Реферат по предмету "Разное"


Агульныя палажэнні

ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта 27 лістапада 2009 г. № 986 СТАТУТдзяржаўнай установы адукацыі “Палачанская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”УСТАВгосударственного учреждения образования«Полочанская общеобразовательная средняя школа Молодечненского района»в. Палачаны2009ГЛАВА 1АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ 1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Палачанская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” (далей па тэксту — Школа) з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, створана рашэннем Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта ад 27 лістапада 2009 г. № 986. 2. Школа створана ў форме ўстановы на падставе дзяржаўнай уласнасці, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая фінансуецца з бюджэта Маладзечанскага раёна. 3. Назва Школы: поўная назва: на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Палачанская агульнаадукацыйная сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”; на рускай мове – Государственное учреждение образования “Полочанская общеобразовательная средняя школа Молодечненского района»; скарочаная назва: на беларускай мове – Палачанская сярэдняя школа; на рускай мове – Полочанская средняя школа. 4. Месца знаходжання школы: 222312, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, вёска Палачаны, вул. Савецкая, д.71а. 5. Заснавальнікам Школы з’яўляецца Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт. 6. Маёмасць Школы належыць на праве ўласнасці Маладзечанскаму раёну і замацоўваецца за Школай на праве аператыўнага кіравання. 7. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць маёмасцю Школы, з’яўляецца аддзел адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта (далей — аддзел адукацыі). Кантроль за дзейнасцю Школы ажыццяўляе аддзел адукацыi Маладзечанскага раённага камітэта. 8. Школа з'яўляецца юрыдычнай асобай, якая мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку маёмасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і здзяйсняць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязацельствы, быць ісцом і адказчыкам у судзе. 9. Школа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваёй назвай, разліковы і іншыя рахункі ў банку Рэспублікі Беларусь і іншыя сродкі індывідуальнай ідэнтыфікацыі. 10. Школа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, Палажэннем аб агульнаадукацыйнай установе, іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама дадзеным Статутам. 11. Школа мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь і мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь. 12. Школа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.ГЛАВА 2^ ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ШКОЛЫ, ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ13. Прадметам дзейнасці Школы з'яўляецца адукацыйная дзейнасць, ажыццяўляемая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне вучэбнай, выхаваўчай і метадычнай работы. 14. Школа – дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, падрыхтоўку вучняў да авалодання ў будучым прафесіяй ва ўстановах адукацыі, забяспечваючых атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання або падрыхтоўку вучняў да свядомага ўключэння ў працоўную дзейнасць. 15. Асноўная мэта дзейнасці Школы: фарміраванне адукаванай, здаровай, духоўнай, маральна сталай, творчай асобы, здольнай знайсці сваю нішу ў сучасных соцыя-культурных умовах, на падставе рэалізацыі дзяржаўных адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі; выхаванне дастойнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. 16. Асноўныя задачы Школы: забяспячэнне атрымання вучнямі пачатковай, агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі; фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу, свядомай адказнасці за свае ўчынкі; выхаванне павагі да правоў і свабод чалавека, павагі да дзяржаўных законаў, любві да Радзімы, сям’і, свайго народа; замацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў; выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця; падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння, прадаўження адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця; стварэнне ўмоў для атрымання неабходнай сістэмы ведаў і спосабаў іх атрымання; стварэнне ўмоў для самавызначэння і выбару прафесіі. 17. Для дасягнення сваіх задач Школа ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе: адукацыйны працэс на аснове вучэбных планаў і вучэбных праграм; выхаванне вучняў у адпаведнасці з праграмай выхавання дзяцей і вучнеўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь; 18. Школа, акрамя асноўных функцый, пералічаных у пункце 17 гэтага Статута, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, можа ажыццяўляць: падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі; арганізацыю навучання і выхавання вучняў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокі ў агульнаадукацыйных установах, – дома; прафесійную падрыхтоўку вучняў; эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць; атэстацыю ў парадку экстэрната асоб, якія самастойна атрымліваюць агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю. 19. У Школе забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных партый, iншых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя маюць палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая супярэчная заканадаўству Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый. 20. Школа ў пазаўрочны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з ўлікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 21. Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў у Школе забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя. 22. Школа ажыццяўляе наступны змест адукацыйнай дзейнасці: пачатковая агульнаадукацыйная школа рэалізуе вучэбныя праграмы агульнай пачатковай адукацыі; пачатковая агульнаадукацыйная школа можа рэалізоўваць вучэбныя праграмы па вывучэнню замежных моў на павышаным узроўні; базавая агульнаадукацыйная школа рэалізуе праграмы агульнай пачатковай адукацыі і агульнай базавай адукацыі на базавым, павышаным ці паглыбленым узроўнях; сярэдняя агульнаадукацыйная школа рэалізуе праграмы агульнай пачатковай адукацыі, агульнай базавай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі на базавым, павышаным ці паглыбленым узроўнях; 23. Школа: будуе свае адносіны з сям'ёй па пытаннях навучання і выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўніцтва; узаемадзейнічае з установамі пазашкольнага выхавання і навучання, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, установамі культуры, спорту, прамысловымі, сельскагаспадарчымі і іншымі ўстановамі, добраахвотнымі таварыствамі, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі; падтрымлівае дзейнасць маладзежных і дзіцячых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. 24. Школа здзяйсняе наступныя віды дзейнасці ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам, зацверджаным пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2001 г. № 52: 011 – раслінаводства; 01111- вырошчаванне зернавых і зернебабовых культур; 01112 - вырошчванне бульбы; 01119 - вырошчванне іншых культур, не ўключаных у іншыя групоўкі; 01121 - вырошчванне гародніны, яе насення і расады; 01122 – кветкаводства; 01123 - вытворчасць прадукцыі гадавальнікаў; 012 – жывёлагадоўля; 014 - падаванне паслуг у вобласці раслінаводства і жывёлагадоўлі, акрамя ветэрынарных паслуг; 14 - дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб; 23 - дзейнасць, звязаная з аздараўленнем дзяцей за мяжой; 33 - медыцынская дзейнасць; 34 - адукацыйная дзейнасць; 44 - рознічны гандаль і грамадскае харчаванне; 5262 - рознічны гандаль у палатках і на рынках; 52630 - іншы рознічны гандаль па-за крамамі; 55510 - прадстаўленне паслуг сталовымі пры прадпрыемствах і ўстановах; 70200 - здача ўнаем ўласнай нерухомай маёмасці; 748 - падаванне розных паслуг; 80101 - дашкольная адукацыя; 80102 - агульная сярэдняя адукацыя першай ступені (пачатковая адукацыя); 80210 - агульная сярэдняя адукацыя; 80422 - пазашкольная адукацыя і выхаванне; 80424 - іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, якая не ўключана ў іншыя групоўкі; 85320 - падаванне сацыяльных паслуг без забеспячэння пражывання; 92312 - канцэртная дзейнасць; 92342 - дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў; 926 - дзейнасць у вобласці спорту; 92720 - іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забавак, якая не ўключана ў іншыя групоўкі.ГЛАВА 3^ СТРУКТУРА ШКОЛЫ 25. Для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў як правіла аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні ў Школе аб’ядноўваюцца ў класы. 26. У Школе могуць стварацца: класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці; класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накіраванасці; класы, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы; спецыяльныя класы для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; класы інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць фізічных і (або) псіхічных парушэнняў; класы, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах гімназій (гімназічныя класы); класы, у якіх навучанне ажыццяўляецца па вучэбных планах ліцэяў (ліцэйскія класы). 27. Вывучэнне вучэбных прадметаў у Школе здзяйсняецца на базавым узроўні. Вучні з улікам меркавання іх бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя, могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах устаноўленага тыпавым вучэбным планам колькасці вучэбных гадзін. У Школе могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі прыродазнаўчай, матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці. Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца пасля завяршэння ўрокаў. На I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца спецыялізаваныя спартыўныя класы. На III ступені можа здзяйсняцца прафесійная падрыхтоўка вучняў (для атрымання прафесіі "аператар ЭВМ", "сакратар-машыністка" і іншых). У гэтым выпадку вучням прысвойваецца адпаведная кваліфікацыя. 28. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай і сярэдняй адукацыі суправаджаецца бягучай, прамежкавай і завяршаецца выніковай атэстацыяй па прадметах. Атэстацыя, перавод, арганізацыя выпускных экзаменаў і выпуск вучняў здзяйсняюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 29. Вучням, якія паспяхова завяршылі агульную базавую адукацыю, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, а вучням, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе пры прыкладных паводзінах - пасведчанне з адзнакай. 30. Выпускнікам Школы, якія засвоілі вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі. Выпускнікі Школы за выдатныя поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны ўзнагароджваюцца залатымі, сярэбранымі медалямі з уручэннем атэстата асобага ўзору, а за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў - пахвальнымі лістамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 31. Парадак стварэння і асаблівасці функцыянавання класаў, вызначаных у пункце 26 гэтага статута вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 32. Для аказання ўсебаковай дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні дзяцей, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей, іх удзелу ў пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці, у Школе пры ажыццяўленні навучання і выхавання на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца групы падоўжанага дня. Парадак адкрыцця, камплектавання, арганізацыі дзейнасці груп падоўжанага дня вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 33. У Школе могуць адкрывацца вучэбна-кансультацыйныя пункты, пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, інтэрнаты (акрамя школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ закрытага тыпу, спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў). 34. Школа можа мець вучэбна-вопытныя ўчасткі (гаспадаркі), школьныя і міжшкольныя вучэбна-вытворчыя майстэрні, школьныя вучэбна-вытворчыя камбінаты працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі, цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі і іншыя вучэбна-вытворчыя аб’екты, якія забяспечваюць рэалізацыю задач і статутных мэтаў агульнаадукацыйнай установы.ГЛАВА 4^ МОВЫ НАВУЧАННЯ І ВЫХАВАННЯ Ў ШКОЛЕ35. Навучанне і выхаванне ў Школе ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах. 36. Асноўная мова навучання і выхавання ў Школе (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў. Па рашэнні педсавета вывучэнне асобных прадметаў можа адбывацца на рускай мове. 37. Мінскі абласны выканаўчы камітэт на падставе вывучэння прапаноў аддзела адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і заяў законных прадстаўнікоў вучняў можа прыняць рашэнне аб стварэнні ў Школе класаў, навучанне і выхаванне ў якіх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці. Законныя прадстаўнікі дзяцей, якія жадаюць, каб іх дзеці, пачынаючы з I класа, навучаліся ў класе, навучанне і выхаванне ў якім ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці, падаюць да 25 мая заяву ў аддзел адукацыі Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта. 38. Мінскі  абласны выканаўчы камітэт прымае рашэнне аб адкрыцці ў Школе класаў, навучанне і выхаванне ў якіх ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці, прымае па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 39. У Школе вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асоб з парушэннем слыху і асоб з цяжкімі парушэннямі маўлення, асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы вызначаюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вывучэнне беларускай (рускай) і замежнай моў асобамі з парушэннем слыху і асобамі з цяжкімі парушэннямі маўлення, якія навучаюцца на рускай (беларускай) мове, арганізуецца па жаданні законных прадстаўнікоў вучняў. 40. Абавязковая для вывучэння ў Школе замежная мова вызначаецца яе заснавальнікам з улікам патрэб дзяржавы і магчымасцей агульнаадукацыйнай установы. 41. Парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.ГЛАВА 5^ ВУЧЭБНЫЯ ПЛАНЫ І ВУЧЭБНЫЯ ПРАГРАММЫ42. Арганізацыя навучальна-выхаваўчага працэсу ў Школе адбываецца ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам, а таксама Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі праграмамі, распрацаванымі і зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 43. Штогод на аснове Тыпавога вучэбнага плану, зацверджанага Міністэрствам адукацыі, Школа распрацоўвае ўласны вучэбны план, які зацвярджаецца дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Маладзечанскага райвыканкама. Да вучэбнага плана на бягучы навучальны год распрацоўваецца тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу. 44. Тлумачальная запiска па арганiзацыi адукацыйнага працэсу вызначае: працягласць навучальнага года; тэрмiны правядзення канiкул на працягу навучальнага года, у тым лiку дадатковых канiкул для вучняў I i II класаў; тэрмiны правядзення выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай i агульнай сярэдняй адукацыi; патрабаваннi да рэжыму функцыянавання Школы; парадак фармiравання груп для правядзення стымулюючых, падтрымлiваючых заняткаў, факультатыўных заняткаў; парадак арганiзацыi грамадска карыснай працы, вучэбна-палявых збораў i медыцынскай практыкi, працоўнай практыкi, прафесiянальнай падрыхтоўкi вучняў; асаблiвасцi арганiзацыi адукацыйнага працэсу па асобных вучэбных прадметах, спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай, спартыўнай накiраванасцi; парадак дзялення класа на групы пры вывучэннi асобных вучэбных прадметаў; асаблiвасцi адукацыйнага працэсу пры навучаннi i выхаваннi вучняў дома, ва ўмовах арганiзацый аховы здароўя. 45. Вучэбны план Школы забяспечвае адзіныя патрабаванні да аб’ёму вучэбнай нагрузкі пры вывучэнні вучэбных прадметаў. Вучэбны план Школы на бягучы навучальны год: вызначае пералік вучэбных прадметаў, абавязковых для вывучэння ў Школе; устанаўлівае тыдневую колькасць вучэбных гадзін па класах на вывучэнне вучэбных прадметаў на базавым узроўні; устанаўлівае абавязковую тыдневую колькасць гадзін па класах на аднаго вучня пры вывучэнні ўсіх вучэбных прадметаў на базавым узроўні, максімальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня. Вучэбны план Школы забяспечвае стварэнне ўмоў для арганізацыі варыятыўнага навучання з улікам індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў вучняў, тыпу і магчымасцей Школы. Вучэбным планам выдзяляюцца гадзіны для правядзення: стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў у I – XI класах; грамадска-карыснай працы ў III – XI класах; кансультацый для вучняў вячэрніх (зменных) школ. 46. Стымулюючыя заняткі – форма арганізацыі адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з найбольш здольнымі вучнямі. 47. Падтрымлiваючыя заняткi – форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямi, якiя адчуваюць часовыя цяжкасцi ў вывучэннi асобных вучэбных прадметаў. 48. Кансультацыi для вучняў вячэрнiх (зменных) школ – форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямi, якiя па ўважлiвых прычынах адсутнiчалi на ўроках i адчуваюць часовыя цяжкасцi ў вывучэннi асобных вучэбных прадметаў. 49. Грамадска карысная праца – форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час з вучнямi з мэтай прывiцця навыкаў самаабслугоўвання i працоўнай дзейнасцi. 50. Факультатыўныя заняткi – форма арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў пазаўрочны час, накiраваная на пашырэнне i паглыбленне ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасцi з iх запытамi, здольнасцямi i схiльнасцямi, павышэнне актыўнасцi iх пазнавальнай дзейнасцi, а таксама на падрыхтоўку да выбару вывучэння асобных вучэбных прадметаў на павышаным i (або) паглыбленым узроўнях. 51. Вучэбныя гадзіны факультатыўных заняткаў могуць выкарыстоўваюцца для вывучэння: спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці; асобных вучэбных прадметаў на павышаным і (або) паглыбленым узроўнях; вучэбных прадметаў, якія не ўваходзяць у кампанент тыпавога вучэбнага плана. 52. Факультатыўныя заняткі вучэбнага плана на бягучы навучальны год вызначаюцца i размяркоўваюцца педагагiчным саветам Школы. 53. Школа можа распрацоўваць вучэбныя праграмы па факультатыўных занятках і прадстаўляць іх на зацвярджэнне ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 54. Школа стварае ўмовы для правядзення арганізацыйна-выхаваўчай работы, работы ў гуртках, студыях, клубах, работы грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў) работнікаў і вучняў. Арганізацыйна-выхаваўчая работа адбываецца ў адпаведнасці з планамі і праграмамі выхавання, якія зацвярджаюцца ў Школе.ГЛАВА 6^ АСАБЛІВАСЦІ НАВУЧАННЯПА ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ВУЧЭБНЫХ ПЛАНАХ55. У Школе дапускаецца навучанне вучняў па індывідуальных вучэбных планах. 56. Пры арганізацыі навучання па індывідуальным вучэбным плане вучню дазваляецца вывучаць самастойна ўсе або асобныя вучэбныя прадметы, прадугледжаныя індывідуальным вучэбным планам. 57. Для вырашэння пытання аб пераводзе вучня на навучанне па індывідуальным вучэбным плане яго законныя прадстаўнікі, як правіла, да 31 жніўня падаюць заяву на імя дырэктара Школы. 58. Рашэнне аб пераводзе вучня на навучанне па iндывiдуальным вучэбным плане, аб парадку і формах правядзення прамежкавай атэстацыі (за чвэрць, трыместр або паўгоддзе) па вучэбных прадметах, якія вучань вывучае самастойна ў межах індывідуальнага вучэбнага плана, прымаецца педагагічным саветам Школы, зацвярджаецца загадам яе кіраўніка і даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў. 59. Індывідуальныя вучэбныя планы распрацоўваюцца Школай у адпаведнасці з вучэбнымі планамі Школы на бягучы навучальны год і (або) тыпавымі вучэбнымі планамі на бягучы навучальны год для адпаведнага тыпу агульнаадукацыйнай установы па ўзгадненні з законнымі прадстаўнікамі вучняў. Індывідуальныя вучэбныя планы зацвярджаюцца кіраўніком Школы. 60. Вучань, якi навучаецца па iндывiдуальным вучэбным плане, лiчыцца ў спiсах вучняў Школы. У класным журнале ў графах аб наведваннi вучнямi ўрокаў па вучэбных прадметах (прадмеце), якія ён вывучае самастойна, робiцца запiс – ”навучаецца па індывідуальным вучэбным плане“. 61. Навучанне вучня па iндывiдуальным вучэбным плане можа быць спынена: па заяве яго законных прадстаўнiкоў; па рашэнні педагагічнага савета Школы, калі вучань атрымаў гадавую адзнаку ”0“ балаў па адным з вучэбных прадметаў, які ён вывучаў самастойна. 62. Рашэнне педагагiчнага савета аб спыненні навучання вучня па індывідуальным вучэбным плане зацвярджаецца загадам кіраўніка Школы, які ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да ведама вучня i яго законных прадстаўнiкоў.ГЛАВА 7^ АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ63. Адукацыйны працэс у Школе павінен забяспечыць ахову здароўя вучняў, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, вучэбнага тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё індывідуальных здольнасцей па інтарэсах. 64. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу Школа: вызначае структуру навучальнага года па чвэрцях з улікам патрабаванняў санітарных нормаў, правіл, гігіенічных нарматываў; распрацоўвае вучэбныя планы на бягучы навучальны год на падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год і тлумачальнай запіскі па арганізацыі агульнаадукацыйнага працэсу; выкарыстоўвае вучэбныя праграммы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 65. Структура навучальнага года ўзгадняецца Школай з адпаведным мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і тэрытарыяльным органам дзяржаўнага санітарнага нагляду. 66. Навучальны год у Школе пачынаецца, як правіла, 1 верасня. Працягласць і тэрміны заканчэння навучальнага года вызначаюцца Тыпавым вучэбным планам і вучэбнымі планамі на бягучы навучальны год. На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы агульнай працягласцю 30 каляндарных дзён, у тым ліку зімовыя - не меней 14 дзён. Таксама ўстанаўліваюцца летнія канікулы працягласцю не менш 8 тыдняў. Для вучняў I і II класаў на працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца дадатковыя тыднёвыя канікулы. 67. Парадак арганізацыі навучальнага года (па чвэрцях, паўгоддзях) ўстанаўліваецца педагагічным саветам Школы па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Маладзечанскага райвыканкама і ГУ "Маладзечанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі". 68. Адукацыйны працэс пры навучанні на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, уключаючы пяцідзённы навучальны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку навучальных заняткаў на навучальна-вытворчых аб'ектах. У IX - XI класах у шосты школьны дзень могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі. 69. Навучальна-выхаваўчы працэс арганізуецца ў форме ўрокаў і розных форм пазакласнай і пазашкольнай працы. У навучальным працэсе таксама выкарыстоўваюцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі, факультатыўныя заняткі, лекцыі, практычныя, семінарскія і лабараторныя заняткі. Абавязковыя заняткі спалучаюцца з самастойнай працай вучняў. У I класах дамашнія заданні не задаюцца. 70. Працягласць урока ў I класах - 35 хвілін, ва II - XI класах - 45 хвілін. Працягласць перапынкаў памiж урокамі вызначаецца зыходзячы з канкрэтных умоў працы агульнаадукацыйнай установы, неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных правiлаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. 71. Штодзённая колькасць урокаў у Школе і іх паслядоўнасць вызначаецца раскладам урокаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных правiлаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. Расклад урокаў зацвярджаецца дырэктарам Школы. Пачатак заняткаў і змен, працягласць перапынкаў паміж заняткамі зацвярджаецца дырэктарам школы ў адпаведнасці з санітарнымі правіламі і нормамі. 72. Урокі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспецы, бібліятэчна-бібліяграфічнай культуры, а таксама факультатыўныя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з раскладамі, якiя зацвярджаюцца дырэктарам Школы. Стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі праводзяцца ў пазаўрочны час. 73. Форма атрымання адукацыі ў Школе - вочная. 74. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзяцей-інвалідаў можа адбывацца дома па індывідуальных вучэбных планах у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь. Дапускаецца таксама па заяве законных прадстаўнікоў вучняў і па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Маладзечанскага райвыканкама прадастаўленне вучню магчымасці атрымання агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі ў сям'і або па індывідуальным навучальным плане. Рашэнне аб навучанні вучня ў сям'і па адным, некалькіх або ўсіх прадметах адпаведнага класа або па індывідуальным плане і яго атэстацыі прымаецца педагагічным саветам Школы і зацвярджаецца загадам дырэктара. 75. Навучанне вучня самастойна (у сям'і) можа быць адменена рашэннем педагагічнага савета Школы ва ўстаноўленым парадку. 76. Калі вучань да паступлення ў Школу або падчас навучання самастойна (у сям'і) засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі адпаведнага класа, педагагічны савет Школы ва ўстаноўленым парадку можа разгледзець пытанне аб пераводзе яго ў адпаведны клас. 77. Парадак пераводу вучняў у наступны клас вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 78. Вучні, прапусціўшыя больш 45 навучальных дзён на працягу навучальнага года па хваробе або ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства, могуць быць пакінутыя на паўторны год навучання па заяве іх законных прадстаўнікоў і рашэнню педагагічнага савета той агульнаадукацыйнай установы, у якую пададзена заява законных прадстаўнікоў вучняў. 79. Працоўная дзейнасць вучня можа ўключаць грамадска-карысную працу, сферу сацыяльнай дапамогі, часовае працаўладкаванне, працу ў розных формах працоўных аб'яднанняў на працягу навучальнага года і ў канікулярны час. Працоўная практыка ў V - IX класах арганізуецца па рашэнні педагагічнага савета Школы. Школа можа мець навучальна-даследчы ўчастак, школьныя навучальна-вытворчыя майстэрні, бібліятэку, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 80. Арганізацыя і функцыянаванне пунктаў карэкцыйна-развіваючай дапамогі і навучанне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Перавод (накіраванне) вучняў у спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама ў спецыяльныя класы для такіх дзяцей і класы інтэграванага навучання ажыццяўляецца са згоды іх законных прадстаўнікоў на падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. 81. Школа можа здзяйсняць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 82. Па жаданні законных прадстаўнікоў дзяцей дашкольнага ўзросту, у тым ліку дзяцей, якія не наведваюць дашкольныя установы, у Школе можа ажыццяўляцца падрыхтоўка іх дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі (школа ранняй прапедэўтыкі ). 83. Для аказання ўсебаковай дапамогі сям’і ў навучанні і выхаванні дзяцей, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей, іх удзелу ў пазакласснай і пазашкольнай дзейнасці у Школе пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца групы падоўжанага дня. Парадак адкрыцця, камплектавання, арганізацыі дзейнасці груп падоўжанага дня вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 84. У Школе арганізуецца гарачае харчаванне вучняў. 85. Педсавет Школы можа прымаць рашэнне аб маральным стымуляванні вучняў і іх законных прадстаўнікоў за поспехі ў навучанні і выхаванні, удзел у грамадскай дзейнасці. 86. Патрабаванні да фарміравання вуснай і пісьмовай мовы вучняў Школы, правядзення, праверкі і ацэньвання навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, прыкладная колькасць і аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення і афармлення сшыткаў, рэфератаў, дзённікаў і класных журналаў вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 87. Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах, паводзіны вучняў Школы ацэньваюцца пры правядзенні іх атэстацыі. Парадак і формы правядзення атэстацыі вучняў Школы, пераводу іх у наступны клас, перагляду станоўчай гадавой адзнакі, вызвалення ад выпускных экзаменаў, допуску да выпускных экзаменаў, арганізацыі выпускных экзаменаў і выпуску вучняў Школы вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пералік захворванняў, якія з’яўляюцца падставай для вызвалення вучняў Школы ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. 88. Вучэбныя дасягненні вучняў на факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.ГЛАВА 8^ АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАВОДУ Ў НАСТУПНЫ КЛАС АСОБНЫХ ВУЧНЯЎ89. З мэтай вырашэння пытання аб датэрміновым пераводзе ў наступны клас вучня Школы, які самастойна засвоiў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымi праграмамi па ўсіх вучэбных прадметах адпаведнага класа, або вучня, які навучаецца па індывідуальным вучэбным плане, Школе дазваляецца на працягу першага месяца навучальнага года праводзіць выніковую атэстацыю за год. 90. Для вырашэння пытання аб датэрміновым пераводзе вучня ў наступны клас яго законныя прадстаўнікі падаюць да 10 верасня заяву на імя дырэктара Школы. 91. Для правядзення выніковай атэстацыі за год вучняў, адзначаных у пункце 87 гэтага Статута, загадам дырэктара Школы ствараецца камісія ў складзе дырэктара Школы або яго намесніка па асноўнай дзейнасці (старшыня камісіі) і педагагічных работнікаў, якія выкладаюць адпаведныя вучэбныя прадметы. 92. Камiсiя: вызначае формы і тэрміны правядзення выніковай атэстацыi за год па кожным вучэбным прадмеце; распрацоўвае матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах. Матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год зацвярджаюцца старшынёй камісіі. 93. Расклад правядзення выніковай атэстацыi за год зацвярджаецца дырэктарам Школы і даводзіцца да вучняў і іх законных прадстаўнікоў не пазней, чым за тыдзень да яе правядзення. 94. Вынікі правядзення выніковай атэстацыі за год па кожным вучэбным прадмеце ўносяцца ў пратаколы. 95. Правядзенне паўторнай выніковай атэстацыi за год не дазваляецца. 96. Рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас на падставе пратаколаў камісіі прымаецца педагагічным саветам Школы, зацвярджаецца загадам дырэктара Школы і даводзіцца да ведама вучняў і іх законных прадстаўнікоў да 1 кастрычніка. У класным журнале i iншай дакументацыi Школы робяцца адпаведныя запiсы. ГЛАВА 9^ ПАЗАКЛАСНАЯ І ПАЗАШКОЛЬНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ У ШКОЛЕ97. Асноўнай формай арганізацыі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці ў Школе з’яўляюцца заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах. Аб’яднанне па інтарэсах - аб’яднанне вучняў на падставе агульнага інтарэсу да канкрэтнага кірунку дзейнасці. 98. Да аб’яднанняў па інтарэсах адносяцца гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня, лабараторыя, тэатр, школа юных, навуковае таварыства і іншыя аб’яднанні па інтарэсах. 99. Аб’яднанні па інтарэсах ствараюцца ў адпаведнасці з інтарэсамі вучняў, пажаданнямі іх законных прадстаўнікоў, а таксама з улікам магчымасцей Школы, устаноў, якія забяспечваюць пазашкольнае выхаванне і навучанне. 100. Змест дзейнасці аб’яднання па інтарэсах вызначаецца кіраўніком гуртка, клуба, секцыі, студыі, майстэрні, лабараторыі, тэатра, школы юных, навуковага таварыства і іншых аб’яднанняў па інтарэсах, якія прадугледжаны гэтым Статутам, з улікам навучальна-выхаваўчых праграм, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 101. Заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах вядуцца па навучальна-выхаваўчых праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У асобных выпадках у Школе па некаторых профілях дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах праграмы могуць быць складзены іх кіраўнікамі, творчымі, навуковымі, педагагічнымі работнікамі, якія ўзгадняюцца педагагічным саветам і зацвярджаюцца дырэктарам школы. 102. Напаўняльнасць аб’яднанняў па інтарэсах, асаблівасці іх работы вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 103. Аб’яднанні па інтарэсах фарміруюцца на падставе заяў вучняў (іх законных прадстаўнікоў) на імя дырэктара Школы, а таксама з улікам здароўя вучняў. 104. Дзейнасць аб’яднанняў па інтарэсах ажыццяўляецца па раскладзе, які зацвярджае дырэктар Школы. 105. Аб’яднанні па інтарэсах у Школе могуць быць арганізаваны ўстановамі, якія забяспечваюць пазашкольнае выхаванне і навучанне, у парадку і ва ўмовах, якія вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 106. Школа ў працэсе ажыццяўлення пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці можа праводзіць конкурсы, фестывалі, форумы, алімпіяды, спаборніцтвы, злёты, канферэнцыі, выставы, экспедыцыі, паходы і іншыя мерапрыемствы.ГЛАВА 10^ ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДАШК


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Эстетика агиографического дискурса в поэме ВВ Маяковского Владимир Ильич Ленин
Реферат Тема назначения поэта и поэзии на материале творчества А С Пушкина М Ю Лермонтова и Н А Некрасова
Реферат «Веленью Божию, о муза, будь послушна!» (А. С. Пушкин)
Реферат Xxxix международная (Звенигородская) конференция по физике плазмы и утс, 6 10 февраля 2012 г. Воздействие электрического тока на спирт, содержащий наночастицы углерода
Реферат «Автоматизація та комп'ютерно-інтегровані технології»
Реферат Крестьянское право в дореволюционной России
Реферат Литература - Отоларингология специфические гранулемы верхних дыхательный
Реферат Friedrich Nietzsche Essay Research Paper Friedrich Nietzsche
Реферат Обобщающий урок по аутэкологии
Реферат В чем трагизм взаимоотношений Григория Мелехова, Аксиньи и Натальи. По роману Шолохова Тихий Дон
Реферат М. И.Кутузов-человек и полководец
Реферат Загрязнение водных ресурсов и методы очистки
Реферат Статистика здоровья населения, статистический анализ основных показателей
Реферат Геологічна будова Боково-Хрустальського вугленосного району та підрахунок запасів камяного вугілля
Реферат анализ исторического источника "Жизнь и житие преподобного и богоноснаго отца нашего Сергия"