Реферат по предмету "Социология"


Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІРЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫУНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ МІЖНАРОДНЫХАДНОСІН
КАФЕДРА ГІСТОРЫІ ІТЭОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВАКурсавая праца
 
Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі.
Выканала:
студэнтка  Iкурса, група 3
Клімовіч Т. Г.
Кіраўнік:
ШылінскаяА. У., выкладчыкМінск
2003
Змест.
I.         Уводзіны.                                                                                       
II.        Формы шлюбу, іх эвалюцыя.Рэгуляванне шлюбу і яго скасаванне.              1.Формы шлюбу паводле звычаёвага права.                                 2.Рэгуляванне шлюбных дачыненняў кананічнным (царкоўным)правам.          3.Шлюбныя дачыненні ў свецкім заканадаўстве.                            4.Пытанні спынення шлюбу ў царкоўным і свецкімзаканадаўстве.                                                                                                                                 
III.      Прававое рэгуляванне маёмасныхдачыненняў у сям’і.                                     1. Пасаг як маёмаснае забеспячэнне жанчыны.                                           2.Інстытут забеспячэння жанчыны– вена.                                               3.Спадчынныя дачыненні ў сям’і.                                                                           4. Апека як інстытутаховы сямейных інтарэсаў.                        5.Асаблівасці юрысдыкцыі пашлюбна-сямейных правах.                         
IV.     Заключэнне.УВОДЗІНЫ.Сям*я- бадай ледзьве ці не самы важнысацыяльны інстытут. У кожным грамадстве яна выконвае жыццева важныя функцыі  із*яўляецца найбольш прыстасаванай формай існавання чалавецтва. Працэсы, якіяадбываюцца ў сям*і  як структурным элеменце грамадства, у сукупнасці ўсебаковаўплываюць на сацыяльнае жыццё джяржавы і наадварот. Тэмагэтай працы–  пытанні фарміравання шлюбна-сямейнага права і заканадаўства XIVст. і характарыстыка  гэтага элемента прававой сістэмы Вялікага княстваЛітоўскага. Такі аб*ект даследавання абраны не выпакова. XIV-XVI стст. – той час, калі цалкам сфарміравалася прававаясістэма дзяржавы. Прычым працэс гэты адбываўся пад актыўным уплывам эпохіРэнесансу і Рэфармацыі, якая выначыла дынамізм праватворчасці і высокі навуковыузровень кадыфікацыі права, вынікам чаго сталіся Статуты 1529, 1566, 1588 гг.
Падчас распрацоўкі Статутаў прававая навука і практыкапраз шматлікія намаганні стварылі заканадаўства, што ўвабрала ў сабе новыя,характэрныя эпосе Рэнесансу прынцыпы: прыярытэт пісанага права, першынствозакону. Абарона суверэнітэту і г. д. У Статутах знайшлі адлюстраванне ідэігуманізму і талеранцыі, усталявання прававой дзяржавы. ФОРМЫ ШЛЮБУ, ІХ ЭВАЛЮЦЫЯ.РЭГУЛЯВАННЕ ШЛЮБУ І ЯГО СКАСАВАННЕ.
1.Формы шлюбу паводле звычаевага права.
Першы вядомы сёння ўспамін пра формы шлюбу ў славянпаганскага часу сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў». Летапісзгадвае шлюбныя звычаі драўлян, радзімічаў ды іншых плямёнаў, змяшчае звесткіаб трох формах шлюбу: крадзеж «каля вады», вывядзенне паводлепапярэдняй змовы, прывядзенне нявесты ў дом жаніха.
Такія формы шлюбу, як крадзеж, купля жонкі, вядомыя ўгісторыі з часу ўзнікнення парнага шлюбу[1] у перыяд пераходу ад палігаміі да манагаміі..
На зямлі сучаснай Беларусі гэты этап супаў з прыняццемхрысціянства, пераходам ад паганскай культуры да хрысціянскай. Хрысціянства,шчыльна звязанае з інстытутам шлюбу і сям'і, у многім вызначыла яе якасныяхарактарыстыкі, пра што яскрава сведчаць вядомыя старажытныя статуты —Уладзіміра і Яраслава.
Інстытут шлюбу і сям'і паводле звычаёвага правабеларусаў  даследваўся ў працах М.Доўнар-Запольскага, М.Нікольскага, Я.Карскагады іншых вучоных найперш у аспекце традыцыі..
Даследванні паказалі, што вясельная абраднасць уБеларусі пачынаецца з часоў першабытнага ладу і мае шэраг аналогій і паралеляўу абраднасці індаеўрапейскіх народаў[2].Беларуская вясельная абраднасць, узнікшы ў старажытныя паганскія часы, захавалатрывалыя рысы паганства, па сведчанні даследчыкаў, да XIX ст.[3].Трэбаадзначыць, што за такі працяглы час яна значна змянілася, асабліва пад уплывамхрысціянства. Але ў першыя часы пасля прыняцця хрысціянства (X—XII стст.) формышлюбу не зазналі істотных зменаў — вясельная абраднасць заставалася практычнааднолькавай для ўсіх пластоў насельніцтва.
3 XII ст. адзначаецца імкненне арыстакратыі дацаркоўнай шлюбнай традыцыі, але большасць насельніцтва трымалася старажытных іпаганскіх абрадаў.
У сямейным побыце захоўваліся традыцыі, што заўсёдысуправаджалі чалавечае жыццё, — шлюбныя абрады, абрады нараджэння і пахавання.Шлюб у гэтым паслядоўным коле займаў цэнтральнае месца. Пераважная большасцьапісанняў шлюбнай абраднасці датычыцца сельскай мясцовасці, жыцця сялянства.Нягледзячы на тое, што гарадское насельніцтва актыўна папаўнялася сельскім уперыяд свайго юрыдычнага афармлення (канец XIV—XVI ст.), у гарадскім побыцеадзначаецца паступовае знікненне элементаў традыцыйнай сялянскай абраднасці…Элементы старажытнага вясельнага цырыманіялу шырока выкарыстоўвалісяхрысціянскай царквой. Хрысціянская сімволіка шлюбнага злучэння павінна былазамяніць аналагічны інстытут паганскага асвячэння шлюбу, і паганскаярэлігійнасць спрасціла гэтую задачу. У паганстве важную ролю пры злучэнні ўшлюб адыгрываў абрад крадзяжу «каля вады». Хрысціянская царквапрыстасавала гэты элемент да сваёй традыцыі, прапанаваўшы замест яго царкоўнаевянчанне. Аднак яшчэ доўга пасля прыняцця хрысціянства гэты абрад замяняўцаркоўнае вянчанне, што пацвярджае трываласць паганскай традыцыі..
Вясельны абрад як працэс можна раздзяліць на трыпаслядоўныяі этапы: падрыхтоўчы, вянчанне, вяселле. Першы, падрыхтоўчы, меўфармальна-бытавое значэнне. На гэтым этапе афармлялася пагадненне бакоў(змовіны), удакладняліся найважнейшыя матэрыяльныя аспекты будучай сямейнайсуполкі, тэрміны, арганізацыйныя ўмовы вяселля, запрашэнне гасцей.
Падрыхтоўчы этап, як і астатнія, меў свой пэўны,вызначаны парадак. Для таго каб пагадненне было сапраўдным, захоўваліся звычаіі абрады, якія сімвалізавалі заручыны, тоесныя «вялікім запоінам».«Запоіны» падзяляліся на малыя і вялікія і пачыналіся звычаем«сугляд» — сватаннем, аглядам бакамі будучых мужа і жонкі ды іхблізкіх. Абрад «малыя запоіны» выконваўся пры атрыманні прынцыповайзгоды бакоў і бацькоў нявесты. Скасаванне дамовы на гэтым этапе шлюбнагапрацэсу не мела ніякіх юрыдычных вынікаў. «Вялікія запоіны» ўяўлялісабой абрад канчатковых змовін аб тэрмінах, умовах, парадку вяселля. Пад часзмовін у доме нявесты, дзе збіраліся бацькі і родныя жаніха, вызначаліся пасагі вена. Калі жаніх і нявеста былі розных хрысціянскіх веравызнанняў, тодамаўляліся аб веравызнанні будучых дзяцей[4].Вынікі змовін афармляліся пісьмовым пагадненнем, падпісаным жаніхом і бацькамнявесты[5].Калі ў нявесты не было бацькі, дамову, або змоўны ліст, падпісвалі маці і братыабо апякун. У выпадку скасавання пагаднення пасля падпісання названай дамовыпрадугледжваліся санкцыі ў выглядзе ўплаты зарукі– кампенсацыі шкодыпацярпеламу боку. У сувязі з юрыдычнай значнасцю змоўнага ліста існаваўасаблівы парадак яго афармлення. Ліст павінны быў замацоўвацца подпісамі іпячаткамі бакоў і сведак; гэтыя дакументы ўносіліся ў актавыя кнігі судоў[6].
Апошнім абрадам падрыхтоўчага этапу былі заручыны, у часеякіх адбывалася перадача пярсцёнкаў, што сімвалізавала згоду бакоў і іх бацькоўна шлюб і пераход улады над нявестай да яе будучага мужа. Нярэдка гэты абрадвыконваўся пад час «вялікіх запоін» і падпісання змоўнага ліста.
Наступным этапам было вянчанне, якое ўзнікла зпрыняццем хрысціянства. 3 цырымоніяй вянчання спалучаліся некаторыя паганскіяабрады і звычаі, што суправаджалі ўступленне ў шлюб, напрыклад каравайны,згодна з якім жаніх браў у царкву каравай хлеба, бо ён лічыўся святым паганскімсімвалам шлюбнага паяднання. Існавалі і іншыя абрады, што суправаджалі ад'езджаніха і нявесты ў царкву[7].Усе яны былі традыцыйна магічнымі і сімвалізавалі ўрадлівасць і багацце,звязаныя з хатнім культам продкаў.
Царкоўнае вянчанне як этап шлюбнага абраду афармляласяна працягу стагоддзяў. У XIII—XVI стст. да царкоўнага вянчання ставіліся як даэлемента падрыхтоўчага этапу. Таму звычайна яно ажыццяўлялася задоўга давяселля, адначасова са змовінамі і заручынамі[8].Гэтым царкоўнае вянчанне прыраўноўвалася да дамовы, забяспечанай грашовайзарукай.
Трэцім этапам вясельнай абраднасці было ўласнавясеяле. Змест яго вызначаўся колькасцю цырымоній, іх маляўнічасцю і значэннем.Пачаткам вяселля лічылася замешванне цеста для каравая (каравайны абрад), яговыпечка. У гэты момант адбываўся збор жаніховай дружыны і ад'езд па нявесту(мяркуецца, што ў аснове гэтай традыцыі ляжыць звычай выкрадання). «Пірвясёлы» пачынаўся спачатку ў нявесты, а затым працягваўся ў жаніха.Асноўны момант вяселля — абрад «злучэння маладых», што змацоўвае іаб'ядноўвае маладых на «доўгі век». Па сваёй важнасці ён адпавядаўпазнейшаму царкоўнаму вянчанню. Пасля «злучэння» нявеста лічыласяжонкай, праводзіўся абрад расплятання і «выкупу касы», адзяваннягалаўнога ўбору замужняй жанчыны, затым — абрады «піру»,«пасцельны» і падзелу каравая паміж усімі ўдзельнікамі«піру».
Апошнім абрадам, што завяршае вясельны цыкл, быліпярэзвы (апошняя вясельная размова) — элемент грамадавага побыту.«Пір» грамады пасля вяселля быў неабходны для забеспячэння поўнагаўдзелу "… у святарных дзеях усіх дворышчаў дадзенага родавагааб'яднання"[9].
Беларуская вясельная абраднасць ідзе сваімі караняміда старажытнай паганскай эпохі, да матрыярхату і сімвалізуе такія асноўныяформы шлюбу, як выкраданне і купля[10]. Шлюб у форме куплі ўяўляў сабой па сутнасці шлюб па згодзе, а выкраданне, якомупапярэднічала змова маладых, было распаўсюджанае аж да XVI—XVII стст. ісустракалася нават у XIX ст.[11].У хрысціянскую эпоху выкраданне нявесты звычайна замацоўвалася царкоўнымвянчаннем. У сувязі з тым што шлюбныя дачыненні рэгуляваліся не толькізвычаёвым правам і свецкім заканадаўствам, але ў большай ступені кананічным(царкоўным) правам, неабходна разгледзець асноўныя палажэнні хрысціянскагавучэння аб царкоўным шлюбе.
2.Рэгуляванне шлюбных дачыненняў кананічным(царкоўным) правам.
Хрысцінская царква, паводле Евангелля ад Мацвея[12] ды іншых крыніц, аддае ў ідэале перавагу бясшлюбнаму жыццю (для слугаванняГоспаду). Прызнаючы бясшлюбнасць вышэйшай за шлюб, яна разглядала апошні якнеабходную ўступку чалавечай слабасці і ў сваім маральным вучэнні прызнавалашлюб неабходным і трывалым звязам, прапагандуючы яго непарушнасць. У пачатковыперыяд усталявання хрысціянства з прычыны супярэчнасцяў паміж хрысціянскімвучэннем і звычаямі свецкага грамадства царква не вызначыла свайго стаўлення дафакта скасавання шлюбу, што пазней спрычынілася да ўзнікнення розных падыходаўда гэтай праблемы ва ўсходняй і заходняй царкве.
Пад уплывам канцэпцыі свецкага заканадаўства, найпершрымскага права, фарміравалася хрысціянская канцэпцыя скасавання шлюбу іадпаведнае царкоўнае заканадаўства. 3 сярэдзіны IX ст., калі рымскі папа і галаваўсходняга хрысціянства імператар Леў Мудры ўзаконілі царкоўнае вянчанне, гэтыакт лічыўся царквою пачаткам шлюбу. Царква прыняла рымскае азначэнне шлюбу. УКормчую і ўсе кананічныя грамадзянскія зборнікі было ўнесена азначэнне шлюбу,якое дадзена вядомым рымскім юрыстам Мадэстынам і ўвайшло ў Дыгесты Юстыніяна,адкуль было запазычана царквой. «Шлюб ёсць хаўрусам мужа і жонкі,супольнасцю ўсяго жыцця, з'яднаннем боскага і чалавечага права»[13].
3 гледзішча рымскіх юрыстаў, шлюб паводле сваёйсутнасці мае агульны характар з іншымі юрыдычнымі дачыненнямі, заснаванымі наўзаемна выражанай волі, гэта значыць на дамове, але паводле свайго прадмета імэты адрозніваецца ад усіх іншых пагадненняў, бо накіраваны не на дзеянні іправы, што маюць рэчавую або грашовую вартасць, а на дачыненні, вызначаныябестэрміновай дамовай. Менавіта наяўнасць грамадзянскіх элементаў у шлюбнымзвязе вызначыць у далейшым падзел юрысдыкцыі паміж свецкай і канфесійнайуладай.
Царква вызначыла наступныя этапы працэсу злучэння ўшлюб: заручыны, складанне пісьмовага кантракта — змоўнага ліста, прыняццеблаславення ў храме і заключны этап — надзяванне вянцоў маладымі (вянчанне)[14].
Гэтыя цырымоніі да сярэдзіны XVI ст. былі неабавязковыя, асабліва ў асяроддзі простых людзей, таму што Леў Мудры ў IX ст.зацвердзіў вянчанне толькі свабодным, шлюбныя дачыненні несвабоднаганасельніцтва рэгуляваліся звычаямі. 3 часам пашыралася меркаванне пранеабходнасць царкоўнага вянчання, і ў 1563 г. Трыдэнцкі сабор вынес пастановупра абавязковасць царкоўнага вянчання як умову законнасці шлюбу.
Галоўным момантам злучэння ў шлюб была ўзаемная згодажаніха і нявесты, а таксама родных або асобаў, якія іх замяняюць. «Не можабыць учынены шлюб інакш як па згодзе ўсіх, г.зн. тых, хто ўступае ў шлюб і ўчыёй уладзе яны знаходзяцца»[15].Згода бакоў была галоўнай умовай сапраўднасці шлюбу, яе парушэнне мела вынікамнесапраўднасць шлюбу. На сапраўднасць шлюбу ўплывалі ўзрост, знаходжанне ўшлюбе з іншай асобай, роднасць кроўная, духоўная і цывільная (грамадзянская),сваяцтва, веравызнанне, учыненне злачынства супраць шлюбу.
Заходняя і ўсходняя царква па-рознаму ставіліся дацаркоўнага вянчання. Заходняя, больш звязаная з нормамі рымскага права, лічылагэты акт толькі ўмовай надання шлюбу публічнасці. Адсюль вынікала пасіўная ролясвятара ў момант вянчання і прызнанне царквой таемнага шлюбу, паколькі сутнасцюшлюбу, асновай яго сапраўднасці была згода бакоў. У далейшым рымская царквастала забараняць таемны шлюб, бо немагчыма было даказаць наяўнасць шлюбу паміжасобамі, калі адна з іх адмаўляла яго. Пры гэтым царква імкнулася ў першуючаргу надаць шлюбу публічнасць. Сапраўдным лічыўся шлюб, калі згода жаніха інявесты заяўлена перад святаром або перад натарыусам. Да XIII ст. роля святарапалягала толькі ў блаславенні і малітве, пазней ён стаў ажыццяўляць перадачунявесты жаніху ў імя Бога і абвяшчаць жаніха і нявесту мужам і жонкай.
Трыдэнцкі сабор пастановамі 1561—1563 гг. больш строгарэгламентаваў працэс шлюбавання. Сабор выпрацаваў законную форму ўступлення ўшлюб, ад якой ужо поўнасцю залежала яго сапраўднасць. Было пастаноўлена, штозаконнае шлюбаванне павінна адбывацца ў царкве пры заяўленні бакамі згоды нашлюб у прысутнасці прыходскага святара і двух сведак. У Вялікім княствепастановы Трыдэнцкага сабора былі ўведзеныя ў 1577 г.
Усходняя царква (падзел хрысціянства адбыўся ў 1054г.) інакш трактавала абрад царкоўнага вянчання. Таемствам прызнаваўся абрадцаркоўнага вянчання, царкоўны сакрамент, а не сам шлюб. 3 гэтага вынікалаактыўная роля святара ў абрадзе вянчання і непрызнанне сапраўднымі таемныхшлюбаў з прычыны таго, што яны адбываліся без удзелу святара. Судовая практыкаў княстве сведчыць пра наданне вянчанню ў XVI ст. важнага юрыдычнага значэння.
Вянчанне ў спрэчных выпадках было падставай вынясеннядэкрэтаў па справах не толькі пра асабістыя, але і пра маёмасныя правы. Наватда пастановаў Трыдэнцкага сабора ў першай палове XVI ст. вянчанне былоабавязковай падставай законнасці паходжання і правоў спадчыннікаў для ўсіхстанаў. Пра гэта сведчыць судовая справа 1528 г.[16]
Наступнай умовай сапраўднасці шлюбу, з гледзішчахрысціянскай царквы, ёсць узрост, бо ён вызначаў фізічную і духоўную здольнасцьда шлюбу. Усходняя царква вызначыла шлюбны ўзрост для мужчын 15 гадоў, дляжанчын — 12, заходняя — адпаведна 14 і 12 гадоў.
Важнай умовай сапраўднасці шлюбу была свабода адпэўнага становішча. Такім становішчам, напрыклад, лічылася наяўнасць шлюбу зіншай асобай. Другі шлюб, узяты пры існаванні першага, лічыўся несапраўдным адсамага пачатку.
Кананічнае права разглядала знаходжанне ў шлюбе якперашкоду (юрыдычную і Боскую) і распаўсюджвала гэта на ўсе веравызнанні,дапускаючы магчымасць другога шлюбу толькі па смерці першага сужэнца. Таксамарэгламентавалася колькасць паслядоўных шлюбаў. Заходняя царква ўступленне ўтрэці шлюб строга абмяжоўвала пэўнымі ўмовамі (узрост, наяўнасць дзяцей іг.д.). Усходняя царква трэці шлюб дазваляла без абмежаванняў, а чацвертызабараняўся і ёю. Расійская праваслаўная царква далучала да агульнай колькасцішлюбаў і тыя, што былі прызнаныя несапраўднымі.
Адна з найважнейшых умоваў сапраўднасці шлюбу —адсутнасць блізкай кроўнай роднасці. Усходняя царква дазваляла ўступленне ўшлюб у чацвертай ступені роднасці (прыняты рымскі лік), заходняя — у чацвертымпакаленні (германскі лік), у Вялікім княстве быў прыняты германскі лік[17].
3 паняцця пра шлюб як хаўрус, што аб'ядноўвае мужа іжонку, выводзілася паняцце сваяцтва, пад якім разумеліся дачыненні, аналагічныяроднасці, у якія ўступаюць сужэнцы і іх блізкія паміж сабой. Заходняя царквапрызнала сваяцтва паміж мужам (жонкай) і блізкімі жонкі (мужа), а ўсходняя —паміж усімі роднымі мужа і жонкі. Хрысціянства прыраўняла сваяцтва да кроўнайроднасці і прызнала яго перашкодаю да шлюбу. Акрамя сваяцтва існавала паняццедухоўнай роднасці (узнікала пры сакраменце хрышчэння). Духоўная роднасцьлічылася цяжкай перашкодаю да шлюбу, бо царква прызнавала яе вышэйшай закроўную, і шлюбы былі забароненыя да сёмай ступені роднасці ўключна. Цывільнаяроднасць — усынаўленне (удачарэнне) — разглядалася, як і духоўная роднасць, уякасці перашкоды да шлюбу. Рабіла шлюб несапраўдным учыненне злачынства супроцьшлюбу, перадусім кваліфікаваны пералюб.
3 азначэння шлюбу як духоўнай і рэлігійнай роднасцівынікала ўмова адзінства рэлігіі асобаў, якія ўступаюць у шлюб. Усходняя царквадазваляла злучацца ў шлюб з хрысціянінам іншага веравызнання пры ўмове прыняццяім праваслаўя. Несапраўднымі прызнаваліся шлюбы з нехрысціянамі, раскольнікамі,евангелістамі, паганцамі… Перашкодаю да шлюбу лічыліся духоўны сан і манаства,з выняткам ніжэйшых духоўных пасадаў. Калі пералічаныя ўмовы сапраўднасці шлюбуне былі выкананыя, ён ад самага пачатку прызнаваўся несапраўдным.
Наступная катэгорыя ўмоваў перашкаджала шлюбаванню,але не мела вынікам прызнанне шлюбу несапраўдным. Гэта адсутнасць згоды бацькоўабо апекуноў і апекавальнікаў, наяўнасць пэўных няблізкіх ступеняў роднасці ісваяцтва, забароненае для шлюбавання месца або час, некампетэнтнасць святара,які вянчаў, няведанне бакамі сімвалаў веры, незахаванне жалобнага тэрміну паслясмерці мужа (жонкі). Пры раскрыцці гэтых умоваў шлюб заставаўся ў сіле, але меўвынікам царкоўнае пакаранне бакоў і духоўных асобаў, якія садзейнічалі такомушлюбу.
Патрабаванне захавання мноства ўмоваў сапраўднасцішлюбу непазбежна вяло да ўзнікнення інстытута вызвалення ад перашкод да шлюбу —дыспензацыйнага права. Гэты інстытут атрымаў шырокае развіццё ў кананічнымправе заходняй царквы. Дыспензацыі найвышэйшай царкоўнай улады падлягаліўсялякія перашкоды да шлюбу, з выняткам перашкод прыватна-прававога характару істану асобы. Царква не магла сваім актам дапоўніць або выправіць недахоп воліабо спыніць вядомы стан, напрыклад псіхічную хваробу, роднасць і сваяцтва папростай лініі, забойства мужа (жонкі), звязанае з пералюбам, і інш. Длядыспензацыі прымаліся самыя розныя падставы: прымірэнне варагуючых сем'яў,немагчымасць для ўдавы іншым спосабам выхаваць асірацелых дзяцей і г.д. Дыспензацыядазваляла недапушчальны паводле царкоўнага права шлюб або надавала сілунесапраўднаму шлюбу з моманту дыспензацыі.
Першымі вядомымі сведчанняміцаркоўнай юрысдыкцыі ў Кіеўскай мітраполіі былі Статуты Уладзіміра—Яраслава,што рэгулявалі шлюбна-сямейныя дачыненні пасля прыняцця хрысціянства івызначалі кампетэнцыю царквы ў жыцці цывільнага грамадства.
Статут Яраслава (у Вялікім княстве — «СкрутакЯраслаўля»), які рэгуляваў шлюбна-сямейныя дачыненні, не страціў свайгозначэння да XVI—XVII стст. і не раз пацвярджаўся манархамі Вялікага княстваЛітоўскага[18].
3 аналізу пашыранай рэдакцыі Статута Яраслава і«Скрутка Яраслаўля» вынікае, што галоўнымі ўмовамі сапраўднасці шлюбубылі свабода волевыяўлення і свабода ад пэўнага стану: ад знаходжання ў шлюбе[19],у сваяцтве[20],прыналежнасці да іншага веравызнання[21].Несапраўднымі прызнаваліся таксама шлюбы, звязаныя з гвалтам, выкраданнем беззгоды бакоў[22].У Статуце змяшчаецца норма аб адказнасці бацькоў перад публічнай уладай запрымус да шлюбу, калі ён спрычыніўся да трагічнага выпадку[23].
Аналіз Статута Яраслава пацвярджае, што царква ўсялякімкнулася ўмацаваць шлюб, якую б форму ён ні меў, забараняючы скасаванне наватнецаркоўнага (нявенчанага) шлюбу[24].Статут прадугледжваў адказнасць за парушэнне змовы аб шлюбе[25].
Статут Яраслава і «Скрутак Яраслаўля»,падкрэсліваючы блізкасць каталіцкай і праваслаўнай царквы, дазвалялі шлюбы ісувязі паміж праваслаўнымі і каталікамі… Гэта было асабліва важна длянасельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Забароне падлягалі сувязі і шлюбы зпрадстаўнікамі іншых рэлігій [26],паганцамі[27],адлучанымі ад царквы [28].
Рэгуляванне дачыненняў паміж прадстаўнікамі розныхцэркваў уваходзіла ў кампетэнцыю свецкай улады. Такі парадак усталяваўся даўноі знайшоў адлюстраванне яшчэ ў дамовах Яраслава Уладзіміравіча з немцамі1189—1229 гг., згодна з якімі ў гэтых выпадках прадугледжвалася юрысдыкцыякнязя[29].Паводле «Скрутка Яраслаўля» пытанні ўзаемадачыненняў царквы і свецкайулады часцей развязваліся на карысць царквы. Падкрэслівалася, што свецкая ўладаў асобе дзяржаўных чыноўнікаў, мясцовай адміністрацыі не павінна ўмешвацца ўюрысдыкцыю царквы, але падтрымліваць стабільнасць ва ўзаемадачыненнях цэркваў.Але ў актах сустракаецца шмат сведчанняў умяшання свецкай улады ў шлюбныясправы насельніцтва феадальнай Беларусі. Шлюб як адзін з важных інстытутаўграмадства рэгуляваўся і свецкім заканадаўствам.
3. Шлюбныя дачыненні ў свецкім заканадаўстве.
Першы агульназемскі Прывілей ад 20 лютага 1387 г.надае дочкам і ўдовам баярскага стану права свабоднага ўступлення ў шлюб. Гэтаеправа, падараванае вялікім князем, мела палітычную і эканамічную аснову. УВялікім Княстве манарх традыцыйна быў уласнікам усёй дзяржаўнай тэрыторыі, тамуасобнае феадальнае ўладанне разглядалася менавіта як уладанне (а не ўласнасць)на правах службы вялікаму князю. Манарх як найвышэйшы ўласнік рэгуляваўуладанні феадалаў шляхам надзялення іх зямельнымі ўладаннямі і перадачы апошніхпа спадчыне. Так узнікла права вялікага князя праз шлюбы кантралявацьпазямельнае ўладанне феадалаў, паводле якога (права) ўдовы або дочкі фактычнапазбаўляліся феадальнага ўладання.
Асноўнай прычынай умяшання манарха ў інстытут шлюбубыло: існаванне звычаю пераходу зямельных уладанняў, з якіхішла вайсковая служба, у рукі дачок як спадкаемак. Атрыманне па Прывілеі 1387г. права свабоднага злучэння ў шлюб, гэта значыць без дазволу і прымусугаспадара, было сведчаннем пераходу часткі ўлады вялікага князя да шляхоцкагастану. У гэтым жа прывілеі замацавана імкненне найвышэйшай улады распаўсюдзіцьу дзяржаве каталіцтва. У прыватнасці, указвалася, што правы і вольнасці, якіядаруюцца, у тым ліку і права свабоднага ўступлення ў шлюб, распаўсюджваюццатолькі на каталікоў.
У Прывілеі ад 22 лютага 1387 г. падкрэслівалася, штодзеля пашырэння каталіцкай веры ў нашым гаспадарстве забараняюцца шлюбыкаталікоў з праваслаўнымі да таго часу, пакуль праваслаўныя не прымуцькаталіцтва. У выпадку парушэння гэтай забароны праваслаўнаму сужэнцупрызначалася фізічнае пакаранне, пасля чаго шлюб прызнаваўся сапраўдным. Удалейшым інстытут шлюбу для асобаў хрысціянскага веравызнання абедзвюх канфесійне зазнала якіх-небудзь імператыўна-забараняльных рэгламентацый і гэтая нормапрывілею сталася нежыццяздольнай. Права свабоды на шлюб пацвярджалася ўПрывілеях 1447 і 1492 гг.
Пашырэнне рэгулявання шлюбных дачыненняў адзначаецца ўСтатутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
Першы Статут рэгуляваў абмежаваную колькасць шлюбныхдачыненняў: пацвярджаў прынцып свабоды выхаду замуж, права жанчын на свабоднаеволевыяўленне на шлюб незалежна ад стану [30]і ўскосна прызнаваў сапраўднасць нават чацвертага шлюбу (што супярэчыла пазіцыіцарквы), бо дзеці ад яго прызнаваліся раўнапраўнымі спадчыннікамі бацькі[31].Вызначаўся шлюбны ўзрост: для мужчын — 18 гадоў, для жанчын — 15.
Паводле Статута 1529 г. шлюб з нявольнікам абонявольніцай мог панізіць стан аднаго з сужэнцаў. У такім разе лічылася, шточалавек сам сябе аддаў у рабства, узяўшы шлюб з такой асобаю. Дзеці ад гэтагашлюбу прызнаваліся нявольнікамі. Такім чынам, шлюб з нявольнікам лічыўся такойжа крыніцай рабства, як палон, нараджэнне ад нявольных бацькоў, асуджэнне дасмяротнай кары за злачынства і замена яе нявольніцтвам з просьбы асуджанага[32].
Другі Статут рэгуляваў шырэйшае кола шлюбныхдачыненняў, у прыватнасці парадак злучэння ў шлюб. Развіваючы норму абсвабодным волевыяўленні на шлюб, Статут 1566 г. прадугледжваў суровыя санкцыіза прымус жанчыны да шлюбу: за «кгвалтовное взятие в жены»прызначалася смяротная кара [33].Але свабода волевыяўлення нявесты па-ранейшаму абмяжоўвалася згодай бацькоў іапекуноў[34].Пры гэтым былі вызначаны маёмасныя санкцыі ў дачыненні да нявесты, якаявыходзіла замуж без згоды бацькоў або апекуноў, — яна пазбаўлялася пасагу істрачвала права на спадчыну.
Нягледзячы на зацвярджэнне прынцыпу свабоды волевыяўленнябакоў у свецкім заканадаўстве, у XVI ст. яшчэ адзначаліся выпадкі змовы шлюбубацькамі малалетніх, што супярэчыла прынцыпу свабоды на шлюб. Такая шлюбнаядамова на выпадак яе парушэння забяспечвалася значнай зарукай на карысцьпацярпелага боку, якому пазней адмовілі ў гэтай змове, і вялікага князя. Часамтакая дамова пацвярджалася царкоўным вянчаннем малалетніх[35].
У выпадку парушэння змовы справа паступала ў свецкісуд, які мог вызваляць ад абавязкаў, што вынікалі са змовы, або прысуджацьзаруку[36].Суд мог прымусіць выканаць дамову толькі ў частцы выплаты зарукі пацярпеламубоку і пакрыцця стратаў, панесеных на падрыхтоўку да вяселля. У астатнімпрымусіць выканаці. дамову было немагчыма, бо гэта было б парушэннем асноўнагапрынцыпу шлюбу — свабоды волевыяўлення абодвух бакоў. Пацярпелы бок могзвяртацца проста да вялікага князя, які выдаваў «напамінальны ліст» зуказаннем выканаць дамову або выплаціць заруку. Паводле матэрыялаў судоў можназрабіць выснову, што вялікакняскія лісты не мелі характару абавязковагаўздзеяння, бо такія спрэчкі часта канчаліся замірэннем і згодай бакоў, якіяўступалі ў шлюб кожны па сваім выбары. Статут 1566 г. вызначыў аднолькавышлюбны ўзрост для мужчын і жанчын — 15 гадоў[37].
Аналіз шлюбных дачыненняў, якія рэгуляваліся СтатутамВялікага княства Літоўскага 1566 г., сведчыць, што да сярэдзіны XVI ст.пашырыліся правы суб'екта ва ўсіх цывільных узаемадачыненнях, у тым ліку і ўшлюбных. Свабоднае волевыяўленне асобаў, якія злучаюцца ў шлюб, — галоўныпрынцып яго законнасці — захоўвалася даволі паслядоўна, што адлюстроўваласвецкае заканадаўства.
Статут Вялікага Княства 1588 г. яшчэ паўней рэгуляваўшлюбныя дачыненні. Упершыню свецкім заканадаўствам былі вызначаны галоўныя ўмовысапраўднага шлюбу: адсутнасць кроўнай роднасці да чацвертага пакалення ўлучна ісваяцтва да трэцяга пакалення ўлучна[38].Пры незахаванні гэтых умоваў закону муж і жонка павінны быць неадкладна«разлучоны». Далейшыя санкцыі залежалі ад вінаватасці бакоў, якіяўзялі шлюб. Калі шлюб быў узяты ў роднасці, але бакі пра гэта не ведалі, топасля яго скасавання да іх не ўжываліся маёмасныя ці іншыя санкцыі, а дзеціпрызнаваліся законнымі і мелі права на спадчыну. Былыя муж і жонка магліажаніцца (выйсці замуж) з дазволу духоўнага суда.
Калі ж бакі ведалі пра сваю роднасць пры ўступленні ўшлюб, дык пасля яго анулявання кожны бок пазбаўляўся паловы сваёй уласнасці накарысць дзяржавы, дзеці ад шлюбу прызнаваліся бенкартамі (незаконнанароджанымі)і не атрымлівалі спадчыны. Другая палова маёмасці паступала ў пажыццёваекарыстанне кожнага з бакоў у выпадку, калі не было дзяцей ад першага законнагашлюбу.
Калі такія дзеці былі, ім пераходзілі правы нараспараджэнне маёмасцю, а бакі мелі права толькі на ўтрыманне і распараджэннемаёмасцю адпаведна іх грамадскаму становішчу. Пры гэтым мужчыны пазбаўлялісяправа займаць важныя дзяржаўныя пасады.
Акрамя названых асноўных палажэнняў трэці Статутзамацаваў яшчэ адну ўмову сапраўднасці шлюбу — свабоду ад пэўнага становішча.Такім становішчам, якое не дапускае ўступлення ў шлюб, ёсць ужо існы шлюб[39].Строга ахоўваючы манагамнасць шлюбу, закон прадугледзеў, што за ўступленне ўдругі шлюб пры вядомым існаванні першага караюцца смерцю абодва сужэнцы-парушальнікі[40].Тым сама дзяржава імкнулася замацаваць асноўныя прынцыпы шлюбна-сямейнагаправа, пазычаючы палажэнні кананічнага права ды іншых сістэм.
Статутам 1588 г. часткова ўрэгуляваныя таксама іншыяшлюбныя дачыненні, у тым ліку і свабоднае волевыяўленне бакоў на шлюб. 3аналізу нормаў вынікае, што згода бацькоў або апекуноў была патрабаваннем, штоахоўвала інтарэсы нявесты, але не рэгулявала шлюбныя дачыненні. Гэты прынцыппацвярджаецца прававой трактоўкай  вынікаў уступлення ў шлюб без згоды бацькоў,дзе прадугледжваліся маёмасныя санкцыі да нявесты, але такі шлюб прызнаваўсясапраўдным і заставаўся ў моцы[41].Права бацькоў або  апекуноў даваць згоду на шлюб не магло тлумачыцца як правана  прымус: у выпадку адмовы апекуноў (бацькоў) даць згоду нявеста, калі янамела неабходны шлюбны ўзрост, магла звярнуцца па дазвол у дзяржаўныя органы.Права нявесты на зварот да дзяржавы дзеля абароны сваіх інтарэсаў замацавана ўзаконе ў сувязі з тым, што забарона апекуноў на шлюб часта выкарыстоўвалася іміз карыслівымі мэтамі працягу апекі ды інш.[42].Такім чынам, інстытут бацькоўскай улады (або той, што замяняў яе) разглядаўся ўправе як інстытут, што ахоўваў інтарэсы дзяцей.
Неабходна падкрэсліць, што Статуты Вялікага княстваЛітоўскага 1529, 1566, 1588 гг. змяшчалі толькі асноўныя прынцыпы, нормышлюбнага права, у астатнім адсылаючы да рэгулявання кананічным (царкоўным)заканадаўствам. У сувязі з тым што ў дачыненні да шлюбу дзеяздольнасцьвызначалася шлюбным узростам, Статуты замацавалі гэты важны момант наступнымчынам: Статут 1529 г.вызначыў 15 гадоў для дзяўчыны і 18 гадоў для юнака[43],Статут 1566 г. — 15 гадоў для асобаў абодвух полаў[44],Статут 1588 г. — 13 гадоў для дзяўчыны і 18 гадоў для юнака[45].
3 выкладзенага вынікае, што свецкае заканадаўстватрымалася царкоўнага падыходу да шлюбу, пазычаючы нормы кананічнага права іперадаючы рэгуляванне шлюбных дачыненняў царкоўнаму суду[46].Але багаты матэрыял судовай практыкі не дазваляе зрабіць адназначную выснову пагэтым пытанні.
Паводле кананічнага права абрад царкоўнага вянчаннялічыўся асноўным і сімвалізаваў падзею шлюбу. Практыка сведчыць, што царкоўнаевянчанне праводзілася задоўга да вяселля, адначасова са змовінамі і заручынамі[47].Тым сама яно прыраўноўвалася да дамовы, забяспечанай грашовай зарукай. Змовінымелі вырашальнае значэнне для шлюбу і фармавання матэрыяльнай асновы сям'і. Напрактыцы юрыдычна значнымі прызнаваліся дзве падзеі: змовіны і вяселле, якія ўсапраўднасці мелі функцыі падрыхтоўкі і злучэння ў шлюб, надання ямупублічнасці, рэлігійнага асвячэння шлюбу праз розныя рытуалы з «скокамі,гудзеннем, плясканнем» ды іншымі паганскімі дзеяннямі… 3 судовыхматэрыялаў вынікае, што пры злучэнні ў шлюб не заўсёды высвятлялася наяўнасцьадной з галоўных перашкод да шлюбу паводле кананічнага права — духоўнайроднасці[48].
Такім чынам, заканадаўству, якое замацоўвала царкоўныпадыход да шлюбу, пярэчыла практыка, што расцэньвалася дзяржавай якправамерная. Як адзначыў А. Лявіцкі, «несумнеўны абавязак народных абрадаўі іх юрыдычная сіла прызнаваліся ўсімі класамі тагачаснага грамадства, і згэтым фактам вымушана было да вядомай ступені лічыцца і дзяржаўнае права, якоеўвогуле падзяляла царкоўны погляд на шлюб»[49].Гэтым тлумачыцца прызнанне нявенчанага шлюбу сапраўдным насуперак закону, якілічыў такі шлюб незаконным, а дзяцей ад яго бенкартамі з усімі адпаведнымівынікамі… Гэтакія нормы змяшчалі Статут 1529 г.[50] і Статут 1588г. [51]Тымчасам норма пра даказванне шляхоцтва не патрабавала наяўнасці пасведчанняцаркоўнага шлюбу бацькоў[52].У сярэдзіне XVI ст. каталіцкая царква на Трыдэнцкім саборы 1561—1563 гг.пастанавіла ўвесці метрыкі рэгістрацыі нараджэння. Гэтая акалічнасць павіннабыла ўсталяваць залежнасць паміж вянчаннем у царкве, законнасцю шлюбу ізаконным паходжаннем дзяцей, каб нормы кананічнага шлюбнага права дзейнічалі ўграмадстве без выняткаў. Як вынікае з актаў, існавала супярэчнасць паміжімкненнем свецкай (і царкоўнай) улады ўвесці выкананне кананічных правіл ушлюбе і відавочным ігнараваннем з боку грамадства царкоўных законаў
4. Пытанні спынення шлюбу ў царкоўным і свецкімзаканадаўствею
Спыненне шлюбу рэгулявалася як кананічным, так ісвецкім правам. Паводле кананічнага права шлюб спыняўся з наступных прычын:1)фізічнай смерці аднаго ці абодвух сужэнцаў, 2) прызнання шлюбу несапраўдным, 3)скасавання шлюбу.
Шлюб прызнаваўся несапраўдным пры раскрыцці факта, штоў момант уступлення ў шлюб існавалі вызначаныя законам перашкоды. Гэтыяакалічнасці падрабязна разгледжаны вышэй пры апісанні ўмоваў уступлення ў шлюб.
Скасаванне шлюбу праваслаўнай царквой дапускаласятолькі ў сувязі са строга вызначанымі прычынамі… Каталіцкая царква наагул непрымала самой ідэі скасавання шлюбу, але павялічвала колькасць перашкод да яго,незахаванне якіх вяло да прызнання шлюбу несапраўдным.
У практыцы царквы існаваў звычай, згодна з якім кожнысвятар мог даць мужу або жонцы «разводны» ліст. Падставамі скасаванняшлюбу былі: 1) пералюб, 2) няздольнасць да сужэнцкага жыцця, 3) адсутнасць безвестак мужа (жонкі), 4) судовы прыгавор, паводле якога асоба абвяшчаласядзяржаўным злачынцам, або вываланцам, 5) выбранне епіскапам, 6) двухбаковаежаданне мужа і жонкі ўступіць у манаства, 7) удзел у сакраменце хрышчэння (і нагэтай падставе ўстанаўленне духоўнай роднасці), 8) нежаданне мужа ці жонкі —нехрысціян жыць у шлюбе з асобай, якая прыняла хрысціянства, і наадварот.
3 палажэнняў Евангелля ад Мацвея вынікае магчымасцьскасавання шлюбу пры жыцці мужа і жонкі ў сэнсе разлучэння (сепарацыі), гэтазначыць «адлучэння ад стала і ложа», без права ўступлення ў новышлюб. Разлучэнне дапускалася з наступных прычын: пералюб, замах на жыццёсужэнца, інфекцыйная хвароба, згода бакоў на ўступленне ў манаства, нежаданнесужэнца жыць з асобай нехрысціянскага веравызнання, аднабаковае жаданне ягоўступіць у манаства з прычыны папскага дыспенза[53].Сепарацыя атрымала развіццё ў праве заходняй царквы, якая прызнаваланепарыўнасць шлюбу.
Інстытут скасавання шлюбу шырока ўжываўся ў правеўсходняй царквы, у сувязі з чым быў дастаткова развіты.
 Асноўнай падставай да скасавання шлюбу паводлеКормчай і канона ўсёй усходняй царквы прызнаваўся пералюб[54].Царкоўная практыка па-рознаму вызначала пералюб мужа і жонкі… Муж лічыўсяпералюбнікам толькі тады, калі меў інтымную сувязь з замужняй жанчынай ціўступаў у новы шлюб, не скасаваўшы папярэдняга. Жонка прызнавалася пералюбніцайу кожным выпадку ўступлення ў сувязь з мужчынам незалежна ад таго, жанаты ён ціне. Такім чынам, права патрабаваць вернасці ў шлюбе належала ў асноўныммужчыне. Муж юрыдычна быў вінаваты не перад сваёй жонкай, а перад іншым мужам.Сувязь жанатага мужчыны з незамужняй жанчынай магла асуджацца толькі згледзішча маралі… Пры пералюбстве жонкі муж не толькі меў права, але і павінныбыў скасаваць шлюб, бо пералюб лічыўся публічным злачынствам, права на пераследі пакаранне за якое належала публічнай уладзе.
Каб скасаваць шлюб з прычыны пералюбу аднаго зсужэнцаў, неабходна была наяўнасць некалькіх умоваў: даказанасць фактапералюбства, свядомае ўчыненне яго, знаходжанне пералюбніка ў шлюбе. Акрамятаго, пералюб не мог быць падставай для скасавання шлюбу, калі: 1) спазывальніксам вінаваты ў пералюбстве, 2) спазывальнік прабачыў вінаватаму боку, 3)прапушчаны працэсуальныя тэрміны (шэсць месяцаў). Гэтыя ўмовы не перайшлі ўКормчую, але выкарыстоўваліся ў Беларусі царквой[55].
Прыналежнасць да розных веравызнанняў была адной зпадставаў для скасавання шлюбу. Але гэтая падстава, відаць, часта ігнаравалася.Пра гэта сведчыць акруговая вялікакняская грамата за 7 снежня 1548 г. абзабароне ўступаць у шлюб і сужыцце з іншаверцамі..
Падставай да скасавання шлюбу, але не прычынай гэтага,была дзяржаўная здрада. У Беларусі гэтая падстава, верагодна, была дзейнай, боўсе тры Статуты гавораць пра жонку здрадніка і вываланца як пра ўдаву, а прадзяцей — як пра сіротаў[56].
Пры няздольнасці да сужэнцкага жыцця, як адзначана ўКормчай, «скасоўваецца шлюб з прычыны неабходнай і разумнай»[57].Права на скасаванне шлюбу ў дадзеным выпадку давалася жонкам, калі з момантужаніцьбы прайшло не менш за тры гады. Пра тое, што гэтая падстава ўлічвалася ўгарадах Беларусі, сведчаць судовыя кнігі магістратаў[58].
Адсутнасць без вестак аднаго з сужэнцаў — падстава даскасавання шлюбу пры верагоднасці дапушчэння пра яго смерць[59].Ёю шырока карысталіся ў княстве[60].Блізкая да названай яшчэ адна падстава — узяцце ў палон[61].
Хвароба сужэнца была падставай для скасавання шлюбу ўасаблівых выпадках. Яна прызнавалася як усходняй, так і заходняй царквой і хоцьне ўвайшла ў Кормчую, але прадугледжвалася Статутам Яраслава. А. Загароўскімеркаваў, што скасаванне шлюбу з прычыны хваробы магчыма было толькі прыўзаемнай згодзе бакоў.
Шматслоўная рэдакцыя Статута Яраслава змяшчала«кодэкс скасаванняў шлюбу»[62].Асобны раздзел прысвечаны прычынам, якія не маглі быць падставай для скасаванняшлюбу, што звязана не толькі з умацаваннем інстытута шлюбу, але і з маральнымвучэннем царквы.
Царкоўная мараль у XVI ст. па-ранейшаму ў асобныхмомантах разыходзілася з традыцыямі і звычаямі грамадства. Пра гэта дастатковапераканаўча сведчаць практыка, акты земскіх, гродскіх і магістрацкіх судоў.
У свецкім заканадаўстве дачыненні аб скасаванні шлюбурэгуляваліся Статутамі Вялікага Княства. Статут 1588 г. упершыню рэгуляваўшлюбна-сямейныя дачыненні пры скасаванні шлюбу мужам і жонкай, тым часам якпапярэдні Статут толькі згадваў пра скасаванне шлюбу як форму яго спынення. Уартыкуле 22 раздзела V трэцяга Статута змяшчалася не адна, а мноства нормаў абскасаванні шлюбу. Гэты артыкул, заснаваны на нормах кананічнага (царкоўнага)права, па сутнасці паўтарае іх у частцы гіпотэзы і дыспазіцыі, але дапаўняе ўчастцы санкцыі… Пры гэтым асноўная ідэя царквы пра тое, што шлюб непарыўны,святы і вечны, пацвярджалася прычынамі скасавання шлюбу — толькі ў тым выпадку,калі шлюб узяты з парушэннем божых і царкоўных законаў, узнаўленнесправядлівасці патрабуе скасавання яго як незаконнага. Таму паводле свецкагазаканадаўства скасаванне шлюбу як несапраўднага прадугледжвалася найперш у тымразе, калі бралі шлюб асобы, што знаходзіліся ў блізкіх ступенях роднасці, гэтазначыць былі кроўнымі… Калі сужэнцы ведалі пра гэтую роднасць, то дзеці адтакога шлюбу лічыліся бенкартамі… Акрамя таго, ужываліся суровыя маёмасныясанкцыі.
Калі ж наўмыснасць бакоў не была даказаная, гэтазначыць калі муж і жонка ажаніліся, не ведаючы пра роднасць, шлюб скасоўваўся,але іншыя санкцыі не выкарыстоўваліся. Гэтыя асобы маглі ўступаць у новыя шлюбыз дазволу духоўнага суда.
Несапраўдным прызнаваўся шлюб пры існаванні ранейшагашлюбу. Мужчына, які ўступіў у новы шлюб пры наяўнасці законнай (венчанай) жонкі,караўся смерцю. У выпадку, калі яго другой жонцы было вядома пра існаваннепершага шлюбу, яе чакала такое ж пакаранне. Відавочна, што гэтыя палажэнніСтатута запазычаны з кананічнага права, прааналізаванага раней, а таксама згерманскіх сістэмаў («Караліны»).
Статут 1588 г. адлюстраваў прыярытэт свецкага суда,удакладніўшы кампетэнцыю духоўнага і свецкага судоў пры вызначэнні наступстваўскасавання шлюбу. Духоўны суд выносіў толькі пастанову аб скасаванні шлюбу ітлумачыў прычыны яго ў паведамленні свецкаму суду. Свецкія суды (земскі абогродскі) таго павета, дзе знаходзілася вяноўная маёмасць жонкі, вызначалімаёмасныя вынікі скасавання шлюбу[63].
Трэба адзначыць, што пры скасаванні шлюбу, як і прыўступленні ў яго, шырока карысталіся звычаёвым правам. Таму найбольшраспаўсюджаным у Беларусі было скасаванне шлюбу без падставаў, паводле ўзаемнайзгоды, абумоўленай поглядам на шлюб як на свабодную дамову. Гэтая з'ява згаданаў Статуце Яраслава як непажаданая, бо абкладалася штрафам (арт. 18). Але янаіснавала і ў XVI ст., пра што сведчаць шматлікія судовыя справы, а таксамасцверджанні даследчыкаў. Пры скасаванні шлюбу паводле згоды выяўляласянезалежнае становішча мужа і жонкі, права на новы шлюб: "… як мы па сваёйдобрай волі сышліся, так і разышліся, за што адзін да аднаго на вечныя часы небудзем мець прэтэнзій"[64].Гэтыя палажэнні атрыманы ў спадчыну ад звычаёвага права і прызнавалісяафіцыйнай уладай.
Царкоўнае права ўсходняй і кананічнае права заходняйцарквы прадугледжвалі розныя наступствы скасавання шлюбу. Праваслаўнымдазвалялася ўступаць у новы шлюб, калі не было ўстаноўленай судом віны мужа(жонкі) або спецыяльнай царкоўнай пастановы. Заходняя царква не дапускала такоймагчымасці… Уступленне ў шлюб дазвалялася ў пэўных выпадках пры ўмовепрызнання папярэдняга шлюбу несапраўдным. Але адзінага дастасавання гэтыхправілаў не было. Так, напрыклад, нягледзячы на тое што шлюб князя Курбскага ікнягіні Гальшанскай быў прызнаны скасаваным, духоўны суд забараніў ім уступацьу наступны шлюб[65].
Пры скасаванні шлюбу паводле ўзаемнай згоды бакоўпадкрэслівалася ў пісьмовай згодзе менавіта тая акалічнасць, што яны могуць пасваёй волі ўступаць у наступны шлюб («дазвалялі» адзін аднаму).
Апрача таго, існавала праблема ўзнаўлення скасаванагашлюбу, цесна звязаная з прычынай скасавання: калі шлюб скасаваны па віне аднагоз сужэнцаў, то ў залежнасці ад віны развязвалася пытанне пра ўзнаўленне шлюбу.
Праваслаўная царква дазваляла ўзнаўленне шлюбу, каліяго скасаванне не мела вынікам царкоўнае пакаранне (пры няздольнасці дасужэнцкага жыцця, вяртанні без вестак адсутнага). Але не дапускалася ўзнаўленнешлюбу пры скасаванні яго з прычыны пастрыжэння мужа або жонкі ў манахі ціпрыняцця мужам хіратаніі. Маёмасныя вынікі скасавання шлюбу таксама былізвязаныя з вінаватасцю або невінаватасцю бакоў пры скасаванні шлюбу ірэгуляваліся свецкім правам. Калі быў вінаваты муж, ён страчваў сваю маёмасць,запісаную ў вена жонцы. Але калі ад шлюбу былі дзеці, то гэтая маёмасць пераходзілаў іх уласнасць, а жонка валодала і карысталася ёю да паўналецця дзяцей[66].
Калі ў скасаванні шлюбу вінаватая жонка, дык янастрачвала права на свой пасаг і на маёмаснае забеспячэнне мужа — вена. Прынаяўнасці ад шлюбу дзяцей права ўласнасці на гэтую маёмасць пераходзіла да іх,а муж толькі валодаў і карыстаўся ёю да іх паўналецця. У выпадку адсутнасці ўвінаватай жонкі пасагу або вена яна страчвала чвэрць усялякай сваёй маёмасці…І тут захоўваўся прынцып: уласнікі — дзеці.
Пры скасаванні шлюбу з прычыны пералюбства апрачамаёмасных санкцый былі прадугледжаныя смяротная кара, эпітым'я ды іншыя свецкіяі царкоўныя пакаранні[67].У Кормчай прадугледжаны штрафы за скасаванне шлюбаў, узятых без законныхпадставаў[68].
Калі шлюб быў скасаваны без прызнання віны мужа іжонкі, дык ніхто з бакоў не нёс маёмасных страт, як і пры несапраўднасці шлюбу[69].Аснову такіх узаемных разлікаў складалі маёмасныя дачыненні сужэнцаў у сям'і,умовы фарміравання сямейнага фонду. Да таго ж А. Загароўскі лічыў, што жанчынапаводле звычаю ў Вялікім княстве Літоўскім атрымлівала яшчэ нейкую грашовуюсуму, не вызначаную законам, пэўнае забеспячэнне незалежна ад яе вінаватасці[70],што пацвярджаецца практыкай[71].
Лёс дзяцей пасля скасавання шлюбу вырашаўся паўзаемнай згодзе сужэнцаў, пра што сведчаць акты свецкіх судоў. Яны, відаць, немаглі ахапіць усю сферу дачыненняў пры скасаванні шлюбу, калі ўзнікала спрэчкапаміж бакамі… Таму нельга ўпэўнена сцвярджаць, што лёс дзяцей заўсёдывырашаўся па ўзаемнай згодзе бацькоў. Паводле традыцый кананічнага (царкоўнага)права дзеці перадаваліся невінаватаму боку, прычым маці — пад умовай, што янане выйдзе замуж другі раз. Выдаткі па ўтрыманні дзяцей мусіў несці бацька, апры адсутнасці ў яго сродкаў — маці..
Такім чынам, рэгуляванне шлюбныхдачыненняў звычаёвым, кананічным (царкоўным) і свецкім правам мела агульнуютэндэнцыю да рэгламентацыі ўсіх стадый гэтых дачыненняў, імкнення ажыццявіць іху законнай форме. Пад законнай формай звычаёвае і царкоўнае права разумелірозныя віды абрадаў.
Практыка сведчыць, што, нягледзячы на такі магутныінстытут сярэднявечнага грамадства, як царква, яе імкненне ўсталяваць прыярытэтнад інстытутам шлюбу не спраўдзілася, старадаўнія традыцыі і звычаі змагліпроцістаяць царкоўнаму ўплыву да сярэдзіны XVI ст.
Хоць патрабаванні абедзвюх цэркваў былі строгія, якправаслаўныя, так і каталікі не заўсёды карысталіся паслугамі царквы для наданняшлюбу фармальнай законнасці, што адлюстроўваюць акты судоў і нормы Статутаў.Дзяржаўнае заканадаўства актыўна падтрымлівала працэс хрысціянізацыі шлюбныхдачыненняў, пра гэта сведчыць запазычванне Статутам 1588 г. нормаў кананічнагаправа. Аднак дзяржаўныя органы, службовыя асобы, як вынікае з судовай практыкі,не заўсёды былі паслядоўнымі выканаўцамі апошніх. 3 гэтай прычыны ўзнікласупярэчнасць паміж царквой і грамадствам, якая афіцыйна вырашылася на карысцьцарквы, але на самой справе звычаёвае права па-ранейшаму ўжывалася актыўна,рэгулюючы значную частку дачыненняў. (9,с. 47)У дадзеным выпадку звычаёвае прававыконвала, паводле афіцыйнай версіі, ролю субсідыярнай крыніцы права, але імкарысталіся не тады, калі кананічнае мела прагалы, а тады, калі апошняесупярэчыла традыцыйнаму светапогляду грамадства.
Зроблены аналіз дазваляе зрабіць выснову, штошлюбна-сямейныя дачыненні мелі вынікам узнікненне мноства інстытутаў прыватнагаземскага права: пасагу, вена, спадкаемства, апекі ды інш.
ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕМАЁМАСНЫХ ДАЧЫНЕННЯЎ У СЯМ΄І.
1. Пасаг як маёмаснае забеспячэнне жанчыны.
Новы узровень таварна-грашовых дачыненняў у XVI ст.,фарміраванне раннебуржуазных формаў уласнасці, павелічэнне сферы прававогарэгулявання шляхам пагадненняў і дамоваў і ў выніку пашырэнне суб'ектыўныхправоў былі тымі аб'ектыўнымі фактарамі, што спрычыніліся да эвалюцыіцывільна-прававых дачыненняў у Вялікім княстве Літоўскім. Адначасова развіццёправавой сістэмы дзяржавы дазволіла вылучыць сферу цывільна-прававых дачыненняўу асобны інстытут.
У інстытуце сям'і як адным з найважнейшых дляіснавання грамадства і дзяржавы арганічна ўзаемазвязаны асабістыя і маёмасныяправадачыненні. Даследванне праблем шлюбу і сям'і патрабуе разгляду інстытутаў,што фарміруюць матэрыяльную аснову сям'і: пасагу і вена, якія ў сваю чаргуцесна звязаныя з правам спадкаемства і апекай. Вядомы гісторык права XIX ст. В.Спасовіч адзначаў іх натуральную ўзаемасувязь: «Шлюб, пасаг і вена —інстытуті сямейнага права, але аддзяліць іх ад інстытутаў спадчыннага права безвідавочнай шкоды сэнсу і яснасці… немагчыма»[72].
Адін з галоўных інстытутаў фарміравання матэрыяльнагазабеспячэння сям'і — інстытут пасагу. На маёмасныя правы сужэнцаў уплываланайперш рэгуляванне правадачыненняў па пасагу.
Канцэпцыя пасагу, які гарантаваў маёмасныя інтарэсыжонкі, палягала ў тым, што на час шлюбу маёмасць, што складае пасаг, паступалаў карыстанне сям'і. У выпадку спынення шлюбу з прычыны смерці жонкі спадчына напасаг належала дзецям, а пры іх адсутнасці ён вяртаўся асобам, якіязабяспечвалі пасаг (бацькам, родным).
Інстытут пасагу ў дастатутавы перыяд практычна нерэгуляваўся заканадаўчымі актамі, таму што, верагодна, стабільнарэгламентаваўся звычаёвым правам. Тым не менш прыгадванне пасагу прысутнічае ўпрывілеях пры рэгуляванні дачыненняў па спадчыне, забеспя-чэнні ўдавы,уступленні ў шлюб, размежаванні маёмасці мужа і жонкі. У прывілеях згадваеццапасаг, што вызначаецца рознымі тэрмінамі — «вена»,«забеспячэнне», «пасаг»[73].
У дастатутавы перыяд у Беларусі існаваў звычай,паводле якога пасаг не меў дакладнага памеру, а вызначаўся, як правіла,бацькамі, братамі або блізкімі нявесты. У дастатутавы перыяд у актах прыгадваўсярозны пасаг: 100 грыўняў для дачок паноў, а баяры і зямяне — шляхта даваліпасаг 20, 30 або 60 грыўняў[74].
У Статутах 1529, 1566,1588 гг. інстытут пасагу быўпадрабязна распрацаваны, дэталізаваліся дачыненні па пасагу, вызначанафіксаваная частка пасагу паводле закону.
Асаблівая ўвага да пасагу і яго правільнага юрыдычнагаафармлення звязана не толькі з тым, што ён гарантаваў матэрыяльнае забеспячэннежанчыны і яе дзяцей, але і з тым, што ён меў істотнае значэнне пры спадкаванніі спагнанні галоўшчыкы — матэрыяльнай кампенсацыі за забітага блізкага. Прыпакліканні да спадчыны і спагнанні галоўшчыны не ўлічваліся дочкі і сёстры,якія атрымлівалі пасаг раней.
Пасаг (маёмасць для дачкі-нявесты) у Статутахвызначаўся тэрмінамі пасаг, выправа, унясенне. Пад пасагам у вузкім сэнсемелася на ўвазе рэгуляванне маёмасных дачыненняў маёмасць дачцэ ў выглядзегрошай, золата, срэбра, каштоўнасцяў. Пад выправай разумелася ўласнасць увыглядзе рухомай маёмасці гаспадарча-бытавога прызначэння, падобна да германскайгерады[75].Унясенне — гэта сума пасагу і выправы. Пры вызначэнні вена кошт пасагуацэньваўся ўдвая («савіта»), складваўся з коштам выправы, а затым нагэтую суму афармлялася вена, але не больш чым на трэць нерухомай маёмасці мужа.У Статуце 1529 г. працэс афармлення пасагу і вена не знайшоў яшчэ дэталёвагаадлюстравання. Пасаг звычайна вызначаўся бацькамі паводле іх меркавання. Законне абмяжоўваў іх у гэтым, але ў выпадку смерці бацькоў дочкі мелі права напасаг паводле закону[76].Калі адна з дачок атрымала пасаг пры жыцці бацькоў, дык і астатнія дочкіпавінны былі атрымаць такі ж, калі іншае не ўказана ў тэстаменце. Калі бацькіне далі пасагу дочкам пры жыцці і не пакінулі распараджэнняў на выпадак смерці,дык дочкі атрымлівалі на пасаг чвэрць маёмасці бацькі незалежна ад колькасцідачок. Гэтая частка ацэньвалася і выдавалася грашыма[77].
У выпадку, калі дачка выходзіла замуж пры жыццібацькі, ёй павінны быў патрабаваць ад зяця забеспячэння пасагу ў выглядзеафармлення вена[78].
Асновы інстытута сямейнага права, закладзеныя ў першымСтатуце, засталіся нязменнымі па сваёй сутнасці ў Статутах 1566 і 1588 гг., алеразвіваліся далей паводле формы і кола рэгулявання правадачыненняў.
Статут 1566 г. пашырыў паняцце пасагу. Замацоўваючы,як і раней, парадак забеспячэння пасагу на траціну (1/3) нерухомай маёмасцімужа, Статут прадугледжваў выпадак, калі гэтая траціна не будзе адпавядаць сумепасагу. У такім разе прызнавалася правамернай купля бацькам нявесты маёнтка ваўласнасць дачкі. Пры гэтым прадугледжвалася супольнае карыстанне маёнткам прыжыцці мужа і жонкі, але пасля смерці мужа ён заставаўся ўласнасцю жонкі[79].Названы Статут рэгламентаваў далейшы лёс пасагу: у выпадку, калі ад шлюбу небыло дзяцей і жонка не завяшчала нікому свайго ўнясення, апошняе вярталася ўдом, з якога яна выходзіла замуж[80].
Статут 1566 г. адрозна ад Статута 1529 г. падрабязнаразглядаў складовыя часткі пасагу — уласна пасаг і выправу, а таксама атрыманнесумы вена шляхам падвойнай ацэнкі пасагу (г.зн. пасаг плюс прывенак)[81].Але прынцып вылучэння пасагу той жа, што і паводле Статута 1529 г.: калі непрадугледжана іншае, то чвэрць бацькоўскай маёмасці паступае ў пасаг дочкам.Статут 1566 г. падрабязней рэгуляваў парадак вылучэння пасагу братамі, іпатэкусясцёр на гэтую маёмасць да моманту выдачы пасагу. Прызнана магчымым выдавацьпасаг з чвэрці нерухомай маёмасці або самую чвэрць. Брат мусіў аддаць сумупасагу сястры ва ўсялякім выпадку, калі ж ён растраціў яе, то павінны быўвярнуць гэтую суму як уласны доўг[82].
Другі Статут прадугледжваў выпадак, калі браты немаглі ўзяць апеку над сёстрамі з прычыны розных акалічнасцяў. У такім разесёстрам давалася права карыстацца той доляй маёмасці, якая вызначана ім напасаг, гэта значыць сёстры ўтрымліваліся на чвэрці маёмасці пад апякунствампрызначанага апекуна[83].
Названы Статут падрабязней, чым Статут 1529 г., рэгуляваўдачыненні па пасагу. Так, калі бяздзетная дачка памерла і не распарадзіласясваім пасагам, дык ён вяртаўся ў дом, з якога памерлая ў свой час выйшла замуж(дом бацькі). Калі ж яна атрымала ўнясенне ад братоў, то права на спадчынугэтага ўнясення пасля яе смерці мела незамужняя сястра. Калі браты захочуцьузяць унясенне памерлай сястры сабе, дык незамужняй сястры з усёй чвэрцісупольнай маёмасці выдзяляліся пасаг і выправа[84].
У выпадку незабеспячэння пасагу з траціны нерухомаймаёмасці мужа трэці Статут, як і Статут 1566 г., прадугледжваў куплю бацькамінявесты маёнтка, які станавіўся яе ўласнасцю. Па смерці бяздзетнай жонкі пасагмусіў быць вернуты ў дом, з якога яна выйшла замуж[85].Тым самым пацвярджалася канцэпцыя размежаванасці маёмасці мужа і жонкі,паколькі лёс купленага маёнтка, названага супольным для карыстання мужа іжонкі, супадаў з лёсам унясення — галоўнай рэчы. Значыць, заява пра супольнасцьмаёмасці была зроблена ў законе дэкларатыўна. Можна казаць пра супольнаекарыстанне маёмасцю мужа і жонкі да пэўных межаў, але не пра супольную сямейнуюўласнасць.
Статут 1588 г. паглыбіў рэгуляванне прававыхдачыненняў па вызначэнні пасагу. У выпадку рознагалоссяў паміж братамі ісёстрамі наконт ацэнкі чвэрці маёмасці для пасагу яе рабіла службовая асоба(падкаморы) у прысутнасці двух шляхцічаў[86].Адсюль вынікае, што сямейныя традыцыі траплялі ў заканадаўства.
Калі брат страціў чвэрць маёмасці, выдзеленай на пасагсястры, апошняя паводле названага Статута мела права падаць пазыўны ліст не дабрата, а да той асобы, якая валодала гэтай маёмасцю ў момант паклікання да суда[87].
Статут 1588 г. унёс яшчэ адно дапаўненне ў рэгуляваннедачыненняў да пасагу[88]:выдадзеныя замуж пры жыцці бацькі дочкі страчвалі права патрабаваць вылучэннядолі пасагу ад братоў. Апрача таго, калі сёстры былі выдадзеныя братамі безпасагу, дык вызначаўся дзесяцігадовы тэрмін даўніны ад моманту выхаду сястрызамуж. Цягам гэтага часу права на спозыск па пасагу мелі дзеці сясцёр.
Статут дапаўняў рэгуляванне дачыненняў па атрыманні ўспадчыну пасагу бяздзетнай удавы. Гэты пасаг вяртаўся ў дом, з якога жанчынавыйшла замуж, але такая маёмасць трапляла братам толькі пры адсутнасцінезамужніх сясцёр. У такім разе пасаг атрымлівалі ў спадчыну браты або іхнашчадкі. Калі ж не было ні братоў, ні іх нашчадкаў, яго атрымлівалі сёстры,але выдадзеныя замуж, і іх нашчадкі[89].
Пры скасаванні шлюбу лёс пасагу вызначалі духоўны ісвецкі суды[90].Духоўны суд выносіў пастанову аб вінаватасці або невінаватасці бакоў, а свецкісуд на яе падставе вызначаў прыналеж-насць пасагу. Пры адсутнасці віны сужэнцаўу скасаванні шлюбу кож-ны бок заставаўся пры сваёй маёмасці, жонка мела правана свой пасаг. У выпадку віны жонкі яна пазбаўлялася пасагу.
Калі шлюб спыняўся з прычыны смерці жонкі, яе пасагатрымлівалі па спадчыне дзеці, а пры адсутнасці апошніх, калі пасаг нікому небыў запісаны тэстаментам, ён вяртаўся ў дом родных памерлай.
Страта права на пасаг прадугледжвалася як санкцыя завыхад замуж без згоды бацькоў. Статут 1529 г. упершыню прадугледзеў такуюмаёмасную санкцыю, як пазбаўленне пасагу за парушэнне гэтай традыцыі[91].Другі Статут дапоўніў гэтую норму: пры адсутнасці бацькоў права даваць згоду нашлюб пераходзіць да апекуноў, старэйшых братоў, іншых родных абоадміністрацыйнай асобы. У сувязі з тым што адсутнасць згоды на шлюб пазбаўляланявесту пасагу, заканадаўца прадугледзеў умовы, якія не дапускалі выкарыстаннягэтай акалічнасці ў карыслівых інтарэсах асобаў, што замяняюць бацькоў. Нявестапры адмове ў згодзе на шлюб мела права звярнуцца да дзяржаўнай улады, але прынаяўнасці дзвюх умоваў: 1) ёй павінна быць не менш за 15 гадоў, 2) жаніх яемусіў быць адпаведнага стану, напрыклад шляхціч для шляхцянкі[92].Статут 1588 г. дапоўніў гэтую норму, даўшы дзяўчыне-сіраце права самой валодацьтой доляй маёмасці, з якой ёй павінны быць вызначаны пасаг, і забяспечваць сябез гэтай маёмасці, тым самым пашырыўшы яе асабістыя і маёмасныя правы. Гэтаянорма сведчыць пра важную ролю пасагу для грамадскага статусу жанчыны.
Аналіз заканадаўства, якое рэгулявала дачыненні папасагу, дазваляе зрабіць выснову аб развітасці гэтага інстытута ўшлюбна-сямейным праве Беларусі XVI ст. Пра даволі завершаны характар ягосведчыць наяўнасць нормаў, што адсутнічалі ў польскім заканадаўстве XVI ст.,напрыклад вызначэнне фіксаванай долі ў памеры чвэрці бацькоўскай маёмасці.Гэтая норма запазычана са Статутаў Вялікага княства як польскім, так пазней ірасейскім заканадаўствам.
Тагачасныя грамадска-палітычныя дзеячы М. Літвін і А.Валян актыўна пратэставалі супроць такога пашырэння маёмасных правоў жанчын, болічылі, што валоданне буйнымі зямельнымі абшарамі падрывае асновы вайсковайслужбы з зямлі, а багаты пасаг нявесты згубна ўплывае на жаніхоў з гледзішчамаралі.
Аднак, паводле меркавання большасці шляхты, шырокіяправы жанчын па пасагу забяспечвалі трываласць яе асабістых правоў, гарантыюшляхецкіх вольнасцяў. Гэтыя акалічнасці спрычыніліся да развіцця ў правеВялікага княства Літоўскага інстытута пасагу.
2.Інстытут забеспячэння жанчыны– вена.
Гісторыя інстытута вена пачынаецца ад перыяду родавагаладу. У Беларусі пасаг пачаткова ўносіўся жонкай у сям'ю мужа, а не ямуасабіста і быў істотным укладам у сямейны гаспадарчы фонд, які ўплываў настановішча жанчыны ў новай сям'і. Пасаг на працягу шлюбу заставаўся ўраспараджэнні сям'і як частка супольнай сямей-най маёмасці. У далейшым ён разамз маёмасцю мужа пераходзіў па спадчыне да дзяцей і іх нашчадкаў. Але пасагскладаўся з рухомай маёмасці, грошай і каштоўнасцяў, якія маглі быць патрачаныяў пра-цэсе сямейнага жыцця. У такім разе жонка па смерці мужа заставалася безсродкаў, калі ў яе не было дзяцей і радні. Для ўмацавання становішча ўдавы мужпры жыцці паводле даўнага звычаю, уступаючы ў шлюб, забяспечваў пасаг жонкіпэўнай доляй са сваёй уласнай нерухомай маёмасці, якая называлася венам.
Што да прывілеяў, дык першымінстытут вена закрануў Прывілей ад 20 лютага 1387 г., які прызнаваў права ўдавына валоданне і карыстанне маёмасцю памерлага мужа да яе ўступлення ў новы шлюб.
Гэта, здавалася б, натуральнаеправа ўдавы даравана прывілеем як пашырэнне правоў паноў, баяраў і іншых асобаўфеадальнага стану. Сапраўды, права ўдавы на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужабыло ільготай, дадзенай вялікім князем, бо паводле традыцыі ў нашай дзяржаве ёнбыў найвышэйшым уласнікам зямельных уладанняў. Згодна са звычаем, калі ўпамерлага не было ні дзяцей, ні радні, зямельнае ўладанне пераходзіла(«спадала») да манарха, таму што ён замяняў у спадкаемстве кроўных.Удава атрымлівала пражытак ў выг-лядзе пражывання на маёмасці нябожчыка. Вялікікнязь мог перадаваць гэтую спадчыну каму хацеў. У такім разе той, камупадаравана маёмасць, павінны быў забяспечыць пражытак, «кармленне»,удавы на маёнтку. Вельмі часта праз шлюбы з удовамі, якія заставаліся намаёмасці, разгледжаныя ўладанні пераходзілі да іншых асобаў.
Правы ўдавы былі пашыраны ў Прывілеі 1413 г., якідазваляў рабіць запісы на карысць жонак на вотчыннай і дараванай манархаммаёмасці. Тым самым становішча ўдоваў яшчэ надзейней гарантавалася правам.
Прывілей 1447 г. зацвярджаў правы ўдоваў на ўладаннемаёмасцю да паўторнага замужжа або наагул да таго, пакуль «на ўдовінымстальцы» сядзець будуць (захоўваць стан удавы). Пры ўступленні іх у шлюбмаёмасць пераходзіла дзецям або блізкай радні мужа (п. 7). Акрамя таго,замацавана права ўдавы на нейкую долю (дакладна не вызначана) вена, якую мужзапісаў ёй адпаведна са звычаем. Удава магла распараджацца венам паводле свайгомеркавання (п. 8). Паз-ней гэтыя значныя ільготы ўдавы былі ў некаторай мерыабмежаваныя правамі іншых асобаў, найперш дзяцей і блізкіх мужа. Валоданневотчыннай маёмасцю мужа на правах вена патрабавала ад удавы выканання земскай івайсковай службы. Значыць, да гэтага часу правы ўдавы на ўладанне сталірэальнасцю. Названае патрабаванне пацвярджае факт шырокага распаўсюджання такіхуладанняў, што вымагала дзеля функцыянавання дзяржаўных інстытутаў выкананнязвязаных з гэтым абавязкаў (п. 28). Апрача таго, у Прывілеі 1447 г. рэзкаабмяжоўваліся правы жанчын, якія выходзілі замуж за межы Вялікага княстваЛітоўскага. Такая жанчына пазбаўлялася права валодання вотчыннай маёмасцю імагла ўзяць з сабою толькі пасаг у грашах (п. 38). Гэтая норма павінна былапапярэдзіць пранікненне ў нашу краіну замежнікаў, найперш палякаў, і абмежавацьіх уладанні. У XVI ст. яна ўжо не выкарыстоўвалася.
Паводле Жмудскага прывілея 1492 г. удава мела права наўладанне маёмасцю памерлага мужа да таго часу, пакуль яна была ў становішчыўдавы. У выпадку яе замужжа маёмасць пераходзіла спадкаемцам мужа, а ўдавезаставаўся пасаг, прызначаны ёй памерлым мужам.
Больш жорстка абмежаваў правы ўдавы на маёмасцьпамерлага мужа Бельскі прывілей Аляксандра (1501 г.). Удава пры атрыманні пасагуабо вена па смерці мужа (пры адсутнасці дзяцей) вяртала яго бацькам абоблізкім, якія выдавалі яе замуж. У адваротным выпадку яна страчвала права насваю долю ў спадчыне бацькі. Калі ўдава прэтэндавала на частку спадчыны(напрыклад, толькі на мацярынскую) або была адзінай спадкаемкай, то вяртаннепасагу або вена не патрабавалася[93].
У Смаленскім прывілеі 1505 г. адзначаны шырокія правыўдавы і пацверджана яе права на пажыццёвае валоданне маёмасцю мужа і насвабодны выхад замуж.
У Полацкім прывілеі 1511 г. за ўдавой замацаванавалоданне маёмасцю памерлага мужа да выхаду яе замуж. У выпадку замужжа ёйзаставалася тое, што запісаў муж (дарэчы, памеры гэтай часткі законам невызначаліся). Пры гэтым удава павінна была паведаміць радні мужа, што ёнзапісаў ёй, а маёмасць пакінуць спадкаемцам мужа. дзначана права свабоднагавыхаду замуж.
Ухвала, дадзеная Віленскім соймам 16 студзеня 1509 г.,завяршыла прававое фармаванне інстытуту вена. Яна найбольш поўна ўвасобілаканцэпцыю аб праве ўдоваў на матэрыяльнае забеспячэнне з улікам інтарэсаў іншыхспадчыннікаў, упершыню канкрэтна вызначыла памеры вена, парадак карыстання іатрымання яго ў спадчыну. Гэтыя нормы ўвайшлі ў Статут 1529 г. і наступныя зневялікімі ўдакладненнямі.
Паводле Ухвалы 1509 г. вена складала траціну нерухомаймаёмасці (спадчыннай або выслужанай). Пры гэтым блізкія мужа мелі прававыкупіць яе са згоды ўдавы. Калі ўдава заставалася на сваёй і траціне, гэтуючастку пасля яе атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Калі ж дзяцей не было, удавамагла завяшчаць яе каму заўгодна. У сваю чаргу родныя мужа маглі выкупіць венаў спадчынніка, заплаціўшы „кошт вяноўнай маёмасці, акрамя прывенка˝. Пасмерці ўдавы маё- масць атрымлівалі ў спадчыну блізкія. Хто менавіта, ухвала неўдакладняла. Але калі з першай часткі нормы вынікае, што жонка (удава) —уласніца кошту вена, дык з другой незразумела, які менавіта парадак спадкаванняўсёй маёмасці ў выпадку адсутнасці ва ўдавы і дзяцей. Можна толькі меркаваць,што спадкаемцамі былі блізкія мужа. Абмежаванне маёмасці, якая ішла ў вена,трацінай нерухомасці мужа засноўвалася на даволі распаўсюджаным звычаі, паводлеякога, ўладальнік мог свабодна (без згоды родных) распараджацца толькі трэцяйчасткай ляжачай маёмасці ў дамовах падаравання, продажу, абмену, залогу дыінш., што мелі мэтай адчужэнне гэтай маёмасці.
Такім чынам, палажэнні прывілеяў паступова фармаваліінстытут сямейнага права, і перадусім рэгулявалі маёмасныя правадачыненні паміжсужэнцамі. Нявызначанасць у прывілеях наконт долі маёмасці ўдавы сведчыла,верагодна, аб неразвітасці гэтага інстытута, бо маёмасць разглядалася ўсё яшчэў асноўным як сямейная ўласнасць. Але развіццё таварна-грашовых дачыненняў івылучэнне індывідуальных правоў патрабавалі дэталёвага развязання дадзенайпраблемы.
3 аналізу прывілеяў можна зрабіць выснову, штосоймавая Ухвала 1509 г. ёсць вынікам развіцця інстытута вена дастатутавагаперыяду. Да гэтага часу склад і памер вена вызначаліся, згодна з мясцовымізвычаямі, або пагадненнем жаніха з роднымі нявесты, або паводле меркаваннямужа. Можна таксама сцвярджаць, што інстытут вена быў адным з галоўных кірункаўразвіцця сямейных маёмасных дачыненняў і найбольш урэгуляваным інстытутамсямейнага права. 3 прычыны сваёй беспасярэднай сувязі з вотчыннай феадальнайуласнасцю гэты інстытут ўяўляла адзін з галоўных клопатаў феадалаў (шляхты),пра што сведчыць пашырэнне правоў удавы ў валоданні нерухомасцю мужа дасярэдзіны XV ст. Правы мужа і жонкі наконт выдзелу вены, распараджэння ім і ягодалейшага лёсу вызначаюцца гаспадаром у прывілеях як падараванне ільгот, якпашырэнне свабод і вольнасцяў шляхты.
Эканамічныя змены ў канцы XV—XVI ст., развіццётаварна-грашовых дачыненняў і правасвядомасці грамадства патрабавалі прававогаафармлення гарантаванасці вяноўнай маёмасці. Партыкулярызм звычаёвага праварозных земляў чыніў перашкоды на гэтым шляху, што выклікала неабходнасцьуніфікацыі права. У гэтым аспекце Ухвала 1509 г. у пэўнай меры сінтэзаваланайбольш выразныя рысы працэсу фармавання інстытута сямейнага права паводлеземскага права. У азначаны перыяд яскрава праявілася тэндэнцыя да абмежаванняправа ўдавы на валоданне нерухомасцю мужа, але ў той жа час існавала дакладнаеафармленне размежавання маёмасці мужа і жонкі, пра што сведчыць вызначэнне долівяноўнай маёмасці (не болей за траціну нерухомасці мужа) і парадку атрымання яеў спадчыну па смерці сужэнца. Інстытут вена выконваў функцыі аховы правоў памаёмасці жонкі, удавы, адбылася стабілізацыя інстытуті забеспячэння ўдавы.
Далейшае развіццё інстытут вена атрымаў ў Статуце 1529г. Паводле яго,[94]частка маёмасці мужа, на якую павінна афармляцца вена, складала не болей затраціну яго нерухомасці. У выпадку смерці мужа ўдава заставалася на гэтым вене,усю астатнюю маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Статут таксама рэгуляваўдачыненні і афармляў становішча ўдавы пры адсутнасці вена. У такім разе ўдаваатрымлівала аднолькавую з дзецьмі частку маёмасці, аднак калі ад шлюбу былоадно дзіця, то ўдава атрымлівала трэць усёй спадчыннай маёмасці. У выпадку выхадуяе замуж маёмасць удавы заставалася дзецям. Калі ў невенаванай удавы былідзеціI ад двух шлюбаў, дык яна мела права на долю, роўную з дзецьмі, у маёмасціпершага і другога мужа[95].
Статут рэгуляваў становішча бяздзетнай удавы. Яна мелаправа толькі на сваё вена, астатняя маёмасць мужа пераходзіла яго спадкаемцам.Калі бяздзетная ўдава не мела вена, яна атрымлівала ў пажыццёвае карыстаннетраціну нерухомай маёмасці мужа. Гэтую маёмасць спадкавалі родныя мужа паслявыхаду ўдавы замуж або яе смерці.
У Статуце 1529 г. акрэслены правы ўдавы ў выпадкупрызначэння апекі. Калі муж прызначаў апекуна над дзецьмі і маёмасцю ўтэстаменце[96],то жонка заставалася толькі на сваім вене, а астатняя маёмасць ішла ўраспараджэнне апекуна. У адваротным выпадку ўдава кіравала ўсёй маёмасцю ідзецьмі да іх паўналецця, а з надыходам паўналецця дзяцей удава заставаласятолькі на сваім вене. Калі яго не існавала, — дык на роўнай частцы з дзецьмі[97],усю іншую маёмасць атрымлівалі ў спадчыну дзеці. Калі ўдава-апя-кунка выходзілазамуж, апеку над дзецьмі яна мусіла перадаць родным мужа. Вена ж належала ёй,але паўналетнія дзеці з яе згоды маглі выкупіць яго.
 Калі ўдава пад час апекі дзяцей і маёмасці прычынілашкоду маёмасці дзяцей, то апека пераходзіла братам мужа або іншым яго блізкім..Удава ў гэтым разе заставалася на вене, а пры яго адсутнасці — на аднолькавайз дзецьмі частцы. Па смерці ўдавы вяноўную маёмасць атрымлівалі ў спадчынудзеці.
Такім чынам, у Статуце 1529 г. маёмасць, якая даваласяў вена жонцы, параўнальна з дастатутавым правам дакладна акрэслена трацінайнерухомай маёмасці мужа і ахоўвалася ад стратаў, вызначалася таксама іпатэканад гэтай маёмасцю[98].Звузіліся правы ўдавы ў дачыненні да спадчыннай маёмасці мужа. Так, кіравацьусёй маёмасцю мужа на "ўдовіным стальцы" ўдава магла толькі дапаўналецця дзяцей, а затым толькі сваім венам. Калі дзяцей не было, удавазаставалася не на "ўдовіным стальцы", а на трэці маёмасці мужа. 3 маёмасцімужа невенаваная ўдава атрымлівала столькі ж, колькі венаваная, — трэцюючастку, але прававы рэжым гэтай маёмасці роз-ны. Невенаваная ўдава маглакарыстацца ёю пажыццёва, а па яе смерці гэтую маёмасць атрымлівала ў спадчынурадня мужа. Венаваная ўдава магла прызначыць спадкаемца гэтай маёмасці, аднакродныя мужа мелі права выкупіць яе, заплаціўшы ўсю суму вена.
Статут 1529 г. падрабязна рэгуляваў правы спадчыннікаўмужа. Калі бяздзетная ўдава выходзіла замуж, дык апошнія, атрымліваючы вена,павінны былі выплаціць ёй увесь ягоны кошт. Калі спадкаемцы мужа не выкупілівена пры жыцці ўдавы, яны мелі права выкупіць яго ў асобы, якой удавапрызначыла вена, не за ўсю яго суму, а толькі за вартасць унясення безпрывенка. Гэта звязана з тым, што жанчына-ўдава мела права ўласнасці толькі насвой пасаг — унясенне, прыве-нак жа быў уласнасцю мужа, які мог распарадзіццаім толькі на карысць жонкі. Таму на ўсю суму вена ўдава мела толькі правакарыстання[99].
Адзначалася, што афармляць вена на адну і тую ж асобу(жонку) можна было толькі адзін раз, гэта значыць у другім шлюбе жонка не мелаправа на вена. Статут змяшчаў імператыўную норму пра тое, што калі ўдава небыла забяспечаная венам, дык яна не мела і пасагу[100].Гэтым тлумачыцца асаблівая ўвага да пасагу і правільнага яго афармлення, ботолькі ён мог гарантаваць у далейшым матэрыяльнае забеспячэнне жанчыны і яедзяцей.
Другі Статут таксама падкрэсліваў адсутнасць праважонкі на вена ад другога шлюбу, але ўдакладняў, што пасля смерці другога мужаўдава атрымлівае роўную з дзецьмі частку пажыццёва[101].Статут 1529 г. не рэгуляваў правы ўдавы-мачыхі[102].Другі Статут удакладняў, што ўдава-мачыха мае права толькі на частку нерухомаймаёмасці мужа разам з дзецьмі ад першай жонкі. 3 рухомай маёмасці яна мелаправа толькі на ўнясенне. Пры выхадзе замуж такая ўдава не мела права на вянецз боку дзяцей ад першай жонкі[103].
Першы Статут дазваляў падараванне (запісы) на карысцьжонак, але толькі з рухомай маёмасці. Паводле Статута 1566 г. правыраспараджэння ўласнасцю пашыраліся. Гэты Статут прадугледжваў ужо запісы і натраціну нерухомай маёмасці, але пры ўмове, што ўдава зможа выконваць службу«гаспадарскую і земскую»[104].
У Статуце 1566 г. была істотная норма па аховемаёмасных правоў дзяцей і спадчыннікаў мужа: яны маглі ўтрымаць коштрастрачанай удавой маёмасці з кошту вена. Апрача таго, запіс мужа на частку,большую за траціну нерухомай маёмасці, лічыўся несапраўдным[105].
Другі Статут паляпшаў і ўдакладняў становішчаневенаванай удавы. Паводле Статута 1529 г. яна мела права на пажыццёваевалоданне маёмасцю мужа, але, уступіўшы ў шлюб, мусіла пакінуць маёмасць дзецямабо спадчыннікам мужа[106].Згодна з Статутам 1566 г., у гэтым выпадку дзеці павінны даць такой удаве вянецяк шляхцянцы (30 коп грошаў). Калі маёнтак не каштаваў 30 коп грошаў, ёйвыдзялялася чвэрць маёмасці ў пажыццёвае карыстанне[107].Калі ўдава не выходзіла замуж, яна заставалася даканца жыцця нароўнай з дзецьмі частцы.
Што да інстытута вена, дык у Статут 1588 г. унесенынаступныя дапаўненні: калі невенаваная ўдава застаецца на чвэрці маёмасці, топры выхадзе яе замуж родныя мужа могуць выкупіць з яе згоды гэтуюмаёмасць за палову кошту[108].Пасля смерці невенаванай удавы яе спадкаемцы (блізкія) не маюць права спаганяцьяе вянец — 30 коп грошаў[109].
Асноўныя палажэнні інстытута вена не змяніліся ўСтатутах 1529, 1566 і 1588 гг. — вена жонкі забяспечвалася трацінаю нерухомаймаёмасці мужа. Апрача таго, у Статуце 1588 г. не зазналі зменаў і палажэнні пра"ўдовін сталец", пра яго выкуп, унясенне, правы венаваных іневенаваных удоў, што дзеляцца паводле Статуту на тры групы: 1) якія маюцьнепаўналетніх дзяцей, 2) якія не маюць дзяцей, 3) якія застаюцца з дзецьмі мужаад першага шлюбу.
Што да венаваных удоваў, дык трэці Статут унёснаступныя дапаўненні: пашырана мабільнасць маёмаснага забеспячэння жонкі большсвабоднай стала форма, у якой яно афармлялася. Статут, пашырыўшы правы пазапісе жонцы рухомай і нерухомай маемасці, вызначыў, што ўдава, якая мела такізапіс, страчвала права на атрыманне часткі нерухомай маёмасці мужа, гэтазначыць ад вяноўнай маёмасці[110].Гэтым павялічвалася магчымасць матэрыяльнага забеспячэння жанчыны паводлесвабоднага меркавання бакоў. Закон стаў больш гнуткім. Імператыўныя нормайінстытута вена саступілі месца дыспазітыўным нормам запісу. У той жа час дамовазапісу дазваляла ўзбуйніць супольную сямейную маемасць мужа і жонкі, бо янысамастойна маглі рэгуляваць праз  дамову свае правы і долю кожнага ў сямейнаймаёмасці.
Статут 1588 г. уключаў у дамову запісу не толькірухомую маёмасць, але і трэць нерухомай маёмасці, праўда, пры ўмове земскайслужбы. Названы Статут дапоўніў правы ўдавы, дазволіўшы ёй пакідацьчастку маёмасці ў выглядзе зброі, статкаў і г.д. у сваёй уласнасці[111].
Такім чынам, закон даволі грунтоўна забяспечваўстановішча ўдавы. Разам з тым у заканадаўстве прадугледжана маёмасная адказнасцьудавы або жонкі сваёй вяноўнай маёмасцю. Удава магла страціць гэтую маёмасць утым разе, калі парушала шасцімесячны жалобны тэрмін і выходзіла замуж, атаксама калі ўдава-шляхцянка выйшла замуж за чалавека простага стану без згодыродных. Апрача таго, жонка магла страціць запісанае ёй вена, калі прыскасаванні шлюбу была вызначаная яе віна[112].Вена заставалася мужу, а пасаг — жонцы пры скасаванні шлюбу без іх віны зпрычыны прызнання кроўнай роднасці[113].
Побач з гэтым асноўным інстытутам сямейнага права, якіне толькі вызначаў матэрыяльнае забеспячэнне ўдавы, але і ўплываў на памер яепасагу, спадчыннай маёмасці, правы дзяцей ды іншых асобаў, усе астатніяінстытуты сямейнага права былі таксама накіраваныя на абарону маёмасных правоўкожнага сямейніка.
3.Спадчынныя дачыненні ў сям’і.
Інстытуты шлюбна-сямейнага права патрабуюцьдаследвання асабістых і маёмасных правоў. Асаблівасць інстытута спадкаемствапалягае ў тым, што ён цесна звязаны з інстытутам шлюбу. Спадкаванне патрабуепэўнай кроўнай роднасці як умовы гэтага права, праз пасаг і вена фарміруеццаспадчынная маёмасць. Адначасова яны служаць асновай, а інстытут спадкаемства —канчатковай мэтай.
Такім чынам, спадкаемства як інстытут права ўзнікаегэтаксама, як і іншыя інстытуты матэрыяльнага забеспячэння, у выглядзе ільготшляхце, як пашырэнне яе правоў і свабод.
Пры гэтым праваздольнасць шляхты грунтавалася на двухактах:1) нараджэння (яно было падставай набыцця шляхоцкіх правоў); 2)падаравання (шляхоцкія правы ўзнікалі на падставе набілітацыі — падараванняшляхоцтва вышэйшай дзяржаўнай уладай). Прымаючы ад бацькі маёнтак, сын набываўшляхоцтва ў поўным аб'ёме. Яно магло пераходзіць у спадчыну ад пакалення дапакалення толькі праз шлюбныя сувязі. Для набыцця спадчынных правоўпатрабавалася, каб бацька быў шляхоцкага роду. Што да маці, звычай дапускаў іплебейскае паходжанне яе, паколькі пасля выхаду замуж за шляхціча яна лічыласянабілітаванай, а дзеці ад такога законнага шлюбу — шляхцічамі[114].
Шляхоцкія правы атрымлівалі ў спадчыну толькізаконнанароджаныя дзеці[115],у сувязі з чым вырасла значэнне законнага шлюбу ў грамадстве, нават длянявольных[116].
Упершыню шляхі атрымання шляхоцтва (асноўны з якіх —нараджэнне ад асобы, што мела яго) замацаваны ў Гарадзельскім прывілеі 1413 г.У сферы грамадзянскай праваздольнасці да шляхоцкіх вольнасцяў далучаны і правына атрыманне вотчынных маёнткаў у спадчыну (п. 6). У далейшым права дзяцей наспадкаванне пацвярджалася ва ўсіх агульназемскіх прывілеях і прывілеях землям,але найбольш выразна ў Прывілеі 1447 г. і Бельскім прывілеі 1501 г.
Спадчыннікамі маглі быць толькі законныя дзеці.Незаконнымі лічыліся дзеці ад нявенчаных шлюбаў, а таксама пры адмове бацькі адбацькоўства. Пры гэтым прадугледжвалася, што бацька не можа адмовіцца аббацькоўства, калі пры жыцці маці прызнаваў дзіця сваім[117].
Інстытут спадкаемства ў дастатутавы перыяд уяўляўсабой даволі развітую сістэму, шчыльна звязаную з сямейным правам з прычынызалежнасці спадчыннікаў ад ступені блізкасці з сям'ёй і прыналежнай ёймаёмасцю. У дачыненні да бацькоўскай і мацярынскай маёмасці правы сыноў і дачокна спадчыну былі розныя. Дакладней былі вызначаны правы сыноў на спадкаваннебацькоўскіх маёнткаў, дочкі ж атрымлівалі пасаг пры выхадзе замуж. Што дамацярынскай маёмасці, дык дзеці абодвух полаў спадкавалі яе ў роўных долях.
Права спадкавання для дачок у дастатутавы перыяд быловельмі няпэўнае і залежала ад пажадання манарха аддаць замуж дзяўчыну змаёнткам. Толькі Статут 1529 г, вызначыў права дачок на чвэрць маёнтка[118].Але трэба адзначыць спецыфічную прыкмету інстытута спадкаемства ў Вялікімкнястве — дочкі маглі атрымліваць у спадчыну маёнткі пры адсутнасці сыноў.Маёнтак у такім разе не пераходзіў да бацькоўскай радні, а заставаўся дачцы.Пераход да жанчыны нерухомай маёмасці, з якой ішла вайсковая служба,спрычыняўся да ўмяшання манарха ў шлюбныя справы, а пазней і дакладнагазамацавання чвэрці маёнтка за дочкамі як часткі іх пасагу.
Статут 1529 г. адрозніваў спадчыннікаў паводле законуі спадчыннікаў паводле тэстамента. Апошнія маглі спадкаваць не болей за трацінунерухомай маёмасці[119].Але і гэтая частка павінна быць вызначаная як законная спадчына толькі праздазвол дзяржаўнай улады[120].Спадчыннікамі паводле закону былі перадусім дзеці, затым браты і сёстры, потымбацькі і г.д.[121].Дзеці станавіліся ўласнікамі спадчыннай маёмасці толькі па дасягненні паўналецця[122].3 гэтага моманту яны маглі пакідаць маёмасць у спадчыну, бо ніхто не можазавяшчаць, пакуль сам тым не валодае[123].Прадугледжвалася пазбаўленне спадчыннага права брата або сястры, якія ўчынілізабойства дзеля атрымання большай долі маёмасці[124].
Інстытут спадкаемства ўпершыню атрымаў даволі значнаеадлюстраванне ў Статуце 1566 г. У першым Статуце вельмі коратка пералічаныасноўныя прынцыпы. Другі Статут пашырыў, дапоўніў, дакладна замацаваў парадакспадкаемства ў простых і бакавых лініях. Пашырэнне і дэталізацыя прававогарэгулявання звязаныя з працэсам развіцця сацыяльна-эканамічных дачыненняў, яківыявіўся на дадзеным этапе ў новым стаўленні да паняцця ўласнасці. Новы статусуласнасці, нерухомай маёмасці быў нададзены трыманням і вотчынам. Гэтым быліліквідаваныя ўмовы, што стрымлівалі працэс адчужэння вотчынных земляў. Статут1566 г. якраз і адлюстраваў пашырэнне права распараджэння нерухомай маёмасцю,кожным зямельным уладаннем.
Статут 1566 г. удасканаліў і пашырыў рэгуляваннеспадкаемства мацярынскай і бацькоўскай маёмасці. Пры атрыманні ў спадчынумацярынскай маёмасці, як і паводле Статута 1529 г., яна дзялілася пароўну.Разгляд пытання пра спадкаемства мацярынскай маёмасці ў раздзелах III і V«Аб праве пасагу» дае падставы казаць пра беспасрэдніцкую сувязьпаміж пасагам маці і спадчыннай масай яе маёмасці[125].
Наконт бацькоўскай спадчыны Статут 1566 г. унёснекаторыя дапаўненні. Спадкаемства бацькоўскай маёмасці выкладаецца ў раздзелепра шляхоцкія вольнасці, што падразумявае права спадкавання пасля бацькі толькізаконных дзяцей-шляхцічаў і разглядае перайманне ляжачай бацькоўскай маёмасціпа традыцыі як ільготу, падараваную найвышэйшай уладай.
Бенкарты не атрымліваюць бацькоўскай спадчыны.Бенкартамі, як і ў Статуце 1529 г., прызнаваліся дзеці ад шлюбу з нявенчанайжонкай, а таксама тыя, чый бацька адмаўляўся ад свайго бацькоўства. Пад уплывамцаркоўнага права Статут 1566 г. разглядае пазашлюбнае дзіця мужчыны пры ягозаконным шлюбе з іншай жанчынай як бенкарта[126].Гэтае дзіця заставалася ў становішчы бенкарта і не атрымлівала спадчыны паслябацькі, нават калі апошні пазней уступаў у шлюб з ягонай маці.
Статут 1566 г. рэгуляваў дачыненні і правы дзяцей аднекалькіх шлюбаў, прадугледжваючы розныя памеры ўнясення жонак. У гэтым разесыны мусілі ажыццяўляць разлік дзеля ўраўноўвання ўнясенняў сваіх маці і толькіпотым дзяліць бацькоўскую маёмасць на часткі. У выпадку смерці аднаго з братоў ягочастка пераходзіла толькі братам. Дочкі атрымлівалі бацькаўшчыну толькі прыадсутнасці сыноў.
Рэгуляваў Статут 1566 г. і парадак паклікання даспадчыны ў бакавых лініях у выпадку адсутнасці дзяцей ад шлюбу. Пры гэтымбацькоўская маёмасць спадкавалася мужчынамі, роднымі бацькі, мацярынскаямаёмасць — блізкімі па лініі маці[127].
Некаторыя новыя палажэнні прадугледзеў Статут 1588 г.Ён упершыню рэгуляваў дачыненні ў спадкаванні супольна набытай маёмасці мужа іжонкі («для абаіх людзей»), якія не мелі пры ўступленні ў шлюб ніякайуласнай нерухомай маёмасці, а нажылі яе ўжо ў шлюбе[128].У гэтым выпадку пры адсутнасці дзяцей — спадкаемцаў маёмасць цалкам пераходзілада аднаго з сужэнцаў, які перажыў другога. Калі ж ад шлюбу былі дзеці, дык яныпасля смерці бацькі атрымлівалі дзве траціны, а іхная маці — адну. У выпадкусмерці бяздзетных мужа і жонкі маёмасць пераходзіла родным сужэнцаў у роўныхчастках, г.зн. па палове на долю кожнага боку. Выказвалася меркаванне, што ў гэтайнорме знайшоў адлюстраванне ўплыў магдэбургскага права.
Такім чынам, інстытут спадкаемства, даволіраспрацаваны ў тагачасным праве Беларусі, быў накіраваны на забеспячэннемаёмасных правоў дзяцей і іншых асобаў, звязаных роднасцю, а ў пэўных выпадкахтаксама мужа і жонкі. Спецыфічнай рысай спадкавання ў праве Беларусі ёсцьдакладнасць вызначэння часткі дачок у нерухомай маёмасці, што звязана зпэўнасцю закону наконт пасагу, вена. Гэтыя інстытуты былі больш урэгуляваныя ўзаканадаўстве Беларусі, чым, напрыклад, Польшчы.Такая пэўнасць заканадаўства,дэталёвае замацаванне правоў суб'ектаў, падрабязнае рэгуляванне маёмасныхдачыненняў сведчаць пра высокі ровень развіцця інстытутй сямейнага права ўБеларусі.
4. Апека як інстытут аховы сямейных інтарэсаў.
Інстытут апекі паводле Статутаў Вялікага княстваЛітоўскага павінны быў абараняць правы непаўналетніх дзяцей і ахоўваць інтарэсынезамужніх жанчын, іншых асобаў у выпадку страты аднаго ці абодвух бацькоў,цяжкай хваробы, узнікнення цяжкасцяў у кіраванні маёнткамі з прычыны хваробыабо ўзросту, страты даверу грамадства ў выніку пэўных учынкаў.
Апека як абарона інтарэсаў пэўных асобаў звязана састарадаўнімі ўяўленнямі пра тое, што валоданне правам і абарона яго вымагалі адсуб'екта здольнасці валодаць зброяй. Інстытут апекі, што ўзнік ў часы, калібылі моцныя родавыя сувязі, меў на ўвазе найперш абарону правоў і інтарэсаўасобы роднымі, якія клапаціліся, каб яе маёмасць не была растрачаная абораскрадзеная. Гэты клопат выяўляў інтарэсы найбліжэйшых спадчыннікаў, і ўскладаўсяён на блізкіх па парадку агнацкай роднасці, таму натуральным апекуном быўнайбліжэйшы агнат. 3 часам апека распаўсюдзілася не толькі на маёмасць, але іна асобу апекаванага. І калі раней апякунства разглядалася як права, дык пазнейяно ператварылася ў абавязак. У канчатковым выніку апека як клопат пра асобаў,якія не могуць клапаціцца пра сябе, стала абавязкам дзяржавы.
Выкладзеная канцэпцыя апекі легла ў аснову гэтагаінстытута ў Статутах нашай дзяржавы. Інстытут апекі дастатутавага перыяду істотнаадрозніваўся ад апекі паводле Статутаў. Становішча ўдавы згодна з прывілеяміакрэслівалася шырокімі правамі па апецы ў выніку «сядзення на ўдовінымстальцы», але канкрэтна гэтыя правы не рэгламентаваліся. Жанчына па смерцімужа, які пакінуў пасля сябе дзяцей, апякала іх і кіравала ўсёй маёмасцюпажыццёва або да ўступлення ў новы шлюб. У апошнім выпадку сямейная маёмасцьраспада-лася, таму што ўдава была абавязаная пакінуць сабе вена, але аддацьнерухомаць першага мужа яго спадчыннікам — дзецям, а пры іх адсутнасці —мужавай радні. У інтарэсах земскай службы рабіліся выняткі. Сыны атрымліваліспадчынныя маёнткі бацькі з сямейнай маёмасці незалежна ад становішча ўдавы —выйшла яна замуж ці не. У гэтых жа інтарэсах нярэдка зяцям перадаваліся маёнткібацькі нявесты з абавязкам утрымліваць удаву пажыццёва або вылучаць ёй напражыццё частку маёнтка.
Паводле Статута 1529 г. інстытут апекі ўяўляў сабоюразвіты, лагічна складзены кодэкс, што прыводзіць да думкі пра рэцэпцыю гэтгаінстытута. 3 гледзішча аўтара, такое меркаванне дапушчальнае, у сувязі з чыммэтазгодна разгледзець магчымыя крыніцы.
У рымскім праве існавалі два аналагічныя паняцці —апека і апякунства. Яны вызначаліся: 1) над непаўналетнімі, нямымі, глухімі; 2)над тымі, хто не мог кіраваць справамі па стане здароўя або з прычынымарнатраўства[129].Але апекунамі не маглі быць псіхічна хворыя, нямыя, глухія, не здольныязабяспечыць захаванасць маёмасці, а таксама, паводле агульнага правіла, жанчыныз пэўным выняткам. Рымскае права адрознівала апеку паводле закону і апекупаводле тэстамента. Апекунамі па законе былі родзічы па бацьку, пераважнамужчыны. Рымскі інстытут апекі аддаваў перавагу мужчынам, але не адхіляў жанчынпоўнасцю. Апека паводле закону не пераходзіла па спадчыне. Пры апецы патэстаменце апекунамі маглі быць прызначаныя як мужчыны, так і жанчыны, алёабмяжоўвалася права маці на апеку.
У рымскім інстытуце апекі дэталёва распрацаваныпарадак прызначэння апекуноў, падрабязна вызначаны абавязкі і правы апекуна,яго адказнасць за апекаванага і яго маёмасць. Спыненне апекі звязвалася здасягненнем апекаваным паўналецця.
3 параўнання Статутаў Вялікага княства і рымскагаправа можна зрабіць выснову, што палажэнні інстытута апекі ў Статутах і рымскімправе шмат у чым супадалі. Гэта датычыць перадусім сістэмы выкладанняматэрыялу, канструкцыі нормаў, але дачыненні па апецы ў рымскім праве большурэгуляваныя, асабліва наконт абавязкаў і адказнасці апекуна. Таму можнамеркаваць, што ў дадзеным аспекце гэтае права магло быць скарыстанае як крыніцапры складанні Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг.
Другая магчымая крыніца інстытута апекі — нямецкаемагдэбургскае права. Зварот да «Люстра саксаў» дазваляе зрабіцьвыснову, што яно размяжоўвала апеку над непаўналетнім і апеку над жанчынай[130].Але болей аналогій не выяўлена.
Польскае права XIV і XV стст. размяжоўвала апеку наднепаўналетнімі і апеку над паўналетнімі, але незамужнімі дзяўчатамі. ВісліцкіСтатут Казіміра III (1347 г.) рэгуляваў у некалькіх нормах дачыненні па апецы.Згодна з імі апека над непаўналетнімі спынялася пры дасягненні імі паўналецця,маёмасць апекаваных не магла быць прададзена апекуном (нават бацькам), нельгабыло змяніць і яе межы.
Статут Ягайлы 1420—1423 гг. удакладняў дачыненні паапецы: вызначаўся ўзрост паўналецця, несапраўднай прызнавалася ўмова паміжапекуном і мужам апекаванай пра замену ў яе пасагу маёмасці на рухомую, боправа распараджэння маёмасцю належала ўласніку — жонцы (па сутнасці гэтаапякунства, а не апека над жанчынай); разглядалася проціпраўнасць адмовыапекуна аддаваць апекаваную замуж, калі матывам гэтага было жаданне карыс-таццаяе маёнткам; адзначалася права апекаванай выйсці замуж без згоды апекуна, алеса згоды сваіх блізкіх («прыражоных»).
Такім чынам, Вісліцкі Статут і Статут Ягайлы змяшчаліправавыя нормы па апецы, якія знайшлі сваё адлюстраванне і развіццё ў СтатутахВялікага княства.
Інстытут апекі паводле Статутаў уяўляў сабой апеку пазаконе, па тэстаменце, па прызначэнні дзяржаўнай улады[131].
Апека па законе (па праве нраджэння ёсцьнайстарадаўнейшым відам апекі). Аналіз Статутаў Вялікага княства сведчыць, штоў першым Статуце апека паводле тэстамента толькі прызнавалася, у другім ёйаддавалася перавага, а ў трэцім Статуце гэты від апекі прызнаваўсяпрыярытэтным. Але і тады, калі апека не прызначана бацькам у тэстаменце, янанаставала паводле закону. Калі не было бацькоў, апекуном згодна з законамстанавіўся старэйшы брат, кроўныя (муж-чыны) па лініі бацькі, пры іх адсутнасці— радня (мужчыны) па лініі маці, калі і такіх не было, то родныя (жанчыны) палініі бацькі, а затым — па лініі маці[132].Пры гэтым ад апекуноў-жанчын патрабаваліся дадатковыя гарантыі іх матэрыяльнагадабрабыту: замужжа, добрапрыстойнасць, матэрыяльная забяспечанасць і згода мужа[133].
Пры адсутнасці блізкіх, здольных узяць апеку, земскісуд прызначаў апекуна. Апекуны павінны былі адпавядаць наступным патрабаванням:быць добра забяспечаныя нерухомай маёмасцю ў тым жа павеце, «людзі добрыя,набожныя, няўтратныя»[134].
Апецы падлягалі як асобы, так і іх маёмасць. Апякунмусіў захоўваць маёмасць апекаваных, апрача таго, клапаціцца пра выхаванне інавучанне дзяцей. На гэтыя мэты выдаткоўвалася 9/10 гадавога даходу адмаёмасці, а дзесятая частка яго ішла на ўзнагароджанне апекуну (у рымскім правене існавала апякунскага ўзнагароджання). Не мелі права на ўзнагароджанне толькібацька-апякун і маці-апякунка[135].Апякун павінны быў клапаціцца пра будучае дзяўчыны, даючы згоду на шлюб. Беззгоды апекуна (як і бацькоў) дзяўчына не магла выйсці замуж пад пагрозай стратыўсёй спадчыннай маёмасці[136].
Захаванасць апекаванай маёмасці гарантавала сістэмаспецыяльных працэдур (парадак афармлення апякунства, падрабязны вопіс маёмасці,яе ацэнка, парадак справаздачнасці па апецы). Акрамя таго, прадугледжвалісякантроль ажыццяўлення апекі і права земскага суда замяніць апекуна. Земскі судмог у кожны момант заклікаць апекуна да справаздачнасці ў выпадку сумневу ў ягодобрасумленнасці. Калі выяўлялася, што апякун несумленны або недастаткова ўмелараспараджаецца маёмасцю, суд мог змяніць яго і прызначыць другога апе-куна,нават калі папярэдні быў прызначаны паводле тэстамента[137].
Гарантыяй захаванасці маёмасці апекаванага былотаксама абмежаванне апекуна ў праве распараджэння ёю. Апякун мог толькінабываць маёмасць, але не траціць яе, таму ён не валодаў правам адчужаць абопакідаць яе[138].Шкода, прычыненая апекуном пры няправільным уступленні ў апеку, спаганялася зягонай маёмасці[139].
Ахова правоў апекаванага ажыццяўлялася таксама правамне адказваць па спозысках, акрамя абумоўленых у законе выпадкаў[140],што аналагічна трактоўцы Вісліцкага Статута[141],але ў пашыраным выглядзе.
3 часам, ад першага Статута да трэцяга, правы ўдавы паінстытуце апекі мяняліся. У выніку Статут 1588 г. увасабляў падобны да рымскагападыход да жанчын-апякунак — практычнае іх адхіленне ад апекі.
Інстытут апекі паводле Статута 1529 г. замацоўваўнаступнае палажэнне: удава можа быць апякункай над дзецьмі па смерці мужа, калімуж не прызначыў у тэстаменце апекуна. Калі не было абодвух бацькоў, топакліканне да апякунства нагадвала пакліканне да спадкавання. Статут 1529 г.прызнаваў прыярытэт апякунства бацькі ў выпадку смерці маці; калі ж паміраўбацька, то апякункай была маці, з выняткам спецыяльнага прызначэння апекунапамерлым .
У Статуце 1566 г. дачыненні па апецы яшчэ большдэталізаваныя. Так, апекуноў мусіў прызначаць бацька ў тэстаменце. У адваротнымвыпадку ім станавіўся старэйшы паўналетні сын. Калі такога не было, дык даапякунства паклікалася радня — мужчыны па лініі бацькі і па лініі маці, а прыіх адсутнасці — жанчыны. У выпадку адсутнасці блізкіх і сваякоў апекуныпрызначаліся дзяржаўнай уладай, службовымі асобамі[142].
Калі па Статуце 1529 г. маці дзяцей магла быцьапякункай ва ўсіх выпадках адсутнасці спецыяльна прызначанага бацькам апекуна,дык па Статуце 1566 г. маці дзяцей магла стаць апякункай толькі паводлетэстамента. Пры гэтым яшчэ пералічваўся шэраг неабходных умоваў: маці дзяцейпавінна была мець аселасць, нерухомую маёмасць і вя-ноўную маёмасць, а таксамарукаемства.
У Статуце 1566 г. назіралася значная розніца ўпадыходах да наступстваў няўдалага апякунства бацькі і маці. Так, калі апякункарастрачвала апекаваныя маёнткі, яна магла быць прыцягнутая да суда, акрамятаго, мусіла выплаціць усе страты з вена або ўласных маёнткаў. У выпадку яеняздольнасці ажыццявіць гэтыя выплаты яны рабіліся за кошт маёмасці рукаемніка [143].Бацька валодаў шырэйшымі правамі. Напрыклад, калі пасля маці-ня-божчыцызасталася нерухомая маёмасць, дык бацька быў апекуном над дзецьмі і маёмасцю.Кіраванне бацькі не патрабавала справаздачнасці. Нягледзячы на тое што бацькане меў права адчужаць апекаваную маёмасць, у выпадку яе страты дзеці мелі праваспозыску не да бацькі, а да асобы, у чыім валоданні на гэты момант знаходзіласямаёмасць. Калі бацька страціў маёмасць аднаго з сыноў, дык пры падзеле спадчыныпа смерці бацькі сыны павінны былі размеркаваць страту пароўну, а затым дзяліцьбацькоўскую спадчыну[144].
Статут 1588 г. значна змяніў інстытут апекі. Мацімагла быць апякункай сваіх дзяцей і маёнткаў памерлага мужа толькі ў выпадку,калі муж прызначыў ёй апеку ў сваім тэстаменце[145].Іншых акалічнасцяў закон не прадугледжваў. Калі бацька не прызначыў апекуна,апека ўскладалася на радню, а не на маці. Малалетнія дзеці заставаліся з маці,а на іх утрыманне апякун выдаваў пэўную суму. Сыны заставаліся пад апекай дасямігадовага ўзросту, а дочкі — да замужжа. Пры гэтым маці павінна былапаведамляць апекуну пра замужжа дачкі і раіцца з ім[146].У выпадку, калі ўдава-апякунка (па тэстаменце) прычыняла страты апекаваныммаёнткам, апека яе спынялася, а апекунамі станавілася радня па лініі мужа, апры іх адсутнасці — па лініі жонкі. Удава ў такім разе заставалася толькі насваім вене, а калі яго не было — на роўнай частцы з дзецьмі. Апрача таго, удавамусіла выплаціць страты дзецям з свайго вена. Адхіленне ад апекі і прызначэнненовага апекуна рабіў мясцовы суд.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што правы жанчыныпа апецы на працягу XVI ст. у нашай краіне звузіліся. Гэты працэс, верагодна,звязаны з развіццём гандлёвых сувязяў, рынкаў, новай сістэмы гаспадарання(увядзеннем «Уставы на валокі»), ускладненнем вядзення гаспадаркі.
Зроблены аналіз дазваляе казаць пра даволі грунтоўнуюраспрацаванасць інстытута апекі ва ўсіх трох Статутах Вялікага княства.Навуковая апрацоўка права дастатутавага перыяду, запаўненне прагалаў, схемаразмяшчэння нормаў, іх канструкцыя сведчаць пра высокі узровень прававойкультуры статутавай камісіі, магчымы ўплыў і рэцэпцыю права іншых прававыхсістэм, пра развітую правасвядомасць грамадства і клопат дзяржавы абсуб'ектыўных правах асобаў.
5. Асаблівасці юрысдыкцыі па шлюбна-сямейных правах.
Шлюбна-сямейныя дачыненні былі аб'ектам царкоўнай ісвецкай юрысдыкцыі. Падзел паўнамоцтваў праходзіў па мяжы шлюбна-асабістых ісямейна-маёмасных інтарэсаў.
Па традыцыі хрысціянскіх дзяржаваў пад юрысдыкцыюцарквы былі аддадзеныя пэўныя інстытуті правадачыненняў. Царкоўная юрысдыкцыядзялілася на тры катэгорыі: 1) вузкая юрысдыкцыя над усім хрысціянскімнасельніцтвам па вызначанай сферы справаў — звычайна па справах рэлігіі імаралі, шлюбу і сям'і; 2) поўная юрысдыкцыя па ўсіх справах над духоўнымі асобамі(клірам) і асобамі, якія належалі да царквы (работнікамі, службоўцамі,пілігрымамі і г.д.); 3) шырокая юрысдыкцыя па ўсіх справах над усімнасельніцт-вам, якое пражывала на царкоўных землях.
Царкоўнымі судовымі органамі былі вышэйшыяадміністрацыйныя асобы ў царкве, найперш епіскапы, якія з XIII ст. меліпамочнікаў па судовых справах. Да кампетэнцыі судовай адміністрацыі належалісправы па спрэчках аб сапраўднасці шлюбу, злачынствах супраць шлюбу, скасаваннішлюбу і г.д.
Усе справы, звязаныя з маёмаснымі дачыненнямі, якіявынікалі з шлюбна-сямейных стасункаў, перадаваліся на разгляд свецкіх судоў узалежнасці ад стану бакоў: гродскім судам — справы ўсіх станаў, земскім судам —шляхты, магістрацкім судам — месцічаў гарадоў на магдэбургскім праве, а таксамападкаморскаму, камісарскаму су-дам і Галоўнаму Літоўскаму Трыбуналу. Статут1588 г. зацвердзіў гэты прынцып падзелу юрысдыкцыі. Адпаведна Статуту 1588 г.насельніцтва, якое належала да земляў царквы, па ўсіх справах, у тым лікуцывільных і крымінальных, падлягала царкоўнаму суду. Свецкія справы, якіядатычылі свецкіх асобаў або нерухомай маёмасці, духоўны суд разглядаў паводлесвецкага права[147].
Тым часам на практыцы духоўныя асобы частапрысутнічалі ў свецкіх судах, калі закраналіся інтарэсы царквы або прыналежныхда яе людзей, а таксама на запрашэнне свецкіх суддзяў у складаных справах, босярод духоўных асобаў былі добра адукаваныя юрысты (кананісты). Але прысутнасцьдухоўных асобаў не задавальняла шляхту, якая на соймах патрабавала ад вялікагакнязя, «абы духоўныя ў судах земскіх і свецкіх не сядзелі»[148].Дзяржаўная ўлада выступала арбітрам паміж свецкімі і духоўнымі феадаламі істрога трымалася прынятых законаў аб юрысдыкцыі царквы. Вялікі князьпацвярджаў, што «духоўныя па рэчах свецкіх не маюць вас права духоўнагапазываці»[149].
Пра тое, што духоўны суд судзіў за справы свецкія пасвецкім праве, сведчыць, напрыклад, Устава Віленскага сойма 1551 г., згодна зякой падуладныя царкоўных феадалаў у гарадах на магдэбургскім праве пакрымінальных справах павінны былі судзіцца судом царкоў-ным, але паводле праваместа[150].
У той жа час нават па справах аб скасаванні шлюбувышэйшы аўтарытэт належаў гаспадарскай уладзе. Гэта пацвярджае практыка, у прыватнасцізварот да гаспадара са скаргай аб непраўдзівым скасаванні шлюбу архіепіскапамполацкім, віцебскім і амсціслаўскім Сімяонам. Гаспадар як найвышэйшы суддзя ўсваім афіцыйным лісце за 9 снежня 1545 г. даручыў мітрапаліту кіеўскаму Макарыюпераглядзець справу пра скасаванне шлюбу[151].
Такім чынам, царкоўная юрысдыкцыя зацвярджаласясвецкім за-канадаўствам і ахоўвалася найвышэйшай дзяржаўнай уладай, якаязаставалася апошняй судовай інстанцыяй для ўсіх людзей паспалітых па ўсіхсправах.
ЗАКЛЮЧЭННЕ.
На развіццё інстытутаў шлюбна-сямейнага права ўБеларусі ў XVI ст. зрабілі ўплыў як нутраныя заканамернасці эвалюцыі сістэмыправа, так і новыя ідэалагічныя, эканамічныя, палітычныя з'явы, што апісаныя якфеномен эпохі Рэнесансу.
Перыяд фармавання юрыспрудэнцыі ў Беларусі вызначаеццагу-маністычным кірункам, у якім захоўваецца схаластычны метад і фарміруеццановы — сістэматычны. Пэўныя моманты сінтэзу названых метадаў адлюстраваліся насістэме Статутаў Вялікага Княства Літоўскага, нягледзячы на тое што многіядаследнікі характарызуюць яе як рымскую. Крыніцамі права гэтага перыяду былідактрына, прынцыпы, закон, звычай. Прыярытэт дактрынальных крыніцаў у дадзеныперыяд змяняўся прыярытэтам заканадаўчых, з чым і былі звязаны актыўныякадыфікацыйныя працэсы.
Асновай новага стаўлення да сацыяльных і тэалагічныхпраблем шлюбу стаўся гуманізм як сістэма поглядаў з яго антрапацэнтрысцкайнакіраванасцю. Свецкі характар гуманізму вызначыў трактоўку шлюбна-сямейныхпраблем з рацыяналістычнага гледзішча, разгляд іх у шчыльнай сувязі зпраблемамі ўдасканалення чалавечага грамадства, самога чалавека.
Ідэалагічнае ўздзеянне гуманістычнай і рэфармацыйнайплыняў на светапогляд грамадства падало шлюбна-сямейныя дачыненні ў іншымаспекце. У адрозненне ад сярэднявечных тэалагічных прыярытэтаў бясшлюбнасці,аскетызму сям'я трактавалася як найважнейшы грамадскі інстытут. Ф. Скарына, М.Літвін, А. Валян ды іншыя, разглядаючы праблемы шлюбу і сям'і, падкрэслівалісацыяльную значнасць сям'і як асноўнага элемента грамадства, узаемасувязьтрываласці сям'і і стабільнасці дзяржавы. Гэта пацвярджаюць і працы А.Алізароўскага, П. Раізія, а таксама трактоўка праблем шлюбу ў«Катэхізісе» С. Буднага.
Такім чынам, у XVI ст. у Беларусі развіваюцца новыяпогляды і канцэпцыі, якія вызначалі праблемы прававога рэгулявання сямейныхдачыненняў, што стварыла ідэалагічны і тэарэтычны падмурак развіцця інстытутаўсямейнага права.
Новае прававое мысленне сталася падставай кадыфікацыіправа, якая адбывалася на фоне партыкулярызму прававой сістэмы і ўвасобілася ўтрох Статутах — 1529, 1566, 1588 гг.
У сувязі са своеасаблівасцю працэсу прававога развіццяў гэтую эпоху асноўныя заканамернасці фарміравання прававых інстытутаў шлюбу ісям'і разгледжаны ў двух аспектах: нутраной дынамікі развіцця і вонкавагаўплыву. Пры гэтым даследваны працэсы развіцця шлюбна-сямейнага права ў перыядпрывілеяў, якія вызначалі фарміраванне маёмасных інстытутаў на аснове развіццяінстытутаў ўласнасці (спадкаванне, пасаг, вена); інстытуты асабістыхшлюбна-сямейных дачыненняў знайшлі адлюстраванне ў прывілеях у выглядзенекалькіх нормаў-прынцыпаў.
Далейшае развіццё інстытутаў шлюбна-сямейнага правакняства адбывалася ў форме Статутаў, ровень юрыдычнай тэхнікі якіх дазволіўвылучыць асноватворныя нормы шлюбна-сямейнага права ў асобны раздзел.
Зыходзячы з партыкулярнасці прававой сістэмы Вялікагакняства ў XVI ст., пры даследванні працэсаў фарміравання і развіццяшлюбна-сямейнага права прааналізаваны асноўныя крыніцы права, што ўжываліся ўтой час. На падставе праведзенага аналізу да ліку субсідыярных дактрынальных ізаканадаўчых крыніц права Беларусі даследванага перыяду аднесены рымскае,царкоўнае, магдэбургскае права.
 Аднак актыўны кадыфікацыйны працэс, які адбываўся нафоне партыкулярызму прававой сістэмы, меў на ўвазе пэўныя з'явы рэцэпцыі, штоможна выразна прасачыць на інстытутах шлюбна-сямейнага права ў Статуце 1588 г.(запазычанне нормаў кананічнага шлюбнага права, уплыў рымскага і магдэбургскагаправа). Такая эвалюцыя ўяўлялася заканамернай, яна ўласцівая не толькі прававойсістэме нашага гаспадарства, але і іншым еўрапейскім сістэмам XIV—XVI стст.
3 аналізу крыніц шлюбна-сямейнага права можна зрабіцьвыснову, што падставай фарміравання і развіцця прававых інстытутаў быліпрывілеі XV ст. і ўхвалы соймаў XVI ст. Разам з тым у прававой сістэме гэтагаперыяду важнае месца належала кананічнаму (царкоўнаму), магдэбургскаму,рымскаму, звычаёваму праву, якія спрыялі працэсу праваўтварэння. Кадыфікацыяшлюбна-сямейнага права ў Беларусі ў XVI ст. суправаджалася складанымі працэсаміўплыву названых крыніц права, але вызначальнай была нутраная заканамернасцьразвіцця інстытутаў шлюбна-сямейнага права ў Статутах 1529, 1566 і 1588 гг.
Разглядаючы формы шлюбу ў Беларусі XVI ст., неабходнаадзначыць пераемнасць старадаўных традыцый, што захаваліся ў абрадавай форме,паганскіх звычаях. Інстытут шлюбу, як асноўны інстытут грамадства, шчыльназвязаны з гістарычным мінулым народа. Рэгуляванне шлюбных дачыненняў кананічным(царкоўным) правам адбывалася ва ўзаемасувязі з народнымі абрадавымі традыцыяміі звычаямі. Пры гэтым асноўная частка грамадства, як вынікае з актавагаматэрыялу судоў і магістратаў, у дачыненні да шлюбу аддавала перавагу нормамзвычаёвага права, над якім законы царквы не мелі яўнага прыярытэту.
Рэгуляванне шлюбных дачыненняў звычаёвым, кананічным ісвецкім правам мела агульную тэндэнцыю да рэгламентацыі ўсіх стадый гэтыхдачыненняў, імкнення ажыццявіць іх у законнай форме. Дзяржава ў асобенайвышэйшага заканадаўцы актыўна падтрымлівала працэс хрысціянізацыі шлюбныхдачыненняў, пра што сведчыць запазычанне Статутамі, перадусім трэцім, нормаўкананічнага права. Тым часам судовыя органы, службовыя асобы, як вынікае зактаў, не былі паслядоўнымі выканаўцамі гэтых ідэй. Узнікла сітуацыя, каліафі-цыйны прыярытэт належаў царкоўнаму праву, але на практыцы шырока ўжываласязвычаёвае права, рэгулюючы значную частку шлюбных дачыненняў.
У дадзеным выпадку звычаёвае права, паводле афіцыйнагапогляду, ёсць субсідыярнай крыніцай права, але выкарыстоўвалася яно не тады,калі кананічнае (царкоўнае) права мела прагалы, а тады, калі яно супярэчылатрадыцыйнаму светапогляду. Даследванне шлюбна-сямейнага заканадаўства дазваляезрабіць выснову: шлюбныя дачыненні — аснова стасункаў па роднасці і сваяцтве,на юрыдычным значэнні якіх засноўваліся нормы земскага, царкоўнага,магдэбург-скага права, што рэгулявалі шлюбна-сямейныя асабістыя і маёмасныядачыненні.
Шлюбна-сямейныя дачыненні на аснове інстытутаўроднасці і сваяцтва аб'ядноўвалі мноства інстытутаў прыватнага права: пасагу,вена, спадкаемства, апекі ды інш.
Адной з галоўных інстытутаў матэрыяльнага забеспячэннясям'і ёсць інстытут пасагу. Як вынікае з актавага матэрыялу, ён фарміраваўся ўпрывілейны перыяд, а канчатковае завяршэнне атрымала ў Статутах 1529, 1566 і1588 гг. Прычым дадзены інстытут змяшчае менш запазычанняў з замежных сістэмаўправа параўнальна з іншымі інстытутамі.
Названы інстытут адлюстраваў агульную тэндэнцыюпрыватнага права да індывідуалізацыі правадачыненняў і фармальнай роўнасці ўсіхперад законам, імкненне да ўраўнавання ў маёмасных правах сямейнікаў. Акрамятаго, магчымасць атрымання ў пасаг чвэрці ляжачай маёмасці вызначала тэндэнцыюда яе спадкавання і асабістай незалежнасці жанчыны. Інстытут спадкаемствазнаходзіцца ў шчыльнай сувязі з сямейным правам з прычыны залежнасці коласпадкаемцаў ад ступені звязанасці з сям'ёй і прыналежнай ёй маёмасцю.
3 аналізу інстытута спадкаемства ў прывілейны перыядможна зрабіць выснову, што ён развіваўся, як і іншыя інстытуты матэрыяльнагазабеспячэння, у выглядзе ільгот шляхце, скіраваных на пашырэнне яе правоў ісвабод. Шчыльная ўзаемасувязь інстытутаў шлюбу і спадкаемства засноўвалася направе спадчыны паводле закону асобы, якая валодала пэўнай праваздольнасцю: паправе роднасці і паходжання на падставе законнага шлюбу.
Аналізуючы развіццё інстытута спадкаемства паСтатутах, неабходна адзначыць тэндэнцыю да ўраўнавання правоў на спадкаваннедзяцей абодвух полаў, што выявілася ў магчымасці дачок атрымаць у спадчынучастку ляжачай маёмасці, а таксама ў выкарыстанні бацькамі такой формы дамовы,як «запіс» у ролі юрыдычнай фікцыі, пад якой разумелася прававоеафармленне розных дамоваў: падаравання, тэстамента пад умовай і г.д.
Статут 1588 г. упершыню замацаваў парадак спадкаваннямаёмасці, нажытай бацькамі супольна: дзеці ў выпадку смерці аднаго з бацькоўатрымлівалі ў спадчыну 2/3 яе, а траціну — удава (удавец). Гэтая норма ўжо непрадугледжвала перавагі сыноў пры спадкаванні паводле закону. Можна меркавацьпра яе запазычанне з магдэбургскага права.
Такім чынам, інстытут спадкаемства развіваўся нааснове прывілеяў і Статутаў. Нязначна паўплывалі на яе, магчыма, нормымагдэбургскага права.
Інстытут апекі паводле Статутаў меў два аспекты:абарона правоў непаўналетніх дзяцей і ахова інтарэсаў незамужніх жанчын. Апекапры гэтым разумелася як абарона правоў і інтарэсаў асобаў, якія мелі патрэбу ўёй з розных прычынаў: страта аднаго або абодвух бацькоў, цяжар вядзення справаўпа кіраванні маёмасцю. У канчатковым выніку апека ўяўляла сабою клопат дзяржавыпра асобаў, не здольных паклапаціцца пра сябе. Таму гэты інстытут кантраляваўсядзяржаўнай уладай асабліва пільна. Адрознівалася апека паводле закону,тэстамента, па прызначэнні дзяржавы.
3 аналізу інстытута апекі ў перыяд прывілеяў іСтатутаў можна зрабіць выснову, што правы ўдоваў па апецы паступова звужаліся.Прычынай гэтага быў, відаць, інтэнсіўны эканамічны працэс, што патрабаваўактыўных гандлёвых і гаспадарчых аперацый, а таксама ўплыў такіх крыніц права,як рымскае і магдэбургскае.
Разгляд генезісу і развіцця інстытутаўшлюбна-сямейнага права з улікам названых асаблівасцяў дае падставу сцвярджаць,што фарміраванне і эвалюцыя яго асноўных маёмасных інстытутаў, такіх, якпасагу, вена, спадкаемства (паводле закону), адбыліся ў прывілейны перыяд.Першы Статут атрымаў практычна гатовыя формы, якія ў наступных Статутах былідапрацаваныя, дэталізаваныя і размешчаныя адпаведна сістэме права. Такая з'явадазваляе зрабіць выснову, што найважнейшыя маёмасныя шлюбна-сямейныя інстытутыфарміраваліся вакол інстытута ўласнасці.
Асабістыя шлюбна-сямейныя дачыненні пачалі рэгуляваццаў пазнейшы перыяд у асноўным у Статутах (шлюбныя стасункі паміж дзецьмі ібацькамі, пэўная частка дачыненняў па апецы). Пры аналізе развіцця інстытутаўшлюбна-сямейнага права неабходна адзначыць значэнне субсідыярных крыніц права ўпрацэсе кадыфікацыі, іх уплыў на сістэму права. Такім чынам, эвалюцыяінстытутаў сямейнага права Беларусі XVI ст. адлюстравала асноўныязаканамернасці працэсу фарміравання прававой сістэмы дзяржавы.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.