Реферат по предмету "История"


Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусiстаражытнага часу i сярэднiх вякоў
 
Рэфератпа тэма:
Асаблівасціфарміравання беларускай нацыi

Мiнск, 2007

Еўрапейскiя краiны ў XIX ст. iстотна закранулi працэсыэтнiчнай эмансiпацыi народаў, росту нацыянальных рухаў. Гэтыя працэсы былi вынiкам i адначасова часткай тых эканамiчных,сацыяльных, палiтычных i культурных мадэрнiзацыйных зрухаў, лiку прыкмет сацыяльнай мабiлiзацыiадносiлiся вызваленне сялян, iндустрыялiзацыя i урбанiзацыя, пашырэннепiсьменства i развiццё школьнай адукацыi i друку. Аднак узаемасувязьабазначаных працэсаў не былачыста механiчнай. Тут павiнны прымацца ў разлiк характарыстыкi пануючай палiтычнай сiстэмы, упрыватнасцi ступень цэнтралiзацыi ўлады i ўзровень палiтычнага iкультурнага прыгнёту, а таксама знешнiя ўплывы.
Беларускi этнас прайшоў складаны шлях да станаўлення нацыi сучаснага тыпу.Супярэчлiвасць гэтага шляху, ваганне працэсаў развiцця этнiчнай свядомасцi iнацыянальнай культуры памiж заходняй i ўсходняй цывiлiзацыямi абсцяжарвала вызначэнне маладойнацыянальнай iнтэлiгенцыяй свайго месца, гiстарычных абрысаў нацыянальнай iдэi i ўвогуле самавызначэнне беларускайнацыi. Аб’ектыўна працэс яе фармiравання ў XIX — пачатку ХХ стст. вызначаўся асаблiвасцямi i характарамсацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацыі краiны, запаволенасцю працэса мабiлiзацыi сацыяльнай структурыграмадства, i вынiкамi палiтыкi расiйскага ўрада ў Беларусi, традыцыйнымі рысамі нацыянальна-культурнага развіцця недастатковымi тэмпамi пашырэнняпiсьменнасцi, моўнай i канфесiйнай блiзкасцюда рускiх, што ўзмацняла асiмiлятыўныя працэсы і інш. Праз шэраг складаных этапаў у сваёй эвалюцыі этнагенез беларусаў у XIX ст., асабліва ў яго апошнія дзесяцігоддзі і на пачатку ХХ ст., значна паскорыўся і выйшаў на стадыю фарміравання нацыі. У савецкай і беларускай этнаграфінай навуцы, станаўленне і наяўнасць нацый доўгі час звязвалася з прысутнасцюнаступных рыс: агульнасць тэрыторыi i эканамiчнага жыцця, супольныя расынацыянальнага характару, самасвядомасцi, культуры i лiтаратурнай мовы[1].
Тэрыторыя фармiравання беларусасйнацыi ўкладвалася ў асноўным у межы пяцi губерняў: Вiленскай, Вiцебскай, гродзенскай,магiлёўскай i мiнскай. Атлас 1864 г.А.Ф. Рыцiхiна i складзеная iм “Этнаграфiчная карта Еўрапейскай Расii” (1825 г.)аркэслiвала тэрыторыю рассляення беларусаў: на захадзе ад сувалак i Беластока далей па рэках Нараў, Ясельда, прыпяць да яе ўпадзення ў Днепр, на поўнач i ўсход паўночней Вiльнi, далей на Свянцяны,Люцын, Вялiкiя лукi на захад ад Вязьмы i Мглiна, далей па Дняпру да вусцяПрыпяцi. Я.Ф. Карскi, М.В.Доўнар-Запольскi, члены Маскоўскай Дыялекталагiчнай камiсii на аснове этналiнгвiстычных прыкметпашыралi этнiчную тэрыторыю беларусаў на правабярэжжа Прыпяцi, а на ўсходзе — да Ржэва i Бранска.
Галоўным арэалам кансалiдацыі беларускай нацыi былi цэнтральная iпаўночна-заходняя часткiБеларусi, што вызначалiся як эканамiчна, сацыяльна i палiтычна найбольш развiтырэгіён Беларусi. Тут быў найвышэйшы працэнт пiсьменнаганасельнiцтва (да 70 % у 1913 г. сярод мужчын) i пражывала каля 70 %карэспандэнтаў газеты “Наша Нiва”. Маруднаэтна-кансалiдацыйны працэс адбываўся ў паўночна-усходняй i ўсходняй частках Беларусi. Значнайдоля беларусаў была (паводле даных перапiсу1897 г. аб роднай мове) у Велiжскiм (87,5 %), Невельскiм (84,0 %), Себежскiм(47, 1%), паветах Вiцебскай губернi, Красненскiм (90,0 %) павеце Смаленскайгубернi, Суражскiм (каля 70%) павеце Чарнiгаўскай губернi i некаторых iншых, штознаходзяцца па-за межамi тэрыторыi сучаснай беларускай дзяржавы. На прасторыапошняй удзельная вага прадстаўнiкоў карэннай нацыяльнасцiперавышала 73%[2].
Адным з паказчыкаў i фактараў сталення нацыi з’яўляецца пашырэнне i рост уплыву ў грамадстве нацыянальна-культурнагаруху. Беларускi рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў памiж спрэчкамi расiйскiх i польскiхшавiнiстаў за iдэалагiчна-культурнае iэканамiчнае панаванне на тэрыторыi краю. Гэтыя спрэчкi абудзiлi ў пачынальнiкаў беларускай нацыянальнай iдэалогiiпытанне: а хто такiя беларусы?
На думку чэшскага гiсторыка МiраславаХроха, развiццё большасцi еўрапейскiх нацыянальных рухаў праходзiць тры фазы. На першай з iх абуджаецца цiкавасць адноснаневялiкай групы адукаваных людзей да мовы, гiсторыi i фальклору пэўнай этнiчнай групы. Наступная фазазвязана з правядзеннем нацыянальнай агiтацыi, калi група патрыётаў ставiць мэту пашырэння нацыянальнайсвядомасцi ў больш шырокiя слаiнасельнiцтва, мабiлiзацыi гэтага насельнiцтва i яго iнтэргацыi ў этнiчную супольнасць. Калi гэта мэтадасягнута, нацыянальны рух уступае ў трэцюю фазу — масавага руху, у якiм большая частка грамадства ахопленаiдэямi нацыянальнай самасвядомасцi i iмкнецца да палiтычнай аўтаноміі[3].
Наступленне азначаных трох фазадбывалася нераўнамерна i неадначасова.Нацыянальныя рухi народы Расiйскай iмперыі ахапiлi некалькi пазней, чым астатнюю Еўропу.
Беларусаў у XIX — пачатку ХХ ст. можна ў пэўнай меры аднесцi да лiку маладыхнацый, якiя мелi непаўнацэннуюсацыяльную структуру, у якой звычайна адсутнiчалi ўласныя элiты, а нярэдка i сярэднiягарадскiя слаi. “Маладыя” нацыi ў мiнулым цi нiколi не сфармiроўвалi ўласныя палiтычная структуры,цi iх традыцыi сярэдневяковай дзяржаўнасцi былi разбураны напачатку новага часу. “Маладыя” нацыя былi“сялянскiмi” народамi, часта не мелi сваёй лiтаратурнай мовы i высокайкультуры. Акрамя беларусаў ў Расiйскай iмперыi да гэтайкатэгорыi этнiчных груп адносiлiся ўкраiнцы, лiтоўцы,эстонцы, латышы i iнш. У сапраўднасцi нельга вылучыць iдэальны тып “старой” цi “маладой” нацыi, есцьмноства змешаных i пераходных формаў, з захаваннем астаткаў уласных элiт i высокаразвiтых культур.
Беларусы выйшлi на першую фазу сваёй нацыянальнай эмансiпацыi ў пачаткуXIX ст., поруч з украiнцамi i лiтоўцамi i апярэдзiўшы напачатку фiнаў, эстонцаўi латышоў. Вытокi гэтай фактычна культурна-асветнiцкай на сваёй сутнасцi стадыiможна шукаць ў канцы XVIII ст., у краёвым, беларускiм па сваёй сутнасцi,патрыятызме часткi шляхты i магнатаў Вялiкага княства Лiтоўскага. У пачатку XIXст. яшчэ цяжка было ўявiць, i гэта выглядала маларэальным, што праз стагоддзебудуць дзейнiчаць беларускiя нацыянальныя палiтычныя партыi i стаяць пытанне абстварэннi беларускай дзяржаўнасцi. На гэтым этапе iнтэлектуальнае жыццё Беларусiразвiвалася пераважна пад уплывам польскай культуры. Цэнтрам яго, як i ў Лiтвевыступаў Вiленскi унiверсiтет. У асяроддзi яго выкладчыкаў i студэнтаў ў 1810-х— пачатку 1820-ых гадоў пачалi з’яўляцца парасткi iдэй будучага беларускаганацыянальнага адраджэння. Прафесары Вiленскага унiверсiтэта М.Баброўскi,I.Данiловiч паклалi пачатак збiрання i вывучэння помнiкаў беларускагапiсьменства XVI — XVII стст. Для iх i блiзкiх да iх па светапогляду вiленскiхiнтэлiгентаў зразумелымi i папулярнымi былi iдэi аднаўлення Вялiкага княстваЛiтоўскага i дзяржаўнасцi беларускай мовы. Яны садзейнiчалi абуджэнню цiкавасцiда гiсторыi, культуры, вуснай народнай творчасцi беларусаў студэнтаў-сяброўтаварыстваў фiламатаў i фiларэтаў, перш за ўсё, Я.Чачота, Т.Зана i iнш.Беларуская iнтэлегенцыя таго часу фармiравалiся пераважна з выхадцаў здухавентва i збяднелай шляхты[4].
10 снежня 1831 г. у Парыжы былостворана “Таварыства лiтоўскае i рускiх зямель”, у склад якога ўваходзiлi А.Мiцкевiч, I.Дамейка.Мэтай таварыства было вывучэнне мiнуўшчыны i гаспадаркi Беларусi, Лiтвы i Валынi, дэмаманстрацыя сусветнайсупольнасцi, што насельнiцтва былога Вялiкага княства Лiтоўскага застаецца “адным з народаў Еўропы...”. У сярэдзiне XIX ст.адчувальным становiцца ўплыў беларускай лiберальнай думкi,прадстаўленай гурткамi А.Кiркора уВiльнi, В.Дунiна-Марцiнкевiча ў мiнску, А.Вярыгi-Дарэўскага ў Віцебску. Асобныя творы на беларускаймове ў гэты час стварылi Я.Чачот,Я.Баршчэўскi, А.Рыпiнскi, У.Сыракомля.Беларуская мова стала асноўнай для творчасцi В.Дунiна -Марцiнкевiча. Творчасць i погляды гэтага колаiнтэлiгенцыi не заўжды мелiакрэслены нацыянальны змест, але аб’ектыўна садзейнiчалi развiццю нацыянальнай культуры i свядомасцi.
Сярод дэмакратычнай iнтэлiгенцыi ў 60-я гг. XIX ст. сфармiраваласяадносна невялiкая група, для якой абсалютна зразумелым было ўяўленне, што Беларусь мае ўсе ўмовы для самастойнага развiцця.Лiдэрам гэтай групы быў К.Калiноўскi, якi ўскосна выказаў iдэю аб самастойнасцi Беларуска-Лiтоўскай рэспублiкi. Першыяспробы нацыянальнай агiтацыi былi вельмi эфiмернымi i кароткачасовымi.Расiйская рэпрэсiўная палiтыка, выразнааформленая пасля падаўлення паўстання 1863 г., значна запаволiла нацыянальнуюкультурна-асветнiцкую дзейнасць, фармiраванне палiтычных сiл i арганiзацый.Гэты фактар побач з адносна невысокiмi тэмпамi сацыяльна-эканамiчнаймадэрнiзацыi Беларусi, стаў прычынай больш позняга пераходу да наступнай фазы нацыянальнайэмансiпацыi, звязанай з палiтычнай агiтацыяй.
Станаўленне беларускай iнтэлiгенцыi былошчыльна звязана з узнiкненнем i развiццём нацыянальнага руху. Вялiкае значэннедля абуджэння нацыянальнай самасвядомасцi мела дзейнасць шматлiкiх збiральнiкаў i даследчыкаў фальклору, лiнгвiстаў, гiсторыкаў, этнографаў. У другой палове XIX — пачатку ХХстст. з’явiлiся грунтоўныя працыI. насовiча, М. Нiкiфароўскага, Е. Раманава. Я.Карскага, М. Доўнар-Запольскага i iнш., з выданнемякiх пачынаецца развiццё навуковага беларусазнаўства. Стадыя нацыянальнай агiтацыi,звязаная з пашырэннем нацыянальнай свядомасцi ў больш шырокiя слаi насельнiцтва,пачынаецца ў 80-ых гадах XIX ст., найпершз дзейнасцi народнiцкай сацыяльна-рэвалюцыйнай агранiзацыi “Гоман” i выданняаднаiменнага гектаграфiчнага часопiса (1884 г.), арганiзацый у Пецярбурзе,Маскве. У публiкацыях на старонках “Гомана” (“Лiсты аб Беларусi”, “Пасланне даземлякоў-беларусаў”) дадзена тэарэтычнае абгрунтаваннесамастойнасцi, асобнасцi беларускага этнасу, асэнсаванне складанасцiгiстарычнага шляху i цяжкасцi яго нацыянальнай кансалiдацыi. гоманаўцы сцвярджалi самастойныя задачыбеларускага нацыянальнага руху i iдэю свабоднага федэратыўнага пагаднэння Беларусi i iншымiнародамi дэмакратызаванай Расii, а таксама вылучылi задачы перад iнтэлiгенцыяйпа пашырэннi нацыянальнай самасвядомасцi. Дачыненне да выдання “Гомана” мелiстудэнты-ураджэнцы Беларусi А.Марчанка, Х.Ратнер i iнш[5].
Фундаментам iдэалогii беларускагавызваленчага руху стала публiцыстыка Ф.Багушэвiча. У прадмове да зборнiка“Дудка беларуская”, iншых творах iм дадзена гiсторыка-фiласофскае i мастацкаеасэнсаванне лёсу беларускага народа, падкрэслена пераемнасць багатых дзяржаўна-палiтычных i культурных традыцыйВялікага княства Лiтоўскага з сучаснымi задачамiсацыяльнага i палiтычнага вызвалення i культурнага адраджэння беларускаганарода.
На пачатку 90-х гадоў XIX ст. у Маскве i Пецярбургудзейнiчалi арганiзацыібеларускага студэнцтва пад кiраўнiцтвам А.Гурыновiча, М. Абрамовiча i iнш. Вялiкую долю адыграла літаратурна-грамадская дзейнасцьК.Каганца, А.Абуховiча i iнш., краязнаўча-збiральнiцкая праца Б.Эпімах-Шыпiлы i г.д. Былi створаныГурток моладзi польска-лiтоўскай, беларускай i маларускай, Круг беларускай народнай прасветы iкультуры, спробы выпуску нелегальнай газеты “Свабода”, заснавання Рэвалюцыйнайпартыi Белай Русi. У 1902-1903 гг. на аснове гурткоў В. Iваноўскага, братоў А. i I.Луцкевiчаў адбываецца палiтычная самаарганiзацыябеларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Была створана Беларускаярэвалюцыйная грамада, якая некалькi пазней стала называцца Беларускай сацыялістычнай грамадой.
Глыбокiя якасныя змены адбылiся ў нацыянальным руху ў час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Са з’яўленнем беларускамоўнага легальнага друку (“Наша доля”,“Наша Нiва”, пазней “Беларус”, “Лучынка” i iнш.), пашырэннем прафесiйных,грамадска-культурных аб’яднанняў i гурткоў (Беларускi настаўнiцкi саюз, Гродзенскi гуртокбеларускай моладзi, Беларускi музычна-драматычны гурток i г.д.), заснаваннемвыдавецкiх суполак, нацыянальных тэатральных калектываў узраслi розныя формы i кiрункiнацыянальнага руху. Пад уплывам “Нашай Нiвы”, рэдакцыя якой пасля паражэннярэвалюцыі 1905-1907 гг. сталаарганiзацыйным цэнтрам нацыянальнага руху, зарадзiўся, найперш у каталiцкiм асяроддзi,беларускi нацыянальна-рэлiгiйны рух, што выявiўся ў дзейнасцi святароў А.Астрамовiча, В. Гадлеўскага i iнш.
У 1913 г. у Вiцебскiм аддзяленнiМаскоўскага археалагiчнагаiнстытута А. Сапуноў пачаў чытаць курс лекцый па гiсторыiБеларусi. В.Ластоўскi ў 1910 г. выдаў першую навуковую працу на беларускаймове “Кароткая гiсторыя Беларусi”, дзе даў канцэктуальнае выяўленне нацыянальнай гiсторыi. У пачатку ХХ ст. цэласнаенавуковае абгрунтаванне этнiчнай свядомасцi знайшло ў фундаментальнай працы Я. Карскага“Беларусы” (т.1-3, 1903-1922 гг.), даследаваннях М.Доўнар-Запольскага i iнш[6].
Асэнсаванне агульнага гiстарычнагамiнулага, звязаннага з Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, спрыяла пашырэнню сярод часткiбеларускай нацыянальнай iнтэлiгенцыi асаблiва ў час першай сусветнай вайны, iдэiстварэння беларуска-літоўскай дзяржаўнасцi. Акрамя таго, беларускiнацыянальны рух, таксама як i украiнскi, лiтоўскi, пад уплывам польскага, яўрэйскага, рускага сацыяльстычнагарухаў спрабаваў у мэтах перацягнення на свой боксялянства аб’яднаць нацыянальныя i аграрна-рэвалюцыйныя задачы.Агульнарасiйскiя рэвалюцыйныя партыi нярэдка выступалi ў якасцi паспяховых канкурэнтаў нацыянальных арганiзацый, схiляючыда сябе многiх маладых прадстаўнiкоў iтэлектуальных асяродкаў.
Трэцяй стадыi беларускi нацыянальнырух, калі ён набывае больш масавыхарактар i рэальна стаяць мэты палiтычнай аўтаномii Беларусi, дасягае ў час першай сусветнай вайны.Сацыяльныя ўзрушэннi, выклiканыя ёй,аказалi значны ўплыў на працэсы этнiчнай кансалiдацыi.Шматлiкiя бежанцкiя арганiзацыi адыгралi вялiкую ролю ў абуджэннi нацыянальнай свядомасцi.Цiкавасць да беларускага руху актывiзавалася сярод землеўласнiкаў, вышэйшых чыноўнiкаў, афiцэраў, кiраўнiцтва праваслаўнай i каталiцкай цэркваў на Беларусi. Узрос нацыянальны рух iна акупiраванай тэрыторыi Беларусi. У Вiльнi быў створаны Беларусi народны камiтэт,адчыняюцца беларускiя школы, настаўнiцкая семiнарыя ў Свiслачыi г.д.
Пасля рэвалюцыйных падзей 1917 г. якнадзеннае паўстала пытанне аб утварэннiбеларускай дзяржаўнасцi. Яно знайшло падтрымкузначнай часткi беларукага насельнiцтва i шляхі рэалiзацыi ў абвяшчэннi спачатку Беларускайнароднай рэспублiкi, а затым у больш пэўным утварэннi БССР. Дарэчы, палiтыка “беларусiзацыi” 20-ыхгадоў, якая рэалiзоўвалася партыйным i савецкiм кiраўнiцтвам Савецкай беларусi, непараўнальна паскорыла этна-культурныяпрацэсы i сцвердзiла пытанне аб iснаваннi беларускай нацыi як бяспрэчнае iнезваротнае.
У канцы XIX — пачатку ХХ ст. тэрмiн“Беларусь”, этнонiм “беларусы” замацоўваецца за ўсёй этнiчнай тэрыторыяй беларусаў i паступова выцясняе ўсе iншыя агульныя для Беларусi назвы. Аднак гэты працэс быў супярэчлiвым i незавершаным.Саманазва беларусаў ненабыла у той час выразнага адзiнага агульнацыянальнага зместу. Поруч з ёйужывалiся канфесiяналiзмы “рускiя” i “палякi”, адпаведна падзелу на праваслаўных i католiкаў, а частка насельнiцтва Беларусiназывала сябе тутэйшымi. Яшчэ дастаткова часта ўжываўся тэрмiн “лiтвiны”, асаблiва ў заходнiх раёнах Беларусi. Унекаторых мясцовасцях iснавалi рэгiягальныя назвы, якiя адносiлiся да значныхтэрыторый — “паляшукi” для ўсяго Палесся, “пiнчукi”, “брашчане” — для яго асобных частак. Тым неменш, адбылiся iстотныя зрухi ў этнiчнай самасвядомасцi беларусаў. Паводле даных перапiсу 1897 г. аб роднай мове, 51,8 %агульнай колькасцi прадстаўнiкоў спадчыннага дваранствапрызнавалi сябе беларусамi. З лiку асабiстых дваран (чыноўнiцтва) 25,9 % назвалi сваёй роднаймовай беларускую. Гэтыя лiчбы развейваюць старадаўнi мiф аб выключна польскiм i рускiмэтнiчным складзе беларускага вышэйшага саслоўя. Каля 20 % урачоў i 21 % настаўнiкаў таксама лiчылi сваёй роднай мовайбеларускую. Сялянства, пралетарыят i паўпралетарскiя слаi грамадства ў Беларусi складалiся пераважна зпрадстаўнiкоў карэннага этнасу. Але адной саспецыфiчных рыс станаўленнябеларускай нацыi з’яўляласятое, што каля 90 % яе прадстаўнiкоў пражывала ў сельскай мясцовасцi. Горад па этнiчнамускладу быў пераважна небеларускiм —прыкладна 40-50% гарадскога i местачковага насельнiцтва скаладалi яўрэі, што стала вынiкам iснавання рысыаседласцi яўрэяў i рэалiзацыi некаторых мер па ўзмацненню рэжыму яе функцыянаванняпасля паўстання 1863 г. Каля 20 %гараджан былi рускiмi, беларусы сярод iх складалi 17, 1%. У другой паловеXIX--XX стст. формай этнiчнай самасвядомасцi некаторай часткi гарадскоганасельнiцтва, асаблiва ва ўсходняй Беларусi (праваслаўная iнтэлiгенця, чыноўнiкi, святары i iнш.) быў “западнорусизм”. У пачатку ХХ ст. ён стаў iдэалогiяй вялiкадзяржаўна-чарнасоценскага руху, якi веў актыўную барацьбу супраць беларускаганацыянальнага адараджэння[7].
Асноўныя прынцыпы iдэалогii“западнорусизма” былi распрацаваны ў сярэдзiне XIX ст. I.Сямашкам, М.Каяловiчам, а таксама знайшлiадлюстраванне на старонках часопiса “Вестник Западной россии”, якi выдаваўся ў 60-70-я гг. мiнулага стагоддзяК.Гаворскiм. Зыходным пастулатам “западнорусизма” было сцвярджэнне, штобеларусы з’яўляюцца не самастойнымэтнасам, а заходнiм адгалiнаваннем рускага народа. Сярод прыхiльнiкаў гэтай iдэалогii вылучылiся дзвеплынi: больш памяркоўная,лiберальная (М.Каяловiч, А.Пшчолка) i кансерватыўная (К.Гаворскi). Прадстаўнiкi першай прызнавалi рэальнасцьiснавання адметных этна-культурных рыс Беларусi, прызнавалi самакаштоўнасць беларускай культуры, магчымасцьяе вывучэння для ўзбагачэння вялiкарускай, алелiчылi справу фармiравання нацыянальнай супольнасцi як палiтычна шкодную.Лiбералы — “западнорусы” зрабiлi шмат для даследавання нацыянальнай спадчыныбеларусаў i аднымі з першых зврянулi ўвагу ўрадавых колаў на тое, ято Беларусь насуперак доўга панаваўшаму ў той час меракаванню не з’яўляецца часткай Польшчы. Прыхiльнiкiкансерватыўнай плынi лiчылi этнiчныяасаблiвасцi беларусаўлакальна-дыялектнымi i вынiкам польска-каталiцкай экспансii, вартымі знiшчэння для аднаўлення “рускага” характару краю.
Станаўленне буржуазнага грамадства ў другой палове XIX ст мела ў Беларусi шэраг спецыфiчных рыс.Забаронена яўрэям сялiцца па-за межамiгарадоў i мястэчак, эканамiчнаяслабасць гарадоў, немагчымасць знайсці ў iх працу для вялiкай колькасцiбяззямельных i малазямельных сялян, стрымлiванне разлажэння памешчыцкага землеўладання адмоўна адбiлiся на станаўленнi сацыяльнай структурыбуржуазнага грамадства, дэфармавалi нацыянальны склад гарадскога насельнiцтва iканчатковым вынiку стрымлiвалi фармiраванне беларускай нацыi. Прычым беларускаянацыянальная буржуазiя знаходзiлася яшчэ на стадыi станаўлення i ўяўляла сабой найбольш слабую праслойкумясцовай шматнацыянальнай буржуазii. Асноўныя капiталы края знаходзiлiся ў руках польскiх i рускiх памешчыкаў, яўрэйскiх купцоў i прамыслоўцаў. Беларуская аграрная буржуазiя,падзеленая па веравызнаннi на праваслаўных i католiкаў, да канца не ўсвядомiласвайго нацыянальнага адзiнства i часта iндыферэнтна ставiлася да праяў беларускага нацыянальнага руху.Наогул падзел беларускага этнасу на католiкаў i праваслаўных, што актыўна выкарыстоўваўся ў мэтах адпаведна паланiзацыi iрусiфiкацыi, таксама адмоўна адбiўся на фармiраваннi беларускайнацыi[8].
Слабасць нацыянальнай эканамiчнай элiты— буржуазii i дваранства — стала прычынай нешматлiкасцi i павольнага сталеннянацыянальнай iнтэлiгенцыi. Элiта беларускага грамадства фактычна не дарасла даасэнсавання сваiх асобных да расiйскай рэчаiснасцi цi польскай iдэi дзяржаўна-палiтычных iдэалаў i, натуральна, не бачыланеабходнасцi ў iх абгрунтаваннi з бокуiнтэлiгенцыi. Адна з асаблiвасцяў фарміравання беларускайiнтэлiгенцыi — гэта страта пераемнасцi памiж рознымi яе пакаленнямi з-за прычынперш за ўсё палiтычнага характару(рэпрэсii ў сувязi з актыўным удзелам яе прадстаўнiкоў у вызваленчых паўтаннях, дзейнасці нелегальных арганiзацый i г.д.).
Адным з iстотных фактараў станаўлення беларускай нацыi былiмiграцыйныя працэсы. Яны ахапiлi, перш за ўсё, сялянства. Гэта i сезонныяперамяшчэннi з мэтай знайсцi заработак, i больш сталая працоўная дзейнасць на прамысловых прадпрыемствахцэнтральнай часткi Расii, шахтах i руднiках Данбаса, партах Рыгi і Адэсы i г.д. У працэсе працоўнай дзейнасцi ажыццяўляўся пастаянны абмен этна-культурнайiнфармацыяй. У канцы XIX ст. за межамi кампактнага рассялення беларусаў пражывала звыш 540 тыс. чалавек. Тутне улiчаны тыя, хто выехаў для працы на прамысловыя i сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Амерыкi,Заходняй Еўропы i Аўстралii. У пецярбургу беларусы намяжы XIX-ХХ ст. i пазней складалi найбуйшейшую групу iншаэтнiчнаганасельнiцтва. Звыш 30 тыс. рабочых (без уліку членаў сямей) працавала на прадпрыемтсвахмасквы i Адэсы. Уплывовай была знешняя мiграцыя ў Беларусь. Гэта былi чыноўнiкi, ваеннаслужачыя, памешчыкi,прадстаўнiкi вольных прафесiй i г.д.У канцы XIX ст. яны скаладалi больш 2 % насельнiцтва i былi выхадцамi пераважназ цэнтральных губерняў Расii,прыбалтыкі, Украiны.
Складванню нацыi аб’ектыўна садзейнiчала стварэнне адзiнагаэканамiчнага рэгiёну ў межахэтнегенетычных працэсаў.Пашырэнне гандлёва-эканамiчных сувязяў памiж рознымi часткамi Беларусi дазволiла прадстаўнiкам карэннай нацыянальнасцi лепшсамаўсведамляюць сваю этнiчнуюагульнасць. Паскарэнне тэмпаў эканамiчнага развiцця, пашырэнне капiталiстычнага прадпрымальнiцтва ў прамысловасцi, пераарыентацыяпамешчацкiх гаспадарак на рынак, павелiчэнне бессаслоўнага землеўладання, развiццё гандлю i шляхоў зносiн, iнтэнсiўнае чыгуначнае будаўнiцтва спрыялi стварэнню на тэрыторыiБеларусi адзiнага эканамiчнага рэгiёну i станаўленню беларускай нацыi. Аднак апошнiстрымлiваўся агульным кiрункам палiтыкiўрада.
Пасля падаўлення паўстання 1863 г. царызм канчатковапазбавiўся iлюзiй наконт польскiхкультурна-палiтычных уплываў на тэрыторыi Беларусi i перайшоў на шлях iнтэнсiўнай русiфiкацыi. Асноўныя прынцыпы гэтай палiтыкi на новым этапе былi закладзены ў 1863-1865 гг. вiленскiмгенерал-губернатарам М.М. Мураўёвым, з якiм звязана жорсткае падаўленне паўстання 1863 г. Стваралася сацыяльная база новай палiтыкi — пашыраласярасiйскае землеўласнiцтва, продаж зямлi нальготных умовах запрошаным на службу ў беларускiя губернi расiйскiм чыноўнiкам. Спрыяльнай глебай длярусiфiкацыi ў афiцыйных колах лiчыласятаксама шматлiкае беларускае праваслаўнае сялянства. У сявязi з гэтым становiцца зразумелымстрымлiванне эмiграцыi сялянства Беларусi ў другой палове XIX ст. у Сiбiр i замежы Расiйскай iмперыi ў пошукахзямлi i працы, а таксама абмежаваннi ў набыццi зямлi асобамi польскай i яўрэйскай нацыянальнасцяў. Школа цалкам была пераведзена нарускую мову навучання. Вышэйшыя навучальныя установы i беларускамоўны друк адсутнiчалi. Выкарыстаннебеларускай мовы не дапускалася нi ў школе, нi ў дзяржаўных установах, нi ў друку, за выключэннем толькiэтнаграфiчных публiкацый. прычым i настаўнiк, i праваслаўны святар, i дзяржаўны чыноўнiк, i афiцыйная газетанастойлiва i паслядоўнадаказвалi беларусам, што яны — рускiя i не маюць нiякiх адрозненняў, акрамя лакальна-дыялектных.Адпаведным чынам пiсалася i беларуская гiсторыя.
З пачатку XIX ст. адбываецца станаўленне новай беларускай лiтаратурнаймовы. Асаблiвасцю гэтага працэсу была адсутнасць пераемнасці яе з пiсьмовай старабеларускай мовайi складванне на народна-гутарковай аснове. Гэты працэс быў больш працяглым, чым у сербскага,харвацкага, славенскага, украiнскага народаў. Фармiраванне лiтаратурнай мовы ў гэты час адбывалася пераважна ў жанрах мастацкай лiтаратуры iпублiцыстыкi. Пiсьменнiкi арыентавалiся на свае родныя гаворкi. Гэта недазваляла развiваць усебакова яе слоўнiк, у якiм, акрамя слоў, звязаных з паняццямi штодзённага побыту, iншыя пласты лексiкi былiразвiты слаба. Не далi жаданых вынiкаў i спробы скласцi граматыку i правапiс беларускай мовы, якiяпачалi рабiцца з сярэдзiны XIX ст. Граматыкi П.Шпiлеўскага 1846 г. i К. Нядзвецкага 1854г. засталiся у рукапiсах. У 1862 г. у Варшаве мiнскi маршалак А.Аскерка выдаў беларускi лемантар (буквар). Першайдрукаванай кнiгай на новай беларускай мове была кнiга рэлiгiйнага зместу“Кароткi збор хрысцiянскай навукi” (Вiльня, 1835). Пры друкаваннi беларускiхвыданняў выкарыстоўвалася пераважна лацiнка. Гэтайграфiкай былi надрукаваны творы В.Дунiна-Марцiнкевiча, Ф.Багушэвiча, газета“Мужыцкая праўда”, гутарка “Дзядзька Антон… ” i iнш. У канцы XIX ст. лацiнку паступова пачала выцясняць кiрылiца. пасляўвядзення закона аб свабодзедруку ў 1905 г. i з’яўлення беларускiх легальных выданняў, асаблiва “Нашай нiвы”, фармiраваннелiтаратурнай мовы, выпрацоўка яе навуковай тэрмiналогii пайшлi хучэй. Гэтаму садзейнiчала i выданнефундаментальнай працы Я. Карскага “Беларусы” (т.1-3, 1903-1922), артыкулаў М. Доўнар-Запольскага i iнш. У 1908-1910гг. былi спробы стварэння прыватных беларускiх школ[9].
З працэсам фармiравання беларускайнацыi звязана развiццё культуры Беларусi, яго характар i накiрунак. Беларускаяплынь у прафесiйнай культуры Беларусi ўзрасла ад эпiзадычных з’яў ў першай палове XIX ст. да заўважнага, шматграннай струменю напачатку ХХ ст. Беларускi этнiчны i культурна-нацыянальны працэсы развiвалiсянепарыўна, у цесным узаемадзеяннi.
Беларускiя гiсторыкi, этнографы i ў канцы ХХ ст. яшчэ спрачаюцца абхарактары, ступенi завершанасцi працэса станаўлення беларускай нацыi, выказваюцьчасам прынцыповыя сумненнi, але пакiдаюць па-за ўвагай дэталёвы i сур’ёзны аналiзазначанага працэса. Аднак застаецца аксiёмай, што ў пачатку ХХ ст. ступень этнiчнайкансалiдацыi, узровень развiцця нацыянальнай самасвядосмасцi,нацыянальна-культурнага руху беларусаў, фармiраванне адзiнага эканамiчнага рэгiёну ў Беларусi са сваiмi адметнымi рысамiвыйшла на якасна новы ўзровень,якi прынцыпова адрознiваецца ад папярэднiх этапаў станаўлення беларускай этнiчнайсупольнасцi. Такiм чынам, усё гэта дае падставы меркаваць, што у пачатку ХХ ст.беларусы сталi маладой нацыяй, поруч з лiтоўцамi, украiнцамi, латышамi i iнш.

Спіс крыніц і літаратуры
 
1. Беларусы:У 8 т. Т.3. Гісторыя этналагічнага вывучэння. Мн., 1999.
2. КаспяровічГ.І., Бялкоўская Н.Г. Асноўныя тэндэнцыі і асаблівасці этнадэмаграфічныхпрацэсаў ў гарадах Беларусі // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. Навук. 2000.№2. С. 73-78.
3. КаханоўскіГ.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI – XIX ст. Мн., 1984.
4. СкарабагатаўВ. Зайгралi спадчынныя куранты. Мн., 1998.
5. Хрестоматияпо истории Белоруссии. С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.
6.  Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.
7.  Нарысы гiсторыi Беларусiчастка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.
8.  Лыч Л.М. Беларуская нацыя iмова. Мн., 1994.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.