Реферат по предмету "Разное"


Аналіз работы школы за 2010/2011 навучальны год

Аналіз работы школы за 2010/2011 навучальны год У 2010/2011 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі “Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” на 01.09.2010 года налічвалася 159 вучняў. У 2010/2011 навучальным годзе ўсе дзеці 6-га ўзросту, пражываючыя ў мікрараёне школы, ахоплены навучаннем. Усе першакласнікі наведвалі дзіцячы сад. Усе дзеці да 18 гадоў, якія падлягаюць навучанню ў межах мікрараёна школы па акту праверкі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (на 01.09.2010 года 179 вучні), ахоплены навучаннем. З іх вучацца ў СПЛ – 16 вучняў, у другіх школах раёна: СШ №3 г.Клецка – 2 вучні, СШ №2 г.Клецка – 1 вучань, Клецкім раённым ліцэі – 1 вучань. На працягу 2010/2011 навучальнага года выбылі са школы 14 вучняў па прычыне змены месца жыхарства, у тым ліку з 2 класа – 2 вучні, 1 класа – 2 вучні, з 5 класа – 1 вучань, з 6 класа – 3 вучні, з 7 класа – 2 вучні, з 8 класа – 2 вучні, з 9 класа – 2 вучні. На працягу 2010/2011 навучальнага года прыбылі ў школу 15 вучняў, у тым ліку ў 1 клас – 2 вучні, у 2 клас – 2 вучні, у 4 клас – 1 вучань, у 5 клас – 3 вучні, у 6 клас – 2 вучні, у 7 клас – 2 вучні, у 8 клас – 1 вучань, у 9 клас – 1 вучань, у 11 клас – 1 вучань . Дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў, якія маюць дэфекты разумовага і фізічнага развіцця і падлягаючых навучанню на даму, маючых псіхафізіялагічныя адкланенні, няпоўную сярэднюю адукацыю і нідзе не навучаюцца па мікрараёну школы няма. У школе навучаюцца дзеці, бацькі якіх працуюць у СПК “Шчэпічы”, ПУП “Арда”, Клецкага дзіцячага дома і Клецкага сацыяльнага прытулку. Большасць сямей пражывае ў прыватных драўляных дамах. У творчай сферы працуе 71% бацькоў, 15% служачыя бюджэтных арганізацый, 7% заняты ў сферы абслугоўвання і гандлю, 2% у другіх сферах. Па розных прычынах не працуе 5% бацькоў; 29% сямей школьнікаў няпоўныя, 11% - мнагадзетныя. Вышэйшую адукацыю маюць 19% бацькоў. 39% вучняў пражываюць у вёсках Арда, Жылічы, Якшычы, Сцяпужычы. Школа працуе згодна Статута школы, калектыўнага дагавора, правіл унутранага распарадку. Распрацаваны лакальныя нарматыўныя акты – Праграма развіцця школы на 2011-2015 годы, палажэнне папячыцельскага савета. Пытанне аб рэалізацыі Праграмы развіцця кожны год разглядаецца на нарадзе пры дырэктары, у адпаведнасці з новымі нарматыўнымі актамі і сучаснымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да адукацыі, уносяцца карэкціроўкі. Педагагічны працэс здзяйсняецца адпаведна гадаваму плану, зацверджанаму рашэннем педагагічнага савета 30.08.2010г. Здароўе вучняў – адзін з асноўных паказчыкаў работы школы па якасці адукацыі. Па стану здароўя 20 вучняў школы адносяцца да 1 групы здароўя, што складае 12,8%, 120 (76,9%) - да 2 групы, 15 (9,6%) чалавек да 3 групы, да 4 групы адносіцца 1 вучань. Сярод захворванняў, выяўленых у выніках паглыбленага медагляду, дамініруюць: сардэчна-сасудзістыя – 31 вучань (2009 год - 24), парушэнне зроку – 18 (2009 год - 14), парушэнне асанкі – 20 вучняў (2009 год - 23). У 2010 годзе знізіўся лік захворванняў сярод школьнікаў у 2 разы: у 2009 годзе яна склала 938,9 выпадкаў на 1000 школьнікаў, у 2010 годзе – 491,0. Найбольшы ўдзельны вес складае захворванне грыпам і вострай рэспіратыўнай віруснай інфекцыі (47 выпадкаў). Інфекцыйныя захворванні за апошнія два гады не рэгістрыраваліся. Групы па фізкультуры размеркаваны наступным чынам: СМГ наведваюць 16 вучняў, у асноўнай групе займаецца 115 вучняў, у падрыхтоўчай - 28. У 2010 годзе годзе дзяцей з паталогіяй здаророўя было выяўлена 68, у 2009 – 65, у 2008 годзе -43. Лік пропускаў урокаў у сярэднім на аднаго вучня ў 2010/2011 навучальным годзе складае 9,6 дзён, у тым ліку па хваробе 9,4 дня або 98%, што гаворыць аб тэндэнцыі памяншэння ў параўнанні з прошлым годам. Для папярэджвання захворвання праводзяцца наступныя мерапрыемствы:рацыянальнае збалансіраванае харчаванне;С-вітамінізацыя;правільны падбор мэблі;рухомыя перапынкі;гімнастыка для вачэй у час урока;праветрыванне і вільготная ўборка класных памяшканняў.арганізавана работа па правядзенню заняткаў на базе ФАКА з мэтаю прафілактыкі прастудных захворванняў. У канікулярны час вучні школы аздараўляліся на аздараўленчай пляцоўцы, летніх аздараўленчых лагерах, а таксама за мяжой, 2 вучні аздараўляліся ў санаторыях. Навучальны год Усяго дзяцей % аздараўлення ад агульнай колькасці вучняў 2007/2008 232 79% 2008/2009 210 84% 2009/2010 189 82% 2010/2011 159 72% У той час неабходна адзначыць, што зацягваўся тэрмін паглыбленага медыцынскага агляду вучняў з выдачай адпаведнага акта медыцынскага абследавання. Педагагічны працэс здзяйсняецца 27 педагогамі. 6 (22,2%) педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 12 педагогаў (44,4%) – першую катэгорыю, 4 (14,8%) - другую катэгорыю, 5 (18,6%) без катэгорыі. З вышэйшай адукацыяй – 21 педагагічны работнік (78%), сярэдняй спецыяльнай – 6 (22%). З іх 2 педагогі навучаюцца завочна. Сярэдні ўзрост педагагічных работнікаў установы адукацыі – 39 гадоў. На першай ступені навучання (1-4кл.) займалася 24 вучняў. На прадуктыўным узроўні займалася -4 вучні (30,7%), на рэцэптыўна-прадуктыўным - 4 вучні (30,7%), на рэцэптыўна-рэпрадуктыўным - 5 вучняў (38,6%). Вучні наведвалі факультатыўныя заняткі “Развіццё творчых здольнасцей ” і “Мая Айчына”. На другой ступені навучання (5-9 кл.) навучалася 111 вучняў, прадаўжалася фарміраванне пазнавальнай цікасці вучняў і іх адукацыйных навыкаў. Педагагічны калектыў ставіў перад сабой задачу:закласці фундамент агульнай адукацыйнай падрыхтоўкі школьнікаў, неабходнай для прадаўжэння адукацыі на трэцяй ступені навучання;стварыць умовы самавыражэння вучняў на вучэбных і пазаўрочных занятках у школе. З улікам гэтага на другой ступені навучання быў пашыраны вучэбны план шляхам увядзення факультатыўных заняткаў: па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы ў 5 класе; беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, інфарматыцы ў 6 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, геаграфіі, біялогіі ў 7 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, фізіцы, біялогіі, “Юны карэспандэнт” ў 8 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, АБЖ, “Асновы мастацкай фатаграфіі” ў 9 класе. На трэцяй ступені навучання (10-11кл.) навучалася 25 вучняў, дзе завяршаецца адукацыйная падрыхтоўка вучняў. Школа ставіла задачу: - дасягненне кожным вучнем функцыянальнай граматнасці. Былі ўведзены наступныя факультатыўныя заняткі: па беларускай мове, матэматыцы, нямецкай мове, хіміі ў 10 класе; па матэматыцы, беларускай мове, “Тактыка тушэння пажараў”, “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”, “Асновы журналістыкі” ў 11 класе. На высокім узроўні навучалася 3 вучні, на дастатковым - 8, на сярэднім - 8, здавальняючым - 6. ^ Вынікі 2010/2011 навучальнага года ў параўнанні з мінулымі гадамі Навучальны год Усяго атэставана На 9 – 10% На 8-10% На 6 – 10% На 1-2% 2004/2005 263 4% 10% 47% - 2005/2006 241 4% 11% 45% - 2006/2007 232 5% 11% 44% - 2007/2008 224 4% 6% 36% - 2008/2009 210 9% 9,7% 43,6% - 2009/2010 189 4,4% 13,6% 34,5% - 2010/2011 159 3,4% 17% 25,9% - ^ Аналіз колькасці выдатнікаў Вучэбныя гады 1 ступень 2 ступень 3 ступень Па школе 2005/2006 3 – 8,5% 4 – 2,5% 1 – 4% 8 – 4% 2006/2007 2 – 14% 4 – 3,6% 1 – 5% 7 – 5,5% 2007/2008 3- 7,8% 5 – 3% 2- 2,8% 10 - 4 % 2008/2009 2- 4% 3 - 2% 3- 8,9% 8 - 3,2% 2009/2010 1 – 3,8% 3 – 2,9% 4 – 10% 8 – 4,4% 2010/2011 1 - 7,6% 1 – 1,3% 3 – 3,4% 5 – 12% Рэйтынг паспяховасці па класах выглядае наступным чынам: Вынікі паспяховасці вучняў па класах за навучальны год наступныя:Вынікі паспяховасці вучняў па прадметах наступныя:Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзроўнях сведчыць аб змяншэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні і павелічэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на дастатковым узроўні адпаведна. Акрамя таго, вынікі вучэбнай дзейнасці ў параўнанні з мінулым годам сведчаць аб дадатнай дынаміцы засваення вучэбнага матэрыялу на дастатковым ўзроўні і зніжэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні ў 2,4 разы.^ Сярэдні бал вучняў школы Год 1-я ступень 2-я ступень 3-я ступень Па школе Па раёне 2004/2005 6 5,8 5,7 5,8 6,4 2005/2006 6,1 5,7 6,9 6,2 6,3 2006/2007 6 5,5 7,1 6,1 6,4 2007/2008 6,2 5,3 7,2 6,1 6,3 2008/2009 7,1 5,4 6,5 6,3 6,5 2009/2010 6,8 5,9 6,9 6,4 6,5 2010/2011 6,8 5,7 7,65 6,45 6,6 Сярэдні бал па школе 6,5, што на 0,1 балы вышэй за мінулагодні паказчык. Скарацілася колькасць вучняў, якія займаюцца на “6-10”, а таксама выдатнікаў. Значыць, неабходна ўзяць на кантроль работу з вучнямі, якія маюць высокую матывацыю да навучання.^ Аналіз вынікаў паспяховасці ў параўнанні з прошлымі вучэбнымі гадамі Ннавучальны год Нізкі Здавальня-ючы % Сярэдні% Дастатковы% Высокі% 2004/2005 40% 33% 17% 10% 2005/2006 40,3% 29% 16,7% 14% 2006/2007 42% 28% 16% 14% 2007/2008 47,8% 33% 13% 6,2% 2008/2009 49% 28,8% 16% 6,2% 2008/2009 47,5% 34,5% 13,6% 4.4% 2010/2011 53,7% 25,9% 17% 3,4% ^ Аналіз узнагароджання выпускнікоў медалямі Золата Серабро Усяго 2004/2005 1 1 2 – 3% 2005/2006 2 - 2 – 9% 2006/2007 3 - 3 – 9% 2007/2008 2 - 2 - 7% 2008/2009 3 - 3 - 11% 2009/2010 - - - 2010\2011 2 - 2 – 12,5% Рэзультатыўнасць вучэбнай работы ўжо не першы год пацвярджаецца вынікамі паступлення ў ВНУ і ССНУ. ^ Аналіз паступлення выпускнікоў у ВНУ Год ВУНы ССНУ Усяго 2005 37% 52% 89 % 2006 46% 34% 80% 2007 42% 45% 87% 2008 49% 42% 81% 2009 53% 43% 96% 2010 48% 41% 89% 2011 58,3% 33,3% 91,6% Сярэдні бал атэстата выпускніка школы за 2010/2011 навучальны год –7,8 , што на 0,2 балы вышэй мінулагодняга паказчыка.У адпаведнасці з гадавым планам работы школы і праграмы “Маладыя таленты” на 2010-2011 навучальны год, з мэтай развіцця навукова-даследчай работы сярод вучняў і рэалізацыі іх творчых здольнасцей была праведзена школьная даследчая канферэнцыя вучняў. НПК праводзілася ў адпаведнасці з Палажэннем аб школьнай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў. На школьную навукова-практычную канферэнцыю было прадстаўлена 8 работ (кіраўнікі Савош Л.М., Казушчык Г.П., Карповіч Л.Л., Казакевіч А.В.,Дзічкоўская Л.В., Вараб’ёва Л.П., Багеша Г.С., Ждановіч Л.М.). Па рашэнню экспертнага савета школьнай навукова-практычнай канферэнцыі 5 работ было прадстаўлена для ўдзелу ў раённай даследчай канферэнцыі (кіраўнікі работ: Карповіч Л.Л., Багеша Г.С., Дзічкоўская Л.В., Ждановіч Л.М., Савош Л.М.). У фінал раённай даследчай канферэнцыі выйшлі работы Язэпчык Л. па рускай мове, Ляпцюк А. па хіміі, Абрамовіч Х. па нямецкай мове, аднак прызавымі месцамі работы не адзначаны. Неабходна у наступным навучальным годзе актывізаваць работу ў дадзеным накірунку: абнавіць банк дадзеных аб вучнях, якія маюць здольнасці да даследчай дзейнасці, выбіраць актуальныя тэмы для даследавання, праводзіць сістэматычную, мэтанакіраваную работу з вучнямі. Адзін з важнейшых паказчыкаў работы педагагічнага калектыву школы - арганізацыя і рэзультатыўны ўдзел у правядзенні прадметных алімпіяд. У другім туры прадметных алімпіяд прымалі ўдзел 22 вучні па 12 прадметах. 1-2 месцы занялі Абрамовіч Х., вучаніца 10 класа, па нямецкай мове, Савош Юлія, вучаніца 10 класа, па беларускай мове, што складае 9,1%. 4-5 месцы – 3 вучні (Пальчык А. па астраноміі, Салата В. па матэматыцы, Гарбуза І. па гісторыі) – 13,6% ад колькасці ўдзельнікаў. У той час апошняе месца па працоўнаму навучанню, па грамадазнаўству, па хіміі. Нулявы паказчык па фізіцы ў Шалковіча А. Са станоўчага боку варта адзначыць рэзультатыўнасць удзелу ў алімпіядзе Язэпчык Людмілы (з 9 месца паднялася на 5), узрос працэнт выканання заданняў у Салаты Вікторыі па матэматыцы (з 24 да 30), Савош Юлія па беларускай мове і літаратуры з 6 месца стала на 2, Абрамовіч Хрысціна з 2 месца на 1 па нямецкай мове, Гарбуз Іван па рускай мове і літаратуры з 8 месца перамясціўся на 6 месца. 6 вучняў (Язэпчык Людміла, Салата Вікторыя, Пальчык Анастасія, Майсейчык Дар’я, Абрамовіч Хрысціна, Ляпцюк Алеся) удзельнічалі па двух прадметах, Гарбуз Іван і Савош Юлія – па трох. Другое агульнакаманднае месца занялі вучні па фізічнай культуры і здароўю, першае – па АБЖ. У раённай прадметнай алімпіядзе сярод вучняў 5-9 класаў прымала ўдзел 25 вучняў па 11 прадметах, што складае 43,1% ад колькасці вучняў 5-9 класаў. 2 вучні Плотка Аляксей, вучань 6 класа, Гарбуз Таццяна, вучаніца 8 класа, занялі прызавыя месцы па нямецкай мове і рускай мове , што складае 8%. Больш 50% заданняў выканалі: Плотка Аляксей па нямецкай мове (80%), Савош Аляксандр па матэматыцы (55%), Сідар Альбіна па матэматыцы (64%), Літвіновіч Максім па геаграфіі (53%), Гарбуз Таццяна па рускай мове (74%), Новік Анастасія па рускай мове (72%), Жук Уладзіслаў па рускай мове (58%), Белькевіч Кацярына па беларускай мове (53%), Жук Уладзіслаў па беларускай мове (60%). Гэта той патэнцыял вучняў школы, з якімі неабходна працаваць настаўнікам-прадметнікам і займаць прызавыя месцы ў алімпіядзе. У той час апошнія месцы ў Пальчык Ганны па англійскай мове, Белькевіч Кацярыны, Салата Карыны па біялогіі, Гарбуз Таццяны па беларускай мове, Макейчыка Віктара па інфарматыцы. У трох алімпіядах прымалі ўдзел: Сідар Альбіна (па фізіцы, матэматыцы, хіміі, лепшы вынік па матэматыцы), Пальчык Ганна (па англійскай мове, геаграфіі, хіміі), Белькевіч Кацярына (па беларускай мове, рускай мове, біялогіі, лепшы вынік па беларускай мове). У двух алімпіядах прымалі ўдзел Гарбуз Іван, Гарбуз Таццяна, Жук Уладзіслаў, Салата Карына. Другі год прымалі ўдзел у раённай алімпіядзе Салата Карына па гісторыі, Гарбуз Іван па нямецкай мове, Новік Анастасія, Белькевіч Кацярына па рускай мове. Лепшы вынік паказала Новік Анастасія і Белькевіч Кацярына па рускай мове, здалі пазіцыі Салата Карына па гісторыі, Гарбуз Іван па нямецкай мове. У раённай алімпіядзе пачатковых класаў прымалі ўдзел 3 вучні 3-4 класаў: 1 вучань 3 класа (Сасіновіч Аляксандра, па беларускай мове), 2 вучні 4 класа: Плотка Анастасія па беларускай мове, Ганчарэнка Аляксей па рускай мове). Сасіновіч Аляксандра і Ганчарэнка Аляксей у дадзенай алімпіядзе ўдзельнічалі ўпершыню. Плотка Анастасія па беларускай мове заняла 4 месца і выканала заданні на 84% (у прошпым годзе было 3 месца і % выканання заданняў складаў 76%). Сасіновіч Аляксандра заняла 9 месца з 13 і % выканання заданняў складае 32, пры максімальным % 68. Ганчарэнка Аляксей па рускай мове заняў 7 месца з 9 і выканаў заданні на 56%. На жаль, вучні школы не прымалі ўдзелу ў алімпіядзе па матэматыцы.Як бачна, што вучні падрыхтаваны да алімпіяды слаба, рэзультатыўнасць удзелу ў раённай алімпіядзе нізкая. Увогуле работа настаўнікаў Багешы Г.С., Карповіч Л.Л., Казушчык Г.П., Карповіч В.М., Новік А.М., Багешы Г.М., Ждановіч Л.М. па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд бессістэмная і нерэзультатыўная, вучні не маюць станоўчых вынікаў у алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, што сведчыць аб неабходнасці зменаў у падыходзе ў рабоце са здольнымі вучнямі. Не праявілі сябе вучні школы і на алімпіядзе малодшых школьнікаў “Талантливые дети”. Лепшы вынік за апошнія два гады – 3 месца па беларускай мове (настаўніца Паляшчук Н.А.). Нядрэнна выступаюць спартсмены (1 м. па тэнісу, 3м. па лёгкай атлетыцы, 2м. па баскетболу, 5 месца па лыжах). Агульнае месца па школьнай спартакіядзе – 2. ^ Аналіз вынікаў раённых алімпіяд у параўнанні з прошлымі гадамі Колькасць удзельнікаў раённых алімпіяд сярод вучняў 9-11 класаў 2006/2007 2007/2008 2008/2009 2009/2010 2010/2011 21 22 26 19 22 Колькасць прызавых месц у раёне 1 этапа 6 5 7 4 Колькасць прызавых месц 2 этапа 2 1 3 5 2 Колькасць удзельнікаў у вобласці/ прызавых месц удзельнік абласной алімпіяды На жаль, не па ўсіх прадметах захоўваецца пераемнасць у рабоце з адоранымі вучнямі. Часцей за ўсё ў сярэднім звяне “губляюцца” дзеці, якія займалі прызавыя месцы на раённых прадметных алімпіядах. Значыць, стаіць задача педагагічнай падтрымкі развіцця дзіцячай адоранасці. Развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу асобы вучняў павінна стаць адным з вядучых накірункаў дзейнасці школы ў наступным навучальным годзе. На працягу апошніх трох год пераможцаў раённых алімпіяд рыхтуюць такія настаўнікі, як Савош Л.М., Казакевіч А.В., Дзічкоўская Л.В. Неабходна актывізаваць работу з адоранымі вучнямі ў наступным навучальным годзе ўсім настаўнікам-прадметнікам, захоўваючы пераемнасць і сістэмнасць у рабоце з вучнямі. Усім настаўнікам неабходна забяспечыць рэзультатыўнасць удзелу вучняў ва ўсіх відах алімпіяд, у навукова-даследніцкай дзейнасці. У школе есць вучні, якія з задавальненнем пішуць вершы, апавяданні. Яны друкуюць свае творы на старонках школьнай газеты “Пераменка”. Хацелася б, каб работы вучняў друкаваліся на старонках газет “ Раніца” , “Да новых перамог”. У гэтым навучальным годзе знізілася работа педагагічнага калектыву па арганізацыі і правядзенні міжнародных конкурсаў “Буслік”, “Русский медвежонок”, “Кенгуру”, “Зубрёнок”, “Колосок”, “Лингвистёнок” , “Інфамышка”.^ Колькасць удзельнікаў міжнародных конкурсаў: 2005/2006 2006/2007 2007/2008 2008/2009 2009/2010 2010/2011 32 41 49 68 57 53 Сёлета ў конкурсах удзельнічала 53 вучні, што складае 34% ад агульнай колькасці. Гэта на 6% менш у параўнанні з 2009/2010 навучальным годам. Прызавыя месцы атрымалі 6 вучняў, што складае 11,6% ад агульнай колькасці удзельнікаў. Гэта на 5,8% менш, чым у мінулым навучальным годзе. Назіраецца недастатковая прапаганда настаўнікамі інфарматыкі, рускай мовы, беларускай мовы, матэматыкі ўдзелу вучняў у дадзеных конкурсах. Значыць, настаўнікам Багешы Г.М., Казушчык Г.П., Карповіч Л.Л., Савош Л.М., Фурсевіч Н.М., Карповіч В.М. неабходна павышаць матывацыю і цікавасць да прадмета і больш адказна планаваць і праводзіць работу з вучнямі па ўдзелу іх ў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. Неабходна больш актыўна ўдзельнічаць у такіх конкурсах і вучням пачатковых класаў. У цэлым работа са здольнымі вучнямі характарызуецца нестандартнасцю, пераходамі ад рэпрадуктыўнага ўзроўня засваення ведаў да творчых відаў дзейнасці, калі пры рашэнні праблемных задач раней засвоеныя веды і ўменні пераносяцца у новыя абставіны, застаўляюць працаваць розум і абуджаюць творчасць. Настаўнік, працуючы са здольным вучнем, павінен памятаць, што неабходнай ўмовай для развіцця іх агульных і спецыяльных здольнасцей з’яўляецца мэтанакіраваная і крапатлівая праца. Асноўнымі пытаннямі кантролю вучэбна-выхаваўчага працэсу ў 2010/2011 годзе былі:выкананне закона “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”;якасць ведаў вучняў па матэматыцы і фізіцы, рускай і беларускай мовах;класна-абагульняючы кантроль у 5 і 9 класах; узровень работы класных кіраўнікоў па афармленні класных журналаў і асабовых спраў;правільнасць, акуратнасць запаўнення ўсіх раздзелаў дзённікаў вучняў;выкананне вучэбных праграм і практычнай часткі па прадметах;работа настаўнікаў па папярэджанні вучэбнай перагрузкі вучняў: дазіроўка дамашніх заданняў па прадметах;вынікі раённых і абласных прадметных алімпіяд;арганізацыя работы з адоранымі вучнямі; Асноўнымі накірункамі наведвання ўрокаў з’яўляліся пытанні:развіццё камунікатыўнай патрэбнасці ў вучняў;фарміраванне і развіццё дыялагічнай і маналагічнай мовы вучняў. Узаеманаведванне ўрокаў садзейнічала паляпшэнню якасці выкладання прадметаў, структуры ўрокаў, форм і метадаў, прымяняемых на ўроку. Працягвалася работа па вырашэнні праблемы пераемнасці ў навучанні: праведзены псіхолага- педагагічны кансіліум па праблемах пераемнасці навучання у 4-5 класах; праводзяцца ўрокі – знаёмствы настаўнікаў-прадметнікаў у 4-ых класах. Адміністрацыяй школы наведваліся ўрокі ў рабочым парадку па плану ўнутрышкольнага кантролю. Асноўныя накірункі наведвання і кантроля ўрокаў:формы і метады, прымяняемые настаўнікамі на ўроках;самастойная работа вучняў, яе змест і арганізацыя, дазіроўка дамашняга задання;падрыхтоўка вучняў да ўрокаў, арганізацыя паўтарэння на ўроку;класна-абагульняючы кантроль, фарміраванне навыкаў вучняў. Аналіз наведаных урокаў паказаў, што настаўнікі не могуць поўнасцю пазбавіцца ад тлумачальна-ілюстратыўнага тыпа навучання. Выкладанне вучэбнага матэрыялу часцей мае інфармацыйны характар, рэдка можна сустрэць заданні варыятыўнага характару, заданні на творчую дзейнасць вучняў як пры тлумачэнні матэрыялу, так і пры прымяненні атрыманых уменняў і навыкаў. На вырашэнне праблемы школы накіравана метадычная работа. Пры планаванні метадычнай работы школы педкалектыў адбіраў тыя формы, якія рэальна дазвалялі б рашаць праблемы і задачы, якія стаяць перад школай. Метадычная работа здзяйснялася па наступных накірунках дзейнасці:работа метадычнага савета;падбор і расстаноўка кадраў;павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства і катэгарыйнасці кадраў;работа метадычных аб’яднанняў;забеспячэнне метадычнай работы;навукова-даследчая работа. Вышэйшай формай калектыўнай метадычнай работы з’яўляецца педагагічны савет. Былі праведзены тэматычныя педагагічныя саветы: “Работа педагагічнага калектыву па развіцці канструктыўных узаемаадносін школы і сям’і”, “Работа педагагічнага калектыву па развіцці пазнавальнай дзейнасці вучняў як умова павышэння якасці адукацыі”. У школе працавалі 5 метадычных аб’яднанняў: настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў фізіка-матэматычных навук, настаўнікаў гуманітарных навук, настаўнікаў эколага-эстэтычных навук, класных кіраўнікоў. Іх пасяджэнні былі скіраваны на адпрацоўку практычных уменняў па авалодванню настаўнікамі ўмення выкарыстоўваць інавацыйныя тэхналогіі і іх элементы пры правядзенні ўрокаў. Працавала Школа маладога настаўніка, на пасяджэннях разглядаліся пытанні структуры сучаснага ўрока, рэфлексіі і яе відах, аказвалася метадычная дапамога маладым настаўнікам. Метадычны савет распрацоўваў план правядзення педагагічных саветаў. Пастаўленыя перад калектывам задачы рашаліся праз выкарыстанне інавацый у навучанні, удасканаленні методыкі правядзення ўрокаў, індывідуальнай і групавой работы са слабапаспяваючымі і адаронымі вучнямі, карэкцыю ведаў вучняў на аснове дыягнастычнай дзейнасці настаўніка, развіццё здольнасцей вучняў, павышэнне матывацыі да навучання вучняў, а таксама азнаямленне настаўнікаў з новай педагагічнай літаратурай. Метадычныя пасяджэнні праводзіліся ў тэрмін. Настаўнікі сур’ёзна рыхтаваліся да ўдзелу ў рабоце метадычных аб’яднанняў. Пажадана было б, каб на школьных метадычных аб’яднаннях разглядаліся пытанні школьнага маніторынгу, рашаліся праблемы пераемнасці паміж рознымі ступенямі навучання і паміж рознымі класамі ў рамках адной ступені, праводзілася практычная работа па распрацоўцы рознаўзроўневых заданняў, заслухоўваць інавацыйную дзейнасць настаўнікаў у школе, выкарыстанне імі сучасных адукацыйных тэхналогій. Публічнае абмеркаванне спрыяе павышэнню перадавога вопыту, прымушае настаўнікаў параўноўваць сваю працу з працай калег, стымулюе іх творчы пошук і педагагічную рэфлексію. Так работа Савош Л.М. (настаўніцы беларускай мовы і літаратуры) “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці і пазаўрочны час” друкавалася ў часопісе “Педагагічная майстэрня”. Настаўнікам Ждановіч Л.М., Гадун А.А., Карповіч Л.Л., Казушчык Г.П., Хоміч А.У. пажадана друкаваць свае напрацоўкі на старонках часопіса “Адукацыя Міншчыны” і прадметных часопісах. Традыцыйным відам метадычнай работы з’яўляецца правядзенне прадметных тыдняў. Запланаваны і праведзены тыдні гуманітарных навук, фізіка-матэматычных навук, эколага-эстэтычных навук, фізкультуры і спорту. Важнейшым накірункам МА і адміністрацыі школы з’яўляецца пастаяннае ўдасканальванне педагагічнага майстэрства праз курсавую сітэму павышэння кваліфікацыі. У гэтым годзе прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі Новік А.М., настаўніца працоўнага навучання, Маліноўская В.Я., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, Салата І.У., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, Ждановіч Л.М, настаўніца хіміі. Павышэнне кваліфікацыйнай катэгорыі- адзін з паказчыкаў прафесійнага росту настаўнікаў. У гэтым годзе Салата В.У., настаўнік пачатковых класаў, Хоміч С.В., настаўнік фізічнай культуры і здароўя, атэставаліся на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, Карповіч В.М., настаўнік матэматыкі, атэставалася на другую кваліфікацыйную катэгорыю. Карповіч В.М. атрымлівае другую вышэйшую адукацыю “Менеджмент у сферы адукацыі” на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Настаўнікі Салата В.У. і Новік А.М. атрымліваюць вышэйшую адукацыю завочна. Метадычная тэма і вынікаючыя з яе метадычныя аб’яднанні адпавядаюць асноўным задачам. Адабраны комплекс мерапрыемстваў дазволіў пры мінімальным аб’ёме рашаць сістэму вучэбна- метадычных задач. У школе створаны ўмовы для паспяховага рашэння праблем, якія ставяцца школьнымі МА. Са станоўчымі вынікамі ў рабоце школы ёсць і праблемы, якія патрабуюць рашэння: адсутнасць падрабязных тлумачэнняў настаўніка, за што вучню выстаўлена тая ці іншая адзнака; не заўсёды рэалізоўваліся такія задачы паўрочнага кантролю, як фарміравання адэкватнай самаацэнкі школьнікаў, карэкцыя дзейнасці настаўніка і вучня; паслаблена ўвага настаўнікаў да рэалізацыі выхаваўчага патэнцэалу урока ;паслаблена работа з адаронымі вучнямі;недастатковая забяспечаннасць праграмна-метадычным комплексам вучэбных прадметаў;фактычная забяспечанасць на рабочых паверхнасцях не адпавядае санітарным правілам і нормам. У 2010-2011 навучальным годзе выхаваўчая работа ажыццяўляся праз змест адукацыі, пазакласную і пазашкольную педагагічную работу. З гэтай мэтай згодна Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі была створана выхаваўчая праграма школы, у аснову якой ляглі асноўныя ідэі: развіцця, творчасці, супрацоўніцтва, адкрытасці. Важнейшым кампанентам выхаваўчай праграмы з’явілася педагагічна абумоўленая мэта - выхаванне грамадзяніна сваёй Радзімы, гарманічна развітай асобы, якая любіць сваю сям’ю, школу; чалавека культуры і маралі, здольнага ўсвядоміць і рэалізаваць свае магчымасці ў соцыўме. Праграма прадугледжвала рашэнне наступных задач:фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;узмацненне ўзаемадзеяння з сям’ёй і грамадскасцю УА;фарміраванне маральных, этычных нормаў паводзін вучняў;актыўнае выкарыстанне ў выхаваўчым працэсе сучасных педтэхналогій і новых інфармацыйных рэсурсаў;фарміраванне навыкаў ЗЛЖ, укараненне ў выхаваўчы працэс здароўе- зберагаючых тэхналогій; выхаванне прававой культуры школьнікаў;падрыхтоўка да самастойнага жыцця і працы. Выхаваўчая праграма рэалізоўвалася праз накірункі дзейнасці:“Я -грамадзянін”“Я і спорт”“Я і права, я і закон”“Я і маё здароўе”“Я і спадчына”“Я і Радзіма”“Я і мая сям’я”“Я і прырода”“Я- патрыёт”“Вольны час”“Школьныя традыцыі”. Арганізацыя выхаваўчай дзейнасці праходзіла праз розныя формы:агульнашкольныя мерапрыемствы;унутрыкласныя справы;міжкласныя сустрэчы;пазакласная дзейнасць;удзел у рабоце творчых і працоўных аб’яднанняў;пазашкольныя акцыі;масавая дзейнасць;работа з сям’ёй і грамадскасцю;работа па месцы жыхарства;сувязь з УА раёна, іншымі грамадскімі ўстановамі. Гэтыя формы ажыццяўляліся ў школе ў выглядзе рознага роду творчых спраў, выхаваўчых мерапрыемстваў. Перш за ўсё гэта сістэма школьных традыцый:Свята Ведаў “Беларусь – краіна маёй будучыні”Вечар-свята “Настаўнік! Перад імем тваім…”Вечар адпачынку “Усё добрае на зямлі ад мамы.”Бацькоўскі сход “Няма за цябе даражэй.”Урок-свята “Мы школьнікамі сталі.”Акцыя “Дзеці за бяспечны дом.”Вечар адпачынку “Асенні баль.”Спартыўнае свята “Гульні Добрай Волі ў нашай школе.”Тэматычная дыскатэка “Моладзь супраць СНІДу.”Вечар-сустрэча “І зноў, добры вечар.”Дні здароўя “Здаровы я –здаровая краіна.”Конкурсы агітбрыгад “ЮСМ”, “КЮВП.”Конкурсы тэатральнага майстэрства, мастацкай самадзейнасці “Суквецце талентаў”.Парад школьных навук.Адзіныя дні інфармавання.Адзіныя дні прафілактыкі.Акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся.” Малы турыстычны злёт.Свята апошняга званка.Выпускны баль і многія іншыя. Традыцыі фарміруюць дух школы, вызначаюць яе твар, з’яўляюцца аб’ядноўваючым пачаткам для вучняў, бацькоў і педагогаў. Традыціі з’яўляюцца ключавымі справамі школы і праводзяцца па методыцы КТС. Ужо другі год УА з’яўляецца актыўным удзельнікам акцыі “Здаровы я- здаровая краіна.” З гэтай мэтай у школе створаны ўмовы для вучняў, якія садзейнічаюць фізічнаму развіццю, умацаванню здароўя школьнікаў. Кожную суботу месяца ў рамках акцыі на працягу года праведзены спартыўныя гульні, святы, спаборніцтвы:“Вясёлыя старты”“Дзень рэкордаў”“Раллі бегуноў”“Старты надзей”“Усёй школай у паход”“У бой ідуць адны мужчыны”“Турысцкая эстафета”“Смелыя, дужыя, моцныя”“Тата, мама, я- здаровая сям’я”“Лядовыя забавы”“Залатая ладдзя” Для развіцця спартыўных здольнасцей вучняў у школе дзейнічаюць спартыўныя секцыі:“Юны футбаліст”“Юны валейбаліст” (хлопчыкі)“Юны баскетбаліст”“Юны валейбаліст (дзяўчынкі)“Пажарна-выратавальны спорт” Кожную суботу праводзяцца ў рамках шостага дня Гадзіны здароўя, Гадзіны футбола. Занятасць вучняў у параўнанні з прошлымі гадамі выглядае наступным чынам: У рамках праграммы “Вольны час” для вучняў школы шырока развіта сетка гурткоў:Драматычны “Беларусачка”Кветкаводы“Велатрыал”“Умелыя рукі”“Кніжчына бальніца”“Лялечны тэатр”“Інтэлектуал”“Майстар”“Мы з птушкамі”“Я і камп’ютэр” з выхадам на прававы сайт, пры рабоце на якім вучні пазнаюць дакументы, вучацца карыстацца Законамі аб правах дзяцей. Варта адзначыць работу гурткоў “Беларусачка”, “Велатрыал”, “Мы з птушкамі”, наведвальнікі якіх з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.Дыяграма занятасці вучняў ў спартыўных секцыях і гуртках. Занятасць вучняў склала адпаведна 64%, 87%.Дзейсным сродкам у фарміраванні грамадзянскасці вучняў з’яляецца краязнаўчая работа. З пашаны да роднай мясціны пачынаецца любоў да Радзімы. Усе намаганні педкалектыва школы накіраваны на стварэнне неабходных псіхолага-педагагічных умоў для выхавання сацыяльна сталай, творчай, гарманічнай асобы. Фарміраваць грамадзяніна сваёй Радзімы, асобу усебакова развітую і нацыянальна свядомую-вось мэта нашай УА. Значная роля ў яе дасягненні адводзіцца класным кіраўнікам, СППС, якія арганізуюць з вучнямі розныя пазакласныя і пазашкольныя мерапрыемствы: гэта вечары адпачынку: “7 гадоў разам”, “Я- грамадзянін РБ”, “Мой край завецца Беларуссю”, “Непераможная і легендарная”, “О спорт, ты- мір!” , “На парозе дарослага жыцця”, “Моладзь выбірае здаровы лад жыцця”, “Закон пра мяне і мне пра закон” , “Нам засталася спадчына”, “Афганістан: памяць жыве”, “Прырода і здароўе”. У ходзе тэматычных вечароў у вучняў выпрацоўваюцца свае адносіны да радзімы, грамадства, сябе, да сваёй будучыні. Грамадзянскасць фарміруецца і падчас экскурсій і паходаў па месцах баявой і працоўнай славы. Яны абуджаюць у вучняў жаданне глыбей пазнаёміцца з гістарычнымі месцамі сваёй краіны. Вучні школы наведалі Брэсцкую крэпасць-герой, Белавежскую пушчу, Камянецкую вежу, Хатынь, Мінск, Нясвіж. Нямала вандравалі на веласіпедах і па сваім раёне. Як вынік - конкурсы малюнкаў “Квітней, мой лес!”, “З чаго пачынаецца Радзіма”, “Вялікай Перамозе-65”, конкурс эссэ “У імя жыцця”, “Пакаленне пераможцаў”, конкурс прэзентацый “Все для фронта, все для победы”, “Юность в боях за Родину”, у якіх вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі; выпуск школьнай газеты “Пераменка”. У школе шырока развіта вучнёўскае самакіраванне, якое стала школай служэння грамадству: дапамагае разбудзіть у школьніку пачуццё гаспадара сваёй краіны, прывіць уменне ўключацца ў “вялікія справы”, неабходныя дзяржаве, школе, грамадству. Такім у нашай школе з’яўляецца “Школьная рэспубліка”. Самакіраванне ва УА рэалізуецца праз ПА “БРСМ”, колькасць якой складае 100%, ПА “БРПА”-членамі якой з’яўляюцца 100% вучняў школы, ДГА “Чарадзей”, у якую уваходзяць 20% вучняў УА, атрады “КЮСВП” , “ЮСДР”, 40% вучняў уваходзяць у іх склад.Дынаміка росту дзіцячых арганізацый ПА «БРСМ», ПА «БРПА” у 2010-2011 годзе склала 100%, 100% адпаведна.Пяцігадовы вопыт работы паказвае, што вучнёўскае самакіраванне прадстаўляе свабоду выбару, стымулюе ініцыятыву, развівае пачуццё гонару і адказнасці дапамагае вупускнікам школы паспяхова адаптавацца ў соцыўме, у дарослым жыцці. Мэта адна- выхаванне грамадзяніна з высокай культурай. Гэтаму садзейнічаюць шматлікія акцыі, працоўныя аперацыі:“Мы-грамадзяне РБ”, “За чысціню роднага краю”, “Абеліскі”, “Ветэран”, “Клопат”, “Лес-2011”, “Дрэва Памяці”, “Бумажны клад”, “Стомленае жалеза”, “Зямля- наш дом”, “За любімую Беларусь”, “Мір без залежнасці”, “Дзень зямлі”, “Дом без адзіноты”, “Чудеса на Рождество”, “Чырвоная рукавічка”, “Дзеці за бяспечны дом”, “Спасибо за жизнь!” . Аднак у рабоце вучнёўскага самакіравання ёсць і праблемы: адсутнічае штодзенная ініцыятыва з боку дзяцей, над чым і неабходна працаваць у наступным годзе. Работа школы у шосты школьны дзень арганізуецца згодна праграмы “Суботні калейдаскоп”, якая спланавана па накірунках Праграмы бесперапыннага выхавання. Школу наведваюць вучні, у асноўным, 5-8 классаў. Аднак справа заўсёды цікавая знойдзецца і 1-4 класам, 9-11 класам. Для вучняў кожную суботу арганізуюцца Гадзіны зд


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Виды простейших укрытий
Реферат Управление инвестиционными рисками
Реферат Українська діаспора як історичне і соціально-політичне явище
Реферат Государственно-политическое устройство Ирана и становление новых органов власти после революции 1979г.
Реферат А не тільки на те, щоб допомогти учням засвоїти систему наукових знань, а й щоб сформувати в них здатність творчо мислити, аргументовано обстоювати власну думку
Реферат Обеспечение жилыми помещениями граждан, дома которых подлежат сносу в связи с изъятием земельных участков
Реферат Почвы как ионообменные сорбенты, особенности сорбции ионов свинца дерново-подзолистой супесчаной
Реферат Экзаменационные вопросы по социокультурному менеджменту с ответами
Реферат Ценовая политика предприятия 2
Реферат Учет и котнроль производства продукции
Реферат Фондовая биржа в Токио история, современное состояние и перспективы развития
Реферат Авторские программы тренингов по закупкам 43 От
Реферат Виды биологических ритмов
Реферат Асноуныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Якуба Колоса. Тэма роднага краю у яго паэзii.
Реферат Исследование и прогноз развития систем расселения населения Среднего Приобья