Реферат по предмету "Исторические личности"


Фарміраванне беларускай нацыі 2

Фарміраванне беларускай нацыі
ЗМЕСТ
1. Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
2. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі
3. Развіццё асветы
4. Станаўленне беларусазнаўства
5. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры
6. Выяўленчае мастацтва і архітэктура
7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. ЭтнічнаяіканфесійнаяструктуранасельніцтваБеларусіўскладзеРасійскайімперыі
ПасляпадзелаўРПуэтнічнайіканфесійнайструктурынаБеларусіўскладзеРасійскайімперыіадбылісяпэўныязмены. Уадпаведнасцізувядзеннемтакзванай«мяжыяўрэйскайаселасці» івысяленнемяўрэяўзсельскаймясцовасцііхдоляўгарадскіміместачковымнасельніцтвеколькаснапераважылаўсеіншыянацыянальныяпласты. УскладзеРасійскайімперыібеларусыпражываліўмежахМінскай, Магілёўскай, Віцебскай, ГродзенскайіВіленскайгуб. УсярэдзінеХІХст. іхналічвалася2 726 тыс. ЗдругойпаловыХІХст., асаблівапасляпаўстання1863 г., наБеларусіўзмацніўсяпрытокрускагаэлементу(чыноўнікаў, настаўнікаў, памешчыкаў, святароў).
Падчасправядзенняў1897 г. першагаўсеагульнагаперапісунасельніцтваРасійскайімперыі, ягонацыянальнаяпрыналежнасцьвызначаласяпароднаймове. У выніку пражыванне беларусаў (5 711 тыс.) выявілася не толькі ў 5 азначаных, але (303 тыс.) і ў сумежных з імі Чарнігаўскай, Ковенскай, Смаленскай губ. Агульная колькасць насельніцтва Беларусі складала 6 500,2 тыс. чалавек, з іх 655,2 тыс. (10,1 %) пражывала ў гарадах і 5 845,1 тыс. (89, 9 %) – у вёсках і мястэчках. За другую палову ХІХ ст. яно вырасла на 93,5 %, нават больш, чым у сярэднім па Еўрапейскай Расіі. Асабліва імкліва ўзрастала гарадское насельніцтва гандлёва-прамысловых і чыгуначных цэнтраў (Мінск, Віцебск, Гомель, Гродна, Брэст). Доля беларусаў сярод гараджан дасягала 14, 5%, а на вёсцы – каля 80% .
З 492,9 тыс. чалавек (5,8 % ад усяго насельніцтва), якія назвалі рускую мову сваёй роднай, 37,5 % пражывалі ў гарадах і 62,5 % — у мястэчках і вёсках. Найбольшыя рускія дыяспары існавалі ў губернскіх і асобных павятовых цэнтрах. Доля рускага насельніцтва ў гарадах складала 17,7, а ў сельскай мясцовасці – 4, 4 %. У сваёй масе рускія з’яўляліся чыноўнікамі, ваеннаслужачымі, памешчыкамі, і святарамі.
Колькасць палякаў складала 424,2 тыс. чалавек або 5,0 % ад усіх жыхароў беларускіх губерняў. У гарадах іх удзельная вага складала 11, 8 %, у вёсках і мястэчках – 4, 0 %. Чацвёртая частка палякаў належала да дваранства, галоўным чынам да дробнапамеснай шляхты.
З 1 202 тыс. яўрэяў (14,1 % ад усяго насельніцтва Беларусі) 53, 9 % жылі ў мястэчках і 46,1 % — у гарадах. Адпаведна і мястэчкі, і гарады па этнічнаму складу з’яўляліся пераважна яўрэйскімі.
У канцы XIX ст. у беларускіх губернях пражывала 13 570 мусульман (у тым ліку 3,9 тыс. – вайскоўцаў, прызваных з Паволжжа) з іх 9,2 тыс. роднай мовай назвалі татарскую. Карэнныя беларускія татары канцэнтраваліся ў Мінску і Навагрудку, а таксама Слуцкім, Навагрудскім і Ігуменскім паветах. Іх адносна невялікая колькасць тлумачылася значнымі асіміляцыйнымі працэсамі. Тым не менш, татарам удалося захаваць мусульманскую веру і самабытную культуру.
Такім чынам, у канцы ХІХ ст. этнічнай сітуацыі на тэрыторыі Беларусі былі ўласцівы канцэнтрацыя прадстаўнікоў «тытульнай нацыі» у весцы, а яўрэяў як буйнейшай нацыянальнай меншасці – у гарадах і мястэчках. Палякі і рускія, прыкладна раўнамерна прадстаўленыя ў гарадах і сельскай мясцовасці, у адрозненні ад беларусаў, мелі выразную нацыянальную самаідэнтыфікацыю. І рускія, і палякі не лічылі беларусаў асобным этнасам, а самі яны па розных прычынах не надавалі гэтаму пытанню належнай увагі.
Не вылучаліся беларусы і асаблівай набожнасцю. Праблема іх веры больш займала рускую і польскую эліту. Так, Кацярына ІІ зрабіла шмат для таго, каб аднавіць на тэрыторыі Беларусі былую магутнасць праваслаўнай царквы. Пасля канчатковага далучэння Беларусі да Расіі (1795) тут дзейнічала Мінская і Літоўская епархія з 200 прыходамі. Пры гэтым, па волі Імператрыцы, усіх усіх уніятаў, якія складалі асноўную масу вернікаў-беларусаў (каля 70%) і аб’ядноўваліся ў 862 прыходы, сталі прымусова пераводзіць у праваслаўе. Толькі пасля яе смерці Павел І прыпыніў гвалт і вярнуў беларусаў да іх канфесіі. Планы Кацярыны ажыццявіліся пры ўдзеле яе ўнука – Мікалая І, які ў 1839 г. падтрымаў ініцыятыву ўніяцкага архіепіскапа Я. Сямашкі аб далучэнні ўніяцкай паствы да праваслаўя.
На пачатку ХІХ ст. колькасць каталіцкіх прыходаў павялічылася з 69 (1773) да 231 (1823). На тэрыторыi Лiтвы i Беларусi дзейнiчала 4 бiскупствы – Вiленскае, Магiлёўскае, Мiнскае, Ковенскае. Але пасля дзвюх хваль русіфікацыі, якія адбыліся пасля паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг., часу праваслаўная рэлігія ператваралася ў адзіную дзяржаўную рэлігію з наданнем яе служыцелям шматлікіх ільгот і пераваг у параўнанні са святарамі іншых канфесій. Яна ж з’яўлялася складовай часткай дзяржаўнай ідэалогіі.
На працягу стагоддзяў захоўвалі сваю мусульманскую рэлігію беларускія татары. На сродкі вернікаў у 1900 г. у Мінску была пабудавана мураваная мячэць.
Пасля выдання ў 1905 г. царскага ўказу аб верацярпімасці ў Расійскай імпэрыі больш за сто тысяч вернікаў перайшлі ў каталіцтва. Але па-ранейшаму дыскрымінаванымі ў правах заставаліся стараверы, баптысты, некаторыя іншыя пратэстанты, а таксама іудзеі.
2. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі
Асэнсаванне беларусамі сваёй прыналежнасці да асобнага этнасу або фарміраванне іх нацыянальнай самасвядомасці пачалося пасля далучэння да Расійскай імперыі. Доўгі час назвы «Беларусь», «беларускі» і г. д. знаходзіліся галоўным чынам у афіцыйным ужытку і мелі больш геаграфічны, чым этнічны змест. У адрозненне ад іншых нацыянальных груп, іх нацыянальная ідэнтыфікацыя беларусаў не мела выразных крытэрыяў і не з’яўлялася агульнапрызнанай. Прычым сам народ, у падаўляючай большасцi, cяляне, не мелі магчымасці асэнсавана заявіць аб сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Прычынай тыму быў не толькі нізкі ўзровень яго асветы, але і ўздзеянне чужых яму паланізацыі і русіфікацыі.
Зародкі беларускай нацыянальнай самасвядомасці варта шукаць у асяроддзі той шляхты, якая акцэнтавала ўвагу на мясцовых, «тутэйшых», літвінскіх каштоўнасцях і бачыла ў іх стымул для вылучэння з вялікапольскай нацыі ва ўласную этнічную супольнасць. Вывучэнне гісторыі ВКЛ, народнага фальклору і інш. набліжала прагрэсіўную шляхту і інтэлігенцыю да сялянства, ствараючы перадумовы для кансалідацыі ўсіх пластоў беларускага насельніцтва.
Дзякуючы дасягненням беларусазнаўства, кола прыхільнікаў думкі аб беларусах як самабытным народзе няўхільна пашыралася. Важкі ўклад у гэтым накірунку ўнёс В. Дунін-Марцінкевіч. Яго літаратурныя творы ўзнялі пашырылі ўжытак народнай мовы і дэманстравалі нацыянальную адметнасць беларусаў. Яскравым паказчыкам таго ж стала «Мужыцкая праўда» і «Пісьмо з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага, дзе, акрамя іншага, адбілася імкненне часткі шляхты разам з сялянствам змагацца супраць царызму за сваю волю, школу, веру (уніяцтва) і інш. Разам з тым пад час паўстання 1863 г. на Беларусі нацыянальная самасвядомасць яго ўдзельнікаў пэўным чынам дыферэнцыравалася па прыкмеце вялікапольскіх і мясцовых мэтаў.
Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў сведчаць выступленні групы «Гоман». Вялікі ўклад у гэты працэс унёс Ф. Багушэвіч. У выніку, у другой палове XIX ст. вынайдзеная самаўладдзем назва праваслаўнага насельніцтва РП, затым Паўночна-Заходняга краю «беларусы» стала пераўтварацца ў этнонім. Адначасова працягвалі існаваць рэгіянальныя назвы беларусаў (палешукі), канфесіянімы (рускія і палякі) і саманазва «тутэйшыя».
З сярэдзіны ХІХ ст. з Заходняй Еўропу ў Расійскую імперыю ўзмацніўся паток новых філасофскіх, палітычных, прававых ідэй, вучэнняў і г.д. У іх ліку, ідэалогія нацыяналізма, якая абвяшчала вышэйшай каштоўнасцю палітычную самастойнасць асобнага народа, які пражываў на пэўнай тэрыторыі, меў сваю эканоміку, сацыяльную структуру, матэрыяльную і духоўную культуру. Гэтая ідэалогія абапіралася на патрыятычныя пачуцці членаў этнічнай супольнасці і спрыяла іх кансалідацыі, незалежна ад сацыяльнага (маёмаснага, канфесійнага) стану. У сукупнасці са значнымі сацыяльна-эканамічнымі, грамадска-палітычнымі і культурнымі пераменамі, якія адбываліся ў імперыі, ідэі нацыяналізму паскорылі працэс пераўтварэння насяляўшых яе народнасцей у нацыі – устойлівыя супольнасці людзей на базе агульнасці іх тэрыторыі, мовы, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу, што выяўлялася ў культуры.
Пэўныя нацыястваральныя працэсы адбываліся і ў беларусаў. Паводле агульнарасійскага перапісу (1897), насельнiцтва Расii за 37 год вырасла на 52 млн (з 74 да 126 млн), а Беларусі – амаль падвоiлася і склала: 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3, 1 млн рускiх, палякаў, украiнцаў, яўрэяў (13, 8%), лiтоўцаў, латышоў. Характэрна, што 73% жыхароў Беларусі назвалі сваёй роднай мовай беларускую.--PAGE_BREAK--
У сувязі з развіццём рыначных адносін, транспартных камунікацый, пашырэннем адукацыі і інш. адбывалася лексічнае ўзбагачэнне беларускай мовы, яе ўніфікацыя, пашырэнне сферы ўжытку. На пачатку ХХ ст. стварыліся ўмовы для фарміравання на базе мінска-маладзечанскага дыялекту мовы літаратурнай. Яе заснавальнікамі з’яўляліся інтэлігенты, аб’яднаныя вакол «Нашай Нівы».
Скасаванне прыгоннага права ў 1861 г., ажыццяўленне аграрнай і іншых рэформаў стымулявалі ўсебаковую кансалідацыю беларусаў у сістэме агульнага эканамічнага жыцця і капіталістычнага рынку. Прыстасаванне памешчыкаў і сялян да новых умоў гаспадарання патрабавала перамен у іх адносінах на пачатках узаемнага інтарэсу. Малазямелле і беззямелле вымагала ад сельскіх працаўнікоў большай мабільнасці: пошуку дадатковых крыніц заробку і новых месцаў пражывання. Гарадская і местачковая прамысловасць, якая да гэтага часу забяспечвалася пераважна яўрэйскай рабочай сілай, стала папаўняцца выхадцамі з вёскі. Адпаведна ў атрадзе шматнацыянальнага пралетарыяту павялічвалася праслойка беларусаў.
Умацаванне эканамічных сувязяў паміж прамысловымі цэнтрамі і аграрнымі ўскраінамі, паміж горадам і вёскай адбывалася ва ўмовах паляпшэння транспартных камунікацый, асабліва чыгунак – Маскоўска-Брэсцкай, ЛібаваРоменскай, Палескай і інш). Губернскія (Вільня, Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск) і асобныя павятовыя цэнтры (Бабруйск, Баранавічы, Гомель, Пінск, Полацк, Рагачоў і інш.) з’яўляліся не толькі буйнымі гарадамі, але месцамі размяшчэння лакальных рынкаў, звязаных паміж сабою і інтэграваных у агульнарасійскі рынак.
У паслярэформенны перыяд на Беларусі назіралася цеснае перапляценне сацыяльнай i нацыянальнай структур насельніцтва. Сялянства было прадстаўлена беларусамi; памешчыкi – (у асноўным) палякамi i (у меншай ступені) рускiмi; купцы і рамеснiкi (галоўным чынам) яўрэямi; адміністрацыя, чыноўнiцтва – рускiмi; інтэлігенцыя – рускімі, яўрэямі, палякамі. З развіццём капіталістычных адносін у грамадстве адбывалася фарміраванне новых класаў – пралетарыяту і буржуазіі. Усяго напачатку ХХ ст. колькасць наёмных рабочых у эканоміцы Беларусі было занята каля 460 тыс. чал., у тым ліку ў прамысловасці 235 тыс., на чыгунцы – 25 тыс., у сельскай гаспадарцы і іншых сферах занятасці – 200 тыс. чал. Па нацыянальнай прыкмеце гарадскі пралетарыят складаўся (пераважаўшай большасці) з яўрэяў, а таксама рускіх, палякаў, беларусаў і іншых.
Да класу буржуазіі належалі ўладальнікі прадпрыемстваў, банкаў, магазінаў і г. д., усіх тых, хто жыў на даходы ад выкарыстання наёмнай працы, змешчаных капіталаў, здадзенай у арэнду ўласнасці і г. д. Прамысловыя (51%), гандлёвыя (84,5%) і амаль усе банкаўскія капіталы знаходзіліся ў руках яўрэйскай буржуазіі. Да 1897 г. доля рускіх купцоў складала – 10,7 %, а беларускіх 1,7 %.
Зямельныя багацці знаходзіліся ва ўласнасці польскіх і рускіх памешчыкаў, якія ў сваёй большасці перайшлі на капіталістычны лад гаспадарання. Да буржуазii можна аднесці і каля 12% вясковых яе прадстаўнiкоў – хутаран i адрубнiкоў, усяго каля 50 тыс. гаспадароў. Такім чынам, колькасць беларускай нацыянальнай буржуазii складала не менш за 1 млн чал. Яе нешматлікасць, эканамічная і палітычная слабасць замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.
Беларуская інтэлігенцыя, як правіла, рэкрутавалася з асяроддзя збяднелай засцянковай шляхты, набыўшых адукацыю выхадцаў з вёскі і іншых пластоў насельніцтва, толькі ўставала на шлях свядомай барацьбы за інтарэсы свайго народа, у першую чаргу – за нацыянальную асвету. У неспрыяльных умовах (адсутнасць сваёй дзяржаўнасці, нацыянальных арганізацый, засілле вялікарускага і польскага шавінізму) гэтая барацьба з’яўлялася важнейшым кансалідуючым фактарам беларускага народа і спрыяла яго самасвядомасці.
У горадзе iснаваў кангламерат культур (яўрэйская, польская, руская), кожная з якiх развiвалася па-свойму і ва ўласным рэчышчы. Уласцівая беларусам культура дамiнавалi толькi на вёсцы.
Да гэтага ж часу сфарміравалася такая характэрная нацыі рыса як менталітэт. На думку прафесара Я. С. Яскевіч, беларусы ўвабралі ў сябе ўніяцкую схільнасць да кампрамісаў, героіку каталіцызма, строгую стрыманасць пратэстанцтва, праваслаўны калектывізм (саборнасць). Беларусы набылі такія высокамаральныя якасці, як талерантнасць, працавітасць, гасціннасць, шчырасць. Ім уласцівы разважлівасць, памяркоўнасць, непрыняцце гвалту як сродка дасягнення мэтаў.
Такім чынам, важнейшыя палітычныя мерапрыемствы царызма, здзейсненыя ў другой палове ХІХ ст. (скасаванне прыгону; аграрная, судовая, ваенная, школьная і інш. рэформы), а таксама станоўчыя наступствы ўздыму эканомікі (прамысловы пераварот, прагрэс у сельскай гаспадарцы) паскорылі нацыястваральныя працэсы ў Расійскай імперыі, у тым ліку на Беларусі, дзе пачала фарміравацца асобная беларуская нацыя з уласцівым ёй арэалам пражывання і сваеасаблівымі мовай, культурай і псіхалагічным складам. Але глыбокая інтэграванасць эканомікі і культуры Беларусі ў вялікарасійскі арганізм стрымлівала развіццё беларускай самобытнасці і фарміраванне нацыянальна арыентаванай эліты. Акрамя таго, па прычыне неспрыяльных абставін (адсутнасць уласных дзяржавы, дзяржаўнай мовы і сістэмы адукацыі; у асноўным сялянскі склад беларусаў, нешматлікасць нацыянальнай буржуазіі, іх нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці; невысокі адукацыйны ўзровень большасці беларусаў, адсутнасць адзінай рэлігіі) гэты працэс, у параўнанні з іншымі народамі, быў больш складаным па часе і выніках. Тым не менш факт узнікнення беларускай нацыі натхніў яе лепшыя сілы на выкананне сваёй вызначальнай місіі – дасягненне нацыянальнай дзяржаўнасці.
3. Развіццё асветы
Адразу пасля першага падзелу РП кацярынінская адміністрацыя, імкнучыся да стварэння сацыяльнай апоры ў асноўнай масе хрысціянскага насельніцтва Беларусі, стала адкрываць усесаслоўныя «народныя школы» з рускай мовай навучання. Але цікавасць да іх выявілі толькі рускія ваенныя і цывільныя служачыя. Шляхта ж па-ранейшаму аддавала перавагу традыцыйным навучальным установам.
У 1803 г. на тэрыторыі пяці беларускіх, трох украінскіх губерняў і адной (Беластоцкай) вобласці была створана Віленская навучальная акруга, якой падпарадкаваліся ўсе навучальныя ўстановы на чале з Віленскім універсітэтам (1803).
Усталяваная трохступенная сістэма народнай адукацыі прадугледжвала існаванне прыходскіх і павятовых вучылішч, а таксама губернскіх сямікласных гімназій. Віленскі ўніверсітэт быў прэстыжнай установай і нават па еўрапейскіх маштабах. Ён складаўся з 4 факультэтаў – фізіка-матэматычнага, медыцынскага, маральна-палітычнага (з багаслоўем), літаратурнага з прыгожымі мастацтвамі. У 1804 г. у ім навучалася 290, а ў 1830 – больш за 1300 студэнтаў. Пры ўніверсітэце была адкрыта настаўніцкая семінарыя.
Пасля выкрыцця дзейнасці тайных таварыстваў з Віленскай акругі былі выведзены Віцебская і Магілёўская губ., а ў 1829 іх уключылі ў склад Беларускай навучальнай акругі. У 1831 г. туды ж далучылі вучылішчы і школы Мінскай губ. Навучальным установам прадпісвалася выкладанне дысцыплін толькі на рускай мове.
1 мая 1832 г. цар Мікалай І аддаў загад аб закрыцці ўніверсітэта за ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у паўстанні 1830-1831 г. Медыцынскі факультэт быў ператвораны ў Медыка-хірургічную, а багаслоўскі – у Духоўную рымска-каталіцкую акадэмію. Але іх студэнты выказвалі такія ж антырасійскія настроі, невыпадкова таму першая ўстанова ў 1842 г. была закрыта, а другая ў 1844 г. пераведзена ў Санкт-Пецярбург. Адзінай на Беларусі вышэйшай навучальнай установай з’яўляўся Земляробчы інстытут у Горы-Горках. Але і ён быў закрыты за ўдзел яго навучэнцаў у паўстанні 1863 г.
У той самы час на Беларусі значна павялічылася колькасць навучальных устаноў, асабліва пачатковых – для сялянскіх дзяцей. Прычынай такой увагі да ніжэйшага саслоўся з’яўлялася імкненне царызма шляхам адукацыі ўмацаваць свой уплыў насуперак польска-каталіцкаму ў асноўнай масе беларускага насельніцтва. Як казалі царскія чыноўнікі пасля падаўлення паўстання 1863 г., «што не зрабіў рускі штык, тое зробіць руская школа». Невыпадкова, што, акрамя фарміравання ў навучэнцаў навыкаў чытання, пісьма і ліку, важнейшай функцыяй настаўніцтва з’яўлялася выхаванне ў навучэнцаў свядомай павагі да царскай дынастыі і праваслаўнай царквы, укараненне манархічных і вернападданіцкіх ідэй. У гэтай сувязі сістэме адукацыі надзвычай узрасла роля праваслаўнай царквы, якой у 1866 г. належала падаўляючая большасць навучальных, асабліва сельскіх устаноў. Так, у канцы стагоддзя 77 тыс.чал. набывалі адукацыю ў 999 народных вучылішчах, а амаль 140 тыс. – у 5 814 царкоўна-прыходскіх школах.
У 1864 г. у мэтах падрыхтоўкі кадраў для пачатковай школы была адкрыта настаўніцкая семінарыя ў Маладзечна, затым у Полацку (1872), Нясвіжы (1875) і Свіслачы (1876).
Патрэбы эканамічнага развіцця станоўча ўплывалі на сістэму школьнай адукацыі. Так, з 1881 па 1889 г. колькасць пачатковых народных школ на Беларусі ўзрасла з 1 196 па 6 813, а вучняў, адпаведна, з 49, 2 да 216, 1 тыс. У 1860-х гг. у Брэсце, Вільні, Віцебску, Гомелі, Гродна, Магілёве, Мінску, Слуцку працавалі гімназіі; Бабруйску і Мазыры – прагімназіі; Мінску, Магілёве і Пінску – рэальныя вучылішчы. Сістэма жаночай адукацыі была прадстаўлена гомельскай гімназіяй і шэрагам прыватных навучальных устаноў васьмі гарадоў Беларусі. Да канца стагоддя колькасць сярэдніх устаноў узрасла да 20.
Нягледзячы на велізарныя зрухі ў сістэме адукацыі, паводле перапісу 1897 г., колькасць пісьменных на Беларусі складала крыху больш за чвэрць (25,7%) яго насельніцтва. Высокі для бюджэта сялянскай і рабочай сям’і кошт адукацыі з’яўляўся асноўнай прычынай таго, што ў 1911 г. толькі 18, 4 % дзяцей школьнага ўзросту наведвалі пачатковыя навучальныя ўстановы.
Развіццё прамысловасці, чыгуначнага транспарту, фінансава-крэдытнай сферы, гандлю, сродкаў сувязі і інш. патрабавала прытоку адукаваных работнікаў, што абумовіла неабходнасць правядзення ў пачатку ХХ ст. чарговай адукацыйнай рэформы. У адпаведнасці з ёй, замест царкоўнапрыходскіх стала больш адкрывацца народных вучылішчаў. У Віцебску (1910), Магілёве (1913), Мінску (1914) пачалі працу настаўніцкія інстытуты, якія давалі сярэднюю спецыяльную адукацыю. Навучэнцамі гімназій, рэальных вучылішчаў, інстытутаў былі галоўным чынам дзеці дваран і чыноўнікаў і ў значнай ступені – заможных гараджан. Пасля заканчэння азначаных устаноў выпускнікі мелі магчымасць набыць вышэйшую адукацыю ў Пецярбургу, Маскве, Казані, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых гарадах імперыі.
4. Станаўленне беларусазнаўства
Пасля падзелаў РП беларускія землі зрабіліся аб’ектам скрупулёзнага вывучэння з боку царскіх улад, у першую чаргу, з мэтай уліку матэрыяльных і людскіх рэсурсаў. Акрамя таго, розныя пласты расійскай грамадскасці выяўлялі да Беларусі пазнавальную і навуковую цікавасць. Да канца ХVІІІ ст. яе наведалі Кацярына ІІ і Павел І, К. Р. Дашкава і Г. Р. Дзяржавін і інш. У ліку першых свае ўражанні апублікавалі акадэмікі І. Ляпёхін і В. Севяргін. Цэнтры па вывучэнні Беларусі ўзніклі ў Пецярбургу, Маскве, а таксама ў Гомелі, Вільні, Полацку.
Ужо ў першай чвэрці XIX ст. былі закладзены асновы беларусазнаўства. Расійскі гісторык К. Калайдовіч на матэрыялах праведзеных у 1812-1813 гг. даследаванняў беларускай мовы надрукаваў артыкул «Аб беларускай гаворцы» і «Кароткі слоўнік беларускай гаворкі». У выніку працы энтузіястаў на чале з графам М. Румянцавым, было выяўлена шмат гістарычных крыніц, частка якіх увайшла ў трохтомны «Беларускі архіў старажытных грамат». Адным з піянераў беларусазнаўства, археалогіі, фалькларыстыкі і мовазнаўства быў З. Даленга-Хадакоўскі (1784-1825), аўтар твораў „Аб славяншчыне напярэдадні хрысціянства“ і „Пошукі ў дачыненні рускай гісторыі“.
Даследчыкі беларушчыны працавалі ў Віленскім універсітэце: прафесар расійскай мовы І. М. Лабойка, прафесары-гісторыкі І. Даніловіч, І. Анацэвіч, М. Баброўскі. Пасля яго закрыцця вывучэнне беларускай мінуўшчыны не спынілася. Для многіх яе аматараў важнай крыніцай ведаў сталі часопісы „Аtеneum“, „Rubon“ і інш. Іх выдаўцамі былі пісьменнік І. Крашэўскі і гісторык А. Кіркор. Патрэбам аматараў беларушчыны служылі творы М. Бэз-Карніловіча «Гістарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі...» (1855) і В. Турчыновіча „Агляд гісторыі Беларусі са старажытных часоў“ (1857).
Важкі ўклад у вывучэнне мясцін Беларусі ўнеслі браты Тышкевічы, А. Кіркор, П. Шпілеўскі і інш. Нарэшце ў 1840 г. у Парыжы палітычным эмігрантам А. Рыпінскім быў выдадзены зборнік «Беларусь. Колькі слоў аб паэзіі простага люду...». У 1840-1850-я гг. выйшлі ў свет фальклорныя працы беларускіх даследчыкаў „Сялянскія песні з-пад Нёмана і Дзвіны“ (1837-1846) Я. Чачота, „Народныя песні пінскага люду“ (1851) Р. Зянькевіча, „Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках“ (1853-1856) П. Шпілеўскага, „Беларускія народныя песні“ (1853) Л. Паўлоўскай, „Беларускія прыказкі і прымаўкі“ (1852). Прапаганда дасягненняў беларусазнаўства пераходзіла ў практычную плоскасць: будзіла нацыянальную самасвядомасць, разбурала існаваўшыя перагародкі паміж рознымі пластамі беларускага народа, спрыяючы фарміраванню нацыянальнай ідэі.     продолжение
--PAGE_BREAK--
Паўстанне на чале з К. Каліноўскім, акрамя іншага, не магло не прыцягнуць увагі міжнароднай, расійскай і польскай супольнасці да Беларусі і яе народа, што дало дадатковы стымул этнаграфічным даследаванням. Карпатлівая праца па збіранні і вывучэнні матэрыялаў аб беларусах, умовах і асаблівасцях іх пражывання, духоўных і матэрыяльных здабытках атрымалі прызнанне расійскай, што знайшло ўвасабленне ў стварэнні і дзейнасці Паўночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства (1867-1875) з удзелам А. Семянтоўскага, П. Шэйна, Е. Раманава. Асноўны аб’ём даследчыцкай працы выконвалі мясцовыя навукоўцы. Так, І. Насовіч у ліку іншых буйных твораў выдаў грунтоўны «Слоўнік беларускай гаворкі» (1870). Актыўнай працай на ніве беларушчыны ў 1880-1890-х гг. вызначыліся М. Доўнар-Запольскі, М. Янчук, А. Багдановіч і іншыя. Прыкметным дасягненнем беларусазнаўства сярэдзіны 90-х гг. ХІХ ст. зрабіўся твор М. Нікі-фароўскага «Нарысы простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі і апісанне прадметаў ужытку». Шэраг іншых прац навукоўцы асвятляў духоўнае жыццё беларусаў.
Нягледзячы на велізарныя дасягненні ў вывучэнні беларускага народа, у пэўных колах навуковай грамадскасці з’явілася думка аб ім як заходнім адгалінаванні «рускага племені». З гэтай нагоды славуты этнограф, фалькларыст і археолаг, аўтар шматтомнага «Беларускага зборніка» і больш 200 прац Е. Раманаў патраціў шмат энергіі ў абарону пункта гледжання аб беларусах як самабытным народзе.
Такім чынам, беларусазнаўства зрабілася самастойнай галіной ведаў, якія ўвабралі ў сябе дадзеныя аб гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў і інш. Яно паслужыла фарміраванню адэкватнай грамадскай думкі аб беларусах, а таксама спрыялі фарміраванню іх нацыянальнай самасвядомасці.
5. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры
Пачатак беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння звязваюць са збіраннем і вывучэннем вуснай народнай творчасці – абрадавай паэзіі, эпічных твораў, прыслоўяў і інш. Яго пачынальнікамі былі шляхцічы або інтэлігенты, прысвяціўшыя сваё жыццё служэнню Айчыне, пад якой разумелі РП. Пры гэтым ураджэнцы Беларусі хоць і знаходзіліся ў рэчышчы польскай ідэі, але шмат увагі надавалі сваёй «малой радзіме», яе гісторыі і культуры яе народа. Аб’ектам асаблівага вывучэння гэтых людзей зрабілася народная творчасць і «простая» мова, якія сведчылі аб існаванні на Беларусі самабытнага народа. У ліку заснавальнікаў такой літаратуры быў Я. Чачот (1796–1847), які выдаў шэсць зборнікаў «Вясковых песень з-над Нёмана і Дзвіны», у тым ліку адзін (апошні) на беларускай мове. Акрамя таго, Я. Чачот апублікаваў два зборнікі з уласнымі вершамі. У 1846 г. выйшаў твор Я. Баршчэўскага (1794-1851) «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
А. Рыпінскі (1811-1900) таксама вывучаў духоўную спадчыну беларусаў. У 1840 г. у Парыжы ім была выдадзена этнаграфічна-фальклорная праца «Беларусь», якой ён, акрамя іншага, даказваў, што «мова беларуская не ёсць маскоўская».
У. Сыракомля (Людвік Кандратовіч) (1823-1862) як паэт, фалькларыст і краязнавец пісаў па-польску і па-беларуску. У 1856 г. ён падрыхтаваў «Кароткае даследаванне мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі». На яго думку, беларуская мова мела такія ж правы на існаванне ў літаратурным жыцці, як і любая іншая. У. Сыракомля падаў прыклад таго, напісаўшы вершы «Добрыя весці» (1848) і «Ужо птушкі пяюць усюды» (1861).
В. Дунін-Марцінкевіч (1807-1884) як пісьменнік, паэт, драматург у большай ступені, чым яго папярэднікі, выкарыстоўваў у сваёй творчасці народную гаворку. Выдадзенае ў 1846 г. у Вільні лібрэта оперы «Сялянка» адбіла тыповую на той час карціну, калі паны гаварылі на польскай мове, а сяляне – на беларускай. Паэма „Гапон“ (1855) – гэта ўжо першы цалкам беларускамоўны твор, але ў далейшых зборніках аўтара „Вечарніцы і Апантаны“ (1855 г.), „Цікавішся? Прачытай!“ (1856 г.), „Дудар беларускі, або ўсяго патроху“ (1857 г.) вершы, апавяданні і аповесці публікаваліся на абедзвюх мовах. Тым не менш беларускамоўныя творы леглі ў падмурак нацыянальнай літаратуры. Цяга аўтара да беларускага фальклору, жывой народнай мовы знайшла ўвасабленне ў перакладзе твора класіка польскай паэзіі А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». У многім намаганнямі В. Дуніна-Марцінкевіча народная мова губляла зняважлівы статус мужыцкай і знаходзіла ўсё больш выразны ўжытак у літаратурным працэсе. Аб тым жа сведчаць паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» (сярэдзіна ХІХ ст.), першая газета на беларускай мове «Мужыцкая праўда» (1862-1863), асобныя творы К. Каліноўскага (1864).
Такім чынам, у першай палове XIX ст. намаганнямі мясцовай шляхецкай інтэлігенцыі быў закладзены падмурак беларускамоўнай літаратуры, але жорсткая палітыка царскіх улад на Беларусі, выкліканая паўстаннем 1863-1864 гг., акрамя іншага, істотна запаволіла яе развіццё. У канцы 1860-х нешматлікія яе здабыткі папоўніліся паэмамі В. Дуніна-Марцінкевіча „Пінская шляхта“ (1866) і „Залёты“ (1870).
На рубяжы 1880-1890-х гг. на Беларусі з’явілася новая кагорта беларускіх інтэлігентаў шляхецкага паходжання, якія літаратурнымі сродкамі паспрабавалі ўзняць годнасць роднай зямлі і яе народа пры тым, што сама беларуская мова афіцыйна не прызнавалася. Толькі напачатку 1890-х гг. у Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў у свет беларускамоўны твор «Дудка беларуская» (1891), а ў Познані пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава – «Смык беларускі» (1894), надрукаваныя лацініцай. Іх аўтарам быў Ф. Багушэвіч (1840-1900) – у поўным сэнсе першы беларускі паэт і пісьменнік. Асноўным і пастаянным аб’ектам яго творчасці з’яўляўся беларускі мужык. Пафас яго вершаваных зборнікаў быў звернуты непасрэдна да самога селяніна, яго годнасці і нацыянальнай свядомасці. Пры гэтым аўтар пераканаўча даводзіў, што тая мова, на якой напісаны вершы і размаўляе беларускі народ, такая ж «людская і панская» як і іншыя. Заклік Ф. Багушэвіча да чытачоў шанаваць сваю мову, яго словы аб гісторыі народа, спробы вызначэння тэрыторыю Беларусі ў геаграфічнай прасторы і тлумачэння яе назвы ўялялі сабой абрысы нацыянальнай ідэі.
Паэт А. Гурыновіч (1869-1894) са сваім клопатам аб лепшай будучыні народа быў паслядоўнікам Ф. Багушэвіча. За сваё зусім кароткае жыццё ён істотна паспрыяў станаўленню беларускай літаратурнай мовы. Акрамя публікацыі ўласных вершаў лірычнага і грамадскапалі-тычнага зместу, паэт пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, М. Някрасава, А. Міцкевіча, А. Ажэшкі, I. Франко.
Істотны ўклад у развіццё літаратуры ўнеслі К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), Ф. Тапчэўскі і першы беларускі байкапісец А. Абуховіч. Я. Лучына (I. Неслухоўскі) (1851-1897) пісаў свае шматлікія творы пра народ і для народа. Яго кнізе беларускіх вершаў «Вязанка» (1903), якая выйшла ў Пецярбургу, а таксама паэмам «Паляўнічыя акварэлькі», «Гануся», «Андрэй», «Віялета» уласцівы тонкі лірызм, любоў да простага люду і Бацькаўшчыны.
Беларуская літаратура ХІХ ст. увабрала ў сябе ўсе тагачасныя мастацкія стылі – рамантызм, сентыменталізм і рэалізм. Намаганнямі плеяды мясцовых патрыётаў у іх літаратурных творах рабіўся акцэнт на асаблівасцях «малой радзімы». Беларуская мова стала набываць самадастатковую каштоўнасць і гучаць у арыгінальных вершах. Дзякуючы намаганням В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны і інш., у другой палове ХІХ ст. беларуская мова паступова пазбаўлялася непрывабнага статусу «мужыцкай», актыўна выкарыстоўвалася ў нацыянальнай паэзіі, прозе і драматургіі і стала закладваць падмурак утварэнню мовы літаратурнай. Пад уздзеяннем нацыястваральных працэсаў, якія адбываліся ў 1870-1890-х гг., літаратура кансалідавала народ і фарміравала яго нацыянальнуюсвядомасць.
6. Выяўленчае мастацтва і архітэктура
З 1803 па 1832 гг. аддзяленне прыгожых мастацтваў факультэта літаратуры і мастацтва Віленскага ўніверсітэта заставалася адзіным цэнтрам падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў і гравёраў на Беларусі. Вялікім аўтарытэтам у навучэнцаў карысталіся прафесары Ф. Смуглевіч і Я. Рустэм. На змену класіцызму прыйшоў новы мастацкі стыль – рамантызм. Да ліку лепшых прадстаўнікоў партрэтнага жанру адносяць І. Аляшкевіча (1777-1830), аўтара партрэтаў А. Міцкевіча, А. Чартарыйскага, Г. Ржавускага, Л. Сапегі, М. Радзівіла.
Адыход ад канонаў класіцызму быў уласцівы мастаку віленскай школы В. Ваньковічу (1800-1842) – аўтару партрэтаў паэта А. Міцкевіча і піяністкі М. Шыманоўскай; карцін «Напалеон каля вогнішча», «Дзева Марыя Вострабрамская» і інш. Адным з лепшых прадстаўнікоў партрэтнага жывапісу быў І. Хруцкі (1810-1885). За карціну «Старая, якая вяжа шкарпэткі», мастак атрымаў малы залаты медаль Акадэміі. У 1839 г. яму было прысуджана званне акадэміка жывапісу.
Выдатна спалучаў элементы партрэтнага і батальнага жанраў, і разам з імі – класічнага і рамантычнага стыляў мастак Я. Дамель (1780-1840). Яго карцінам „Смерць Глінскага ў няволі“, „Вызваленне Касцюшкі з цямніцы“, „Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.“ «Хрышчэнне славян» уласціва гераізацыя падзей.
Гістарычны жанр распрацоўваў мастак, этнограф і кампазітар Н. Орда (1807-1883). Але яшчэ большага поспеху ён дасягнуў у жанры пейзажу. Карціны «Лагойск», «Крыжоўка», «Руіны замка ў Лідзе», «Мір», «Нясвіж», «Белая Вежа», а таксама больш 500 акварэляў і малюнкаў з натуры прынеслі яму вялікую вядомасць.
Да майстроў пейзажнага жывапісу Беларусі належыць і В. Дмахоўскі (1805-1862). Яго творы – „Радзіма“, „Возера Свіцязь“, „Заход сонца“, «Начлег» вылучаюцца сярод іншых сваімі велічнымі і паэтычнымі кампазіцыямі, вытанчонасцю малюнка.
Майстрам бытавога жанру быў выпускнік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Н. Селівановіч (1830-1918). Найбольш вядомыя яго творы – псіхалагічны партрэт «Пастух», „Дзеці на двары“, „У школу“, „Дзяўчынка“, Н. Селівановіч браў удзел у афармленні інтэр’ера Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За мазаічную кампазіцыю „Тайная вячэра“ яму было прысвоена званне акадэміка.
Пэўны ўплыў на беларускіх майстроў жывапісу аказвалі рускія мастакі, якія пэўны час пражывалі на Беларусі. Так, І. Я. Рэпін плённа працаваў у сваім маёнтку Здраўнёва на Віцебшчыне. У 1899 г. яго творы ў экспазіцыі іншых мастакоў-перасоўнікаў выстаўляліся ў Мінску.
У 1890-я гг. былі заснаваны мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску, у пачатку ХХ ст. – у Магілёве. У 1890-я гг. пачаўся творчы шлях славутагага беларускага жывапісца В. Бялыніцкага-Бірулі (1872-1957). Напісаная ім у 1892 г. карціна «З аколіц Пяцігорска» была набыта Траццякоўскай галерэяй.
Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі супала ў часе са зменамі ў архітэктурных стылях. Рысы пераходу ад барока да класіцызму спалучылі ў сабе палацы ў Ружанах, Шчорсах, Дзярэчыне, сабор Св. Іосі фа ў Магілёве і інш. Палац-рэзідэнцыя графа М. Румянцава і сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, Прэабражэнская царква ў Чэрыкаве, касцёл у Шчучыне і інш. ужо не захоўвалі рэшткаў барока. Але класіцызм не зрабіўся пануючым стылем. З сярэдзіны XIX ст. яго паступова замяняе рамантызм з уласцівай яму эклектыкай – спалучэннем розных стыляў. Ідучы насустрач пажаданням заможных заказчыкаў, архітэктары спалучалі ў адным праекце элементы готыкі, рэнесансу, барока. Так, касцёл святой Варвары ў Віцебску выкананы з элементамі готыкі, царква на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў візантыйскім стылі і г. д..
Прыкметнай з’явай у архітэктуры Беларусі канца XIX – пачатку ХХ стст. стала распаўсюджанне новага мастацкага стылю – мадэрн з уласцівым яму пераплеценнем ліній, асіметрыяй, багатым дэкорам. Ім аздабляліся чыгуначныя вакзалы, банкі, даходныя дамы і інш.
Хваля русіфікацыя на Беларусі, распачатая пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага, паўплывала на пашырэнне колькасці праваслаўных храмаў («мураўёвак») у так званым псеўдарускім стылі.
У пачатку XIX ст. у маёнтках буйных магнатаў працягвалі дзейнічаць прыватныя тэатры з прыгоннымі артыстамі. Неўзабаве сцэнічнае мастацтва стала набываць камерцыйны характар. Але ў 1830-я гг. у губернскіх і буйных павятовых цэнтрах пачынаюць з'яўляюцца тэатры прыватнай антрэпрызы, якія ладзілі гастрольныя выступленні ў навакольных гарадах, мястэчках. Вялікую папулярнасць мелі ў той час тэатральная трупа Мараўскага з Вільні, Саламеі Дзешнер з Гродна, Кажынскага з Мінска. У іх рэпертуары былі п’есы заходнееўрапейскіх і рускіх аўтараў. У адпаведнасці з тэатральнай рэформай у 1846-1847 гг. дзейнасць вандроўных труп забаранялася, а ў губернскіх гарадах засноўваліся пастаянныя тэатры на чале з адмысловымі дырэкцыямі.
Пачатак беларускага нацыянальнага тэатра быў пакладзены членамі музычна-драматычнага гуртка на чале з В. Дуніным-Марцінкевічам, якія 23 верасня 1841г. арганізавалі паказ камічнай оперы «Рэкруцкі яўрэйскі набор». Музыку для яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі, а лібрэта – В. Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. у гарадскім тэатры мінскія аматары паставілі наступную камічную оперу «Ідылія» («Сялянка»). У далейшым гурткоўцы ставілі яе ў Бабруйску, Нясвіжы, Слуцку.    продолжение
--PAGE_BREAK--
Разам з нацыянальным тэатрам узнікла і пачало развівацца нацыянальнае музычнае мастацтва. Яго заснавальнікам з’яўляўся славуты кампазітар, аўтар музыкі «Сялянкі» С. Манюшка (1819-1872). Цэнтрамі музычнага жыцця Беларусі з’яўляліся Мінск, Віцебск, Гродна, Магілёў, Бабруйск, Пінск. У рэпертуары прафесійных труп і музыкантаў-аматараў былі творы заходнееўрапейскіх, рускіх і беларускіх кампазітараў. На Беларусі добра ведалі музычныя творы заходнееўрапейскіх кампазітараў. Сярод мясцовых аўтараў асобай папулярнасцю карыстаўся Міхал Клеафас Агінскі, які сачыніў больш 60 музычных твораў, у тым ліку паланэз «Развітанне з Радзімай». Неўміручую славу пакінулі пасля сябе кампазітары С. Манюшка і Ф. Міладоўскі, збіральнік беларускага фальклору і кіраўнік імператарскіх тэатраў В. Казлоўскі.
Барацьба царскіх улад, распачатая пасля падаўлення паўстання 1863-1864 г. і скіраваная супраць польскага ўплыву на Беларусі, закранула і тэатральнае мастацтва. У выніку, усе польскамоўныя сцэнічныя пастаноўкі былі забаронены. Малады беларускі тэатр таксама перыпыніў сваё існаванне.
Выразнай рысай тэатральнага мастацтва на Беларусі ў 1860-1890-я гг. стала развіццё аматарскіх гурткоў у Горках, Рагачове, Навагрудку, Пінску, Барысаве, Слуцку, Клімавічах Брэсце, Полацку, Слоніме, Лідзе, Бабруйску, Вілейцы, Ашмянах. 5 чэрвеня 1890 г. у Мінску быў узведзены будынак пастаяннага тэатра. У яго рэпертуары пераважалі п’есы ў жанры крытычнага рэалізму, напісаныя М. Гогалем, А. Сухаво-Кабыліным, А. Астроўскім і інш.
З цягам часу дасягненні беларусазнаўства, акрамя іншага, выйшлі за межы іх навуковага выкарыстання і зрабіліся здабыткам творчай музычнай інтэлігенцыі. Дзякуючы ёй, беларускія песні ўздымаліся да вяршынь духоўнай культуры. Яны ўключаліся ў рэпертуар прафесійных артыстаў і дэманстраваліся ў канцэртных залах Расіі і замежжа. Беларускія песенныя матывы гучалі ў творах рускіх кампазітараў М. Рымскага-Корсакава, М. Мусаргскага, А. Глазунова. Паказчыкам уздыму музычнага мастацтва на Беларусі варта назваць з’яўленне мясцовых прафесійных музыкантаў-кампазітараў – Ф. Міладоўскага, М. Ельскага, І. Глінскага, М. Чуркіна і В. Залатарова.
Станоўчае ўздзеянне на развіццё духоўнай культуры аказвалі аб’яднанні аматараў музыкі і прыгожых мастацтваў. Іх намаганнямі адбывалася прапаганда лепшых узораў культуры, выяўленне мясцовых талентаў, укараненне ў грамадства высокіх мастацкіх густаў.
Наогул, другая палова XIX ст. была важным перыядам у развіцці беларускай вакальнай і музычнай культуры. Праўда, па прычыне малой колькасці беларускай інтэлігенцыі, доля ў ім уласна беларускага нацыянальнага мастацтва была яшчэ невялікай. Разам з тым, той факт, што беларуская песня трапіла ў сферу высокага мастацтва сведчыў аб паскарэнні працэсу кансалідацыі беларускай нацыі.
Такім чынам, палітыка расійскага самадзяржаўя ў галіне культуры на беларускіх землях характарызавалася імкненне абмежаваць уздзеянне польскамоўнай асветы і каталіцкай веры на хрысціянскае насельніцтва. Па прычыне забароны беларускага друку да 1889 г. на Беларусі не выйшла ніводнага мастацкага твора на мове падаўляючай большасці яе насельніцтва. У той самы час царызм усебакова спрыяў пашырэнню і ўкараненню рускай асветы, праваслаўя, дзяржаўнай ідэалогіі, іншых маральных каштоўнасцяў. Важнейшай з’явай у культурным жыцці Беларусі ў ХІХ ст. стала фарміраванне беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, што абумовіла паступовую кансалідацыю духоўных сіл народа і фарміраванне беларускай нацыі.
7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст.
Эканамічны ўздым Расійскай імперыі, які назіраўся ў пачатку ХХ ст., стварыў магчымасць для вырашэння шэрагу ўрадавых сацыяльных праграм, у тым ліку ў галіне народнай адукацыі. У выніку на Беларусі да 1914 г. колькасць пачатковых школ узрасла больш, чым у 3, 5 – з 1 314 да 4 784, а навучэнцаў – у 3 (з 106 196 да 304 745 чал.). Беларускія дзеячы няспынна выступалі за адкрыццё нацыянальных школ. У 1905 г. у Пецярбургу з выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» выйшлі першыя буквары для беларускіх дзяцей на лацінцы (укладальнік В. Іваноўскі) і кірыліцы (К. Каганец). А. Пашкевіч (Цётка) выдала кнігі – «Гасцінец для малых дзяцей», «Беларускі лемантар", «Першае чытанне для дзетак беларусаў». Тым не менш ні ўрадавая палітыка, ні пануючая грамадская думка аб беларусах не пакідала спадзяванняў на ўтварэнне беларускай школы.
Да 1914 г. на Беларусі працавала звыш 120 гімназій, камерцыйных і рэальных вучылішч з 31 тыс. навучэнцаў. Для патрэб ніжэйшай пачатковай школы былі адкрыты новыя настаўніцкія семінарыі – дзве мужчынскія – Рагачоўская і Гомельская, а таксама тры жаночыя – Аршанская, Барысаўская і Бабруйская. Пэўную колькасць настаўнікаў выпускалі праваслаўныя семінарыі Віцебска, Магілёва, Мінска. Для навучальных устаноў больш высокага ўзроўню прызначаліся адкрытыя ў тых жа гарадах настаўніцкія інстытуты. У 1911 г. у Віцебску пачало дзейнасць аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута, якое давала студэнтам няпоўную вышэйшую адукацыю.
Навуковыя ўстановы Беларусі былі прадстаўлены Беняконскай сельскагаспадарчай (Віленская губ.) і Балотнай станцыямі ў Мінску. У Віцебску і Смаленску працавалі архіўныя камісіі, у Вільні – Паўноч – на Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства, у Магілёве – Таварыства вывучэння Беларускага краю. У губернскіх гарадах былі адкрыты краязнаўчыя музеі. У 1912 г. узнікла Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. У 1912 г. Е. Раманаў завяршыў 9-томнае выданне «Беларускага зборніка» – свайго кшталту энцыклапедыі жыцця і побыту беларускага сялянства. Фундаментальнае выданне Я. Карскага «Беларусы» (тры тамы ў сямі частках) пераканаўча сведчыла аб этнічнай самабытнасці народа. Нарэшце важнейшым дасягненнем навукі стала выданне В. Ластоўскім у 1910 г. «Кароткай гісторыі Беларусі» – першага твора аб беларускай мінуўшчыне.
Дэмакратычныя заваёвы рэвалюцыі 1905 г. далі магчымасць беларускім дзеячам распачаць барацьбу за нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа, яго афіцыйнае і грамадскае прызнанне, сацыяльнае і палітычнае вызваленне. Цэнтрам яе зрабілася група інтэлігентаў, згуртаваная вакол газеты «Наша Ніва». На ўсім працягу свайго існавання з 1906 па 1915 гг. важнейшая ўвага надавалася абароне права беларускага народа на выкарыстанне і развіццё сваёй мовы і нацыянальнай культуры. Змястоўныя тэарэтычныя доказы беларускай самабытнасці, прапаганда гістарычных звестак і дасягненняў беларусазнаўства, масавая падтрымка суайчыннікаў з усіх куткоў Расійскай імперыі, далёкага і блізкага замежжа, усё гэта і іншае выклікала шалёную нянавісць рускіх і польскіх шавіністаў, а таксама мясцовых беларусаў, апантаных заходнерусізмам або польскай ідэяй.
Выступленні «нашаніўцаў» падтрымалі тыя, хто падзяляў яе погляды на мову як вышэйшую нацыянальную каштоўнасць. У выніку старонкі газеты сталі запаўняцца не толькі карэспандэнцыяй з месцаў, а натхнёнымі вершамі і апавяданнямі. Так, з 1906 па 1909 гг. «Наша ніва» надрукавала творы 61 паэта і 36 празаікаў. З 1910 г. сталі выдавацца «Беларускі каляндар», з вясны 1912 г. – сельскагаспадарчы часопіс «Саха» (рэдактар А. Уласаў), са снежня 1913 – штомесячнік для моладзі «Лучынка» (рэдактар А. Пашкевіч)
За амаль 9-гадовы час існавання «Наша Ніва» здзейсніла велізарную культурна-асветніцкую, ідэйную і кансалідуючую працу. Змагаючыся за пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, газета значна ўзняла яе статус як мовы новай беларускай літаратуры. На яе старонках раскрылі свой талент Я. Купала, Я. Колас, Цётка, М. Гарэцкі, М. Багдановіч і інш. Менавіта ў надрукаваных тут у 1907 г. радках Я. Купалы ў паэтычнай форме прагучала нацыянальная ідэя.
Газета з’яўлялася адзіным цэнтрам прапаганды беларускай культуры, фарміравання сістэмы духоўных каштоўнасцяў беларусаў, агітацыі за стварэнне беларускай школы мастацтваў. Змешчаныя ў «Нашай Ніве» матэрыялы па гісторыі Беларусі спрыялі абуджэнню гістарычный памяці беларусаў і ўмацаванню нацыянальнай свядомасці, натхнялі да збірання і ўмацавання традыцый і звычаяў. У практычным сэнсе «Наша Ніва» у многім паспрыяла заснаванню нацыянальнага прафесійнага тэатра, школы беларускай музыкі, танца.
Пачатак ХХ стагоддзя – час канчатковага фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Беларускія літаратары абапіралася на здабыткі сваіх папярэднікаў – В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча і інш. Развіццю беларускай літаратуры істотна паспрыяла скасаванне абмежаванняў на друк іншамоўных твораў, заснаванне беларускіх выдавецтваў, накшталт «Загляне сонца і ў наша ваконца», а таксама агульнарасійскі рэвалюцыйны рух. У ліку першых свае зборнікі вершаў «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» выдала А. Пашкевіч.
У маі 1905 г. вершам «Мужык» абвясціў аб сабе адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры Я. Купала (І. Д. Луцэвіч) (1882-1942). У 1908 г. ён выдаў свой першы зборнік вершаў «Жалейка», а ў 1913 г. самы значны паэтычны зборнік – «Шляхам жыцця». Яго паэмы «Курган», «Бандароўна» ляглі ў падмурак нацыянальнага эпасу, а п’есы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» значна ўзбагацілі беларускую драматургію. Дзякуючы намаганням Я. Купалы, новая беларуская літаратура набыла выразна народны характар і выступіла магутным сродкам нацыянальна-культурнага адраджэння.
Разам з Я. Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры па праву лічыцца Я. Колас (К. М. Міцкевіч) (1882-1856) У 1906 г. ён надрукаваў першы верш «Наш родны край», у 1910 г. – першы вершаваны зборнік «Песні жальбы», у 1912 і 1914 гг. – зборнікі прозы «Апавяданні» і «Родныя з’явы». М. Багдановіч (1891-1917) паспеў выдаць толькі адзін зборнік вершаў «Вянок» (1914), але па іх лірычнасці, вобразнасці, патрыятычнасці яны не маюць сабе роўных.
У ліку паэтаў і празаікаў новага стагоддзя былі К. Буйло, 3. Бядуля, Ц. Гартны, А. Гарун, М. Гарэцкі, Я. Журба, К. Каганец, С. Палуян, Ядвігін Ш. Сваёй творчасцю яны імкнуліся абудзіць нацыянальную свядомасць і сацыяльную годнасць беларусаў, скіраваць іх у рэчышча барацьбы за лепшую долю. Лейтматывам твораў гучыць заклік любіць свабоду, родны край і мову. Сялянам пастаянна даводзілася, што яны – беларусы, іх Бацькаўшчына – Беларусь са славутым мінулым, а іх мова не толькі «мужыцкая», а калісьці была дзяржаўнай. Яе літаратурныя ўзоры сталі перакладацца на іншыя мовы і ўзбагачалі агульначалавечую культуру.
Тэатральнае мастацтва Беларусі вырастала з народнай творчасці. На пачатку XX ст. у Мінску, Гродне, Полацку, Слуцку, Дзісне, Давід-Гарадку, Радашковічах, Карэлічах і інш. дзейнічалі аматарскія тэатры. У многіх населеных пунктах інтэлігенцыя ладзіла «беларускія вечарыны», на якіх выконваліся народныя песні і танцы, дэкламаваліся вершы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, ставіліся невялічкія п'есы. Адным з ініцыятараў «беларускіх вечарынак» быў І. Буйніцкі (1861-1917). У 1907 г. на свае сродкі ён арганізаваў у Палевічах (Дзісенскі пав.) аматарскі тэатр пад назвай «Першая беларуская трупа Ігнація Буйніцкага». У 1910 г. яна ўжо складалася з хору, танцавальнага калектыву і драматычнай групы і пачала выступаць на прафесійнай аснове, гастралюючы па Беларусі і іншых рэгіёнах імперыі. У рэпертуары артыстаў былі беларускія песні, танцы, п’есы рускіх, польскіх, украінскіх, беларускіх аўтараў. Іх прафесійная пастаноўка і выкананне, акрамя эстэтычнага задавальнення, выклікала ў гледачоў Пецярбурга, Варшавы і іншых гарадоў цікавасць да беларускіх выканаўцаў і іх нацыянальнай культуры.
Свой уклад у заснаванне прафесійнага тэатра ўнёс А. Бурбіс (1885-1922), які арганізаваў у 1910 г. у Вільні музычна-драматычны гурток. Рэпертуар складаўся з драматычных твораў рускіх, украінскіх і беларускіх аўтараў з фальклорна-этнаграфічнымі элементамі. На Купалле гурток ладзіў нацыянальныя тэатралізаваныя прадстаўленні. У 1912 г. артысты ўпершыню паставілі п’есу Я. Купалы «Паўлінка».
Выступленні аматарскіх тэатральных гурткоў, «беларускіх вечарын» стымулявала збор і мастацкую апрацоўку народных песень. Па іх матывах у 1910 г. кампазітар і дырыжор Л. Рагоўскі напісаў «Беларускую сюіту для сімфанічнага аркестра». У тым самым годзе ён паклаў на музыку верш Я. Купалы «А хто там ідзе?», а «Наша ніва» надрукавала яго разам з нотамі як гімн беларускага народа. Цікавасць да беларускага песеннага мастацтва адбілася ў стварэнні харавых калектываў у многіх гарадах і мястэчках. Адзін з такіх быў арганізаваны ў 1914 г. у Мінску настаўнікам спеваў В. Тэраўскім (1871-1938).
Напачатку ХХ ст. у беларускім жывапісе працягваюць сваю творчасць прадстаўнікі партрэтна-бытавога жанру Ю. Пэн і Я. Кругер, пейзажнага жанру В. Бялыніцкі-Біруля і Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф, К. Стаброўскі і інш. Рэдкія мастакі так акцэнтавалі ўвагу на беларускіх матывах, як гэта рабіў К. Каганец, пакінуўшы рэалістычныя тыпажы беларусаў і маляўнічыя віды роднай прыроды.
Творчасць Я. Драздовіча (1888–1954) як графіка і жывапісца захавала імкненне беларускай інтэлігенцыі ўзняць на п’едэстал свае нацыянальныя каштоўнасці. Аб гэтым сведчаць жывапісныя замалёўкі старажытных замкаў, партрэт Ф. Скарыны, а таксама афармленне кнігі К. Буйло «Курганная кветка».
Такім чынам, пачатак ХХ стагоддзя ў жыцці беларускага народа азнаменаваўся фарміраваннем літаратурнай мовы і далейшым развіццём літаратуры, што абумовіла пачатак яго адраджэння – якасна новага ўзроўню духоўнага і грамадска-палітычнага жыцця. Вялікі тэарэтычны і практычны ўклад у адраджэнскі працэс быў унесены навуковымі працамі Е. Раманава, Я. Карскага, В. Ластоўскага і інш. Дзякуючы новай плеядзе інтэлігентаў, згуртаваных вакол «Нашай Нівы», права беларускага народа «людзьмі звацца» было абгрунтавана ідэйна і завацавана ў грамадскай думцы. Ва ўмовах фарміравання беларускай нацыі здабыткі літаратараў, навукоўцаў, «нашаніўцаў», энтузіястаў аматарскіх гурткоў, кампазітараў, мастакоў і г.д. з’яўляліся каталізатарам гэтага працэсу, значным сродкам абуджэння нацыянальнай свядомасці народа і яго ўздыму на барацьбу за сацыяльную свабоду і палітычную самастойнасць.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 — е выд. – Мн., 1992.
2. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.
3. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.
4. Марцуль Г. С., Сташкевіч М. С. Гісторыя Беларусі: насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў, беларускае замежжа. – Мн., 1997.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Биография Иммануила Канта. Догматические и критические этапы творчества
Реферат The Importance Of Solitude In A Relationship
Реферат Виды стратегий и процесс выбора стратегии развития на примере ЧУП "Универсал Бобруйск" ОО БелОГ
Реферат Договор купли-продажи Понятие и
Реферат В последние годы появилась необходимость в преодолении распространенного в России интеллектуального, в том числе, компьютерного, пиратства
Реферат Регулирование скорости (частоты вращения) асинхронного двигателя
Реферат Внешняя политика СССР в предвоенные годы (30-40ые гг.)
Реферат «Кырлай-Тукай», Арский район
Реферат Media And Democracy Essay Research Paper Media
Реферат Художественный мир поэзии А.А. Ахматовой
Реферат Хариберт I
Реферат Medeval Life Essay Research Paper Medieval towns
Реферат Способы искусственного осеменения животных
Реферат Микола Віталійович Лисенко
Реферат Экохимия