Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Творчасць Лукаша Калюгі

ТворчасцьЛукаша Калюгі
Імя Лукаша Калюгі(1909—1937) (Канстанціна Пятровіча Вашыны), ярка засвяціўшыся на літаратурнымнебасхіле канца 20-х гадоў, праз дзесяцігоддзе ўжо і згасла. Так мала часуадмераў лёс гэтаму шчыраму мастаку слова для працы на ніве беларускай прозы,прычым чатыры гады былі азмрочаны арыштам, турмой і выгнаннем з роднайБеларусі.
Нарадзіўся будучыпразаік 26 верасня 1909 г. у вёсцы Скварцы былога Койданаўскага павета,цяперашняга Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. У два гадыхлопчык страціў маці, а яшчэ праз чатыры гады і бацьку. Гадавала Кастуся роднаяцётка — бацькава сястра. Пасля заканчэння Станькаўскай сямігодкі ў 1926 г. стаўстудэнтам Магілёўскага педтэхнікума, вучобу ў якім хутка пакінуў і вярнуўся ўродныя мясціны.
У 1927 г. паступіўу Беларускі педагагічны тэхнікум у Мінску і стаў сябрам аб'яднання «Узвышша».Рэкамендаваў яго ў гэтае нешматлікае згуртаванне, якое складалі толькіпа-сапраўднаму таленавітыя, прызнаныя майстры слова, Кузьма Чорны.
У 1931 г. Калюгапаспяхова скончыў Белпедтэхнікум. Пасля два гады працаваў у Навукова-даследчымінстытуце прамысловасці Вышэйшага Савета Народнай гаспадаркі БССР і нядоўга наБеларускім радыё.
У студзені 1933г. быў арыштаваны і асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі. Спачатку, у 1933 г.,адбываў пакаранне ў Мінскай турме. Пасля быў высланы ў Сібірскі край — горадІрбіт Свярдлоўскай вобласці. Там знаходзіўся на вольным пасяленні з 1933 па1937 год. Паўторна быў арыштаваны 2 кастрычніка 1937 г. і прыгавораны дарасстрэлу. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1965 г.
Творчы шляхЛукаша Калюгі пачаўся вельмі рана. Яшчэ ў час вучобы ў сямігодцы ён стаўдасылаць у папулярную тады газету «Беларуская вёска» допісы пра жыццё ў родныхСкварцах. Неўзабаве паслаў у газету «Чырвоны сейбіт» і першае апавяданне«Выйшлі на цаліну» (1926), прысвечанае жыццю беззямельных сялян, «галоце», штона злосць хутаранцам будуюцца на цаліне. Аўтара пахвалілі за цікавую тэму,параілі пісаць больш, адзначыўшы яго літаратурныя здольнасці, але твор ненадрукавалі. Першым апублікаваным творам празаіка стала апавяданне «Вясна»(Чырвоны сейбіт. 1927. № 13). У ім, як і ў многіх творах «маладнякоўцаў»,расказваецца пра класавыя канфлікты на вёсцы, кантрастна малюецца жыццё сялян.Вясна. У бедняка Тодара бляюць у хляве галодныя авечкі, рыкае карова, просяцьесці дзеці. У шляхціца ж Вінцэся, наадварот, усе сытыя, у таку поўна саломы ізялёнага сена, нібы толькі што прывезенага з лук. Ён са злараднасцю слухаескаргі галадранца Тодара, здзекліва абяцае дапамагчы. Аднак не Вінцэсь, а бядняцкікамітэт дапамагае Тодару справіцца з бядой. «Маладнякоўская» і назваапавядання, якая звыкла сімвалізуе пачатак новага, светлага жыцця, вясёлаеабуджэнне духоўных сіл у чалавеку, якія дасюль драмалі ў ім. Падкрэсліваецца,што вясна — гэта зорны час такіх сялян, як Тодар, а не Вінцэсь.
Час вучнёўства ўКалюгі не быў доўгім. Ён амаль адразу прыйшоў у літаратуру сталым, удумлівыммайстрам, які ва ўсім сцвярджаў сваю непаўторнасць, сваё непадабенства даіншых. Арыгінальнасць пісьменніка кінулася ў вочы Кузьме Чорнаму, які іпадтрымаў гэты талент на самым яго пачатку. Нават тэматыка першых апавяданняўКалюгі, надрукаваных пасля «Вясны» ў наступным, 1928 г., у тым жа «Чырвонымсейбіце» («Краўцы і чаляднікі», «Лук'ян — капераціўскі сабака», «Трахім зПагулянкі», «Баркаўцы — добрая вёска і баркаўчане — вясёлыя людзі»), сведчыцьпра яго адметнасць. Пісьменніка найбольш цікавіць тое, што на пэўны час улітаратуры 20-х гадоў (асабліва ў першай палове) нібы адышло на другі план —прыроджанае, псіхалагічнае ў чалавеку, а не сацыяльнае, класавае. У полі зрокуКалюгі — тое, што розніць чалавека ад іншых, выяўляе яго унікальнасць.Пісьменніка вабіць жывы, супярэчлівы характар, фарміраваны ў глыбінях народных.
У першыхапавяданнях ужо дэманструецца добрае ўменне ствараць псіхалагічныя партрэтыцэлай групы людзей. У цэнтры ўвагі твора «Краўцы і чаляднікі» — сфераўзаемаадносін багата адораных прадстаўнікоў народа краўца Аляксандры, ягонастаўніка «ухвалёнага краўца Вінцэнтага» і чалядніка Міхалюка. Кожны з іх —індывідуальнасць, характар яркі і неардынарны. Аляксандра — па-хрысціянскуціхмяны, сціплы, маўклівы, працавіты. Сваёй цярплівасцю здзіўляў свайгостаршага майстра. Вінцэнты аж прабаваў «калі за нішто добра-такі прыскабліць —ану, можа сваю натуру пакажа. Дык ці то па ім, ці па сцяне — каб вокаммаргануў». Сам да ўсяго даходзіў Аляксандра, спадцішка прыглядваючыся дакравецкай працы, бо нічога не паказваў яму настаўнік. А праз чатыры гадывыпраўлены быў ён «невукам» дадому. Адцёр таленавітага канкурэнта Вінцэнты з-забоязі згубіць кавалак хлеба. Аднак талент Аляксандры сам сцвердзіў сябе:спачатку ў войску, а пасля і ў роднай вёсцы ўсе даведаліся, што Аляксандра —першакласны майстар, абагнаў нават свайго старога настаўніка.
Філасофскаеасэнсаванне чалавечага лёсу, яго працы знаходзіць працяг ў апавяданні «Трахім зПагулянкі». «Валачашчай натуры чалавек» селянін Трахім не цураецца ніякайземляробчай і гаспадарскай працы, усё робіць спрытна і якасна, аднак стараецца«баржджэй з рук работу, а з галавы клопат збыць». Іранізуе над тымі, хто светуза ёй не бачыць, лічыць вольны час за найвялікшую каштоўнасць. Любіцьрасказваць пра «смешнага» шляхціца, што вельмі ж баяўся, каб яго найміты «лішнене думалі», каб у іх часу не было на гэты занятак, таму стараўся займаць іхлюбой работай, часта бязглуздай. У гэтым устаўным апавяданні пра шляхціца,якога пры зручным выпадку то смехам, то ўсур'ёз успамінае Трахім, знаходзіццаключ да разумення ідэі твора. Працаўнік на зямлі — сцвярджае аўтар — мае правана свабоду ад цяжкай працы, часам манатоннай і аднастайнай, якая ніяк несадзейнічае ўзбагачэнню душы. У апавяданні праводзіцца ідэя адмаўленнябессэнсоўнай працы, працы дзеля працы.
У цэнтры першыхкалюгавых твораў — характары моцныя, нестандартныя. Не толькі да працы на зямліздатныя яго героі — сяляне. Але яны валодаюць і мноствам іншых талентаў.Селянін Лук'ян (апавяданне «Лук'ян — капераціўскі сабака») умее, напрыклад,даць выдатную рэкламу тавару, прымусіць пакупніка зацікавіцца ім. КапераціўшчыкСцёпка — свой, баркаўскі (апавяданне «Баркаўцы — добрая вёска, і баркаўчане —вясёлыя людзі»), але спрыцен для гандлю: «Лепшага за яго капераціўшчыка і з-замеж не выпішаш, а не то, што з горада выпатрабуеш».
З самага пачаткутворчага шляху Калюга зарэкамендаваў сябе як пісьменнік эпічнага таленту. Улітаратуры 20-х гадоў якраз наспела неабходнасць паказу эпохі праз эпічныспосаб стварэння характараў і шырокі разварот падзей. Так што празаікрэалізаваў узнікшую патрэбу ў эпічных прынцыпах спасціжэння мінулага ісучаснага яму жыцця.
Мова першыхтвораў Калюгі адрозніваецца выкарыстаннем наватвораў,характарыстычна-экспрэсіўных дыялектызмаў, цікавых моўных выразаў, замешаных насакавітай народнай гаворцы.
У тым жа 1928 г.пабачыў свет і першы буйны эпічны твор Лукаша Калюгі — аповесць «Ні госць нігаспадар». Яна належыць да ліку так званай юнацкай аповесці, нараджэнне якойзвязана ў беларускай літаратуры з імем Я. Коласа, яго аповесцю «На прасторахжыцця» (1926). Узвышавец Калюга, другі пасля Коласа, здолеў стварыць значнытвор пра маральна-духоўнае аблічча моладзі 20-х гадоў, пра першых камсамольцаў,чаго не ўдалося нікому з «маладнякоўцаў». Прычына поспеху была, відаць, нетолькі ў асабістай перажытасці (твор аўтабіяграфічны: аўтар, як і галоўны геройаповесці Хвядос Чвардоўскі, пасля заканчэння сямігодкі нейкі час жыў у роднайвёсцы, дзе дапамагаў дзядзьку па гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй, разам зкамсамольцамі бавіў час на сходах і ў спрэчках), але і ва ўменні пісьменнікаўзняцца над жыццёвым матэрыялам, па-філасофску асэнсаваць працэсы, штоадбываліся ў змененым грамадстве. Калюга не паўтараў рыс характару моладзі,адкрытых Коласам. Само жыццё «паўтарала», тыпізавала лёсы і паводзіны сялянскіхсыноў. Колас заклікаў моладзь да ведаў, «на прасторы жыцця», сімвалам якіх стаўдля моладзі горад. Сапраўдную навуку, лічыць ягоны герой Сцёпка, можна пазнацьтолькі ў горадзе. Падрыхтаваўшыся сам, Сцёпка едзе вучыцца ў Мінск. Калюгаў жагерой, выпускнік сямігодкі, вырашае ісці іншым шляхам: застаецца на вёсцы,мяркуючы, што «за гаспадарства шчыра возьмецца, але й кнігі не выпусціць зрук». Юнак спадзяецца заняцца ў вольную хвіліну самападрыхтоўкай, маючы ўзордля пераймання — «Мон университеты» М. Горкага. Сябры Хвядоса ўсе, як адзін,выбіраюць сабе іншы шлях: хто хоча падацца ў настаўнікі, хто — у каморнікі,меліяратары. Рашэнне застацца ў роднай вёсцы абумоўлена перш за ўсё тым, штодома пакінуць няма каго. Але не менш важна тут і тое, што мілы яму «родны кут —бацькава хата». Да таго ж прымешваецца яшчэ і голас свядомага грамадзяніна: «Ахто зямлю капаць будзе? Хто без вас застанецца хлеб рабіць?», — спрачаецца ён удумках з сябрамі. Але з цягам часу пачынае трывожыцца Хвядос, што гэта праца«ўвесь час глыне, нельга будзе кніжку ў рукі ўзяць, газету час ад часупрагледзець. Маладыя гады яго марна загінуць. Нічога ён не будзе ведаць насвеце, не будзе ведаць. Ноччу піліпаўскаю павісне цемра над ім. «Што ён ведае?!Над чым вярэдзіцца яго кудлатая мужычая галава?» — будуць думаць чужыя яму іяго ўкладу жыцця людзі аб ім. За стоптаны падносак будуць яны яго мець. Станесваё будучае жыццё меркаваць — і жаласна зробіцца, ценжар успадзе». Гэтыяшчырыя роздумы героя на адзіноце з самім сабой вельмі важныя для разуменнясапраўдных памкненняў і жаданняў Хвядоса. Не гэтак зямля, як кніга вабіцьюнака. Больш ахвотна ўдзельнічае ён і ў пасяджэннях, на сходках, у спектаклях(майстар Хвядос ставіць п'есы). Палавінчатасць, мітусня паміж земляробчайпрацай і самаадукацыяй непазбежна спараджаюць унутраны канфлікт героя з самімсабой, што пранікнёна ўбачыў пісьменнік, хоць і не вельмі засяродзіў на імувагу. Ды і знешне ён, гэты канфлікт, ужо пачынае праяўляцца, бо бацька не-неды і зазлуецца на сына, што той валочыцца ў бібліятэку ці на рэпетыцыю, марнуерабочы час. Пры бацьку юнак так і застаецца памагатым — «ні госць ні гаспадар»,— як трапна акрэсліў яго месца і ролю на вёсцы аўтар. Хвядосу яшчэ належыцьпрыняць канчатковае рашэнне — быць гаспадаром або госцем на роднай зямлі. Увесьход падзей падводзіць героя да думкі аб неабходнасці далейшай вучобы. Мабыць, удругой частцы аповесці, якая да нас не дайшла, Хвядоса чакаў такі ж лёс, што іколасаўскага Сцёпку або самога Калюгу — прататыпа Хвядоса. У дадзеным творызакранаецца паралельна і шэраг іншых праблем, вельмі важных для рэчаіснасці1920-х гг. Так, напрыклад, рэальны ўклад камсамольцаў у жыццё вёскі бачыць ёнхутчэй разбуральным, чым стваралыным. Апроч частых сходаў, пасяджэнняў дыспектакляў, яны не робяць нічога карыснага. Нават такая дробязная справа, якпапраўка маста, і то не рухаецца з месца, аб ёй толькі спрачаюцца да ночы насходах. Куды больш, чым канкрэтныя справы, цэніцца ўменне прыгожа, складнагаварыць. «Словагаварыльня», «слоўная гімнастыка», як трапна ахарактарызаваўчастыя і бессэнсоўныя гаворкі камсамольцаў герой Я. Коласа Барута Сцяпан,затапіла сваім размахам патрэбныя справы і дзеянні. Многія старонкі аповесці«Ні госць, ні гаспадар», асабліва тыя, дзе паказваюцца працоўныя будні селянінаі малююцца карціны прыроды, асветлены лірычным пачуццём, уражваюць багаццемуяўленняў, здольнасцю аўтара да свежых і разнастайных назіранняў. Восьзамалёўка таго, як выглядае агарод у час, калі «апала раса дажджавая»: «Уградах агуркі гараць. Галоўкі капусты панямі сядзяць, бы ў пярыне, у шырокіхлапушыстых лістох знізу. Гарбузнік адзін-адным далёка выкаціўся з град наскошаных паўмежках, адзінока павыстаўляў на пякучае сонца свае шурпатыя лісты»(112). Падобных прыгожых паэтычных малюнкаў, рознакаляровых, адухоўленыхчалавечым пачуццём, у Калюгі багата. Разам з тым аповесці крыху не стаедынамічнасці дзеяння, шкодзіць празмерная апісальнасць, зацягнутасць некаторыхсцэн. Ёсць і «наіўнасць», аб якой пісаў Алесь Адамовіч як аб неад'емнай якасці«юнацкай аповесці». Аднак у дадзеным выпадку гэта якраз тая «наіўнасцьпрастаты, непасрэднасці», якая «можа падабацца чытачу любога ўзросту»,наіўнасць, якая мяжуе з мудрасцю. Недарэмна ж Максім Гарэцкі лічыў з'яўленнеаповесці «Ні госць, ні гаспадар» выдатнай падзеяй у беларускай літаратуры.
Выказаўшы трывогуі занепакоенасць станам сучаснага яму грамадства, з'яўленнем у ім «ні госця, нігаспадара», Калюга адыходзіць ад сучаснасці і звяртаецца да мінулагабеларускага народа. 1929 год знамянальны ў яго творчасці з'яўленнем цыклагумарыстычных апавяданняў — «Трахім — штучны чалавек», «Іллюк — даследчык», «ЯкМіхалюку Баркаўцы даліся ў знакі», «Тахвілін швагер», увага ў якім засяроджанана крыху нязвыклых для беларускай літаратуры баках існавання чалавека вёскідарэвалюцыйнага часу. Нячаста трапляў у поле зроку беларускіх пісьменнікаў,напрыклад, раўнівы селянін. Калюга ж з гумарам апавядае якраз пра такога героя,апанаванага пакутнымі здагадкамі аб жончынай здрадзе («Іллюк — даследчык»). Уцэнтры апавядання «Трахім — штучны чалавек» — селянін-дзівак, які «паквапіўсяна сабе практыку зняць, ці добра будзе тое, што людзям раіў». А раіў ён, штотрэба «работу ад першага дня кідаць рабіць і памаленьку патроху адвыкаць есці».Вынік такога эксперыменту вядомы. Апавяданне на першы погляд не прэтэндуе «навялікую «мысліцельную» глыбіню», аднак пытанні, якія задае Трахім сабе і іншым,не такія ўжо і наіўныя: «Што ж чалавеку іншае трэба, калі не яда і ежа? Дзелячаго чалавек працуе так цяжка, калі не для таго, каб кішку напхаць ісякую-такую рызу налажыць на сябе ад холаду і ад людзей?». Пытанне гэта нерытарычнае, яно — спроба зразумець сапраўдны сэнс чалавечага жыцця,бессэнсоўнасць тэзіса «мы жывём дзеля таго, каб есці». За ім — адмаўленнебездухоўнасці. Апавяданне «Тахвілін швагер» уяўляе сабой уступ да аповесці«Нядоля Заблоцкіх». Гэтыя два творы маюць агульных герояў — Юстапа Заблоцкага,яго малога сына Савосту, жонку Прузыну. Дзеянне адбываецца ў той жа вёсцыБаркаўцы. Цікавае гэтае апавяданне перш за ўсё пільнай увагай да мінулагасвайго народа, да разнастайных праяўленняў яго светаадчування. Пісьменнікшырока ўключае ў мастацкую тканіну апавядання народныя прыкметы, звычаі,легенды, забабоны, «бабчына казалы», якія былі чужымі творам маладнякоўцаў, зіх прыгодніцтвам і неверагоднымі здарэннямі, з героямі — барацьбітамі за лепшуюбудучыню. Для Калюгі ж усё «забабоннае», звязанае са светаадчуваннем народа,яго душой, мела вялікае значэнне.
Пішучы ў 1931 г.аповесць «Нядоля Заблоцкіх» пра дакастрычніцкае жыццё сялянства, аўтар не могне думаць пра сучаснасць. Уласна, дзеля больш глыбокага спасціжэння праблемсучаснасці пісаліся і яго апавяданні, нябачнымі, але моцнымі сувязямі звязаныяз сучасным празаіку жыццём. «Нядоля Заблоцкіх» працягвала развіваць іпаглыбляла многія праблемы аповесці «Ні госць, ні гаспадар»: даследавала тую жпраблему адчужэння ад народа выхадцаў з яго. Праз мінулае пісьменнік бачыўконтуры будучага. Спрадвечнае сялянскае імкненне «выйсці ў паны» мелася некалівыліцца ў рэвалюцыю. I ўжо новыя паны, выхадцы з нізоў, яшчэ больш абыякаваадхрышчваліся ад інтарэсаў народа, аддаляліся ад яго. Паказальна, што ў якасціэпіграфа да «Нядолі Заблоцкіх» аўтарам узяты словы «З даўнейшых «казалаў»:«Такі ж нешта робім? — Каб мы не ведалі, што мы робім, дык мо б не рабілі», уякіх выяўляецца самаўпэўненасць, перакананасць людзей у правільнасці таго, штояны робяць, нават самахвальства. Літаральна ўсе героі аповесці «хварэюць» такімсамаадчуваннем. Толькі само жыццё парушае непахіснасць гэтых перакананняў, з-заякіх і сустракае іх нядоля. У цэнтры аповесці — гісторыя сям'і Заблоцкіх.Пачынаецца яна з апавядання пра старога Заблоцкага, спрадвечнага гаспадара,старасвецкага чалавека Савэрына, пры якім «на ўсё парадак быў». Быў лад ідастатак у вялікай, шматлюднай сям'і. Па яго ж смерці «рассыпаліся» Заблоцкія«як гарох на сто дарог, — хто куды віда». I дружнай сям'і як і не было. Кожны зЗаблоцкіх сустрэне сваю долю-нядолю на дарозе жыцця. Але кожны з іх пыхлівабудзе лезці ўгору, хочучы сцвердзіць сваю адметнасць, сваю важкасць у гэтымжыцці: «Не было на іх росту: усе да аднаго аршын з шапкаю ўдаліся на вышкі. Аўсё цягнуліся ўгору, каб над усімі вышэй быць, каб адусюль іх бачылі», — такуюагульную жартоўна-іранічную характарыстыку дае Калюга памкненням сваіх герояў упачатку твора, якая для кожнага па-свойму будзе праўдзівай у ходзе развіццясюжэта. Аповесць, як і апавяданне «Тахвілін швагер», пазначана вялікай увагайда народных паданняў, звычаяў, абрадаў. У творы моцна адчуваюцца адгалоскімастацкага вопыту М. В. Гогаля, пісьменніка, якім вельмі захапляўся Калюга.Магутны фальклорны струмень, свежая крыніца народнай фантазіі родняць «Нядолю Заблоцкіх»са «Шляхціцам Завальняй, або Беларуссю ў фантастычных апавяданнях» ЯнаБаршчэўскага. Твор апошняга вырастаў непасрэдна з вуснай народнай творчасці,меў на мэце збор і пісьменніцкае афармленне пачутага ў самабытнае мастацкаецэлае. Калюга выкарыстоўвае народную творчасць інакш — як мастак-філосаф, якіхоча зразумець, што такое ёсць чалавек у гэтым свеце. Па задуме сваёй творшырокага эпічнага гучання, «Нядоля Заблоцкіх» стаіць як бы ўбаку ад усягонапісанага беларускай літаратурай 20-х гадоў. Адметнасць аповесці не толькі ўфіласафічнасці, у выкарыстанні элементаў міфалогіі. Нязвыклай для беларускайлітаратуры таго часу была форма твора, жывая прысутнасць у яго апавядальнайплыні героя-апавядальніка, які, нібы экскурсавод, водзіць у падуладных яму часеі прасторы, знаёміць з персанажамі, дае ім жартаўлівыя ацэнкі. Як важнуюасаблівасць твора трэба адзначыць і фантастычнасць часу ў ім. Аповесць яркавыявіла гумарыстычны бок таленту Калюгі, яго схільнасць да народнай дасціпнасціі жарту. Багаты і разнастайны гумар робіць больш маляўнічай і поліфанічнаймастацкую фразу твора. Арсенал моўных сродкаў камізму тут даволі шырокі істракаты. Гэта — і каламбуры, і параўнанні, і метафары, і перыфраз. Фарбысмеху, якія выбірае празаік пры абмалёўцы сваіх герояў, у асноўным цёплыя,сардэчныя, хоць час ад часу і набываюць адценні асуджэння, насмешкі.
Багаццемінтанацый (ад вясёлых, гумарыстычных да сур'ёзных, іранічных), метафарычнасцюмовы, прысутнасцю ў ёй аўтарскага голасу, скандэнсавана афарыстычным стылемблізкая да аповесці «Нядоля Заблоцкіх» навела «Цеснаватая куртачка»(1932). У цэнтры навелы — прадстаўнікі вясковай моладзі камсамолка ВолькаЛысаковічаўна і каваль Адась Банькоўчык. Актывістка Волька імкнецца адпавядацьстворанаму беларускім класікам Я. Коласам у аповесці «На прасторах жыцця» ўзоруперадавой дзяўчыны. «Яшчэ ў тым вяку была Волька, што хацелася ёй без канца ібез мэты далей у навуцы ісці», — гаворыць Калюга пра сваю гераіню. Вольказбіраецца паступаць у педтэхнікум і заклікае свайго каханага падавацца нарабфак. Аднак не паступіць «непаваротны, цельпукаваты Адась Банькоўчык — акураттрадыцыйны герой беларускай літаратуры» — на рабфак. Падвядзе яго бесклапотны,без усялякіх высокіх памкненняў «утрапёны чалавек» Антось Драніцкі, павёзшы(абы выпіць) у сваты, дзе ён згубіць камандзіроўку і грошай сорак рублёў.Нехаця, з-за скупасці («Ужо, каб вяселле раскідаць, трэ было ўтратнае вярнуць»)жэніцца Адась. Не на Вольцы, на чужой, «мажной Міхаліне». Навела вызначаеццаглыбокім псіхалагізмам, сведчыць аб узросшым майстэрстве празаіка як па лінііпабудовы сюжэта, так і ў абмалёўцы характараў. Максімальную ідэйную нагрузкунясе тут знойдзеная ім трапная мастацкая дэталь. Значнымі мастацкімі дэталямі ўкантэксце навелы з'яўляюцца цеснаватая куртачка, з якой вырасла дзяўчына, ігарадское паліто, у якім яна, высокая, стройная, на зайздрасць усім вяскоўцам,ішла завеянай снегам вуліцай. Горад, які вабіў Вольку сваім бляскам і новым,шырэйшым і прастарнейшым жыццём, адарваў дзяўчыну ад зямлі, ад родных каранёў.«У гарадскім паліце ішла цяпер Лысаковічаўна. Пазіраў Алесь ёй услед. I шкадазрабілася Банькоўчыку тае цеснаватае куртачкі, шкода ўсяго, што было дымінулася». Разам з Адасёвым смуткам улоўліваецца тут і аўтарскі смутак аб тым,што перацягвае горад у свае абдымкі пісьменных і разумных вясковых жыхароў.
Апошнім творам,напісаным на волі, была навела «Вам знаёмае» (1932). Абвінавачванні, якіяпасыпаліся на галаву Калюгі пасля з'яўлення першай часткі «Нядолі Заблоцкіх», азатым «Цеснаватай куртачкі», прымусілі пісьменніка пакінуць уласцівы ягонамумастацкаму пісьму востры жарт, досціп, іронію і пачаць пісаць інакш, безпадтэксту, мастацкі малюнак замяняючы плакатам. Але замест плаката зноўатрымліваецца таленавіты твор, дзе проста, па-пушкінску лаканічна і стрыманарасказана гісторыя растання і выпадковай сустрэчы маладых, паміж якімі пачалоквітнець каханне.
У пачатку 30-хгадоў Калюга плённа працуе і на ніве перакладу. Яму належыць пераклад рамана Ю.Алешы «Зайздрасць» (1931). Разам з Кузьмой Чорным ён пераклаў з украінскай мовыаповесць П. Панча «Блакітныя эшалоны» (1931). З асаблівай любоўю рабіў ёнпераклад папулярнага рамана Я. Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (1932).Калюгу, які таксама пранікнёна бачыў у жыцці камічныя бакі, вельмі імпанаваўтвор чэшскага празаіка.
З твораў,напісаных ва ўмовах лагернага жыцця і ссылак, дайшлі да нас няскончаныяКалюгавы аповесці — «Дзе косці мелюць», «Зэнка малы ніколі не быў», «Зоры вамвядомага горада» і раман «Пустадомкі».
Назва аповесці«Дзе косці мелюць» навеяна, безумоўна ж, лагернай доляй пісьменніка. Ды і самыпачатак твора выяўляе глыбокую сувязь з тагачасным станам яго душы, ягофіласофіяй падзей і часу. Месцамі ўрыўкі аповесці «Дзе косці мелюць» нагадваюцьнакіды ў запісной кніжцы, створаны як бы ў вялікай спешцы, няроўна, разарвана.Гэта і не дзіўна, бо зразумела, у якіх умовах узнікаў твор. Пачынаў Калюгапісаць свае «творы з-за крат» яшчэ ў мінскай турме, а працягваў у сібірскайвысылцы. Жорсткая, страшная пісьменніку сучаснасць і поўная надзей і паэзіі мінуўшчынагорка пераплятаюцца літаральна ў кожным з гэтых твораў. Туга па любай сэрцуБеларусі, па растаптаных, а некалі яркіх марах перапаўняе ледзь не кожную іхстаронку. У цэнтры аповесці «Дзе косці мелюць» — навучэнцы і настаўнікігарадскога вучылішча. Аднастайна, нецікава праходзяць у вучылішчы ўрокі роднаймужыцкім дзецям крыўскай мовы, бо вядзе яе настаўніца М. В., што не любіць і неведае яе. Але вось у Грукаціцкае гарадское прысылаюць прыгожую, зусіммаладзенькую настаўніцу, захопленую сваім прадметам, — і адносіны вучняў дароднай мовы адразу мяняюцца. I «сваё тое роднае» адразу сапраўды стала сваім,азарылася святлом сапраўднай паэзіі. З гумарам расказана ў аповесці пра вучняў«другога раздуранага класа», іх рашэнне адсвяткаваць дзень святога гультая, зпсіхалагізмам выпісаны некаторыя чалавечыя характары (настаўніцы-пападзянкі М.В., інспектара Віруты і вучня Давыда), аднак аб глыбокім спасціжэнні чалавечыххарактараў у гэтым творы па прычыне яго незавершанасці гаварыць не даводзіцца.
Назва дзіцячайаповесці «Зэнка малы ніколі не быў», гэтак жа, як і аповесці «Дзе косцімелюць», шмат у чым таксама сімвалічная. Не дзіцячая, але наіўная думкахлапчука аб тым, што ён ніколі не быў малым, паспрыяла з'яўленню гэтай назвы.Іншы, больш глыбокі сэнс укладвае ў яе аўтар: маленства і дзяцінства атрымаласянепаўнацэнным, дэфармаваным у вар'яцкім, д'ябальскім свеце 30-х гадоў, каліраспальванне варожасці паміж бацькамі і дзецьмі прыкрывалася ідэяй класавайбарацьбы. У аповесці ёсць сцэна, калі малы сын даносіць на бацьку, што ён забагульненае нівы сваёй карове ўночы мяшок канюшыны прынёс. Бацьку пагналі, амаці і сына выгнала за парог. Калюга ўважліва прасочвае шлях свайго маленькагагероя да сталасці, выяўляючы пры гэтым дасканалае веданне псіхалогіі маленства.Ён акцэнтуе ўвагу на тым, як паступова прыроджанае ў юным чалавекуперайначваецца пад уплывам існуючага ў грамадстве мікраклімату. На звычайнаепрывітанне «Памажы, божа!» нават дзеля ветласці не адказвае Зэнка дзяўчыне,якая да таго ж яму вельмі падабаецца. Становішча абавязвае яго рабіць так: юнакрыхтуецца стаць камсамольцам. Нават у звычайнай суседскай узаемадапамозе бачыцьён цяпер эксплуатацыю, прапануе Марылі, што некалі дапамагала Варонічам,напісаць пра тое, як яе Варонічы эксплуатавалі, а цяпер як яна рада, што нямаіхняга варожага класа больш у Далідавічах (Варонічаў выслалі як кулакоў).Аповесць паказвае жыццё сялянства на тым пераломным этапе, калі ўжо не толькіпачалі «заганяць у калгас», але і былі распачаты масавыя ссылкі сапраўдныхгаспадароў — «даматураў» — у далёкую Сібір. Ніякага спачування нельга былопрачытаць на Зэнкавым твары, калі высылалі яго суседзяў — Варонічаў. Юнаклічыў, што ўсё робіцца справядліва. Калюга ўдумліва ўглядваецца ў тое, штостаіць за такім пунктам погляду. Давер да ўлады? Абыякавасць? Выгадна таклічыць, не разбірацца ў нечай невіноўнасці? У нейкай меры так. Але ж уканчатковым выніку гэтая «выгада» абарочваецца супраць кожнага, у тым ліку ісамога Зэнкі, бо абыякаваць параджае абыякавасць. Гэтак жа раўнадушна абыходзіццаз Зэнкам старшыня Пярун Рыжы, помсцячы за карыкатуру ў газеце. Ён упісвае ўграфу анкеты аб былым сацыяльным становішчы Зэнкавых бацькоў вызначэнне«заможныя сераднякі», што магло азначаць ажно высылку ў Сібір. Вестка абвысылцы не замарудзіла прыйсці ў Зэнкаў дом. I толькі цяпер малады хлапецупершыню задумваецца над драматызмам жыцця, над уласнымі ўчынкамі. Аповесцьбагата цудоўньші пейзажнымі замалёўкамі, пададзенымі вачыма хлопчыка Зэнкі,якія запамінаюцца тонкай лірычнасцю.
У будучыя творыЛукаша Калюгі абяцалі шырока ўвайсці элементы фантастыкі. Аб гэтым сведчыць інапісаная ў няволі аповесць «Зоры вам вядомага горада». Гэта твор на«гарадскую» тэматыку. Аповесць з рамантычнай назвай «Зоры вам вядомага горада»прысвечана жыццю творчай моладзі, будучых мастакоў. Праблемы творчай свабоды,праўдзівасці мастацтва, пратэсту супраць дыктату ў мастацтве — галоўныя ў ёй.Цэнтральны герой твора — студэнт мастацкага вучылішча Алесь Сітнік — не хочапісаць так, як ад яго патрабуюць на сходах, дзе бясконца «гаварылася прарэалізм, які зацверджаны і прыняты для кіраўніцтва». На гэтым шляху сустракаешмат перашкод і вырашае забраць дакументы з апошняга курса. Жыццё ў горадзепаспела сапсаваць юнака. Выхадзец з вёскі, ён ужо звысоку глядзіць на яе,саромеецца сваёй маці, баіцца, каб сябры не здагадаліся, што «тая абшарпанаяжанчына», што прыйшла да яго ў інтэрнат, — яго маці.
Найбольш буйным інайбольш цэласным у плане сюжэтнай пабудовы творам з напісанага Калюгам закратамі з'яўляецца раман «Пустадомкі». Пісьменнік пазначае час і месцастварэння рамана: «Красавік 1933 — ліпень 1935 г., сутарэнне ў Менску — уІрбіце на выгнанні». Раман малюе жыццё беларускай вёскі і горада ў пачатку 30-хгадоў. Час калектывізацыі. Вёска жыве напружаным клопатным жыццём. На Вялікдзеньяшчэ многія людзі едуць у царкву на ўсяночную. Але багата і такіх, хто бавіцьчас у народным доме, аддае перавагу спектаклям, чытанню газет. Насцярожвае,выклікае трывогу пачатак рамана, які намякае на драматычны лёс Чугаеўскіх.Трывога, якая ўзнікае з недагаворанасці пра тое, што калі б цыганка паваражыла,то героі яшчэ тады б убачылі свой пусты канец, паступова будзе ўзрастаць утворы, нагнятацца. Пазней у сюжэце рамана з'явіцца яшчэ адзін сімвал бяды —залом каласкоў на полі Чугаеўскіх. Прыкладаў сюжэтнай сімволікі ў раманеКалюгі, як і ў іншых творах, багата. I героі самі «чытаюць» свой лёс папрыкметах. Пустадомкі… Спачатку гэты вобраз мае даволі вузкі сэнс — людзі,якія не маюць гаспадаркі. «Пустадомкамі» адчуваюць сябе ў горадзе інтэлігенты, выхадцыз сялян, што не вельмі прыжыліся ў горадзе. Слову «пустадомкі»супрацьпастаўляецца слова «даматуры» — гаспадарлівыя людзі, людзі, якія маюцьсваю гаспадарку. Паступова паняцце «пустадомкі» набывае ўсё больш шырокі сэнс.Многа кулакоў нарабілі ў краіне, іх ссылаюць — яны «пустадомкі». «Пустадомкі» —выгнаныя ў далёкую Сібір або тыя, што трапілі ў турму пісьменнікі (у тым ліку ісам Калюга), аб'яўленыя «ворагамі народа». «Пустадомкі» — бяздомныя,беспрытульныя, усе «людзі кручаных дзён». У рамане добра апісана знаёмае Калюгупа нядаўнім жыцці літаратурнае асяроддзе, з якога ён быў так жорстка вырваны,дадзена іранічнае асэнсаванне тагачасных патрабаванняў да паэта і паэзіі.Праблемы характару і абставін, прыстасавальніцтва і бескампраміснасці, знішчэннячалавека-гаспадара — цэнтральныя ў рамане.
калюгапроза пісьменник творчасць

СПІСВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Драздова З.У. Лукаш Калюга //Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С.690-710.
2. Лукаш Калюга Творы / Лукаш Калюга- Мн., 1992.
3. Адамовіч А. Культура творчасці /Адамовіч А. — Мн., 1959.
1. Лаўшук С.С. Гісторыя беларускайлітаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2./ Лаўшук С.С. — Мн., 1999.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Racism Through A Little Boy S Essay
Реферат Суммирование расходящихся рядов
Реферат Vii. Принципы выявления одаренных детей в гимназии 10 VIII
Реферат Метрологія наука про вимірювання
Реферат Аналіз регуляторного впливу проекту рішення Новозбур’ївської сільської ради Про розміри єдиного податку для громадян, які здійснюють підприємницьку діяльність у селі Нова Збур’ївка
Реферат Методическое наследие Ф.В. Филипповича
Реферат Анализ концептуальных подходов к построению современных сетей третьего поколения
Реферат Федеративная республика Германия 3
Реферат Бухгалтерский финансовый учет 2 Правила оформления
Реферат Проблемы российской демократии
Реферат Расчет работы крана
Реферат Финансово-промышленный лоббизм в России и Германии
Реферат Culture Race And Heroes Essay Research Paper
Реферат Правовое регулирование отношений собственности в сфере экономики Украины
Реферат Формирование концепции правового государства в трудах И.Канта