Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Персанаж ў мастацкім творы

ЗМЕСТ
 
1. Персанажў мастацкім творы
1.1 Агульнаепаняцце аб персанажы
1.2 Персанажі аўтар
1.3 Унутранысвет персанажа. Псіхалагізм
1.4 Партрэтперсанажа
1.5 Формыпаводзін персанажа
1.6 Персанажяк носьбіт мовы. Дыялог і маналог
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
 

1. Персанаж ў мастацкімтворы
 
1.1 Агульнае паняццеаб персанажы
Тэрмін «персанаж»запазычаны з французскай мовы (personnage), а сваю этымалогію вядзе з лацінскаймовы (persona – асоба, твар, маска). Старажытныя рымляне словам «персанаж» абазначаліспачатку маску, якую надзяваў акцёр, а пазней асобу, абмаляваную ў творы.
Побач з тэрмінам «персанаж»у літаратуразнаўстве даволі часта ўжываюцца ў якасці сінанімічных тэрміны «літаратурныгерой» і «дзеючая асоба». Разам з тым паміж імі нельга паставіць знак поўнай тоеснасці.Слова «герой» падкрэслівае пазітыўную ролю, яркасць, незвычайнасць, выключнасцьчалавека, які пададзены ў творы. Словазлучэнне ж «дзеючая асоба» ўказвае перш заўсё на факт здзяйснення персанажам нейкіх учынкаў.
Паняцце «персанаж»знаходзіць найпярвейшае і асноўнае выкарыстанне пры аналізе эпічных і драматычныхтвораў. Тут яны складаюць аснову прадметнага свету і сваімі дзеяннямі ўтвараюцьсюжэт. «У лірыцы ж, якая ўзнаўляе перш за ўсё ўнутраны свет чалавека, персанажы(калі яны ёсць) абмалёўваюцца пункцірна, фрагментарна, а галоўнае – у непарыўнайсувязі з перажываннямі лірычнага суб’екта».
Паводле сваёй прыроды,паходжання персанаж можа быць плёнам фантазіі, чыстага вымыслу пісьменніка (напрыклад,ліліпуты Гулівера); вынікам дадумвання аблічча рэальна існаваўшага чалавека; альбо,урэшце, вынікам дапрацоўкі, дабудовы вядомага літаратурнага героя (Праметэй, ДонЖуан, Фауст і інш.).
Побач з людзьмі (ачасам і асобна ад іх ці наогул без іх) у творы могуць дзейнічаць і размаўляць жывёлы,расліны, рэчы, фантастычныя істоты, робаты і г. д. Ёсць цэлы шэраг жанраў (казка,байка, балада, творы анімалістычнай літаратуры, навуковай фантастыкі і інш.), уякіх «падобныя персанажы абавязковыя альбо вельмі верагодныя». Разам з тым – і гэтааксіёма – усе «нечалавечыя» індывідуальнасці з іх паводзінамі, унутраным светамі г. д. так ці інакш праецыруюцца на чалавека, на яго сацыяльна-асабовую сутнасць.
Нярэдка ў літаратурыпобач з персанажамі як абасобленымі індывідуальнасцямі выступаюць таксама і «зборныяперсанажы» – група, калектыў, грамада, чалавечы натоўп, гурт, (чалавечы натоўп у«Саборы Парыжскай Божай Маці» В. Гюго, грамада ў «Досвітках» Л. Родзевіча і інш.).Такая традыцыя, відаць, бярэ свой пачатак яшчэ ў антычнай драме, дзе паўнапраўнайдзеючай асобай з’яўляўся хор.
Даволі своеасаблівыяі не заўсёды адназначныя суадносіны персанажа з характарам і тыпам. Лік (колькасць)характараў і персанажаў у творы, як правіла, не супадаюць: апошніх болей. Не ўсеперсанажы перарастаюць у характары, а тым болей у тыпы; гэта ўдаецца, і часам незалежнаад аўтарскай волі, толькі невялікай іх частцы.
Паводле ступені ўдзелуў дзеянні персанажы падзяляюцца на цэнтральныя альбо галоўныя, другарадныя і эпізадычныя.Прычым апошнія не толькі з’яўляюцца своеасаблівым фонам дзеяння, але і характарызуюцьчасам галоўных персанажаў сваімі выказваннямі, заўвагамі аб іх учынках і г. д.
Мастацкія творы задным ці двума персанажамі сустракаюцца ў мастацкай літаратуры не тое, каб надтаўжо і рэдка, але і не вельмі часта. Гэта характарызуе ў першую чаргу творы малойформы. У сярэдніх і буйных (з пункту гледжання формы і аб’ёму наогул) мастацкіхтворах прысутнічае многа, а часам і вельмі шмат персанажаў. Тут яны ўтвараюць пэўнуюсістэму, у якой існуе свая, вызначаная аўтарам іерархія.
Персанажы не дзейнічаюцьу мастацкім творы ў нейкім, скажам так, вакууме. Яны ставяцца аўтарам у пэўныя абставіны.Існуе цесная ўзаемаабумоўленасць персанажаў (асабліва персанажаў-характараў) і абставін.Прычым пад апошнімі трэба разумець не толькі знешнія асаблівасці асяроддзя, у якімці на фоне якога разгортваецца дзеянне, але і ўнутраны стан гэтага асяроддзя: ягопсіхалагічны клімат, маральную атмасферу, ступень грамадскай актыўнасці прадстаўнікоўі г. д. І яшчэ адзін важны момант: меркаваць аб персанажах мастацкага твора, інтэрпрэтавацьіх дзеянні, учынкі, паводзіны, даваць усяму гэтаму пэўную характарыстыку і ацэнкунеабходна толькі з улікам канкрэтных сацыяльна-гістарычных рэалій часу, калі працякаедзеянне твора.
Персанаж – галоўныаб’ект літаратуразнаўчага даследавання. Таму існуе цэлы шэраг тэарэтычных аспектаў-накірункаўвывучэння гэтага асноўнага звяна мастацкага твора: персанаж і пісьменнік (геройі аўтар), асаблівасці ўзаемадачыненняў паміж імі; свядомасць і самасвядомасць персанажа,асаблівасці псіхалагічнай матывіроўкі паводзін персанажа; найбольш важныя момантыі асаблівасці партрэтнай характарыстыкі персанажа; формы паводзін персанажа; персанажяк носьбіт мовы (маўлення). Адным з першых у айчыннай вучэбна-дапаможнай літаратурызвярнуў увагу на дадзеныя моманты і пастараўся сістэматызавана падаць іх В. Халізеўу сваім падручніку «Тэорыя літаратуры». Таму далей пры разглядзе вылучаных вышэйаспектаў характарыстыкі персанажа мы і будзем больш за ўсё абапірацца на меркаванніі высновы гэтага расійскага вучонага і выкладчыка.
1.2 Персанаж іаўтар
персанажаўтар твор
Адносіны аўтара дасвайго героя могуць быць ці адчужанымі (у пераважнай большасці выпадкаў), ці мецьпрыкметы пэўнай унутранай роднаснасці. Аўтар (хоча ён таго ці не) заўсёды выражаепраз мастацкую тканіну твора свае адносіны да персанажа: да яго пазіцыі, светапогляду,каштоўнасных арыентацый і г. д. Нейтральным аўтар, нават у сітуацыях, калі падкрэсліваеццанепрадузятасць і аб’ектыўнасць абмалёўкі персанажаў (асабліва гэта практыкаваліпісьменнікі-натуралісты другой паловы ХІХ ст. – Э. Заля, Г. Флабэр, Г. дэ Мапасані інш.), быць не можа.
Паміж пісьменнікамі яго персанажамі заўсёды існуе пэўная дыстанцыя, нават у творах аўтабіяграфічнагажанру, таму што пісьменнік асэнсоўвае ўласны жыццёвы вопыт, як правіла, з пэўнайчасавай адлегласці.
Персанажы знаходзяццаі дзейнічаюць у мастацкіх творах «па законах жыцця» пад непасрэдным «наглядам» аўтара.Яны – аўтарскія стварэнні. Разам з тым некаторыя героі пры ўсёй цеснай сувязі зтворамі, дзе яны «нарадзіліся», і адпаведна з аўтарам, што вывеў іх на свет, здольныяпакідаць гэтыя творы і пачынаць жыць самастойным жыццём, непадуладным аўтарскайволі. Яны набываюць статут свайго роду сімвалаў пэўнага светасузірання, застаючысяпры гэтым непаўторнымі як індывідуальнасці. Такімі героямі з’яўляюцца, напрыклад,Гамлет, Дон Кіхот, Тарцюф, Фауст і некат. інш. для культуры сусветнай; Чацкі, ТаццянаЛарына, Наталля Растова, Абломаў і інш. для культуры рускай; Паўлінка, Пісарэвіч(«Жартаўлівы Пісарэвіч» М. Гарэцкага), Саўка («Збянтэжаны Саўка» Л. Родзевіча) інекат. інш. для беларускай культуры.
Папулярнасць і высокісацыяльны статут такога роду персанажаў часам падштурхоўваюць некаторых пісьменнікаўунесці сваю ўласную лепту ў грамадска-культурнае «жыццё» чужых славутых літаратурныхгерояў. Ёсць такія факты і беларускай літаратуры. Так, у пачатку 1920-х гг. вядомыбеларускі драматург Ф. Аляхновіч узяўся «дапрацаваць» быццам бы сюжэтна незавершаную«Паўлінку» Я. Купалы і напісаў аднаактоўку «Заручыны Паўлінкі», у якой усё-такінамеціў шлях да шлюбу галоўнай гераіні з яе каханым – Якімам Сарокам.
Знакамітыя літаратурныяперсанажы могуць жыць самастойным жыццём, незалежна ад іх стваральнікаў, не толькіў літаратурных тэкстах (маюцца на ўвазе творы-наследаванні, дапрацоўкі, рэмінісцэнцыіі г. д.) і публіцыстыцы, але і ў творах іншых відаў мастацтва: у музыцы, жывапісе,скульптуры і г. д. У свеце існуе нават практыка ўзвядзення помнікаў літаратурнымгероям (напрыклад, помнік Дон Кіхоту і Санча Пансе ў Мадрыдзе).

1.3 Унутраны светперсанажа. Псіхалагізм
У персанажы, як інаогул у любой з’яве, рэчы і г. д., вылучаецца ўнутранае і знешняе.
Унутраны свет персанажа,які ўключае ў сябе памкненні, думкі, усвядомленыя пачуцці, а таксама сферу падсвядомага,адлюстроўваецца ў літаратурных творах па-рознаму.
На ранніх этапах развіццялітаратуры (старажытнасць, сярэднявечча) унутраны стан персанажа перадаецца большапасродкавана, ускосна, а не прама і адкрыта. Творы гэтага часу ўзнаўляюць пераважнаўчынкі персанажаў і толькі ў вельмі нязначнай ступені ўнутраныя, псіхалагічныя матывыгэтых учынкаў. Перажыванні героя амаль што поўнасцю залежаць ад разгортвання падзейі падаюцца галоўным чынам праз знешнія праявы. Прычым пісьменік акцэнтуе ўвагу,як правіла, на адным якім-небудзь пачуцці, што запаланяе ўсю душу персанажа.
Пэўныя зрухі ў адлюстраваннілітаратурай унутранага свету персанажаў (як у плане ўзбагачэння непасрэднай гамыперажыванняў, так і ў прыёмах і сродках яе перадачы) прынесла эпоха Адраджэння.Асабліва неабходна адзначыць тут творчасць У. Шэкспіра, персанажы п’ес якога надзвычайбагатыя сваім душэўным жыццём. Менавіта да іх ужо можна з поўным правам прымяняцьтэрмін-азначэнне «псіхалагічна напоўненыя».
Пасля некаторага перапынкуў класіцыстычную эпоху псіхалагізм актывізаваўся ў еўрапейскай літаратуры к другойпалове ХVІІІ ст. у творчасці пісьменнікаў-сентыменталістаў («Юлія, ці Новая Элаіза»Ж.-Ж. Русо, «Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі» Л. Стэрна і інш.).
Яшчэ большы імпульсразвіццю псіхалагізму ў літаратуры надаў рамантызм. Пісьменнікі-рамантыкі імкнулісяўзнаўляць складаныя, часам надзвычай супярэчлівыя перажыванні сваіх герояў. Аднакі на іх творчасці яшчэ ляжыць пэўны адбітак адналінейнасці пачуццяў (героі паэмДж. Байрана, А. Пушкіна, М. Лермантава і інш.).
Аб ХІХ жа стагоддзі,і асабліва аб другой яго палове, можна ўжо весці гаворку як аб часе поўнага і ўсебаковагаўсталявання псіхалагізму ў літаратуры. Асабліва шмат у мастацкае даследаванне «дыялектыкідушы» сваіх персанажаў унеслі Л. Талстой і Ф. Дастаеўскі. У іх раманах і аповесцяхз небывалымі да гэтага паўнатой і канкрэтнасцю ўзноўлены працэсы фарміравання думак,пачуццяў, намераў чалавека, іх перапляценне і ўзаемадзеянне, часам надзвычай складанаеі супярэчлівае. Менавіта ў гэты час у літаратуры замацавалася «рэфлексуючая» асоба(В. Халізеў), якую можна знайсці практычна ў любым буйным рэалістычным творы.
Пра ХХ ст., пры ўсімтым, што псіхалагізм к гэтаму часу ўжо стала ўвайшоў у сусветную літаратуру і замацаваўсяў ёй, нельга гаварыць як аб часе яго поўнага і непадзельнага панавання. Справа ўтым, што спачатку еўрапейская мадэрнісцкая эстэтыка (асабліва ў гэтым плане вызначылісяфутурысты), а затым і радыкальная савецкая (А. Луначарскі, пралеткультаўцы і інш.)з рэзкай крытыкай пачалі адносіцца да перадачы пісьменнікамі нюансаў складанагадухоўнага стану асобы, прызываючы звяртаць больш увагі на адлюстраванне матэрыяльнагасвету.
Псіхалагізм, для перадачыякога ў літаратуры намнога болей магчымасцей у параўнанні з астатнімі відамі мастацтваз-за слоўнай вобразнасці прыгожага пісьменства, апеліруючай не толькі да пачуццяў,але і непасрэдна да розуму чалавека, яго інтэлекту,– шматстайны ў сваіх прыёмахі сродках выяўлення ў творах. Абазначым яго найбольш важныя разнавіднасці і формывыяўлення.
Па-першае, псіхалагізм,па В. Халізеву, можа быць яўным, адкрытым, «дэманстратыўным» і прыхаваным, «тайным»,«падтэкставым». Першую разнавіднасць прадстаўляюць творы Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога,У. Фолкнера, К. Чорнага, І. Мележа і інш; другую – І. Тургенева, А. Чэхава і некат.інш. аўтараў.
Калі браць формы псіхалагічнагаадлюстравання, то іх адзін з вядучых сучасных рускіх даследчыкаў псіхалагічнагапісьма А. Есін вылучае тры: прамую, ускосную і сумарна-абазначальную. Першая з іхперадае ўнутраны свет персанажаў шляхам непасрэднай аўтарскай перадачы-расповедуаб тым, што творыцца ў душах герояў. Другая адлюстроўвае ўнутраны свет персанажаў«праз знешнія сімптомы», г. зн. праз перадачу мімікі, жэстаў, асаблівасцей рухаўі інш. І трэцяя паведамляе аб думках і пачуццях герояў «з дапамогай называння, гранічнасціслага абазначэння тых працэсаў, што працякаюць ва ўнутраным свеце».
У межах названых форміснуе шмат канкрэтных сродкаў, прыёмаў і спосабаў псіхалагічнага пісьма. Да найбольшраспаўсюджаных адносяцца:
1) апавяданне ад першайасобы;
2) апавяданне ад трэцяйасобы;
3) няўласна-простаяўнутраная мова;
4) сумеснае ўжываннеапавядання ад першай асобы і апавядання ад трэцяй асобы з іх чаргаваннем, а таксамапаралельным выкарыстаннем няўласна-простай унутранай мовы;
5) псіхалагічны аналізі самааналіз (раздзяленне складанага душэўнага стану на пэўныя элементы-часцінкі);
6) унутраны маналог(пры ўмове давядзення яго да сваёй лагічнай мяжы ён можа перарастаць у «плынь свядомасці»);
7) «дыялектыка душы»;
8) «мэтавае» псіхалачна-адцяняючаеі параўнальнае выкарыстанне партрэтных і пейзажных дэталей, а таксама дэталей рэчыўнагасвету.
Як бачна, канкрэтныхсродкаў, прыёмаў і спосабаў адлюстравання душэўнага стану персанажа, стварэння ягоўнутранай псіхалагічнай карціны даволі многа. Галоўнае, каб пісьменнік творча, умелаі па прызначэнню карыстаўся імі.
Наогул жа практыкавыкарыстання ўсяго арсеналу сродкаў, прыёмаў і спосабаў псіхалагічнага пісьма досыцьіндывідуальная.

1.4 Партрэт персанажа
Пад партрэтам персанажападразумяваецца апісанне яго знешнасці (рысаў твару, фігуры, позы, мімікі, асаблівасцейжэстыкуляцыі, адзення і г. д.). Частка пералічаных партрэтных дэталей (твар, фігура,міміка, жэстыкуляцыя) мае ўласна антрапалагічную прыроду. Іншыя ж (адзенне альбокасцюм, упрыгожванні, прычоска) абумоўлены сацыяльным асяроддзем, культурнай традыцыяй.
«Месца і роля партрэтаў творы, як і прыёмы яго стварэння, розняцца ў залежнасці ад роду, жанру літаратуры.Аўтар драмы, як правіла, абмяжоўваецца ўказаннем на ўзрост персанажаў і агульныміхарактарыстыкамі ўласцівасцей паводзін, што даюцца ў рэмарках; усё астатняе ён вымушаныпрадставіць клопатам акцёраў і рэжысёра. У вершаванай лірыцы важным з’яўляеццане столькі ўзнаўленне партрэтуемага твару ў канкрэтнасці яго рысаў, колькі паэтычнаабагуленае ўражанне аўтара. Лірыка максімальна выкарыстоўвае прыём замены апісаннязнешнасці ўражаннем ад яе». У эпічным родзе таксама ёсць свае нюансы партрэтнайхарактарыстыкі. Самае ж галоўнае, што партрэт персанажа ў творах гэтага роду можнаабмаляваць надзвычай шматпланава і ўсебакова.
Для «высокіх» жанраў,і ў першую чаргу для твораў народна-гераічнага эпасу, з’яўляюцца характэрнымі ідэалізуючыяпартрэты, у якіх абмалёўка знешнасці персанажаў надзвычай моцна працуе на выяўленнеіх духоўнай сутнасці. У такіх творах, як правіла, вельмі многа метафар, параўнанняў,эпітэтаў, узятых з арсенала фальклорнай паэтыкі.
У гратэскавых партрэтах,уласцівых творам камедыйна-фарсавага характару, асноўная ўвага скіроўваецца на перадачуне духоўнага, а матэрыяльна-цялеснага пачатку ў чалавеку.
Як зазначае В. Халізеў,«пры ўсёй іх супрацьлегласці ідэалізуючыя і гратэскавыя партрэты валодаюць агульнайуласцівасцю: у іх гіпербалічна адлюстравана адна чалавечая якасць: у першым выпадку– цялесна-духоўная дасканаласць, у другім – матэрыяльна-цялесны пачатак у яго магутнасці,кажучы сучаснай мовай – вітальная энергія».
Хоць гратэскавыя партрэтызнаходзяць выкарыстанне і ў новай літаратуры, у тым ліку і сучаснай, вытокі і асноўнаемесца іх прымянення (як, дарэчы, і ідэалізуючых партрэтаў) – творы ранніх этапаўі стадый у развіцці сусветнага прыгожага пісьменства. З цягам часу «ў літаратурысталі пераважаць партрэты, што раскрываюць складанасць і шматпланавасць абліччаперсанажаў. Тут жывапісанне знешнасці нярэдка спалучаецца з пранікненнем пісьменнікаў душу героя і псіхалагічным аналізам». У такіх партрэтных характарыстыках увагааўтара больш сканцэнтроўваецца на тым, «што выражаюць фігуры ці твары, якое ўражаннеяны пакідаюць, якія пачуцці і думкі вызываюць, чым на іх саміх як жывапісуемай данасці».
Партрэт персанажападаецца, як правіла, у адным месцы ў творы. Часцей за ўсё ён малюецца тады, калігерой з’яўляецца ў першы раз. Такая падача партрэта называецца экспазіцыйнай. Выкарыстоўваеццаў літаратуры і лейтматыўны прыём партрэтнай характарыстыкі, пры якім на адну з рысаўзнешнасці персанажа, што перадае важную ўнутраную якасць яго характару, неаднаразовазвяртаецца ўвага ў творы.
1.5 Формы паводзінперсанажа
Як зазначае С. Марцьянава,«аўтар мастацкага твора звяртае чытацкую ўвагу не толькі на сутнасць учынкаў, слоў,перажыванняў, думак персанажа, але і на манеру здзяйснення дзеянняў, г. зн. на формыпаводзін. Пад тэрмінам паводзіны персанажаў разумеецца ўвасабленне яго ўнутранагажыцця ў сукупнасці знешніх рысаў: у жэстах, міміцы, манеры гаварыць, інтанацыі,у становішчах цела (позах), а таксама – у адзенні і прычосцы (у гэтым радзе і касметыка).Форма паводзін – гэта не проста набор знешніх падрабязнасцей здзяйснення ўчынка,а нейкае адзінства, сукупнасць, цэласнасць. Формы паводзін надаюць унутранай сутнасцічалавека (устаноўкам, светаадносінам, перажыванням) выразнасць, пэўнасць, закончанасць».
Формы паводзін персанажаўузнаўляюцца, асэнсоўваюцца і ацэньваюцца пісьменнікамі даволі актыўна, складаючыне менш важную частку мастацкага свету твора, чым уласна партрэты. Гэтыя два бакімастацкай данасці персанажа ўвесь час паміж сабой узаемадзейнічаюць. Разам з тымяны знаходзяць у творах рознае ўвасабленне. Партрэтныя характарыстыкі выступаюць,як правіла, аднаразовымі і вычарпальнымі: пры з’яўленні персанажа на старонках кнігіаўтар апісвае яго знешнасць, каб больш да яе не вяртацца. Характарыстыкі ж паводзінзвычайна раскіданы па тэксце і валодаюць пэўнай разнастайнасцю з элементамі варыятыўнасці.
Мастацкая літаратуранязменна адлюстроўвае культурна-гістарычную спецыфіку форм паводзін.
Так, на ранніх этапахразвіцця прыгожага пісьменства, а таксама ў літаратуры сярэднявечча ўзнаўлялісяпераважна паводзіны, абумоўленыя звычаямі і традыцыямі. Іх можна назваць рытуальнымі.Такія формы паводзін з’яўляюцца характэрнымі ў першую чаргу для гераічных паэм,трагедый, рыцарскіх раманаў. Разам з тым у літаратуры старажытнасці і сярэднявеччабытавалі і іншыя формы паводзін персанажаў, больш блізкія да паўсядзённай жыццёвайплыні. Яны адлюстраваліся ў «нізкіх» жанрах (камедыях, фарсах, навелах).
Літаратура Новагачасу характарызуецца ўзбагачэннем форм паводзін персанажаў. Наступіла эпоха інтэнсіўнагаабнаўлення, свабоднага выбару і самастойнага тварэння форм паводзін.
Так, у эпоху Адраджэннябыў выпрацаваны этыкет вольнага, нязмушанага субяседавання («Дон Кіхот» М. Сервантэса,«Вопыты» М. Мантэня і інш.).
Класіцызм вывеў наавансцэну паводзіны мараліста-рэзанёра – прыхільніка грамадзянскіх дабрачыннасцей(трагедыі П. Карнеля і Ж. Расіна, байкі Ж. Лафантэна, творы павучальнай прозы Ф.Ларашфуко і інш.).
Своеасаблівыя формыпаводзін персанажаў выпрацаваліся ў русле сентыменталізму: жыццё па законах уласнагасэрца і «канон пачуццёвасці» параджалі меланхалічныя ўздыханні і шчодрыя слёзы,часам перарастаўшыя ў экзальтацыю і манернічанне.
У літаратуры рамантызмупалітра форм паводзін персанажаў наогул пашырылася. Разам з тым пры імкненні рамантызмуда свабодных форм выяўлення ва ўсім, у тым ліку і ў персанажнай сферы, ён не даканца пазбавіўся пэўнай штучнасці, зададзенасці, «тэатральнасці» сваіх герояў. Гэтаканчаткова было выцеснена з прыгожага пісьменства (але, заўважым, ненадоўга) толькіў час ўмацавання ў ім рэалістычнага метаду. Справа ў тым, што на мяжы ХІХ–ХХ стст.у творчасці сімвалістаў, неарамантыкаў, прадстаўнікоў шэрагу мадэрнісцкіх плынейадбылося пэўнае адраджэнне паводзін персанажаў, уласцівае рамантызму, а менавітапогляд героя на свет як бы звысоку, зверху, з позы прарока-месіі і выратавальнікачалавецтва. Некаторая зададзенасць і штучнасць форм паводзін персанажаў, асабліваярка выяўленая ў поўным ігнараванні героямі асабістага жыцця дзеля агульнага грамадскагадабрабыту, характарызуе таксама даволі вялікую колькасць твораў савецкай літаратуры.
1.6 Персанаж якносьбіт мовы. Дыялог і маналог
У многіх літаратурныхтворах персанаж паўстае ў якасці носьбіта мовы і такім чынам выяўляе сябе ў словах,што гаворацца ім услых альбо пра сябе.
Гаворачы персанажу літаратуры апошніх двух стагоддзяў – гэта адна з вышэйшых стадый у яго развіцці.На ранніх жа этапах функцыянавання слоўнага мастацтва аблічча гаворачага персанажабыло іншым. Тут ён выступаў як суб’ект, за якога гаварыў аўтар сваім уласным голасам,сваёй мовай і стылем. Аднак ад эпохі да эпохі персанажы сталі ўсё болей і болейатрымліваць права на свой голас, на ўласную моўную характарыстыку і ў выніку набыліновы, больш важны статут у агульнай мастацка-выяўленчай сістэме твора.
Гаворачы персанажпраяўляе сябе ў дыялагічнай і маналагічнай мове. Дыялогі (ад ст.-грэч. dialogos– размова, бяседа двух асоб) і маналогі (ад ст.-грэч. monologos – адпаведна словы,размова аднаго чалавека) «складаюць найбольш спецыфічнае звяно славесна-мастацкайвобразнасці. Яны з’яўляюцца свайго роду сувязным звяном паміж светам твора і ягомоўнай тканінай. Як акты паводзін і як асноўны цэнтр думкі, пачуццяў, волі персанажаяны належаць прадметнаму слою твора; узятыя ж з боку слоўнай тканіны, складаюцьфеномен мастацкай мовы».
Дыялог складваеццаз выказванняў розных асоб (як правіла, двух; размова трох і болей персанажаў звычайнаімянуецца палілогам) і ажыццяўляе ў выніку зносіны людзей. Удзельнікі камунікацыіў дыялогу пастаянна мяняюцца ролямі, становячыся на пэўны час (не надта працяглы)то гаворачымі (г. зн. актыўнымі), то слухаючымі (г. зн. пасіўнымі). У час працяканнядыялога асобныя выказванні ўзнікаюць імгненна. Кожная наступная рэпліка (надта кароткаеі лаканічнае выказванне) залежыць ад папярэдняй, будучы непасрэдным водгукам наяе.
Паводле сваёй будовыі змястоўна-функцыянальных асаблівасцей дыялогі, што знаходзяць выяўленне ў творахмастацкай літаратуры, можна ўмоўна падзяліць на рытуальна строгія (іх яшчэ можнаімянаваць этыкетна ўпарадкаванымі ці цэрыманіяльнымі) і звычайныя. Першыя з’яўляюццахарактэрнымі для традыцыйных фальклорных і ранніх літаратурных жанраў. Сфера ж прымяненнядругіх – уся сусветная літаратура Новага часу.
Для дыялога найбольшблагапрыемнай і пажаданай з’яўляецца атмасфера нязмушанасці і адсутнасці якой-быто ні было дыстанцыі (прасторавай, сацыяльнай, разумова-інтэлектуальнай і інш.)паміж удзельнікамі, у выніку чаго рэплікі як быццам бы самі «ільюцца» з вуснаў дзеючыхасоб. Прычым наяўнасць у складзе дыялагічнага маўлення сказаў, словазлучэнняў іфраз, не зусім правільных з пункту гледжання сінтаксісу, а таксама лексіка-граматычныхадзнак, выступае не тое, каб у якасці нормы, але і не з’яўляецца, скажам так, істотнымпарушэннем.
Наогул дыялогі адыгрываюцьвельмі важную ролю ў мастацкай літаратуры. У эпічных (апавядальных) жанрах узаемаадносіныперсанажаў без дыялога наўрад ці змогуць выявіцца канкрэтна, поўна і ярка. Драматычныяж творы, дзе дыялог ёсць «найважнейшы выяўленчы сродак, пры дапамозе якога фарміруеццаі развіваецца дзея, выяўляюцца характары», па-за дыялогам зусім уявіць нельга.
Побач з дыялогам утворах мастацкай літаратуры «сваёй сферай, сваімі магчымасцямі і асаблівай, не меншайзначнасцю валодае і маналагічная мова».
Адрозніваюць маналогінакіраваныя (на рускай мове – обращенные) і адасобленыя (на рускай мове – уединенные).
Накіраваныя маналогіпрызначаны пэўным чынам уздзейнічаць на адрасата, але ні ў якім разе не патрабуюцьад яго імгненнага і абавязковага водгуку. У дадзенай форме маналога адзін з удзельнікаўкамунікацыі з’яўляецца актыўным (увесь час гаворыць), а ўсе астатнія пасіўнымі (слухаюць).Пры гэтым адрасатам накіраванага маналога можа быць і адзін чалавек, і некалькі,а часам і надта шмат (публічныя выступленні палітычных дзеячаў, прапаведнікаў, лектараўі інш.). Накіраваныя маналогі (у адрозненне ад рэплік дыялога) не абмежаваныя ўсваім аб’ёме і, як правіла, папярэдне абдуманыя і дакладна вызначаныя паводле структуры.Яны могуць узнаўляцца ў самых розных жыццёвых сітуацыях. Накіраваныя маналогі выкарыстоўваюцьяк вусную, так і пісьмовую мовы. Такім чынам, маналог «намнога меней, чым дыялагічнаямова, абмежаваны месцам і часам маўлення, ён лёгка распаўсюджваецца ў прасторы чалавечагабыцця. Пагэтаму маналагічная мова здольная выступаць у якасці цэнтру збірання пазасітуатыўныхсэнсаў, устойлівых і глыбокіх. Тут – яе несумненная перавага над рэплікамі дыялогаў».
Адасобленыя маналогі– гэта выказванні, якія ажыццяўляюцца чалавекам у адзіноце (літаральнай) альбо ўпсіхалагічнай ізаляцыі ад іншых. Да адасобленых маналогаў можна аднесці дзённікавыязапісы, што не прызначаны для чытача, а таксама «маўленне» для самога сябе: ці ўслых,ці (што назіраецца часцей) «пра сябе». Маўленне «пра сябе» звычайна імянуецца ўлітаратурнай навуцы ўнутраным маналогам.
Маналогі, як ужо адзначаласявышэй, шырока выкарыстоўваюцца ў творах мастацкай літаратуры. Ёсць яны і ў празаічныхжанрах, і ў драматургіі. Найбольш жа шырока маналог прымяняецца ў лірыцы: яна практычнапоўнасцю пабудавана на маналогу лірычнага героя.
Своеасаблівым маналогамможна лічыць таксама мастацкі твор у цэлым. «Маналог гэты прынцыпова адрозніваеццаад аратарскіх выступленняў, публіцыстычных артыкулаў, эсэ, філасофскіх трактатаў,дзе безумоўна і неабходна дамінуе прамое аўтарскае слова. Ён уяўляе сабой своеасабліваенадмоўнае ўтварэнне – як бы «звышманалог», кампанентамі якога служаць дыялогі іманалогі асоб, што адлюстроўваюцца».
Акрамя таго, што словы-тэрміны«дыялог» і «маналог» ужываюцца ў літаратуразнаўстве як назвы мастацка-маўленчыхформ, імі зараз спрабуюць абазначаць таксама і «якасці свядомасці аўтараў і асоб,што імі малююцца. Літаратуразнаўства апошніх дзесяцігоддзяў настойліва звяртаеццада тэрмінаў «дыялагічнасць» («дыялагізм») і «маналагічнасць» (маналагізм»), якіяўвайшлі ў навуковы ўжытак дзякуючы М.М. Бахціну. Гэтыя паняцці належаць тэорыі зносін,культуралогіі, а ў значнай меры і філасофіі. Яны характарызуюць далучанасць (ці,наадварот, недалучанасць) свядомасці, паводзін, выказванняў чалавека да працэсуміжасабовых зносін.
Дыялагічнасць маемесца там, дзе выказванні з’яўляюцца звеннямі жывых і плённых зносін людзей і ўзбагачаюцьіх духоўны вопыт. Маналагічнасць жа – гэта перш за ўсё сфера негуманітарных ведаў,куды адносяцца прыродазнаўчыя і дакладныя навукі: мысленне і мова накіраваны набязмоўную рэч ці нейкую адцягненасць (абстракцыю). І галоўным крытэрыем іх ацэнкістановяцца дакладнасць і завершанасць».
Маналагічны характарлітаратурна-мастацкая творчасць у многім насіла на ранніх этапах свайго развіцця.З цягам жа часу ў ёй усё болей і болей усталёўвалася дыялагічнасць, якая выяўляласяперш за ўсё праз імкненне аўтара да дыялогу са сваімі папярэднікамі, затым герояміі, урэшце, чытачом. Дыялогу аўтара з апошнім «садзейнічае запытальная, правакуючаяактыўнасць аўтара, які апелюе да індывідуальнага водгуку чытача, да яго духоўнайі разумовай ініцыятывы».
На аснове вылучаныхМ. Бахціным і атрымаўшых шырокае прызнанне катэгорый «дыялагічнасць» і «маналагічнасць»можна весці гаворку аб адпаведнай свядомасці персанажа. «Здольны да дыялагічныхадносін герой нават у рамках маналагічнай мовы звяртаецца да іншай свядомасці іадкрыты ёй. Дыялагічная свядомасць звязана з пэўнага роду паводзінамі, якіявыражаюцца ў імкненні асобы да добрага ўдзелу ў лёсе іншага». Маналагічны ж герой– «гэта пераважна персанаж, замкнёны, засяроджаны на сабе. Яго паводзіны вельмі часта звязаныз разбуральным пачаткам».

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Гинзбург Л.Я. О литературном герое / Гинзбург Л.Я.– Л., 1979.
2. Гніламёдаў У.В. Літаратурны герой // Энцыклапедыялітаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.– Мн., 1986.– Т. 3.
3. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Персонаж; Характерлитературный // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческийсловарь-справочник для ученика и учителя.– Мозырь, 2003.
4. Энциклопедия литературных героев. Русскаялитература второй половины ХІХ века / Под общ. ред. Е.А. Шкловского.– М., 1997.
5. Мартьянова С.А. Образ человека в литературе: Оттипа к индивидуальности и личности.– Владимир, 1997.
6. Персонаж // Литературный энциклопедический словарь/ Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.– М., 1987.
7. Рагойша В. Вобраз літаратурны // Рагойша В. Тэорыялітаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.– Мн., 2001.
8. Хализев В.Е. Теория литературы / Хализев В.Е. – 2-еизд.– М., 2000.
9. Прозоров В.В. Автор // Введение влитературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Подред. Л.В. Чернец.– М., 2000.
10. Чернец Л.В. Персонаж // Введение влитературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Подред. Л.В. Чернец.– М., 2000.
11. Чернец Л.В. Персонажей система // Введение влитературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Подред. Л.В. Чернец.– М., 2000.
12. Бахтин М.М. Автор и герой в эстетическойдеятельности // Бахтин М.М. Литературно-критические статьи.– М., 1986.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.