Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Царкоўна-палемічная публіцыстыка

1.Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі
Палемічнаяпубліцыстыка як своеасаблівы від пісьменства вядома яшчэ з часоў Кіеўскай Русі,калі ў барацьбе за манаполію ў духоўным жыцці старажытнарускіх плямёнсутыкнуліся місіянеры праваслаўнага і каталіцкага веравызнання. Самы ранніадгалосак гэтай канкурэнтнай барацьбы занатаваны ў «Аповесці мінулых гадоў»,дзе летапісец апавядае, як і калі адбывалася прыняцце хрысціянства на Русі.
Рэлігійнаябарацьба ў канцы XVI ст. набыла вастрыню і злабадзённасць таму, што яназ'яўлялася формай праяўлення глыбокіх сацыяльна-палітычных супярэчнасцей уграмадскім жыцці Рэчы Паспалітай. Апіраючыся на падтрымку каталіцкай царквы,польскія феадальныя вярхі пасля Люблінскай уніі пачалі ўмацоўваць свае пазіцыіна землях Вялікага княства Літоўскага, узмацняць феадальны прыгнёт і паслядоўнаправодзіць палітыку дэнацыяналізацыі беларускага і ўкраінскага народаў, штовыклікала пратэст.
Уразвіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі можна вылучыць дваэтапы.
Першымдаволі моцным штуршком да аднаўлення перапыненых у часы Рэфармацыі старадаўніхпалемічных спрэчак паміж каталіцызмам і праваслаўем з'явіўся выхад з друкукнігі на польскай мове вядомага дзеяча Рэчы Паспалітай езуіта Пятра Скаргі(1536–1612) «Аб адзінстве царквы боскай пад адзіным пастырам». Выдадзена янабыла ў 1577 г. Віленскай друкарняй Мікалая Крыштофа Радзівіла і прысвечанабуйнейшаму магнату і найбольш уплывоваму па тых часах патрону праваслаўнагаверавызнання кіеўскаму ваяводзе князю Канстанціну Астрожскаму з тым разлікам,каб заручыцца яго падтрымкай у ажыццяўленні езуітамі царкоўнага аб'яднанняправаслаўных з католікамі. Кніга выйшла ў той час, калі праваслаўная царквастраціла многіх сваіх магутных апекуноў і пачала сістэматычна цярпець уціск збоку польскага каралеўскага ўрада. Перш за ўсё Скарга імкнуўся давесці, штосапраўднае веравызнанне ідзе ад рымска-каталіцкай царквы, якая з'ўляеццапераемніцай і носьбітам апостальскіх традыцый і таму мае законнае права быцьгалоўнай. Ён сцвярджаў, што толькі гэтая царква, захаваўшы спрадвечнуюмаральную і духоўную чысціню, пазбегла ерэтычных памылак праваслаўнай царквы.Абгрунтоўваючы ідэю кіруючай ролі рымскага папы ў хрысціянскай царкоўнайарганізацыі, Скарга прыніжаў значэнне канстанцінопальскага патрыярха дляправаслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. Ен паказваў яго як раскольніка ў царкоўныхсправах і як турэцкага палоннага, які вымушаны за грошы купляць сваю духоўнуюўладу ў султана. Заклікаючы праваслаўных Вялікага княства Літоўскага дацаркоўнай уніі, Скарга настойліва перасцерагае іх, каб яны не аглядаліся ні нагрэкаў, якіх загубіла прыродная ўпартасць і «буянасць розуму», ні на«варварскую Масковію», якая і сама, на думку Скаргі, вымушана будзе ўрэшцепайсці на унію па прыкладзе ўкраінскага і беларускага праваслаўнаганасельніцтва. Такім чынам, маючы на ўвазе дзяржаўна-палітычныя мэты, ПётрСкарга ў сваёй кнізе па сутнасці выклаў ідэалагічнае абгрунтаванне царкоўнайуніі. Навязваючы праваслаўнаму насельніцтву ідэю рэлігійнага аб'яднання, ёнзамахнуўся не столькі на аўтарытэт праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай,колькі на права нацыянальнай самабытнасці праваслаўнага насельніцтва ў гэтайдзяржаве. Вось чаму выхад яго кнігі ў свет узняў цэлую буру ў праваслаўным лагеры.Тыраж быў вельмі хутка раскуплены і, па сцверджанні самога аўтара, амальпоўнасцю знішчаны найбольш багатай часткай беларускага і ўкраінскагаправаслаўнага насельніцтва. На кнігу П. Скаргі адразу ж з'явіліся адказы, алені адзін з іх не быў тады надрукаваны.
Уканцы 1580-х гг. палемічную публіцыстыку супраць каталіцызму і уніі ўзначаліліпалемісты Астрожскай школы (горад Астрог на Украіне). Важную ролю ў гэтайпатрыятычнай справе адыграў валынскі магнат князь Канстанцін Астрожскі, які ў70-х гг. XVI ст. у сваёй рэзідэнцыі адкрыў першую грэка-славянскую,праваслаўную школу і арганізаваў пры ёй друкарню. З дапамогай удала падабраныхпедагогаў, прапаведнікаў, друкароў і літаратараў князь Астрожскі ў хуткім часеператварыў сваю школу ў фарпост ідэалагічнай барацьбы супраць каталіцызму іуніі. Менавіта тут узнікла і пайшла ў свет друкаваная антыуніяцкаяпубліцыстыка, аўтары якой ставілі сваёй мэтай шчыра служыцьнацыянальва-культурным інтарэсам украінскага і беларускага народаў, змагацца заіх права мець уласную веру, незалежную ад Рыма царкву, школы, кнігі і быцьгаспадарамі свайго лёсу. З дзейнасцю Астрожскай школы быў цесна звязаны першыстан развіцця палемічнай публіцыстыкі, значная частка якой з'яўляецца агульнымздабыткам беларускай і ўкраінскай літаратур таго часу. Найбольш значнымітворамі, з якімі выступілі ў друку палемісты Астрожскай школы, былі «Ключцарства небесного» з дадаткам «Календаря римского нового» Герасіма Сматрыцкага(1587) і кніга Васіля Суражскага «О единой истинной православной вере и освятой соборной апостолской церкви» (1588). У іх упершыню дадзены яркіязамалёўкі вострых і непрымірымых сацыяльных канфліктаў, якія нельга было абысціпалемістам, што ўзяліся абвяргаць абразлівыя для нацыянальнай годнасціправаслаўнага насельніцтва выпады і сцверджанні Скаргі і іншых абаронцаў уніі.Выступаючы ў абарону праваслаўнага люду, Г. Сматрыцкі і В. Суражскі праяўляюцьшчырую заклапочанасць яго лёсам і часам нават узнімаюцца да пастаноўкі іразумення некаторых вострых сацыяльных праблем свайго часу. Найбольшпаказальнымі ў гэтых адносінах з'яўляюцца творы рэктара Астрожскай школы Г. Сматрыцкага(асабліва яго «Календарь римски новы»), прасякнутыя спагадай і павагай дапрыгнечанага і зняважанага яго ўладарамі селяніна-працаўніка. Гуманнаестаўленне да селяніна, уменне пранікнуцца яго думкамі і ўяўленнямі, пачуццямі іімкненнямі яскрава выявіліся і ў мове твораў Г. Сматрыцкага. Пісьменнікзнарок пазбягае царкоўнаславянскага акадэмізму. Народвы гумар, іронія, сарказм,афарызмы, трапныя прымаўкі і прыказкі тут сустракаюцца на кожнай старонцы. Iгэта невыпадкова, бо самі творы былі разлічаны ў першую чаргу на шырокага інават «неадукаванага» чытача-слухача. Творы Г. Сматрыцкага і В. Суражскагаўжо самім фактам свайго з'яўлення абвяргалі тэндэнцыйныя сцверджанні Скаргі абнізкім інтэлектуальным узроўні праваслаўнага насельніцтва, аб адсутнасці ў ягоасяроддзі вучоных, здольных разбірацца ва ўсіх тонкасцях кананічнай ідагматычнай багаслоўскай навукі, і, нарэшце, аб непрыгоднасці іх пісьмовай мовыдля абслугоўвання розных сфер духоўнага жыцця народа. Разам з тым яны выразвапаказалі сапраўдны сэнс і мэту ідэі царкоўвай уніі, якую прапагандавалі езуіты.
ПётрСкарга не чакаў, што яго ідэя царкоўнай уніі выкліча такі рашучы пратэст з бокушырокіх народных мас Беларусі і Украіны і стане аб'ектам гарачых літаратурныхдыскусій. Аднак, ён не збянтэжыўся і ў імя ажыццяўлення сваёй ідэі вырашыўзвярнуцца да самога караля Сігізмунда III Вазы. З гэтай мэтаю Скарга выпускае ўсвет у 1590 г. сваю кнігу другім выданем, крыху змяніўшы яе назву – «Абуладзе і адзінстве царквы боскай», – і адрасуе каралю. Цяпер Скарга даказваўнеабходнасць царкоўнай уніі ўжо не рэлігійнымі, а выключна палітычнымі матываміі схіляў польскага караля да рашучых дзеянняў. Кароль не застаўся абыякавым дапарад свайго духоўнага пастыра і пасля тайных перагавораў з праваслаўнымііерархамі, якія былі гатовы прыняць унію, даў згоду на правядзенне ў Брэсцеспецыяльнага сабора з мэтаю ажыццявіць царкоўнае аб'яднанне праваслаўных зкатолікамі.
А тымчасам, пакуль ішла скрытая падрыхтоўка да гэтага сабора, у Вільні ад імябольшасці прадстаўнікоў праваслаўнага епіскапата была выдадзена ў 1596 г.прасякнутая уніяцкімі ідэямі Скаргі кніга ва тагачаснай беларускай мове «Уния,альбо Выклад преднейшых артыкулов, ку зьодначевью греков з костелом рымскимналежащых». Аўтарам яе быў адзін з галоўных ініцыятараў жыццяўлення царкоўнайуніі Уладзіміра-брэсцкі епіскап Іпацій Пацей (1541–1613), які крыху пазней, у1599 г., стаў уніяцкім мітрапалітам. Высокаадукаваны, але непаслядоўны ўадносінах веравызнання, Пацей здраджвае праваслаўю. Каб як-небудзь абгрунтавацьпераход свой і сваіх аднадумцаў да уніяцтва, ён выступіў у друку з вышэйназванай кнігай. У ёй перш за ўсё Пацей імкнуўся даказаць, што розніца паміжкаталіцкім і праваслаўным веравызнаннямі толькі ўяўная і склалася ў вынікупрапаведніцкай дзейнасці «неуков-простаков», якія, не будучы дасведчанымі ўсправах царквы і гісторыі яе развіцця, узяліся за пяро. Развіваючы гэту думку,Іпацій Пацей досыць аб'ектыўна паказвае цяжкае становішча праваслаўнай царквы,неадпаведнасць яе духавенства свайму прызначэнню, уводзіць чытача ў атмасферужорсткай рэлігійнай, нацыянальнай і антыфеадальнай барацьбы праваслаўнаганасельніцтва Беларусі і Украіны, выказваючы свае адмоўныя адносіны да яе. Тутжа Пацей выклікае прадстаўнікоў праваслаўнага лагеру – праціўнікаў уніі – наспрэчку.
Чакацьадказу на свой выклік Пацею давялося нядоўга. Такі адказ быў надрукаваны ўВіленскай брацкай друкарні ў 1595 г., і аўтарам яго з'явіўся адзін з найболыппапулярных і відных дзеячаў гэтага брацтва Стафан Зізаній. Біяграфічных звестакаб С. Зізанію захавалася вельмі мала. Невядома, калі і дзе ён нарадзіўся, якую,дзе і калі атрымаў адукацыю. Першыя дакладныя звесткі аб ім прыпадаюць толькіна 1586 г., калі ён упамінаецца як адзін з першых свецкіх настаўнікаў«словенского писма» заснаванай у Львове брацкай школы. Відаць, прымаючы падувагу выключныя здольнасці С. Зізанія і просьбу братчыкаў, мітрапаліт Рагоза ўпачатку 1591 г. з мэтай умацавання брацкай апазіцыі уніяцкім захадампрызначыў С. Зізанія царкоўным казнадзеем-прапаведнікам. У гэтым званні Зізанійі пераехаў у 1593 г. у Вільню, куды яго як папулярнага і актыўнага змагарасупраць уніяцтва запрасіла «на поратунок» віленскае брацтва. У Вільні ён разгарнуўшырокую педагагічную дзейнасць настаўніка брацкай школы і царкоўнагапрапаведніка. А праз два гады брацкая друкарня выдала на беларускай і польскаймовах напісаны ім папулярны першапачатковы курс хрысціянскага багаслоўя ўпытаннях і адказах – праваслаўны «Катэхізіс». Кніга, на вялікі жаль, да нашагачасу не захавалася, але аб ёй можна меркаваць па тых водгуках, якія пакінуліпраціўнікі Зізанія як з лагера каталіцкага, так і з лагера праваслаўнагадухавенства.
«Катэхізіс»С. Зізанія, відаць, моцна закрануў каталіцкае духавенства. Для абвяржэннядовадаў Зізанія яно ў спешным парадку надрукавала на польскай мове зласлівуюбрашуру езуіта Жаброўскага, які абвінавачваў аўтара «Катэхізіса» ў актыўнымсупраціўленні уніі і распаўсюджванні ерасі. Не засталіся абыякавымі да«Катэхізіса» і вышэйшыя праваслаўныя іерархі на чале з мітрапалітам Рагозам.Яны былі незадаволены тым, што Зізаній адкрыта і публічна ў сваіх казаннях уцэрквах, на гарадскіх плошчах і вуліцах выкрываў іх двурушніцкую пазіцыю,называў вераадступнікамі, што тайна ад народа рыхтуюцца да аб'яднання зкаталіцкай царквой. Праваслаўныя іерархі склікалі ў пачатку 1596 г. сабору Навагрудку, на якім асудзілі «Катэхізіс» і адлучылі Зізанія ад царквы якерэтыка. Больш таго, яны звярнуліся за дапамогай да караля, і той 28 мая 1596 г.у падтрымку мітрапаліта і яго паплечнікаў выдаў грамату, у якой строгазабараняў абывацелям Вялікага княства Літоўскага мець сувязі з Зізаніем і ягоаднадумцамі, называючы алошніх дзяржаўнымі злачынцамі.
Карыстаючысяпадтрымкай брацтва і гарадскога насельніцтва, Зізаній у 1596 г. выдае іпрысвячае князю Астрожскаму кнігу «Казанье святого Кирилла, патриархаЙерусалимского, о антихристе и знакох его». «Казанне», як і «Катэхізіс»,надрукавана ў двух паралельна размешчаных тэкстах, адзін з якіх пададзены напольскай мове гатычным шрыфтам, а другі, прызначаны для праваслаўнага чытача,кірыліцай. Гэты твор С. Зізанія – надзвычай удалая літаратурная перапрацоўкавельмі аўтарытэтнага як для праваслаўных, так і католікаў «15-го огласительногопоучения св. Кирилла Иерусалимского», пабудаванага на тлумачэннях 25-гараздзела Евангелля ад Мацвея. Для маскіроўкі сваіх выпадаў супраць рымскайкурыі і вярхоў праваслаўнай царквы Зізаній умела выкарыстаў не толькі само імясв. Кірылы, але і знешнюю форму яго багаслоўскага трактата. Тэкст «Казання»складзены так, што ў ім цяжка адрозніць напісанае самім Кірылам ад дабаўленагаў якасці разгорнутага каментарыя Зізаніем. Хаваючыся за аўтарытэт «айцацарквы», пісьменнік у мэтах «аб'ектыўнасці» і пераканаўчасці сваіх довадаўзнарок імкнуўся зрабіць такую кантамінацыю тэксту, у якой бы яго ўласныятлумачэнні не адрозніваліся ні стылем ні тонам ад выкарыстанага ім арыгінала. Угэтай таленавітай падробцы пад «Казанье святого Кирилла» бязлітасна выкрываецца«смраднае балота» афіцыйнага каталіцызму, развенчваецца «святасць» папырымскага і асуджаюцца яго прыспешнікі, незалежна ад таго, якую веру яныпрызваюць. Для Зізанія важна з пазіцый плебейскіх мас паказаць і абгрунтаваць,што духоўныя феадалы, прыкрываючыся іменем Хрыста, дзейнічаюць не ў інтарэсахякойсьці абстрактнай ісціны, клапоцяцца не пра бедных і ўбогіх, а толькі прасвае карыслівыя саслоўна-класавыя інтарэсы. Кніжка Зізанія хутка набылавыключную папулярнасць не толькі ў Вялікім княстве Літоўскім, але і ўМаскоўскай дзяржаве, дзе яна ў 1644 г. была перавыдадзена і ўключана ў такзваную «Кириллову книгу». У кнізе Зізанія нас цікавяць не яго багаслоўскіяаргументы і іх абгрунтаванне, а тое рацыянальнае ў яго светапоглядзе, штодазваляе ставіць Зізанія ў адзін рад з прагрэсіўнымі дзеячамі еўрапейскагамаштабу. Крытыкуючы некаторыя рэлігійныя догматы афіцыйнай царквы, Зізанійвыказваў думкі, якія ішлі ў напрамку атэізму і асветніцтва. Так, у прыватнасці,яго погляды на Зямлю як толькі адзіную кроплю сярод мноства іншых астральныхсусветаў пераклікаюцца з ідэямі Джардана Бруна. У гэтай сувязі цікавымз'яўляецца сцверджанне Зізанія, што «земля, на которой живем, не едина точкавпосредку неба, а пред ся колкое мает множество, а небеса небесные егце болшебезмерную мают личбу». Прапагандуючы царкоўную ідэю «о вторичном пришествииХриста» і надыходзе тысячагадовага царства, у якім не будзе «змордованных иобтяженных», абражаных і заняволеных, паноў і рабоў, а будзе роўная для ўсіхсвабода і справядлівасць, С. Зізаній пераклікаўся з ідэолагам Сялянскай вайны ўГерманіі Томасам Мюнцэрам.
Натуральна,што такая ярка выражаная ваяўнічая пазіцыя Зізанія не магла застацца па-заўвагай тых, хто рыхтаваўся нанесці рашучы ўдар па свабодалюбівых настроях іімкненнях беларускага і ўкраінскага народаў. З'явілася поўная лаянкі, абразы іпалітычных пагроз у адрас Зізанія брашура на польскай мове езуіта Жаброўскага«Высеўкі Стафана Зізанія, ерэтыка з царквы рускай выклятага». А ў хуткім часе зсанкцыі караля пагрозы гэтага езуіта былі прыведзены ў дзеянне, у выніку чагоЗізанію, ратуючыся ад езуіцкай расправы, прыйшлося, «аж через коминвытиснувшися», уцякаць з Вільні «в одном кожушку».
Новы,другі этап у развіцці палемічнай публіцыстыкі пачаўся, калі ў Брэсце восенню1596 г. была абвешчана царкоўная унія. Да гэтага літаратурная палемікаправаслаўных была накіравана на развенчванне і дыскрэдытацыю самой ідэіцаркоўнай уніі, вось чаму яна насіла некалькі адцягнены, пераважна багаслоўскіхарактар. Цяпер жа, калі езуітам з дапамогай каралеўскай улады ўдалосяажыццявіць сваю ідэю, арганізацыйна аформіць рэлігійна-палітычны расколправаслаўнага лагера і стварыць у Рэчы Паспалітай уніяцкую царкву,багаслоўска-дагматычная праблематыка ў антыуніяцкай публіцыстыцы адышла назадні план, уступіўшы месца пытанням палітычным і агульнакультурным.Антыуніяцкая публіцыстыка пасля 1596 г. набыла больш востры характар. Яестваральнікі, жадаючы растлумачыць грамадскай думцы краіны прычыны, якіяпрымусілі іх пратэставаць і змагацца, актыўна распаўсюджвалі свае творы сяроднародных нас, нягледзячы на рэпрэсіі і жорсткую атаку варожага лагера.
Брэсцкаяунія надала літаратурнаму руху шырокі размах, яна выклікала да жыцця мноства якдрукаваных, так і рукапісных палемічных трактатаў, пропаведзей, пасланняў, памфлетаў,адкрытых лістоў з абодвух супрацьлеглых лагераў, стала ў цэнтры ўвагітагачаснай грамадскай думкі.
Вартатаксама зазначыць, што Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. незалежна ад волі іпамкненняў яе ініцыятараў спрыяла дэсакралізацыі (зняццю покрыва таямнічасці,містыкі) існаваўшых стагоддзямі асвячоных догматаў афіцыйнай канфесіі і, штосамае важнае, садзейнічала духоўнай кансалідацыі беларускага народа перадтварам польска-каталіцкай экспансіі, рашучаму адстойванню ім нацыянальныхтрадыцый, нацыянальнай культуры, садзейнічала актывізацыі літаратурнага жыццяна беларускіх землях, з'яўленню новых імён беларускіх літаратараў, большасць зякіх актыўна выступалі супраць палітыкі акаталічвання і апалячванняправаслаўнага насельніцтва з боку дзяржаўных лідэраў Рэчы Паспалітай іВатыкана.
Неабходнамець на ўвазе і тое, пгго, апрача заходняй, польска-каталіцкай экспансіі,існавала ў той час і ваенная пагроза беларускім землям з Усходу, пра штосведчаць частыя войны паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім,а затым Рэччу Паспалітай. Нельга не адзначыць таксама, што ў пэўнай мерынегатыўньі ўплыў на нацыянальнае жыццё Беларусі мела тады і духоўна-рэлііійнаяэкспансія з Усходу, у прыватнасці дзейнасць вышэйшых маскоўскіх іерархаў, якіяімкнуліся праводзіць русіфікатарскую палітыку шляхам выдання і распаўсюджванняна беларускіх і ўкраінскіх землях царкоўнай літаратуры, адпраўлення царкоўныхабрадаў, набажэнства ў праваслаўных храмах выключна на царкоўнаславянскай мове.(Зазначым, што ва уніяцкіх цэрквах набажэнства адбывалася на тагачаснайбеларускай мове.) Усё гэта садзейнічала правядзенню кіраўнікамі Маскоўскайдзяржавы імперскай палітыкі ў адносінах да свайго заходняга суседа.
Такімчынам, тэрыторыя Беларусі некалькі стагоддзяў знаходзілася паміж двух агнёў.Усё гэта не магло не ўплываць на тагачаснае грамадскае і нацыянальна-культурнаежыццё Беларусі. Здаровыя сілы беларускага народа, у першую чаргу інтэлігенцыі,рабілі ўсё магчымае, каб у такіх непамерна цяжкіх і складаных умовах адстаяць ізахаваць нацыянальныя і духоўныя здабыткі роднага краю, яго мову, народныятрадыцыі, звычаі, культурную спадчыну.
Стойкаяі паўсюдная апазіцыя праваслаўнага насельніцтва рашэнням уніяцка-каталіцкагаБрэсцкага памеснага сабора прымусіла яго натхніцеляў даваць тлумачэнне прычынпрыняцця царкоўнай уніі. Уніяты ў мэтах апраўдання свайго краху ірэлігійна-палітычнай дыскрэдытацыі праваслаўнага сабора, які адбыўся таксама ўБрэсце восенню 1596 г. і не прыняў унію, неўзабаве выдалі ў Вільні безуказання прозвішча аўтара кнігу Іпація Пацея «Справедливое описанье поступку исправы сынодовое и оборона згоды и едности свершенное, которая ся стала насыноде Берестейском в року 1596». Мяркуючы па загалоўку, кніга гэта былаадказам на выдадзеную праваслаўнымі ў Кракаве ў 1597 г. на польскай мовепратакольную справаздачу аб чатырохдзённай рабоце антыуніяцкага сабора. КнігаПацея была раскуплена і знішчана праваслаўнымі.
Адначасоваз Іпаціем Пацеем Скарга ў мэтах юрыдычнага абгрунтавання царкоўнай уніі выдаўна польскай мове кнігі «Брэсцкі сінод» (Вільня, 1596) і «Абарона Брэсцкагасінода» (Кракаў, 1597), якія Пацей адразу ж пераклаў на беларускую мову і выдаўу Вільні ў 1597 г. пад агульным загалоўкам «Описанье и оборона соборуруского Берестейского». У іх П. Скарга выказвае радасць з выпадкуцаркоўнага аб'яднання і абараняе уніяцкі сабор з тэарэтычнага, гістарычнага іпрактычнага пунктаў погляду. У тэарэтычным аспекце ён зноў абгрунтоўваекаталіцкае веравучэнне аб гегемоніі папы рымскага ў хрысціянскай царкве; угістарычным – імкнецца даказаць пераемнасць каталіцкіх традыцый у праваслаўнайцаркве і разам з тым прадставіць заключаны царкоўны саюз як аднаўленнедаўнейшага царкоўнага адзінства, якое ў апошні раз было дэклараванаФларэнтыйскім саборам (1439). А таму і Брэсцкая унія ў яго інтэрпрэтацыіпаказваецца як працяг Фларэнтыйскай, а не штосьці новае. Што датычыццапрактычнага аспекту, то тут Скарга, не шкадуючы абяцанняў, малюе унію якпраяўленне бескарыслівай пастырскай апекі папы рымскага над занядбанымі ітрапіўшымі ў бяду па віне візантыйскіх патрыярхаў праваслаўнымі. Ён красамоўнадэкларуе маральныя і матэрыяльныя выгоды, якія, на яго думку, будзе мець адуніі праваслаўнае насельніцтва, абяцае не парушаць яго нацыянальных звычаяў іцаркоўных абрадаў. Намагаючыся апраўдаць унію і рэнегацтва праваслаўныхепіскапаў, Скарга абвінавачвае праціўнікаў уніі не толькі ў ерасі, але і ўнепаслушэнстве каралеўскай уладзе, у схільнасці іх «до бунтов на урады, от Богапостановеные».
Натуральна,што абаронцы праваслаўнага веравызнання не маглі не даць належнага адпорууніятам. Разгарэлася вострая рэлігійна-палітычная барацьба. На новую кнігуСкаргі пасыпаліся шматлікія рукапісныя і друкаваныя адказы з Вільні, Львова,Астрога, Афонскага манастыра і нават ад усходніх патрыярхаў. Кожны з апанентаўСкаргі імкнуўся даць сваё разуменне уніі, адстаяць свой пункт гледжання ісхіліць да яго думку не толькі праваслаўнага насельніцтва, але і дзяржаўных колаў.
Першым,найбольш значным і пераканаўчым адказам на выступленне П. Скаргі з'явіласякніга Хрыстафора Філалета на польскай мове «Апокрисис, албо Отповедь на книжкыо соборе Берестейском…» (Вільня, 1597). У 1598 г. яна была перавыдадзена ўАстрозе ў перакладзе на царкоўнаславянскую мову. «Апокрысіс» X. Філалета (падгэтым псеўданімам, як мяркуюць даследчыкі, выступіў па даручэнні князяКанстанціна Астрожскага валынскі пратэстант Марцін Бранеўскі) – выдатны творантыуніяцкай публіцыстыкі. Напісаны чалавекам вялікай эрудыцыі, ён вылучаеццасваёй энцыклапедычнай фундаментальнасцю, кампазіцыйнай зладжанасцю, лагічнасцювыкладу і высокімі мастацкімі вартасцямі. Апіраючыся на факты, аўтар«Апокрысіса» пераканаўча паказаў, што царкоўны саюз уніяцкіх епіскапаў з«рымскімі рыбаловамі» быў абумоўлены чыста зямнымі інтарэсамі, а менавітанастойлівым жаданнем епіскапаў дабіцца гарантаваных матэрыяльных выгод, высокіхдзяржаўвых пасад, рэлігійных прывілей і палітычных правоў. Філалетпадкрэслівае, што уніяцкіх епіскапаў, як і самога папу рымскага, цікавіла нецаркоўна-рэлігійная ісціна, не пытані веравызнання і маралі, не рэлігія сама пасабе, а перш за ўсё тая крыніца даходаў, з якой можна і «есть што скубти».Добра ведаючы царкоўную і свецкую гісторыю, Філалет у сваім выкрыцці Ватыканашырока выкарыстаў меркаванні, разважанні многіх лацінскіх і грэчаскіх аўтараў –агульнапрызнаных аўтарытэтаў. Ён пісаў перакаваўча, ярка і вобразна. Кабзрабіць мову свайго твора больш жывой, аўтар часта выкарыстоўваў багаты арсеналлітаратурных і фальклорных мастацкіх сродкаў. Ён заўсёды да месца ўключаў утэкст авекдатычныя гісторыі, байкі, сатырычныя бытавыя замалёўкі, прыказкі іпрымаўкі, афарызмы, ёмістыя эпітэты і параўнанні. З літаратурнага пунктугледжання «Апокрысіс» – адна з цікавых і яркіх старонак антыуніяцкайпубліцыстыкі канца XVI ст. Невыпадкова ндаследчыкі лічаць яго адным з лепшыхтвораў сатырычнай літаратуры таго часу. Востры сваім выкрывальным пафасам іпераканаўчы логікай падачы матэрыялу «Апокрысіс» прынёс шмат непрыемнасцейапалагетам уніяцка-каталіцкага лагера. Вось чаму, каб нейтралізаваць уплыў«Апокрысіса» на народныя масы і выратаваць царкоўвую унію ад развалу, яеідэолагі пачалі скупляць і знішчаць кнігу. У выніку такога ўзаемнага знішчэннякніг значная частка твораў палемічнай публіцыстыкі канца XVI – першай паловыXVII ст. вядома толькі па назвах.
Значныслед у развіцці палемічнай публіцыстыкі першай чвэрці XVII ст. пакінуўархімандрыт віленскага Святадухаўскага манастыра, рэктар брацкай школы ЛявонційКарповіч (1580–1620). Нарадзіўся ён на Піншчыне ў сям'і свяшчэнніка. Адукацыюатрымаў, відаць, дзесьці ў адной з валынскіх школ князя Астрожскага. Яго імя ўлітаратуры стала вядома з 1610 г., калі ён адрэдагаваў і выдаў на польскаймове знакаміты «Трэнас» М. Сматрыцкага. За выданне гэтай антыуніяцкайкнігі ён па дэкрэце караля Сігізмунда III Вазы быў зняволены на два гады ўтурму. Пяру Л. Карповіча належаць тры выдадзеныя ў свой час брацкайдрукарняй «казанні» – «Казанье двое» (Іўе, 1615) і «Казанье на погребенне князяВ.В. Голицина» (у перакладзе на польскую мову выдадзена ў Вільні ў 1619 г.).Акрамя таго, ён напісаў прадмову да выдадзенай у 1620 г. у Вільні кнігіінака Фікарыя «Вертоград душевный» і прадмову да перакладу тлумачэнняўЗлатавуста на «Отче наш». З рукапісных твораў Карповіча вядомы казанне «Внеделю пред рождеством Христовым» і некалькі лістоў за 1619 г., пасланыхім ад імя віленскага брацтва львоўскаму брацтву і манахам на Афон. Казанні,гэта значыць словы, Карповіча вылучаюцца ўзвышаным, напышлівым, тыпова барочнымстылем. Яны глыбока эмацыянальныя і прасякнуты духам царкоўнай ідэалогіі.Катэхізісная форма пытальна-адказнай падачы матэрыялу, рытарычныя фігуры,анафарычныя пачаткі сказаў, шырокае выкарыстанне рэлігійнай сімволікі,вобразных параўнанняў надавалі творам дынамічнасць і эмацыянальна ўздзейнічаліна чытача і слухача. Пісьменнік імкнуўся выклікаць у чытача глыбокія разважанніпра сэнс жыцця і змагаўся з пункту гледжання хрысціянскіх ідэалаў за маральнуючысціню чалавека. Адсюль у яго такая цяга да царкоўнай і свецкай дыдактыкі яксродку грамадскага выхавання.
Зачас свайго існавання царкоўна-палемічная публіцыстыка, якая ўключала адкрытыялісты, звароты, памфлеты, палемічныя трактаты і іншыя віды творчасці, прайшласкладаны і супярэчлівы шлях развіцця. У ёй наглядаліся ўзлёты і спады,ідэйна-мастацкі рост і таптанне на месцы вакол адных і тых жа багаслоўска-дагматычныхпытанняў. I тым не менш, будучы накіраванай супраць экспансіянісцкіх імкненняўВатыкана, супраць польска-каталіцкай агрэсіі, якія б формы тая ні прымала,царкоўна-палемічная публіцыстыка адыграла станоўчую ролю ў гісторыі. Узнікшы ваўмовах абвостранай антыфеадальнай і антыкаталіцкай барацьбы беларускага іўкраінскага народаў у канцы XVI ст., яна стала на абарону іхнацыянальна-рэлігійных правоў, упісала яркую старонку ў развіццё іхграмадска-палітычнай думкі і літаратуры. На працягу больш чым паўстагоддзя янакарысталася вялікай папулярнасцю ў шырокіх колах грамадскасці, для якой янавыконвала функцыю вострай ідэалагічнай зброі ў нялёгкай і няроўнай барацьбе.Царкоўна-палемічная публіцыстыка канца XVI – першай паловы XVII ст. – гэта цэлыперыяд у развіцці беларускай літаратуры. Будучы яшчэ сінкрэтычнай па змесце і ўзначнай ступені звязанай з сярэдневяковай ідэалогіяй, яна пракладвала шляхі длядэмакратызацыі і гуманізацыі літаратуры, садзейнічала ўзмацненню яе крытычнагапафасу і сувязей з фальклорам, узбагачала яе новымі мастацка-выяўленчымісродкамі.

2.Мялецій Сматрыцкі
ТворчасцьМялеція (свецкае імя Максім Герасімавіч) Сматрыцкага займае адно з вядучых месцу літаратурным працэсе Беларусі канца XVI – першай паловы XVII ст.
Сматрыцкінарадзіўся ў першай палове 1577 г. у сям'і гарадскога пісара ГерасімаДанілавіча Сматрыцкага ў невялікім мястэчку Смотрыч на Падоллі. Бацька Мялеціябыў для свайго часу чалавекам вельмі адукаваным, ведаў некалькі замежных моў,таму і звярнуў на сябе ўвагу князя Канстанціна Астрожскага, які прапанаваў ямумесца рэктара ў Астрожскай школе. Пачатковую адукацыю Мялецій атрымаў паднепасрэдным кіраўніцтвам бацькі і грэка Кірыла Лукарыса, які скончыў Падуанскіуніверсітэт, быў выдатным грамадскім і рэлігійным дзеячам, а з 1612 г. – канстанцінопальскімпатрыярхам. Князь Астрожскі заўважыў выдатныя здольнасці Максіма Сматрыцкага данавукі і ў другой палове 90-х гг. XVI ст. накіраваў яго на філасофскі факультэту Віленскую езуіцкую акадэмію, якую ён і скончыў каля 1601 г. (па іншыхмеркаваннях, Сматрыцкі вучыўся там у 1601–1604 гг.). У 1601 г. папратэкцыі князя Астрожскага Максім становіцца настаўнікам маладога беларускагамагната Багдана Саламярэцкага, якога дагэтуль вучыў Л. Зізаній. Для паглыбленняведаў вучань з настаўнікам едуць за мяжу. Як сведчыць сам Сматрыцкі ў«Апалогіі», ён «правёў маладыя гады пры грабніцы Лютэра ў Лейпцыгскім іВітэмбергскім універсітэтах», якія ў тыя часы былі запалонены рэфарматарскіміідэямі Лютэра, Кальвіна, Цвінглі. Такім чынам, Мялецій Сматрыцкі быўрознабакова адукаваным чалавекам, які пазнаёміўся са здабыткамі еўрапейскайкультуры, меў шырокі светапогляд і багаты навуковы багаж. Вярнуўшыся на радзімукаля 1607 г., Мялецій некаторы час правёў у маёнтку князя Саламярэцкага,часта наведваў Мінск, дзе, як сведчаць яго сучаснікі, карыстаўся аўтарытэтамсярод простага люду, «які сыходзіўся да яго, як да аракула». У хуткім часеМялецій накіроўваецца ў віленскае праваслаўнае брацтва. Тут ён знаёміцца звыдатным дзеячам беларускай культуры, пісьменнікам-палемістам ЛявонціемКарповічам, становіцца яго верным паплечнікам.
Першымдрукаваным творам пісьменніка-палеміста, які дайшоў да нашага часу, быў«Антыграфі» (1608) – твор, накіраваны супраць кніг уніяцкага мітрапаліта ІпаціяПацея «Ерасі» і «Гармонія» (1608), у якіх не толькі закраналіся пытаннірэлігійнай дагматыкі, але і падымаліся праблемы дзяржаўна-палітычнагахарактару. «Антыграфі» пачынаецца эпікграмай на герб князёў Астрожскіх, дзеаўтар удала выкарыстоўвае багатую метафарычвую сімволіку зор, прамянёў, атаксама паэтычную тропіку стылю барока. Зыходзячы з тагачасных палітычных умоў,Сматрыцкі прысвяціў свой твор уніяту Янушу Астрожскаму. Гэта было выкліканатым, што звычайна творы, напісаныя супраць таго ці іншага лагера, скуплялісяапазіцыяй і знішчаліся. Такім чынам, прысвячэнне адыгрывала ролю не толькіўслаўлення таго ці іншага князя – гэта, перш за ўсё, быў неабходны ў той часкрок дзеля захавання кнігі.
Найбольшзначны твор М. Сматрыцкага «Трэнас» («Плач») выйшаў у 1610 г. на польскаймове пад псеўданімам Тэафіл Арталог (Багалюб Праўдаслоў), бо ўсякаму, хтопадпісаў бы сваё сапраўднае імя пад такім творам, пагражала небяспека апынуццаў турме, што, напрыклад, і здарылася з Лявонціем Карповічам, рэдактарам ікарэктарам гэтага выдання, які па загадзе караля быў абвінавачаны ў дзяржаўнайздрадзе. На дзевяць гадоў была закрыта брацкая друкарня ў Вільні, дзедрукаваўся «Трэнас», адабрана і спалена вялікая колькасць экземпляраў, а таму,хто асмеліўся б купляць ці распаўсюджваць твор, пагражаў штраф у 5000 «червоныхзлотых». Кніга з'явілася ў даволі нязручны для караля Сігізмунда III момант.Менавіта вясной і летам 1610 г. ён дамагаўся абрання на маскоўскі тронкаралевіча Уладзіслава. «Трэнас» жа красамоўна сведчыў аб перспектывах ваенна-палітычнайінтэрвенцыі польскай магнатэрыі. Пачынаецца «Трэнас» паводле тагачаснайтрадыцыі, эпікграмай на герб дому Вішнявецкіх, у якой, як і ў папярэднімпрысвячэнні да «Антыграфі», таксама выкарыстоўваецца барочная метафарычнаясімволіка. Твор складаюць дзве прадмовы і дзесяць раздзелаў, якія ўмоўна можнападзяліць на тры ідэйна-тэматычныя групы: два пачатковыя раздзелы найбольш яркараскрываюць талент палеміста-мастака; трэці і чацвёрты раздзелы ўяўляюць сабоюсвоеасаблівую энцыклапедыю выказванняў старажытных багасловаў і філосафаў пракіруючую ролю рымскага папы. Шэсць апошніх вырашаюць у большасці сваёй праблемырэлігійна-дагматычнага характару. Менавіта першыя два раздзелы сведчаць абпісьменніцкай сталасці Сматрыцкага, які дасканала авалодаў паэтыкай стылюбарока. Апісваючы сучасны яму стан праваслаўнай царквы, Мялецій выкарыстоўваўнародна-паэтычную, міфалагічную і біблейскую сімволіку: «Рукі мае ў аковах,ярмо на шыі, путы на нагах, ланцугі на клубах, меч з двух бакоў востры надгалавою, вада пад нагамі глыбокая, няўгасны агонь па баках, адусюль стогны іенкі, адусюль страх і праследаванні».
«Трэнас»– твор высокага грамадзянскага гучання. Многімі сваімі зваротамі, асабліва,калі ідзе гаворка пра былую магутнасць праваслаўнай царквы (вобраз лямантуючайцарквы – высокамастацкае ўвасабленне вобраза радзімы-маці), ён нагадваебессмяротныя радкі «Слова пра паход Ігаравы», дзе ўпершыню ў літаратурыўсходніх славян з такім пафасам прагучала ідэя аб неабходнасці яднання рускіхкнязёў. Паэтыка стылю барока вымагала стракатага спалучэння нябеснага ізямнога, высокага і нізкага, дзівоснага і звычайнага. Нярэдка мінорнае гучаннерэзка пераходзіла ў мажорнае, адсюль суседства, суіснаванне элегічных пачаткаўз сатырай, іроніяй, гратэскам. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыкупастырам, якія сваімі ўчынкамі не апраўдвалі прызванне настаўніка. Ён паказваесапраўдны твар невукаў-святароў: «У жыцці вы карчмары і купцы, у звычаяхлежабокі, у размове невукі, а ў абыходжанні лісы крывадушныя, а ў адзеннідрапежныя ваўкі… Мудрасць ваша, уменне, размова бязглуздыя, марныя і распусныяі вяселле непрыстойнае, у якім і вы самі, і тыя, хто вас пераймае і ідзе завамі, загінуць». Пісьменнік-палеміст паказаў сябе добрым знаўцам гуманістычнайлітаратуры Заходняй Еўропы. У «Трэнасе» шырока цытуюцца творы Пятраркі,Мантуана, Гараізы, Бярнарда і многіх іншых. Усяго ў «Трэнасе» аўтар спасылаеццана сачыненні 143 аўтараў. М. Сматрыцкі паказваў, што «царкоўныя пасадыператвораны ў ганебную куплю і продаж, у іх шукаюць не выратавання душы, алераскошы і багацця, для гэтага яны (духоўныя асобы) часта наведваюць касцёлы,адпраўляюць месы, спяваюць псалмы. Цяпер за біскупствы, архідыяканствы, абацтвывядзецца барацьба, і царкоўныя прыбыткі абарочваюцца на раскошу і марнасць».
Напалоханыяезуіты і уніяты адразу ж выступілі ў друку супраць «Трэнаса». Першым, хтонапісаў адказ М. Сматрыцкаму, быў Пётр Скарга. У кнізе «На Трэны і ЛямантТэафіла Арталога… перасцярога» (1610) ён налічваў 12 аблуд Арталога, называўяго «крывалогам», які «лепш, чым чорт вывучаны». «Пачакай, – пісаў Скарга, – тыўтойваеш сваё імя, будучы ваўком, прыкрываешся авечаю скураю, але мы скорадаведаемся, хто ты і як тваё імя». Праз два гады выходзіць яшчэ адна кніга – «Парэгорыя»Іллі Марахоўскага. Але ні з'едлівыя творы супраць «Трэнаса», ні полымяінквізіцыі, ні штрафы, ні турмы не змаглі вырваць з рук народа яго ідэйнуюзброю. Кніга хадзіла па руках, перапісвалася, перадавалася з пакалення ўпакаленне як самы дарагі дар, як духоўны запавет нашчадкам.
Пасляарышту і зняволення Л. Карповіча Сматрыцкі не выдаваў палемічных твораў амальадзінаццаць гадоў. Праўда, каля 1615 г. ён напісаў з каталіцкіх пазіцыйтрактат «Аб зыходжанні Святога Духа» сілагізмамі на польскай мове. Аднак гэтытвор выклікаў абурэнне з боку архімандрыта Карповіча, таму, як успамінаўСматрыцкі ў «Апалогіі», ён вымушаны быў забыць гэты твор. У гэты ж часСматрыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю ў мястэчку Вевіс недалёка ад Вільні,дзе выкладаў «свабодныя» навукі. У 1617 г. ён быў пастрыжаны ЛявонціемКарповічам у манахі. Вынікам педагагічнай дзейнасці Сматрыцкага быланадрукаваная ў 1618 (19) г. у Вевісе «Граматіки славенския правилное синтагма»,якая абяссмерціла яго імя як выдатнага вучонага не толькі ў славянскіх краінах,але і ва ўсёй Заходняй Еўропе. Трэба сказаць, што ў канцы XVI – першай паловеXVII ст. на тэрыторыі Беларусі і Украіны былі шырока вядомы граматыкі,выдадзеныя львоўскімі братчыкамі ў 1591 г. «Адельфотес» і «Граматікасловенска» (1596) Л. Зізанія, на якія ў пэўнай ступені апіраўся Сматрыцкі прыстварэнні сваёй фундаментальнай працы. Аднак як вучоны еўрапейскага ўзроўню ёнзмог не толькі ўдасканаліць дасягнутае, але і значна развіць многія палажэнні,сістэматызаваць і больш дакладна акрэсліць граматычную тэрміналогію. Сматрыцкіўпершыню ў гісторыі славянскай мовазнаўчай навукі даў поўны курс граматыкі, што«есть известное художество благо глаголати и писати сучаіцее» ў яе тагачасныхасноўных частках – арфаграфіі, этымалогіі, сінтаксісе і прасодыі. Больш за двастагоддзі «Граматыка» Сматрыцкага была самым аўтарытэтным падручнікам паславянскім мовазнаўстве: яна двойчы (у 1648 і 1721 гг.) з некаторымізменамі выходзіла ў Маскве. Менавіта гэтую працу Сматрыцкага разам з«Арыфметыкай» Магніцкага рускі вучоны М.В. Ламаносаў назваў «вратамі» сваёйвучонасці. Высока ацаніў «Граматыку» сучаснік М. Сматрыцкага харвацківучоны Юрый Крыжаніч (1617–1683), які пэўны час знаходзіўся ў Рускай дзяржаве.У Галандыі Капіевіч выдаў вытрымкі з «Граматыкі» Сматрыцкага пад назвай«Руковеденіе в граматику во Славяно-Россійскую» (1706). Значны ўплыў«Граматыкі» Сматрыцкага можна адзначыць у граматыках Г.Ф. Лудольфа (1696),Ф. Максімовіча (1723), В. Ададурава (1731). У XVIII – першай палове XIXст. «Граматыка» Сматрыцкага была ўзорам для стварэння сербскай, харвацкай,румынскай і балгарскай граматык.
У1620 г. Іерусалімскі патрыярх Феафан, праязджаючы праз Рэч Паспалітую,аднавіў вышэйшую праваслаўную іерархію. Праваслаўным мітрапалітам быў абраныІоў Барэцкі, а ў знак павагі да таленту і грамадскай дзейнасці Сматрыцкага ямубыў нададзены тытул архіепіскапа Полацкага, епіскапа Віцебскага іМсціслаўскага. У гэтым жа годзе Мялецій сказаў памінальнае слова пры пахаваннізаўчасна памёршага архімандрыта, таленавітага пісьменніка і вядомагаграмадскага дзеяча Лявонція Карповіча, якое неўзабаве выйшла з друку падтытулам «Казанье на честный погреб… господина отца Леонтия Карповича».Неўзабаве Сматрыцкі становіцца архімандрытам віленскага Святадухаўскагаправаслаўнага манастыра.
Аднакправячыя колы Рэчы Паспалітай не маглі змірыцца ні з фактамі існаванняправаслаўных брацтваў, ні тым больш з аднаўленнем патрыярхам Феафанам вышэйшайправаслаўнай іерархіі. У даносах каралю з боку уніятаў і езуітаў Феафананазывалі турэцкім шпіёнам, а пасвечаных ім архіепіскапаў, епіскапаў і самогаправаслаўнага мітрапаліта Іова Барэцкага – здраднікамі радзімы. У лютым 1621 г.уніяцкі мітрапаліт Іосіф Руцкі выпрасіў у караля універсал, у якімпатрабавалася схапіць праваслаўных уладык як самазванцаў і бунтаўшчыкоў; больштаго, 12 сакавіка 1621 г. Руцкі выклікаў на свой суд Сматрыцкага. У такіхумовах неабходна было даць публічны адказ каралю і езуіцка-уніяцкаму лагеру. Iтакім адказам з'явіўся надрукаваны двойчы (у красавіку і чэрвені 1621 г.)у віленскім Святадухаўскім манастыры твор Сматрыцкага «Апраўданненевіноўнасці». На першае выданне Руцкі адказаў «Двайною віною», але пакульдрукаваўся уніяцкі адказ, з'явілася другое выданне «Апраўдання», таму Руцкідапісаў «Прыдатак», а уніяты Скумін-Тышкевіч, Храптовіч, Трызна, Мялешка 7верасня гэтага ж года надрукавалі «Ліст да манахаў віленскага Святадухаўскагаманастыра». У канцы 1621 г. Сматрыцкі стварае «Абарону невіноўнасці», наякую уніяты адразу ж адказалі «Экзаменам абароны». М. Сматрыцкі 4 студзеня 1622 г.выдае «Збор з'едлівых лістоў» з «Дадаткам». Анастасій Сялява сваім«Антыэленхусам» завяршыў літаратурную палеміку паміж двума апазіцыйнымілагерамі.
Угэты ж час Сматрыцкі прымаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны.Яго лісты з заклікамі абараняць народнасць, веру разыходзіліся па ўсёйтэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага. Так, напрыклад, яго пасланні 1621–1622 гг.адыгралі немалаважную ролю ў народных хваляваннях Віцебска, Магілёва, Полацка.Ён неаднаразова пасылаў Сільвестра Косава «ў адзенні чарнецкім» у Віцебск злістамі, дзе называў уніятаў адступнікамі, а самога полацкага ўладыку ІясафатаКунцэвіча – «апастатам». Выступаючы за права свабоды веравызнання, Сматрыцкітым самым садзейнічаў кансалідацыі праваслаўнага насельніцтва Беларусі іУкраіны ддя барацьбы з каталіцкай экспансіяй. Яго друкаваныя творы, пропаведзі,казанні, прыватныя лісты адыгралі станоўчую ролю ў фарміраванні самасвядомасцібеларусаў і ўкраінцаў.
МялеційСматрыцкі з'яўляецца таксама аўтарам «Юстыфікацыі» і «Суплікацыі» (1623) на імясената і караля, якія былі своеасаблівым працягам славутай прамовы ў абаронуправаслаўя Лаўрэнція Дравінскага на Варшаўскім сейме 1620 г.
12лістапада 1623 г. віцябчане, даведзеныя да адчаю нечалавечымі дзеянняміІясафата Кунцэвіча, якога асуджаў нават канцлер Вялікага княства Літоўскага ЛеўСапега, забілі яго і кінулі ў Дзвіну (дарэчы, гэты гістарычны факт пакладзены ўаснову фабулы п’есы У. Караткевіча «Званы Віцебска»). Гэта падзея паслужылаштуршком да больш жорсткіх праследаванняў праваслаўных з боку уніяцка-езуіцкагалагера. Сотні праваслаўных дзеячаў былі абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе,кінуты за краты; М. Сматрыцкага абвясцілі галоўным віноўнікам «пралітайкрыві Іясафата».
Напалоханышырокім размахам народных хваляванняў, М. Сматрыцкі ў 1623 г. пакінуўВільню і накіраваўся на Блізкі Усход. Пасля вяртанння з падарожжа ён фактычнаадыходзіць ад барацьбы за інтарэсы праваслаўных і ўсё больш схіляецца ў бокуніі. У 1627 г. Сматрыцкі тайна пераходзіць ва уніяцтва, пацвердзіўшы гэталістом да Аляксандра Заслаўскага і пасланнямі ў Рым. У гэты ж час ён працаваўнад «Апалогіяй» (надрукавана 25 жніўня 1628 г.), у якой не толькіадракаўся ад сваіх праваслаўных твораў, ідэй, але і асуджаў дзейвасць СтафанаЗізанія, Хрыстафора Філалета, Клірыка Астрожскага і іншых праваслаўных пісьменнікаў-палемістаў.На жнівеньскім 1628 г. праваслаўным саборы Сматрыцкі апошні раз пад маскайправаслаўнага іерарха выступіў супраць уніі. Напалоханы адносінамі да яго збоку Іова Барэцкага і Пятра Магілы, а таксама казакоў, якія пагражалі ямусмерцю, калі даведаюцца пра яго уніяцкія планы, Сматрыцкі публічна адрокся ад«Апалогіі» і пракляў яе, даўшы слова ніколі не вяртацца ў Дзерманскі манастыр.Аднак пасля сабора ён пакінуў Кіеў і адправіўся менавіта туды, дзе і правёўапошнія гады свайго жыцця. Памёр Мялецій Сматрыцкі 27 снежня 1633 г. Вауніяцкі перыяд Сматрыцкі напісаў таксама «Пратэстацыю» (1628), «Паранезіс»(1629), «Экзатэзіс» (1629). Праваслаўныя з абурэннем сустрэлі яго уніяцкіятворы, асудзіўшы іх не толькі ў сваіх публічных адказах – «Аполія Апалогіі»(1628), «Антыдотум» (1629) Андрэя Мужылоўскага, «Антапалогія» (1631) ГеласіяДзіпліца і інш., але і ў прыватных лістах. Дзеля справядлівасці трэба сказаць,што некаторыя з уніяцкіх твораў Сматрыцкага напісаны на высокім мастацкімузроўні, насычаны прыказкамі і прымаўкамі, арыгінальнымі словаўтварэннямі.Неабходна таксама адзначыць, што ў многіх сваіх сцверджаннях, асабліва наконткоснасці і непаваротлівасці праваслаўнага духавенства, а з ім і ўсёйправаслаўнай царквы, якая глядзіць больш назад, чым наперад, не ўлічвае павеваўчасу, з’яўлення ў жыцці грамадства новага, перадавога, прагрэсіўнага (асаблівагэта датычылася мовы набажэнства: праваслаўная царква ўсё яшчэ чаплялася зацаркоўнаславянскую мову, якую к гэтаму часу мала хто разумеў; уніяты ж арыентавалісяна жывую народную мову насельніцтва) М. Сматрыцкі быў поўнасцю праў.
сматрыцкіпалемічны публіцыстыкатворчасць

Спісвыкарыстаных крыніц
1. Гісторыя беларускайдакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст.– Мн., 1968.
2. Мальдзіс А.I. Наскрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду(другая палавіна XVII–XVIII ст.) – Мн., 1980.
3. Мысліцелі і асветнікіБеларусі (X–XIX стагоддзі): Энцыклапедычны даведнік – Мн., 1995.
4. Нарысы па гісторыібеларуска-рускіх літаратурных сувязей: У 4 кн. Кн. I. Мн., 1993.
5. Гісторыя беларускайлітаратуры: Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча –Мн., 1985; 4-е выд., 1998.
6. Гісторыя беларускайлітаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першаяпалова ХVІІІ стагоддзя – Мн., 2006.
Размещенна


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Товароведная экспертиза рыбы
Реферат Основные методы и инструменты государственного регулирования экономики
Реферат Схема микропроцессора
Реферат Ионометрия. Метод градуировочного графика
Реферат Товароведение канцелярских товаров
Реферат О жанрово-хронологическом подходе изучения детской литературы
Реферат «квадратные уравнения»
Реферат "Железный канцлер"
Реферат «Управление ресурсами образовательного учреждения в условиях перехода на профильное обучение». Являюсь руководителем высшей квалификационной категории
Реферат Рынки ресурсов и распределение доходов
Реферат Шпоры по административному праву 2
Реферат Экономико-математические методы маркетингового исследования
Реферат ЛІнійні різницеві рівняння зі сталими коефіцієнтами Задача Коші
Реферат А. В. Хуторской дает следующее определение образовательным компетенциям: Это совокупность смысловых ориентаций, знаний, умений, навыков и опыта деятельности ученика по отношению к определенным объектам действительно
Реферат Космические составляющие и излучения