Купала 1882-1942
/>
Рэфератпадрыхтаваны
студэнтам 10 “Б” класа
Марушка Дзмiтрыем
Содержание
Маленства… 2
Купалава навука… 3
Дарогамі жыцця… 4
Нараджэнне паэта.Першая кніга… 4
ЛІРЬІКА ЯНКІ КУПАЛЫ… 5
Лірыка як родлітаратурнай творчасці… 5
«… Чалавек я, хоцьмужык»… 8
«Жняя» (1911)… 10
ПАЭМЫ ЯНКІ КУПАЛЫ… 10
Бацькамновай беларускай літаратуры,
якога беларусынедарэмнапараўноўваюць
з Шаўчэнкам і пасутнасці яго
паэзііі па той ролі, якую ён адыгрывае ў
іхроднай літаратуры, з'яуляецца,
безумоўна, ЯнкаКупала.
Калісавецкі беларускі ўрад надаў
ямугоднасць народнага
паэта, то гэтаправільна ў абодвух
значэнняхгэтагаслова:
якбуйнейшаганацыянальнага паэта і
яквыразніка народных
мас.
А.В. Луначарскi
У
кожнайлітаратуры ёсць вялікія паэты — выразнікі дум і спадзяванняўнарода. Да такіх паэтаў належыць ЯнкаКупала — выдатнынародныпясняр, класік беларускай літаратуры.
Утворчасці Янкі Купалы, у яго непаўторным таленце беларускі народ увасобіў«сілу і прыгажосць свайго паэтычнага духу, сваей глыбокай чалавечнасці, сваеймудрай філасофii, сваей любві да жыцця і веры ў лепшую будучыню чалавека» Такхораша сказаў пра народнасць Купалавай паззіі Міхась Лынькоў.
Янка Купала — літаратурны псеўданімІвана Дамінікавіча Луцэвіча. Ён нарадзіўся 25 чэрвеня(ст.стылю)1882годаў фальваркуВязынка былогаВілейскага павета Віленскай губерні[1].Дзень ягонараджэння супадае са святам купалле. Паводле народнай легенды, у купальскую ночцвіце папараць.Iтаму, хто сарвегэтуцудоўную кветку,яна прыносiць шчасце.Захоплены чароўнай паэзіяйгэтай легенды, малады Іван Луцэвіч выбраў псеўданім Купалы —імя паэта, змагараза народнае шчасце.
Гэта стала мэтай жыцця і творчасціЯнкіКупалы.Ён увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як нястомны барацьбіт за лепшуюбудучыню народа, за яго сацыяльнае і нацыямальнае вызваленне, як пясняр ягосветлай, шчаслівай долі ў савецкую эпоху.
Маленства.Ж
ыццёвышляхКупалы —гэта шляхчалавека з самай гушчынарода. Сындробнага арандатара з беззямельных сялян, ен у маладым узросцепачаў працаваць начужой зямліі спазнаў памешчьщкіпрыгнет,беднасць і нягоды. Увершы «Сонцу»паэтрасказаў, якімбязрадасным быломаленства.
***
Ой ты мае сонца,
Як жа свеціш ясна!
Дзе ж было раней ты.
Як быў я няшчасны?
Як я умаленстве
Радасціневедаў,
Як за мной пляліся
Бяда, гора следам...
Як ішоў маркотны,
Не знаўшы дарогі,
Абівацьз паклонам
Панскіяпарогі.
Сям'я Луцэвічаў вымушана была весцівандроўнае жыццё, пераязджаць з месца на месца ў пошуках арэнды і службы. Гэтаспрыяла блізкаму знаёмству паэта з многімі людзьмi, напаўняла яго новыміуражаннямі. Простыя вясковыя людзі, з якімі жыў і працаваў Купала, з маленствавучылі яго любіць і шанаваць працу чалавека, былі яго першымі настаўнікамі.«… Сын бяздомнага арандатара,—пісаў Кузьма Чорны, — ужо зсамых малых і маладых сваіх год падслухаў душу народа, ведаў і адчуваў яеімкненні і спрадвечную яе імклівасць да радасці і шчасця».Купалава навука.З
малых гадоўКупала працаваў на гаспадарцы, дапамагаўдарослым. Быў ён хлопчык уражлівы, здушой чулай, адкрытай даусяго прыгожага; захапляўся музыкай, іграў на скрыпцы і дудцы, любіў народныя песні іказкі. Асабліва падабаліся яму казкі парабкаў Песляка і Мартына. Расказвалі яны цікава,па-майстэрску прарозныя цуды,пранезвычайных герояў-асілкаў,заступнікаўнарода,пра папараць-кветку, што расцвітае на купалле. З прагнасцю. як зачараваны, слухаўЯнка іх апавяданні.Янызахапляліхлопчыкадзівоснымі вобразамі, адкрывалі перад ім новы, фантастычны свет,абуджалі творчае пачуццё. Сампаэт зазначаў: «Не толькі блізкасць да народа, з якім я падзяляў гора ірадасць, але і народная творчасць, з якой я пазнаёміўся, слухаючы ад блізкіхмне людзей казкі і інш., безумоўна, рабілі на мяне свой уплыў у сэнсе развіццяфантазіi ў тымкірунку, каб жыць беларускімі думамі».
У сямігадовым узросце Купала пайшоў ушколу. Спачатку адну зіму вучыўся ў Сенніцкім народным вучылішчы, апасля пераезду бацькі на працу у Мінск — упрыватнай падрыхтоўчай
школе і ў вандроўныхнастаўнікаў. Хацеў паступiць у Мінскае рэальнае вучылішча, але з гэтага нічогане выйшла: бацьку патрэбен быў памочнік па гаспадарцы. «Для гаспадара,— казаў ён сыну, — хопіцьі тае навукi, што маеш».
Толькіў 1898 годзе Янку Купалу ўсе ж удалося закончыць народнаевучылішчаўсялеБяларучы (за 25кіламетрау ад Мінска). Пасля гэтага ён доўгі час не мог вучыцца.«Беднасць прымусіла мяне, — успамінае паэт — узяццаза іншую навуку, а іменна — чытаць сумную кнігу памешчыцкайнівы і пісаць сумную аповесць свайго гора сахой ды касой».
Не маючымагчымасцідалей вучыццаушколе.Купала сам здабываў веды, шмат чытаў.Найбольш падабаліся яму кнігі тых пісьменнікаў, якіяблізка стаялі да народа, пісалі аб яго жыцці і працы. Асаблівую цікавасцьвыклікала паэзія М. Някрасава, А. Кальцова, А. Пушкіна. М. Лермантава. Т.Шаучэнкі, польскіх паэтаў — А. Мiцкевіча,М. Канапніцкай. Пазней вялікае ўражанне на Купалу зрабіў М.Горкі. Алесамымвялікім настаўнікам Купалы быў народ.Народнаежыццё —гэтавечная крынiца паэзіі—жывіла мастацкае слова паэта, далояму «магутную волатаў сілу» стаць уладаром беларускай песні.Абгэтым ёнсам красамоўнарасказаў у вершы «Маянавука»,
/>***
Мнемудрасці нежнай не даў бог пазнаці,
Мой бацьканемогдаць раскошаў такіх,—
Наўчыўся я слоўбеларускiх ад маці
І думбеларускіх без школы і кніг.
Ад самайкрасы маіх дзенневясёлых
Настаунікамбыу беларускі абшар:
Усходыпалеткау i гоманы у сёлах
Навуку сваю мнепрыносіліў дар.
Дарогамі жыцця.У
1902 годзеЯнку Купалу напаткала цяжкае гора — смерць бацькі, брата і дзвюх сясцёр. Пасля смерці бацькі самому прыйшлося заняццагаспадаркай, але нядоўга. Праца на чужой зямлі быланевыноснай.Цяжкабыло расставаццаз маці, сёстрамі, але Купала цвёрда рашыў пачаць новае жыццё. У 1903 годзе ёнпайшоў шукацьсабеслужбы.
Гадыслужбыбылі гадам іновых выпрабаванняў. Купалу часта даводзілася мяняцьпрафесіі і заняткі, весці запятую барацьбу за кавалак хлеба, быў ён хатнімнастаўнікам. іперапісчыкам у судовага следчага ў мястэчкуРадашковічы,малодшым прыказчыкам у маёнтку Беліца Магілеўскай губерні. Тры гады працаваў напамешчыцкіх броварах і «зазнаў там такога пекла, якога яшчэ дагэтуль не меў».
Праца была для Купалы школай выхавання. Яна моцна звязала паэта з народам, даламагчымасць лепшзразумець яго iнтарэсы,імкненні і спадзяванні. Купала часта задумваўся над тым, чамутак пакутуе народ, дзе шляхі да яго свабоды. На гэта пытаннеюнак шукаў адказу ўрэвалюцыйнай літаратуры Яшчэ да 1905 года ёнпазнаеміўся зпракламацыяміна беларускай мове, з кнігамі Багушэвіча і Дуніна-Марцінкевіча іпад іх уплывам пачаў пісаць на беларускай мове. Творы рускiхпаэтаў-класікаў,беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя, ананімная рэвалюцыйнаялітаратура садзейнічалі росту свядомасцi Купалы, дапамагалі яму усвядоміць сваепрызванне—«служыць свайму народу усімі сіламі сваей душы і сэрца».
Нараджэнне паэта. Першая кніга.А
саблівавялікую ролю у фарміраванні светапогляду Янкі Купалы, ягограмадзянскiм ідэалаў адыграла першая рускаярэвалюцыя.
...Ішоў 1905 год. Рэвалюцыйныя хвалінарасталі.Шырыўся рабочы ісялянскі рух.
/>
Вокладка зборнiка вершаў Вокладка паэмы
«Жалейка»,1908. “Адвечная песня”,
1910
Гэтыя падзеі захапілі і паэта,абудзiлі яго свядомасць. 15 мая 1905 года упрагрэсіўнай рускай газеце «Северо-Западный край» з'явіўся верш Купалы«Мужык».Гэта былояго першаепаэтычнае выступленне. Пасля, з вясны 1907 года, творыпаэтаначалідрукавацца ў «Нашай ніве» ііншыхперыядычных выданнях.
1908 год асабліва памятны ў жыцціЯнкіКупалы. У гэтым годзе выйшла першая кніга яго паэзіі. Яна называласяпроста, па-народнаму — «Жалейка». Праўдзівасць,прастата, непасрэднасць, выказаных пачуццяўнадавалі асаблівую прывабнасць вершам паэта. Купала пісаў пра долюнарода, цяжкую, непасільную працуселяніна-бедняка.У шчырых, прачулых вершах гучала любоў да радзiмы і нянавісць да яепрыгнятальнікаў— царскагасамадзяржаўя, памешчыкаў ікапіталістаў. Паэт пратэставаў супрацьсацыяльнагаінацыянальнага прыгнёту, марыў аб свабодзе, заклікаў да барацьбы.
Паслявыхадуз друку кнігабылазабаронена.Царская цэнзура абвінавачвала Купалу ў тым, што ён «рэзка нападаена сучаснынесправядлівы, з яго пункту погляду, грамадскі лад, пры якіммогуць мецьмесца,з аднаго боку, бяздзейнае і ў той жа самы час забяспечанаежыццё адныхлюдзей, з другога— цяжкае… поўнае нястачы і галечы жыццёселяніна».
Уверасні1908года арышт быў зняты, і «Жалейка»убачыла свет.Кнігабыла горача сустрэта чытачом і крытыкай. Пра Купалузагаварылі якпра паэта рэдкага таленту, самабытнага, сапраўды народнага.
У гэтым жа годзе Янка Купала пераехаў у Вільнюіпачаў працавацьбіблiятэкарам у бібліятэцы Даніловіча «Знание». Тут зноў адкрыўся ямуцудоўны светпаэзіi. Ніколіён яшчэтак не паглыбляўся укнігу, як цяпер.
Іўсе жкнігі не маглі замяніць Купале школу. Хацелася папоўніць веды, непакідала думка аб далейшай вучобе.
ЛІРЬІКА ЯНКІ КУПАЛЫЯ
нкаКупала—паэтяркага лірычнага таленту. Усё, што напісана ім,— вершы,паэмы, вершаваныя аповесцi драма «Раскіданае гняздо»,—прасякнуталірызмам, гарачым пачуццём паэта-грамадзяніна, барацьбіта за iнтарэсынарода.
Лірыка Купалы кранае чытача сваейнароднасцю, прастатой, шчырасцю і праўдзівасцювыказаных пачуццяў. З гадоў маленства вершы паэтазападаюць у душу, становяцца спадарожнікам на ўсе жыццё.Лірыка як род літаратурнай творчасці.У
адрозненнеад эпасу і драмы, дзеадлюстроўваюццападзеі і узаемаадносіны дзеючых асоб, улірычньіх творахвыяўляюццапачуцці і перажыванні паэта, унутраны стан душычалавека.Гэта родаваяасаблівасць лірыкі захавалася ад старажытнасцi. Сама назва«лірыка» паходзіцьад старажытнагрэчаскага слова lira (ліра).
Так называлсямузычныінструмент,пад акампанемент якога выконваліся песні.
Галоўнае ў лірыцы —вобраз-перажыванне. Яно можа быць выказана непасрэдна як асабістая думка-пачуццёсамога паэта, выкліканаяпэунымі жыццёвымі абставінамі, і апасродкавана — ад імя апавядальнiка аболірычнага героя,гэта значыць чалавека, блізкага аўтару, аленадзеленага адметнымі рысамі характару і паводзін.
У лірыцы перадаюцца перш за ўсе думкіі пачуцці самога аўтара, аднак лірычнае перажыванне нез'яуляецца выяўленнемтолькі асабістай біяграфіі паэта; яно набывае абагульняючы характар, шырокаеграмадскае значэнне: гэта заўсёды тыловая для многіх людзейкарціна унутранага жыцця чалавека. Яна можа раскрываць грамадска-палітычныя,філасофскія, інтэлектуальныя, маральныя імкненні асобы, самыя інтымньія яепачуцці і жаданні.
Паколькіпрадметам лірыкі з'яуляецца унутраны свет чалавека, яго духоўнаежыццё, то знешнія жыццёвыя абставіны тут не маюць самастойнага значэння, як уэпасе або драме; элементы эпасу — апісанне і апавяданне — улірычных творах цалкам падпарадкаваны выявленню лірычнага пачуцця, раскрыццю вобраза перажывання, лірычная паэзія адрозніваецца ад эпiчнай i драматычнайспецыфічнымі сродкамі раскрыцця зместу. Яна здаўназвязана змузыкай. Характэрныя яе асаблівасці — ушчыльненасць і павышаная эмацыянальная выразнасць слова, вершаваная рытмічная мова. Важнае эўфанічнае[2] і кампазіцыйнае значэннеу лірычных творах мае і рыфма, хаця сустракаюцца вершы і без рыфмы (белыверш). Есць таксамавершыупрозе,праўда, гэта даволірэдкая з'ява.
Лірыка мае багатыя традыцыі. Яшчэ уантычнасці з'явіліся такія лірычныя жанры, як ода[3], злегія[4], эклога[5],пасланне. Аднак у працэсе развіцця лірычнай паэззii межы паміжжанрамі ўсе больші больш сціраліся, і цяпер пры вызначэнні відау лірычнай творчасці кіруюццатэматычным прынцыпам.
Паводле зместу і характару лірычнага выказвання лірыкападзяляецца на грамадзянскую (або палітычную, філасофскую), інтымную (вершы пракаханне і дружбу), пейзажную. Праўда, такі падзел даволі умоўны.Трэба мець на ўвазе,што ўлірычным перажыванні асоба паэта выяўляецца цэласна,і нярэдка ўпейзажных або інтымньіх вершах выказваюцца філасофскія або палітычныя думкі.
Лірыка Янкі Купалытэматычнаразнастайная.Жыццёі праца народа,свет прыроды,філасофскіяроздумы,думкі абпрызначэнні паэзіі і каханні—такі шырокі абсяг лірычных перажыванняў паэта. Гэтапераважна грамадзянскія перажыванні, выяўленненародных імкненняў іспадзяванняў.
«ПаэзіяЯнкі Купалы, —зазначаеМіхаіл Ісакоўскі,— гэта непроста добрыя, высокамастацкія вершы, гэта — апрача ўсяго [ВМ1] — своеасабліваягісторыя жыцця беларускага народа, з яго характарам і звьічаямі, з яго думаміі надзеямі, з яго барацьбой і перамогай».
Многія дакастрычніцкія вершы Купалыможна назваць песнямі сялянскай нядолі—так моцна адбіўся ў іхтрагізм народнага жыцця. Паэтахвалюе лес народа. Ён піша пра горкую долю працоўнагабеларуса — бедняка,беззямельнiка,які акутуе ад сацыяльнага і нацыянальнагапрыгнёту,ад голаду, бяспраўя,цяжкай непасільнайпрацы.Не толькі Купалавы творы грамадзянскага зместу, але і вершы аб прыродзе,каханні, прызначэнні паэзіі прасякнуты сацыяльнымі матывамі, грамадзянскімсмуткам.
Але лірыка Купалы — нетолькі песні жальбы і гора народнага; вершы паэта напоўненырэвалюцыйным пратэстам, гнеўным абурэннем і нянавісцю дапрыгнятальнікау народа. Купала—паэт-аптыміст, выразнiксветлых народных мар аб шчасці і волі, сацыяльнайсправядлівасці. Ён сам сказаў пра сябе:
/>Яадплаціў народу,
Чыммоцмаямагла:
Зваў з путаў насвабоду,
Зваў з цемры да святла.
«… Чалавек я, хоць мужык».
Я
кі ўсевялікія народныя паэты, Янка Купала гаворыць ад імя народа, яго голасам, выяўляе ягодумкі і імкненні. Яму уласціва выключная чуласць да простых людзей, да лесу мужыка. Ён перажывае народнае гора так моцна,
/>/> />
Рукапiс верша «Мужык».1905.
так балюча, як сваеасабістаегора; умеезаглянуць у глыбіні народнай душы і там знайсці водгук уласнымнастроям, пачуццям, перажыванням.
Многія лірычныя творы Купалы — гэта голассамоганарода, жывая,наглядная,непасрэднаяперадача думак, пачуццяў, імкненняў працоўных мас.
Так напісаны верш «Мужык». Гэта маналогселяніна-працаўніка,яго слова, яго голас. У гэтым голасе — не толькі крык набалелай душы,стогн і боль, скарга на жыццё, але і пратэст супраць бяспраўнага,прыгнечанага становішча, і вера ў свае сілы, гордае усведамленнесваей працоунай годнасці, свайго чалавечага «я».
/>
***
Але хоцьколькіжыцьтут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі,браткі, не забуду,
Шточалавек я, хоцьмужык.
І кожны, хтомянеспытае,
Пачуе толькіадзінкрык :
Што хоць мной кожныпагарджае,
Я буду жыць! — бо я мужык!
/>У гэтых радках лейтматыў верша, галоўная ягодумка. Купала, як і Ф. Багушэвіч у вершы «Дурны мужык, як варона», паказваебяспраўнае,паднявольнае жыццё беларускага селяніна ў часы царызму. Івыяўленчыясродкі мовы, якімі намаляваны рэалістычны вобраз мужыка, у яго такія ж простыя,маляўнiчыя, як і у Ф. Багушэвіча. Цяжкая і бязрадасная сялянская праца характарызуеццапа-народнаму трапнымі і дакладным зпітэтамі і параунаннямі («Заліты потамгоркім вочы», «працую, як той вол рабочы»). Няшчасны лес селяніна-бедняка параўноўваецца з лесам грыба-чашчавіка («Што голы я павінен згінуць, як той у лесе чашчавік»).І ўсе ж“Мужык” Купалы значна адрозніваецца ад верша Ф. Багушэвіча не толькі сваеймастацкай дасканаласцю, але і больш глыбокім гуманiстычнымзместам. Тут мацней, з большай сілай, чым у Багушзвіча, выявленавысокая чалавечая годнасць мужыка, пачуццё асобы простага чалавека. Рост гэтага пачуццяпадкрэсліваеццарэфрэнам.У сямі першых строфах рэфрэнам перадаецца горкая іронія над лесам селяніна,пазбаўленагаэлементарных грамадзянскіх правоў, у канцы ж верша сцвярджаеццавысакароднасць мужыка, яго чалавечая годнасць: «… чалавек я, хоць мужык», «Ябуду жыць!—боя мужык!» Матыўуслаулення чалавечай і грамадзянскай годнасці працоўнагабеларуса—адзін з галоўных улірыцы Купалы. У вершах «Я мужык-беларус», «З песень беларускага мужыка»,«Спрасоння», «Аратаму», «Думкі» паэт малюе рэалістычны вобраз пратэстуючагаселяніна—гордага, свабодалюбівага. Ён не можа і не хоча больш жыць у няволі, цярпецьпрыгнет. Купала пераканаўча паказвае, як у працоунагабеларуса абуджаецца класавая свядомасць, расце пачуцце гордасці за сваю працунянавісці да тых, хто карыстаецца яе здабыткамі. Мужык гнеўнаабураецца супраць гэтай сацыяльнай несправядлівасці. Ён пытае ў «трутняў пчольных прац»:
***
Чаму,дзетруд крывавы ляжа,
Цвіце загон, стаіцьпалац?
Чамуясею,а другія
З сяўбы маёйзбіраюць плен?
«Спрасоння»
У стваральнай працы народа Купала бачыць ягосілу, крыніцу радасці і чалавечага шчасця, багацце духоўнага свету імаральнае хараство людзей.«Жняя» (1911).
няя»—твораб велічы і душэўнайпрыгажосці простага чалавека. Напісаны ён у іншай танальнасці, чым«Мужык». У аснове лірычнага перажывання тут—пачуцце радаснагазахапленняжыццёмі працайнарода.Вобраз жняі апаэтызаваны, намаляваны ў яркіхэмацыянальных фарбах, авеяны светлай рамантыкай. Простая сялянская дзяўчынахоць і паказваецца у звычайных абставінах вясковага побыту, але яна паўстае якувасабленне ўсягосамага цудоўнага іпрыгожага, як высокі чалавечы ідэал. Яна параўноўваецца з царыцай («яксамацарыцаў залатойкароне»), з сонцам («уся сама — як сонца»). Усе яе аблічча,асветленае сонечным ззяннем, гарманічна зліваецца з прыродай. Прыгожая, гордая,велічная, з вянком на галаве, ідзе яна па полі, услаўляючы песняйзалатое жніва. Прыродалюбуецца яекрасой.
/>
Вецерабнiмае Каласкi хiнуцца
Стан яедзявочы, Перад ёй паклонна,
Сонца ёйцалуе Дзiвiцца iгруша
Шыю, твар iвочы. На мяжы зялёнай.
А яна — царыца–
Весела, шчаслiва
Карануе песняй
Залатое жнiва.
ПАЭМЫ ЯНКІ КУПАЛЫ
Ранніяпаэмы.Я
нкаКупала— аўтар шырокавядомыхліраэпічніх і драматычных паэм. Да жанру паэмы паэт звяртаецца вельмі рана, напачаткутворчасці.Першыя яго паэмы «Адплата кахання», «Зімою», «Нікому», «Калеча» былінапісаныу1906— 1907гадах. Усе яны прысвечаны паказу трагічнага лесу працоўнага чалавекаваумовахэксплуататарскагаладу. Адзін за другім праходзяць перад намі ў гэтыхтворах вобразы абяздоленых людзей, якія не могуць знайсці свайго шчасця іглыбока пакутуюць. Памірае зімой пад крыжам ля дарогі жабрак «Кукса убогі»(«Калека»). Такая ж трагічная доля парабчанкі Ганны. Багатыя людзiразлучаюць яе зкаханымівыганяюцьсаслужбы. Здзіцем на руках ў зімовуюноч па дарозе дадому яна замярзае («Зiмою»). Сацыяльная няроўнасцьстановіццапрычынай гібелісялянскагахлопцаЯнкіПрывадыі паненкі Зосі; іх шчасце разбівае шляхціц Лаўчынскі(«Адплата кахання»).
Шырокуювядомасць атрымалірамантычныя паэмы Купалы «Курган», «Бандароўна»,«Яна і я», «Магілальва», прасякнутыя вольналюбівымі, патрыятычнымі матывамі; сярод гэтых твораў«Курган» і «Бандароўна» — паэмы пралегендарную гераічную гісторыю народа, пра мужных, смелых, моцных духамлюдзей, якія ахвяруюць сваiм жыццём у iмя свабоды.
Литература
Ø Беларуская лiтаратура, В. У. Iвашын, М. А.Лазарук, Мiнск, «Народнаяасвета», 1986 г.
Ø Беларуская лiтаратура,дапаможнiк для абiтурыентаў, Мiнск, «Вышэйшаяшкола», 1996 г.