БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫУНІВЕРСІТЭТ
Гістарычны факультэт
Кафедра гісторыі Беларусі старажытнагачасу і сярэдніх вякоў
Курсавая работа
КАНЦЛЕР ВЯЛІКАГА КНЯСТВАЛІТОЎСКАГА ЛЕЎ САПЕГА
Студэнткі 1 курса
Кажамякіна Ірына Юр'еўна
Навуковы кіраўнік: выкладчык І.В. Лебедзева
Мінск – 2008
Змест
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА І. НА ПАЧАТКУ ШЛЯХА
ГЛАВА ІІ. ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА
ГЛАВА ІІІ. НА ЧАЛЕДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ
ГЛАВА ІV. АПОШНІЯ ГАДЫ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС КРЫНІЦ ІДАСЛЕДВАННЯЎ
УВОДЗІНЫ
У шматвяковайгісторыі Беларусі ёсць залатая пара – эпоха гуманізму і адраджэння асветніцтва.Менавіта на гэты перыяд прыпадае дзейнасць аднаго з найвыдатнейшых асоб нашаймінуўшчыны, чалавека выключна адаронага і таленавітага, прыроджанага дыпламата,палітыка і юрыста – Льва Сапегі.
На жаль, да нядаўняга часу пра Льва Сапегу нешмат пісалася, а калі і гаварылась, дык павярхоўна. Прычынаў гэтага шмат. Алегалоўнай з іх з'яўляецца той факт, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў гісторыякраіны перакручвалася: агрэсіўна знішчалася і ганьбавалася ўсё, зробленаенекалі беларускай шляхтай ды славутымі князёўскімі дынастыямі.
Цяпер жа імя Льва Сапегі вяртаецца з небыцця. Упамінанніаб яго асобе, аб яго палітычнай, грамадскай, асветніцкай дзейнасці можназнайсці ў кнігах Алеся Марціновіча, Вітаўта Чаропкі, С.А.Падокшына, ў розныхэнцыклапедычных даведніках і часопісах. Сярод гэтых крыніц асабліва хочаццаадзначыць працу вядомага беларускага даследчыка В.І.Саверчанка “КанцлерВялікага Княства. Леў Сапега”, у якой найбольш падрабязна асвятляецца драматычнылёс выдатнага палітычнага дзеяча сярэднявечнай Беларусі і яго барацьба засамастойнасць дзяржавы. Пры напісанні курсавой работы абавязковапрадугледжваецца выкарыстанне такіх гістарычных крыніц, як Статут Вялікагакняства Літоўскага 1588 г., які з'яўляецца адным з важнейшых помнікаў гісторыіБеларусі, і матэрыялаў з сямейных архіваў дому Сапегаў і Радзівілаў.
Мэта курсавойработы – вывучэнне гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў – перыяду жыцця ідзейнасці Льва Сапегі. Даследванне гэтага перыяду дапаможа зрабіць вынікі абролі Льва Сапегі ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага.
Адпаведна з пастаўленнаймэтай аўтар паспрабуе вырашыць наступныя задачы:
– прааналізавацьпалітычную і дыпламатычную дзейнасць Льва Сапегі;
– праанілізавацьСтатут 1588 г. і ролю Льва Сапегі ў яго распрацоўцы, выданні і выкананніартыкулаў;
– паказаць ЛьваСапегу, як асобу не палітычную, а як чалавека з няпростым і трагічным сямейным лёсам.
ГЛАВА І. НАПАЧАТКУ ШЛЯХА
Род Сапегаў –адзін з самых магутных на Беларусі. Яго моц і багацце можна параўнаць хіба штоз набыткамі Радзівілаў. Самі Сапегі пачынальнікам свайго роду лічылі вялікагакнязя Віценя, “роданачальніка князеў Літоўскіх” – Віценя[1].На пахавальным помніку адного з Сапегаў іх радавод быў пададзены наступнымчынам: “Івану Сымонавічу Сапегу… сыну Сунігайлы Пунігайлавіча Сафіі, троцкагакашталяна, які пры святым хрышчэнні прыняў імя Сымона… унука ПунігайлыНарымунтавіча, сучасніка Альгерда і таксама кашталяна троцкага, названагапа-грэчаску Сафіяй за сваю мудрасць, адкуль выводзяць сваю прозву Сапега ўсенашчадкі Нарымунтавіча, роднага брата Белзскага і падольскага князёў, праўнукаНарымунта Гедымінавіча, пінскага епарха, сына Гедыміна Віценавіча, унука Віценя– роданачальніка князёў Літоўскіх”[2].
Граматы,выдазенныя Сапегам Жыгімонтам Старым, а пасля Жыгімонтам Аўгустам, пацвярджалі,што яны на самой справе па паходжанні Нарымунтавічы (або Нарымонтавічы).Праўда, некаторыя даследчікі выказваюць сумненні ў такім старажытным і знатнымпаходжанні Сапегаў і называюць такі радавод фікцыяй. Выказваюцца думкі, штоСапегі вядуць свой радавод з куды менш знатных смаленскіх баяр. Акты метрыкіВялікага княства Літоўскага таксама сведчаць аб тым, што калыскай роду Сапегаўбыла Смаленшчына. Гэтым можна растлумачыць тое, што Сапегі не насілі княжацкітытул.
Першым з родуСапегаў, чыё імя зафіксавана ў актах і хроніках таго часу з'яўляецца СямёнСапега, пісар караля Казіміра Ягелончыка, які жыў у першай палове XV ст. Яго сын, Багдан Сапега, у 1475 г. ажаніўся з дачкой праваслаўнага беларускага князя Фёдара Друцкага-Сакалінскага. У якасціпасагу ён атрымаў уладанні ў Віцебскай зямлі, у прыватнасці Чарэйскі манастыр.Ад Багдана і пайшла чарэйская лінія роду Сапегаў, да якой адносіцца і ЛеўСапега1.
Па сямейнайтрадыцыі прадстаўнікі рода служілі пры двары пісарамі. Падымаліся і да ваяводстваў.Напрылад, Іван Багдановіч (дзед Льва Сапегі) стаў віцебскім ваяводам, а пасля іваяводам падляшанскім. А ягоны сын Іван ажаніўся з княгіняй Багданай з родукнязеў Друцкіх-Сакалінскіх. У гэтай сям¢і 4 красавіка 1557 г. у маёнтку Астроўна (цяпер гэта вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці) і нарадзіўсяхлопчык, якого хрысцілі па праваслаўнаму абраду і назвалі Леонам
Сапегі-старэйшыябылі пазбаўлены рэлігійнага фанатызму і таму без усялякіх ваганняў накіравалісвайго сына ў пратэстанцкую школу. Выхаванныя на асветніцкіх гуманістычныхідэях, яны свой галоўны бацькоўскі абавязак бачылі ў тым, каб даць сваім дзецям(апрач Лева ў сям¢і было яшчэ двое сыноў, а таксама тры дачкі) добрую адукацыю.А радзівілаўская школа на той час была найлепшай навучальнай установай уБеларусі.
У Нясвіжскімзамку, куды прывезлі Л.Сапегу, тады жылі і працавалі запрошанныя гаспадаромМікалаем Радзівілам Чорным вядомыя ва ўсей Еўропе дзеячы тагачаснай навукі ікультуры: Дж.Бландрата, Я.Тэнанд, Р.Шоман ды многія іншыя. Некаторыя з іхадначасна выкладалі ў школе.
У Радзівілапрацавалі таксама беларускія думнікі Сымон Будны, Лаўрэн Крышкоўскі ды МацвейКавячынскі. Там, у 1562 г. яны выдалі на беларускай мове “Катэхзіс”. Якраз“Катэхізіс” і быў першай кніжкай, па якой Леў Сапега навучыўся чытаць наматчынай мове, з якой ён атрымаў пачатковыя звесткі пра Сусвет і пра Бога.
Нясвіжскі гуртокгуманістаў, сярод якіх выхоўваўся Сапега, надта паўплываў на станаўленне ягоасобы. Адпрыродныя здольнасці Льва і яго схільнасць да навук выявіліся вельмірана. Ужо у дзяцінстве ён, акрамя роднай беларускай, выдатна авалодаў польскай,нямецкай, лацінскай і грэцкай мовамі.
У трынадцацігадовым узросце Леў Сапега разам з дзецьмі Мікалая Радзівіла Чорнага – Юрыем іСтаніславам – накіроўваецца ў Германію і паступае ў знакаміты Ляйпцыгскіуніверсітэт, дзе некалькі гадоў вывучае гісторыю рымскага і царкоўнага права,глыбока аналізуе творы антычных філосафаў, найперш Платона і Арыстоцеля,прачытвае хронікі сярэднявечных гісторыкаў, трактаты тэолагаў-схалістаў,захапляецца ідэямі Лютара, Кальвіна, Цвігі і становіцца свядомым прыхільнікампратэстантызму. Праўда, многа пазней пра сваё юнацкае захапленне рэфармацыйнымівучэннямі ён скептычна скажа: “Кідаўся я тады на розныя спакусы і быў дурны якавечка, асабліва калі вучыўся ў нямецкіх ерэтычных школах”.
На радзіму Сапегавярнуўся пасля 1572 г., калі памер бяздетны кароль і вялікі князь Жыгітмонт ІІАўгуст, апошні нашчадак дынастыі Ягайлавічаў. Першыя гады на радзіме былівельмі няпростыя ў жыцці Сапегі. Вядома, што ён не знайшоў месца на службе1.У лісце да Крыштофа Радзівіла піша: “А я, небарака, яшчэ не ведаю, дзе сесці, іўжо ўдумаў да кляштара ўступіць, бо нікога за мяне няма на свеце. Да гэтагачасу не ўмеў падлісцівіць, а вучыцца ўжо позна...”2
Толькі пасля 1576 г., з абраннем гаспадаром Рэчы Паспалітай ваяводы Сцяпана Батуры, па хадатайніцтве князя МікалаяРадзіла Рудога, Сапегу прянялі на службу да двара Сцяпана Батуры.
Малады Сапегаўразіў уладара лацінай, веданнем законаў і разважлівым не па гадах розумам.Сцяпан Батура прадбачна заўважыў у гэтым юнаку талент “дзяржаўнага мужа”.
Але галоўнайумовай набыцця якой-небудзь больш значнай пасады ў складанай іерархічнайструктуры Рэчы Паспалітай было адданае служэнне манарху ды абарона гаспадарстваад знешніх ворагаў. Для Сапегі, які марыў аб кар¢еры, хутка з¢явілася магчымасць паказацьсябе на гэтай ніве: ў 1579 г. узнавілася вайна Рэчы Паспалітай з усходнімсуседам – Маскоўшчынай за вызваленне гарадоў і зямель, заваяваных Іванам ІV Жахлівым.
На асабістыясродкі, прынятыя ў спадчыну ад бацькі, Л.Сапега сфармаваў харугву і ў складзекаралеўскага войска змагаўся пад Вялікімі Лукамі, Псковам ды Завалачам. Пазавяршэнні баявых дзеянняў, як узнагароду за подзвігі, учыненныя на вачахкараля і вялікага князя Сцяпана Батуры, 4 лютага 1580 г. Сапега атрымаў вельмі прэстыжную і, галоўнае, надзвычай перспектыўную пасаду сакратараВялікага Княства. У 1581 г. Л.Сапега заняў пасаду найвышэйшага пісараДзяржаўнай канцэлярыі Вялікага Княства. З гэтага моманту яму становяццадаступныя ўсе гаспадарскія тайны.
Ужо ў першы годпісарства Л.Сапегі выразна акрэслілася яго жыццёвае крэда і сэнс будучайчыннасці. Ён становіцца барацьбітам за незалежнасць Вялікага Княства ў складзеРэчы Паспалітай. Першы значны крок Сапегі на гэтым шляху – стварэнне ў 1581 г. (разам з канцлерам Астафеем Валовічам ды падканцлерам Крыштафам Радзівілам Перуном) ТрыбуналаВялікага Княства – апеляцыйнага гаспадарскага суда. Утварэнне Трыбунала ўКнястве, апрач узмацнення дзейнасці законаў, мела яшчэ і прэстыжныя меркаванні:дэманстравала моц гаспадарства, яго здольнасць забяспечыць поўную абаронуправоў сваіх грамадзянаў.
Нягледзячы нацяжкасці, з якімі сутыкнуўся Сапега ў падрыхтоўчы перыяд, Трыбунал адразу пасляўтварэння набыў статус самай аўтарытэтнай судовай інстанцыі і заставаўся такімна працягу ўсяго існавання дзяржавы.
Новаевыпрабаванне на сталасць для Сапегі пачалося ў пачатку 1584 г. Увосень 1583 г., калі ён, выконваючы свае абавязкі, знаходзіўся ў Кракаве пры двары СцяпанаБатуры, аб¢яднанныя орды Асманскай імперыі ды крымскіх татараў напалі напаўдневыя землі Рэчы Паспалітай. Каб засцерагчы ад небяспекі ўсходнія рубяжыКняства на перыяд вайны з паўдневым ворагам, урад прыняў рашэнне падпісаць мірз Маскоўшчынай.
Ранняй вясною 1584 г. пасольства на чале з Сапегам, якому тады яшчэ не споўнілася і 27 гадоў, выпраўляецца да ІванаIV. У склад пасольстваўваходзіла 275 чалавек. Аднак Сапегу не ўдалося ўбачыцца з царом. Пад Мажайскампаслоў сустрэў ганец з Масквы і перадаў загад спыніцца ды чакаць далейшыхраспараджэнняў. Прычыну затрымкі не растлумачылі. І только крыху пазней адзін захоўнікаў выпадкова прагаварыўся аб смерці манарха. Праз нейкі час прыйшоў новызагад – ехаць далей у Маскву.
Ля Масквы-ракіпасольства сустрэлі два царскія прыставы і афіцыйна паведамілі Сапегу аб смерці28 сакавіка 1584 г. Івана IV, а таксама аб узыходзе на маскоўскі трон ягонага сына – ФедараІванавіча.
Пры прыезде ўМаскву Сапегу пад ганаровым эскортам праводзілі да пасольскай рэзідэнцыі, дзенекалькі дзён трымалі пад старожаю. А першая аўдыенцыя паслоў адбылася толькі12 красавіка 1584 г. Леў Сапега нарэшце атрымаў магчымасць выказаць сваюнезадаволенасць стаўляннем да яго. Але на пратэст пасла ніхто не адрэгаваў:фанабэрыстасць ды паграда да іншаземцаў жыла тут спрадвеку. Уражанні маладогапасла ад сустрэчы з маскоўскімі баярамі таксамі былі не з найлепшых. Перадаўдыенцыяй маскоўскія баяры, не зважаючы на прысутнасць замежных паслоў,перасварыліся за месца пад час перамоваў і, не знайшоўшы пагаднення, многія зіх паехалі з Крамля.
З самага пачаткуперамоваў Леў Сапега як кіраўнік пасольства апынуўся ў экстраардынарнымстановішчы: усе граматы і лісты, падпісанныя Сцяпанам батурам і замацаванныяпячаткамі Кароны ды Княства, адрасаваліся Івану IV. Узнікла складаная сітуацыя. Надзеіна хуткае падпісанне міру бурыліся. Больш таго, з¢явілася пагроза поўнага зрывуперамоваў, бо кіраўнік пасольства не меў права без згоды з каралём і вялікімкнязем распачынаць штосьці самавольна. Але варочацца ні з чым, не падпісаўшыпагаднення з Маскоўшчынай, Леў Сапега не мог. Ён адчуваў асабістую адказнаць залёс Радзімы, выдатка ўсведамляючы, што ад вынікаў перамоваў шмат у чым залежыцьяе будучыня.
Пасля доўгайцяганіны баяры дазволілі выправіць пасыльных у Рэч Паспалітую. Па вяртанніпасыльных перамовы ўзнавіліся і Сапега сустрэўся з царом Фёдарам.
Каб павялічыцьсвае шансы на поспех, Сапега скарыстаў дзейсны ў тагачаснай міжнароднайпалітыцы спосаб: наўмысна паведаміў цару, што туркі рыхтуюцца да вайны зМасковіяй і султан шукае палякаў і беларусаў у хаўруснікі. Праз некалькі дзенпасля спрэчак паміж Маскоўскай Руссю і Рэччу Паспалітай быў падпісаны мір.Акрамя таго, Сапега дамогся ад Фёдара Іванавіча вызвалення з палону, безніякога выкупу, каля 900 беларусаў1.
Сама сустрэча зцаром пакінула непрыемнае ўражанне. Федар Іванавіч здаўся Сапегу блазным.“Вялікі князь малы ростам, уведамленняў у яго небагата, або, як іншыя кажуць іяк я сам заўважыў, зусім няма, – гаворыцца ў лісце Сапегі да папскага легатаБаланьеці. – Калі падчас маёй аўдыенцыі сядзеў на пасадзе ва ўсіх сваіх царскіхупрыгожваннях, дык, гледзячы на скіпетр і дзяржаву, усе смяяўся”2.
Удалыя перамовыпрынеслі Сапегу славу выдатнага дыпламата. Сцяпан Батура прызначыў ямуўзнагароды – Слонімскае староства, а з 2 лютага 1585 г. – пасаду падканцлера Вялікага Княства.
Хутка і ўасабістым жыцці Сапегі адбыліся перамены. У 1586 г. ён ажаніўся з удавою князя С.Збарожскага Даротай Фірліёўнай. Але матэрыяльнае становішчападканцлера выглядала не надта добра. Каб справіць вяселле ён прадаў адзін сасваіх маенткаў. Пабраўшыся з заможнай удавою, спадчынніцай вялікіх багаццяўподканцлер істотна павялічыў свой капітал. Аднак нельга думаць, што шлюб Сапегіі Дароты – вынік меркантыльнага разліку падканцлера. Іх паяднала глыбокаеўзаемнае каханне3.
ГЛАВА ІІ.ПАЛІТЫЧНАЯ БАРАЦЬБА
Стаўшыпадканцлерам Л.Сапега пачаў у першую чаргу абараняць інтарэсы Вялікага Княства1.Часам яму даводзілася просто ігнараваць пастановы уніі і сумесных соймаў, каліразумеў – іх выкананне не пойдзе на карысць беларускай дзяржаве. А такіхвыпадкаў назіралася нямала, бо, хоць згодна Люблінскай уніі, становішча Польшчыі Літоўскага княства з¢яўлялася аднолькавым, на самой справе ўзнікла пагроза поўнагапераходу кіраўніцтва да Кароны.
Небяспека ўзраслапасля нечаканай смерці ў 1586 г. Сцяпана Батуры. Разгарнулася жорсткая барацьбаза карону. Сярод кандыдатаў былі сын шведскага караля Жыгімонт ІІІ Ваза,аўстрыйскі эрцгерцаг Максімільян і маскоўскі цар Фёдар Іванавіч.
Леў Сапега, як ібольшая частка шляхты Вялікага Княства, рабіў усё, каб кандыдатура Фёдараатрымала большасць галосоў на Вольным Сойме, прызначаным на канец чэрвеня 1587 г.
У красавіку 1587 г. па ініцыятыве падканцлера ў Маскву выпраўляецца пасольства, каб папярэдне абмеркаваць ўмовы,на якіх Княства згаджалася на аобранне Фёдара Іванавіча вялікім князем. Зпасольствам Леў Сапега перадаў цару запросіны на Вольны Сойм, але той, ведаючы,што выбары ў Рэчы Паспалітай, як правіла, канчаліся бойкамі, сам ехаць ненаважыўся, а накіраваў у Варшаву сваіх паслоў.
4 жніўня 1587 г. на Варшаўскім Сойме, куды Леў Сапега прыбыў са сваім узброенным атрадам, адбылася ягосустрэча з маскоўскімі пасламі. Пад час гэтай сустрэчы царскія паслы выявіліпоўную інфантыльнасць і сваімі дзеяннямі адштурхнулі шмат каго з прыхільнікаўкандыдатуры Фёдара.
Але ж падканцлервырашыў даць яшчэ адзін шанц Маскве. 19 жніўня каронны канцлер Замойскі і ягоаднадумцы нарэшце абвясцілі сваім прэтандэнтам на каралеўскі пасад ЖыгімонтаВазу. З ведама Льва Сапегі беларускія радныя паны пісалі да паслоў: “Замойсківыбраў шведскага каралевіча… А мы ўсе – ліцьвіны і большая частка палякаўхочам гаспадара вашага. Але затрымка толькі за вераю і прыездам… Калі б намбыў хутка вядомы прыезд вашага гаспадара, мы б, абраўшы яго, у той жа час рушыліб да Кракава і кароны не далі б ні шведу, ні цэсараваму брату”.
Заканамернапаўстае пытанне, навошта Леў Сапега так актыўна падтрымліваў кандыдатурумаскоўскага цара? Падканцлер, бясспрэчна, добра ведаў пра магчымыя негатыўныявынікі аб¢яднання вялікага Княства з Маскоўшчынай. Але, застаючысяпалітыкам, Леў Сапега бачыў і выключнасць таго становішча, што ўзнікла ўэчыПаспалітай. Цалкам аддадзены ідэі стварэння моцнай беларусскай дзяржавы,падканцлер і ў дадзеная сітуацыі працаваў менавіта на яе. Леў Сапега разлічваўна адсутнасць у цара Фёдара магчымасці ў выпадку абрання яго вялікім княземзаймацца праблемамі вялікага Княства. Акрамя таго, падканцлер меркаваў, штоФёдар ніколі, ні пры якіх абставінах не пакіне надзейны трон у Маскве і нерызыкне пераехаць у Рэч Паспалітую, дзе яму непазбежна давялося б сутыкнуцца сашляхецкай дэмакратыяй. А калі б такое здарылася, то ўсё роўна маскоўскі цар, пацвёрдым перакананні Льва Сапегі, не змог бы сур¢ёзна ўплываць на палітыкубеларускага ўрада.
І толькінепаваротлівасць маскойскіх паслоў зноў звяла шанцы Фёдара да нуля.
Леў Сапега ўважлівасачыў за дзеяннямі праціўнікаў і расстаноўкаю палітычных сілаў. А калі сітуацыяабвастрылася, то ён, прааналізаваўшы ўсе папярэднія вынікі, змяніў тактыку,адмовіўся ад далейшай падтрымкі Фёдара і схіліўся на бок Жыгімонта Вазы,прапанаваўшы каралевічу ўмовы, на якіх Вялікае Княства згаджалася прызнацьвялікім князем менавіта яго.
Жыгімонт Ваза,якому яшчэ належала з дапамогю зброі даказваць сваё права на вялікакняскіпрастол, мусіў пайсці на кампраміс, неабходны падканцлеру, ды прыняць умовы,выказанныя беларускай шляхтай.
Якія ж вынікінамаганняў падканцлера пад час падзеяў 1587 г.? Гісторыя пацвердзіла, што толькі дзякуючыім Вялікае Княства выйшла з гэтай найскладанейшай сітуацыі.Гаспадарства, працягваючы ўваходзіць у пакуль што неабходны для яговаенна-палітычны хаўрус з Польшчай, па ранейшаму захоўвала ўсе атрыбутысапраўднай дзяржаўнасці. Як і раней, у вялікім Княстве працягваў ажыццяўляцьсвае паўнамоцтвы свабодны і дэмакратычны орган – Вольны Сойм, дзейначалінезалежны ўрад, былі ўласныя кодэксы, вайскавыя фармаванні, а таксама асобныяфінансы.
Меўся і яшчэадзін важны вынік палітычнай барацьбы Льва Сапегі. Як сведчаць гістарычныякрыніцы, падканцлер на той час узначальваў яшчэ і соймавую камісію, штопрацавала з новым Статутам, патрэба ў якім узнікла пасля падпісання Люблінскайуніі 1569 г1.
Новы Статут, надумку літвінскага ўрада, павінен быў выправіць “несправядлівасць”, учыненнуюЛітве Люблінскай уніяй, і захоўваць далей яе дзяржаўнае жыцце. Аднак, паводлеЛюблінскай уніі, паправа зацвярджалася агульны манархам са згоды супольнагасойма Польшчы і Літвы. Каб Статут атрымаў заканадаўчую сілу, літвіны павінныбылі дамагчыся яго пацвярджэння непасрэдна ад уладара. Зразумела, што длягэтага трэба было скарыстацца момантам, калі Польшча трапіць у цяжкаестановішча і не здолее перешкодзіць жаданню Літвы.
Зручнага момантудавялося чакаць амаль дваццаць гадоў і ўвесь гэты час не сціхала праца надскладанне новага зводу законаў. Над Статутам працавала выбраная камісія (урозныя часы камісію узначальвалі канцлеры Мікалай Радзівіл і Астафій Валовіч),яго артыкулы абмяркоўваліся на павятовых соймах і агульнадзяржаўных з¢ездах2. Справабыла нялегкая і аб гэтым можна судзіць паводле прызнання самаго падканцлера:“Паправу Статута неяк робім, шмат перашкод; даволі ўпартых, а то інеразважлівых. Усе аднадушныя ў тым, каб браць за прыклад лепшае. Іншыя разсамі не ведаюць, чаго хочуць. Калі пытаю, як хочаш, каб гэта было, дык адказвае:“Сам не ведаю, як перадаць тое, што думаю”. Злы дух цябе пабраў бы, калі яабавязаны разумець тваю фантазію, калі ты сам не можаш выказаць! Ужо так мнеўсе надакучыла за невялікі час, што сам не ведаю, ці вытрымаю”1.
Падканцлерасабіста адрэгаваў артыкулы Статут, ставарыўшы па сутнасці новую канцэпцыюнезалежнай дзяржавы2. У палітычных артыкулах Статут абвяшчаўВялікае Княства самастойным панствам са сваёй тэрыторыей, не падлеглай уладзеіншай дзяржавы. Акты Люблінскай уніі ўвогуле не ўнесены ў Статут. На чалеКняства стаіць манарх – вялікі князь, які пад прысягай клянецца захоўвацьпрывеліі і вольнасці дзяржавы. Уладу вялікага князя падзяляе рада и сойм, якіяи кантралююць ягонае ўладаранне. Важнейшыя агульнадзяржаўныя справы, якабвяшчэнне вайны, скліканне паспалітага рушэння і другія вырашаюцца на Вольнымсойме. Тым самым Статут аднаўляў адменены уніяй вольны сойм Княства. Усе пасадыі зямельныя наданні атрымліваюць толькі “родзічы” Княства – ягоныя грамадзяне.Такім чынам ставілася заслона для захопу ўлады палякамі. Паводле новага зводу,Княства не абавязана ўдзельнічаць у войнах, якія вядзе Польшча. Незаконнымлічыўся захоп Польшчай літвінскіх земляў. Відавочна, што ўсе гэтыя артыкулысупярэчылі канстытуцыі Люблінскай уніі. І таму, перад падканцлерам паўсталанайскладанейшая задача: без згоды Польшчы атрымаць санкцыю на зацвярджэннеСтатута3.
Да Статута былінадрукаваны тры прадмовы. Аўтар ўсіх – Леў Сапега, хоць пад першай прадмовайфармальна стаіць подпіс караля. У ёй гаворыцца, што Статут даецца “всимпосполите і кождому зособно нынешним и напотом будучим», аб тым, што галоўнымабавязкам кароль лічыць захаванне праў, свабод і вольнасцей кожнагаграмадзяніна дзяржавы. У другой прадмове, якая адрасуецца непасрэдна каралю івялікаму князю, выкладзена сапегаўская канцэпцыя прававой дзяржавы:
“Найяснейшамупану Жыгімонту Трэцяму. З Ласкі Божай каралю польскаму, вялікаму князюлітоўскаму, рускаму, прускаму, жамойцкаму, мазавецкаму, інфлянцкаму ды іншых[земляў]. З той жа Ласкі Божай гаспадару і каралю дзедзічнаму швэдзкаму,гоцкаму, вандальскаму і вялікаму князю фінляндзкаму. Гаспадару і пану маймулітасціваму.Былі тыя часы, найяснейшы літасцівы гаспадар і кароль, калі ў гэтымзгуртаванні і супольніцтве людзкім, якое мы Рэччу Паспалітай завём, каралі ігаспадары гэтага свету, не законам пісаным або статутам, але толькі сваёй воляюі ласкаю валадарылі над людзьмі. Але паколькі часта ад высакароднага абавязкусвайго адступалі, і дзеля свайго толькі спажываньня рэчы назапашвалі, абсупольнай карысьці мала дбаючы, гэта прывяло да таго, што людзі, гідзячыся іхпанаваннем і зьверхнасцю, не гаспадарамі, а тыранамі іх называючы, у аднымтолькі статуце і праве пісаным бяспеку і дабро Рэчы Паспалітай бачылі.
А пра гэта вялікіі шляхетны філёзаф грэцкі Арыстотэль сказаў, што там бэльлуа, а па-нашаму,дзікі звер пануе, дзе чалавек паводле волі сваёй уладу ажыццяўляе. А дзе закон, або статут верх мае, тамсам Бог усім валадарыць. І такая таму ёсць прычына, што закон, як пра яго іншывялікі мудрэц сказаў, ёсьць сапраўдным розумам і мудрым бачаннем развагі людской, якім Госпад Бог натуру людскую аздобіў, і паводле гэтагапрыстойнага і мудрага бачання жыццё чалавека так уладкаваў, каб той імкнуўся даўсяго добрага, а беззаконнага пазбягаў. Але паколькі ня ўсе ад нараджэння большрозумам, чым багаццямі сваімі і д'ябальскімі страсцямі кіруюцца, то гэтыя цугліці мундштук на нахабнікаў Госпад Бог і права Яго святое наклалі, каб яны засправы свае слушную кару, а годныя [людзі] прыстойную ўзнагароду мелі. І гэтаёсць мэта і канец усіх законаў у сьвеце, на тым усе дзяржавы і каралеўствыстаяць і жывуць у спакоі, дзе ліхія [людзі] помсту, а добрыя ўзнагароду маюць.
Гэтага заўсёды тыябаяцца, якім свавольле падабаецца, а з розумам яны не сябруюць. Радыя бы тыяцуглі з сябе скінуць, а законы ўсе, каб іміне кіравацца, радыя былі бы на нішто звесці. Здарылася гэта ў пэўным часе ўкаралевічаў і маладзёнаў рымскіх, у той час калі сэнатары разважалі, як цяжарпанаваньня каралеўскага або тыранскага зь сябе скінуць, і правам пісанымпаслугавацца. Усяляк гэтаму перашкаджалі маладзёны, каб ніякага закону надсабой ня мець, бо казалі, што закон глухі і такі, што ня дасьць сябе ўпрасіць,калі ў чымсьці правініцца [чалавек], не падзяляе беднага і багатага. А ўгаспадара, аднак, ёсць месца ласцы і прыхільнасці, ёсьць увага на асобы.
Дык, лепей пад адной[толькі] каралеўскаю ўладай жыць, чым пад такую небяспеку падпадаць, грунтуючысваё шчасце толькі на беззаганнасці жыцця ды на выкананні закону. Такія, кажу,думкі ёсьць і заўжды будуць у людзей свавольных і непакорлівых, для якіх страхзакону ёсьць непрыемны, і разбэшшчанай волі іх заўсёды супраціўны.
Што мы ўсе бачачы,найяснейшы літасцівы гаспадар, за шчаслівы народ сябе лічым, якому Госпад Богтакіх гаспадароў і продкаў вашай каралеўскай міласьці даў, што ня толькіпаводле волі і ласкі сваёй над намі ўладу ажыццяўлялі, але і самі нам прыкладамбылі, каб мы закон, як найлепшага вартавога паспалітай вольнасьці трымалі ібольшай улады і зверхнасьці гаспадарскай над сабоюне дапускалі, а толькі такую якой пэўную мяжу валадараньня над намі законыўсталявалі і за гэта славу вялікую ў нашай памяці пакінулі.Так пагатоў вашакаралеўская мосьць, наш міласцівы пан, тым імя сваё слаўнае ў сваім народзепажадалі ўшанаваць, што статут новы, і ў многіх месцах людзьмі мудрымі і ўзаконах абазнанымі, з народу нашага дзеля гэтага абранымі, выпраўлены, у гэтыяпершыя часіны валадарання вашага, нам зацвердзілі, каб ужо ўсе суды ў гэтайслаўнай дзяржаве вашай каралеўскай міласьці слаўным Вялікім Княстве Літоўскімтым [статутам] паслугаваліся, тады я ад імя ўсёй Рэчы Паспалітай вашайкаралеўскай міласці, свайму міласьціваму пану, пакорна за так міласьцівую ласкудзякую.
А раз я ўжо тую працу насябе ўзяў, каб гэты статут у друк падаць, то яго вашай міласці прысьвячаю, якнайвышэйшаму абаронцу ўсіх правоў і вольнасцяў нашых. Госпада Бога просячы, кабён духам мудрасці і ўсялякай спраўнасцяй вашу каралеўскую міласць абдарыў, кабу нас ваша каралеўская міласьць шчасьліва і доўга валадарыў, і каб славаГоспада Бога ўсемагутнага праз вашу каралеўскую міласць была памножана і ўся Рэч Паспалітая ў цэласці і спакоі былазахаваная, і так святалюбнае вашай міласці над намі валадаранне тут на гэтымсвеце славай несмяротную, а па смерці жыццём вечным было ўзнагароджана. З тымнайніжэйшыя службы мае з верным падданствам ласцы вашай каралеўскай міласцішчыра прыношу. Пісаны ў Берасьці лета ад Нараджэньня Сына Божага 1588 месяцаснежня, 1 дня. Вашай каралеўскай міласці пана і валадара майго літасьцівага,Найніжэйшы слуга і верны падданы”.
І нарэшце, трэцяяпрадмова – Зварот Льва Сапегі да ўсіх саслоўяў Вялікага княства Літоўскага:
“Усім саслоўямВялікага княства Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага княства Літоўскага,староста слонімскі, маркоўскі і мядзельскі шчырую і зычлівую працу ахвяруе.Мудрацы розных часоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку даражэйза ўсе на свеце яго свабода. Няволя ж настолькі агідная, што ад яе трэбапазбаўляцца ўсімі сродкамі. таму людзі, якія паважаюць сябе, не павіннышкадаваць свайго жыцця, каб не трапіць пад жорсткую ўладу няволі! А тых, хтозрабіўся паднявольным, але мае свабодалюбівы назалежны характар, таксама непавінны цярпець над сабой непрыяцеля. І не толькі нейкага чужаземца, да якогатрапіл ў палон, але і свайго тутэйшага. Дзеля гэтага і створаны законы – тыяаброць і цуглі, якія будуць стрымліваць кожнага нахабніка ад усялякага гвалту ісамавольства і не даваць яму магчымасці здзекавацца над слабейшым і бяднейшімды прыгнятаць іх; каб мог не толькі багаты і магутны паводзіць сябе так, як ямупажадаецца. Цыцэрон вучыў, што карыстацца свабодай можа той, хто стане нявольнікамзакону. А для прыстойнага чалавеканяма большай асалоды, як жыць у сваёй Айчынеў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зняславіўці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро. Нічому ншаму не будзе абавязаны такічалавек, адно толькі закону, пад аховай якого ён можа жыць спакойна, неадчуваючы над сабой ні гвалту, ні паклёпу. Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свецез¢яўляеццападтрыманне ў грамадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасцідобрае імя, здароўе і маёмасць і не цярпець з боку іншых ніякой шкоды. У гэтымі заключаецца наша свабода, якой мы ганарымся перад іншымі хрысціянскімінародамі, ды і гаспадара над сабой маем такога, які кіруе намі паводле законаўнашых, а не з асабістага нораву. Тамуі карыстаемся гонарам сваім прыстойным,свабодна жывем і маёмасцю валодаем. А калі б хто ў гэтых нашых вольнасцях пачаўкрыўдзіць нас і здзеквацца, то ўжо мы яго не за гападара лічылі б, апарушальнікам нышых правоў і вольнасцяў і мы б яго нявольнікамі сталі. Ісапраўды, дзякуй Богу, пад панаванне іх міласці каралёў і вялікіх князеў нашыхкарыстаемся мы і ўладай і вольнасцямі нашымі, ставраем свае законы, кабнайбольш іх ва ўсім захаваць, каб не толькі сусед ці іншы які аднапляменнік, алеі сам Гаспадар вяршэнства над намі не меў, за выключэннем таго, што дазволеназаконам. Таму і маем мы гэты скарб [законы], якому няма цаны. Кожнамупрыстойнаму чалавеку належыць яго ведаць і, будучы дасведчанным у ім,стрымліваць сябе ў сваіх учынках, дзейнічаць у адпаведнасці з пісаным законам інікога не крыўдзіць, а калі б сам кім быў пакрыўджаны, ведаў, дзе абарону ілекі ад крыўды сваёй шукаць. Бо як адзін рымскі сенатар, не ведаючы законаўсваёй краіны, браўся судзіць сабе падобнага, так і кожны жыхарзаслугоўваеганьбавання, калі сваімі вольнасцямі пахваляееца, а карыстаццазаконам і разумець яго як асабістую засцярогу не жадае. Любому народу сорам неведаць сваіх законаў, а нам жа асабліва, бо законы нашы выкладзены не на нейкайчужаземнай мове, а на сваёй роднай, і мы маем магчымасць звярнуцца да іх у любычас і даведацца, якім менавіта законам бараніцца супраць усялякай крыўды.Паколькі раней існавала цяжкасць у тым, што з-за складанага перапісвання ітраты на гэта шмат часу не кожны мог мець Статут, я на патрэбу жыхароў нашых іна карысць дзяржавы адважыўся, не шкадуючы сваіх выдаткаў, сістэматызавацьзаконы і надрукаваць іх, каб потом кожны мог, калі захоча, мець іх пад рукамі.
Прашу зрабіцьласку, гэтую працу ўдзячна прыняць ад мяне, а маючы свае вольнасці добраахаванымі, сачыць, каб у суды і трыбуналы выбіраліся людзі не толькідасведчанныя і добрыя, але і набожныя і дабрадзейныя, якія б не для ўласнайвыгады і на шкоду чалавеку з-за сваёй хцівасці і за хабар законы парушалі, авыключна прадугледжаным парадкам дзейнічалі, зберагаючы святую праўду ісправядлівасць, а свабоду, якой карыстаемся, у непарушнасці захавалі. З тымласцы і міласэрднасці вашай дабрадзейнасці брацкай даручаю”1.
Гэтыя трыпрадмовы – брыліянты самай высокай годнаці ў прававой кароне дзяржавы, чым із'яўляецца Статут 1588 г.
Выкарыстоўваючыцяжкае становішча Жыгімонта Вазы (а яно з чарговым уварваннем татараў увосень 1587 г. на землі Рэчы Паспалітай яшчэ больш ускладнілася) Леў Сапега дамогся ад яго падпісанняГраматы (28 студзеня 1588 г.), якая пацвярджала юрыдычную моц трэцяга СтатутаВялікага Княства.
Аднак пападпісанні Статут не адразу пачаў выкарыстоўвацца ў судовай практыцы на месцах,бо яго там проста не мелі. Паўстала праблема арганізацыі неадкладнагадрукавання. Трэба было, каб ён як мага хутчэй пачаў дзейнічаць, бо нават самЖыгімонт Ваза, забыўшы на свае абяцанні і не зважаючы на артыкулы падпісанагаім Статута, усяляк парушаў правы шляхты, раздорваючы землі і пасады ў ВялікімКнястве пераважна палякам. Новы манарх імкнуўся самавольна распараджацца, прыгэтым зусім не раячыся з падканцлерам, які знаходзіўся пры яго двары.
Абураныкрывадушніцтвам Жыгімонта Вазы, Леў Сапега ў лісце за 17 лютага 1588 г. да Мікалая Радзівіла Перуна паведамляе аб непрыкрытай непрыязні караля і вялікага князя дабеларусаў: “Кароль казаў мне, што болей палякам павінен, чымся Літве, бо ямупалякі паказалі больш зычлівасці, чым Літва. І ён не толькі кажа гэтак, але іробіць. Ужо там больш палякі ў нас дастаюць, чым сама Літва. Літвіну адмовяць,а паляку ў той час дадуць"1.
Пры такімстановішчы спраў Леў Сапега адчуваў сябе не надта добра. Вялікі князь нават нежадаў прымаць падканцлера, не кажучы пра законнае вырашэнне праблемаў дзяржавы.
У сярэдзінеліпеня 1588 г. падканцлер канчаткова вырашае пакінуць каралеўскі двор, нежадаючы цярпець асабістыя абразы і сапраўды гвалт над урадам Вялікага Княства збоку палякаў. Настаў крытычны момант ва ўзаемадачыненнях паміж Польшчай іВялікім Княствам. Ад¢езд прадстаўнікоў Княства з каралеўскага двара азначаў бынайперш палітычны, а затым няўхільны эканамічны ды ваенны разрыў між дзюмафедэратыўнымі дзяржавамі. Як раз тады яшчэ і паўстала пагроза чарговай вайны зтуркамі. Таму Жыгімонт Ваза запрасіў да сябе падканцлера, павініўся за ўсе ізноў пакляўся наперад заўжды строга выконваць абавязкі, не дапускаючы аніякіхпарушэнняў законаў Вялікага Княства.
Аднак хлуслівымабяцанням непаслядоўнага манарха Леў Сапега не паверыў і яшчэ большпераканаўся, што толькі выданне новага Статута ды абавязковае выкананне ягоартыкулаў пакладзе канец беззаконню.
Падканцлерпрыспешвае падрыхтоўку Статута да друку, ахвяруе на яго выданне ўласныя сродкі.Урэшце летам 1588 г. з віленскай друкарні Мамонічаў выйшаў новы Статут.Адпаведна з новым заканадаўствам усе важкія пытанні ўнутранага жыцця ВялікагаКняства вырашаліся цяпер самастойна.
Статут – буйнаяперамога Льва Сапегі. Як аднаго з ягоных аўтараў, як рэдактара, як фундатаравыдання1. Сам падканцлер вызначыў сваю працу надСтатутам так: “Дорогулацнейшую и снаднейшую кождому ку ведомасти права показал»2.
Калі ж казаць мовай фактаў, дык перш-наперш трэба адзначыць, што Статут напрацягу двухсот гадоў лічыўся самым дасканалым зводам законаў у Еўропе і аднымз самых дэмакратычных. Карысталіся ім і ў Польшчы, паводле Статута працавалісуды ў Латвіі, Эстоніі і на Украіне. Статут пераклалі на нямецкую, расійскую,лацінскую і французскую мовы. Ну, а Літва жыла паводле ягоных законаў дасярэдзіны ХІХ стагоддзя. Менавіта дзякуючы яму беларусы яшчэ ў ХVІІІ стагоддзі не зніклі з гістарычнайарэны3.
леўсапега палітычная дыпламатычная
ГЛАВА ІІІ. НАЧАЛЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ КАНЦЭЛЯРЫІ
У 1589 г. ў найвышэйшых структурах улады Вялікага Княства адбыліся змены. Пасля смерці Астафея Валовіча(канец 1587 г.) віленскае ваяводства перайшло да Крыштафа Мікалая РадзівілаПеруна. Леў Сапега атрымаў вакантную пасаду канцлера, узначаліўшы адзін задказных органаў выканаўчае ўлады гаспадарства. Ад яго цяпер цалкам залежала практычнаеажыццяўленне ўнутраннай і вонкавай палітыкі Княства: падрыхтоўкасваіх іпрыйманне замежных пасольстваў, правядзенне павятовых соймаў і галоўных з'ездаўКняства. На плечы Сапегі лягла адказнасць за дзейнасць мясцовых уладаў,праваахоўных установаў, урэгуляванне канфліктаў паміж дзяржаваю і царквой імногае іншае.
Аднак у сваіхдзеяннях і на пасадзе канцлера Сапега не быў цалкам свабодны. Нягледзячы нановае заканадаўства, ў гаспадарстве па-ранейшаму прысутнічаў адзін з парадоксаўулады. Ні ўрад, у які акрамя канцлера ўваходзілі падканцлер, ваяводы, вялікігетман, маршалкі, ні галоўны заканадаўчы орган Княства – Вальны Сойм – невалодалі эканамічнымі правамі на тэрыторыі свайго ж гаспадарства. Яны фактычнане вызначалі кадравай палітыцы Княства. Права на прызначэнне на кіраўнічыяпасады трымаў у сваіх руках манарх. У выніку ўся без выключэння беларускаяшляхта на справе матэраяльна залежала ад вялікага князя, бо ён падпісваўпрывелеі на вольныя землі, а таксама на свецкія і духоўныя вакансіі. Пры гэтайдаволі спецыфічнай форме абмежаванай манархіі ў Вялікім Княстве любаяпалітычная апазіцыя гаспадару заўседы параўнальна легка ім жа і разбівалася.Канцлер у сваю чаргу не жадаў мірыцца з неабмежаванымі дзеяннямі манарха,трагічныя вынікі якіх для Княства былі ўжо відавочныя. Ён пачынае барацьбу зЖыгімонтам ІІІ за поўную самастойнасць Княства, імкнучыся прымусіць ягопаважаць вялікакняскія законы.
Аднак Жыгімонтпраігнараваў патрабаванні канцлера: у 1590 г. пад ўздеяннем польскай каталіцкай магнатэрыі ён зрабіў спробу зноў абысці законы Вялікага Княства1.Тады, на месца кракаўскага біскупа заняў Юрый Радзівіл, які да гэтуль з'яўляўсявіленскім. Гэтае назначэнне насцярожыла Сапегу: ёе прадбачыў спробукаронныхдыгнітарыяў правесці на Віленскае біскупства паляка. Так яно і здарылася.Палякі, спасылаючыся на тое, што Кракаўскае біскупства дасталася літвіну,прапаноўвалі наўзамен аддаць Віленскае паляку Бернарду Мацееўскаму. А Вільнябыла тагачаснай сталіцай Беларусі. Канцлер добра разумей далёкія намерыпольскіх палітыкаў. Важна стрварыць прэцэндэнт, парушыці артыкулы Статута іназначыць на пасаду ў Княстве “чужаземца”. Сапега рашуча вырашыў: “Або загінць,або дамагчыся таго, каб літвін быў віленскім біскупам”2. Ідамогся. На ўсе просьбы, мольбы і пагрозы Жыгімонта прыкласці пячатку Княствада намінацыі Мацееўскага Сапега адказваў адмовай. Некалькі гадоў доўжыласягэтае супрацьстаянне. Жыгімонт і ягоныя польскія дарадчыкіўсяляк спрабавалізламаць волю Сапегі. Дзейнічалі і праз папу, і праз папскага легата. У 1595 г. Жыгімонт чарговы раз патрабаваў ад канцлера паставіць пячатку, маўляў Крыштоф Радзівіл згоднына гэта. Сапега не паддаўся на кралеўскі націск, а напісаў ваяводзе. Сапраўды,Радзівіл гатовы пайсці на кампраміс, каб на далейшы час забараніць соймавайпастановай назначэнне палякаў на пасады Вялікага Княства, а літвінам падпагрозай пакарання прымаць назначэнні на польскія пасады. Праект ваяводыпадабаўся Сапегу, але ён настойваў на згодзе станаў Вялікага Княства. А восьстаны на павятовых соймах аднадушна пратэставалі супраць намаганняў Жыгімонта.Сапега адчуваў за сабой падтрымку ўсёўй дзяржавы і заставаўся непахісным.Нарэшце, у 1597 г. Жыгімонт абвясціў Мацееўскага віленскім біскупам, а дляпацвярджэння намінацыі папам рымскім вырашыў паставіць на прывелеі польскуюпячатку, спадзеючыся, што ў Рыме прызнаюць яе за літвінскую. Сапега заявіўкаралю пратэст і зноў даў зразумець яму, што Княства не пагадзіцца з такойнамінацыяй. Папскія прадстаўнікі, у сваю чаргу, ўважліва сачылі засупрацьстаяннем манарха і канцлера. Інтарэсы каталіцкага касцёла для папы былівышэйшымі за інтарэсы польскага ўраду. Бок Літвы прыняў папскі нунцый, якізабараніў ад імем папы Мацееўскаму ехаць у Вільню. Толькі смерць Юрыя Радзівілаў студзені 1600 г. дала Жыгімонту магчымасць з гонарам адступіць – месцакракаўскага біскупа дасталася Мацееўскаму, а віленсім біскупам стаў беларусБенедыкт Война1.
Канфлікт паміж Жыгімонтамі Сапегам праз віленскае біскупства цікавы яшчэ адной акалічнасцю. Якраз яна,як, можа, нішто іншае, дазваляе зразумець усю веліч асобы канцлера. Збіяграфічных дакументаў Сапегі вядома, што ён у 1586 г. прыняў каталіцкую веру і, здавалася б, згодна з логікай тых часоў, мусіў бы абараняць гонарсваёй канфесіі, спрыяць яе умацаванню. Аднак, як канцлер паставіў на першаемесца палітычныя інтарэсы сваёй дзяржавы2. Аб гэтым гаворыцца і ўлісце да Мікалая Раздівіла: “Я католік і з ласкі Божай каталікам хачу памерці,але спакой Айчыны сваёй да скону дзён сцерагчы буду”.
Жыгімонт Ваза,сутыкнуўшыся з жалезнай воляй канцлера, пацярпеў фіяска і мусіў нарэшццескарыцца: пры развязванні навата дробязных пытаннях на тэрыторыі ВялікагаКняства ён павінен быў лічыцца з думкай Сапегі, адсылаючы яму ўсе паперы іграматы для папярэдняга ўзгаднення. Ніводны каралеўскі дакумент з гэтага безканцалярскага подпісу і пячаткі Вялікага Княства не меў сілы на землях дзяржавы.
Апрач супрацьстаянняманарха і канцлера ў Рэчы Паспілітай існавала яшчэ штам праблем: фінансавая,канфісійная, павялічылася небяспека ўнутранных канфліктаў з-за адсутнасціЖыгімонта ІІІ, які пасля смерць бацькі, шведскага караля Іаана, з дазволу Сойма(травень 1593 г.) ад'ехаў у Швецыю, дзе пачаў дамагацца трона. Жыгімонтзапрасіў с сабой і канцлера, але ён, спаслаўшыся на хваробу, адмовіўся.Пераадольваючы цяжкасці, Л. Сапега ў гэтым часе шмат сілаў аддае ўрэгуляваннюканфліктаў паміж шляхтай, вядзе перамовы з пратэстантамі, якія патрабавалі адулады выканання Акта Канфедэрацыі 1573 г., распачынае ўпарадкаванне галоўнага архіва Княства, развязвае істотнае пытанне аб удзеле Вялікага Княства ўантытурэцкай кааліцыі хрысціянскіх дзяржаў.
Праз некаторы часузнікала і рэальная пагроза вайны са Швецыяй, так як на карону прэтэнзііпрад'явіў Карл, дзядзька Жыгімонта Вазы.
Але найбольшклопатаў канцлеру на той момант прынеслі казацкія атрады Лабады і Налівайкі,што рабавалі маёнткі беларускай і украінскай шляхты, выпальвалі вёскі,руйнавалі гарады. Леў Сапега і Крыштаф Радзівіл арганізавалі супраціў казацкімаддзелам. На чале з Мікалаем Буйвідам і крычаўскім старастам БагданамСаламярэцкім беларускія жаўнёры паквіталіся з бунтаўнікамі на Буйніцкім поле,што пад Магілёвам. Севярын Налівайка быў злоўлены і пакараны1.
У гэтыя ж гадыадбыліся і істотныя змены ў асабістым жыцці канцлера. Трэба адзначыць, што усваім сямейным жыцці Льва Сапегу не аднойчы напаткала бяда. У раннім векупамерла дачка Катаржына. Палову года пражыў і сын Крыштоф, народжанны ў 1588 г. У 1591 г. пры народзинах памерла першая жонка. Гэты сын пражыў чатыры тыдні. Жонка пакінулаяму двухгадовага сына (Яна Станіслава, народжаннага ў 1589 г.)) і зусім асірацелую дачку ад першага мужа Барбару… Яна завяшчала мужу вялікую маёмасць, атаксама 30 тыс. злотых. Праз восем год, у 1599 г., Сапега ажаніўся ў другі раз, узяўшы князеўну Гальшку Радзівілаву, дачку Крыштофа Радзівіла.Вяселле адбылося ў Вільне, а Сапега стаў ўладаром Друі, Асвеі, Залесся,Дзедзіна і Чурыловіч2.
Між тым,прадчуванні Л. Сапегі спраўдзіліся: нястрымнае жаданне Жыгімонта Вазы набыцьбацькаву кароны прывяло да вайны са Швецыяй.
Каб пазбавіцьшведаў падтрымкі з боку Масковіі ды пазбегнуць адначаснай вайны з дзюмадзяржавамі, улады Рэчы Паспалітай восенню 1600 г. накіравалі да Барыса Гадунова пасольства з мэтаю падпісаць “вечны мір”. Адказную місію зноў,як і ў 1584 г., узначаліў Л. Сапега, за плячыма якога цяпер быў багатыдыпламатычны вопыт.
НадзеленыГенеральным Вальным Соймам ды манархам надзвычайнымі паўнамоцтвамі, канцлер 27верасня 1600 г., разам з Гальяшам Пельгрымоўскім, сакратаром княства, ЯнамСапегам, віцебскім ваяводам, Станіславам Варшыцкім, варшаўскім кашталянам ііншымі прадстаўнікамі ўлады выехаў да Масквы.
Афіцыйны прыёмпасольства адбыўся толькі 26 лістапада 1600 г., хаця пасольства прыбыло ў Маскву на 16 кастрычніка. Непасрэдныя перамовы пачаліся яшчэ на тыдзень пазней.
На другой сесіі,што адкрылася 4 снежня, канцлер абвясціў свае ўмовы “вечнага міру” Рэчыпаспалітай з Маскоўскай Руссю, якія ўключалі больш за 20 артыкулаў1.
Вось толькінекаторыя з іх:
1. Агульнымібудуць непрыяцелі і ворагі абедзвюх дзяржаў.
2. Ніякіхдамоваў, шкодных адзін аднаму, уладары не заключаць, узгадняееца знешняяпалітыка.
3. Землі,здабытыя агульнымі сіламі, пераходзяць да той дзяржавы, якая мае на іх правы.
4. Землямі,якія не належалі раней ні аднаму з панстваў, валодаць разам або падзяліць іх.
5. Можнавыслужаць вотчыны і землі ў абодвух панствах.
6. Разамсупрацьстаяць татарам.
7. УладарРэчы Паспалітай выбіраецца паводле рады з маскоўскім уладаром.
8. Абодвагаспадарствы маюць супольны флот і інш2.
Менавіта ваколартыкулаў “вечнага міру” і распачалісядыскусіі з маскоўскімі дыпламатамі. Як іпершым разам, перамовы з маскоўскімі баярамі праходзілі цяжка. У найбольшскладанай сітуацыі канцлер апынуўся 18 лютага 1601 г., калі ў Маскву завіталі шведскія паслы Клаўсан і Гендэрсан.
Нягледзячы наразнастайныя перашкоды Леў Сапега і гэтым разам здабыў перамогу. На пачатку 1602 г., пасля пасольства Міхаіла Салтыкова-Марозава да Жыгімонта ІІІ, быў падпісаны 22-гадовы мір зМаскоўшчынай.
Паспяховаезавяршэнне Сапегам перамоваў развязала Жыгімонту ІІІ рукі для вайны за шведскуюкарону. Аднак жыхарам Беларусі гэтая новая бойня не прынесла нічога, апрачастратаў, брэмя выдаткаў на вайсковыя патрэбы і пакутаў ад польскіх жаўнераў,якія, не атрымаўшы платы за службу, пачалі рабаваць маёнткі беларускай шляхты.Спыніць дзікую неўтаймаванасць польскіх жаўнераў канцлер змог, толькіабапіраючыся на вялікакняскае войска.
Мір з Масковіяй,на жаль, быў нядоўгі. Летам 1604 г. яго парушыў Ілжэдмітрый І. Скупыя гістарычныязвесткі не даюць магчымасці адназначна і поўна адказаць на пытанне прастанаўленне Сапегі да самачыннага, аніяк не ўзгодненнага з ім кроку самазванца.Праўда, у сувязі з гэтым заслугоўвае ўвагі адна думка, што распаўсюджавался ўрускай гістарычнай літаратуры ХІХ стагоддзя1.
Сутнасць яе ўтым, што якраз леў Сапега пры сваімдвары выхоўваў юнака і ўвеў яму, нібыта ён –царэвіч Дзмітрый, выратаваный ад забойцаў2.
На карысць гэтайверсіі выказаліся тры аргументы. Па-першае, Ілжэдмітрый І заявіў пра сябе якцарэвича ў маёнтку Вішнявецкага, з якім Леў Сапега меў сталыя зносіны. Па-другое,першы, хто “прызнаў царэвіча”, быў менавіта слуга канцлера, нейкі Пятроўскі,ураджэнец Маскоўшчыны. І нарэшце апошняе, канцлер вялікага Княства пазней,бясспрэчна, займаўся падрыхтоўкай самазванца на маскоўскае царства і што вельміістотна, менавіта шляхам доўгай падрыхтоўкі. Але гэтых доказаў яўнанедастаткова, каб пагадзіцца з такой версіяй. І як жа тады тлумачыць факт, штоканцлер на Генеральным Вальным Сойме 1605 г. асуджаў разам з маршалакам Княства Дарагастайскім паход Ілжэдмітрыя І на Маскву? Ён і раней пісаў Юрыю Мнішакупра незадаволенасць паноў-рады яго самавольствам і патрабаваў ад ваяводы, кабён вярнуўся назад ды пакаяўся перад манархам.
Трэба адзначыць,што, застаючыся сынам сваёй эпохі, канцлер Вялікага Княства пры вырашэнніміжнародных праблемаў, на жаль, не грэбаваў выкарыстаннем сілы.
Так, 15 студзеня 1609 г., на Варшаўскім Сойме ёе першы выказаўся за тое, каб неадкладна распачаць вайну зМаскоўшчынай. Канцлер разлічваў на хуткую поспех, бо маскоўская дзяржаваперажывала тады найцяжэйшыя часы ў сваёй гісторыі. Змучаная казацкіміпаўстаннямі, змучаная барацьбой з самазванцамі (Ілжэдмітрый І, Ілжэдмітрый ІІ),яна, як ніколі, была аслабелая.
Улетку 1609 г. распачалася шырокая ваенная кампанія Рэчы Паспалітай супроць Масковіі, на пачатку якой уадпаведнасці з адмысловай задумаю канцлера абвяшчалася, нібыта войска ідзе наІлжэдмітрыя ІІ. Гэты ход Л. Сапегі Масква разгадала толькі тады, калі ён 19верасня 1609 г. са сваім корпусам знаходзіўся ўжо пад сценамі Смаленска. Праздва дні туды падышло і каралеўскае войска, якім камандваў асабіста Жыгімонт ІІІі яго сын Уладзіслаў. Пачалася працяглая аблога Смаленска. Л.Сапега ўзяўся затэрміновую падрыхтоўку артыкулаў з асноўнымі прынцыпамі каранацыі Уладзіслава іягонага царавання ў Маскоўскай Русі. 14 лютага 1610 г. падпісаны дакумент быў передазены маскоўскаму дваранству. У сталіцы пачаліся хваляванні і 19ліпеня 1610 г. ворагі Васілія Шуйскага прымусава пастрыглі яго ў манахі, а ўноч з 20 на 21 верасня рэчпаспалітае войска заняло Маскву.
7 кастрычніка 1610 г. канцлер прымаў пад Смаленскам маскоўскае пасольства на чале з мітрапалітам Філарэтам дыкнязем В. Галіцыным, якія прасілі аб неадкладным прыездзе ў Маскву Уладзіслава,але канцлер, зыходзячы з інтарэсаў Вялікага Княства патрабаваў, каб папярэдаднібыў здан Смаленск (у выніку перамогі Смаленск і смаленскія землі адыходзіліКняству). Але усе спробы Л. Сапегі авалодаць Смаленскам без ахвяраў не меліпоспеху. Толькі 3 чэрвеня 1611 г. горад быў узяты штурмам.
Вайскавыя іпалітычныя поспехі, аднак, мала радавалі канцлера. Далей трымаць велізарнуюармію на маскоўскіх землях не было як. Не хапала сродкаў, актыўныя дзеянніраспасынаў дзесяцітысячны корпус шведаў, што прыйшоў на дапамогу маскоўцам.
Леў Сапега быўвымушаны вярнуцца на радзіму – 18 кастрычніка 1611 г. памерла другая жонка1 (ад гэтага шлюбу ў 1603 г. нарадзілася дачка Гана (але ж яна памерла ў 1627 г.), сын Мікалай памер адразу паслянараджэння ў 1606 г., у росквіце маладосці памёр і другі сын – Крыштоф,народжаны ў 1607 г., трэці сын Казімір Лявон стаў падканцлерам2).
У Масквезасталісянязначныя сілы Княства – харугвы Яна Сапегі ды Яна Кароля Хадкевіча,але і яны праз нейкі час пакінулі горад.
Ад свайго намерупасадзіць на маскоўскі трон каралевіча Уладзіслава, Леў Сапега ўсеж неадмовіўся. У 1617 г. ён зноў арганізаваў паход на Маскву, у які, апрачбеларускіх ды польскіх жаўнераў, выправіўся 20-тысячны аддзел запарожскіхказакаў. Ужо ў восень 1618 г. рэчапаспалітае войска штурмавала Маскву. Аднак,горад выстаяў аблогу. А ў войску няўдалыя штурмы выклікалі расчараванне.Жаўнеры пачалі патрабаваць ад канцлера абяцанай узнагароды. Паездка Сапегі наВаршаўскі Вальны Срйм, дзе ён настойліва дамагаўся грошай на працяг кампаніі недала нічога суцяшальнага і ён вярнуўся да войска только з новымі абяцаннямі.Каля запарожцы згадзіліся яшчэ пачакаць, то беларускія харугвы падаліся нарадзіму, самачынна спыніўшы аблогу.
Адчуваючы, штоавалодаць Масквою не хопіць сілаў, канцлер, параіўшыся з Уладзіславам,наважыўся пачаць перамовы пра замірэнне з Маскоўшчынай. 1 снежня 1618 г. ў сяле Дзявуліна Леў Сапега паставіў подпіс пад Граматай аб замірэнні між Рэччу Паспалітай іМасковіяй на 14 гадоў і 6 месяцаў.
Паволде гэтагазамірэння Вялікаму Княству вярталіся Смаленск, Чарнігаў, Белы, Папова Гара,Вяліжкая вобласць. Са свайго боку, канцлер абавязаўся вярнуць палонных.
Вельмі выгаднаедля Вялікага Княства замірэнне ўсё ж не прынесла задавальнення Сапегу, а тымбольш Уладзіславу. Яны разлічвалі на поўную перамогу – авалоданне Масквой дыпадзел яе між Польшчай і Вялікім Княствам1.
У 1621 г. Леў Сапега становіцца віленскім ваяводам. Аднак праз два гады, улічваючы свой ўзрост (66гадоў), просіць караля вызваліць яго ад абавязкаў канцлера Вялікага Княства і 3лютага 1623 г. адстаўка была прынята.
ГЛАВА ІV. АПОШНІЯ ГАДЫ
Аднак ёсцьпадставы трактаваць адстаўку Сапегі не толькі ўзростам. Яна, відаць, з'яўляласяўскосным пратэстам супраць рэлігійнай палітыкі караля і пэўнай часткінеталеранта арыентаваных царкоўна-феадальных колаў. Справа ў тым, што па рашэнніБрэсцкага царкоўнага сабора 1596 г. у межах Вялікага Княства адбываўся працэсунізацыі, гэта значыць масавага пераводу прадстаўнікоў праваслаўнагаверавызвання ў новую канфесію. Як афіцыйная асоба, а тым больш канцлер, Сапегаз'яўляўся прыхільнікам уніі. Аднак як мудры палітык ён быў глубока перакананы,што пераход праваслаўнага насельніцтва ва унію павінен адбывацца добраахвотна іпаступова, сродкамі пераканання і заахвочвання. Між тым у кіруючых колахперамагла жорсткая лінія, быў узяты курс на прымусовую унізацыю беларускага іукраінскана насельніцтва Вялікага Княства і Польшчы. У Беларусі адным зправаднікоў гэтай палітыкі быў Полацкі уніяцкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч. Усувязі з гэтым рэзка ўзмацнілася незадаволенасць сярод праваслаўных беларусаўусіх станаў, сталі частымі выпадкі адкрытага непаслушэнства ўладам, асаблівасярод жыхароў Полацка, Магілёва, Віцебска і Оршы. Вопытнаму дзяржаўнамі дзеячуЛьву Сапегу няцяжка было прадугледзіць, да чаго ўсе гэта можа прывесці.
12 сакавіка 1622 г. ён накіроўвае Кунцэвічу прыватны ліст, у якім папярэджвае, што палітыка прымусовай унізацыінепазбежна прывядзе да народнага бунту. Сапега заклікаў Кунцэвіча дастрыманасці і талерантнасці. Але разважлівае папярэджанне канцлера не былопрынята ў разлік Кунцэвічам. Праследванні праваслаўных узмацніліся, у вынікучаго выбухнула паўстанне гараджан у Віцебску (1623 г.), у час якога уніяцкі архіепіскап і некаторыя з яго асяроддзя былі забіты.
Па загаду каралядля расследвання “віцебскай справы” была створана спецыяльная камісія, якуюузначаліў Леў Сапега. Вырок суда быў вельмі суровы: звыш 70 чалавекпрыгаворваліся да пакарання смерцю, а Віцебск пазбавілі магдэбургскага права.
Віцебскаепаўстанне нанесла ўдар па гуманістычных ідэалах канцлера, пахіснула яго веруўмагчымасць пераўтварэння існуючага грамадства на падставе правапарадку,законнасці і сацыяльнай згоды. Менавіта гэтая драма, па меркаванні некаторыхгісторыкаў, абумовіла рашэнне Сапегі пакінуць пасаду канцлера.
Аб тым, што нестарасць была прычынай адстаўкі Сапегі, сведчыць другі факт1.
25 ліпеня 1625 г., на сямідзесятым годзе жыцця, Леў Сапега атрымаў вялікагетманскую булаву, вакантную з верасня 1621 г. пасля смерці Яна Кароля Хадкевіча. Але лаўры не прынеслі спакою. Апрочпрыватнага канфлікту з польскім гетманам Крыштафам ІІ Радзівілам, які таксамапрэтэндаваў на пасаду вялікага гетмана, на плечы састарэлага Сапегі лёг увесьцяжар вайны са Швецыяй, якая у 20-я гады ХVІІ стагоддзя згрунтавала кааліцыюпратэстанцкіх дзяржаў дзеля заваёвы каталіцкага свету.
Увесну 1625 г. шведскі кароль Густаў-Адольф пераправіў на 76 караблях сваё войска цераз Балтыйскае мора іпачаў акупацыю Княства, ведучы наступ у двух накірунках: на Полацк і на Вільню.У надта складаных умовах, калі да варожага наступу дадалася эпідэмія, штоахапіла Вільню, Гародню, Менск, Навагрудак, Леў Сапега2, 25ліпеня 1625 г. прыняў ад вялікага князя ўладу над літвінскім войскам. Новаепрызначэнне ён прыняў як святы абавязак перад Айчынай: “Калі маім слабым сіламдаручана пахіленую сцяну падпіраць і неасцярожна ўчынены пажар гасіцьпрыходзіцца, дык гадам і здароўю дзеля Айчыны не дам адпачынку”3. Гетманрабіў усе магчымае, каб спыніць рух шведаў на Літву, нават ахвяраваў усюмаёмасць і скарб, набыты за жыццё, аддаўшы на ўтрымання войска блізу 40 тысячфларэнаў. Яго сын Ян, маршалак Княства, следам за бацькам таксама сфармаваў наўласныя сродкі харугву, што мужна змагалася са шведскімі захопнікамі.
Дзякуючы Л.Сапегу, ягонай самаахвярнасці Вялікае Княства не знікла тады з карты Еўропы, нашто разлічваў шведскі кароль. У верасні 1629 г. ў Альтамарку быў нарэшце падпісаны мір са Швецыяй.
Пад канец жыццяСапега шмат часу прысвяціў упарадкаванню галоўнага архіва Вялікага Княства1.Гэта ўнікальны збор, у якім на сённяшні дзень захаваны дакументы XIV-XVIII стагоддзяў. Яны налічваюць каля 556тамоў, у якіх у храналагічным парадку занатаваны ўсе важнейшыя падзеі ўгісторыі беларускай дзяржавы, пачынаючы з 1386 г. Ужо сама праца над сістэматызацыяй архіва заслугоўвае таго, каб звацца подзвігам2.
Памёр Леў Сапега7 ліпеня 1633 г. ў Вільні на 77-м годзе жыцця і быў пахаваны пабудаваным ім жавіленскім касцёле св. Міхаіла3.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Ацэньваючы месцавялікага канцлера ў гісторыі Беларусі апошняй чвэрці XVI – 30-х гадоў XVII стагоддзяў трэба сказаць, што безтакой шматбакова адаронай асобы, як Леў Сапега, беларуская сярэднявечнаядзяржава не змагла б захаваць сваю незалежнасць, не кажучы ўжо пра ўзвышэнне дыкультурны росквіт, дасягнутыя ў тым часе, які з поўным правам можна назваць“эпохаю Льва Сапегі”.
Аднак, не трэбамаляваць Льва Сапегу толькі светлымі фарбамі. У яго душы былі і дзяржаўныразмах, калі змагаўся за Вялікае княства Літоўскае як незалежную дзяржаву; іжаданне абараніць гонар беларусаў перед іншымі народамі; і дбанне пра развіццёнацыянальная культуры (сабраў багатую бібліятэку, на ўласныя сродкі будаваўхрамы, апекваў мастакоў, выдаўцоў); і разуменне неабходнасці ў паўсядзённымужытку роднай мовы; і дасканалае валоданне пяром, што выявілася ў прадмовах даСтатута 1588 г. Але ж нельга не адмаўляць і іншага Льва Сапегу, які,падтрымліваючы, здавался б, законы, падаўляў любое выступленне, якое, на ягодумку, паграджала бяспецы Княства. Ён вельмі жорстка расправіўся згараджанамі-паўстанцамі ў Магілёве ў 1606-1610 гг. Не меньш люта пакараў тых,хто закатаваў ў Віцебску архіепіскапа Язафата Кунцэвіча з-за якога двум бургамістрамі 18 мяшчанам адсеклі галовы, а да смерці было прыгаворана яшчэ 74 чалавека.
Але ж такімчалавекам ён быў – клопат пра Бацькаўшчыну, пра будучыню Беларусі ў ягопастаянна пераважалі над іншымі памкненнямі. Таму і не выпадкова сучасныя ЛьвуСапегу пісьменнікі называлі яго “айцом айчызны”.
Спіс крыніц і даследванняў
І. Крыніцы
1. Гістарычныя акты, якіяадносяцца да Расіі і якія былі ўзяты з інастраных архіваў і бібліятэкА.І.Тургеневым. – СПб. 1842. Т.2.
2. Статут Вялікага княства Літоўскага1588. – Мн., 2005., (пер. на бел.мову А.С.Шагун).
3. Archiwum domu Sapiehyw. T.1. – Vilnius.
ІІ. Даследванні
4. У.М. Ігнатоўскі. Кароткі нарысгісторыі Беларусі. – Мн., 1991 г., 5-е выданне.
5. І.В. Саверчанка. КанцлерВялікага Княства. Леў Сапега. – Мн., 1992.
6. Алесь Марціновіч. Зерне да зерня.Гісторыя ў асобах. – Мн., 1996.
7. Памятники русской старины взападных губерниях. Вып.7. – СПб., 1885.
8. Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыклапедычныдаведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 2001.
9. Славутыя імены Бацькаўшчыны:Зборнік. Выпуск 1. / Складальнікі: Ул. Гілеп і інш.; Рэдкал.: А. Грыцкевіч(галоўны рэдактар) і інш. – Мн., 2000.
10. А.С.Анасян. Отголоски битв при Хотине(1621) в Армянских источниках. Великая дружба. – Ереван., 1954.
11. С.М. Соловьёв. История России с древнейших времен. В29-ти томах. – М., 1960. Кн. IV, Т.7-8.
12. С.А.Падокшын. Беларускаядумка ў кантэксце гісторыі і культуры. – Мн., 2003.
13. Артыкул “Pažymint Leono Sapiegos 450 metų sukaktį” з журнала “Mokslo Lietuva”, № 11. – Vilnius., 2007.