Реферат по предмету "Иностранный язык"


Рэдагаванне службовых дакументаў \Беларус\

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІРЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ МІНГАРВЫКАНКАМАМІНСКАЕВЫШЭЙШАЕ ПРАФЕСІЯНАЛЬНАЕ ВУЧЫЛІШЧА ЭЛЕКТРОНІКІПЕРШАПУБЛІКАЦЫІЎЛАДЗІМІРАКАРАТКЕВІЧА (4)
КУРСАВАЯ РАБОТА
ПРАДМЕТ: “Рэдагаванне службовых дакументаў
на беларускай мове”
 
 
 
 
 
 
 
Катрэнкі Вольгі
навучэнкі ІІІ курса
групы 45
Кіраўнік: выкладчык
Жаўняровіч П.П.Мінск
2001
Змест ВІЛЬНЮС – ЧАСЦІНКА МАЙГО СЭРЦА…………………………… 2 ЛІСТ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА ДА ВУЧНЯЎ ГУДЗЕВІЦКАЙ СШ.…………………………………………………………………… 3   ЛЮБУЮ СПРАВУ РАБІЦЬ ХВАЦКА……………………………………… 3 НАЙПЕРШ – СУДЗІЦЬ ЧЫТАЧУ…………………………………………….. 7 РОДНАЯ МОВА……………………………………………………………………………. 8 САМАЯ ЦІКАВАЯ НАВУКА – ЖЫЦЦЁ………………………………… 10
 ВІЛЬНЮС  –  ЧАСЦІНКАМАЙГО СЭРЦА
 
ГОРАД мой!Любоў мая да цябе зарадзілася так даўно, што я нават не помню калі. І думаю,што буду любіць, пакуль жыву.
Я ўдзячны табе засветлыя веснавыя ранкі над Нерыс, над Вільняй, калі жыхары спяшаюцца да працы,за спякотныя поўдні на Росах, за золкія кастрычніцкія змярканні ў блытаніневулак старога горада, за жоўтыя і залатыя лістапады на Антолакі, за язычокзыркага агню – Анну, за ўніверсітэцкі квартал са Святаянскімі мурамі, у якіхстолькі ўсяго перажылі героі маіх твораў, за цішыню музеяў і за агенчыкіўтульных, гасцінных “корчмаў”. І яшчэ за цішыню тваіх архіваў, у якіх адрабіўчорт ведае колькі гадзін.
Праходзячы па тваіх плошчах,я збіраў усё ў сваю пісьменніцкую кайстру – і кінуты кімсьці жарт, і вобразпрыгнечанага бядой чалавека, і шчаслівую, светлую ўсмешку дзіцяці, якое ляжыцьу калясцы, і разумную размову са старым мастаком у ягонай майстэрні, і ўважлівыпозірк бабулі, што прысела на лаўцы.
І я тут столькінабраў ружаў і шыпшыны, нікчэмнасці і высакароднасці, чалавечай сціпласці іняўвядальнай красы, што цяпер, калі б усё гэта вытрас з сваёй кайстры, стаў бызусім бедным.
Але Вільнюс…Вільня – гэта не толькі адзін з любімых маіх пісьменніцкіх “палігонаў”, дакварталаў якога я “прыстасоўваю” характары і ўчынкі сваіх герояў, ён сапраўдычасцінка майго сэрца, таму што тут я дыхаў на поўныя грудзі, таму што тут япроста – жыў!
Колькі перамералікрокаў мае ногі па тваіх гарбатых тратуарах! Колькі вершаў я тут напісаў!Колькі нечаканых і цудоўных думак нарадзілася тут (горад – гэта каталізатар,які абуджае вялікія, часам парадаксальныя думкі)! Колькі падарыў ты мненязмернай радасці і бязмежнага болю, за якія я роўна бласлаўляю цябе.
            Тутспляліся культуры нашых народаў, як карані літоўскіх і беларускіх дрэў на мяжы(але хіба ёсць тая мяжа?), як плынь беларускіх і літоўскіх рэк. Непадзельная івыпакутаваная нашымі пакаленнямі гісторыя – з першых яшчэ няцвёрдых  крокаў, зтых дзён, калі падужэлыя ўжо, разам рушылі на Грунвальд біць крыжакоў і тамзрабілі канец іх крывавым нашэсцям, — да самых апошніх часоў.
…Мой Вільнюс, маяВільня, хадзіў-папахадзіў я тваімі вуліцамі-вулачкамі. Але адзін дзень прынёсмне светлай тугі больш за ўсе іншыя. 10 са­ка­ві­­­ка1964 года, калі споўніласясто гадоў, як пакаралі смерцю Кастуся Каліноўскага, я яшчэ ў прыцемках прайшоўувесь яго шлях: ад Дамініканскіх муроў на рагу вуліц Гараліса і Гедрыса (там ёнбыў зняволены) да Лукішак, дзе ля сцен кляштара св. Якуба стаяла шыбеніца.
            А пасля таксама пехатою пайшоў намесца, дзе хавалі павешаных (на тэрыторыі тагачаснай цытадэлі), падняўся нагару Гедыміна. Я не ведаў, дзе там ляжаць яго косці, але сеў пасядзець і бачыў,як над горадам абуджаецца ранак.
            У тую раніцу ў горадзе выпалашэрань, тонкая і сыпкая, нібы цукровая пудра, галінкі дрэў пакрыліся лёгкімінеем. Сонца, узыходзячы, пазначыла ружовай фарбай верхавіны званіц, а потымперада мною раскінуўся горад – увесь пафарбаваны ў ружовы колер ад праменняўсонца і лёгкі, як хвост райскай птушкі.
            Вось так я і ўшанаваў памяцьКастуся Каліноўскага. Нібы разам з Беларуссю і Літвой чакаў світання новагадня, за які так упарта – аж да смерці змагаўся ён.
            Цяпер я ведаю, што шмат чаго можапрадракаць мне лёс – як і кожнаму іншаму чалавеку, — але ў маім жыцці, поўнымусялякіх нечаканасцей, акрамя ўсяго іншага, быў Вільнюс, Вільня, і той ранак нагары Гедыміна.
            Горад мой, ты не абнесены мурамі,але самыя лепшыя муры – сэрцы вільнюсцаў: літоўцаў, беларусаў, палякаў – усіх.
            Людзей.
            І маё сэрца – гэта каменьчык,пакладзены ў гэтыя муры.
Пераклад  з літоўскай
Яліны КІСЯЛЁВАЙ
ЛІСТ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
ДА ВУЧНЯЎ ГУДЗЕВІЦКАЙ СШ
Дарагія вучні!Вельмі ўзрадаваны, што ваш гурток займаецца такой добраю справай. Рабіце яе інадалей. Вывучайце, ведайце, любіце нашу вечна жывую беларускую мову і нашулітаратуру.
Кніга наша заапошнія часы вырасла да сапраўдных вышынь. Літаратура наша выходзіць паступоваў рады лепшых літаратур свету. І я веру, што пройдзе час і яе паважаць і любіцьбудуць на ўсёй Зямлі, магчыма, нават, на народнай, на жывой нашай мове. Болітаратура наша адна з тых рэдкіх літаратур, якая, нягледзячы наінтэлектуалізм, ніколі не губляла сувязі з чалавекам працы, з яго мовай, азначыць моцная не толькі розумам і прыгажосцю, але і сілай, чысцінёй,прастатой, непадробнай народнасцю.
Я даволі шматчытаю.Паверце мне, многімі нашымі паэтамі і пісьменнікамі мог бы ганарыццакожны на Зямлі народ. Ганарыцеся і вы. Ганарыцеся сваімі літаратурай і мовай.
Ваш    
УладзімірКАРАТКЕВІЧ
8 лютага1966 г.
“ЛЮБУЮ СПРАВУ РАБIЦЬХВАЦКА”
Пазнацьтаямніцы мастацкага свету Уладзіміра Караткевіча без шчырай, адкрытай  гаворкіз ім немагчыма. Да таго ж трэба ведаць усю  яго творчасць, каб адчуць хваляванне яго аналітычнага розуму і яго імкненне да раскрыцця складаныхпраблем мінулага Беларусі. Часта ў творах
У.Караткевічапераплятаецца старажытная веліч і дынаміка прыгодніцкага апавядання ўлегендарна-паэтычным пераламленні гістарычнай рэальнасці. Стыль яго нагадваемне чымсьці старажытны, амаль бязлюдны замак, як замак Яноўскіх ,”Дзікаепаляванне караля Стаха”, які адраджаецца майстэрскаю рукою ўлюбёнага ў справу іспрактыкаванага рэстаўратара…
Пакульветлівы гаспадар гатаваў каву, я, седзячы ў выгодным крэсле, магла агледзецца:у доме пiсьменнiка – асаблiвая, артыстычная утульнасць. На сцяне вiсяцьстаражытныя беларускiя скульптуры з дрэва. А з кутка мудра глядзiць на мяне Майсей – таксама драўляная скульптура, як пазней растлумачыў УладзiмiрКараткевiч, знойдзеная проста ў  балоце, у адной з шматлiкiх яго экспедыцый пароднай зямлi
…I вось ужо цёпладымяцца кубкi, i гаркава-чорны напой схiляе да гутаркi.
-     Вельмi дзiунаатрымалася са мною,- усмiхаючыся, пачынае ён. – Шчыра кажучы, я не збiраўсястаць пiсьменнiкам. Але пiсаць пачаў даўно, яшчэ ў школе. Пiсаў i вершы i прозу– у асноўным для сябе. Сёе-тое з маей пiсанiны было змешчана ў школьнымрукапiсным часопiсе. А аднойчы разам з сябрам вырашыў пабываць на радзiменашага любiмага Янкi Купалы. Пешшу дайшлi да Вязынкi. Аб гэтым падарожжы  я напiсау i паслаў жонцы паэта  Уладзiславе Францаўне лiст. Яна ўключыла яго  ўзборнiк “Янка Купала. Збор матэрыялаў аб жыццi i дзейнасцi паэта”. Так з’явiўся мой першы друкаваны твор… У гэтым жа годзе  адзiн мой знаёмы папрасiў, каб я прыслаў яму проста так,  пачытаць, свае вершы (тады я настаўнiчаў на Украiне), i ён занёс iх у “Вожык” i “Полымя”. З “Вожыка” я атрымаў пiсьмо прыблiзна такогазместу: “Малады  чалавек, з  Вашым талентам лепш бiць i брукаваць каменне набруку”. Мяне гэта, прызнацца, не вельмi  i засмуцiла. А вось у “Полымi” паслягэтага цалкам ужо нечакана для мяне з’явiўся мой верш “Машэка”, i я падумаў,што  ўсе ж нешта змагу рабiць. Пасля паступова пачалi друкаваць мяне  i iншыячасопiсы.
-     Перш чым пачаць пiсаць,чалавек пачынае чытаць. Цi помнiце першую прачытаную вамі кнiгу?
-     Шчыра  кажучы, першуюкнiгу не помню, таксама як i не помню сябе такога, каб не умеў чытаць. Пачаўчытаць у трохгадовым узросце: непрыкметна навучыўся ад старэйшых. Дома былавялiкая бiблiятэка, i  я захапляўся  мастацкай лiтаратурай, часцей за ўсё не паўзросце. Пазнаёмiўся паступова з беларускаю, рускаю i ўкраiнскаю лiтаратурамi,пазней – з польскай.
-     Зразумела ж, як i ваўсiх, у вас былi любiмыя аўтары, любімыя творы?
-     Што датычыць любiмыхтвораў, то iх вось так – раз i назаўсёды – няма. У кожным узросце  меўулюбёнцаў i багоў. Чытаю кожнага ў залежнасцi ад настрою. Калi ён светлы – тоПушкiна, гнеўны – ранняга Купалу, Багдановiча, Шаўчэнку, калi настрой фiласофскii грэблiва непрымiрымы да смуроду i пошласцi  — проста хоць на дуэль –Лермантава, Гарэцкага i Льва Талстога, роўны – добрыя гiстарычныя раманыСянкевiча, лепшыя рэчы Аляксея Талстога.
I, прызнаюся, хоць ведаю, што сёй-той скрывiцца, перад працай, якаяпатрабуе разлiчанай, завостранай думкi, вельмi люблю чытаць добрыя дэтэктывы.Сапраўды добрыя. Да iх залiчваю не толькi  Сiмянона i лепшыя раманы АгатыКрысцi, але й роднага па духу Стывенсана. I, калi браць вяршынi, на якiя наватдыхаць цяжка, — “Братоў Карамазавых”.
— А ў каго з іх вы вучыліся пісьменніцкай справе?
-     А у каго вучыўся?Складанае пытанне. Бадай што, нi ў кога не вучыўся манеры і спосабу мыслення.Затое ва ўсіх вучыўся любвi да чалавека i людзей; людства i жаданню па меры сваiх  слабых сiл таксама хоць  крышку дапамагчы iм. Хоць  бы на адно кароткаеiмгненне.
Вучыўся іхняму жаданнюпадаць чалавеку, калі яму, можа, сумна і самотна, сігнал: “Смялей. Ты неадзін”. З беларускіх пісьменнікаў вучыўся гэтаму, мабыць, найбольш уБагдановіча, Купалы, Коласа і Гарэцкага. Іншых ужо назваў. Ага… сярод іх ледзьне забыў Кіплінга. Аднак заўсёды стараюся заставацца  ўсё ж самім сабою. Калі добрая думка, якая хвалявала мяне гадамі, выльецца на паперу, а пасля ясустракаю нешта падобнае і выказанае глыбей і лепей у творах іншых сучасныхпісьменнікаў, адчуваю вялікае задавальненне. Гэта азначае, што думка насілася ўпаветры, што так думалі і іншыя, што я не адзін.
-     Штобольш за ўсё хвалюе вас, калі пачынаеце працаваць над новай кнігаю?
-     Думаюпра тое, каб напісаць першы аркуш без адзінай памаркі. Гэта значыць, што пасляўсё пойдзе добра. Маё своеасаблівае правіла: я не прытрымліваюся “эстэтыкіпакрэсленнага рукапісу”. Любую справу трэба рабіць хвацка. Дзесяць гадоўвучыўся, але калі ўзяўся за сякеру, дык сячы як належыць. Думаю над кожнаюфразаю, варочаю яе ў мазгах нават сто разоў, кожны раз мяняючы, вымаўляю яе ўголас, перабіраю мноства варыянтаў і толькі тады запісваю самую, на мой погляд, удалую, начыста і намёртва.
-     Пра што вы пішаце, або іншымі словамі: асноўнаярухаючая сіла вашай творчасці?
-     Справа ў тым, што ў нашчас людзі ў чымсьці нівеліруюцца. Носяць аднолькавае аддзенне, жывуць упадобных дамах, кватэрах, хатах ядуць адны і тыя ж стравы, і побыт людзей амальаднолькавы -  ці будзе гэта ў Маскве, ці ў Мінску,  у Вільні, у Рызе… Але жкожны народ у многім менавіта сваім спосабам жыцця, мыслення. Калі, скажам дапрыкладу, узяць дзесяць тысяч аднолькавых кавалачкаў смальты і пакласці іхпобач, то атрымаецца проста падлога ў ваннай, а калі кавалачкі будуць рознакаляровымі– можна зрабіць цудоўную мазайку. Я за тое, каб кожны народ, і ў першую чаргумой, меў  свой воблік, меў свой колер, свае адценні, быў непадобны да суседа,выклікаў пачцівае здзіўленне і жаданне яму наследваць, жыць такім сваімяскравым, непадобным, страшэнна працяглым жыццём.
-     А для каго пішаце?
-     Для тых, хто любіць ічытае мяне – каб парадаваць іх. Для тых, хто не любіць – каб раззлаваць. Длятых, хто яшчэ не ведае гісторыі, даўняй культуры і літаратуры Беларусі, — кабабудзіць іх цікавасць.
-     Часта сюжэты ў васмудрагелістыя…
-     Так. І гэта таму, што ястараюся пражыць свой век як найцікавей, каб дзень не быў падобны на дзень.Калі працую — ну, тады, вядома, дні больш-меньш аднолькавыя і розняцца толькітым, пра што я сення пішу, тады я проста працую без адпачынку, і днём і ноччу.А вось калі работы часова няма – то тады я іду ў мора з рыбакамі, лаўлю з імірыбу, слухаю і прымаю ўдзел у іх размовах… Швэндаюся па самых глухіх кутках іфатаграфую (хай па-аматарску) старыя цэрквы, курганы, гарадзішчы, тыпы людзей…Еду ў іншыя гарады і прападаю там па кнігасховішчах ці ў розных цікавых людзей…Іду ў лес, раскладваю вогнішча, хаджу па весках, складаю ў капы сена, аднымсловам, працую і жыву. Трэба здымацца ў кіно ў ролі каталіцкага свяшчэнніка –здымаюся. Трэба “пагутарыць” з мядзведзем – гутару. Трэба бервяно абчасаць –умею.
-     Карастаючыся пачатайтэмай, запытаю: што вам найбольш падабаецца ў самім сабе?
-     Абсалютна нічога.
-     А што не падабаецца?
-     Вы што, допыт мнеўчыняеце? – з усмешкаю іўяўнай строгасцю пытае ен. –А ўвогуле, магчыма, і не падабаецца мая звычкаўмешвацца ў розныя справы, якія чыняцца на белым свеце. Падабаецца блукаваць утакіх мясцінах, дзе яшчэ мала хто быў, апускацца ў пячоры, лазіць па падземныххадах пад старымі будынкамі, разгадваць усякага роду загадкі… І ў той жа часгэта мне не падабаецца, таму што прыносіць кучу бедаў. Нядаўна, напрыклад, дватаварышы ўздумалі паўтарыць адзін апісаны мною маршрут і моцна пацярпелі там. Япрашу ў іх прабачэння і засцерагаю: перш чым узяцца за нешта такое, спытайце ўмяне. Мінулі гады і ўчора адносна бяспечнае месца можа сёння пагражаць, скажам,абвалам ці нават нечым горшым. Не рызыкуйце там, дзе рызыкаваў я. Бо там, дзе яішоў на рызыку, я, урэшце, адказваў толькі за самаго сябе. Сабой, а не пакутамісумлення за кагосьці.
-     А калі паставіцьпытанне так: ці знаёма вам пачуццё творчай няўпэўненасці?
-     Не. Я ніколі не бярусяпісаць аб тым, да чаго ў мяне не ляжыць душа. Калі я ведаю аб чым я хачупісаць, я ведаю і як пісаць. Таму ў мяне практычна няма чарнавікоў. Ёсць толькінакіды сюжэта. Накіды гэтыя падобны на галаваломку, сам чорт нагу зломіць. Тамусё: героі, абстаноўка, планы месца дзеяння, жыллё дзейных асоб аж да таго, штовідаць з кожнага акна. Падрабязныя біяграфіі герояў (яны пасля не ўвойдуць утвор, але, ведаючы іх, я ведаю, як будзе паводзіць сябе чалавек у самыхскладаных абставінах), манеры герояў, іхнія ўчынкі і іншыя дэталі. Абдумаю якслед – сядаю за стол. Калі штосьці не клеіцца, пахаджу па пакоі, пакуру, кавузгатую – і зноў за работу. Слова павінна ўлезці на сваё месца адразу, як цвік.І апошняя гэта справа сто разоў выцягваць яго абцугамі і забіваць зноў.
-     Уладзімір Сямёнавіч, ачаму вы назвалі свой апошні празаічны твор “Зброя” аповесцю? Ці не з’яўляеццаяна своеасаблівым працягам рамана “Каласы пад сярпом тваім”: галоўныя героіадны і тыя ж?
-     Не. Гэта не працяграмана, а яго адгалінаванне. Галоўныя героі тыя ж, але яны дзейнічаюць у іншыхумовах і іншы раз не зусім так, як табе хочацца. Дзеянне адбываецца ў Маскве.Але гэта не Масква Пушкіна і Бялінскага, дзе жывуць высокімі ідэаламі ці,прынамсі, добрымі манерамі, дзе ветліва цалуюць ручкі дамам, дзе гутараць абвысокіх матэрыях, дзе пануе павага да людзей. Гэта Масква Сухараўкі і Хітроварынка, маскоўскае дно, якое і Гіляроўскаму не снілася.
-     Значыць, аповесць трэбаўспрымаць як самастойны твор, калі я не памыляюся?
-     Толькі так. У нас уПрыдняпроўі, норавы заўседы былі і ёсць такія: калі гулянне – сдаў апошнірубель, калі просіш – то ад душы, а пагражаеш каму-небудзь – яму не здабраваць!А тут Алесь трапляе ў абсалютна чужое, незразумелае яму асяроддзе, дзе можнапрыгразіць і забыць, дзе на словах можна дараваць, але да смерці помніць зло іпры зручным выпадку ўдарыць. Адным словам, дзе законы такія: хочаш выжыць –умей хітрыць, выкручвацца, хлусціць.
-     Але ж мэта ў Алеся іяго сяброў застаецца па-ранейшаму тая ж.
-     Так, ім трэба знайсці ікупіць зброю, хоць бы 3000 ружжаў для паўстанцаў. А гэта справа далёка непростая.
-     Пэўна, таму аповесцьназываецца “Зброя”, ці яе назва мае і іншую, унутрана-падтэкставую нагрузку?
-     Ваша праўда, назва –сімвалічная. “Зброя” – гэта значыць, што так нельга жыць далей грамадству, уякім жыве Алесь, што наступіў час мяняць самадзяржаўны лад, што народ прыйшоўда гэтага і рыхтуе сваю зброю.
-      Як растлумачылі б высваю нязменную цікавасць да гістарычных сюжэтаў?
-     На гістарычных сюжэтахя ствараю сваю мастацкую матрыцу будучага. Калі ты ў пэўнай сітуацыі калісьцізрабіў так, а не інакш, то і праз сто, тысячу гадоў ты ў падобных абставінахзробіш у нечым падобны ўчынак. Кожны гістарычны сюжэт – гэта адкрытая размова зсучаснікам. А дзе яшчэ можна паказаць так поўна чалавека, што стаіць перадвыбарам, кім яму быць, калі не на фоне гісторыі, вайны, экстрэмальных умоў, уякія трапляе гэты чалавек і праяўляецца ўвесь да канца, да тых рыс характару,якія ён, можа, і сам не падазраваў ў сабе?
-     А што вы скажаце прасвой раман “Чорны замак Альшанскі”? У чым побач з прыгодніцка-дэкрутыўным – ігісторыя, і сучаснасць.
-     Гэта чысты дэтэктыў. Інічога больш.
-     Дазвольце не згадзіцца.Ва ўсіх вашых творах (і гэты раман не выключэнне), на мой погляд, прысутнічаеяк характэрны ўнутраны падтэкст гісторыка-патрыятычны пачатак, які нясе ў сябесапраўдную ўлюблёнасць ва ўсё роднае: прыроду, гісторыю і культуру Беларусі. Ікалі адкінуць усё гэта і глядзець на раман толькі як на займальны “чысты”дэтэктыў то, напэўна, — гэта не Караткевіч.
-     А я ніколі не лічыўдэтэктывам раман пра маера Проніна. Дэтэктыў, калі яго разумець як трэба, гэтатаксама добрая літаратура (другая справа ці здолеў я ў “Замку” узняцца да яе).Перш за ўсе таму, што там не павінна быць голай схемы, па якой дзейнічаюцьзагадзя ясныя нам героі, а павінны быць жывыя людзі. І яшчэ павінна быцьсмяротная нянавісць да зла.
-     Кажучы пра сувязьгісторыі і сучаснасці, я хацела б пачуць вашу думку аб тым, па якой прычыненекаторыя пісьменнікі і творы з часам “старэюць”.
-     Цяжка адказаць на гэтапытанне адназначна… А вы ўспомніце, колькі шэрых клетак у чалавечым мазгу. Яныадміраюць. Стамляецца і старэе пісьменнік, а разам з ім і чытач. Старэюцьпраблемы. Старэюць часы. Не так ужо рэдка бывае, што целам чалавек яўэ малады,а душою безнадзейна стары і наадварот. Гэта – бяда. Крыўдна і тое, што маючы ўгалаве шмат новых сюжэтаў, ты не можаш, як у маладосці, сядзець за сталом падзесяць-дванаццаць гадзін не ўстаючы… Я хачу сказаць вось што. Творы, напісаныяпісьменнікам на ўзлеце сіл, часцей за ўсе і астаюцца яго лепшымі творамі,жывуць доўга. Думаю, што мала хто цяпер стане перачытваць “Астравы ў акіяне”Хеменгуэя, але тое, што ен напісаў на ўзлеце сваіх сіл – будзе хваляваць яшчэдоўга.
-     Прабачце, я мела наўвазе тое, што некаторыя пісьменнікі (або іх асобныя творы) праз гадоў   20 –30, а то і меньш, ужо не цікавыя і да іх не вяртаюцца. Напэўна, у маім пытанніне так прагучала слова “старэюць”. Працягваючы пачатую думку, я спытала б: якіячалавечыя якасці вы больш за ўсе цэніце ў пісьменніка? Якія якасці не старэюць?
-     Праўдзівасць! Ніколі нехлусі, калі пішаш. Асабліва пра дужа важныя пытанні зла і дабрыні, любві інянавісці, смерці і бяссмерця, гуманізму і чалавеканенавісніцтва.
Але нават і ўмалых дробязях дзейнічае гэты закон: не хлусі, пішы так як ёсць (другая справа,што выпадкі могуць быць неймаверныя). Усё адно: калі чагосьці не ведаеш, лепшне бярыся за пяро.
Была са мной аднагісторыя: атрымліваю ліст ад аднаго чытача маёй “Чазеніі”, вучонага-біёлага,які абвінавачваў мяне ў тым, што схлусіў, апісваючы эпізод з леапардам (там ёнадгрызае галаву ў забітага ім звера). Маўляў, такога не бывае. Ведаю я звычкімногіх звяроў, сам шмат назіраў за імі на далекім Усходзе. Расказвалі мне пратакую прывычку і шматлікія палясоўшчыкі, з якімі я сустракаўся там. Але відацьдля майго біёлога і гэтага мала. Тады мне давялося-такі палазіць па кнігах. Іўрэшце я ўсё ж знайшоў. У кнізе “Запаведнік “Кедравая падзь”, выдадзенай да50-годдзя гэтага запаведніка, я ўрэшце чорным па белым прачытаў на старонцы 43:«Интересно, что у всех его (леопарда) жертв, даже если они не полностьюсъедены, всегда отсутствует голова».
Кнігу гэтую ў ліку іншых, пісаўдырэктар запаведніка, мой добры знаёмы А.Панкрацьеў. Трэба пісаць так, каб нехлусіць ні  ў вялікім, ні ў малым (якім бы неверагодным не было  тое, пра шторасказваеш). Трэба, каб табе неаглядна верылі. Тады ў цябе будзе больш шанцаў,што ты даўжэй не “састарэеш”.
-     Фолкнераднойчы сказаў: “Калі хочаш даведацца, хто добры пісьменнік, запытай у ягокалег, яны ўкажуць на яго сваёй непрыязнасцю”. Колькі ў гэтай парадаксальнайдумцы рацыі?
-     Ну калі,скажам, прымяраць гэтую думку на мяне, то няма на Беларусі “горшых”пісьменнікаў, чым Барадулін і Танк, Панчанка і Брыль, або, скажам, Быкаў.Ніколі ў жыцці я не “ўказваў на іх сваёй непрыязнасцю”, хоць я не ўсяедны інекаторыя іхнія рэчы могуць мне не падабацца. Гэта  пісьменнікі, якія  бзрабілі гонар кожнай літаратуры. А Фолкнер? Што ж, магчыма, Фолкнер  па-своймуў чымсьці мае рацыю. Гэта, мабыць, было сказана ў хвіліну цяжкага расчараванняў сабе і ў людзях, калі на хвіліну падумаў, што праца твая дарэмная, у хвіліну,калі табе ў адказ на парыў душы адказалі ўдарам. Крывадушныя людзі непераводзяцца.
-     УладзімірСямёнавіч, уявіце сабе, што вас папрасілі скласці анталогію з пяці аўтараўсусветнай літаратуры. Якіх бы вы выбралі?
-     Я ўжоадказаў. Гэта ўсё адно, што выбраць пяць чалавек, якіх можна  ўзяць ваўратавальную шлюпку. Толькі пяць, а  астатнія загінуць. Не ўжо! Я бяру з сабоюў шлюпку ўсіх, а калі яна пры гэтым затоне разам са мною, то няхай. Нельга пакінуць кагосьці. Усе яны аднолькава пакутавалі над словам і над лёсам людзей. – Паказваючы на кніжныя паліцы, ён працягвае: — Усе яны мае любімыяпісьменнікі. Іх так шмат, і кожны з іх мне да смерці дарагі. Усе яны са мною ітолькі пяцёх з іх – я не магу назваць. Вазьміце ўсіх, хто любіў людзей, мучыўсяза іх і быў сумленны. Вазьміце ўсіх, хто ўзяў  за правіла цудоўныя словыДон-Кіхота: “Сеньёры, вас пяцёра і вы напалі на аднаго. Значыць, няма вашайрацыі. Бараніцеся, сеньёры!”
Усё жыццё найлепшыя з нас стараюццабыць вернымі гэтаму прынцыпу. Былі верныя. Верныя зараз. І дасць бог… будуцьяшчэ.
А як  гэта ўдавалася ў кожнага – хайсудзяць людзі.
 З У.Караткевічам гутарыла  Роза СТАНКЕВІЧ.
НАЙПЕРШ –СУДЗІЦЬ ЧЫТАЧУ
-     Уладзімір Сямёнавіч, атрыманне літаратурнайпрэмі, няма сумневу – падзея для пісьменніка прыемная, радасная…
-     І, якмне здаецца, крышачку сумная… Чаму? Бачыце, калі пачынаюць пісьменніку давацьпрэміі, узнагароды, часцей за ўсё яму ўжо не 20 год. На жаль… Значыцца, чалавекты немалады або зусім стары. А хто з гэтым хоча пагадзіцца?
-     Я як Вы ставіцеся дапапулярнасці, да шырокага чытацкага прызнання?
-     Да фанфарна-барабаннага– ніяк. Хоць бы яго і не было. А вось калі адчуваеш сапраўдную павагу да таго,што ты кажаш, няхай сабе ў чымсьці і не згаджаюцца, — гэта заўсёды радуе іхвалюе. Скажу вам па сакрэце: усё-такі прыемна, калі зойдзеш у бібліятэку іжартам спытаеш сваю кнігу, а бібліятэкарка разводзіць рукамі: “Прабачце, двамесяцы як апошні экземпляр сцягнулі…” Або калі выпадкова сустрэнешся звыпадковым чалавекам, які выпадкова тваё штосьці чытаў і нават выпадковазапомніў тваё прозвішча… Слова за слова, глядзіш – разгарэлася спрэчка, а там –нехта некага і на лапаткі паклаў. Вось гэта мне падабаецца.
-     Літаратурная прэмія,якую Вам прысудзілі, носіць імя Івана Паўлавіча Мележа і гэта, мабыць, выклікаенейкія асаблівыя думкі, пачуцці…
-     Я люблю Мележа. І якчалавека, і як пісьменніка. У шмат  якіх пытаннях літаратуры, мастацтва наогул,хочацца верыць, мы былі аднадумцамі, хоць і здараліся гарачыя мужчынскіяспрэчкі. Аднак не помню ў нашых адносінах адчужанасці, няшчырасці і за гэтаўдзячны лёсу. І таму прысуджэнне гэтай літаратурнай прэміі – дял мяне з’явавельмі асабістая і радасць мая замешана на жнівеньскай журбе…
-     А якім Вам бачыццазвяно Мележа ў беларускай літаратуры, наогул у нашай нацыянальнай культуры?
-     Як і шмат каму –залатым. Ніколі не забуду тое непараўнанае ўражанне, якое зрабілі на мяне“Людзі на балоце”. Гэта было падобна на выбух бомбы. Жывыя людзі. Жывыя стрэхіна хатах. Жывое балота навокал. ПАЛЕССЕ. Вельмі хацелася б напісаць так густа,так глыбока, як напісаны гэты раман, як напісаны лепшыя старонкі іншыхмележаўскіх кніг. Цяпер да гэтага яшчэ абавязвае і прысуджаная прэмія яго імя.
-     У чым, на Вашу думку,думку аўтара,  сакрэт такога шчаслівага вяртання рамана “Нельга забыць” дашырокага чытача?
-     Твор гэты –шматпланавы, у пэўнай меры экперыментальны. Гісторыя тут суседнічае зсучаснасцю, проза – з паэзіяй, лірыка – з жыццёвым сухім рэалізмам. Такоеспалучэнне было тады навіной у нашай літаратуры, ды й цяпер яшчэ рэдкасустракаецца. Мабыць, у гэтым адна з прычын таго, што раман чытаецца… Адна зпрычын – але не галоўная, бо, акрамя чыста літаратурных прыёмаў і формаў,чалавек у творы заўсёды знаходзіць яшчэ штосьці сваёй, глыбока асабістае…
-     І апошняе, традыцыйнаепытанне: над чым Вы цяпер працуеце?
-     У выдавецтве “Беларусь”рыхтуецца да друку вялікі альбом, прысвечаны надзвычай цікаваму старажытнамугораду – Мсціславу. Гэта радзіма мае маці, а значыць – і мая радзіма. Напісаўда гэтага выдання невялікі ўступ, які апошнімі днямі дашліфоўваю. Штоатрымаляся – найперш меркаваць чытачу.
З Уладзімірам КАРАТКЕВІЧАМ
гутарыў Уладзімір ЯГОЎДЗІК.
РОДНАЯ МОВА
Дзве старонкі,дваццаць ці дзвесце… А можа тысячы тысяч? Усё адно, нават іх будзе мала, кабгодна ўславіць цябе, родная беларуская мова. Таму што мільёны тваіх людзейсваім існаваннем сваім з самага пачатку дзён кожным трапным словам, кожнайлюбоўнай ці гнеўнай думкай, кожным знішчальным, здеклівым, іранічным або,наадварот, добрым, лірычным сказам славяць цябе. І славіць будуць, пакуль нескончыцца жыццё людское і думка людская на Зямлі.
Мова Скарыны іБуднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў,што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якіх – легіён. Мованастаўнікаў і паэтаў, вучовых і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяцімільёнаў людзей па ўсім свеце – ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, нанашай беларускай зямлі.
Мова першай матчынайкалыханкі і апошняга “бывай”, мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі,можа пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў ішахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё; можна сказаць словыневыказаннай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, спявучы,адвечна новы інструмант, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне,бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць.
Няма цябе – і восьняма суцяшэння ў горы. Няма цябе – і вось нямы язык, і нельга сказаць словаўрадасці. А калі ўбіць сабе у галаву цалкам дурную думку, што ў нейкім далёкімбудучым цябе не будзе, то… нашто нам тады такая будучыня?
Таму што ўсе мы – аднастаўніка да паэта – любім цябе, таму што ты – самы важлівы наш здабытак, і мыў меру сіл нашых не дазваляем і не будзем дазваляць, каб нехта выказваў да цябепагарду.
Тым больш дзіка, штояшчэ нядаўна зламысныя ёлупы прарочылі табе знікненне. Мала таго, самі дбалі абім са стараннем, вартым лепшага ўжывання. Што ж, Іваны Бязродныя вартыя толькіпагарды, як усе тыя, якія, адвярнуўшыся, праходзяць ля матчынай хаты.
Яны проста неведаюць, які ўдзел рыхтуе лёс таму чалавеку, які пазбавіўся мовы. А каб ведалі,то жахнуліся б. Толькі ж нават гэтага не дадзена іхнім бедным мазгам.
… Старая хронікаданесла да нас жудасную і горкую гісторыю. Тэўтоны захапілі землі прусаў, істарая пруская мова паступова знікла, і вось на турнір мейстерзінгераў прыйшоўапошні прускі спявак і паэт – вайдэлот. Ён спяваў дзівосныя песні пра подзвігіпродкаў, пра каханне і смеласць, пра вернасць і дружбу. Ён апяваў прыгажосцьсваёй зямлі, але ніхто яго не разумеў. Яму не далі скончыць, бо рыцарырагаталі, як ашалелыя. І паднеслі старому вайдэту прыз… сто гарэхаўсвістуноў.
Глыбокі сэнс гэтайгісторыі ясны, як божы дзень: нямы той чалавек, які забыў мову продкаў, і неможа ён спаўна выліць сваю душу, выявіць сябе. Па пальцах можна пералічыцьвыпадкі, калі, напрыклад, пісьменнік стварае на чужой мове нешта нават негеніяльнае, а проста вартае друкавання, а не сметніка (скажам, паляк Кажанеўскістаў англійскім пісьменнікам Джозефам Конрадам). Але нават геніяльны Пушкін,дасканала ведаючы французскую, пісаў на ёй дужа пасрэдныя вершы. Тое самаеможна сказаць пра польскія вершы Лучыны і рускія – Багдановіча. А яны ж таксамабольшую частку жыцця чулі рускую і польскую.
Нібы нейкі лёснеўблажымы кіруе рукою таго, хто піша. Нібы цень маці, прамаці ўсіх продкаў,што прайшлі па зямлі з дня з’яўлення на ёй людзей і народаў, і калі пачынаешпісаць не так, як думалі і гаварылі яны, — немінуча пачынаеш фальшывіць.
У старадаўнія часы,калі яшчэ не склаліся нацыі, мова магла зрабіцца мёртвай мовай, як латынь. Алеі тады мовы былі практычна неўміручыя. Тая ж самая латынь не толькі нарадзілаўсю сям’ю раманаўскіх моў – ад Аргенціны да Румыніі, — не толькі, будучы ўжомёртвай, цэлымі стагоддзямі была мовай паэзіі і навукі, але і зараз уплывае нанас творамі Катула і Вергілія, Гарацыя і Авідзія, прымушаюць смяяцца і плакаць.Што ўжо хадзіць далёка за прыкладам: новая беларуская літаратура пачыналася зпераробкі Вергіліевай “Энеіды”, і той жа самы Вергілій вадзіў па пеклеаснавальніка новай італьянскай паэзіі, першага паэта новага часу Дантэ.
У новы час сконнемагчымы для кожнай больш-менш развітай мовы. Нават неразвітая ўладна ўплываена сваіх сыноў. Ян Баршчэўскі ў мінулым стагоддзі напісаў па-польску “ШляхціцЗавальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”, але і зараз мала хто зтакой выразнасцю паказаў быт беларуса, псіхічны склад ягонай душы, ягонацыянальны характар і самую Беларусь. Міцкевіч піша па-польску, але рэаліі яготвораў цалкам беларускія, але і старэйшыя і навейшыя яго даследчыкі лічаць, штосам склад яго мыслення быў беларускі, але творы ягоныя страката перасыпанывялікім мноствам беларускіх слоў і тых беларуска-польскіх барбарызмаў, што быліўласцівы шляхце беларускага паходжання. Нездарма ж у паэта КанстантыГалчынскага ёсць верш, герой якога, чытаючы Міцкевіча, нападае на слова“свежоп”, перагортвае ўсе, якія ёсць слоўнікі польскай мовы, не знаходзіцьтакога і, не смеючы не верыць Міцкевічу, з’язджае з розуму.
Ужо шэпчуць вакол:
Што гэта зрабілася
                        зхлопца!
Дзякую, пане Адам!!!
Я ахвяра свежопа.
               (Пераклад. – У.К.)
А на самай справеМіцкевіч проста “палянізаваў” звычайную беларускую “свірэпку” або “свірэп”.
Не толькібеларусізмы былі ў яго творчасці. Чытаючы ў Парыжы лекцыі аб славянах, ёнсказаў пра беларускую мову, што гэта найбагацейшая і найчысцейшая зусходнеславяскіх моў, адзначаная ўзнёслай прастатой.
Мова неўміручая.Воляю абставін ірландцы, напрыклад, амаль страцілі яе. Свіф, і Уайльд, і Шоў, ідзесяткі іншых людзей, што з’яўляюцца гонарам англійскай літаратуры, быліірландцы, любілі свой народ, але пісалі воляю няшчасных абставін па-англійску.І вось цяпер ірландская, як і валлійская, баскская, іўрыт, як мовы народаўАфрыкі, якія сотні год ляжалі ў заняпадзе, усталі. Бо мова – душа народа, ітолькі на ёй можа народ найбольш поўна выказаць сябе.
Наш лёс быў такі. Зчасоў росквіту старажытнай беларускай мовы прайшлі стагоддзі вынарадавання,забыцця свядомага забойства. Акрамя гушчы народнай толькі ў нешматлікіхпрыватных школах з закуранымі бэлькамі, у школах, дзе настаўнічалі адстаўныясалдаты ці старыя дзячкі і дзе вучылі акрамя псалціры хіба начаткам пісьма ілічэння, гучала яшчэ беларуская мова. Але было гэта ад беднасці, а не ад багацця.
Кніганошы насілікнігі з-за мяжы, і за гэтыя беларускія кнігі ім часта плацілі кулямі салдаты зкардонаў. Але ніхто ўсё адно не мог адштурхнуць народ ад сваёй кнігі.
Кнігі палілі,супраць іх выдавалі ўказы, забаранялі самыя словы “беларуская мова”. Але ўсёгэта, як і насмяханне над “паўночна-заходні нарэччам” – нічога не дало і немагло даць, пакуль беларуская баба стаяла з рагачом ля печкі, пакуль гэтаябаба  спявала калыханку над ліповай калыскай.
Мала таго, усеразумелі ўсё з большай яснасцю, што без яе, без гэтай мовы, немагчыма. Янаўладна грукала ў светлыя дзверы.
Нават панам ігандлярам яна неабходная.
“Моцныя светугэтага, – без яе вы падсячэце ногі эканоміцы і разваліце гаспадару, бо не нафранцузскай жа вам размаўляць з тымі, хто працуе, і без каго вы здохлі б зголаду!”
Але, не кажучы ўжоаб гэтай публіцы, яна неабходная і сапраўдным.
“Фалькларысты – вызбядніце чалавецтва на адзін з самых багатых фальклораў на зямлі”. І восьзабароненая мова, амаль разбураная ў сваёй літаратурнай, друкаванай галіне,рассыпаецца самацветамі ў запісах Шэйна, Раманава, Федароўскага і многіхдзесяткаў іншых.
Лінгвісты таксамапачынаюць разумець, што беларуская мова гэта скарб таго, што вымерла ў другіхмовах, што, акрамя самастойнай вялікай каштоўнасці, яна – запаведнік, у якім“сохранилось очень много древнего и важного для истории” (И.И.Срезневский), ібез ведання якога немагчыма славянскае мовазнаўства наогул, немагчыма вывучэннеі зразуменне іншых славянскіх моў і іхняй гісторыі.
Рэлікт? Так, каліхочаце, рэлікт, які перажыў стагоддзі. Але рэлікт, што расце, развіваецца,дыхае, ідзе наперад волатавымі крокамі, які жыве і будзе жыць вечна.
Усе пачынаюць больші больш разумець гэта. Сама гісторыя ўладна і неабходна штурхае на прызнанне,на павагу, на захапленне багаццем і прыгажосцю беларускай мовы. І нават тыя,што адышлі ад яе – я разумею найлепшых з іх ,– рана ці позна вяртаюцца дазвонкага дзе і густога чаго. Бо толькі так ім можна сказаць усё.
Чачот запісваенародныя песні і сам складае вершы па ўзору гэтых песень. Марцінкевіч адпольскага верша прыходзіць спачатку да беларускіх, не вельмі яшчэ спрытныхвершаў, а пасля стварае шэдэўр менавіта на беларускай мове і антуражудраматургіі – “Пінскую шляхту”.
Усё, здавалася б,занядбана, але невядомы піша “Тараса на Парнасе” і яго ведае напамяць бадай штокожны беларус. І вось Багушэвіч, якому й бог загадаў, здавалася б, па выхаванніі становішчу, забыць усё – выбухае палымянымі радкамі ў абарону ўсяго гэтага,забытага, стаптанага царамі і саноўнай сволаччу, і грыміць супраць ворагаў мовыі народа, голас Каліноўскага. І ўжо у слоўнік Насовіча ўваходзіць больш затрыццаць тысяч адметных, паўнакроўных, жывых, іскрамётных слоў. І ўжо генійКупалы і Багдановіча ўстае над зямлёй і займаецца над ёю далёкі яшчэ пакульводсвет заранкі.
Першыя настаўніківыходзяць на новую ніву. І гэта іхняй неўміручай працы, іхняму дбанню, іхнімбяссонным начам у многім і многім павінны мы быць удзячнымі за тое, што мованаша стала яваю для мільёнаў, што яна мае права патрабаваць токой жа самай павагі,як і ўсе мовы зямлі.
Мы (я кажу “мы”, боя таксама былы настаўнік) ніколі не павінны забываць, наколькі годная нашапраца і хто стаяў ля яе вытокаў, самі настаўнічалі, самі складалі першыябуквары і чытанкі  Цётка, Купала і Колас. І, мяркуючы па ўсім, някепска ведалісваю справу і зусім нядрэнна правялі яе ў жыццё. Яшчэ на зары нашага стагоддзя.
Дбаннем іх і соценьіншых мова набірае сілу, цвёрдая, як сталь, грубая, як сялянскія далоні іпяшчотная, як спеў беларускага гівала. Яшчэ часам запінаючыся на абстрактныхтэрмінах, яшчэ нясмела вымаўляючы навуковыя і філасоўскія тэрміны – яна ўладнабярэ разбег. Яе ўжо не стрымаць. Першая сучасная трагедыя (я не маю на ўвазесярэдневяковых містэрый і аповесцяў), першы раман, першая паэма – і паўсюльглыбокая зямляная праўда і дыяменты дажджу на пахучых майскіх галінах, і што ніслова, то жэмчуг падае на срэбны шчыт. І як бы часам ні было цяжка – з ёй ужонічога не могуць зрабіць, як бы ні душілі – яна ўстае, і з яе мёртвайцаркоўнаславяншчынай выходзіць Якуб Колас, а са сцен школы, дзе вучаць “хто тыестэсь?” – адзін з найлепшых сучасных празаікаў Янка Брыль. Беззямельныяперасяленцы цягнуцца на Далёкі Усход – і праз семдзесят год я чую ў беларускіхвёсках на Ўсуры і Суйфуне яе, маю мову, нечапаную, родную адвечна сваю.Прыходзяць і адыходзяць акупанты, усе гэтыя пілсудчыкі і эсэсманы, і след іхнізнікае на твары зямным – а яна стаіць, бо караніяе ў глыбінях, дзе спяць тыя, хтостагоддзямі песціў, шліфаваў, бярог яе, лаканічную, гнуткую і цвёрдуюадначасова, спявучую, тую, што з найлепшай яснасцю і дакладнасцю перадае думкучалавека, які жыве між Гродняй і Оршай, між Асвеяй і Лельчыцамі. Думку тых,якія казалі: “Хай не будзе ў таго святла, хто на досвітку табе здрадзе.”
Яна вечная, бо ўсяяна як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідаенаверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. І, як быццам дамогшысясвайго, б’е, як перапёлка ў жытах – мякка, а за тры вярсты чуваць. “Эль” – яксалодкае віно, “дзе” – як шкляной палачкай па крышталю, мяккае “с”, як, соннаеціўканне сінічкі ў гнязде. І побач “р”, як гарошына ў свістку, і доўга,спявуча, адкрыта гучаць галосныя. А “г” прыдыхае так ласкава, як маці на лобікдзецку, каб перастаў сніць дрэнны сон.
Дык што ж лепей зацябе, мова мая, мова наша?! За цябе. даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе,неўміручая?!
І ў тым, што жываяты, што неўміручая ты, павінны ўсе мы. Сялянка, што спявае, варушачы сена, — ічалавек, які складае слоўнік, дзеці, што гуляюць у “піва”, — і дзяды, што баюцьаб даўнім, паэты і вучоныя. Але яшчэ – і гэта ледзь не самае важнае – у тым,што ты неўміручая – шмат паслугі першай настаўніцы школьнай і выкладачалітаратуры ў выпускным класе.
Іхняму таленту,няўрымслівасці, працавітасці і любові мы павінны дзякаваць за тое, што тымоцна, уладна і назаўсёды пасяляешся ў душах дзяцей і ўнукаў. А ў гэтых дзяцейі ўнукаў таксама будуць настаўнікі – праваднікі вялікіх ідэй чалавецтва ўдзіцячыя душы.
Праваднікі вялікіхідэй на вялікай роднай мове і таму самі вялікія людзі.Самаяцікавая навука – жыцце
 
У якімузросте Вы адчулі патрэбу пісаць? Што з’явілася стымулам для гэтага?
У.К. Вельмірана.* Чытаць пачаў у тры зпаловай гады (можа, нават крыху раней, так што не помню, як вучыўся гэтаму),чытаць лацінкаю і пісаць – крыху пазней (кепска – чытаў лацінкаю таксамаў тры з паловаю). Вершы спачатку голасам гаварыў і напяваў, а пасля на паперыпісаў, — год з шасці. Пасля апавяданні пачаў пісаць і нават “міні-п’есы”. Саміх ілюстраваў. Стымул пісання? Сам не ведаю. Можа, процьма добрых кнігвакол і жаданне паспрабаваць і самому, няхай сабе і слабей. Можа, тое, што усям’і (і сваякі таксама) не брахалі, але фантазіраваць любілі і ўмелі,падтрымлівалі пахвалой добрую, вясёлую і вынаходлівую выдумку і ніколі з яе несмяяліся, хоць бы і зусім малы прыдумаў.
Якім Выпамятаеце сябе ў дзяцінстве? Што з уражанняў дзяцінства, на Вашу думку,найбольш спрыяла развіццю таленту? Якія творы народнай творчасці найбольшпадабаліся Вам? Кім Вы хацелі быць у дзяцінств, у падлеткавым узросце? Любімыягульні, заняткі? Любімыя ў дзяцінстве кнігі? Калі Вы пачалі цікавіцца гісторыяйБеларусі, у прыватнасці? Што ў з’явах прыроды найбольш цікавіла Вас?
У. К. Штоспрыяла?Зноў жаасяроддзе. Сваякі (і на суседзяў шанцавала) былі людзі спявучыя, вельмімузычныя, многія з добрымі галасамі, з апавядальным талентам (здзіўляюся, чамуне стаў прафесійным спеваком бацька, пісьменнікамі дзядзькі, асабліва адзін).Усе з гумарам і схільнасцю да іроніі (у тым ліку да самаіроніі).
            Ну і рос, як усе. З іхняйбясконцай цікавасцю да ўсіх з’яў і праяў жыцця. З прынцыпам, які і зараз увамне не выветрыўся: “гэта цікава: а значыць я павінен гэта ведаць.” (недатычыцца асабістых сакрэтаў людзей: гэтым у нас усе грэбавалі), “нехта ўмее –значыць магу і я”.
            Нехта плавае, скача ў ваду, ловіцьзмей дзеля яду, баброў, умее лазіць па скалах – значыць і я магу. І павіненгэта рабіць добра, бо дрэнна нешта рабіць сорамна.
Народныя творыпадабаліся ўсе – ад лірычных да грубых.
            Быць хацеў ледзь не ўсім насвеце (за выключэннем, можа, вучонага-матэматыка), і сапраўды многае ўмею.
Любіў, што і ўсе дзеці, падлеткі, юнакі, што любіў,тое рабіў добра, а што не любіў – і кіем нельга было прымусіць рабіць гэта.Ніхто і не прымушаў. Фізічнае ўздзеянне ў нас выключалася. Хіба што шлепакааднаго гады ў рады дадуць.
            Гісторыя  была вакол, ітаму цікавіўся ёй з самага ранняга ўзросту. І гісторыя Беларусі была цікавей заўсё, бо побач (а кніг на гэту тэму было шмат).З’явы прыроды і зараз длямяне цікавей за іншыя кнігі. Мне шкада, напрыклад, што будоўлі пагубілінайбольшую і найцікавейшую ў Мінску і наваколлі  ферму тлей, заведзенуюмурашкамі-“жывёлагадоўцамі” (трохі не даязджаючы да павароткі аўтобуса № 38 звул. Веры Харужай на бульвар Шаўчэнкі, на беразе ручаіны – Канавы). Надтацікавае жыццё там кіпела.
            І ўсе з’явы прыроды захапляюць.Дагэтуль.
Для Вашайкнігі “Зямля пад белымі крыламі” і наогул для ўсёй Вашай творчасці неабходнысамыя разнастайныя веды пра Беларусь. Што Вам дала самаадукацыя? Якія навукінайбольш цікавяць?
            У. К. Веды пра Беларусь і панесла пераважна самаадукацыя, назіральнасць,цікаўнасць. Мала месцаў, якія не выхадзіў бы ўласнымі нагамі.
            Навукі цікавяць усе.Дакладныя – менш. А больш за ўсё самая цікавая навука – жыццё.
            Якія мясціны Беларусі Вынайбольш любіце і ведаеце?
            У. К. Люблю ўсе месцы на Беларусі. Ведаю таксама ўсе. Некаторыя болей, некаторыя меней.Найбольш – Прыдняпроўе, Палессе, Прыдзвінне, Наваградчыну… А ўсе ведаю і ўселюблю. І яшчэ Далёкі Усход, Украіну, Урал, горны Крым і Каўказ. І, пасляБеларусі, больш за ўсё – мора.
            І іншыя краіны люблю. І нават каліў нейкай не бываў – почасту ведаю яе літаратуру, геаграфію, гісторыю лепей занекаторых тамтэйшых ураджэнцаў. Ведаць – гэта адзінае вартае на зямлі. Пасільнаўмець – другое. А ведаць і ўмець – гэта і ёсць фундамент чалавека, якім ён,чалавек, павінен быць.
            Дзе Вам найлепш працуецца: угорадзе, вёсцы, доме творчасці і г.д. Ці любіце Вы сам працэс пісьма? Чымпішаце ці друкуеце на машынцы? Ці любіце свой рабочы стол, кабінет? Калі можна,апішыце іх. У які час дня Вам найлепш працуецца? Пішаце кожны дзень? Па колькігадзін?
            У. К. Найлепшпрацуецца ў тым месцы, якое дае настрой для працы. Таўталогія, але так. На гарыў адрыне, у хаце на вёсцы, у купэ, у кватэры ў сябе за сталом. Паўсюль, каліёсць настрой жыць і паўната гэтага жыцця.
            Толькі пішу. Добрым пяромна добрай паперы. Машынкі не разумеюПрацэс пісання – адна з найвялікшых асалодна зямлі, калі ёсць настрой. І трэба ўмець гэты настрой выклікаць.
            Люблю свой стол і кабінет. Многакніг, стол, тахта, рэчы з розных канцоў зямлі, з якіх кожная можа быць вуснымапавяданнем пра нейкі выпадак у жыцці.
            Улюбёнага часу працы – няма. Ранейбольш любіў працаваць ноччу. Цяпер – калі з’явіцца настрой.
            Працую не кожны дзень. Магу аднудумку, адзін сказ у дзень запісаць, а магу сядзець і па дзесяць гадзін,тыдзень, месяц, некалькі месяцаў.
            Якія кнігі Вы ў асноўнымзбіраеце? Ці ёсць у Вас падзел: чытанне з пэўнай мэтай, напрыклад, навуковай,чытанне, так сказаць, для душы ці нават проста для таго, каб адпачыць ад працы?Калі падзел ёсць, што чытаеце для адпачынку? Чым любіце займацца ў вольны час?
            У. К.  Кнігіспецыяльна не збіраю. Толькі ўлюбёныя мастацкія, слоўнікі і даведнікі,геаграфія, гісторыя і археалогія. Асядаюць і кнігі, прыдбаныя з пэўнай мэтай,для работы, і для душы, і для адпачынку (кнігі-дзівакі, кнігі-загадкі, кнігірэдкага лёсу, дэтэктывы і г.д.)
            У вольны час люблю ездзіць, просташвэндацца між людзей, знаёміцца з людзьмі цікавымі і “небывалымі” (дужапамыляюцца тыя, што клічуць мяне “рамантыкам”. Няма ў мяне амаль тыпаў выдуманых,падзей, якіх не было або не магло быць. Я проста валодаю спаўназдольнасцю знаходзіць такіх людзей, трапляюць у абставіны рэдкія.І, апісваючы іх, я карыстаюся вымыслам у найменшай ступені.
            Ці лічаце Вы, што ў Вас ёсцьдзівацтвы? Які, на Вашу думку, у Вас характар, тэмперамент? У якіх адносінахзнаходзіцца ў Вас фантазія з лагічным мысленнем? Ці любіце Вы марыць, давацьволю фантазіі? Ці верыце ў мастацкую інтуіцыю?
            У. К. Пісаннеўжо само па сабе дзівацтва, нешта не зусім будзённае. А ў мяне, да таго, і ўштодзённым жыцці дзівацтваў хапае. Лічу, што без іх пісьменніка няма. Абхарактары і тэмпераменце маім сведчыць лепей за ўсё маё жыццё і мае кнігі.
            Фантазія неадлучна ад логікі,свайго фундамента. Іначай гэта – грушы на вярбе.
            Марыць і даваць волю фантаціі –першае, што складае пісьменніка. Мастацкая інтуіцыя – таксама.
            Назіральны Вы чалавек? Якаяў Вас памяць? Ці ёсць кніжкі для запісаў? Ці ствараеце папярэдне план твора напаперы?
            У. К.Думаю, што я назіральны, часам нават вельмі. Памяць добрая натое, што трэба. Што не трэба – забываецца адразу. Нават важнае з бытавога боку.Магу памятаць адценне, пах, імгненны вобраз – гадамі і забыць аб учарашняйважлівай але нецікавай размове.
            Кніжкі для запісаў ёсць.Многа. Менавіта для назваў, імён і інш. А то, бывае, бачыш чалавека, як жывога,а назву вёскі забыў. “Бранебойную” дэталь памятаеш, а колькі год гэты чалавекпрацуе, скажам, падводным археолагам – вылецець з галавы (круціцца, а неўспомніш).
            План – абавязковы. Спачаткуагульны, пасля ўсё больш і больш удакладнены (аж да асобных рэплік). І зноў, ізноў. Урэшце план ужо амаль твор (у гэты момант ён перапэцканы так, што і чортне разбярэцца). А пасля пішу начыста, амаль без правак. Бо ўсё ўжо ясна. Часам,праўда, героі пачынаюць хуліганіць, весці сябе не так, яе было задумага. І я іхзаўсёды слухаюся і даю ім волю. Бо калі яны ўжо робяцца самастойныя – гэтаазначае, што рэч удаецца, што яна жыве.
            Вы – пісьменнік рамантычнагаскладу. Значыць, Вас цікавіць усё незвычайнае. Што канкрэтна (хоць і па творахможна, безумоўна, многае ўявіць, але ўсё ж не ўсё, ад аўтара пачуць – важней)?Ці ёсць прататыпы ў Вашых “негістарычных” асоб, напрыклад, у “Чазеніі”?
            У. К.Я не пісьменнік рамантычнага складу. Хто хоча, каб я яго паважаў – хай здасцьгэта азначэнне, гэты ярлык у архіў. Я, можа, больш чым хто, авантурыст (хоцьніколі не шукаў у авантурах выгады), і жыцце падсоўвае мне і такіх людзей, ітакія выпадкі, якія не назавеш штодзённымі. “Ищущий обрящет». «Ищите и обрящете» – гэта яшчэ і святое пісьмо гаварыла.
            Вось,скажам, падзеі толькі дзесяці дзён верасня 1987 года. З 9-га па 21-га. Палёт уДушанбэ. – Паход у Варзобскую цясніну. – Пастухі, што спускаліся з гор зчародамі. – Старажытная крэпасць у Тісары. Рынкі і іх людзі. – Музеі. –Кераміка і яе вывучэнне.- Будоўля Нурэкскай ГЭС. – Над гарамі ў Самарканд. –Узбекскае вяселле ля Гур-Эміра. – Абсерваторыя ў Афрасіябе. – Начны кішлак ўВярзобе. – Пералёт у Абхазію і выхад у мора з рыбакамі, якіх ведаю шмат год.
            І на маім шляху егеры, змеяловы, чабаны,начлег на Марыяцкай вежы ў Кракаве, скалалазы, ганчары, свяшчэннікі, народныямайстры скрыпак, следчыя і г.д.
Гэта не рамантыка. Такім жыццём жывуць многіятысячы людзей. І я хачу жыць і жыву, як яны, і люблю іх, і апісваю. А тое, штомне на гэта шанцуе –  ну што ж, літасць лёсу.
            …Сцэна ў кактэбельскай міліцыі.Пагранічнікі затрымалі. Маёр: “Каго затрымалі? Мы яго шмат год ведаем. Добрыялюдзі ўсе спяць, а гэты псіх лазіць ноччу па скалах”. Мне гэтыя словы – самаядарагая ўзнагарода.
            Прататыпы заўсёды ёсць,нават у “негістарычных” маіх асоб. У “Чынезіі” гэта Няпіпіва (Шчукін, капітанМРС-200), чэмпіён – яхтсмен Ляпін, энтамолаг з Харкава Лісоўскі (дзядзькаСакрат). Ясна, што яны ў чымсьці багацей і разнастайней, а ў чымсьці бяднейшыяза арыгіналы.
            Якія гастарычныя асобы, якіяперыяды сусветнай гісторыі Вас найбольш цікавяць? Жыццёвы лёс якога дзеячакультуры, якога мастака Вас найбольш захапляе? Якія архітэктурныя збудаванні ўМінску Вам найбольш падабаюцца і, наогул: ці па таму шляху ён развіваецца?
            У. К. Асобы і эпохі, якія цікавяць. Ключавыя эпохі (а Беларусі ў гэтым сэнсепашанцавала, яна ўся з гэтых эпох), калі вырашаецца лёс Краю, лёс Чалавека звялікай літары. І людзі такія цікавяць. Якія адстойваюць у сабе Чалавека,нягледзячы ні на якія абставіны і хлусню (асабліва).
            Наконт дзеячаў культуры пакуль нескажу. Доўга гаварыць. Таму што кожная культура – тысячы такіх дзеячаў. Ітолькі ў шматлікай разнастайнасці асоб яна і нараджаецца, сапраўдная культура.Іначай “грамада-сіфанафора” ў Максіма Багдановіча, злачынная аднастайнасць.
            Таму і Мінск, якім яго хочуцьзрабіць некаторыя архітэктары – злачынства. А ў ім павінны жыць і ўжываццаразнастайныя элементы.
            Як Вы ўспрымаеце сучасны бытнаогул і, у прыватнасці, народную стылізацыю ў ім? Як, на Вашу думку, неабходнавыхоўваць нашу моладзь у любві да нацыянальнай культуры?
            У. К. Сучасны быт, народнаястылізацыя. Калі ўдалыя –вельмі падабаюцца.
            Ёсць на гэтым шляху, ясна, івыдаткі, але і яны патрэбны. Бо лепей нават з крывой мордай, чым зусім без яе.
            Выхоўваць любоў да нацыянальнайкультуры можна адным толькі спосабам: выхаваннем у чалавеку гордасці за свойнарод і яго дзеянні ў гісторыі. І – у сучасным – працай, часам непасільнай, паасвеце моладзі, па абудженні ў ёй глыбокіх ведаў аб сваіх людзях і сваім краі.Калі ўсе будуць працаваць над гэтым на грані сваіх магчымасцей – грамадстваздолее ўсё.
            Вось некалькі слоў. Можа, калісьціяшчэ вярнуся да гэтага.
 
    З уладзімірам КАРАТКЕВІЧАМ
Гутарыла Таццяна ШАМЯКІНА


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.