Реферат по предмету "Журналистика"


Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы

ЭСЭ ПА ПУБЛІЦЫСТЫЦЫ ЯНКІ КУПАЛЫ


Безмацерных Кацярыны


3 група, 3 курс


Эсэ па публіцыстыцы Я.Купалы:


1919 год. Сучаснасць.


Адбудова Беларусі. Незалежнасць.
Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Торжышча. Больш самачыннасці (артыкулы 1919 года)


Чытаеш Купалу 19 года – усё зразумела і блізка, бо нешта ў той ці іншай ступені актуальнае і сёння. На жаль. І белрускі менталітэт, што вымалёўваецца ў публіцыстыцы Купалы, нагадвае наш сучасны.


Аўтар у творах


Аўтар у творах паўстае чалавекам дзейсным

: “І гэта [ адбудаванне Беларусі] трэба зрабіць як найхутчэй”. Патрыятычным

: “Край наш сам па сабе багаты
, толькі чужыя гаспадары яго знішчылі”. А беларускае адраджэнне ён называе “вялікай святой ідэяй”.
Цвёрды ў сваёй пазіцыі

і смелы.

Напрыклад, заваёўнікаў ён не баіцца называць ворагамі.


Турботы Купалы


Разбурэнні падчас першай сусветнай вайны


На гэтыя тэмы гутараць і сёння (Праўда, пра наступствы другой сусветнай, у асноўным)


“Ужо ад нейкага часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна разрушыла”. Антытыза – пасіўная Беларусь. Пра пасіўнасць “бульбяша” мы чуем і сёння. І – прынамсі ў маёй галаве – сядзіць стэрэатып пра еўрапейца куды больш спрытнейшага за нас.


“Цэлы свет ведае, што самыя крывавыя бітвы, самае дзікае зніштажэнне людзей і іх дабра ў гэту вайну – было на Беларусі”. Водгукі гэтага даходзяць да нас і сёння.


Незалежнасць


Зноў жа – актуальна!


“На ўсякую іншую незалежнасць кожны з вамі згодзіцца, абы толькі не на беларускую”. Хіба незалежная Беларусь у свядомасці сярэднестатыстычнага грамадзяніна? Сярэднестатыстычны грамадзянін РБ чытае рускую масавую літаратуру і глядзіць рускае тэлебачанне. Пачуўшы роднае слова, запытваецца: “Вы выкладаеце ў школцы літаратуру?”


Купала паглядае ў бок Расіі са злосцю (А такое цяпер, у 21 стагоддзі, часцяком назіраецца ў колах нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі) “Прымерам такога здзеку,
такога зневажання дужэйшым слабейшага
можа служыць добра ўсім нам знаёмая царская Расія”. Купала ўвогуле не баіцца мастацкіх сродкаў і словаў з моцным лексічным значэннем. Напрыклад, апеку дзяржаваў-заваёўніц ён называе “воўчай
”. Альбо піша: “Стогне
пад ярмом Беларусь…” Моцны, вобразны дзеяслоў, які, аднак, ужо тычыцца Беларусі


Талерантнасць беларуса


На мой погляд, сёння гэтае пытанне нядужа актуальнае. Купала піша вось што: “У нявольніка заўсёды больш помсты, нянавісці к другім (нацыянальным меншасцям – К. Б.), чымся ў чалавека вольнага”. Сёння культурнага інтэграцыя з Расіяй, на мой погляд, у свядомасці сярэднестатыстычнага беларуса ўжо адбылася (дакладней, руская мова --- разам з ёй руская культура --- зацямняюць беларускую культуру). Але гэта не ўспрымаецца як гвалт, няволя, а ўспрымаецца цалкам нармалёва. І аніякай нянавісці да чужынцаў у нас няма. (Гэта больш актуальна для Масквы)


Усясветная вайна Захаду


“Вы стварылі ўсясветную вайну за свае кішанёвыя інтарэсы”. Цяпер гэта не сугучнае беларускай сучаснасці


Пасіўнасць беларуса


“Ліха церпім і чакаем, што вось нехта прыйдзе і гэта наша ліха пабярэ з сабою”.


Актуальна сёння. І, мяркую, можна прымяніць як да народа ў цэлым, так і да асобнага суб’екта. І нездарма студэнтам кажуць: “Не чакайце, што выкладчык запхае веды ў вашу галаву. Усё залежыць ад вас”


Беларускі народ вачыма Купалы


- Дэмакратычны


- Ужыўчывы


- “У паднявольнае ярмо”нікога “запрагаць” не будзе


- Пасіўны ў масе (“Ці не час ужо пакінуць благую прывычку сядзець і сядзець, чакаць і чакаць?”)


- моладзь - дзейсная


Стыль публіцыстыкі Янкі Купалы


Першае, што кідаецца ў вочы, - гэта эмацыйнасць Янкі Купалы, што выражаецца ў шматлікіх клічніках. Артыкул “Моладзь ідзе!
” – поўны аптымізму.


“Набок з дарогі, панове і гаспада з Захаду і Усходу!


Беларуская моладзь ідзе! (радасць і узнёсласць Купалы падкрэсліваецца клічнікам – К.Б.)”


Выразнасці і эмацыйнасці дадаюць і рытарычныя пытанні:


“Ужо ад нейкага часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна разрушыла. У Бельгіі таксама кіпіць работа ў гэтым напрамку, якой прымушаны дапамагаць немцы, - а ў нас?” Пытанне “а ў нас?” з’яўляецца далучальнай канструкцыяй, што падкрэслівае яго.


У ягонай публіцыстыцы даволі шмат абзацаў. Часцяком усяго адзін сказ – гэта ўжо цэлы абзац. Напрыклад, “І Беларусь жабруе!”, “Так быць не павінна”. Такі прыём акцэнтуе ўвагу на пэўнай думцы. Артыкул “Адбудова Беларусі” сканчваецца сказам “Жыццё не чакае”, вынесеным ў асобны абзац. На мой погляд, гэта даволі ўдалы прыём паставіць кропку над артыкулам. Такое я сустракаю і ў сучасных журналісцкіх тэкстах.


Загалоўкі Купалы даволі лаканічныя, канкрэтныя, інфармацыйныя. І адразу можна зразумець, пра што ідзе гаворка.


Часцяком ўжываюцца звароткі, каб выклікаць давер у чытача: “Цяпер, браты
…” ( менавіта браты
– гэтая лексічная адзінка прымушае ставіцца да аўтара з прыязнасцю), “Так, сябры
, гэта вялікая праява!” (сябры
- таксама паказчык прыязнага стаўлення аўтара да чытача), “Вам трэ было, панове
…” (так аўтар звяртаецца да ворагаў)


“Моладзь ідзе!”


Самы аптымістычны артыкул. А сутыкацца з аптымістычным – заўжды прыемна.


“Цяпер, браты, ідуць сыны беларускіх мужыкоў, ідзе наша беларуская моладзь!


… Нацыянальнае беларускае жыццё пачынае кіпець, палаць праўдзівым, вечным і жыватворным полымем”.


Цяпер сітуацыя змянілася. З’яўляецца моладзь, што пачынае гутарыць па-беларуску, цікавіцца беларускай культурай. Але ж, мне падаецца, што гэтая з’ява не настолькі масавая, інтэнсіўная і заўважная, каб гучна выкрыкнуць: “Моладзь ідзе!” Ды і цяпер далёка не ўсе “сыны беларускіх мужыкоў”, то бок “ураджэнцы сельскай мясцовасці”, калі па-сучаснаму. І нацыянальнае жыццё не “кіпіць”, як у 1919 годзе, калі пісаўся гэты артыкул.


“Мы жывём і будзем жыць, бо з намі і беларуская вёска
”. Купала прыводзіць у прыклад вёску Блонь, дзе “сяляне-беларусы
не забылі ўсяго свайго роднага”. Але падаецца, што тут аўтар крыху перабольшвае значнасць беларускай вёскі і – я думаю – артыкул хутчэй гучна-аптымістычны, чым рэалістычны. І вёскі Блоні з’явай наўрад ці былі масавай. Сёння ж, мусіць, усё свядомыя (як модна казаць) сяляне-беларусы едуць жыць у горад. І нават з нацяжкай хіба скажаш: “З намі беларуская вёска”?



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.