Реферат по предмету "Иностранный язык"


Вывучэння беларускай мовы ў пачатку 20 стагоддзя

Тэма: Вывучэнне беларускай мовыў пачатку ХХ стагоддзя
Распрацоўкаагульных пытанняў беларускага мовазнаўства
 
Храналагічнаперыядам пачатку ХХ ст. лічацца 1900 – 1917 гг. Гэта непрацяглы па часе, аленадзвычай змястоўны перыяд, які характарызуецца зрухамі у самім падыходзеграмадскасці да беларускай мовы і зрухамі ў яе навуковай распрацоўцы.
Узмацненненацыянальна-вызваленчых настрояў прымусіла царскі ўрад пайсці на ўступкі ідазволіць друкаванне на нацыянальных мовах. Так з’яўляюцца першыя беларускіялегальныя газеты “Наша доля” і “Наша ніва”. У розных гарадах краіныствараюцца беларускія выдавецтвы – “Загляне сонца і ў наша аконца”,“Наша ніва”, “Наша хата”, “Беларускае выдавецкае таварыства” ў Вільні, “Мінчук”у Мінску і г.д. Усё гэта спрыяла таму, што за гэты невялікі перыяд пабеларускай мове выйшла 245 розных кніг, некалькі перыядычных выданняў (дляпараўнання – за ўсё ХІХ ст. толькі 75 кніг). У пачатку ХХ ст. перавыдаюццатворы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, друкуюцца творы Я.Купалы, Я.Коласа,М.Багдановіча. Пачалося адраджэнне беларускай літаратуры, пра штопрыхільна і наадварот, рэзка адмоўна, пачала пісаць руская прэса. Устудзеньскім нумары часопіса “Вестник Европы” за 1911 г. быў надрукаваны змястоўны прыязны артыкул пра развіццё новай беларускай літаратуры “Белорусскиепоэты” А.Л.Пагодзіна. Аўтар вітаў адраджэнне беларускай літаратуры іактыўную творчасць беларускіх паэтаў. Такі ж цікавы і змястоўны нарыс М.Я.Янчука“Несколько слов о новейшей белорусской литературе” быў апублікаваны ўчасопісе “Известия Общества славянской культуры” (М., 1912; Т.1, кн. 1).
Ва ўкраінскімдруку папулярызаваў беларускую літаратуру вядомы вучоны І.С.Свянціцкі. У 1908 г. ён апублікаваў спачатку ў львоўскай газеце “Діло”, а потым выдаўасабнай кніжкай даследаванне “Адраджэнне беларускага пісьменства”. Затое, што ў кніжцы змяшчаліся адкрыта рэвалюцыйныя вершы “Суседзям у няволі”Цёткі, “Там”, “Што ты спіш?” Я.Купалы, яна адразу ж была канфіскавана ўладамі.У рэвалюцыйны час І.С.Свянціцкі надрукаваў таксама артыкул “Асновы адраджэннябеларускага пісьменства” (1914). Такія ж добразычлівыя выказванні прабеларускую літаратуру з’явіліся ў польскім, чэшскім друку, у працах некаторых заходнееўрапейскіхвучоных. Рускі ж царызм па-ранейшаму адмаўляў самастойнасць беларускага народаі яго мовы. У прадмове ў царскай Думе ў 1910 годзе тагачасны кіраўнік урадаП.А.Сталыпін яшчэ раз сцвердзіў, што “Заходні край ёсць і будзе край рускіназаўсёды, навекі”. Беларускую мову па-ранейшаму называлі пераважна “наречием”.Але нават называючы мову беларускага народа “наречием” ва ўмовах недасканалайлінгвістычнай тэрміналогіі, многія перадавыя вучоныя ўсведамлялі яесамастойнасць, раўнапраўнасць разам з рускай і ўкраінскай. Тэрмін “беларускаямова” больш паслядоўна замацаваўся ў рускім мовазнаўстве. Сярод расійскіхдаследчыкаў, якія аддвалі перавагу гэтаму тэрміну найперш варта згадацьнайвыдатнейшага лінгвіста А.А.Шахматава і аўтара прац па агульным мовазнаўствеі гісторыі мовы В.Паржазінскага. У такіх умовах адбывалася навуковая дзейнасцьЯ.Карскага, якая вельмі спрыяла зрухам у вызначэнні статуса беларускай мовы.Дзейнасць Я.Карскага ўзняла навуковую распрацоўку беларускай мовы на небывалуювышыню. У мовазнаўстве паглыбіліся распрацоўкі традыцыйных напрамкаўбеларускага мовазнаўства – гісторыі мовы, дыялекталогіі, лексікалогіі ілексікаграфіі.
Натуральна, што ўтакіх умовах востра паўстала пытанне нармалізацыі беларускай мовы, стварэнняграматыкі. Але разнабой назіраўся не толькі ў правапісе, але і ў графіцы. У 1911 г. на старонках газеты “Наша ніва” ішла дыскусія, якая была выкліканатым, што ў тагачаснай выдавецкай практыцы для друкавання не беларускай мовевыкарыстоўвалася дзве графічныя сістэмы – кірыліца і лацінка. Самагазета паралельна друкавалася і тым і другім шрыфтамі. Дыскусія спрыялапашырэнню ў беларускім кнігадрукаванні адной графічнай сістэмы – кірыліцы. Настаронках “Нашай нівы”, а таксама іншых газет – “Гоман”, “Дзянніца” ўздымалісярозныя пытанні, звязаныя з развіццём беларускай мовы і літаратуры. Длянавучання па-беларуску тагачаснымі выдавецтвамі ўпершыню былі выпушчаны чытанкі:“Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” (1906), першае чытанне длядзетак беларусаў”, складзенае Цёткай у 1906 г., другое чытанне для дзяцей беларусаў”, складзенае Я.Коласам к 1910 г. Але ў гэтых падручніках даваліся толькіэлементарныя звесткі па мове – у такой ступені, каб навучыць чытаць беларускітэкст.
Такім чынам, упачатку ХХ ст. яшчэ не было сур’ёзных прац па пытаннях нармалізацыі сродкўбеларускай літаратурнай мовы, аднак матэрыял для гэтага назапашваўся іабмяркоўваўся.
Вывучэнневусна-гутарковай мовы
 
Вывучэнневусна-гутарковай мовы ў яе дыялектах у пачатку ХХ ст. звязана галоўным чынам знавукова-даследчай дзейнасцю Я.Ф.Карскага, які яшчэ ў канцы ХІХ ст.склаў “Программу для собирания особенностей белорусского наречия”. Дэталёваезнаёмства з беларускімі гаворкамі дало магчымасць Я.Карскаму скласці картураспаўсюджання беларускай мовы. Сваю працу “Этнографическая карта белорусскогоплемени” з падзагалоўкам “Белорусские говоры” (1903) аўтар прыклаў да сваёйманаграфіі “Белорусы”.
 
Пра навуковуюдзейнасць Я.Ф.Карскага самастойна
Вялікую работу павывучэнні ўсходнеславянскіх гаворак правяла ў пачатку ХХ ст. Маскоўскаядыялекталагічная камісія. Вынікам работы камісіі з’явіўся выхад у 1915 г. даследавання “Опыт диалектологической карты русского языка в Европе с приложением очеркарусской диалектологии” (аўтары – М.М.Дурнаво, М.М.Сакалоў, і Д.М.Ушакоў).Значным крокам наперад з’явілася вылучэнне ў даследаванні моўных прымет ітэрыторый трох усходнеславянскіх моў – рускай, беларускай і ўкраінскай – і ўтой жа час паказ іх роднасці і цеснай гістарычнай сувязі. Карта Маскоўскайдыялекталагічнай камісіі ў асноўным супала з картай Я.Карскага. Цікавасць ікаштоўнасць гэтых карт становіцца відавочнай, калі ўлічыць, што на сучасныхдыялекталагічных картах межы гаворак усходнеславяскіх моў звычайна праводзяццапа адміністрацыйных межах. Пытаннем вызначэння межаў пашырэння беларускай мовыі вывучэннем гаворак, пераходных ад яе да іншых моў, цікавіліся многіятагачасныя вучоныя – Е.Ф.Будэ, І.С.Астрэмбскі, І.Г.Галанаў,М.В.Доўнар-Запольскі, Д.К.Зяленін, І.Зялінскі, М.Карпінскі, А.Нікольскі, К.Ніч,А.Д.Нячаеў, І.А.Сербаў, А.К.Сержпутоўскі, М.Г.Халанскі.
Сэнсам і справайсвайго жыцця вывучэнне традыцыйнай народнай культуры Смаленшчыны іпаўночна-ўсходняй Беларусі зрабіў Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі(1856–1920). Краязназчай работай ён зацікавіўся яшчэ студэнтам, слухаючы лекцыіФ.І.Буслаева, Ф.Я.Корша, У.Ф.Мілера. У.М.Дабравольскі выдаў “Смаленскіэтнаграфічны зборнік” (т. 1–4, 1891–1913), напісаў шмат артыкулаў мовазнаўчагахарактару. Яго самая каштоўная праца ў галіне мовазнаўства “Смаленскіабласны слоўнік” (1914), у якім распрацавана 16560 артыкулаў з дыялектнымісловамі беларуска-рускага пагранічча. Рэестравая частка ахоплівае бытавую,сельскагаспадарчую, рамесніцкую, абрадавую лексіку, уласныя імёны ігеаграфічныя назвы, устойлівыя і вобразныя словазлучэнні. Словы і выразызабяспечаны дакладнымі філалагічнымі, радзей этнаграфічнымі тлумачэннямі, назвыраслін, жывёл, анатамічныя тэрміны – рускімі і лацінскімі літаратурныміадпаведнікамі, падмацоўваюцца разнастайным ілюстрацыйным матэрыялам. Ролюілюстрацый выканваюць пераважна запісы гутарковай мовы, фальклорныя творы.
Слоўнік фіксуеўсе асноўныя значэнні слоў, іх сэнсавыя адценні, размяжоўвае мнагазначныя словыі амонімы. Але ў ім не выкарыстана сістэма граматычных і стылёвых памет,сустракаюцца адхіленні ад фанетычнага прынцыпу напісання рэестравых слоў.“Смаленскі абласны слоўнік” – грунтоўная праца ў галіне гістарычнай ідыялектнай лексікаграфіі, у якой зберагаецца народная лексіка Смаленшчыны іУсходняй Беларусі, самая буйная лексікаграфічная крыніца пасля “Словарябелорусского наречия” І.Насовіча.
У сувязі з вывучэннем вусна-гутарковай мовы ўпачатку ХХ ст. нельга абмінуць увагай асобу Аляксандра КазіміравічаСержпутоўскага (1864–1940). А.К.Сержпутоўскінарадзіўся на Случчыне ў 1864 г.у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння народнагавучылішча ў в. Вызна і Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (у 1884 г.) працаваў настаўнікам народных вучылішчаў у школах Мазырскага і Слуцкага паветаў. З 1893 г А.К. Сержпутоўскі працаваў пісарам Мінскага аддзялення сялянскага зямельнага банка;пазней уладкаваўся на працу ў Мінскае паштова-тэлеграфнае ведамства. У 1896 г. ён пераехаў у Пецярбург. Там, працуючы на паштамце, адначасова працягваў вучобу ўПецярбургскім археалагічным інстытуце і на вышэйшых юрыдычных курсах. З 1906 г. і да выдаду на пенсію ў 1930 г. А.К. Сержпутоўскі працаваў у Рускім музеі на пасадзерэгістратара этнаграфічнага аддзела. Памёр у 1940 г.
Уся працоўная дзейнасць А.К. Сержпутоўскага звязана з даследаваннемпобыту, культуры і мовы беларускага народа. Асноўная ўвага была накіравана навывучэнне роднага Палесся. Менавіта палесская тэма яднае і характарызуедарэвалюцыйны перыяд яго дзейнасці. Працуючы настаўнікам у глухіх вёскахПалесся, А.К. Сержпутоўскі меў добрую магчымасць вывучаць побыт і культурубеларусаў-палешукоў. Спачатку яго дзейнасць мела аматарскі характар, алепаступова пашыраючы і паглыбляючы кола сваіх інтарэсаў, А.К. Сержпутоўскістановіцца прафесійным этнографам, фалькларыстам і мовазнаўцам.
Нягледзячы на напружаную працу ў Этнаграфічным аддзеле Рускага музея, у1906 годзе ён двойчы наладжваў экспедыцыі ў паўднёвую частку Мінскай губерніі(Слуцкі і Мазарскі паветы). Вынікі гэтых экспедыцый даследчык выклаў у працы “Беларусы-палешукі(Этнаграфічны нарыс). Пабудовы, заняткі і павер’і сялян паўночнай палавіныМазырскага і паўднёвай часткі Слуцкага паветаў Мінскай губерніі (38 чарцяжоў ірысункаў)”, якая не была надрукавана і засталася ў рукапісе. Экспедыцыі наБеларусь А.К. Сержпутоўскі ажыццяўляў яшчэ ў 1907, 1910, 1912, 1914 гадах.
Нягледзячы на тое, што ў 1907 –1917 гг. па даручэннюЭтнаграфічнага аддзела Рускага музея А.К. Сержпутоўскі правёў 13экспедыцый на іншыя тэрыторыі з мэтай вывучэння побыту літоўцаў, палякаў,украінцаў, рускіх, татар і народаў Каўказа, асноўным аб’ектам яго даследаванняўзаставалася роднае беларускае Палессе.
У 1910 г. з’явілася праца А.К. Сержпутоўскага “Земляробчыяпрылады беларускага Палесся”, дзе, як відаць з назвы, апісваюццасельскагаспадарчыя прылады працы, падрабязна характарызуецца іх канструкцыя іспосабы выкарыстання, а таксама прасочваецца гісторыя іх узнікнення і развіцця.Асобныя працы А.К. Сержпутоўскі прысвяціў апісанню промыслаў і рамёстваў,якімі былі вымушаны займацца сяляне, каб здабываць дадатковыя сродкі дляіснавання, бо балоцістая і пясчаная глеба давала дрэнны ўраджай і незадавальняла патрэбы людзей. Праца “Бортніцтва ў Беларусі” прысвечанападрабязнаму апісанню бортніцтва – аднаго са старажытных заняткаў беларусаў-палешукоў.У нарысе “Лоўля ўюноў” паказана невыносна цяжкая, але жыццёва неабходнаяпраца рыбакоў-палешукоў.
А.К. Сержпутоўскі шмат зрабіў для развіцця беларускайфалькларыстыкі і мовазнаўства. З вялікай любоўю да радзімы і свайго народа ёнашчадна збіраў народную мудрасць і запісваў мастацкае слова, вывучаў гаворкусялян роднага яму беларускага Палесся. Сабраныя вусна-паэтычныя творыбеларускага народа часткова апублікаваны ў зборніках і іншых выданнях: “Сказкии рассказы белорусов-полешуков Материалы по изучению творчества белорусов и ихговора” (Спб, 1911); “Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета.Матэрыялы да вывучэння беларускай мовы, этнаграфіі і літаратуры” (Л.,1926); “Отчет о поездке в Гомельскую губернию в 1926 году” (Мінск,1926); “Грамматический очерк белорусского наречия дер. Чудино Слуцкого уездаМинской губернии” (Спб, 1911). Ім былі падрыхтаваны да друку зборнікбеларускіх прыказак і прымавак, зборнік “Песні Магілёўшчыны”, які незахаваўся. На жаль, загінула і самая вялікая праца вучонага – “Бытбеларусаў”.
Адной з апошніх убачыла свет праца А.К. Сержпутоўскага “Прымхіі забабоны беларусаў-палешукоў” (Мінск, 1930). Як пазначана ў прадмове,запісы для яе рабіліся на працягу амаль 40 гадоў на паўднёвай Случчыне,пераважна ў адным пункце – вёсцы Чудзіна. Занатоўваючы фальклорны матэрыял,аўтар звяртаў увагу і на мясцовае вымаўленне, пра што гаворыцца ўпрадмове: “Запісаў так, як чуў ад людзей, і стараўся, як толькі можна,запісваць тымі словамі і выразамі, якімі мне гаварылі”. Праца складаецца з пяці частак: І. Прырода, ІІ.Чалавек, ІІІ. Заняцці, ІV. Звычай,  V. Вера.
Значнае месца ў яго даследчай дзейнасцізаймала мовазнаўчая тэматыка. У працы “Граматычны нарыс беларускай гаворківёскі Чудзіна, Слуцкага павета Мінскай губерні” (1911) А.Сержпутоўскі нааснове матэрыялаў, сабраных падчас экспедыцый 1906–1907 гг., а таксаманазіранняў больш ранняга перыяду, зрабіў усебаковае апісанне важнейшыхасаблівасцей гаворкі вёскі ў адпаведнасці з праграмай пад рэдакцыяй Я.Карскага,выдадзенай Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці АН. Нарыс пачынаецца ўступам згеаграфічнымі і этнаграфічнымі звесткамі пра вёску Чудзін, затым ідуцьраздзелы, прысвечаныя фанетыцы, словаўтварэнню, марфалогіі, сінтаксісу ілексіцы мовы яе жыхароў. Багаццем фактычнага матэрыялу вызначаецца раздзел“Матэрыялы для слоўніка”. У ім больш за 2 з паловай тысячы слоў іфразеалагізмаў, аб’яднаных у 35 семантычных груп. Матэрыял пададзены безтлумачэння значэння.
Збіраннем лексікіА.Сержпутоўскі займаўся ўсё жыццё. Ён склаў два слоўнікі народнай мовы.Першы слоўнік сам аўтар кваліфікаваў як дадатак да “Зборніка беларускіхпрыказак і прымавак”. За гэтыя дзве працы, прадстаўленыя Рускамугеаграфічнаму таварыству, даследчык быў узнагароджаны Малым залатым медалём.Рукапіс слоўніка, на жаль, не захаваўся. Пра яго памер, характар, лінгвістычныявартасці можна меркаваць толькі па водгуку Дз.К.Зяленіна. Рукапіс займаў 158старонак вылікага фармату і змяшчаў каля 4 тыс. слоў. Дз.Зяленін лічыў, штогэта не дадатак да “Зборніка прыказак і прымавак”, а самастойная праца.Значэнні слоў раскрыты пры дапамозе рускіх адпаведнікаў і апісальна. Дз.Зяленін ухваляў вельмі дакладны запіс прыказак, прымавак і слоў з поўнымзахаваннем усіх фанетычных і граматычных асаблівасцей мясцовай гаворкі і раіў аўтарузрабіць больш поўны слоўнік, уключыўшы матэрыял з прыказак і прымавак. Страчанабыла і другая лексікаграфічная праца А.Сержпутоўскага – “Кароткі слоўнікбеларускай дзіцячай мовы”. Вядома, што гэты слоўнік быў завершаны ў канцы 1918 г. і перададзены ў Аддзяленне рускай мовы і славеснасці АН СССР, якое прыняло пастанову аб яговыданні пад рэд. Я.Карскага. Магчыма, праца была пераслана Інбелкульту ізагінула ў Вялікую Айчынную вайну.
У савецкі часА.Сержпутоўскі працягваў экспедыцыі па Беларусі, збіраў мясцовую лексіку іперадаваў яе слоўнікавай камісіі Інбелкульта, якая ў 1927 г. адзначыла яго грашовай узнагародай за 1357 слоў-картак высокай якасці.
У 1918 г. А.Сержпутоўскі выступіў на старонках часопіса “Чырвоны шлях” з артыкулам “Да пытання прабеларускую арфаграфію”, дзе звярнуў увагу лінгвістаў на неабходнасцьнавуковай распрацоўкі і прыняцця адзіных і абавязковых для ўсіх правапісныхправілаў. У 1926 г. А.Сержпутоўскі ўдзельнічаў у рабоце Акадэмічнай канферэнцыіпа рэформе беларускага правапісу і азбукі, быў членам 2-х яе камісій –графічнай і правапіснай. Ён быў прыхільнікам увядзення ў беларускі алфавітасобных літар для абазначэння афрыкат [дз], [дж], паслядоўнікам Б.Тарашкевіча ўправапісе чужаземных слоў.
Сяродненадрукаваных лексікаграфічных прац трэба адзначыць беларуска-польска-рускіслоўнік Я.Ціхінскага. Аўтар працаваў над слоўнікам 40 гадоў свайгожыцця. Я.Ціхінскі зарэгістраваў 200 тыс. слоў і іх варыянтаў. Слоўнік змяшчаўбеларускую лексіку ўсіх слаёў грамадства, пераважае лексіка Магілёўшчыны –радзімы аўтара. Словы падаюцца лацінскімі літарамі, зрэдку падаеццатранскрыпцыя кірыліцай. У 1920 г. слоўнік збіраліся надрукаваць у 16 тамах.Падчас Вялікай Айчыннай вайны праца загінула. Зараз вядома толькі яе частка(каля 125 тыс. слоў).
У архівахзнойдзена і такая лексікаграфічная праца як “Рукапіс Апанаса ВінцэсеваЯрушэвіча №2. Расейска-беларускі слоўнік”. Яго аўтар – А.В.Ярушэвіч – ударэвалюцыйныя гады працаваў дырэктарам Маладзечанскай семінарыі і займаўсяскладаннем слоўніка і пытаннямі правапісу беларускай мовы. У рукапісе – большза 12 тыс. рускіх слоў, змешчаных у алфавітным парадку. 9505 слоў маюцьбеларускія адпаведнікі (пераклад).
Такім чынам,этналінгвістычныя і дыялекталагічныя распрацоўкі беларускай мовы пачатку ХХ ст.значна паглыбілі ўяўленне аб яе асаблівасцях у тагачасных навуковых колах ісярод шырокай грамадскасці.

Тэма: Вывучэнне гісторыібеларускай мовы ў пачатку ХХ стагоддзя
У пачатку ХХ ст.працягвалася публікацыя помнікаў беларускага пісьменства. Старажытныя летапісы,рэлігійныя творы, палемічная літаратура, якая адшуквалася ў розных архівах ікнігасховішчах, перавыдавалася звычайна з пэўнымі гісторыка-філалагічнымікаментарыямі. Пры апісанні помнікаў давалася агульныя характарыстыка іх мовы.Гэта спрыяла стварэнню спецыяльных даследаванняў моўных асаблівасцей помнікаў.
У гісторыібеларускай мовы, як і іншых галінах беларускага мовазнаўства, асаблівае месцаналежыць Я.Ф.Карскаму, які, даследаваўшы вялікую колькасць помнікаўбеларускага пісьменства, выявіў галоўныя рысы мовы старога беларускагапісьменства, паказаў яго сувязь з жывой гаворкай, даў гістарычнае асвятленнезмен у беларускай мове.
Вялікі ўклад увывучэнне гісторыі ўсходнеславянскіх моў унёс акадэмік А.А.Шахматаў. Умежах сваіх даследаванняў ён заўсёды звяртаўся да беларускай мовы і займаўся яедаследаваннем. Называючы беларускую мову то”языком”, то “наречием”, ён заўсёдылічыў яе самастойнай моўнай адзінкай. Важнейшай крыніцай гісторыі мовыА.Шахматаў лічыў жывыя народныя гаворкі. Для назірання над імі і для іхвывучэння ён ажыццяўляў нават паездку ў Мінскую губерню.

Тэма: Развіццё беларускай мовыі мовазнаўства ў 20-я гг.ХХ ст.
20-я гады ХХстагоддзя – цікавы і ў многім вызначальны этап развіцця беларускай мовы. Гэтачас, калі яна набыла статус дзяржаўнай і павінна была абслугоўваць усе сферыжыцця народа. Нездарма гэты непрацяглы па часе перыяд асобна вылучаецца прыперыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы.
Моўная палітыкапапярэдніх стагоддзяў, якая праяўлялася ў забароне афіцыйнага функцыянаваннябеларускай мовы, адукацыі на ёй, прывяла да таго, што ў пачатку ХХ стагоддзянаша мова заставалася недастаткова распрацаванай. Такая моўная сітуацыя незадавальняла тагачасных пісьменнікаў і мовазнаўцаў. І таму ў 20-я гады найбольшадукаваная частка беларускай інтэлігенцыі актыўна ўключылася ў працэсудасканальвання літаратурнай мовы. Стварэнне нацыянальнай тэрміналогіі іабстрактнай лексікі, здольнай абслугоўваць разнастайныя сферы жыцця рэспублікі,далейшая распрацоўка сістэмы стыляў, вырашэнне пытанняў культуры маўленнястанавіліся гістарычнай неабходнасцю.
У 20-я гады настаронках часопiсаў «Полымя», «Узвышша»,«Маладняк» і іншых неаднаразова абмяркоўваліся праблемыўпарадкавання лексікі літаратурнай мовы. Адной з асноўных крынiц яепапаўнення, на думку тагачасных моваведаў, павiнна была быць народная мова,паколькi «толькi вёска, глухая, цёмная вёска на працягу шматвякоў у чыстаце захоўвала свой найдаражэйшы скарб – беларускую мову», утой час як на мове жыхароў гарадоў i мястэчак – найбольш адукаванай часткiбеларускага грамадства – палiтычныя абставiны i моўная палiтыка папярэднiхчасоў пакiнулi свой адбiтак.
Таму невыпадковараспачалася спецыяльная работа па збіранню скарбаў народнай мовы розныхрэгіёнаў Беларусі. Сярод тых, хто займаўся вывучэннем беларускіх гаворак іраспрацоўкай беларускай дыялекталогіі неабходна назваць Я.Ф.Карскага,П.А.Растаргуева, П.А.Бузука, Я.В.Воўк-Левановіча, С.Некрашэвіча, Я.Станкевіча,А.Шлюбскага і іншых. Вынікам плённага вывучэння дыялектнай мовыстала выданне некалькіх слоўнікаў. У 1927 годзе выйшаў «Віцебскі краёвыслоўнік» М.І.Каспяровіча, у 1929 годзе – «Краёвы слоўнікЧэрвеньшчыны» М.В.Шатэрніка. У гэты ж час І.К.Бялькевічамбыў сабраны вялікі каштоўны матэрыял для «Краёвага слоўніка ўсходняйМагілёўшчыны», выдадзенага толькі ў 1970 годзе, які даследчыкі называлі«сапраўдным скарбам, у якім адлюстравана жывая моўная стыхія беларусаў,што жывуць на левабярэжжы Дняпра».
Але, безумоўна,рэсурсаў народнай мовы не магло хапiць для слоўнiка беларускай лiтаратурнаймовы, каб функцыянаваць у розных стылях і абслугоўваць усе сферы жыцця. Уартыкуле «Пра нашу лiтаратурную мову» У.Дубоўка сфармуляваўасноўныя тэарэтычныя прынцыпы развiцця беларускай мовы. У артыкуле, упрыватнасцi, гаворыцца, што ў лiтаратурнай мове павiнны функцыянаваць словыжывой народнай мовы, якiя сустракаюцца на значнай тэрыторыi Беларусi, трапныямясцовыя словы, або так званыя «паветалiзмы», калi ў лiтаратурнаймове яны не маюць дасканалага адпаведнiка, прафесiйныя назвы, калi яны не маюцьвузкаспецыяльнага значэння, а таксама старыя словы, якiя маюць каранёвыя сувязiз жывой мовай i здольныя ўзбагацiць лiтаратурную мову новым адценнем значэння.Пажаданым У.Дубоўка лiчыў уводзiць у мову наватворы, але пры гэтым адзначаў,што новае слова павiнна быць створана «на падставе законаў беларускайнароднай мовы i на падставе iснуючых у мове слоў». Свае меркаванні адноснакрыніц папаўнення лексічнага складу выказвалі М.Байкоў, Я.Лёсік, В.Ластоўскі,Я.Станкевіч і іншыя. Яны ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай мовы,у прыватнасці, яе лексічнай сістэмы. С.Некрашэвіч у артыкуле «Дапытання аб укладанні слоўніка жывой беларускай мовы» пісаў: «Асноўнымгрунтам павінна быць мова народная… Толькі ўнікнуўшы ва ўсетаямніцы народнай мовы і народнага духу, пісьменнік зможа ўнесці нешта новае ўскарбніцу роднай мовы. Гэтым новым могуць быць краёвыя словы і фразеалагічныязвароты, якія да гэтага часу не ўжываліся ў літаратурнай мове».
Актыўнаабмяркоўвалася і праблема запазычанай лексікі. В.Ластоўскі лічыў,што «адраджоная наша мова павінна стацца добрым правадніком культуры, агэткай яна зможа быць толькі тады, калі ў ёй будзе найменш чужых слоў, калікожнае паняцце будзе перакладзена згодна псіхіцы нашай мовы; калі формы слоў ібудова сказаў будуць адпавядаць законам гармоніі, пераказаным нам ад нашыхпрапрашчураў. Мова, гэта аблічча душы народу і гэтае аблічча народнай душанельга брыдзіць прылепккамі і наклейкамі, а наадварот, чым яно будзе чысцейшым,тым прыгажэйшым і здаравейшым». У такім жа рэчышчы фармуляваў сваепрынцыпы адносна развіцця беларускай мовы і Я.Лёсік. Прызнаючы, што"… няма і ня можа быць такое мовы, каб яна магла абысьціся запасам адныхтолькі родных слоў", у той жа час ён пісаў: «Бяда ня ў тым, штолітаратурная мова часам пазычае чыжыя словы; пазычыць трэба, калі іх няма.Памен паасобнымі словамі адбываецца паміж усімі культурнымі народамі. Але зусім неразумна браць чужыя словы, калі ёсць свае, беларуская. горшза ўсё, што пераймаючы чужыя сынтаксычныя формы, чужыя фразэолёгічныя звароты,наша літаратурная мова адрываецца ад народнага (дыалектычнага) грунту дыстановіцца штучнай, няжывой, мёртвай, няздольнай зьмяняць ды развіваць сваефакты». Тагачасныя тэарэтычныя распрацоўкi былi ўзяты за аснову практычнайдзейнасцi і выкарыстоўваліся у лексікаграфічнай працы. Усяго на працягу 20-хгадоў было выдадзена каля сотні разнастайных слоўнікаў беларускай мовы.
У 1921 годзеўрадам рэспублікі была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, галоўнайзадачай якой была выпрацоўка тэрмінаў па ўсіх галінах навукі. Спачаткуаб’ём работы абмяжоўваўся патрабаваннямі сярэдняй школы, а пазней быў пашыраныда ўсёй нацыянальнай тэрміналогіі. У рабоце ўдзельнічалі аўтарытэтныя вучоныя,пісьменнікі і грамадскія дзеячы (Я.Купала, Я.Колас, С.Некрашэвіч,М.Байкоў, географы М.Азбукін, А.Смоліч, фізік А.Міцкевічі іншыя). Асноўным рэсурсам для стварэння беларускай нацыянальнай тэрміналогіібачылася жывая народная гаворка, таму для азбору народна-гутарковых сродкаўрассылаліся спецыяльныя інструкцыі. З-за недахопу толькі гэтых крыніц дляработы прыцягваліся і рускія слоўнікі. Адносна работы па стварэнню нацыянальнайтэрміналогіі М.Байкоў пісаў: "… няма чаго баяцца перакладу чужаземныхтэрмінаў у нашу мову, і ў падставе гэтай працы дадзены зусім грунтоўныя матывы,але разам з тым ясна, што, па-першае, ня можна быць фанатычным пры замене слоўсваімі роднымі і з нецярплівасцю адносіцца да чужога толькі таму, што гэта –чужое, не сваё, а па-другое, наша тэрміналагічная праца павінна набыць сабепэўнае прынцыповае абаснаванне". На працягу 1922–30 гг. выйшлі 23 выпускіБеларускай навуковай тэрміналогіі, прысвечаныя матэматыцы, геаграфіі,граматыцы, псіхалогіі, логіцы, літаратуразнаўству і г.д., якія спрыялідалейшаму разгортванню лексікаграфічнай дзейнасці і давалі магчымасць напрактыцы праверыць жыццядзейнасць тых ці іншых тэрмінаў. Асобна выходзілі ііншыя тэрміналагічныя даведнікі: «Дзелавод. Узоры афіцыйных папер, слоўніктэхнічна-канцылярскіх выразаў і іншыя патрэбныя ў дзелаводстве веды» С.Серады(Мінск, 1926), «Слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі» (Мінск,1929), «Слоўнік хімічнай тэрміналогіі» (Мінск, 1929) і інш. Тэрміналагічныяслоўнікі, створаныя ў 20-30-я гады ХХ стагоддзя, «нягледзячы на іхневялікі памер і шматлікія недахопы, адыгралі станоўчую ролю ў фарміраваннібеларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі. Змешчаныя ў іх тэрміны захаваліся да нашых дзён і сталі базай для стварэння новых тэрмінаў».
У новыхгістарычных умовах узнікла патрэба ў перакладных слоўніках агульнаўжывальнайлексікі, якія б адлюстравалі новыя словы для абазначэння розных паняццяў.Складаючы слоўнікі, беларускія мовазнаўцы не толькі абапіраліся на спадчыну,вяртаючы старабеларускія словы, але і вельмі актыўна выкарыстоўваліпатэнцыяльныя магчымасці беларускай мовы, займаліся словатворчасцю.
Адным з першыхперакладных слоўнікаў 20-х гадоў стаў «Руска-беларускі слоўнік»братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх, першае выданне якога адбылосяў Смаленску ў 1918 годзе, а другое (са значнымі дапаўненнямі і праўкамі) – уВільні ў 1921 годзе. Нельга не адзначыць і «Невялікі беларуска-маскоўскіслоўнік» М.Гарэцкага, які быў выдадзены ў Вільні ў 1919 годзе, апотым двойчы перавыдаваўся – у Вільні ў 1921 годзе і ў Мінску ў 1925 годзе. У1924 годзе ў Коўне вядомы беларускі грамадскі дзеяч і вучоны В.Ластоўсківыдаў «Практычны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (перавыдадзеныў Мінску ў 1990 годзе). Гэты слоўнік вызначаўся сярод іншых пэўнайэксперыментальнасцю: аўтар імкнуўся даць да рускага слова некалькі беларускіхэквівалентаў, сярод якіх нярэдка былі словы, узятыя з народнай мовы, у тым лікуі малавядомыя, і нават утвораныя штучна. Плённа працаваў над удасканаленнемлексічнай сістэмы беларускай мовы і складаннем слоўнікаў М.Байкоў. Усааўтарстве з М.Гарэцкім ён падрыхтаваў «Практычны расійска-беларускіслоўнік», які двойчы выдаваўся ў Мінску – у 1924 і 1926 гадах. М.Байкоўразам зС.Некрашэвічам выдалі «Беларуска-расійскі слоўнік»,які быў падрыхтаваны па заданню Інбелкульта ў кароткі тэрмін – за чатырымесяцы, аднак друкаванне яго зацягнулася на тры гады (на тытульнай старонцыдата выхаду пазначана 1925 годам, а на вокладцы – 1926). Пазней (у 1928 годзе)гэтымі ж аўтарамі быў выдадзены самы значны на той час «Расійска-беларускіслоўнік», які адыграў выключна важную ролю ва ўдасканаленні лексічнайсістэмы беларускай мовы. Да асобных рускіх слоў тут прыводзілася 5-6 і наватбольш беларускіх адпаведнікаў для перадачы разнастайных адценняў значэння.Выходзілі ў той час і менш значныя па аб’ёме лексікаграфічныя працы:«Беларуска-расійскі слоўнік » М.Каспяровіча (Мінск, 1925),«Расійска-беларускі слоўнічак дзеля чыгуначных мясцкомаў» Л.Вашкевіча(Магілёў, 1926), «Каманды па беларуску» (Браслаў, 1920),беларуска-польскі слоўнік Podręczny białorusko-polski słownik Друцкага-Падбярэскага(Wilno, 1929), перакладны сямімоўны слоўнік на нямецкай мове, у якім побач злексікай нямецкай, польскай, рускай, літоўскай, латышскай, яўрэйскайпрыводзілася і беларуская лексіка (Лейпцыг, 1918). Пытанне аб аўтарстве«Сямімоўнага слоўніка» з’яўляецца спрэчным, паколькі ў самім слоўнікудакладных звесткак пра гэта няма. Верагодна, гэты слоўнік – вынік калектыўнайпрацы, і ў перакладзе на беларускую мову аб’ёмнай картатэкі прымалі ўдзелнекалькі чалавек. «Сямімоўны слоўнік» з’явіўся, па-сутнасці, першайспробай стварэння шматмоўнага лексікону з уключэннем беларускай мовы, што,вядома, спрыяла апрацоўцы беларускага лексічнага матэрыялу.
Арыентацыя нарозныя гаворкi беларускай мовы абумовіла наяўнасць у тагачасных слоўнікахвялікай колькасці беларускіх сінонімаў у якасці эквівалентаў да рускіх назваў.Як ужо адзначалася, адным з вызначальных фактараў палітыкінацыянальна-культурнага адраджэння ў 20-я гады быў прынцып выкарыстання ўсловатворчасці магчымасцей беларускай мовы, фарміраванне лексічнай сістэмы наўласнай моўнай аснове. Слоўнікі 20-х гадоў прапаноўвалі для ўвядзення ў моўнуюпрактыку новыя словы, што нярэдка выклікала дыскусii аб мэтазгоднасці ўжываннянекаторых з іх. Такім чынам, работа па выпрацоўцы лексічных сродкаў вяласяактыўна. Хуткія, фарсіраваныя тэмпы работы па выпрацоўцы лексічных сродкаўбеларускай мовы сталі прычынай пэўных памылак і недахопаў, але праца беларускіхмовазнаўцаў у станаўленні і развіцці беларускай лексікі заслугоўвае высокайацэнкі. Пры ўсіх сваіх недахопах перакладныя слоўнікі 20-х гадоў мінулагастагоддзя былі для свайго часу значным лексікаграфічным дасягненнем і адыгралістаноўчую ролю ў культурным і навуковым жыцці рэспублікі. Зараз яны прыцягваюцьувагу грамадскасці не толькі як гістарычныя помнікі. З іх і ў наш час ёсць штоўзяць для ўзбагачэння і ўпарадкавання лексічных сродкаў беларускай мовы. Нельгане пагадзіцца з меркаваннем, што слоўнікі 20-х гадоў ХХ стагоддзя павінны быцьдля нас не толькі музеем, але «гаючай крыніцаю, што надасць новыя сілыпараненай і знясіленай нашай мове, каб зажыла–закрасавала поўным жыццём напрасторных абшарах Беларусі».
Агульныятэндэнцыі развіцця беларускай мовы пачынаючы з 30-х гадоў
 
К канцу 20-хгадоў ХХ стагоддзя працэсы беларусізацыі пачалі затухаць, паступова замяніўшысянаогул на барацьбу з так званым буржуазным нацыяналістычным дэмакратызмам, падякім разумелася любое праяўленне нацыянальнай самасвядомасці. У нацыянальнайпалітыцы быў зроблены паварот у бок узмацнення “інтэрнацыяналізацыі грамадства,а на самай справе русіфікацыі нацыянальных меншасцей, устанаўлення гегемоніірускай мовы” (Шакун, 1995, с.118). У 30-я гады гэты працэс суправаджаўсянечуванымі рэпрэсіямі: пацярпелі ўсе, хто актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтвебеларускай нацыянальнай культуры, пераважная большасць з іх была фізічназнішчана. Да пачатку другой сусветнай вайны з беларускіх лінгвістаў засталісялічаныя адзінкі.
Заканамерна, штоі створаныя ў 20-я гады слоўнікі перасталі выкарыстоўвацца і нават былізабаронены. Адпаведна і шляхі і спосабы ўнармавання слоўнікавага складубеларускай мовы, заснаваныя і ідэях пурызму, страцілі сваю актуальнасць іправамоцнасць. Новыя моўна-палітычныя ўмовы вымагалі выпрацоўку новых прынцыпаўлексічнага ўнармавання беларускай мовы і лексікаграфічнай апрацоўкі слова. Дляабгрунтавання новай моўнай палітыкі была падведзена лінгвістычная тэорыяакадэміка Н.Я.Мара пра станаўленне і развіццё моў. Згодна з гэтай тэорыяй,мова – класавая з’ява, і на працягу гісторыі адбываецца рэвалюцыйны працэсскрыжоўвання моў, які вядзе да поўнага іх зліцця ў адну мову ва ўсім свеце. Прыгэтым Н.Я.Мар не прызнаваў паходжання ад супольнай мовы-асновы сваяцкіх моў,якія ствараюць сям’ю або групу моў, але сцвярджаў, што спачатку ў розных месцахнезалежна ад сябе паўстала шмат моў (Станкевіч, 1994, с. 9). Выдадзены ў 1937годзе “Руска-беларускі слоўнік” пад рэдакцыяй А.Александровіча прадэманстраваўувасабленне новых антынацыянальных прынцыпаў беларускай лексікалогіі ілексікаграфіі ў жыццё. Не заўважыць хібы і заганы слоўніка, якія выявіліся ўнасычэнні беларускай лексікі русізмамі, неўласцівымі і ненатуральныміканструкцыямі, не маглі нават сучаснікі[*]. З-за сваёй штучнасці слоўнік ненабыў практычнага значэння.
У 1950 годзеСталіным была адкінута тэорыя Н.Я.Мара як ненавуковая і вульгарызатарская іпрапанавана новая, згодна з якой, са шматлікіх нацыянальных моў спачаткувылучацца найбольш узбагачаныя адзіныя занальныя мовы, якія потым аб’яднаюцца ўадну супольную міжнародную мову, якая ўбярэ ў сябе найлепшыя элементынацыянальных і занальных моў (Станкевіч, 1994, с. 10). У Савецкім Саюзе адной ззанальных моў павінна была стаць руская мова. Значна перабольшваючы яе ролю,савецкі вучоны М.Камары пісаў: “Для часткі малых нацыяў… расейская мова ўжоцяпер сталася ня толькі сродкам міжнацыянальных лучнасьцяў, але й роднай мовай”(цытуем па: Станкевіч, 1994, с. 10).
Адной з буйных ісур’ёзных лексікаграфічных прац, створаных ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе,з’явіўся “Русско-белорусский словарь” (М., 1953). Нягледзячы на тое, што дакожнага рускага слова тут часам падавалася некалькі беларускіх адпаведнікаў,уяўленне пра адлюстраванне ў слоўніку ўсяго багацця беларускай лексікі,памылковае. Асаблівысці адбору беларускай лексікі адпавядалі генеральнай лінііразвіцця беларускай навукі – русіфікацыі. У прадмове да слоўніка на стар. 6адзначаецца: “Беларускія буржуазныя нацыянальныя імкнуліся засмеціць беларускуюмову штучнымі словамі, архаізмамі, каб адарваць беларускі народ ад вялікагарускага народа. Але беларускі народ, верны дружбе народаў, аберагаў цысцінюсваёй мовы, папаўняючы яе з невычэрпных крыніц рускай мовы.… У беларускайчастцы гэтага слоўніка ставілася задача – найбольш поўна выкарыстаць гэтыяпамножаныя багацці беларускай мовы і як можна дакладней перадаць рускія словыбеларускімі адпаведнікамі...”. Арыентацыя на рускую мову і рускую лексікаграфіювыявілася ў тэарэтычным падмурку слоўніка – у семантычнай распрацоўцы слоўныхартыкулаў, у стылістычнай маркіраванасці асобных назваў і г.д.
У 1962 годзеўбачыў свет “Беларуска-рускі слоўнік”. У параўнанні з “Русско-белорусскимсловарём” 1953 года, тут назіраецца невялікі ўхіл у бок выяўлення іадлюстравання колькаснага і семантычнага багацця беларускай лексікі. Некаторыя“страчаныя” ў выданнях 1937 і 1953 гадоў лексемы вяртаюцца ў слоўнік, асобныя зцяжарам абмежавальным памет. Такія перамены выклікаў рух супраць моўнайрусіфікацыі, які пачаўся ў сувязі з паслясталінскай “адлегай”.
Відаць, адной зсамых значных падзей у развіцці беларускай лексікаграфіі ХХ стагоддзя стаўвыхад пяцітомнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” ў 6-ці кнігах (Мн.,1977–1884). Слоўнік рыхтаваўся як нарматыўны лінгвістычны даведнік. Аднакпаняцце нарматыўнасці ва ўмовах сарыентаваных на рускую культуру і рускую мовутэндэнцый атрымлівае неакрэсленасць і двухсэнсоўнасць. Гэта акалічнасць немагла не выклікаць палярных меркаванняў пра яго сярод навукоўцаў і простыхкарыстальнікаў. Адны даследчыкі называлі слоўнік выключна вялікім дасягненнмбеларускай філалагічнай навукі, найкаштоўнейшым народным здабыткам, іншыялічылі, што гэты слоўнік і іншыя пасляваенныя акадэмічныя слоўнікі не такузбагацілі лексічныя сродкі сучаснай беларускай літаратурнай мовы і павысілікультуру літаратурнага маўлення, як нанеслі ёй шкоду, аддалілі яе аднацыянальных вытокаў[†]. Аналіз лексікі слоўніказасведчыў пераемнасць традыцый, у якіх былі створаны слоўнікі 1930–60-х гадоў.Да нашых дзён ТСБМ застаецца пакуль што адзіным максімальна вялікім зборамбеларускай лексікі. На яго аснове, а таксама на аснове перакладных слоўнікаўпасляваеннага часу былі падрыхтаваны і выдадзены іншыя слоўнікі сучаснайбеларускай літаратурнай мовы, у тым ліку “Тлумачальны слоўнік беларускайлітаратурнай мовы”(Мн., 1993, 1996, 1999.
У 1982 годзе ўдвух тамах быў перавыдадзены “Русско-белорусский словарь”, а ў 1962 годзе –“Беларуска-рускі слоўнік”. Ад сваіх папярэднікаў слоўнікі адрозніваюцца хібатолькі большай колькасцю рэестравых слоў. Прычым варта адзначыць, што аб’ём іпэўныя асаблівасці перадачы слоўных артыкулаў асобных слоў у РБС-53 паўтараюццаі ў РБС-82, а асаблівасці семантычнай распрацоўкі, стылістычнай маркіраванасціасобных лексем у БРС-88 дублююць БРС-62 (ніжэй мы праілюструем гэта прыкладамі).З нязначнымі зменамі, якія зноў жа тычацца пераважна колькасна-фармальнагабоку, “Русско-белорусский словарь” перавыдаваўся ў 1993, 1998 гг.,“Беларуска-рускі слоўнік – у 1995
На гэту праблемубеларускай лексікаграфіі звяртае ўвагу і В.К.Шчэрбін. Даследчык зазначае, што“сёння можна з упэўненасцю сцвярджаць, што агульная колькасць змяшчаемых імі(маюцца на ўвазе ТСБМ, РБС-95) рэестравых адзінак значна саступае нават сумерэестраў існуючых перакладных слоўнікаў”. І далей: “… цыркулюе адна і тая жслоўнікавая інфармацыя (шмат у чым ужо састарэлая з пункту погляду сучасныхнорм) з аднаго слоўніка ў другі. Інакш кажучы, хутка расце агульная колькасцьвыдадзеных беларускіх слоўнікаў, але сумарны аб’ём змяшчаемай імі лексічнай,граматычнай і іншай інфармацыі амаль не павялічваецца” (Шчэрбін, 1996, с. 68).
Такім чынам, развіццё беларускай лексікі ілексікаграфіі ХХ ст. характарызуецца, па-першае, рэалізацыяй моўнай палітыкі,накіраванай на пашырэнне сферы выкарыстання рускай мовы і замацаванне ўслоўніках шматлікіх русізмаў і, адпаведна, звужэннем сферы функцыянаваннябеларускай мовы і, адпаведна, ігнараваннем складальнікамі слоўнікаў беларускіхслоў, якія падкрэсліваюць адметнасць і самабыснаць беларускай мовы; па-другое,нятворчым і тэндэнцыйным падыходам да лексікаграфічнай справы (у самым шырокімсэнсе). Але паколькі існуе першая праблема, кардынальнае вырашэнне другойнаўрад ці магчымае.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Лекции по мировой экономике
Реферат Анатомия и физиология пищеварительной системы человека
Реферат Основные задачи сферы государственного регулирования
Реферат Функционирование общественно-политической лексики в философских произведениях Монтескье: переводческий аспект
Реферат РГР по БЖД
Реферат Борьба с рецидивной преступностью
Реферат Практичний внесок К.І.Рубинського в розвиток бібліотечної справи на Україні
Реферат Советско-германский пакт от 23 августа и его влияние на отношения СССР и Франции
Реферат Динамический расчет следящих систем
Реферат Автотранспортное предприятие "ПОГАТ"
Реферат Коммерческий кредит и необходимость его развития в РФ шпаргалки по ДКБ
Реферат Система природы Гольбаха
Реферат Physical And Psychological Addictions Essay Research Paper
Реферат Матросов Александр Александрович
Реферат Стихотворение Тютчева Есть в осени первоначальной