Реферат по предмету "Зарубежная литература"


Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «БЕЛАРУСКІ ДЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ» МОЎНЫЯ СРОДКІ СУБ’ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ Ў ПРОЗЕ ЯКУБА КОЛАСА ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА Выканала Сянчэўская Ганна МІНСК 2011 Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе


Якуба Коласа Ключавыя словы: Літаратура, проза, моўныя сродкі, суб’ектыўная ацэнка, аўтарскі стыль, Якуб Колас. Тэма дыпломнай работы: Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа. Актуальнасць даследвання: Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры і аднаго з яе пачынальнікаў з’яўляецца важным элементам для разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры.


Разам з тым, пры вялікай колькасці даследванняў, прысвечаных розным аспектам творчасці Якуба Коласа вельмі няшмат з іх ставіць перад сабой за мэту вывучэнне аўтарскага стылю пісьменніка, ягоных творчых сродкаў выражэння ўласнай ідэі, перадусім, у прозе. Даследванне творчай спадчыны беларускага песняра без асэнсавання тых моўных інструментаў, з чыёй дапамогай аўтар напаўняў апавядальны каркас твору эмацыйным зместам ня можа дазволіць


казаць пра праблему мастацкай мовы Якуба Коласа як пра вырашаную. Аб’ект даследвання: Празаічныя творы Якуба Коласа. Прадмет даследвання: Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі аўтара. Мэта даследвання: Вызначыць аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі.


Задачы даследвання: 1) прааналізаваць наяўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры; 2) выявіць і структураваць сродкі суб’ектыўнай ацэнкі Якуба Коласа на прыкладзе ягоных твораў: трылогіі “На ростанях”, аповесцяў “Дрыгва” і “На прасторах жыцця”. 3) прааналізаваць выяўленыя ў творах Якуба Коласа сродкі суб’ектыўнай аўтарскай ацэнкі


ў сукупнасці з ужывальнымі ў іншых аўтараў; 4) сістэматызаваць атрыманыя дадзеныя і на іх падставе даць апісанне аўтарскага стылю выражэння суб’ектыўнай ацэнкі Якуба Коласа. Метадалогія даследвання: Выяўленне, апісанне, структураванне, параўнаўчы, тыпалагічны, структурны, функцыянальны, комплексны аналіз, абагульненне вынікаў. Працоўная гіпотэза даследвання: Спецыфіка моўных сродкаў суб’ектыўнай ацэнкі


ў прозе Якуба Коласа можа быць выдзеленая, апісаная і прааналізаваная на падставе дыферэнцыяванага, комплекснага і/ці іншых відаў аналізу. Стратэгія і план даследвання: 1) Ува ўводзінах плануецца разгледзець паняцці суб’ектыўнай ацэнкі і моўнага сродку, а таксама існуючыя моўныя сродкі выражэння такой ацэнкі


ў якасці аўтарскіх інструментаў пабудовы логікі твору на падставе параўнаўчага і тыпалагічнага аналізаў. 2) У асноўнай частцы плануецца на падставе розных відаў аналізу і на прыкладзе вышэйпазначаных твораў Якуба Коласа выявіць, прааналізаваць і сістэматызаваць моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў яго творчасці з падзелам на лексічныя (метафара,стылістычна-афарбаваныя слові


і т.п) і сінтаксічныя (інверсія, сегментацыя, парцэляцыя і т.п) сродкі. 3) У заключнай частцы плануецца на падставе разгледжанага і прааналізаванага вышэй матэрыялу і з дапамогай комплекснага аналізу даць комплекснае вызначэнне-аналіз аўтарскага стылю прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі.


Да работы дадаецца Спіс выкарыстаных крыніц. УСТУП Сучасная навука мае ярка выражаны антрапацэнтрычны характар: чалавек нязменна ўяўляе сябе “мераю ўсіх рэчай”, знаходзіцца ў цэнтры працэсу спазнання. Заканамерна, што лінгвістыка, убудоўваючыся ў агульную навуковую парадыгму, засяроджвае сваю звагу на гаваркой і мыслівай асобе. Асаблівая ўвага надзяляецца выключна чалавечаму віду дзейнасці – ацэньванню,


аднаму з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Асаблівая ўвага надаецца выключна чалавечаму роду дзейнасці – ацэньванню, аднаго з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Вынікіацэньвання адлюстроўваюцца ў выказваннях і ўяўляюць каштоўнасны фрагмент карціны свету. У сувязі з гэтым разгляд пытанняў пра прыроду і віды ацэнкі, пра прынцыпы яе праяўлення


і функцыянавання, нягледзячы на больш чым паўстогадовую гісторыю дэтальнага вывучэння, застаецца зноў актуальным і перспектыўным. Праблема ацэнкі пры шырокім падыходзе перасякаецца з праблемамі ўзаемадзеяння мовы і маўлення, суб’ектыўнага і аб’ектыўнага ў мове, з пытаннямі тыпалогіі і структуры лексічнага значэння, з разуменнем экспрэсіўнасці, эмацыйнасці, вобразнасці, стылістычнай афарбоўкі. За гады вывучэння вобласці выражэння ацэнкавых значэнняў у навуцы


з’яўлялася шмат падыходаў да даследвання: лагічны аспект ацэнка даследвалі І.А. Івін (праца “Основания логики оценок” і інш.) [1], М.А. Аруцюнава (праца “Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт” і інш.) [2], М. Брожык,; семантычны – Е.М. Вольф (праца “Функциональная семантика оценки”


і інш.) [3], М. М. Лук’янава, А.М. Шрамм; псіхалінгвістычны – Е.І. Калодкін, Ю.М. Мягкова; сацыялінгвістычны – А.Л. Галаванеўскі, О.П. Жданава, Е.Ю. Краснікава; прагматычны – Ю.Д. Апрэсян, Э.А. Сталярова, М.А. Ягубава, О.В. Гуськова, В.М. Цоллер; функцыянальна-семантычны – Т.В. Маркелава (праца “Семантика и прагматика средств выражения


в русском языке” і інш.) [4], Кімік, В.В. (праца “Категория субъективности и ее выражение в русском языке” і інш.) [5], З.К. Цеміргазіна; функцыянальна-стылістычны – даследвалі Ш. Балі, В.В. Вінаградаў (праца “Русский язык: Грамматическое учение о слове” і інш.) [6], В.М. Целія, Д.М. Шмялёў, Г.А. Вінакур (праца “Закономерности стилистического использования языковых единиц” і інш.) [7], І.В. Арнольд, І.А. Сцернін,


В.І. Шахоўскі, Т.Г. Вінакур; кагніталагічны – А. Артоні, А. Коллінз; тэкставы – М.А. Лук’янава (праца “Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики” і інш.) [8], М.М. Дзеева; нацыянальна-культурны – А. Вежбіцкая, Ю,Д. Апрэсян, І.М. Гарэлава, Т.В. Пісанава. Ужо гэты, далёка ня поўны пералік лінгвістаў, што вывучалі праблемы ацэнкі


і ацэнкавасці, сведчыць пра складанасць і шматграннасць з’явы, што мы даследуем. Апошнімі гадамі ацэнка разглядаецца ня толькі ў традыцыйных аспектах, але і ў святле кагнітыўных ды прагматычных даследванняў, даследванняў у вобласці палявых структураў і г.д якія ўсе атрымалі шырокую распаўсюджанасць у свеце. Робяцца спробы сістэмнага вывучэння ацэнкавых адзінак, што функцыянуюць у межах дыскурсаў рознага тыпу


(працы Т.В. Міхайлавай, Ю.А. Броннікавай, Л.В. Среценскай, О.В. Новікавай, О.І. Рыбальчанка ды некаторых іншых). Цікавасць да ацэнкавых сродкаў звязаная таксама і з тым, што тыя з’яўляюцца добрым матэрыялам для абгрунтавання тэорыі прагматычнага значэння моўных адзінак (гл. у працах Ю.Д. Апрэсяна, М.Д. Аруцюнавай і Т.В. Падучавай, Ю.


С. Сцяпанава і інш.) Пры гэтым ацэнкавае значэнне з’яўляецца адным з найбольш цяжка ызначальных прагматычных значэнняў, бо характарызуецца змяшчэннем ды накладаннем лексіка-семантычных варыянтаў, складанасцю аксіалагічных сувязяў, актуалізацыяй канататыўных кампанентаў. Адпаведна, вывучэнне ацэнкавых сэнсаў спрыяе фармаванню своеасаблівай “прагматычнай кампетэнцыі” носьбіта мовы. [9] Моўнае выражэнне свету эмоцый у мастацкім тэксце з'яўляецца дагэтуль галіной мала вывучанай.


Нягледзячы на вялікую колькасць работ аб мастацкіх тэкстах, мова многіх літаратурных твораў даследавана недастаткова. Некаторыя аспекты мовы і стылю многіх аўтараў наогул ніколі не даследаваліся. Папаўненне пазначанага прабелу - неабходны этап у вывучэнні не толькі творчасці мноства класікаў, але і ўласна лінгвістычных дысцыплін. Як вядома, выкарыстанне індывідуальна-аўтарскіх моўных адзінак, словаформаў


і вар'іраванне лексічных кампанентаў у складзе агульнамоўных фразаспалучэнняў дае магчымасць мастаку слова перадаць эмоцыі лірычнага героя і персанажаў вершаў больш вобразна, выразна. У гэтым выпадку эстэтычнаму ўздзеянню спрыяе эфект навізны, нечаканасці. [10] Ацэнкавая семантыка, чыёй часткай з’яўляецца суб’ектыўнай ацэнка, ўяўляе сабой адзін з актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследванняў, аб чым сведчыць шматлікая


літаратура, што з’явілася апошнімі дзесяцігоддзямі, дзе ацэнка сталася самастойным аб’ектам вывучэння ў аспекце семантыкі, прагматыкі, тэорыі камунікацыі, кагнітыўных даследванняў мовы (Ю. Д. Апрэсян, Н. Д. Аруцюнава, Т. В. Булыгіна, А. Вежбіцкая, Е. М. Вольф, В. Г. Гак, Т. М. Нікалаева, А. Д. Шмелеў і інш.). [11] Катэгорыя суб’ектыўнай ацэнкі – гэта семантыка-граматычная катэгорыя, якая выражае ад


імя апавядальніка суб’ектыўную ацэнку прадмету, прыкметы прадмету ці прыкметы дзеі ды ўносіць у прадметнае значэнне слова дадатковыя эмацыйна-экспрэсіўныя адценні значэння ласкальнасці, спачування, памяншальнасці, павелічальнасці, грэблівасці, прыніжэння, гіроніі і г.д. [12] У структуры ацэнкі карэляцыі суб’ект/аб’ект знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні. […] Суадносіны суб’ектыўнага


і аб’ектыўнага з’яўляецца асноўнай праблемай, вакол якой разгортваюцца спрэчкі пра філасофскую сутнасць каштоўнасцяў і пра прыроду ацэнкавых суджэнняў. Гісторыя вывучэння ацэнкі характарызуецца пастаяннай барацьбой двух накірункаў, адно з якіх абапіраецца на ўяўленне, што асноўным у ацэнцы з’яўляецца суб’ект у ягоных адносінах да аб’екту, а іншае лічыць асноўным для ацэнкі якасці аб’екту […].


Гэтыя накірункі ў асноўным развіваліся ў сферы этычных тэорыяў, аднак многія з іх палажэнняў уяўляюцца сутнаснымі для вывучэння ацэнкі з лінгвістычных пазіцыяў. Першы накірунак знайшоў сваё найбольш яркае выражэнне ў канцэпцыях эматывізму, дзе ацэнкавыя значэнні разглядаюцца адно як выражэнне эмоцыяў суб’екту, як адносіны субэекту да аб’екту […] Зыходзячы з суб’ектыўнасці ацэнкі, прыхільнікі эматывізму лічаць, што


ацэнку нельга разглядаць ані як праўдзівую, ані як непраўдзівую, бо тая ня можа быць верыфікаванаю. […] Супрацьлеглы накірунак абапіраецца на ідэю, што ацэнкавыя значэнні трэба разглядаць, як прыналежныя да аб’ектаў, і такім чынам тыя ўяўляюць сабой не адносіны, але ўласцівасці (натуралізм). Як лічылі прадстаўнікі скрайняй з плыняў, што належаць да гэтага накірунку (інтуіцыянізм), ацэнкавыя якасці, у тым ліку маральныя, з’яўляюцца аб’ектыўнай рэчаіснасцю […]


Узаемадзеянне суб’екта ацэнкі з яе аб’ектам ляжыць у аснове класіфікацыі прыватнаацэнкавых значэнняў, прапанаванай М.Д. Аруцюнавай. Як падкрэслівае М.Д. Аруцюнава, “оценка создает совершенно особую, отличную от природной, таксономию объектов и событий” [Аруцюнава 1984]. Сярод прыватнаацэнкавых значэнняў выдзяляюцца тры групы, якія уключаюць сем разрадаў. Першая група – гэта сенсарныя ацэнкі, яны падзяляюцца на:


1) сенсарна-смакавыя, ці геданістычныя, ацэнкі – тое, што падабаецца […] і 2) псіхалагічныя, сярод якіх адрозніваюцца: а) інтэлектуальныя ацэнкі […] і б) эмацыйныя […]. Другая група – гэта сублімаваныя, ці абсалютныя ацэнкі: 1) эстэтычныя ацэнкі, грунтаваныя на сінтэзе сенсарных і псіхалагічных […]; 2) этычныя ацэнкі, якія мяркуюць нормы […].


І, нарэсце, апошнія тры разрады, што складаюць трэцюю групу гэта рацыяналістычныя ацэнкі, звязаныя з практычнай дзейнасцю чалавека. Яны уключаюць: 1) утылітарныя […]; 2) нарматыўныя […]; 3) тэалагічныя […]. Як можна бачыць, аналіз ацэнкі ўва ўласна лінгвістычным плане таксама абапіраецца на разуменне суб’ектыўнага і аб’ектыўнага аспекту значэнняў ацэначных словаў і выказванняў у


іх суадносінах. [13] Сродкам выражэння суб’ектыўнай ацэнкі служаць розныя адзінкі мовы, якія можна назваць моўнымі мастацкімі вобразамі ў адрозненне ад літаратурных вобразаў, што маюць таксама моўнае выражэнне, але надмоўны змест. Беручы агульнанарматыўную мову за аснову і кропку адліку атрымліваем тыпалогію сродкаў выражэння суб’ектыўнай ацэнкі. [14, 6] Першы тып моўных сродкаў звязаны з парушэннем звычайных сфераў ужывання моўных адзінак, як тое: увядзенне


ў літаратурнае апавяданне нелітаратурнай мовы; альбо паслядоўнай аўтарскай стылізацыі; альбо элементаў іншамоўя ці моўных памылак пад уздзеяннем іншамоўя. Парушэнне сфераў ужывання моўных адзінак, звязанае з увядзеннем у мастацкі твор “забароненага” у дадзенай літаратурнай мове, апынаецца і парушэннем нормаў гэтай мовы. Магчыма і парушэнне толькі межаў функцыянальна-моўных стыляў, што


ў прынцыпе ўкладваецца ў літаратурную норму. Другі тып моўных вобразаў таксама звязаны з парушэннем нормаў мовы, ды ўжо не з адборам нормы, але, паводле Р.А. Будагова, з яе стварэннем, калі пісьменнікаў “цікавіць ня столькі тое, што маецца ў мове, колькі створанае праз іх” [ ] Г.А. Вінакур лічыў гэта моўным наватарствам, вынаходніцтвам “такіх моўных сродкаў, якія не дадзеныя непасрэдна наяўнай традыцыяй ды


ўводзяцца як нешта зусім новае ў агульны запас магчымасцяў моўнага выражэння”. [14, 7] Трэці тып моўных вобразаў не звязаны ані з адборам нормы, ані з яе стварэннем. Для іх таксама характэрная пэўная незвычайнасць, што парушае аўтаматызм мовы. Але калі ў першым тыпе выразныя ўжо самыя па сабе незвычайныя факты мовы, у другім – нязвыкласць у стварэнні новых фактаў, у трэцім – выкарыстанне фактаў звычайных,


і складаецца яно толькі ў наўмысна падкрэсленым ці больш ці менш востра абыграным іх ужыванні. У першым і другім тыпах выразныя самыя факты мовы, у трэцім – экспрэсія ў прыёмах іхнага выкарыстання. [14, 10] Суб’ектыўная ацэнка ў аўтарскім тэксце, як канцэпцыя, накірунак і катэгорыя аўтарскага мыслення, што ўкладаецца ў межах вышэйпрыведзенай тыпалогіі не была б магчымая


і не адбылася, а таксама не была б даступнай для даследчага аналізу без сродкаў выражэння, якія з’яўляюцца адначасова маркерамі для аналітычнага даследвання; разгляду і аналізу гэтых сродкаў у творчасці Якуба Коласа на прыкладзе вызначаных празаічных твораў прысвечаная дадзеная праца. Сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ці, як іх яшчэ называюць, моўныя выразныя сродкі можна ўмоўна падзяліць на фанетычныя, лексіка-граматычныя,


фразеалагічныя, словаўтваральныя, граматычныя, сінтаксічныя. Да фанетычных сродкаў, да прыкладу, належыць гэтак званы эмфатычны націск, які складае парушэнне нормы праз незвычауную даўжыню гучання галосных у словах, а апроч таго інтанаванне, якое дазваляе перадаваць тонкія сэнсавыя адценні, не закладзеныя ў лексіка-граматычных сродках. Сярод лексіка-граматычных сродкаў неабходна адзначыць незвычайныя для


агульнамоўнага ўжывання метафарычныя ўжыванні словаў. На фразеалагічным узроўні стварэнне нормы адбываецца праз ужыванне ў метафарычнай форме фразеалагічных адзінак, на словаўтваральным – праз стварэнне гэтак званых аўтарскіх неалагізмаў, на граматычным – праз пашырэнне кола граматычных формаў ужывання словаў і інш. Нарэсце на ўзроўні сінтаксісу аўтарскія моўныя сродкі праяўляюцца праз звядзенне


ў адзіны шэраг сінтаксічна аднародных членаў сказу семантычна рознапланавых словаў і г.д. Трэба сказаць, што моўныя сродкі не абмяжоўваюцца пералічанымі, варта згадаць хаця б прэцэдэнты сінтаксічна-пунктуацыйнай своеасаблівасці, што выражаецца праз устаўныя канструкцыі адзінак, што звычайна выступаюць у іншай сінтаксічнай ролі і г.д. Проза Якуба Коласа ў разрэзе спецыфікі ягоных твораў выглядае як вострасацыяльная – прасякнутая экспрэсіяй ад сутыкнення


людзей з розным сацыяльным статусам, нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй, багажом асабістага жыццёвага досведу і г.д. і да т.п пры гэтым, пісьменнік мае свой выразны непаўторны аўтарскі стыль выражэння суб’ектыўнай ацэнкі, які характарызуецца частым ужываннем адніх і ігнараваннем іншых яе сродкаў. [15] У межах дадзенага даследвання далей па тэксце аналізуюцца сродкі выражэння суб’ектыўнай аценкі, ці, як іх яшчэ называюць, сродкі выразнасці мовы, пры гэтым апісваецца


спецыфіка згаданых сродкаў, аналізуецца практыка іх ужывання ў выбраных творах Якуба Коласа па пяці паасобных раздзелах: - фанетычныя сродкі; - лексіка-семантычныя сродкі; - фразеалагічныя сродкі; - словаўтваральныя сродкі; - сінтаксічныя сродкі. [16] Раздзел 1 Фанетычныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа Фанетыка – гэта навука аб гуках маўлення.


Фанетыка вывучае вонкавую членападзельную гукавую матэрыю маўлення, яго дыскрэтныя кампаненты, іх акустычныя і артыкуляцыйныя характарыстыкі, асаблівасці і правілы спалучэння выдзеленых кампанентаў, прасадычныя (націск, мелодыка, інтанацыя, тон і інш.) уласцівасці гукаў і гукавых ланцужкоў маўлення. Эмфатычны націск Эмфатычны націск (ці даўжыня), што здзяйсняецца праз даўгое вымаўленне галоснага або


зычнага, “ці тое высоўвае ды ўзмацняе эмацыйны бок слова, ці тое выражае эфектыўны стан таго, хто кажа”. Канешне, цікавыя і такія выпадкі выкарыстання эмфазы, што “ужо мае сімвалічнае значэнне ў самой мове”, яна ўзмацняе рэалістычнасць мастацкага тэксту, дазваляючы ў нейкай ступені “чуць”, а таму і лепей адчуваць усхваляванасць гаворкі персанажаў, тое ці іншае іх стаўленне да суразмоўцаў. Большую цікавасць прадстаўляюць прыклады


ўскладаненага выкарыстання гэтага фанетычнага сродку выразнасці. Эмфатычны націск можа чуцца і ўва ўнутранай гаворцы, ў неагучаных ці нават ненапісаных рэпліках. [14, 23] Лагічны націск. У мастацкіх тэкстах нязрэдку адзначаецца лагічны націск. Праз яго гэтак ці йначай можа вызначацца камунікатыўны сэнс выказвання, што час ад часу звязваецца


са значнай ідэалагічнай нагрузкай. […] Выкарыстанне лагічнага націску заўжды звязанае з асаблівай экспрэсіяй, што складае яго другую функцыю, асабліва дзейсную ў мастацкім слове. Словы, што выдзяляюцца лагічным націскам, канешне выконваюць функцыю паведамлення, але іх выразнасць у такім выпадку значна ўзмацняецца. [14, 26] Слоўны націск. Пазначацца праз знак акцэнту ў мастацкіх тэкстах могуць як выпадкі вернага, гэтак


і выпадкі нелітаратурнага націску. Пазначэнне правільнага націску служыць перш за ўсё камунікацыйным задачам – дзеля папярэджання няправільнага прачытання амографаў – і ў такіх ужываннях звычайна не звязанае з эстэтычнай функцыяй мовы. Аднак магчымае і мэтанакіраванае сутыкненне словаў і іх формаў, што адрозніваюцца праз націск. […] Значна часцей выкарыстоўваюцца рознага роду адхіленні


ад літаратурнай нормы, напрыклад, дыялектны націск. [14, 31] Мелодыка і паўзацыя. Інтанацыйна-меладычны бок мовы як адзін з ягоных фанетычных сродкаў, што з’яўляюцца найбольш простым і непасрэдным выражэннем адносінаў да прадмету паведамлення, – сутнасны чыннік стварэння экспрэсіі ня толькі вершаванага, але і празаічнага мастацкага слова, аднак узнаўленне рытмамелодыкі, асабліва ў прозе, цяжкае. У нейкай ступені мелодыка


і паўзацыя перадаюцца у пісанні праз пунктуацыю якая, як вядома, адлюстроўвае сінтаксічны, рытмамеладычны падзел мовы. Пры тым звычайныя, у межах усталяваных правілаў, выпадкі ўжывання знакаў прыпынку служаць у літаратурным творы дзеля інтэлектуальна-лагічных і эмацыйных мэтаў, выражаючы сэнсавыя адносіны між частак выказвання, непасрэдна адлюстроўваючы пачуцці. У плане лінгвістычнай паэтыкі асаблівую цікавасць уяўляюць выпадкі


індывідуальна-аўтарскага выкарыстання пунктуацыйных знакаў, у першую чаргу тых, чыё ўжыванне звязанае з выражэннем значнай экспрэсіі. У мастацкіх тэкстах часта ўжываецца шматкроп’е, што служыць у пісанні ня толькі для пазначэння няскончанасці выказвання, як тое рэгламентуецца ў сучасных пунктуацыйных правілах, але і для ўказання на шматзначнае разважанне і моцнае пачуццё, узбуджанасць, усхваляванасць персанажаў […]


Часам можам назіраць беспаўзную мову, вызваную захопленасцю чалавека, ці беспаўзнасць, што абумоўленая праз усхваляванасць персанажа […] Адсутнасць знакаў прыпынку можа і ня быць звязанаю з рытмамеладычным бокам мовы, а папросту паказваць на недахоп пісьменнасці персанажа, і на прэтэцыёзную манернасць вельмі адукаванага чалавека. [14, 34] Гукападражанні. Гукападражанні як чыннік мастацкай мовы абумоўлены фанетыкай, паколькі яны здзяйсняюцца


ейнымі сродкамі – гукамі чалавечай мовы, што пісьменнік дапасоўвае для імітавання нечленападзельных гучанняў: ці такіх стыхійных праяваў прыроды і вынікаў дзейнасці людзей, як пярун, стрэлы і да т.п ці гукаў, што выяўляюцца праз жывых істотаў жывёлаў ці нават людзей (калі гэтыя гукі мімавольныя ці семантычна імі не асэнсаваныя). Сутнасць гукападражанняў складаецца менавіта з гучанняў, што аказваюцца тут


і формай і зместам “словаў”, што датычацца і да традыцыйна ўжываемых у мове адзінак, і да адзінак, што ствараюцца ў кожным дакладным выпадку. Ды проста тыя, што ўводзяцца ў слоўную тканіну твору яны ўзмацняюць ягоную рэалістычнасць, даючы вядомую магчымасць чытачу ня толькі ўяўляць, але як бы і чуць выяўляемае. Асабліва часта назіраецца


ў літаратуры імітацыя гукаў жывой і нежывой прыроды [14, 23] Анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы мовы. У арсенале “гукавых” сродкаў экспрэсіі знаходзяцца і недахопы мовы, што звязаныя з анатамічнымі ці фізіялагічнымі анамаліямі моўнага апарату таго, хто кажа, а таксама розныя памылкі, абмоўкі ды незвычайныя гучанні больш ці менш прыватнага характару, што


вызываюцца якімісь перашкодамі, спецыфічнымі ўмовамі маўлення. Да праяўленняў анатама-фізіялагічных недахопаў мовы адносяцца фіксаваныя пры пісанні ўзроставыя асаблівасці вымаўлення дзяцей, а таксама шапялявасць, заіканне, картавасць дарослых […] Гэткія недахопы мовы (у прыватнасці картавасць) могуць быць штучнымі, тады выразныя магчымасці мовы павялічваюцца. […] Увогуле ўзнаўленне недахопаў мовы, што звычайна характарызуюць выключна асабістыя,


ці больш-менш выпадковыя ўласцівасці і станы суразмоўнікаў, не нясе на сабе значнай эстэтычный нагрузкі. Аднак некаторыя дастаткова арыгінальныя выпадкі іх выкарыстання вызываюць пэўную цікавасць. [14, 37] 1.1 Фанетычныя сродкі ў аповесці “Дрыгва”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. – Мн.: Юнацтва,


1990. Гукаперайманне: - Го-го! - Го! – адгукнуўся дзед Талаш, (стар. 13) - А ты-га! а ты-га, качкі! (стар. 23) - Цо? цо? цо? – зацокаў ён разоў тры (стра. 50) - Гы-гы-гы! – зарагатаў парабак. (стар. 62) Охо-хо! – уздыхне толькі Саўкаў слухач. (стар. 114) Тфу, тфу, тфу тры разы плюнуў дзед


Талаш (стар. 124) “Раз два тры” – лічыць Цімох (стар. 182) - Цссс! – сунімае дзед Талаш (стар. 187) Лагічны націск: Здзіўлен гэтым “раптоўным” спатканнем (стар. 8) Успомнілі тут і дзеда Талаша і яго “дзікі” ўчынак (стар. 12) …бунтаўшчыкоў супраць новай улады, выяўна сымпатызуючых бальшавіцкаму “барбарству” і анархіі. (стар. 20) аж да растрэлу


і канфіскацыі маёмасці за ўсякія “бандыцкія” замашкі, (стар. 50) У момант вока “маладзіца” сціснула, як жалезнымі абручамі, рамансовага кавалера (стар. 63) свярбелі рукі ў “таварышаў”. (стар. 95) З прычыны важнасці і ўрачыстасці палітычнага моманту “свентыя ойцы” дазволілі сабе некаторую вольнасць (стар. 99) У гэтым “Ну добра” чуваць пагроза. (стар. 122) чакалі першых данясенняў ад свайго “партызана”


Саўкі Мільгуна. (стар. 126) - Ты дзе была? – націскаючы на “дзе” запытаў Васіль, (стар. 128) - А дзе было гэта “дзесь”? – запытаўся Цімох. (стар. 132) Саўка ведаў, што асуджаныя за “палітыку” карыстаюцца павагаю (стар. 132-133) І судзілі Саўку не як канакрада, а як “дэмакрата-сацыяліста”. (стар. 133) Але ты помніш, што “выпівалі і пабіліся”? (стар.


141) не здагадваецца і Саўка, што там у лесе яго ўжо чакаюць разам з “гасцямі”. (стар. 144) і ў першую чаргу той вечар, калі вярнуўся з “паходу” Саўка. (стар. 157) што да таго, што ў лесе “пастухі” трубяць? (стар. 163) і гладка сустрэлі там у лесе “паноў”, як называе іх Цімох. (стар. 169) У гэтым “ну-ну” Саўка пачуў ноткі спогадзі (стар.


171) Гэтае “даўнейшае” Мартын гаворыць з асаблівым націскам (стар. 175) - Я думаў, што ў дэмакратычнай панскай Польшчы права судзіць дано ўсім (стар. 193) - Дасканалая “дэмакратычная” прыказка (стар. 193) - Вы хочаце гэта ведаць? – падкрэсліваючы слова “гэта”, (стар. 194) - Хруснікаў маіх многа. (стар. 194) - У нас, апроч слоўнай мовы, ёсць мова


іншых спосабаў. - Я чуў і ведаю вашу мову “іншых спосабаў” (стар. 194) - Прыступайце да вашай мовы “іншых спосабаў”, (стар. 194) трымаў ён “настаяшчую” ваенную стрэльбу, (стар. 202) у “расход” вывелі, (стар. 204) [17] 1.2 Фанетычныя сродкі ў аповесці “На прасторах жыцця”: Нумарацыя старонак паводле


Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні Мн.: Юнацтва, 1986. Гукаперайманне: “кі-і-і-вік, кі-і-і-вік” (стар. 29) “Тух-тух-тух-тух!” “Кіў-гець” (стар. 48) Эмфатычны націск -“Благослові, душэ моя, го-о-о-о-о-о-о-о-спода”. (стар. 30) -Вучы-ы-цца! (стар. 45) Лагічны націск: І цікавей за ўсё тое, што яна хоць і “баба”, але далёка


ішла ўперад ад “мужчын”, што вельмі дзівіла Сцёпку, бо гэта парушала ў корні яго прадстаўленне аб “бабах” (стар. 8) І сцёпка пазіраў у той бок, куды імчаўся поезд. Праўда “імчаўся” ён не так ужо шпарка, але (стар. 49) [18] 1.3 Фанетычныя сродкі ў трылогіі “На ростанях”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія


Мн.: Дзярж. вуч пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958. Гукаперайманне: - Г-э-э-э, (стар. 5) “так-так!” , “так-так!” (стар. 11) Іх трэба ўзяць – во! (стар. 27) - Ха-ха-ха (стар. 51) - Брава! Брава (стар. 51) - Ха-ха-ха Лабановіч так і паехаў ад смеху. (стар. 88) - Ха-ха-ха засмяялася панна Людміла. (стар. 125)


Ха-ха-ха! Ён - пустэльнік, ён - святы (стар. 124) - Го сказаў дзед Мікіта. (стар. 144) - Га-а! (стар. 145) - Ксёндз бэрнадын у касцелі - Ха-ха-ха-ха! Відзеў собе анелі! Тра-ля-ля-ля! (стар. 149) Эмфатычны націск: - Больш ніколі! Чуеце! Ніко-о-олі! (стар. 140) - «Крэсці-ісь-це-сяяя!» (стар.


141) Цішкевіч канчаў песню: - «Алілу-у-у-я » (стар. 141) Лагічны націск: Адно слова “дзяўчына” выклікала (стар. 17) -Ведаем мы гэтых пустэльнікаў (стар. 23) - Зусім неачэсаны: так і відаць, семінарыст (стар. 25) “Мы, ліцвіны, любім піць гладка!” (стар. 39) ён проста любіў выпіць “з добрымі людзьмі”, Але


і ў кампаніі “добрых людзей” ніколі (стар. 39) казала ёй “дзеўка”. (стар. 43) - А так што свята (стар.43) - Не хочацца мне туды ісці прамовіў Лабановіч Не люблю ў вялікай кампаніі быць. - Больш любіце быць у кампаніі аднае пажартавала матушка. (стар. 118) Вы, выбачайце, дапраўды нейкі святы. (стар. 121)


З выгляду здаецца - «ані вэзь», брыкаецца, абражаецца, а скончыць тым, што прыгорнецца да цябе. (стар. 123) Слухай, прафесар, давай вып'ем на «ты»? (стар. 124) Чаму кінула яна яму «дурань», а потым як бы пакаялася ў гэтым (стар. 138) Яны не смелі самі ўвайсці ў капліцу, бо былі яшчэ «нячыстыя». Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «ўводзіцца» каля


Сёмухі, гэта не шкодзіла яму назіраць і за «благочинием» у капліцы, (стар. 141) Айцец Мадэст нічым тут не выказваў свайго «я» і даваў Цішкевічу поўную магчымасць навучаць «паству», бо яны жылі вельмі згодна. (стар. 142) - Калі я гавару з вамі, то тады я не толькі «добра выпіўшы», але і п'яны (стар. 149) Нават і «святыя» і тыя пачынаюць


ілгаць. (стар. 150) Які ні важны інспектар, якое ні вялікае яго начальніцтва, але пры слове «Грот» ён перастае спрачацца, хоць лёгка здавацца і не хоча. (стар. 159) Калі сказаў Грот, то - аман. Тут канец, і далей ісці няма куды. (стар. 159) Паехала Нават і не развіталася з ім. А як многа хацеў ён сказаць ёй у гэтыя апошнія дні!


Чаму так здарылася? (стар. 167) На гэтым ганачку ён бачыў яе апошні раз. А цяпер ні там, ні ў гэтым доме яе няма. (стар. 167) Анатамічныя недахопы гаворкі: - Ты, Мат’ёна, калі я не п’іду, астаў абед на вячэю. (стар. 21) - Зд'ястуйце прамовіў Саханюк, (стар. 86) [19] 1.4 Вывад па раздзеле Аналіз фанетычных сродкаў у творах


Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія фанетычныя сродкі, як гукападражанне, лагічны націск, менш уласцівыя эмфатычны націск, анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі, амаль неўласцівыя для яго мелодыка і паўзацыя, практычна неўласцівы слоўны націск. Раздзел 2 Лексіка-семантычныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі


ў прозе Якуба Коласа Метафара - перанос якасцяў аднаго прадмету (з’явы ці аспекту) на іншы па прынцыпе іх падабенства ў пэўных адносінах ці па кантрасце. [20] Метафарызацыя, што разумеецца не як характэрны для мовы працэс пашырэння сэнсавага аб’ёму словаў і з’яўлення ў іх новых агульнамоўных пераносных сэнсаў, але як спосаб узмацнення выразных уласцівасцяў слоўніка ў мастацкай мове, што складаецца з пераноснага


ўжывання словаў, – найбольш эфектыўнае і прадуктыўнае экспрэсіўнае праяўленне мастацкай літаратуры – і паэзіі, і прозы. Гутарковыя метафары ўзнікаюць ува “умовах “незвычайных” для асноўнай семантыкі слова лексічных сувязяў […] Непаўторная індывідуальнасць вобразаў, што паўстаюць у метафарычных злучэннях, а таксама практычна неабмежаваная сустаўнасць словаў робяць метафарызацыю невычарпальным спосабам стварэння экспрэсіі. […] Метафары найчасцей рэалізуюцца ў двухасабовых злучэннях, у парах граматычна звязаных


словаў. […] Пры гэтым прыметнік метафарызуецца ў залежным ужыванні […] Параўнальна рэдка […] метафарызуюцца прыслоўі, дапасоўныя да дзеяслова (то бок у залежным ужыванні) […] Метафары могуць узнікаць і ў трохасабовых злучэннях, розных па складзе і семантыным адносінам паміж іхнымі часткамі. Шырока ў творах […] распаўсюджаны прыём развіцця метафары.


Ён складаецца ў тым, што да метафарычна ўжытага слова дадаецца элемент, які быццам вяртае таму першасны, наўпроставы сэнс. [14, 40-43] 2.1 Лексіка-семантычныя сродкі ў аповесці “Дрыгва”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. – Мн.: Юнацтва,


1990. Метафара: Побач з хатай, прыкрываючы яе ад летняга сонца, красуецца высокая разложыстая груша. Вясною, усыпаная белым цветам, як маладая дзяўчына, яна проста аздабляе дзедаў двор, (стар. 4) Быстрыя цёмныя вочкі яго пазіралі ўдумліва, але ў іх часамі блукаў затоены агеньчык, гатовы разгарэцца ў адпаведныя мінуты пажарам рашучых учынкаў. (стар.


4) Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, ўтуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот. А яго так многа, што ўсё роўна, спяшайся не спяшайся, а гэтай работы ёй хопіць на доўгія гады. Можа і надзею страціла яна вынесці хоць калі-небудзь гэта мора цёмна-ружовай вады з неабсяжных балот


Палесся, і з гэтай прычыны яна такая павольная і флегматычная. Вось толькі тады, калі разгуляецца вецер тады яна няветла пахмурнее, задрыжыць, затрасецца тысячамі хваль і сярдзіта шпурляе чаўны ды гоасна ўсхліпвае ў прыбярэжных чаратах, як маці ўскрай магілы, дзе пахаваны яе дзеці (стар. 5) Закалыхалася, затраслося Палессе! (стар. 6) А вайна брала


ўсё новыя ахвяры. (стар. 6) ён паразмятаў іх, як вецер лёгкае смецце. (стар. 11) Клубочкі дыму, працэджваючыся праз яловыя лапкі, выбіваюцца на прастор і гінуць у зімнім паветры, (стар. 11) пан Крулеўскі расчышчаў дарогу і падрыхтоўваў поле грамадскай думцы на карысць польскай акупацыі, (стар. 11) Панас зняў з-за плячэй даволі ёмкую торбу, гэты адвечны пашпарт сялянскай долі. (стар.


14) Снягі і марозы, нечакана скаваўшы Палессе, прыпынілі ваенныя аперацыі (стар. 17) вачэй, што свяціліся, як дзве роўныя, прадаўгаватыя ямінкі-багны на цёмным балотным дне ў роспісе пышных раслін. (стар. 21) па ўсіх кутках Палесся, дзе толькі распасціраў свае крыллі “бялы польскі ожэл”. (стар. 27) Лапаць кажа сцяг нашай мужыцкай долі (стар. 31)


Гэтая пустата і зацятасць зімняй цішыні надавала афарбоўку нейкай асаблівай распачлівасці заложнаму гаўканню кімся патрывожанага сабакі. (стар. 37-38) Бо што такое мы, параскіданыя па адным, пыл сухі, што вецер ганяе па полі. (стар. 42) Была нават свая паэзія і хараство ва ўсёй гэтай бязладнай абстаноўцы ваеннага паходнага жыцця. (стар. 54) Для большай зручнасці мёд разагрэлі ў печы


і яго елі разам з вашчынаю і пчалою, калі яна траплялася тут, выходзячы з правіла, што салдацкі жывот ператравіць шрубу, гайку і ружэйнае сала. (стар. 54) А вочы пазіралі на сталёвую шчэць нахіленых чырвонаармейскіх штыхоў (стар. 64) Мы тут гаворым, а па дарогах з вёсак снег пад палазамі рыпіць, стогне і плача сялянскім плачам. (стар. 81) Дзед Талаш расчуліўся.


Зняў шапку. Жаўтавата-белая лысіна яго бліснула як сонца. (стар. 83) і сама вёска вырысоўвалася шэрымі плямамі сваіх уросшых у зямлю будынкаў на белым снежным фоне. За вёскаю выступаў хмыз журботнымі постацямі аголеных кустоў, а за хмызам сінела сцяна высокага лесу. (стар. 84) - Паны твае ў паветры целяпаюцца. Яна так жа могуць пакаціцца назад, як і прыкаціліся. (стар. 91) але гутарка лілася безупынным зацяжным восеньскім дожджыкам.


А гутарка між жанок – вір слоў, бясконцы паток іх. (стар. 93) стаяў мураваны белы палац, высока ўзняўшы над садам сваю чатырохкантовую вежу Горда і пыхліва выступаў ён з цэлага лесу купчастых дрэваў У самым палацы, сабраны дабро і раскоша, скрозь якія прабіваліся людскія слёзы, гора і пакута. (стар. 98) З гэтых палацаў разыходзіліся ніці нянавісці


і злобы у гэтых палацах завязваліся вузлы змагання супраць новых асноў жыцця (стар. 98) Саўка акінуў поглядам сваіх мыслей увесь складаны комплекс той ролі (стар. 105) Невясёлыя думкі, такія ж аднастайныя і доўгія, як і тыя ніці, што смыкала яна і накручвала на верацяно, віліся над яе старою галавою. (стар. 118) Ёсць нейкія заваблівыя чары, паэзія і хараство


ў гэтых дарогах-ручаях, Маленькія кволыя, ледзь заметныя ўпачатку, струменяцца яны як слёзы, па зямлі тоненькімі пакручастымі рысачкамі, набываючы сілу Але яны бягуць несціхана, бягуць безупынна, дзе шпарчэй, дзе павольна, абыходзячы перашкоды ці проста зносячы іх з свае дарогі, (стар. 119) першае, што ён адчуў, і што потым доўга не забывалася, гэта быў хруст разбітага


ім чэрапа невядомага яму чалавека. Хруст гэты некалькі дзён стаяў у яго вушах. (стар. 125) Цэлы жмут думак і пачуццяў калыхнуўся ў Васілёывм сэрцы. Страшная думка раптам працяла яму галаву (стар. 127) Весялей зірнулі на свет вызваленыя ад холаду дрэвы, радасна адгукнуліся густым шумам густым шумам на павевы цёплага ветру. Заплакала зіма пад капяжамі мільёнамі слёз. (стар.


147) Вясна, пачаўшыся раптоўна, несупынна збірала сілу і ў некалькі дзён змяніла палескі краявід. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні, (стар. 151) Трывожна здрыганудася Палессе. (стар. 152) А калі па лесе праходзілі лагодныя павевы ветру, то галінкі і лісце на іх лёгенька пакалыхваліся і шэптам пыталі ветру: “Што? што? што?”


Ціха ў войтавай хаце, і гэта цішына аддае маўклівасцю магілы. (стар. 156) Гэтыя словы зрабілі ўражанне перуна, стрэліўшага ў комін войтавай хаты. (стар. 158) Паднялася на нас панская навала. (стар. 164) жахі перажытай ночы і ўсяго таго, што здарылася з ім нядаўна страцілі сваю вастрыню (стар. 168) Хударлявая высокая постаць яго заківалася


і знікла ў глыбі двара (стар. 171) Чырвоны кружок сонца ўрэзаўся ўжо ў верхавіны лесу і смутнаю ўсмешкаю развітання рассыпаў агністыя косы ў глыбіні неба, (стар. 174) Крывавая чырвань агністымі снапамі раскідалася па небе. (стар. 179) старое гняздо радавітай польскай фаміліі, утуліўшы ў полаг цемры сваю вежу, панура вырысоўваецца на фоне цёмнага неба. (стар.


180) Хаваўшы іх полаг цемры расступаецца ўсё болей і болей, і хутка ўсё поле, залітае бляскам пажару, вынырае з мроку (стар. 180) Як залатое жыта пад ветрам, хістаецца полымя, (стар. 181) Няўжо Цімох схібіў, даў маху у падпале гэтага ненавіснага панскага ідала? (стар. 181) Аднавілася ажыла зямля. Многагалосы разнастайны паток жыцця залівае кожны шматок


яе, поўніць лясы, поле, балоты і несціханым звонам калыша чуллівае празрыстае паветра. (стар. 187) Уся гэта сімфонія, жыцця, ёсць водгулле прыхованага, а часам і непрыкрытага зацятага змагання за жыццё. (стар. 188) Скрогат ключа ў замку разбудзіў Нявіднага. Адразу ж успрыняў ён гэту усю жахлівую рэчаіснасць. (стар. 193) сейбіт буры і змагання, (стар. 194) А што, калі паны прагараць?


У меру хістання самога фронту хістаўся іх настрой. (стар.195) У глухім лесе, адгароджаным напрыступнымі балотамі, мелі награду партызанскія атаманы і іх выдатнейшыя памочнікі. (стар. 195) Насоўваецца ліха на нас. (стар. 196) вырваўся з партызанскай грамады голас, поўны злосці і абурэння. (стар. 196) Дзед Талаш зняў шапку і бліснуў лысаю галавою. (стар.


196) Сакрэтна і патаемна рушыў у паход пан Крулеўскі на чале свайго батальёна пры чатырох лёгкіх гарматах з кулямётамі. Ехаў ён горда, пышліва, як праслаўлены ваяка. Нібы танцаваў пад ім гняды стаенны конь, як лебедзь, выгнуўшы пругкую шыю. Пану Крулеўскаму здавалася, што на яго цяпер пазірае ўвесь свет, і пышлівасці яго не было канца. (стар. 196)


І раптам густы траскучы залп з тылу, а потым з правага фланга прарваў дачу гэтых загадаў. (стар. 201) Град куль са змяіным піскам завыў над галавамі афіцэраў, вырваўшы з іх групы трох чалавек адразу, і стукнуўся ў галіны і камлі дрэваў. (стар.201) А партызаны гусцей і цясней зажымалі свой грозны круг. (стар. 201) На маленькай гарбінцы зямлі, шырока раскінуўшы нерухомыя рукі, ляжаў грамозны чалавек.


Смерць налучыла яго тады, калі з невялікай западзінкі выбягаў ён на гэты гарбок зямлі. На левай руцэ яго, ніжэй локця, ляжаў неразлучны яго спадарожнік, загранічны карабін. Бледны твар забітага героя-партызана, абернуты к небу, слепа глядзеўшаму на зямлю скрозь густыя макушы старога лесу, быў урачыста спакойны. Суровыя складкі на лбе разгладзіліся, і строгі былі яго самкнёныя губы і выцягнутыя чорнымі дужкамі вусы на


іх. (стар. 202) Самок вясёла падымае шэрыя вочы, і ў вокнах іх іскрыцца смех. (стар. 204) Шуміць і гамоніць Савецкае Палессе, і новыя акорды чуваць у гэтым шуме і ў гэтым гомане. Прынікае вецер гарачым тварам да шырокіх, анямелых у сваім адвечным застоі балот і шэпча зялёнай жорсткай траве на купінах аб тым, што


ідзе сюды новы, савецкі чалавек, каб парушыць іх зняменне, каб абярнуць іх у багатыя лугі і нівы. Гуляе вецер над купчастымі макушамі палескіх пушчаў, калыша галіны над свежымі курганамі-магіламі, параскіданымі на высокіх пясчаных выспах, і толькі ён адзін, гэты вольны баян, апявае славу пахаваных у курганах-магілах ды складае людзям песні аб сейбітах буры і змагання. (стар. 204) Амонімы: Упоперак плошчы праходзіць яшчэ адна вулачка, крыху


карацейшая, што надае сялу форму крыжа, а на перасеку вуліц стаіць і сапраўдны крыж (стар. 7) [17] 2.2 Лексіка-семантычныя сродкі ў аповесці “На прасторах жыцця”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні Мн.: Юнацтва, 1986. Метафара: Справа, бачыце, у тым, што тады, калі


Сцёпка віхрыцца па вуліцы, яму кожны раз пападаецца на вочы гэтая Алёнка, дачка Андрэева.(7) Ясныя, прыветныя вочкі яе глядзяць на Сцёпку, а на губках свеціцца такая лагодненькая усмешка! (7) Бегучы, Сцёпка толькі блісне на яе сваімі шэрымі вачыма, прычым бровы яго ссунуцца грозна, але кінўць ёй якое-небудзь слова няма часу- Сцёпка імчыцца далей. (7)


Аленка ж стаіць, праводзіць яго сваімі яснымі вочкамі. (7) Усмешка гэтая выразна казала аб тым, што Аленка нічога не мела б, каб паганяцца за Сцёпкам. (7) І Сцёпка яшчэ больш грозна блісне вачыма і зробіць намеры сцерці яе з твару зямлі, пасля чаго імчыцца далей, а Аленка, пакрыўджаная ў лепшых сваіх жаданнях, у сваёй шчырасці да яе, стаіць маўклівая,


гасне ўсмешка на яе губках. (8) Дачуўся аб гэтым Сцёпка, зайздрасць патайная абудзілася ў ім. (9) Успомніў, што сам ён закінуў сваю навуку, і яму стала нявесела на сэрцы. (9) З галавы не выходзілі ўсе гэтыя думкі.(9) Урэшце Сцёпка спыніўся на думцы — пабачыцца як-небудзь з Аленкаю. (9) Вось чаму, калі Сцёпка мінуў Аленчыну хату, не пабачыўшы


Аленкі, ён кінуўся на хітрасць: вярнуўся назад і пайшоў па вуліцы наўскасяк. (9) Бачыць яна, як Сцёпка на кветкі глядзіць і як бусла вачыма праводзіць. (10) Заскочыла ў хату Аленка, Тараса Шаўчэнку узяла хустачку на плечы накінула, зірнулася ў люстэрачка ў бляшанай аправе і на вуліцу выйшла. (11) Яшчэ дачуўся Сцёпка, што Аленка думае далей у навуку


ісці. (13) А настаўніцкі твар усё больш і больш прасвятляўся. (14) Сцёпка значна змякчыўся. (16) Ой, як слаўна! Усё роўна як бы ў кнізе! — адказала Аленка і пазірала на Сцёпку так, што Сцёпку ясна стала, як высока падняў ён свой аўтарытэт у яе вачах. (16) Тут ужо Сцёпка не мог стрымацца і прызнаўся Аленцы, што ён вучыцца, што


ў яго ёсць шырокія планы, толькі ён нічога аб іх не кажа, а Аленка аб іх не павінна нікому казаць, бо ён толькі ёй адной і сказаў аб гэтым. (16) О, ён працярэбіць сабе дарогу! (16) Пачыналася для яе гарачая пара, час радасці і надзей для адных, час горкіх слёз для другіх. (17) Перад ёй адчыняўся цэлы свет новага жыцця… (17) У гэтых думках, у гэтых жаданнях лета прайшло. (17)


Пазіраў у той бок і тады, калі і цялежка даўно з вачэй знікла. (18) Па-другое, распуста пайшла, дзеці настаўнікамі кіруюць, а вучыцца не хочуць. (18) Лусты хлеба не адрэжа, а свет перавярнуць збіраецца, келб няшчасны! (18) Такі пратакол закаціў, што нейкі гарадскі адказны работнік, прачытаўшы гэты пратакол, доўга ўглядаўся ў Сцёпку… (18) Людзі чулі, як іх хлопца, хлопца


іх сяла, пахваліў такі вучоны чалавек, і гэта хвала лажылася трохі і на іх саміх. (19) І бацька Сцяпанаў усцешан быў, як бы яго маслам па сэрцы памазалі, і ён моцна зацікавіўся рабфакам, толькі ніяк не мог зразумець гэтага слова, а вечарам запытаў у Сцёпкі… (19) Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый. (19) Тварык яе набываў той адбітак адухаўлення, які звычайна накладае навука. (20)


Зайздросны мароз узяў ды пазакрываў лёдам і хрыбусткім снегам шыбы на вокнах. (22) У Сцёпкавых мазгах мільгацяць розныя разгадкі слова, але не разумее комплексаў. (23) Злосць яго забрала. (23) Але ён у далейшым адыграецца, бо ў сэрцы яго накіпела… (23) Тут Сцёпка і вочы вырачыў. (25) Цёмныя, нізкія хаты пад саламянымі стрэхамі яшчэ ніжэй туліліся да зямлі. (27)


Дзесь, на другім канцы вуліцы, малады дзявочы голас, як тонкі срэбны званочак, прарэзваў цёплую цішыню летняй ночы… (27) Песня раптам абарвалася. (27) Выбух дружнага маладога смеху. (27) Хлопцы як бы трохі замяліся. (28) Шумлівы камсамольскі сход адразу сціх. (28) Дзявочыя песні даўно змоўклі, і вёска спала моцным сялянскім сном. (29) Гэтая горка досыць крута спускалася ў глыбокую мурожную даліну, на другі бок каторай стаялі дубы-волаты.


(29) 3 горкі выбівалася чыстая, бы крышталь, крынічка. (29) Прабегшы некалькі дзесяткаў сажняў краем даліны, крынічка зноў хавалася ў зямлю. (29) Трошкі вышэй, у тым пункце, дзе крынічка, дабегшы да даліны, рабіла паваротак управа, перасякаліся дзве дарогі: на Загор е ’і на Трасцянку. (29) Сівая старажытнасць захавала яшчэ свой след каля «святога калодзежа»,


і дух глыбокай старасвецкасці веяў над гэтаю збуцвелаю «фігуркаю». (29) Маўклівая чорная ноч агортвала мрокам зямлю. (29) А ўночы і дождж прайшоў добры. (30) Падняўшы галаву, а. Ціт раптам сарваў свае святыя спевы… (30) -Божачі, божачкі, якая распуста пайшла! (31) Нават беднага Сцёпку падгледзела чыёсць зоркае вока. (32)


Сон Сцёпкаў прайшоў у момант. (33) Па тону пытанняў ён пачуў, што на яго насоўваецца нейкая навала. (33) І дзівіцца, што так скора раскрылася іх бязбожніцкая дзейнасць. (33) Сцёпка таксама ўваходзіць у злосць, але стрымлівае сябе… (33) -Не будзе ж табе дабра жорсткія словы кідала яму маці. (33) Ад гэтага погляду Аленчын страх праходзіць. (37) Аленка перамагае усмешку, гатовую закрасаваць на яе


свежанькіх губках. (37) Аленка стараецца захаваць сур’ёзнасць, губкі яе строгія, а ў вачах свет руніць. (37) Апошнія словы балюча кальнулі Сцёпку, хоць гэтага ён і спадзяваўся ад бацькі. (38) Бяскрайнія прасторы ляжаць перад ім, пазіраюць на яго незлічонымі вачыма, пазіраюць маўкліва і ўдумна… (40) І нейкае, яшчэ нязведанае, адчуванне жалю агарнула


Сцёпку, калі ўзышоў ён на ўзгорак і азірнуўся на сяло. (41) Сцёпка змусіў сябе адвесці вочы ад сяла, каб не паддацца ахапіўшаму яго жалю. (41) Але яго так моцна кранула матчына дабрата і такую віну пачуў перад ёй, што не пасмеў зрабіць ёк крыўду. (41) Сцёпка ж скора знік з вачэй, бо дарога павярнула ў кусты. (42) Змераў вачыма дарогу. (42) А перад ім раскрываюцца


ўсё новыя і новыя рысункі дарог… (43) З кожным паваротам чыгункі, з кожнаю новаю вярстою Сцёпка глыбей адчувае ўладу гэтых незнаёмых прастораў, сярод якіх параскіданы цёмна-сінія палоскі лясоў. (43) Не, Аленка- мілая, залатая дзяўчына! (43) Дарожны вецер і гарачае жнівеньскае сонца яшчэ больш распісалі загарам яго і без таго загарэлы твар. (44) Яму так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі. (44)


І тут Сцёпку прыйшла ў галаве смелая думка-прыстроіцца як-небудзь на поездзе і махнуць машынай. Гэтая думка выціснула ў яго ўсе іншыя думкі. Нават і сон яго разагнаўся.(44) Пры гэтым у галаву яго ўбілася адно глупства: калі праедзе ён на машыне, то паступіць на рабфак! (44) Сцёпку ніколі не даводзілася быць на станцыі, і цяпер кожную пядзю яе зямлі, кожную часціну яе прыходзілася


адольваць яе сваім уласным розумам. (45) Скрозь высокія круглыя топалі, што стаялі на станцыі, прабівалася сонца, а лісці на іх трапяталіся так ціха і так паважна… (48) Падзеі апошніх дзён адышлі дзесь далёка-далёка, як бы іх і не было… (49) Горад жа доўга не паказваўся, і толькі пад вечар перад ім вынырнулі гарадскія будынкі. (49) І гэты бацькоўскі дом успомніўся яму,


і сэрца нейк трохі заныла. (51) А следам за гэтым пайшлі і другія думкі, многа думак. Сцёпку трэба перш за ўсё знайсці рабфак, а там навесці спраўкі, ці дайшлі яго дакументы туды. (51) Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. (53) Сцёпка доўга стаяў, любуючыся горадам, і нейкае новае адчуванне калыхала яго… (53) Увесь гэты стракаты натоўп, як жывы этнаграфічны музей,


рассыпаўся па ўсходах, калідорах і аўдыторыях, несучы з сабою і надзеі свае і свае трывогі. (56) Экзамены цягнуліся блізка тыдзень. (57) Маркотна цягнуліся для Сцёпкі апошнія дні. (57) Як прыйдзе якое-небудзь свята, то я не праводжу дарма часу так, як праводзіў дома… (59) Жыццё ў Мінску ідзе так шпарка, проста так і б’е крыніцаю. (60) Аб Сцёпку і Аленцы па Заборцах гутарка прайшла.


Вось як вярнулася тады Аленка з лесу, дык гэтая гутарка ўжо з некалькіх языкоў зляцела. І як борзда такія плёткі па людзях расходзяцца! (60) У Аленкі пратэст з душы выбіваецца. (61) Аленка прагна, але дарэмна ловіць словы- нічагутка не чуваць. (61) Асабліва цяпер, калі такая распуста па людзях пайшла. (63) Калі Аленка зірнула на памяты канверцік- відаць, у дарозе вандраваў нямала то сэрца яе забілася, як


птушка ў клетцы, а шчокі румянкам загарэліся. (64) Мне дужа хочацца ведаць, як ты жывеш, а таксама і як твая навука пасоўваецца. (65) Я нічога не ведаў, ідучы шукаць навукі, і цяпер яшчэ многа чаго не ведаю, але я чую, што мае вочы прасвятляюцца, што перада мною адчыняецца зусім новы свет. (66) Яму проста было цікава церціся тут, зрабіць пэўныя назіранні, каб мець матэрыял у газету і праверыць некаторыя свае мыслі. (68)


Шумнаю грамадою хлынула рабфакаўская братва, у выхад на сходы імкнецца. (68) І гутарка аб ім пройдзе як аб выдатнейшым маладым паэце. (69) І мыслі і вобразы, як снег у мяцеліцу, кружацца… (69) Пішучы, Сымон увесь гарэў, як у гарачцы. (70) Трэба будзіць, падымаць шырокія масы, рабіць іх палітычна свядомымі… (72) Прачытаем наўперад верш твой, запалім сэрцы, а потым за дзела возьмемся.


(72) Але час праходзіў, Аленка ўпарта маўчала…А прычын магло быць многа: ліст мог не дайсці да яе, магла яна пакрыўдзіцца на яго за тое, што пісаў ён ёй аб паэтах… (73) Прачытаў Сцёпка, прыгледзеўся да гэтых слоў, сказаў іх шапатком, каб пачуць гукавую прыроду іх, вуха сваё задаволіць… (73) Вобразы дзяцінства і яго вёскі ўсплылі перад ім так яскрава, як бы яны былі намаляваны перад яго вачыма.


(75) Няхай яна піша, але вясёлыя, жывыя, поўныя энэргіі вершы, бо ў жыцці так многа радасці… (75) Яна ўжо страціла надзею на гэты ліст і пад уплывам смутнага разважання напісала некалькі лірычных вершаў. (76) Як глянула на гэтую фатаграфію, радасцю зацвіла дзяўчына, і шчокі яе макам загарэліся. (76) Толькі тады культура


ў вёсцы паднімецца на належную вышыню, калі культурнаю стане жанчына-сялянка. (77) Гэты ліст надта ўзрадаваў Аленку, ажывіў, падняў яе настрой, выклікаў цэлы рад новых пытанняў у сувязі з грамадскаю работаю. А Сцёпка яшчэ больш вырас у яе вачах. (78) Незаметна для Аленкі прайшло гэтае лета.Настала восень, забушавалі вятры. Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом


і дробным градам. Заляскалі церніцы па дварах каля сялянскіх хат, застукалі цапы на таках… Аднатонныя песні спявала восень, жалобна шумеў аголены лес. (78) Яго закідалі пытаннямі, скардзіліся на тое, што мала літаратуры і што цэнтр не заўсёды чутак да культурных патрэб на месцах. (80) Вы павінны прабіць сабе дарогу і вырвацца на шырокія прасторы жыцця. (80)


Зялёнымі шлякамі цягнецца шыракалісны аер, і голасцябляны цыбаты сітняк звешваецца над смаліста-чорнаю гладдзю “чортавых акон”… (82) Маці закідала сына пытаннямі, плакала і смяялася. (83) Новы крыж і зруб паспелі пасівець ужо за гэты час. (85) На гэтым вале, пахіліўшыся над балотам, стаяў старэнькі-старэнькі дуб, тоўсты і нізкі… (85) Так, ён не памыліўся: на вока заметна, што балота ляжыць ніжэй даліны


Міранкі. (85) Другія, наадварот, казалі, што мазгі яго працуюць вельмі добра… (87) Зашумелі, зазвінелі маладымі галасамі і звонам рыдлёвак Сухія груды. І работа закіпела адразу. (88) Залацеюць на першых праменнях сонца пяскі Сухіх грудоў, сівым туманом атулілася Гнілое балота, а старэнькі дубок, што за балотам, маўкліва стаіць і грэе на сонцы сваю лысую галаву і пасмейваецца. (88)


Яшчэ гучней загаманілі Сухія груды, а балота маўчыць панура, закрыўшыся зялёнаю коўдраю. Дзед-дуб з-за балота глядзіць на Сухія груды, як бы грамадою любуецца.(90) Уся гэтая справа сталася блізкаю, душу мазоліла, думкі займала. Рассцелюць тут свае срэбныя невады грымотныя хмары, дажджу нальюць у канал, а там работа надыйшла, сенакос, жніво. (91) Сяло хвалявалася. (92) На расчышчаным месцы цэлая сажалка стаяла,


і вада ўсё прыбывала. (92) Нашы дарогі топяцца ў гразі, на нашых грэблях грузнуць коні, на нашых мастах калечацца людзі і жывёла. (93) З шумам хлынула вада ў канал і пабегла далей і далей, несучы з сабой пясок, кусочкі дрэва, траву. (95) [18] 2.3 Лексіка-семантычныя сродкі ў трылогіі “На ростанях”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія


Мн.: Дзярж. вуч пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958. Метафара: ў цёмным віры прошласці, (стар. 7) некрануты край старажытнасці, (стар. 10) прырода – найцікавейшая кніга, якая разгорнута перад вачыма кожнага (стар. 10) З двара пазірала цёмная, чорная ноч. Неба абложанае нізкімі хмарамі, здавалася, усё цяжэй навісала над аголенай зямлёй. Непраглядны змрок і сыры туман спляліся густа-густа


і як бы глынулі гэтую закінутую між балот і лесу невялічкую вёску. (стар. 10) прыветна і мнагазначна гарыць лямпа (стар. 11) Гадзіннік на сцяне рабіў сваю работу. гойдаўся маятнік у шкляной каморцы, як бы вельмі задаволены сваёй працай, што і пацвярджаў кароткім “так-так!”, “так-так!”. Перад тым, як адбіць гадзіны, гадзіннік колькі хвілін трышчаў, рыпеў, як калодзежны журавель на марозе,


і пасля такой прадмовы званіў прыемным металічным звонам. (стар. 11) Шырокі малюнак недасяжных светаў раскрыўся перад вачамі маладога настаўніка ва ўсёй сваёй таемнасці і бязмежнасці. бязмежнасць зацірала зямлю, і яна гублялася ў ёй, як малюсенечкая пылінка (стар. 11) падшывальца-жэўжыка; (стар. 12) страшны і непрыемны вобраз смерці бліснуў сярод гэтых думак маладога


настаўніка і разагнаў іх. На адзін момант жыццё ў ім як бы спынілася. Па яго целе прабегла дрыготка, бо гэты вобраз смерці вынік зусім няспадзявана. (стар. 12) цэлыя статкі стажкоў (стар. 13) зайграла чырвань на ўсходзе, (стар. 14) сонца ледзь прабілася (стар. 14) засохшыя адломкі старых спарахнелых алешын, як свечкі, і маркотна глядзелі ў неба. Ад балот патыхала нейкім невыразным смуткам, ціхім жалея веяла ад


аднатонных малюнкаў палескіх куткоў (стар. 16) балоты-пустэлі, (стар. 17) хачу чуць твой голас: ён гучыць для мяне, як вясна; хачу пачуць твой смех, бо ён, як промень сонца асвятляе мне душу. Я прыйшоў да цябе, бо прывяло мяне сэрца». (стар. 77) Жывыя і бойкія вочкі яе так і свяціліся радасцю. (стар. 77) дзеці прыціхнуць, бы тыя птушкі ў гняздзе, калі над


імі каршун пралятае (стар. 83) А ўжо справа самога пісьменніка дадаць тыя ці іншыя завязкі, узяць той ці другі тон, гледзячы па яго здольнасці Для яго тут расчыняюцца шырокія магчымасці. (стар. 81) гадзіннік якраз збіраўся выбіваць час. Пашумеўшы і паскрыпеўшы, колькі яму было трэба, ён прабіў роўна поўнач. з кожнага радка на яго пазірала панна Ядвіся, (стар. 82) ён чуў, як нейкае задаваленне прыемна запаўняе яго


ўсяго, Яе акруглыя цёмныя вочы затрымліваліся на ім часта і доўга, то радасныя, то ясна-спакойныя, то крыху як бы засмучаныя, і глыбока западалі яму ў самае сэрца, хвалюючы яго. (стар. 82) Але і другая думка зараз жа зачала сваю работу ў яго галаве і як бы клікала паглядзець на гэту справу


іначай. Калі гэта яшчэ не зусім расцвіўшая краска палюбіць яго з усёю сілай першага кахання і даверыць яму сваё сэрца і маладосць і ўсё сваё жыццё, тады што? (стар. 82) І перад ім пачалі вырысоўвацца іншыя вобразы, і думкі яго пайшлі ў другім кірунку. (стар. 82) Гэтыя думкі крыху закалыхалі і заспакоілі настаўніка, а вобраз Ядвісі так і стаяў уваччу, як бы смеючыся з яго разважанняў. (стар.


83) Такія ўмовы сямейнага жыцця балюча адклікаліся на дзецях, асабліва на мяккай натуры панны Ядвісі, І смутак дзяцінства яна глыбока затаіла ў сэрцы, каб аб ім нават не дагадваліся людзі, І толькі на адзіноце з сабою давала яна волю сваім невясёлым думкам. (стар. 84) знайсці тыя простыя жывыя словы, што ішлі да душы, гаілі і заспакойвалі яе. (стар. 85) Ядвіся, як спуджаная дзікая птушка, кідалася


ў дзверы і знікала (стар. 85) Вобраз пані з чорнымі пышнымі валасамі жыва рысаваўся ў яго ўяўленні, а дапытлівая думка імкнулася ўнікнуць ва ўсе схованыя пружыны гэтае драмы чалавечай душы. І гэта трагедыя людскога жыцця авявала і вобраз панны Ядвісі, атуляла яго нейкай няяснай заслонай тайнасці цёмнай палескай глушы. І сама гэта глуш усё выяўней прымала своеасаблівы воблік, як нешта само сябе здавальняючае


і існуючае сваім уласным жыццём, таемна пераплятаючыся і лучачыся з людскім лёсам. (стар. 85) Ён чуў, што нешта прыемнае ўліваецца ў душу і грэе яго сэрца. (стар. 85) прычым губы і вочы смяяліся вясёлым смехам Што, не чакалі мяне спытаў ён, павітаўшыся з калегам. (стар. 86) І пачуванне адзіноты закралася ў душу настаўніка: ён тут - чужы


і лішні. І смешнымі цяпер здаліся тыя думкі, якія яшчэ так нядаўна цешылі яго маладое сэрца. (стар. 91) уваччу забліскалі іскаркі смяшлівасці і хітрасці. (стар. 91) Яму стала чагось шкада. Нейкая адзінота ахапіла яго, і гэты цесны краявід, здавалася, яшчэ звузіўся і стаў больш цесным. (стар. 93) Старасць прыгнула яго крэпкі стан і кінула на твар


і на высокі лоб цэлую сетку маршчын. (стар. 100) Яна парывалася сказаць вельмі многа, яна хацела расчыніць сваю душу, выліць з яе ўсю тугу, увесь смутак свой, але словы ўпыняліся, не адпавядалі думкам, што імкнуліся знайсці найболей дакладную форму і не знаходзілі. (стар. 99-100) У няскладных, балючых і палахлівых словах было многа недаказу; у іх чуўся страх


і сорам гэтага спавядання перад чужым чалавекам; адчувалася мітусенне яе душы, неадпаведнасць таго становішча, якое яна займае ў сям'і пана падлоўчага, з тым, на якое давала ёй права паходжанне і выхаванне. (стар. 100) Нейкае нездаваленне, няяснае адчуванне бяссэнснасці такога жыцця, якім жыве ён, пачуццё адзіноты пачынала закрадацца ў душу. (стар. 102) І вобраз маладога хлопца, сакаўнога, поўнага жыцця, сілы, устаў, як жывы, перад


Лабановічам. (стар. 103) Ранейшыя думкі аб смерці зноў прыйшлі цяпер яму ў галаву. (стар. 104) Нейкія злачынныя думкі навялі як бы туман на маладога хлопца і прычаравалі яго да свайго страшнага круга. (стар. 106) І цікава: нейкую ўладу меў цяпер гэты рэвальвер над настаўнікам. Яго прыцягала і гэта кулька, што выглядала з рулі, як галоўка нейкага гада.


Ужо колькі разоў пазіраў ён на яе. Але раптоўна нейкі промень асвятлення бліснуў у галаве. Ён адкінуў ад сябе рэвальвер. Халодны пот выступіў на лбе. Цяпер толькі заўважыў Лабановіч, што рукі яго трэсліся, як бы па яго душы прабег нейкі віхор, усё засцілалася нейкім туманам. (стар. 106) Златаіскрыя вобразы, як усмех вясны, момантамі ўставалі ў памяці Лабановіча, хвалявалі яго, асыпалі праменнямі радасці


і разгортвалі прад ім малюнкі не так даўно мінулага дзяцінства. Яны прыходзілі самі, аб чымсі гаманілі і кудысь клікалі, пакідалі ў душы лёгкі след засмучэння. Аб чым? Аб нейкай страце, аб тым, што не вернеш і што складае скарб, дарагі скарб памяці. Ён бачыў дубы на беразе Нёмана, крэпкія, пышныя дубы з развіслымі вярхамі.


На жаралістых камлях гэтых дубоў адбіла свае пячаці несупынная плынь часоў. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла далёкія прыгожыя вобразы: пахучы луг, роўныя пакаты ўзгоркаў у мутна-сіняй далі, старую хвою з буславым гняздом Бліскучы дзень, таемнае грукатанне надземных абшараў - гоман-воклік грознапавабных хмар, што шырокаю сцяною засланялі неба і выбухвалі купчастымі клубкамі бела-ружовых воблакаў (стар.


107) перад ім праходзілі вобразы за вобразамі, цэлы іх шнур плыў і плыў у яго ўяўленні. (стар. 108) А Шкурат і Кукса куксілі адзін аднаго, і не знайся. (стар. 110)Ж Гэты высокі пануры крыж і гэта закінутая сярод палескіх трушчобін школа стаялі, як сіроты, і, здавалася, цесна туліліся адно да другога, як бы


ў іх была адна доля. Нейкая дрыготка прабегла па яго жылах, а сэрца ў грудзях застукала мацней. (стар. 114) Радасць, праўдзівая радасць адбівалася на твары Ядвісі; гэта радасць свяцілася ў яе цёмных вачах, яна снавалася на яе губках, такіх мілых, такіх прыветных (стар. 114) Ён яшчэ раз пакланіўся і зачасціў так шпарка, як бы хацеў паказаць гэтым, што яму няма калі размаўляць з ёю. (стар. 115) Як жывы, вобраз яе стаяў у яго ваччу. (стар.


115) толькі вочы яго былі яшчэ больш жывыя, больш неспакойныя. (стар. 116) Дубейка, заціснуўшы шыю ў накрахмалены цесны каўнерык, ківаў сваёю птушынаю галавою то да аднае, то да другое паненкі. (стар. 119) распусціў свае мокрыя губы ў крыху абразлівую ўсмешку. (стар. 119) хвой і дубоў, што высока падымалі ўгару свае кучаравыя галовы або адзінока стаялі па краях лесу. (стар.


125) вызваленая з-пад снегу зямля радасна выглядала на свет жаўтавата-шэрымі плямкамі, ужо выбіваўся і леташні бруснічнік, свежы і сакавіты, сухія галінкі вераску і ягадніку. Побач чыгункі, дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка, у зацішку зялёных хвой і чырванаватага маладога бярэзніку, ужо цягнулася доўгая жоўтая паласа адтаўшай зямлі. Яна шырэла з кожным днём, з кожнай гадзінай. (стар.


125-126) А каля масткоў на чыгунцы стаяў вясёлы гоман звонкіх кропель, сцякаючых у ажыўшыя рачулкі і ручайкі. Засыпаныя снегам шпалы, старыя трухлявыя пні даўно загубленых дрэў, гнілыя галіны - усё выглядала з-пад снегу і ўсё, здавалася, радавалася, што не апошні раз бачыла сонца. А лес, асветлены і абагрэты сонцам, пазіраў зусім-такі весела. і іншыя парыванні разам з абуджэннем прыроды калыхалі душу ціхаю, няяснаю песняю ці даўно чутаю казкаю,


поўнаю хараства і чараў, і кудысь цягнулі і клікалі. (стар. 126) Толькі ветракі, растапырыўшы ўгары два крылы ў бок сяла, мелі такі выгляд, як бы іх уразіла нейкая навіна, і яны, у здзіўленні сказаўшы: «О-о-о!», застылі ў такім стане. (стар. 127) Дом пана падлоўчага глянуў на Лабановіча яшчэ раз


і яшчэ; настаўнік пайшоў павольней, як злодзей, кідаючы позірк на вокны (стар. 127) сказаў Лабановіч у парыванні нейкай радасці, а ўнутрах яго ўсё дрыжала, (стар. 127) усё цяпер знікла нібы гэтыя вочы і бровы адвялі іх і пахавалі навекі. (стар. 128) Пачынаецца вясна. Разам з ёю ва мне абуджаецца і нейкі дух бадзяння.


Я, брат, тая муха, што папала пад шкляны каўпак: і свет вакол відаць, і месца ёсць выбіцца з гэтага каўпака, але няма здольнасці папасці ў выйсце. вельмі цяжка пачуваць, што цябе пачынае зацягваць балота, і ты ведаеш, што ў гэтым балоце твая грамадзянская смерць. (стар. 131) ва мне з незвычайнаю сілаю абудзіўся дух бадзяння.


Я не знаходжу сабе спакойнага месца, мяне кудысь цягне і парывае. (стар. 130) З двара далятаў сюды шум сельскае вуліцы. Дзесь у канцы вуліцы пілікала скрыпка, там жа чуўся радасны смех дзяўчат і іх крык і піск. Звонкія, маладыя галасы будзілі спакой гэтага ціхага вечара, і водгулле іх замірала дзесь у соннай цішы балот. (стар.


131) На ясным небе загараліся зоркі, дрыгацелі, свяціліся рознакаляровымі агеньчыкамі, пераліваліся, як бы там трапяталі крыльцамі нейкія дыяментныя матылі. І было штось незвычайна важнае і велічнае ў гэтым далёкім харастве недасяжных зор і ў гэтай маўклівасці цёмнага бяздоннага неба, і перад велізарнасцю і тайнасцю яго заціхаў дробны клопат зямлі. (стар. 131) «Колькім людскім пакаленням свяцілі гэтыя зоркі


разважаў настаўнік Людскія пакаленні даўно сышлі з твару зямлі, і вецер даўно параздзімаў іх магілы і разнёс па свеце прах касцей іх, а яны, спакойныя зорачкі, кожную ясную ночку будуць свяціць сваім немяцежным бляскам, неўспагадныя на ўсе мітусенні і трывогі ўсхваляванай душы чалавека. А мы перабудзем свой век, колькі нам прызначана, гэты страшэнна кароткі міг, малюпасенечкае звенца


ў бясконцым ланцугу жыцця, і ніякага следу не захаваюць па нас бязлітасныя часы. І ці варта так прырастаць да гэтага жыцця, да гэтага нязначнага моманту ў ходзе часаў?» (стар. 131-132) Разважанні аб нязначнасці людскога жыцця былі таксама раптоўна распуджаны чыёюсь рукою, што кінула гэтыя краскі. (стар. 132) Лабановіч борздзенька кінуўся да форткі. Але там было


ўсё ціха. І толькі шумлівая і многагалосая вуліца правіла маладыя гімны гэтаму жыццю. (стар. 133) Апознены месячык загарэўся залатым пажарам за тым панурым лесам, што стаяў з боку чыгункі, і павольна ўзнімаўся над заспакоенаю зямлёю. Ноч цішэла і глушэла і цяжэй налягала на зямлю. (стар. 133) Вясна ўступала ў сілу. Ажылі балоты. Жаласна застагналі кнігаўкі, цяжка лятаючы над вадою.


Высока ў небе звінелі жаваранкі. Абсохшая зямля пачынала іскрыцца зялёным аксамітам кволай пахучай траўкі. (стар. 133) Дзеці з вясёлым дзіцячым гоманам, як пчолкі з вулля, высыпалі з школы на вуліцу, напаўняючы яе звонкімі, шчаслівымі галасамі. (стар. 134) Гэты так добра знаёмы яму голас прывёў яго ў нейкае трапятанне. (стар. 134) ледзь прыметная вясёлая


ўсмешка блукала ў яго вачах і на губах. (стар. 135) - Вы - мая госця і нявольніца. Ніякаму на свеце паляўнічаму не здаралася злавіць такую слаўную сарначку, як мне сёння. (стар. 136) сказаў настаўнік і пачуў, як забунтавалася ў ім кроў. (стар. 136) Цёмна-русыя валасы раскінуліся па плячах пышнымі хвалямі. (стар. 136) А ён, як бы апалены маланкаю, стаяў на месцы колькі моманту.


Потым, як дзікі звер, кінуўся даганяць. (стар. 137) Унутры ўсё кіпела ад нейкага шчасця і радасці. (стар. 137) Вясёлы, дружны шум уварваўся ў школу, звонкія, шчаслівыя дзяціныя галасы напоўнілі ўвесь дом. (стар. 137) Гэта здарэнне, гэты агнявы пацалунак панны Ядвісі напоўніў яго шчасцем, і яму здавалася, што гэтага шчасця стане надоўга. (стар.


138) пачуць яе голас, зазірнуць ёй у вочы, каб прачытаць, што робіцца ў яе душы. (стар. 138) Яе імя гучала ў яго вушах незвычайнаю музыкаю і мела нейкае асаблівае значэнне. (стар. 138) Жалобна крычалі кнігаўкі, снуючыся над балотамі, над вадою, як бы шукалі вельмі дарагую страту і ніяк не знаходзілі. а далей у балотах, між лесу, пераклікаліся бугаі, бухаючы, як у пустыя кадушкі. Гэта буханне на далёкай адлегласці будзіла лясы, прыдаючы агульнаму


настрою Палесся асаблівыя тоны. Сталыя і важныя буслы з незвычайнаю сур'ёзнасцю хадзілі па краях балота або ляталі да гнёздаў на старых хвоях і папраўлялі свае апушчаныя на зіму палацы. Там і сям на ўскраінах лясоў распускаліся маладыя лісточкі бярэзінак. Жоўтыя пухаўныя каткі звісалі на вербалозінах, купаючыся на сонцы і склікаючы пчолак і чмелікаў. Зялёныя кветачкі павыбіваліся


ўжо на свет скрозь сухія выцвіўшыя лісці, і прынадныя пахі разлівала ў паветры маладая чаромха. Адны толькі паважныя дубы, узбагачаныя вопытам жыцця за свой доўгі век, не вельмі спяшаліся расчыняць свае покаўкі і выпускаць адтуль свежую зелень маладых лісточкаў, бо дуб - мудрае дрэва, і не паддаецца ён на зман няпэўнай у пачатку вясны. (стар. 138) Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам


і шчэбетам. (стар. 139) бо пасля Вялікадня парассыпаецеся вы па лясах і палях. (стар. 139) Прыняўшы па абедзе кнігі ад вучняў і пусціўшы іх на святы, Лабановіч пачуў, як бы яму стала чагось шкада, хоць, праўду сказаць, крыху дакучыла за зіму гэта работа па восем і па дзесяць гадзін у дзень. (стар. 139) ў гэты дзень цельшынцы па старому звычаю зносілі свае грахі папу, пасля чаго


ўжо рабіліся як бы святыя. Праўда, у Цельшыне было многа такіх палешукоў, як, напрыклад, дзед Мікіта, да якіх святасць не падыходзіла ніякім чынам. (стар. 140) І цельшынскі звон, як відаць, добра ведаў звычаі сваіх парафіян, бо не спяшаўся канчаць скліканне. (стар. 141) і дзяк Цішкевіч, у якім было ўсё-такі меней «благадаці», з прычыны чаго ён крыху заграбаў нагамі, (стар. 141) Яшчэ вечарам таго ж самага дня, калі цельшынцы здавалі свае грахі а.


Мадэсту, (стар. 145) тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак. Шынкі, як падушкі, абтыканыя зелянінаю, ляжалі важна зялёнымі ўзгоркамі. (стар. 145) Ён быў тоўсты, крэпкі і меў выгляд навоя, на які толькі што навілі кросны ў дванаццаць губіц. ён не касаваўся перад чаркамі і ліў іх, як у бочку. пышныя цёмна-каштанавыя валасы былі перахвачаны чырвонаю ж, як жар, стужачкаю. (стар.


146) Наліў па чарцы віна і вельмі ўпрашаў выпіць, называючы іх дыяментамі Палесся, божымі летуценкамі. (стар. 147) Пад звонкія і меладычныя гукі музыкі сарваўся з месца Грыгарэц і пайшоў тупаць і прытупваць. Здавалася, што гэта не чалавек танцуе, а нейкі добра ўкормлены вяпрук убег у пакой і ў нейкай свіной радасці разгуляўся тут


і пайшоў выбрыкваць розныя вепручыныя выкрунтасы. (стар. 149) Гэта вестка моцна засмуціла настаўніка. Ён адразу пачуў, што перад ім як бы ўжо расчыняецца нейкая пустота, і гэтыя пышныя малюнкі зазелянеўшага Палесся, узбуджанага вясною, поўнага спеву, шуму і жыцця, патускнелі ў адзін момант і як бы адыходзілі ад яго. Усё, здавалася яму, мела цяпер такі выгляд, як бы хацела сказаць


яму: «У цябе гора, але мы ў гэтым не вінаваты», і пачынала жыць сваім клопатам, сваімі інтарэсамі, зусім для яго чужымі, (стар. 151) - І можа стацца так, што я вярнуся з экзаменаў, а ластавачка ўжо вылецела ў вырай Скажыце мне, нашто гэта ластавачка вясною ў вырай вылятае? (стар. 153) Самі ведаеце чаму: як толькі вашы ногі пераступяць парог яе дома, то душа ваша пападзе да яе ў палон. (стар. 153) Прабілі тры званкі, гучна


і адрывіста азваўся паравоз, абуджаючы ранічны пакой бясконцых балот, і поезд зрушыў з месца. З шумным шыпеннем выпускаючы пару, усё быстрэй і быстрэй бег паравоз, і ў нейкую своеасаблівую, глухую музыку злівалася тухканне цяжкіх ног поезда. (стар. 154) Штось прыемнае і радаснае ўлівалася яму ў душу ад гэтых новых малюнкаў і ад гэтага размашыстага бегу машыны.


Борзда адыходзіла назад станцыя з высокаю вадакачкаю, закрываючыся свежаю зеленню раслін. Рассыпаючы сноп залатых стрэл, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора. Хутка вынікалі і беглі ўсё новыя і новыя малюнкі гэтага зачараванага краю. Балоты з густымі зараслямі лазы, кустоўніка і маладой асакі рассцілаліся шырачэзнымі круглымі абшарамі, па краях якіх ледзь віднеліся зубатыя цёмныя палоскі лясоў.


Балоты канчаліся, побач дарогі ўставалі высокія сцены бору, бор перасякаўся вясёлымі палянкамі; там-сям віднеліся на іх людскія будынкі, а бярвенні гэтых будынкаў, асветленыя сонцам, здаваліся маршчынамі на разумнай галаве чалавека, які многа думае і разважае. Вясёлыя палянкі абводзіліся аправаю пышна-зялёных хвойнікаў на жоўценькім пясочку. Нейкім прыветам, ласкаю і цішынёю патыхала ад гэтых сакавітых хвойнікаў, ад гэтых людскіх будынкаў.


А як прынадна і прыгожа павіваліся і беглі ў хвойнік каляінкі вясковых дарожак і сцежак, па якіх так рэдка пракоціцца сялянская цялежка! А колькі самабытнага хараства ў гэтых адзінокіх разложыстых дубах, раскіданых па краях лесу, і гэтых пышна купчастых хвоях у полі! Чымся родным, мілым, даўно знаёмым веяла ад аксамітных абрусаў маладога жыта і ад кволых бледна-зялёных усходаў ранніх аўсоў! (стар.


154) Лабановіч стаяў каля акна, як прычарованы, і не адводзіў вачэй ад самавітых, простых малюнкаў Палесся, поўных невыразнага хараства і жыцця, (стар. 154) адна дугавідная пасма валасоў тырчала над ілбом і надавала Грыньку выгляд вучонага чалавека, а рэдкія доўгія вусы рабілі яго строгім настаўнікам. (стар. 155) Лабановіч у параўнанні з Грыньком быў горкі пралетар,


і ён нават са знявагаю паглядзеў на свой сурдут, які ён купіў у Курульчука за два рублі з палавінаю і ў якім ён, асабліва ззаду, вельмі змахваў на местачковага рабіна. (стар. 155-156) Была адна рыска, агульная для ўсіх настаўнікаў: гэта асаблівая бледнасць і зямлістасць колеру твараў, якую можна заўважыць толькі ў тых, хто змушан жыць у падвалах і астрогах. (стар.


157) Інспектар увайшоў, як цар: важны, строгі і з такім выглядам, як бы ён трымаў у руках лейцы, каб не разбеглася, спудзіўшыся, зямля, на якой мы жывём. На твары ў яго быў незвычайны клопат, думка яго была так моцна занята нейкаю важнаю справаю, што ён нават не меў часу паглядзець на таго, каму даваў руку. (стар. 157-158) Працэсія была вельмі важная. Наплечнікі і бліскучыя гузікі


інспектара зусім асляплялі палешукоў, боязна пазіраўшых вытарашчанымі вочкамі. (стар. 158) У тыя часы Грот сядзеў незвычайна крэпка на сваім троне. І калі ты казаў свайму супярэчніку, што па Гроту пішацца так, то ўжо ніякія довады чалавечага розуму не маглі зрушыць цябе з пазіцыі. (стар. 159) зірнула на вокны кватэры настаўніка. Як смутна


і тужліва пазіраюць гэтыя шкляныя вочы пустой і мёртвай кватэры! І дарэмна гэты малады бліскучы месячык стараецца ажывіць пагаслыя вочы: яны свецяцца, а жыцця няма. (стар. 160) А гэтыя цёмныя вокны! Што ў іх? Чаму яны ўбіліся ёй у вочы? Ёй нават робіцца нейк непрыемна ад гэтага. (стар. 162) Бабка не спіць. Яна проста думае свае старэчыя думкі, сухія, як


і сама старасць, простыя, як і ўсё жыццё яе, нецікавыя, як і яе доля. і толькі прусакі шалпочуцца ў шчылінах, яны тут жывуць і жывяцца ад яе жыцця. (стар. 164) Зноў пазірае на гэтыя цёмныя вокны. І месячык адышоўся ад іх, бо яны мёртвыя і іх не ажывіш. Не ажывіш, бо душа выйшла з гэтага дома. Няхай бы ён ужо


і не прыязджаў сюды і не даваў бы жыцця гэтым вокнам. А яны ажывуць. Яны зноў ажывуць! Яна будзе з ім жыць, будзе жыць і з тым, хто сядзеў унь там і праводзіў рукою па сваіх цёмных, маладых вусіках. Але сэрца ёй кажа: «Я хачу яшчэ болей гэтага шчасця! Я хачу выпіць яго ўсё, усё, да самага дна!» «Не, няхай яно будзе лепш недапітым, бо, можа, на дне яго


наліта атрута. Так лепей!» - гаворыць Ядвіся да свайго сэрца, ды яно ніяк не згаджаецца з ёю. Яна хоча думаць аб іншым: аб дарозе, аб тым невядомым, што на гэтай дарозе яе напаткае. А ўдумныя, добрыя вочы пазіраюць на яе, як бы просяць, каб аб іх, толькі аб іх думала яна. І сэрца ёй зноў кажа: «Нашто ты лгала яму » Малады месячык схіліўся над ветракамі. Яго ўжо не цікавіць гэта дзяўчына


і гэтыя вокны, якія імкнуўся ён ажывіць. Ён яшчэ не акрэп. Яго цягне край зямлі, няясны і мілы. Ідзе ён туды адпачыць, каб набрацца новых сіл на заўтрашнюю ноч. І ён ажывіць гэтыя вокны. (стар. 165) Нявідная рука поўначы ціха праводзіць граніцы між ноччу і днём, і ў вечнасць адходзіць гэты вечар Ядвісі. (стар. 165) Ціхая ноч ляжала над Палессем. (стар. 165) Аднатонную песню вялі колы вагонаў.


Бясконцы рой залатых іскраў выпускаў паравоз, агністаю паласою вызначаючы сабе дарогу. Ціха гулі і судрыгаліся балоты побач чыгункі, дзе бегла машына. Раскаціста і гучна грымелі салаўі: звону іх песень не маглі заглушыць грук і шум вагонных колаў. Месцамі ўзнімаўся белаваты туман і нерухома звісаў над маладымі асокамі і цёмнымі абрысамі разложыстых купчастых лазнякоў.


І калі спынялася машына на станцыях і паўстанках і заціхаў шум поезда, з балот даносіліся хвалі незвычайна мяккіх зыкаў крахтання жаб. Нейкі невыразна маркотны і разам з тым прыемны гоман стаяў над балотамі, як бы яны апавядалі гэтай ціхай ночцы і гэтым людзям, што не спалі, адвечную скаргу сваю і смутак свой Пачынае развіднівацца, разам з гэтым абуджаецца


Палессе. Далёка ў лесе такуе цецярук, як бы нехта багамольны чытае там малітвы. Яшчэ больш гучна, яшчэ з большым натхненнем правяць салаўі раннія літанні. Як падзяку небу, як дым пахучай смалы, узносяць угару балоты свае туманы, і, здавалася, адпраўляюць набажэнства гэтыя лясы, ахінуўшыся тонкімі тканкамі пары. Усход святлее, ціха грае і пераліваецца гэта ясната, залатая багра - шчаслівы


ўсмех дня каб дыяментамі разбіцца на свежых маладых лісціках, на чысцюткіх кроплях расы і запаліць іх бляскам найдарожшых каменняў. (стар. 165-166) Дзесь уперадзе пагруквае, як бы пасмейваецца і перамаўляецца з рэйкамі дрызіна, і гэты вясёлы смех адбіваюць сцены лесу, што стаіць побач чыгункі. Збоку дзесь голасна і музычна выводзіць трэлі пастухова труба; балоты падхватваюць голас трубы, нясуць


яго далёка па краях лесу і кідаюць невядома дзе. Залаты пажар сонца залівае верхавіны лесу. (стар. 166) Чым бліжэй ён да яе, тым з большаю сілаю ажываюць у ім пачуцці, тым жывей устае прад ім гэта слаўная дзяўчына. Ён падымаецца, ідзе далей. (стар. 166) а за сялом, нерухома падняўшы крыллі, стаяць два ветракі, захоўваючы ўсё той жа выраз здзіўлення. (стар. 166) вы былі тою яснаю, чыстаю зоркаю, якая свяціла мне


ў гэтай цемры жыцця, радавала мяне і ўхіляла ад рознага бруду, і калі ў мяне захавалася жывая іскра, то толькі дзякуючы вам » (стар. 168) [19] 2.4 Вывад па раздзеле Аналіз лексіка-семантычных сродкаў у творах Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка метафары з’яўляюцца найбольш характэрным сродкам выражэння суб’ектыўнай ацэнкі, беручы на сябе амаль 90


працэнтаў ад усіх выяўленых у згаданых творах сродкаў. Раздзел 3 Фразеалагічныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа Фразеалагізм - устойлівае словазлучэнне, чыё значэнне не выводзіцца са значэнняў ягоных складнікаў. [21] Літаратурны матэрыял дазваляе выдзеліць тры прыёмы выкарыстання фразеалагізмаў: уводзіны іх у кантэкст без зменаў значэння і складу, сэнсавае пераўтварэнне


і пераўтварэнне складу. Выкарыстанне нязмененых фразеалагізмаў. Фразеалагізмы нярэдка ў мастацкім тэксце апынаюцца сродкамі ня толькі называння, але і эмацыйнай характарыстыкі з’яваў і персанажаў. […] Магчымыя некаторыя ўскладненні ў прынцыпе прамога, семантычна і структурна ня змененага выкарыстання ўстойлівых выразаў.


У ліку прыватных праяваў экспрэсіі лексічных адзінак знаходзяцца і выпадкі аказіянальных значэнняў і аказіянальнай аманіміі, што ўзнікае ў выніку пераасэнсавання словаў - наўмыснага ці ненаўмыснага, з няведання. Да ліку параўнальна рэдкіх, але дастаткова яскравых і псіхалагічна звычайна цікава нагружаных спосабаў стварэння экспрэсіі адносяцца


і выпадкі суб’ектыўнага ўспрыняцця і асэнсавання словаў праз персанажаў і аўтара-апавядальніка. [14, 65-66] Сэнсавае абыгрыванне фразеалагізмаў. У вобласці сэнсавага абыгрывання ўстойлівых выразаў выдзялюцца два накірункі: метафарызацыя фразеалагізмаў і міжузроўневая аманімія свабодных і ўстойлівых спалучэнняў словаў. [22] Метафарызацыя фразеалагізмаў, што паўстае ў выніку нязвыклых для


іх сувязяў са словамі асноўнага кантэксту, семантычна ў прынцыпе не адрозніваецца ад лексічнай; […] У мастацкай мове назіраецца міжузроўневая, ці рознаўзроўневая, аманімія - сутыкненне фразеалагізмаў з свабоднымі спалучэннямі словаў, што супадаюць з імі па складзе. [14, 67-68] Пераўтварэнне складу фразеалагізмаў. Асноўныя выпадкі індывідуальна-аўтарскіх пераўтварэнняў складу фразеалагізмаў наступныя: частковая


ці поўная замена іх кампанентаў, кантамінаванне двух выразаў, іх скарачэнне, фразеалагічная ілюзія, зрэдчас - граматычная дэфармацыя. [14, 69] 3.1 Фразеалагічныя сродкі ў аповесці “Дрыгва”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. – Мн.: Юнацтва,


1990. Фразеалагізм: Нічога: покі жаніцца – загаіцца, (стар. 75) - Ну што ў цябе чуваць? – запытаўся Васіль не па праграме. - Нічога - Лепей нічога, чым благога дзелавіта заўважыў Васіль (стар. 90) - Якая муха ўкусіла цябе сёння? (стар. 90) Сядзіш вось думаеш. Думаеш, думаеш, галава як кацёл зробіцца, (стар.


93) - Соль добра, калі ёсць што саліць заўважыў Саўка. (стар. 104) пападзешся са стрэльбаю, тады прапаў вечным правам. (стар. 122) Усё роўна, спяшайся, не спяшайся, а свайго не мінеш. (стар. 131) Калі не памыляюся, дык у Мазыры елі царскія сыры. Саўка намякаў на Мазырскі астрог. (стар. 132) Ды глядзі, сынку, язык трымай за зубамі. (стар.


136) “На Казімера зіма ўмера” кажа каталіцкая прыказка. (стар. 148) І горш за ўсё гэты Саўка, дзед Талаш і Мартын Рыль. Яны зачынілі яму свет. (стар. 156) У тым-та і ўся бяда, што справа гэта цёмная. (стар. 157) Відаць, войт шмат памазоліў мазгі, думаючы пра ўсю гэту страшную і няясную гісторыю. (стар. 158) каб у крыві заліць агонь рэвалюцыі (стар.


165) цяпер ён меў выгляд чалавека, знятага з крыжа. (стар. 168) У іх вачах заіскрыліся ўсмешкі. (стар. 173) - Што можна ваяводзе, то не табе, смродзе (стар. 193) маёнтак таксама свяціў небу (стар. 195) І хвоя можа мець вушы. (стар. 196) Вось тут, думаў ён, і будзе ім лазня. (стар. 198) абяцаўшая багатае жніво на ніве вайны: (стар.


198) як лоўка выратавалі мы батальён таварышча Шалёхіна з польскіх лап (стар. 204) Дзед Талаш у вус пасміхаецца. (стар. 204) зірне па-арлінаму. (стар. 205) [17] 3.2 Фразеалагічныя сродкі ў аповесці “На прасторах жыцця”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні Мн.: Юнацтва, 1986. Фразеалагізм: Потым Сцёпка разважыў так, што яна напэўна баіцца на вочы яму пападацца,


каб ён не запытаў у яе чаго-небудзь па часці навукі… (9) А людзі маглі б падумаць чорт ведае што… (9) Аленка ламала галаву, думаючы над тым, чаго Сцёпка вакол іх хаты вандруе. (10) Але, як вядома, калі тое ці іншае гаданне кажа не ў нашу руку, то мы, звычайна, не хочам яму верыць. (11) Яна добра памятае, як хацела дагнаць яго, а ён толькі воўкам зірне на яе-


і ані прыступу… (11) Сцёпка рос як на дражджах. (14) Заплакала маці, пусціла слязу і Аленка. (17) Вучні ў школах лынды б’юць, ходзяць ды лісце збіраюць. (18) Не вучыш, бывала, лекцыі, дык настаўнік так загрэе табе, што аж іскры пасыплюцца. (18) Вучыся, як хочаш, а бацька памагаць табе не будзе вучыць, як на бацькавым карку


ездзіць. (18) Тут і сам Сцёпка з нагі збіўся, а бацька заўважыў: -Вось пайшлі словы- і мазгі на іх скруціш! (19) Пярун бы іх пабіў, і нялоўка яму перад Аленкаю: яна комплексы праходзіць, а ён аб гэтых комплексах ні бэ ні мэ. (23) -Дык гэта кожнаму дурню вядома заўважыў Сцёпка. (24) -Калі ты, гад, пойдзеш супраць бога, то я з цябе скуру злуплю! (27) -


Усё паламалі і пазносілі, каб іх хвароба паламала і саміх на могілкі пазносіла! (31) -Ні чорта лысага не вызваніш там. (31) Вярнуўся Сцёпка з паходу на досвіце, ціхенька адчыніў адрынку, дзе спалі двое яго меншых братоў, Алесь і Юрка, і не раздзяваючыся, мокры да ніткі, залез пад коўдру. (32) Зайсці яму дадому ці лепш на вочы бацьку не паказвацца, бо ўсё роўна бацька яго прагоніць? (34) Алесь і Юрка ўставілі вочы


ў Сцёпку і чакалі, што ён скажа. (35) Гаворыць Сцёпка і на Аленку не глядзіць, каб па вачах яго не пазнала, што ён трохі туману напускае. (37) У Сцёпкі ёсць адказ і на гэтае пытанне, але ён хоча фасон дзяржаць і трагічна заяўляе… (37) Слухае маці і нічога не цяміць, як бы ёй розум засланіла. (39) Алесь крэпіцца, маўчыць зацята, зрэдку на бацьку ваўчком паглядае. (40) -


Добры хлопец! – кажа ён сам сабе і потым дадае: - І чорт яго не возьме! (40) Сцёпка ж скора знік з вачэй… (42) Гэта раней навуку дзялілі для бедных і для багатых: багатым- універсітэты, а бедным- гула асмаленая. (47) Страху набраўся тут Сцёпка. (49) Не пераскочыўшы роў, няма чаго і “гоп” казаць. (51) Праўда, ён падаў думку разбурыць “святы калодзеж”, але гэтая заслуга- віламі на


вадзе напісана. (54) Напралом пойдзе, кулакі ў дзела пусціць, а рабфака не ўпусціць. (54) Але з такой заявай ён набраўся клопату… (56) Жыццё ж у Мінску ідзе так шпарка, проста так і б’е крыніцаю. (60) Хіба ты язык людзям завяжаш? (61) Паздаваў я экзамены добра і лёгка, як плюнуць… (65) Трэба даказаць усім, што ён сваіх слоў на вецер не кідае,


і калі думаюць аб іх людзі, што ён-адшчапенец, што з яго толку не будзе, то памыляюцца. (67) -“Як пусцілі мы на вецер” паправіў Сымон. (71) Яму нават і на руку было гэтае адзіноцтва… (72) Калі я была дома і мне не здаровілася, то маці казала, што гэтае нездароўе ад навукі, бо навука высушвае мазгі, заганяе ў сухоты. (74) Аказалася ж, што ён вярнуўся жывы і здаровы і ў вус сабе не дзьме. (83) Трэціх зайздрасць трохі


і страх забірае, каб з носам не астацца. (89) Тут і тэхнікі-спецы ёсць: што ні скажа, як у сцяну ўлепіць. (91) [18] 3.3 Фразеалагічныя сродкі ў трылогіі “На ростанях”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія Мн.: Дзярж. вуч пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958. Фразеалагізм: старажытнасці, якая на кожным кроку кідалася яму ў вочы і затрымлівала на сабе ўвагу, (стар.10) чалавека ахоплівае жах,


і ён губляе галаву. (стар. 12) хлопец крэпкі, моцна зросся з зямлёю і жыццём, (стар. 13) ў акно пазірала цёмная ноч і завешанае густымі хмарамі-валокнамі цёмнае неба. (стар. 13) старыя хвоі, што горда ўзвышалі сваі макушы (стар. 13) гразь была густая, чорная, як дзёгаць (стар. 14) свет сыйшоўся тут клінам, (стар. 17) з яго плячэй зваліўся нейкі цяжар, (стар. 18) аддаць кесарава кесараві. (стар.


19) – У ціхай вадзе чэрці водзяцца. (стар. 23) Адным словам, на ўсім быў відзен адбітак дзявочага прызору і акуратнасці. (стар. 23) суджанага, якога дзесь затрымалі чэрці, (стар. 24) “ Пабіць цябе каменнямі!” (стар. 33) як ваўчок, прыглядаўся (стар. 40) Латачыха сыпала словы, як гарох. Мусіць, не раз практыкавалася яна


ў сваіх думках у гэтай лаянцы. Здавалася, яна толькі адчыняла рот, а словы самі сыпаліся і сыпаліся. (стар. 46) вочы яе з доўгімі мігаўкамі як бы рассыпалі праменні. (стар. 50) з яе вачэй так і сыпаліся іскры смеху. (стар. 51) аддаў сэрца (стар. 51) хто каго любіць, той таго і чубіць. (стар. 51) ён даваў кругу (стар 54) узяць сябе на павадок (стар. 59) карчма і яе гаспадар як бы адной нагой ступалі


ўжо на край магілы. (стар. 62) - Эх вы: сарамяжлівая дзяўчына (стар. 63) вочы з іх так і сыпаліся іскры смеху; (стар. 65) Накруціш свае нервы так, што вынік туга накручаных струн-нерваў. (стар 69) “Было што піты і есты, але прынукі не было” (стар. 76-77) не магла ўтрымацца ад смеху і дала яму поўную волю. (стар. 79) -


Работы, пане настаўніку, ніколі не пераробіш. (стар. 78) - З вамі ніяк нельга да праўды дайсці. (стар. 78) - У вас сем пятніц на тыдні сказала Ядвіся (стар. 79) Ой, была жанчына, няхай са святымі супачывае яе душачка! (стар. 83) Школа хорам праспявала малітву прад абедам. (стар.


86) - А як вы сваю школу пакінулі? - А дзе яна дзенецца? У лес не пабяжыць адказаў, смеючыся, Саханюк. (стар. 87) - Паненка? Якая? - Такая, што ўсё аддай - і мала! (стар. 87) вып'ем, тады, можа, да сэнсу прыйдзем. (стар. 88) - Я ні разу не бачыў вас у такім добрым гуморы, (стар.


91) Пара яму выкінуць усё гэта з галавы і сэрца, пакуль вобраз дзяўчыны яшчэ не засеў там настолькі глыбока, што з ім будзе трудна змагацца. Няхай не падумае яна, што яму без яе свет зачынен. (стар. 93) - Вы не думайце таго - праўда не скварка, з кашаю не з'ясі. (стар. 95) А то сядзіш ты тут, як пень на дарозе (стар. 99) Я не любіў каля паненак кісялём сядзець. (стар. 99) але яна цярпліва нясе свой крыж (стар.


100) пагадзілася са сваёю доляю і не мае сілы скінуць з сябе гэты крыж жыцця. (стар. 100) падлоўчы Баранкевіч падняў у доме буру (стар. 101) мудрасць, такім чынам, зазначае, што страх смерці мацней жыцця, мацней самое смерці. (стар. 105) Набярэцца паганая кроў, трэба ж яе выпусціць, і тады ўсё ціха і лагодна. (стар. 111) зрабіў па прыказцы: «Уткні мяне,


Божа, куды мяне не трэба». (стар. 112) Думаеш, што ты разумны, а ўся цана табе - шчарбаты грош ён сам сабе строіў міны, (стар. 112) Проста калы аб галовы ламаліся (стар. 112) - Што ж? Дай, Божа, нашаму гароху ў гаршчок панскі папасці усміхнуўся Лабановіч. (стар. 116) Нашы інтарэсы не стыкаюцца,


і нам няма за што пасварыцца нават. (стар. 117) - Што жаніцца махнуў рукою а. Кірыл Жаніцца кожны патрапіць, (стар. 117) Калі жыць, дык жыць са смакам, (стар. 117-118) - Не пары гарачкі, бо так астанешся без аднае, (стар. 118) Максім, сын фельчара Гарошкі, лятаў, як матыль, ад аднае паненкі да другой. (стар. 118) - У ціхай букце чэрці водзяцца дадаў і Сухавараў (стар.


119) - Маё ад мяне не ўцячэ горда зазначыў Дубейка. (стар. 119) - Вельмі вам дзякую, але, зняўшы галаву, па валасах не плачуць. І крыўды тут ніякай няма. (стар. 121) - Аб чым гэта галубкі варкуюць запытаўся Сухавараў, падыходзячы да іх. (стар. 122) - За здароўе тае маладзіцы, з якою можна пазнаць радасці раю! (стар. 124) - Праўда, праўда, брат схамянуўся Лабановіч


Жаніся, брат Аддам табе гарцы, бо ты - чалавек, а не яловы пень, як думаў я раней. (стар. 125) Максім Грэк, свіны ты чалавек, дзе ты? (стар. 125) Будуць пальцамі паказваць і трубіць на цэлы павет - рады на язык падняць нашага брата. (стар. 125) Жыві ж, Саханюк, на многія леты. Жаніся, брат, пладзіся, напаўняй пінскія балоты і валодай імі, (стар. 125) ці толькі свету, што ў панны


Людмілы? (стар. 128) так цяжка бывае, так наваліцца на яго гора, што нехаця ляжа чорны цень на твары. (стар. 128) - Аб жаніцьбе, якая б яна ні была, я думаю столькі, колькі думаеце і вы аб леташнім снезе. (стар. 129) - Так, панічок, што цяпер страціш, таго потым не знойдзеш. (стар. 133) Больш ніколі да яе не пайду, і ў вашу кухню не ступіць мая нага (стар. 134) - У, усе вы такія гэрады, тыраны! (стар. 137) -


Тфу! Што гэта за праціўная баба! Ці ты ёй кажы, ці не кажы - хоць кол на галаве чашы. (стар. 141) Ідзеш да святога прычасця, а лаешся, як сабака, як бы ты не ў царкве, а ў карчме ў Абрама! (стар. 143) Але калі заўважае што, то выкідае ўсё гэта на вока. (стар. 143) Але дзед Мікіта, той самы дзед, што з жарнавікамі танцаваў, (стар. 144) Ці ты яго хвалі, ці не хвалі, а на чай нас усё роўна не пакліча! (стар.


144) - Дзе там у чорта? Няма! (стар. 154) - Прафесар велькіх букваў! (стар. 145) - Ой, паночку, за што вы на мяне ўгневаліся? З раю ў пекла цягнуцца скардзіўся Лабановіч, гледзячы на паненак. (стар. 147) Гарэлка ўрэшце страціла над ім сваю сілу, ён піў ужо сам і падліваў другім. (стар. 148) - Вы - той напітак, які п'юць толькі багі. (стар.


149) Яны з настаўнікам падселі да стала і пачалі зноў піць, як бы гарэлкі ў вочы не бачылі. (стар. 149) - Што вы сёння нешта не ў гуморы? (стар. 152) усё казала за тое, што Грынько жыў панам. (стар. 155) - Толькі не трэба труса задаваць: глядзі смела, кажы адважна, рэж з-за пляча - храбрасць гарады бярэ! (стар. 156) Вучні ж адчувалі сябе мала чым лепей за тых цялят, якіх загналі на разніцу. (стар.


159) - Так, бабка, на пары сваіх прыехаў. (стар. 166) [19] 3.4 Вывад па раздзеле Аналіз фразеалагічных сродкаў у творах Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка фразеалагізмы характэрныя ў вялікай ступені саступаючы па частаце ўжывання адно лексіка-семантычным (метафарам). Раздзел 4


Словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа Словаўтваральныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі - асноўны ў мастацкай мове спосаб выразнага выкарыстання словаўтварэння праз стварэнне пісьменнікамі індывідуальна-аўтарскіх неалагізмаў, паколькі тыя “экспрэсіўныя, у адрозненне ад кананічных словаў, экспрэсіўнасць якіх неабавязковая”. [23] Дасціпнае


іх выкарыстанне ў тэкстах, якое не ператвараецца ў самамэту ўхвалялася філолагамі: Л.А. Булахоўскі, напрыклад, пісаў, што такія словы, ужытыя на сваім месцы, узбагачаюць мастацкую мову і апраўдваюць “сваё нараджэнне і існаванне”. [24] Цікавыя новаўтварэнні з выразным для ўспрыняцця экспрэсіўна-эмацыйным зместам […] Аб’ектам аналізу […] з’яўляюцца стылістычныя неалагізмы [25], у тым ліку - лексічныя аказіяналізмы


і патэнцыйныя словы [26]. […] Стварэнне індывідуальна-аўтарскіх неалагізмаў у мастацкай літаратуры здзяйсняецца з дапамогаю ўсіх спосабаў словаўтварэння, што характэрныя […] марфалагічнага, лексіка-семантычнага, марфолага-сінтаксічнага і лексіка-сінтаксічнага. […] Асаблівую групу складаных словаў, што назіраюцца пераважна ў асобных аўтараў, складаюць імянныя злучэнні, у чыім складзе маецца дадатак.


З афіксальных неалагізмаў часцей за іншыя назіраюцца суфіксальныя. Суфіксы розныхгрупаў (са значэннем асобы, суб’ектыўнай адзнакі і інш.) у спалучэнні з вытворчымі словамі зключаюць у сабе дастатковую інфармацыю камунікацыйнага і эстэтычнага храктару, што дазваляе шырока выкарыстоўваць суфіксальныя ўтварэнні ў экспрэсіўных мэтах. [14, 76] 4.1 Словаўтваральныя сродкі


ў аповесці “Дрыгва”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. – Мн.: Юнацтва, 1990. Прэцэдэнтнае імя: Маю і прозвішча, як і ўсякі чалавек, але яно мне непатрэбна тут. А калі хочаце зваць мяне, то завіце Нявідны. Справа


ў тым, што я вяду патаемную, або, як гаворыцца, падпольную, работу (стар. 58) пра даносчыка Марціна Крука. (стар. 112) Калі ён ачнуўся, то ўбачыў, што ляжыць на падлозе, а каля яго стаіць страшны Адольф, ён думаў, што цяпер яму павераць, але рыжы зноў назваў страшнае імя (стар. 143) Імянное спалучэнне: над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы (стар.


5) над бародаўкамі-купінамі (стар. 5) чайкі-душагубкі (стар. 5) плёскаюцца самы, узнімаючы срэбныя кругі-абручы (стар. 5) пасля кожнага ўзмаху вясла кружацца віркі-леечкі (стар. 23) хоць з дзесятак смелых ахвотнікаў-чырвонаармейцаў (стар. 44) рукою здольнага майстра, стажка-мурашніка, (стар.


45) - Казак-хлопец! (стар. 78) [17] 4.2 Словаўтваральныя сродкі ў аповесці “На прасторах жыцця”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні Мн.: Юнацтва, 1986. СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў НАЗОЎНІКАХ 1) -ушк -юшк- выражаюць памяншальна-ласкальныя адценні.


Мая дачушка (63) Называй мяне дзедушка (52) 2) -ік -ык- (брацік, коцік); выражаюць ласкальнасць, павагу, памяншальнасць: Свайго дворыка (7) Запрог бацька коніка (17) З мілым тварыкам (20) Змясціла свае вершыкі (20) Сто вёрст з хвосцікам (34) Новыя мосцікі (43) Прыбраныя мэндлікі (43) Не хачу за гаспадарыка (79) Падай камісарыка (79) 3) -інк- (галінка, трасцінка); выражае пяшчоту, ласкальнасць:


Кошачку з белаю грудзінкаю (17) Мясцінка знайшлася (45) Чарнеліся лапінкі (53) Ведае такую мясцінку (61) 4) –ок -оўк- (браток, ваўчок, бачок); нясе адценне ласкальнасці. Таксама суфікс -ок -оўк- выражае малыя памеры: Яе русавая галоўка (20) 5) -ічк -ечк -ц- (вадзічка, крынічка, паленца); несе адцеене пяшчоты, ласкальнасці, малых памераў: Назаўтра ранічкаю (9) Прагрэтае акенечка (22)


Стук у акенца (22) За пярылца бярэцца (68) Адным звенцам (82) 6) -очк -ачк -к -ачц- Гэтыя суфіксы, як правіла, маюць значэнне ласкальнасці і пяшчоты : Дванаццаць гадкоў (7) Адну рысачку (7) Прыветныя вочкі (7) На губках свеціцца ўсмешка (7) Праводзіць яснымі вочкамі (7) Хустачку на плечы накінула (11)


Зірнулася ў люстэрачка (11) Хвіліначку памаўчаўшы сказаў (16) Прыгарнула чорную кошачку (17) Забрала свае пакуначкі (17) Запісан на паперачцы і аздоблен рысуначкамі (20) Спыніліся каля “фігуркі” (29) Божачкі, якая распуста пайшла (31) Ручачку зламаў яму (33) Вось браткі (36) Паперку напіша (36) Закрасаваць на губках (37)


Белыя гугачкі (43) Беленькімі галубкамі (43) На беразе рачулачкі (44) Чародка жэўжыкаў (45) Мае дзетачкі (51) Лепш “дзедка” (52) Чарнеліся лясочкі (53) 7) –чык- надае памяншальнасць словам: Нейкі вясёлы матыўчык (10) Спуджаны верабейчык (45) Рубельчык грошай (61) СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ


ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў ПРЫМЕТНІКАХ Асабліва варта разгледзець прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі, г.зн. такіх суфіксаў, пры дапамозе якіх словах надаецца пэўная эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка. Значнае месца у творы Якуба Коласа “На прасторах жыцця” займаюць прыметнікі з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі. Могуць быць вылучаны наступныя суфіксы: -еньк -эньк -аньк- : сіненькі, маленькі, мяганькі (і радзей:


мяккай), сухі (і радзей: сухенькі) і інш; словы з гэтымі суфіксамі набываюць памяншальна-ласкальныя адценні. Лагодненькая ўсмешка (7) Прыгожанькая дзяўчынка (20) Старэнькія бабкі (31) Нізенькі Пятрусь-званар (32) Ладненькая дзяўчынка (36) Свежанькіх губках (37) Акуратненькі паварот-загіб (43) Беленькімі галубкамі (43) Вузенькаю сцежкаю (43) Маленькай рачулачкі (44)


Старэнькі дубок (88) СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў ПРЫСЛОЎЯХ Формы суб'ектыўнай ацэнкі ў прыслоўях выражаюцца без параўнання з дапамогай суфіксаў -еньк- (-аньк-) ачк (-ячк-) тыпу хуценька, скоранька каб надаць словам больш экспрэсіўнасці. Трошачкі супярэчыць сур’ёзнасці (7) Памаленечку перастаўляла ногі (11)


Ніколечкі не здзівіўся (15) Ціхенька сказала (17) Акуратненька запісан (20) Паціхеньку паспеўваў (30) Ціхенька адчыніў (32) Раненька паехаў (33) Зграбненька ляжаць (42) Нічагусенькі не застаецца (61) Нядаўначка ж яна прызналася (62) Борздзенька прачытаў (73) Акуратненька капайце (89) [18] 4.3 Словаўтваральныя сродкі


ў трылогіі “На ростанях”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія Мн.: Дзярж. вуч пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958. Неалагізм: ішла спрэчка аб свяце. Усе цельшынскія законнікі і законніцы сыйшліся тут і горача сыдзлі погляды супраціунага боку. (стар. 46) (тут аўтар пагуляў словамі ператварыўшы польскае


zakonnik (сябра рэлігійнай арганізацыі) на новы лад - чалавек, які знаецца на законах). Аказіяналізм і дыялектны абарот: няіменна (стар. 6) покі не (стар. 7) з аблады (стар. 7) Чуць-чуць (стар. 7) адхаялі (стар. 7) бо жывы ў землю не палезеш, (стар. 8) мнагалучныя напісы - (стар. 10) драбязговыя (стар. 12) вельмі падзячан. (стар.


20) - Да вас, панычу, там маладыцы прышлы – лыст напысаць хочуць. (стар. 20) - Ны выдаю, панычыку. (стар. 20) раматус, (стар. 21) у шафе сярод “гражданских и уголовных дел”, стаяла бутэлька з “царскімі слязьмі”, (стар. 21) вучыцімеце? (стар. 31) шрубка, (стар. 33) -Чэсю (стар. 40) дзяўчынка-падлетак, (стар. 40-41) дарэктарам, (стар.


42) як там гарбата (стар. 42) і селі піць чай. (стар.42-43) цэлую асміну (стар. 42) збітая з тропу: (стар. 44) сумыслу (стар. 52) фуз, (стар. 53) памястоўная. (стар. 55) зафанабэрыўся. (стар. 58) мнагалучная, (стар. 58) развясельваць? (стар. 61) як у хвэбры, (стар. 61) ў цяплушку (стар. 64) нерухлівымі (стар. 70) “ пустацікавец? ” (стар.


75) яй-права! (стар. 76) раскатурхалі б (стар. 76) “Было што піты і есты, але прынукі не было” (стар. 76-77) - Проша, проша (стар. 77) - Вы яго, панічок, частавацімеце шэптам спыталася бабка. (стар. 88) - От распуста ківала галавою пані падлоўчая, (стар. 90) роданачальнікі Цельшына дабрахоць уступілі свае правы больш маладым


і здаровым (стар. 95) - Чаго пазіраеш, падла пранцаватая? Цягні мяне! (стар. 96) - А ні дзлэнг крыкнуў а. Мадэст. (стар. 96) падыходзіў да музычнае скрыначкі, заводзіў тыя кружкі, якія яму асабліва падабаліся, шоў у свой пакой на супачынак. (стар. 99) Узяў аскабалак і цопнуў па галаве, (стар. 111) Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго. (стар.


112) - Майму супарату і калегу ніжэйшае шанаванне! (стар. 117) і праз колькі гадоў зрабіцца поўным вахлаком, (стар. 131) - Ваша бабка - ілгарка, і самі вы - ілгар запратэставала Ядвіся. (стар. 134) А мабуць, звоняць. - Ужо, мабуць, піп прыіхаў: штось забомкалі. - Спавядацісямем? - А мабуць, шчо так. (стар. 140) -


Саладушнік ты, шчоб ты захлынуўся! (стар. 143) - А ты сам куды пражэсса? (стар. 143) а цяпер, аблюманы і абрынданы, прычашчацца прыпёр? (стар. 143) А куды вы, паненачка, ехацімеце? (стар. 163) - А як жа вам, панічок, там Бог паводзіў пытае яна. (стар. 167) Лабановіч нават ускінуў плечы, каб падняць свой «лапсярдак», як паспелі назваць гэтае важнае адзенне


для афіцыйных выступленняў. Сапраўды, да гэтае адзежыны больш падыходзіла слова «лапсярдак», чым сурдут, бо ён быў пашыты на чалавека шырынёю з аршын у плячах і на паўтары, а то і цэлых дзве галавы вышэйшага ад Лабановіча. Апрача таго, на сурдуце былі сякія-такія плямы, паходжанне якіх можна было б вытлумачыць неасцярожна ўпаўшымі капкамі верашчакі. (стар. 157)


СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў НАЗОЎНІКАХ 1) -ішч -ышч- выражаюць узвелічальнае стаўленне, а таксама пазначае вялікія памеры: на велізарных лапцішчах (стар. 31) 2) -ік -ык- (брацік, коцік); выражаюць ласкальнасць, павагу, памяншальнасць: панічыку! (стар. 6) На цвінтарыку духавенства прыпыняецца (стар. 144) мосцікі, (стар. 37) У адной кнізе знайшоў невялічкі лісцік паперы, (стар.


169) 3) -ін, -інк- (галінка, трасцінка); выражае пяшчоту, ласкальнасць: сухарлявая кабеціна чарнявага воласу - (стар. 5) 4) –ок -оўк- (браток, ваўчок, бачок); нясе адценне ласкальнасці. Таксама суфікс -ок -оўк- выражае малыя памеры: панічок (стар. 6) палешучок (стар. 35) Лабанок (стар. 66) 5) -ічк -ішк -ечк -ельк -улк -ц -ун- (вадзічка, крынічка, паленца, красуня); нясе адценне пяшчоты, ласкальнасці,


малых памераў: карцішкі. (стар. 22) вучыцелька! (стар. 29) калымажцы (стар. 36) рачулкі (стар. 37) Лабуня! (стар. 65) - Мілая, родная Ядвісечка! (стар. 137) 6) -очк -ачк -к -ачц- Гэтыя суфіксы, як правіла, маюць значэнне ласкальнасці і пяшчоты : гугачкамі (стар. 37) канапкі (стар. 40) -


Габрынька! (стар. 40) скрыначка, (стар. 40) маленькая паненачка (стар. 40) Ядвіська, (стар. 54) занавесачку (стар. 64) у куточку на школьным двары, (стар. 139) - Я хачу паказаць вам грушку. (стар. 139) прыстаўляе гаршчочак. (стар. 166) згарнуў запісачку разам са сваёю. (стар. 169) 7) –чык- надае памяншальнасць словам: Нейкі вясёлы матыўчык (10) СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ


ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ У ПРЫМЕТНІКАХ Асабліва варта разгледзець прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі, г.зн. такіх суфіксаў, пры дапамозе якіх словах надаецца пэўная эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка. Значнае месца у творы Якуба Коласа “На ростанях” займаюць прыметнікі з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі. Могуць быць вылучаны наступныя суфіксы: 1) -еньк -эньк -аньк- : сіненькі, маленькі, мяганькі (і радзей:


мяккай), сухі (і радзей: сухенькі) і інш; словы з гэтымі суфіксамі набываюць памяншальна-ласкальныя адценні: маладзенькі (стар. 6) чалавек нізенькі, шчупленькі, худзенькі, з рэдзенькаю цёмнаю бародкаю (стар. 26) маладое, крэпенькае і стройнае дрэва (стар. 139) называе мяне старэнькаю, (стар. 78) каля саменькай школы (стар. 114) малюсенькая (стар. 37) просценькаю (стар. 64) 2) -ечк -


ічк- ; з памяншальна-ласкальным адценнем: раўнюсенечкаю (стар. 37) невялічкае (стар. 7) малюсенечкая (стар.7) невялічкім (стар. 40) ціхусенечкага шолаху, (стар. 64) СУФІКСЫ СУБ'ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ ЯКІЯ ВЫРАЖАЮЦЬ СТАНОЎЧУЮ АЦЭНАЧНАСЦЬ Ў ПРЫСЛОЎЯХ Формы суб'ектыўнай ацэнкі ў прыслоўях выражаюцца без параўнання з дапамогай суфіксаў -еньк- (-аньк-)


ачк (-ячк-) тыпу хуценька, скоранька каб надаць словам больш экспрэсіўнасці. ціхенечка падыходзілі (стар. 34) Прэцэдэнтнае імя: Так можа сказаць Сухавараў, бо ў яго словы не ад сэрца (стар. 77) На вусны экзамен прыйшоў поп Пражорыч. Гэта быў незвычайна пануры, чорнабароды бацька. У вочы ён рэдка каму пазіраў, не смяяўся. (стар. 158)


Імянное спалучэнне: хадун-маятнік (стар. 13) [19] 4.4 Вывад па раздзеле Аналіз словаўтваральных сродкаў у творах Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія словаўтваральных сродкі, як аказіяналізм, а таксама афіксальныя сродкі, перадусім суфіксальныя (суфіксы суб’ектыўнай цэнкі), менш уласцівыя прэцэдэнтнае


імя ды імянное спалучэнне. Раздзел 5 Сінтаксічныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа Кіраванне. У ліку спосабаў пераўтварэння моўных з’яў, у выніку якіх рэалізуецца паэтычная функцыя мовы, на ўзроўні сінтаксісу прыцягвае ўвагу аказіянальнае кіраванне. Яно можа праяўляцца найпер праз тое, што прі захаванні труктуры словазлучэння, што характарызуецца сувяззю кіравання, звыклая лексічная спалучальнасць парушаецца.


Здзяйсняецца гэта перш за ўсё праз замену кіраванага слова. У прыкладзе [….] рэалізуюцца звыклыя для мовы прасторавыя адносіны, экспрэсіўна не маркіраваныя, не ўсведамляемыя чытачом. […] Але ў мове гэтыя кампаненты […] усе ж звычайна не спалучаюцца, што і стварае ў тэксце […] пэўную экспрэсію. Агульнае прызначэнне такога прыёму – фармальнае і сэнсавае асвяжэнне мовы, яго прыватныя функцыі могуць быць вельмі разнастайныя. [14, 107]


Аднародныя члены сказу. Тут разглядаецца прыём, які складаецца з таго, што ў шэраг сінтаксічна аднародных частак сказу зводзяцца словы, семантычна разнапланавыя, якія ў мове звычайна не злучаюцца, але назіраюцца ў мастацкай гутарцы. Несумяшчальнасць выражаных праз слов паняткаў прыпускае аднясенне такіх злучэнняў словаў да ліку лексіка-семантычных сродкаў экспрэсіі. Аднак нам прадстаўляецца важным, што


ў гэтых выпадках перш за ўсё ўспрымаецца граматычная нязвыкласць. [14, 110] Устаўныя канструкцыі. У працах па лінгвастылістыцы звярталася ўвага на выразнае выкарыстанне устаўных канструкцыяў у творах […] Граматычныя (і адпаведна - сэнсавыя) сувязі сінтаксічных адзінак з членамі асноўнага кантэксту пры такім ужыванні не знікаюць, але несумненна аслабляюцца, і яны сумяшчаюць у сабе


ўласцівасці частак сказу і сказаў, з аднаго боку, і ўстаўных выразаў, – з другога. Датычна сутнасці такіх адзінак маюцца розныя пункты гледжання. У акадэмічнай граматыцы, напрыклад, усе яны разглядаюцца як устаўныя [28], у той час, як А.М. Гвоздзеў схіляецца да таго, што тыя з іх, якія звязваюцца з кантэкстам праз падпарадкавальныя злучнікі, толькі “набліжаюцца да ўстаўных сказаў”, застаючыся


ўсё ж сказамі дадатковымі [29]. Несумненна характэрнае для ўсіх (розных па структуры – часткі сказу і сказы) разглядаемых адзінак інтанацыйна выражанае значэнне дадатковай заўвагі, што аб’ядноўвае ўсіх іх з уласна ўстаўнымі канструкцыямі, дазваляе лічыць, прынамсі, датычна мастацкай мовы, першы з вышэйпрыведзеных пунктаў гледжання больш апраўданым; пры тым нельга не


ўлічваць і пунктуацыйнага боку справы, сутнаснага для мастацкага, пісана-назіральнага тэксту – дастаткова паслядоўнага ўжывання дужак, што звычайна выкарыстоўваюцца для выдзялення ўстаўных канструкцыяў. [14, 113-114] Эліпсіс. Эліпсіс - выразны сродак мастацкай мовы, які з дапамогай розных спосабаў і формаў выражае экспрэсію мастацкага слова - “самастойнае” ўжыванне прыназоўнікаў па-за яўнай і простай сувяззю са склонавымі формамі назваў прадметаў ці асобаў,


што складае фігуру змаўчання ў тым яе выглядзе, калі выказванне абрываецца на прыназоўніку, назоўнік, да якога павінны адносіцца прыназоўнік - адсутнічае, а чытыч можа адно здагадвацца пра тое, што засталося надасказаным. Таксама магчымае такое выкарыстанне прыназоўнікаў у супастаўленні з іншымі, дзе эліптычнае ўжыванне прыназоўнікаў высвятляецца праз паралельнае іх звычайнае ўжыване. [14, 117] Агульнамоўнай асновай для такіх


індывідуальных ужыванняў прыназоўнікаў, верагодна, з’яўляецца дастаткова шырокавядомае ў размоўнай гутарцы ўжыванне іх у прыслоўным значэнні, што адзначаецца і ў тлумачальных слоўніках. Р.А.Будагоў, разглядаючы падобнае ўжыванне прыназоўніка “без” у размоўнай гутарцы, лічыць, што ў пісьмовым стылі яно “цалкам немагчымае”. [30] Аднак, як паказваюць прыклады, такое


ўжыванне прыназоўнікаў у мастацкай мове ня толькі магчымае, але і мае некаторую распаўсюджанасць. Парцэляцыя. Парцэляцыя - інтанацыйнае і пунктуацыйнае расчляненне сказу на часткі, пераважна на словы. […] Сдужыць гэты прыём для ўзмацнення напружанасці мовы, ступень праяўлення якой можа быць рознаю - ад стрыманай да вельмі значнай […] парцэляцыя ў злучэнні з нагнятннем кароткіх, пераважна аднатыповых, пытальных


і клічных сказаў стварае значны дынамізм думкі-мовы […] Да парцэляцыі можна аднесці і ўзнаўленне спецыфікі мовы малаадукаванага чалавека, які недастаткова добра завучыў тэкст. [14, 119] Семантычны словапарадак. Семантычны словапарадак - прыём палярнага супрацьпастаўлення па словапарадку выразаў, што складаюцца з адных і тых жа словаў, калі з іх перамяшчэннем звязаны розны змест з вобласці экспрэсіўнага выкарыстання словаразмяшчэння.


Прыём гэты можа рэалізоўвацца як на ўзроўні словазлучэнняў, гэтак і на ўзроўні сказаў. 5.1 Сінтаксічныя сродкі ў аповесці “Дрыгва”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. – Мн.: Юнацтва, 1990. Кіраванне: не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам (стар.


4) Ваяводствы, староствы, павятовыя “камісаржы”, войты, пастарункі (стар. 17) Парцэляцыя: - Ходзяць такія чуткі Напэўна, ёсць Кажуць, і кулямёты прыхаваныя ёсць (стар. 42) Дык у трэці дзень у змярканні Доўгі Брод. Вые воўк. (стар. 44) - Людзі? Талаш і Рыль? Тфу, твае людзі! Волі захацелі? Якой волі? Свавольства?


Блазенства? Грабежніцтва! (стар. 91) Устаўныя канструкцыі: будзь на Доўгім Бродзе і чакай, покі не завые воўк: гэта буду выць я (дзед Талаш умеў вельмі добра выць па-воўчы). (стар. 43) [17] 5.2 Сінтаксічныя сродкі ў аповесці “На прасторах жыцця”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні


Мн.: Юнацтва, 1986. Устаўныя канструкцыі: Сцёпка падняўся на ногі, закінуў зноў торбачку за плечы (а яна цяпер палягчэла трохі), выйшаў на чыгунку (стар. 217-218) [18] 5.3 Сінтаксічныя сродкі ў трылогіі “На ростанях”: Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія Мн.: Дзярж. вуч пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958. Семантычны словапарадак: паўстала вельмі важнае пытанне


аб тым, І паўстала гэтае пытанне, (стар. 43) Семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу: старога месца і старога прыяцеля (стар. 76) [19] 5.4 Вывад па раздзеле Аналіз сінтаксічных сродкаў у творах Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка сінтаксічныя сродкі нехарактэрныя і сустракаюцца там як найхутчэй у якасці выключэння, сярод выяўленых


жа найбольш распаўюджаныя такія, як парцэляцыя і семантычны словапарадак, менш уласцівыя аказіянальнае кіраванне, семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу і ўстаўныя канструкцыі. 6 Вывад Аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі. 6.1. Фанетычныя сродкі Эмфатычны націск для празаічных твораў


Коласа – характэрны, хоць і ня вельмі частаўжывальны сродак. Аналіз выбраных твораў “На ростанях”, “Дрыгва”, “На прасторах жыцця” дазваляе казаць пра ўстойлівую спецыфіку пры ўжыванні такога націску: а) сацыяльны партрэт персанажа праз паказанне асаблівасцяў ягонай гаворкі ў сукупнасці ці то з тэмпераментам і экспрэсіяй, ці то з мелодыкай, параўнайма: “Здраввя жжжалаю, вваша пппббблагародддзе!” (тэмпераментна-экспрэсіўная, паказальна манерная гаворка п’янаватага


выбарнага прадстаўніка выканаўчай улады перад вышэйстаячым чынам – На прасторах жыцця); “Крэсці-і-ісь-це-сяяя!”, “Алілу-у-у-я!” “І-і-і-жэ хе-е-еру-вы-мы, Хе-е-е-е-е-ру-вы-ы-мы, Тай-на да та-а-йна абрызу-у-юшчэ ” (меладычна-размераная спеўная гаворка царкоўніка – На ростанях). б) экспрэсія аўтарскай ацэнкі: “Такімі адносінамі да свайго народа, […] вы, даруйце, выяўляеце сваё панямонскае б а


ў д з е й с т в а! – ужо зусім у злосці сказаў Лабановіч ” (аўтарскі неалагізм “баўдзейства” ўтвораны ад прозвішча персанажа Баўдзея ў якасці ягонай, тут адмоўнай, ацэнкавай характарыстыкі – На ростанях) “Вучы-ы-цца! Бачыш ты!” (праяўленне павагі ад незнаёмага чалавека – На прасторах жыцця). в) экспрэсія паводзінаў у пэўнай сітуацыі: “Яна паглядзела на яго строга і прамовіла: - Больш ніколі! Чуеце! Ніко-о-олі!” (тут з дапамогай эмфатычнага націску паказаны надзвычайны


экспрэсіўна накал эмоцыяў персанажа – На ростанях) г) экспрэсія стану персанажа ў пэўнай сітуацыі “Адзін час здавалася колы казалі: “У-ця-кай У-ця-кай У-ця-кай ”” (На ростанях). Агулам, эмфатычны націск у творах Якуба Коласа сустракаецца ўсяго каля дзясятка разоў на ўсе тры творы, таму можна смела казаць, што такі сродак для прозы пісьменніка нехарактэрны, хоць


і прысутнічае ў ёй. Лагічны націск з’яўляецца адной з характэрных рысаў аўтарскага стылю пісьменніка, асаблівая экспрэсія ў ягоных творах перадаецца з дапамогай лагічнага націску: “Дубейка ў сваю чаргу здзівіўся і ўвесь выраз яго твару як бы казаў “Які ж ты пасля гэтага інтэлігент?” […] Я – ліцвін”, – з нейкаю гордасцю зазначаў пан падлоўчы […] А яшчэ ліцвін Ну, які ж ты пасля гэтага ліцвін! – Пан падлоўчы з дакорам пазіраў у вочы настаўніку”


(На ростанях) “Ты дзе была? – націскаючы на “дзе”, запытаў Васіль […] Кажы, дзе была, гадзюка ты, шлюха! – загрымеў на ўсю хату Васіль”. (Дрыгва) “Як гэта “той самы” Хіба ёсць яшчэ і не той самы Саўка Мільгун і ты ведаеш такога? […] Можа і я цябе дзесь бачыў, і Саўка таксамапаглядаўся


ў Цімохаў твар, падкрэсліўшы слова “дзесь” (Дрыгва) “Дасканалая “дэмакратычная” прыказка, – засмяяўся Нявідны”. (Дрыгва) “ словы, даваўшыя Саўку волю і жыццё, – моцна, без краю глыбока патрэслі Саўку. “Ідзі! Ідзі прэч!” […] “Ідзі, ідзі прэч!” – стаялі ў вушах гэтыя словы і гналі яго”. (Дрыгва) “Юнак быз верным свайму народу. І ён пакіне народу вялікую “Спадчыну”. (На прасторах жыцця)


Слоўны націск для твораў Коласа яшчэ менш характэрны, чым націск эмфатычны, прычынаю тут, як найхутчэй, з’яўляецца тое, што дзеля паказання націску ў словах па-беларуску не патрэбнае дадатковае ўжыванне спецыяльнага знаку, бо беларуская граматыка сама па сабе дазваляе вызначыць націск у слове, глядзіце, напрыклад: “Глядзіш, здаецца яна мёртва. Але гэта толькі здаецца. Пад ковамі лёду ідзе работа” (тут праз літару “ё”


ў слове “мёртва” перадаецца сэнсава-экспрэсіўны акцэнт, пры гэтым сама граматыка дазваляе абыйсціся без слоўнага націску, у слове ж “лёду”, на маю думку, аўтар увогуле ня ставіў задачы дасягнуць экспрэсіўнасці – На прасторах жыцця.). Знойдзеныя прыклады пастаноўкі знаку націску ў разгледжаных творах не з’яўляюцца сродкам выражэння аўтарскай экспрэсіі: “агледзеў, ці на сваім месцы стаяць па’лі, а потым дробненькімі крокамі пайшоў ад па’лі да па’лі” (На ростанях), “Л’епей зламацца


сусім” (На прасторах жыцця). Мелодыка і паўзацыя ў творах Якуба Коласа сустракаецца скрайне рэдка, пазначае экспрэсію чалавечых стасункаў: “І людзі глядзяць на цябе, як на воўка Ты сам сабе яму капаеш ” (Дрыгва) “ – Куды ж ён пайшоў – Пайшоў Казаў, каб за яго не баяліся Напэўна, да Параскі пойдзе ” (Дрыгва); “ Ён падганяў пісара. –


Хадзі, хадзі, кум! Пад туза! Пад туза яму!” (На ростанях). Разам з усім вышэйпералічаным варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як беспаўзнасць – неўласцівы для творчасці пісьменніка. Гукападражанні ў творах Коласа збольшага служаць дзеля складання паэтычнай карціны навакольнага асяроддзя, якое Якуб Колас, як паэт у самым лепшым сэнсе гэтага слова насяляе гукамі


і вобразамі жывой прыроды: “Ціп! Ціп! Ціп!” – зашумелі птушкі […] Певень […] падзякаваў за гонар моцным “ку-ка-рэ-ку”. […] – Так-так-так! – азвалася качка” (На прасторах жыцця); падражання людзьмі гукаў жывое прыроды: “А ты-га! а ты-га, качкі!” (Дрыгва), “Ён раптам спыніўся, набраў духу і, моцна падаўшы наперад грудзі, загукаў старанна, разлічана, у двух тонах, нават з замахам на некаторую


музычнасць: - Э-э-э-вуу!” (На ростанях); выражэння экспрэсіі людскіх пачуццяў: “Ах ты, грэх які! Э-хэ-хэ! – цмокаў Раман і чухаў патыліцу.” (Дрыгва); ці проста гукаў, што выдаюцца праз чалавека, але без экспрэсіі: “пісар выпускае дым і адначасова выдае скрозь прыцятыя губы нейкі спецыфічны свой гук “псс”, трасучы галавою”. (На ростанях) Разам з тым, на маю думку, варта размяжоўваць менавіта гукападражанне ў мове пісьменніка ад натуральных для беларускай мовы воклічаў накшталт “Га!”, “Га-а-а!”, “Аёй!”, “Го!


” ды інш бо тыя, у дадзеным выпадку, хутчэй адносяцца да лексікаграфічных сродкаў. Агулам, гукападражанні ўва ўсіх сваіх праяўленнях у творах Якуба Коласа сустракаюцца часта, складаючы характэрную рысу яго аўтарскага стылю. Анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі як чыннік мастацкай мовы коласаўскай прозы служаць у якасці інструментаў палітры для стварэння вобразу персанажа, прытым, што элементы народнай лексікі


аніяк ня могуць быць аднесеныя да іх, нягледзячы на тыпалагічнае падабенства, бо ўтвараюць асобны гурт лексікаграфічных сродкаў. Сярод рэшты прыкладаў праглядаецца спецыфіка выкарыстання гэтага сродку: а) сацыяльны партрэт і асабліва дэманстрацыя лінгвістычнай дыстанцыі паміж рознымі сацыяльна-этнічнымі групамі: “Пся крэў […] натуральна жэч […] ідзь до д’ябла […] а ты не кламеш? […] о, пся маць ваша” (тут праз спецыфічнае польскае вымаўленне аўтар


імкнецца паказаць дыстанцыю паміж карэнным беларускім насельніцтвам і прыйшлымі польскімі людзьмі, у прадапошнім прыкладзе аўтар нават дадае, што беларуская жанчына не зразумела сэнсу сказанага палякам ды змаўчала на адказ, праз гэта адчуванне дыстанцыі пашыраецца яшчэ больш - Дрыгва) б) аўтарскія штрыхі да агульнага партрэту персанажа: “Ты, Мат’ёна, калі я не п’іду, астаў абед на вячэю”, “–


Зд’ястуйце! – прамовіў Саханюк ” (тут мы бачым картавасць як характэрную рысу аднаго з персанажаў – настаўніка Саханюка – На ростанях) Аналіз фанетычных сродкаў у творах Якуба Коласа “Дрыгва”, “На ростанях”, “На прасторах жыцця” паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія фанетычныя сродкі, як гукападражанне, лагічны націск, менш уласцівыя эмфатычны націск, анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі, амаль неўласцівыя для яго мелодыка


і паўзацыя, практычна неўласцівы слоўны націск. 6.2. Лексіка-семантычныя сродкі Метафары, як лексіка-семантычныя сродкі з’яўляюцца найбольш ужывальнымі ў мастацкай мове пісьменніка, з’яўляючыся, па сутнасці, яго візітоўкаю. У напісанні метафараў праўлаецца Якуб Колас паэт. Метафары ў творах класіка падаюцца як найчасцей сфармаванымі


ў цэльныя блокі-апісанні прыроды ці настрою герояў з завязкай, развіццём мастацкага вобразу, завяршэннем: “Аднатонную песню вялі колы вагонаў. Раскаціста і гучна грымелі салаўі: звону іх песень не маглі заглушыць грук і шум вагонных колаў. Нейкі невыразна маркотны і разам з тым прыемны гоман стаяў над балотамі, як бы яны апавядалі гэтай ціхай ночцы і гэтым людзям, што не спалі, адвечную скаргу сваю


і смутак свой ” (На ростанях) Разам з тым, часта сустракаюцца і асобныя метафары, ўнітаваныя ў расповед: “Тут ужо Сцёпка не мог стрымацца і прызнаўся Аленцы, што ён вучыцца, што ў яго ёсць шырокія планы, толькі ён нічога аб іх не кажа” (На прасторах жыцця) Сярод метафарычных словазлучэнняў у Якуба Коласа сустракаюцца як двух гэтак


і трохчленныя, са спалучэннем назоўніка з прыметнікам, назоўніка з дзеясловам, назоўніка з назоўнікам і да т.п.: “Закалыхалася, затраслося Палессе!” (Дрыгва) “Панас зняў з-за плячэй даволі ёмкую торбу, гэты адвечны пашпарт сялянскай долі”. (Дрыгва) “Снягі і марозы, нечакана скаваўшы Палессе, прыпынілі ваенныя аперацыі” (Дрыгва) Агулам, мелодыка і паўзацыя сустракаецца ў коласаўскай мастацкай мове, займае важнае становішча


ў якасцях лірычнага адступлення, звязкі паміж сцэнамі апавядання і інш. 6.3. Фразеалагічныя сродкі Фразеалагізмы ў творах Якуба Коласа па частаце ўжывання займаюць другое месца, саступаючы адно метафарам, пры гэтым пісьменнік ужывае іх як дзеля пашырэння семантычна-сэнсавай палітры апавядання, гэтак і для акрэслення сацыяльнага партрэты дзеючай асобы, укладаючы фразеалагізм у яго гаворку.


Акцэнт на прагматычны склад думак і гаворкі простага жыхара: “Нічога: покі жаніцца – загаіцца, ” (Дрыгва) “- Соль добра, калі ёсць што саліць заўважыў Саўка”. (стар. 104) Адсылка да спецыяльнай, тут арыштанцкай, гаворкі: “Калі не памыляюся, дык у Мазыры елі царскія сыры. Саўка намякаў на Мазырскі астрог”. (Дрыгва) Гаворка адукаванага інтэлігента з уключэннем літаратурнай мовы: “Жыві ж,


Саханюк, на многія леты. Жаніся, брат, пладзіся, напаўняй пінскія балоты і валодай імі, ” (На ростанях) У абсалютнай большасці выпадкаў аўтар выкарыстоўвае семантычна і структурна ня змененыя фразеалагізмы (“У вас сем пятніц на тыдні” (На ростанях)), але сустракаюцца і змененыя (- У ціхай букце (тут расійскае слова “омут” замененае на “букта”) чэрці водзяцца (На ростанях)); часта прасочваецца такі від узаемадзеяння выразных сродкаў мовы як метафарызацыя фразеалагізмаў (“


маёнтак таксама свяціў небу ” (Дрыгва)). 6.4. Словаўтваральныя сродкі Аказіяналізм у творах Якуба Коласа сустракаецца досыць часта, спалучаючыся з адлюстраваннем у аўтарскім тэксце лінгвістычных (праз акцэнт) асаблівасцяў вымаўлення, пазначаючы сацыяльна пашпарт дзеючай асобы, трэба адзначыць, што пісьменнік, напэўна, не заўжды ўжываў словы мясцовай гаворкі наўмысна дзеля паказання адно сацыяльнага кантэксту, але папросту мог


ужываць цікавыя каларытныя словы дзеля ўзбагачэння мовы. Разам з тым, напрылад у аповесці “Дрыгва” аўтар наўмысна ўжывае лексіку дзеля падкрэслення лінгвістычнай, а як вынік і прычыну для чаго і сутнаснай дыстанцыі паміж дзеючымі асобамі, якіх супрацьпастаўляе адна адной: “- А ты не кламеш? – зноў запытаў жалнер. Бабка не зразумела


і маўчала”. (тут праз спецыфічнае польскае вымаўленне аўтар імкнецца паказаць дыстанцыю паміж карэнным беларускім насельніцтвам і прыйшлымі польскімі людзьмі, у прадапошнім прыкладзе аўтар нават дадае, што беларуская жанчына не зразумела сэнсу сказанага палякам ды змаўчала на адказ, праз гэта адчуванне дыстанцыі пашыраецца яшчэ больш - Дрыгва) Агулам, мелодыка і паўзацыя сустракаецца


ў коласаўскай мастацкай мове досыць часта. Суфікс суб’ектыўнай ацэнкі ў творах Якуба Коласа сустракаецца нярэдка і амаль заўжды пазначае станоўчае стаўленне, замілаванне і/або размову бліхкіх людзей, аб’яднаных сваяцкімі і сяброўскімі стасункамі: “ Мая дачушка”; “Называй мяне дзедушка ” (На прасторах жыцця) Або пазначае местачковасць сваяцкасць абстаноўкі: “ у куточку на школьным двары, ”; “На цвінтарыку духавенства


прыпыняецца ” (На ростанях) Агулам, суфікс суб’ектыўнай ацэнкі распаўсюджаны, аде не дамінантны сродак у коласаўскай мастацкай мове. Прэцэдэнтнае імя ў творах Якуба Коласа сустракаецца скрайне рэдка, пазначае адмысловыя тыпажы дзеючых асобаў: поп Пражорыч і двудушнік Сухавараў (На ростанях), падпольшчык Нявідны, даносчык Крук, кат Адольф (Дрыгва) Разам з усім вышэйпералічаным варта адзначыць, што такі


сродак мастацкай выразнасці, як прэцэдэнтнае імя – неўласцівы для творчасці пісьменніка, да яго той звяртаецца скрайне рэдка. Імянное спалучэнне ў творах Якуба Коласа сустракаецца, хоць і рэдка, узбагачае мастацкі вобраз: “ над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы над бародаўкамі-купінамі” (Дрыгва) Варта адзначыць, што такі сродак мастацкай выразнасці, як эпітэты – неўласцівы для творчасці пісьменніка, які больш ахвотна карыстаецца з метафарызацыі.


6.5. Сінтаксічныя сродкі Трэба сказаць, што сінтаксічныя выразныя сродкі - не з’яўляюцца тыповымі для мастацкай мовы Якуба Коласа, ня знойдзем мы ў яго эліптычнай мовы, сегментацыі і інш. Разам з тым, вельмі рэдка, але ўсё ж сустракаюцца ў яго аказіянальнае кіраванне, парцэляцыя, семантычнае ўжыванне аднародныхсленаў (звядзенне ў шэраг сінтаксічна аднародных членаў сказу рознапланавых словаў),


устаўныя канструкцыі, семантычны словапарадак (палярнае супрацьпастаўленне па словапарадку выразаў, што складаюцца з адных і тых жа словаў, калі з іхным перамяшчэннем звязаны розны змест). Парцэляцыя ў творах Якуба Коласа пазначае экспрэсіўную гаворку, ў якой прычынай прапускання словаў ёсць альбо хуткае вымаўленне, альбо вымаўленне надта ціхае, напаўшэптам. Семантычны словапарадак ў творах Якуба Коласа пазначае экспрэсію развіцця сюжэту, своеасаблівы рэфрэн.


Такія сродкі, як Кіраванне, Семантычнае ўжыванне аднародных членаў сказу і Ўстаўныя канструкцыі ў творах Якуба Коласа, там дзе яны выяўленыя, хутчэй удакладнялі метафарычнасць мастацкага апісання, уносілі ў яго новыя ноткі і адценні, чым служылі сродкам выражэння суб’ектыўнай ацэнкі. Аўтарскі стыль пісьменніка вызначаецца выкарыстаннем розных сродкаў суб’ектыўнай ацэнкі і мастацкай выразнасці, хоць відавочна, што гэтага класік дасягае пераважна праз выбудоўванне сюжэтнай


лініі апавядання. Разам з тым можна адзначыць, што, да прыкладу, метафары адыгрываюць вялікую ролю ў пісьменніка дзеля дасягнення мастацкай выразнасці тэксту; наступнымі па значнасці пасля метафараў ў Якуба Коласа ідуць фразеалагізмы і словаўтваральныя сродкі, перадусім аказіяналізмы, і суфіксальныя сродкі, менш ужывальныя ў Коласа фанетычныя сродкі і сітаксічныя сродкі, апошнія амаль не сустракаюцца


ў пісьменніка. Дадатковага вывучэння і асэнсавання патрабуе выяўлены ў аповесці “Дрыгва” выпадак выкарыстання ў прозе непразаічнага сродку, які завецца Рэфрэн і выкарыстоўваецца ў паэтычнай творчасці: “ як уразілі яго простыя, звычайныя словы : “Ідзі, Ідзі прэч, каб цябе не бачылі мае вочы!” і яго апошняе слова: “Жыві!”. […] “Ідзі! Ідзі прэч!” […] што ў апошняе слова: “Жыві!”. […] “Ідзі!


Ідзі прэч!” Пустэча і адзінота агарнулі Саўку […] “Ідзі, ідзі прэч!” - стаялі ў вушах гэтыя словы і гналі яго. […] “Ідзі, ідзі прэч!”” [9, 166-167] Колас, як ня толькі празаік, але і паэт, верагодна, з дапамогай рэфрэна інтэрпрэтаваў празаічны тэкст як паэтычны твор; з гэтага гледзішча, коласаўскі рэфрэн можна ўмоўна супаставіць са сродкамі мелодыкі


і паўзацыі, але па сутнасці ён такім не з’яўляецца, але выступае самастойным сродкам выражэння суб’ектыўнай ацэнкі аўтара і сродкам павелічэння экспрэсіўнасці мастацкай мовы. Літаратура: 1. Ивин, A.A. Основания логики оценок / А.А. Ивин. – М.: Из-во МГУ, 1970. – 230 с. 2. Арутюнова, Н.Д. Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт, 1988. 3.


Вольф, Е.М. Функциональная семантика оценки / Е.М. Вольф. – М.: Наука, 1985. – 256 с. 4. Маркелова, Т.В. Семантика и прагматика средств выражения в русском языке // Филолог. науки, 1985. 5. Кимик, В.В. Категория субъективности и ее выражение в русском языке, 1990 6. Виноградов В.В. Русский язык: Грамматическое учение о слове: учеб. пособие для вузов /


В.В. Виноградов. – 3-е изд испр. – М.: Высш. шк 1986. – 640 с. 7. Винокур Г. О. Закономерности стилистического использования языковых единиц. – М.: Наука, 1980. 8. Лукьянова, Н.А. Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики. Новосибирск, 1986. 9. Чернявская, Е. А. Оценка и оценочность в языке и художественной речи (на материале поэтического, прозаического


и эпистолярного наследия А.С.Пушкина). – Орел, 2001. (автореферат на соискание уч.степ. кандидата филологических наук). 10. «Вариативность употребления суффиксов оценки» // http://www.nauka-shop.com/mod/shop/produ ctID/44084/ 18.04.11 Паводле Матвеенка, І.М Хазанавай, К.Л. Словы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі у беларускіх народных песнях // Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»,


Філалагічны факультэт, Каф. беларускай мовы. – Гомель, 2010. 11. Кайкы М.Ю Языковые средства выражения социальной оценки в произведениях Э.Н.Успенского. – Бердянск: Бердянский государственный педагогический университет, Институт филологии, 12 Голуб И.Б. Русский язык – М 2006. 13. Вольф, Е.М. Функциональная семантика оценки / Е.М.


Вольф. – М.: Наука, 1985. 14. Ковалев, В.П. Выразительные средсва художественной речи: Пособие для учителя. – К.: Рад.шк 1985. 15. Казлова, В.В. Прырода коласаўскіх лірычных адступленняў [тэкст] / В.В. Казлова // Народныя песняры / Пад рэд. І.Я. Навуменкі. – Мн.: Выдавецтва БДУ, 1972. – С. 80-92. 16. Гальперин


И.Р. Речевые стили и стилистические средства. // Вопросы языкознания, 1954, №4, с.86. 17. Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. – Мн.: Юнацтва, 1990. 18. Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні Мн.: Юнацтва, 1986. 19. Колас Я. На ростанях. трылогія


Мн.: Дзярж. вуч пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958. 20. Словарь терминов логики // http://dic.academic.ru/dic.nsf/logic/178 . 21. Современная энциклопедия // http://dic.academic.ru/dic.nsf/enc1p/508 38. 22. Ройзенсон Л.И Эмирова А.М. Фразеологическая и лексическая омонимия В кн.: Вопросы фразеологии, вып. ІІІ. Самарканд, 1970, с.


286. 23. Лыков А.Г. Русское окказиональное слово. М 1972, с. 15. 24. Булаховський Л.А. Виникнення и розвиток литературних мов В кн.: Мовознавство. К 1947, т. 4-5, с. 16. 25. Будагов Р.А. Введение в науку о языке. М 1965,с. 97. 26 Ханпира Эр. Окказиональные элементы в современной речи В кн :


Стилистические исследования. М 1972, с. 285. 27 Арашонкава Г. У. Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа / Г.У. Арашонкава, Н.А. Чабатар; Навук. Рэд. А. І. Падлужны Мн.: Бел. Навука, 2003 287 с. 28 Грамматика русского языка. – М 1954, т. 2, ч. 2 с. 167-176. 29


Гвоздев А.Н. Современный русский литературный язык. – М 958, ч. 2, с. 168. 30 Будагов, Р.А. Литературные языки и языковые стили. М 1967, с. 92.



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.