Реферат по предмету "Педагогика"


Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах

ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
ГЛАВА 1.Авалоданне фразеалагічным багаццембеларускай мовы ў пачатковай школе
1.1 Асноўныяпраблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе
1.2 Метадыі прыёмы вывучэння фразеалагічных адзінак у пачатковай школе
ГЛАВА 2.Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа напрадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы
2.1 Знаёмства з фразеалагічным фондам мовыў межах вывучэння раздзела марфалогіі
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Уводзіны
Праз слова iфразеалагізм мова звязана з рэчаінасцю непасрэдна, таму што менавіта гэтыяадзінкі служаць найменнямі разнастайных прадметаў, з'яў iпаняццяў. Вывучэнне названых адзінак беларускай мовы мае на мэце ўзбагаціцьвучняў усведамленнем таго, што лексіка iфразеалогія — гэта такія моўныя сістэмы, у якіх адлюстраваны асаблівасціннацыянальнага светабачання iсветаразумення iпраз якія чалавек далучаецца да культуры, духоўнасці iмаралі беларускага народа.
Сучасная школаставіць задачу ўзмацніць практычную накіраванасць навучання, максімальнавыкарыстаць яго для развіцця і выхавання асобы. У гэтай сувязі ўзрастаемаўленчая арыентацыя школьнага курса беларускай мовы, які павінен забяспечыцьне толькі сістэму тэарэтычных ведаў, але і трывалыя навыкі актыўнага валоданнемовай ва ўсіх яе стылёвых разнавіднасцях.
Большую ўвагупрыцягваюць пытанні вывучэння фразеалогіі – дзейснага сродку развіцця мысленняі маўленчай культуры, маральна-этычнага і эстэтычнага выхавання вучняў. Пачаўскладвацца асобны раздзел методыкі развіцця мовы, які пакуль што не мае сталайназвы, называецца па-рознаму: “Работа над фразеалагічнымі сродкамі”, “Работанад фразеалагізмам”, “Фразеалагічная работа”.
Калі звярнуццада пытання ступені распрацаванасці праблемы вывучэння фразеалогіі ўлінгвістычнай літаратуры, то варта адзначыць наступныя прозвішчы аўтараў і іхработы.
Даследаваннюпаходжання ўстойлівых словазлучэнняў у іх сувязі з народнай духоўнай культурайпрысвяцілі свае работы М.І. Талстой, В.М. Макіенка, Ю.А. Гваздароў, А.С.Аксамітаў, І.Я. Лепешаў, Ф.М. Янкоўскі, В.Д. Ужчанка, А.А. Іўчанка і іншыярускія, беларускія і ўкраінскія моваведы. Работы названых аўтараў сведчуць пратое, што сувязь мовы з “пазамоўнай рэчаіснасцю” асабліва яскрава праяўляецца ўфразеалагізмах, многія з якіх гістарычна звязаны са старажытнымі павер’ямі іўяўленнямі.
Калі гаварыцьнепасрэдна пра вывучэнне фразеалагічных адзінак у школе, то варта назваць такіяработы:
В. Ляшчынская ўсваёй працы (“Аспекты вывучэння фразеалагізмаў у сістэме навучання беларускаямове”) прыводзіць найбольш важныя і шырокаўжывальныя прыёмы параўнання ісупастаўлення беларускіх фразеалагізмаў з фразеалагічнымі адзінкамі рускаймовы. Сярод іх шлях падбору эквівалентнага паводле значэння слова ці слоў,падбор сінанімічнага фразеалагізма, антанімічнага фразеалагізма.
Звяртаецца ўвагаў дадзенай працы і на іншыя асаблівасці ўжывання фразеалагізмаў. Так, упрыватнасці, зазначаецца, што пры выкарыстанні фразеалагізмаў неабходназахоўваць кампанентны склад, парадак, паслядоўнасць размяшчэння кампанентаў,адсутнасць пунктуацыйнага афармлення ў пэўных тыпах фразеалагічных адзінак.
Звяртаецца ўвагаў дадзенай працы і на спалучальнасць фразеалагізмаў з пэўнымі словамі –суправаджальнікамі, што не ўключаюцца ў склад фразеалагічнай адзінкі, алез’яўляюцца неабходнымі для сэнсавай звязкі фразеалагізма са словамі кантэксту.
М.У. Юнаш усваёй працы (“Выкарыстанне фразеалагізмаў у мове (на прыкладзе беларускайдраматургіі)”) засяроджвае ўвагу на здольнасці мовы мастацкай літаратуры,акрамя традыцыйнага выкарыстання фразеалагічных адзінак, раскрываць патэнцыялзваротаў. У такім выпадку фразеалагізм рэалізуецца ў адмыслова створанымкантэксце. Пісьменнікі пры дапамозе розных прыёмаў па-майстэрску абнаўляюць іхформу і абыгрываюць змест.
У працыпрыводзяцца прыклады такіх метадаў, як выкарыстанне фразеалагізма ў незвычайныхдля яго значэннях, сутыкненне фразеалагізма і аманімічнага свабоднагасловазлучэння, семантычны паралелізм, замена прыфразеалагічнага кампанентакантэкстуальна абумоўленым і інш.
Акрамя таго, упрацы прыводзяцца прыклады практыкаванняў для працы з фразеалагізмамі на ўрокахлітаратуры (“устаўце ў фразеалагічныя адзінкі прапушчаныя словы”, “прачытаць ірастлумачыць значэнне выдзеленага фразеалагізма”, “да прыведзеных слоўпадбярыце фразеалагізм з тым жа значэннем”, “вызначыць з якім са значэнняўвыкарыстоўваецца дадзены фразеалагізм у тэксце”) [15; С.56].
Актуальнасцьтэмы, абранай у якасці даследавання нашай курсавайработы абумоўлена слабой распрацаванасцю ў літаратуры пытання вывучэнняфразеалагічнага багацця беларускай мовы ў малодшых класах.
Мэтайдаследавання з’яўляецца: разгледзець метады і прыёмывывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах.
З пастаўленаймэты вынікаюць і задачы даследавання:
-          Прааналізаваць і вывучыць адпаведнуюлінгвістычную літаратуру па тэме даследавання;
-          Вызначыць асноўныя метады і прыёмывывучэння фразеалагічных адзінак у малодшых класах;
-          Прааналізаваць падручнікі беларускаймовы на прадмет наяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы;
-          Распрацаваць урок па вывучэннюфразеалагізмаў у малодшых класах.

ГЛАВА 1.Авалоданне фразеалагічным багаццембеларускай мовы ў пачатковай школе
 
1.1 Асноўныяпраблемы і задачы вывучэння фразеалогіі ў пачатковай школе
Сучасныяпатрабаваннi да навучання беларускай мове заключаюцца ў тым, каб вучнiўсебакова вывучылi мову на фанетычным, лексiчным i граматычным узроўнях, набылiадпаведныя практычныя ўменнi i навыкi i на гэтай аснове развiлi сваё маўленне ўшырокiм значэннi гэтага слова. Таму не выпадкова, што ў навучальным працэсенайажнейшую ролю набывае вывучэнне лексiкi, бо маўленчае развiццё вучняўзалежыць не столькi ад ступенi валодання арфаграфiчнымi i граматычнымi нормамi,колькi ад асэнсавання i ўжывання лексiкi, у якой заключаюцца невычэрпныямагчымасцi для перадачы разнастайных значэнняў, для выражэння самых розныхпаняццяў, iдэй i думак.
Вывучэннелексічных i фразеалагічныхадзінак заснавана на ўліку ўнутраных сэнсавых сувязей паміж імі, характар якіхвызначаецца кантэкстам, які ўяўляе сабой своеасаблівую маўленчую арганізацыюсэнсавага характару. Пры такім падыходзе лексіка iфразеалогія асэнсоўваюцца як сістэмы, у межах якіх адзінкі ўзаемаабумоўленыя iўзаемазалежныя ў плане зместу, развіваюцца пазнавальныя здольнасці вучняў,фарміруецца ў ix цікавасць дапрацы даследчыка мовы. Гэта развівае любоў да роднай мовы, выклікае павагу дапрацы лінгвістаў, да беларускага народа — творцы мовы. Праз гэты курспавышаецца культура мовы вучняў, развіваецца ўменне карыстацца даведачнайлітаратурай, узбагачаецца слоўнікавы iфразеалагічны запас навучэнцаў [14; С.34].
Лексiкапраходзiць праз мову ва ўсiх напрамках: гукi разглядаюцца ў слове, марфемы якзначымыя часткi выяўляюцца ў межах слова, таму што нi гукi, нi марфемы па-засловамi не iснуюць; марфалагiчныя асаблiвасцi мовы разглядаюцца на прыкладзеслоў; сказы толькi тады становяцца сродкам выражэння i абмену думкамi, калi янынапоўнены адпаведнымi словамi. Значыць, слова – цэнтральная адзiнка ва ўсiммеханiзме мовы.
Практычная мэтавывучэння фразеалагічных адзінак у межах лексікі – фармiраваць у вучняўлексiкалагiчныя i фразеалагiчныя ўменнi, што будзе садзейнiчаць узбагачэннюслоўнiкавага запасу вучняў, развiццю моўнай культуры i культуры думкi,лагiчнага мыслення, працэсу пазнання, выхаванню моўнага эстэтычнага густу,павагi да беларускага слова, забеспячэнню ўмоў для азнаямлення з моўнымiасаблiвасцямi мастацкiх твораў, якiя вывучаюцца на ўроках лiтаратуры.
Трэба зазначыць,што лексiка i фразеалогiя беларускай мовы адлюстроўвае асаблiвасцi светабачанняi светаадчування беларускага народа, таму вывучэнне гэтых моўных адзiнак будзеспрыяць фармiраванню ў вучняў пачатковых класаў свядомага разуменнясамабытнасцi i непаўторнасцi беларускай мовы, далучэнню вучняў да духоўнайспадчыны народа, яго культуры, маралi, выхаванню ў iх любовi да роднага слова,роднага краю, да сваёй Бацькаўшчыны, да Беларусi.
З улiкамспецыфiкi лексiчных i фразеалагiчных адзiнак мовы для раскрыцця iх сутнасцi ўпрацэсе навучання неабходна карыстацца як агульнадыдактычнымi, так iспецыяльнымi прынцыпамi: экстралiнгвiстычным (супастаўленне слова i прадмета,рэалii), лексiка-граматычным (супастаўленне лексiчнага i граматычнагазначэнняў), сiстэмным (супастаўленне амонiмаў i мнагазначных слоў, антонiмаў iмнагазначных слоў, сiнонiмаў i антонiмаў), функцыянальным (супастаўленнеагульнаўжывальных слоў i дыялектызмаў, тэрмiнаў, прафесiяналiзмаў, эмацыянальнаi стылiстычна афарбаваных слоў са сферамi iх ужывання), гiстарычным(супастаўленне ўстарэлых i новых слоў з гiсторыяй прадметаў, рэалiй).
Пры вывучэннiлексiкi i фразеалогii могуць выкарыстоўвацца наступныя пазнавальныя метады:слова настаўнiка, гутарка, самастойны аналiз вучнямi тэарэтычнага матэрыялу,складанне планаў вучэбных тэкстаў.
Для фармiраваннялексiкалагiчных i фразеалагiчных уменняў могуць быць прапанаваны спецыяльныяпрактыкаваннi на знаходжанне вывучаемых з’яў сярод слоў, у словазлучэннях,сказах i звязных тэкстах, на падбор прыкладаў-iлюстрацый лексiчных iфразеалагiчных адзiнак на пэўную тэму, на групоўку вывучаемых з’яў, навызначэнне сэнсава-стылiстычнай ролi розных разрадаў слоў у тэкстах мастацкага,гутарковага i навуковага стыляў, на стварэнне ўласных выказванняў. Пры гэтымпажадана, каб пры распрацоўцы сiстэмы практыкаванняў выкарыстоўваўся памагчымасцi матэрыял мастацкiх твораў, якiя вывучаюцца ў пачатковых класах.
Адна з асноўныхзадачработы па фразеалогіі ў школе – узбагачэнне фразеалагічнага запасу вучняў.Няправільна было б лічыць, што гэта задача зводзіцца толькі да механічнагазапамінання пэўнай колькасці фразеалагізмаў. Колькаснае папаўненнефразеалагізмаў у памяці без асэнсавання іх шматлікіх характарыстык –малаэфектыўны занятак, які не забяспечыць надзейных ведаў і навыкаў. Для таго,каб фразеалагізмы занялі трывалае месца ў свядомасці вучня, сталі актыўнымсродкам яго маўленчай дзейнасці, патрэбен комплексны падыход да іх вывучэння,які прадугледжвае: засваенне фразеалагізма ў адзінстве формы і значэння,засваенне яго марфалагічных, сінтаксічных і стылістычных уласцівасцей,выпрацоўку навыкаў правільнага выкарыстання ў адпаведнасці з маўленчайсітуацыяй.
Важна, каб зсамага пачатку вучні ўсвядомілі спецыфіку фразеалагізма, навучыліся адрознівацьяго ад пераменных сінтаксічных канструкцый. Як паказвае школьная практыка, гэтадасягаецца няпроста. Вучні часта пераносяць уласцівасці свабодныхсловазлучэнняў на фразеалагізм, што перашкаджае зразумець яго як сінтаксічнанерасчлянённую адзінку з цэласным значэннем [8; С.34].
Устойлівыя словазлучэнніпадпарадкоўваюцца заканамернасцям граматычнага ладу мовы, пры выкарыстаннімногія з іх рэалізуюць парадыгматычныя формы. Нарматыўнае ўжываннефразеалагізмаў патрабуе ўмення выбраць патрэбную форму. Вучні павінны атрымацьэлементарныя веды аб марфалагічнай зменнасці фразеалагізма, праводзіцьмэтанакіраваныя і міжвольныя назіранні за яго знешнімі “паводзінамі” ў сказе.
Прадуктыўнаезасваенне фразеалагізмаў вымагае авалоданне іх сінтаксічнай спалучальнасцю.Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на выпадкі абмежаванай спалучальнасці, каліфразеалагізм уступае ў сувязь толькі з пэўным словам ці словаформай [14; С.35].
Падпарадкоўваючывывучэнне фразеалогіі развіццю мовы, важна не толькі раскрыць значэнне,марфалагічныя і сінтаксічныя ўласцівасці фразеалагізмаў, але іпаказаць ягостылістычную афарбоўку, бо менавіта яна вызначае выбар фразеалагізма ўадпаведнасці з сітуацыяй, стылем і экспрэсіяй маўлення.
Навучанне ваўмовах беларуска-рускага двухмоўя вымагае супастаўлення фразеалагізмаў абедзвюхмоў. Гэта не значыць, што ў параўнальным плане трэба разглядаць кожныфразеалагізм. Мэтазгодна па меры неабходнасці праводзіць супастаўляльны аналізпераважна тых суадносін фразеалагізмаў, якія ў беларускай і рускай мовахадрозніваюцца знешняй формай ці значэннем.
1.2     Метады і прыёмы вывучэння фразеалагічныхадзінак у пачатковай школе
 
Беларуская мовахарактарызуецца багаццем і разнастайнасцю фразеалагічных сродкаў. Шматфразеалагізмаў школьнікі сустракаюць, чытаючы мастацкую літаратуру, чуюць увусным маўленні.
Але, як сведчацьназіранні настаўнікаў і вучоных-метадыстаў, фразеалагічны запас школьнікаўбедны, разуменне і ўжыванне імі фразеалагізмаў часта недакладнае ці памылковае.Выклікана гэта тым, што да цяперашняга часу школа не мае навукова абгрунтаванайметадычнай сістэмы, рэалізацыя якой дазволіла б зрабіць працэс узбагачэння мовывучняў фразеалагізмамі мэтанакіраваным і актыўным.
У выніку гэтагавывучэнне фразеалагічнага багацця беларускай мовы адбываецца нерэгулярна, часад часу, без пэўнай сістэмы. Гэта, зразумела, не дае магчымасці засвоіць упрацэсе вучобы фразеалагічны мінімум, якім павінен валодаць кожны адукаваны,культурны чалавек.
Для таго, кааб вучніспасцігалі ядро нацыянальнай фразеалогіі, умелі выкарыстоўваць устойлівыязвароты ў сваім маўленні, неабходна праводзіць работу па фразеалогіі на працягуўсяго перыяду навучання мове.
Галоўнае месца ў рабоцез фразеалагізмамі займае прыём семантызацыі. Яго прызначэнне – раскрыць сэнсфразеалагізма. Існуе некалькі спосабаў семантызацыі:
1.        Падборэквівалентнага ці сінанімічнага слова. Прымяняецца да фразеалагізмаў з простайсемантыкай намінатыўнага характару, у якіх адсутнічае ці слаба выражанаэкспрэсіўна-ацэначная афарбоўка: у першую чаргу – спачатку.
2.        Падборсінанімічнага словазлучэння: ва ўсе лапаткі – вельмі хутка.
3.        Разгорнутаеапісанне значэння. Такі прыём падыходзіць да фразеалагізмаў складанайсемантыкі.
4.        Падборсінанімічнага фразеалагізма.
5.        Падборфразеалагізма-антоніма ці антанімічнага слова.
6.        Тлумачэннеадпаведнікам з рускай мовы.
Трэба зазначыць, штонайбольш эфектыўнымі з прыведзеных з'яўляюцца тры першыя спосабы.
Эфектыўным прыёмамзасваення фразеалагізмаў выступае этымалагічны аналіз. Без яго да канцазразумець сэнс многіх выразаў проста немагчыма. Этымалагічных даведакпатрабуюць, як правіла, фразеалагічныя зрашчэнні – адзінкі са страчанымунутраным вобразам, знешняя форма якіх не дае намёку на значэнне, не падказваеяго. Асабліва гэта закранае зрашчэнні з устарэлымі словамі, невядомымі ўсучаснай мове [10;С.88].
Праз этымалагічныаналіз вучні даведваюцца: 1. Аб утварэнні фразеалагізмаў, звязаных з самыміразнастайнымі з'явамі рэчаіснасці: былымі павер'ямі, абрадамі, звычаямі, бытам,гістарычнымі падзеямі, канкрэтнымі справамі людзей розных прафесій, міфалогіяй.
Лукашук М.П.даследуе праблему развіцця мовы вучняў. У межах гэтага пытання ён гаворыць іпра ролю вывучэння фразеалагічнага багацця мовы, прапануючы вывучэннефразеалагізмаў як адзін з асноўных відаў слоўнікавых практыкаванняў. Работа надфразеалагізмамі, па словах аўтара, адбываецца наступным чынам:
Вучні знаёсяццаз фразеалагізмамі, вучацца даваць апісальнае тлумачэнне іх сэнсу (як сыр умасле катацца – жыць у поўным дастатку). Вывучэнне фразеалагізмаў выклікаеў іх жывую цікавасць да слова, жаданне выказаць свае думкі не толькі дакладна,але ярка і вобразна. Работа над фразеалагізмамі праводзіцца на ўроках чытання усувязі з аналізам твора і на ўроках беларускай мовы. З мэтай засваенняфразеалагізмаў практыкуюцца наступныя віды работ:
1.        Знаходжанне ў творы ці ў практыкаванніфразеалагізмаў, тлумачэнне іх значэння (гладзіць па галоўцы – хваліць,патакаць; майстар на ўсе рукі – чалавек, які ўсё ўмее рабіць).
2.        Сінанімічнае супастаўленне слова іфразеалагізма: зірнуць, хутка агледзець – акінуць вокам; самае лепшае, самаекаштоўнае – залатыя горы; з маленства – з калыскі.
3.        Падбор блізкіх па значэннюфразеалагізмаў: да сэрца прыняць, браць да сэрца – уразліва,устрывожана ўспрымаць (выпадак, здарэнне, падзею).
4.        Падбор да фразеалагізмаў лексічных абофразеалагічных антонімаў: далёка не паедзеш (не шмат дасягнеш, недаб’ешся) – далёка пайсці (дасягнуць вялікіх поспехаў у жыцці).
5.        Выкарыстанне фразеалагізмаў у якасціназваў карцін, загалоўкаў да звязных тэкстаў, вусных пераказаў, уключэнне іх упераказы і сачыненні [6; С.11].
Важнае месцаналежыць прыёму работы з фразеалагічнымі слоўнікамі. Вучняў ІІІ класамэтазгодна пазнаёміць з “Фразеалагічным слоўнікам для сярэдняў школы” Н.В.Гаўрош, І.Я. Лепешава, Ф.М. Янкоўскага.
На пазакласныхзанятках можна падрыхтаваць кароткія паведамленні вучняў на тэму“Фразеалагізмы”, правесці віктарыну, аформіць альбом фразеалагізмаў [8; С. 74].
Пажаданатаксама, каб з першых урокаў знаёмства з фразеалагізмамі школьнікі вялі ўласныяфразеалагічныя слоўнікі, заносячы ў іх кожны прааналізаваны фразеалагізм. Такіпрыём навучання вельмі карысны. Слоўнічак, калі ён запаўняецца сістэматычна,паказвае дакладны аб’ём вывучанага матэрыялу, што прадухіляе стыхійнасць іэпізадычнасць у фразеалагічнай рабоце, дазваляе настаўніку працягваць яепаслядоўна і мэтанакіравана.
Вучні,звяртаючыся да сваіх запісаў, неаднаразова сустракаюцца з аднымі і тымі жфразеалагізмамі, выконваюць з імі практыкаванні і гэта садзейнічае больштрываламу засваенню матэрыяла.
Каб слоўнічакбыў зручны для карыстання, у ім на кожную літару адводзяцца пэўныя старонкі іфразеалагізмы заносяцца ў алфавітным парадку. Супраць кожнага фразеалагізмазапісваецца яго значэнне, а пры неабходнасці – і прыклад ужывання, іншыяфразеалагічныя звесткі.
Засваеннефразеалагізмаў можа суправаджацца нагляднасцю. Аднак магчымасці яе выкарыстанняў некаторай ступені абмежаваныя, паколькі нямногім устойлівым зваротам уласціваканкрэтнае, рэчыўнае значэнне.
Можна выкарыстацьнаступныя формы нагляднасці. У першую чаргу гэта табліцы. Змест іх залежыць адхарактару дыдактычнага матэрыялу і ад мэты навучання. Напрыклад, для знаёмстваз паняццем фразеалагізма падыходзіць табліца, на якой параўноўваюцца ўкантэксце фразеалагізм і аманімічнае свабоднае словазлучэнне. Побач з прыкладамужывання фразеалагізма на табліцы часам мэтазгодна даваць і тлумачэнне ягозначэння.
Выкарыстоўваюцца і такзваныя табліцы-плакаты, на якіх даецца спіс фразеалагізмаў і іх значэнняў.Табліцы вывешваюцца ў классе на пэўны перыяд (некалькі дзён, тыдзень),дастатковы для таго, каб вучні запомнілі фразеалагізм.
Вывучэнню граматычныхз'яў, у прыватнасці і сінтаксічнай ролі фразеалагізмаў, дапамагаюць схемы.
Практыкуецца таксамавыяўленчая нагляднасць – малюнкі і карціны.
Малюнкі ўздзейнічаюцьна зрокавую памяць і даюць магчымасць лепш усвядоміць сэнс фразеалагізма. Пазмесце яны бываюць двух відаў:
— Малюнкіадлюстроўваюць рэальнае фразеалагічнае значэнне, абазначаюць прадмет, прыметудзеяння, выражаныя фразеалагізмам;
— Малюнкіадлюстроўваюць этымалагічнае значэнне фразеалагізма, знаёмяць з сітуацыяй, якаяспарадзіла фразеалагізм: хадзіць на галаве, глядзець скрозь пальцы (ілюструеццаўжыванне словазлучэнняў у прамым сэнсе – становішча чалавекаўніз галавой, твар,прыкрыты далонню з распасцёртымі пальцамі). Малюнкі гэтага тыпу маюць, якправіла, гумарыстычны характар і дабра стасуюцца да займальнай работы. Па іхможна даваць такія заданні: 1. Пра які фразеалагізм нагадвае малюнак? 2.Растлумачце памылку мастака. Прыдумайце і вусна апішыце свой малюнак, які бадпавядаў метафарычнаму значэнню фразеалагізма.
Існуе і такі спосабсувязі нагляднасці з работай па фразеалогіі, як падбор ілюстрацый дафразеалагізмаў і наадварот, — фразеалагізмаў да ілюстрацый: вучні збіраюцьвыразкі з газет, старых кніг і часопісаў, малююць самі.
У практыцы вывучэнняфразеалагізмаў пашыраным з'яўляецца прыём супастаўлення і параўнання. Ёнрэалізуецца часцей у такіх адносінах: а) фразеалагізм – слова; б) фразеалагізм– словазлучэнне, сплучэнне слоў, сказ; в) фразеалагізм – фразеалагізм. Такіпрыём дапамагае выявіць паняційнае і граматычнае значэнні, знешнюю структуру,унутрысістэмныя сувязі фразеалагізмаў.
Узбагачэннюфразеалагічнага запасу садзейнічае прыём групоўкі, заснаваны на аб'яднанніўстойлівых зваротаў па якой-небудзь прымеце. Можна арганізаваць тэматычнуюпадборку фразеалагізмаў (са значэннем прадметнасці, часу, месца, дзеяння),утварыць сінанімічны рад фразеалагізмаў, падабраць фразеалагізмы, у структуруякіх уваходзіць адно і тое ж слова, напрыклад, галава, рука ці нага.

ГЛАВА 2. Аналіз падручнікаў для вучняў 4 класа на прадметнаяўнасці ў іх базы для вывучэння фразеалагічнага складу мовы
У практычнайчастцы нашага даследавання ўвага была накіравана на падручнікі беларускай мовыі літаратуры для 4 класа. У прыватнасці, былі прааналізаваны падручнікі:Валынец Т.М. Беларуская мова: падручнік для 4-га кл. агульнаадукац. устаноў зрускай мовай навучання. У 2 ч. – Мн., Нац інстытут адукацыі, — 2008; Клышка А.Літаратурные чытанне: падручнік для 4-га класа агульнаадукацыйных устаноў зрускай мовай навучання. – Мінск: НІА, — 2008. – 128 с.
Паколькі работапа фразеалогіі прыпадае ў асноўным на ўрокі, прысвечаныя нефразеалагічнымтэмам, пры разглядзе тэкстаў, заданняў і пытанняў да іх, змешчаных упадручніках звярталася ўвага на магчымасць выкарыстаць дадзеныя матэрыяла для засваеннязвестак пра фразеалагічныя адзінкі.
Семантычныянормы ўжывання фразеалагізма становяцца даступнымі і зразумелымі тады, калі яныілюструюцца кантэкстам. Ізаляваныя фразеалагізмы могуць даць скажонае ціняправільнае ўяўленне аб сваім значэнні. Таму пажадана каб любая, нават самаяэлементарная работа з фразеалагізмам суправаджаляся паказам яго выкарыстання ўсказе. Менавіта з гэтай прычыны карысным будзе такі метад працы, як разглядфразеалагізма – яго функцыі, сэнсу ў тэксце.
Так, напрыклад,чытаючы матэрыял падручніка па беларускай літаратуры з вучнямі, настаўнік можазвяртаць увагу на фразеалагізмы, што трапляюцца ў тых ці іншых творах.
Самым багатым нафразеалагічны матэрыял з’яўляецца раздзел падручніка “З рога ўсяго многа”. Так,у аднайменнай казцы, размешчанай на старонках 29-33 падручніка сустракаюццанаступныя фразеалагічныя адзінкі:
ü  З таго часу пачалі дзед з бабай жыць – горане ведаць;
ü  Прыехаў да дзеда, убачыў, якую яду есцьзвычайны мужык, разгарэліся ў пана вочы;
ü  Пайшоў дзед да пана, а ў таго аж сталыад яды ломяцца;
ü  З панамспрэчкі кароткія;
ü  Аддай маёнтак бедным людзям, а сам згасцямі ўцякай куды вочы глядзяць.
Насычанаяфразеалагізмамі і наступная казка разгледжанага раздзела (“Сцізорык зламаўся”).Так, знаходзім у ёй наступныя фразеалагічныя адзінкі, прыдатныя для разгляду івывучэння на ўроку чытання:
ü  От так і не дасць слова вымавіць;
ü  Бачыць аканом, што доўга пана няма, атут у двары бяда на бядзе едзе ды бядою паганяе;
ü  З выгляду так сабе, затое на язык бойкі:за словам у кішэню не лезе.
ü  Згарэлі, пане, начыста згарэлі, быццамхто языком злізаў;
ü  Увесь, пане; чыста, гладка, хоць рэпусей.
У казцы “Залатызбан” (старонкі 43-48) знойдзены наступныя фразеалагізмы:
ü  Усе, ад малога да сівога, баялісяцара;
ü  Ні ўдзень, ні ўночыз маёй галавы не выходзіць залаты збан;
ü  З таго часу ў той краіненіхтопальцам не смее крануць старых, усешануюць іх сівізну і мудрасць.
Зрэдкусустракаюцца фразеалагізмы ў іншых раздзелах падручніка. У творы “Крыўда”(стар. 60-63) можна звярнуць увагу вучняў на фразеалагізм толькі ягоі бачылі (Мурза ўзяў у зубы сумку, зняў лапы з грошай, і толькі яго бачыліў магазіне); на старонцы 65 у творы “Браты-артысты” сустракаем фразеалагізм адляглоад сэрца (У мяне адлягло ад сэрца: калі забяром ягнятак у хату, то яны незамёрзнуць) [1; С.65].
Знаёмства вучняўз фразеалагізмам недзе за дваццатым полем варта ажыццявіць у ходзечытання твора “Зайчаняткі” (Бо, можа, якраз яе дзяцей недзе за дваццатым полемкорміць у гэтую самую хвіліну нейкая іншая шэрая матка).
Верш А.Лойкі“Жарабяткі” (стар. 86) дае магчымасць пазнаёміцца з сэнсам і асаблівасцяміўжывання фразеалагізма смыляць пяткі:
Быццам бы
Смыляць імпяткі,
Скачуць,
Скачуцьжарабяткі!
Апавяданне“Маленькія салдаты” ( стар. 99 – 102) прыдатнае для вывучэння фразеалагізма прапускацьміма вушэй: (Колю здалося, што сябар міма вушэй прапускае ягоныя словы).
У ходзезнаёмства вучняў з апавяданнем А. Васілевіч“Пажар” (стар. 81) настаўніку варта звярнуць увагу вучняў на такіяфразеалагічныя адзінкі, што сустракаюцца ў тэксце:
ü  Грышка клопат пра вогнішча бярэ насябе;
ü  А агонь разышоўся не на жарт;
ü  Некаму прыходзіць думка пакараць “вужоў”так, каб дзесятаму заказалі.
З фразеалагізмамяк скрозь зямлю праваліўся вучні могуць пазнаёміцца, чытаючы апавяданне“Сэрца чалавека” (стар.113 – 117): “Але Боя нідзе не было – як скрозь зямлюправаліўся”.
Вядома, штопаралельна з устойлівымі спалучэннямі слоў у беларускай мове існуюць паралельнаідэнтычныя па форме свабодныя спалучэнні слоў. Дзеля таго, каб навучыцца адрознівацьфразеалагізмы ад аналагічных словазлучэнняў вучням таксама можа дапамагчыматэрыял падручніка.
Карыснай будзетакая праца над тэкстам, калі словазлучэнне (свабоднае спалучэнне слоў)параўноўваецца з аналагічным па форме фразеалагічным словазлучэннем.
ü  Маленькія дзеці валяцца з ног (стар.102)– параўн. валіцца з ног (у значэнні вельмі моцна стаміцца);
ü  Мінулі хмары(стар. 112) – параўн. мінула хмара (у значэнні адступіла трывожная,небяспечная сітуацыя);
ü  Алесь неўзабаве ўбачыўкрайнюю хату –параўн. – хата з краю (у знач. быць ні пры чым).
Анадагічнуюработу можна выконваць і на ўроках беларускай мовы ў 4-ым класе. Так,практыкаванні падручніка беларускай мовы ўтрымліваюць наступныя свабодныясловазлучэнні, якія можна параўаць і супаставіць з фразеалагічнымісловазлучэннямі:
ü  Два браты ў ваду глядзяць, аразам не сыходзяцца – параўн. як у ваду глядзець (у значэнніпрадбачыць якую-небудзь сітуацыю, тое ці іншае здарэнне) – стар. 42, практ.№68.
ü  Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца безног – параўн. без ног (у значэнні вельмі моцна стаміцца) – стар. 51,практ. №82.
ü  Колькі зор на небе, як блішчацьяны – параўн. як зор на небе (у значэнні вельмі многа) – стар. 51,практ. 82.
ü  Вось найшла навальніца і паваліладрэва – параўн. найшла навальніца (у значэнні цяжкая небяспечнаягадзіна, непрыемнасці) – стар. 52, практ. № 84).
Мастацкіякарціны выкарыстоўваюцца для развіцця мовы. Абапіраючыся на змест карціны,вучні могуць выконваць наступныя віды работ: запаўняць фразеалагізмамі тэкст,складзены па карціне настаўнікам; пісаць сачыненне па карціне з выкарыстаннемфразеалагізмаў.
З мэтай развіццяведаў і ўменняў вучняў у галіне фразеалогіі на ўроках беларускай мовы можнавыкарыстоўваць практыкаванні, якія маюць заданні “апісаць малюнкі”. Такімчынам, настаўнік можа прапанаваць вучням пры апісанні карыстаццафразеалагізмамі. Так, напрыклад, у ходзе працы над практыкаваннем № 48 на стар.28 настаўнік можа прапанаваць вучням выкарыстаць такія ўстойлівыясловазлучэнні: блакітная мара, выбіцца ў людзі, слухае, раскрыўшы рот [1;С.28].
Малюнак на стар.50, практ. 81 можна прапанаваць апісаць, выкарыстоўваючы такія фразеалагізмы: пабегз усіх ног, ні жывы ні мёртвы, праваліцца скрозь зямлю, заварыць кашу, ні слыхуні дыху.
Неабходна, кабшкольнікі вучыліся прымяняць атрыманыя веды на практыцы, актыўна і правільнаўжывалі фразеалагізмы ў сваім маўленні. Дасягнуць гэтага можна, выконваючытворчыя работы, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца складанне сказаў, напісаннепераказаў і сачыненняў.
Прыдумваннесказаў з фразеалагізмамі лічыцца простай формай творчай работы. Але янопатрабуе значнага напружання думкі, самакантролю за тым, каб у сказе непарушаліся логіка-семантычныя і граматычныя сувязі, была вытрымана стылістычнаяаднароднасць.
Вучнямпрапануецца (практ. 94, стар. 61) скласці вуснае апавяданне, разгледзеўшымалюнак. Такое заданне можна дапоўніць і фразеалагічнай працай, прапанаваўшывучням выкарыстаць у сваім апавяданні наступныя фразеалагізмы: гульма гуляе,збіраюцца гады ў рады, душа ў душу, ад шчырага сэрца, гладзіць па галоўцы.
Да творчых можнааднесці працу над практыкаваннем № 128, што змешчана на старонцы 79. Заданне(“складзіце сказы, дзейнікам у якіх будуць назоўнікі”) настаўнік ускладняе,прапанаваўшы ўвесці ў сказы і фразеалагічныя адзінкі. Для такого задання можнапрапанаваць шэраг фразеалагічных адзінак з рознай семантыкай і стылістычнайафарбаванасцю, дзеля таго, каб вучні вучыліся самастойна адбіраць адпаведныямоўнай сітуацыі фраземы: праваліцца скрозь зямлю, малоць лухту, на сёмымнебе, залатыя рукі, мераць вокам, галава на плячах, носам к носу, і смех ігрэх, не паверыць сваім вушам, аж пыл курэў, як перад богам, важная птушка,курам на смех, хоць гвалт крычы.
Сустракаюцца ўпадручніку і практыкаванні, заданне якіх непасрэдна накіравана на фразеалагічнуюпрацу. Так, на стар. 67, у практыкаванні 106 (верш “Сапраўдны сябра”)сустракаем словы “сябры яны – проста вадой не разліць”. Заданне ж для гэтагапрактыкавання — растлумачыць выраз “вадой не разліць”[1;С.67].
Дапамагаеразвіваць веды па пытаннях фразеалогіі праца над практыкаваннямі, мэтай якіхз’яўляецца: дапоўніць сказы аднароднымі членамі. Так, працуючы над дадзенымпрактыкаваннем, акрамя прапанаваных у канцы практыкавання слоў можнавыкарыстаць для дапаўнення сказаў і фразеалагізмы: выбегчы хутка – як Піліпз канапель; калаціцца ад страху – як асінавы ліст.
Па такім жапрынцыпе ідзе і лексічная работа ў практыкаванні № 98, стар. 63. Заданне: дакожнага слова падбярыце слова з супрацьлеглым значэннем. Настаўнік таксама можапрапанаваць замест слоў-антонімаў выкарыстоўваць фразеалагічныя словазлучэнні задпаведным сэнсам:
ü  Працаваць – сядзець, склаўшы рукі;
ü  Мала – хоць гаць гаці;
ü  Балбатлівы – сядзіць, як вады ў ротнабраўшы;
ü  Ілгаць – гаварыць як на духу,як перад богам, паклаўшы руку на сэрца[1;С.63].
Падводзячывынікі нашай працы, трэба адзначыць, што, паколькі работа па вывучэннюфразеалогіі проводзіцца на ўроках неспецыяльных, то настаўніку трэбавыкарыстоўваць гэтую магчымасць вельмі акуратна, адчуваючы мяжу і меру падачыфразеалагічнага матэрыялу. Зразумела, кепскім з’яўляецца тое, што вучні рэдказнаёмяцца з новымі ўстойлівымі спалучэннямі і не практыкуюцца ў іх ужыванні,але не прыносіць карысці і празмернае захапленне колькасцю фразеалагічнагаматэрыялу. У гэтым выпадку не забяспечваецца глыбіня азнаямлення зфразеалагізмамі, прытупляецца ўвага да іх.

2.1 Знаёмства зфразеалагічным фондам мовы ў межах вывучэння раздзела марфалогіі
Раздзел «Марфалогія», упараўнанні з іншымі раздзеламі школьнага курса мовы, найбольш спрыяльны для ўзбагачэннямовы вучняў фразеалагізмамі. Па-першае, словы і фразеалагізмы на марфалагічнымузроўні маюць некаторыя агульныя ўласцівасці, што дазваляе разглядаць іх усупастаўляльным плане. Па-другое, вывучэнне марфалогіі часцін мовы арганічназвязана з фразеалогіяй, бон яма ніводнай часціны мовы, якая б не ўдзельнічала бу стварэнні фразеалагізмаў. У якасці дыдактычнага матэрыялу можна падабрацьфразеалагізмы, структурныя кампаненты якіх ілюстравалі б розныя правілы накожную часціну мовы [11;С.66].
У працэсе вывучэнняназоўніка ў настаўніка ёсць магчымасць паказаць, што не толькі словы, але іпэўныя фразеалагізмы маюць граматычнае значэнне прадметнасці. Яны адказваюць напытанні хто? што?, называюць асобу (вольны казак – ні ад каго не залежнычалавек), канкрэтныя прадметы, рэчы (казіная ножка – самаробнаяцыгарка), абстрактныя паняцці (першы крок – саамы пачатак), жывёл,птушак, насякомых (травяны мяшок – конь, баранчык божы – бакас, божаякароўка – від жука). Значэнне іх перадаецца сінанімічным назоўнікавым словазлучэннем.Не выпадкова такія словазлучэнні (у беларускай мове іх звыш 550) атрымалінайменне «назоўнікавыя».
Пры вывучэнні назоўніканельга абысці пытанне аб правапісе фразеалагізмаў з уласным імем. Традыцыйнаўласнае імя ў складзе фразеалагізмаў супрацьпастаўлялі агульнаму імені і пісаліз вялікай літары: за царом Гарохам, як Піліп з канапель. Даследаванніапошніх гадоў дазваляюць па-іншаму глянуць на ўласнае імя як кампанентфразеалагізма. Становячыся часткай фразеалагічнай адзінкі, імя ўласнае траціцьсувязь з канкрэтнай асобай ці аб'ектам, яно пачынае абагульняць, а значыць,выконваць функцыю імя агульнага.
Першыя тэарэтычныязвесткі аб прыметнікавых фразеалагізмах вучні атрымаюць на ўроку па тэме«Прыметнік як часціна мовы». Са слоў настаўніка яны даведаюцца, штопрыметнікавыя фразеалагізмы, як і прыметнікі, абазначаюць прыметы прадмета,адказваюць на пытанне які, у сказе выконваюць сінтаксічную ролю азначэння цівыказніка. Адзначаныя рысы прыметнікавых фразеалагізмаў ілюструюцца прыкладаміз выразамі: востры на язык (схільны да балбатлівасці, залішне гаваркі), нелыкам шыты (не горшы за іншых, не пазбаўлены здольнасцей, ведаў).
Фразеалагізмы злічэбнікавым кампанентам – добры матэрыял для займальнай работы. Яе лепш за ўсёправодзіць у такім плане. Паказваецца малюнак, які адлюстроўвае ўнутраны вобразфразеалагізма. Вучні разглядаюць малюнак і называюць задуманы на імфразеалагізм.
Паводле праграмы вучнізнаёмяцца з разрадамі займеннікаў. А займеннікі ўсіх разрадаў з'яўляюццакампанентамі многіх фразеалагізмаў. Гэта дае магчымасць выкарыстоўваць такіяфразеалагізмы на этапе замацавання. Вучні аналізуюць займеннікі, што ўваходзяцьу склад фразеалагізмаў, вызначаюць іх граматычныя формы і адначасова ўключаюццаў работу па засваенні формы і значэнняў саміх фразеалагізмаў.
У беларускай моведзеяслоўныя фразеалагізмы самыя шматлікія. Знешняй прыметай іх выступаеструктурны кампанент-дзеяслоў, а семантычнай прыметай – абазначэнне дзеяння. Наматэрыяле такіх фразеалагізмаў можна паказаць вучням, як рэалізуюццамарфалагічныя катэгорыі дзеяслова, і, зразумела, пазнаёміць з самімі фразеалагізмамі,іх значэннем і ўжываннем [11;С.66].
Пасля таго, як дзецізасвояць сутнасць дзеяслова як часціны мовы, настаўнік расказвае, што не толькідзеясловы, але і многія фразеалагізмы абазначаюць дзеянне (таму і называюццадзеяслоўнымі), напрыклад: пускаць у ход – выкарыстаць, прымяняць; выкінуцьз галавы – перастаць думаць, забыцца; звесці са свету – згубіць,знішчыць. У сказе яны выконваюць часцей за ўсё ролю выклічнікаў. У пачатковайформе адказваюць на пытанні інфінітыва – што рабіць? Што зрабіць?
Заняткі па вывучэннітэмы «Дзеяслоў» з выкарыстаннем сродкаў фразеалагічнага пласта мовы дапамагаюцьусвядоміць сутнасць дзеяслоўных фразеалагізмаў, адзначыць шырокія магчымасці іхформазмянення. Акрамя таго, вучні заўважаюць, што граматычныя прыметы(трывання, часу і інш) належаць усяму фразеалагізму, хоць знешне выражаюццадзеяслоўным кампанентам. Гэта лішні раз замацоўвае ўяўленне аб цэласнасці,сэнсавай і структурнай непадзельнасці фразеалагізма.

Заключэнне
У выніку аналізуспецыяльнай мовазнаўчай літаратуры, артыкулаў і іншых прац даследчыкаў, атаксама самастойнай практычнай работы над тэмай дадзенай курсавойпрадстаўляецца магчымым прыйсці да наступных вынікаў:
Фразеалогія цесназвязана з граматыкай, іншымі раздзеламі лінгвістыкі. У працэсе маўленняфразеалагізмы становяцца структурнымі элементамі сказа, спалучаюцца са словамі,выконваюць пэўную сінтаксічную ролю. Многія марфалагічныя, сінтаксічныя,арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы заснаваны на фразеалагічным матэрыяле, ізасвоіць іх нельга без вывучэння фразеалагізмаў.
Вялікае значэннефразеалагізмы маюць у выхаванні школьнікаў. Яны не толькі развіваюць культурумовы, але і сваім зместам выражаюць шматвяковы вопыт узаемаадносін, нормыпаводзін людзей, даюць крытычную ацэнку розным адмоўным з’явам [3; С.92].
У той жа часнеабходнасць работы з фразеалагізмамі не азначае, што яе трэба праводзіць накожным уроку. Толькі асобныя тэмы даюць магчымасць выкарыстоўвацьфразеалагічныя адзінкі ў якасці аб’екта вывучэння
Устойлівыяадзінкі, акрамя таго, што ўзбагачаюць нашу мову, надаюць ёй нечаканую прывабнуювобразнасць, самабытнасць, выразнасць. Ячытанне, дасканалае вывучэннемагчымасцяў ужывання прыказак, прымавак і фразеалагізмаў – усё гэта добрафарміруе такія выдатныя якасці розуму, як арфаграфічная зоркасць,назіральнасць, пачуццё гумару.
Народжаныя ўжывой народнай мове, устойлівыя адзінкі трапна характарызуюць усякую падзею,усякі выпадак, сацыяльныя і бытавыя адносіны людзей, розныя рысы характару –праўдзівасць, сумленнасць, сціпласць, ветлівасць, смеласць, беражлівасць. У тойжа час гэтыя выразы могуць высмеяць такія заганы як лянота, хлусня, зазнайства,балбатню, хітрасць, самахвальства, непаслухмянасць, задзірлівасць [7; С.84].
Каб асудзіцьмаральныя заганы, якія, бывае, пачынаюць праяўляцца ў малодшым узросце,пісьменнікі ў творах для дзяцей выкарыстоўваюць афарыстычнае слова згумарыстычным зместам. Добра, калі дзеці змогуць зразумець і засвоіць скрыты ваўстойлівых адзінках змест, пераноснае значэнне. Задача настаўніка ў гэтымвыпадку – дапамагчы ім.
Фразеалагізмыз’яўляюцца моўнымі адзінкамі самастойнага яруса моўнай структуры — фразеалогіі,таму іх вывучэнне і засваенне стала неад’емнай часткай навучання беларускаймове ў школе. Акрамя таго, неабходнасць авалодвання фразеалагічным багаццембеларускай мовы абумоўлена унікальнасцю для нашай мовы фразеалагізмаў як з бокувыяўленчых магчымасцей, так і з боку захаванай у іх інфармацыі, кодавагазначэння, адлюстраванага ў іх нацыянальна-спецыфічнага пазнання свету інацыянальнай спецыфікі беларускай мовы

Спіс літаратуры
 
1.     Валынец Т.М. Беларуская мова: падручнікдля 4-га кл. агульнаадукац. устаноў з рускай мовай навучання. У 2 ч. – Мн., Націнстытут адукацыі, — 2008.
2.     Гамеза Л. Вывучэнне фразеалогіібеларускай мовы у школе // Роднае слова, — 1997, — №3, — С. 79-81.
3.     Даніловіч М.А. Вывучэнне фразеалогіі наўроках мовы: Дапаможнік для настаўнікаў. – Мн.: Нар.асвета, — 1991. – 96 с.
4.     Коваль У.І. Чым адгукаецца слова:Фразеалогія ў павер’ях, абрадах і зычаях. – Мн.; Нар.асвета, 1994. – 48 с.
5.     Клышка А. Літаратурные чытанне:падручнік для 4-га класа агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання. –Мінск: НІА, — 2008. – 128 с.
6.     Красней В.П. Гранi слова:Факультатыўны курс «Лексiка i фразеалогiя беларускай мовы». – Мн., 1996, — 17с.
7.     Леванцэвіч Л.В. Развіццё пачуцця гумаруфразеалагічнымі сродкамі. – У кн.: Рэформа школы: навучанне і выхаваннемалодшых школьнікаў. Зб-нік матэрыялаў рэгіянальнай навуковай канферэнцыі (5лістапада 1999). – Брэст, — 2000, — С.84-88.
8.     Лукашук М.П. Развіццё мовы вучняўпачатковых класаў: Вучэбны дапаможнік для пед ін-таў. – Мн.: Выш. школа. – 119с.
9.     Ляшчынская В. Аспект вывучэнняфразеалагізмаў у сістэме навучання беларускай мове. – 2009, — №2, С. 91 – 93.
10.    ЛяшчынскаяВ.А., Станкевiч А.А. Практыкаваннi па лексiцы i фразеалогii. – Мн., 1964, — 165с.
11.    СавіцкаяІ. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыка фразеалагічных адзінак// Роднаеслова, — 2008, — №3, — С.65-66.
12.    СадоўскаяА. Фразеалогія ў кантэксце культуры: практычныя заданні//Роднае слова, — 2008,- №9, с. 70 – 74.
13.    СадоўскаяА. Нацыянальна-культурны кампанент беларускай фразеалогіі // Роднае слова, — 2008, — №2, — С.41 – 43.
14.    СачанкаС. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках беларускай мовы// Роднае слова, — 2007, — №7, — С. 34-35.
15.    ЮнашМ.У. Выкарыстанне фразеалагізмаў у мове (на прыкладзе беларускай драматургіі)//Бел. мова і літаратура, — 2005, — №4, — С. 50-57.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.