Реферат по предмету "Разное"


А.І. Копач // Веснiк бду. Сер. IV. Фiлалогiя, журналiстыка, педагогiка. 2002. № С. 81-86

Копач А.I. Састаўныя гелонiмы (назвы балот) у гiдранiмii Беларусi / А.І.Копач // Веснiк БДУ. Сер. IV. Фiлалогiя, журналiстыка, педагогiка. – 2002. – № 3. – С. 81–86. А.І.Копач САСТАЎНЫЯ ГЕЛОНІМЫ (НАЗВЫ БАЛОТ) У ГІДРАНІМІІ БЕЛАРУСІ Рассмотрены структурные типы составных наименований болот Беларуси, характерные для всех видов гидронимов, и специфически гелонимные структурные типы. Особое внимание уделяется морфологическим, структурным и семантическим особенностям гелонимов на фоне закономерностей создания имен во всей гидронимии белорусской территории. In this article the structural types of the compound names of Belarusian marshes typical of all hydronimic fields are considered apart from specifically helonimic structural types. Special attention is paid to the morphological, structural and semantic peculiarities of the helonims in question against a background of onym-making regularities in the hydronymy of Belarus. У гідранімнай сістэме гелонімам належыць асаблівае месца. Дзякуючы свайму становішчу на перасячэнні ўласна тапаніміі (мезатапаніміі) і мікратапаніміі, яны з’яўляюцца цікавым аб’ектам даследавання, які мае свае, адметныя ад іншых падсістэм гідраніміі, законы структуравання. Характарызуючы становішча назваў балот у разгалінаванай сетцы анімічных палёў, варта перш за ўсё адмежаваць асаблівасці структуравання геланіміі ад характэрных тыпаў пабудовы гідранімнай сістэмы ў цэлым. Такое даследаванне дазволіць выявіць своеасаблівасць конкрэтна-моўнай сістэмы (у дадзеным выпадку беларускай) намінатыўных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца пры стварэнні геланімнай падсістэмы гідраніміі, адзначыць спецыфіку дадзенай мовы ў выбары таго ці іншага шляху стварэння найменняў водных аб’ектаў, перавагу аднаго або некалькіх сродкаў з тых, што маюцца ў яго распараджэнні, іх большую ці меншую прадуктыўнасць, сувязь вызначаных тыпаў назваў з рознымі часткамі пазамоўнай рэчаіснасці і шэраг іншых пытанняў. Матэрыялам даследавання паслужылі ўсе зафіксаваныя пісьмова гідронімы Беларусі, г.зн. найменні балот, азёраў і рэк, якія функцыянуюць у мове. Для абазначэння 477-і балот, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выкарыстана 490 гелонімаў. Увогуле аналізавалiся больш за тры тысячы назваў водных аб’ектаў, узятых з энцыклапедый “Блакітная кніга Беларусі” і “Энцыклапедыя прыроды Беларусі”. Назвы балот дагэтуль не складалі асобнага прадмета даследавання. Некаторыя гелонімы разглядаліся разам з іншымі воднымі найменнямі ў агульным зборным паняцці гідранімія (Багамольнікава 1997, 3). У межах паўночнага і цэнтральнага раёнаў Беларусі падобныя даследаваннi не праводзілiся. Такім чынам багаты і разнастайны тапанімiчны матэрыял апынуўся па-за межамі навуковага аналіза, у сувязі з чым і патрабаваў дадатковага вывучэння. Большасць мадэлей, па якіх будуюцца найменні водных аб’ектаў, характэрныя для ўсіх падсістэм гідраніміі беларускай тэрыторыі (патамонімы, лімнонімы, гелонімы). Тым не менш, у межах супастаўленых відаў назваў сустракаюцца адрозненні. Традыцыйнае размеркаванне гідронімаў усходнеславянскай тэрыторыі па трох разрадах – простыя, складаныя, састаўныя – застаецца нязменным, але прадстаўленасць разрадаў, а таксама склад тыпаў і мадэлей назваў водных аб’ектаў істотна адрозніваюцца ў назвах рэк, азёраў і балот. У адрозненне ад дзвюх іншых груп, якiя ўваходзяць у гідранімнае поле, геланімія шырока прадстаўлена састаўным разрадам імёнаў. У ліку складаных гелонімаў адзначаюцца ўсе тыпы, якія вылучаюць гэты від назваў водных аб’ектаў: тып злучальных спалучэнняў (Сядзiбы i Ясянец), генітыўны (Рэчкi Алес) і змешаны (Мох-Нiжняя Крывiна). Апошні з зазначаных тыпаў палікампанентных наймен-няў балот уключае неаднародны склад падтыпаў: у межах смешанага тыпу вылучаюцца атрыбутыўна-двайныя (Iпа-Вiшанскае балота), атрыбутыўна-нумератыўныя (Галае-1 балота), атрыбутыўна-злучальныя (Стрыгаў i Мачулiнскае балота) і нумератыўна-двайныя назвы (Масткi-Нiвiшча-2). Дамінаванне полілексічных адзінак у складзе гелонімаў, напэўна, звязана з характарам аб’ектаў намiнацыi: лімнонімы і патамонімы ўсё ж бліжэй да макратапаніміі, чым гелонімы, і імкненне да аднаслоўнасці з прычыны узуалізацыі ім уласціва ў большай ступені. У мікратапонімаў жа “састаўны тып выключна прадукцыйны” (Фралоў 1982, 29) . Зніжэнне ролі аднакампанентных найменняў асабліва ярка выяўляецца ў назвах балот: у лімнаніміі роля адзінак у форме субстантываванага прыметніка значна вышэй (у чатыры разы), чым у геланіміі. Разрад складаных назваў у геланіміі не толькі найбольш шырока прадстаўлены, але мае большую разнастайнасць схем, па якіх будуюцца гэтыя ўласныя імёны. Калі ў лімнонімах адзначаецца 3 тыпы палікампанентных найменняў: атрыбутыўны (Ямнае возера), намінатыўны (Залiў Старык) і нумератыўны (Паскрынне-1-е), а ў патамонімах - 4: атрыбутыўны (Заходняя Бярэзiна), намінатыўны (канал Забава), нумератыўны (Бобрык 1-ы) і двайны (Усвiж-Бук), то ў назвах балот рэгіструецца 7 магчымых відаў сувязі слоў у словазлучэннях. Апроч тыпаў уласных імёнаў, выкарыстаных у лімнонімах і патамонімах, гэта змешаны, генітыўны тыпы, а таксама ”зусім непаўторны” тып злучальных спалучэнняў. Разгледзім паслядоўна розныя тыпы полікампанентных найменняў, характэрных як для розных відаў гідронімаў (намінатыўны, атрыбутыўны, двайны, нумератыўны), так і выключна для гелонімаў.^ 1. Намінатыўны тып Канструкцыі намінатыўнага тыпу – гэта адзiнкi, у якiх кампанент, што дае азначэнне тэрмiну-класiфiкатару, прадстаўлены ў форме назоўнага склону. Яны з’яўляюцца той групай гідранімнай лексікі, дзе характар геаграфічнага аб’екта не аказвае ўплыў на структуру ўласнага імені, а гелонімы ніяк не вылучаюцца сярод іншых водных найменняў. Нягледзячы на невялікую прадстаўленасць намінатыўных адзiнак у сістэме водных найменняў, іх прысутнасць рэгіструецца ў гелонімах, лімнонімах і ў пэўнай ступені ў патамонімах. Асаблівай ўвагі заслугоўвае вывучэнне функцыянавання адзінак намінатыўнага тыпу ў рачных назвах. Звычайна азначаемы элемент гідронімаў, трапляючы ў пазіцыю перад кампанентам, якi дае азначэнне, анімізуецца і захоўвае месца ў складзе ўласнага імені: лімнонім Залiў Старык; гелонімы Мох Вярховiна, Урочышча Забалоцце, Урочышча Злотынь; у іншых выпадках ён застаецца па-за межамі ўласнага імені, аказваецца “за коскай”: параўн. Падлужнае, возера і Астровенскае возера. У патамонімах геаграфічны тэрмін, трапляючы ў прэпазіцыю, не тапанімізуецца (г.зн. не ператвараецца ва ўласнае імя) і тым не менш застаецца ў складзе прапрыяльнай часткі: патамонімы ручай Ельнiца, канал Жалязянка і інш.. Аднак, трэба ўлічваць тое, што патамонімы намінатыўнага тыпу ва ўсіх выпадках з’яўляюцца варыянтнымі, і назва ракі можа прадстаўляцца як Горна і як канал Горна. ^ 2. Атрыбутыўны тып Бясспрэчная перавага ва ўсіх трох відах гідронімаў належыць атрыбутыўнаму тыпу субстантыўных словазлучэнняў, ”славянскаму азначальнаму словазлучэнню” (Суперанская 1969, 55). Сярод словазлучэнняў гэты тып пераважае у гелонімах і ў назвах iншых водных аб’ектаў, хоць працэнтная колькасць іх вагаецца ад 39% (назвы балот) да 3,9% (рэк) ад агульнай колькасці найменняў віда. Гэтыя лiчбы пацвярджаюць закон семантычнай кандэнсацыі, згодна з якім імёны аб’ектаў у працэсе свайго існавання імкнуцца пазбавіцца ад супрацьпастаўлення двусастаўнасці назвы і адзінства яго значэння (Мокиенко 1969, 10). Закон значна часцей дзейнiчае ў імёнах буйных і старажытных аб’ектаў. Хоць характар сувязі паміж кампанентамі прапрыяльнай часткі ва ўсіх найменнях балот атрыбутыўнага тыпу – дапасаванне, ў гэтым тыпе гелонімаў таксама выразна праступаюць іх спецыфічныя рысы. Выключна геланiмныя асаблiвасцi ствараюцца нешматлікімі змешанымі атрыбутыўна-двайнымі формамі, якія разам складаюць не болей за 2,5% геланімнай прасторы: Мiкулiна-Медзенскае балота, Iпа-Вiшанскае балота, і інш. Гэта толькі першы ўзор прамежкавых формаў на ўзроўні геланіміі, узор, які паўней раскрываецца ў двайных назвах.^ 3. Двайны тып Адзінкі, якія складаюцца з двух ці трох слоў, але ўспрымаюцца як цэлае паняцце, нехарактэрныя для назваў водных аб’ектаў, аднак яны сустракаюцца ў найменнях рэк і балот беларускай тэрыторыі. Субстантываваныя кампаненты гэтых гідронімаў выступаюць як прыдатак, а самі формы прынята называць двайнымі (Подольская 1983, 107). Пры разглядзе толькі ўласных імёнаў азёраў і балот Беларусі можа ўзнікнуць уражанне, што двайны тып – характэрная асаблівасць геланіміі гэтай тэрыторыі, паколькі ў лімнонімах такія прыклады адсутнічаюць. Знаёмства з зарэгістраванымi у мове патамонімамi сведчыць аб магчымасці выкарыстання такіх схем і ў іншых падсістэмах гідраніміі, а гэта пацвярджае словы Р.А. Агеевай аб тым, што ”ў кожным класе тапонімаў ёсць свае мікратапонімы” (Агеева 1989, 26). Тым не менш, пры разглядзе састаўных тыпаў гелонімаў нельга не адзначыць той факт, што невыразная мяжа паміж мезатапаніміяй і мікратапаніміяй, якая была вызначана ў працах Р.А. Агеевай, Н.К. Фралова і іншых аўтараў (Агеева 1989, 26; Фралоў 1982, 30), ярчэй за ўсё адлюстравана ў геланімным полі. Гэтаму садзейнічае наяўнасць шматлікіх прамежкавых формаў на ўсіх узроўнях – марфалагічным, структурным, семантычным. Патамонімы падобныя да гелонімаў тым, што невялікія аб’екты могуць мець варыянтныя назвы, адна з якіх абавязкова не рачная (канал Дабрыца, ручай Ельнiца). Сярод назваў балот трансанімізіраваныя імёны, г.зн. імёны, што прыйшлі ў геланімію з іншых анімічных палёў, сустракаюцца часцей за ўсё. Аднак роля прамежкавых формаў у састаўных патамонімах і гелонімах істотным чынам адрозніваецца: двайныя назвы рэк выяўляюцца ў 18 разоў радзей за двайныя назвы балот. Дадаўшы сюды нетыповыя для гідраніміі імёны змешанага, генітыўнага тыпаў і тыпу злучальных спалучэнняў, адзначаем вельмі значную удзельную вагу прамежкавых структурных формаў у назвах балот. У той жа час у лімнонімах двайныя адзінкі не сустракаюцца, а варыянты назваў не ўключаюць прыкладаў, калі геаграфічны тэрмін замяняўся б тэрмінам з іншай падсістэмы. На думку Н.В. Падольскай, двайныя ”спалучэнні ствараліся выпадкова, і з моўнага пункту гледжання ў іх не назіраецца якой-небудзь заканамернасці” (Подольская 1983, 108). Нельга не згадзіцца з тэзісам аб адсутнасці лінгвістычных заканамернасцей у двайных схемах найменняў. Здаецца, па гэтай прычыне менавіта ў дадзеным тыпе гелонімаў назіраюцца формы змешанага родавага і лікавага тыпу. Аднак у адносінах да назваў балот Беларусі было б несправядлівым аднясенне такіх імёнаў да выпадковасцей, бо агульная колькасць нестандартных назваў складае каля дзесяцi працэнтаў. Тут больш iстотная нават не лінгвістычная заканамернасць, а своеасаблівасць накірунку мыслення і ўспрыяцця челавекам рэчаіснасці, што своеасаблiва адбілася ў формах болотных найменняў. Формы змешанага родавага тыпу, г.зн. гелонімы, у якіх родавыя характарыстыкі кампанентаў не супадаюць, фіксуюцца толькі ў складзе двайных адзінак: Белае-Пагарэлец, Лельчыцкае-Свiдовец, і інш. Найменні змешанага лікавага тыпу сустракаюцца не толькі ў двайных гелонімах, але таксама ў тыпе злучальных спалучэнняў і прыкладах, у якіх адначасова выкарыстоўваецца некалькі структурных тыпаў імёнаў. Характэрнай рысай гелонімаў змешанага лікавага тыпу з’яўляецца структурнае распадзенне кожнай з прадстаўленых адзінак на дзве часткі, пры гэтым форма ліку кожнай з частак ніколі не адпавядае адна адной: Грабава-Мiхедавiчы, Абрубы-Чысцiк і інш. Тут вылучаецца і цэлая група імёнаў, якую можна было б назваць змешанымi атрыбутыўна-двайнымi формамi, калі б прыметнік у такіх гелонімах не адносіўся толькі да аднаго з кампанентаў, аддзеленых дэфісам: Вялiкi Мох-Ямнае, Брыкiсiн Мох-Галае, Мох-Нiжняя Крывiна. Галоўная роля ў такіх імёнах належыць элементам двайнога тыпу (параўнайце: Грычына-Старобінскае балота, Бабаева-Дунайчыцкае балота). ^ 4. Нумератыўны тып Нумератыўныя гелонімы-словазлучэннi, адным з абавязковых кампанентаў якіх з’яўляецца колькасны цi парадкавы лічэбнік, нічым не адрозніваюцца ад іншых назваў водных аб’ектаў гэтага тыпу: гелонімы Чамярыца-1, Галя-2, Хольча-1, Обаль-2, Стралiчава 1-е, Межч 1-е; лімнонімы Мох-1, Паскрынне 2-е; патамонімы Бобрык 1-ы, Бобрык 2-i. Атрыбутыўна-нумератыўны і нумератыўна-двайны падтыпы з ліку змешаных найменняў надаюць своеасаблівасць частцы геланімнага поля з лікавым кампанентам: Галае-1 балота, Кучынскi Мох 1, Кiслаўскае 2-е балота, Масткi-Нiвiшча-2. Як відаць з прыкладаў, лікавы кампанент па-рознаму далучаецца да зыходных атрыбутыўных і двайной назваў, таму аб аднароднасці ўласных імёнаў у межах падтыпу гаварыць нельга. Выключна геланімныя тыпы, г.зн. структурныя тыпы назваў, якія не сустракаюцца ў іншых відах гідронімаў, складаюць найбольш экзатычную частку геланімнай прасторы Беларусі. Нягледзячы на нешматлікасць, яны надаюць непаўторны каларыт полікампанентным балотным назвам. ^ 5. Генітыўны тып Імёны, якія маюць у намінатыве генітыўную форму імёнаў, ад якіх яны ўтвораны, абазначаюць забалочаную частку якога-небудзь буйнейшага аб’екта (возера, канала, ракі). Пры гэтым апелятыў са значэннем ”забалочанае месца” мае форму назоўнага склону, а слова ці словазлучэнне, якое абазначае іншы гідрааб’ект, – форму роднага склону. Генітыўны тып – самая непрадуктыўная група гелонімаў, аднак цікава, што ізноў адзначаецца несамастойнасць назваў балот, якія патрабуюць наяўнасці імёнаў іншых рэалій, больш прыдатных для арыентацыі ў прасторы: Заўшыцкага канала балота, Скачальскага возера масiў. ^ 6. Тып злучальных спалучэнняў Традыцыйны погляд на словазлучэнне як спалучэнне слоў, аб’яднаных падпарадкаваннем, не дазваляе найменням дадзенага тыпу выйсці за межы злучальнага рада. Марфалагічныя прыметы дазваляюць аднесці такія прыклады да групы гелонімаў змешанага лікавага тыпу. Гэта разнавіднасць прамежкавых формаў характарызуецца тым, што часткі лексемы аб’яднаны злучнікам i, што падразумявае раўназначнасць кожнай з дзвюх частак адзінкі, а таму, ва ўсякім іншым кантэксце яны будуць успрымацца як паказчык формы множнага ліку (прыклад: аловак і сшытак ляжалі на стале). Кампаненты па абодва бакi ад злучніка могуць быць выражаны як формамі адзіночнага, так і формамі множнага ліку: Возера i Чэрнiна, Кузьмiчы i Мар’iна, Зiмнiк i Падхвойка. Кожны з двух кампанентаў можа выступаць і ў пашыраным выглядзе, папаўняючы такім чынам колькасць змешаных формаў: Дукора i Доўгае балота, Бяроза-Лосiцкае балота i Веснiна, Усё гэта змешаныя атрыбутыўна-злучальныя найменні. ^ 7. Змешаны тыпУдзельная вага найменняў, якія спалучаюць прыметы адразу некалькіх з ужо апісаных тыпаў, даволі значная ў геланіміі, але ў структурных і марфалагічных адносінах яны неаднародныя: частка імёнаў дадзенага тыпу - сінгулярныя, астатнія належаць да змешанага лікавага тыпу. Камбінацыі структурных тыпаў у дадзенай групе гелонімаў генерыруюць ужо разгледжаныя намі атрыбутыўна-двайны, атрыбутыўна-нумератыўны, атрыбутыўна-злучальны і нумератыўна-двайны падтыпы. Таблiца Доля структурных тыпаў састаўных адзiнак у розных падсiстэмах гідранімii Гiдранiмiчная падсістэма Структурныя тыпы гелонiмаў Агульная доля 1 2 3 4 5 6 7 Геланімія 0,82 39,2 5,3 2,25 0,6 1 2,25 51,4 Лімнанімія 0,08 26,69 – 0,24 – – – 27 Патаманімія 1,83 3,89 0,29 0,11 – – – 6,1 Структурная асаблівасць геланіміі, якая заключаецца ў наяўнасці шэрагу прамежкавых формаў, пераходзіць на ўзровень семантыкі i адлюстроўваецца ў гелонімах змешанага паходжання. Аднак удзельная вага нестандартнасці значна скарачаецца, бо тыпы састаўных найменняў, якія складаюць своеасаблівасць назваў балот, не выключаюць магчымасць аднесенасцi абодвух кампанентаў назвы да аднаго і таго ж анімічнага полю (айканімнага ці гідранімнага) або да аднаго і таго ж прынцыпу намінацыі. Напрыклад, нярэдка два найменні пасяленняў (або рэк), якія знаходзяцца побач з балотам, здольны адначасова стаць асновай намінацыі аднаго гелоніма: в. Малiннiкi, п. Узляны > бал. Узляны-Малiннiкi ілі р. Соснiца, р. Дражбiтка > бал. Соснiца-Дражбiтка і інш. Сустракаюцца, аднак, і прыклады, ў якіх кампаненты састаўнога гелоніма маюць рознае паходжанне: “антрапонім-апелятыў” (^ Возера i Чэрнiна, Казённае-Эмкiна і інш.), “айконім-апелятыў” (Астравы-Дулебы, Брыкiсiн Мох-Галае і інш.), “тапонім-антрапонім” (Харкi-Жыгалава, Мiкулiна-Медзенскае балота і інш.), “гідронім-апелятыў” (Эса-Плiнтаўка, Хабацiна-Бярозка). Геланімныя асновы адапелятыўных адзінак таксама не з’яўляюцца семантычна аднароднымі. Яны могуць суадносіцца з адным і тым жа прынцыпам намінацыі (Жарэбна-Конскае балота), але часцей намінатыўныя прыметы, якія леглі ў аснову кожнай з частак, разводзяць іх у розныя групы: Сядзiбы i Ясянец – адпаведна прынцыпы намінацыі ”сувязь аб’екта з суб’ектам” і ”ўласцівасці і якасці аб’екта”. Прычыны значнасцi прамежкавых з’яў менавіта ў геланімнай падсістэме трэба шукаць, напэўна, у характары геаграфічных аб’ектаў, іх становішчы ў адносінах да навакольных рэалій і ўспрыманні іх чалавекам. Адзначым, што ”антрапанімічная накіраванасць” з’яўляецца асноўным паняццем тэарэтычнай тапанімікі, якая дае магчымасць аналізаваць тапанімію як адной сістэмы, так і розных сістэм” (Ахманова, Беленькая 1967, 81). Назвы з іншых геаграфічных галiн часта пераходзяць у сферу геланіміі ў выніку забалочвання прыродных аб’ектаў: ^ Куцы Лес, Каменны Мост. Назвы ж азёраў і рэк больш устойлівыя за найменні болот, і ў большай ступені здольны служыць арыенцірам на мясцовасцi. Прыродная неустойлівасць забалочаных аб’ектаў, верагодна, вядзе да наступных асаблівасцей: наяўнасць у межах разраду састаўных гелонімаў адзінак смешанага родавага і лікавага тыпаў, дзе адна з формаў не дапасуецца да астатніх; двайны, змешаны, генітыўны структурныя тыпы, а таксама тып злучальных спалучэнняў, нетыповыя для гідронімаў; розныя камбінацыі адапелятыўна-аданамастычных і неаднародных адапелятыўна-адапелятыўных найменняў. Значную ролю пры гэтым адыгрывае велічыня аб’екту: азёры больш буйныя і самастойныя, яны у меншай ступені патрабуюць прысутнасці ў сваім імені назваў іншых аб’ектаў i таму не ўтвараюць такіх структурных тыпаў. Гэта пацвярджаецца і перавагай у геланіміі трансанімізіраваных імёнаў. Можна дапусціць, што ва многіх выпадках гелонімы здольныя служыць арыенцірамі толькі пры дапамозе адсылкі да болей неабходных з суб’ектыўна-чалавечага пункту гледжання аб’ектаў. Такім чынам, большасць полікампанентных гелонімаў Беларусі будуецца па схемах, характэрных для састаўных імёнаў з іншых палёў гідраніміі. Тым не менш, своеасаблівасць структурных тыпаў найменняў балот не вычэрпваецца толькі ступенню прадстаўленасці агульнагідранімных тыпаў пабудовы ў розных падсістэмах гідраніміі (атрыбутыўны, намінатыўны, двайны і нумератыўны тыпы). У межах геланімнага поля беларуской тэрыторыі значная роля належыць таксама выключна геланімным тыпам, якія уключаюць як экзатычныя для гідраніміі (тыпы злучальных спалучэнняў і генітыўны) канструкцыі, так і імёны, утвораныя шляхам камбінавання розных тыпаў структуравання імёнаў (змешаны тып). Пры гэтым спецыфічная асаблівасць геланімных утварэнняў – аб’яднанне ў іх складзе рыс меза- і мікратапаніміі -- адлюстроўваецца ў іх марфалогіі, структуры і семантыцы геланімных асноў. ЛІТАРАТУРА Агеева Р.А. Гидронимия Русского Северо-Запада как источник культурно-исторической информации. М., 1989. Ахманова О.С., Беленькая В.Д. Топонимика как социолингвистическая проблема (На материале новых наименований) // Научные доклады высшей школы. Филологические науки. 1967. №6 (42). Багамольнiкава Н.А. Гiдранiмiя басейна ракi Прыпяць у межах Гомельшчыны: Аўтарэф. дыс. … канд. фiлал. навук. – Гомель, 1997. Блакітная кніга Беларусі: Водныя аб’екты Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1994 Мокиенко В.М. Лингвистический характер местной географической терминологии: Автореф. дис. … канд. фил. наук. Л., 1969.Подольская Н.В. Типовые восточнославянские топоосновы (Словообразовательный анализ). М., 1983. Суперанская А.В. Структура имени собственного (Фонология и морфология). М., 1969. Фролов Н.К. Статут микротопонимии в системе топонимии // Вопросы ономастики. Выпуск 15. Свердловск, 1982. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-ці т. / Рэд. І.П.Шамякін і інш. – Мн.: БелСЭ, 1983. Копач Алег Ігаравіч – аспірант кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства. Навуковы кіраўнік – доктар філалагічных навук А.М.Рудэнка A.I.Kopach Compound Names of Marshes in the Belarusian Hydronymy


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Подводные лодки типа "Осетр"
Реферат Разработка твёрдосплавной развёртки
Реферат Проблема Чорнобиля в творчості поетів-шістдесятників
Реферат Montezuma Essay Research Paper There have been
Реферат Проективные методики в писходиагностики
Реферат Организация процесса повторения в курсе геометрии 7-9 классов
Реферат Satire Essay Research Paper With all of
Реферат Антиглобализм 4
Реферат Берман, Матвей Давыдович
Реферат Європейська політика сусідства (єпс) виступає в ролі т зв
Реферат Испытательный срок и оформление приема на работу
Реферат Наследственные заболевания связанные с нарушением липидного обмена Болезнь Гоше
Реферат Психические состояния детей. Стресс.
Реферат Продуктивність праці в сільському господарстві та шляхи її підвищення у ЗАСТ Зоря Інгулу Баштанського
Реферат Участок по изготовлению изделий из безвольфрамовых твердых сплавов на основе карбида титана