тетрадь для контрольных работ по русскому языку ученика 4 «Г» класса гимназии № 61 г.Минска Петрова ВиталияТетрадь для работ по русскому языку ученика 3 «Г» класса гимназии № 61 г.Минска Петрова ВиталияСшытак для кантрольных работ па беларускай мове вучанiцы 2 класа Выгалавіцкай базавай школы Данiльчык ВольгiСшытак для работ па матэматыцы вучня 2 «А» класа сярэдняй школы № 2 г.Наваполацка Фёдарава АляксандраЗ 1 верасня 2010 г. уступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», які быў прыняты 23 ліпеня 2008 г. і зацвердзіў новую рэдакцыю «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». У 2011/2012 навучальным годзе працягваецца пераходны перыяд, які складае 3 гады (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.). Для якаснай арганізацыі працэсу навучання малодшых школьнікаў беларускай мове настаўнікі могуць карыстацца каментарыямі да Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», якія змешчаны ў артыкулах часопісаў «Пачатковая школа» (№ 1–12, 2010) і «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (№ 1–10, 2010). Нагадваем, што пры праверцы навучальных, кантрольных работ па беларускай мове ў пераходны перыяд памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць. Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў трэба падбіраць тэксты, у якіх не выкарыстоўваюцца словы, дзе адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новымі правіламі арфаграфіі (2008 г.). Словы пажадана запісваць на дошцы, растлумачваць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу трэба карыстацца Пералікам падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, якія прыгодны для выкарыстання ў школьных бібліятэчных фондах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 7, 2011). ^ АСАБЛІВАСЦІ ВЫКЛАДАННЯ АСОБНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАЎI клас 1 верасня кожны першакласнік атрымае кнігу «Беларусь – мая Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку» аўтараў Н.Г.Ванінай, Л.Ф.Кузняцовай, В.І.Цірынавай. У 2011 годзе да яе распрацаваны электронны сродак навучання (ЭСН) «Чалавек і свет. 1 клас. Беларусь – наша Радзіма». Ён прызначаны для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках і пазакласных занятках (класных і інфармацыйных гадзінах, занятках па інтарэсах, у групе прадоўжанага дня). Навучанне ў I класе пачынаецца з курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», які вывучаецца ў I класе на працягу верасня ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных Тыпавым вучэбным планам. Акрамя трох урокаў курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», праводзяцца ўрокі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка». Усе астатнія вучэбныя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння курса «Уводзіны ў школьнае жыццё». Навучанне ажыццяўляецца па новым вучэбна-метадычным комплексе аўтара В.І.Цірынавай. Факультатыўныя заняткі праводзяцца ў I класе з 1 верасня.^ Навучанне матэматыцы ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Т.М.Чабатарэўскай, В.В.Мікалаевай або вучэбна-метадычным комплексе аўтараў Г.Л.Мураўёвай, М.А.Урбан.^ Падручнікі і вучэбныя дапаможнікідля ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання:Цірынава В.І. Уводзіны ў школьнае жыццё / Введение в школьную жизнь. – НІА, 2011.Клышка А.К. Буквар. – Народная асвета, 2010.Клышка А.К. Пропісь 1. – Народная асвета, 2011.Клышка А.К. Пропісь 2. – Народная асвета, 2011.Клышка А.К. Пісьмо. – Народная асвета, 2011.Антипова М.Б., Грабчикова Е.С. Русский язык. — НИО, 2010.Чабатарэўская Т.М., Мікалаева В.В. Матэматыка. 1 клас, у 2 частках. – НІА, 2011.Чабатарэўская Т.М., Мікалаева В.В. Матэматыка. 1 клас. Рабочы сшытак. Частка 1.Частка 2. — НІА, 2011.Мураўёва Г.Л., Урбан М.А. Матэматыка. 1 клас, у 2 частках – НІА, 2011.Мураўёва Г.Л., Урбан М.А., Гадзаова С.В., Жураўская А.В., Урбан К.А. Матэматыка. 1 клас. Рабочы сшытак. Частка 1. Частка 2. – НІА, 2011.Удавічэнка В.М., Дурэйка Л.І. Чалавек і свет. 1 клас. – Народная асвета, 2006.Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 1 клас. – Адукацыя і выхаванне, 2010;для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання:Цірынава В.І. Уводзіны ў школьнае жыццё / Введение в школьную жизнь. – НИО, 2011.Клышка А.К. Букварь. – Народная асвета, 2010.Клышка А.К. Пропись 1. – Народная асвета, 2011.Клышка А.К. Пропись 2. – Народная асвета, 2011.Клышка А.К. Письмо. – Народная асвета, 2011.Сторожева Н.А. Букварь. – Народная асвета, 2010.Сторожева Н.А. Пропись 1. – НИО, 2011.Сторожева Н.А. Пропись 2. – НИО, 2011.Сторожева Н.А. Письмо. – НИО, 2011.Антонава Н.У., Галяш Г.А. Беларуская мова.1 клас. – НІА, 2011. Чеботаревская Т.М., Николаева В.В. Математика. 1 класс, в 2 частях. – НИО, 2011.Чеботаревская Т.М., Николаева В.В. Математика. 1 класс. Рабочая тетрадь. Часть 1. Часть 2. – НИО, 2011.Муравьёва Г.Л., Урбан М.А., Математика. 1 класс, в 2 частях. – НИО, 2011.Муравьёва Г.Л., Урбан М.А., Гадзаова С.В., Журавская Е.В., Урбан Е.А. Математика. 1 класс. Рабочая тетрадь. Часть 1. Часть 2. – НИО, 2011.Вдовиченко В.М., Дурейко Л.И. Человек и мир. 1 класс. – Народная асвета, 2006.Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 1 клас. – Адукацыя і выхаванне, 2010.II клас Уступны моўны курс беларускай (рускай) мовы ў ІІ класе школ з рускай (беларускай) мовай навучання носіць інтэграваны характар і вывучаецца на працягу чатырох тыдняў па 3 гадзіны на тыдзень. Звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў вучэбных праграм па беларускай і рускай мовах у частцы адпрацоўкі каліграфічнага пісьма вучняў у II–IV класах. Практыкаванні па каліграфіі праводзяцца на кожным уроку. Змест гэтай работы пры магчымасці можа быць звязаны з матэрыялам урока. Рэкамендуем карыстацца дапаможнікамі для II, III, IV класаў «Хвілінкі чыстапісання» аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, Л.В.Прапушняк; «Минутки чистописания» аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, С.Г.Барбушынай выдавецтва «Новое знание», рэкамендаваныя Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.^ Падручнікі і вучэбныя дапаможнікідля ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання:Паўлоўскі І.І., Леўкіна Л.Ф. Беларуская мова. 2 клас, у 2 частках. – НІА, 2011.Антипова М.Б. Русский язык. 2 класс, в 2 частях. – НИО, 2010.Вольскі А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне. 2 клас, у 2 частках. – НІА, 2011.Стремок И.М. Проталинка. 2 класс. – НИО, 2006.Чабатарэўская Т.М., Касабуцкі Н.І., Столяр А.А. Матэматыка. 2 клас, у 2 частках. – Народная асвета, 2006.Удавічэнка В.М., Кавальчук Т.А., Папковіч В.А. Чалавек і свет. 2 клас. – НІА, 2011.Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 2 клас. – Адукацыя і выхаванне, 2010.Загвоздкина Т.В., Кузнецова Л.Ф., Одновол Л.А., Яковлева Н.Н. Основы безопасности жизнедеятельности. 2 класс. – Адукацыя і выхаванне, 2006; для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання:Антипова М.Б., Верниковская А.В., Грабчикова Е.С. Русский язык. 2 класс, в 2 частях. – НИО, 2011.Свірыдзенка В.І. Беларуская мова. 2 клас, у 2 частках. – НІА, 2010.Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Литературное чтение. 2 класс, в 2 частях. – НИО, 2010.Вольскі А.В., Гімпель І.А. Беларусачка. 2 клас. – Мастацкая літаратура, 2006.Чеботаревская Т.М., Касабуцкий Н.И., Столяр А.А. Математика. 2 класс, в 2 частях. – Народная асвета, 2006.Вдовиченко В.М., Ковальчук Т.А., Папкович В.А. Человек и мир. 2 класс. – НИО, 2011.Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Трудовое обучение. 2 класс. – Адукацыя і выхаванне, 2010.Загвоздкина Т.В., Кузнецова Л.Ф., Одновол Л.А., Яковлева Н.Н. Основы безопасности жизнедеятельности. 2 класс. – Адукацыя і выхаванне, 2006. III класПадручнікі і вучэбныя дапаможнікідля ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання:Красней В.П., Рудэнка А.М. Беларуская мова. 3 клас, у 2 частках. – НІА, 2007.Вольскі А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне. 3 клас, у 2 частках. – Мастацкая літаратура, 2007.Верниковская А.В., Грабчикова Е.С., Демина Н.П. Русский язык. 3 класс, в 2 частях. – Народная асвета, 2007.Стремок И.М. Литературное чтение. 3 класс. – НИО, 2007.Чабатарэўская Т.М., Дрозд У.Л., Столяр А.А. Матэматыка. 3 клас, у 2 частках. – Народная асвета, 2007.Удавічэнка В.М., Кавальчук Т.А., Дурэйка Л.І. Чалавек і свет. 3 клас. – Народная асвета, 2006.Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 3 клас. – Адукацыя і выхаванне, 2006.Аднавол Л.А., Загвоздкіна Т.В., Кузняцова Л.Ф., Якаўлева Н.М. Асновы бяспекі жыццядзейнасці. 3 клас. — Адукацыя і выхаванне, 2007; для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання:Верниковская А.В., Грабчикова Е.С., Демина Н.П. Русский язык. 3 класс, в 2 частях. – Народная асвета, 2007.Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Литературное чтение. 3 класс, в 2 частях. – СПБ, 2007. Валынец Т.М., Ратнікава І.Э., Роўда І.С., Шуба П.П. Беларуская мова. 3 клас, у 2 частках. – НІА, 2007. Варапаева В.С., Куцанава Т.С. Літаратурнае чытанне. 3 клас. – Мастацкая літаратура, 2007.Чеботаревская Т.М., Дрозд В.Л., Столяр А.А. Математика. 3 класс, в 2 частях. – Народная асвета, 2007.Вдовиченко В.М., Ковальчук Т.А., Дурейко Л.И. Человек и мир. 3 класс. – Народная асвета, 2006.Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Трудовое обучение. 3 класс. – Адукацыя і выхаванне, 2006.Загвоздкина Т.В., Кузнецова Л.Ф., Одновол Л.А., Яковлева Н.Н. Основы безопасности жизнедеятельности. 3 класс. — Адукацыя і выхаванне, 2007. IV класПадручнікі і вучэбныя дапаможнікідля ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання:Паўлоўскі І.І. Беларуская мова. 4 клас, у 2 частках. – НІА, 2008.Вольскі А.В., Гімпель І.А. Літаратурнае чытанне. 4 клас, у 2 частках. – НІА, 2008.Антипова М.Б., Волынец Т.Н., Ратникова И.Э. Русский язык. 4 класс, в 2 частях. – НИО, 2008.Стремок И.М. Литературное чтение. 4 класс. – НИО, 2008.Чабатарэўская Т.М., Дрозд У.Л. Матэматыка. 4 клас, у 2 частках. – Народная асвета, 2008.Паноў С.В., Тарасаў С.А., Гімпель І.А. Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас. – БДУ, 2007.Журба А.Ф., Юрчанка Н.А. Працоўнае навучанне. 4 клас. – НІА, 2007.Яковлева Н.Н., Загвоздкина Т.В., Одновол Л.А. Основы безопасности жизнедеятельности. 4 класс. – НИО, 2008; для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання:Грабчикова Е.С., Максимук Н.Н. Русский язык. 4 класс, в 2 частях. – НИО, 2008.Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Литературное чтение. 4 класс, в 2-х частях. – Адукацыя і выхаванне, 2008. Валынец Т.М., Ратнікава І.Э., Роўда І.С., Шуба П.П. Беларуская мова. 4 клас, у 2 частках. – НІА, 2008. Клышка А.К. Літаратурнае чытанне. 4 клас. – НІА, 2008.Чеботаревская Т.М., Дрозд В.Л. Математика. 4 класс, в 2 частях. – Народная асвета, 2008.Паноў С.В., Тарасаў С.А., Гімпель І.А. Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас. – БДУ, 2007.Журба А.Ф., Юрченко Н.А. Трудовое обучение. 4 класс. – НИО , 2007.Яковлева Н.Н., Загвоздкина Т.В., Одновол Л.А. Основы безопасности жизнедеятельности. 4 класс. – НИО, 2008. Арганізацыя факультатыўных заняткаў у I–IV класах ажыццяўляецца па праграмах, якія змешчаны ў спецыяльным выпуску часопіса «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (№ 7, 2010) і ў зборніках:  Школьны кампанент. I–IV класы. Праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2008.  Школьный компонент. I–IV классы. Программы для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения. – Минск: НИО, 2008.  Школьны кампанент. I–IV класы агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. – Мінск: НІА, 2007.  Школьный компонент. I–IV классы учреждений, обеспечивающих получение общего среднего образования, с русским языком обучения. – Минск: НИО, 2006.У дапамогу настаўнікам распрацаваны наступныя вучэбна-метадычныя комплексы:  да факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў І класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання «^ Роднае слова» аўтара Антонавай Н.У.:Антонава Н.У. Роднае слова. Дапаможнік для вучняў. – Жасскон, 2011.Антонава Н.У. Роднае слова. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў. – Жасскон, 2011; к факультативным занятиям по русскому языку во II классе «Тайны звуков и букв» автора М.Б.Антиповой: Антипова М.Б. Русский язык. 2 класс. Тайны звуков и букв. Рабочая тетрадь. – Аверсэв, 2010.^ Антипова М.Б. Русский язык. 2 класс. Тайны звуков и букв. Пособие для учителей. – Аверсэв, 2010; к факультативным занятиям по русскому языку в III–IV классах «Речевой этикет» (программа, методические рекомендации для учителя) автора Е.С. Грабчиковой: ^ Грабчикова Е.С. Речевой этикет. Факультативные занятия по русскому языку в 3 классе. Пособие для учителей. – Пачатковая школа, 2010.Грабчикова Е.С. Речевой этикет. Факультативные занятия по русскому языку в 4 классе. Пособие для учителей. – Пачатковая школа, 2010; к факультативным занятиям по литературному чтению в III–IV классах «^ Путешествие в мир сказки» авторов В.С. Воропаевой и Т.С. Куцановой:Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Литературное чтение. 3–4 классы. Путешествие в мир сказки. Пособие для учащихся. – Аверсэв, 2010.^ Воропаева В.С., Куцанова Т.С. Литературное чтение. 3–4 классы. Путешествие в мир сказки. Пособие для учителей. – Аверсэв, 2010; к факультативным занятиям по математике в III–IV классах «Путешествие в страну занимательной математики» автора Т.Н. Канашевич: Канашевич Т.Н. Путешествие в страну занимательной математики. 3 класс. Пособие для учащихся. – Аверсэв, 2010.^ Канашевич Т.Н. Путешествие в страну занимательной математики. 4 класс. Пособие для учащихся. – Аверсэв, 2010.Канашевич Т.Н. Путешествие в страну занимательной математики. Пособие для учителя. – Аверсэв, 2010; к факультативным занятиям по трудовому обучению в I–IV классах «Фитодизайн» автора Н.А. Юрченко:^ Юрченко Н.А. Фитодизайн. 1 класс. Пособие для учащихся. – Жасскон, 2011.Юрченко Н.А. Фитодизайн. 2 класс. Пособие для учащихся. – Жасскон, 2011.Юрченко Н.А. Фитодизайн. 3 класс. Пособие для учащихся. – Жасскон, 2011.Юрченко Н.А. Фитодизайн. 4 класс. Пособие для учащихся. – Жасскон, 2011.Юрченко Н.А. Фитодизайн. 1–4 классы. Пособие для учителя. – Жасскон, 2011; к факультативным занятиям по информатике в I–IV классах:^ Калита Л.И., Сташенко В.В., Павловский А.И. Развивающая информатика. Методические рекомендации по проведению факультативных занятий. 1 класс. – «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа», № 9–12, 2010; № 1–3, 2011.^ Калита Л.И., Сташенко В.В., Павловский А.И. Развивающая информатика. Рабочая тетрадь для 1 класса. – Аверсэв, 2011.Калита Л.И., Сташенко В.В., Павловский А.И. Развивающая информатика. Рабочая тетрадь для 2 класса. – Аверсэв, 2011. Поўная інфармацыя пра вучэбна-метадычныя комплексы да факультатыўных заняткаў будзе размешчана на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі (http://adu.by). Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару. Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш за 3 вучні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, не менш за 5 вучняў – у астатніх. Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, улічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на аднаго вучня. Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам установы агульнай сярэдняй адукацыі. Факультатыўныя заняткі ў І–ІV класах арганізоўваюцца пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў вучняў. Вучэбныя дасягненні на факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове. Гадзіны, якія адводзяцца для правядзення факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў агульны аб’ём педагагічнай нагрузкі настаўніка. За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі могуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, а таксама можа ажыццяўляцца дзяленне класаў на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў пры недастатковай напаўняльнасці класа. Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш за 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на аднаго вучня і не з’яўляюцца сістэматычнымі для правядзення. На працягу навучальнага года з вучнямі IІ–ІV класаў за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, ці гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, праводзяцца заняткі па курсе «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» ў наступным аб’ёме: правілы дарожнага руху – 7 вучэбных гадзін; правілы пажарнай бяспекі – 7 вучэбных гадзін; бяспека жыцця і здароўя – 2 вучэбныя гадзіны. Заняткі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай «Асновы бяспекі жыццядзейнасці», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (НІА, 2009). Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца заняткі па радыяцыйнай бяспецы ў І–ІV класах – 4 вучэбныя гадзіны. Заняткі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праграмай «Основы радиоэкологии и безопасности жизнедеятельности», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008). Усе гэтыя заняткі з’яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час і не ўлічваюцца ў максімальна дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.^ Грамадска карысная праца арганізоўваецца за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, там, дзе створаны неабходныя ўмовы, з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ–ІV класах. Пры правядзенні грамадска карыснай працы дзяленне на групы не ажыццяўляецца. Пры правядзенні работы па прывіцці вучням цікавасці да чытання, умення самастойна арыентавацца ў пошуках інфармацыі рэкамендуецца карыстацца праграмай «Основы информационной культуры» (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, № 13, 2008; часопіс «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа», №11, 2008). ^ Павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагогаў Для работы метадычных фарміраванняў у 2011/2012 навучальным годзе рэкамендуецца агульная тэма «Сучасны ўрок як аснова эфектыўнага навучання». На працягу навучальнага года прапануецца правесці 4 пасяджэнні метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў, арганізаваць работы школы маладога настаўніка, школы ўдасканалення прафесійнага майстэрства, творчых груп і іншых метадычных фарміраванняў, дзейнасць якіх плануецца з улікам кадравага саставу педагагічных работнікаў, дыягностыкі прафесійных уменняў і навыкаў, інтарэсаў і запытаў настаўнікаў. Падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у 2011/2012 навучальным годзе размешчаны на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (www. academy.edu.by). На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах настаўнікаў пачатковых класаў прапануем разгледзець наступныя пытанні:  Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.  Вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.  Арганізацыя адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (пераходны перыяд).  Арганізацыя работы метадычных фарміраванняў у 2011/2012 навучальным годзе: аналіз метадычнай работы за 2010/2011 навучальны год; актуальныя напрамкі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў на 2011/2012 навучальны год. На жнівеньскай нарадзе неабходна звярнуць увагу настаўнікаў, якія будуць працаваць у I класах, на методыку работы па новым вучэбным дапаможніку курса «Уводзіны ў школьнае жыццё» аўтара В.І.Цірынавай, а таксама на асаблівасці працы па новым вучэбна-метадычным комплексе «Матэматыка. 1 клас» аўтараў Г.Л.Мураўёвай, М.А.Урбан. На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў пачатковых класаў (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя і праблемныя групы, аўтарскія майстэрні і інш.) рэкамендуем абмеркаваць наступныя пытанні:  дыдактычныя асновы пабудовы вучэбнага працэсу на ўроку;  кагнітыўныя мэты ўрока і задачы развіцця асобы вучняў пачатковых класаў;  забеспячэнне практычнай накіраванасці вучэбнага працэсу, стварэнне на ўроку рэальных умоў прымянення атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў;  планаванне дзейнасці настаўніка па забеспячэнні вучэбнай і выхаваўчай функцый урока (выхаванне ў працэсе навучання);  улік вучэбных магчымасцей, узроставых асаблівасцей, інтарэсаў і запытаў вучняў пачатковых класаў пры арганізацыі працэсу навучання;  камунікатыўна-дзейнасны падыход да навучання вучняў пачатковых класаў;  кіраванне пазнавальнай дзейнасцю вучняў пачатковых класаў на ўроку;  вучэбна-даследчая дзейнасць малодшых школьнікаў на ўроку;  арганізацыя калектыўнай пошукавай дзейнасці вучняў на ўроку;  арганізацыя самастойнай дзейнасці вучняў на ўроку;  кантрольна-ацэначная дзейнасць на ўроках у III–IV класах па вучэбных прадметах «Музыка», «Фізічная культура і здароўе», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне»;  выкарыстанне гульнявых формаў навучання на ўроках у пачатковых класах;  асаблівасці кан


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Основные характеристики делового общения
Реферат Организация кружка по декоративно-прикладному искусству в школе художественная обработка дерева
Реферат Бататовая каша
Реферат Артроскопия в диагностике и лечении свежих повреждений коленного сустава  14. 01. 15 травматология и ортопедия
Реферат Система Тейлора и концепция человеческих отношений. Этатистская и деэтатисткая тенденции в развитии
Реферат Предвестники землетрясений в 2010 году
Реферат 24 1776, Кёнигсберг, 25 1822, Берлин, немецкий писатель, композитор, музыкальный критик, дирижёр, художник-декоратор. Сын чиновника
Реферат Парнокопитні і непарнокопитні ссавці Мавпи Як вищий клас ссавців
Реферат Академик В.М. Глушков
Реферат Crovn House Publishing Limited vvw crownhouse co uk Майкл Холл • Боб Боденхамер 51 метапрограмма
Реферат Образ Юлии в романе Ж Ж Руссо Юлия или новая Элоиза
Реферат Організаційна діяльність як загальна функція менеджменту Організаційні структури управління і пр
Реферат 2 Міжнародний день дитячої книги (відзначається в день народження Г. К. Андерсена) 3
Реферат Товароведно-технологическая практика на предприятии по изготовлению колбасных и кулинарных издел
Реферат Источники уголовно-процессуального права