Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Творчая дзейнасць Вацлава Ластоўскага

Творчаядзейнасць Вацлава Ластоўскага

Вацлаў Ластоўскі,паплечнік Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, якія прысвяцілі яму свае вершы,стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалірэвалюцыйнага ўздыму 1905—1907 гг.
На працягу амальчвэрці стагоддзя імя Власта не сыходзіла са старонак перыядычнага друку (некажучы пра «Нашу Ніву», дзе з 1909 г. ён працаваў адказным сакратаром). У тыхбольш чым трох сотнях публікацый дзеяч беларускага нацыянальна-культурнагаадраджэння, адзін з ідэолагаў утварэння незалежнай Беларусі, Ластоўскі паўстаеяк выдатны пісьменнік, крытык, публіцыст, гісторык, мовазнаўца. ПазнейЛастоўскі выявіць сябе як паэт, філолаг, этнограф, выдавец, перакладчык,бібліёграф.
У нацыянальнайгісторыі Вацлаў Ластоўскі застанецца і як актыўны грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
Ён з'яўляўсяпрэм'ер-міністрам (1919—1923) абвешчанай у 1918 г. Беларускай НароднайРэспублікі, быў адным з першых дырэктараў Беларускага дзяржаўнага музея,правадзейным членам Інстытута беларускай культуры (1927) і адным з першыхакадэмікаў Беларускай Акадэміі навук (1928), працаваў яе неадменным сакратаром(1928—1929).
Вацлаў Ластоўскінарадзіўся 27 кастрычніка 1883 г. паводле старога стылю, а паводле новага 8лістапада, у засценку Калеснікі Задарожскай парафіі Дзісенскага паветаВіленскай губерні (да 1982 г. хутар у Пліскім сельсавеце Глыбоцкага раёна) усям'і Юстына і Ганны Ластоўскіх.
У хроснай метрыцыбацькі названы мяшчанамі, гэта значыць, хутчэй за ўсё паходзілі з беззямельнайшляхты. Першую навуку чытаць-складаць хлопчык лёгка адолеў дома, і бацькіаддалі сына ў Старапагосцкую школу (1898—1902).
Пасля заканчэнняпарафіяльнай школкі ў 1894 г. здольны падлетак спрабаваў, па няпэўных звестках,атрымаць адукацыю ў Дзісенскай павятовай вучэльні. Ці скончыў яе — невядома.
ЮнацтваЛастоўскага праглядаецца пункцірна і непаслядоўна: хлопчык на паслугах у аднойз віленскіх вінных крамак; канцылярыст нейкай казённай установы ў Шаўлях. Аледа ўсяго гэтага душа аніяк не гарнулася. Па-ранейшаму вабіла навука. Юнак дапяўда Пецярбурга, дзе ўладкаваўся бібліятэкарам прыватнай студэнцкай бібліятэкі,шмат чытаў і адначасова крадком зазіраў у аўдыторыі універсітэта паслухацьлекцыі славутых прафесараў. Пакрыёмасць выклікана хутчэй за ўсё не так цяжкімматэрыяльным становішчам, колькі адсутнасцю належнага дыплома, які даваў правана паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
У 1902 г.дзевятнаццацігадовы юнак стаў сябрам Польскай сацыялістычнай партыі Літвы іБеларусі, а летам 1903 г. Вацлаў узяў шлюб з Марыяй Іваноўскай (Іванаўскайтэ,1872—1957), пазней вядомай пад агульным са старэйшай сястрой Зосяй псеўданімамлетувіскай пісьменніцай Лаздзіну Пяледай. Нейкі час маладыя жылі на жончынайрадзіме ў мястэчку Парагяй (поўнач Летувы).
Пажыў Вацлаў і ўРызе. Там у 1906 г. спрабаваў здаць экзамены на атэстат сталасці, аднак,паводле ўласных слоў, «зрэзаўся» на рускай мове. Рыжская няўдача паклала канецбезвыніковым спробам атрымаць пацверджанне сваім ведам у выглядзе дыплома.Хлопец моўчкі і зацята працягвае паглыбляць веды нястомнай самаадукацыяй.
Акурат з Рыгідаслаў Ластоўскі першы вядомы допіс у «Нашу Ніву» («Ліст да рэдакцыі «НашаеНівы», у «сааўтарстве» з Эдвардам Будзькам), апублікаваны 22 траўня 1908 г., зякога вынікала, што рыжскія беларусы збіраюцца «выдаваць зборнікі пісьмакраёвага, найбольш творы нашых краёвых пісараў». Выданне кніг, па ўсяму відаць,наладжана не было. Аднак кіпучая энергія Ластоўскага шукала выйсця. Вельмілагічна, што менавіта ў Вільню, старадаўнюю сталіцу краю, а цяпер сталіцукультурнага жыцця Беларусі-Літвы прывялі ўрэшце Ластоўскага жыццёвыя шляхі. Ёнз'явіўся ў старажытнае места ў сакавіку 1909 г., куды быў запрошаны на пасадусакратара рэдакцыі «Нашай Нівы» (Апроч сакратарства ў «Нашай Ніве» (1909—1914),паводле ўласнага сцверджання, рэдагаваў выданні: «Саха» (1911—1912), «Гоман»(1916—1917), «Беларускі сцяг» (1922), «Крывіч» (1923—1927)). Менавіта зпераездам у Вільню, дзе блізка пазнаёміўся з выдаўцом Аляксандрам Уласавым,братамі I. і А. Луцкевічамі, С. Палуянам, звязаны пачатак сталай літаратурнайпрацы. Праз пэўны час на старонках «Нашай Нівы» мільганула публікацыя заподпісам «Власт» — першым вядомым псеўданімам Вацлава Ластоўскага. Подпіс«Власт» быў пастаўлены пад артыкулам у рэдактарскай калонцы «З нашага жыцця».Нізку гэтую распачаў ці не Сяргей Палуян, дасылаючы допісы з далёкага Кіева.
19 лістапада 1909г. «Наша Ніва» надрукавала апавяданне-абразок В. Ластоўскага «Нарадзіны», а ўнаступным нумары лірычную замалёўку «Зайчык».
«— Лаві, Ганька,хутчэй лаві!.. Вось, вось дзе блізенька ўжо каля цябе зайчык!
Ганька кідалася іручонкамі прыціскала светлую лапінку сонца, каторая падала з люстэрка.
Старац смяяўся здзіцячай веры, пахіляў люстэрка, і зайчык, здавалася, ужо злоўлены, уцякаўз-пад Ганьчыных ручак. Тады ізноў пачыналася лоўля светлага зайчыка. Ганькатопала каля сцяны і хватала ручонкамі светлую лапінку, лапінка ўцякала і такбясконца.
… Сколькі жтакіх зайчыкаў лавіў кожны з нас?!..»
«Зайчык» — гэтане толькі дэбют В. Ластоўскага-празаіка, але і адзін з пачаткаў, першавытокбеларускай дзіцячай літаратуры XX ст. Маленькаму чытачу пазней будуцьпрысвечаны асобныя казкі пісьменніка «Князь Барыс і чорт», «Дзед і ўнук»,«Певень і гуся», «Вуж куртаты і мужык багаты» і цэлыя чытанкі, складзеныя імпад час кіраўніцтва Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні (Кnizyca dlabielaruskich dzietak dzela nawuki cytannia; Rodnyje Ziarniaty: Кnizyca dlaskolnaha cytannia; абедзве Вільня, 1916).
Першыя празаічныяЛастоўскага вылучаліся музычнай настраёвасцю, лірызмам, пранікнёнасцю, штосведчыла пра несумненны талент маладога літаратара. Параўноўваючы раннюютворчасць Власта з празаічнымі творамі Коласа, Бядулі, Гарэцкага, Цёткі,заўважаецца, што рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. як бы закранулі Ластоўскагаменш за астатніх. Пісьменнік намацаў сваю тэму — пераважна гістарычную, хоцьмог па-мастацку адгукнуцца «на злобу дня» («Панас гуляе», «Мост у Кутах»). Тадыж ён выступіў з польскамоўным юбілейным гістарычным артыкулам «ГадавінаГрунвальда» (Rocznica Grunwaldska // Litwa. 1909. № 19; пад псеўданімам Wlast).У лепшым сваім апавяданні «Лебядзіная песня» (1910), якое па праву можнаназваць хрэстаматыйным не толькі ў творчым даробку Власта, пісьменнік адным зпершых у нашай літаратуры паказаў вобраз беларуса-селяніна, што пайшоў назаробкі ў горад, але не здолеў там прыжыцца. У сэрцы галоўнага героя РыгораЛежні невылечна залягла туга па вясковых каранях, ён не прымае меставуюрэчаіснасць з конкамі і фабрыкамі і ўсімі фібрамі душы прагне вярнуцца дадому.I штодня вяртаецца ў прызабытую, даўнюю, але такую яркую сялянскую маладосць.Аднойчы салодкая мройлівасць трагічна абарвецца: Грыгора пераехала карэта...
Рост Власта яклітаратара адбываўся неверагодна шпарка. Першага студзеня 1910 г. сваімнавагоднім нумарам «Наша Ніва» распачала друкаваць ягоную «Кароткую гісторыюБеларусі». Затым яна пабачыла свет асобным выданнем у слаўнай друкарні МарцінаКухты.
Апрочманаграфічнага выдання шырокія звесткі пра Беларусь Ластоўскі падаваў у сваіхпублікацыях «Дзе мы жывем і колькі нас?», «Якога мы роду-племені». Яны пазнейскладуць асобнае выданне «Што трэба ведаць кожнаму беларусу?» (1918).
Гістарычнамумінуламу Беларусі прысвечаны шматлікія публікацыі на старонках «Нашай Нівы»,дзе адказны сакратар завёў спецыяльную рэдактарскую калонку «З нашаймінуўшчыны»: «Колькі слоў аб даўнай веры беларусаў»; «Станы ў старой Беларусі»;«Копныя суды»; «Гарадэльская унія»; «Наша старая слава»; «Хлебаробства наБеларусі ў даўныя часы» і інш. Сярод іх вылучаецца «Беларускі радавод» (1913),у якім літаратурна апрацавана паходжанне 160 «радоў нашых».
Власт, аднак,узрастаў не толькі як «старасвецкі» даследнік. Толькі за адзін 1910 г. ёнпублікуе апавяданні «Слёзы», «Апаўшыя лісці», «Ёсць боль», «Краскі», «Мары»,«Мост у Кутах», «Лебядзіная песня», «Панас гуляе». Таму не дзіўна, што МаксімБагдановіч у крытычным «Аглядзе беларускай краснай пісьменнасці 1910 г.»(падзагаловак артыкула «Глыбы і слаі»), гаварыў выключна пра мастацкі ўзровеньЛастоўскага-празаіка, ані не спыняючыся на бясспрэчнай «кніжцы года» —«Кароткай гісторыі Беларусі». Асабістае знаёмства двух літаратараў адбылося падчас прыезду М. Багдановіча з Яраслаўля ў Вільню (1911). Ластоўскі прыняўдзейсны ўдзел у падрыхтоўцы да выдання паэтавага зборніка «Вянок» (1913).
Вацлаў Ластоўскі— ініцыятар першай у Беларусі XX ст. шырокай дыскусіі пра шляхі развіцця,творчы метад, кірунак і стыль будучай літаратуры. У 1913 г. «Наша Ніва»надрукавала артыкул Ю. Верашчакі «Сплачывайце доўг». Далёка не ўсечытачы-падпісчыкі віленскай газеты ведалі, хто схаваўся за такім псеўданімам.
Крытыка іпубліцыстыка В. Ластоўскага выразна пазнавалася на старонках «Нашай Нівы» сваёйпраніклівасцю, пераканаўчасцю, вялікімі гістарычнымі ведамі, бескампраміснасцю,баявітасцю і разам з тым шчымлівым пачуццём сыноўняй любові, прагі хутчэйпабачыць родны край і люд не ў рабскім ярме.
У 1912 г. Властнапісаў і апублікаваў аповесць «Прыгоды Панаса і Тараса». Яна выйшла ў Пінскупад псеўданімам Арцём Музыка. Сюжэт яе няхітры: «Нядзеляю ў аднэй з вёсакПіншчыны Панас і Тарас, седзячы на прызбе, гутарылі аб тым, як дзе жывуць людзіі аб іхніх звычаях і парадках», і вырашылі праехацца, каб паглядзець уласнымівачыма на жыццё суседзяў — «мазуроў». Убачанае імі і склала аснову твора —бліскуча, з тонкім і добрым гумарам напісанага.
У аповесцібывалыя сяляне вучаць «бесталковых» суседзяў, як здабываць сонца ў хату, якзамяшаць талакно, як пілаваць бэльку, як папарыцца ў лазні. I нават смяротныявыпадкі, пра якія гаворыць аўтар, выходзяць з-пад пяра празаіка бяскрыўдныя,без насміхання і жорсткасці. Лагоднасць, міралюбнасць і разам з тым глыбіннаямудрасць прасвечваюцца ў кожнай фразе гэтых простых людцаў. Мова іх перасыпанатрапнымі прымаўкамі, прыказкамі.
Самым буйныммастацкім творам В. Ластоўскага з'яўляецца аповесць «Лабірынты». Мяркуючы паперапынку ў публікацыі на старонках часопіса «Крывіч» (1923. № 2, 3, 6), можназрабіць выснову, што твор і быў напісаны ў 1923 г. Прынамсі, дапісваўся,дапрацоўваўся адначасова з публікацыяй. Гэта самая яркая мастацкая рэч улітаратурнай спадчыне В. Ластоўскага. Апавяданне ў аповесці вядзецца ад аўтарскагаімя. «Ад некалькіх гадоў стала ў мяне звычаем выязджаць на тыдзень-два ўякі-колечы закутак Беларусі для пазнання роднае старасвеччыны», — такпачатковым сказам акрэсліў Ластоўскі галоўнае захапленне свайго героя. Яно іпрыводзіць няўрымслівага шукальніка сівой даўніны ў старажытны Полацк, дзе ёнзнаёміцца з сябрамі так званай Археалагічнай Вольнай Контэрфратэрніі —заўзятымі аматарамі роднай старасветчыны. З характарыстык іх можна меркаваць,што падзеі ў творы адбываюцца ў канцы XIX — пачатку XX ст. Прынамсі, ударэвалюцыйныя часы. «Адзін з іх быў мясцовы чыноўнік, абруселы немец, якога язнаў з брашуры, напісанай ім калісь, калі было яшчэ моднае і паплатнае длячыноўніцкае кар'еры русіфікатарства. У гэтай брашуры ён задаваўся мэтайдавесці, што па-расейску трэба пісаць названне горада не «Полоцк», а Полотск» ішто быццам у гэтым перайменаванні старой назовы крыўся сам цэнтр «абрусеннякраю». Душою гуртка гісторыкаў-краязнаўцаў з'яўляўся аматар-археолаг ІванІванавіч, на запрашэнне якога і прыехаў у Полацк галоўны герой. Размовыўдзельнікаў гуртка захапляюць сваімі глыбокімі пазнаннямі з гісторыі роднайзямлі. Што толькі не закранаюць яны! I перасяленне плямёнаў яцвягаў, і культуруСтаражытнай Грэцыі, Індыі, Рыма, Егіпта, і скарбы знакамітай полацкай бібліятэкі,якую, «здабываючы Полацк у 1572 годзе, шукаў Іван Грозны і не знайшоў».
Сяродманускрыптаў, апраўленых ў шырокія, драўляныя, абцягнутыя скурай пераплёты,нібыта захаваліся і летапіс Полацкага княства, пісаны рукой Св. Ефрасінні, і«праўдзівы экземпляр «Аповесці мінулых часоў», і «ўласнаручныя пісанні братоўКірыла і Мяфодзія, Візантыйскія хранографы...».
Сяродсуразмоўнікаў глыбокімі ведамі вылучаўся «мясцовы полацкі мешчанін Грыгор Н.,маўклівы, сівавусы старац, які ўпарта гаварыў толькі па-беларуску, а часампрытвараўся, што не разумее некаторых слоў па-расійску і, па некалькі разоўперапытаўшы, паўтараў слова ў перакладзе на беларускую, з асаблівым на ягонаціскам».
Калегі надзяліліяго мянушкай «Падземны Чалавек», бо «ніхто не мог так заварожліва апавядацьдзівосныя легенды аб падземных хадах і дзівах, скрытых у іх». Гамонкабяседнікаў зацягнулася да позняй ночы, але, развітаўшыся з усімі і вярнуўшыся ўсвой нумар атэля, галоўнаму герою не суджана было спакойнага адпачынку. Першыягоны сон стрывожыў ціхі стук у акно. Гэта быў «Падземны Чалавек», які таямнічапрызнаўся, што даўно ведае ход у схаваную бібліятэку і прапанаваў пайсціагледзець падземныя скарбы. Калі нарэшце начныя вандроўнікі дабраліся дапершага шырокага падзямелля, дзе стаяла дубовая труна-корст, яны прачыталі наёй надпіс, зроблены «глаголіцкімі» літарамі. «Я, Ярамір, ходы гэтыя працаймногай утварыў і дэманаў пяці, моцай слоў тайных, на пілнаванне давечнае ўвязаўтут. Хай унасячага сюды прапусцяць, а на вынасячым споўніцца слова». Праваднікзапатрабаваў ад галоўнага героя ўрачыстай прысягі: «Акром мяне, з жывых, ніхтоне ведае аб гэтым ходзе. Ты другі будзеш ведаць аб ім і перадасі патомным».Калі ў гулкім падзямеллі гучалі хвалюючыя словы, раптоўна патухае свечка. Паслявялікіх намаганняў, адшукаўшы сернікі і запаліўшы агонь, перад вачымааўтара-героя паўстала крывавая сцэна смерці «Падземнага Чалавека».
У пошуках выйсцяз падзямелля галоўны герой сустракае… жывую постаць з абліччам… ІванаІванавіча. Высвятляецца, што і цяпер у глыбокіх падзямеллях жывуць далёкіяпродкі. Далейшыя дзівосныя прыгоды і аповеды пра падзямельнае жыццё паўстаюцьнібы працяг дзённай размовы на кватэры ў Івана Іванавіча і выглядаюць досыцьрэалістычнымі. Пераканаўчасць ім надаюць глыбокія веды аўтара, якімі валодаўслынны ідэолаг нацыянальнага адраджэння. Твор, насычаны нястрымнай гістарычнайфантазіяй, — бясспрэчная вяршыня творчасці Ластоўскага-празаіка. Такім чынам,феномен Уладзіміра Караткевіча ў беларускай літаратуры быў запраграмаваны іпраз дзесяцігоддзі ўвасобіўся.
Новае, што наогулпрынёс Ластоўскі ў беларускую літаратуру, — глыбокае веданне айчыннай гісторыі,распрацоўка гістарычных сюжэтаў («Каменная труна», «Разбойнік», «КнязёўнаРагнеда», «Часы былі трывожныя», «Векавечная мяжа», «Бяздоннае багацце»).Гістарычныя рэмінісцэнцыі моцна гучаць у шматлікіх творах Ластоўскага:«Беларускі радавод», «Паншчына», «Мікалай Галубовіч», «Троцкі замак», «Брацкіякнігі». Багацтва задум і тэм, якія ўводзіў ва ўжытак Ластоўскі, узбагачвалаіншыя жанры айчыннага мастацтва. Пачынаючы драматург Францішак Аляхновіч нападставе апавядання «Каменная труна» (1917) стварыў гістарычную драму «БутрымНяміра», якая не адно дзесяцігоддзе мела вялікі поспех на сцэне.
Лета 1915 г. знаступам кайзераўскай арміі спарадзіла забарону расійскай вайсковай цэнзурайвыдання «Нашай Нівы». Вільню пакінулі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі,Лявон Гмырак, Змітрок Бядуля, Канстанцыя Буйло, Хведар Чарнышэвіч. З былойнашаніўскай кагорты на віленскім бруку ўтрымаліся лічаныя асобы.
Кайзераўскіяакупацыйныя ўлады выявілі пэўную талерантнасць да распаўсюджвання беларускагаслова, упершыню дазволіўшы афіцыйны, публічны ўжытак беларускай мовы якадрознай ад рускай, дазволіўшы не толькі функцыяніраванне пачатковых школак,але і перыёдыкі. Віленская беларуская газета «Гоман», якую ўзначаліў Ластоўскі,апублікавала невядомыя аўтографы Максіма Багдановіча (пераважна з асабістагаархіва яе рэдактара), выцягнула з небыцця імя Альгерда Абуховіча, змяшчаючы знумара ў нумар ягоныя каларытнейшыя і беспрэцэндэнтныя (бо адзіныя для XIX ст.)беларускамоўныя «мемуары», упершыню шырока пазнаёміла беларускага чытача зпостаццю К. Каліноўскага і ягонымі «Лістамі з-пад шыбеніцы» (апошні матэрыялбыў апублікаваны пад яшчэ адным пісьменніцкім псеўданімам Сваяк). Рэдактарпрацягваў публікацыю гістарычных матэрыялаў («Лісоўшчыкі»: «Сялянскія«рэспублікі» канца XVIII ст. у Беларусі і Літве»; «Абычаёвае права беларускагасялянства»; «Рэфармацкі рух на Беларусі» і інш.), падаў запісаную ім «народнуюгістарычную песню» «Абарона Крычава».
Гады кайзераўскайакупацыі сталіся адмысловай школай для Ластоўскага-палітыка, калі даводзіласяпакладацца на ўласную інтуіцыю і светапогляд, уваходзячы ў кіраўніцтваграмадскіх суполак.
Першай палітычнайарганізацыяй, дзе вылучыўся талент ідэолага Ластоўскага, стала «Сувязьнезалежнасці і непадзельнасці Беларусі». Гэта і ад яе імя на міжнароднайканферэнцыі ў швейцарскай Лазане прагучаў «Мемарандум прадстаўнікоў Беларусі»(1916). Менавіта ідэяй Ластоўскага — «мы хочам быць незалежныя ў сваіхэтнаграфічных межах» — кіраваліся беларускія дзеячы, склікаючы на 25—27студзеня 1917 г. у Вільні канферэнцыю беларускіх арганізацый, дзе ўтварылівіленскую Беларускую Раду на чале з А. Луцкевічам.
Роўна за тыдзеньда нараджэння БНР пісьменнік быў кааптаваны ад Віленскай Беларускай Рады ўсклад Рады БНР. 23.03.1918 г. прыехаў з Вільні ў Мінск, удзельнічаў упасяджэнні Рады БНР, на якім раніцай 25 сакавіка была прынята трэцяя Устаўнаяграмата Рады БНР і абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
У кастрычніку1918 г. В. Ластоўскі выдаў 1-ы нумар часопіса «Крывічанін» (Кrywicanin.Belaruski palityzna-literaturny miesiacnik), на першай старонцы якогакрасаваўся «Памятнік» М. Багдановіча («пераклад з Гарацыя асклепідаўскімвершам»). На жаль, 1-ы нумар «Крывічаніна» стаў і адзіным. Наогул канец 1910-х— пачатак 1920-х гадоў у творчым даробку Власта малаплённы: за два гады(1920—1921) за Ластоўскім лічацца ўсяго дзве публікацыі: артыкул «Вялікіпатрыёт — Васіль Цяпінскі» (Часопісь. 1920. № 1) і апавяданне «Вішанька»(Еднасць. 1921. 15 жн.). Аднак артыкул пра Цяпінскага папярэдне друкаваўся ў«Беларускім календары на 1919 год». Аўтарства ж апавядання спрэчнае (яноапублікавана пад псеўданімам «Вацлаўскі»). У гэты перыяд пісьменнік шчыраваў напасадзе прэм'ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі (1919—1923), наведваючыз дыпламатычнымі місіямі Бельгію, Германію, Ватыкан, Італію, Чэхаславакію,Францыю, Швейцарыю і іншыя краіны, актыўна змагаючыся за правы беларускаганарода.
Да ўласнапаэтычнай творчасці В. Ластоўскі звярнуўся амаль у 40 гадоў. Перад тым ёнпаэзіяй не займаўся і, можна смела сцвярджаць, нават не захапляўся. Найбольшае,што ён мог, — прызнаваць яе існаванне. Але, звярнуўшыся да паэзіі, выявіў сябенетрадыцыйным майстрам вершатэхнікі. I ў ёй працягваў сцвярджаць ідэю змаганняза незалежную Беларусь. Ластоўскі-паэт дэбютаваў на пачатку 1922 г., у першымнумары часопіса «Беларускі сцяг»:
Наперад, змагарнанаперад!
Да волі цярэбячытроп,
Штодзённаўскіпаем мы гневам
I помсту шлюбуемпа гроб!
Нахрапнаю крыўдайне ўздзержыць
Вам вольны ўкайданах прастор:
З дум горкіх, зсэрц нашых гартоўны
Скуем мы зпраклёнам тапор.

Часопіс «Крывіч»,выдаваны ім у Коўна — тагачаснай сталіцы Летувы, — таксама неаднойчы аздаблялівершы нястомнага сейбіта беларушчыны ў далёкай эміграцыі. У паэзіі, як і ваўсёй яго літаратурнай творчасці, скразным лейтматывам праходзіць ідэя служэнняроднай Бацькаўшчыне.
Вершаў у творчымдаробку Ластоўскага параўнаўча няшмат — каля чатырох дзесяткаў. Але ўсе яныпазначаны пячаткай адмысловасці, арыгінальнасці.
Наватарстваматываў, настрою і літаратурных прыёмаў абумоўлена мастацкім крэдам В.Ластоўскага.
У Коўна В.Ластоўскі працягваў выдаваць падручнікі і школьныя дапаможнікі. На гэтайдзялянцы нечакана выявіліся філалагічныя схільнасці пісьменніка. Найперш усааўтарстве з К. Душ-Душэўскім ён выдаў «Слоўнік геаметрычных ітрыганаметрычных тэрмінаў і сказаў» (1923), а праз год выйшаў «Падручнырасійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» памерам каля 17 тыс. слоўнікавых артыкулаў.Некаторыя з іх мелі не толькі перакладны, але і этымалагічны і энцыклапедычныхарактар.
Ластоўскіраскрываўся і як фалькларыст, і як этнограф, і як мовазнаўца. Паводле ўласнагапрызнання, як мовазнаўца ён бярэ пачатак «ад 1902 году», калі стаў занатоўваць«цікавыя» словы. Напачатку запісвае іх для сябе, бо вельмі ж «асабіста цікавабыло слова само па сабе». На жаль, адсутнасць спецыяльнай філалагічнай адукацыіадбілася на слоўнікавай структуры. Толькі прыроджанае моўнае чуццё і яркіялітаратурныя здольнасці Вацлава дапамаглі яму стварыць даведнік шмат у чымаўтарскі, з выразнымі індывідуальна-творчымі рысамі.
У творчым даробкуВласта «Расійска-крыўскі» слоўнік стаўся важкім коласам. Як колісь «Кароткайгісторыяй...», так цяпер «падручным» слоўнікам» Ластоўскі спяшаўся задаволіцьнадзённы попыт. Больш нарматыўныя «Беларуска-расійскі слоўнік» і«Расійска-беларускі слоўнік», складзеныя М. Байковым і С. Некрашэвічам,з'явяцца на колькі гадоў пазней. Як мовазнаўца В. Ластоўскі выявіў сябе іўвосень 1926 г., пад час правядзення Інбелкультам навуковай канферэнцыі папраблемах рэформы беларускага правапісу.
Працуючы надбеларускімі перакладнымі слоўнікамі, Ластоўскі і сам шмат перакладаў. Яшчэ ў1910-я гады ў ягоным перакладзе выйшлі: «У зімовы вечар: Сцэна з сялянскагажыцця» Э. Ажэшкі, апавяданне К. Тэтмаера «Спалгіны», «жарт» Л. Валодскага «Якяны жаніліся» (усе з польскай мовы) і інш. Не ведаючы еўрапейскіх моў,пісьменнік тым не менш уводзіў у сілавое поле роднай літаратуры здабыткісусветнай культуры. Маем на ўвазе перакладзеныя ім казкі Г. Андэрсена«Свінапас», «Каралеўна на гарошыне», стараісландскую легенду «Страхапалох» (усеапублікаваны ў газ. «Гоман» за 1916 г.), апавяданне Р. Кіплінга «Мы ўсе трое —адно» (Крывіч, 1923). Наогул у перакладчыцкім актыве пісьменніка значаццапераклады (найчасцей адаптаваныя) з ангельскай, дацкай, «індыйскай»,ісландскай, польскай, рускай, фінскай, эстонскай моў. Усе пералічаныя вышэйпераклады — празаічныя. На пачатку 1920-х гадоў Ластоўскі звярнуўся і дапаэзіі.
У сталым узросцеВацлаў Ластоўскі апроч іпастасі паэта і перакладчыка раскрыў сябе і якмемуарыст. Ягоныя каларытныя ўспаміны пра ўласнае маленства і вучобу жыва іярка дапаўняюць воблік беларускага мястэчка канца XIX ст., даносяць шматлікіязвычаі, абрады, якія цяпер не захаваліся («Старабеларуская вясковая школа»(1923), «Успаміны з нядаўняй мінуўшчыны» (1925)). Літаратурныя ўспаміны праЯнку Купалу і М. Багдановіча ўзнаўляюць нам ужо легендарную атмасферу, у якойпрацаваў калектыў «Нашай Нівы». Жывой паўстае з-пад пяра Власта постацьвялікага Купалы («Успаміны пра Янку Купалу»). Загадка Максіма Багдановічанабліжаецца да нас ва ўсёй велічы таленавітага паэта («Мае ўспаміны аб М.Багдановічу»).
Сам В. Ластоўскіяк кніжны летапісец здолеў пазначыць і «вынесці на шырокі свет» шляхібеларускай рукапіснай і друкаванай кнігі, вярнуць у гісторыю Бацькаўшчынывыданні, занесеныя ў чужыя аналы. Складзены ім пад адной вокладкай агляд «звыш1000 важнейшых рукапісных кніг, грамат, старадрукаваных кніг з пачаткузараджэння беларускага пісьма (X ст.) аж да XIX стагоддзя» выйшаў у Коўна ў1926 г. як капітальнае даследаванне — «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі».
Зразумела, як і ўвыпадку са слоўнікам, матэрыялы да якога збіраліся на працягу 20 гадоў, так іпадрыхтоўцы «крыўскай» кнігі Ластоўскі аддаў не адно дзесяцігоддзе свайгонеспакойнага жыцця. Перад тым ім былі напісаны шматлікія грунтоўныя нарысы праайчыннае кнігадрукаванне.
Яшчэ ў 1924 г.,калі з «друкарні Сакалоўскага і Лана» не выйшлі карэктурныя адбіткі ўсіхаркушаў «Крыўскага» слоўніка, Вацлаў ужо гарэў ідэяй годна адсвяткаваць400-годдзе беларускага друку ў Вільні (1525—1925). З гэтай мэтай ён узначаліў«Камітэт 400-летняга юбілею беларускага друку» (разам з К. Душ-Душэўскім, А.Ружанец-Ружанцовым).
Да юбілею В.Ластоўскі напісаў выдатнае даследаванне «Доктар Франціш Скарына» — першы ўбеларускай культуры XX ст. грунтоўны агляд пра кнігадрукара. Прыкладна тады жпад ягоным пяром паўстаў сцэнічны «эпізод з жыцця Ф. Скарыны» («Адзінокі»).Гэтым творам пісьменнік выявіў яшчэ адну грань свайго багатага таленту —драматургічную. Ужо тады ва ўяўленні Ластоўскага ўзвышаўся важкі том «Гісторыібеларускай кнігі», аднак адужаць яго з налёту даследчык не меў ніякаймагчымасці. А пакуль (1925), нібы размінаючыся-трэніруючыся перад тытанічнымузлётам, гісторык публікуе «Летапісец Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага»паводле спісу Рачынскага, перадрукоўваючы твор з «Поўнага збору рускіхлетапісцаў», т. XVII. Тэкстолаг і выдавец, даследчык-палеограф — ён улітаральным сэнсе прымяраўся да будучай лебядзінай песні.
Цалкам адысці адпалітычнай дзейнасці экс-прэм'ер БНР не здолеў, што сталася прычынаю эміграцыіЛастоўскага з Летувы ў Мінск у красавіку 1927 г. Тут ён працуе дырэктарамБеларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі Інбелкульта.
У 1928 г.рэдагаваў «Працы Катэдры Этнографіі» ІБК, дзе змясціў дослед «Прочкі іразлучы», артыкул «Верш 1702 года». З пачаткам масавых рэпрэсій, якім быўпазначаны 1930 г., Ластоўскага арыштавалі, пазбавілі звання акадэміка і ўкрасавіку 1931 г. выслалі на 5 гадоў у Саратаў.
На Беларусь ёнужо не вярнуўся. Акадэміка Вацлава Ластоўскага расстралялі 23 студзеня 1938 г.у Саратаве па прысуду Ваеннай Калегіі Вярхоўнага Суда СССР (згодна версіі Я.Дылы, запісанай А. Мальдзісам у 1960-х гадах, Ластоўскі загінуў у Магадане адвыбуху падчас пракладкі горнага тунэля для чыгункі).
ластоўскіграмадскі дзяржаўны дзеяч

Спісвыкарыстаных крыніц
1. Янушкевіч Я.Я. Вацлаў Ластоўскі //Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С.427-446.
2. Мушынскі М.І. Гісторыя беларускайлітаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. — Мн., 1999.
3. Тычына М. Эвалюцыя мастацкагамыслення / Тычына М. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн., 2004.
4. Гісторыя беларускай літаратурыХІ—ХІХ стагоддзяў: У 2 т. — Мн., 2006.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Анализ современного ассортимента и оценка качества пушно-меховых и овчинно-шубных изделий в магазине
Реферат Сравнительный анализ развития речи у младших дошкольников в норме и с интеллектуальными нарушениями
Реферат Кадрове планування: завдання, методи і технології
Реферат Общие экономико-географические характеристики Мадагаскара, Коморских и Сейшельских островов.
Реферат La France est un pays a la fois agricole et industriel.
Реферат Государство - основной структурный элемент политической системы общества
Реферат Foreign banks on the financial market of Kazakhstan
Реферат Солнечный удар. Судороги
Реферат Субъект преступления 4
Реферат Проблема систематики в психиатрии
Реферат Система ипотечного кредитования Роль банков в ее формировании и раз
Реферат Дискретизация и квантование изображений
Реферат Конституційні основи становлення громадянського суспільства в Україні
Реферат Основные виды ценных бумаг
Реферат Патриотические мотивы в лирике Лермонтова 2