Реферат по предмету "Педагогика"


Месца і ролю вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнай адукацыі

ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПАБЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1.1 З гісторыі стварэннявучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры
1.2 Праблема стварэннявучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры
ГЛАВА 2. АНАЛІЗ СУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПАБЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
2.1 Аналіз дапаможнікаў па беларускайлітаратуры для настаўнікаў
2.1.1 Характарыстыка і адметнасцідапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук
2.1.2 Аналіз манаграфіі ідапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці Васіля Быкава ў школе
2.2 Аналіз вучэбна-метадычнагадапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Уводзіны
У сувязі з тымізменамі, што адбываюцца ў сістэме адукацыі на сённяшні дзень, узнікае патрэба ўкарэкціроўцы і мадэрнізацыі зместу адукацыі, навукова-метадычнай распрацоўцыяго асобных кірунках. За апошні час адбыліся істотныя змены ў арганізацыіструктуры школы, паскорыўся працэс абнаўлення ўсёй адукацыйнай сферы.Пазітыўная дынаміка ў практыцы школьнага навучання абумоўлена істотнымінапрацоўкамі канцэптуальнага, навуковага, нарматыўна-метадычнага характару(прадметныя канцэпцыі, адукацыйныя стандарты, вучэбныя праграмы і інш.).Эфектыўным і плённым стаў выхад на варыятыўную адукацыю, асобасна арыентаванаенавучанне, што запатрабавала перабудовы педагагічнай дзейнасці, выклікаланеабходнасць падрыхтоўкі новага пакалення падручнікаў і дапаможнікаў. Стварэнневучэбна-метадычных комплексаў з’яўляецца адной з важных стратэгічных задач паразвіцці моўнай і літаратурнай адукацыі, яе удасканалення.
Менавіта важнаемесца, якое займаюць вучэбна-метадычныя дапаможнікі ў сучаснай школьнайадукацыі абумовіла актуальнасць абранай намі для даследавання тэмы.
Калі гаварыцьпра метадычную распрацаванасць праблемы ў літаратуры, то варта адзначыцьнекаторыя прозвішчы аўтараў і іх асноўныя працы.
Так вывучэннемпытання стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратурызаймаліся, у прыватнасці, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковысупрацоўнік А.І. Бельскі, а таксама кандыдат філалагічных навук, дацэнт І.Л.Шаўлякова-Барзенка. Так, у сваіх працах навукоўцы разглядаюць такія адметнасцінавукова-метадычных дапаможнікаў як структуру, склад, крытэрыі і паказчыкіацэнкі якасці.
Звяртаючысянепасрэдна да стваральнікаў вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў івучняў, варта адзначыць некаторыя працы.
У 60-я гадыплённа працаваў над этым пытаннем Жыдовіч І.К. Так, ім былі створаны такіядапаможнікі “Янка Купала. Жыццё і творчасць”, “Кузьма Чорны. Зборнік матэрыялаўаб жыцці і творчай дзейнасці пісьменніка”; а таксама ў сааўтарстве з МіцкевічамД. “Жыццё для народа. Зборнік матэрыялаў аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа”,“Вялікі пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці ЯкубаКоласа”.
У гэты час быліствораны шматлікія манаграфіі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі па творчасцізнакамітых пісьменнікаў. Напрыклад, творчыя набыткі Я.Коласа вывучалі ПшыркоўЮ.С., Фіглоўская Л.І., П. Броўка; Я. Купалы – Ул.Ф. Луцэвіч, І. Жыдовіч, ІвашынВ.; Максіма Багдановіча – Адамовіч Я., Мішчанчук М., Грынчык М., Лойка А.,Навуменка І., Стральцоў М. [13; С.354].
Акрамя таго,вельмі карыснымі з’яўляюцца працы, прысвечаныя асобным перыядам у літаратуры,асобным жанрам або творам.
Для ілюстрацыівучэбна метадычных дапаможнікаў, прысвечаных аналізу асаблівасцяў асобныхтвораў можна прывесці наступныя працы: “Вялікі свет маленькіх Куранёў:“Палеская хроніка” І. Мележа” (В. Локун), Загадка беларускай “Энеіды” (Г. Кісялёў),“А праўда мне ўсяго дарожай…” Перачытваючы “Новую зямлю” (У. Казбярук), “Творна штодзень і назаўсёды: Паэтычны сэнс верша М. Багдановіча “Пагоня” (КлышкаА.).
Асобным перыядамў літаратуры прысвечаны такія вучэбна-метадычныя дапаможнікі: “Беларсукаядакастрычніцкая драматургія” (С. Лаўшук), “Беларускі літаратурна-грамадскі руху Пецярбурзе: Канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя” (Р. Семашкевіч), “Беларускія пісьменнікіі літаратурны працэс 20-30- гадоў”, “Беларуская савецкая паэзія 20-х гадоў” (М.Мішчанчук), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941 – 1980” (М.Лазарук).
Акрамя гэтага,выдаюцца вучэбныя дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў, прысвечаныя пытаннямтэорыі літаратуры: “Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў” (Лазарук М.А, ЛенсуА.Я., Мн., 1996), “Тэорыя літаратуры” (Лазарук М.А. Мн., 1971), “Паэтычныслоўнік” (Рагойша В.П., Мн., 1987), “Уводзіны ў літаратуразнаўства” (МайсейчыкА.)
Мэтайдадзенай курсавой работы з’яўляецца: прааналізаваць месца і ролювучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры ў працэсе школьнайадукацыі.
У сувязі задзначанай мэтай варта выдзеліць наступныя задачы:
- Прааналізаваць адпаведныя метадычныя ілітаратуразнаўчыя матэрыялы па тэме;
- Разгледзець гісторыю стварэнняпадручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па беларускай літаратуры;
- Даць характарыстыку і адзначыць асноўныяасаблівасці вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры длянастаўнікаў і вучняў.
Аб’ектамвывучэння з’яўляюцца вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай літаратуры.
Прадметамвывучэння выступаюць асаблівасці і адметнасці сучасных вучэбна-метадычныхдапаможнікаў па беларускай літаратуры для настаўнікаў і вучняў.

ГЛАВА1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫЯ ДАПАМОЖНІКІ ПАБЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
 
1.1 З гісторыістварэння падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускайлітаратуры
Пытанням стварэнняпадручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для агульнаадукацыйнай школы шмат увагінадавалася ў савецкія часы. Асноўнай задачай вучэбнага дапаможніка абопадручніка лічылася забеспячэнне цэласнасці навуковых ведаў па прадмеце,сістэматызацыю асноўных тэарэтычных палажэнняў, іх арганічную сувязь з фактамі
Метад выкладанняматэрыялу, структуру, мову кнігі разглядалі, зыходзячы з канкрэтнагапрызначэння падручніка
Пры АПН СССР працуеспецыяльная лабараторыя па праблемах падручніка. У матэрыялах аб рэформах школыадзначаецца: «Трэба прывесці ў адпаведнасць з патрабаваннямісацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага прагрэсу, узроставыміасаблівасцямі вуняў, навучальныя планы, праграмы, падручнікі,навучальна-наглядныя дапаможнікі» [14; С.57].
Падручнікіаб'ядноўваюць вакол сябе ўсе іншыя навучальныя кнігі (навучальныя дапаможнікі,навукова-папулярную літаратуру, абавязковую і дадатковую мастацкую літаратуру)і сродкі навучання (наглядныя дапаможнікі, дыдактычны матэрыял, тэксты,каардынуюць работу вучняў з імі.
Падручнікі і вучэбныядапаможнікі па беларускай літаратуры канкрэтызуюць змест навучання, вызначаныпраграмай. У сучаснай школе карыстаюцца стабільнымі падручнікамі: у сярэдніхклассах – падручнікам-хрэстаматыяй, у старэйшых классах – падручнікамгісторыка-літаратурнага тыпу.
Упадручніках-хрэстаматыях змяшчаюцца мастацкія творы, урыўкі з іх у строгавызначаным аб'ёме і паслядоўнасці, прадугледжанай праграмамі.
Падручнікі-хрэстаматыідля сярэдніх класаў дапамагаюць настаўніку вырашаць выхаваўча-адукацыйныя іметадычныя задачы: паглыбляць навукова-гістарычную аснову вывучэння мастацкіхтвораў, арганізоўваць і накіроўваць самастойную работу над тэкстам,садзейнічаць развіццю мовы вучняў, мыслення, эстэтычных густаў. У кожнымраздзеле такога падручніка змешчаны артыкул аб пісьменніках, аб гісторыістварэння пэўных твораў, аб жанрах, даецца тлумачэнне літаратуразнаўчыхтэрмінаў.
Ёсць упадручніку-хрэстаматыі метадычны аппарат, які складаюцьслоўнікавы (звычайнападрадкоўны) каментарый, пытанні і заданні для разбору твораў, уступныя ізаключныя артыкулы да асобных твораў, а таксама па тэорыі літаратуры, ілюстрацыйныматэрыял.
Творы, якіярэкамендуюцца для класнага аналізу і самастойнага чытання, звычайна даюцца сазначнымі купюрамі. Таму настаўнік павінен так арганізаваць чытанне, кааб увучня склалася цэласнае ўяўленне аб усім творы.
Падручнікі па беларускайлітаратуры звычайна пачынаюцца вершам ці артыкулам, які дае ідэйна-мастацкікірунак усім заняткам па літаратуры. Такое ж прызначэнне маюць і змешчаныяперад кожным раздзелам эпіграфы, мастацкія застаўкі.
Для старэйшых класаўмаюцца два падручнікі: гісторыка-літаратурнага тыпу і хрэстаматыя. Яны таксамазмяшчаюць метадычны аппарат: пытанні і заданні, слоўнік, спіслітаратурна-крытычных прац, ілюстрацыйны матэрыял. У падручнік для старэйшыхкласаў у поўным аб'ёме уключаны толькі творы невялікія па памерах: вершы,байкі, апавяданні. Творы вялікага аб'ёму прадстаўлены ўрыўкамі, па іх нельгаскласці цэласнае ўражанне, таму яны выдаюцца для старшакласнікаў у серыі«Школьная бібліятэка».
Дадатковы матэрыял патэмах падручнікаў па беларускай літаратуры змяшчаюць розныя навучальныядапаможнікі: слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, фонахрэстаматыя, альбомы,прысвечаныя жыццю і творчасці выдатных беларускіх пісьменнікаў.

1.2 Праблема стварэннявучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры
У айчыннай адукацыйнайпрасторы праблема стварэння вучэбна-метадычных комплексаў па беларускайлітаратуры не траціць сваёй актуальнасці цягам некалькіх дзесяцігоддзяў. Ужо ўканцы 1970-х – пачатку 1980-хх гадоў распачалася праца па стварэнні такіхадкрытых сістэм рознахаратарных і рознаўзроўневых сродкаў навучання, штозабяспечылі б яго комплекснасць, максімальную эфектыўнасць, дасягненнеадпаведных адукацыйных мэт ва ўмовах масавай школы.
У 1990-я гады мінулагастагоддзя адбывалася актыўнае станаўленне нацыянальнай сітэмы адукацыі,распачаўся працэс яе мадэрнізацыі г.зв. рэформа, накіраваная на паляпшэннеякасці навучання ў агульнаадукацыйнай школе. Узнікла вострая патрэба ўсістэмна-метадычным забеспячэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу. Уканцэптуальна-праграмных дакументах па развіцці нацыянальнай адукацыіактуалізуецца пытанне пра стварэнне цэлага комплексу сродкаў навучання.
Пра неабходнасцьпадрыхтоўкі комплекснага вучэбна-метадычнага забеспячэння гаворыцца ў«Канцэпцыі рэфармавання літаратурнай адукацыі». Увядзенне ў школьную практыкуновых вучэбна-метадычных комплексаў было абумоўлена надзённай патрэбайабнаўлення зместу літаратурнай адукацыі, што знайшло адлюстраванне ў праекце«Канцэпцыі вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура».
Спецыфіка развіццясучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюць у сувязіз гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўлівае шэраг прынцыпова новыхпатрабаванняў да вучэбна-метадычных комплексаў, прызначэнне якіх бачыцца ўжо нетолькі ў аптымізацыі навучання і сістэматызацыі тэарэтычных ведаў, фарміраванніпрактычных уменняў і навыкаў па той ці іншай прадметнай галіне, але і ў шырокімдалучэнні ўсіх удзельнікаў вучэбнага працэсу да сучасных інфармацыйных іадукацыйных тэхналогій, галоўнай мэтай якога з'яўляецца павышэнне ўзроўнюякасці адукацыі, у тым ліку – літаратурнай.
Распрацоўка іўкараненне так званага інавацыйна-адукацыйнага прадукта, арыентаванага нафарміраванне ў вучняў адпаведных кампетэнцый, мае на ўвазе забеспячэнневучэбнага працэсу «інавацыйнымі» вучэбна-метадычнымі комплексамі, адрознымі адтрадыцыйных не столькі па форме, колькі па змесце.
Рэалізацыя асобаснаарыентаванага, дыферэнцыраванага (профільнага) падыходу ў адукацыйнай практыцы,што абумовіла пераход да спецыялізацыі на заключнай ступені навучання, запатрабавалапашырэнне колькасці вучэбна-метадычных комплексаў, арыентаваных на розныяўзроўні засваення прадмета, стварэнне варыятыўнага кампанента па беларускайлітаратуры.
Распрацоўкавучэбна-метадычных комплексаў ажыццяўляецца на аснове зацверджаных адукацыйныхстандартаў па беларускай літаратуры, якія забяспечваюць атрыманне агульнайсярэдняй адукацыі. Гэтыя кіруючыя дакументы акрэсліваюць патрабаванні даструктуры і аб'ёму зместу адукацыі.
«Канцэпцыя літаратурнайадукацыі» з'яўляецца адзінай навуковай асновай, якая спалучае ўсе асноўныяэлементы цэласнай сістэмы сродкаў навучання.
Такім чынам,вучэбна-метадыны комплекс па прадмеце «Беларуская літаратура» можа быцьакрэслены як сістэма сродкаў навучання, якая распрацавана на адзінайметадалагічнай аснове, складаецца з непарыўна спалучаных паміж сабойкампанентаў і накіравана на забеспячэнне максімальна эфесктыўнай дзейнасціпедагога і школьнікаў, дасягнення дакладных адукацыйных мэт і задач [18; С.118].
Пры канструяваннівучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры асаблівае значэнне маетэарэтычна-канцэптуальнае бачанне структуры вучэбна-метадычных комплексаў,стварэнне мадэлі гатоўнасці да яе распрацоўкі, праектаванне і тэхналогіяўвасаблення кожнай з яго складовых частак-кампанентаў (змест, дыдактычны іметадычны аппарат).
Эфектыўнасцьраспрацоўкі вучэбна-метадычных комплексаў залежыць ад высокай кваліфікацыі(прафесійная кампетэнцыя) спецыяліста (аўтарскага калектыву), узроўню ягокультуры (навукова-тэарэтычнай, духоўнай, эстэтычнай, педагагічнай,псіхалагічнай і інш.), якая дазваляе ўключыцца ў працэс творчай працы ідасягнуць зададзеных мэт, мяркуемых вынікаў.
Распрацоўкавучэбна-метадычных комплексаў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца з улікамсучасных метадалагічных, дыдактычных і метадычных прынцыпаў. Канцэптуальнаяпабудова літаратурнага курса на кожным этапе ўяўляе сабой навукова-метадычнуюсістэму навучання і выхавання, якая рэалізуецца праз комплекс дыдактычныхсродкаў: праграмна-метадычных, навучальных, вучэбна-метадычных і дапаможных.
Вучэбна-метадычныкомплекс уключае методыку і адукацыйныя тэхналогіі, сродкі навучання дляшкольнікаў, дапаможныя дадатковыя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца настаўнікамі вучнямі для выканання пэўных задач, сродкі кантролю, аўдыёвізуальныя імультымедыйныя сродкі навучання, абсталяванне.
Комплекс навучальныхвыданняў і дапаможных матэрыялаў ствараецца ў адпаведнасці з узроўнямілітаратурнага навучання (базавы, павышаны і паглыблены) і забяспечваерэалізацыю прынцыпаў дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыі.
Вучэбна-метадычнаезабеспячэнне прадмета «Беларуская літаратура» у агульнаадукацыйнай школепрадугледжвае наяўнасць цэлага комплексу сродкаў, у склад якога ўваходзяць:нарматыўныя дакументы ў галіне адукацыі, вучэбная праграма, тэматычны план, падручнікці падручнік-хрэстаматыя, хрэстаматыя для пазакласнага чытання, творчыя заданні(тэматыка сачыненняў, эсэ, рэфератаў, дакладаў), тэставыя заданні,план-канспекты ўрокаў настаўніка, метадычныя распрацоўкі ўрокаў,вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, рабочы сшытак для вучняў,дапаможнікі для вучняў, кнігі розных жанраў, тэматычнай і жанравайпрыналежнасці, выдадзеныя ў серыі «Школьная бібліятэка», слоўнікі,энцыклапедыі, даведнікі, мультымедыйныя сродкі (электроны дапаможнік, электроныдаведнік, электронны практыкум), альбомы-выстаўкі, прысвечаныя жыццю ітворчасці беларускіх пісьменнікаў.
У складвучэбна-метадычных комплексаў новага пакалення мэтазгодна ўключыць і метадычныяматэрыялы, якія б утрымлівалі рэкамендацыі па выкананні самастойнай працы длявучняў, а таксама цэлы комплекс матэрыялаў, што забяспечвалі б магчымасцьвучнёўскага самакантролю і сістэматычнага кантролю настаўнікам за эфектыўнасцюзасваення ведаў і фарміравання адпаведных уменняў і навыкаў. Вызначальнайасаблівасцю вучэбна-метадычных комплексаў па-ранейшаму з'яўляецца тое, што ўсеяго элементы (кампаненты) ствараюцца на падставе адзінага падыходу даструктуравання і рэпрэзентацыі матэрыялу. Вучэбна-метадычны комплекс уакрэсленым вышэй складзе забяспечвае выкананне асноўных дыдактычных функцый.
Вызначальнымі,структураўтваральнымі складальнікамі якасці вучэбна-метадычнага комплексуз'яўляюцца:
— якасць зместувучэбнага матэрыялу;
— якасць метадычнайарганізацыі вучэбна-метадычнага комплексу;
— комплекснасць,змястоўна-структурная цэласнасць вучэбна-метадычнага комплексу;
— эфектыўнасцьвыкарыстання вучэбна-метадычнага комплексу ў сучасным вучэбна-выхаваўчымпрацэсе.
Важнейшай праблемай прыстварэнні вучэбна-метадычна компексу застаецца праблема зместу вучэбнагаматэрыялу. Якасць зместу вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай літаратурыацэньваюць з пазіцыі адпаведнасці мэтам і задачам сучаснай літаратурнайадукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, адпаведнасці кіруючым і нарматыўным дакументам(сучасным адукацыйным стандартам, вучэбным праграмам па беларускай літаратуры).Звяртаецца таксама ўвага на сістэмнасць, паслядоўнасць, даступнасць выкладанняматэрыялу ў падручніку ці вучэбна-метадычным дапаможніку. Адзначаецца стварэннематывацыі і ўмоў да станоўчага стаўлення да навучання. Мае вялікае значэннетаксама ўзроўневасць вучэбнага матэрыялу. Ступень рэалізацыі гэтага крытэрыюацэньваецца паводле наяўнасці і дакладнага размежавання вучэбнага матэрыялу,прызначанага для базавага, павышанага і паглыбленага ўзроўняў вывучэннябеларускай літаратуры.
Бясспрэчна, цэнтральнаемесца ў вучэбна-метадычным комплексе новага пакалення будзе займаць падручнік(вучэбны дапаможнік). Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконваепатрабаванне сістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамівыкладання зместу вучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), з'яўляеццапрактыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.

ГЛАВА 2. АНАЛІЗСУЧАСНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
 
2.1 Аналіз дапаможнікаўпа беларускай літаратуры для настаўнікаў
 
2.1.1 Характарыстыка іадметнасці дапаможніка «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я.Ляшук
Праліска А.В.зазначае, што дапаможнік «Вывучэнне творчасці Максіма Багдановічаў школе» В.Я. Ляшук — «сапраўдны падарунак настаўнікам беларускай мовы ілітаратуры» [17; С.54].
Названая кніга –не першы дапаможнік такога тыпу гэтага аўтара, якім многія настаўнікікарыстаюцца ў сваёй працы. Так, вельмі карыснымі і патрэбнымі з’яўляюцца кнігіВ.Я. Ляшук – “Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе”, “Вывучэнне творчасціЯнкі Брыля ў школе”, а таксама аналагічныя, прысвечаныя Івану Мележу, АдамуМіцкевічу, Кандрату Крапіве. Апошняя напісана ў сааўтарстве.
Дапаможнік «Вывучэннетворчасці Максіма Багдановіча ў школе» В.Я. Ляшук заслугоўвае асаблівай увагі.Асоба Максіма Багдановіча надзвычай велічная і ў той самы час трагічная. Жыццёаўтара “Вянка” можна параўнаць хіба толькі са знічкай: так ярка свяціла, алехутка згасла. Менавіта таму, думаецца, творчасць Максіма Багдановіча была, ёсцьі будзе крыніцай даследавання і вывучэння.
Вера ЯкаўлеўнаЛяшук – адна з тых знаўцаў літаратуры, хто тонка і дакладна зразумеў чулую,паэтычную душу Максіма Багдановіча. Чытаючы старонкі кнігі, дзе разглядаюццабіяграфія і творы паэта, падаецца, што яна глыбока перажывала кожны момант ягожыцця: ці то светлы, ці то сумны. Але ж адна справа разумець самому, зусі іншае– данесці гэтае і ўспрыманне, і адчуванне да чытача.
Вучэбны матэрыялу дапаможніку пададзены па-майстэрску. Ён дакладна выкладаецца, даступны, на высокімнавукова-метадычным узроўні.
На сёння жыццё ітворчасць Максіма Багдановіча вывучаецца ў 11-гадовай школе, пачынаючы з Vпа Х клас. Вучні за гэты час разглядаюць творы, розныя па сваёй тэматыцы іпраблематыцы. Гэта пейзажная лірыка на першых этапах навучання літаратуры ўшколе ў творы філасофскага гучання ў Х класе. У кнізе даюцца рэкамендацыі павывучэнні тэм, прысвечаных Максіму Багдановічу. Да таго ж распрацаваны розныявіды заняткаў: урокі-гутаркі, урокі самастойнага даследавання, урокі з элементаміфранцузскай майстэрні, урок-мантаж, урок завочнай экскурсіі, дальтан-план ііншыя. У старэйшых класах настаўнікам прапанавана распрацоўка сістэмы ўрокаў павывучэнні тэмы, прысвечанай паэту, а таксама паказана адна з яе магчымыхметадычных інтэрпрэтацый. Вера Якаўлеўна прапануе свае варыянты падачывучэбнага матэрыялу, але не навязвае іх настаўніку, не стрымлівае яго пошукі,а, наадварот, іх актывізуе.
Вельмі карыснымз’яўляецца тое, што перад кожным урокам акрэслены яго мэты. Бо такая працавельмі цяжка даецца асабліва маладому і нявопытнаму настаўніку.
Амаль на кожнымуроку па творчасці М. Багдановіча В.Я. Ляшук рэкамендуе актывізаваць веды іпачуцці вучняў, каб увесці ў свет таго, пра што пойдзе гутарка далей, пэўнымчынам падрыхтаваць іх да ўспрымання новага матэрыялу. Асабліва карыснай будзетакая падрыхтоўка ў сярэніх класах, бо гэта спрыяе абуджэнню цікавасці вучняўда твора, які разглядаецца на ўроку, і да асобы паэта. Аўтар рэцэнзуемагадапаможніка лічыць мэтазгодным праводзіць такія гутаркі пры вывучэнні твораў“Зімой”, “Вадзянік”, “Слуцкія ткачыхі”, “Песняру”.
Вельмі карыснайз’яўляецца парада аб выкарыстанні параўнальнага падыходу і міжпрадметныхсувязей. Так, пры вывучэнні верша М. Багдановіча“Санет” у VІІІ класеправодзіцца паралель з вершам У. Шэкспіра“Санет”. Параўноўваюцца таксама пераклады М.Ю. Лермантава і верша Гётэ,зробленага аўтарам “Вянка”. Плённымі з’яўляюцца парады па арганізацыіміжпрадметных сувязей з гісторыяй, а таксама ўнутрыпрадметных сувязей розныхтыпаў. Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках літаратуры спрыяе эканоміічасу, абуджэнню цікавасці вучняў да твора.
Добра, штовучоны-метадыст звяртае ўвагу настаўніка на неабходнасць акрэсліваць праблемуаналізу на арыентацыйных занятках, на неабходнасць правядзення працы пазапамінанні зместу твора.
Аўтардапаможніка дае падрабязны аналіз кожнага твора, які вывучаецца на ўроку. Вялікуюўвагу В.Я. Ляшук надае думкам, пачуццям, якія выклікае твор у вучняў. Настаўнікпавінен дапамагаць ім мысліць самастойна, рабіць уласныя высновы. Веа Якаўлеўнапастаянна звяртае ўвагу на мастацкія сродкі, якія выкарыстоўвае М. Багдановіч утворах, раіць дэталёва разбіраць іх, вучыць дзяцей абгрунтоўваць свае адказы,прыводзіць прыклады. Паступова, асабліва ў старэйшых класах, В.Я. Ляшук ускладняезадачу пошуку мастацкіх сродкаў у вершах М. Багдановіча, раіць больш глыбока іўдумліва сачыць за развіццём думак, настрою і пачуццяў лірычнага героя.
Вывучэннекожнага твора М. Багдановіча Вера Якаўлеўна спалучае з пэўным перыядам жыццёвайі творчай дзейнасці паэта, звесткамі з яго біяграфіі. Не апошняе месца займае іактуалізацыя папярэдніх ведаў.
Вартаснайз’яўляецца прапанова В.Я. Ляшук папрацаваць вучням самастойна. Напрыклад, якпры вывучэнні пейзажнага верша М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежыстог…” (VІІІ клас). Хоцьтакія ўрокі патрабуюць ад настаўніка вялікай падрыхтоўкі, распрацоўкі розныхпытанняў і заданняў, яны не менш карысныя, чым урокі, дзе настаўнік працуе звучнямі ў адной камандзе. Карысным з’яўляецца і выкарыстанне прыёму кадраплана.У вучняў, якія працуюць над заданнем па стварэнні кадраплана, развіваеццавобразнае ўяўленне, без чаго ўспрыманне мастацкага твора, у аснове якогозрокавыя вобразы, будзе павярхоўным. Узор такой працы даецца на прыкладзе пейзажнагаверша М. Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”.
Вельмі далікатнааўтар дапаможніка падводзіць вучняў VІІІкласа да вывучэння інтымнай лірыкі, з якой дзеці не знаёміліся раней (верш“Зорка Венера”).
Важнае значэннедля настаўнікаў беларускай літаратуры маюць рэкамендацыі аўтара па распрацоўцысістэмы ўрокаў па вывучэнні творчасці М. Багдановіча ў ІХ класе, а таксамапрапанаваны яе канчатковы варыянт. Напрыклад, першы ўрок “У вянок паэту”будуецца як урок-мантаж, дзе гучаць вершы, прысвечаныя М. Багдановічу, учытанні загадзя падрыхтаваных вучняў. Вершы розных паэтаў падабраны надзвычайудала. На ўроку выкарыстоўваюцца выставы кніг пра М. Багдановіча, творымастацтва і культуры, фотаздымкі.
Варта адзначыцьурок пазакласнага чытання, прысвечаны жыццю і творчасці М. Багдановіча. Так,В.Я. Ляшук прапануе правесці ўрок пазакласнага чытання ў форме літаратурнайвечарыны “Красу, і светласць, і прастор шукаў” і паказвае, як гэта лепшзрабіць. У канцы ўрока вучням прапануецца віктарына, якая з’яўляеццасвоеасаблівым замацаваннем ведаў, набытых пры вывучэнні творчасці М. Багдановіча.
Вельмі глыбокуюраспрацоўку дае В.Я. Ляшук па вывучэнні апавядання “Апокрыф”. Заслугоўваюцьсамай высокай ацэнкі і ўвагі настаўнікаў яе рэкамендацыі да іншых урокаў.Напрыклад, па вывучэнні інтымнай лірыкі М.Багдановіча.Для вучняў старэйшага школьнага ўзросту тэма кахання набывае актуальнаезначэнне. Зацікавяць іх на гэтым уроку ўспаміны Г. Какуевай і Д. Дзябольскага,якія прапануе выкарыстаць В.Я. Ляшук. Рэкамендацыі аўтара паспрыяюць выхаваннюкультуры інтымных узаемаадносін маладых людзей.
Такім чынам,дапаможнік В.Я. Ляшук можнаназваць каштоўным метадычным набыткам па беларускай літаратуры.

2.1.2Аналіз манаграфіі і дапаможніка Дз. Бугаёва па вывучэнні творчасці ВасіляБыкава ў школе
Манаграфія Д. Бугаёва“Нарыс жыцця і творчасці” падае біяграфічныя звесткі пра Быкава (зфотаздымкамі), яго першыя крокі ў літаратуру. Карысным для настаўнікаў ішкольнікаў з’яўляецца крытычны матэрыял аповесцей, уключаных у школьнуюпраграму: “Сотнікаў”, “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”. Таксама звяртаеццаўвага на творы, якія былі напісаны Быкавым у 60-х гадах: “Мёртвым не баліць”,“Абеліск”, “Пайсці і не вярнуцца”.
У працы ДзмітрыяБугаёва змешчаны звесткі пра разнастайнасць творчасці В.Быкава.Так, у згаданай працы можна знайсці карысную дзеля настаўніка і вучняўінфармацыю пра тое, што мастак спрабаваў свае сілы і ў драматургіі. Яго п’есы,у прыватнасці “Апошні шанц”, ставіліся ў Маскве, Мінску, Гродна. У Латвіі пагэтай п’есе быў створаны тэлеспектакль.
Спектаклі патворах быкаўскай прозы ішлі ў Маскве – у Цэнтральным дзіцячым тэатры (“Іван іДжулія” – па “Альпійскай баладзе”), у Тэатры імя Станіслаўскага (“Абеліск”), насцэне філіяла Тэатра імя Маякоўскага (“Званы Хатыні” – па аповесцях “Трэцяяракета” і “Пайсці і не вярнуцца”), у Новым тэатры-студыі (“Пайсці і невярнуцца”). Ленінградцы паставілі “Знак бяды” (у Тэатры драмы і камедыі), і“Сотнікава” (у студэнцкім тэатры “Студзіо”). Рускі тэатр драмы імя Пушкіна ўАшхабадзе ажыццявіў пастаноўку “Перакрыжаванне” па матывах аповесцей “Сотнікаў”і “Круглянскі мост”. “Сотнікаў” жа ішоў у Горна-Алтайску і ў Магілёве. У МінскуРускі драматычны тэатр імя Горкага даў сцэнічнае жыццё героям аповесцей “Пайсціі не вярнуцца” і “Знак бяды”. Спектакль мінчан у 1986 годзе адзначаныДзяржаўнай прэміяй БССР.
ЗвяртаеццаБугаёў і да апісання кінематаграфічнай працы В. Быкава. Так, па словах аўтара,“спецыяльнай гаворкі заслугоўваюць нялёгкая і не заўсёды ўдзячная праца ВасіляБыкава ў якасці кінасцэнарыста і ўвогуле яго ўзаемаадносіны з гэтым відаммастацтва. Але і без спецыяльнага разгляду можна сказаць, што кінафільмы,зробленыя па творах пісьменніка, далёка не парадаюць усё іх багацце.Суцяшэннем, праўда, вельмі малым, можа служыць хіба толькі тое, што і экранізацыіарыгінальных твораў мастацкай прозы, напісаных іншымі аўтарамі, рэдка дасягаюцьбольш-менш значных удач. Страты ж адносна змястоўнасці першакрыніцы здараюццаскрозь, на кожным кроку. Гэта выклікае калі не прама выказаныя нараканні, дыкунутраную незадаволенасць многіх пісьменнікаў. І Быкаў, так думаецца, нескладае выключэння” [3; С.193].
У кнізе Бугаёвазнаходзім шмат слушных выказванняў пісьменнікаў з розных рэспублік, якіятычуцца творчасці В. Быкава і могуць быць карыснымі пры вывучэння яе ў школе.Так,прывядзём некаторыя з іх: Пімен Панчанка: “Усе аповесці і апавяданні В. Быкавая ведаю, здаецца, ад першай да апошняй надрукаванай старонкі. Люблю яготворчасць аддана, закахана і яшчэ неяк па-іншаму, па-брацку… Люблю і глыбокапаважаю яго рэдкі магутны талент, яго непараўнанае майстэрства, яго чуйнаемудрае сэрца”.
Чынгіз Айтматаў:“Разумею, як цяжка быць Васілём Быкавым. Таму схіляюся перад тваёй творчасцю імаральным подзвігам”.
ДавідКугульцінаў “Жыве ў Беларусі пісьменнік, чыя творчасць мне блізкая, зразумелаяі таму асабліва дарагая” [3; С.154].
Акрамяразгледжанай раней працы, Д. Бугаёў выступіў сааўтарам дапаможніка па вывучэннютворчасці Быкава. Так, у 1995 годзе ён разам з аўтарамі М.І. Верціхоўскай, В.У.Верціхоўскай выдае дапаможнік “Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў школе”.Падрыхтаваны дапаможнік у адпаведнасці з праграмамі па беларускай літаратуры.Ён складаецца з дзвюх частак. У першай – асвятляецца жыццёвы і творчы шляхВасіля Быкава (аўтар гэтай часткі Д. Бугаёў). У другой частцы прыведзенасістэма ўрокаў па творчасці пісьменніка ў старшых класах (аўтары М.І.Верціхоўская, В.У. Верціхоўская).
Першая часткадапаможніка дае ўяўленне пра жыццёвы шлях Васіля Быкава, яго шлях у літаратуру,жыццёвыя пазіцыі. Тут жа знаходзім крытычны матэрыял па аповесцях пісьменніка,якія ўключаны ў школьную праграму па беларускай літаратуры: “Жураўліны крык”,“Трэцяя ракета”, “Пастка”, “Альпійская балада”, “Мёртвым не баліць”, “Праклятаявышыня”, “Яго батальён”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Знак бяды”, “Аблава”, “Сцюжа”,“Пакахай мяне, салдацік”, “Ваўчыная яма”, “Афганец”, “Балота”.
Бугаёў, акрамятаго, знаёміць вучняў з асноўнымі тэмамі і ідэямі быкаўскіх апавяданняў. Так,ён зазначае: “Хоць галоўным жанрам у Васіля Быкава, трывалай асновай ягоэстэтычнага свету стала невялікая, сціслая ў памерах, але моцна збітаяаповесць, час ад часу, на працягу ўсяго творчага шляху ён звяртаўся і даапавядання, а ў апошнія гады свайго жыцця аддаваў перавагу ўжо малойапавядальнай форме – апавяданню ў яго звыклым выглядзе, навеле, прытчы(прыпавесці). Гэтыя творы змяшчаліся ў зборніках “Ход канём” (1960), “Жураўліныкрык” (1960), “Адна ноч” (1965), “Сцяна” (1997), “Пахаджане” (1999 – 2000) [3;131].
Бугаёў разглядаеапавяданні “Жоўты пясочак”, “На чорных лядах”,”Перад канцом”, “Бедныя людзі”,“Народныя мсціўцы”, “Труба”.
Другая часткадапаможніка прадстаўляе сістэму урокаў па творчасці Васіля Быкава ў старшыхкласах. Тут прадстаўлены прыкладныя разгорнутыя планы ўрокаў (9 і 11 класы).Прапанаваныя аўтарамі ўрокі разнастайныя па відах і жанрах. Так, сустракаем удапаможніку урок-даследаванне (9 клас, тэма “Жыццёвы і творчы шлях ВасіляБыкава”, “Арыентацыйныя заняткі па аповесці “Аблава”); урок-дыспут (9 клас,тэма “Вобраз Хведара Роўбы і яго прызнечэнне ў аповесці і ў выяўленні аўтарскайканцэпцыі асобы”); урок-адкрыццё (9 клас, тэма “Абагульняючы выніковы ўрок пааповесці “Аблава”); урок-пошук (9 клас, тэма “Галгофа быкаўскіх герояў, або“Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу”); урок-прэзентацыя праектаў (11 клас,тэма “Жыццёвы і творчы шлях В.Быкава, адметнасці яго творчасці”); урок-дослед(11 клас, тэма “Арыгінальнасць і адметнасць аповесці “Знак бяды”);урок-адкрыццё (11 клас, тэма “Вобразы Петрака і Сцепаніды Багацькаў”);урок-альтэрнатыва (11 клас, тэма “Пятрок – моцная асоба ці ахвяра вайны?”).
2.2Аналіз вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняў
У якасціпрыклада вучэбна-метадычнага дапаможніка па беларускай літаратуры для вучняўнамі быў абраны: “Беларуская літаратура ХІ-ХХ стст. Дапаможнік для школ,ліцэяў, гімназій”. Дапаможнік створаны аўтарскім калектывам: А.І. Бельскім,У.Г. Кароткім, П.І. Навуменкам.
Адзначаныдапаможнік – унікальнае выданне, бо ў ім сцісла выкладзена гісторыя беларускайлітаратуры ад старажытнасці да нашых дзён. Даецца характарыстыка творчасцімногіх таленавітых пісьменнікаў, асветлены пытанні тэорыі літаратуры.Навучальны дапаможнік стаў адным з пераможцаў на адкрытым конкурсе, якіправодзіўся ў межах праграмы “Абнаўленне гуманітарнай адукацыі ў Беларусі” прыўдзеле Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь.
Дадзеныдапаможнік адрасуецца вучням старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ,навучэнцам гімназій і ліцэяў, слухачам падрыхтоўчых аддзяленняў і курсаў,абітурыентам. Можа быць выкарыстаны студэнтамі каледжаў і універсітэтаў, дзевыкладаецца курс беларускай літаратуры.
Названывучэбны дапаможнік складаецца з сямі раздзелаў. Першы – “Старабеларускаялітаратура” змяшчае звесткі пра развіццё літаратуры ў ХІ – ХVІІІстагоддзях. Тут вучні могуць знайсці інфармацыю пра дзейнасць ФранцішакаСкарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, МялеціяСматрыцкага, Афанасія Філіповіча, Сімяона Полацкага. Акрамя гэтага, у раздзелепадаюцца звесткі пра палемічную літаратуру, парадыйна-сатырычныя творы,старабеларускую кніжную паэзію, драматургію.
Другі раздзел(“Літаратура ХІХ стагоддзя”) звяртае ўвагу на гістарычныя ўмовы развіцця новайбеларускай літаратуры ў ХІХ стагоддзі, сувязь беларускай літаратуры івызваленчага руху, дзейнасць філаматаў, літаратурныя традыцыі філамацкага руху.У гэтым жа раздзеле можна пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам такіхпісьменнікаў як Паўлюк Багрым, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля,Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Адам Гурыновіч і інш.
Трэці раздзелзнаёміць з асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў пачатку ХХ стагоддзя.Тут раскрываюцца гістарычны ўмовы развіцця, даецца агульная характарыстыкалітаратуры пачатку ХХ стагоддзя. У дадзеным раздзеле змешчана інфармацыя прадзейнасць пісьменнікаў гэтага перыяду: Карусь Каганец, Ядвігін Ш., АлаізаПашкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Алесь Гарун, МаксімБагдановіч, Максім Гарэцкі.
Чацвёрты раздзелпрысвечаны літаратуры 20-першай паловы 50-х гадоў. Тэкст раздзелу падзяляеццана два падраздзелы: “Гістарычныя ўмовы і агульная характарыстыка развіццялітаратуры ў 20-30-я гады” і “Літаратура 40-першай паловы 50-х гадоў”. Асобнаразглядаецца таксама тэма развіцця драматургіі ў гэты час. Першы падраздзелутрымлівае звесткі пра развіццё прозы як жанра літаратуры (тут адзначаеццадзейнасць Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага)і паэзіі (Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Дубоўка, Максім Танк).
Раздзел пяты“Літаратура другой паловы 50-60 –х гадоў” адкрываецца агульнай характарыстыкайлітаратурнага працэсу гэтага перыяда. У падраздзеле паэзіі можна знайсцінеабходныя для школьнікаў і навучэнцаў веды пра дзейнасць А. Куляшова, П. Панчанкі,М. Танка, П. Броўкі, А. Вялюгіна, Ул. Караткевіча. Проза ўтрымлівае звесткі пратворчы шлях Я. Брыля, І. Мележа, В. Быкава, І.Шамякіна,Ул. Караткевіча. Падраздзел драматургіі разглядае творчасць К.Губарэвіча,А. Макаёнка.
Шосты раздзелмае назву “Сучасная літаратура”. Як і астатнія, ён мае падзел на паэзію, прозу,драматургію. Адкрываецца раздзел агульнай характарыстыкай развіцця літаратуры ўдадзены перыяд. Акрамя таго, у канцы кожнага падраздзела ёсць звесткі пратворчасць маладых аўтараў (“Новыя імёны ў беларускай прозе (паэзіі,драматургіі)”).
Апошні сёмыраздзел вучэбнага дапаможніка прысвечаны тэорыі літаратуры. Тут падаюццазвесткі пра літаратуру як від мастацтва: разглядаюцца асаблівасці, значэнне іфункцыі літаратуры, асноўныя заканамернасці літаратурнага працэсу, ролямастацкага вобраза ў літаратуры, роды, віды і жанры літаратуры.
У гэтым жараздзеле вучні могуць даведацца пра сувязь светапогляду і творчасціпсіьменніка.
Таксама тут жападаюцца тэарэтычныя звесткі пра літаратурны твор: разглядаюцца паняцціасаблівасцяў, праблематыкі, ідэі, пафасу мастацкага твора, паняцце сюжэту ікампазіцыі, асаблівасці мовы мастацкай літаратуры.
Вельмі карыснымз’яўляецца тое, што ў вучэбна-метадычным дапаможніку змешчаны рэкамендацыйныспіс літаратуры. Гэта дазваляе вучням паглыбіць свае веды, больш дасканалавывучыць тое ці іншае пытанне. Спрашчае задачу і тое, што спіс літаратурыпададзены ў адпаведнасці з раздзеламі дапаможніка.

Заключэнне
Аналізадпаведнай літаратуры па тэме работы дае магчымасць прыйсці да наступныхвынікаў.
Вучэбна-метадычныядапаможнікі, як і падручнікі па беларускай літаратуры займаюць цэнтральнаемесца ў працэсе выкладання беларускай літаратуры ў школе, бо менавіта назвесткі, змешчаныя ў падручніках і дапаможніках скіроўвае настаўнік увагудзяцей. Менавіта падручнік (вучэбны дапаможнік), які выконвае патрабаваннесістэматычнага, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі выкладання зместувучэбнага прадмета (адпаведных тэм, раздзелаў), з'яўляеццапрактыка-арыентаваным, сістэмаўтваральным кампанентам.
Спецыфікаразвіцця сучаснага інфармацыйнага грамадства і актуальныя задачы, што паўстаюцьу сувязі з гэтым перад сістэмай адукацыі, абумоўлівае шэраг прынцыпова новыхпатрабаванняў да вучэбна-метадычных комплексаў.
Плён адносназавершанай літаратурнай адукацыі не абмяжоўваецца засваеннем ведаў, выпрацоўкайуменняў і навыкаў. Галоўнай мэтай літаратурнай адукацыі ў сучаснай адукацыйнайпарадыгме бачыцца фарміраванне шырокіх літаратурных кампетэнцый, што дазваляюцьвучню не толькі спасцігаць мастацтва слова, але і рэалізоўваць уласныя творчыяпамкненні, выступаць у ролі не толькі “спажывальніка”, але і “генератара”літаратуры.
У гэтым сэнсеасаблівай увагі вымагаюць пытанні і заданні, што ўключаюцца ў розныя частківучэбна-метадычных дапаможнікаў, аднак павінны суадносіцца паміж сабой,утвараючы сістэму.
Уключэнне ўпадручнікі, падручнікі-хрэстаматыі побач з рэпрадуктыўнымі праблемных пытанняўі пошукавых заданняў адбываецца больш ці менш паслядоўна ўжо сёння, алеайчынныя даследчыкі і педагогі-практыкі прапануюць шырэй уводзіць у падручнікіновага пакалення творчыя заданні, падаваць крытычныя ацэнкі таго ці іншагатвора.
Метадычнаяарганізацыя вучэбна-метадычнага комплексу новага пакалення па беларускайлітаратуры мусіць прадугледжваць і магчымасць шматаспектнай актывізацыіміжпрадметных сувязяў – і паміж беларускай і рускай літаратурамі, паміжлітаратурай і мовай (пераклады, жанрава-тэматычныя супастаўленні, літаратурныякантакты).
Такім чынам, упрацэсе працы над дадзенай курсавой работай была дасягнута асноўная мэта івырашаны пастаўленыя задачы.

Спіс літаратуры
1. Беларуская літаратура ХІ – ХХ стст.Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ / А.І. Бельскі, У.Г. Кароткі, П.І. Навуменкаі інш. – Мн.: “Аверсэв”, 2001. – 415 с.
2. Бельскі А.І. Вучэбна-метадычныякомплексы па беларускай літаратуры: структура, склад, крытэрыі і паказчыкіацэнкі якасці// Беларуская мова і літаратура. Серыя “У дапамогу педагогу”, — 2008, — №2, С. 3-11.
3. Бугаёў Д.Я. Вывучэнне творчасці ВасіляБыкава ў школе: дапам. Для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманнеагул. Сярэд. Адукацыі /Д.Я. Бугаёў, М.І. Верціхоўская, В.У. Верціхоўская. –Мн.: Аверсэв, 2005. – 284 с.
4. Быкоўскі П. Карысны дапаможнік (На кн.Самцэвіч В., Зомерфельд Е., Мазінг М. Зборнік тэкстаў для ізлажэнняў.Дапаможнік для настаўнікаў 5-7 класаў сярэдняй школы)// Сав. школа, — 1953, №6,С. 81-82.
5. Гніламёдаў У. Сучасная беларускаяпаэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурныя працэсы. – Мн., 1983, — 363 с.
6. Івашын В. Актуальныя праблемылітаратурнай адукацыі// Беларуская мова і літаратура ў школе, — 1991, — №9, С.10-13.
7. Івашын Васіль. Характэрныя асаблівасцібеларускай літаратуры ХІ класа ў агульнай сістэме літаратурнай адукацыі//Роднаеслова, — 2006, — №10, С.3-5.
8. Івашын В.У. Некаторыя аспекты методыківыкладання літаратуры ў школе// Беларуская мова і літаратура, — 2005, — №9, С.13-17.
9. Лявонава Е. Да праблемы вывучэннябеларускай літаратуры ў кантэксце сусвету// Мова-літаратура-культура, матэрыялыV Міжнароднай навуковай канферэнцыі.Мінск., 16-17 лістапада 2006 г., Мінск, — 2007, С. 603.
10. ЛясунЛюдміла. Літаратура як чалавеказнаўства: Метад. парады да падручніка«Беларуская літаратура. 5 клас»// Роднае слова. – 2003, — №10, С.59-61.
11. Ляшук В.Я. І.Мележў школе: Дапаможнік для настаўніка.- Мн., 1981. – 126с
12.   МарціновічА. Шляхам праўды: Выбраныя старонкі беларускай літаратуры ў святле сённяшнігадня: Літаратурна-крытычныя артыкулы: Дапаможнік для настаўніка. – Мн., — 1994,- 254 с.
13. Методыкабеларускай літаратуры. Анатаваны бібліяграфічны дапаможнік 1906 – 1971 год. — Мн., «Выш.школа», — 1977, — 360 с.
14.  Методыкавыкладання беларускай літаратуры: Вучэбны дапаможнік для філалагічныхфакультэтаў пед. ін-таў/ Л.В. Асташонак, Ю.І. Валынец, В.Я. Ляшук і інш., — Мн.: Выш.шк., 1986 – 366 с.
15.  МішчанчукМ.І. Навука пра літаратурны стан і перспектывы. – В кн. Мировоззрение и наукана рубеже третьего тысячелетия. – Брест, — 1999, — С.242 – 245.
16.  Мысліцеліі асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік, — Мн., — 1995, — 466 с.
17.  ПраліскаА.В. Каштоўны метадычны набытак // Беларуская мова і літаратура, — 2008, — №11,- с. 54-56.
18.  РашэтнікаваН.Б. Метадычная спадчына як скарбніца навуковых ідэй// Беларускаелітаратуразнаўства. Навукова-метадычны альманах. Вып. 1, — Мн., — 2005, с. 115– 119.
19.   СтарычонакВ.Дз. Беларуская літаратура: Дапаможнік для абітурыяентаў, Мн., — 1994, — 366с.
20.  ЮрэвічУ. Слова вучыць і выхоўвае. Праграма і падручнікі. У кн.: Юрэвіч У. Абрысы.Выбр. літаратурна-крытычныя артыкулы, Мн., Маст-літ., — 1976, — 245-266 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Adventurs Of Huck Fin Essay Research Paper
Реферат Художественные средства в изображении образа Коробочка - одна из мертвых душ
Реферат Художественное своеобразие романа "Преступление и наказание"
Реферат Історична біографія Володимира Леніна
Реферат Розрахунок вугільної шихти для коксування
Реферат Две страны и два языка в поэзии и прозе И. Бродского 1972-1977 годов
Реферат Экономико-математические методы и модели
Реферат Понятие, система, задачи и принципы уголовного права
Реферат Правове забезпечення організації лісового господарства
Реферат XXI век начало бессмертия людей
Реферат Парижский Университет
Реферат Мирные договоры со странами-саттелитами Германии после Второй мировой войны Парижская мирная кон
Реферат Состав фонда оплаты труда и выплат социального характера учёт расчётов с персоналом по оплате
Реферат Стратегия развития фирмы и диверсификация
Реферат Директ-маркетинг как элемент коммуникационной политики