Реферат по предмету "Разное"


Ісьмовай форме, колькасць І прыкладны аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення І афармлення сшыткаў, дзённікаў І класных журналаў, парадак афармлення рэфератаў

ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 13.08.2008 № 65 ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установахРэспублікі БеларусьГЛАВА 1АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ1. Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь (далей – Інструкцыя) распрацавана з мэтай удасканалення, рэгулявання адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах і накіравана на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах. 2. Інструкцыя вызначае патрабаванні да фарміравання вуснай і пісьмовай мовы вучняў агульнаадукацыйных устаноў, правядзення і праверкі настаўнікамі навучальных і кантрольных работ, якія выкананы ў пісьмовай форме, колькасць і прыкладны аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення і афармлення сшыткаў, дзённікаў і класных журналаў, парадак афармлення рэфератаў. 3. Інструкцыя ўстанаўлівае сiстэму арганізацыйных мер, якія накіраваны на дзейнасць педагагiчнага калектыву па фарміраванні культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах. 4. Інструкцыя абавязковая для прымянення пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу ва ўсіх тыпах агульнаадукацыйных устаноў незалежна ад іх падпарадкаванасці і формаў уласнасці. 5. Галоўнымi мэтамi навучання мовам у агульнаадукацыйнай установе з’яўляюцца развіваючая (камунiкатыўная), адукацыйная, выхаваўчая. Развіваючая (развіццё камунiкатыўнай кампетэнцыі) мэта з’яўляецца вядучай i накіравана на дасягненне вучнямі такога ўзроўню практычнага валодання мовай, якi забяспечыць iх адукацыйную дзейнасць i зносiны ў розных сферах жыцця. Гэта мэта навучання ажыццяўляецца на аснове вучэбна-камунiкатыўнай дзейнасцi вучняў шляхам выпрацоўкi ў iх неабходных навыкаў i ўменняў ва ўсiх вiдах маўленчай дзейнасцi: чытаннi, маўленнi, пісьме, успрыманні мовы на слых. Адукацыйная мэта звязана з фармiраваннем ведаў пра сiстэму мовы i накіравана на набыццё вучнямі ўменняў аналiзаваць, супастаўляць, рабіць высновы, падагульняць і рэалiзуецца пры вывучэнні ўсіх вучэбных прадметаў. Выхаваўчая мэта прадугледжвае фарміраванне нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, патрыятычных пачуццяў, паважлівых адносін да культуры свайго і іншых народаў, імкнення захоўваць нацыянальную культуру, умення ўзаемадзейнічаць з носьбітамі іншых моўных культур, развіццё эстэтычнага густу, моўнай культуры вучняў, цікавасці да вучэбных прадметаў, павышэнне ўзроўню матывацыі на ўроках праз сродкі навучання. 6. Пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Замежная мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ неабходна на кожным уроку ўдасканальваць навыкі і ўменні чытання, вучыць правiльнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню і развіваць навыкі і ўменні звязнага маўлення. Пры навучанні беларускай і рускай мовам у агульнаадукацыйных установах патрэбна памятаць, што яны з’яўляюцца не толькi прадметамі вывучэння, але i сродкамі навучання асновам усiх навук. Неабходны такі падыход да выкладання вучэбных прадметаў, пры якім выхаванне моўнай культуры вучняў ажыццяўляецца агульнымi сiламi педагагiчнага калектыву агульнаадукацыйнай установы. Патрабаваннi, якія прад’яўляюцца да моўнай культуры, выконваюцца педагогамі ўсiх вучэбных прадметаў як на ўроках, так i ў пазаўрочны час. 7. Педагагічныя работнікі агульнаадукацыйных устаноў павінны: прадумваць ход выкладання вучэбнага матэрыялу, правiльнасць i дакладнасць усiх фармулёвак пры падрыхтоўцы да ўрокаў; не дапускаць у сваiм маўленнi няправiльна пабудаваных сказаў i зваротаў, парушэння нормаў вымаўлення, неахайнасцi пры выбары слоў; фармiраваць у вучняў уяўленне аб багаццi беларускай, рускай, замежных моў, моў нацыянальных меншасцей, рэгулярна праводзiць навучанне нормам лiтаратурнай мовы; праводзiць на ўроках спецыяльную работу, накiраваную на паўнацэннае ўспрыманне вучнямі вучэбнага тэксту i слова педагога, якiя з’яўляюцца не толькi асноўнымi крынiцамi вучэбнай iнфармацыi, але i ўзорамi правiльна аформленага маўлення; выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i лагiчнага асэнсавання тэксту; вучыць працаваць з кнiгай, карыстацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.; праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета. Пры тлумачэннi вучэбнага матэрыялу неабходна словы вымаўляць выразна, запiсваць на дошцы, пастаянна правяраць засваенне iх значэння i правiльнае выкарыстанне ў маўленнi; фармiраваць у вучняў уменні складаць аналітычныя і абагульняючыя табліцы, дыяграмы, схемы, апісваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вывучаны матэрыял, весці дыялог, дыскусію, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы і абагульненнi; фарміраваць культуру пісьмовай мовы вучняў; прытрымлiвацца ўзору афармлення надпісу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1; сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх; павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагічнасць іх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне і выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе; выкарыстоўваць факультатыўныя заняткi, а таксама формы пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі і іншыя мерапрыемствы) для ўдасканалення моўнай культуры вучняў; рабіць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках і сшытках вучняў. 8. Намеснікі дырэктара па асноўнай дзейнасці агульнаадукацыйных устаноў павінны: накiроўваць, каардынаваць i кантраляваць работу па выкананні патрабаванняў Інструкцыі ў агульнаадукацыйнай установе; весці дакументацыю ў адпаведнасці са статутам агульнаадукацыйнай установы; уключаць пытаннi аб выкананні адзiных патрабаванняў да вуснага i пiсьмовага маўлення вучняў у работу педагагiчных саветаў, арганiзоўваць абмен вопытам педагагічных работнікаў; праводзiць пасяджэннi метадычных аб’яднанняў, тэматыкай якіх з’яўляецца павышэнне культуры маўлення і пісьма вучняў.ГЛАВА 2 ^ ПАТРАБАВАННІ ДА ПРАВЯДЗЕННЯ НАВУЧАЛЬНЫХ І КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ, ЯКІЯ ПРАВОДЗЯЦЦА Ў ПІСЬМОВАЙ ФОРМЕ 9. Асноўнымi вiдамi класных i дамашнiх работ вучняў з’яўляюцца навучальныя работы, якія праводзяцца ў пісьмовай форме (далей – навучальныя работы). Да іх адносяцца: на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі: практыкаванні і заданні па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Замежная мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, віды і аб’ём якіх вызначаюцца заданнямі з падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, дыдактычных матэрыялаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, якія маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукова-метадычнай установы ”Нацыянальны інстытут адукацыі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; дыктанты і спісванні ўсіх відаў; творчыя работы (навучальныя сачыненні, пераказы і іншыя); розныя віды рабочых запісаў і замалёвак па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“ і ”Беларуская літаратура“; заданні з выкарыстаннем контурных карт, атласаў па вучэбным прадмеце ”Чалавек і свет“; на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі: практыкаванні, заданні, у тым ліку тэставыя, па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў ”Выяўленчае мастацтва“, ”Фізічная культура і здароўе“; задачы па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“; пераклады па вучэбных прадметах ”Замежная мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова“, ”Руская мова“; дыктанты, пераказы, сачыненні, водгукі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Замежная мова“; дыктанты па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), ”Хімія“, ”Біялогія“; пісьмовыя адказы на пытанні, змешчаныя ў падручніках, вучэбных дапаможніках, дыдактычных матэрыялах, па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“; складанне планаў-канспектаў, апорных схем, аналітычных і абагульняючых табліц, дыяграм, схем, алгарытмаў па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Выяўленчае мастацтва“; афармленне справаздач аб выніках назіранняў, лабараторных і практычных работах (вопытах), эксперыментальных даследаваннях, экскурсіях па тых вучэбных прадметах, па якіх прадугледжана іх правядзенне вучэбнымі праграмамі; заданні з выкарыстаннем контурных карт, атласаў, рухомай карты зоркавага неба, карты экватарыяльнага пояса зоркавага неба па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Геаграфія“, ”Фізіка. Астраномія“ (астраномія), ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі“; рэфераты па ўсіх вучэбных прадметах, якія вывучаюцца ў X – XI (ХІ’) класах, XII класе вячэрняй школы, акрамя вучэбных прадметаў ”Інфарматыка“, ”Працоўнае навучанне“, ”Чарчэнне“, ”Фізічная культура і здароўе“. 10. Вiды, змест i аб’ём навучальных работ вызначаюцца настаўнікам на падставе вучэбнай праграмы, а таксама заданняў з падручнiкаў, дыдактычных матэрыялаў i вучэбна-метадычных дапаможнiкаў з улікам патрабаванняў адукацыйнага стандарту. Перыядычнасць правядзення работы па развіцці звязнай пісьмовай мовы (работа з дэфармаванымі сказамі, тэкстамі, адказы на пытанні; пераказы розных відаў; складанне сказаў і невялікіх тэкстаў па карцінах, серыі малюнкаў, па пачатку тэксту і г.д.) вучняў I – IV класаў вызначаецца настаўнікам з улікам зместу вучэбных праграм і падручнікаў (вучэбных дапаможнікаў) і займае частку ўрока. Пераказы і сачыненні ў класах на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі носяць толькі навучальны характар. У першым паўгоддзі ў V класе ў агульнаадукацыйных установах з рускай і іншымі мовамі навучання па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“,”Руская мова“,”Родная мова нацыянальнай меншасці“ праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца па нормах вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адзначаных вучэбных прадметах для ІV класа. Сачыненнi па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ i ”Лiтаратура нацыянальнай меншасці“ ў V – VIII класах носяць толькі навучальны характар. Колькасць разлічаных на цэлы ўрок навучальных работ па развіцці звязнай пісьмовай мовы вучняў, прыкладны аб’ём навучальных пераказаў, сачыненняў, слоўнікавых дыктантаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі вызначаюцца згодна з дадаткам 2. 11. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Замежная мова“ праводзяцца кантрольныя работы ў пісьмовай форме (далей – кантрольныя работы). Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ могуць уключаць як тэарэтычны матэрыял, так і практычныя заданні, якія выконваюцца на камп’ютэры. Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды і прыкладны аб’ём вызначаюцца згодна з дадаткамі 3, 4, 5. Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа. У вячэрняй школе сумарная колькасць кантрольных работ па вучэбным прадмеце, прадугледжаных на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе гады навучання. 12. Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ вызначаюцца згодна з дадаткам 6.^ Прыкладны аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ вызначаецца згодна з дадаткам 7. 13. Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком агульнаадукацыйнай установы. У адным класе на працягу дня праводзіцца толькі адна кантрольная работа па адным вучэбным прадмеце, як правіла, у час найвышэйшай працаздольнасцi вучняў. Забараняецца правядзенне кантрольных работ на апошніх уроках. Не рэкамендуецца праводзiць кантрольныя работы ў панядзелак, першы і апошні дзень чвэрцi (паўгоддзя). ^ ГЛАВА 3 ПРЫКЛАДНАЯ КОЛЬКАСЦЬ І ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКІХ СШЫТКАЎ 14. Пры ажыццяўленні агульнаадукацыйнымі ўстановамі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі: 14.1. вучні I класаў навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“ выконваюць у сшытках на друкаванай аснове; 14.2. для выканання ўсiх вiдаў навучальных і кантрольных работ вучням II – IV класаў рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў: па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з ІІІ класа, па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у адну лінейку; па вучэбным прадмеце ”Беларуская літаратура“ – 1 сшытак па меркаванні настаўніка; па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ для вучняў III – IV класаў; 1 сшытак для запісу замежных слоў і 1 сшытак у лінейку для кантрольных работ для вучняў IV класа; па вучэбным прадмеце ”Чалавек i свет“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ па меркаванні настаўніка; па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў I – IV класаў; па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак для вучняў II – IV класаў. 15. Пры ажыццяўленні агульнаадукацыйнымі ўстановамі навучання і выхавання ў V-XI (ІХ’, ХІ’) класах, XII класе вячэрняй школы для выканання ўсіх відаў навучальных і кантрольных работ вучням рэкамендуецца мець наступную колькасць сшыткаў: па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ для вучняў V-XI (ІХ’, ХІ’) класаў, ХІІ класа вячэрняй школы і 1 сшытак для кантрольных работ для вучняў X-XI (ХІ’) класаў, ХІІ класа вячэрняй школы; па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ, 1 сшытак для запісу замежных слоў і 1 сшытак у лінейку для кантрольных работ. Сшытак для запісу замежных слоў для вучняў X-XI (ІХ’, ХІ’) класаў, ХІІ класа вячэрняй школы выкарыстоўваецца па іх жаданні; па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ, у тым ліку для афармлення практычных работ; па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі”, ”Геаграфія“, ”Грамадазнаўства“, ”Працоўнае навучанне“, ”Чарчэнне“, ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“ – 1 сшытак для ўсіх відаў навучальных работ па кожным вучэбным прадмеце; па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка) – 1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце ”Біялогія“ – 1 сшытак для навучальных, лабараторных і практычных работ і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце ”Хімія“ – 1 сшытак для навучальных і лабараторных работ, 1 сшытак для практычных і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (астраномія) – 1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“ – 1 сшытак для навучальных і практычных работ і 1 контурную карту; па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом для вучняў V класаў. 16. Дазваляецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў сшыткі на друкаванай аснове. Выкарыстанне рабочых сшыткаў і апорных канспектаў на друкаванай аснове па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ з’яўляецца не абавязковым. 17. Сшыткі для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), сшыткі для практычных і кантрольных работ па вучэбным прадмеце ”Хімія“; сшыткі для кантрольных работ па ўсіх вучэбных прадметах захоўваюцца ў агульнаадукацыйнай установе на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных відаў работ. 18. Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ афармляюцца на электронным або папяровым носьбіце і захоўваюцца на працягу навучальнага года. Выніковая адзнака за кантрольную работу выстаўляецца з улікам выканання прапанаваных тэарэтычных і практычных заданняў. ГЛАВА 4 ^ ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ I ВЯДЗЕННЯ СШЫТКАЎ, АФАРМЛЕННЯ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ 19. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы, для практычных работ па хіміі, для практычных і лабараторных работ па біялогіі, для лабараторных работ па фізіцы або для лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў па фiзiцы i г.д.), клас, скарочаная назва агульнаадукацыйнай установы, прозвiшча, iмя (поўнасцю) вучня ў родным склоне. 20. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабіць запіс аб прызначэнні вучнёўскага сшытка і назве адукацыйнай установы ў два радкі. Кожная агульнаадукацыйная ўстанова выбірае адзіны ўзор подпісу . 21. У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка, у V – ХІ (ІХ’, ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы – вучнем. 22. Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць з захаваннем наступных патрабаванняў: 22.1. захоўваць чырвоны радок; 22.2. пiсаць акуратна, разборлiвым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру. У І класе пры навучанні пісьму вучням дазваляецца выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкі; 22.3. падкрэслiваннi, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваць акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля; 22.4. выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастэраў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ недапушчальна. Па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка) у сшытках для кантрольных работ пры пабудаванні геаметрычных фігур, графікаў функцый, выкананні малюнкаў, табліц, графікаў і схем вучням дазваляецца выкарыстоўваць каляровыя алоўкі, акрамя чырвонага. Падкрэсліванні, выдзяленні марфем і членаў сказаў у сшытках па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ вучням дазваляецца выконваць ручкай або алоўкам; 22.5. неабходна адводзіць палi са знешняга боку старонкі сшытка. Палi абавязкова адводзяцца ў сшытках па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская лiтаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ ва ўсіх класах, па тых вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца кантрольныя работы, – у сшытках для кантрольных работ. У астатнiх сшытках палi адводзяцца па меркаванні настаўніка, калi яны выкарыстоўваюцца для рабочых паметак; 22.6. у ІІ – ІV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запісваецца на рабочым радку сшытка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю. Напрыклад: 6 мая На наступным радку (пасярэдзіне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“. У сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ паміж датай і словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ неабходна прапускаць адну клетку; паміж словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ і заданнем неабходна прапускаць дзве клеткі; 22.7. у сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння задач, прыкладаў на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы. Паміж назвай віду работы, рашэннем і адказам прапускаецца 1 клетка ўніз. Паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, прапускаецца дзве клеткі. Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаецца 4 клеткi. Паміж слупкамі прыкладаў прапускаецца тры клеткі ўправа. Слова ”Прыклады“ ў ІІ – ІV класах не пішацца; 22.8.  у V – ХІ (ІХ’, ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запiсваецца лiчбамi на палях сшыткаў па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Замежная мова“. Напрыклад: 01.09.2008 Словы ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ запісваюцца на тым жа радку, на якім на палях запісана дата выканання навучальнай работы, акрамя сшыткаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Замежная мова“. У сшытках для навучальных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Чалавек i свет“, ”Інфарматыка“, ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі”, ”Грамадазнаўства“, ”Геаграфія“, ”Біялогія“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Працоўнае навучанне. Чарчэнне“, ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“ пры выкананні класных навучальных работ словы ”Класная работа“ не пішуцца, а адразу запісваецца тэма ўрока на тым жа радку, на якім на палях запісана дата выканання навучальнай работы. Напрыклад: Агульная характарыстыка галагенаў 12.09.2007 Пры выкананні кантрольнай, практычнай або лабараторнай работы ў адпаведным сшытку робіцца адпаведны запіс. Напрыклад: Практычная работа № 6 22.10.2007 Рашэнне эксперыментальных задач 22.9.  у навучальных класных i дамашнiх работах, кантрольных работах па мовах, літаратурах, акрамя замежных моў, у сшытках для навучальных і кантрольных работ на асобным радку ўказваецца вiд работы (пераказ, сачыненне, водгук i iнш.), запісваецца загаловак навучальнай і кантрольнай работы (без двукосся і кропак) па цэнтры радка. Напрыклад: Дыктант Пераказ Сачыненне Мой родны край У лесе З гісторыі майго роду Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца. Слова ”Практыкаванне“ ў ІІ – ІV класах не пішацца. У V– ХІ (ІХ’, ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ дата выканання навучальных і кантрольных работ запісваецца словамі пасярэдзіне радка. У V– ХІ класах (ІХ’, ХІ’), ХІІ класе вячэрняй школы ў дамашніх работах па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, акрамя вучэбнага прадмета ”Замежная мова“, на наступных радках пасля запісу даты пішацца ”Дамашняя работа“, слова ”Практыкаванне“, указваецца яго нумар. Напрыклад: Трэцяга верасня Третье сентября Дамашняя работа Домашняя работа Практыкаванне 12 Упражнение 12 У сшытках для кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Біялогія“, ”Хімія“ пасля запісаў даты і назвы віду работы ўказваецца тэма, па якой выконваецца кантрольная работа, а затым па цэнтры радка – нумар варыянта (Варыянт 1 (I)); 22.10. дата ў сшытках па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ запісваецца так, як гэта прынята ў краіне мовы, якая вывучаецца. Напрыклад: October 10, 2008 (англійская мова); Lundi 5 décembre 2008 (французская мова); 6. Dezember 2008 (нямецкая мова); 7 de diciembre (іспанская мова). На наступным радку пасля даты ў сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“, далей запісваецца нумар практыкавання і старонка; 22.11. памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. Пры пераходзе на наступную старонку дата і назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца. У выпадку, калі пісьмовая работа па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ ўключае граматычнае заданне, то паміж заключным радком тэксту дыктоўкі або пераказу і граматычным заданнем прапускаецца адна лінейка, пры гэтым ўказваецца нумар варыянта (Варыянт 1(І)) і арабскай лічбай абазначаецца нумар задання (напрыклад, 1). 23. Экзаменацыйныя работы, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы са штампам агульнаадукацыйнай установы, якія ўкладваюцца адзін у адзін. На штампе агульнаадукацыйнай установы запісваецца дата. Напрыклад: 6 чэрвеня 2009 г. Пасля штампа агульнаадукацыйнай установы прапускаецца 2 лінейкі (4 клеткі) і пасярэдзіне радка робіцца адпаведны запіс. Напрыклад: Экзаменацыйная работа (дыктант) па беларускай мове вучанiцы 9 ”Б“ класа Кавалевiч Вольгi Пятроўны Экзаменацыйная работа па матэматыцы вучня 11 ”А“ класа Станкевiча Сяргея Мiхайлавiча На другой старонцы без слова ”тэма“ пiшацца тэма пераказу, дыктанта, водгуку, па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – нумар варыянта (Варыянт 1 (І), Варыянт 2(ІІ). У двукоссе назва тэмы пераказу, дыктанта, водгуку бярэцца толькi тады, калi яна з’яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара. 24. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкі і выстаўлення адзнакі ў балах падпiсваюцца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii. Напрыклад: (адзнака) Старшыня экзаменацыйнай камісіі (подпіс) Т.І.Пшанічная Члены экзаменацыйнай камісіі: (подпіс) А.Г.Лявонаў (подпіс) Н.І.Трафімава^ (подпіс) У.В.Пракаповіч ГЛАВА 5 ПАРАДАК ПРАВЕРКІ НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ І РАБОТ НАД ПАМЫЛКАМІ 25. У І – ІV класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў. 26. Вучні ІІ – ІV класаў рэгулярна выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік. 27. Навучальныя дыктанты, пераказы i сачыненнi ў вучняў ІІ – ІV класаў правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным уроку па гэтым вучэбным прадмеце для абавязковага правядзення работы над памылкамi. 28. У ІV – VІІ класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“, правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў, у VІІІ – ІХ (ІХ’) класах – адзін раз у тыдзень, у Х – ХІ (ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы правяраюцца найбольш значныя навучальныя работы, але з такiм разлiкам, каб адзiн раз у два тыднi правяралiся сшыткi ўсiх вучняў. Сшыткі для запісу замежных слоў у ІV – VІІ класах правяраюцца адзін раз у два тыдні, у VІІІ – ІХ (ІХ’) класах – адзін раз у месяц, у Х – ХІ (ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы – адзін раз у чвэрць або паўгоддзе. 29. У V – VІІ класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, правяраюцца выбарачна, адзiн раз у тыдзень ва ўсiх вучняў, у VІІІ – ІХ (ІХ’) класах – адзiн раз у два тыднi, у Х – ХІ (ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы – адзін раз у месяц. 30. Сшыткі вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Чалавек і свет“, ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі“, ”Грамадазнаўства“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“, нотны сшытак па вучэбным прадмеце ”Музыка“ правяраюцца ва ўсiх класах выбарачна, аднак сшытак кожнага вучня павiнен правярацца не менш як адзін раз у месяц. Пры праверцы сшыткаў па ўсіх вучэбных прадметах выпраўляюцца дапушчаныя вучнямі памылкі (арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, моўныя, памылкі ў змесце). Выкананне вучнямі ўсіх відаў навучальных работ у сшытку па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ правяраецца настаўнікам ва ўсіх класах не менш як адзін раз у паўгоддзе. 31. Справаздачы па выніках практычных і лабараторных работ па вучэбным прадмеце ”Біялогія“, лабараторных работ, эксперыментальных даследаванняў, якія па меркаванні настаўніка праводзяцца на ўроках, па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), практычных работ па вучэбным прадмеце ”Хімія“, выніковых (пазначаных зорачкай) практычных работ па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“ правяраюцца ў кожнага вучня і адзнакі ўносяцца ў класны журнал. 32. Кантрольныя работы правяраюцца ў кожнага вучня. У I–II класах кантрольныя работы правяраюцца, памылкі выпраўляюцца, адзнакі ў балах не выстаўляюцца. Па выніках кантрольных работ вучням III – ХІ (ІХ’, ХІ’) класаў агульнаадукацыйнай установы, ХІІ класа вячэрняй школы выстаўляюцца адзнакі ў балах у сшытках. Гэтыя адзнакі заносяцца ў класны журнал адпаведных класаў. За навучальныя і кантрольныя пераказы, сачыненні, водгукі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць. 33. Работа над памылкамі абавязкова выконваецца вучнямі V – ХІ (ІХ’, ХІ’) класаў, ХІІ класа вячэрняй школы пасля кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), ”Хімія“, ”Інфарматыка“, ”Матэматыка“ і, пры неабходнасці, пасля навучальных работ па гэтых ці іншых вучэбных прадметах. Работа над памылкамі выконваецца вучнямі ў тых жа сшытках, у якіх яны выконвалі адпаведныя навучальныя або кантрольныя работы. Работа над памылкамі, дапушчанымі ў кантрольных работах, выконваецца вучнямі толькі ў класе. Па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ работа над памылкамі не праводзіцца. Па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ тыповыя памылкі, якія дапушчаны вучнямі пры выкананні кантрольнай работы, абмяркоўваюцца настаўнікам франтальна. 34. У V–ХІ (ІХ’, ХІ’) класах, ХІІ класе вячэрняй школы па ўсіх вучэбных прадметах настаўнік падкрэслiвае, закрэслівае памылку, надпiсвае правiльны варыянт. 35. У экзаменацыйных работах вучняў у пісьмовай форме за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі настаўнікам закрэсліваюцца і падкрэслiваюцца ўсе памылкi, а над арфаграфiчнымi, пунктуацыйнымi i граматычнымi надпiсваецца правiльны варыянт. 36. Па выніках праверкі рабочых сшыткаў (V–ХІ (ІХ’, ХІ’) класы, ХІІ клас вячэрняй школы) работы над памылкамі, лабараторных работ (вопытаў) і іншых відаў пісьмовых работ па меркаванні настаўніка можа быць выстаўлена адзнака ў сшытак і класны журнал. 37. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ ў навучальных работах, якiя правяраюцца, і ў кантрольных работах настаўнік закрэслівае, падкрэслiвае i выпраўляе дапушчаныя вучнямi памылкі толькi ручкай з чырвоным чарнілам або пастай чырвонага колеру наступным чынам: 37.1. у I – IV класах: няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак закрэслiвае наўскос, падкрэслівае; частку слова, сказ – закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй; лiчбы – закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй або наўскос; замест закрэсленага запісвае уверсе патрэбныя літары, словы, сказы, лічбы. Выпраўленыя памылкі адзначае на палях (акрамя I класа) наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфiчная, V – пунктуацыйная. Памылкі на правілы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае. У творчых работах (пераказы, сачыненні) настаўнік выпраўляе не толькі арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі, але і моўныя, а таксама памылкі ў змесце. Памылкі падкрэсліваюцца хвалiстай лiнiяй і адзначаюцца ўмоўнымi знакамi на палях: I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; З – памылка ў змесце; М – моўная памылка. За творчую работу (пераказ, сачыненне) выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць; 37.2. у V–ХІ (ІХ’, ХІ’) класах, XII класе вячэрняй школы: няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак настаўнік закрэслiвае, падкрэслівае, надпiсвае правiльны варыянт і адзначае на палях наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – памылка ў змесце; М – моўная; а – аднатыпныя; н – нягрубыя: I(н), V (а); частку слова, сказ – закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй; лiчбы, літару – закрэслівае наўскос. У навучальных і кантрольных пераказах, сачыненнях памылкi ў змесце i моўныя памылкі падкрэслiвае ў тэксце хвалiстай лiнiяй і адзначае ўмоўнымi знакамi на палях. Памылкі на правiлы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае; 37.3. пры праверцы дыктанта на наступным радку пасля тэксту дробам указвае колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных (назоўнiк). Напрыклад: 8/9 Пры праверцы перакладаў, водгукаў, пераказаў, сачыненняў, творчых работ, якiя разлiчаны на цэлы ўрок або два ўрокі, на наступным радку пасля тэксту дробам запiсвае колькасць памылак у змесце i колькасць моўных недахопаў (лiчнiк), а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак. Напрыклад:З – М 2-2 I — V — Г 2-2-1 38. Адзнакі за вядзенне сшыткаў, сшыткаў-слоўнікаў выстаўляюцца ў класны журнал па меркаванні настаўніка. ГЛАВА 6 ^ ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ РЭФЕРАТА 39. Рэферат павінен мець наступную структуру: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўная частка, якая падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы, заключэнне, спіс літаратуры ў алфавітным парадку, дадатак (пры неабходнасці). Аб’ём навучальнага і экзаменацыйнага рэфератаў, узор іх афармлення ўстаноўлены згодна з дадаткам 8. 40. На тытульным лісце ўказваецца назва агульнаадукацыйнай установы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, назва работы, месца знаходжання агульнаадукацыйнай установы, год. 41. Змест рэферата ўключа


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Современная НТР, содержание, основные направления и перспективы у России
Реферат Аудит страхової компанії
Реферат Health And Nutrition Essay Research Paper Health
Реферат Иррационализм философии Фридриха Ницше
Реферат Транснациональная корпорация «McDonald's»
Реферат Will Rogers Essay Research Paper William Penn
Реферат А форма титульного листа списка аффилированных лиц акционерного общества список аффилированных лиц открытое акционерное общество «Труновскрайгаз»
Реферат Аудит основных средств 2 Задачи и
Реферат Животные как особый объект гражданских прав
Реферат Противостояние двух мировых систем после 1945г. СССР и США
Реферат Проблемы и достижения туризма в Украине
Реферат Шпаргалки по мировой экономике
Реферат История книгопечатания, слонимская типография
Реферат Источники и система права
Реферат Российский рынок межбанковского кредитования как элемент трансмиссионного механизма денежно-кред