Реферат по предмету "Журналистика, издательское дело и СМИ"


Палітычныя мадэлі журналістыкі

Безмацерных Кацярына Пытанне №25 Палітычныя мадэлі журналістыкі ЗМЕСТ 1. Тры мадэлі Паоло Манчыні 2. СМІ ў Беларусі 3. Спіс скарыстаных крыніц 1.Тры мадэлі Паоло Манчыні Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, прааналізаваў амерыканскую і еўрапейскую журналістыку ды вывеў тры мадэлі прэсы - ліберальную,

палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. (Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе) Ліберальная мадэль. “Мы ствараем газету, каб рабіць грошы” Да ліберальнай мадэлі адносіцца ЗША, Канада, Велікабрытанія, Ірландыя. СМІ- такая ж эканамічная галіна, як і ўсе астатнія. Раз эканоміка зараз глабалізуецца, а рухавіком глабалізацыі з'яўляюцца

ў асноўным амерыканскія кампаніі, то да ліберальнай мадэлі імкнецца большасць краін. СМІ камерцыялізуюцца, што адлюстроўваецца на змесце. З'яўляецца больш забаўляльнай інфармацыі. З'явіўся такі жанр, як інфатэймент - змяшанне навасных і забаўляльных праграм. У ліберальнай мадэлі раздзяляюцца меркаванні і факты,

СМІ нейтральныя і аб'ектыўныя. У выніку ў Штатах адну і тую ж газету могуць чытаць людзі з рознымі палітычнымі пазіцыямі. (Дарэчы, амерыканская журналістыка з яе ліберальнай мадэллю вырасла з рэпарцёрскіх жанраў, а еўрапейская - з літаратуры) Палярызованая плюралістычная мадэль Італія, Іспанія, Грэцыя, Партугалія. Слабое развіццё камерцыйна арыентаваных

СМІ, дзяржава моцна ўмешваецца ў медыярынак, ёсць газеты з ярка выражанай палітычнай пазіцыяй. Напрыклад, італьянская газета “Маніфеста” - газета левага напрамку. І наўрад яе будуць чытаць людзі іншых поглядаў. А ў Штатах адну газету могуць чытаць людзі з рознымі поглядамі. Інтарэсы пераплятаюцца паміж палітычнай і медыясферай.

Газеты чытаюць у асноўным нешматлікія групы добра адукаваных людзей. Большая колькасць чытачоў - мужчыны. (У Партугаліі чытачоў-мужчын больш на 34 адсоткі, а ў Швецыі мужчын-чытачоў болей усяго на адзін адсотак). У вышэй прыведзеных дзяржавах газеты першапачаткова былі не вельмі распаўсюджаны, таму асноўны від СМІ - тэлебачанне. Існуюць кампаніі, якія атрымліваюць свае асноўныя даходы

ў іншых вобласцях. Дэмакратычная мадэль Прадстаўлена ў Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, скандынаўскіх краінах, Швейцарыі, Аўстрыі. Існуе дзве групы СМІ - камерцыйна і сацыяльна арыентаваныя. Моцнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы СМІ (Часцей за ўсё - гэта субсідыі, каб падтрымаць плюралізм меркаванняў).

Высокая ступень свабоды СМІ. Масавыя газеты з'явіліся даўно, таму яны маюць высокія тыражы. 2.СМІ ў Беларусі СМІ Беларусі ні ў адну з вышэй прыведзеных мадэляў не ўпісваюцца. Таму звернемся да мадэляў, прапанаваных іншымі навукоўцамі: ліберальная мадэль і сацыяльна-адказная. У ліберальнай мадэлі усё цікавае і важнае для аўдыторыі мусіць быць адлюстравана

ў навінах. Прыклад - ЗША. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ маюць выхаваўчую функцыю, належаць дзяржаве, імкнуцца ўдасканальваць чалавека як сацыяльнага суб'екта. Прыклад сацыяльна-адказнай журналістыкі - Беларусь. Сацыяльна-адказная мадэль характэрна для аўтарытарнага рэжыму, ліберальная - для дэмакратычнага. У сацыяльна-адказнай мадэлі прэса не мусіць крытыкаваць палітыку.

Гэта і адбываецца ў беларускіх СМІ, якія манапалізаваны дзяржавай. Вострая крытыка палітыкі ёсць у апазіцыйных СМІ, якія выдаюцца падпольна, маюць невялікі тыраж альбо выходзяць у Інтэрнэце. У ліберальнай мадэлі ж наадварот - СМІ, калі бачаць, што палітыкі памыляюцца, маюць права іх крытыкаваць. У ліберальнай мадэлі навіны мусяць стымуляваць крытычнае стаўленне да палітыкі.

У сацыяльна-адказнай - пабуджаць падтрымліваць урад, што і робяць навіны на БТ і у “СБ”. Навіны ў сацыяльна-адказнай мадэлі адбіраюцца па прынцыпе сацыяльнай значнасці, у ліберальнай - згодна з густамі аўдыторыі. Аўтарытарны рэжым стварае міт пра дзяржаву шляхам абмежавання інфармацыйнага поля, фальсіфікацыі фактаў. Так многія падзеі, што здараюцца з беларускай апазіцыяй,

ігнаруюцца беларускімі СМІ. Калі ж падзея вельмі буйная, робіцца скажэнне і фальсіфікацыя фактаў. Што тычыцца дэмакракратычнага рэжыму і ліберальнай мадэі, то ён стварае свой міт “правы чалавека”, дзякуючы плюралізму меркаванняў ў СМІ і празмернасці інфармацыі. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ дзяржава выкарыстоўвае адмістратыўны ціск на СМІ з поглядамі, якія прыходзяцца ёй недаспадобы.

Загнаны ў андэграўнд газеты “Народная воля” і “Наша ніва”. Цэнзар у Беларусі - дзяржава. Пры ліберальнай мадэлі цэнзарам выступае грамадства, падтрымліваецца канкурэнцыя і СМІ з самымі рознымі поглядамі. Д. Грэбер выдзяляе наступныя тыпы ўздзеяння на СМІ: легальны, структурны, эканамічны (характэрныя для аўтарытарнага рэжыму), нарматыўны (характэрны для дэмакратычнага рэжыму). Легальны кантроль.

Гэта выкарыстанне заканадаўства. Напрыклад, у ССР шмат людзей пакутавала ад артыкулаў пра падбухторванне і здраду. Прычым яны трактаваліся так шырока, што пад іх мог падпасці фактычна любы ўчынак. Нарматыўны кантроль. Носіць схаваны характар і грунтуецца на непісаных дамоўленасцях, што існуюць у дадзеным грамадстве. Характэрны для дэмакратыі.

Структурны кантроль заключаецца ў тым, якая форма ўласнасці на СМІ. Як бачым, у Беларусі даволі інтэнсіўна прымяняецца гэты метад кантролю. І прыватная ўласнасць не падтрымліваецца дзяржавай бо ёй яна не выгадна. Амаль усе СМІ - дзяржаўныя. Эканамічны кантроль. Прымяняўся яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі. Аляксандр Трэці ўсім лаяльным да дзяржавы

СМІ выдаткоўваў адмысловыя субсідыі. Газета “СБ”, фанатка беларускага ўрада, выдаецца на глянцаванай паперы, што не могуць сабе дазволіць падпольныя “Наша ніва” і “Народная воля”. СПІС СКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 1.www. index.php3.htm 2. www.media.utmn.ru 3. «Эксперт» №14 (508)/10 апреля 2006



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :