Реферат по предмету "Разное"


10. 02. 01 – белорусский язык

10.02.01 – белорусский язык Приказ Высшей аттестационной комиссии Республики Беларусь от 23 августа 2007 г. № 138 Змест праграмыПраграма кандыдацкага мінімуму па спецыяльнасці "Беларуская мова" складзена з улікам таго, што асоба, якая здае экзамен, павінна практычна валодаць беларускай мовай, мець глыбокія веды па ўсіх пытаннях прапанаваных раздзелаў на фанетычным, марфалагічным, лексічным і сінтаксічным узроўнях, добра арыентавацца ў пытаннях гісторыі мовы і гістарычнай граматыкі, а таксама дыялекталогіі беларускай мовы. Мэта праграмы-мінімуму – падрыхтоўка спецыялістаў, якія валодаюць трывалай навукова-тэарэтычнай, метадалагічнай і метадычнай базай, здольных самастойна весці навукова-даследчую работу ў галіне лінгвістыкі, арыентавацца ў шырокім коле праблем, прадстаўленых у першакрыніцах.Задачы – даць навуковыя веды пра лексічны склад, фразеалогію, фанетычную сістэму, граматычны лад беларускай мовы, сфарміраваць у маладых вучоных комплекс навыкаў для паспяховай даследчыцкай працы ў галіне мовазнаўства, выпрацаваць уменні крытычнага аналізу найбольш складаных тэарэтычных праблем сучаснага мовазнаўства, падрыхтаваць суіскальнікаў вучонай ступені да педагагічнай і выхаваўчай дзейнасці ў вышэйшай школе.^ Патрабаванні да ўзроўню ведаў аспіранта:мець навуковае ўяўленне пра мову як сістэму; аналізаваць айчынныя і замежныя літаратурныя крыніцы з мэтай вылучэння асноўных лінгвістычных напрамкаў і паняццяў; апісваць і тлумачыць сутнасць сучасных тэндэнцый развіцця граматычнага ладу мовы; асэнсоўваць і разумець інтэграцыю ўсіх узроўняў моўнай сістэмы; арыентавацца ў класіфікацыях, прапануемых у навуковай літаратуры; выкарыстоўваць параўнальна-супастаўляльны падыход для пошуку і апісання універсальнага і нацыянальна-спецыфічнага; валодаць методыкай лінгвістычнага аналізу моўных з’яў; дасканала валодаць лінгвістычнай тэрміналогіяй.Суіскальнік вучонай ступені па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова павінен свабодна арыентавацца ў пытаннях праграмы і змесце прапанаванай лінгвістычнай літаратуры, ведаць новыя публікацыі па актуальных праблемах беларусістыкі, умець даказваць уласны погляд на дыскусійныя палажэнні.Суіскальніку вучонай ступені, акрамя пытанняў з любога раздзела дадзенай праграмы, прапануюцца таксама пытанні, звязаныя з тэмай кандыдацкай дысертацыі. Пры гэтым можа быць зададзена неабмежаваная колькасць пытанняў з мэтай выявіць веды па навуковай літаратуры, блізкай да тэмы даследавання.І. Агульныя пытанні мовазнаўстваПрадмет і задачы мовазнаўства. Месца мовазнаўства ў сістэме навук. Метады даследавання мовы.Гіпотэзы паходжання мовы. Асноўныя канцэпцыі прыроды мовы.Мова як грамадская з’ява. Мова і грамадства.Мова як сродак зносін.Мова і мысленне.Мова як сістэма знакаў. Структура моўнага знака. План зместу і план выражэння.Моўная сістэма, яе функцыянаванне і развіццё. Сінхранія і дыяхранія.Будова моўнай сістэмы. Ярусная будова мовы. Паняцце аб сістэме і структуры.Мова і маўленне.Параўнальна-гістарычны метад. Генеалагічная класіфікацыя моў.Праблемы тыпалагічнага вывучэння моў. Моўныя універсаліі.Сацыялінгвістыка. Псіхалінгвістыка. Кагнітыўная лінгвістыка. Прыкладное мовазнаўства.^ IІ. Агульныя звесткі пра беларускую мовуБеларуская мова – нацыянальная мова беларускага народаЛітаратурная мова, яе пісьмовая і вусная разнавіднасці. Нормы беларускай літаратурнай мовы (лексічныя, арфаэпічныя, арфаграфічныя, граматычныя, стылістычныя).^ Прарадзіма славян і глотагенез беларусаўМесца беларускай мовы ў сям'і славянскіх моў (генетычная характарыстыка). Беларуская літаратурная мова сярод славянскіх літаратурных моў (тыпалагічная характарыстыка).^ Характарыстыка беларускай мовы на фоне іншых славянскіх моўМесца беларускай мовы сярод усходнеславянскіх моў (рускай, украінскай) – падабенства і адрозненні. Ізаглосныя сувязі беларускай мовы з заходнеславянскімі мовамі. Ізаглосныя сувязі беларускай мовы з паўднёваславянскімі мовамі.^ Беларуская мова ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўяСучасная моўная сітуацыя ў Беларусі. Заканадаўчы і рэальны статус беларускай і рускай моў у Беларусі. Функцыянаванне 6еларускай мовы ў розных сферах моўных зносін на сучасным этапе. Інтэрферэнцыя і культура беларускай мовы.^ Беларуская мова за межамі БеларусіАсноўныя цэнтры вывучэння беларускай мовы і культуры за мяжой. Замежныя публікацыі па беларускай мове. Беларуская мова на Міжнародных з'ездах славістаў (1929-2005 гг.). Беларуская мова ў бібліяграфічных даведніках па славянскаму мовазнаўству.^ Паняцці і ключавыя словы: літаратурная мова, дыялектная мова, моўная сітуацыя, інтэрферэнцыя, кулыпура мовы, сферы зносін.IIІ. Фанетыка і фаналогіяФанетычная сістэма беларускай мовыАртыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя зычных гукаў у беларускай літаратурнай мове па месцу ўтварэння, па спосабу ўтварэння, па ўдзелу голасу і шуму. Акустычная характарыстыка зычных гукаў беларускай літаратурнай мовы. Глухія і эвонкія зычныя гукі. Санорныя зычныя гукі. Мяккія зычныя гукі. Артыкуляцыйна-фізіялагічная класіфікацыя галосных гукаў у мове.^ Функцыянальная характарыстыка гукаў беларускай мовыПаняцце фанемы. Сістэма фанем беларускай літаратурнай мовы. Фанемная прыналежнасць гукаў [ы], [і], [у], [ў], [в], [в'], [j]. Асноўныя карэляцыі зычных фанем. Прыстаўныя зычныя і галосныя, падоўжаныя зычныя.^ Беларуская марфаналогіяГістарычныя чаргаванні зычных і галосных гукаў і іх марфалагічнае значэнне ў розных часцінах мовы.Націск у беларускай літаратурнай мовеХарактарыстыка слоўнага націску. Фаналагічныя ўласцівасці беларускага слоўнага націску. Акцэнтуацыйныя варыянты і прычыны іх узнікнення.^ Літаратурныя нормы вымаўлення галосных і зычных гукаўПрычыны адхіленняў ад літаратурных норм вымаўлення. Паняцці і ключавыя словы: гук, склад, націск, інтанацыя; галосныя і зычныя гукі, класіфікацыя гукаў, звонкія і глухія зычныя, санорныя, палаталізаваныя і непалаталізаваныя зычныя, лабіялізаваныя галосныя, прыстаўныя зычныя і галосныя, гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў.^ IV. Лексікалогія і фразеалогіяЛексіка-семантычная сістэма беларускай мовыЗначэнне як моўны феномен. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Значэнне і паняцце. Суадносіны паміж сігніфікатам і дэнататам у сувязі з проціпастаўленнем канкрэтнай і абстрактнай лексікі. Унутраная форма слова. Заканамернасці развіцця значэння слова.^ Парадыгматычныя адносіны ў лексіцы беларускай мовыКатэгарыяльныя адносіны ў лексіцы і катэгарыяльныя адносіны ў семантыцы (паняційныя катэгорыі). Адрозненне лексічнай і лексіка-семантычнай катэгорыі. Тыпалогія лексічных катэгорый у беларускай мове. Амонімы, сінонімы, паронімы, антонімы ў беларускай мове. Родавідавыя карэляцыі лексічных адзінак. ^ Семантычная структура словаМетады аналізу семантыкі лексічных адзінак. Значэнне слова ў парадыгме кампанентнага аналізу. Семантычная структура мнагазначнага слова. Тыпалогія полісеміі. Крытэрыі адрознення аманіміі і мнагазначнасці.^ Сістэмная арганізацыя лексікіСістэмны і функцыянальны аспекты класіфікацыі паняційных катэгорый і лексічных значэнняў слова. Паняцце поля ў лінгвістыцы. Семантычныя палі, лексіка-семантычныя групы, тэматычныя групы як адзінкі класіфікацыі лексічнага складу мовы.^ Лексіка беларускай мовы паводле паходжанняСпрадвечнабеларуская лексіка і яе гістарычныя пласты (агульнаславянскія, агульнаўсходнеславянскія і ўласнабеларускія словы). Запазычаная лексіка.^ Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстанняАгульнаўжывальная лексіка. Лексіка абмежаванага ўжывання. Архаізмы і гістарызмы. Неалагізмы. Дыялектная лексіка. Размоўная лексіка. Тэрміналагічная лексіка.^ Лексіка і нацыянальна-моўная карціна светуМоўнае значэнне ў лінгвакультуралогіі. Адлюстраванне архетыпавых (этнічных) і сацыяльных канцэптаў у лексіцы і граматыцы. Паняцце культурэмы.^ V. СловаўтварэннеСловаўтваральная сістэма сучаснай беларускай літаратурнай мовыАдзінкі словаўтварэння. Субстанцыянальныя і класіфікацыйныя адзінкі словаўтварэння ў беларускай мове (база, фармант, сінтагма, словаўтваральная пара, словаўтваральная парадыгма, словаўтваральны рад, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо). Словаўтваральны тып як асноўная адзінка апісання сінхроннай сістэмы словаўтварэння. Мутацыйнае, транспазіцыйнае і мадыфікацыйнае словаўтварэнне.^ Словаўтваральныя спосабы і сродкіАфіксальныя спосабы словаўтварэння (суфіксальны, прэфіксальны, постфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны і інш.), аснова-і словаскладанне ў беларускай мове. Складанаскарочаны спосаб словаўтварэння, тыпы абрэвіятур. Марфолага-сінтаксічны спосаб словаўтварэння ў беларускай мове.^ Словаўтваральная марфаналогіяЧаргаванне. Усячэнне. Нарашчэнне. Сцяжэнне.Словаўтварэнне часцін мовыСловаўтварэнне назоўнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў. Словаўтварэнне лічэбнікаў. Словаўтварэнне займеннікаў. Словаўтварэнне дзеясловаў. Словаўтварэнне прыслоўяў. Словаўтварэнне непаўназначных часцін мовы.^ Сучасныя тэндэнцыі беларускага словаўтварэнняКанкурэнцыя словаўтваральных тыпаў. Праблема нормы ў сучасным словаўтварэнні. Словаўтваральнае асваенне запазычаных слоў.^ Паняцці і ключавыя словы: морф, марфема, варыянты морфа, словаўтваральнае значэнне, нулявая марфема, словаўтваральны тып, словаўтваральны ланцужок, словаўтваральнае гняздо, спосаб словаўтварэння, канверсія, усячэнне, нарашчэнне.^ VI. МарфалогіяГраматычная сістэма беларускай мовыСістэма часцін мовы. Праблемы класіфікацыі часцін мовы. Сістэма граматычных катэгорый у беларускай мове. Класіфікацыйныя і словазменныя граматычныя катэгорыі. Граматычныя спосабы і граматычныя сродкі.^ Граматычныя катэгорыі назоўнікаўКласіфікацыя назоўнікаў па родах. Род нязменных назоўнікаў і абрэвіятур. Назоўнікі агульнага роду. Адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі. Лік назоўнікаў. Множналікавыя назоўнікі. Скланенне назоўнікаў. Тыпы скланенняў.^ Праблемы скланення назоўнікаўГраматычныя і лексіка-граматычныя катэгорыі назоўнікаў і іх формазмяненне. Родны склон адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду з чыстай асновай. Месны склон адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду. Формазмяненне назоўнікаў мужчынскага роду на -а/-я ў адзіночным ліку. Формазмяненне рознаскланяльных назоўнікаў. Канчаткі назоўнікаў у родным склоне множнага ліку.^ Асноўныя тыпы і сродкі словаўтварэння назоўнікаўСпосабы словаўтварэння назоўнікаў. Суфіксальнае ўтварэнне назоўнікаў. Сінанімія суфіксальных сродкаў. Прэфіксальныя назоўнікі. Прэфіксальна-суфіксальныя назоўнікі. Складаныя назоўнікі. Абрэвіятуры.^ Разрады прыметнікаў і іх граматычная характарыстыкаЯкасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі. Якасныя прыметнікі. Скланенне, ступені параўнання, поўныя і кароткія формы. Утварэнне адносных прыметнікаў. Утварэнне і скланенне прыналежных прыметнікаў.^ Разрады лічэбнікаў і іх граматычныя асаблівасціКолькасныя лічэбнікі. Простыя і састаўныя лічэбнікі. Скланенне колькасных лічэбнікаў. Дробавыя лічэбнікі і іх скланенне. Зборныя лічэбнікі і іх скланенне. Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з назоўнікамі.^ Семантычная і граматычная характарыстыка займеннікаўЗайменнік як часціна мовы. Месца займеннікаў у сістэме часцін мовы. Разрады займеннікаў па значэнню. Асабовыя і зваротны займеннікі, іх скланенне. Прыналежныя займеннікі і іх скланенне. Указальныя і азначальныя займеннікі, іх скланенне. Пытальна- адносныя, адмоўныя і няпэўныя займеннікі, іх скланенне.^ Граматычныя катэгорыі дзеясловаЛексіка-граматычная адметнасць дзеяслова. Утварэнне форм інфінітыва. Двухтрывальныя дзеясловы і спосабы ўтварэння трывальных пар. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя і незваротныя дзеясловы. Катэгорыі стану, ладу, часу дзеясловаў.^ Марфалагічныя класы дзеясловаў і асаблівасці іх спражэнняПрынцыпы марфалагічнай класіфікацыі. Прадуктыўныя класы. Непрадуктыўныя класы. Узаемадзеянне класаў дзеясловаў. Дзеясловы з індывідуальнымі марфалагічнымі асаблівасцямі. Спражэнне дзеясловаў і асаблівасці ўтварэння асабовых форм.^ Дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік, іх утварэнне і ўжываннеУтварэнне дзеепрыслоўяў закончанага і незакончанага трывання. Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга і прошлага часу, іх утварэнне і ўжыванне. Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга і прошлага часу, іх утварэнне і ўжыванне. Ужыванне дзеепрыметнікаў у навуковым стылі мовы.^ Асноўныя разрады прыслоўяў па значэнню, іх утварэннеЯкасныя прыслоўі, іх слова- і формаўтварэнне. Акалічнасныя прыслоўі і іх утварэнне.Катэгорыя стану (безасабова-прэдыкатыўныя словы)Месца катэгорыі стану ў сістэме часцін мовы. Суадноснасць слоў катэгорыі стану з іншымі часцінамі мовы. Семантычныя, граматычныя і сінтаксічныя асаблівасці катэгорыі стану.^ Непаўназначныя часціны мовыСістэма непаўназначных часцін мовы ў беларускай мове. Асаблівасці значэння непаўназначных часцін мовы. Службовыя часціны мовы і часціцы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы. Звязкі.^ Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў з назоўнікаміПрыназоўнік і склонавыя формы назоўнікаў. Ужыванне прыназоўніка а. Ужыванне прыназоўнікаў да і к. Ужыванне варыянтаў прыназоўнікаў з, са, аб, аба. Ужыванне прыназоўніка па. Значэнне і ўжыванне прыназоўніка паўз.Разрады злучнікаў і іх сінтаксічныя функцыіВытворныя і невытворныя злучнікі. Падзел злучнікаў па саставу. Падзел злучнікаў па ўжыванню. Падзел злучнікаў паводле функцыі ў сказе.^ Часціцы і выклічнікі, іх функцыі ў мовеГрупы часціц па сэнсу. Ужыванне часціц. Разрады выклічнікаў і іх ужыванне. Гукаперайманні.Пераход адных часцін мовы ў іншыяКанверсія. Субстантывацыя, ад'ектывацыя, пранаміналізацыя, нумералізацыя, адвербіялізацыя.^ Паняцці і ключавыя словы: граматыка, марфалогія, форма слова, граматычнае значэнне, граматычная катэгорыя, часціна мовы, род, лік, склон, скланенне, ступень параўнання, поўныя і кароткія прыметнікі, займеннік, лічэбнік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, катзгорыя стану, службовыя часціны мовы, злучнік, прыназоўнік, часціцы, гукаперайманні. ^ VII. СінтаксісСловазлучэнне, віды сінтаксічнай сувязі слоў Тыпы словазлучэнняў. Іменныя словазлучэнні. Дзеяслоўныя словазлучэнні. Прыслоўныя словазлучэнні. Прэдыкатыўныя словазлучэнні. Сінанімія словазлучэнняў. Дапасаванне. Кіраванне. Прымыканне.^ Просты сказАпавядальныя сказы. Пытальныя сказы. Клічныя сказы. Пабуджальныя сказы. Сцвярджальныя і адмоўныя сказы. Развітыя і неразвітыя сказы. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Няпоўныя сказы. Эліптычныя сказы.^ Структура простага сказаГалоўныя члены сказа і іх выражэнне. Даданыя члены сказа і спосабы іх выражэння. Прыдатак. Адасобленыя даданыя члены сказа. Аднародныя члены сказа. Зваротак. Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы. Сказы з параўнальнымі зваротамі.^ Тыпы аднасастаўных сказаўАднасастаўныя выказнікавыя сказы і іх віды. Аднасастаўныя дзейнікавыя сказы. Генітыўныя сказы. Нерасчлянёныя сказы і іх тыпы.^ Сінтаксічнае чляненне сказа і парадак слоў у сказеПрамы і адваротны парадак слоў. Парадак размяшчэння членаў сказа.Тыпы складаных сказаўСкладаназлучаныя сказы. Складаназалежныя сказы. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. ^ Складаназлучаныя сказыСказы са спалучальнымі злучнікамі. Сказы з супастаўляльнымі злучнікамі. Сказы з пералічальна-размеркавальнымі злучнікамі. Сказы з далучальнымі злучнікамі. Тыпы бяззлучнікавых сказаў.^ 47. Складаназалежныя сказыСкладаназалежныя сказы з аб'ектнымі адносінамі. Складаназалежныя сказы з азначальнымі адносінамі. Складаназалежныя сказы з акалічнаснымі адносінамі. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданыміі часткамі, віды падпарадкавальнай сувязі паміж часткамі.^ Чужаслоўе і спосабы яго перадачыПрамая мова. Дыялог. Цытата. Ускосная мова. Няўласна прамая мова. Паняцці і ключавыя словы: словазлучэнне, сказ, дапасаванне, кіраванне, прымыканне, дзейнік, выказнік, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць, аднасастаўны сказ, складаназлучаны сказ, складаназалежны сказ, сінтаксічнае цэлае, абзац, дыялог, прамая мова, ускосная мова, чужаслоўе, цытата.^ VIII. Дыялекталогія і лінгвагеаграфіяЯ.Ф. Карскі і даследаванне гаворак беларускай мовыЯ.Ф. Карскі заснавальнік беларускай дыялекталогіі. Групоўка гаворак беларускай мовы паводле Я.Ф. Карскага. Я.Ф. Карскі і этна-гістарычная тэрыторыя беларускіх гаворак.^ П.А. Бузук і лінгвагеаграфія беларускай мовы"Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі". Развіццё лінгвістычнай геаграфіі беларускіх гаворак.Дыялекталагічныя карты беларускай мовы XIX – пачатку XX ст.Дыялекталагічная карта Я.Ф. Карскага "Беларускія гаворкі". "Дыялекталагічная карта рускай мовы ў Еўропе" Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі.І.І. Насовіч і беларуская дыялектная лексікаграфія"Слоўнік беларускай мовы" І.І. Насовіча. Паслядоўнікі І.І. Насовіча.^ Лінгвагеаграфічнае даследаванне беларускіх гаворак у другой палове XX ст."Дыялекталагічны атлас беларускай мовы". "Лексічны атлас беларускіх народных гаворак".^ Этапы развіцця беларускай дыялектнай лексікаграфііФальклорна-этнаграфічны этап. Дыялекталагічны этап. Праграма Інбелкульта. Пасляваенная дыялектная лексікаграфія. Лінгвагеаграфічны этап. "Лексічны атлас беларускіх народных гаворак".^ Дыялекталагічны атлас беларускай мовы і групоўка гаворак БеларусіДАБМ фундаментальнае адлюстраванне стану беларускіх гаворак у сярэдзіне XX стагоддзя. Дыялектны падзел беларускіх гаворак. Занальны падзел беларускіх гаворак.Асноўны масіў беларускіх гаворак, яго дыялектнае чляненне і асноўныя асаблівасці дыялектаўАгульныя асаблівасці беларускіх гаворак. Асноўныя асаблівасці беларускіх дыялектаў і сярэднебеларускіх гаворак.^ Лінгвагеаграфічная групоўка беларускіх гаворакДыялектная групоўка гаворак беларускай мовы. Дьіялектныя зоны беларускіх гаворак.Беларускія гаворкі і літаратурная моваДыялектная аснова беларускай літаратурнай мовы. Узаемадзеянне мясцовых гаворак і сучаснай беларускай літаратурнай мовы.^ Паняцці і ключавыя словы: гаворка, група гаворак, дыялект, дысімілятыўнае аканне і яканне, недысімілятыўнае аканне і яканне, іканне, еканне, дыялектныя адроэненні ў марфалогіі, сінтаксісе і лексіцы; групоўка гаворак, дыялектныя зоны, лінгвагеаграфія, дыялектныя атласы і слоўнікі.^ IX. Гістарычная граматыка і лексікалогіяКрыніцы вывучэння гістарычнай граматыкі беларускай мовыРаспрацоўка пытанняў гісторыі беларускай мовы ў працах айчынных і замежных моваведаў. Вывучэнне гісторыі слоўнікавага складу беларускай мовы ў беларускім мовазнаўстве.^ Развіццё фанетычнай сістэмы беларускай мовыФанетычная сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы. Гісторыя рэдукаваных гукаў і вынікі іх страты ў галіне галосных і зычных. Пытанне аб паходжанні акання ў беларускай мове. Змяненне Е ў 0 пасля мяккіх зычных перад цвёрдымі ў беларускай мове. Гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў у беларускай мове. Беглыя галосныя. Прыстаўныя зычныя і галосныя.^ Параўнальная характарыстыка фанетычных сістэм усходнеславянскіх моўФанетычныя з'явы, агульныя для беларускай і рускай моў. Фанетычныя з'явы, агульныя для беларускай і ўкраінскай моў. Адлюстраванне беларускіх фанетычных з'яў у пісьменнасці XIV -XVIII стст.^ Эвалюцыя граматычных катэгорый у гісторыі беларускай мовыКатэгорыя адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці, катэгорыя склону, катэгорыя роду, катэгорыя ліку, катэгорыя трывання, катэгорыя асобы, катэгорыя ладу, катэгорыя часу.^ Эвалюцыя словазмянення часцін мовы ў гісторыі беларускай мовыПераўтварэнне сістэмы скланення назоўнікаў у гісторыі беларускай мовы. Гісторыя скланення займеннікаў у беларускай мове. Гісторыя іменных і займеннікавых прыметнікаў у беларускай мове. Гісторыя лічэбнікаў у беларускай мове. Словазмяненне дзеясловаў у гісторыі беларускай мовы. Дзеепрыметнікі ў гісторыі беларускай мовы.^ Нязменныя часціны мовы ў гісторыі беларускай мовы і іх эвалюцыяЭвалюцыя сінтаксічнай сістэмы ў гісторыі беларускай мовыТыпалогія простых і складаных сказаў у беларускай мове. Спосабы выражэння галоўных і даданых членаў сказа ў гісторыі беларускай мовы.^ Гістарычныя пласты лексікі ў старабеларускай мовеАгульнаславянская лексіка ў слоўнікавым складзе старабеларускай мовы. Агульнаўсходнеславянская лексіка ў слоўнікавым складзе старабеларускай мовы. Уласнабеларуская лексіка ў слоўнікавым складзе старабеларускай мовы. Разрады лексічных запазычанняў у старабеларускай мове. Фанетычнае, марфалагічнае і семантычнае асваенне запазычанняў у старабеларускай мове.Прадметна-тэматычная характарыстыка слоўнікавага складу старабеларускай мовыЭвалюцыя слоўнікавага складу ў гісторыі беларускай мовыАсноўныя тэндэнцыі ў развіцці слоўнікавага складу беларускай мовы ў перыяд фарміравання беларускай нацыі. Развіцце слоўнікавага складу беларускай мовы ў ХХ ст.Асноўныя этапы беларускай гістарычнай лексікаграфіі“Гістарычны слоўнік беларускай мовы”.Паняцці і ключавыя словы: законы складу, гістарычныя чаргаванні, палаталізацыя, рэдукаваныя галосныя, клічны склон, энклітыкі, праклітыкі, аорыст, перфект, імперфект, супін, тэматычныя групы.^ Х. Гісторыя беларускай літаратурнай мовыПрынцыпы перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы.Крыніцы вывучэння гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Важнейшыя даследаванні па гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Працы Л.М.Шакуна па гісторыі беларускай мовы.Пытанне аб фарміраванні і функцыянаванні старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовыПытанне аб паходжанні старажытнарускай літаратурнай мовы. Стараславянская мова і яе роля ў развіцці старажытнарускай літаратурнай мовы. Характарыстыка граматычнага ладу і лексічнага складу мовы старажытнарускай пісьменнасці. Узаемадзеянне беларускай і царкоўнаславянскай літаратурна-пісьмовых моў у XV XVII стст. Прынцыпы размежавання беларускіх і царкоўна-славянскіх пісьмовых помнікаў.Прынцыпы размежавання беларускіх і ўкраінскіх пісьмовых помнікаў.^ Старабеларуская літаратурна-пісьмовая мова ў Вялікім княстве ЛітоўскімГрамадскія функцыі старабеларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Жанрава-стылявыя разнавіднасці старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы. Беларуская мова ў сферы канцылярска-юрыдычнай пісьменнасці XV – XVI стст. Беларуская мова ў сферы канфесіянальна-рэлігійнай пісьменнасці XV – ХУПІ стст. Беларуская мова ў сферы свецка-мастацкай літаратуры XV – XVII стст. Значэнне выдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага для развіцця старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы.Моўныя кантакты перыяду фарміравання і развіцця беларускай народнасціУздзеянне польскай мовы на беларускую літаратурна-пісьмовую мовуў XVI-XVII стст.^ Асаблівасці фарміравання і развіцця новай беларускай літаратурнай мовы ў XIX ст.Заняпад старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы ў XVII ст. Прычыны ўзнікнення новай беларускай літаратурнай мовы. Праблема пераемнасці паміж старой і новай беларускай літаратурнай мовай. Стан беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.Беларуская літаратурная мова ў XX ст.Эвалюцыя графіка-арфаграфічнай сістэмы беларускай мовы ў XIX – XX стст. Асаблівасці развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах беларуска-рускага двухмоўя.^ Беларуская літаратурная мова канца XX – пачатку ХХІ стст. Асаблівасці сучасных моўных працэсаў. Праблема двух варыянтаў беларускай літаратурна-пісьмовай мовы. Стан сучасных літаратурных норм беларускай мовы. Асноўныя тэндэнцыі іх развіцця. Мова і рэлігія на Беларусі.^ Паняцці і ключавыя словы: літаратурна-пісьмовая мова, старажытнаруская мова, старабеларуская мова, царкоўнаславянская мова, царкоўнаславянізм, жанрава-стылявыя разнавіднасці мовы, моўная норма, стабілізацыя норм, новая беларуская літаратурная мова; лацінка, кірыліца, арабскае пісьмо, рэформа правапісу.^ ХІ. Гісторыя беларускага мовазнаўстваРазвіццё беларускага мовазнаўства ў дакастрычніцкі перыяд.Перыядызацыя гісторыі беларускага мовазнаўства. Развіццё лінгвістычнай думкі ў антычным свеце. Развіццё граматычнай думкі ва ўсходніх славян старажытнай пары. Вывучэнне беларускай мовы ў ХІХ ст. Асноўныя напрамкі лінгвістычнай дзейнасці Я. Карскага.^ Развіццё беларускага мовазнаўства ў ХХ – пачатку ХХІ ст.Распрацоўка правапісу і граматыкі беларускай літаратурнай мовы ў 20-30-я гады ХХ ст. Стварэнне нацыянальнай тэрміналогіі. Перакладная і дыялектная лексікаграфія. Працы па мове мастацкай літаратуры, дыялекталогіі і гісторыі беларускай мовы. Сучасная беларуская лінгвістыка. Граматычныя даследаванні. Вывучэнне фанетыкі і фаналогіі, марфемікі і словаўтварэння. Сучасная лексікаграфія. Лексіка-стылістычныя даследаванні. Станаўленне беларускай фразеалогіі. Развіццё дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі. Вывучэнне гісторыі беларускай мовы. Асноўныя напрамкі сучасных лінгвістычных даследаванняў. Лінгвакультуралагічныя працы беларускіх мовазнаўцаў. Сацыяльная і камп’ютэрная лінгвістыка.^ XII. Метады даследавання мовы1. Метады сінхроннага апісання мовы. Таксанімічны метад, яго асаблівасці. Генетыўны метад, яго асаблівасці.2. Параўнальна-гістарычны метад, яго мэты і задачы. Методыка ўстанаўлення моўнай роднасці. Паняцце моўнай сям'і. Паняцце прамовы. Унутраная рэканструкцыя. Генеалагічная класіфікацыя моў свету.3. Метады тыпалагічнага даследавання, іх мэты і задачы. Паняцце моўнага тыпу. Супастаўляльнае вывучэнне моў. Тыпалагічная класіфікацыя моў Ф.Шлегеля, В.Гумбальта, Э.Сэпіра, Дж. Грынберга і інш.4. Метады сацыялінгвістычнага даследавання. Прадмет і статус сацыялінгвістыкі. Сістэма мовы з пункту гледжання сацыялінгвістыкі. Паняцце і тыпы моўнай сітуацыі. Сацыялінгвістычная класіфікацыя моў. Метады збірання і апрацоўкі сацыялінгвістычных дадзеных.5. Сацыялінгвістыка. Псіхалінгвістыка. Кагнітыўная лінгвістыка. Прыкладное мовазнаўства.^ Паняцці і ключавыя словы: метад, методыка, моўная сям'я, моўны тып, параўнальна-гістарычны метад, унутраная рэканструкцыя, сацыялінгвістыка, сацыялінгвістычныя дадзеныя.Спіс літаратуры Абабурка М.В. Развіцё мовы беларускай мастацкай літаратуры. Мн., 1987. Аванесов Р.И. Очерки русской диалектологии. – М., 1949. Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. – Мн., 1978. Аляхновіч М.М. Сістэма націску назоўнікаў з вытворнай асновай у беларускай мове // Беларускае і славянскае мовазнаўства. Мн., 1972, с. 26-36. Анічэнка У.В. Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі. – Мн.,1969. Анічэнка У.В. Мовы ўсходніх славян. – Мн., 1989. АнтанюкЛ.А. Беларуская навуковая тэрміналогія. – Мн., 1987. Антоновнч А.К. Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система. – Вильнюс, 1968. Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. – М., 1992. Ахманова О.С. Очерки по общей и русской лексикологии. – М., 1957. Ахманова О.С. Основы компонентного анализа. – М., 1969. Баханькоў А.Я. Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд. – Мн., 1982. Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны ўказальнік (1925 – 1965). – Мн., 1967. Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны ўказальнік (1966 – 1975). – Мн., 1980. Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны паказальнік (1976 – 1985). – Мн., 1993. Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны паказальнік (1986 – 1991). – Мн., 2004. Беларуская граматыка. Частка I. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – Мн., 1985; Частка ІІ. Сінтаксіс. – Мн., 1986. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994. Беларуская мова / Пад рэд. А.Лукашанца, М.Прыгодзіча, Л.Сямешка. Аполе, 1998. Березин Ф.М. История лингвистических учений. – М., 1975. Бернштейн С.Б. Очерки сравнительной грамматики славянских языков.-М. Т.1,1961; Т.2., 1974. Бирилло Н.В. Белорусский язык. Языки народов СССР. – Т. I. Бірыла М.В. Да пытання аб фарміраванні і важнейшых нормах беларускага літаратурнага вымаўлення. Весці АН БССР. Сер.грамад.навук, 1958, №З.С. 165-176. Бірыла М.В. Беларуская антрапанімія. Ч.1., Мн., 1966; Ч.2. Мн., 1969; Ч.3.Мн., 1982. Бірыла М.В. Націск назоўнікаў у сучаснай беларускай мове. – Мн.,1986. Борковский В.И. Синтаксис древнерусских грамот. Простое предложение. -М., 1958. Борковский В.И., Кузнецов П.С. Историческая грамматика русского языка. Изд. 2-е. – М., 1965. Бузук П.А. Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі. Ч.1. Фанетыка і марфалогія. Вып. I. Гаворкі цэнтральнай і ўсходняй Беларусі і суседніх мясцовасцей Украіны і Вялікарасіі ў першай чвэрці XX ст. Мн., 1928. Булахаў М.Г. Прыметнік у беларускай мове. – Мн., 1964. Булахаў М.Г. Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы XIV – XVII стст. Ч.2. Сінтаксічны нарыс. -Мн., 1971. Булахаў М.Г. Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч. 3. Лексікалагічны нарыс (агульнаславянская лексіка). – Мн., 1973. Булахов М.Г. Славянские языки: происхождение, история, современное состояние. – Мн., 2001. Булыка А.М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. -Мн., 1970. Булыка А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV – ХУШ стст. – Мн„ 1980. Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мн., 1979. Бурак Л.І. Далучэнне ў сучаснай беларускай мове. – Мн., 1975. Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. – Мн., 1976. Бурячок А.А. Формування спільного фонду соціально-політичноі лексікі східнослов'янськіх мов. – Киів, 1983. Вайтовіч Н.Т. Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі. – Мн., 1968. Вайтовіч Н.Т. Баркалабаўскі летапіс. Мн., 1977. Вардомацкий Л.М. Особенности ударения существительных в русском, белорусском и украинском языках. Мн., 1988. Виноградов В.В. Русский язык (Грамматическое учение о слове). Изд.2-е.- М.,1972. Владимиров П.В. Доктор Франциск Скорина. Его переводы, печатные издания и язык. СПб, 1888. Владимиров П.В. Обзор южнорусских н западнорусских памятников письменности от XI до XVII вв. – Киів, 1890. Вступ до порівняльно-історнчного вівчення слов'янськіх мов. – Киев, 1966. Выгонная Л.Ц. Інтанацыя. Націск. Арфаэпія. – Мн., Навука і тэхніка, 1991. Германовіч I. К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы навуковай дзейнасці. -Мн., 1985. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. – Мн., 1970. Граматыка бела


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат К методике преподавания прикладной математики в военно-инженерном вузе
Реферат М. А. Булгаков. "Собачье сердце"
Реферат Рецензия на программу "Тема"
Реферат Мораль и религия 2
Реферат Лилия долин: ландыш
Реферат Алексеева Кафедра «Технология неорганических веществ»
Реферат Динаміка цін на ринку нерухомості (на прикладі комерційної нерухомості м. Київ)
Реферат Внедрение контроллинга на предприятии на примере ОАО АвтоВАЗ
Реферат Деятельность акционерных обществ
Реферат Алит: Глобальная конференция по химии и технологии бетона «ConLife-2011»
Реферат Азитромицин в лечении инфекций нижних дыхательных путей Позиции сохраняются
Реферат А. С. Пушкин «Дубровский», «Выстрел»* Н. В. Гоголь «Вечера на хуторе близ Диканьки»
Реферат Александр Окороков. Гражданская война в Афганистане: взгляд через годы.
Реферат Коллективные амебы и иммунология
Реферат Саша