Реферат по предмету "Религия и мифология"


Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору

БеларускаяАўтакефальная Праваслаўная Царква пасьля Ўсебеларускага Царкоўнага Сабору
Зімой 1941-1942 г. бальшавікі перамаглінямецкі наступ на Маскву і адкінулі нямецкія войскі да ўсходніх межаў Беларусі.Пазьней бальшавікі абаранілі Ленінград і стрымалі нямецкі наступ на паўночнымфронце. У 1942-1943 г. бальшавікі разграмілі значныя нямецкія сілы падСталінградам і распачалі сталае адкочваньне нямецкіх арміяў на захад. Унямецкіх бліскіх тылох бальшавікі распачалі дывэрсыйную акцыю. Вясной 1942 г.Савецкая Расея пачала перакідаць на Беларусь самалётамі свае дывэрсыйныяаддзелы. Скарыстаўшы ненавісную народу нямецкую колёніяльную палітыку,нацыянальны ўціск і эксплёатацыю краю, вынішчаньне голадам, цяжкімі перагонаміпехатой і масавае дастрэліваньне палонных савецкіх жаўнераў, масавыя дэпартацыібеларускага жыхарства на прымусовыя працы ў Нямеччыну і вымардоўваньнепаасобных групаў жыхарства Беларусі, – Савецкая Расея разгарнула шырокуюдывэрсыйную вайскова-палітычную акцыю на Беларусі. Гастрыня гэтай савецкайдывэрсыі была скіраваная супроць немцаў і супроць беларускага нацыянальнагаактыву. Савецкія банды выстрэлівалі беларускіх настаўнікаў, працаўнікоўсамапомачы, адміністрацыі, нацыянальна-палітычных дзеячоў, пісьменьнікаў,сьвятароў, сваякоў асоб, якія працавалі на якой небудзь беларускай грамадзкайніве.
Пасьля аўтакефальнагаСабору Беларускай Праваслаўнай Царквы савецкія банды распачалі вынішчацьудзельнікаў сабору. На 2-гі дзень пасьля павароту на прыход з сабору быўзамардаваны імі сьв. Анатоль Сярпоў, з Пастаўскага благачыньня.
Хутка пасьля прыезду зсабору савецкая банда прышла ў хату да сьв. Аляксандра Апанасэвіча, але незасьпела яго дома. Тады атаман зажадаў ад матушкі, каб яна перадала сьвятару,каб ён напісаў, чаго ён езьдзіў у Менск і, каб чакаў на іх ува ўстаноўленытэрмін. Сьв. Апанасэвіч напісаў, што езьдзіў па царкоўных справах; аднак, самне прабываў дома, а хаваўся. У вызначаную ноч дом сьв. Апанасэвіча быў акружаныўзброенай бандай. Прачытаўшы напісанае сьвятаром атаман сказаў, што гэтаняпраўда, бо сьв. Апанасэвіч езьдзіў у Менск арганізаваць беларускае войска.Партызаны ўзялі царкоўную пячатку і наставілі яе на чыстых аркушах паперы.Прачакаўшы цэлую ноч і не дачакаўшыся сьвятара, банда адыйшла.
А праз некалькі дзён уваколіцах знаходзілі забітых беларусаў з прычэпленымі да іх аркушамі паперы зцаркоўнай пячаткай прыходу сьв. Апанасэвіча. Так бальшавікі хацелі справакавацьнямецкія рэпрэсыі на беларускае духавенства. Запраўды, нямецкае СД апрошваласьв. Апанасэвіча аб тым, як яго пячатка дасталася на паперу прычэпленую дапамардаваных людзей.
Сьв. Вячаслаў Малашка,ранены савецкай бандай, быў спалены імі жыўцом на Усходняй Беларусі каляБягомеля ў 1942 г.
Сьв. Мікалай Скабей быўзабіты савецкай бандай на Палесьсі ў 1943 г.
Сьв. Аладка,камандыраваны з Глыбоччыны для духоўнай працы на Усходнюю Беларусь, быўзамардаваны савецкімі бандытамі ў 1942 г.
Сьв. Антон Каліноўскіпрапаведваў супроць бязбожнага бальшавізму і быў замардаваны бальшавіцкайбандай на прыходзе ў Валяўцы ў 1943 г.
Сьв. Мікалай Дзяругарасстраляны савецкай бандай ў 1943 г.
Прат. I. Кушнер згінуў адбальшавіцкай міны ў 1943 г.
Характэрна, што савецкіябанды вымардоўвалі сьвятароў беларусаў, але не вынішчалі сьвятароў расейцаў,якія знаходзіліся на прыходах.
Савецкія банды выпальваліцэлыя вёскі з цэрквамі, дзеля розных прычынаў. Так, вёску Сваткі яны спаліліразам з царквой нібы таму, што там мела быць арганізаваная абаронная вёска. Надругі дзень прышла сюды нямецкая карная экспэдыцыя, яка спаліла рэшту будынкаў,расстраляла царкоўнага старасту і іншых жыхароў.
Для ўвядзеньня ў блудпадпарадкаванага сабе народу і публічнай апініі іншых народаў, савецкіякіраўнікі распачалі выкарыстоў ваць рэлігію. Яны загадалі паставіць у Масквепатрыярха Сяргея і пачалі пашыраць весткі аб вялікіх зьменах у СССР, а ўрэлігійных дачьгаеньнях у прыватнасьці. Савецкія партызаны прыходзілі ў цэрквына Беларусі і, стоячы ў шапках, адчытвалі падчас багаслужэньняў адозвуМаскоўскага патрыярха Сяргея.
Польская дзейнасьць наБеларусі мацнела і разгортавалася ўшыркі з бегам часу. Змагаючыся з беларусаміза апанаваньне адміністрацыі і паліцыі на Беларусі, палякі выстрэлівалібеларускі нацыянальны актыў самі, як паліцэйскія, скрытабойчымі наладамі, абоўдаючы немцам беларусаў нібы камуністых, пасьля чаго немцы забівалі беларусаў.Пазьней, пры дапамозе немцаў, палякі распачалі арганізацыю нелегальныхлегіёнаў. Аднак, пакінуўшы на ўбоччы барацьбу з савецкімі бандамі, польскіялегіёны галоўны высілак палажылі на вымардоўваньне беларускага кіраўніцтва. Абрашучьш антыбеларускім напрамку дзейнасьці палякоў на Беларусі гаворуцьнаступныя дакуманты:
Пратакол № 5 з дня 3траўня 1943 г., з нарады прадстаўнікоў польскай арганізацыі, шыфруючайся падназовам партыі грэнадзёраў, гавора наступнае:
“1) Усе нямецкія ўстановыў адпаведных паветах павінны быць перапоўнены толькі нашымі людзьмі, каб усяпрактычная ўлада была ў нашых руках. Такім чынам усе паліцэйскія і камандантызмогуць зрабіць дапамогу зброяй ды амуніцыяй нашым узброеным легіёнам,праводзіць разьведку і рабіць адпаведны ўплыў на немцаў і на ўсё акружэньне.
2) Кожны паляк павіненпамятаць, што… ніколі і ні за што беларус не захоча даць нам дапамогі, тамумы павінны імкнуцца выжыць беларусаў з усіх установаў… імкнуцца вышукацьусякія матар'ялы абвінавачваючыя беларусаў, перадаваць іх немцам,абвінавачваючы беларусаў за сувязь з партызанамі для таго, каб іхрасстрэльвалі. Такім чынам мы зможам ня толькі выжыць беларусаў, але ісупроцьставіць немцам беларускае насельніцтва. Наступна, пры дапамозе ўмелайпрапаганды, мы перацягнем беларусаў на свой бок і асягнем, як мінімум, іхнейтральнасьць…
3) Праз сваіх людзейпрасіць паліцыю і немцаў паліць беларускія вёскі пад прэтэкстам, што яныпамагаюць партызанам".
У дырэктыве з дня 14траўня 1943 г., перахопленай савецкімі партызанамі на Берасьцейшчыне, кіраўнічыцэнтр “грэнадзёраў" устанаўляе, што мэта польскіх легіёнаў – вызваленьнеЗаходняй Беларусі ад бальшавізму, але кожны паляк павінен памятаць, штобеларусы – гэта ворагі польскага народу.… палякі павінны ўсякімі спосабамікампрамітаваць беларусаў перад немцамі, дабіваючыся арыштаў беларусаў з тым,каб страты ў беларусаў былі як найбольшымі.
Правакацыйныя ды ілжывыяданосы палякоў немцам на беларусаў былі робленыя па ўсей Беларусі. Перадусімдэнунцыяваўся кіраўнічы беларускі актыў. У Стоўпцах былі арыштаваныя немцамі нааснове такіх даносаў 19 беларусаў, займаючых кіраўнічыя становішчы ўадміністрацыі, а сярод іх: Ю. Сабалеўскі, былы пасол у польскім сойме, В.Чабатарэвіч і інш.; у Валожыне была арыштаваная ўся беларуская адміністрацыя састаршынёй павету інж. К. Касяком, заступнікам яго – А. Сіўцам і інш. – агулам22 асобы. Хвалі арыштаў беларусаў пракочваліся па ўсім краі.
Польскія збройныя бандыстасавалі тэррор па вёсках і драбнейшых мястэчках, якія яны маглі хоць часоваатакаваць. Польская банда напала на Жойдзішкі у 1942 г. і перабіла там нятолькі немцаў, але і беларускі нацыянальны актыў; пры гэтым – палякі,працаваўшыя тады ў Жойдзішках паліцэйскімі, падрыхтавалі напад звонку і самівымардоўвалі беларусаў. Кіраўніцтва гэтай збройнай акцыі мелі ўлады польскайАрміі Краёвай, закансьпіраваныя ў Вільні.
Шмат панясьлі ахвяраў адпольскіх правакацыяў беларусы Міра і ваколіц. Палявая нямецкая камандантурамясьцілася ў маёнтку эдір і ўся яе абслуга і перакладчыкі складаліся з палякоў– з дворнай адміністрацыі. Палякі падрыхтоўвалі і падавалі немцам сьпіскібеларусаў, былых падсудных польскіх судоў, як „караных за камунізм".Цэлымі групамі немцы расстрэлівалі іх без ніякага допыту і досьледу.
Па апушчэньніадміністрацыяй і паліцыяй вёскі Іжа, Вялейскага павету, польскія партызаны зБудслаўшчыны напалі на мястэчка і поўнасьцю яго спалілі, мардуючы пры гэтымшэраг беларусаў. Гэта была помста за падтрымку іжанамі нацыянальнагабеларускага руху.
Палякі мардавалі многіхправаслаўных беларускіх сьвятароў. У прыходзе Турэйск, Шчучынскага павету, сьв.Іван Аляхновіч разам з матушкай, за беларускую дзейнасьць былі закатаваныяпольскай бандай у 1942 г. Палякі адрэзалі вушы, насы, выкалалі вочы, матушцыадрэзалі грудзі, палілі вагнём раны і г. п. зьдзекаваліся над ахвярамі аж дасьмерці іх ад мукаў. На гэты прыход быў прызначаны іншы сьвятар, а. Васіль,якога польская банда замардавала на 3-ці дзень па прыезьдзе яго на прыход.
Іераманах Лукаш, зЖыровіцкага манастыра, быў прызначаны на прыход каля Наваградка, які здаўна быўправаслаўным. У 1920 г. палякі адабралі гэты прыход ад праваслаўных і зрабілікаталіцкім. У 1941 г. праваслаўныя вярнулі сабе гэту царкву. Тады польскаябанда ў 1942 г. напала на сьвятара, закапала яго жывым у зямлю па галаву, а нагалаве разлажыла вагонь, палячы яго аж да сьмерці іераманаха.
Сьв. Кастусь Маеўскі,ведамы беларускі энтузыясты, супрацоўнік БНС, згінуў ад бомбы, укінутайпалякамі ў яго хату ў 1943 г.
У Трабах, на Ашмяншчыне,палякі паведамілі сьв. Анатолія Кірыка, што заб'юць яго, бо ў тутэйшайкаталіцкай парафіі за апошні кароткі час згінулі аж 4 ксяндзы, а праваслаўнысьвятар той самы ўвесь час на прыходзе непарушаны, што ад'емна ўплывае накаталіцтва. Сьв. А. Кірык неадкладна выехаў з прыходу ў Трабах, а на яго мейсцабыў прызначаны іншы сьвятар, якога папярэдзілі аб прычыне выязду папярэднягасьвятара. Новы сьвятар цешыўся агульнай пашанай; дзеля таго, што навакол блісканя было ксяндзоў на каталіцкіх парафіях, то беларускае каталіцкае насельніцтвапрыносіла нованароджаных дзяцей хрысьціць да праваслаўнага сьвятара, яківыконываў і іншыя трэбы ня толькі для праваслаўных, але і для каталікоў, якіяда яго зьвярталіся. Польская банда напала на сьвятара і зьверскі ягозамардавала ў 1943 г. Беларусы праваслаўныя і каталікі ў супольнай жалобе разамхавалі праваслаўнага пастыра.
Прат. Міхаіл Леванчук,настаяцель прыходу ў Крэве, быў ведамым беларускім нацыянальна-асьветнымдзячом. Па яго ініцыятыве ў Крэве была арганізаваная беларуская пачаткаваяшкола, гдзе н-стаўніцамі былі дачка сьвятара, Ларыса, і пляменьніца, праехаўшаяз Менску. Польскія настаўнікі і ўвесь польскі актыў пайшлі ў партызаны. УКрэўскай воласьці яны змабілізавалі ўсіх палякаў ад 18 да 60 год, па далучэньніКрэва да Літвы. Гэтыя польскія банды мардавалі беларускі нацыянальны актыў.Прат. Леванчук хаваў мардаваных па праваслаўнаму абраду, хаця палякізабаранялі, пагражаючы яму забойствам. I яны выканалі свае пагрозы. Пераднападам на дом сьв. Леванчука польская банда зайшла да мясцовага каталіцкагаксяндза паляка. Пасьля гэтага палякі абкружылі дом сьвятара і кіраўнік сказаў,што яны прышлі забіць а. Леванчука. Пратаерэй папрасіў памаліцца перадсьмерцяй, а палякі прывялі дачку і пляменьніцу ў той самы пакой і ў іхпрысутнасьці (больш нікога з сямьі сьвятара ня было ў хаце) застрэлілісьвятара. Адзін з палякаў зрабаваў наперсны крыж з замардаванага сьвятара.Пасьля яны застрэлілі дачку і пляменьніцу. У гэты час прышоў у хату сьв.Леванчука мясцовы каталіцкіі ксёндз, у прысутнасьці якога палякі дастрэлілі яшчэканаючую даічку а. Леванчука. Мясцовыя прыхаджане зрабілі вялізныяманіфэстацыйныя хаўтуры свайму ахвярнаму сьвятару і настаўніцам.
Польскія банды шукалісьв. А. Апанасэвіча, каб забіць яго за беларускую дзейнасьць на царкоўнай ніве.Хутка пасьля павароту дэлегатаў з Усебеларускага Сабору палякі затрымалі аднагоправаслаўнага сьвятара, завезьлі яго за 40 км. пад Шчучын у свой штаб, гдзе ягодапытавалі, ці ён ёсьць сьв. Апанасэвіч, Лідзкі благачынны.
Сьв. М. Лапіцкі быўправакацыйна абвінавачаны палякамі і расейцамі перад немцамі, нібы ёнутрымлівае лучнасьць з савецкімі партызанамі. Арыштаваны палякамі паліцэйскімі,якія ня мелі нагоды замардаваць яго па дарозе, сьв. Лапіцкі быў здадзены ў СДнемцам. Тады-ж, вядучы дарогай польскія паліцэйскія застрэлілі на дарозе КузьмуКрука, беларускага дзеяча, нібы ён хацеў уцякаць. Трымаючы сьв. Лапіцкага ўтурме, немцы правялі сьледзтва і выкрылі поўную ілжывасьць польскагаабвінавачаньня, пасьля чаго выпусьцілі арыштаванага. Дзеля небясьпекі быцьзамардаваным скрытабойча палякамі, а. Лапіцкі выехаў з прыходу на Дзісьненшчынеў Менск.
Беларусы баранілісясупроць польскай акцыі вынішчаньня тымі сродкамі, якія былі даступныя. Аднак,сярод беларусаў былі нямногія адзінкі, пераважна каталіцкага веравызнаньня,якія стараліся паўстрымоўваць беларускую абаронную акцыю, ды рабілі патаемнакампрамісы з палякамі, ня гледзячы на сталую польскую пагромную акцыю, якнапр.:: А. Клімовіч – беларускі прадстаўнік у Акруговым Камісарыяце у Лідзе,Родзевіч – адміністрацыйны працаўнік у Вялейцы, ды іншыя. Д-р Я. Станкевічпашыраў сярод сваіх бліжэйшых знаёмых думку аб неабходнасьці паразумленьнябеларускага актыву з польскімі дзейнікамі, што ён уважаў за вельмі важнае прыразгортваючыхся: ваенных выпадках. Вацлава Іваноўскага, старшыню гораду Менску,часта наведвалі палякі, прыяжджаючыя адусюль, нават з Варшавы і Вільні;Іваноўскі “жаліўся” Ю. Сабалеў-скаму, што наяжджаючыя палякі тэррарызуюць яго.
Адносіні нямецкіх уладаўда праваслаўнай царквы і рэлігіі мелі сваісты характар. 3 аднаго боку немцы, умежах сваей калянізацыйнай палітыкі падчас вайны, дапамагалі арганізавацьцаркоўнае жыцьцё, беларусізаваць яго і афармляць аўтакефалію. Аднак, усёцаркоўнае жыцьцё яны падпарадкавалі свайму дакладнаму нагляду і абмяжоўвалідзейнасьць царквы толькі да выконываньня рэлігійных трэбаў, пазбаўляючы яе роліважнага грамадзкага дзейніка. 3 другога боку нямецікія ўлады дэманстравалі сваюпоўную пагарду да праваслаўнай рэлігіі заваяванага беларускага народу. Некалькіпрыкладаў падаецца ніжэй для ілюстраваньня.
На самым пачатку вайны ў1941 г., нямецкая вайсковая частка затрымалася каля аднэй царквы на Палесьсі,настаяцелям якой быў сьв. Мікалай Міхайлоўскі. Немцы хацелі ў царкве зрабіцьдля сябе начлег, а ў аўтары – канцэлярыю з жанчынамі працаўніцамі. Настаяцельзапратэставаў супроць такога паступаваньня са сьвятыняй і ня пушчаў жанчын уаўтар, згодна з праваслаўнымі правіламі. Разьюшаныя гэтым немцы кінуліся наяго, вырвалі яму бараду, страшэнна зьдзекаваліся над ім і пасьля застрэлілі,загадаўшы закапаць на тым-жа мейсцы. Толькі праз месяц матушка сьвятара змаглаатрымаць ад немцаў дазвол пахаваць сьв. Міхайлоўскага на могільніку.
У Жыровіцкім манастырыбыло каля шасьці манахаў жыдоўскага паходжаньня. Яны былі ў гэтым манастырыманахамі шмат гадоў, былі вельмі рэлігійнымі і мелі агульную пашану. Зараз напачатку вайны 1941 г. нямецкі аддзел акружыў манастыр у Жыровіцах; немцы вывяліўсіх манахаў на двор і адлучылі манахаў жыдоўскага паходжаньня. Ня гледзячы напрозьбы арх. Панцялеймана і іншых духаўнікоў, немцы тут-жа пастралялі ўсіхманахаў жыдоўскага паходжаньня.
Піліп Марозаў,архімандрыт сьв. Духава манастыра ў Вільні быў расстраляны немцамі ў 1942 г.
Сьв. Ігнат Ярмалюк, сябраВіленскай духоўнай кансысторыі, арыштаваны немцамі за хрышчэньне жыдоў і выдачуім мэтрыкаў; памёр у канцэнтрацыйным лягеры.
Іераманах Сяргейдэпартаваны немцамі ў канцэнтрацыйны лягер, далейпы лёс яго няведамы.
Сьв. Барыс Кірыкрасстраляны немцамі ў 1943 г.
Сьв. Аляксандра Валасовічдэпартаваны немцамі ў канц. лягер таму, што бальшавікі гвалтам забралі яго сынада сябе ў партызаны.
Сьв. Пётра Бацян,настаяцель прыходу ў Кабыльніку, арыштаваны СД за дапамогу жыдом і пасаджаны ўтурму. Ён меў 60 год, але быў высокага ўзросту і моцнай фізычнай будовы. Немцыстрашэнна зьдзекаваліся над ім у турме: запрагалі ў плуг і гаралі турэмныгарод, скавалі паліцэйскімі сабакамі і г. п. і закатавалі такім чынам насьмерць у Менскай турме ў 1943 г.
Браты сьвятары Хільтавы:Аляксандра і Серафім, расстраляныя праз СД за тое, што пад тэррорам савецкіх партызанаўвыканалі некаторыя іх дамаганьні.
Прат. Назарэўскі«Хладзімер, арыштаваны з дачкой праз СД у сваім прыходзе Касута, пасьлячаго загінуў.
Сьв. Малішэўскірасстраляны праз СД у Слоніме ў 1943 г.
Прат. Павал Сасноўскі, напрозьбу свайго прыхаджаніна, даў яму пасьведку аб добрым характары. Савецкіяпартызанскія банды забралі прымусова да сябе гэтага чалавека, разам з іншымі„змабілізаванымі» сялянамі, бо гэта было ў раёне поўнасьцю апанаванымбальшавіцкімі бандамі. Падчас аблавы на партызанаў немцы захапілі частку іх і ўуспомненага чалавека знайшлі пасьведку сьвятара аб добрым характары. Неуваходзячы ў сутнасьць справы, СД арыштавалі сьвятара Сасноўскага, ламала ямурукі, ногі, жэбры і, зьдзекуючыся, замучыла да сьмерці.
Такім чынам, барацьбапаміж былымі і цяперашнімі акупантамі Беларусі вынішчала беларускі народ,беларускую інтэлігэнцыю і беларускае духавенства. Пры разгортаваньні савецкагабандытызму на Беларусі – узрастаў нямецкі тэррор. Савецкія банды мардавалібеларускую нацыянальную інтэлігэнцыю і адчынена спачуваючае ей сялянства. Немцымардавалі тых беларусоў, да якіх у начы прыходзілі збройныя бальшавікі ігвалтам адбіралі харчы і вопратку. Нямецкія збройныя акцыі не маглі зьнішчыцьрухлівых савецкіх бандаў і толькі помсьціліся на нявінным беларускімжыхарсьцьве. Так, немцы акружылі вёску Сычавічы з уцалелым ад савецкіх бандаўжыхарствам. Частку жыхароў немцы сагналі ў адзін вялікі будынак, а рэшту людзейсабралі на беразе ракі і загадалі ім плыць на другі бераг. 3 кулямётаў немцыперастралялі ўсіх у вадзе. У будынак з сабраным народам немцы ўкінулі гранаты іспалілі. Уратавалася толькі адна жанчына, якая здолела вырвацца з полымя іўскочыць ў студню. Немяц выстраліў некалькі разоў у студню, але не трапіў ужанчыну, якую ўратавалі пазьней надбегшыя з суседніх вёсак людзі.
Немцы зганялі часамінасельніцтва вёсак у гумно, ці ў царкву, разам са сьвятаром, і так палілі жывыхз будынкам; уцякаючых людзей дастрэлівалі. Так было з вёскай Доры, Валожынскагапавету і з іншымі вёскамі. Цэлыя воласьці і паветы былі такім шляхам поўнасьцюпазбаўленыя насельніцтва. На абшарах валасьцей: Сват-кі, Мядзела, Кабыльнік, –нямецкая карная экспэдыцыя поўнасьцю спаліла адным захадам каля 40 вёсак;дзяцей і старых кідалі жывымі ў вагонь пажараў, пры чым асаблівымі зьверстваміадзначаліся латыскія аддзелы СД. Недабітых жыхароў немцы высылалі на прымусовыяпрацы ў Нямеччыну.
Пасьля аднэй з такіхакцыяў немцы наладавалі каля 60 вагонаў малымі дзяцьмі ў веку ад 2 год да 10.Гэты цягнік быў пастаўлены на сьляпую лінію у Лынтупах, аб ім “забыліся” і ўседзеці перамерлі ў страшэнных цярпеньнях.
Калі савецкія партызаныўзрывалі нямецкі вайсковы цягнік, то немцы выпальвалі ўсе ваколічныя вёскі,вынішчаючы насельніцтва. Калі немяц гінуў, наехаўшы на міну, ці застрэленысавецкімі бандамі, то немцы выпальвалі суседнія да гэткага здарэньня вёскі,мардуючы насельніцтва. Цэрквы і сьвятары вынішчаліся немцамі разам з іншымібудынкамі і насельніцтвам.
Падчас багаслужэньняўнемцы акружалі цэрквы і змейсца забіралі здаровае насельніцтва на прымусовыяпрацы ў Нямеччыну. Гэткія акцыі былі стасаваныя ад 1943 г. Напр., у в.Сталовічах так зрабілі немцы падчас усяночнага багаслужэньня на Вялікдзень.
У сувязі з пашырэньнемсавецкай партызаншчыны на Меншчыне, позна ўвосені 1942 г. мітр. Панцялейман быўперавезены праз СД з Лядаў у Вялейку і паселены ў доме пры будынку СД, прыгэтым з абовязкам кожны дзень рэгістравацца ў мясцовым СД.
Вясной 1943 г. угэнэральным камісарыяце Беларусі адбыліся зьмены. Юрда перастаў быць кіраўнікомкультурна-палітычнага аддзелу, а на гэта месца была прызначана іншая асоба.Гэта адбілася аслабленьнем зацікаўленьня гэнэральнага камісарыяту некаторыміпытаньнямі, а так сама справай афармленьня аўтакефаліі Беларускай Царквы.Непасрэдны ўплыў на ўладыку Філафея па гэтым пытаньні з боку беларусаў быўнемагчымы. Таму беларускі актыў зьвярнуўся да новага кіраўніка рэлігійных спраўу гэнэральным камісарыяце і вытлумачыў існуючае неаформленае палажэньне заўтакефальнасьцяй Беларускай Царквы. Ураднік быў упэўнены, што аўтакефалія БеларускайЦарквы ўжо поўнасьцю аформлена, бо так яго інфармавалі з мітрапалітальнагакіраўніцтва царквы. Ураднік распытаўся аб кроках неабходных да завяршэньняаўтакефаліі, аб адносінах да аўтакефаліі ўладыкаў: мітр. Панцялеймана і арх.Філафея і аб поглядах беларусаў на паварот мітр. Панцялеймана ў Менск дакіраўніцтва царквой. Апінія дэлегацыі была прыхільнай да справы паваротумітрапаліта да кіраўніцтва царквой.
Даведаўшыся, што трэбавыслаць лісты, прынятыя Ўсебеларускім Царкоўным Саборам да галоў аўтакефальныхправаслаўных цэркваў, палітычны аддзел гэнэральнага камісарыяту распачаў пагэтай справе захады ў арх. Філафея. У сувязі з гэтым арх. Філафей склікаў сыноду сакавіку 1943 г. На паседжаньне сыноду прыбыў толькі яп. Апанас. Ня могучыўдвух прыняць ніякай асноўнай пастановы, арх. Філафей і яп. Апанас зьвярнулісяз лістом да гэнэральнага камісара Беларусі, просячы вярнуць у Менск з высланьнямітр. Панцялеймана. 16-га красавіка 1943 г. мітрапаліт быў звольнены іпрывезены праз СД у Менск, гдзе ён прыступіў да царкоўных спраў.
Дня 17 красавікараспачаліся паседжаньні сыноду пад старшынствам мітрапаліта. Першай справайбыло прыгатаваньне, падпісаньне і высланьне лістоў да Канстантынопальскагапатрыярха ды – іншых праваслаўных патрыярхаў, з прозьбай прызнаць аўтакефаліюБеларускай Праваслаўнай Царквы. Тэксты лістоў, прынятыя Ўсебеларускім ЦаркоўнымСаборам дня 2 верасьня 1942 г., былі апрабаваныя сынодам, з некаторымізьменамі. Прыняты тэкст ліста да Канстантынопальскага патрыярха быў наступны:
“ВАША СЬВЯЦЕЙШАСТВА,СЬВЯЦЕЙШЫ УЛАДЫКА!
Мы, іерархі ПраваслаўнайБеларускай Царквы, зварочваемся да Вашага Сьвяцейшаства і просім пачуць сваім,поўным любові, сэрцам патрэбы нашае Царквы, прыняць іх бліска да свайго сэрца іпадаць ей руку помачы ў справе ўладжаньня царкоўнага жыцьця на падставахаўтакефаліі.
Праваслаўная вера набеларускіх землях зьявілася ў 10-м стагодзьдзі. Прынесена яна сюды зКанстантынопалю праз Кіеў і расьцьвіла тут ва ўсім яе харастве.
Ад самага пачаткугістарычнага жыцьця нашага народу Праваслаўная вера была магутным дзейнікам уягоным жыцьці і моцнай апорай у зьменнай долі. Пад уплывам Праваслаўнай верынарод наш закрасаваў, душа ягоная ўзбагацілася ўсімі хараствамі праўды Божай,землі ягоныя пакрыліся мноствам сьвятыняў, манастыроў і школаў. Разьвіўшы ўсабе найлепшыя стараны чалавечай душы, Беларускі народ даў Царкве сваіх сьвятых(Прэпадобная Эўфрасіньня, князёўна Полацкая; сьв. сьв. Кірыла і Лаўрэні –Япіскапы Тураўскія; Прэпадобны Афанасі, Ігумэн Берасьцейскі; сьв. сьв.Віленскія мучанікі Антоні, Іоанн і Эўстафі) і праз доўгія вякі захаваў сваюверу Праваслаўную ўва ўсей яе чысьціні і непашкоджанасьці.
Яшчэ ў ХІ-м стагодзьдзіБеларускі народ меў свае япіскапскія кафэдры ў Полацку, Смаленску і Тураве, апазьней у Наваградку і ў Берасьці. У ХІУ-м стагодзьдзі царкоўнае жыцьцё былонагэтулькі шырока разьвіўшыся, што зьявілася патрэба мець свайго Мітрапаліта.Першым Мітрапалітам Беларускае Мітраполіі, якая тады называласяЛітоўска-Рускай, быў Раман. У сан Мітрапаліта ён быў высьвячаны КанстантынопальскімПатрыярхам Філафеям. Мітрапаліт гэты атрымаў ад Канстантынопальскага Патрыярхаправы аўтаномнага, амаль не аўтакефальнага галавы сваей Мітраполіі, намінальнатолькі залежнага ад Канстантынопалю. Пасьля сьмерці Рамана МітрапалітамБеларускім стаў Кіпрыян з тытулам Літоўска-Кіеўскага. У 1415 годзе быў скліканыў Наваградку Сабор, на каторым Праваслаўныя Япіскапы выбралі і самі пасьвяціліў сан Мітрапаліта Літоўска-Рускага (Беларускага) Грыгорыя Цамблака. Са сьмерцюГрыгорыя Цамблака (1419 год) Беларуская Мітраполія страціла самастойнасьць іўвайшла ў склад Кіеўскай Мітраполіі, а пазьней, пасьля злучэньняЛітоўска-Рускага княства з Польшчай (1569 год) нават адчула вялікаепрасьледваньне з боку фанатычнага каталіцызму ў Полыпчы. Пасьля-ж падзелаў Польшчы(1772 г. – 1796 г.), разам з прылучэньнем Беларускіх земляў да Расеі, іБеларуская Царква перайшла пад юрысдыкцыю Расейскага Праваслаўнага Сыноду.
У 1921 годзе Рыскімтрактатам Беларусь была падзелена на дзьве часткі: гэтак званая Заходняя,апынулася ў граніцах Полыпчы, дзе праваслаўнае беларускае духавенства інасельніцтва належылі да Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Большая-жчастка Беларусі, гэтак званая Ўсходняя, адыйшла да Савецкай Расеі, дзецаркоўна-рэлігійнае жыцьцё было бальшавікамі зьнішчана, сьвятыні разбураны,царкоўная маемасьць адабрана, а япіскапы і сьвятары былі вывезены ў ссылку, дзезагінулі, або расстрэляны на месцы.
У 1941 годзе НямецкаяАрмія вызваліла Беларусь ад бальшавікоў і палякаў, і актам ГэнэральнагаКамісара для Беларусі ад 3-га кастрычніка 1941 году жыцьцё Праваслаўнай Царквына Беларусі было легалізавана пры ўмове яе аўтакефальнага ўпраўленьня.Падзеленая на дзьве часткі, цяпер Беларусь творыць адзін дзяржаўны арганізм падназовам Гэнэральны Камісарыят Беларусі.
Усіх жыхароў на Беларусіналічваецца каля 15 міліёнаў, з каторых 85% праваслаўных.
Усходняя Беларусь, якаябольш 20-ці год знаходзілася пад бальшавікамі, цяпер творыць і арганізуецаркоўнае жыцьцё, аднаўляюцца і адчыняюцца храмы, зачыненыя або пераробленыя падклюбы, тэатры і інш., засноўваюцца прыходы, разьвіваецца праваслаўнаямісыянэрская праца сярод беларускага насельніцтва.
Царкоўным жыцьцём наБеларусі кіруе Сабор Япіскапаў і Сынод на чале з Мітрапалітам. Сабор Япіскапаўу сакавіку 1942 году падзяліў Беларускую Мітраполію на 6 Епархіяў. УсіхЯпіскапаў з Мітрапалітам разам у сучасны мамэнт ёсьць 5. Прадбачаюцца хіратонііновых Япіскапаў.
У верасьні 1942 году ўсталічным горадзе Беларусі Менску адбыўся Царкоўны Сабор, складзены з Іерархііі выбраных прадстаўнікоў духавенства і міранаў Беларускай Мітраполіі, на якімбыў апрацаваны і прыняты Статут для Беларускай Праваслаўнай АўтакефальнайЦарквы. Гэты Статут складзены на падставе канонаў і традыцыяў СьвятоеЎсяленскае Ўсходняе Праваслаўнае Царквы. На гэтым самым Царкоўным Саборыпастаноўлена зьвярнуцца да Галоў усіх Праваслаўных Аўтакефальных Цэркваў зпрозьбай даць сваё благаслаўленьне на Аўтакефальнае існаваньне БеларускаеПраваслаўнае Царквы.
Поўныя глыбокай пашаны,любові і адданасьці да Вас, Най-сьвяцейшы Ўладыка, яшчэ раз просім даць сваёапостальскае благаславеньне на самастойнае жыцьцё нашае Сьвятое ПраваслаўнаеЦарквы Беларускае і прыняць Яе ў лік Сёстраў – Сьвятых АўтакефальныхПраваслаўных Цэркваў ва славу Сьвятой Царквы Хрыстовай і на карысьць богалюбівагаПраваслаўнага Беларускага Народу.
(20. IV. 1943 г., Менск.Божай міласьцю Мітрапаліт ПАНЦЯЛЕЙМАН Сьмірэнны ФІЛАФЕЙ, Арх. Магілеўскі іМсьціслаўскі Сьмірэнны АФАНАСІЙ, Епіскап Віцебскі і Полацкі").
Лісты да патрыярхаў быліперададзеныя ў гэнэральны камісарыят для перасланьня іх дыплёматычным шляхам.Які быў далейшы лёс гэтых лістоў – няведама.
Сынод вырашыў яшчэ шэрагіншых спраў, а паміж імі – пытанне звароту царкоўнай маемасьці, сканфіскаванайу сваім часе савецкімі ўладамі. Гэта пытаньне было ўзьнята дзеля зьменаўнямецкай палітыкі ў аграрнай галіне. Да гэтай пары немцы стараліся ўтрымацьсыстэму калгасаў, пакіненую бальшавікамі, як вельмі добрую для закабаленьнясялянства і эксплёатацыі сельскай гаспадаркі на сваю карысьць. Але, дзелявайсковых непаводзінаў і пашыраньня партызанскай барацьбы, немцы былі змушаныячасткова зьмякшыць сваю колёніяльную палітыку. Яны распачалі, для прапаганды,праводзіць распадзел калгасаў і надзел сялян зямлёй для карыстаньня. Насобскасьць зямля не давалася, бо немцы ўважалі яе за нямецкую собскасьць, якзаваяваную імі. Прынятая сынодам пастанова аб звароце былых царкоўных земляў ііншай маемасьці, ня была праведзеная ў жыцьцё.
Адбудова царкоўнагажыцьця на ўсходзе Беларусі адбывалася вельмі паволі. Ад'емнае значаньне меўфакт, што арх. Магілеўскі і Мсьціслаўскі Філафей, а таксама яп. Віцебскі іПолацкі Апанас, ані разу яе наведалі прызначаных для іх епархіяў. Беларускіявернікі і адміністрацыя рабілі на мясцох, што маглі па адбудове сьвятыняў ішукалі духавенства, а з Віцебска прыбывалі дэлегаты ў Менск з прозьбай абдухаўнікох, аднак, пераважна бяз вьгаіку, дзеля адсутнасьці вольных сьвятароў.
ЯД. Сьцяпан, хутка пасваім высьвячэньні, выехаў у прызначаную яму Смаленскую епархію і прыступіў даадбудовы царкоўнага жыцьдя. Цяжкія абставіны пасавецкай пагромнай спадчыны ітрываючая вайна, не спрыялі гэтай місыянэрскай дзейнасьці. Але, па некаторымчасе багаслужэньні аднаўляліся ў Смаленску і іншых гарадох. Яп. Сьцяпандадаткова кіраваў, па даручэньню арх. Філафея і яп. Апанаса, Магілеўскай іВіцебскай епархіямі. Вялікія абшары епархіяў, камунікацыйныя цяжкасьці,абставіны вайсковай зоны, – стваралі асабліва няпрыяльныя ўмовы длямісыянэрскай працы. На пачатку 1943 году япіскап Смаленскі Сьцяпан зьвярнуўсяда мітрапаліта Панцялеймана з просьбай высьвяціць у дапамогу яму вікарыя длягораду Бранска, падаючы кандыдатуру архімандрыта Паўла (Мяленцьева), расейца.Мітрапаліт разаслаў лісты да арх. Вэнэдыкта ў Горадню і да яп. Апанаса ўНаваградак, з запытаньнем аб іх апініі адносна хіратоніі архім. Паўла. Уладыкіадказалі, што яны ня ведаюць зусім кандыдата і пакладаюцца на вырашэньнемітрапаліта разам з арх. Філафеям. На скліканай мітрапалітам нарадзе пры ўдзелеарх. Філафея і яп. Сьцяпана, прыехаўшага ў Менск, было пастаноўлена дня 17чэрвеня высьвяціць архім. Паўла ў сан япіскапа Рослаўльскага, вікарыяСмаленскай епархіі. Хіратонію выканалі мітр. Панцялейман і арх. Філафей уМенску 11 ліпеня 1943 г.
Беларускае грамадзянствабыло супроць гэтай хіратоніі. Новы япіскап ня быў наагул адпаведным дляяпіскапскага сану, а з беларускім народам ня меў нічога супольнага. Пахіратоніі ён чураўся беларускага япіскапату і амаль зусім ня зносіўся з ім. Усувязі з падрыхтоўкай гэтай хіратоніі, група беларускага актыву, дня 5 ліпеня,падала мэмарандум нямецкім уладам, у якім гаварылася: “Беларуская ПраваслаўнаяАўтакефальная Царква сягоньня па складу іерархічна-адміністрацыйнага апарату,па яго нацыянальным настаўленьні, устабілізавалася як расейская, з моцнымантыбеларускім характарам і, як такая, праяўляе актыўную дзейнасьць. Сэнсгэтага той, каб і праз царкву ўтрымаць лучнасьць абшараў былой “адзінайнедзялімай Расеі"… Вонкавыя расейскія чыньнікі знаходзяць добрыадгалосак сваім імкненьням у пануючай сёньня іерархіі і царкоўнай адміністрацыіБеларускай Царквы. Антаганізм, існуючы паміж мітрапалітам БеларусіПанцялейманам і кіруючым арх. Філафеям, базуецца на падставе выключна асабістай– за ўладу. Па зьместу працы абодва яны, карыстаючы з нябывалай волі ўадміністраваньні царквой, дадзенай нямецкімі ўладамі, утрымліваюць яе расейскіхарактар, пакінуты бальшавікамі, – пісалася ў мэмарандуме.
Па хіратоніі яп. Паўла ўжніўні 1943 г., тыя самыя асобы падалі нямецкім уладам новы мэмарандум, у якімпісалі: „Праз царкву на Беларусі дзейнічаюць рознаякаснай ахварбоўкі чыннікі, змэтай – праз расейскі характар царквы і царкоўнай работы, затрымаць Бела-русь унепадзельнасьці з вялікім конглёмэратам „адзінай недзялімай (Расеі)" – заднаго боку, ці з Савецкім Саюзам – з другога боку. 3 беларускага боку ніхто непакліканы і не дапушчаецца да высьвятляньня гэтых спраў. А без дакладнейшагакантролю арх. Фі-лафей, цешучыся поўным даверам уладаў, безаглядна праводзіцьзьдзек над беларускасьцяй, ды праз царкву ўзмацняе расейскасьць Беларусі.Зьяўляецца неабходным стварэньне ўраду адпаведнага беларускага рэфэрэнта зкампэтэнцыей угляду ў духоўна-нацыянальныя справы Беларусі для рэфэраваньнянямецкім уладам… Характэрна, што сярод забітых і прасьледаваных бандытамісьвятароў няма ані аднаго расейца. Гэта самае сьведчыць аб антыбеларускімхарактары бандыцкай работы сярод духоўнага пэрсаналу на Беларусі".
У міжчасе адбыліся зьменыў складзе мужоў даверу пры гэнэральным камісары Беларусі. I. Ермачэнка быўвыдалены з Беларусі і, разам са сваімі супрацоўнікамі, перастаў спаўняць гэтыяфункцыі. Установа Мужоў Даверу была ператворана на Раду Даверу. На чаловагамужа даверу быў запрошаны Вацлаў Іваноўскі, старшыня гораду Менску, якіпаклікаў новых супрацоўнікаў. Сам В. Іваноўскі, як неправаслаўны, ня быў укурсе беларускай царкоўнай справы. 3 нацыянальнага боку, В. Іваноўскі, які ўпалякаў быў сваім чалавекам, ня меў даверу беларускага праваслаўнага актыву.Рада Даверу ня цікавілася царкоўнымі справамі. Такім чынам спыніўся ўплыўбеларускага менскага актыву праз установу мужоў даверу на беларускія царкоўныясправы.
У сувязі з апошнімімэмарандумамі беларусоў, нямецкія ўлады разаслалі праваслаўнаму духавенствуапытальнікі пэрсанальнага характару, у якіх паміж іншымі, было пытаньне абнацыянальнай прыналежнасьці. У запоўненых анкетах духавенства падало у 90% сваюпрыналежнасьць да беларускай нацыянальнасьці; рэшта падала расейскую, абоўкраінскую нацыянальнасьць. Частка духавенства, падаўшага беларускуюнацыянальнасьць, разумела яе ў сэнце расейскага рэгіяналізму, што Беларусь – гэтатаксама расейская зямля. Іншая частка беларускага з паходжаньня духавенства,была так моцна зрусыфікаванай расейскімі школамі і расейскай царквой, штодумала толькі расейскімі нацыянальнымі катэгорыямі. Такім чынам, апытальнік неадбіваў фактычных нацыянальных суадносін праваслаўнага духавенства на Беларусіў тую пару.
Япіскапы знайшліпатрэбным высьвяціць япіскапа для Гомельшчыны. Арх. Вэнэдыкт выставіўкандыдатуру аўдавеўшага горадзенскага пратаерэя Георгія Барышкевіча, настаяцелягорадзенскага кафэдральнага сабору. Кандыдат быў адукаванай і паважнай асобай,украінскага паходжаньня, але вырасшы ў расейскім асяродзьдзі ён уважаў сябе зарасейца. Мітрапаліт Панцялейман, арх. Філафей і яп. Сьцяпан згадзіліся накандыдата. Дня 18 верасьня 1943 г. кандыдат быў пастрыжаны ў манаства з імямГрыгора, а на наступны дзень узьведзены ў сан архімандрыта праз арх. Вэнэдыктаў Горадні. Хіратонія архім. Грыгора ў сан япіскала. адбывалася далёка адБеларусі і пры поўным няведаньні аб ей праз беларускую грамадзкасьць. Акт высьвячэньнябыў выкананы праз Расейскую Зарубежную Царкву ў Вене (Аўстрыя) іерархамі:мітрапалітам Анастасіям, мітрапалітам Бэрлінскім Серафімам, мітрапалітамПарыскім Серафімам, япіскапам Венскім Васілём, япіскапам Почдамскім Піліпам іарх. Горадзенскім Вэнэдыктам. Для палагоджаньня пераходу з Расейскай ЗарубежнайЦарквы ў склад аўтакефальнай Беларускай Праваслаў-най Царквы яп. Грыгорзьвярнуўся з прозьбай да беларускага япіскапату на пачатку 1944 г. Прозьба былапалагоджана пазытыўна, пры чым яп. Грыгор злажыў адумысловую дэклярацыю ў гэтайсправе. Аднак, ён ня змог выехаць на сваю епархію дзеля адступленьня нямецкіхвойскаў з усходу Беларусі перад савецкім наступам у 1944 г.
Наступ савецкіх войскаў зусходу адкідаў нямецкай арміі на захад. У 1944 г. вясной Украіна амаль уся былаакупаваная бальшавікамі. Рыхтаваўся наступ іх на Беларусь. Савецкіяпартызанскія злучэньні моцна шкодзілі нямецкім транспартам для фронту і амальакупавалі вясковыя абшары Беларусі, мабілізуючы прымусова насельніцтва ў сваеаддзелы. Барацьба на нутраным партызанскім фронце адцягвала ад асноўнага фронтузначныя вайсковыя сілы немцаў. Хочучы схіліць сымпатыі беларускага народу насвой бок, стра-чаныя праз колёніяльную тэррорыстычную акупацыйную палітыку,немцы дапусьцілі да стварэньня Беларускай Цэнтральнай Рады, як пэўнай формыбеларускага нацыянальнага ўраду з вельмі абмяжаванымі кампэтэнцыямі. Да сфэрыдзейнасьці БЦР належылі:
а) вайсковыя справыБеларускай Краёвай Абароны;
б) культура і асьвета;
в) сацыяльная апека. Начало БЦР быў высунены беларускім актывам Радаслаў Астроўскі.
Пры БЦР быў створаныаддзел веравызнаньняў, які зьвярнуў сваю ўвагу на дзейнасьць БеларускайПраваслаўнай Царквы.
Арх. Філафей выконываўабовязкі заступніка мітрапаліта, а фактычна – кіраваў Беларускай Мітраполіей.На словах ён быў прыхільнікам праводжаньня нацыянальнай беларускай лініі ўцаркоўным жыцьці, але фактычна – ўтрымліваў існаваўшы раней стан расейскагазасільля ў царкве на Беларусі, унікаючы асноўных мерапрыемстваў пабеларусізацыі царквы. Арх. Філафей навязаў добрыя дачыненьні з нямецкіміпалітычнымі органамі і трымаўся далёка ад беларускага актыву. Для немцаў быўкарысны падзел беларускай грамадзкасьці і яны падтрымлівалі такую сытуацыю.Прэзыдэнт БЦР Р. Астроўскі ня мог асягнуць супрацоўніцтва з арх. Філафеям іпастанавіў дабіцца адсуненьня яго ад кіраўніцтва мітраполіей і выдаленьня зМенску, а назначэньня на яго мейсца яп. Сьцяпана, з якім ён працаваў наСмаленшчыне. Р. Астроўскі запрапанаваў свой праект мітр. Панцялейману, аднак неатрымаў згоды. Тады Р. Астроўскі пастанавіў дзеіць сам. Ён выслаў прадстаўнікада яп. Сьцяпана ў Барысаў, гдзе тады прабываў апошні, з прапановай прыехаць уМенск. Пасланец не засьпеў яп. Сьцяпана ў Барысаве і справа за-цягнулася.
Тым часам да ГэнэральнагаКамісарыяту Беларусі былі далучаны акругі Берасьцейская і Пінская, якія да тэйпары належылі да Дзяржаўнага Камісарыяту Ўкраіны. БЦР прызначыла туды сваіхнамесьнікаў, а ў царкоўных дачыненьнях гэтыя акругі мелі быць падпарадкаваныміБеларускай Праваслаўнай Царкве. У Берасьці быў тады япіскапам Іоан(Лаўрыненка), а ў Пінску – мітрапаліт Палескі Аляксандра (Іназемцаў). Арх.Берасьцейскі Іоан, які належыў да Ўкраінскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы,падаў заяву беларускаму япіскапату аб прыняцьці яго ў юрысдыкцыю БеларускайЦарквы. На жаданьне мітрапаліта Панцялеймана арх. Іоан выпаўніў адумысловуюдэклярацыю і быў прыняты ў юрысдыкцыю Беларускай Праваслаўнай Царквы пастановайсыноду на пачатку красавіка 1944 г. з захаваньнем тытулу: “архіяпіскап Палескіі Берасьцейскі".
Маючы на думцы заменустарога мітр. Панцялеймана на малодшага і больш элястычнага мітр. ПалескагаАляксандра, прэзыдэнт БЦР Р. Астроўскі запрасіў яго у Менск, карыстаючы знагоды далучэньня Пінскай акругі да Беларусі. На пачатку траўня мітр. Аляксандрапрыбыў у Менск і затрымаўся са сваім акружэньнем у Беларускай ЦэнтральнайРадзе, як госьць Прэзыдэнта. Мітр. Аляксандра ўважаў за свайго кіраіерархамітр. Варшаўскага Дзяніса і належыў да яго юрысдыкцыі. Цяпер мітр. Аляксандрапастанавіў перайсьці ў юрысдыкцыю аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы.Прэзыдэнт БЦР даў банкет у сваей сядзібе ў чэсьць іерархаў Беларускай Царквы,пры ўдзеле новапрыбыўшых уладыкаў: мітр. Аляксандра і арх. Іоана. Сьвецкіяпрамоўцы горача віталі Беларускую Царкву як аўтакефальную, але ўладыкізахоўваліся з рэзэрвай і не прамаўлялі.
У справе далучэньня даГэнэральнага Камісарыяту Беларусі акрутаў Палесься і Берасьцейшчыны інеабходнасьці афармленьня падпарадкаваньня іх у царкоўных дачыненьняхБеларускай Праваслаўнай Царкве, Прэзыдэнт Астроўскі выслаў ліст царкоўнамукіраўніцтву.
Дня 12 траўня 1944 г.мітр. Панцялейман склікаў сабор япіскапаў. На парадку нарадаў было жаданьненямецкіх уладаў, каб беларускі япіскапат, па прыкладу іншых цэркваў паднямецкай акупацыяй, выявіў свае адносіны да нядаўна адбыўшыхся выбараўпатрыярха ў Маскве. На сваім паседжаньні з дня І5 траўня пад старшынствам мітр.Панцялеймана сабор япіскапаў прыняў адпаведную пастанову. Наступна саборразважыў ліст Прэзыдэнта БЦР, скіраваны да мітр. Панцялеймана, у якім былідамаганьні:
1) актывізацыі БеларускайПраваслаўнай Царквы ў справе нацыянальнага будаўніцтва Беларусі;
2) выдаваньня рэлігійныхчасапісаў і падручнікаў для навучаньня рэлігіі;
3) пераўзгадаваньнячасткі беларускага грамадзянства, атручанага бальшавіцкай прапагандай Масквы;
4) выконаваньняназначэньняў, перамяшчэньняў і звальненьняў асобаў духоўнага сану празцаркоўную ўладу пасьля ўзгадненьня з аддзелам веравызнаньняў БЦР;
5) прадстаўляньня ў тойсамы аддзел сьпіскаў кандыдатаў на сьвятароў і дыяканаў за два тыдні да іхвысьвячэньня.
У адказ на гэтыядамаганьні сабор япіскапаў пастанавіў наступнае: “Сьвятая ПраваслаўнаяБеларуская Царква, стаўшая з восені 1941 г. на шлях самастойнага і незалежнагаад іншай замежнай царквы існаваньня і кіраваньня, хоць фармальна яшчэняпрызнаная іншымі Праваслаўнымі Аўтакефальнымі Цэрквамі аўтакефальнай, паводлясамой істоты сваей дзейнасьці ня можа быць іншай, як нацыянальнай ЦарквойБеларускага Народу і дзеля гэтага павінна ўзгадоўваць беларускае праваслаўнаеграмадзянства ў нацыянальным духу, прымаючы пад увагу гістарычнае мінулаенашага Беларускага Народу, яго шматгадовую сувязь з аднаго боку з Масквою, а здругога – Польшчаю, якія спрычыніліся ў значнай меры да дэнацыяналізацыі нашаганароду, Сабор Япіскапаў Праваслаўнае Беларускае Царквы знаходзіць, штонацыянальнае адраджэньне беларускага народу зьяўляецца справай вельмі важнай іпатрабуючай шматгадовай і энэргічнай працы ўсіх здаровых нацыянальных сілаўбеларускага грамадзянства. Праваслаўны Япіскапат Беларускай Цар-квы лічыцьсваім сьвяшчэнным абавязкам засьведчыць, што нармальнае нацыянальнаеадраджэньне нашага Беларускага Народу і будучая шчасьлівая яго доля магчымы ўтым выпадку, калі ў аснову будаўніцтва нацыянальнага беларускага жыцьця будуцьпаложаныя здаровыя і моцныя падваліны, якімі зьяўляюцца перадусім рэлігія ірэлігійнае ўзгадаваньне. Праваслаўная Царква на Беларусі, якая зьяўляеццарэлігійнай і маральнай узгадавальніцай чатырох пятых усяго Беларускага Народу,ня можа і не «мае права адмаў-ляцца ад сваей нацыянальнай рэлігійнай працыі япіскапы яе даложуць усіх стараньняў, каб гэта работа была плоднай і карыснайдля жыцьця і шчасьця Беларускага Народу.
Калі ўмовы цяперашнягаваеннага часу не дазваляюць разгарнуцца шырокай і ўсебаковай дзейнасьціПраваслаўнай Царквы і выявіць вялікія посьпехі сваей працы ў нацыянальнымнапрамку, дык гэта не азначае, што Праваслаўная Беларуская Царква адмаўляеццаад удзелу ў працы над адраджэньнем Беларускага Народу і яго самастойнаганацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Праваслаўная Беларуская Царква робіць усётое, што Яна можа і пгто магчыма ў цяперашні цяжкі ваенны час. Вялікімдасягненьнем апошняга часу для Праваслаўнай Беларускай Царквы зьяўляеццапавялічэньне ліку Яе найбольш адказнымі і дастойнымі прадстаўнікамі ў асобахноваўступіўшых у Яе лона япіскапаў, жадаючых паслужыць нашаму шматпакутнамуБеларускаму Народу ўсімі сіламі і здольнасьцямі.
Сабор ЯпіскапаўБеларускай Праваслаўнай Царквы сваю царкоўную ахвярную працу над адраджэньнемБеларускага Народу і яго дзяржаўнага будаўніцтва разумее ня іначай, як у добрымсупрацоўніцтве з нацыянальнай Беларускай Дзяржаўнай Уладай і пры наяўнасьцііснуючага цяпер аддзяленьня Царквы ад Дзяржавы, і было-б вельмі сумным ішкадлівым для справы адраджэньня нашага Беларускага Народу і БеларускайДзяржаўнасьці, калі-б адносіны гэтыя зьмяніліся на варожыя. Маючы гэта наўвазе, Праваслаўны Беларускі Япіскапат заўсёды з прыемнасьцю гатоў прымаць даведама ўсе добрыя і карысныя жаданьні і рады сьвецкае нацыянальнае беларускае ўлады,скіраваныя для дабра і карысьці Праваслаўнай Беларускай Царквы, спадзяючыся,што і БЦР і ўсе падлягаючыя ей урадавыя асобы і ўстановы з такою-ж увагаю ідаверам будуць адносіцца да пажаданьняў і просьбаў Беларускай ПраваслаўнайЦарквы і Яе прадстаўнікоў і ўстановаў.
Сабор ЯпіскапаўПраваслаўнай Беларускай Царквы, як ахоўнік чысьціні Праваслаўнай веры і маралі,а так сама, як абаронца праваслаўных усяленскіх канонаў Царквы Хрыстовай, няможа адмовіцца ад таго, што творыць аснову кананічнага ўстраеньня ўсякайПраваслаўнай Хрысьціянскай Царквы, у тым ліку і Царквы Беларускай. 3 гэтагапункту гледжаньня Ён ня можа прызнаць справядлівым і карысным, а гэта значыць ідапушчальным, каб сьвецкая ўлада ўмешвалася ў чыста нутраныя справы Царквы іімкнулася прысабечыць кананічныя прэрагатывы і кампэтэнцыі Сабору Япіскапаў,або Сьвяшч. Сыноду, або паасобнага япіскапа, ці нават сьвятара – настаяцеля,якія інстытуцыі і асобы, згодна з дадзенай праз іх прысягай, ня маюць праваадмовіцца ад прысвоеных іхняй кампэтэнцыі правоў.
Ніякія распараджэньні,або загады Беларускай Цэнтральнай Рады, якія супярэчуць істотным правіламкіраўніцтва Праваслаўнымі Цэрквамі, ні адна царкоўная ўстанова і ні адзінадказны царкоўны прадстаўнік ня маюць права выконываць.
Разглядаючы па парадкупытаньні, пастаўленыя на пачатку гэтай пастановы пад рубрыкамі: 1, 2, 3, 4, 5Сабор Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы адначасова вітае пажаданьнеПрэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, пададзенае ў § 4 і 5 гэтае пастановы,дык Сабор лічыць гэтыя пажаданьні цэнтральнай сьвецкай беларускай улады,прадстаўленыя ў форме просьбы сп. Прэзыдэнта БЦР, немагчымымі дляажыцьцяўленьня, як ня згодныя з аснаўнымі канонамі Усяленскае ПраваслаўнаеЦарквы і парушаючымі істотныя прэрогатывы царкоўнае ўлады, няўхільнайкансэквэнцыяй якіх будзе поўная дэзарганізацыя царкоўнага епархіяльнагакірауніцтва і агранічэньне кананічнай улады епархіяльнага япіскапа, адзінайадказнай асобы па кіраўніцтву сваей епархіяй.
На падставевышэйпададзенага пастанавілі:
1) 3 вялікім задаваленьнемпрывітаць існаваньне Беларускай Цэнтральнай Рады, як нацыянальнае ўладыбеларускага народу. Пажадаць ей посьпехаў у яе дзейнасьці для дабра беларускаганароду.
2) Заклікаць усёдухавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы да энэргічнай і супольнай пастырскайпрацы, скіраванай да падняцьця як рэлігійна-маральнага, так і нацыянальнагаўзроўню праваслаўных слаёў Беларускай Царквы.
3) Забавязаць усёдухавенства Праваслаўнай Беларускай Царквы ў пропаведзі, у школах іўзаемаадносінах з прыхаджанамі карыстацца выключна беларускай мовай.
4) Забавязаць усіхсьвяшчэнна- і царкоўна-служыцяляў авалодаць у магчыма кароткім часе беларускаюнароднаю моваю.
5) Для падрыхтоўкінацыянальна-сьведамага маладога духавенства забавязаць прэасьвяшчэнныхЕпар-хіяльных Япіскапаў парупіцца аб хутчэйшым адчыненьні Праваслаўных духоўныхшколаў.
6) ДаручыцьБлажэньнейшаму Мітрапаліту Панцялейману, як першаіерарху Беларускай Царквы, іўсім епархіяльным япіскапам, першаму ў Менску пры мітраполіі, а апошнім у сваіхепархіях, парупіцца аб наладжваньні выдавецтва духоўна-друкаваных пэрыядычныхчасапісаў, календароў і рэлігійна-маральнай літаратуры на беларускай мове.
7) Даручыць Сьвяшч.Сыноду прысьпешыць выданьне падручнікаў Закону Божага на беларускай мове.
8) Што датычыць прозьбысп. Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ў справе назначэньняў,перамяшчэньняў, звальненьняў і рукапалажэньняў сьвяшчэннаслужыцеляў, дыквыкананьне яе ў прапанаванай форме без вялікай для царквы шкоды лічыцьнемагчымым, па вышэйпададзеным матывам.
9) Копіі гэтай пастановыпрадставіць сп. Прэзыдэнту Беларускай Цэнтральнай Рады і ўсім прэасьвяшчэннымсябрам Сабору Япіскапаў Сьв. Праваслаўнай Беларускай Царквы.
Сабор япіскапаў разглядаўяшчэ іншыя справы і прыняў па іх пастановы, як ніжэй:
1) “3 увагі на вялікіяклопаты масьцітага Першаіерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы, мітрапалітаПанцялеймана, у справе арганізацыі гэтай Царквы і ацаніўшы яго працу і глыбокаесьмірэньне пры ўстанаўленьні мірнай атмасфэры жыцьця гэтай Царквы, з пачуцьцёмсардэчнай удзячнасьці іменаваць яго – мітрапаліта Панцялеймана – тытулам “ЯгоБлажэнства», праднасіць перад ім крыж і насіць яму дзьве панагіі".
2) ,, Даручыць усімЕпархіяльным Япіскапам апрацаваць зборнік пропаведзяў на беларускай мове на ўсенядзельныя і сьвяточныя дні, выдаць яго і разаслаць духавенству епархіі".
3) „Упаўнаважыць Сьвяшч.Сынод парупіцца аб неадкладным апрацаваньні асобных праўных формаў, рэгулюючыхдзейнасьць духоўных багаслоўскіх школаў, і аб найхутчэйшым адчыненьні іх памагчымасьці ўва ўсіх епархіях, згодна з апініямі Сьвяшч. Сабору Япіскапаў.Адначасна забавязаць Сьвяшч. Сьгаод унесьці ў праграму багаслоўскіх школаўпажаданьне Сабору Япіскапаў, каб усе вучні гэтых школаў што дня прысутнічалі нараньнім багаслужэньні і прымалі ўдзел у чытаньні і сьпеве падчас гэтыхбагаслужэньняў".
4) ДаручыцьБлажэньнейшаму мітрапаліту Панцялейману зьвярнуцца ад імя Сьвяшч. СаборуЯпіскапаў да гэнэральнага камісара Беларусі з прозьбаю аб увядзеньні ўнаступным 1944-45 школьным годзе навукі Закону Божага ўва ўсіх школах Беларусіў мэтах узгадаваньня маладога пакаленьня ў здаровым маральным духу.… Памінацьна вялікай і сугубай екценіях Беларусь у наступны спосаб: ,, О стране нашейБеларусской, о предержашіх властех ея..." і г. д., аб чым паведаміць усіх прэасьвяшчэнныхуладыкаў. 5) „Зацьвердзіць і падпісаць статут Беларускай Праваслаўнай Царквы,зьмяніўшы некаторыя параграфы яго".
Сабор япіскапаў выбраў уновы склад сыноду: арх. Магілеўскага Філафея, яп. Віцебскага Апанаса і яп.Гомельскага Грыгора: заступнікамі былі выбраныя: ял. Смаленскі Сьцяпан і арх.Палескі Іоан.
У далейшым, 15-га траўня,сабор япіскапаў разважаў паведамленьне Прэзыдэнта БЦР аб далучэньні даГэнэральнага Камісарыяту Беларусі Палесься. Пагэтай справе было пастаноўлена:
,, а) Уключыць акругі Палесься– Пінскую, Палескую і Берасьцейскую ў склад Беларускай Мітраполіі;
б) запрапанавацьМітрапаліту Палескаму і Пінскаму Аляксандру, разам з духавенствам і прыходамі,ім узглаўлянымі, а так сама вікарнаму япіскапу Палеска-Пінскай епархіі –Георгію, увайсьці ў кананічнае падпарадкаваньне Блажэньнейшага МітрапалітаПанцялеймана і ўсяго Сабору Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы". Увыкананьне гэтай пастановы быў высланы ліст да мітр. Аляксандра, які адпісаў 15траўня, што:
а) пастанова Сабору БеларускіхЯпіскапаў прынята ім да ведама і выкананьня;
б) ім будзе прадстаўленазгода мітр. Варшаўскага Дзяніса на пераход яго, і япіскапа БерасьцейскагаГеоргія, у юрысдыкцыю Сабору Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы:
в) мітр. Аляксандрапросіць захаваць за ім права праднашэньня Сьв. Крыжа падчас багаслужэньняў натэрыторыі яго епархіі, што дадзена яму Саборам Япіскапаў УкраінскайАўтакефальнай Царквы, як старшыні гэтага Сабору.
Сабор БеларускіхЯпіскапаў разважаў ліст мітр. Аляксандра і пастанавіў наступнае:
“1) ПрыняцьВысокапрэасьвяшчэньнейшага Мітрапаліта Аляксандра ў склад Сабору (Япіскапаў)Беларускай Праваслаўнай Царквы па прадстаўленьні ім звальняючай граматы адсвайго Кірыярха мітрапаліта Дзяніса, таксама дэклярацыі аб кананічнымпадпарадкаваньні Блажэньнейшаму Мітрапаліту Панцялейману і Сабору ЯпіскапаўБеларускай Праваслаўнай Царквы.
2) Адносна просьбыМітрапаліта Аляксандра аб захаваньні за ім права праднашэньня сьв. Крыжа падчасбагаслужэньня на тэрыторыі яго епархіі, дадзенага яму Саборам ЯпіскапаўУкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, як старшыні гэтага Сабору, –зажадаць адмовіцца ад ураду старшыні Сабору Япіскапаў Ўкраінскай АўтакефальнайПраваслаўнай Царквы і – (ад) кананічнай сувязі з япіскапамі гэтай Царквы.
3) Палескія епархіі,узглаўляныя мітрапалітам Аляксандрам і архіяп. Іоанам, лічыць падзеленымі міжімі згодна з вырашэньнем Арбітражнай Камісыі, запісаным у пратаколе ад 14-гатраўня 1944 г., пайменна: мітрапаліту Аляксандру пакінуць тую тэрыторыю, у якуюўваходзяць гарады: Пінск, Столін, Кобрынь, Сарны з іх гэбітамі, іменаваццамітрапаліту Аляксандру епархіяльным архірэям Пінскім і Палескім. Архіяп. Іоану– гор. Берасьце з яго гэбітамі, гарады: Камень-Кашырскі, Ковель і Любомль з іхгэбітамі (акругамі) і іменавацца архіяпіскапам Берасьцейскім і Ковельскім.Аднак, падзел епархіі і найменаваньне епархіяльных Архірэяў уваходзяць у сілупа канчатковым уваходзе ў склад Сабору Япіскапаў Беларускай Праваславнай Царквымітрапаліта Аляксандра і япіскапа Георгія.
4) Па атрыманьні адяпіскапа Георгія звальняючай граматы ад мітрапаліта Дзяніса і дэклярацыі абкананічным падпарад-каваньні Мітрапаліту Панцялейману лічыць япіскапа Георгіяпрынятым у склад Сабору Япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, прычымпрысвоіць яму, як вікарнаму япіскапу Палеска-Пінскай епархіі, тытул: „ЯпіскапКобрыньскі".
5) Прасіць БлажэньнейшагаМітрапаліта Панцялеймана зьвярнуцца з брацкім лістом да гэтых АрхірэяўПалесься, каб духавенства, якое было ў іх падпарадкаваньні, але пасьля падзелустаўшае ў іншай епархіі, не адчувала ніякіх рэпрэсыяў з боку сваіх новыхархірэяў і, каб усе, быўшыя да гэтага часу кары ў адносінах да сьвятароў,прызнаваўшых сваім другога япіскапа, былі зьнятыя".
Мітрапаліт Аляксандра няпрыслаў у Беларускую Мітраполію граматы аб звальненьні ад мітр. Дзяніса даэвакуацыі беларускага япіскапату з Беларусі, якая наступіла за месяц па гэтымапошнім саборы япіскапаў на беларускай зямлі.
Дня 27 чэрвеня 1944 г. уМенску адбыўся агульнанацыянальны зьезд – Другі Ўсебеларускі Кангрэс, з мэтай вырашэньнялёсу Беларусі ў вытварыўшайся цяжкай сытуацыі. Кангрэс уневажніў усе папярэдніяпастановы акупантаў адносна падзелу імі Беларусі; сьцьвердзіў, што беларускінарод не прызнае накінутай бальшавіцкай Москвой формы БССР за сваю дзяржаву,таму галасы урадаў: СССР, БССР, як і польскага эміграцыйнага ўраду адноснаБэларусі –.зьяўляюцца няважнымі; пацьвердзіў пастанову Рады Беларускай НароднайРэспублікі з 25 сакавіка 1918 г., абвяшчаючую дзяржаўную незалежнасьцьБеларусі; выбраў Беларускую Цэнтральную Раду, як адзінага законнагапрадстаўніка ў сучаснасьці ад беларускага народу і ягонага краю.
Ад духавенства Беларускайаўтакефальнай Праваслаўнай Царквы на кангрэсе прымалі ўдзел прадстаўнікі зМенску і паасобных акругаў, а між імі: арх. Філафей – заступнік мітрапалітаўсяе Беларусі, прат. М. Лапіцкі, прат. Я. Балай, сьв. У. Г. і інш. Арх. Філафейвыступіў з прамовай да кангрэсу, у якой прывітаў дэлегатаў; адначасна ёнсьцьвердзіў аб арганізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы шляхам царкоўнагасабору, прывітаў Беларускую Цэнтральную Раду, як найвьшіэйшую беларускую ўладу,і зьвярнуў увагу на неабходнасьць адбудовы рэлігійна-маральнага характарународу ў супроцьстаўленьні бальшавізму.
На агульную колькасьць1039 дэлегатаў кангрэсу розных веравызнаньняў праваслаўныя станавілі лічбу 903асобы.
Беларуская аўтакефальнаяПраваслаўная Царква ў палове 1944 г. складалася з 9-цёх епархіяў, пайменна:Менска-Віленская, Наваградзка-Баранавіцкая, Берасьцейска-Палеская,Смаленска-Бранская Віцебска-Полацкая, Магілеўска-Мсьціслаўская,Гомельска-Мазырска-я і Беластоцка-Горадзенская; апошняя з аўтаномнайзалежнасьцяй дзеля аддзяленьня яе ад Беларусі немцамі і далучэньня да ЎсходніхПрусаў. На ўсе епархіі, за выняткам Наваградзка-Баранавіцкай, былі прызначаныяяпіскапы. Аднак, арх. Магілеўскі Філафей кіраваў Менскай епархіяй і прабываў уМенску, як заступнік мітрапаліта. Яп. Віцебскі Апанас, часова кіраваўНаваградзкай епархіяй.
Адбудова царкоўнагажыцьця на Усходняй Беларусі пасоўвалася вельмі паволі. Духавенства тут быловельмі мала і яно прабывала па гарадох. Сельскія прыходы амаль зусім ня мелідухавенства. Арх. Філафей і яп. Сьцяпан высьвячалі духаўнікоў для ўсходуБеларусі, аднак гэтыя сьвятары ня мелі багаслоўскай падрыхтоўкі і не магліналежна праводзіць місыянэрскай працы сярод пасавецкага насельніцтва. Сяродкандыдатаў на духаўнікоў трапляліся асобы бяз нутранога ідэйнага пакліканьнядля душпастырскай працы, якія кіраваліся толькі матар'яльнымі і вузкаэгаістычнымі мэтамі.
3 нацыянальнага боку,гэта былі людзі пераважна зьвязаныя з расейскай царквой на Беларусі і тамуабыякавыя, ці нават варожыя да нацыянальнай беларускай справы. Зразумела, штотакія духаўнікі не маглі належна служыць ані рэлігійным, ані нацыянальнымпатрэбам беларускага народу.
Для падрыхтоўкікандыдатаў у духоўны стан у 1942 г. былі арганізаваныя пастырскія курсы ўМенску і Наваградку. Гэта былі каротка-тэрміновыя курсы з вельмі скарочанайпраграмай навучаньня.
Яны не маглі належнападрыхтаваць кандыдатаў у цяжкіх існуючых абставінах і мелі пераходны характар,запаўняючы толькі часткова вялікую патрэбу ў святарах.
 У 1944 г. школьныадддзел Б. Ц. Р.( разам з мітрапалітальнай управай, праводзіў падрыхтоўкуадчыненьня духоўнай сэмінарыі ў Менску. Рэктарам сэмінарыі быў прызначаны арх.Філафей, а інспэктарам – сьв. Лапіцкі.
Адзін яп. Сьцяпан ня могспраўляцца з вялізнымі патрэбамі ў царкоўнай галіне Ўсходняй Беларусі. Уабставінах амаль адсутнасьці сталага епархіяльнага кіраўніцтва і кантролю,мясцовыя сьвятары і сьвецкія ўлады карысталі з вялікай свабоды у царкоўныхсправах. Пры паветавых, гарадзкіх і акруговых управах існавалі аддзелырэлігійных спраў, кіраўнікі якіх спаўнялі ролю царкоўнага кіраўніцтва івыяўлялі яе нават над сьвятарамі. У некаторых мясцох гэтыя кіраўнікі рабілішмат дабра для царквы, а ў іншых — шкодзілі і затрымлівалі поступцаркоўна-прыходзкага жыцьця. Гэта залежыла ад асабістага настаўленьня кіраўнікада царквы. Такія самыя аддзелы існавалі пры адміністрацыі і ў ЗаходняйБеларусі, пад кіраўніцтвам цывільнай улады; аднак, тут царкоўнае жыцьце былоарганізавана і рэлігійныя аддзелы ў яго ня ўмешваліся.
Беларусы каталікі ўДругую Сусьветную Вайну стараліся беларусізаваць каталіцкае царкоўнае жыцьцё.Аднак захады беларусоў спатыкалі вялізныя перашкоды нутранога і вонкавагахарактару. Да нутраных перашкодаў належылі: поўнае апанаваньне кіраўніцтвакаталіцкай царквой на Беларусі праз шавіністых палякоў. Ачоліваючы арцыбіскупЯблжыкоўскі ў Вільні і амаль усе ксяндзы на парафіях, па даўнейшаму праводзіліпраз касьцёлы польскую нацыяналістычную палітыку і супроцьставілісябеларусізацыі парафіяльнага жыцьця. Нямецкія ўлады выкрывалі сувязь польскагакаталіцкага духавенства з польскім партызанскім рухам і часта расстрэліваліксяндзоў на Заходняй Беларусі.
Арцыбіскуп Яблжыкоўскікамандыраваў цэлыя групы ксяндзоў палякоў на Усходнюю Беларусь улетку ў 1941 г.Яны энэргічна адбудоўвалі парафіяльнае жыцьцё, касьцёлы і стваралі польскіяпарафіі. Нямецкая палітыка была варожай адбудове каталіцтва наагул на УсходняйБеларусі, а польскасьці, як нацыянальнай плыні. Прыбыўшыя на ўсход палякіксяндзы атрымалі ад немцаў загад спыніць тут сваю дзейнасьць і выехаць адгэтультуды, скуль яны прыбылі. Аднак, ксяндзы не падпарадкаваліся і працавалі далейна парафіях. Усе яны былі арыштаваныя нямецкімі ўладамі і расстраляныя. Такісамы лёс спатыкаў наступныя групы палякоў ксяндзоў, камандыраваных на ЎсходнююБеларусь. Аднак, праз увесь час, аж да 1944 г., ксяндзы палякі былікамандыраваныя на Усходнюю Беларусь.
Шэраг ксяндзоў палякоў, зпарафіяў прылягаючых да былой Савецкай Беларусі, выяжджалі на ўсход у суседніявёскі і мястэчкі, для часовай місыянэрскай працы, як ксёндз з Івянца і інш.Аднак, нямецкія ўлады загадвалі ім спыніць гэту дзейнасьць.
Летам у 1941 г. наУсходнюю Беларусь прыбылі ксяндзы беларусы: Малец, Глякоўскі, Татарыновіч, апазьней В. Гадлеўскі. Яны праводзілі дзейнасьць ў Менску і суседніх мястэчках,адбудоўваючы касьцёлы, адабраныя ад вернікаў бальшавікамі, і арганізаваліпарафіяльнае жыцьцё у беларускім духу. Аднак, у 1942 г. былі арыштаваныяксяндзы Малец і Глякоўскі і лёс іх застаўся няведамы, хаця паводля некаторыхвестак яны мелі быць расстраляныя праз СД. Кс. Вінцук Гадлеўскі абслугоўваўпрыход у Менску, займаючы адначасна высокае становішча Галоўнага ШкольнагаІнспэктара Беларусі. Кс. Гадлеўскі праводзіў асьветную і рэлігійную дзейнасьцьу нацыянальным беларускім напрамку. Аднак, у сьнежні 1942 г. ён быў арыштаваныў сваім памешканьні ў Менску праз СД. I. Касяк наведаў аддзел палітыкіГэнэральнага Камісарыяту ў Менску з запы-таньнем аб прычынах арышту і аб лёсекс. Гадлеўскага. Кіраўнік аддзелу адказаў, што кс. Гадлеўскі знаходзіцца ўРызе, гдзе ён прыдзелены да працы, пры якой ён будзе карысьнейшым, чым уМенску. Іншыя інфармацыі прынесьлі вестку аб расстрэле кс. Гадлеўскага праз СДу Менску.
Менск застаўся безкаталіцкага духавенства. Часова адпраўляў багаслужэньні ў Менскіх касьцёлахлітоўскі вайсковы ксёндз Ігнатовічас, які абслутоўваў літоўскія баталіёны,стацыянаваныя на Меншчыне.
Іезуіты каталікіўсходняга абраду разгортвалі сваю дзейнасьць у гэтым часе на Заходняй Беларусі.У красавіку 1942 г. настаяцель іх місыйнага асяродзьдзя ў Альбэртыне, каляСлоніма, кс. А. Неманцэвіч, атрымаў з Рыму адумысловыя паўнамоцтвы ў гэтымнапрамку і тытул папскага экзарха для каталікоў усходняга абраду на Беларусі.Па сваіх захадах перад нямецкімі ўладамі кс. Неманцэвіч атрымаў легалізацыюсвайго становішча для ўсей Беларусі, хаця тут ў тую пару зусім ня былокаталікоў ўсходняга абраду. Кс. Неманцэвіч праводзіў сваю дзейнасьць цяпер якбеларус, хаця за папярэдняга польскага панаваньня на Беларусі ён дзеіў інакш.Кс. Неманцэвіч праводзіў думку, што нацыянальнай беларускай рэлігіяй павіннабыць вуніяцтва, бо нібы так было ў мінулым; праваслаўе было экспозытурайрасейцаў, а каталіцтва – выкарыстоўвалі палякі. Беларусы каталікі падтрымліваліі дапамагалі кс. Неманцэвічу. У Баранавічах падобную дзейнасьць разгортваў а.Л. Гарошка.
У жніўні 1942 г. кс.Неманцэвіч быў арыштаваны праз СД і вывезены ў Менск, гдзе быў расстраляны.Пасьля гэтага з Альбэртыну выехалі ў Львоў усе каталіцкія манахі, супрацоўнікікс. Неманцэвіча. Так была спыненая дзейнасьць іезуіцкай місыі ўсходняга абрадуў Альбэртыне, заснаваная тут у 1924 г. для наварачваньня праваслаўных у вунію.
Падчас нямецкай акупацыістараліся разгарнуць сваю дзейнасьць баптыстыя. Некалькі групаў іх існавала наСлонімшчыне, дзе працаваў беларускі прэсьвіцер Даніла Ясько, на Вялейшчыне ііншых акругах. Яны перакідалі сваю дзейнасьць на Ўсходнюю Беларусь. Шырэйшуюдзейнасьць разгортаваў прэсьвіцер Дзекуць-Малей. Баптыстыя праводзілі сваюпрацу на беларускай мове, выдавалі беларускія малітаўнікі.
У канцы чэрвеня 1944 г.савецкія арміі распачалі моцнае наступленьне на Беларусь, прарвалі нямецкіфронт паміж Віцебскам і Воршай і пашлі на захад. Новая савецкая акупацыя няслана Беларусь палітыку вынішчаньня тэррорам усяго арганізаванага нацыянальнагабеларускага жыцьця. Вялікае мноства народу, сялян, мяшчан і інтэлігэнцыіпакідалі родную зямлю перад пагрозай вынішчэньня бальшавікамі. Усе іерархіБеларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, мноства сьвятароў і царкоўныхдзеячоў – выехалі на захад, у Нямеччыну.
окупантам праваслаўныцарква

СПІСВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Довгялло Д.Н. – К историиправославной западно-русской церкви до половины XVII века, Вильна, 1908.
2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб.пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.
3. Касяк, І. З гісторыі ПраваслаўнайЦарквы беларускага народу / І. Касяк. — Нью-Йорк, 1956. — 191с.
4. Костюкович П.И. Религиоведение:Уч. пособ. – Мн.: «Новое знание», 2001. – 192с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.