Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Раннія этапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі

Ранніяэтапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі

Змест
 
1. Ранніяэтапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі
1.1 Самыяпершыя крокі навукі аб літаратуры
1.2 Літаратуразнаўчаядумка ў сярэднія вякі
1.3 Развіццёлітаратурнай навукі ў эпоху Адраджэння
1.4 Літаратуразнаўчаядумка краін Заходняй Еўропы ў ХVІІ ст.
1.5 Фарміраваннелітаратуразнаўства як самастойнай навукі ў ХVІІІ ст.
Спіс выкарыстаных крыніц
 

1. Ранніяэтапы ў развіцці літаратуразнаўчай думкі
 
1.1 Самыяпершыя крокі навукі аб літаратуры
Эстэтычныя, а ўіх межах і літаратуразнаўчыя паняцці і канцэпцыі пачалі ўзнікаць па мерыразбурэння першабытнага сінкрэтызму ва ўяўленнях чалавека, а таксама ў сувязі зпаступовым выдзяленнем мастацтва ў адметную і спецыфічную форму грамадскай свядомасціі галіну культурнай дзейнасці людзей. Заўважым, што першапачатковыятэарэтыка-літаратурныя ўяўленні былі практычна неадлучнымі ад агульнаэстэтычныхі філасофскіх меркаванняў.
Самыя першыяразвагі аб літаратуры і мастацтве сустракаюцца ў найстаражытнейшых пісьмовыхпомніках: у індыйскіх ведах (Х–ІІ стст. да н.э.), у кітайскай «Кнізе паданняў»(«Шуцзін», V–ІV стст. да н.э.), у грэчаскіх «Іліядзе» і «Адысеі» (VІІІ–VІІстст. да н.э.), шэрагу іншых прац.
Першыя канцэпцыімастацтва ў Еўропе былі распрацаваны антычнымі вучонымі. Так, Платон (V–ІVстст. да н.э.) разгледзеў у русле аб’ектыўнага ідэалізму шэраг эстэтычныхпраблем (у тым ліку і праблему прыгожага), паспрабаваў вывесці гнасеалагічнуюпрыроду мастацтва, акрэсліць яго выхаваўчую функцыю. Ён даў таксама некаторыяважныя звесткі і па ўласна тэорыі літаратуры, у прыватнасці, правёў падзел яена роды.
У Арыстоцеля (ІVст. да н.э.) пры захаванні агульнаэстэтычнага падыходу да мастацтва мы бачымужо фарміраванне ўласна літаратуразнаўчых дысцыплін – паэтыкі і стылістыкі.Праца Арыстоцеля «Аб мастацтве паэзіі» (другая яе, пазнейшая назва «Паэтыка»)стала першым сістэматычным выкладам асноў паэтыкі. Акрамя таго, яна адкрылашматвяковую традыцыю стварэння спецыяльных нарматыўных трактатаў па гэтайдысцыпліне.
Развіваецца ўантычны час і рыторыка, у рамках якой адбываецца фарміраванне і станаўленнетэорыі прозы і стылістыкі. У антычнасці ляжаць таксама вытокі еўрапейскайлітаратурнай крытыкі: меркаванні ранніх філосафаў аб Гамеры, супастаўленнетрагедый Эсхіла і Еўрыпіда ў камедыі Арыстафана «Жабкі» (405 да н.э.), крытыкатэксту з пункту гледжання яго адпаведнасці арыгіналу, і г. д. Зараджаюццатаксама біябібліяграфія («Табліцы» Калімаха як правобраз літаратурнайэнцыклапедыі), тэксталогія (перапісванне і каменціраванне тэкстаў).
Асабліва моцныштуршок для развіцця старажытнагрэчаскай літаратуразнаўчай думкі дала эпохаэлінізму (ІV–І стст. да н.э.). Аб гэтым сведчыць дзейнасць АрыстафанаВізантыйскага (287–180 да н.э.), ажыццявіўшага выданні Гамера, Гесіёда, грэчаскіхлірыкаў. Вучань Арыстафана Арыстарх Самафракійскі (215–145 да н.э.) даследаваўгамераўскі эпас з пункту гледжання адпаведнасці некаторых адлюстраваных у іммомантаў жыццёвым рэаліям. Шэраг цікавых заўваг аб аратарскім майстэрствезрабіў Дзіянісій Галікарнаскі (І ст. да н.э.).
Старажытнарымскаялітаратурная тэорыя і крытыка прадстаўлена ў першую чаргу працай Гарацыя«Навука паэзіі» (І ст. да н.э.). Аўтар даволі плённа працягнуў і развіў у ёйтрадыцыі Арыстоцеля, закладзеныя ва ўжо згаданай вышэй «Паэтыцы». «Навукапаэзіі» Гарацыя стала праз шаснаццаць стагоддзяў тэарэтычнай асновайкласіцызму.
Шэраг праблемлітаратуразнаўчага характару закранаюцца ў трактатах «За Архія» Марка ТуліяЦыцэрона (106–43 да н.э.) і «Аб прыродзе рэчаў» Ціта Лукрэцыя Кара (99–54 дан.э.).
Глыбокіяканцэпцыі літаратуры і мастацтва складваюцца ў часы класічнай старажытнасці ўкраінах Усходу. Так, у Кітаі ў русле канфуцыянства фарміруецца вучэнне абсацыяльна-выхаваўчай функцыі мастацтва, а ў русле даасізму – эстэтычная тэорыяпрыгожага на аснове універсальнага творчага пачатку «дао».
Распрацоўваюццапытанні літаратуры і ў Індыі, аб чым, напрыклад, сведчыць трактат«Нацьяшастра», які прыпісваецца Бхараце і датуецца прыкладна ІV ст.
Заўважым, што ваўсіх усходніх мастацка-эстэтычных канцэпцыях прысутнічае вельмі моцнылінгвістычны, а дакладней, лінгва-стылістычны аспект. У цэлым жа станаўленне іразвіццё літаратуразнаўчай думкі ў краінах Усходу вызначалася перавагайагульнатэарэтычных і агульнаэстэтычных метадаў над даследаваннямі гістарычнагаі эвалюцыйнага плану, якія ўвайшлі тут у сілу толькі ў ХІХ–ХХ стст.
1.2Літаратуразнаўчая думка ў сярэднія вякі
мастацтволітаратуразнаўчая навука
Сувязнымізвеннямі паміж антычнай і новай навукай аб літаратуры сталі даследаваннівізантыйскіх і заходнееўрапейскіх вучоных эпохі сярэднявечча.
Ранняявізантыйская літаратурна-крытычная і навукова-тэарэтычная думка прадстаўленавыказваннямі аб каштоўнасцях старажытнагрэчаскай літаратуры Флавія КлаўдзіяЮліяна (332–363), трактатамі аб асаблівасцях вершаскладання паэта Ноны з горадаПанопаліса (V ст.), вучэннем аб вобразах і сімвалах пад назвай «Арэапагітыкі»Псеўда-Дыянісія (канец V – пач. VІ стст.).
Прапагандыстамлепшых каштоўнасцей антычнасці стаў Фоцій (810–891). Яго традыцыі працягнуўбуйнейшы візантыйскі філолаг Яўстафій Салунскі (1115–1195). Найбольшуювядомасць атрымалі каментарыі Яўстафія Салунскага да «Іліяды» і «Адысеі», датвораў Піндара, Арыстафана, шэрагу іншых старажытнагрэчаскіх літаратурныхпомнікаў.
У часы Палеолагаўшырокае прызнанне атрымала навуковая і літаратурная дзейнасць Феадора Метахіта(1261–1332) – аўтара цікавага і арыгінальнага зборніка эсэ на тэмы этыкі,палітыкі, класічнай антычнай літаратуры.
Да ранніхлітаратурна-крытычных меркаванняў заходнееўрапейскага сярэднявечча можнааднесці некаторыя моманты з сачыненняў Аўрэлія Аўгусціна (345–430), і ў першуючаргу з яго трактата «Споведзь» (400), у якім назіраецца псіхалагічны падыходда твораў літаратуры і мастацтва, глыбока асабістая іх ацэнка, нягледзячы натое, што аўтар быў надзелены царкоўным санам.
Нямала зрабіў длязахавання і папулярызацыі спадчыны Платона, Арыстоцеля і шэрагу іншыхстаражытнагрэчаскіх аўтараў Аніцый Манлій Северын Баэцый (480–525). Ён быўперакладчыкам, крытыкам, каментатарам, прапагандыстам твораў славутых антычныхаўтараў.
На самым пачаткут. зв. Каралінгскага адраджэння (ІХ–Х стст.) працякала дзейнасць выдатнагаангласаксонскага вучонага і літаратара, кіраўніка славутай Акадэміі КарлаВялікага Флака Абіна Алодзіна (735–804). Ім было напісана некалькі падручнікаў,у якіх так ці інакш закраналіся і некаторыя пытанні тэорыі прыгожагапісьменства.
Фама Аквінскі(ХІІІ ст.), адзін з самых буйных і ўплывовых заходнееўрапейскіх мысліцеляўэпохі сярэднявечча, спрычыніўся таксама ў пэўнай ступені і да распрацоўкіэстэтыка-літаратурнай тэорыі, паспрабаваўшы даць адказ на пытанні аб прыродзе ісутнасці прыгожага ў русле панаваўшай тады хрысціянскай ідэалогіі.
У сярэдзіне ХІІІст. у Еўропе з’яўляюцца першыя пераклады антычных крыніц на нацыянальныя мовы,а таксама робяцца спробы стварэння нацыянальных рыторык і паэтык. У якасціпрыкладу можна прывесці дзейнасць італьянскага пісьменніка Брунэта Лаціні(1220–1294), вядомага як настаўніка Дантэ. Лаціні пераклаў на італьянскую мовуадзін з трактатаў Цыцэрона, а таксама склаў своеасаблівую энцыклапедыюсярэдневяковых ведаў пад назвай «Кніга скарбаў», у якой пэўнае месцаадводзілася і мастацтву, у тым ліку і літаратуры. Французскім паэтам ЭсташоДэшанам (1346–1407) была напісана першая нацыянальная паэтыка «Мастацтва складацьі ствараць песні і балады» (1392).

1.3 Развіццёлітаратурнай навукі ў эпоху Адраджэння
У эпоху Рэнесансуна хвалі нацыянальнага, і ў першую чаргу моўнага адраджэння заходнееўрапейскіхнародаў, намнога вырасла цікавасць да літаратуры і да таго моўна-стылёвагаматэрыялу, на аснове якога яна стваралася. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыцьтрактат «Аб народнай мове» Дантэ, у якім пісьменнік адстойвае права жывойітальянскай мовы на ўжытак у літаратуры.
Пачалосцвярджацца ў часы Рэнесансу і права літаратурнай навукі на разгляд іасэнсаванне сучасных ёй мастацкіх з’яў. Яскравы прыклад – лекцыі Бакачча аб«Боскай камедыі» Дантэ.
АдзінадумцамБакачча з’яўляўся яго сучаснік Франчэска Петрарка, якога не без падстаў лічацьпіянерам рэнесанснай філалогіі. Акрамя бессмяротных санетаў да Лауры ён пакінуўпасля сябе яшчэ і пісьмы да ўяўных адрасатаў – антычных пісьменнікаў. У гэтыхпісьмах лірычная дзённікавая плынь цесна спалучана з літаратурна-крытычныміацэнкамі твораў пісьменнікаў, да якіх звяртаецца Петрарка.
У 1508 г.італьянскі філосаф, філолаг і гісторык Ларэнца Вала зрабіў другое адкрыццё«Паэтыкі» Арыстоцеля, выдаўшы яе на лацінскай і старажытнагрэчаскай мовах.Затым гэтую славутую працу пачалі перакладаць на тагачасную італьянскую мову іінтэрпрэтаваць многія, прычым, кожны па-свойму, у залежнасці ад злабадзённыхлітаратурных, ды і грамадскіх праблем сучаснасці. У якасці прыкладу можнаназваць працы Джардана Бруна «Аб гераічным энтузіазме» (1585) і ФранчэскаПатрыцы «Паэтыка» (1586). Аўтар славутага «Вызваленага Іерусаліма» ТаркватаТаса напісаў і выдаў у 1594 г. трактат «Разважанні аб гераічнай паэме», у якімабгрунтоўваў заканамернасць узнікнення новага змешанага жанру, што ўбіраў усябе прыкметы антычнай эпапеі і рыцарскай паэмы.
Французскаялітаратуразнаўчая думка эпохі Адраджэння прадстаўлена ў першую чаргу працамі Ю.Скалігера, Ж. Дзю Беле, П. дэ Рансара і М. Мантэня.
Так, ЮліемСкалігерам напісаны трактат «Паэтыка» (1561), заснаваны ў многім на традыцыяхАрыстоцелевай «Паэтыкі», але ўжо з ярка выражанымі класіцыстычнымі прыкметамі. Менавітаад гэтай працы ў першую чаргу будуць адштурхоўвацца ў ХVІІ ст. у Францыіраспрацоўшчыкі класіцыстычнай тэорыі.
Маніфестамславутай «Плеяды» стаў трактат Жаакіна Дзю Беле «Абарона і праслаўленнефранцузскай мовы» (1549), напісаны пры падтрымцы сябра, буйнейшага французскагапаэта ХVІ ст. П’ера дэ Рансара. Дадзены трактат быў накіраваны супраць сляпогападражання старажытным і сярэдневяковым лацінскім узорам. Аўтар заклікаў у імнабліжаць паэзію да народнай творчасці. Асноўная ідэя трактата – думка абстварэнні вялікай французскай паэзіі на нацыянальнай мове, але, заўважым, уантычным духу.
Істотны ўклад уразвіццё французскай і ўсёй заходнееўрапейскай літаратуразнаўчай думкі эпохіАдраджэння ўнёс выдатны філосаф і пісьменнік Мішэль Мантэнь – стваральнік жанруэсэ («Вопыты»), у якім аб’ядноўваўся і сінтэзаваўся філасофскі, літаратурны ілітаратурна-крытычны змест.
Літаратуразнаўчаядумка Германіі і Нідэрландаў эпохі Адраджэння прадстаўлена працамі Рэйхліна,Ульрыха фон Гутэна, Бранта, Эразма Ратэрдамскага.
Іагану Рэйхліну(1455–1522) належыць адна з першых крытычных ацэнак лацінскага перакладуБібліі, зробленага ў ІV ст. «бацькам царквы» Іеронімам і залічанага Ватыканам уразрад кананічных кніг. Наогул Рэйхлін стаяў ля вытокаў барацьбы еўрапейскіхгуманістаў з царкоўнымі цемрашаламі і дагматыкамі. Асабліва яскрава аб гэтымсведчыць яго кніга «Пісьмы знакамітых людзей» (1514), якая, дарэчы, паклалапачатак адной з першых у Еўропе літаратурных дыскусій.
Ульрых фон Гутэнразам са сваімі сябрамі-аднадумцамі К. Рубеанам і М. Руфам выдаў у 1517 г.антыклерыкальны сатырычны зборнік-пародыю «Пісьмы цёмных людзей». Дадзенызборнік стаў своеасаблівым працягам кнігі Рэйхліна, толькі ў крыху іншым,парадыйна-сатырычным плане.
Філалагічную крытыкустаражытнагрэчаскіх і лацінскіх перакладаў Евангелля працягнуў буйнейшыгуманіст пачатку ХVІ ст. Эразм Ратэрдамскі. Асабліва моцна гуманістычная іўласна філалагічная дзейнасць Э. Ратэрдамскага адлюстравалася ў працах «Пахваладурноце» (1509), «Як пісаць пісьмы» (1522) і «Цыцэраніянец» (1528).
Літаратурна-крытычнаядумка Англіі эпохі Адраджэння сваё найвышэйшае развіццё атрымала ў працах П.Сідні і Ф. Бэкана.
Эстэтычны трактатПіліпа Сідні «Абарона паэзіі» (1583) – гэта добра аргументаваная абарона паэтычнагаслова ў самых розных яго відах і жанрах.
Буйнейшы філосафанглійскага Адраджэння Фрэнсіс Бэкан шырока вядомы яшчэ і як аўтар каментарыяўда антычных міфаў. Гэта адлюстравалася ў кнізе «Мудрасць старажытных» (1609),дзе вучоны дае алегарычную інтэрпрэтацыю міфалогіі.
Дасягненнііспанскай літаратуразнаўчай думкі эпохі Адраджэння звязаны ў асноўным здзейнасцю буйнейшых іспанскіх пісьменнікаў гэтага часу Лопэ дэ Вега іСервантэса.
Трактат Лопэ дэВега «Новае кіраўніцтва да складання камедый» многія даследчыкі не без падстаўлічаць першым маніфестам рэнесанснага рэалізму.
Прыкметы і рысырэнесанснага рэалізму атрымалі таксама сваё выражэнне і трактоўку ў выказванняхнаконт прыроды паэтычнай творчасці бессмяротнага аўтара «Дон-Кіхота». Гэта былозроблена Сервантэсам у раннім рамане «Галатэя», напісаным у традыцыяхпастаральнай літаратуры, а таксама ў створанай пісьменнікам за некалькі гадоўда смерці паэме «Падарожжа на Парнас».

1.4Літаратуразнаўчая думка краін Заходняй Еўропы ў ХVІІ ст.
ХVІІ ст. у гісторыізаходнееўрапейскай эстэтычнай і тэарэтыка-літаратурнай думкі праходзіла падмоцным класіцыстычным ухілам. Разам з тым мелі месца і іншыя, у прыватнасцібарочныя тэндэнцыі, а таксама ішло зараджэнне эстэтыкі асветніцкага рэалізму.Адзначаныя тэндэнцыі ў той альбо іншай ступені знайшлі сваё адлюстраванне ўлітаратурнай тэорыі і крытыцы.
Самыя глыбокіявытокі класіцызму ляжаць у Італіі, у паэтыках Л. Кастэльвестра і Ю. Скалігера.Але найбольш моцна і поўна класіцызм выявіўся ў Францыі. Менавіта тут мелісяасабліва спрыяльныя грамадскія і культурныя ўмовы для фарміравання гэтаганакірунку як цэласнай мастацка-эстэтычнай сістэмы.
Адным з першыхтэарэтыкаў і практыкаў класіцызму ў Францыі стаў Франсуа дэ Малерб (1555–1628).Ён займеў у краіне аўтарытэт і рэпутацыю рэфарматара французскай паэзіі,ідэолага новага палітычнага рэжыму, які паставіў літаратуру на службу сваімзадачам. Малерб арганізаваў гурток паслядоўнікаў уласнай дактрыны, у якімажыццяўляў крытычнае вывучэнне творчасці лепшых французскіх паэтаў таго часу –Рансара, Дзю Беле, Дэпорта. Мастацтва Малерб разумеў як прафесійнае валоданнемайстэрствам. Ён заклікаў пісьменнікаў да выкарыстання строгай рацыяналістычнайформы. І наогул, на думку Малерба, павінны быць распрацаваны універсальныяправілы напісання твораў, адзіныя для ўсіх народаў, эпох, а таксама для ўсіхвідаў і жанраў літаратуры. Ён быў прыхільнікам строгай жанравай іерархіі і напершае месца ў агульным відавым і жанравым радзе ставіў оду. Вельмі строгаМалерб ставіўся да мовы мастацкіх твораў, увесь час абараняючы яе ад насычэнняархаізмамі, жарганізмамі і правінцыялізмамі.
Абаронцамантычнай традыцыі ў французскім класіцызме выступіў тэарэтык і літаратурныкрытык Жан Шаплен (1595–1674). Менавіта яму належыць знакамітае «Пісьмо абправіле дваццаці чатырох гадзін» (1630) – своеасаблівая праграма тэатракласіцызму. Шаплен прымаў таксама даволі актыўны ўдзел у вядомай спрэчцы абтрагікамедыі Карнэля «Сід», рэкамендаваўшы аўтару ў «Думках французскайакадэміі наконт трагікамедыі «Сід» (1637) тое-сёе паправіць у творы, каб ённабыў класіцыстычную строгасць і выразнасць.
Бібліяй тэорыідрамы эпохі класіцызму называюць трактат «Практыка тэатра» (1657) абата Франсуад’Абіньяка (1604–1676). Ідучы ўслед за Шапленам, ён выступае не столькі яккаментатар Арыстоцеля, колькі як тэарэтык, які выкладае асноўныя законы тэатра.
Наступным этапамразвіцця літаратурнай тэорыі і крытыкі французскага класіцызму становіццадраматургічная тэорыя буйнейшага прадстаўніка класіцысцкай трагедыі П’ераКарнэля (1606–1684). Яна атрымала выражэнне ў прадмовах і каментарыяхдраматурга да яго ўласных трагедый. Асаблівае месца сярод шматлікіх артыкулаў ітрактатаў Карнэля займае разбор трагедыі «Нікамед», дзе раскрываюцца рысытрагедыйнай сістэмы пісьменніка, яго разуменне катэгорыі гераічнага.
Вяршыняйфранцузскага і ўсяго еўрапейскага класіцызму ў плане яго эстэтычнай распрацоўкілічыцца дзейнасць Нікаля Буало-Дэпрэо (1636–1711). Вершаваны трактат Н. Буало«Паэтычнае майстэрства» (1674) атрымаў у той час у Еўропе самае шырокае прызнанне.Адно з першых важных пытанняў, якое закранае тэарэтык у трактаце, – гэта ацэнкаграмадскай функцыі і ролі літаратуры, а таксама адказнасць паэта перадграмадствам. У паэме-трактаце таксама дэкларуецца асноўнае правіла класіцызму –кіравацца розумам пры напісанні твораў. Гэта перш за ўсё выражаецца ўпадначаленні формы зместу, у здольнасці пісьменніка думаць паслядоўна, лагічнаі ясна. Буало выступае супраць залішняга арыгінальнічання ў лексіцы, рыфме,сінтаксісе – усяго таго, што зацямняе сэнс. Розуму, на яго думку, належыцьасноўная роля ў пабудове кампазіцыі твора. Другім важным прынцыпам эстэтыкі іпаэтыкі Буало з’яўляецца патрабаванне ісці ўслед за прыродай, як на тое ўказваерацыяналістычная філасофія. Цэнтральнае месца ў паэтыцы павінны, па Буало,займаць жанры, у якіх грамадскія сувязі і этычныя перакананні чалавекараскрываюцца ў дзеянні. Да такіх жанраў пісьменнік адносіць трагедыю, эпапею ікамедыю. Лірыцы тэарэтык адводзіць другараднае і падначаленае месца. Яшчэ аднапраблема, на якой акцэнтуе ўвагу Буало, – гэта суаднесенасць у творы рэальнагафакта і мастацкага вымыслу. Апошні таксама можа займаць у творы вялікае месца,калі адлюстраванае ў цэлым не супярэчыць звычайным законам логікі і здаровагасэнсу. Мэтай і задачамі літаратурнай крытыкі, па Буало, з’яўляецца выхаванне іразвіццё густаў чытачоў на лепшых узорах антычнай і сучаснай французскайпаэзіі. Ад крытыка тэарэтык патрабуе глыбокай дасведчанасці, разумнасці, атаксама надзвычай высокіх маральна-этычных якасцей.
У развіцці тэарэтычнайі літаратурна-крытычнай думкі французскага класіцызму значнае месца належыцьтаксама працам «Трактат аб узнікненні рамана» П’ера-Даніэля Юэ, «Аб характарахтрагедыі» Сент-Эўрэмона, «Паралелі паміж старажытнымі і новымі» знакамітагафранцузскага казачніка, паэта і літаратурнага крытыка Шарля Перо, «Пастаралі»Бернара Фантэнэля, «Слова аб Тэафрасце» Жана дэ Лайбруйера, «Пісьмо аб заняткахФранцузскай акадэміі» Франсуа дэ Фенелона.
Адным з першыхтэарэтыкаў і практыкаў англійскага класіцызму стаў вялікі стваральнік«Згубленага раю» Джон Мільтан (1608–1674). Найбольш моцна эстэтычная праграмаМільтана, а таксама яго тэорыя драматычнай паэзіі, былі выкладзены пісьменнікаму прадмове да драмы «Самсон-змагар» (1671), якая атрымала падзагаловак «Аб тымродзе драматычнай паэзіі, які называецца трагедыяй».
Самым актыўнымтэарэтыкам класіцызму ў Англіі быў Джон Драйдэн (1631–1700). Наогул Драйдэналічаць «бацькам» англійскай крытыкі. Ім было напісана мноства прадмоў іўступных артыкулаў да п’ес. Пяру Драйдэна належыць таксама вялікі тэарэтычнытрактат «Вопыт аб драматычнай паэзіі» (1668). У ім аўтар закрануў шэраглітаратуразнаўчых пытанняў. Сярод іх – мастацкая спецыфіка англійскайнацыянальнай драматургіі; асаблівасці сюжэтапабудовы драматычных твораў; сувязьмастацтва з грамадствам, яго станам і норавамі; і г. д. У эсэ «Аб гераічныхп’есах» і «Драматычная паэзія мінулага стагоддзя» (1672) пісьменнікабгрунтоўвае створаны ім жанр гераічнай п’есы.
Сярод тэарэтыкаўкласіцызму ў літаратурах іншых заходнееўрапейскіх краін неабходна перш за ўсёназваць нямецкага паэта Марціна Опіца (1597–1639), аўтара трактатаў «Арыстарх,ці Аб пагардзе да нямецкай мовы» (1618) і «Кніга аб нямецкай паэзіі» (1624). Упершым трактаце аўтар выступіў супраць даволі распаўсюджанай у той час думкі абнепрыдатнасці нямецкай мовы для напісання літаратурных твораў. «Кніга абнямецкай паэзіі» – гэта першая «паэтыка» на нямецкай мове. Опіц, абапіраючысяна аўтарытэт Гарацыя, Скалігера, Рансара, эстэтычныя традыцыі Рэнесанса,абгрунтоўвае тэорыю літаратурнага класіцызму.
Тэарэтычная ілітаратурна-крытычная думка прадстаўнікоў барока развівалася не так інтэнсіўна,як класіцыстаў. На гэта былі свае прычыны. І самая галоўная заключалася ў тым,што барока не так поўна, як класіцызм, адпавядала атмасферы таго часу з ягоўсеагульнай цягай да рацыяналізму і ўнармаванасці ва ўсім, у тым ліку і ўмастацтве.
Найбольш раннімвыражэннем тэорыі барока быў «Трактат аб дасціпнасці» (1639) італьянца МацеоПерэгрыні (1595–1652). Аўтар крытыкаваў крайнасці барочнага стылю, і ў першуючаргу залішняе разумовае мудрагельства, ускладненыя метафары і параўнанні, якіязацямняюць сэнс твора, сутнасць яго праблематыкі.
Своеасаблівымводгукам на працу Перэгрыні стаў трактат іспанскага празаіка БальтасараГрасіяна (1601–1658) «Дасціпнасць, альбо Мастацтва вытанчанага розуму» (1642).Зрабіўшы пэўную пераацэнку «Паэтыкі» Арыстоцеля, пісьменнік паспрабаваўдаследаваць прыроду мастацкага пазнання. Яно, на думку Грасіяна, звязана першза ўсё з хуткасцю разумовага пранікнення ў сутнасць праблемы, а таксама зтворчай інтуіцыяй. Усё гэта іспанскі даследчык і раманіст назіраў у творчайпрактыцы надзвычай шануемых ім паэтаў Таса, Марына, Гангоры.
Віднейшымтэарэтыкам барочнай паэзіі быў італьянец Эмануіле Тэзаура (1591–1675) – паэт,драматург, даследчык літаратуры і мастацтва, аўтар трактата «Падзорная трубаАрыстоцеля» (1653). Як і Грасіян, Тэзаура імкнуўся замяніць антычную паэтыкуновай, з’акцэнтаваўшы ўвагу на пошуках вытокаў не лагічна-навуковага, аменавіта мастацкага пазнання. Асабліва вялікую ролю ў мастацкай творчасціТэзаура адводзіў метафары. Практычна ўся яго паэтыка пранізана пакланеннемгэтаму тропу. Шэраг момантаў сваёй уласнай эстэтычнай дактрыны, адлюстраванай у«Падзорной трубе Арыстоцеля», Тэзаура развіў у трактаце «Маральная філасофія»(1670).
Даволі блізкіміда поглядаў Тэзаура на мастацтва былі эстэтычныя ўяўленні яго суайчыннікаДжамбацісты Віка (1668–1744). Гэта адлюстравалася ў трактаце пісьменніка «Новаянавука», у якім ідзе даволі цікавая гаворка аб метафары, алегорыі, сімвале,іроніі.
1.5Фарміраванне літаратуразнаўства як самастойнай навукі ў ХVІІІ ст.
Наступным значнымэтапам у гісторыі еўрапейскай і сусветнай эстэтычнай і тэарэтыка-літаратурнайдумкі стала ХVІІІ ст. Менавіта з гэтага часу літаратуразнаўства пачалопаступова вычляняцца з эстэтыкі і афармляцца ў самастойную навуку.
Як і ў папярэдніячасы, самы значны ўклад у развіццё літаратуразнаўчай думкі гэтага перыядуўнеслі прадстаўнікі Англіі, Францыі і Германіі.
У літаратурыранняга англійскага Асветніцтва значная роля належала класіцызму. Англійскіяпісьменнікі першай трэці ХVІІІ ст. імкнуліся адлюстроўваць сучаснае імграмадскае жыццё ў формах і вобразах антычнасці. Адпаведна, што ў дадзенымрусле ішло таксама і асэнсаванне літаратуры.
Своеасаблівымманіфестам англійскага асветніцкага класіцызму стала паэма Аляксандра Попа(1688–1744) «Вопыт аб крытыцы» (1711). «Князь рыфмы і вялікі паэт розуму», якназывалі Попа сучаснікі, у форме вершаванага трактата паспрабаваў выкласціасновы літаратурна-мастацкай крытыкі. Можна лічыць, што Поп быў адным з першыхтэарэтыкаў літаратурнай крытыкі. У аснове яго канцэпцыі – ідэя дапаўненнямастацтва крытыкай, мастацкага таленту – здольнасцю разумнага крытычнагамеркавання. Крытык, на думку Попа, павінен аказваць у першую чаргу ўплыў намастака, а не на шырокую публіку.
Асаблівае месца ўраннім англійскім Асветніцтве належыць Джанатану Свіфту (1667–1745). Знакамітыпразаік напісаў два памфлеты, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс. Першыпад назвай «Бітва кніг» з’явіўся адгалоскам спрэчкі паміж «старажытнымі» і«новымі». Адзначым, што ў Свіфта свая пазіцыя, якая не прымае неразумнасць«новых» і гарачлівасць «старажытных». Памфлет «Казка пра бочку» стаў не толькібліскучай сатырай на тагачаснае рэлігійнае жыццё Англіі, але і сатырычнымадлюстраваннем бягучага літаратурнага і навукова-філасофскага жыцця. Асаблівамоцна аўтар крытыкуе тэндэнцыю англійскага класіцызму да ўвядзення ў творыўсемагчымых адступленняў, якія надзвычай істотна іх абцяжарваюць і ў вынікувельмі адмоўна ўплываюць на ўспрыманне.
Пачатак ХVІІІ ст.у Англіі – гэта эпоха сатырычных часопісаў, якія выдаваліся Джозэфам Адысанам іРычардам Стылем і ў якіх значнае месца адводзілася літаратурнай крытыцы. ЭстафетуАдысана і Стыля прымае ў сярэдзіне стагоддзя віднейшы англійскі эсэіст СамюэльДжонсан (1709–1784). Нездарма час, у які працаваў Джонсан, імянуюць «векамДжонсана». Асаблівую цікавасць і каштоўнасць для гісторыі англійскага і ўсягоеўрапейскага літаратуразнаўства ўяўляюць каментарыі і прадмова Джонсана да выданагаім збору твораў Шэкспіра. Не менш каштоўная і серыя крытыка-біяграфічныхартыкулаў Джонсана пад назвай «Біяграфіі паэтаў» (1779–1781) да збору твораўвіднейшых англійскіх паэтаў ХVІІ–ХVІІІ стст.
Генры Філдынг(1707–1754), які заняў значнае месца ў развіцці англійскага асветніцкагарамана, быў яшчэ і яго ўдумлівым тэарэтыкам і інтэрпрэтатарам. Асноўныяпалажэнні тэорыі «камічнай эпапеі ў прозе» (так Філдзінг называў серыю сваіхраманаў) былі выкладзены ім у прадмове да рамана «Джозэф Эндрус» (1742) і ўраздзелах, якія папярэднічаюць васемнаццаці часткам рамана «Гісторыя томаДжонса, знайдыша» (1749).
У сярэдзіне ХVІІІст. вядучае месца ў еўрапейскай літаратуры займае сентыменталізм. Як вядома, устанаўленні еўрапейскага сентыменталізму як літаратурнага накірунку важнейшаяроля належала англійскай паэзіі. Адзін з яе выдатных прадстаўнікоў Эдвард Юнг(1683–1765) стаў адначасова і тэарэтыкам новага літаратурнага накірунку. Усваім крытычным нарысе «Думкі аб арыгінальнай творчасці» (1759) Юнг рашучавыступіў супраць рацыяналістычных правілаў Буало і Попа, супраць усялякіхабмежаванняў і падражанняў. Непасрэднае пачуццё зацвярджалася ім у якасціадзінай крыніцы паэтычнай творчасці. Дэкларавалася таксама незалежнасць мастакаад любых тэарэтычных прадпісанняў. Усё значнае і арыгінальнае, на думку Юнга,створана пісьменнікамі, свабоднымі ад правілаў. Паэтычная практыка і тэорыяЮнга аказалі вялікі ўплыў на развіццё сентыменталізму ў еўрапейскіх краінах. Ёнпаўплываў на ўвесь комплекс ідэй «Буры і націску» ў Германіі, на творчасцьпаэтаў «карамзінскага перыяду» ў рускай літаратуры.
Значная роля ўфарміраванні літаратурна-крытычных ацэнак англійскага перадрамантызму належыцьбратам Джозэфу і Томасу Уортанам. У кнізе Д. Уортана (1722–1800) «Вопыт абгеніі Попа і яго творах» вельмі моцна крытыкуецца эстэтычны рацыяналізмфранцузскага ўзору. Т. Уортан (1728–1790) у шматтомнай «Гісторыі англійскайпаэзіі, пачынаючы з ХІІ стагоддзя» (1774–1781) адным з першых звярнуўся дапаглыбленага вывучэння сярэдневяковай літаратуры. Ён паспрабаваў вытлумачыцьпаходжанне сярэдневяковай рамантыкі ўплывам арабскай паэзіі, якая, на думкудаследчыка, змешвалася ў еўрапейскіх краінах з паэзіяй скандынаваў і ў вынікунабывала новую якасць. Такім чынам, Т. Уортана можна лічыць адным з тых, хтостаяў ля вытокаў параўнальна-гістарычнага метаду ў літаратуразнаўстве.
Тэарэтычная ілітаратурна-крытычная думка французскага Асветніцтва цесна звязана са славутайшколай вялікіх мысліцеляў эпохі – Вальтэра, Мантэск’ё, Дзідро, Гельвецыя, Русо,а таксама са станаўленнем і равіццём новай галіны навуковага пазнання –эстэтыкі. Неабходна адзначыць, што апошняе істотна садзейнічала большінтэнсіўнаму фарміраванню літаратурнай навукі.
Адным з найбольшранніх прадстаўнікоў эстэтыкі французскага Асветніцтва быў абат Жан-БацістДзюбо (1670–1742). Яго пяру належыць цікавы тэарэтычны трактат «Крытычныяразважанні аб паэзіі і жывапісе» (1791). Зыходным пунктам дадзенай працыз’яўляецца думка аб перавазе пачуццёвага пачатку ў чалавечай прыродзе надрацыянальным, разумовым. Сіла мастацтва, па Дзюбо, у яго здольнасці хвалявацьчалавечыя сэрцы. Заўважым таксама, што трактат Дзюбо адносіцца некаторымідаследчыкамі да найбольш ранніх спроб сацыялагічнага даследавання мастацкайтворчасці.
Складанаяэвалюцыя эстэтычных і ўласна літаратуразнаўчых поглядаў характарызуе буйнейшагапрадстаўніка французскага Асветніцтва Вальтэра (1694–1778). У артыкулах «Густ»(1764) і «Разважанні аб эпічнай паэзіі» (1728) Вальтэр абгрунтоўваў палажэннеаб гістарычнай зменлівасці мастацкай культуры народаў у залежнасці адгістарычных падзей, а таксама крытыкаваў класіцыстаў за нязменнасць эстэтычнагаідэала, надуманасць і схематызм вобразаў, прычым, не адвяргаючырацыяналістычныя правілы і каноны класіцызму. Вальтэр быў таксама некаторы часактыўным папулярызатарам твораў Шэкспіра ў Францыі. Адзін з раздзелаўжартаўлівай алегорыі Вальтэра «Храм густу» прысвечаны некаторым пытанням тэорыілітаратурнай крытыкі.
Якасна новы этапу развіцці літаратурнай тэорыі і крытыкі, звязаны з развіццём асветніцкага рэалізму,быў распачаты Дэні Дзідро (1713–1784). Тэорыя асветніцкага рэалізму атрымалаабгрунтаванне ў яго трактаце «Філасофскае даследаванне аб паходжанні і прыродзепрыгожага» (1751). Асноўнай задачай мастацтва Дзідро лічыць узнаўленне жыццёвайпраўды, рэчаіснасці, прыроды. Разам з тым мысліцель адным з першых звярнуўувагу на небяспечнасць натуралістычнага капіравання рэчаіснасці. Асабліваемесца ў мастацтве, на думку Дзідро, належыць праблеме ўвасаблення ў ім дабра іпрыгажосці, а таксама сувязі этычнага і эстэтычнага. Французскі асветніквызначыў адзіна правільныя для сваёй эпохі адносіны да класіцызму і паказаўсябе таленавітым крытыкам у гэтым накірунку. Дзідро крытыкуе класіцызм застатычнасць, рэзанёрства і адсутнасць праўдзівага драматычнага дзеяння, у якімусё зводзіцца да штучнага нагрувашчвання супярэчнасцей і непраўдападобнага іхвырашэння. Не драматычнае дзеянне трэба ўзгадняць з характарамі, а, наадварот,характары з дзеяннем. Вострая крытыка класіцызму спалучалася ў Дзідро зпрызнаннем асобных яго станоўчых рыс. Так, у прыватнасці, вучоны вельмі высокаацэньвае мову і драматычную тэхніку класіцыстычнай французскай трагедыі. Угаліне тэорыі тэатра і драмы Дзідро пакінуў пасля сябе тры славутыя працы:дыялогі да п’есы «Пабочны сын» (1757), трактаты «Аб драматычнай паэзіі» (1758)і «Парадокс аб акцёры» (1778). У іх закрануты пытанні стылю, жанру, кампазіцыі,тэматыкі, дэкарацый, мовы, касцюмаў, акцёраў, рэжысёра, публікі і г. д. Наогулгэтыя працы стаяць ля вытокаў новага тэатра.
У працах КлодаАндрыяна Гельвецыя (1715–1771) практычна ўпершыню ў еўрапейскай эстэтыцывызначыўся гістарычны падыход да з’яў літаратуры і мастацтва. У знакамітайкнізе «Аб розуме» (1758) ён указвае на залежнасць мастацкага выяўлення адасаблівасцей гістарычнага развіцця грамадства. Прычым, Гельвецый мае на ўвазене толькі гістарычную змену эстэтычных густаў, але і эвалюцыю мастацкіх твораў.
У тэарэтычнай ілітаратурна-крытычнай спадчыне французскіх асветнікаў важнае месца займаюць«Меркаванні аб мастацтвах і навуках» (1750) Жан-Жака Русо (1712–1778). Галоўныму мастацтве асветнік лічыць яго сацыяльную накіраванасць і адпаведны змест, атаксама здольнасць выхоўваць грамадзяніна. Асаблівыя магчымасці ў гэтым планемаюцца, на яго думку, у драматычнага мастацтва.
Нямецкае Асветніцтва,як і англійскае з французскім, таксама прадстаўлена шэрагам яркіх і таленавітыхасоб, унёсшых істотны ўклад у развіццё эстэтыка-літаратурнай думкі кантынента ісвету ў цэлым.
Поглядырэфарматара нямецкай мовы і літаратуры Іагана Крыстафа Готшэда (1700–1766)выкладзены ў трактаце «Вопыт крытычнай паэтыкі для немцаў» (1730), у якім аўтаррашуча выступае супраць засілля рэлігійных матываў у паэзіі, залішнягагіпербалізму, нагрувашчвання метафар, шэрагу іншых адмоўных элементаў і рыс.
Готхальда ЭфраімаЛесінга (1729–1781) справядліва лічаць буйнейшым прадстаўніком нямецкагаАсветніцтва, рэвалюцыянерам крытычнай думкі. Да найбольш значных тэарэтычных ілітаратурна-крытычных прац, якія пакінуў пасля сябе Лесінг, адносяцца «Пісьмыаб навейшай літаратуры» (1759–1765), «Лаакаон, ці Аб межах жывапісу і паэзіі»(1766) і «Гамбургская драматургія» (1769). «Пісьмы аб навейшай літаратуры»ўзніклі на аснове штотыднёвых літаратурных аглядаў, якія рабіў Лесінг дляаднаго з берлінскіх часопісаў. Ужо ў іх аўтар узняў і паспрабаваў вырашыцьшэраг важных эстэтычных пытанняў, такіх, напрыклад, як традыцыі і пераемнасць,грамадскі змест і шляхі развіцця мастацтва. «Лаакаон, ці Аб межах жывапісу іпаэзіі» – гэта першае буйное тэарэтычнае даследаванне Лесінга і разам з тымадзін з самых значных помнікаў эстэтычнай і літаратуразнаўчай думкіеўрапейскага Асветніцтва. Для тэорыі прыгожага пісьменства значэнне гэтагатрактата ў тым, што ў ім вучоны адным з першых даў адказ на пытанне абспецыфіцы прадмета, зместу і формы літаратуры як мастацтва слова. У зборнікурэцэнзій «Гамбургская драматургія» даследчык зрабіў вельмі шмат цікавых заўвагнаконт спецыфікі драматычнага мастацтва, а таксама даў адмоўную ацэнкукласіцыстычнаму тэатру.
Велізарны ўклад уразвіццё еўрапейскай літаратурнай тэорыі і крытыкі ўнёс Іаган Готфрыд Гердэр(1744–1803). Пяру Гердэра належаць такія арыгінальныя працы, як «Фрагменты абновай нямецкай літаратуры» (1768), «Крытычныя рыштаванні» (1769), «Вытрымкі зперапіскі аб Асіане і песнях старажытных народаў» (1773), «Шэкспір» (1773), «Абпадабенстве сярэдневяковай англійскай і нямецкай паэзіі» (1777). Галоўнаязаслуга Гердэра перад літаратурнай навукай у тым, што ён паспрабаваў на асновегістарызму зразумець нацыянальную і культурную своеасаблівасць мастацкайтворчасці, а таксама вызначыць месца «народнай паэзіі» ў гісторыка-літаратурнымпрацэсе.
Да сярэдзіныХVІІІ ст. адносіцца зараджэнне ўласнага рускага літаратуразнаўства, якое ў ХІХст. набярэ значную моц і выйдзе на еўрапейскі і сусветны ўзровень.
У ХVІІІ ст. пытаннямілітаратуразнаўчага характару займаюцца найперш вядомыя расійскія пісьменнікі В.Традзякоўскі («Новы і кароткі спосаб да складання расійскіх вершаў...»), М.Ламаносаў («Кароткае кіраўніцтва да красамоўства»), А. Сумарокаў («Эпістала абвершатворстве»). Асноўная накіраванасць і пафас іх прац – прапаганда іўвядзенне ва ўжытак больш прагрэсіўнай і больш падыходзячай да рускай паэзіісілаба-танічнай сістэмы вершаскладання. А. Байбакоў у 1774 г. выдаў першы ўРасіі вучэбны дапаможнік па прыгожаму пісьменству «Правілы піітычныя ў карысцьюнацтва», у якім былі выкарыстаны словы-тэрміны не замежнага, а расійскагапаходжання («повествовательная поэзия», «смешанная поэзия» і інш.).
Акрамя названыхвышэй аўтараў даволі прыкметны ўклад у станаўленне і развіццё рускайлітаратурнай навукі ўнеслі С. Салаўёў («Прасодыя, альбо Кіраўніцтва далацінскага верша для карысці расійскага юнацтва…», 1778), А. Сярэбранікаў(«Кароткае кіраўніцтва да араторыі расійскай», 1778), І. Рыжскі («Вопытрыторыкі», 1796), А. Канцемір («Анакрэонтава жыццё», 1736), «Жыціе КвінтаГарацыя Флака», 1742), М. Новікаў («Вопыт гістарычнага слоўніка аб расійскіхпісьменніках», 1772), М. Хераскаў («Развагі аб расійскім вершатворстве», 1772).

Спіс выкарыстаныхкрыніц
 
1. Введение в литературоведение.Хрестоматия / Под ред. П.А. Николаева.– 3-е изд., испр. и доп.– М., 1997.
2. Возникновение русской науки олитературе / Под ред. П.А. Николаева.– М., 1975.
3. Нефёдов Н.Т. История зарубежнойкритики и литературоведения / Нефёдов Н.Т. – М., 1988.
4. Волков И.Ф. Теория литературы /Волков И.Ф. – М., 1995.
5. История эстетической мысли: В 6т.– М., 1985.– Т. 2.
6. Гуляев Н.А. Теория литературы /Гуляев Н.А. – М., 1985.
7. Николаев П.А., Курилов А.С.,Гришунин А.Л. История русского литературоведения.– М., 1980.
8. Курилов А.С. Литературоведение вРоссии ХVІІІ века.– М., 1981.
9. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіныў літаратуразнаўства. — 2-е выд., дапр. і дап. – Мн., 1982.
10. Литературные манифестызападноевропейских классицистов – М., 1980.
11. Основы литературоведения / Под.ред. В.П. Мещерякова.– М., 2000.
12. Поспелов Г.Н. Теория литературы.–М., 1978.
13. Уводзіны ў літаратуразнаўства.Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука — 2-е выд., дапр. і дап.– Мн., 1991.
14. Хрестоматия по теории литературы/ Составитель Л.Н. Осьмакова.– М., 1982.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Характеристика забруднень атмосфери від електростанцій
Реферат Ответы на вопросы госэкзамена по философии философского факультета СПбГУ
Реферат Организация, формы и методы социальной работы с пожилыми людьми в условиях сельской местности
Реферат Первобытное пространство человека
Реферат Взаимосвязь деятельности руководителя и формирования его образа в восприятии подчиненных
Реферат Проект зовнішньоекономічної угоди
Реферат Marijuana Paper Essay Research Paper MarijuanaMarijuana is
Реферат Разработка технологического процесса механической обработки детали
Реферат Оценка и финансовый анализ деятельности АО "НПФ "YЛАРYМIТ"
Реферат Лысов, Дмитрий Сергеевич
Реферат Два подхода к изучению истории языка
Реферат Programming And Network Administration Essay Research Paper
Реферат Основные средства и фонды предприятия
Реферат Культура Европы XIX–ХХ вв.
Реферат Язык предметных рубрик состав и области применения