Беларускi
дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны
факультэт
Кафедра
гiсторыi Беларусi
Рэферат
па тэма
Айчанная
вайна 1812 г. на Беларусі
Мiнск,
2007
Айчынная
вайна 1812 г. на Беларусі
На
пачатку XIX
ст. на Еўрапейскім кантынеце склаліся надзвычай напружаныя міжнародныя
адносіны, якія перманентна выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб'ектамі
еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя. якія вялі зацятую
барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала
Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплівала і ўсталеўвала кантроль
над усе новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным
інтарэсам Расійскай імперыі. якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях
еўрапейскіх манархій. накіраваных супраць Францыі.
У 1806 г. была створана чацвертая
антыфранцузская кааліцыя (Англія. Прусія. Расія і Швецыя). Напалеон здолеў
нанесці шэраг паражэнняў саюзнікам: 2(14) чэрвеня 1807 г. пад Фрыдландам (зараз
г. Праўдзінск Калініградскай вобл. Расійскай Федерацыі) руская армія была
разбіта, войскі Напалеона рухаліся ў напрамку мяжы Расіі. У такіх умовах
расійскі імператар Аляксандр I быў
вымушаны пагадзіцца на перамір'е якое прапанаваў яму Напалеон[1].
25 чэрвеня (7 ліпеня) 1807 г. каля
Цільзіта (зараз г. Савецк Калінінградскай вобл. Расійскай Федэрацыі) адбылася
сустрэча двух імператараў і распачаліся перагаворы. вынікам якіх сталі
падпісаны 7(19) ліпеня мірны дагавор і саюзны трактат, які меў антыбрытанскую
накіраванасць. Было створана Герцагства Варшаўскае (1807. з тэрыторый былой
Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй). да Расіі была далучана
Беласточчына, якая ўваходзіла да гэтага часу ў склад Прусіі[2].
Заходнія губерні Расійскай імперыі
(якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай
сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні. якія
пастаянна вяла Расія. патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх
землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучзнні, якія часта выкарыстоўвалі
рэквізіцыенны спосаб забяспячэння харчамі і фуражом. Стабільнаму эканамічнаму
развіццю перашкаджала і кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана
была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцскага міру. Зразумела. што такая сітуацыя
не магла падабацца мясцовай шляхце,. Да таго ж. яна была моцна незадаволена
абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося насля захопу Расіяй
тэрыторый Рэчы Паспалітай. Частка шляхты (пераважна малазямельная і
беззямельная) апынулася перад перспектывай увогуле пазбавіцца свайго
прывільяванага становішча, што рэальна існавала ва ўмовах неабходнасці
дакументальна даводзіць сваю дваранскую годнасць.
У шляхецскім асяроддзі існавалі
трывалыя сімпатыі да Францыі - традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай у яе
супрацьстаянні Расіі. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы
Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію і самааддана
служыла сваей новай радзіме. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона, у якіх ен
казаў аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне
ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага быццам бы казала аб сур'езнасці намераў
імператара французаў[3].
Сярод шляхты (пераважна моладзі) у
гэты час праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе многія з іх
паступалі на вайсковую службу. Гтга прымусіла расійскія ўлады прыняць шэраг
захадаў, каб прыпыніць гэты працэс: секвестр і канфіскацыя маемасці, жорсткія
судовыя прыгаворы.Тым не менш, будзе перабольшваннем сцвярджаць. што ўсе
шляхецкае саслоўе безумоўна арыентавалася на Напалеона і Францыю. Пэўная частка
шляхты даволі насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім.
асаблівую заклавочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для
многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй.
якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты. Узгадаю адно выказванне, якое
абгрунтоўвае пазіцыю гэтай часткі шляхты: "3 пэўнага пункту гледжання нам
жывецца лепш, чым у часы рэспублікі; мы ў значнай ступені захавалі тое, што
дала нам радзіма. Нам цяпер не патрэбна баяцца ўманскай разні; хаця Польшчы
няма, мы жывем у Польшчы, і мы палякі"[4].
Частка магнатаў і буйных
землеўласнікаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, А.Е. Чартарыйскі) звязвалі надзеі
на аднаўленне ці аўтаномію Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі пад
патранажам Аляксандра I. Такія планы распрацоўваў, у дачыненні да ўсей Рэчы
Паспалітай. А. Чартарыйскі Частка магнатаў, жыхароў былога Вялікага княства
Літоўскага. лічыла магчымым пайсці на стварэнне Вялікага княства Літоўскага -
аўтаномнай адзінкі ў складзе Расіі. Актыўна і мэтанакіравана гэтую праблему
распрацоўваў Міхал Клеафас Агінскі, які з 1810 г. знаходзіўся ў прыязных
адносінах з расійскім імператарам. быў прызначаны сенатарам, атрымаў чын
тайнага саветніка быў узнагароджаны расійскімі ардэнамі. Згодна яго плана
(1811) меркавалася стварэнне з Валынскай, Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай,
Магілеўскай, Мінскай, Падальскай губерняў, Беластоцкай і Тарнопальскай акруг
асобнай правінцыі пад назвай Вялікага княства Літоўскага на чале з
імператарскім намеснікам. Прадугледжвалася стварэнне асобных органаў па
кіраванню гэтым утварэннем. заканадаўчым кодексам павінен быў стаць Статут
Вялікага княства Літоўскага 1588 г. польская мова станавілася афіцыйнай, пасады
ў правінцыі павінны былі займацца выключна мясцовымі ўраджэнцамі і г.д. План
аказаўся нерэалізаваным. але разам з тым адыграў пэўную ролю ў фарміраванні
расійскай палітыкі на тэрыторыі заходніх губерняў імперы[5]і.
Расія і Францыя непасрэдную
падрыхтоўку да вайны пачалі яшчэ ў 1810 г. Напалеон планаваў імклівымі ўдарамі
паасобку разбіць разрозненыя рускія арміі. прымусіць Аляксандра 1 пайсці на
перагаворы і прадыктаваць яму ўмовы міру. У рускага боку існавала некалькі
варыянтаў разгортвання ваеннай кампаніі. прычым шмат што залежыла ад канкрэтных
дзеянняў войскаў Напалеона. Адзін з варыянтаў прадугледжваў усяляк перашкаджаць
прасоўванню французскай арміі ў глыб Расіі. вымотванне яе у ар'ергардных баях.
адтэрміноўку генеральнага сражэння да моманту злучэння рускіх армій і
дасягнення парытэту сіл.
У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай
Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я (120 тыс. чалавек і 580
гармат) генерала М.Б. Барклая дэ Толі (штаб у Вільні). 2-я (50 гыс. чалавек і
180 гармат) генерала П.І. Баграціена (штаб у Ваўкавыску). 3-я (44 тыс. чалавек
і 168 гармат) генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку). рзервны корпус Ф.Ф.
Эртэля (37.5 тыс. чалавек) каля Мазыра[6].
10 (22) чэрвеня Напалеон абвясціў
Расіі вайну. а 12 (24) чэрвеня напалеонаўская "'Вялікая армія" пачала
ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана ў раене Коўна,
Цільзіта, Гродна. Першапачаткова межы Расіі перайшлі каля 450 тыс. чалавек, а
ўвогуле Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы.
Рускія арміі (1-я і 2-я) пачынаюць
адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за імі рухаюцца напалеонаўскія войскі.
Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных ваеных дзеянняў, якія ахапілі
большую частку нашай радзімы. 3-я руская армія прыкрывала кіеўскі напрамак і
дзейнічала самастойна.
К пачатку жніўня пераважная частка
Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай
цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. Тут да месца будзе
кароткая хроніка падзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі:
• 10 (22) чэрвеня Францыя абвясціла
Расіі вайну.
• 12 (24) чэрвеня войскі Напалеона
пачалі ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана.
• 14 (26) чэрвеня Аляксандр I падпісаў Маніфест аб вайне,
• 16 (28) чэрвеня французская армія
ўвайшла ў Вільну,
• 26 чэрвеня (8 ліпеня) маршал Даву
ўрачыста ўступіў у Мінск, шлях 2-й рускай арміі на ўсход быў перарэзаны. аднак
прамаруджанне Жэрома Банапарга дазволіла Баграціену пазбегнуць акружэння,
• 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня)
сражэнне пад Мірам,
• 2(14) ліпеня рускія арміі пакінулі
ўмацаваны лагер каля Дрысы і працягнулі адступленне на ўсход,
• 6-8 (18-20) ліпеня - 30 верасня (12
кастрычніка) абарона Бабруйскай цытадэлі,
• 11 (23) ліпеня бітва каля вескі
Салтанаўка.
• 13-14 (25-26) ліпеня - сражэння
каля мяст. Астроўна.
• 15 (27) ліпеня пад Кобрынам адбыўся
бой паміж 2-й рус. дывізіей і французскай брыгадай ген.Кленгеля, французы былі
вымушаны капітуліраваць, падзея была адзначана як першая перамога расійскай
арміі над напалеонаўскімі войскамі ў 1812 г.
• 16 (28) ліпеня - рускія пакінулі
Віцебск.
• 16 (28) ліпеня - Напалеон у
Віцебску сабраў Ваенны Савет.было вырашана перапыніць наступленне. замацавацца
на дасягнутых рубяжах і прапанаваць Аляксандру 1 пачаць мірныя перагаворы,
• 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня)
Клясціцкія баі,
• 30 ліпеня (12 жніўня) - Напалеон
выступіў з Віцебска на Смаленск.
У гістарычнай літаратуры вынікі
сражэнняў ацэньваюць па-рознаму, але калі ўлічваць. што рускія арміі адступалі,
то можна казаць аб перамогах напалеонаўскіх войскаў. Насельніцтва Беларусі да
прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарадское насельніцтва (польскае і
спаланізаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч.
Гарадскія дэпутацыі сустракалі войскі яшчэ за гарадской заставай. падносілі
хлеб-соль, урачыста віталі. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць
гарадскога насельніцва, магістраты і цехі віталі пераможцаў цэхавымі харугвамі,
усцілалі вуліцы кветкамі і г.д. У "Вялікай арміі" бачылі вызваліцелей
і збавіцелей ад рускай акупацыі.
У той жа час у мясцовасцях, дзе
адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні, насельніцтва імкнулася схавацца. кідала
свае дамы, уцякала ў лес. Гэта тлумачыцца зразумелым імкненнем выратавацць свае
жыцце. Даволі хутка беларускае насельніцтва пераканалася, што сярод
напалеонаўскага войска шмат рабаўнікоў. Сваю ролю адыгравала антынапалеонаўская
прапаганда, якую напярэданні вайны зацята вялі расійскія ўлады.
Для кіраўніцтва акупіраванымі
тэрыторыямі Напалеон 1(13) ліпеня ў Вільні стварыў урад - Камісію часовага
праўлення Вялікага княства Літоўскага, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на
Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У склад Камісіі
ўвайшлі сем чалавек: С. Солтан. К. Прозар. Ю. Серакоўскі, А. Сапега. Ф. Ельскі.
А. Патоцкі. Я. Снядзецкі - у большасці прадстаўнікі мясцовых буйных
землеўласнікаў. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў,
размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі,
стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі ўзор былі
арганізаваны адміністрацыйныя адзінкі, з'явіліся дэпартаменты. падпрэфектуры і
г.д. 3 верху да нізу паралельна функцыянавалі дзве адміністрацыі: мясцовая і
французская, пры відавочнай пераваге апошняй, якая абапіралася на ўзброеную
сілу. Кантрольныя функцыі і палітычнае кіраўніцтва належыла напалеонаўскаму
камісару Л.П.Э. Біньену. Ваенная ўлада знаходзілася ў руках генерал-губернатара
Літвы Дз.ван Гогендорпа, які ў жніўні стаў старшыней урада. Агульны нагляд ад
імя Напалеона ажыццяўляў Г.-Б. Марэ[7].
Аналагічным чынам былі арганізаваны
органы кіраўніцтва ў Віцебскай. Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не
падпарадкаваліся віленскаму ўраду.
Адсюль вынікае, што Напалеон не
зрабіў тых крокаў, якіх ад яго с праі насцю чакала значная частка шляхты былой
Рэчы Паспалітай: не злучыў у адно тэрыторыі былой Рэы Паспалітай, і нават, не
пажадаў галосна і перакаўнаўча запэўніць у тым, што гэта магчыма ў бліжэйшай
будучыні. бо гэта не адпавядала яго стратэгічным разлікам. Напалеон наўрад ці
жадаў узнікненне ў Еўропе буйной дзяржавы, ураджэнцы якой зарэкамендавалі сябе
мужнымі і здатнымі воінамі, на карысць гэтага сведчыць і папярэдняя практыка Напалеона
па дзяржаўнаму ўладкаванню ў падпарадкаванай ямў Еўропе. Імператар французаў
з'яўляўся зяцем аўстрыйскага імператара, які прэтэндаваў на значную частку
тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Абвяшчэнне аб стварэнне Рэчы Паспалітай
непазбежна пашкодзіла адносінам расійскага і французскага імператараў, перакрыла
Напалеону ўсялякую магчымасць нейкім чынам дамовіцца з Аляксандрам I. Цікава
будзе азнаеміцца з меркаваннямі сведкаў і ўдзельнікаў падзей. Граф Нарбон
зазначыў, што яшчэ напярэданні фарсіравання Немана ен чуў ад Напалеона
наступнае: "Я люблю палякаў на поле бітвы. гэта мужны народ. но што
тычыцца іх заканадаўчых сходаў іх "ліберум вета", іх сеймаў, калі яны
засядалі конна і з шаблей у руках. то гэтага я не жадаю". На думку сучасніка
падзей Матушэвіча Напалеон у 1812 г. не жадаў узнаўлення Рэчы Паспалітай:
"Ен карыстаўся намі пастолькі, пасколькі мы маглі быць яму карысны для
ажыццяўлення яго праектаў."[8]
Слушнай выглядае думка літоўскага
гісторыка Б. Дундуліса, які вельмі грунтоўна вывучаў падзеі 1812 г.: "
Дэмагагічнымі заявамі па польскаму пытанню ен (Напалеон) імкнуўся замаскіраваць
сапраўдную мэту - перамагсці Расію і дасягнуць поўнай гегемоніі ў сусвеце.
Напалеонаўская Францыя мела сваю ўласную палітыку і стратэгію.. Дэвіз гэтай
палітыкі - "Францыя вышэй за ўсе". Напалеон не збіраўся ахвяраваць
інтарэсамі сваей імперыі дзеля інтарэсаў Польшчы і Літвы. Калі б нават Напалеон
перамог у вайне, ен бы не ўзнавіў польскага каралеўства, у лепшым ныпадку ён
стварыў бы адну ці некалькі новых палітычных адзінак. г.зн. так сама, як ен да
гэтага перакройваў карту Еўропы, не ўлічваючы нічые нацыянальныя інтарэсы. У
зняволенай ім Еўропе не засталося б месца ні для вольнай Полынчы, ні для
Літвы."
Перад створанымі ваеннай і
грамадзянскай адміністрацыямі была пастаўлена адна кардынальная мэта: харчовае
і фуражнае забяспячэннс напалеонаўскага войска. Французскія ўлады патрабавалі
столькі, што гэта адразу паставіла мясцовае насельніцтва ў экстрымальныя ўмовы:
выканаць аб'емы паставак было немагчыма, а не выкананне непазбежна вяло да
рэквізіцый, канфіскацый і санкцый. Сітуацыя абцяжарвалася і тым, што Напалеон
не разлічваў на доўгатэрміноваыя ваенныя дзеянні і своечасова адпаведным чынам
не падрыхтаваў запасаў. Камунікацыі "Вялікай арміі" аказаліся
надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з рэгіенаў на захад
ад Польшчы было практычна не магчымым[9].
У якасці прыкладу ўзгадаю некалькі
патрабаванняў напалеонаўскіх улад. 28 ліпеня было загадана сабраць з
Барысаўскага павета 2000 бочак мукі. 450 валоў. 10000 гарнцаў водкі.17
кастрычніка да Мінскага дэпартамента было выстаўлена патрабаванне аб пастаўцы
200000 цэнтнераў жыта, 55000 бочак аўсу. 10000 валоў, 20000 цэнтнераў сена і
20000 цэнтераў саломы[10].
Патрабаванні напалеонаўскіх
чыноўнікаў гучалі безапеляцыйна. Прамаруджванне не дапушчалася пад пагрозай
прымянення карных санкцый, у гэтым сэнсе тыповым з'яўляецца загад Віцебскаму
магістрату: "Калі цераз дзве гадзіны не будзе дастаўлена на разніцу
належачая з горада жывела, то месца будзе пакарана вайсковай экзекуцыей".
Характэрна і тое, што новыя ўлады не
задавальняліся толькі зборам бягучых падаткаў, а настойліва дабіваліся, каб
насельніцтва ўносіла нядоімкі, якія ўтварыліся ў часы панавання расійскіх улад,
напрыклад, такі загад быў выдадзены адміністрацыей мінскага дэпартамента 3
жніўня.
Вельмі важнай праблемай, якая
паўстала як перад французскімі, так і мясцовымі прафранцузскімі ўладамі было
фарміраванне ўзброеных сіл. Часовы ўрад ВКЛ 25 ліпеня загадаў сабраць 10000
рэкрутаў. 1 жніўня было вырашана стварыць 4 кавалерыйскія палкі з поўным
забеспячэннем за кошт насельніцтва і сфарміраваць гвардзейскі палк (1000 чал.)
з ліку шляхцічаў-дабраахвотнікаў. Справа ў гэтым накірунку шла вельмі марудна.
Сяляне не выказвалі асаблівага жадання ісці ў войска, яны засталіся. пераважна,
абыякавымі да заклікаў з боку ўлад. Большую актыўнасць праявіла шляхта. аднак і
сярод іх дабраахвотнікаў аказалася значна менш, чым можна было чакаць. Частка
шляхты прытрымлівалася пазіцыі чакання і не жадала ісці ў ствараемае войска.
Некаторыя з іх прама казалі: "А навошта мы пойдзем? Чым нам дрэнна пад
панаваннем расійскага імператара ? Падаткаў не плацім, цяжару ніякога. сядзім
як у пана Бога за пазухай, а хто з нас захацеў на вайсковую службу, то прымаюць
нас як і панічаў юнкерамі, а не так як у палякаў. якія ўжываюць нас за
радавых". Увогуле можна казаць аб тым, што калі Напалеон паглядаў на
"палякаў" як на гарматнае мяса, так і шмат якія жыхары былой Рэчы
Паспалітай лічылі. што галоўнай мэтай Напалеона павінна быць аднаўленне іх
краіны - Рэчы Паспалпай. Матэрыяльныя выдаткі са свайго боку яны лічылі справай
патрыятызму, дабраахвотнымі ахвяраванняі, падзякай за вызваленне. Разам з тым.
мясцовая шляхта не была падрыхтавана да таго, што вайна патрабуе
самаахвярнасці, гатоўнасці ўсе пакласці на алтар перамогі. 3 вонкавага боку
адносіны паміж напалеонаўскімі ўладамі і мясцовым прывільяваным насельніцтвам
да апошняга моманту заставаліся лагоднымі і прыяцельскім,. але ў сапраўднасці
адбывалася ахалоджванне[11].
Сітуацыя надзвычай ускладнялася тым,
што ў напалеонаўскім войску хутка пагаршалася дысцыпліна. вынікам чаго стала
эпідэмія марадзерства. ад якога пакутвалі як гарадскія, так і сельскія жыхары:
мяшчане, сяляне, шляхціцы, памешчыкі. Напалеон і яго адміністрацыя разумелі
небяспечнасць гэтай з'явы, спрабавалі прыпыніць ці абмежаваць яе маштабы, не
спыняючыся перад самымі жорсткімі карамі. 28 ліпеня па загаду маршала Даву было
растраляна 13 кірасір, якія былі захоплены на месцы злачынства: рабаўніцтве
яўрэйскай крамкі ў Мінску. Не абмінуў сваей увагай гэтую праблему і Напалеон,
які 20 ліпеня ў Глыбокім выдаў жорсткі загад накіраваны супраць марадзераў.
Былі створаны спецыяльныя рухомыя вайсковыя каманды для барацьбы з марадзерамі
і дэзерцірамі. Аднак кардынальнага паляпшэння не назіралася: самавольныя
рабункі. несанкцыянаваныя рэквізіцыі, экзекуцыі працягваліся, у першую чаргу у
сельскан мясцовасці[12].
Відавочна, што ў найбольш складанай
сітуацыі апынулася беларускае сялянства, на якое нязносным цяжарам ціснуў увесь
прас ванны. Становішча сялянства ніколі не было легкім, а з пачаткам ваенных
дзеянняў сітуацыя пагоршылася ў шмат разоў. У зоне непасрэдных баявых дзеянняў
сяляне кідалі свае вескі і шукалі паратунку ў лесе і іншых патаемных месцах.
Пасля заканчэння баеў многія з іх не спяшаліся вяртацца дамоў, што выклікала
заклапочанасць іх гаспадароў і французскай і зноўстворанай адміністрацый.
Спробы прымусовага вяртання часам выклікалі жорсткае працівадзеяння.
Ва ўмовах вайны адміністрацыя (расійская.
французская і калабаранцская) ужо не мела магчымасці эфектыўна выкарыстоўваць
рэпрэсіўны механізм. Гэта адчулі і сяляне, якія пачалі больш рашуча і актыўна
супраціўляцца прыгнятальнікам і ўладам. У ліпені 1812 г. бабінавічскі земскі
спраунік даносіў начальству: "...казенныя сяляне Бабінавецкага староства
адмовіліся ад паслушэнства і робяць пагрозы рэзаць чыноунікаў і памешчыкаў.
калі будуць іх прымушаць даваць фурманкі ці нешта іншае для арміі."
3 надыходам французскай арміі сяляне
пэўны час займалі палігыку чакання. тым больш, што сярод іх распаўсюдзіліся
чуткі аб намеры Напалеона скасаваць прыгоннае права. Рэаліі вайны (рабункі.
рэквізіцыі, здзекі і г.д.) штуршалі сялян на супраціўленне. Яны актывізуюцца і
пачынаюць даваць адпор малалікім групам марадзераў. нападаюць на адстаўшых ці
заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў "Вялікай арміі". Такія
выпадкі становяцца звычайнай з'явай і наносяць вялікую шкоду французскім
акупантам, а гэта, зразумела, абектыўна спрыяла расійскай арміі.
Даволі распаўсюджана думка аб
існаванні на тэрыторыі Беларусі моцнага антыфранцузскага партызанскага руху. На
наш погляд, у 1812 г. на Беларусі не існавала партызанскага руху як формы
барацьбы шырокіх слаеў мірнага насельніцтва супраць акупантаў; відаць нельга
параўноўваць сітуацыю на Беларусі з іспанскай герыльяй, ці антыфранцузскім
народным рухам на тэрыторыі ўласнарускіх акупіраваных тэрыторый. Слушным
выглядае меркаванне некаторых гісторыкаў аб тым, што на ўсей тэрыторыі
французскай акупацыі антыфранцузскія выступленні колькасна саступаюць
антыпрыгонным выступленням[13].
У той жа час будзе памылковым сцвярджэнне.
што на тэрыторыі Беларусі ўвогуле не было партызанскага руху. Неабходна ведаць
і памятаць аб дзейнасці рускіх армейскіх партызанскіх атрадаў, якія
ўзначальвалі Д.В. Давыдаў, А.Н. Сяславін і інш. Сваімі антіфранцузскімі
дзеяннямі вядомы жыхары вескі Жарцы беларускія сяляне Максім Маркаў,
Тарас-кіраўнікі партызанскіх атрадаў з мясцовых жыхароў. Удзел ці не ўдзел у
партызанскім руху мясцовага насельніцтва, часам, залежыў і ад збега
акалічнасцей. Напрыклад, адпаведнай актыўнай антынапалеонаўскай прапагандай,
якая вялася напярэданні вайны праваслаўным духавенствам (Напалеон - антыхрыст,
усесусветны біч), прынесла пэўны плен, вялікае значэнне мела наяўнасць
завадатара і г.д.
Разам з тым, можна ўзгадаць, што на
пачатку вайны былі адзначаны выпадкі сабатажа беларускіх жыхароў распараджэнням
расійскай улады, дагісімогі французам, што таксама можна атаясамляць з
партызанскім рухам, але накіраваным супраць расійскай арміі.
Напалеон мог прыцягнуць сімпатыі
прыгоннага сялянства адменай прыгоннага права, але гэтага не было зроблена. У
сувязі з гэтым. паўстае пытанне: чаму Напалеон не паспрабаваў прыцягнуць
сімпатыі расійскага прыгоннага сялянства заявай аб скасаванні прыгоннага права?
Аб тым, што такія, калі не планы, то намеры існавалі есць шэраг сведчанняў. Сам
Напалеон 20 снежня 1812 г. на пасяджэнні Сената Францыі тлумачыў: "Я мог
бы ўзняць супраць яе (Расіі - В.К.) болыпую частку яе ўласнага насельніцтва,
абвясціўшы вызваленне рабоў. Але, калі я даведаўся пра грубасць нораваў гэтага
шматлікага класа рускага народа, я адмовіўся ад гэтай меры, якая асудзіла б
мноства сямействаў на смерць, рабаванне і страшэнныя пакуты”. Верагодней
за ўсе, Напалеон не столькі клапаціўся за жыцце і маемасць рускага дваранства,
колькі баяўся народнага сацыяльнага выбуху, які б мог прывесці да неспадзяваных
для яго вынікаў пазбавіць усядлякай магчымасці паспяхова скончыць вайну і
заключыць пераможны мір з Аляксандрам I.
Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла
беларускаму народу і Беларусі адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай
арміі на ўсход. Як вядома. Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19)
кастрычніка і ў хуткім часе рэшткі "Вялікай арміі" апынуліся на
Беларусі. Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне
напалеонаўскай арміі - 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну
каля вескі Студзенка (раен Барысава). 23 лістападла (5 снежня) Напалеон у
Смаргоні пакідае свае войска і імчыць у Францыю. каб рыхтаваць новую армію. 28
лістапада (10 снежня) французы рэтыруюцца з Вільны. а 2 (14) снежня рэшткі
"Вялікай арміі" пакінулі мяжу Расійскай імперыі. Ваенныя падзеі 1812
г. прунеслі Беларусі. яе жыхарам незлічоныя страты: дзесяткі тысяч загінуўшых,
безліч зруйнаваных гарадоў і весак. страту амаль палову жывелы і г.д. Расійскія
імперскія ўлады не спяшаліся прымаць нейкіх кардынальных мераў па стабілізацыі
становішча. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, налоговыў
прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта, нават скампраметаваная
супрацоўніцтвам з Напалеонам, у большасці, захавала свае правы і прывілеі
(Маніфесты Аляксандра 1 ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г.). Негатыўныя
наступствы падзей 1812 г. адчуваліся на Беларусі на працягу некалькіх
дзесяцігоддзяў[14].
Лiтаратура
1.Беларусь
у Айчыннай вайне 1812 г.: Рэкам. бiблiягр.
спiс // Новыя кнiгi
Беларусi. 1992. №5.
2.Белянчиков
Н.Н. Судьба сокровищ, похищенных Наполеоном в Москве // Вопросы истории. 1965.
№4.
3.Блiнец
А. Апошняя армiя Вялiкага
княства (1812 – 1814 гг.) // Беларускi
гiстарычны часопiс.
1996. №2. С.123-127.
4.Бычков
Л.Н. Крестьянское партизанское движение в Отечественной войне 1812 г. М., 1954.
5.Ерашэвiч
А. Палiтычныя праекты
адраджэння Рэчы Паспалiтай
i Вялiкага
Княства Лiтоўскага ў палiтыцы
расейскага царызму напярэдаднi
вайны 1812 г. // Гiстарычны
альманах. 2002. Т.6 С.84-96.
6.История
дореволюционной России в дневнках и воспоминаниях.
Аннотированный указатель книг и публикаций в журналах. М. 1977. Т.2. Ч.1.
7.Корнейчык
Е.И. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г. Мн., 1962.
8.Лiс
Я. Палiтыка Напалеона на
Беларусi // Спадчына. 1996. №5.
С.117-122.
9.Мазiн
Г., Ерусалiмчык Л. Бярэзiна,
год 1812. Мн., 2001.
10.
Низовский
А.Ю.Зачарованные клады России. М., 2001.
11.
Ружанец
А. Лiтоўска-беларускае войска
Цесара Напалеона // Беларуская мiнуўшчына.
1995. №1. С.29-30.
12.
Тарле
Е.В. Нашествие Наполеона на Россию. М.,1932; 1992.
13.
Троицкий
Н.А. 1812. Великий год России. М.,1988.
14.
Швед
В.В. Вялiкае княства Лiтоўскае ў 1812 годзе // Беларускi гiстарычны часопiс.
2000. №3. С.9-15.
! |
Как писать рефераты Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов. |
! | План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом. |
! | Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач. |
! | Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты. |
! | Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ. |
→ | Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре. |