Реферат по предмету "Культура и искусство"


Драматургія Івана Мележа

Уводзіны
Ацэньваючысваю спадчыну Іван Мележ адзначаў: «З усяго, што напісана, мне найбольш дарагіярэчы, з героямі якіх я жыў, у падзеях якіх я сам удзельнічаў».
ІванМележ атрымаў шырокую вядомасць як адзін з самых выдатных пісьменнікаў, тонкізнаўца чалавечай душы, мастак-аналітык пераважна эпічнага складу, у творахякога жыве, пераліваецца ўсімі фарбамі народнага беларускага нацыянальнагажыцця на дзіва самабытны, непаўторны свет з багатай агульначалавечайнепаўторнасцю. Звыш трыццаці гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры. Творчуюспадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя артыкулы,дзённікі, п'есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з'яўляецца «Палеская хроніка»,якая была і застаецца адным з вызначальных твораў беларускай літаратуры, разамз якім Іван Мележ «пераступіў у новае стагоддзе».
Першаеапавяданне Іван Мележ напісаў левай рукой у шпіталі, у Тбілісі. Яно мае назву «Сустрэча»і публікавалася з паметай «Каўказ, шпіталь, 1942 год». Але гэта не быў пачатаклітаратурнай працы. Яшчэ да вайны, у лютым 1939 года, газета «Чырвоная змена»надрукавала яго верш «Радзіме». У час працы ў Хойніках вершы Івана Мележазрэдку змяшчаліся і ў некаторых мінскіх выданнях, таксама ў мазырскай абласнойгазеце «Бальшавік Палесся». Больш сур'ёзная проза прыйшла ў сорак першым, увыглядзе дзённікаў ваеннай пары, якія ахопліваюць перыяд з 22 чэрвеня па 1студзеня 1943 года. Значная іх частка стваралася ў выключна складаных франтавыхабставінах. Запісы рабіліся ў перапынках паміж баямі, на прывалах. Гэтыядзеннікі на самой справе ўяўляюць сабой добрую, сумленную і мужнуюдакументальную прозу. Зразумела, для літаратурнай грамадскасці ваенных і першыхпасляваенных гадоў, для шырокага кола чытачоў Мележ як празаік пачынаўся не зяго франтавых дзённікаў, пра існаванне якіх тады амаль ніхто не ведаў, а запавяданняў.
Ранніямележаўскія апавяданні, датаваныя 1942–1945 гадамі, сталі прыкметным укладам улітаратуру ваеннай пары. Лепшыя з іх («У завіруху», «Канец размовы», «Ноччу», «Такікароткі водпуск» і інш.) паказалі Івана Мележа як удумлівагапісьменніка-псіхолага, які яшчэ тады здолеў належна ацаніць сціплы, знешненякідкі, але надзвычай важны сваёй масавасцю штодзённы гераізм звычайныхлюдзей.
Пачатакшматлікім выданням мележаўскіх твораў паклала невялікая кніга з простай іпа-свойму шматзначнай назвай «У завіруху». Гэты зборнік выразна засведчыўталенавітасць аўтара і быў прыняты прыхільна. Праз два гады пасля першайпабачыла свет другая мележаўская кніга «Гарачы жнівень» (1948). Выдаўшы зборнік«Гарачы жнівень», Мележ на досыць працяглы час адышоў ад апавяданняў і аддаўсяпрацы над раманам «Мінскі напрамак». Ён з'явіўся ў друку ў 1952 годзе, ухвальнасустрэты і крытыкамі і чытачамі. Асобнае месца ў творчай біяграфіі Івана Мележазаймаў і нарыс. Ён вабіў пісьменніка аператыўнасцю. Тым, што дазваляў унеабходных выпадках хутка і непасрэдна адгукацца на тыя ці іншыя жыццёвыяпадзеі.
Сваесілы Мележ спрабаваў таксама і ў драматургіі: яго пяру належыць аднаактоваядрама «Хто прыйшоў у ночы» (1945), прысвечаная ваеннай тэматыцы, п’еса прамоладзь «Пакуль маладыя» (1956, першапачатковая аўтарская назва «Пакуль вымаладыя»), сямейна – бытавая драма «У новым доме» (1957–1960) ігісторыка-рэвалюцыйная драма «Дні нараджэння» (1958).
Даследаваннідраматычнай творчасці І. Мележа нешматлікія. Імі займаліся наступныя літаратуразнаўцы:Дз. Бугаёў, У. Гніламёдаў, Ф. Куляшоў, С. Лаўшук, П. Васючэнка.
Цікавасцьда драматургіі І. Мележа абумоўлена слабой распрацаванасцю тэмы.
Мэтакурсавой работы – вызначыць асаблівасці драматургічных твораў І. Мележа, іхмесца ў творчай спадчыне пісьменніка, а таксама ў гісторыі беларускайдраматургіі і літаратуры наогул.
Длядасягнення пастаўленай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:
- вызначыць спецыфіку развіццябеларускай драматургіі;
- прасачыць творчы шлях І.Мележа ў беларускай літаратуры;
- прааналізаваць п’есы І.Мележа.
драматургічныймележ пісьменнік літаратура
1. Драматургія: даўніна і сучаснасць
Калібыла створана першая п’еса, калі быў пастаўлены першы спектакль, хто выканаўцапершай ролі?.
Вытокігісторыі тэатра і драматургіі хаваюцца ў прыцемках першабытнага часу, удаўніне.
Мастацтвазнаўцыі антраполагі звязваюць тэатр з магічным абрадам. Першабытны чалавек пачуваўсябезабаронным перад загадкавымі сіламі прыроды, яе стыхіямі. Людзі спрабаваліўздзейнічаць на прыроду шляхам пераймання тых працэсаў і рухаў, якія назіралі ўнавакольным свеце. Шаманы і чарадзеі вынаходзілі сістэму жэстаў і маніпуляцый, здапамогай якіх спадзяваліся ў сушу выклікаць дождж, узімку павярнуць сонца на лета,дамагчыся ўдачы на паляванні і паспрыяць урадлівасці палеткаў. «Гледачы» перашабытнагапрадстаўлення былі адначасова яго ж удзельнікамі.
Спаквалямагічны бок паказу губляў сваё значэнне, тэатральны ж – узмацняўся. У першабытным«спектаклі», як сведчаць этнографы, прысутнічалі элементы не толькі тэатра, алеі іншых відаў мастацтва: дыялог, дзеянне, маскі, музыка, танец, пантаміма. Знітаванасцьгэтых элементаў вызначае сінкрэтызм першабытнага мастацтва.
Тэатрзахаваў некаторыя свае рысы ад нараджэння да нашага часу. Нямецкі этнограф, даследчыкстаражытнасці Юліус Ліпс сцвярджаў: «Нягледзячы на тысячагадовую гісторыю развіццятэатра, нягледзячы на вытанчаныя сцэнічныя трукі нашых сучасных прадстаўленняў,нягледзячы на нашы пастаноўкі, што налічваюць дзясяткі нябачных памочнікаў з закуліснагасвету, асновы тэатральных паказаў, сродкі выражэння і драматычнае дзеянне само пасабе амаль не памяняліся. Усе найважнейшыя элементы сучаснай сцэны ўжо можна сустрэць,няхай і ў іх пачатковым стане, у тэатры першабытных народаў» [7, с. 280].
Нараджэннетрагедыі, а разам з ёй – і драматургіі мастацтвазнаўцы звязваюць з антычнасцю, састаражытнагрэчаскай цывілізацыяй. Антычны тэатр пачынаўся з дыянісійскіх шэсцяў,удзельнікі якіх услаўлялі Дыяніса, бога вінаграду, віна, весялосці і ўрадлівасці.Пры гэтым разыгрывалася містэрыя смерці бога і яго цудоўнага ажывання.
З цягамчасу жыццё Дыяніса пачалі атаясамліваць з чалавечымі пакутамі і шчасцем. Дзеяннедыянісійскай трагедыі ўзбагачалася новымі міфалагічнымі, гістарычнымі і жыццёвымісюжэтамі.
Тэатрнабываў прафесіянальныя рысы. З маналітнага хору вылучыліся акцёры – выканаўцы роляў.Раней аўтар п’есы быў і яе пастаноўшчыкам, і акцёрам. Але ў часы росквіту афінскайдэмакратыі (5 стагоддзе да н.э.) ужо тварылі прафесіянальныя драматургі, сярод якіхбылі славутыя Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, Арыстафан.
Выявілісямагчымасці драматургіі, у якой вырашаліся складаныя праблемы быцця. Ужо ў антычнасціглыбока даследавалася пытанне «чалавек і лёс». Напрыклад, трагедыя «Цар Эдып» Сафокла– твор надзвычайнай філасофскай глыбіні. Будучаму фіванскаму цару Эдыпу аракул прадказаўнайцяжэйшы лёс: ён заб’е свайго бацьку і ажэніцца з маці. Уся маладосць Эдыпа праходзіцьу марных намаганнях пераадолець лёс, падрыхтаваны яму багамі Алімпа. Веліч да гэтагатрагічнага героя прыходзіць тады, калі ён спрабуе кінуць выклік лёсу, пайсці насустрачяму і паспрабаваць выкупіць сваімі пакутамі грахі продкаў. Адваротны бок праблемы– пытанні пра справядлівасць, пра шляхі і меру пакарання чалавека за яго грахі іпамылкі.
З антычнасціда нашых дзён драматургамі ставіліся ўніверсальныя праблемы. Напрыклад, тэма чалавечагавыбару ў безвыходных умовах была асноўнай для пісьменнікаў і філосафаў Альбэра Камю,Жана Поля Сартра. Немалы ўклад у распрацоўку гэтай тэмы ўнёс і беларускі празаікВасіль Быкаў.
Прыроджанаеадчуванне камічнага, віртуознае валоданне тэхнікай буфанады і іншымі сродкамі (эфектамі)смехатворчасці, якімі валодаў Арыстафан, паспрыялі папуляпнасці яго твораў і ў20 стагоддзі.
Антычнытэатр і драматургія далі вяршынныя, дасканалыя ўзоры гэтых узаемазвязаных паміжсабою відаў творчасці. Антычнасць стварыла ўсе перадумовы для росквіту тэатральнагамастацтва. «У гісторыі культуры Еўропы можна вылучыць цэлыя эпохі, нават стагоддзі,калі драматургія панавала над іншымі жанрамі мастацтва і літаратуры, а яе творывызначалі духоўную атмасферучасу» [2, с. 5].
Думаю,што адметнасць драматургіі абумоўлена натуральнымі, набліжанымі да чалавечага жыццязаконамі яе існавання. Ля вытокаў п’есы стаяў чалавек: аўтар, драматург.
Пераўтварэннетэкста ў спектакль дасягаецца творчымі высілкамі рэжысёра, акцёраў ды іншых творцаў.Элементы тэатральнага дзеяння – дыялог, жэст, міміка, мізансцэна – таксама імітуюцьрэальнае чалавечае жыццё.
Феномендраматургіі – стварэнне тэатральнай ілюзіі, падчас такой выразнай і пераканаўчай,што яна можа падацца больш рэальнай, чым само жыццё.
Стварэннеп’есы – гэта майстэрства, для авалодання якім патрэбны не толькі значны жыццёвыдосвед, але і адчуванне сцэны, асаблівасцей тэатральнага дзеяння.
Драматургіяяк жанр літаратуры самакаштоўная. Яна здатная да паўнавартаснай эстэтычнай рэалізацыіўжо на ўзроўні тэксту. Ёсць адмысловы жанр драматургіі – «п’есы для чытання», заснавальнікамякога быў нямецкі пісьменнік Готхальд Лесінг.
Ідэальныпрацяг жыцця п’есы – на сцэне, у яе тэатральнай версіі. Тэатр не толькі дапамагаеудасканаленню драматургічнага твора, яго мастацкай рэалізацыі, але і выдатныя п’есы,дасканалы рэпертуар спрыяюць узвышэнню тэатра. Сусветную вядомасць набылі лонданскітэатр «Глобус», дзякуючы пастаноўцы ў ім п’ес Шэкспіра, парыжскі тэатр «Камеды Франсэз»,у якім паказвалася нацыянальная драматургічная класіка, рускі МХАТ з пастаноўкаміАнтона Чэхава.
Драматургіяі тэатр у сваю чаргу ўзбагачаюць нацыю, дапаўняюць яе гістарычнае жыццё эстэтычназначнымі з’явамі, надаюць яму адухоўленасць і маральнасць. Вялікую ролю адыграліў развіцці беларускай культуры нацыянальныя тэатр і драматургія.
Беларускаядраматургія ў сваім развіцці таксама прайшла шлях ад сінкрытычнага абраду да народнагаі прафесіянальнага тэатра. У нашым фальклоры багата абрадаў, якія ў старажытнасцімелі магічны змест: калядаванне, гуканне вясны, валачобніцтва, пахаванне стралы,купальскія гульні.
Драматургіімкнуліся да сур’ёзнасці і павучальнасці, пазбягалі фальклорных спрашчэнняў і блазнавання.Але іх творы выглядалі часам панылымі і архаічнымі, бо ім бракавала нязмушаных чалавечыхпачуццяў, жывасці. І вось у «сур’ёзную» п’есу зноў вяртаюцца персанажы: Лекар, Студэнт,Чорт, Жыд, Мужык, Барыня. Гэта адбываецца ў жанры інтэрмедыі, кароткай камічнайп’ескі, якая разыгрывалася падчас антрактаў, з тым, каб развесяліць публіку.
Драматургіянабывала свецкі характар. У 18 стагоддзі з’явіліся прыдворныя тэатры, у ліку якіхпершым па значнасці быў Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, дзе апроч замежных твораў ставілісяп’есы першай жанчыны-драматурга Францішкі Уршулі Радзівіл.
Новаябеларуская літаратура пачыналася з паэзіі і драматургіі. Развіццё эпасу, мастацкайпрозы адбылося пазней, за «нашаніўскім часам». З’явяцца драматургічныя творы КарусяКаганца, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіслава Галубка, І. Мележа, Алеся Гаруна,Максіма Гарэцкага, Леапольда Родзевіча, што стануць класікай і абумовяць далейшаеразвіццё беларускай п’есы.
Зрэшты,і «залаты век»» беларускага тэатра настане таксама ў 20 стагоддзі, калі распачнуцьсваю дзейнасць Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага, тэатральныя аматарскіясуполкі ў Санкт-Пецярбургу, Вільні і шматлікіх гарадах і мястэчках Беларусі, Першаебеларускае таварыства драмы і камедыі, Беларускія першы, другі і трэці дзяржаўныятэатры (БДТ-І, БДТ-ІІ, БДТ-ІІІ).
Росквіт«нашаніўскай» драматургіі супаў па часе з вялікімі зменамі ў сусветным мастацтве,звязанымі з пашырэннем дэкадансу і мадэрнізму. Прадстаўнікі «новай драмы» (ГенрыкІбсен, Морыс Метэрлінк, Аўгуст Стрындберг, Герхарт Гаўптман, Станіслаў Выспянскі,Станіслаў Пшыбышэўскі, Леанід Андрэеў) часта падключалі да дзеяння сваіх твораўсімвалічны падтэкст, стваралі містычную, ірацыянальную атмасферу спектакляў, спрабаваліспасцігнуць таямніцу чалавечай падсвядомасці.
Беларускіядраматургі актыўна засвойвалі новыя формы вобразнасці, асабліва тыя, што нараджалісяпад уплывам сімвалізму. Пра гэта сведчаць драматычныя паэмы Янкі Купалы «Адвечнаяпесня», «Сон на кургане», «На папасе», п’есы «Раскіданае Гняздо» і «Тутэйшыя», драматычнаяаповесць Максіма Гарэцкага «Антон», драмы Францішка Аляхновіча «Страхі жыцця», «Цені»,«Базылішк». Аўтары прытрымліваліся ў сваёй творчасці нацыянальнай традыцыі, а матывызаняпаду, песімізму, чорнай скрухі кампенсаваліся ў іх п’есах высокім адраджэнцкімпафасам.
Крызісныяз’явы 20 стагоддзя закраналі і драматургію. Песімісты прадказвалі заняпад літаратуры,тэатра, які прыйдзе з-за наступу новых відаў мастацтва: кінематографа, тэлебачання,відэа- і камп’ютарнай субкультур. Але драматургія, разам з літаратурай і тэатрам,захавала сваю частку культурнай прасторы.
Высветлілася,што тая атмасфера душэўнага камфорту, інтымнасці, што дасягаюцца праз сцэнічнуюілюзію, не можа замяніцца нічым.
У 1950гадах традыцыйнай драме як быццам пагражалі эксперыменты прадстаўнікоў тэатра абсурду:Сэмюэл Бэкет, Эжэн Ёнэско, Славамір Мрожак, Харалд Пінтэр. Гэтыя аўтары адмовілісяад традыцыйных элементаў драмы (дзеянне, канфлікт, інтрыга, дыялог, характар), замяніўшыіх эстэтыкай бяссэнсіцы і «чорным гумарам». Прайшоў час – і найбольш яркія ўзорыдрамы абсурду сталі часткай літаратурнай класікі. Але гэта ніякім чынам не змяншаедасягненняў драматургаў-традыцыяналістаў 20 стагоддзя – Бернарда Шоў, Антона Чэхава,Максіма Горкага, Юджына О’Ніла, Жана Ануя, Тэнэсі Уільямса, Артура Мілера.
Развіццёбеларускай драматургіі мела крызісныя, нават трагічныя эпізоды. Яны звязаны з рэпрэсіямі1930 гадоў, вынішчэннем творчай інтэлігенцыі, са згубным уздзеяннем на мастацтваз боку палітычнай цэнзуры, узброенай «метадам сацыялістычнага рэалізму» і «тэорыяйбесканфліктнасці».
Лепшыяп’есы беларускіх драматургаў-класікаў – Кандрата Крапівы, Уладзіслава Галубка, ВасіляШашалевіча, Еўсцігнея Міровіча, Міхася Чарота, Язэпа Дылы, Андрэя Макаёнка, АркадзяМаўзона, Яўгена Шабана і інш. – нарадзіліся не дзякуючы нейкаму метаду, а насуперакяму, у змаганні з творчай несвабодай.
З досведам,у якім ёсць набыткі і страты, беларуская драматургія наблізілася да той рысы, заякой пачынаецца сучаснасць. Ніхто з гісторыкаў, складальнікаў разнастайных храналагічныхдаведнікаў, пакуль не вызначыў, які часавы адрэзак лічыць сучаснасцю. Можна вымярацьяго сённяшнім днём, апошнім дзесяцігоддзем, тымі 20 – 30 гадамі, за якія змяняеццапакаленне. Можна вызначаць сучаснасць інтуітыўна. У гэтым выпадку яна будзе звязваццаў свядомасці з апошнімі, найбольш значнымі падзеямі, што адбыліся на нашай памяці.А гэта – працэс «перабудовы», перагляду палітычных і маральных каштоўнасцей, нацыянальнаеАдраджэнне, набыццё Беларуссю незалежнасці. Гэта і тыя складаныя, супярэчлівыя грамадскіязрухі, якія перажывае ўся цывілізацыя, і Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Псіхалагічнагэты грамадскі працэс выражаецца праз адчуванні трывогі, крызісу.
Дваццацігоддзе,адлічваемае ад сярэдзіны 60-х гадоў, было ў гісторыі беларускай драматургіінадзвычай супярэчлівым і беспрэцэдэнтна складаным. Менавіта ў пачатку гэтагаперыяду зноў узмацніўся ідэалагічны кантроль над творчасцю, сталі больш густыміячэйкі цэнзарскага сіта. Не атрымліваючы з боку айчыннай драматургіі належнайпадпіткі, беларускі тэатр пачаў няўмольна засмоктвацца багнай крызісу. І ўсё жстановішча безнадзейным тагачасная крытыка не лічыла. Не здаецца яно такім і зсённяшняга пункту гледжання. Аптымізм звязваўся перш за ўсё з прыходам удраматургію свежага, маладога папаўнення. Прыток свежых сіл у драматургіюнараджаў пэўныя надзеі, бо без яго любая сфера дзейнасці занепадае. На жаль,п’ес А. Дзялендзіка, І. Ісачанкі, Л. Караічава, М. Матукоўскага і іншых маладыхпісьменнікаў аказалася недастаткова, каб вывесці беларускую драматургію ззастою.
Сапраўднырэнесанс беларускай драматургіі адзначаны на ўзмежжы 60 – 70-х гадоў пачаўся зп’ес больш сталага і вопытнага пісьменніка – А. Макаёнка. Атмасфератворчага пошуку трывала ўсталявалася ў беларускай драматургіі 70-х гадоў.Менавіта атмасфера спаборнасці і сяброўскай падтрымкі абумовіла той факт, штобеларуская драматургія перажыла ў сваёй гісторіі бадай самы яркі перыяд. Гэтыягады ў гісторыі развіцця беларускай драматургіі аказаліся плённымі на мастацкіяадкрыцці, на смелыя творчыя здзяйсненні.
Прызначэннедраматургіі – не толькі адгукацца на бягучыя падзеі, але і аналізаваць іх у маштабнымагульнакультурным, агульнагістарычным працэсах. З’явы, што назіраліся ў літаратурным,драматургічным, тэатральным жыцці 1980–1990 гадоў, яскрава сведчаць пра гэта.
З перыядам«перабудовы» супала па часе з’яўленне драматургічных твораў з выразна акрэсленайпубліцыстычнасцю, вострым сацыяльна-крытычным пачаткам, «перабудоўчай» праблематыкай.
Пазнейпачалі з’яўляцца п’есы, прывязаныя да сучасных рэаліяй, у якіх распавядалася прапобыт і норавы бамжоў, «бічоў», наступствы афганскай вайны, пра ахвяраў Чарнобылю,пра «новых рускіх», эмігрантаў, прадстаўнікоў сексуальных меншасцей. Гэтыя творыне выклікалі ні адчування сенсацыйнасці, ні тэатральнага эпатажу.
Гэтаяакалічнасць дапамагае зрабіць выснову: п’еса, у якой адлюстраваны праявы сённяшнягадня, можа і не ўспрымацца як узор сучаснага твора.
Падключэннегістарычных рэалій, злучэнне розных часавых пластоў, рэтраспектыўныя планы, аналітычнаякампазіцыя, узровень падачы і майстэрства раскрыцця праблем выглядаюць атрыбутамісучаснай п’есы.
Новаежыццё занядбаных п’ес можна трактаваць менавіта як надзённую з’яву, як факт сучаснагадраматургічнага працэсу, бо гэтыя творы інтэрпрэтуюцца і ўспрымаюцца ў жыццёвымі культурным кантэксце. У свой час як след не расчытаныя, паспешліва зганьбаваныяпаслужлівай «аглабельнай» крытыкай, яны толькі цяпер распачынаюць паўнавартаснаежыццё – у літаратуры і на сцэне.
Сучаснаяп’еса – гэта вынік творчага пошуку, які яднае мастацкую традыцыю з наватарствам,раскрыццём, пераасэнсаваннем, а часам і мастакоўскім пераадоленнем новыхрэалій.
2. Драматургічная спадчына І. Мележа2.1Шлях празаіка да драматургіі
Мележ-драматург – асобная тэма. Пісьменнік любіў тэатр, адчуваў уім вялікія творчыя магчымасці.
«Драматургія наша, на мой погляд, – гаварыў І. Мележ на VII з'ездзе пісьменнікаўБеларусі ў маі 1976 года, – развіваецца аднабакова. Па сутнасці, амальзнікла са сцэны сацыяльная, маштабная драма, драма філасофская, псіхалагічная.Амаль зніклі складаныя, жывыя, глыбокія вобразы. Па сутнасці, спыніласявялікая, важная традыцыя, якая ў беларускім тэатры адзначана «Раскіданымгняздом», «Партызанамі», «Канстанцінам Заслонавым», «Брэсцкай крэпасцю».Здаецца, тэатры развучыліся ставіць такія складаныя, працаёмкія творы. Невыпадкова, мусіць, нядаўна пастаўленае «Раскіданае гняздо» ўжо сышло са сцэны.
Мы забываем, што, называючы К. Крапіву выдатным сатырыкам, мыгаворым толькі пра частку яго драматургічнай дзейнасці. Не, не выпадкова такбагата працаваў старэйшына драматургаў нашых у галіне драмы. I да-рэмна забываем, што вянец літаратуры і, значыць, драматургіі – драма»[4, с. 184].
Драматургічная спадчына Івана Мележа не надта вялікая. Яго пяруналежыць: аднаактавая драма «Хто прыйшоў уночы», прысвечаная ваеннай тэматыцы, і тры «поўнаметражныя» п'есы – «Пакуль маладыя», «Дні нараджэння»,«У новым доме». Апрача таго, у архіве пісьменніка знойдзены яшчэ трыняскончаныя п'есы: «Такая зямля», «Цяжкі чалавек», «Дзень імянін».
Зварот I. Мележа да драматургіі не быў выпадковым. I хоцьпісьменнік, надрукаваўшы ў 1939 годзе шэраг лірычных вершаў, літаральна празнекалькі гадоў зрабіў для сябе – канчаткова і неаспрэчна – вывад, што асноўнаеяго прызванне – проза, аднак на драматургію ён ускладаў дастаткока пэўныянадзеі. На розных этапах яго творчага шляху гэтыя надзеі былі абумоўленынеаднолькавымі дэтэрмінантамі. Разгадку ж важнейшых прычын, якія скіраваліўвагу пісьменніка да драматургічнага жанру, можам знайсці ў яго запісныхкніжках. Так, вызначаючы для сябе будучыя контуры далейшай працы над «Палескайхронікай», ён занатоўвае:
«Імкнуцца пісаць лаканічна. Ёсць пагроза – расцягнуцькнігу. Раман не павінен быць доўгім.
Раман павінен быць дынамічным. Дзеянне, дзеянне, дзеянне,змены, змены. Усё ламаецца. Паварот за паваротам.
Менш расказваць (чым у «Подыху»). Больш – паказ, дыялогі Сюжэт,інтрыга! Не пагарджаць. Павінна добра чытацца!
Драматызаваць падзеі і як мага. Напружанне трэба!!!
Драматычны час. Поўнае драм жыццё!
Выполваць лішняе бязлітасна! Ніводнага лішняга сказа, слова. Гнацьпаўторы!!» [14, с. 65] (Усюдыпадкрэслена I. Мележам).
Відавочна, што менавіта праз драму прыйшоў пісьменнік да гэтагаплана-праграмы, што менавіта вопыт драматурга прыдаўся яму, калі ўзнікла перадім патрэба ў большай «інтэнсіўнасці» празаічнага пісьма. Дарэчы, у іншым месцыI. Мележ непасрэдна ўказвае на гэта. У артыкуле «Знайсці сябе» ён прызнаецца: «Ясвядома браў на ўзбраенне каштоўны вопыт, набыты ў апавяданні «У завіруху», уаповесці «Гарачы жнівень», у лепшых раздзелах рамана; у п'есах, вопыт работынад якімі вельмі дапамог прозе» [9, с. 404].
Аб характары стаўлення, аўтарскай ацэнцы ўласнай драматургічнайтворчасці добра сведчаць два наступных выказванні I. Мележа:
«З усяго, што выдадзена за мінулыя гады, больш прыкметнымі здаюццамне апавяданні «Ў завіруху», «Спатканне за горадам», «У гарах дажджы», «Што ёнза чалавек», тры невялікія аповесці – «Гарачы жнівень», «Зямля, якую любіш», «Домпад сонцам», раман «Мінскі напрамак», п'есы «Пакуль вы маладыя», «Днінараджэння» [10, с. 160].
«Пасля «Мінскага напрамку» я напісаў некалькі невялікіх твораў, утым ліку дзве п'есы і дзве аповесці. Усё гэта было як бы літаратурнайпадрыхтоўкай да работы над раманамі з «Палескай хронікі» [11, с. 563].
Першае выказванне адносіцца да 1961 года, калі пачатковая кнігахронікі – раман «Людзі на балоце» – толькі-толькі набліжаўся да завяршэння, іпісьменнік яшчэ не быў перакананы, упэўнены ў поспеху. Таму на «ацэначнай шкале»вартасць драматычных твораў займае дастаткова высокую адмеціну. Другое ж – да1973 года. Да гэтага часу шырока разнеслася слава I. Мележа, аўтара двухвыдатных раманаў – «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», якая адчувальнапрыцьміла вартасці ранейшых твораў пісьменніка. Цяпер ужо ён глядзеў на многаеса зробленага раней, у тым ліку і на п'есы, як на «літаратурную падрыхтоўку».
І. Мележ адносіўся да тых мастакоў, для якіх у літаратуры дробязейне існавала, якія патрабавальна, з поўнай адказнасцю ставіліся літаральна дакожнага свайго слова. Здзіўляе і захапляе нейкая «бацькоўская» заклапочанасцьI. Мележа лёсам уласных твораў: выпусціўшы ў свет, ён клапатліва і няспынна «даглядаў»кожнага з іх, па некалькі разоў перарабляючы, дапрацоўваючы, паляпшаючы…
Прыведзеныя ў канцы другога тома І. Мележа «Збор твораў у дзесяцітамах» «Варыянты і розначытанні» дазваляюць скласці ўяўленне аб характарыперапрацовак, якія рабіў пісьменнік з мэтай удасканалення сваіх твораў.Найбольш агульнае ў гэтай рабоце – імкненне да сцісласці, лаканізму. I. Мележнеаднойчы падкрэсліваў, што пры стварэнні кожнай лі-таратурнай рэчы для ягонайпершы клопат – уменне пісаць коратка, таму асабліва частай формайудасканалення пэўнага твора выступала скарачэнне. Іншы раз – дастатковазначнае. Разам з тым пісьменнік дужа клапаціўся пра дакладнасць усякага родувызначэнняў, характарыстык, і лексічныя праўкі таксама займаюць прыкметнаемесца.
Заўважаецца, што характар дапрацовак заўсёды вызначаўся пэўнаймэтавай накіраванасцю. Так, напрыклад, аднаактоўка «Хто прыйшоў уночы»,мастацкая слабасць якой добра ўсведамлялася пісьменнікам, падпала ў асноўнымпад агульналітаратурную апрацоўку.
Дзве ж наступныя п'есы «Пакуль маладыя» і «Дні нараджэння», якіяўбачылі святло рампы, перапрацоўваліся ў адпаведнасці з патрабаваннямі сцэны.
Драма «Пакуль маладыя» ўпершыню была пастаўлена тэатрам імя ЯнкіКупалы ў 1957 годзе. Пастаноўку ажыццявіла рэжысёр Л. Мазалеўская, галоўныяролі выконвалі: Грачоў – Б. Платонаў і С. Бірыла, Андрэй – Б. Уладамірскі, Ігар– Ю. Шумакоў, Галя – М. Захарэзіч, Ала – Т. Аляксеева і інш. Крытыкадастаткова цёпла сустрэла спектакль.
2.2 Драмы І. Мележа
Першы драматургічны твор І. Мележа – п’еса «Хто прыйшоў у ночы» –з’явіўся у пасляваенныя гады, калі пісьменнік – франтавік яшчэ жыў вайной.
Твор прысвечаны гераічнай партызанскай барацьбе з нямецка –фашысцкімі захопнікамі.
Барацьба з ворагам, пераважна партызанская, знайшла адлюстраваннеі ў многіх іншых аднаактоўках таго часу, але ўсе яны вызначаюцца жыццёвайнепераканальнасцю і мастацкім прымітывізмам. Фашысты ў большасці з іх нягеглыяі дурныя, з імі лёгка спраўляюцца не толькі дарослыя мужчыны, але і жанчыны, атаксама старыя з дзецьмі. Дарэчы, на дадзеныя хібы пасляваенных драм абпасляваеннай барацьбе ў тыле ворага досыць слушна і справядліва ўказвалатагачасная крытыка. Па сэнсе верагоднасці ўзноўленага ў творы, яго жыццёвайпераканальнасці, а часткова і ў мастацкім плане, узвышаецца над усімі астатніміп’еса І. Мележа «Хто прыйшоў у ночы». На ёй таксама ляжыць пэўны адбітакнадуманасці і авантурнасці (двое партызан, адзін з якіх выдатна ведае нямецкуюмову, бо працаваў да вайны настаўнікам, пераапранаюцца ў форму фашысцкіхвайсковых афіцэраў і наносяць «візіт» валасному начальніку паліцыіСтрыбульскаму, каб пакараць здрадніка-звера і вызваліць трапіўшую ў палонразведчыцу атрада), аднак паводзіны персанажаў, у тым ліку і Стрыбульскага –ката лютага, хітрага і асцярожнага, даволі рэалістычныя. У творы няма «шапказакідальніцтва»,партызаны ведаюць сапраўдную сілу ворага, ім псіхалагічна складана ў такойняпростай сітуацыі, нават пры падтрымцы цэлага атрада, што знаходзіцца побач узасадзе. Менавіта на гэта ў першую чаргу звяртае ўвагу І. Мележ у сваёй п’есе. Аднакбез уліку такіх твораў немагчыма аб’ектыўна ацаніць айчынную драматургію тагочасу.
Сваё эстэтычнае крэда І. Мележ імкнуўся рэалізаваць на практыцы. Ні характарамі, ні сваёй праблематыкай драма «Пакуль маладыя» немагла пахваліцца значнай арыгінальнасцю. Драматычныя «апавяданні» пра пошукімесца ў жыцці, пра вызначэнне маладымі людзьмі ўласнага прызвання ў сярэдзіне50-х гадоў былі вельмі пашыранымі. I хаця пісьменніку не ўдалося ўзняцца надагульным узроўнем, аднак п'еса сустрэла прыхільны прыём з бо-ку тэатральнайграмадскасці. Рэжысёраў прыцягвала непадробнае аўтарскае хваляванне, шчырая яговера ў выхаваўчыя магчымасці мастацтва. Канфлікт паміж Ігарам Вазоўскім і АндрэемДубковым узнікае не з-за таго, што першы з іх адмовіўся драцаваць па заканчэннюінстытута ў глыбінцы, прамяняўшы творчую работу на партфель чыноўніка. Шляхібылых сяброў разышліся па прычыне аб'ектыўнай несумяшчальнасці іх характараў.Вельмі здольны, багата адораны прыродай і розумам, і знешнасцю, Ігар Вазоўскіаказаўся чалавекам пустым, няплённым, бо імкнуўся жыць дзеля вузка асабістых інтарэсаў.Менавіта з-за гэтага ён без жалю топча ўзаемнае каханне да аднакурсніцы ГаліЖураўкі, звязвае свой лёс з дачкой прафесара Грачова і г. д. Дзелязадавальнення сваіх эгацэнтрычных амбіцый герой адмаўляецца ад усяго, аб чыммарыў разам з Андрэем.
У жыцці такія «дзелавыя» людзі, магчыма, і няблага ўладкоўваюцца. Выкрыць,развянчаць іх пазіцыі надта не проста. А ў творы Ігара напаткала поўнае фіяска.Аўтар карае яго нялюбай мяшчаністай жонкай, абрыдзеўшай працай, адрачэннембылых сяброў – са шкадаваннем, прыкрасцю, пагардай… Робіцца ўсё гэта неякаблегчана, улабавую. Таму канфлікт траціць належную глыбіню. Дыдактызмампавявае ад трыумфу «сераднячка» Андрэя Дубкова, які ў далёкім Крутым Ярыстварае выдатны станок, тэхнічныя параметры якога намнога пераўзышлі ранейшыястанкі, у тым ліку і апошняе «дзецішча» самога Грачова. Масціты вучоны, наздзіўленне ўсім, лёгка, з незразумелым энтузіязмам прызнае сваё паражэнне,бласлаўляе Андрэя і Галю, якая к гэтаму часу пакахала Дубкова, на будучыяадкрыцці: «Не спыняйцеся! Не растрачвайце сябе ўпустую!.. Працуйце дзень заднём! Пакуль маладыя!» [8, с. 178].
Словы старога прафесара станавіліся лейтматывам кожнай пастаноўкіп'есы, вызначаючы не толькі яе сцэнічную таналькасць, але і выхаваўчуюскіраванасць. Думаецца, вось гэтая выхаваўчая «фактура» ў асноўным растлумачваепрыхільнасць да п'есы тэатральнай грамадскасці напачатку і дастаткова хуткаезабыццё – потым. Справа ў тым, што сваёй звышзадачы тэатры не дасягалі,здавальняючыся павярхоўным, дыдактычна-закліковым пафасам.
Па часе напісапня «Пакуль маладыя» і «Дні нараджэння» раздзяляеменш пяці год. А вось па майстэрству драматургічнага пісьма – дыстанцыязначная, лёгка адчувальная.
«Дні нараджэння» – паводле жанру – гісторыка-рэвалюцыйная драма,час дзеяння – кастрычнік і лістапад 1917 года ў Мінску. Драматург паказваеразмежаванне класавых сіл напярэдадні рэвалюцыі, нарастанне рэвалюцыйнайактыўнасці працоўных мас Беларусі і салдат Заходняга фронта, ролю бальшавікоў уперамозе рэвалюцыі.
Ужо ў самых першых водгуках на спектаклі (гісторыка-рэвалюцыйнаядрама «Дні нараджэння» была пастаўлена спачатку Магілёўскім абласнымдрамтэатрам (1958), праз год – тэатрам імя Янкі Купалы; апрача таго, спектакльпа гэтай п'есе паказваўся са сцэны Крамлёўскага тэатра і па Усесаюзнымтэлебачанні) крытыкі адзначалі, што рэвалюцыйныя падзеі адлюстраваныпісьменнікам «добрасумленна і дабраякасна», з гістарычнай дакладнасцю. Успектаклі купалаўцаў гледачу імпанавала рамантычная ўзнёсласць паказу дзённашага нараджэння. Адчувалася, што акцёрам ёсць што іграць, бо пісьменніквялікую ўвагу ўдзяліў псіхалагічнай распрацоўцы характараў герояў. Паглыбленнеў псіхалогію персанажаў дазволіла драматургу з большай паўнатой данесціменавіта чалавечы, гуманістычны змест рэвалюцыйных здзяйсненняў, якія выяўляюцьсваю драматычную сутнасць знутры, праз душы і сэрцы непа-срэдных удзельнікаўКастрычніка.
Вобразы драмы вызначаюцца перш за ўсё натуральнасцю, нязмушанасцюсамавыяўлення. Асабліва каларытна выпісаны вобразы «салдацкай масы» – Дзятла,Чыбука, Залыгіна… Кожны з іх – яркая індывідуальнасць. Увасабляючы пэўнуюсістэму асабіста-тыповых рыс характару, яны ў сукупнасці добра ілюстравалівоблік рэвалюцыйнага салдата часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі. У. Шменаў лічыў,што вобразы салдат у драме «Дні нараджэння» ўвасоблены арыгінальна, самастойна,што яны «…нацыянальныя, беларускія, і характары іх асаблівыя, і мова іх поўнаятонкага нацыянальнага гумару, і дапытлівасць іх нейкая асцярожная, уласціваябеларускаму селяніну, якога не раз ужо ашуквалі і мясцовыя багацеі, і царскіячыноўнікі. Але яны ж, калі прыйшоў час, ва ўсю моц стыхійнага гневу ломяцьненавіснае старое жыццё» [1, с. 104].
Нягледзячы на падзеі таго часу, салдаты не губляюць пачуццё гумару.У зале рэстарана «Парыж» яны, выпіўшыя, здзіўляюцца чыстаму абрусу. Янынасміхаюцца адзін з аднаго.
Дзяцел. Набраўся, як падэшва. Плявузгаеш!.
Чыбук. Узяў у горла. Бо свята – трапіў у тыл!
Залыгін. Каб не ўгаварыў я патруль, было б табе свята, на губе!
Чыбук. Напалохаў, кержак, казу капустаю! Губою» [8, с. 206]
Мова салдат насычана фразеалагізмамі, што надае рэальнасць,яскравасць твору.
Пра вобразы салдат у п'есе І. Мележа У. Піменаў пісаў, што «іхарактары іх асаблівыя, і мова іх поўная тонкага нацыянальнага гумару, ідапытлівасць іх нейкая асцярожная, уласцівая беларускаму селяніну, якога не разужо ашуквалі і мясцовыя багацеі, і царскія чыноўнікі. Але яны ж, калі прыйшоўчас, ва ўсю моц стыхійнага гневу ломяць ненавіснае старое жыццё»[1, с. 106].
Несумненнай удачай пісьменніка можна лічыць і вобраз Мяснікова.Яшчэ ў 50-я гады крытыкі аднадушна пагаджаліся, што гэта – творчае набыццё ўсёйсавецкай драматургіі. Пры абмалёўцы вобразаў выдатных людзей у нашай літаратурыпершага пасляваеннага дзесяцігоддзя пераважаў «алеаграфічны», псеўда-манументальныпрынцып увасаблення. Яны надзяляліся ўсялякімі вартасцямі і дабрачыннасцяміагульнага плана, іх пазбаўлялі плоці, індывідуальных прыкмет. Старшыня жпершага Мінскага Савета прадстае ў I. Мележа жывой, рэальнай асобай перш за ўсётаму, што паказаны ў канкрэтных справах. Знаны рэвалюцыянер змагаецца не занейкія абстрактныя ідэалы, а за канкрэтнае здзяйсненне спадзяванняў канкрэтныхлюдзей: Федасюка, Залыгіна, Дзятла, Чыбука. У ім знітоўваюцца, пераплятаюццахарактэрнейшыя рысы духоўнага аблічча бальшавіка. І зноў жа не бальшавіканаогул, а тых, каго чытач ведае па п'ссе, з кім пісьменнік паспеў пазнаёміцьяго па ходу дзеяння. Гэта робіць воблік А.Ф. Мяснікова псіхалагічнаверагоднасным, рэальна бачным.
Думаецца, што поспеху драмы «Дні нараджэння» ў немалой ступеніспрыяла і майстэрская, аб'ектыўная абмалёўка прадстаўнікоў контр-рэвалюцыйнагалагера. Пісьменнік адмовіўся ад прыёмаў шаржыравання, акарыкатурвання, нярэдкіху той час пры ўвасабленні вобразаў адмоўных персанажаў. I камісар Часовагаўрада Калатухін, і генерал Балуеў, і палкоўнік Грыбаў паказаны натурамівалявымі, моцнымі, небяспечнымі. Сутычка менавіта з такімі людзьмі магла надацьканфлікту патрэбную напружанасць і вастрыню.
Калатухін. Але мяне вось тут (бярэцца за горла) трымае Савет,бальшавікі!.. Армія, многія армейскія і палкавыя камітэты супраць пасылкі войск.Толькі што выйшла рабочая дэпутацыя, якаяпаставіла ультыматум, пагражае ўзяцца за зброю… Мы сядзім на парахавой бочцы,якая гатова выбухнуць ад першай запалкі!
Грыбаў.Яна выбухне, калі вы будзеце міндальнічаць! Калі вы будзеце – у такі момант! – таптаццана месцы, разважаць, дрыжаць!
Калатухін.Я прашу, капітан, абдумана выбіраць словы! Хто дрыжыць, каго вы папракаеце ўтрусасці?!.. Толькі ваша становішча пасланца з Масквы стрымлівае мяне ад таго,каб адказаць вам на абразу як належыць!.. Дрыжаць!.. Палезці на ражон, загубіцьбязглузда ўсё адразу – гонар не вялікі!
Грыбаў.Але, міндальнічаць, сядзець ды чакаць, налі Масква задыхаецца, у агоніі, –што гэта?! Як гэта назваць?!
Калатухін.Яшчэ раз прашу – кіньце свае абразлівыя нападкі! Нас лёс Масквы трывожыць неменш, чым вас! Увесь наш непакой к таму, каб выбраць правільную тактыку!
Г ры б а ў. Тактыка цяпер можа быць толькі адна. Тактыка палкоўніка Рабцава!Тактыка сілы і дзеяння! Вырваць бальшавікоў з масы ды – к сценцы! Пачкамі!Астатніх прымусіць падпарадкоўвацца сіле! [8, с. 239]
Такім чынам, на фоне тагачаснай беларускай драматычнай «гістарыяграфіі»(П. Глебка «Святло з Усходу», П. Васілеўскі «Год дзевяцьсот семнаццаты»,А. Маўзон «У бітве вялікай» і інш.) драма «Дні нараджэння» не гублялася, а,наадварот, многімі рысамі выгадна вылучалася.
Чацвёртая п'еса I. Мележа «У новым доме» па розных прычынах нетрапіла на сцэну. I не трапіла, прынамсі, не з-за сваёй мастацкай недасканаласці, калі не лічыць даволі ўдалай спробы Краснапольскага народнагатэатра, спектакль якога паказваўся і па рэспубліканскім тэлебачанні. Датуеццаяна 1957, 1960 гадамі.
Якраз у гэты час драматург памячае ў сваім дзённіку:
«Ва ўсіх маіх п'есах:
а) даваць думкі, уснаміны сцэнкамі. Псіхалогію знутры.
б) можа быць – публіцыстыку. Дыскусіяй»[9, с. 393].
Недарэмна ж Д. Бугаёў даводзіць, што гэта «самая арыгінальнаяп'еса Івана Мележа» [1, с. 102]. Хутчэй за ўсё п'еса не выклікала «пастановачнага энтузіязму»рэжысёраў з-за сваёй сюжэтна-кампазіцыйнай ускладненасці, якая пры перакладзетвора на мову сцэны прывяла б да пэўных цяжкасцей. Да таго ж не трэба забываць,што ў калізійна-канфліктнай структуры драмы розныя сілы слаба палярызаваны,дабро і зло пераплецены ў ёй вязьмом усё-такі спантанным, хоць і не хаатычным.
Пэўную складанасць уяўляе само жанравае вызначэнне твора.Пісьменнік, напрыклад, лічыць яго драматычнай аповесцю. Ёсць пэўныя падставы ідля такога вызначэння, аднак відавочна (сэнсава-змястоўныя параметры п'есыпацвярджаюць гэта), што перад намі – сямейна-бытавая драма, у якой, гаворачысловамі I. Мележа, «аўтар, крытык, даверлівы і недаверлівы гледачы разважаюць іспрачаюцца аб сям'і, каханні, аб справе і абавязках чалавека». У самым пачаткуп'есы, аўтар, паставіўшы і адразу ж абвергнуўшы тэзіс аб тым, што жыццё сям'івывучана і ўсебакова даследавана, заклікае гледачоў да роздуму аб сумленнасці,аб шчасці і аб праве на каханне.
Аўтар. Я часам бачыў вас.(У залу, шчыра.) Жыццё сям'і – нетайны атама і не далеч космасу. Тут ледзь не ўсё даследавана. Столькі од ітрагедый уславілі і аплакалі сям'ю, сямейнае шчасце. Вялікія і малыя, далёкія іблізкія, песняры і прамоўцы! Кожная ўсмешка, кожны ўздых шчасліўцаў і няшчасныхтысячы разоў апісаны, перапісаны. Ці варта чапаць даўнасць, у якой так лёгка пайсціпратаптанай сцежкай! Ці варта чапаць яе, калі цераз усю планету нашу скрозь дзьмуць шырокія, магутныя вятры самай неспакойнай і самай цудоўнай эпохі! [8, с. 265]
У яго няма гатовых адказаў на няпростыя пытанні сямейныхузаемаадносін і наогул – паміж мужчынай і жанчынай. Для яго бясспрэчны толькідзве ісціны. Першая: сям'я, якая трымаецца не на ўзаем-ным каханні, – амаральная.Другая: за памылкі бацькоў дзеці не павінны расплачвацца сіроцтвам. Аўтар поўнасцюсалідарызуецца са словамі старога рабочага Дудко: «I было б от добра, каб уновых дамах і наогул у такім новым, прыгожым горадзе людзі сумленныя ўсе,культурныя і жылі добра, справядліва» [8, с. 268]. Сапраўды, было б добра.Але як гэтага дасягнуць?
Пытанне, як кажуць, засталося адкрытым. Ну што мог раіць аўтарБыліцкаму, які, горача пакахаўшы Ольгу, парывае з уласнай сям'ёй, робіцьбязбацькавічам любімага сына Валодзьку? Асудзіць яго? Пахваліць? Або якаднесціся да рашэння былой жонкі Быліцкага Любы, якая ў рэшце рэшт таксама пакахалахарошага чалавека Галіна, але адмаўляецца ад асабістага шчасця дзеля Валодзькі?Дзеля спакою жонкі Галіна, шчасця яго дзяцей?
У п’есе шмат дыскусій, спрэчак, якія вядуць паміж сабой не толькігероі, але і выведзеныя на сцэну аўтар, крытык, памочнік рэжысёра, гледачы.Працягваецца размова, пачатая ў апавяданні «Спатканне за горадам». Адзін згерояў гаворыць: «Сям'я – не глупства, гэта ж нашы пакуты і радасці, наша жыццё…Паспрабуем, як можам, разабрацца самі ў тым, што блытае, нявечыць яшчэ жыццёлюдзей… Пісьменнік рэзка асуджае эгаізм, мяшчанства, беспрынцыпнасць, паказвае,што фундамент трывалай сям'і – гэта пачуццё абавязку, самадысцыпліна,усебаковае і гарманічнае развіццё асобы» [8, с. 269].
У Мележа, на думку ўсіх, хто яго ведаў, было прыроджанае пачуццёсправядлівасці, і ў гэтым ён быў надзвычай паслядоўны.
Крытыка лічыць, што п'еса «У новым доме» – лепшая ў драматургічнайспадчыне I. Мележа. Яна чакае свайгосцэнічнага ўвасаблення, чакае майстроў тэатральнага мастацтва, якія былі бупоравень драматургу.
Не трэба ханжаства, даводзіць аўтар. Патрэбна толькі не давацьволю эгаістычным, спажывецка-фізіялагічным прыхамацям. Адказнасць і яшчэ разадказнасць, калі ад вашага рашэння залежыць будучыня, шчасце іншых.Узаемаадносіны паміж мужчынай і жанчынай у прыватнасці і сямейныя ўзаемадачыненнінаогул – стануць і разумнымі і справядлівымі, калі яны будуць абумоўлены большвысокім узроўнем эмацыянальнай культуры чалавека. А пакуль што аўтар добраўсведамляе дыстанцыю паміж ідэалам і рэальнасцю, таму ад драмы мякка, алевельмі адчувальна павявае гаркаватай скрухай.
Да згаданых вышэй высноў пісьменнік прыводзіць спакваля,аб'ектывізавана. Гэтыя высновы «працярэбліваюць» сабе шлях праз мностваасабістых пазіцый, праз складаныя жыццёвыя перыпетыі, увогуле – празшматпланавую структуру твора. Рэтраспектыўны план, дыскутаванне аб праблемахмаралі і сям'і на розных узроўнях падрыхтаванасці, зацікаўленасці і разумення –усё скіроўваецца пісьменнікам да вяршынь ісціны. I не яго толькі віна, што янызасталіся ў прынцыпе няскоранымі. На стромы ў адзінотку не ўзбіраюцца – патрэбназвязка падрыхтаваных аднадумцаў. 
Заключэнне
Такімчынам, станаўленне драматургіі прайшло вялікі шлях. Беларуская драматургія ў сваім развіцці прайшла шлях адсінкрытычнага абраду да народнага і прафесіянальнага тэатра.
Сучаснаяж п’еса – гэта вынік творчага пошуку, які яднае мастацкую традыцыю знаватарствам, раскрыццём, пераасэнсаваннем, а часам і мастакоўскімпераадоленнем новых рэалій.
П’есазаўсёды актуальная сваёй праблематыкай і зместам, палемічна завостраная,напоўненая балючымі пытаннямі, трывогамі і надзеямі свайго часу. Драматургіяніколі не цуралася бягучага, хуткаплыннага зменлівага ў жыцці. Яна здаўнавыкарыстоўвала неад’емную сваю здольнасць – адгукацца на падзеі часу, уплывацьна свядомасць гледача. Сцэна была і застаецца не толькі люстрам чалавечыххарактараў і страсцей, але і скрыжаваннем розных пунктаў гледжання, месцампалемікі, дыспутаў, спрэчак, роздуму ўслых. Такой сцэнай і была на працягудоўгага часу айчынная беларуская драматургія. На гэтай сцэне плённа і творчапрацаваў І. Мележ.
У1981 годзе, ў Кішынёве, адзначаны прызам Усесаюзнага фестывалю тэлевізійныхспектакляў і літаратурных праграм «Дрэва сяброўства» Інтэнсіўныя мастацкіяпошукі Івана Мележа ў сярэдзіне пяцідзесятых абумовілі яго устойлівую цікавасцьда драматургіі. Яго п'еса «Пакуль маладыя» ставілася на сцэне тэатра імя ЯнкіКупалы і атрымала прыязныя водгукі друку як у Беларусі, так і за межамірэспублікі, у прыватнасці ў Маскве, а таксама ў Эстоніі, дзе купалаўцыпаказвалі свой спектакль па п'есе Івана Мележа ў час Трэцяй Прыбалтыйскайтэатральнай вясны (1958). Па драме «Дні нараджэння» былі пастаўлены п'есыМагілёўскім драматычным тэатрам у 1958 годзе, а ў 1959 – тэатрам імя ЯнкіКупалы. Тэлебачанне, кіно, а таксама тэатр вельмі цесна супрацоўнічалі,імкнуліся сваёй мовай, сваімі вобразнымі сродкамі аднавіць у формах мастацтватворчасць І. Мележа.
Спіс выкарыстаных крыніц
1  Бугаёў, Д. Вернасць прызванню [Тэкст]: творчаяіндывідуальнасць Івана Мележа. – Мінск: Навука, 1977. – 241 с.
2  Васючэнка, П. Сучасная беларуская драматургія [Тэкст]: Дапаможнік длянастаўнікаў. – Мінск: Маст. літ., 2000. – 158 с.
3  Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. – Т.3 / Нац.акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я. Купалы. – Мн.: Беларуская навука,2001. – 952 с.
4  Гніламёдаў, У. Новы этап пошукаў // Гніламёдаў У. ІванМележ [Тэкст]: Нарыс жыцця і творчасці. – Мінск: Нар. асвета, 1984. – 128 с.,іл. – (Нар. Пісьменнікі БССР).
5  Іван Мележ // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя /Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я. Купалы. У 4 т. – Т. 2. – Мінск: Выш. шк., 2002. – С. 156 – 198.
6  Кулешов, Ф.И. Подвиг художника [Тэкст]: литературный путь И. Мележа. – Минск: Изд-во БГУ им. В.И. Ленина,1982. – 185 с.
7  Липс, Ю. Происхождение вещей. – Москва: Худ. лит., 1958. – 380 с.
8  Мележ, І. Збор твораў [Тэкст]: У 10 т. Т. 2. Нарысы; П’есы. – Мінск: Маст. літ., 1980. – 400 с.,4 л. іл.
9  Мележ, І. Знайсці сябе // Мележ І. Жыццёвыя клопаты [Тэкст]:Літаратурная крытыка, публіцыстыка. – Мінск: Маст. літ., 1975. – С. 392 –411.
10  Мележ, І. Калі гартаеш старонкі // Мележ І. Жыццёвыя клопаты[Тэкст]: Літаратурная крытыка, публіцыстыка. – Мінск: Маст. літ., 1975. – С. 158– 162.
11  Мележ, І. Наказ перажытага // Мележ І. Жыццёвыя клопаты[Тэкст]: Літаратурная крытыка, публіцыстыка. – Мінск: Маст. літ., 1975. – С. 559– 567.
12  Рагойша, В.П. Слоўніклітаратуразнаўчых тэрмінаў. – Мінск: Навука, 1963. – С. 98.
13  Сачанка, Б. Іван Паўлавіч / Успаміны пра Івана Мележа [Склад.Л.Я. Пятрова-Мележ]. – Мінск: Маст. літ., 1982. – С. 306–328.
14  Смыкоўская, В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка. – Мінск: БДУ імя У.І. Леніна,1976. – 120 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Анализ финансово-хозяйственной деятельности ООО "Люкс Аетерна"
Реферат Использование бухгалтерской отчетности для анализа финансового сос
Реферат Психологический самоанализ урока истории
Реферат Письмо Стародума другу
Реферат Ян Сибелиус
Реферат Организация работы следователя ОВД по производству следственного эксперимента
Реферат Особенности Новгородского и Псковского государств. Развитие государства и права в начале ХХ века
Реферат Психологическая служба дошкольного учреждения
Реферат Causes And Effects Of The Great Depression
Реферат Организация и планирование ремонтов пути и текущего содержания
Реферат Имитация диалога: жанровая и игровая специфика интервью Владимира Набокова
Реферат Vba(Visual Basic for Application)
Реферат Системы и сети передачи данных
Реферат Кристалломорфология и исследование морфометрических характеристик шлифпорошков природного алмаза
Реферат Свидетели Иеговы в Третьем рейхе