--PAGE_BREAK--1.3 Аналіз перапісаў насельніцтва Беларусі
Аб спецыфіцы распаўсюджання і дынаміцы нацыянальнай самасвядомасці жыхароў Беларусі ў канцы XIXст. і ў савецкі перыяд могуць даць некаторае ўяўленне матэрыялы розных перапісаў насельніцтва. Так, згодна з данымі першага ўсерасійскага перапісу 1897 г, колькасць беларусаў (у сучасных межах Рэспублікі Беларусь) па прыкмеце роднай беларускай мовы складала каля 4,8 млн чал., або 74% усяго насельніцтва. Пры гэтым 13,6% беларусаў (прыкладна 650 тыс.) былі пісьменнымі і свядома ўказалі роднай мовай беларускую. 43% саслоўя дваран прызналі сябе беларусамі, акрамя таго, 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў лічылі беларускую мову роднай. У пачатку ХХ ст., калі значна ўзмацнілася нацыянальна-вызваленчая барацьба, калі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. былі адменены ранейшыя абмежаванні на беларускі друк, мову, сярод розных сацыяльна-саслоўных катэгорый насельніцтва ўзмацнілася разуменне сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Немалую ролю ў пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці адукаваных. пісьменных беларусаў адыгралі тады газеты «Наша доля», «Наша ніва», выдавецтвы «Загляне сонца і ў наша аконца», «Нашахата», «Беларус» і інш. Безумоўна, дапамагалі ў гэтым і патрыятычныя творы Я.Купалы, М.Багдановіча, Я.Коласа, а таксама навукова-асветная дзейнасць многіх этнографаў, фалькларыстаў, літаратуразнаўцаў[10].
Паволі моцны ўздым агульнаэтнічнай кансалідацыі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адбыўся і ў 20-ыя гг. XXст., падчас правядзення ў рэспубліцы афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. Тады, ва ўмовах даволі хуткага развіцця беларускай культуры, пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы, прыкметна павысіўся ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, бо многія беларусы, якія ў мінулым лічылі сваю родную мову, культуру «мужыцкімі», «халопскімі», «ніжэйшымі» (у параўнанні з «вялікай» рускай мовай), паступова пераадольвалі гэтыя негатыўныя аўтастэрэатыпы, усведамлялі сваё сапраўднае паходжанне, свае «бацькоўскія карані». Згодна з перапісам насельніцтва 1926 г., беларусы складалі ўжо 80,62% ад колькасці ўсяго насельніцтва БССР, прычым абсалютная іх большасць лічыла сваёй роднай менавіта «матчыну» беларускую мову (асабліва мясцовае сялянства). Як сведчаць архіўныя крыніцы, у 20-ых гг. беларусы-католікі іншы раз лічылі сябе палякамі (хаця такіх выпадкаў у цэлым было няшмат, толькі натой падставе, што трымаюцца каталіцкай веры, але пры гэтым яны звычайна польскай мовай не валодалі, карысталіся ў паўсядзённым жыцці беларускай[11].
Удалейшым пачалі набіраць моц асімілятарскія тэндэнцыі, і падуплывам палітыкі «контрбеларусізацыі» 30-ых гг. і дэнацыяналізацыі ў наступныя дзесяцігоддзі {ажно да канца 80-ых гг.) частка свядомых беларусаў страціла пачуццё свайго ўласнага паходжання, родную мову і ўспрыняла свядомасць і мову іншага народа — рускага. Сведчаннем можа служыць тое, што ў пасляваенны перыяд адбывалася і змяншэнне колькасці тых беларусаў, якія лічылі роднай беларускую мову. Напрыклад, доля беларусаў, якія прызналі роднай рускую мову, усяго за дзесяць гадоў (з 1970 па 1979 г.) узрасла на 6 %. Увогуле, доля беларусаў у складзе ўсяго насельніцтва Беларусі на працягу 60-80-ых гг. XXст. некалькі паменшылася: калі ў адпаведнасці з перапісам 1959 г. беларусаў у рэспубліцы налічваўся 81,1% (дарэчы, гэта самы высокі паказчык за ўсе гады савецкай улады), то ў далейшым гэта лічба зменшылася да 81% у 1970, 79,4% у 1979 г. і нарэшце да 77,4% (па даных перапісу1989г.)[12].
Удзельная вага беларусаў, якія прызналі роднай беларускую мову, з 1970 па 1989 г. зменшылася на 10%. Гэта сведчыць аб тым, што за мінулыя дзесяцігоддзі сярод беларусаў узмацніліся працэсы моўнай асіміляцыі, некаторага «рэгрэсу» нацыянальнай самасвядомасці; на беларускай мове размаўляла менш за трэцюю частку карэннага насельніцтва, ды і то гэта былі ў асноўным сельскія жыхары старэй за 35-40 гадоў. Значная частка беларусаў, якая імкнулася перайсці на «культурную» рускую мову, у выніку размаўляла на нейкай змешанай руска-беларускай паўмове («трасянцы»), не ведаючы дасканала ні рускай, ні беларускай моў. У 70-80-ыя гг. у БССР не засталося практычна ні адной беларускамоўнай школы ў гарадах. Тыражы рускамоўнай прэсы ў 80-ыя гг. прыкладна ў 10 разоў перавышалі адпаведныя лічбы для беларускіх выданняў[13].
Адраджэнне 1990 — 1995 гадоў пашырыла адукацыйную сферу ўжытку беларускай мовы, аднак ужо ў 1995 годзе пасля рэферэндуму колькасць беларускамоўных школ імкліва скарачаецца, а першая беларускамоўная ВНУ так і не адкрылася. У верасні 1994 г., які лічыцца «пікам» беларусізацыі, у Менску было 58 % першакласнікаў, што вучьшіся па-беларуску, у верасні 1996 г. — 32 %, 1997 г. — 17 %, 1999 г. — 4,3 %. Толькі ў верасні 2000 г. гэты «абвал» спыніўся — 4,3 % першакласнікаў у Менску селі за парты. Такая статыстыка ёсць прамы паказчык выніковасці дзяржаўнага рэгулявання моўнымі працэсамі ў адукацыі[14].
Так, паўсюль, асабліва ў гарадах, і ў візуальным афармленні, і ў зносінах, і ў СМІ, і ў адукацыі, і ў друку пануе руская мова. Асабліва заўважныя гэтыя перакосы пры аналізе статыстычных дадзеных апошняга 1999 г. перапісу насельніцтва. Так, у краіне жывуць больш за 8 мільёнаў беларусаў, якіх можна назваць тытульнай нацыяй, 73,7 грамадзян Беларусі і 85,2 % беларусаў назвалі роднай мовай беларускую, 36,7 % жыхароў краіны і 41,4 % беларусаў штодня дома размаўляюць па-беларуску, больш за 20 % беларусаў не валодаюць рускай мовай[15].
Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў
2.1. Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь
Закон аб мовах у Рэпублiцы Беларусь быэ прыняты 26 студзеня 1990 г., ён быэ зарэгiстраваны э Нацыянальным рыестры прававых актаэ Рэспублiцы Беларусь 15 сакавiка 2001 г. пад нумаром 2/268. Галоэная мэта рэгулявання адносiн у развiццiiэжывання беларускага, рускага iiншых языкоэ, якiмiкарыстаецца насельнiцтва рэспублiкiэ дзяржаэнай, сацыяльна-эканамiчнай iкультурным жiццi, ахраны канстытуцыйных праэ грамадзян гэтай сферы, выхавання паважлiвых адносiн да нацыянальнага эсведамлення чалавека, яго культуры iязыку, далейшага эмацавання дружбы iэзаемадзеяння народаэ.
Ён складаецца з 6 главаэ, якiя эключаюць у сябе 34 артыкулы. Глава I“Агульныя палажэннi” уключае э сябе артыкулы аб мэтах заканадаэства аб мовах у Рэспублiцы Беларусь, аб дзяржаэных мовах iiншых мовах у Рэспублiцы, дзе гаворыцца, што э адпаведнасцiз Канстытуцыяй РэспублiкiБеларусь дзяржаэнымiязыкамiРеспублiкiБеларусь з’яэляюцца беларуская iруская мовы, што Рэспублiка Беларусь забяспечвае эсеагульнае развiцце iфункцыянаванне беларусскай iрусскай моэ ва эсiх сферах грамадзянскага жыцця. У артыкуле 3 гаворыцца аб правах грамадзян карыстання iх мовай[16]. Iм гарантуецца таксама права звяртацца э дзяржаэныя органы, органы мясцовага эпраэлення, на прадпрыемствы iiншыя эстановы на беларускiм, русскiм або iншым для бакоэ мове. Гаворыцца аб абавязках кiраэнiкоэ, iншых працоэнiкаэ дзяржаэных iмясцовых органаэ, аб’яднанняэ валодаць беларускай мовай[17]. Аб гарантыiпраэ грамадзян пры разгляданнiпадаваемых iмiдакументаэ у дзяржаэныя органы, органы мясцовага кiравання iсамакiравання, на прадпрыемствы, арганiзацыiiграмадзянскiя аб’яднаннi. Згодна гэтаму яны павiнны прымаць iразглядаць дакументы, на беларускай iрускай мовах. Гаворыцца, што адказ суправаджаецца адказнасцю згодна з дзеючым заканадаэствам[18]. У артыкуле 6 «Ахова моу» азначана, што эсякiя абмежаваннiпраэ асобы па моэным адзнакам немагчымы iгэта караецца эстаноэленай законам адказнасцю[19].
Глава 2 прысвечана мове дзяржаэных органаэ, органаэ мясцовага кiравання iсамакiравання, прадпрыемстваэ, арганiзацый iграмадзянскiх аб’яднанняэ. Згодна ей мова актаэ дзяржаэных органаэ iорганаэ мясцовага кiравання iсамакiравання беларуская iруская. Пры неабходнасцiiна нацыянальнай мове большасцiнасельнiцтва той цiiншай мясцовасцi[20]. Мова справаводства iдакументацыi, тэксты на штампах, пячатках, афiцыйных бланках дзяржаэных органау iорганаэ мясцовага кiравання iсамакiравання, тэхнiчнай iпраектнай дакументацыiвыконваюцца на беларускай iрускай мовах, а з улiкам назначэння апошнiх – на iншый мове[21]. Афiцыйныя дакументы, якiя сцвярджаюць статус грамадзянiна — паспарт, працоэная кнiжка, дакументы аб адукацыiiiншыя выконваюцца на беларускай iрускай мовах[22]. Працоэнымiмовамiз’ездаэ, сесiй, канферэнцый, пленумаэ, засяданняэ, iншых сходаэ з’яэляюцца беларуская цi(або) руская мовы. Мовай мiжнародных сходаэ iфорумаэ, якiя адбываюцца на тэррыторыiРэспублiкiБеларусь, з’яэляецца мова, зацверджаная удзельнiкамiсходу або форума. На рэспублiканскiх iмiжнародных сходах удзельнiкам забяспечваецца перакладчык[23]. Мова дакументаэ па выбарам дэпутатаэ iiншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаэныя пасады народам, таксама бюлеценiбеларускiя цiрускiя. Гэта датычыцца iсферы абслугоэвання[24].
Артыкулы 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20 прысвечаны судапраiзводству, вядзенню спраэ аб адмiнiстратыэных праванарушэннях, натарыяльнаму справаводству, пракурорскаму назiранню, юрыдычнай дапамозе, мiжнароднай дапамозе, Узброеным Сiлам iiншым ваенным фармаванням Рэспублiки Беларусь. У iх гаворыцца, штоэсе дакументы, прынятыя адпаведнымiэстановамiскладаюцца на беларускай цiрускай мовах. Пры няведаннiадпаведных моэ асобамi, удзельнiчаючымiэ разгляданнiдакументаэ цiпасяджэннях вышэй адзначаных устаноэ, iм дазваляецца перавод на язык, якiм яны валодаюць, цiкарыстацца пераводчыкам, цiабмяркоэваецца сумесна пытанне аб мове на якой павiнна весцiся размова (гэта тычыцца артыкула 19)[25].
У главе 3 «Мова адукацыi, навукii культуры» гаворыцца аб усеагульным праве грамадзян Рэспублiкi Беларусь на выхаванне i атрыманне адукацыi на нацыянальнай мове. Што гэта права маюць i асобы iншых нацыянальнасцей, пражываючых на тэрыторыi рэспублiцы. Кiраэнiкiiiншыя супрацоэнiкi сiстэмы адукацыi павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi[26]. У артыкулах 22, 23 гаворыцца аб тым, што выхаванне э дзiцячых дашкольных установах, агульнаадукацыйных школах вядзецца на беларускай i рускай мовах. Па жаданню грамадзян i па рашэнню мясцовых выканаэчых i распараджальных органаэ могуць стварацца адпаведныя эстановы, у якiх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай меншасцi цi гэтая мова вывучаецца. Таксама гаворыцца аб абавязковым вывучэннi беларускай, рускай i адной замежнай мовы.
Пытанне вывучэння беларускай мовы вучнямi, часова знаходзячымiся на тэрыторыiреспублiцы, вырашаецца рэспублiканскiм органам дзяржаэнага кiравання э галiне адукацыi.
Мова навучання iвыхавання э прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах, сярэднiх спецыяльных iвышэйшых вучэбных установах беларуская цi(або) руская. Беларуская мова ва эсiх вучэбных установах РэспублiкiБеларусь вывучаецца незалежна ад iх прыналежнасцi[27].
У сферы навукiвынiкiнавукова-даследчых работ афармляюцца на беларускай цiрускай мовах па выбару даследчыка[28].
У сферы культуры галоэнымiз’яуляюцца беларуская iруская мовы.
Прычым гарантуецца захаванне iразвiцце культуры iна мове iншых народаэ, прадстаэнiкiякiх пражываюць на тэрыторыiрэспублiцы[29].
Глава 4 тычыцца мове iнфармацыiiсувязi. У ёй адзначаецца, што э Рэспублiцы Беларусь мовамiсродкаэ масавай iнфармацыiз’яуляюцца беларуская, руская, а таксама мовы iншых народаэ, прадстаэнiкiякiх пражываюць у рэспублiцы.
У сродках масавай iнфармацыiне дапускаецца iскажэнне агульнапрынятых норм мовы[30].
Мова працы почты iтелеграфа беларуская iруская, iадпавядаюць патрабаванням актаэ Сусветнага пачтовага саюзу iМiжнароднаму саюзу электрасувязi[31].
Мова аб’яу, плакатаэ, афiш, рэклам, маркiроэцы тавараэ беларуская цiруская. А мова маркiроэцы тавараэ, прызначаных на вываз за межы Рэспублiцы Беларусь выконваецца цiна беларускай, цiна рускай, цiна мове заказчыка. Мова таварных знакаэ падаецца на беларускай цiрускай мове[32].
Глава 5 тычыцца мове назваэ. Мова дзяржаэных, мясцовых органаэ кiравання цiсамакiравання, прадпрыемстваэ, устаноэ, арганiзацый, грамадзянскiх аб’яднанняэ падаецца на беларускай цiрускай мове. Афiцыйныя назвы могуць давацца э перакладзе на iншую мову[33].
Мова тапанiмаэ, картаграфiчных выданняэ падаецца на беларускай цiрускай мовах, а тыя геаграфiчныя аб’екты, якiя знаходзяцца за межамiРэспублiцы Беларусь даюцца на беларускай цiрускай мовах у адпаведнасцiз традыцыяй, а новыя – у транскрыпцыiз мовы арыгiналу. Картаграфiчныя выданнi, прызначаныя для эжывання э Рэспублiцы Беларусь падрыхтоэваюцца на беларускай, рускай мовах[34].
Мова эласных iмен, прозвiшчы эжываюцца э адпаведнасцi з нацыянальнай iмяной традыцыяй, нормамii правiламi беларускай (рускай) мовы. Уласныя iмены i прозвiшчы з iншых моэ пiшуцца i ужываюцца на беларускай (рускай) мове э адпаведнасцi з правiламi перадачы iнаязычных уласных iмен[35].
Глава 6 прысвечана садзеянню нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаэ, пражываючых за межами РэспублiкiБеларусь. У ёй гаворыцца, што Рэспублiка Беларусь на аснове дамоэ з iншымiдзяржавамiсадзейнiчае нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаэ, пражываючых у гэтых дзяржавах. Што Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцiз нормамiмiжнароднага права садзейнiчае задавальненню нацыянальна-культурных iнтарэсаэ асоб беларускага паходжання, якiя пражываюць за межамiсваёй краiны[36].
Падпiсаны iзацверджаны «Закон аб мовах» прадсадацелем Прэзiдыума Вярхоэнага Савету РэспублiкiБеларусь Н.Дыменцьевым iсакратаром Прэзiдыума Вярхоэнага Савету Рэспублiки Беларусь Л.Сыраегiнай.
2.2 Законы аб мовах у постсавецкіх краінах
3 распадам СССР і з'яўленнем суверэнных дзяржаў на месцы былых саюзных рэспублік перад кожнай з іх праблемы моўнай палітыкі паўсталі ва ўсёй сваёй складанасці, бо к гэтаму часу ў кожнай з іх руская мова як афіцыйная паспела выцесніць нацыянальныя мовы з важнейшых сацыяльных сфер моўных зносін, без якіх яны былі асуджаны на адміранне.
У кожнай з новых суверэнных дзяржаў сітуацыя аказалася зусім рознай, таму і падыходы да вырашэння моўнага пытання неідэнтычныя. Так, у Прыбалтыйскіх краінах, дзе нацыянальныя мовы захавалі моцныя пазіцыі ў бытавой сферы, арыентацыя на нацыянальнае аднамоўе ва ўсіх астатніх сферах фактычна не выклікае пярэчанняў з боку карэннага насельніцтва. У іх моўная палітыка зводзіцца да ўрэгулявання пытання з так званым рускамоўным насельніцтвам, што і выклікае пэўную сацыяльную напружанасць[37].
Як iэ Законе аб мовах РэспублiкiБеларусь Расiйская Федэрацыя на тэрыторыiэсей дзяржавы садзейнiчае развiццю нацыянальных моэ. Закон тычыэся эсiх моэ народаэ Расiйскай Федэрацыi. Ен быэ прынят 25 кастрычнiка 1991 года пад нумаром 1807-1.
Закон гэтай дзяржавы накiраван на стварэнне эмоэ для захавання iраэнапраэнага iсамабытнага развiцця моэ народаэ Расiйскай Федэрацыi.
У Расiйскай Федэрацыiнемагчымы прапаганда варожасцiiадказу ад iншых моэ. Адпаведныя тэзiсы мы бачым iэ артыкулах 2, 3, 5, 6 «У Законе аб мовах» у Рэспублiцы Беларусь.
Раэнапраэе моэ народаэ Рассiйскай Федэрацыi— захаванне iэсебаковае развiцце мовы, свабоду выбару iкарыстання мовай[38].
Расiйская Федэрацыя гарантуе кожнаму права на карыстанне роднай мовай, выхавання, адукацыiiтворчасцiнезалежна ад яго паходжання. Аналагiчныя артыкулы iснуюць iэ беларускiм заканадаэстве (арт. 21, 22, 23, 26).
Па артыкулу 3 аб Прававым становiшчы моэ у расiйским заканадаэстве дзяржавы могуць прымаць законы iiншыя нарматыэныя акты об ахове праэ грамадзян на вольны выбар мовы камунiкацыi. Аналагiчныя артыкулы мы знаходзiм iэ Беларусi(арт. 7, 10, 19).
У артыкуле 5 аб гарантыiпраэ грамадзян Расiйскай Федэрацыiне залежна ад ведання мовы, дзе правы такiх грамадзян не абмежаваны. Як гаварылася вышэй аналагiчныя артыкулы такiя, як артыкул 13, якiтычыэся сферы абслугоэвання, артыкул 19, якiтычыэся юрыспрундэнцыi, артыкул 26, якiтычыэся сферы культуры iiнш. iснуюць iэ «Законе аб мовах» РэспублiкiБеларусь.
Артыкул 6 Закона Расiйскай Федэрацыiмае аналагiчную афарбоэку артыкула 34 «Закона…» Беларусi, якiтычыэся грамадзян, якiя пражываюць за межамiрэспублiкi. У тым iэ другiм заканадаэстве гаворыцца аб садзеяннiвывучэнню iразвiццю роднай мовы на тэрыторыiiншай дзяржавы вышэй названых асоб[39].
Што тычыцца сродкаэ масавай iнфармацыi, то больш менш аднолькавы змест мы знаходзiм у артыкуле 7 расiйскага «Закону…» iэ артыкуле 27 беларускага «Закону…».
У сферы адукацыiiвыхавання агульнае есць у тым, што грамадзяне маюць права на атрыманне агульнай адукацыiна роднай мове, а таксама на выбар мовы вывучання э межах магчымасцей, прадста э леных сiстэмай адукацыi(артыкул 9 расiйскага iартыкул 21 беларускага «Закону…».
Што тычыцца мовы з’езда э iфорумаэ, то выключэннiтаксама iснуюць як у расiйскiм, так iбеларускiм заканадаэстве. На гэтых пасяджэннях прадстаэнiкiiншых рэспублiк, якiя не ведаюць мовы на якой адбываецца гэтае пасяджэнне маюць права выступаць на роднай мове цiкарыстацца перакладам (па артыкулу 11 беларускага iартыкулу 11 расiйскага «Закону…»). Адпаведныя палажэннiтычацца моэ сродкаэ масавай iнфармацыi(артыкулы 20 i27 рускага iбеларускага «Законау…» адпаведна).
Як мы бачым, «Закон аб мовах» ва эсiх дзяржавах мае аднолькавае э тым, што не абмяжоэваюцца правы нацыянальных меншасцяэ, даецца магчымасць развiцця iiншых моэ iкультур на тэрыторыiвышейдадзеных дзяржаэ. Але ж асноэны акцэнт робiцца на тое, што дзяржаэная мова застаецца галоэнай ва эсiх сферах грамадства.
продолжение
--PAGE_BREAK--2.3 Дзейнасць і змяненні ў законе аб мовах РБ
Закон быэ дасканала прадуманы. Без поспеху на працягу 10 год, беларуская мова павiнна была эвайсцiва эсе сферы грамадскага жыцця рэспублiкi. Так у артыкуле I, дзе гаворыцца аб мэтах заканадаэства па пытаннях мовы: “Заканадаэства Беларускай ССР аб мовах мае на мэце эрэгуляваць грамадскiя адносiны э галiне развiцця iэжывання беларускай, рускай iiншых моэ, якiмiкарыстаецца насельнiцтва рэспублiкiэ дзяржаэным, сацыяльна-эканамiчным iкультурным жыццi, ахову канстытуцыйных правоэ грамадзян у гэтай сферы, выхаванне паважлiвых адносiн да нацыянальнай годнасцiчалавека, яго культуры iмовы, далейшае эмацаванне дружбы iсупрацоэнiцтва народаэ ”[40].
Закон павiнен быэ кансалiдаваць беларускую нацыю, зрабнць мову, што дала назву рэспублiцы, роэнай сярод моэ свету.
Вярхоэным Саветам была прадугледжана памяркоэнае, як ужо азначалася на працягу 10 год) увядзенне э дзеянне Закона аб мовах.
Трэба адзначыць што напачатку выкананне “Закона…” iшло э цэлым няблага: у многiх школах пачалiадкрывацца беларускамоэныя класы, у гарадах пачалiадкрывацца дашкольныя дзiцячыя эстановы з беларускай мовай навучання, у ВНУ (асаблiва педагагiчных) пачалiвыкладаць многiя прадметы па-беларуску, многiя дзiцячыя сады сталiбеларускамоэнымi. Адным з першых стала працаваць на беларускай мове Мiнiстэрства культуры рэспублiкi. З 1 чэрвеня 1992 г. на дзяржаэнай мове працавала Акадэмiя навук[41].
Аднак рэалiзацыя яго, закранаэшага iнтарэсы мiлiёнаэ людзей, прыняла характар паспяховасцi, жоскага даэлення. Пры адсутнасцiдастатковай кадравай падрыхтоэкi, адпаведнай базы, без улiку памярканняэ людзей колькасць першых класаэ з беларускай мовай навучання павялiчылась з 20% у 1989 годзе да 75% у 1994 годзе. Кампання “беларусiзацыi” набыла палiтычны характар, выклiкала шэраг незадаволенняэ бацькоэ навучэнцаэ.
У гэтых абставiнах прэзiдэнт РэспублiкiБеларусь перанёс пытанне аб мовах на рэферээндум, якн адбыэся у 1994 годзе. У ходзе яго пытанне: «Цiзгодны Вы з наданнем рускай мове роэнага статусу з беларускай?» 83,3% удзельнiкаэ галасавання адказала «да» (а гэта 50% лiц ад усiх удзельнiкаэ галасавання). Iтолькi12,7% — «супраць».[42]
Рэферэндум паказаэ, што такiя паняццi, як нацыянальная самасвядомасць, нацыянальнае адраджэнне выхоэваюцца з дзяцiнства, а не разавымiдэкларацыямiiпрыказамi.
Iтым не менш дзяржава падтрымала адраджэнне беларускай мовы iкультуры, праводзячы наступныя мерапрыемствы:
- працягвала падрыхтоэку кадраэ настаэнiкаэ беларускай мовы iлiтаратуры, беларускай гiсторыiiкультуры па iншым дысцыплiнам, якiя пачалiвыкладаць на беларускай мове;
- пачалася актыэная распрацоэка iвыпуск падручнiкаэ iвучэбных дапаможнiкаэ, слоэнiкаэ iiншай навучальнай лiтаратуры на беларускай мове па школьных дысцыплiнах iдысцыплiнах ВНУ;
- з улiкам поглядаэ бацькоэ iнавучэнцаэ падтрымлiваюць iпавялiчваюць колькасць груп у дзiцячых садах, класаэ у школах, ствараюць групы э тэхнiкумах iвузах з беларускай мовай навучання;
- па меры падрыхто экiкадраэ пашыраюць сферу прымянення беларускай мовы э працы дзяржаэных органаэ, асаблiва э сферы адукацыiiкультуры;
- зрабiлiправiлам, каб працоэнiкiназваных органаэ ведалiiэжывалiэ сваёй дзейнасцiiбеларускую iрускую мовы;
- для эзвышэння прэстыжу беларускай мовы, беларускай культуры сярод насельнiцтва рэспублiкi, асаблiва сярод школьнiкаэ iстудэнцтва, шмат павiнны зрабiць беларускiя пiсьменнiкi, дзеячы культуры, вучоныя-фiлолагi, выкладчыкiВНУ iшкол, працоэнiкiрадыё iтэлебачання.
Але нягледзячы на гэта чыноэнiкiрозных рангаэ, у тым лiку iна эзроэнiадукацыi, усе гэта перанеслiна свой лад: беларускiя школы iбеларускiя класы лiквiдуюцца, перавод справаводства на беларускую мову э большасцiэстаноэ запыняецца, дзiцячыя сады зноэ практычна сталiрускамоэнымiiраённыя газеты друкуюцца фактычна толькiна рускай мове.
Многiя артыкулы такiя як 11, 27, 28, 29, 31, 32, 4, 7, 12, 8, 10, 13, 14, 23 былiiгнараваны многiмiадказнымiработнiкамiдзяржаэных iнедзяржаэных структур[43].
Такiм чынам перспектывы развiцця беларускай мовы э рэспублiцы даволiзмрочныя. У нашай рэспублiцы вельмiскладаная моэная сiтуацыя, iяна вымагае вялiкiх мер iработы. У газеце «Правда» за 4 жнiуня 1988 года пiсалася: «Сама пастаноэка пытання – вывучаць цiне вывучаць родную мову – амаральная, а ва эмовах Украiны iБеларусiяна пярэчыць духу агульнага паходжання iнепахiснай дружбы тых братнiх народаэ – рускага, украiнскага iбеларускага, якiя развiвалiся з аднаго гiстарычнага кораня, iшто э сiтуацыi, якая склалася, абарону мовы павiнна эзяць на сябе дзяржава»[44].
Глава 3. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі
3.1 Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі
Пасля сумнавядомага рэферэндуму 1995 года руская мова зноў, ужо каторым разам стала ў Беларусі дзяржаўнай. Нягледзячы на фармальную роўнасць з беларускай, яна адразу пачала імкліва выцясняць апошнюю з розных сфераў ужытку і асабліва са сферы адукацыі і сродкаў масавай інфармацыі.
Гэтая тэндэнцыя, насуперак моцнаму супраціву з боку беларускай інтэлігенцыі, працягваецца і дагэтуль, таму мы павінны добра ведаць гісторыю ўзнікнення і фармавання рускай мовы, яе ўплыў на менталітэт жыхароў Беларусі незалежна ад іх нацыянальнага, сацыяльнага ды канфесійнага статусу.
У XVIIст. руская мова фармуецца на глебе маскоўскай гаворкі, якая лічыцца ўзорнай і разам з тым ўжо тады мае шэраг запазычанняў са стара-беларускай мовы, асабліва ў будаўніцтве і рамёствах (да прыкладу, слова «кафель» са старабеларускага «кафля»). Жыхары этнічных беларускіх земляў упершыню непасрэдна сутыкаюцца з рускай мовай толькі ў сярэдзіне XVIIст. у часе вайны 1654-1667 гг., калі асноўная тэрыторыя нашай краі-ны была часова захопленая маскоўскім войскам. Менавіта тады адбылося першае масавае прымусовае перасяленне беларусаў у Маскоўскае княства, у тым ліку і ў Маскву, дзе якраз беларусы заснавалі Мяшчанскую слабаду і складалі тады блізу 30% насельніцтва гэтага горада[45].
У той час як пасля 1696 г. на тэрыторыі Вялікага Княства адзінай дзяржаўнай становіцца польская мова і пачынаецца заняпад беларускага пісьменства, у Расійскай імперыі назіраецца цалкам адваротная тэндэнцыя. Дзякуючы намаганням Ламаносава і Карамзіна руская мова становіцца мовай навукі і дзяржаўнага апарату і такім чынам атрымоўвае моцны штуршок у сваім далейшым развіцці. А пасля гвалтоўнага падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. руская мова становіцца дзяржаўнай і на абшарах усёй этнічнай Беларусі, якая паводле падзелу адышла да Расійскай імперыі. Да 1830-1831 гг. на Беларусі ў сферы адукацыі і навукі рускай мове моцную канкурэнцыю яшчэ складала польская, але пасля задушэння паўстання 1830-1831 гг. пачалася татальная русіфікацыя беларусаў, і нават назва краіны «Беларусь» з 1840 г. падлягала забароне.
Цягам XIXі асабліва XXстст. этнічнае беларускае насельніцтва рознымі шляхамі рэгулярна перасялялася ў Расію, а Беларусь, у асноўным яе буйныя і сярэднія гарады, актыўна і мэтанакіравана засялялася рускімі.
Найбольшай колькасці рускае насельніцтва ў Беларусі дасягнула ў 1989 г, калі, паводле перапісу, тут жыло 1342 тысячы рускіх. Якраз з пры-чыны іх непасрэднага моўнага ўплыву рускую мову ў якасці роднай назвалі 3244 тысячы жыхароў Беларусі (для параўнання, у 1979г. — 2688 тысяч), з іх толькі 1311 тысяч былі рускія, астатнія 1933 тысячы — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў. Iтолькі зараз, пасля набыцця Беларуссю статусу незалежнай краіны, гэтыя лічбы змяніліся: грамадзян, што лічаць сябе рускімі па нацыянальнасці, значна паменела, а свядомых беларусаў стала болей[46].
3.2 Узаемадзеянне беларускай і рускай моў у Беларусі: уплыў, скажэнні, трасянка
Беларуская мова як нацыянальная мова аднаго з усходнеславянскіх народаў належыць да ліку жывых нармалізаваных літаратурна-пісьмовых моў сучаснасці. На працягу многіх стагоддзяў існавання склаўся яе слоўнік, выпрацаваліся фанетыка-арфаэпічныя і граматычныя сістэмы, вызначыліся літаратурныя нормы функцыянавання ўсіх без выключэння звенняў яе моўнай структуры: слова- і формаўтварэння, вымаўлення, акцэнтуацыі, напісання слоў ці іх частак і інш. Акрэсліліся адначасова прынцыпы лексіка-семантычнай спалучальнасці і граматычнай арганізацыі словаформ, мадэлі і тыпы адпаведных сэнсава-сінтаксічных пабудоў – словазлучэнняў, сказаў, у тым ліку складаных сінтаксічных утварэнняў на ўзроўні фразавых і звышфразавых адзінстваў.[47]
Аднак, як і ўсякая іншая жывая мова, сваю камунікатыўную функцыю яна паспяхова можа выконваць толькі пры ўмове строгага і абавязковага захоўвання ў працэсе знасін усіх уласцівых ёй структураўтваральных і семантычных адметнасцей, законаў і правіл іх літаратурнага выражэння.[48]
Сучасная беларуская мова існуе ў 3-х разнавіднасцях: літаратурная мова, народна-дыялектная мова і змешаная мова на беларускай аснове. Усе людзі, якія карыстаюцца гэтымі разнавіднасцямі з'яўляюцца носьбітамі беларускай мовы.
У межах сучаснай літаратурнай мовы суіснуюць дзве традыцыі. Адна разнавіднасць беларускай літаратурнай мовы атрымала назву «тарашкевіца» (паводле імя аўтара «Беларускай граматыкі для школ» Б.Тарашкевіча), другая – «чарнушэвіца» (паводле імя народнага камісара асветы Дзм.Чарнушэвіча). Абодва тыпы беларускай літаратурнай мовы маюць паміж сабой вельмі шмат агульнага і адрозніваюцца нязначнай колькасцю рыс. Маючы вельмі неаднолькавае пашырэнне ў грамадстве, абодва варыянты беларускай літаратурнай мовы тым не менш маюць выразны грунт для ўжывання.
У савецкия гады БССР лічылася напэўна самай “рускай” з усіх саюзных рэспублік. Атрыманы ў 1991 годзе суверэнітэт нічога тут не змяніў. У 1995 годзе руская мова атрымала статус афіцыйнай, што прывяло да амаль што поўнага знікнення беларускай мовы з афіцыйнах дакументаў. Сёння нязначная частка нацыянальнай інтэлігенцыі у паусядзённым жыцці размаўляе на беларускай мове. Пры гэтым іх чамусці называюць нацыяналістамі.
Большасць жа насельніцтва, па сутнасці, не валодае ні адной, ні другой дзяржаўнай мовай і карыстаецца так званай ”трасянкай” – жаргоннай сумяссю рускай і беларускай моў, тэмай мноства анекдотаў.
Спецыялісты адзначаюць цікавую тэндэнцыю: на Беларусі ідзе працэс фарміравання беларускага варыянта рускай мовы, што нагадвае тое, як за доўгія гады прыгнёту склаліся розныя варыянты ангельскай, французкай, нямецкай і іспанскай моў.
Існуе два варыянты “трасянкі”: першы – сумесь беларускіх і рускіх словаў з захаваннем беларускай фанетыкі, ідыяматыкі і сінтаксісу. Гэты варыянт распаўсюджаны ў сельскай мясцовасці. Другі варыянт – руская мова з беларускім вымаўленнем і захаваннем пэўнай колькасці беларускай лексікі і фразеалагічных выразаў. На гэтым варыянце трасянкі размаўляе моладзь у вёсцы і людзі сярэдняга ўзросту ў гарадах (яркі прыклад – маўлене прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі). Так ці інакш, «трасянка» з’яўляецца дамінуючай лінгвістычнай формай на Беларусі (размаўляе на ёй да 70 працэнтаў насельніцтва).
Акрамя “клінічнага выпадку” – “трасянкі” – у беларускай мове мае месца пэўны адыход ад нормы пад уздзеяннем рускай мовы Так часцей за ўсё назіраюцца наступныя памылкі на пісьме:
замена літары ё на літару е, хацядля расейскай мовы гэта лічыцца нормай;
напісанне літары у тады, калі трэба пісаць ў;
напісанне літары и замест літары i.
У вусным маўленні недапушчальна наступнае
Цвёрдае вымаўленьне гукаў [з] і [с] перад мяккімі зычнымі. Напрыклад, вымаўленьне слова сьнег на расейскі манэр як [сн’эк] замест [с’н’эх]; слова спазьніцца як [спазн’iц: а] замест [спаз’н’i
ц: а].
Асобнае вымаўленне гукаў [дж], [дз] у дыграфах дж і дз. Напрыклад: вымаўленне [нарад/жэн’: э] замест [нараджэн’: э], [iд/з’i] замест [iдз’i]. Асобна спалучэнні літар дж і дз вымаўляюцца толькі на стыку прыстаўкі ікораня: адзнака = [ад/знака], надзвычайны = [над/звычаjны], аджыць = [ад/жыц’]. У гэтых выпадках спалучэньні дж і дз адпаведна абазначаюць два розныя гукі: [д][ж] і[д][з].
Мяккае вымаўленне зацвярдзелых гукаў [ч] і [р]. Гэтыя гукі ніколі не бываюць мяккімі, і адступленне ад гэтага правіла “рэжа слых”. Гэтую памылку часта робяць нават тыя, хто ўжо даўно жыве на Беларусі. Беларусы гэта выразна чуюць і адразу заўважаюць небеларускае паходжанне суразмоўцы.
Невыразнае, недакладнае, скомсанае вымаўленьне галосных.
Няправільнае ўжыванне роду і ліку назоўнікаў. У беларускай і расейскай мовах не заўсёды супадае род і лік назоўнікаў. Напрыклад, у беларускай мове дзiця — ніякага роду; боль, мазоль, ме
даль, надпiс, палын, пыл, роспiс, рукапiс, сабака, фальш, шынэль— мужчынскага роду. Словы грудзi, дзверы, крупы, а таксама ўсе назвы ягад: маліны, суніцы, чарніцы ды інш. — маюць толькі множны лік. Род і лік назоўнікаў неабходна правяраць і вучыць па слоўніку.
Можна меркаваць, што, быўшы ўвесь час параўноўванай з рускай, беларуская мова хутчэй атрымлівае характарыстыкі негатыўнага характару: яна «непрэстыжная» і, хутчэй, «недастаткова развітая» і «недасканалая».
Напрыклад, дзякуючы недастаткова прафесійнай дзейнасці выканальнікаў Закона аб мовах 1990 года і прапагандзе сіл, настаўленых да беларускай мовы агрэсіўна, у першай палове 90-ых гадоў сярод пэўнай, дэмакратычна арыентаванай, часткі грамадства мог скласціся вобраз беларускай мовы як мовы, якая гвалтам навязваецца дзяржавай і недастаткова адукаванымі людзьмі.
З другога боку, абмежаванне сацыяльных функцый роднай мовы вядзе да дэцыяналізацыі беларусаў. Сярод розных вымярэнняў чалавека і соцыўма асобнае месца займаюць тры прыметы: мова, нацыянальнасць і вера. Яны ўзаемазвязаны, іх называюць галоўнымі фанктарамі, што ствараюць своеасаблівасць культуры і ментальнасці народа – яго псіхічнага складу, светаўпрымання, паводзінаў.[49] Шырока распаўсюджаны ў СМІ выраз – “гіне мова, гіне і нацыя” – даволі слушны. Як перасцярога гучаць словы вучонага Леаніда Лыча: А вось як страцім родную мову, нішто і ніхто не ўратуе нацыю ад немінуючай смерці”[50]. У рэспубліцы не функцыянуе беларуская мова ў сферы службова-справавых зносінаў. У сённяшніх варунках фармальна абвешчанага “двухмоўя” фактычна пануе рускае аднамоўе.[51] Мала выдаецца літаратуры (мастацкай, навуковай, публіцыстычнай) на беларускай мове.
Калі нават у вельмі агульных рысах прааналізаваць антыбеларускую дзейнасць у нашай краіне на працягу другой паловы XXстагоддзя, так ці гэтак выкліканую ўсходняй палітыкай, то заўважаем, што найбольшая актыўнасць, найбольшая колькасць звязаных тэм і найбольш выразныя тэндэнцыі разбурэння відаць былі якраз у накірунку знішчэння беларускай мовы. Тут праходзіў магістральны ўдар па беларускай нацыі, які яшчэ раней пакінуў у гісторыі унікальныя сведчанні цемрашальства. (Напрыклад, афіцыйная забарона ў 1840 годзе рускім Сенатам ужывання назвы «Беларусь» — і, адпаведна, беларускай мовы — ці рэпрэсіўны сталінскі асіміляцыйны дэкрэт аб «рэформе» беларускай мовы і набліжэнні яе да расійскай.)Уражвае, аднак, нават не гэтак характар антыбеларускіх дзеянняў, колькі іхняя бязлітасная паслядоўнасць, цягласць, на працягу ўсёй гісторыі дачыненняў з чужой уладай, накіраваная да адной палітычнай мэты — поўнага знішчэння Беларускай культуры, Беларускай дзяржаўнасці, Беларускага народа і русіфікацыі яго рэштак. …Чым больш культурны народ, тым мацнейшае культуратворнае (і,адпаведна, палітычнае) значэнне мае для яго нацыянальная мова. Невыпадкова развіццё нацыянальнай мовы, яе існаванне, ужыванне, зберагаючыя абставіны рэгулююцца не толькі нацыянальным грамадствам, але і дзяржаўнымі законамі.Беларуская мова ў гэтым сэнсе — надзвычай яркі прыклад высокай культуратворнай напоўненасці яе інфармацыйнай ролі ў грамадстве. Калі б уявіць немагчымае, што беларуская мова якім-небудзь катастрафічным чынам раптам знікла і народ застаўся б без мовы, то ўся беларуская гісторыя і культура сталася б для яго адсечанай, мёртвай для новых пакаленняў беларусаў. Яны як бы павіслі б у паветры, безабаронныя перад русіфікацыяй і анексіяй, пазбаўленыя грунту нацыянальнага існавання. На гэтым бы беларуская гісторыя і скончылася, нацыя знікла б, як туман, як пыл над вадой.[52]
3.3 Моўная сітуацыя ў беларускіх СМІ
Праблема мовы знаходзіць адлюстраванне ў беларускіх СМІ. У складаны час інтэграцыі з Расіяй нацыянальна свядомых беларусаў хвалюе тое, што мы можам згубіць свае нацыянальныя здабыткі, родную мовы і ў выніку апынуцца ў лагасферы хаця і блізкай, але чужой культуры. У беларускім перыядычным друку гучаць як лозунгі, як папярэджанні загалоўкі артыкулаў: З моваю ўваскрэсне Беларуь!” (Народная Воля, 2000. 29 студзеня), “Жыве і будзе жыць” (Народная Воля, 2000. 1 лютага), “Пакаранне за знявагу беларускай мовы” (Звязда, 2000, 17 лютага), “Родная мова – справа святая” (Народная Воля, 2000. 18 красавіка), “Адродзім беларускую мову і вернем нашыя адвечныя сімвалы” (Народная Воля, 2000. 21 красавіка), “Мы самі ранім мову” (Сітаратура і Мастацтва, 2000. 9 чэрвеня).
І разам з тым, паводле даных аддзела рэгістрацыі і ліцэнзавання, напрыклад, на 1 мая 1999 года ў Беларусі зарэгістравана 1036 перыядычных выданняў. На рускай мове выходзіць 306 выданняў, на беларускай – 417, на рускай і беларускай – 259, на беларускай і рускай – 201. На працягу першай паловы 2000 года газета “Рэспубліка” у кожным нумары змяшчае ў сярэднім 1-2 беларускамоўныя артыкулы (пры аб’ёме газеты ад 8 да 16 старонак), “Народная газета” – 6-7 артыкулаў (аб’ём ад 4 да 8 старонак), “Народная воля” – 18-19 артыкулаў (аб’ём – 4 старонкі). Як сведчыць аналіз выданняў, некаторыя з іх адносяцца да дзвюхмоўных, а фактычна, калі зыходзіць з кольуасці беларускамоўных публікацый, яны аднамоўныя.
Праблема мовы часцей асвятляецца на старонках апазіцыйных СМІ.
Шырока распаўсюджанае ў нашай рэспубліцы блізкароднаснае беларуска-рускае двухмоўе – гэта тая відавочная і ў пэўнай меры ўжо даследаваная вучонымі-лінгвістамі рэальнасць, што ўскладае на журналістаў беларускіх газет дадатковы, надзвычай адказны, пачэсны абавязак. Уласцівы гэтай прафесіі від моўнай дзейнасці, яе пісьмовы характар даюць журналісту магчымасць уласным моўным прыкладам істотна ўплываць на выпрацоўку сярод масавага чытача так званага семітрычнага білінгвізму, калі кожны яго носьбіт зможа найбольш эфектыўна ўжываць пры неабходнасці беларускую або рускюю мовы. Аднак, працуючы ва ўмовах білінгвізму, журналіст сам звеае яго ўплыў, і, як паказваюць назіранні, яму часам нялёгка даецца беспамылковае карыстанне мовай – у нашым выпадку беларускай.[53]
Аналіз мовы беларускіх газет сведчыць, што не так уж рэдка нашымі журналістамі не ўлічваецца эквівалентнасць рускіх і беларускіх слоў, іх семантычная і функцыянальна-стылістычная адпаведнасць, не распазнаюцца міжмоўныя амонімы і паронімы і г.д.
Напрыклад, слова “унесла” не з’яўляецца беларускім эквівалентам рускага “унесла”, хаця дзе-нідзе можна пабачыць памылковае выкарыстанне гэтага беларускага слова. Унесла (р) – адабрала (б). Унесла (б) – внесла (р).
Але найчасцей у газетных беларускамоўных тэкстах сустракаюцца словы, якія з’яўляюцца калькай з рускамоўных. І гэта здараецца пры наяўнасці ў беларускай мове “роднага”, невытворнага варыянта. Асабліва палюбіла словы рускамоўнага паходжання газета “Звязда”.
“Моладзь раз’ехалася, калі вёску аб’явілі забруджанай радыёнуклідамі” (Звязда, 13 красавіка, 2001). “Сімвал пакланення і шанавання прыгожай палавіны чалавецтва” (там жа). “Аптовая цана слоікаў з сокам ці пюрэ складае не болей як 100-130 рублёў” (там жа).
Падкрэсленым у гэтых прыкладах словам адпавядаюць уласнабеларускія эквіваленты: абвясцілі, палова, кошт.
І зусім ненарматыўным і неапраўданым з’яўляецца ўжыванне рускамоўных слоў у наступных прыкладах. “Вузаўская навука – на абароне дзяржаўных інтарэсаў” (Эканаміст, 29 верасня, 2000). “Краіна прыйшла да іх у стане глубокага эканамічнага крызісу” (Народная Воля, 12 чэрвеня, 2001.).
Складаная сітуацыя з беларускай мовай назіраецца і на радыё. Так, у 2002 годзе група вядомых дзеячаў музыкі і тэатру Беларусі звярнулася да міністра інфармацыі Беларусі Міхаіла Падгайнага з просьбай дапамагчы выратаваць нацыянальны радыёэфір “ад поўнага разбурэння”. Як зазначаецца ў звароце, “эфір змяніўся да непазнавальнасці”: не стала “цікавых, добра прадуманых і грунтоўна зробленых музычных праграм “Зорны дождж”, “Тэрра Гармонiя”, “Адвечная магiя музыкi”, “У свеце аперэты”, “Тэатральны дывертысмент”, “Музычныя скрыжалi”, “Музычная пошта”, дзіцячых праграм “Хатнiчак”, “Сцежка ў даўнiну”, “Дыялог над разгорнутай кнiгай”, “Хто ў доме гаспадар”, “Сам сабе доктар”, “Урокiжыцця”, праграм літаратурнай рэдакцыі “Акно ў свет”, “Невычэрпная скарбнiца слова”, “Неўміручае iнадзённае”. Іх месца, гаворыцца ў звароце, занялі такія “бязглуздыя і бессэнсоўныя шоу”, як “Адкрытая пляцоўка”, “Мiкстура”, “Радыё-рынг”, “Зебра”, “Кампактная музыка”, “Гарачы шакалад”, “Чалавек-экстрым”, якія ідуць у жывым эфіры, прычым па-руску, “прымітыўныя па форме і невыразныя па сэнсу”, дзе ў якасці музычнага фону выкарыстоўваюцца “танныя англа-рускія музычныя кампазіцыі”. З эфіру “амаль цалкам зніклі класічная музыка, мастацкае слова і беларуская песня, перасталі гучаць радыёспектаклі, фондавыя перадачы, тэматычныя канцэрты”. “Сітуацыю, пры якой нацыянальнае радыё скочваецца да ўзроўню маладзёжнай тусоўкі і перастае выконваць функцыі сацыяльнага інстытуту, – гаворыцца ў канцы звароту, – мы лічым зняважлівай для беларускага народу і небяспечнай для дзяржавы і яе культуры. Зняважлівым лічым і тое, што ў канцы эфірнага часу нацыянальнае радыё перастала трансліраваць беларускі гімн! Ён, відаць, таксама “не ўпісаўся” ў новую канцэпцыю вяшчання”. Зварот да міністра падпісалі некалькі дзесяткаў музычных і тэатральных дзеячаў. Сярод іх – старэйшына беларускай музыкі кампазітар Анатоль Багатыроў, народныя артысты рэспублікі Генадзь Аўсянікаў, Лілія Давідовіч, Віктар Мазур, Арнольд Памазан, заслужаныя артысты рэспублікі Зоя Белахвосцікава, Аляксандр Падабед, Георгій Маляўскі, Герман Казлоў, Дзіна Іванова, прафесар Беларускай акадэміі музыкі Тамара Якіменка, кампазітар Галіна Гарэлава.[54]
На тэлебачанні сітуацыя выглядае не лепшым чынам. Вось што кажа знакаміты беларускі паэт Генадзь Бураўкін, які ў 1979–1990 гадах кіраваў Дзяржкамітэтам па тэлебачанню і радыёвяшчанню БССР, з нагоды узнікнення новага тэлеканала ў Беларусі. “Я не могу не задаться вопросом: что же будет представлять собой БТ-2? Если это будет только количественное увеличение тех программ, которые мы наблюдаем на Первом, зачем тогда на это тратить немалые государственные деньги? Там же все равно, как было заявлено, 51 процент акций будет принадлежать государству! Зачем оплачивать еще одного Козиятко, который неумело пытается подражать на экране российским обозревателям? Очень бы хотелось думать, что все будет по-другому, однако в это слабо верится, потому что государственная политика в отношении культуры — это политика абсолютно небелорусская, ненациональная. И когда мы убиваем, образно говоря, белорусскую культуру на одном телеканале, а теперь будем заниматься тем же на двух — это нельзя назвать хорошим делом. Примером такого отношения является создание Столичного телевидения. Ведь на СТВ ни одного белорусского слова не услышишь!”[55]
Сучаснае грамадства мае вострую патрэбу ў практычных рэкамендацыях па культуры валодання літаратурнай мовай – той, носьбітам якой яно (грамадства) з’яўляецца. Але беларускія СМІ, у прыватнасці радыё і тэлебачанне спарадзілі камунікатыўныя акты, удзельнікамі якіх выступаюць носьбіты розных соў: журналіст – беларускамоўная асоба (гэта ў лепшым выпадку), яго суразмоўца – орускамоўны. Такая структура моўных зносінаў не можа не адбіцца на іх выніковасць і эфектыўнасць. У працэсе адначасовага дзвюхмоўнага камунікатыўнага ак ту вырысоўваецца спецыфічны тып моўнай асобы, характэрны для беларускага соцыўму, – “гібрыдны”.[56]
Як бачым, моўная сітуацыя на Беларусі надзвычай складаная. Адбываецца вялікі ўплыў на яе з боку расейскай мовы. І гэта вельмі ярка адбіваецца на беларускіх СМІ.
3.4 Выданне кніг у Беларусі па-беларуску
Наша кнігавыдавецкая справа зрабіла рашучы паварот да дэмакратыі, гуманізму, беларускасці. Аднак перашкодай тут можна лічыць як мінімум матэрыяльны бок справы – недахоп папяровых рэсурсаў, нізкая якасць паліграфіі, адсутнасць у дзяржаўных выдавецтваў дастатковых сродкаў.
Ужо колькі год у эканоміцы Беларусі дзейнічае свабодны рынак. Тым не менш, жорсткія ўмовы гэтага рынку не павінны наносіць удар голоўнаму – беларускамоўная прадукцыі. А што адбываецца на самой справе?
Да прыкладу, у 1999 годзе на Беларусі выйшла ўсяго 647 кніг на беларускай мове. А на рускай – амаль у 8 разоў больш.[57] 12-15 лютага 2002 года ў Мінску адбыўся Беларускі кніжны кірмаш, які падсумаваў вынікі дзейнасці выдавецкай галіны. У 2001 г. у Беларусі было выдадзена 7944 найменні кніжнай прадукцыі, у тым ліку на беларускай мове – 822 найменні, У параўнанні з 2000 г. агульныя лічбы ніжэйшыя, але беларускамоўная прадукцыя крыху «вырасла» – на 8% па найменнях і на 10,1% – па тыражах, што вельмі прыемна.[58]
Але ўсе роўна гэтага мала. Асабліва ўлічваючы тое, што 90 працэнтаў кніжнага рынку Беларусі – расейскія кнінавыдаўцы. Праз апазіцыйны друк выказваюцца беларускія пісьменікі, што “ у нас усё ідзе да таго, што беларускамоўны чытач можа не захавацца. Гэта небяспека для літаратуры зэяўляецца ўрэшце небяспекай для нцыі, для народа, які без Богам дадзенай мовы і створаных на ёй пісьменаў страціць магчымасць нацыянальнага самапазнання, развіцця і перастае быць тым, кім ёсць. Іншыя мова і літаратура зробяць яго іншым народам”[59]. Наша старажытная гісторыя напісана па-беларуску. Сотні тамоў “Метрыкі Вялікага княства Літоўскага”, кнігі магістратаў беларускіх гарадоў, перапіска знакамітых людзей, дыпламатаў, вялікія помнікі права — статуты Вялікага княства, старажытная перакладная літаратура, дыярыўшы, потым тэксты школьнага тэатра, батлейкі, казанні і граматыкі, прамовы і канты, духоўныя творы — усё гэта, нягледзячы на вынішчэнні, захавала наша гісторыя ў выдатнай беларускай мове. Тут можна не казаць нават прагісторыю і літаратуру нашага нацыянальнага Адраджэння ў XIX і XX стагоддзях.
Беларуская мова прайшла доўгі і складаны гістарычны шлях. Складванне новай беларускай мовы стала пільнай патрэбай асабліва падчас фарміравання беларускай нацыі, якая нараджалася ва ўмовах жорсткага сацыяльнага і нацыянальнага ўціску з боку Расійскай імперыі, адсутнасць свайго дзяржаўнага ўтварэння, а таксама выкарыстання ў афіцыйных зносінах толькі рускай мовы. Да ўсяго беларускі народ пасля далучэння да Расійскай імперыі не меў дастатковых правоў для развіцця сваёй нацыяльнай культуры, мовы, літаратуры. Царскі ўрад забараняў друкаваць на беларускай мове. Таму стваральнікі новай беларукай мовы вымушаны былі друкаваць свае кнігі за мяжой, часам яны выходзілі на беларускай мове, але з выкарыстаннем лацініцы. Такая палітыка прывяла да таго, што за ўсё 19 стагоддзе на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, прычым пасля паўстання 1863 года – амаль ніводнай. Усёгэта не спрыяла развіццю мовы і літаратуры.
Пасля рэвалюцыі назіраўся уздым увагі да беларускай кнігі, але 1960 – 70-я гады сталі для Беларусі перыядам актыўнай русіфікацыі, значнага звужэння сферы выкарыстання беларускай мовы. Яе перасталі ўжываць огрганы ўлады, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, рэзка зменшылася колькасць беларускіх школ у сельскай мясцовасці, зусім не стала іх у гарадах. Да сярэдзіны 80-х гадоў толькі 23,1 працэнта школ і 19,3 працэнта дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове. З выдадзенных у 1985 годзе 3431 кнігі і брашуры тыражом 53,3 мельёна экзэмпляраў на беларускай мове выйшла толькі 393 назвы тыражом 5 мільёнаў экземпляраў. А гэта значыць, што тыраж рускамлўных выданняў у 10 разоў перавышаў выданні на беларускай мове. Усё гэта сведчыла аб тым, што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.
На пачатку 90-х гадоў, калі Беларусь стала суверэннай дзяржавай, кнігавыдавецкая справа зноў павярнулася тварам да літаратуры на Беларускай мове. Але тады ж пачаў дыктаваць свае ўмовы рынак. Канешне, нацыянальная літаратура не можа быць залежнай ад рынкавых адносін, паколькі яна фарміруе духоўны патэнцыял нацыі.[60] На справе ўсё адбываецца інакш. Вольга Іпатава, старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў разважае наступным чынам. “Белорусская литература, находясь в огромном информационном российском пространстве, испытывает большое давление. Но вот парадокс: в России есть комиссия по спасению русского языка, в которую входит сам Путин! У нас — ничего подобного. Если нужно спасать русский язык, что говорить о белорусском? На самом деле, нам приходится быть свидетелями закрытия национальных школ, изгнания с телевидения журналистов, прекрасно владеющих белорусским языком. Я знаю обо всем этом не понаслышке. Программа «Лира» лидировала по рейтингу, к нам приходили пачки писем! И где это сейчас? Все исчезло. Уникальные записи с писателями — Мележем, Бровкой, Короткевичем уничтожены. Программы «Спадчына» с удивительными записями размагничены. Тут можно говорить о каком-то государственном бандитизме в отношении нашего телевизионного наследия! Я боюсь, что то же самое произойдет и с редакциями журналов, где печатаются белорусские писатели.
Люди, говорящие по-белорусски, постоянно испытывают комплекс чужеземца в своей стране. Мы превратились в национальное меньшинство — звучит дико, но это так! И причину надо искать только в государственной политике. Все начинается с детских садов, школ, университетов. Вспомните, как пошли дела в начале 90-х, когда государственная политика была направлена на возрождение белорусского языка: книги раскупались, люди читали наших писателей!
Да, я не хочу сказать, что белорусские литераторы очень активны и в социальной жизни, и по части популяризации своих произведений. Но с другой стороны, основное их дело –писать. Чтобы создать исторический роман, надо сидеть сиднем три-четыре года. И он еще должен заниматься созданием структур, которые продавали бы его произведения?
Пойдите сегодня в любое местечко. Белорусская книга туда не доходит. Вы найдете тысячу изданий, пришедших из России, и среди них одну какую-нибудь несчастную белорусскую книжечку. Сейчас вопрос стоит так: надо устоять, не дать уничтожить нашубелорусскость до конца”.[61]
І ўсё ж палітыка Міністэрства культуры на працягу апошніх гадоў застаецца нязменнай як у стратэгічным, так і ў тактычным плане. Выразна бачна накіраванасць на адраджэнне і стымуляванне нацыянальнай культуры. Між тым, ярка бачны разрыў паміж тэорыяй і практыкай. Паблема рэальнага існавання беларускай мовы ў сучасных умовах усё больш абвастраецца. Двухмоўе аказвае негатыўны ўплыў на сітуацыю,і гэта павінен разумець кожны, таму што і ад яго пазіцыі залежыць многае. Але вырашыць такую глабальную праблему ў адным ведамстве проста нерэальна. Таму што гэта праблема ўсяго грамадства. Мова з паняцця філалагічнага, гуманітарнага, культурнага перайшла ў разрад вялікай палітыкі. Лёс беларускай мовы ў будучым стагоддзі можа аказацца даволі трагічным. Калі не будуць рабіцца захады на ўзроўні дзяржавы, перспекыў у яе не будзе. Задача менавіта дзяржавы –стварыць такія механізмы, якія б стымулявалі б больш шырокае ўкараненне, развіццё і выкарыстанне беларускай мовы.І кнігавыдавецкай справе тут павінна быць адведзена не апошняя роля.
Заключэнне
У наш час няма неабходнасці падрабязна апісваць стан беларускай мовы ў розныя гістарычныя перыяды яе ўнутрыструктурнага і функцыянальнага развіцця ў залежнасці ад лінгвістычных і экстралінгвістычных фактараў. Гэтыя пытанні падрабязна апісаны ў гістарычнай і лінгвістычнай беларускай літаратуры. Важна аддаць перавагу стану сучаснай беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму, калі ў межах Беларусі ўжываюцца дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская.
У сувязі з новымі павевамі часу першапачаткова на Беларусі была намечана паскораная праграма ўжывання беларускай мовы як дзяржаўнай у розных сферах жыцця і дзейнасці нашага народа. Беларуская мова стала набываць другое жыццё, асабліва пасля прыняцця Закону аб мовах у Беларусскай ССР (1990 г.), у якім адпаведна з Канстытуцыяй Беларускай ССР яна была афіцыйна прызнана і ўзаконена дзяржаўнай мовай у рэспубліцы. Узрастаючы інтарэс да беларускай мовы ў Беларусі патрабаваў ад грамадства, каб беларусістыка займала больш ганаровае і прэстыжнае месца ў параўнанні з яе становішчам да перыяду галоснасці і перабудовы. Многія прыхільнікі беларускай мовы пераацэньвалі свае магчымасці і часам уносілі ў гэта пытанне нямала мітусні і блытаніны. Напрыклад, да ліку беларускіх школ у Беларусі залічваліся не толькі школы з выкладаннем навучальных прадметаў на беларускай мове, але і школы з шыльдамі, напісанымі паралельна па-беларуску і па-руску. У вышэйшых навучальных установах выкладчыкі негуманітарных факультэтаў атрымлівалі дзесяціпрацэнтную надбаўку да зарплаты за тое, што сталі выкладаць свае прадметы па-беларуску. Улады пачалі размаўляць таксама на беларускай мове. На жаль, гэтыя моманты не знайшлі свайго паслядоўнага адлюстравання ў свядомасці беларусаў у цэлым.
У апошні час пасля рэферэндуму грамадская думка выказала жаданне прызнаць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы — рускую і беларускую. Цяпер за беларускую літаратурную мову сталі прымаць і так званую «трасянку», і, наадварот, рускай мовай многія выхваляюцца, нярэдка парушаючы яе культурныя дасягненні. Такія дэкларатыўныя з'явы адносна існавання ў нас дзвюх дзяржаўных моў не даюць пакуль што станоўчых вынікаў, бо тыя, хто ўчора дамагаўся беларускай мовы, а сёння рускай, памятаюць яе (беларускай мовы) лёс у розныя гістарычныя перыяды, калі на нашых землях было пяцімоўе (ужываліся польская, лацінская, царкоўна-славянская, беларуская і руская мовы), пазней была то моўная паланізацыя, то русіфікацыя.
Здавалася б, што беларуская мова сёння павінна прадаўжаць сваю ранейшую традыцыю, калі яна паводле пастановы Статуту 1566 года была прызнана дзяржаўнай мовай, якою ў Вялікім Княстве Літоўскім карысталіся ў розных жанрава-стылявых разнавіднасцях, сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа.
На жаль, абвешчанае на Беларусі дзвюхмоўе парушаецца. Пра гэту тэндэнцыю вышэйшыя ўлады не кажуць услых, а факты — упартая рэч: у нас часта пішуць пра сур'ёзную заклапочанасць скарачэннем беларускіх школ за кошт павелічэння рускіх. Не праводзіцца беларусізацыя і ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Сёння абмяркоўваецца праблема стварэння Беларускага Нацыянальнага універсітэта, дзе ўсе навучальныя прадметы выкладаліся б на роднай мове, але гэта ідэя пакуль не становіцца рэальным фактам.
Моўная сітуацыя ў Беларусі ўскладняецца яшчэ і тым, што значная частка беларускай моладзі (на занятках і платных рэпетыцыях) захапляецца вывучэннем замежных моў — англійскай, нямецкай, французскай і інш., забываючы ці ігнаруючы родную мову. Такая сітуацыя не спрыяе захаванню прэстыжу роднай мовы. Для ўзняцця прыніжанага прэстыжу беларускай мовы ў Беларусі неабходна перш за ўсё на дзяржаўным узроўні ўсвядоміць, што мова — гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Апошнім часам на Беларусі не ўдасканальваецца на належным узроўні моўная культура, страчваюцца набытыя калісьці звычкі, веды, неабходныя для яе далейшага развіцця на навуковай аснове.
Для ажыццяўлення новых прагрэсіўных крокаў у засваенні і ўдасканаленні роднай мовы на народна-нацыянальнай моўнай аснове сёння неабходна дасканала засвоіць папярэднюю моўную спадчыну беларускай мовы, тады ўзмацніцца надзея на выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай нароўні з рускай мовай.
У існуючым заканадаўстве аб дзяржаўных мовах неабходна прадугледзець атэстацыю вышэйшых эшалонаў улады на прадмет іх ведаў і практычнага выкарыстання беларускай мовы на нарматыўным узроўні. Хочацца спадзявацца, што супрацоўнікі апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія скончылі курсы па беларускай мове, першымі пачнуць выкарыстоўваць яе (мову) на дзяржаўным узроўні, што паслужыць прыкладам практычнага прызнання дзвюхмоўя ў дзеянні.
У нас дапускаецца неапраўданае скарачэнне вучэбных гадзін па вывучэнню беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай, забываецца тое, што ў нашай зямлі захаваліся карані палескай прарадзімы славян або прымыкаючай да яе зоны. Шырокая грамадскасць не заўсёды ўсведамляе, што нашы гарады ў большасці сваёй населены вясковай моладдзю, якая не атрымала ў спадчыну матчыну мову. Міграцыя моладзі з вёскі ў горад не спрыяе ўдасканаленню беларускай мовы ў новых умовах.
Iтаму сёння, каб спыніць далейшы заняпад беларускай мовы і вярнуць ёй належны статус, гісторыкі і мовазнаўцы павінны пазбавіцца старых імперскіх і савецкіх (камуністычных) падыходаў у вызначэнні ролі рускай мовы ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.
Па-першае, трэба канчаткова разбіць міф пра выключную ролю рускай мовы ў Беларусі і пазбавіць яе месіянскай ды панславянскай функцыі. Разам з тым неабходна надаць большую ўвагу вывучэнню і пашырэнню моваў нашых суседзяў.
Па-другое, неабходна канкрэтна вызначыць межы і месца рускай мовы ў сістэме адукацыі, грамадскага кіравання, выдавецкай дзейнасці, СМІ ды іншых інфармацыйных сферах.
У краіне, дзе беларусы складаюць амаль 82% насельніцтва, можа быць толькі адна дзяржаўная мова — мова тытульнай нацыі.
Колькасць рускамоўных дзяржаўных устаноў не павінна сягаць за 15-20% зыходзячы з колькасці рускага насельніцтва і грамадзян небеларускага паходжання, якія стала карыстаюцца рускай моваю.
У дзяржаўных беларускамоўных навучальных установах, найперш у школах, з першага класа можа вывучацца адна з еўрапейскіх моваў: англійская, нямецкая, французская ці іспанская, у залежнасці ад пажаданняў бацькоў. 3 пятага класа бацькі і іх дзеці выбіраюць дадаткова яшчэ адну славянскую мову: украінскую, рускую, польскую, чэшскую ці балгарскую. Прымусовае вывучэнне рускай мовы трэба забараніць як імперска-савецкі перажытак. Несумненна, што сёння бальшыня абярэ рускую мову, але ж знойдзецца і шмат ахвочых вывучаць якую-небудзь іншую славянскую мову.
Студэнты сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама павінны мець права выбіраць на першых курсах для вывучэння адну з трох славянскіх моваў нашых суседзяў.
На абшарах усёй Беларусі павінны быць у шырокім ужытку і мець распаўсюджанні кнігі, іншая друкаваная, відэа- і аўдыёпрадукцыя не толькі па-руску, але і на мовах усіх суседзяў Беларускай дзяржавы.
Кожны грамадзянін мае права разам з рускім глядзець польскае і ўкраінскае тэлебачанне ў любым кутку Беларусі.
Як беларуская, гэтак і руская мова на тэрыторыі Беларусі павінны абараняцца ад моцнага ціску англамоўнай лексікі, а таксама ад крымінальнага жаргону ды пазацэнзурнай лаянкі. Выданні, што змяшчаюць на сваіх старонках ненарматыўную лексіку, мусяць карацца папярэджаннямі і штрафамі, а надалей зачыняцца.
Вялікая праблема для грамадзян Беларусі і асабліва моладзі — шырокае распаўсюджанне і ўжытак у штодзённым побыце «рускага мату» — бруднай пазацэнзурнай лаянкі, з якой ніхто на дзяржаўным узроўні не змагаецца. Наадварот, гэтая моўная хвароба ахапіла шырокія колы службоўцаў, асабліва ў міліцыі і войску.
Асобы, якія ўжываюць ненарматыўную лексіку ў публічных месцах, у грамадскіх установах, транспарце і асабліва ў дачыненнях з жанчынамі ці дзецьмі, павінны карацца вялікімі штрафамі, што могуць накладацца як органамі міліцыі, гэтак і кіраўнікамі адпаведных устаноў.
Літаратура
1. Баландзiн К.I. Фармiраванне iразвiццё беларускай мовы // Вучэбна-метадычны дапаможнiк па курсу Беларусазнауства. Мн., 1996.
2. Гируцкий А.А. Белорусско-русский художественный билингвизм: типология и история, языковые процессы. Мн., 1990.
3. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. І.П. Крэнь. Мн., 1998.
4. Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001.
5. Дубянецкі Э.С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3.
6. Епіхаў П.М. Роля этналогіі ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці людзей. // Адукацыя і выхаванне 2002 № 8.
7. Журналістыка – 2000: Матэрыялы Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыі. – Мн, 2000.
8. Закон аб мовах – закон для усiх // Лiтаратура iмастацтва. – 10 лютага. – Мн.,1994.
9. Закон о языках в Республике Беларусь // Ст. 2, 3. – Мн., 1998.
10. Закон о языках народов Росийской Федерации // Ст. 1. – М., 1998.
11. Культура Беларусі XIXст. Мн., 1994.
12. Курсянкоў М.С. Некаторыя праявы руска-беларускай лексічнай інтэрферэнцыі на старонках перыядычнага друку.
13. Лапіч Г.К. Нацыянальная самасвядомасць і ментальнасць беларусаў // Адукацыя і выхаванне 2002 № 3.
14. Лыч Л. Беларуская нацыя і мова. – Мн, 1993.
15. Материалы международного семинара, посвещенного О.В.Озаровского. – Мн., 1996.
16. Мечковская Н.Б. Язык і релігія. – М, 1998.
17. Наркевіч А.І. Граматычная норма і варыянтнасць: Культура мовы журналіста. – Мн., 1982.
18. Падлужны А.І. Мова і грамадства. Мн., 1997.
19. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Пад рэд. М.Ц. Кавалевай, А.К. Юрэвіча, Ф.М. Янкоўскага і інш. Мн., 1993.
20. Сцяцко П. Культура мовы. Мн., 2002.
21. Трусаў А. Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі. // Беларуская мова: шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001.
22. Цікоцкі М.Я. Сугучнасць слоў жывых… Мн., 1981.
23. Энцыклапедыя ”Літаратура і мастацтва”. Мн., 1987.
24. Энцыклапедыя “Этнаграфія Беларусі”. Мн., 1989.
Перыядычныя выданні
1. Белорусская деловая газета, 2002. 27 лютага.
2. Літаратура і мастацтва, 2000. 31 мая.
3. Народная воля, 2000. 28 студзеня.
4. Народная воля, 2000. 29 студзеня.
5. Народная воля, 2000. 18 лютага.
6. Народная воля, 2002. 1 лютага.
7. Наша свабода, 2002. 13 лютага.
8. Правда. – 4 августа. – Мн., 1988.
9. Рабочы, 2002. 2 лютага.
10. Свободные новости, 2002. 2 лютага.
--PAGE_BREAK--