Реферат по предмету "Религия и мифология"


Арганізацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы

АрганізацыяБеларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы
праваслаўнаяцероковная беларусь
Неспадзяванай атакай дня22 чэрвеня 1941 г. немцы мусілі да панічнага адступленьня савецкія арміі,сканцэнтраваныя на заходняй мяжы Беларусі. За два тыдні нямецкія арміі былікаля Нэвеля і Раслаўля, а ў верасьні 1941 г. немцы падступалі да Ленінграду іабкружалі Маскву. Будучы ўпэўненымі ў сваей перамозе, немцы распачалірэалізацыю сваей загадзя падрыхтаванай колёніяльнай палітыкі на заваяваныхпрасторах усходу Эўропы.
Яшчэ на пачатку вайныпрадстаўнікі нямецкіх урадавых колаў, па іх собскай ініцыятыве, спаткаліся зпрадстаўнікамі беларусаў у Бэрліне. 3 боку беларусаў у нарадзе прымалі ўдзел:інж. Анатоль Шкутка, кс. Вінцук Гадлеўскі і інш. На гэтай нарадзе немцыпрапанавалі беларусам прыняць актыўны ўдзел у антысавецкай барацьбе, аднак неакрэсьлівалі будучага лёсу Беларусі па перамозе над бальшавікамі. Быў створаныбеларускі аддзел пры прапагандовай нямецкай арганізацыі ВІНЭТА. Перад самымпачаткам вайны былі спушчаныя на парашутах, на савецкіх тылох у Беларусі, групыбеларускіх падрыўнікоў, арганізаваныя пры дапамозе нацыянальнага беларускагаактыву на эміграцыі. Ужо першыя нямецкія вайсковыя часткі на Беларусіраспаўсюджвалі адозву да беларускага народу, у якой абвяшчалася аб вайне завызваленьне ад бальшавізму, а Беларусь праклямавалася жыцьцёвым прасторамбеларускага народу.
3 першымі нямецкімівайсковымі часткамі на Беларусь прыбывалі з эміграцыі беларускія нацыянальныяпрацаўнікі, якія разам з уцалеўшым на мясцох беларускім нацыянальным актывам,займалі кіруючыя адміністрацыйныя становішчы: старшыняў акругаў, паветаў,кіраўнікоў паліцыі і інш. Сярод гэтага беларускага актыву была частказамаскаваных польскіх дывэрсантаў, якія запісваліся ў Беларускім Камітэце ўВаршаве беларусамі, атрымлівалі рэкамандацыю надзейных беларусаў, былінакіроўваныя на Беларусь, займалі тут адказныя становішчы, а праводзіліпольскую дывэрсыйную работу на шкоду беларускай справе. Палякі імкнулісяахапіць сваім апаратам адміністрацыю і ўладу на Беларусі, і вынішчалі беларускіНацыянальны актыў. Такім чынам, ад самага пачатку вайны на Беларусі распачаласябеларуска-польская барацьба. Гэта барацьба была вельмі цяжкай для беларусаўтаму, што беларускі нацыянальны актыў быў невялікі, вынішчаны папярэднясавецкай і польскай акупацыйнымі ўладамі. Немцы скарыстоўвалі цяперашнююбарацьбу ў сваіх мэтах, вынішчаючы то польскі, то беларускі актыў, якія яныуважалі за канкурэнтаў пры сваім панаваньні над Беларусяй.
Экстэрмінацыйную палітыкунемцы разгарнулі ўжо ўвосені 1941 г. адносна некаторых нацыянальных групаў,пражываючых на Беларусі. Жыды былі ізаляваныя адразу па ўсей Беларусі ў гэттопа гарадох, абгароджаных калючым дротам. Іншаму насельніцтву было забароненазносіцца з імі, пад пагрозай суровых караў. На працягу 1941-1942 гадоў усёжыдоўскае і цыганскае жыхарства Беларусі было вымардавана немцамі.
Немцы знайшлі на Беларусірэлігійнае жыцьцё у зарганізаваным стане на заходняй частцы краю, гдзебальшавікі не пасьпелі яшчэ яго цалком вынішчыць. У гарадох: Вільні, Пінску іЖыровіцах прабывалі праваслаўныя япіскапы са сваімі епархіяльнымі ўправамі; уваўсіх прыходах былі сьвятары, адбываліся багаслужэньні, іскавалі манастыры,вернікі масава наведвалі багаслужэньні.
На ўсходняй частцы Беларусірэлігійнае жыцьцё было поўнасьцю зьнішчана савецкімі ўладамі. У сталічнымМенску захавалася непарушанай адна малая царкоўка на вайсковых могілках. Усеіншыя з яшчэ існуючых будынкаў-цэркваў былі пераробленыя для не рэлігійныхмэтаў; напрыклад: Кацярынаўскі сабор — на склад кансэрваў для фабрыкі;Прэабражэнская царква — на спартовы клюб і залю для танцаў; Казанская(чыгуначная) царква — на клюб глуха-нямых; царква сьв. Духавага манастыра — наархіў. Такое самае становішча было на ўсей Ўсходняй Беларусі.
Каталіцкія касьцёлы,пратэстанцкія кірхі, жыдоўскія сынагогі, магамэтанскія мэчаты былі ў падобнымстане.
Нямецкае вайсковаекамандаваньне, скарыстоўваючьі рэлігійнасьць беларускага народу дляпрыцягненьня яго на свой бок, спрыяла аднаўленьню праваслаўнага рэлігійнагажыцьця. Нямногія ўцалеўшыя ад зьнішчэньня бальшавікамі сьвятары, распачыналідухоўную дзейнасьць, атрымлівалі адумысловыя пасьведчаньні ад нямецкіх уладаў,ахоўваючыя іх правы. Аднак, з духавенетва «Усходняй Беларусі дажылі толькілічаныя адзінкі.
Ад самага пачаткузьнішчэньня савецкай улады на Беларусі, духавенства з Заходняй Беларусіраспачало місыйную працу на Ўсходняй Беларусі. Першыя часткі нямецкіх войскаўпрывезьлі ў Менск з Пружаншчыны, без паразумленьня з праваслаўнай іерархіяй,іера-манаха Ўладзімера Фінькоўскага. Веруючыя спаткалі яго з вялікайпрыхільнасьцяй і распачалі арганізаваць царкоўна-рэлігійнае жыцьцё. 3актыўнейшых вернікаў быў арганізаваны царкоўна-будаўнічы камітэт, які распачаўаднаўленьне існуючых цэркваў: Прэабражэнскай, Кацярынаўскага сабору іСтаражоўскай. Беларуская гарадзкая ўправа дапамагала гэтай дзейнасьці. У жніўні1941 г. аднавіліся багаслужэньні ў Прэабражэнскай царкве. Народ запоўніўцаркву, пры гэтым было шмат моладзі. Царкоўны хор, спантанічна арганізаваны здаўнейшых харыстых і опэрных сьпевакоў, дасканалым сьпевам чудовых малітаўныхмэлёдыяў рабіў моцнае ўражаньне на народ. Іераманах Фінькоўскі, беларускагапаходжаньня, прабываў раней у расейскім духоўным асяродзьдзі, а цяперпрапаведаваў па расейску. У канцы жніўня 1941 г. іераманаха Фінькоўскаганаведалі сьв. М. Лапіцкі і інж. I. Касяк, у паразуменьні з Р. Астроўскім,намесьнікам Менскай акругі. На запытаньне, як а. Фінькоўскі заглядаецца набеларусізацыю царкоўнага жыцьця і на увязку з беларускай адміністрацыей, — а.Фінькоўскі адказаў, што ён працуе з немцамі, мае ад іх дапамогу, а таму ёнбудзе і надалей супрацоўнічаць толькі з немцамі.
Карыстаючы з выняткавагастановішча і апекі вайскова-палітычных нямецкіх уладаў, пры адсутнасьціяпіскапаў на Усходняй Беларусі, а. Фінькоўскі разгарнуў сваеасаблівуюдзейнасьць. Ён раз'-яжджаў па гарадох Усходняй і Заходняй Беларусі, назначаўсьвятароў на прыходы і самачынна прыняў на сябе ролю, якая належыла япіскапу. Удачыненьні да мясцовага духавенства ён трымаўся высакамерна. Не маючы надзеі нападтрымку мітр. Панцялеймана і яп. Вэнэдыкта, якія ведалі неадукаванасьць інездавальняючыя мараль-ныя якасьці а. Фінькоўскага, гэты апошні стаў уважацьсябе ў юрысдыкцыі мітрапаліта Варшаўскага Дзяніса і арх. Пінскага Аляксандра.
Ня толькі у Менску, але іў ваколічных гарадох распачалася адбудова царкоўнага жыцьця, пры чым Менскспаўняў ролю адміністрацыйнага цэнтру. На багаслужэньні сюды сталі масавапрыяжджаць веруючыя з бліжэйшых і далейшых вёсак і мястэчак. Веруючыя прыносілідзяцей і прыводзілі падрастаючую моладзь для хрышчэньня. Вернікі зносіліцаркоўныя рэчы, багаслужбовыя кнігі, перахаваныя з вялікім піэтызмам іахвярнасьцяй у сваіх памешканьнях, наражаючы жыцьцё на небясьпеку. У іншыхгарадох і мястэчках Ўсходняй Беларусі было цяжэй арганізаваць багаслужэньні,дзеля адсутнасьці сьвятароў. Аднак усюды спантанічна тварыліся царкоўныякамітэты, якія, разам з беларускай адміністрацыей, аднаўлялі цэрквы і царкоўныябудынкі, шукалі сьвятароў, зьвяртаючыся ў Менск і ў Заходнюю Беларусь. 3абшараў Усходняй Беларусі, прылягаючых да Заходняй, народ масава прыяжджаў уцэрквы Заходняй Беларусі часта з адлегласьці за 70 км. Асабліва многіяпрывозілі дзяцей і моладзь для хрышчэньня. У царкве ў Радашкавічах у сьвяточныядні было хрышчаных па 200 да 250 дзяцей. Народ выяўляў глыбокую рэлігійнасьць.
Па суседзтву зРадашковічамі, на б. Усходняй Беларусі, знаходзіцца вёска Рагавая, у якой угэту пару стаяла царква, зачыненая бальшавікамі і даведзеная імі дапаўразваленага стану. Увосені 1941 г. з Радашкавіч вышаў крэсны ход, ведзеныпрат. I. Жарскім, кіруючыся ў Рагавую. У Рагавой сабралася мноства мясцоваганароду, які з перахаванымі ад бальшавікоў абразамі ўрачыста спаткаў крэсны ході разам увайшоў у разваленую царкву, ня могучы ў ей зьмясьціцца. Рэлігійнынастрой выліваўся ў гарачых малітвах і агульным узвышаным настроі, прыуспамінах аб мінулых бальшавіцкіх жахах і зьдзеках над народам і рэлігіяй.
У другой палове верасьня1941 г. прыехаў у Менск з Жыровіц япіскап Берасьцейскі Вэнэдыкт, з мэтайзапазнацца на мейсцы з палажэньнем царкоўных спраў, для арганізацыі і адбудовыцарквы на Ўсходняй Беларусі. А. Фінькоўскі ня прызнаў яп. Вэнэдыкта за свайгодухоўнага кіраўніка і прыняў яго, як прыватную асобу, ня пусьціўшы ў архірэйскідом, а пасяліўшы ў манастырскай кельлі. Адначасна а. Фінькоўскі стараўсяперашкодзіць яп. Вэнэдыкту пры арганізацыйных захадах па царкоўных справах.
Яп. Вэнэдыкт рабіўстараньні для прызнаньня нямецкімі ўладамі духоўнага кіраўніцтва мітр.Панцялеймана над Праваслаўнай Царквой ува ўсей Беларусі. У гэту пару ў Менскуадбывалася зьмена нямецкага вайсковага кіраўніцтва праз нямецкую цывільнуюадміністрацыю. Новапрызначаны Гэнэральны Камісар, Вільгэльм Кубэ, перабіраўуладу ад нямецкага вайсковага камандаваньня і ад беларускага намесьніцтва, якоеліквідавалася, ператвараючыся ў тэхнічна-дарадчае „нэбэн-бюро». Р.Астроўскі не пагадзіўся з такой роляй для беларускай адміністрацыі і пакідаўМенск, выяжджаючы ў ваенную зону, для арганізацыі там адміністрацыі. Яп. Вэнэдыктяшчэ засьпеў Р. Астроўскага ў Менску, з якім ён адбыў нараду, пры ўдзелесьвятароў: М. Лапіцкага і I. Кушнера.
Астроўскі цікавіўсяарганізацыей царкоўнага жыцьця на Беларусі, імкнучыся абаперці яго набеларускім япіскапаце і асьвечаным беларускім сьвятарсьцьве. Ад яп. ВэнэдыктаАстроўскі зажадаў, каб арганізацыя царквы на Беларусі праводзілася ўнацыянальным беларускім напрамку, з пажаданьнем высьвячэньня новых япіскапаўбеларусаў, з чым яп. Вэнэдыкт пагадзіўся. Неадкладна Астроўскі напісаў ліст уГэнэральны Камісарыят Беларусі з прозьбай прызнаць мітр. Панцялейманакіраўніком Праваслаўнай Царквы на ўсей Беларусі. Праз некалькі дзён яп.Вэнэдыкт быў выкліканы ў Гэнэральны Камісарыят Беларусі, гдзе яму быліпададзеныя ўмовы, пад якімі можа арганізавацца праваслаўная царква на Беларусі.Царква мела быць:
а) аўтакефальнай,
б)нацыянальна-беларускай,
в) мітр. Панцялейман, якяе галава, не павінен падпарадкавацца ні Маскоўскаму мітрапаліту Сяргею, ніВаршаўскаму мітрапаліту Дзянісу, ні Нямецкаму мітрапаліту Серафіму.
Прапанаваныя ўмовы быліпрыня-тыя мітр. Панцялейманам з абумоўленьнем, што аб'яўленьне аўтаке-фалііБеларускай Царквы адбудзецца пасьля атрыманьня на гэта зго-ды ад мацеры-царквырасейскай, а так сама ад іншых аўтакефаль-ных праваслаўных цэркваў. У сваімлісьце да мітр. Панцялеймана, з дня 3 кастрычніка 1941 г., Гэнэральны КамісарБеларусі падаў пісьмова свае ўмовы. Гэты ліст быў даручаны яп. Вэнэдыкту дляпе-радачы мітрапаліту Панцялейману. У лісьце пісалася:
а) Праваслаўная царква наБеларусі мае кіравацца сваімі канонамі і нямецкая ўлада ня будзе мяшацца ў яенутраное жыцьцё;
б) праваслаўная царква наБеларусі мае называцца: «Беларуская аўтакефальная праваслаўнаянацыянальная царква»;
в) пропаведзь, навучаньнерэлігіі і адміністрацыйнае справаводзтва царквы маюць быць на беларускай мове;
г) назначэньне япіскапаў,сьвятароў і благачынных ня можа адбывацца бяз ведама нямецкіх уладаў;
д) мае быць прадстаўленыстатут Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай нацыянальнай царквы;
е) багаслужэньні маюць адбываццана царкоўна-славянскай мове.
Пасьля гэтага адбыласянарада мітр. Панцялеймана з яп. Вэнэдыктам. Адзін з пунктаў гэтай нарадыгаварыў: «Каб абняць сваей Духоўнай апекай усё праваслаўнае насельніцтваБеларусі ды ўзгодніць сваю працу з напрамкам, выражаным у лісьце (ГэнэральнагаКамісара Беларусі), — прыняць Высокапрэасьвяшчэньнейшаму мітрапалітуПанцялейману тытул: „Мітрапаліт Менскі і ўсей Беларусі“. Наступнамітр. Панцялейман выслаў ліст Гэнэральнаму Камісару Беларусі, у якімпаведамляў, што згаджаецца працаваць у напрамку згодным з лістом ГэнэральнагаКамісара, зазначаючы, што арганізацыя царквы на Беларусі павінна адбываццакананічным шляхам, бяз шкодных для царквы пабочных уплываў, пасьля чаго толькіможа быць прыгатаваны і прадстаўлены статут царквы. Для дабра царквы неабходнапражываць мітрапаліту ў галоўным горадзе Менску, адчыніць у Менску духоўнуюсэімінарыю і кароткатэрміновыя курсы для падрыхтоўкі сьвятароў.
Па ўрэгуляваньні праўныхдачыненьняў царквы да уладаў, мітрапаліт Панцялейман і яп. Вэнэдыкт распачаліарганізацыю царкоўнага жыцьця на Усходняй Беларусі. Па даручэньню мітрапалітаяп. Вэнэдыкт арганізаваў часовую Мітрапалітальную Ўправу Беларусі, у склад якойувайшлі: старшыня — мітрапаліт, сябры: прат. Язэп Балай, сьв. Мікалай Лапіцкі ісьв. Іван Кушнер. Унутры Мітрапалітальнай Управы адбывалася сталае цярцё паміжрасейскімі тэндэнцыямі мітрапаліта з прат. Балаём з аднаго боку, абеларусізацыйнымі імкненьнямі сьв. Лапіцкага і сьв. Кушнера з другога боку.Падобнага характару барацьба адбывалася сярод духавенства і вернікаў і направінцыі.
Па даручэньню мітрапалітаяп. Вэнэдыкт прызначыў прат. Я. Балая настаяцелям Кацярынаўскага сабору, а сьв.М. Лапіцкага — настаяцелям Чыгуначнай царквы, а пасьля некалькіх перамяшчэньняў— выконваць абовязкі настаяцеля таго-ж сабору. Сьв. I. Кушнер быў прызначанынастаяцелям царквы на вайсковых могілках. Манастырская Прэабражэнская царквабыла затрымана за мітрапалічай кафэдрай. У канцы 1941 г. настаяцелям чыгуначнайцарквы быў прызначаны сьв. Н. П. Так былі абсаджаныя ўсе цэрквы ў Менску,адбудова якіх заканчавалася. Іераманах У. Фінькоўскі быў адсунены ад царкоўныхспраў і забаронены ў сьвяшчэннаслужэньні, аднак ён дабравольна не ўступаў. Каліў Менск прыбылі новапрызначаныя для працы сьвятары: М. Лапіцкі і Я. Балай, тосупрацоўнікі іерам. Фінькоўскага ня пушчалі іх у Прэабражэнскі манастыр, у якімпрыбылыя хацелі затрымацца. Пазьней, па прыбыцьці ў Менск мітр. Панцялеймана іяп. Філафея, іерам. Фінькоўскі надалей пражываў у архірэйскім доме дыінтрыгаваў супроць архірэяў. Былі патрэбныя адумысловыя захады перадГэнэральным Камісарам Беларусі для таго, каб высяліць яго з архірэйскага дому.
Справай адбудовыправаслаўнага царкоўнага жыцьця на Беларусі цікавіліся: Беларускі НацыянальныКамітэт у Варшаве і мітрапаліт Варшаўскі Дзяніс. Мітр. Дзяніс уважаў ЗаходнююБеларусь за належучую да сваей юрысдыкцыі, часова аддзеленую ў 1939 г. ваеннымідзеяньнямі. Цяперашняя акупацыя яе немцамі давала надзею мітр. Дзянісу напаварот гэтых абшараў пад яго юрысдыкцыю. Для рэалізацыі сваіх намераў ёнстварыў пад сваім старшынствам Беларускую Царкоўную Раду, запрасіўшы ў яебеларусаў: архімандрыта Філафея, д-ра Івана Ермачэнку, д-ра Вітушку, д-раКраскоўскага, Барыса Стрэльчыка. Першае паседжаньне гэтай рады, з дня 9верасьня 1941 г., апрацавала і выслала мэмарандум да цэнтральных нямецкіхуладаў у Бэрліне, у якім былі высуненыя пажаданьні ў царкоўнай галіне дляБеларусі і былі выстаўленыя кандыдаты для высьвячэньня ў сан беларускіхяпіскапаў — архімандрыты: Фэафан (Пратасэвіч), Філафей (Нарко) і Апанас(Мартос). Мэмарандум быў перададзены д-рам Ермаченкам непасрэдна ў Бэрліне, якіпраз некалькі дзён — 18 верасьня 1941 г. паведаміў архім. Філафея, што нямецкіўраднік, якому ён перадаў мэмарандум, „таіць зусім па на-шым баку і абяцаўбеларускай царкве найбольшае падтрыманьне. Ён сказаў, што немцы ня толькідазволяць нам высьвяціць 3-х япіскапаў, але будуць нас усебакова падтрымлівацьу нашых дамаганьнях беларускай незалежнай царквы“.
Для дакладнейшагаазнаямленн з беларускімі царкоўнымі справамі на месцы на Беларусь паехалі зВаршавы архім. Філафей і Б. Стрэльчык. Яны паехалі ў Жыровіцы да мітр.Панцялеймана і прыбылі сюды ў тую пару, калі Гэнэральны Камісар Беларусіпрызнаў мітр. Панцялеймана галавой Беларускай Царквы. Бачучы такое палажэньне,на прапанову мітр. Панцялеймана, архім. Філафей згадзіўся высьвяціцца ўяпіскапа і абняць кіраўніцтва епархіі на Беларусі. Хіратонія архім. Філафея ўсан япіскапа адбылася 23 лістапада 1941 г. у Жыровіцкім манастыры. Навысьвячэньне былі запрошаныя: архіяп. Бэрлінскі Серафім, архіяп. Сымон і яп.Веніямін з Валыні, але ніхто з іх ня прыбыў і хіратонію выканалі мітр.Панцялейман і яп. Вэнэдыкт. За Філафеям быў прызнаны тытул тіскапа Слупкага. Унаступны дзень адбылося паседжаньне сабору япіскапаў Беларускай ПраваслаўнайЦарквы, пры ўдзеле: мітр. Панцялеймана — як старшыня, яп. Вэнэдыкта і яп.Філафея — як кіраўніка спраў сабору. Сабор даручыў яп. Вэнэдыкту кіраўніцтвацарквой на Горадзеншчыне, далучанай немцамі да Усходніх Прусаў і аддзеленай ад ГэнэральнагаКамісарыяту Беларусі. Па заканчэньні сабору яп. Вэнэдыкт пераехаў у Горадню іабняў кіраўніцтва Горадзенскай епархіяй. Мітр. Панцялейман і яп. Філафей дня 29лістапада 1941 г. выехалі ў Менск, прызначаны на адміністрацыйны цэнтрБеларускай Праваслаўнай Царквы. Уладыкі прыбылі ў Менск у нядзелю 30ліста-пада, гдзе іх пры Прачысьценскім саборы спаткалі прадстаўнікі беларускайадміністрацыі са старшынёй гораду В. Іваноўскім на чале, дэлегаты грамадзкіхарганізацыяў і мноства народу. Сустрэча была ўрачыстая і сардэчная, — усецешыліся з узнаўленьня царкоўнага жыцьця з япіскапамі на чале.
На пачатку ўладыкізьвярнулі ўвагу на справу адбудовы цэркваў у Менску. Мітрапаліт рэарганізаваўбудаўнічы камітэт, запрасіўшы ў яго новых людзей, а яп. Філафей узяў пад свойнагляд яго дзейнасьць. У Менску было адноўлена ўрачыстае архірэйскаебагаслужэньне, з мастацкім царкоўным сьпевам і прыгожымі пропаведзямі. Народзапаўняў Прачысьценскі сабор і ня мог зьмясьціцца ў ім. Пропаведзі арх.Філафея, закранаючыя нядаўныя часы крывавага бальшавіцкага зьдзеку над народамі царквой, выклікалі агульныя сьлёзы і галосны плач у саборы. Народ з далейшыхмясцовасьцяў прыбываў у Менск, каб прысутнічаць на архірэйскім багаслужэньні.Адбываліся масавыя хрышчэньні; у сьвяточныя дні духавенства Менску хрысьціла да10,000 асоб у дзень.
Іераманах У. Фінькоўскі,выдалены з архірэйскага дому, пасяліўся ў іншым доме каля Прачысьценскагасабору і праводзіў інтрыгі, каб ізноў атрымаць царкоўную ўладу. Для выяўленьняпоўнай сутнасьці дзейнасьці іераманаха У. Фінькоўскага, мітр. Панцялейманстварыў адумысловую рэвізыйную камісыю для правядзеньня кантролю яго дзейнасьціза ўвесь час прабываньня яго ў Менску. У склад рэвізыйнай камісыі былізапрошаныя: прат. Я. Балай, прат. I. Кушнер, інж. I. Касяк, нач. паліцыі Ю.Саковіч, акруговы судзьдзя А. Арэхва і інш. Камісыя дапрасіла многіх сьведкаўса складу будаў-нічага камітэту, прыхаджанаў сабору, кіраўніцтва менскагагарадзкога музэю і інш. Запрошаны для выясьненьняў іераманах Фінькоўскі няпрыбыў на камісыю, а нач. паліцыі Ю. Саковіч атрымаў паведамленьне ад нямецкагаСД (палітычная паліцыя), каб а. Фінькоўскага ня турбаваць, бо гэта можа вельмідрэнна скончыцца для самой рэвізыйнай камісыі. Акты рэвізыйнай камісыі быліўзятыя ад сябры камісыі, I. Касяка, шляхам начнога налёту на яго памешканьнепраз агентаў СД. Пазьней акты былі зьверненыя з тым, што камісыя магла далейправодзіць рэвізыю.
Сабраныя матар'ялысьцьвярджалі праступствы матар'яльнага, маральнага і нацыянальна-культурнагахарактару, ня ліцуючыя з годнасьцяй духоўнай асобы. Між іншым, з музэю былізабіраныя а. Фінькоўскім ня толькі старажытныя рэлігійныя памятныя рэчы, але ікітайскія вазы. Пры гэтым а. Фінькоўскі адмаўляўся падпісваць паквітаваньні абзабіраных ім рэчах, аб чым прасіў кіраўнік музэю. У сакавіку іераманахФінькоўскі быў аддадзены пад духоўны суд япіскапаў і яго справу разглядаў саборяпіскапаў. Нямецкія прадстаўнікі СД настоівалі на прыдзяленьні а. Фінькоўскамуаднае з лепшых цэркваў у Менску і пагражалі, ў выпадку адмовы.
Рэвізыйная камісыяапрацавала сваё заключэньне, з прапановай пазбавіць а. Фінькоўскага духоўнагасану. Заключэньне падлісалі сьвецкія сябры камісыі, а духоўныя сябры адмовілісяпадпісаць, ня хочучы наражацца на небясьпеку. Матар'ял рэвізыйнай камісыі быў прадстаўленымітр. Панцялейману, а одпіс заключэньня — перададзены нямецкаму пракурору.Хутка пасьля гэтага а. Фінькоўскі быў арыштаваны і пасаджаны ў турму. Па пэўнымчасе ён быў звольнены з турмы пад умовай неадкладнага выезду з Беларусі ўВаршаву.
Паміма вялізныхвынішчэньняў усяго нацыянальна-беларускага, як балынавікамі, так і палякамі,уцалеўшая беларуская інтэлігэнцыя распачала саматужную арганізацыйнуюдзейнасьць па ўсіх га-радох і мястэчках Беларусі. Усюды арганізавалісянацыянальныя актывы, якія аланоўвалі кіраўніцтва на мясцох. У Менску так самаіснаваў нацыянальны беларускі актыў, які распачаў ахоплізаньне паасобныхдзялянак жыцьця: гарадзкую управу, гарадзкую паліцыю, Менскую акруговую ўправу,выдавецтва, школьную спразу і інш. Асаблівая увага была зьвернена на дзьвесамастойныя арганізацыі цэнтралістычнага характару: на Беларускую НароднуюСамапомач і на Беларускую Праваслаўную Царкву, у якіх былі магчымасьціправодзіць шырокую легальную беларускую працу.
Менскі беларускінацыянальны актыў ня быў увесь уняты ў форму арганізацыі і ня быў аднадумны паўсіх насоўваючыхся пы-таньнях беларускай справы. Арганізаваную форму дзейнасьціразгор-твалі наступныя асобы: нач. паліцыі Ю. Саковіч, д-р Янка Станкевіч,рэдактар Антон Адамовіч, інж. Іван Касяк, судзьдзя Аркадзі Арэхва, сьв. МікалайЛапіцкі, сьв. Н. П. і інш. Гэта група, ў сваей балыныні, ішла да стварэньнянелегальнай партыі Беларускіх Нацыяналістых. Да гэтай групы даходзіліпражываючыя на правінцыі: Усевалад Родзька і Міхась Рагуля — працуючыя ў Віцебску,Рыгор Зыбайла — працуючы ў Слоніме, інж. Гінько — працуючы ў Глыбокім і іншыя.Асабняком трымаліся: кс. Вінцук Гадлеўскі, д-р Іван Ермачэнка, старшыня ВацлаўІваноўскі, радактар Уладыслаў Казлоўскі. Увесь беларускі актыў сталіцы іакругаў задзіночыўся пазьней ці то ў Цэнтральнай Радзе Беларускай НароднайСамапомачы, ці ў кіраўніцтве акруговых аддзелаў Беларускай Народнай Самапомачы(БНС). На справы праваслаўнай царквы ў Менску зьвярнулі ўвагу сьвятары: М.Лапіцкі, Н. П, I. Кушнер, А. Коўш, нач. паліцыі Ю. Саковіч, інж. I. Касяк,судзьдзя А. Арэхва, судзьдзя Л. Галяк, а на правінцыі
— іншыя сябры. Гэты актыўдзеіў у напрамку беларусізацыі царквы і арганізацыі яе ў самастоўнуюаўтакефальную Беларускую Праваслаўную Царкву. Па прыезьдзе ўладыкаў у Менск беларускіактыў недкладна навязаў з імі лучнасьць.
Мітрапаліт Панцялейманбыў ведамы беларускаму грамадзтву, як стойкі расейскі патрыёт, які за сваювернасьць Маскоўскай патрыярхіі быў рэпрэсаваны польскімі ўладамі, а пазьней загэта — фаварызаваны балыпавіцкімі ўладамі. Адначасна было ведама абпро-сталінейнасьці і шчырасьці характару мітрапаліта. Прыпушчалася, штомітрапаліт ня будзе перашкаджаць беларускаму напрамку ў арганізаванай царкве, аяк галава царквы ён будзе пільнаваць яе з кананічнага боку. Усю царкоўна-адміністрацыйнуюпрацу меў выконваць япіскап беларус, як памоцнік мітрапаліта. На памочнікамітрапаліта намячаўся яп. Філафей, што на пачатку адказвала поглядам самога яп.Філафея. Для навязаньня непасрэднага кантакту з яп. Філафеям, беларускі актыўарганізаваў вячэру на кватэры Касякоў.
На гэту вячэру былізапрошаныя: яп. Філафей, старшыня гораду Іваноўскі, радактар Казлоўскі і інш.асобы з актыву. Асноўны абмен думак іншоў у напрамку пажаданьняў, скіраваных даўладыкі, каб кіраўніцтва царквы праводзіла беларусізацыю ў царкоўным жыцьці.Яп. Філафей запэўняў, што ён разам з беларускім грамадзтвам будзе працаваць нацаркоўнай ніве для агульнай беларускай справы.
Аднак, ход жыцьцяправаслаўнай царквы на Беларусі ішоў у даўнейшым расейскім налрамку і нічога незьмянялася ў беларускім духу. Прыбыўшыя ў Менск уладыкі не рабілі ніякагараспараджэньня аб увядзеньні беларускай мовы ў пропаведзь і царкоўнаесправа-водзтаа. Мітрапаліт сам прапаведваў парасейску і памінаў падчасбагаслужэньняў Маскоўскага мітрапаліта Сяргея. Мітрапаліт высьвячаў многіхсьвятароў з расейцаў, здаўна зьвязаных з царкоўным жыцьцём, хаця не маючыхдухоўнай асьветы, і абсаджваў імі прыходы на Беларусі.
Прадстаўнікі беларускагаактыву наведвалі мітр. Панцялеймана і яп. Філафея, стараючыся даведацца абцяжкасьцях і перашкодах у беларусізацыйнай працы, як і аб чарговыхмерапрыемствах уладыкаў па гэтай справе. Мітрапаліт заўсёды зводзіў гутарку напабочныя справы, цьвердзячы, што ў сучаснасьці хопіць для духавенствавы-конваць трэбы і адпраўляць багаслужэньні. Уладыка ўважаў за патрэбнаезатрымаць расейскую мову ў царкоўным жыцьці для гарадоў і мястэчак, бо ёнуважаў, што гарадзкое насельніцтва ведае толькі расейскую мову. Для вясковыхпрыходаў мітрапаліт пагаджаўся ўвесьці беларускую мову, але на гэта патрэбендаўжзйшы час, і то пасьля заканчэньня вайны.
Яп. Філафей, прыспатканьнях з беларускім актывам цьвердзіў, што ён хацеў-бы працаваць убеларускім напрамку ў царкве, аднак ён зьяўляецца толькі вікарным і нічога няможа зрабіць бяз згоды мітрапаліта.
Тады актыў распачаў большсыстэматычнае ўзьдзейнічаньне на менскіх уладыкаў. У гэтым пляне быў пададзенымітр. Панцялейману мэмарандум, у якім высоўваліся наступныя пастуляты:
1) паведаміць увесьбеларускі народ праз адчытаньне ў цэрквах аб радасным факце арганізацыіБеларускай аўтакефальнай нацыянальнай Праваслаўнай Царквы;
2) вызначыць кіраўнікомтымчасовай мітрапалітальнай управы ў Менску яп. Філафея;
3) запрасіць да працы ўмітрапалітальнай управе наступных знаных беларускаму грамадзянству сьвятароў звышэйшай багаслоўскай асьветай: Н. П., М. Лапіцкага, I. Кушнера, А. Н., а насакратара — Аўгена Асіповіча; запрасіць на япіскапскія кафэдры — архім. АпанасаМартоса, япіскапа Веніяміна Навіцкага, прат. Сымона Сеўбу і абсадзіць іміяпіскапскія кафэдры на Беларусі;
4) запрасіць даяпіскапскіx кансысторыяў сьвятароў беларусаў з вышэйшай багаслоўскай асьветай;
5) абсадзіць усеблагачыньні беларусамі;
6) арганізаваць прыкожным прыходзе царкоўны камітэт;
7) арганізавацьнеадкладна духоўную сэмінарыю ў Менску;
8) вызначыць камісыюдзеля апрацаваньня статуту Беларускай Аўтакефальнай Царквы;
9) вызначыць тымчасовуюэкзаменацыйную камісыю для спраўджаньня кваліфікацыяў кандыдатаў на сьвятароў іпсаломшчыкаў. Агулам гэты мэмарандум меў 17 пунктаў. Мітр. Панцялейман і яп.Філафей не далі ходу атрыманаму мэмарандуму.
Не атрымліваючы ніякагаводгуку ад уладыкаў у напрамку беларусізацыі царквы, група менскага актывупастанавіла зацікавіць шырэйшае кола беларускай грамадзкасьці недастатковайдзейнасьцяй у галіне царкоўнага жыцьця. Па ініцыятыве актыву была арганізаванаянарада ў канцы сьнежня 1941 г., з удзелам мітрапаліта, яп. Філафея, прат. Я.Балая, сьв. М. Лапіцкага, сьз. I. Кушнера, д-ра I. Ермачэнкі, інж. I. Касяка,нач. пал. Ю. Саковіча, суд. А. Арэхвы і інш. На нарадзе выказваліся погляды абнеобходнасьці прыдаваць адбудоўванай праваслаўнай царкве беларускі характар,духавенства павінна прапаведваць пабеларуску і ўзгадоўваць сваіх прыхаджанаў управаслаўным беларускім духу. Уладыкі паведамлялі аб цяжкасьцях для такой працыў бягучы ваенны час. Мітрапаліт зазначыў, што ў сучаснасьці асноўнай справайдля духавенства зьяўляецца выконваньне трэбаў.
Мітрапалітальную ўправу ўМенску наведваў прат. Аляксандра Коўш, прабываючы на прыходзе ў Плешчаніцы. Ён высоўваўпатрэбу неадкладнай беларусізацыі царквы і гостра дамагаўся адсуненьня прат. Я.Балая ад кіраўніцтва ў царкве, як ведамага расейскага царкоўнага дзеяча зВіленскай епархіі. У хуткім часе прат. Коўш быў арыштаваны і пасаджаны ўменскую турму. Адзін беларускі сьвятар наведаў СД з прозьбай аб высьвятленьніпрычыны арышту і з захадамі аб звальненьні арыштаванага. Нямецкі ўраднік СДпаказаў сьвятару акты НКВД, нібы паходзячыя з Вільні, на аснове якіх прат. Коўшабвінавачваўся, як бальшавіцкі працаўнік. У Прыбалтыцы і Вільні дзеіў у гэтупару савецкі экзарх Сяргей са сваім расейскім актывам; беларускі сьвятардаводзіў фальшывасьць паказаных актаў і правакацыйнасьць усей справыабвінавачаньня прат. Каўша, як працу савецка-расейскіх рук, вынішчаючых беларусоў.Аднак, стараньні засталіся бяз выніку і прат. Коўш быў расстраляны немцамі.Сьмерць прат. Каўша кідала сьвятло на ікоцны супраціў беларусізацыі царквы празрасейскія дзейнікі.
Прат. А. Коўш быў чаловымбеларускім праваслаўным сьвятаром і быў шырака ведамы за сваю ахвярную інястомную дзейнасьць за беларусізацыю праваслаўнай царквы ў Польшчы. На працягу25 год ён стойка змагаўся супроць расейскага засільля ў Віленскай епархіі ізрабіў шмат карыснага для адраджэньня беларускага нецыянальнага характару праваслаўнайцарквы на Беларусі. Пасяліўшыся ў Вільні прат. А. Коўш быў настаўнікам рэлігііў Віленскай Беларускай Гімназіі і кіраўніком інтэрнату гэтай-жа гімназіі.Стараньнямі яго была адбудаваная Пятніцкая царква ў Вільні і арганізаваная, якбеларуская гімназыяльная царква. Адначасна прат. Коўш рэдагаваў беларускіцаркоўны часапіс “Беларуская Зарніца», у якім прапагаваў адбудовуБеларускай Праваслаўнай Царквы, як аўтакефальнай, згодна з беларускайгістарычнай традыцыей. За сваю рэлігійна-нацыянальную дзейнасьць прат. Коўш быўжорстка прасьледваны расейскім кіраўніцтвам Віленскай епархіі аж да забароны ўсьвяшчэннаслужэньні некалькі разоў. Пазбаўлены прыходу прат. Коўш на працягунекалькіх год вёў няроўную барацьбу. Нарэшце расейцы перамаглі і прат. Коўш быўзмушаны выехаць з Вільні на глухі сельскі прыход у Ласіцу, Пастаўскага павету,ды спыніць сваю шырокую дзейнасьць за беларусізацыю царквы. Варожасьць расейцаўда прат. А. Каўша была такой вялікай, што яны ўсякімі сродкамі стараліся ягозьнішчыць.
Станавілася ясным, штомітр. Панцялейман ня будзе дапушчаць да беларусізацыі царквы, а будзестабілізаваць яе ў былым расейскім напрамку. Яп. Філафей у гутарках зпаасобнымі прадстаўнікамі актыву высьвятляў, што пры ачоліваньні царквы празмітр. Панцялеймана ён ня можа нічога зрабіць у напрамку беларусізацыі яе.Выглядала, што пры адсуненьні мітр. Панцялеймана ад кіраўніцтва і ўзгалаўленьніцарквы праз яп. Філафея, справа беларусізацыі царквы пойдзе хутка наперад.Дзеля гэтага ў Гэнэральны Камісарыят быў пададзены мэмарандум праз сяброўактыву, у якім:
1) высьвятляласяшкадлівасьць ачоліваньня праваслаўнай царквы праз мітр. Панцялеймана длябеларускай нацыянальнай справы і жадалася неадкладнае аддаленьне яго адкіраўніцтва царквой і пасяленьне на супачынак у Жыровіцкі манастыр;
2) кіраўніцтва царквойпрапанавалася абняць яп. Філафею;
3) жадалася высьвячэньненовых япіскапаў: архімандрыта Апанаса, прат. Сеўбу і запрашэньне на Беларусьяп. Веніяміна;
4) дамагалася хутчэйшагаапрацаваньня статуту і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Царквы.
Мэмарандум займеў скуткі.На пачатку лютага 1942 г. яп. Філафей быў запрошаны ў Гэнэральны Камісарыят,гдзе яго прыняў кіраўнік палітычнага аддзелу Юрда. Насьветліўшы неадпаведкасьцьмітрапаліта на становішчы кіраўніка Беларускай Царквы дзеля ягонага кірункуцаркоўнай палітыкі ў мінулым і ў сучаснасьці (некаторыя моманты насьвятленьняпакрываліся з тэзамі мэмарандуму, пададзенага беларускім актывам), Юрда заявіў,што мітрапаліт будзе вывезены ў Жыровіцкі манастыр, а кіраўніцтва царквойпавінен пе-раняць яп. Філафей. На гэта яп. Філафей адказаў, што ён ня можа бязпаўнамоцтва мітрапаліта кіраваць Менскай епархіяй і арганізаваць царкву; калі-бмітрапаліт быў вывезены з Менску, то яп. Філафей, ня хочучы паступацьнекананічна, адмовіцца ад рэлігійнай дзейнасьці на Беларусі і выедзе ў Варшаву.Тады Юрда пагадзіўся, каб мітрапаліт застаўся ў Менску, але бяз умешваньня ўсправы кіраўніцтва царквой.
Яп. Філафей неадкладнаперадаў мітрапаліту аб жаданьнях Юрды. На наступны дзень мітрапаліт з прат.Балаём наведаў Гэнэральны Камісарыят. Юрда катогарычна зажадаў ад мітрапалітаперадачы кіраўніцтва царквой яп. Філафею і высунуў іншыя дамаганьні, з якімімітрапаліт пагадзіўся. Пасьля гэтага мітрапаліт напісаў на імя яп. Філафеяраспараджэньне, у якім гаварылася: На падставе пажаданьня гэнэральнагакамісара, выказанага мне Юрдай у прысутнасьці прат. Балая, даю загад:
1) пропаведзі і навукаЗакону Божага павінны адбывацца на беларускай мове;
2) забараняецца хрысьціцьжыдоў;
3) пакідаю за сабою апрацаваньнестатуту Беларускай Праваслаўнай Царквы;
4) кіраўніцтва Менскаймітрапалітальнай епархіяй і ўсімі прыходамі на ўсходзе, апрача тых, якімі кіруеяпіскап Вэнэдыкт, даручаю япіскапу Філафею.
У гэту пару прыехаў зГэнэральнай Губэрні ў Менск архім. Апанас, запрошаны для архіпастырскай працына Беларусі мітр. Панцялейманам і яп. Вэнэдыктам. Архім. Апанас і прыбыўшы з імБ. Стрэльчык, сябра Беларускай Царкоўнай Рады ў Варшаве, запрапанавалі ўладыкамсклікаць сабор япіскапаў, падзяліць Беларусь на епархіі, прызначыцьепархіяльных архірэяў і прьгаяць нутраны статут Беларускай Царквы. Мітрапалітне даваў згоды на скліканьне сабору япіскапаў, а з асабістых гутарак змітрапалітам вынікала, што ён праектуе арганізаваць адну мітрапалітальнуюепархію для ўсяе тэрыторыі Беларусі, а іншыя япіскапы маюць быць толькі яговікарыямі. Супроць такой канцэпцыі былі ўсе іншыя япіскапы, таму мітрапалітастаточна згадзіўся на арганізацыю царквы згодна з існаваўшай на Беларусітрадыцыяй. Апрацаваньне статуту царквы мітрапаліт даручыў архім. Апанасу інарэшце згадзіўся на скліканьне сабору япіскапаў.
Дня 3-га сакавіка 1942 г.распачаліся паседжаньні сабору япіскапаў пры удзеле: мітр. Панцялейман — якстаршыня, яп. Вэнэдыкт, прыбыўшы з Горадні і яп. Філафей — сябры і архім. Апанас— з дарадчым голасам. На пачатку сабор разважыў справу царквы ў Горадзеншчыне,аддазеленай немцамі ад Беларусі. Горадзеншчына, з яе 144 прыходамі, не маглазносіцца з царкоўным цэнтрам у Менску, дзеля забароны немцамі. Таму саборстварыў самастойную епархію з Горадзеншчыны і Беласточчыны ў межах«Усходніх Прусаў, даў ей аўтаномнае становішча і прызначыў туды архірэямяп. Вэнэдыкта з тытулам япіскапа Беластоцкага і Горадзенскага, з сядзібай уГорадні.
БеларускаяБерасьцейшчына, з горадам Берасьцям, была далучана немцамі да ДзяржаўнагаКамісарыяту Украіны. Вольную кафэдру Берасьцейскага япіскапа сабор пастанавіўперадаць аднаму з япіскапаў Украінскай Праваслаўнай Царквы. Справу выбаруяпіскапа для гэтай акругі сабор пакінуў для яп. Вэнэдыкта сумесна з духавенствамБерасьцейскай акругі. Духавенства выбрала япіскапам Іоана (Лаўрыненка),япіскапа Ковельскага, які прыняў тытул япііскапа Берасьцейскага і Кобрыньскага.
Наступна сабор япіскапаўпадзяліў Беларусь на 5 епархіяў: Менскую — мітрапалітальную, Магілеўскую,Смаленскую, Віцебскую і Наваградзкую. Межы епархіяў пакрываліся з межамінямецкіх адміністрацыйных акругаў. На епархіі былі прызначаныя япіскапы: наМенскую — мітрапаліт Панцялейман з тытулам: “Архіяпіскап Менскі і Мітрапалітусяе Беларусі»; на Магілеўскую — яп. Філафей з тытулам: япіскап Магілеўскіі Мсьціслаўскі; на Віцебскую — архім. Апанас з тытулам япіскапа Віцебскага іПолацкага; на Смаленскую — прат. Сымон Сеўба з тытулам япіскапа Смаленскага іБранскага; на Наваградзкую — яп. Веніямін з тытулам япіскапа Наваградзкага іБаранавіцкага. Сабор пастанавіў выслаць запросіны да яп. Веніяміна,прабываючага ў Пачаеўскай Лаўры на Валыні, з прозьбай аб ягоным хутчэйшымпрыбыцьці. Да часу ягонага прыезду кіраўніцтва Наваградзкай епархіяй даручаласяархім. Апанасу. Сабор пастанавіў, каб Жыровіцкі манастыр быў падпарадкаванымітрапаліту Панцялейману з даданьнем да яго тытулу: сьвяшчэннархімандрытЖыровіцкай Сьвята-Усьпенскай абіцелі.
Дня 8 сакавіка 1942 г.адбылася ўрачыстая хіратонія архім. Апанаса ў сан япіскапа Віцебскага, празмітр. Панцялеймана, яп. Вэнэдыкта і яп. Філафея, пры ўдзеле прадстаўнікоў адбеларускіх устаноў і мноства народу. Падчас гэтай хіратоніі мітрапалітузнагарадзіў тытулам архіяпіскапа ўладыку Вэнэдыкта. Такое нечаканае ўзвышэньнепрорасейска настаўленага ўлад. Вэнэдыкта выклікала незадаваленьне япіскапаўбеларусаў і беларускага актыву. Беларусы хацелі бачыць узвышаньне япіскапаўбеларусаў. У той самы дзень вечарам група беларускага актыву зьвярнулася дамітрапаліта з прозьбай узнагарадзіць санам архіяпіскапа ўладыку Філафея.Мітрапаліт доўга не згаджаўся, матывуючы кароткім япіскапскім стажам уладыкіФілафея. Урэшце мітрапаліт згадзіўся ўзьвесьці ўл. Філафея ў сан архіяпіскапа ўнаступную нядзелю.
Дня 9 сакавіка быліўзноўленыя паседжаньні сабору япіскапаў. Быў прыняты нутраны статут БеларускайПраваслаўнай Царквы і падпісаны ўсімі іерархамі. Наступна сабор прыступіў давыкананьня статуту. Адбыліся выбары заступніка мітрапаліта з выбарам яп.Філафея, а не найстарэйшага па хіратоніі арх. Вэнэдыкта, а гэта таму, штогорадзенскі ўладыка Вэнэдыкт ня мог мець нармальных зносінаў з Беларусяй. Далейсабор выбраў Сынод Беларускай Праваслаўнай Царквы, як выканаўчы орган саборуяпіскапаў. Старшынёй сыноду стаў мітр. Панцялейман, а сябрамі: арх. Вэнэдыкт іяп. Філафей, а яп. Апанас — кандыдатам.
Наступна сабор заняўсябягучымі справамі і прыняў шэраг пастаноў па іх, як: 1) пастаноўлена неадкладнаадчыніць кароткатэрміновыя пастырскія курсы ў Менску, Горадні і Жыровіцах, а звосені — адчыніць духоўныя сэмінары; 2) пастаноўлена апрацаваць праектматар'яльнага забясьпячэньня духавенства і падаць яго цывільным уладам.
Па сканчэньні саборуяпіскапаў пачаліся паседжаньні сыноду, пад старшынствам мітрапаліта. Сынодпастанавіў стварыць пры сабе вучэбны камітэт пад старшынствам яп. Апанаса. Прызаканчэньні паседжаньняў сыноду мітрапаліт паведаміў, што ён быў змушаныГэнэральным Камісарам Беларусі перадаць кіраўніцтва Менскай епархіяй яп.Філафею, што ён ужо і зрабіў, а сам будзе займацца агульнымі справамі мітраполіі.Па заканчэньні паседжаньняў арх. Вэнэдыкт выехаў у Горадню.
Дзейнасьць саборуяпіскапаў і паседжаньні сыноду поўнасьцю памінулі справы беларусізацыіцаркоўнага жыцьця і афармленьня аўтакефаліі царквы.
На настойлівыя дамаганьнібеларускага актыву і япіскапаў Філафея і Апанаса, мітрапаліт нарэшце згадзіўсяхіратанісаваць прат. С. Сеўбу ў сан япіскапа Смаленскага і Бранскага і вызначыўтэрмін на нядзелю 15 сакавіка. Кандыдат быў выкліканы ў Менск, пастрыжаны ўманаства з імям „Сьцяпан" і ўзведзены ў сан архімандрыта. Нямецкія ўлады ібеларускія ўстановы былі паведамленыя афіцыйна аб хіратоніі. Нечакана напярэдадні хіратоніі мітрапаліт паведаміў аб сваей хваробе, дзеля чаго хіратоніяня можа адбыцца, а ён пераносіць яе на 20 траўня ў Жыровіцы. Уладыкі Філафей іАпанас прасілі мітрапаліта дазволіць ім дваім высьвяціць архім. Сьцяпана, аднакмітрапаліт не згадзіўся і хіратонія не адбылася. У хваробу мітрапаліта ніхто непаверыў, лічучы яе “дыплёматычнай хваробай". Перанос хіратоніі ў далёкіяад настойлівага менскага праваслаўнага актыву Жыровіцы, меў так сама сваювымову. Актыў уважаў апошні выпадак за акт тармажэньня згары разбудовыправаслаўнай царквы, як беларускай.
Беларускі актыў зараз-жазьвярнуўся да мітрапаліта з мэмарандумам, у якім прасіў:
1) неадкладнай хіратонііархім. Сеўбы;
2) запрашэньня наБеларусь для архіпастырскай працы яп. Веніяміна;
3) стварэньня сталайМітрапалітальнай Управы з сьвятароў адданых беларусаў: М. Лапіцкага, Н. П., I.Кушнера і К. К.;
4) стварыць пры кожнайепархіі епархіяльную ўправу з сьвятароў ідэйных беларусаў з вышэйшайбагаслоўскай асьветай, якіх мае рэкамэндаваць Мітрапалітальная Управа;
5) неадкладна замяніцьусіх благачынных з вялікарасейскай ідэолёгіяй сьвятарамі беларусамі;
6) арганізавацьэкзаменацыйную камісыю, для спраўджаньня падрыхтоўкі кандыдатаў у духоўны сан,з арх. Філафеям на чале, у складзе 2-х духоўных і 2-х сьвецкіх асобаў;
7) неадкладна распачацьарганізацыю сэмінарскіх курсаў для падрыхтоўкі беларусаў, кандыдатаў у духоўнысан, з вызначэньнем кіраўніком гэтых курсаў сьв. А. Н.;
8) неадкладна стварыцьмітрапалітальную раду, якая павінна складацца з беларусаў духоўных і сьвецкіх,знаных нацыянальных працаўнікоў, у колькасьці ад 11 да 15 асоб, з мэтайправядзеньня справы аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, згодна зпатрэбамі беларускага народу;
9) даць мітрапалітальнайрадзе магчымасьць прымаць удзел у апрацоўцы статуту Беларускай ПраваслаўнайЦарквы;
10) ужываць праваслаўныяімёны ў царкоўным справаводзтве ў мове выключна беларускай, а не царкоўна-славянскай;ц) вызначыць 6-ці месячны тэрмін усім духоўным, якія павінны здаць экзамен збеларускай мовы вусна і пісьмова перад адумысловай камісыей, зацьверджанаймітрапалітальнай управай.
Праз некалькі дзён — 8чэрвеня 1942 г. мітрапаліту быў даручаны Ю. Саковічам праект рэгулямінумітрапалітальнай рады, у якім гаварылася, што:
1) заданьнеммітрапалітальнай управы зьяўляецца ажыцьцяўленьне справы арганізацыі ікіраўніцтва Беларускай аўтакефальнай нацыянальнай Царквы падчас вайны аж дапоўнага ўрэгуляваньня царкоўнага жыцьця ў непрамку будуючайся Новай Эўропы;
2) мітрапалітальная радасупрацоўнічае з праваслаўнай іерархіяй, упаўнаважанай да сваей працы;
3) мітрапалітальную радузацьвярджае гонэральны камісар Беларусі з асоб духоўных і сьвец-кіх;
4) сядзібаймітрапалітальнай рады зьяўляецца Менск;
5) для кіраўніцтва сваейпрацай мітрапалітальная рада выбірае старшыню, сакратара і скарбніка;
6) мітрапалітальная радавызначае камісыі са свайго складу для правядзеньня сваей працы на вонкі;
7) мата-р'яльныя сродкімітрапалітальнай рады складаюцца:
а) са складак сяброў;
б) з датацыі БеларускайАўтакефальнай Праваслаўнай Царквы;
в) з дабравольныхахвяраў;
8) мітрапалітальная радаліквідуецца пасьля поўнага ажыцьцяўленьня сваіх заданьняў.
Справу ліквідацыіправодзіць адумысловая ліквідацынная камісыя, а сродкі яе перадаюцца БеларускайПраваслаўнай Царкве.
Дня 19 сакавіка 1942 г.Гэнэральны Камісар Беларусі прыслаў ліст мітр. Панцялейману, у якім пісалася:“Я лічу сябе змушаным з націскам зазначыць, што адбудова праваслаўнагацаркоўнага жыцьця на Беларусі вяжацца маей умовай, што Праваслаўная Царквапавінна ўжываць урадавы назоў “Беларуская Аўтакефальная ПраваслаўнаяНацыянальная Царква". Выбар іншага назову не дазваляецца, так што далейшаеужываньне “Сьвятая Праваслаўная Царква", ня можа быць дазволенае”. Яквідаць, кіраўнікі царквы на Беларусі, у ейным назове абміналі прыкметнікі:беларускі, аўтакефальны і нацыянальны. Мітрапаліт Панцялейман, са сваімідараднікамі, знаходзіў неадпаведным ужываньне назову царквы, прапанаванагаГэнэральным Камісарам, у сувязі з чым вывязалася перапіска адносна афіцыйнаганазову царквы. Астаточна Гэнэральны Камісарыят пагадзіўся на назоў: “БеларускаяАўтакефальная Праваслаўная Царква”. Аднак, мітраполія ўжывала яго толькі прыперапісцы з Гэнэральным Камісарам, апушчаючы прыкметнік “аўтакефальная” прысваей нутраной перапісцы.
Арх. Філафей і яп. Апанасвыехалі ў Варшаву па свае прыватныя рэчы. У гэтым часе мітр. Панцялейман сасваім акружэньнем (прат. Я. Балай і інш.) улажыў новы плян кіраўніцтваБеларускай Царквой. Ён пастанавіў высьвяціць архім. Сьцяпана ў сан япіскапаСлуцкага, зрабіць яго сваім памочнікам, а арх. Філафея змусіць выехаць у далёкіМагілеў, а яп. Апанаса — у далёкі Віцебск. Так, мітр. Панцялейман хацеў стварыцькіраўніцтва мітралоліі з асоб інэртных нацыянальна, або настаўленыхпрорасейска. Калі арх. Філафей вярнуўся з Варшавы, то мітрапаліт катэгарычназажадаў неадкладнага ягонага выезду ў Магілеў. Маючы свае пляны арх. Філафей нехацеў пакідаць цэнтральнага асяродзьдзя — Менску. У непаразумленьні міжуладыкамі ўмяшаліся беларускія актывістыя, якія падтрымалі арх. Філафея, няхочучы выезду яго з Менску, бо ён даваў надзею на праводжаньне беларускіхпастулятаў у царкоўнае жыцьцё.
Здаючы сабе справу, штомітрапаліт ня зьменіць свайго становішча бяз націску звонку, група беларусоўнапісала мэмарандум Гэнэральнаму Камісару, у якім прасіла не дапусьціць давыезду арх. Філафея з Менску, а так сама падавала аргумэнты супроць сучаснайдзейнасьці мітрапаліта, ідучай у разрэз з беларускай нацыянальнай праблемай.Гэты мэмарандум быў заініцыяваны праз Мэнгэля, аканома архірэйскага дому іасабістага прыяцеля арх. Філафея, запрошанага апошнім для працы ў Менску.Мэмарандум быў пададзены ў Гэнэральны Камісарыят дэлегацыей у складзе 10асобаў, якую прыняў заступнік Гэнэральнага Камісара, абяцаючы задаволіцьпажаданьні дэлегацыі.
Дня 15 траўня 1942 г.кіраўнік палітычнага аддзелу Гэнэральнага Камісарыяту Беларусі, Юрда, запрасіўда сябе мітр. Панцялеймана і арх. Філафея і запытаў мітрапаліта аб прычынахневысьвячэньня да гэтай пары архім. Сьцяпана і — няпрыбыцьця на Беларусь яп.Веніяміна. Мітрапаліт адказаў, што зараз няма патрэбы высьвячаць архім.Сьцяпана, а прыезд яп. Веніяміна на Беларусь залежыць не ад яго, а ад самога яп.Веніяміна. Тады Юрда зажадаў катэгарычна, каб у нядзелю таго-ж месяца адбылосявысьвячэньне архім. Сьцяпана. Мітрапаліт сказаў, што ў такім кароткім часе ённе мае магчымасьці нават паведаміць кандыдата аб прыбыцьці. Юрда адказаў, штоўраднікі Гэнэральнага Камісарыяту дапамогуць прыбыць архім. Сьцяпану на час уМенск, а мітрапаліт мае даканаць хіратоніі. У наступны дзень немцы прывязьлі ўМенск архім. Сьцяпана і мітр. Панцялейман з арх. Філафеям высьвяцілі яго ў саняпіскапа Смаленскага і Бранскага, згодна з пастановай сабору япіскапаў.
Дня 1 чэрвеня 1942 г.мітр. Панцялейман і арх. Філафей былі запрошаныя ў Гэнэральны КамісарыятБеларусі, гдзе іх прыняў заступнік Гэнэральнага Камісара ў асысьце кіраўнікарэлігійных спраў і перакладчыка. Заступнік камісара паведаміў, што ГэнэральныКамісар Кубэ дзякуе мітр. Панцялейману за працу, выкананую ім пры арганізацыіБеларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Нацыянальнай Царквы. Дзеля таго, штомітрапаліт ня можа спраўляцца з царкоўнымі справамі па прычыне свайго веку, ямуналежыць адпачыць ад працы, а кіраўніцтва царквой ён павінен перадаць сваймузаступніку арх. Філафею. Калі мітрапаліт запытаў, чаму зроблены такі загад, тозаступнік камісара паўтарыў сказанае ім папярэдня, дадаючы, што на месцажыхарства мітрапаліта вызначаны былы манастыр у Лядах, куды мітрапаліт павіненвыехаць заўтра раніцай. Пасьля гэтых словаў заступнік камісара працягнуўмітрапаліту руку для разьвітаньня.
Ляды знаходзяцца ўСмалявіцкім раёне Ўсходняй Беларусі. Вярнуўшыся з візыты мітрапаліт папрасіўарх. Філафея наведаць Гэнэральны Камісарыят і прасіць перамяніць прызначанаемесца жыхарства ў Лядах на Жыровіцы. Арх. Філафей, а за ім і мітрапаліт,наведалі Гэнэральны Камісарыят, але без памыснага скутку. Пасьля гэтагамітрапаліт напісаў на імя арх. Філафея наступны дэкрэт: “Дзеля свайго выезду зМенску на ўвесь час маей адсутнасьці даручаю Вам усе справы БеларускайПраваслаўнай Мітраполіі. 1 чэр-веня 1942 г., Менск". Наступна арх. Філафейз саборным духавенствам адслужыў малебен ад'яжджаючаму мітрапаліту і ў кароткімслове выказаў свой горкі жаль па поваду выезду мітрапаліта. У вадказ мітрапалітз вялікім узрушаньнем зьвярнуўся да народу, прысутнага на малебене, закончыўшы:“перадаю вас усіх пакрову Царыцы Нябеснай".
На наступны дзеньураднікі СД адвезьлі самаходам мітрапаліта ў Ляды. Тутэйшы манастыр быўперароблены бальшавікамі для іншых патрэб. У памяшчэньні былога манастырскагабудынку мітрапаліт заняў адзін пакой, разам са сваім келейнікам, іерадыяканамЮліянам Троцкім. Мэбляў тут ня было і некаторыя рэчы былі прывезеныя з Менску.Пры манастыры захавалася велічная царква, у якой мітрапаліт пачаўбагаслужэньні, на якія прыходзіў народ з бліжэйшых вёсак.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Круглов А.А. Основы религиоведения. – Мн.: ТетраСистемс,2002. – 192с.
2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост.П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.
3. Довгялло Д. Н. – К истории православной западно-русскойцеркви до половины XVII века, Вильна, 1908.
4. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік дляВНУ / В.А.Адзіночанка. — Минск: Універсітэцкае, 2001. — 240 с.
5. Касяк, І. З гісторыі Праваслаўнай Царквы беларускаганароду / І. Касяк. — Нью-Йорк, 1956. — 191с.
6. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.:«Новое знание», 2001. – 192с.
7. Шиленок, Д., свящ. Из истории Православной Церкви вБелоруссии / Д. Шиленок. — М., 2006. — 216 с.
8. Маракоў, Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- іцаркоўнаслужыцелі Беларусі 1917-1967: у 2 т. / Л.У. Маракоў. — Мінск: БеларускіЭкзархат, 2007. — Т. 2. — 656 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :