Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Творчая спадчына Алеся Пісьмянкова

ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
І. ГЛАВА. АСАБЛІВАСЦІ ЖЫЦЦЁВАГА ІТВОРЧАГА ШЛЯХУ А.ПІСЬМЯНКОВА
ІІ. ГЛАВА. ХАРАКТАРЫСТЫКА ТВОРЧАЙІНДЫВІДУАЛЬНАСЦІ ПІСЬМЕННІКА
2.1 Асноўныя тэмы і вобразы паэзііА.Пісьмянкова
2.2 Суадносіны сучаснага і мінулага ўчасавай прасторы твораў Алеся Пісьмянкова
2.3 Тэма Радзімы ў лірыцыА.Пісьмянкова
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Уводзіны
Маладаябеларуская паэзія 80-90-х гадаў – з’ява шматаблічная, яна складаецца з цікавыхтворчых індывідуальнасцяў, увабрала ў сябе багаты мастацкі спектр вобразаў, тэмпачуццяў і думак.
Сучаснаябеларуская паэзія складаецца з вялікай колькасці творчых індывідуальнасцяў. Невыключэнне і імя Алеся Пісьмянкова ў паэзіі гэтага часу.
Калічалавека не стае, найперш падчас ягонага імгненнага адыходу, інакш пачынаешуспрымаць шмат якія ягоныя ранейшыя выказванні, абавязкова шукаючы ў іх нейкіпатаемны сэнс, што на адлегласці ўспрымаецца ўжо як змрочнае прадчуванне. Удачыненні да пісьменніка, прынамсі, зрабіць гэта прасцей, бо ўсё тое, што гнялояго, не давала спакою, выклікала трывожныя думкі, як правіла, занатавана напаперы. Алесь Пісьмянкоў у гэтым выпаду таксама не з’яўляецца выключэннем.Менавіта ў гэтым заключаецца значнасць і актуальность тэмы, якойпрысвечана наша курсавая работа.
Аглядлітаратуразнаўчых крыніц па тэме даследавання паказаў, што жыццёваму і творчамушляху Алеся Пісьмянкова прысвяцілі свае працы многія крытыкі ілітаратуразнаўцы, сярод які варта назваць наступных аўтараў. Так, творчасціА.Пісьмянкова ўвогуле прысвечаны працы: Галубовіч П. «Рыцар паэзіі»;Гальпяровіч Н. «Паэзія дабрыні: творчасць Алеся Пісьмянкова», «Творчыпартрэт Алеся Пісьмянкова»; Коршуков Е. «Сердце поэта: прочитываякнигу поэзии Алеся Письменкова». Асобныя тэмы ў творчасці А.Пісьмянковараскрываюцца ў працах: «Паэзія А.Пісьмянкова ў колерах і пахах»Бельскі А.І.; «Праз уласнае сэрца: Тэма Радзімы ў творчасці АлесяПісьмянкова» Марціновіч А.
Калізвяртацца да выказванняў літаратараў і пісьменнікаў пра асобу і творчасць АлесяПісьмянкова, то тут варта згадаць наступныя:
Вельміпраўдзіва і кранальна малюе партрэт свайго сябры Уладзімір Ягодвік, звяртаючысяда яго з такімі словамі: «Ты ўмеў жартаваць. Ты любіў жартаваць. Тызаўсёды імкнуўся і блізкага сябра, і калегу па рабоце акрыліць радасцю. Неімкнуўся, а проста ў цябе так атрымлівалася, бо інакш ты жыць не ўмеў. Вядома,ты меў права назваць сваё выбранае: „Я не памру, пакуль люблю“ [9;С.200].
Слушна сказалапра творчасць Алеся Пісьмянкова Таццяна Мушынская: „Сам Пісьмянкоў лічыў,што шмат пісаць не трэба, бо кожнае слова павінна быць аплачана пачуццём. Якгрошы ў дзяржаве – золатам. А іначай пачынаецца інфляцыя… Цяпер зразумела,чаму так моцна дзейнічалі на свядомасць яго вершы – слова сапраўды былоаплочана чыстым золатам паэтавай душы. Зразумела, вершы Алеся застаюцца ўхрэстаматыях і школьных падручніках, некалі сябры выдадуць зборнік успамінаў.Магчыма, залічаць да сонму класікаў. Гэта суцяшэнне, але слабое. Жывы, хоць безрэгалій – усё роўна лепей...“ [9; С. 200].
Мэтай нашай работы з’яўляеццакомплексны аналіз творчасці Алеся Пісьмянкова.
Пастаўленаямэта патрабуе вырашэння наступных задач:
- прааналізавацьлітаратуразнаўчыя крыніцы па дадзенай тэме;
- дацьхарактарыстыку асноўным этапам жыццёвага і творчага шляху Алеся Пісьмянкова;
- разгледзецьі вызначыць асаблівасці творчасці аўтара.
Аб’ектам даследавання дадзенай курсавой работы з’яўляецца творчаяіндывідуальнасць Алеся Пісьмянкова.
Прадметам жа ў сваю чаргу можна назваць творчую спадчыну пісьменніка.
ПаэзіяА.Пісьмянкова не можа не выклікаць захаплення. Яна вабіць да сябе нязмушанасцюрадка і адначасова надзвычайнай ёмістасцю, што нярэдка пераходзіць уфіласофскую напоўненасць. Яна вельмі прачулая, бо ідзе ад уражлівай душы. У ёйёсць жыццёвая моц, але яна прываблівае і сваёй духоўнай трываласцю. І гэта прыздзіўляючай лаканічнасці, што месцамі нагадвае сабой нават пэўную эскізнасць,але эскізнасць гэтая – не штрыхавая, а контурна выразная, а таму іатрымліваецца паэтычны малюнак такім зрокава выразным і пераканальным.
АлесьПісьмянкоў – паэт рамантычнага светаўспрымання. Яго паэзія прасвечана глыбокімпачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці. У сваіхкнігах „Белы Камень“ і „Чытаю зоры“ паэт сцвярджаенеўтаймоўнасць чалавечага духу ў спазнанні зямнога быцця, гісторыі, сучаснасці.Герой А.Пісьмянкова – беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць,ён адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна (»Балада роду",«Трызненне паўстанца», «Дума Вітаўта»). Паэтаў герой ведаеі шануе генеалогію свайго роду, ганарыцца крэўнай прыналежнасцю да зямліБеларусі, якая нарадзіла Каліноўскага і Вашчылу, Скарыну і Багрыма, Багушэвічаі Багдановіча.

ІГЛАВА. АСАБЛІВАСЦІ ЖЫЦЦЁВАГА І ТВОРЧАГА ШЛЯХУ А.ПІСЬМЯНКОВА
АлесьПісьмянкоў нарадзіўся 25 лютага 1957 г. у вёсцы Іванаўка Касцюковіцкага раёнуМагілёўскае вобласці. Бацька паэта, Уладзімір, па прафесіі шафёр, маці, Марыя,працавала медсястрой.
У1964 Алесь Пісьмянкоў паступіў у Бялынкавіцкую сярэднюю школу. Асаблівы ўплыўна яго зрабіў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які ў свой час, калівучыўся ў Смаленску, неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. Ушколе А. Пісьмянкоў рана пачаў пісаць вершы, але сур'ёзнай увагі ім не надаваў.
У1974 – 1975 працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газеты «Сцягкамунізму». Тады ж асабіста пазнаёміўся з А. Пысіным, які прыязджаў насустрэчу з членамі раённага літаб'яднання. А.Пысін так пісаў пра сваё знаёмстваз Алесем Пісмянковым: «На касцюковіцкім семіныры асабліва прыемным былознаёмства з семнаццацігадовым Алесем Пісьмянковым. Нядаўні дзесяцікласнік, ёнпрацаваў карэктрарам у раённай газеце, а жыў у сваёй вёсцы Бялынкавічы, якаяпаблізу. Танклявы, светлавалосы, знешне ён нагадваў гарадскога падлетка, алебыў занадта ціхі і сарамлівы. Можа, разумеючы гэта, у сваіх вершах хацеў быцьтрохі „байчэйшым“, надаваў свайму лірычнаму герою больш сталасці імужнасці. А лепшыя яго вершы па-юнацку шчырыя і непасрэдныя, у іх шмат пачуццяі такой добрай наіўнасці, якая асабліва кранае» [9; С. 199].
ЯкГенадзь Бураўкін верыў у шчаслівую творчую дарогу Яўгеніі Янішчыц,прадстаўляючы яе «лімаўскаму» чытачу, гэтаксама Аляксей Пысін быўупэўнены, што ў далейшым хораша складзецца паэтычны лёс ягонага земляка. Аўпэўненасць з’явілася пасля таго, як Аляксей Васільевіч, вельмі ўважлівы дакожнага таленту, паспеў прачытаць яго творы.
Шчырасць,непасрэднасць, а часам і тая ж «добрая наіўнасць» характарызавалі івершы, прапанаваныя А.Пысіным для падборкі ў «Дзень паэзіі». Іх усягочатыры, але гэта і нямала, калі прыняць пад увагу, што шмат каму і з ужо добравядомых паэтаў было адведзена месца ненамнога больш. Ды справа не ў колькасці:вершы А.Пісьмянкова не толькі не губляліся сярод іншых публікацый, а наадварот,сваёй прасветленасцю, сонечнасцю, нейкай унутранай празрыстасцю, што выклікае ўдушы не проста пачуццё замілавання, а і здзіўлення перад нерушавасцю таленту іўсяляе ўпэўненасць, што ён у далейшым на многае здатны, выклікалі ў сэрцахсапраўдных знаўцаў і прыхільнікаў паэзіі радасць ад усведамлення, што непабяднела беларуская зямля на яркія дараванні.
Гэтаўжо пазней з гадамі, калі голас паэта ўзмужнеў і акрэп, Алесь Пісьмянкоў стаўпісаць пра тое, што блізкае і дарагое для яго сэрца ад нараджэння. Пісаў пратое, чым была напоўненая душа – успрымальная і ўражлівая. Па словахА.Марціновіча: «Праўда гэта нам, чытачам, здавалася, што ён проста пісаў.А ён і тады, і пасля пісаў не ў традыцыйным разуменні гэтага слова. І нават нежыў вершамі, а думаў імі» [9; С. 200]. У гэтай жа сувязі, каб пацвердзіцьвышэйакрэсленую думку, варта прывесці словы самога Алеся Пісьмянкова, які даволіслушна гаворыць пра гэтую ж рэч: «Паэты з уласнай практыкі ведаюць, штовершы не пішуць, вершы думаюць, вершы выношваюць і толькі потым запісваюць»[9; С. 200].
У1975 паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, якоескончыў у 1980.
Паслязаканчэння універсітэта Пісьмянкову пашанцавала застацца ў Мінску. У далейшымпрафесійны, творчы яго лёс у дачыненні да яго аказаўся спагадным.
Атрымаўшыдыплом аб вышэйшай адукацыі, у 1980 – 1982 працаваў карэспандэнтам у аддзелекрытыкі і бібліяграфіі газеты «Літаратура і мастацтва».
З1982 – рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя». 3 1990намеснік старшыні СП Беларусі. Пасля вярнуўся ў «Полымя» намеснікамгалоўнага рэдактара, каб пазней зноў перайсці ў «ЛіМ», цяпер ужогалоўным рэдактарам. Апошім часам узначальваў рэдакцыю гумарыстычна-сатырычнагачасопіса «Вожык».
АлесьПісьмянкоў быў лаурэатам прэміі Ленінскага камсамола (1988), Літаратурнайпрэміі імя Аркадзя Куляшова (1998).
ЧленСП Беларусі з 1984.
Многіяз творчых людзей па-добраму могуць пазайздросціць такой службовай кар’еры. Чагоне скажаш пра лёс жыццёвы. Ён, у адрозненні ад творчага, выпрабоўваўА.Пісьмянкова жорстка, нават з нейкай садысцкай паслядоўнасцю. Блізкія Алесюлюдзі адыходзілі адзін за адным, пакідаючы ў ягонай душы глыбокі след, а ўсэрцы — незагойныя раны. А сэрца ён меў слабае, хвоорае, аднак да ўрачоў не тоешто не спяшаўся, а ніколі іх не наведваў.
Першы вершнадрукаваў у 1972 у касцюковіцкай раённай газеце «Сцяг камунізму».Дзесяцікласнікам паслаў падборку вершаў у «Магілёўскую праўду». Уабласным і рэспубліканскім друку А. Пісьмянкоў выступае з 1974. Яго вершамхарактэрна рамантычная ўзнёсласьць, імкненне лірычнага героя да дабрыні,добразычлівае стаўленне да чалавека. Адначасова паэт поўны непрымірымасці дачэрствасці, абыякавасці, душэўнай глухаты. У яго вершах пачатковага этапаграмадзянскі пафас быў прыглушаны; потым паэт стаў глыбей асэнсоўвацьгістарычны шлях Бацькаўшчыны, творы набылі філасофскую заглыбленасць, эпічнуюнепаспешлівасць і грунтоўнасць (зборнікі «Белы камень» і «Чытаюзоры»).
Калі гаварыць прапачатак творчасца Алеся Пісьмянкова, то варта зазначыць, што рэдка хто можапахваліцца такім раннім і ўдалым творчым дэбютам, як гэты паэт. Хіба што можназгадаць незабыўную Яўгенію Янішчыц, тады яшчэ школьніцу з вёскі Рудка Пінскагараёна, якая пачала друкавацца ў вельмі аўтарытэтны на той час газеце «Літаратураі мастацтва». Аднак і Алесь Пісьмянкоў быў зусім юным, калі выступіў учарговым зборніку «Дзень паэзіі», што выйшаў у 1976 годзе. У той часён вучыўся ўсяго на другім курсе аддзялення беларускай мовы і літаратурыфілалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Калі давацьхарактарыстыку пэўных душэўных якасцяў Алеся Пісьмянкова, то вельмі дарэчы тутбудзе прывесці яго асабістыя словы, што характарызуюць адносіны паэта да працынаогул і працы сялянскай – на зямлі. Так, на пытанне журналіста пра тое, цікліча да сябе праца на зямлі, вёска Алесь Пісьмянкоў адказваў: «Я гэтуюпрацу вельмі люблю. Дажыву да такіх гадоў, калі буду вольным ці стану чалавекамматэрыяльна незалежным, я ў горадзе жыць не буду… Паеду. Калі б у мяне сённябыла б магчымасць, я жыў бы на прыродзе» [9; С. 201].
У паэта была яшчэадна мара: пасадзіць свой сад:
Я кнігу ўсё-ткінапісаў,
Сыноў двух ясныхнарадзіў,
Але, народжаны ўлясах,
Дасюль свой садне пасадзіў.
Ды што там лес,ну хоць бы сад!
Як бацька некалі,
Як брат…
І толькі часам павясне,
Калі туманіццапагляд,
Тады і мне ўружовым сне
Шуміць мой сад,
Цвіце мой сад.
Л.Галубовічнаступным чынам паспрабавала вызначыць літаратурны вобраз Алеся Пісьмянкова: «Каліб паняцця паэта чыстай красы не існавала, то яго прыдумалі б спецыяльна длявызначэння літаратурнага вобраза Алеся Пісьмянкова. Чытаць пры ім пустапарожніярыфмаванкі мала хто адважваўся. Яму было сорамна за іх. Лепш было цытавацьзапаветна-класічнае: М.Багдановіча, А.Куляшова, У. Сакалова, Я.Смелякова. Нераз і не двыа згадваючы лепшае, напісанае А.Пісьмянковым, і супастаўляючы яго злітаратурнымі здабыткамі сучаснікаў і папярэднікаў нашай літаратуры, прыходзішда высновы, што ён, незалежна ад нашай волі, упісваецца ў неафіцыйны (нікім інічым не навязаны, апроч як іх уласным жыццём і творчасцю) класічны рад, побачз імёнамі Паўлюка Труса, Анатоля Сербантовіча, Міхася Стральцова, ЯўгенііЯнішчыц» [2; С. 211].

ІІ.ГЛАВА. ХАРАКТАРЫСТЫКА ТВОРЧАЙ ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦІ ПІСЬМЕННІКА
2.1Асноўныя тэмы і вобразы паэзіі А.Пісьмянкова
АлесьПісьмянкоў меў неад’емны талент на любоў. Да баькоў, да Радзімы, да жанчыны, дасям’і, да ўсіх добрых людзей. Падчас здавалася, што гэткая яго празмерная любоўнабывала лагічныя формы, тады суб’екты яго любові каналі ў яго вачах, а колароднасці звужалася да яго ўласнай істоты. Таму нярэдка даходзіла да адкрытайсповедзі і сентыментальнага апраўдання (у тым ліку і перад самім сабой):
Вечарам
зоркаў акне,
ноччу
каханаяў сне,
раніцай
птахна бярозе
пакрыўдзяццана мяне,
каліперайду я
напрозу.
Безумоўна,што па прыродзе сваёй такая паэзія не магла быць ні пафаснай, ні трыбуннай(хоць Алесь Пісьмянкоў нярэдка выступаў перад аудыторыяй).
І ўсёж такі, як усякі сапраўдны творца, ён быў самадастатковы і спрагнены ўласнайадзінотаю перад пытаннямі вечнасці. Адсюль і гэтая мінорная элегічнасць («Прачнуўсяз жахам безгалосы — //Прапала музыка ў душы// Не чую музыкі ў бярозах, // Нечую музыкі ў нябёсах, // А вы мне кажаце „Пішы“) і рэдкая для ягобагемная, кажучы па-руску, „отстранённость“:
Аднеба блізкі ці далёк,
Хоцьу царкве, хоць на піру –
Паэтзаўсёды адзінокі,
Ягаварыў і гавару.
Ідакараць яго не трэба –
Яго ітак туга шкрабе:
Ёнгаманіў нядаўна з небам,
Азараз слухае цябе.
Тыя,хто ведаў А.Пісьмянкова, могуць без асаблівых намаганняў прыпомніць яго агіднаестаўленне да ўсяго цёмнага, двухаблічнага і прымхлівага і амаль бязвольнуюпрыхільнасць да ўсяго чыстага, шчырага і сумленнага.
Дабрыня,спагадлівасць, інтэлігентнасць, а падчас і рэдкая для мужчын сентыментальнасцьна фоне выбітнага лапідарнага стылю пісьма вылучалі яго сярод равеснікаў (абадай, і ўсіх літаратараў-сучаснікаў) па паэтычным цэху. Сказаць, што ён быўрэалістам альбо кансерватарам можна толькі з умоўнай доляй дапушчальнасці, хоцьдля гэтага можна знайсці неабвержаныя сцвярджэнні самога паэта:
Зноўснег без марозу,
Зноўснег без марозу –
Зноўдзён аднастайных гурма,
Якпостмадэрнісцкая
Нуднаяпроза,
Дзевыйсця ў героя няма.
Няўжогэтак будзе бясконца?
Сюжэтбезнадзейна завіс...
Змарозам і сонцам,
Змарозам і сонцам
Вярнуццахачу ў рэалізм.
Падсвядомаепрадчуванне страшных падзей адчуваецца не толькі ў апошняй кнізе аўтара, але іва ўсёй яго творчасці наогул:
Накругі свая,
Насвае кругі...
Восьдайшоў і я
Дасівой тугі.
Незаві, вярста,
Урадзінны кут:
Сіратая там
Сіратаі тут.
Тутможна тлумачыць – і як у горадзе, і як у сям’і, і як сярод сяброў і калег, і,нарэшце, як на гэтым свеце – тут...
Частапапярэджваючы прадраканне смерці ў творах сваіх сяброў і калег, ён сам, як быміжвольна, а падчас і свядома гуляўся са смерцю, выклікаючы яе, як сапраўднызначны мастак, прагнучы ўведаць ці падлеглы і ён яе выраку, як найчасцей быліпадлеглыя ёй усе найбольш знаныя трагічныя Паэты, Мастакі і Творцы.
УА.Пісьмянкова жыло, напаўняла ягонае сэрца і душу да самых краёў асабліваестаўленне да свайго народа. Ён не захапляўся ім безаглядна, як гатовызахапляцца тыя, хто клянецца ў вернасці яму. Аднак і не папракаў за тое, што ённе такі, якім павінен быць. Успрымаў яго такім, якім ёсць на самой справе. Каліж і гатовы быў у чымсьці папракнуць, дык найперш гэты папрок адрасаваў самомусабе, бо пастаянна адчуваў сябе сынам свайго народа, сынам Беларусі. І гэтаесваё стаўленне цудоўна выказаў у адным з твораў:
Годне прыходзіцца на год –
Такаяў нас пагода:
Ненаракаю на народ,
Якіне стаў народам.
З ягогерой і супастат,
І катз яго, з народа,
Народні ў чым не вінават –
Такаяў нас пагода.
Неварта вулей варушыць,
Знайсціб сабою згоду..
Найлепейжыць, як набяжыць
Угэткую пагоду.
Найпершымжаданнем Алеся Пісьмянкова – было высветліць свае ўласныя вытокі. Іневыпадкова, а сімптаматычна тое, што першая ягоная кніга адкрывалася неякім-небудзь творам, а менавіта „Баладай роду“. Аднак не ад уласнагаімя пісаў, а падаваў гэтую гісторыю як прамоўленае адным са сваіх дзядоў, і ўвыніку такога мастацкага прыёму гаворка набывала яшчэ больш важкі сэнс, бо тое,што ажывала падчас яе, сягала з самых глыбінь даўніны, а тым самым ненавязліваадчуваласясувязь некалькіх пакаленняў, а яшчэ, што таксама важна, паэтаў продакуспрымаўся часцінкай усяго народа, які здаўна насяляў гэты куток беларускайзямлі:
— ЗДняпра наш продак родам,
Ззямлі Машэкаў і Вашчыл.
Гарачыноравам і сэрцам.
Як люду нашай старане,
Вачэйрадзіміцкіх азерцы,
Крыхугарэзінкі на дне.
Гэтаяповязь пакаленняў яскрава прысутнічае і ў вершы „Дзень нараджэння“,змешчаным у кнізе „Чытаю зоры“.
БачыўАлесь Пісьмянкоў сваю роднасць і іншага кшталту, звяртаючыся ў вершы „У Каменцы“(таксама з першай кнігі) да падзей, звязаных са знаходжаннем у маёнткуДавыдавых дзекабрыстаў, з наведваннем да іх Пушкіна. А для таго, каб найлепшпаказаць гэтую повязь, знаходзіў нечаканы і надзіва выйгрышны сюжэтны паварот,як бы падкрэсліваючы сваю асабістую прысутнасць у тым часе:
… Яшчэне б’е Дантэсаў пісталет,
Неганьбіць свецкая гамонка,
Яшчэсмяюцца звонка-звонка
МішэльБястужаў і Паэт.
Яныідуць пад небам сінім –
Няхайіх сівер не кране, -
Яныгавораць пра Расію
І,можа, нават – пра мяне.
Усюпаэзія Алеся Пісьмянкова крытыкі часта называюць загадкай. У тым сэнсе, што, якна першы погляд, як быццам нічога нечаканага ў ёй няма, матывы цалкамтрадыцыйныя, а бярэ ж, як кажуць, за жывое, кранаецца самых патаемных душэўныхструн. Ды інакш і быць не можа, бо ўсё напісанае А.Пісьмянковым – не толькіталентам народжана, а і прапушчана праз ягонае сэрца, напоўненае любоўю дачалавека і безабароннае перад няшчырасцю, двурушнасцю. І некалі прамоўленае імсёння ўжо ўспрымаецца і ягоным голасам адтуль. З нематы і вечнасці:

Япрыеду, я вярнуся,
Япрыйду да плыткай рэчкі,
Дзесамотны белы бусел
Думудумае аб вечным
2.2Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў Алеся Пісьмянкова
Творчасцьвядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова добра вядома чытачам. Відавочна,прычына такой папулярнасці паэзіі А.Пісьмянкова ў яго стаўленні да Слова як дасвятая святых, дадзенага чалавеку для таго, каб зберагчы ў душы ўсё ўзвышанае,светлае. У засваенні роднага слова творца абапіраецца на мовазнаўчыя пошукісваіх землякоў-лексікографаў Івана Бялькевіча:
… гартаю
Бялькевічаў „Слоўнік“,
Нібыта гасцюю
Ў радні
Таксама паэтчаста звяртаўся і да спадчыны Івана Насовіча, які ў беларускай літаратурнаймове новага часу плённа развіваў традыцыі „Літоўскай граматыкі“ і „Літоўскагаслоўніка“ Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, сваякі якога і параілі Насовічузаняцца беларушчынай.
...І ночнасоўваецца,
І старасцьнасоўваецца...
Усе у Амсціславеспяць,
Не спіцца толькіНасовічу.
Насовічу некаліспаць:
Трэба крыніцукапаць,
Трэба капацькрыніцу,
Каб унукі маглінапіцца.
… Бачыш, якнешта
бліскае –
Вада ўжо блізка.(»Насовіч")
У творчасці АлесяПісьмянкова мінуўшчына арганічная, як падых, як прага глытка вады ў спякоту.
Еднасць яго музыз старадаўняй нацыянальнай кніжнасцю здзяйсняецца праз засваенне геральдычныхсімвалаў – маральных арыенціраў даўніны ў сучасным айчынным мастацкім працэсе.Згадаем, што асноўная паэтычная адзінка ў сістэме вобразна-выяўленчых сродкаў(асабліва ў часы Сярэднявечча) – не троп, а рытарычная фігура ці метабала(адхіленне ад пачатковай нулявой ступені як вынік прамоўніцкай дзейнасці).Дасягненні параджальнай паэтыкі і неарыторыкі дапамагаюць вытлумачыць яктрадыцыйны, так і сучасны творчы працэс, шмат у чым тоесны з пошукамісярэднявечнага гамілета ў «вынаходніцтве» прамовы-казання. Зазвычай «вынаходніцтва»пачынаецца з тэмы, яе макракантэксту, той часткі літаратурнага паведамлення,якая папярэднічае мастацкаму прыёмы, метабале, і знешняя ў адносінах да яго:
Чорны крыж
На белым полі...
Край распяты
На крыжы?
«Смерць ціволя,
смерць ці воля? –
Грозна звоняцьпалашы. (»Дума Вітаўта").
Сінтаксічны этапгэтага рытарычнага працэсу мае на мэце стварэнне звязак і прэдыкатываў, якія баб’ядноўвалі простыя ідэі. Для лексічнага напаўнення верша выкарыстоўваюццатопасы – адзнакі трафарэтных суадносінаў паміж паняццямі і з’явамі. Топасывыступаюць сродкам пошуку аргументаў ці доказаў, развагаў у межах твора:
Смерць ці воля –
Вырашаюць палашы.
Вырашае мечбулатны
І татарскаестрала.
Вырашае простыратнік –
Сейбіт з ціхагасяла. («Дума Вітаўта»).
Такая структурамакракантэксту, у нечым роднасная еўрапейскай, постмадэрнісцкай, на думкувучоных, — узор параджальнай сістэмы, калі твор будуецца паводле ўяўлення праяго:
І нястрымнаяПагоня,
Што ўразаецца ўкрыжы...
Не затопча нышыгоні
Бот чужы («ДумаВітаўта»).
Лірычны геройАлеся Пісьмянкова стварае ўласны загадкавы паэтычны свет, своеасаблівую легендупра сябе і сваю творчасць:
І ўсё-такі цудабывае!
Захочаш – і япакажу,
Як сонечныпромень іграе
На струнахгарэзных дажджу
І роспач сплывае,як пена...
Захочаш – і ядакажу,
Што дождж наузроўні Шапена.
Ты толькі даверсядажджу.
Я знаю – мянепадтрымаюць
У горадзе веснімусе.
І нават вадзіцельтрамвая,
Што нас безбілета вязе. ("І ўсё-такі цуда бывае...")
Лірычны геройпаэта (хоць і баіцца нават сабе ў гэтым прызнацца) роднасны героям п’есаў «ПрынцэсаГарэзія», «Сірано дэ Бержэрак», «Рамантыкі» ЭдмонаРастана, але мары яго аздоблены здаровым, часам нават казацкім гумарам, караніякога ў старабеларускім (палескім ) Адраджэнні XVІІ стагоддзя:
Не журыся,хлапеча,
Што памрэш не напечы.
Ганарыся,хлапеча,
Што загінеш усечы.
Ты ж радзіўся ўсарочцы,
А хрысціўся ты ўсечы.
Ёсць віно яшчэ ўбочцы,
Не журыся,хлапеча.
Нас чакаюць немарна,
Нас кахаюць іпомняць
І паненкі ўфальварках,
І ў мястэчкахпапоўны. («Не журыся, хлапеча»).
З роздумащ АлесяПісьмянкова пра душу беларускую ў зборніках «Чытаю зоры», «Вершы»ў беларускай літаратуры канца 80-90-х гг. распачалася выразна акрэсленая лінія,якая знайшла ўвасабленне ў пакутлівых пошуках маральнага і этнічнага стрыжня ўтворчасці Віктара Шніпа, Уладзіміра Марука, Людмілы Рублеўскай.
Айчынныя паэтыўвесь час падсвядома імкнуліся пераадолець галоўную загану мастацкай сістэмытой няўдалай пары, у якой нацыянальны гісторыка-культурны працэс выглядаўзбяднелым, бляклым, бо мы вывучалі, даследавалі сацыяльна-грамадскія з’явы, ане гісторыю постацяў з усім багаццем духоўнага свету асобы.
Любоў маяневылечная,
Чалавечая,пастаянная,
Стрыж надзмялелай рэчкаю,
Чмель на сухімсвятаянніку.
Я з малітвайадзінаю
Да Ўсявышнягягрукаю:
Хай маё станесынавым
І хай сынавабудзе ўнукавым («Любоў мая невылечная»).
Уся паэзіяпісьменніка – шчымлівы Сад Душы. А галоўная ў ім – гераіня-Муза, што жыве ваўзвышаным свеце павагі, шчырасці і захаплення, як у вершы «Мой сад у снезапа калена»:
Мой сад у снезепа калена
Азяб у золь існегапад...
Табе не холадна,Алена?
Табе не холадна,Алена?
Табе не хочаццаназад?
Мой сад зусім несалаўіны –
У ім ахрыплыявятры.
У ім рабіна дыкаліна,
У ім рабіна дыкаліна –
Вось і усе ягодары.
Мой сад пусцеебез дагляду.
Яго сячэ калючыград.
Ён замаркоціўсябез свята...
Ён замаркоціўсябез свята...
Табе не хочаццаназад?
Ключ да разгадкітаямнічай вобразнасці гэтага верша-феерыі, летуцення – у феномене Душы: «Запрашэннеглянуць на звыклы як быццам краявід, але ўжо і нязвыклы, бо ён непазнавальназмяніўся пад поглядам паэта, было па сутнасці запрашэннем глянуць у сваю душу,адкрыць яе для роднага краю. Свае „дамашнія“, правінцыяльныя, нічымяк быццам не знакамітыя лес і возера заслугоўвалі, аказваецца, самай натхнёнайпаэтычнай увагі...».
Відаць, мелірацыя сярэднявечныя пісьменнікі, аўтары класічных міракляў, лэ, маралітэ, каліасноўнай этычнай каштоўнасцю лічылі Сад Душы герояў, дзе кветкі і дрэвы нібысімвалічныя правобразы заганаў і вартасцяў чалавечых. А ў Садзе Душы АлесяПісьмянкова кветкаю-героем – чалавечая дабрыня-любасць да бліжняга, роднайзямлі, Айчыны, таму ўвайсці ў паэтычны сад гэтага пісьменніка заўсёды прыемна:
І будзе дзень,
І будзе вечар,
І лістапад,
І снегапад.
Пакуль смяецца
І шчабеча
Дзіцячы сад –тушыны сад.
Тут на адкрыцці
дзень багаты
Тут самы светлы
Ў свеце лад.
… Ах, птушаняты,
Птушаняты –
Сінеча
Мілых вачанят!
Калі адзайздрасці
хто хворы,
Душа стамляецца
ад звад
І пачарнела,
Быццам воран,
Акно адкрыйце ўгэты сад. ("І будзе дзень, і будзе вечар...")
Сучаснасць імінулае ў часавай прасторы твораў Алеся Пісьмянкова, як ужо адзначана вышэй,аргнанічна спалучаныя:
Я зноў на станцыілясной,
Марозна-звонкай,заінелай,
Стаю ў Бялынківачахбелых,
Прапахлыхсмольнаю сасной («Калядныя строфы»)
Узнікае пытанне:ці не мае гэты радок падсвядомы мастацкі падтэкст, генетычную паралель звобразам Бялыніцкай іконы Багародзіцы? Дарэчы, сваю назву святыня атрымала адтаго, што час яе з’яўлення ў ХІІІ стагоддзі на Магілёўшчыне (хоць да Хстагоддзя яна вядомая як кракаўская ікона – сведчанне праваслаўнага мінулагаПольшчы) цудадзейны вобраз заззяў яркім святлом, і нгочы на вачах у людзейрабіліся белымі. У замілаванай душы лірычнага героя паэта цудадзейнае святлопатронкі родных земляў Багародзіцы і святло Віфлеемскай зоркі НараджэнняХрыстовага паядноўваюцца:
Іскрыцца радасцюзіма,
Не спяцьаснежаныя хаты.
О свята светлаекалядаў!
Святлей на свецесвят няма («Калядныя строфы»).
І духоўныя каранісваёй паэзіі А.Пісьмянкоў бачыць менавіта ў гэтым свяце святаў, пачаткувыбаўлення роду чалавечага з грахоўнага нябыту:
І ў гэтай чуйнайцішыні,
Якую лёс яшчэ даўзведаць,
Вялікі грэх небыць паэтам,
Вялікі грэх… («Калядныястрофы»).
Замілаванайпростасцю, лёгкім і дакладным стылем аповеду палоніць нас творчасць АлесяПісьмянкова, лірычны герой якога жыве ў прадчуванні велічных старонак жыцця,дзе:
Вершы могуцьздарацца,
Вершы могуцьпрысніцца,
Могуць плакаць,смяяцца,
Крычаць імаліцца.
Вершы могуць забыцца,
У куточакзабіцца,
Замаўчаць,затаіцца,
Каб аднойчыадбыцца.
І – збыцца. («Вершымогуць здарацца»).

2.3Тэма Радзімы ў лірыцы А.Пісьмянкова
Лірык пахарактары, А.Пісьмянкоў заставаўся лірыкам і ў паэзіі, але лірыкам, якому нечужой была і філасофія. Ды не тая – мудрагелістая, што часцей лунае дзесьцівысока, а філасофія жыцця, зямная ў сваёй аснове. І гэта вельмі адчувальна ўвершах, у якіх гучыць тэма «малой радзімы» – таго кутка Бацькаўшчыны,дзе Алесь Пісьмянкоў нарадзіўся і гадаваўся, куды нязменна вяртаўся ў снах і наяве.
Бесядзь змалкугайдала яго на сваіх хвалях, яна ж калыхала і ягоныя мары, якія сягалідалёка-далёка за небакрай, што хаваўся за мройнасцю абсягаў. І гэтыя мілыясэрцу вобразы не маглі не выліцца ў паэзію. Пачынаючы з таго яшчэ моманту, каліўпершыню з’явілася жаданне расказаць у вершы пра ўбачанае, пра тое, штонязменна хвалюе. І гэты верш нарадзіўся:
Мая вёска, маявёска,
Сонца, мар маіх,надзей,
Усміхаеццабярозка,
Сустракаючылюдзей.
Твор гэты,магчыма, у нечым яшчэ празмерна наіўны, але невыпадкова менавіта на яго звярнуўувагу выдатны знаўца паэзіі Аляксей Пысін.
Хараство родныхкраявідаў з гадамі не толькі не забываецца, а пры кожнай новай сустрэчы вабілаяшчэ больш. Паэта напаўняла такая любоў, што ягоны лірычны герой, адчуваючыгэтую спаконвечную еднасць, прызнаваўся ў сваіх пачуццях да Бацькаўшчыны быццамна адным дыханні [10; С.3].
Паэзія творцыпрачулая, у ёй ёсць жыццёвая моц, духоўная трываласць. І пры гэтым – дзіўная,лаканічная, што месцамі нагадвае нават пэўную эскізнасць, але эскізнасць гэтая– не штрыхавая, а контурна выразная. Таму і атрымліваецца паэтычны малюнактакім зрокава выразным і пераканальным.
Няма паэта, ележыве напісанае ім. І па-ранейшаму дзесьці на касцюковіцкай зямлі блукае белыконь яго маленства і ягонай паэзіі:
За Бесяддзю-ракой
Іржэ мой белыконь,
Вушамі коньстрыжэ...
Трывожна коньіржэ...
Праз вёрсты ігады
Заве мяне туды,
Да той святойвады,
Што горкне адбяды.
Вушамі коньстрыжэ,
Самотна конь іржэ
Над чорнаю бядой,
Над горкаю вадой («Белыконь»).
Радзімаасацыіруецца ў свядомасці пісьменніка таксама з родным бацькоўскім домам, кудызноў і зноў памяць цягне яго:
Якая позняявясно,
Якое доўгаечаканне!
Мне ноччу сніццабаразна,
Шпакомразбуджанае ранне.
І бацькамвыбелены сад.
Пад белай яблыняю– грады.
І маці ясніццапагляд:
Яна высаджваерасаду

Мне сніццавыбелены сад,
О, каб вярнуцьтой кадр назад!
Не выклікаетаксама здзіўлення, што вобраз малой радзімы ў вершах паэта часта стаіць побачз вобразам маці. Бо нездарма ж бытуе словазлучэнне, што складаецца з дарагіхкожнаму слоў – «радзіма-маці».

Заключэнне
Як сапраўднымастак, Алесь Пісьмянкоў быў вельмі патрабавальны да слова, праўдзівы ў сваіхпачуццях і ацэнках пра што б ні пісаў, якую б тэму ні закранаў. А пісаў ённетарапліва, удумліва, з сапраўдным вясковым розумам.
Некаторыя крытыкіі літаратуразнаўцы лічуць, што тая папулярнасць, якая характэрная вершам АлесяПісьмянкова напрамую залежыць ад яго стаўлення да слова як да святая святых,дадзенага чалавеку для таго, каб зберагчы ў душы ўсё ўзвышанае, светлае.
Замілаванайпростасцю, лёгкім і дакладным стылем аповеду палоніць нас творчасць АлесяПісьмянкова, лірычны герой якога жыве ў прадчуванні велічных старонак жыцця.
На думку многіхлітаратуразнаўцаў, Алесь Пісьмянкоў меў неад’емны талент на любоў: да бацькоў,да Радзімы, да жанчыны, да сям’і, да ўсіх добрых людзей. Пра гэта сведчыць іневыпадкова абраны ім назоў для сваёй, як аказалася апошняй прыжыццёвай кніжкі– «Я не памру, пакуль люблю».
Мастакоўскаяспадчына Алеся Пісьмянкова (наступнае вельмі цяжка сцвярджаць, але ад такогасцвярджэння нікуды не дзенешся, бо яно ў дачыненні да напісанага ім паспеластаць рэальнасцю – суровай і разам з тым непазбежнай) патрапляе пад вызначэнне:малы залатнік, ды дарагі.
Сапраўды, калісабраць усё напісанае ім, а гэта не толькі «дарослыя» вершы ізгаданыя публіцыстычныя развагі, а і тры кнігі паэзіі для дзяцей, набярэцца ненашмат болей за дзесяць улікова-выдавецкіх аркушаў, але гэта ўсё тое, што зпоўным правам трэба аднесці да безумоўных ягоных мастакоўскіх здабыткаў, азначыць, і да набыткаў беларускай паэзіі ў цэлым.
Такім чынам, маерацыю сцвярджэнне самога Алеся Пісьмянкова пра тое, што той з паэтаў, хтовыступае ў друку не часта, нязменна трымае планку мастацкасці на высокімузроўні. Правільна гэта, аднак, найперш для яго самога. Як правільным будзесцвярджэнне, што Алесь Пісьмянкоў – адзін з нямногіх, хто з першых жа сваіхтворчых крокаў аказаўся гэтак цесна прывязаны да роднай яму бесядзьскай зямлі,а яшчэ адразу намацаў тую сцяжыну, што вядзе ў мінуўшчыну роднага краю,кранаецца самых вытокаў, а ўжо з гэтых агледзін даўніны паспяхова перайшоў і дабольш глыбокага асэнсавання паняцця Радзімы, Бацькаўшчыны, Беларусі. Ён апяваўхараство краявідаў, што з гадамі не толькі не забываліся, а пры кожнай новайсустрэчы з імі яшчэ больш вабілі. Такая любоў настолькі напаўняла паэта, штоягоны лірычны герой, адчуваючы гэтую спаконвечную еднасць, прызнаваўся ў сваёйлюбові да Бацькаўшчыны быццам на адным дыханні. Таму яго вершы і такіякароткія.

Спіс літаратуры
1. ВішнеўскіАлесь. Шуміць лес, цвіце сад. // Бел. думка. – 2007. — №2. – С. 127 – 133.
2. Галубовіч П. Рыцар паэзіі // Полымя. – 2005. — №4.– С. 211 – 216.
3. Гальпяровіч Навум. Паэзія дабрыні: творчасць АлесяПісьмянкова //Пачатковая школа. – 2005. — № 4. – С. 48-49.
4. Гальпяровіч Н. Элексір бессмяротнасці: Творчыпартрэт Алеся Пісьмянкова // Настаўніцкая газета. – 2002. – 17 студзеня. – С.4.
5. Заяц Н. «Нам адпушчана так небагата...»// Роднае слова. – 2007. — №2. – С. 3-5.
6. Зэкаў А. 3 гады пра сёе-тое і ўсяго //ЛіМ. – 2006.– 21 красавіка. — №16. – С. 14.
7. Зэкаў А. Такі ён быў – Алесь // Полымя. – 2006. — №10. – С. 207 – 212.
8. Ківатыцкі У. Шчымлівы боль расстання // Полымя. –2006. — №12. – С. 62 – 63.
9. Коршуков Е. Сердце поэта: прочитывая книгу поэзииАлеся Письменкова «Думаць вершы» //Нёман. – 2005. — № 7. – С. 198 –200.
10. Марціновіч А. Праз уласнае сэрца: Тэма Радзімы ўтворчасці Алеся Пісьмянкова //Роднае слова. – 2005. — №2. – С.3-5.
11. Марціновіч А. Белы бусел над Бесяддзю. Творчыпартрэт Алеся Пісьмянкова // Полымя. – 2004. — №10. – С. 180-190.
12. Мушынская Т. «Я не памру, пакуль люблю...».Творчы партрэт Алеся Пісьмянкова // Культура. – 2004. – 1-7 мая. – С.23.
13. Паэзія А.Пісьмянкова ў колерах і пахах. БельскіА.І. // Галасы і вобразы: літаратурна-крытычны артыкул, А.І. Бельскі. – С. 144– 157.
14. Патапенка В. «Дзівакамі былі геніі...».Алесь Пісьмянкоў //ЛіМ. – 2007. – 2 сакавіка. — №9. – С. 14.
15. Патапенка В. На зямлі радзімічаў // Полымя. –2007. — №2. – С. 198 – 202.
16. Пісьмянкоў А. Белы камень. Вершы. – 1983. – ЛіМ. –1984. – 23 сакавіка. – С. 6-7.
17. Пісьмянкоў А. Вершы //ЛіМ. – 2003. – 27 чэрвеня. –С.8.
18. Саковіч П. Ён не памрэ, пакуль яго любім //ЛіМ. –2007. – 4 мая. — №18. – С.14.
19. Цімошык Л. Алесь Пісьмянкоў: «Баюся прозы якагню» // Звязда. – 1997. – 10 кастрычніка. – С. 4.
20. Яскевіч А. «Трэба капаць крыніцу...».Пра паэзію Алеся Пісьмянкова //Роднае слова. – 2000. — №4. – С. 13-17.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Музыка и театр России 19 век
Реферат Queen VictoriaThe Young Years Essay Research Paper
Реферат Access. Реляційні таблиці, запити, форми. Оформлення звітів
Реферат Психология преступных групп и криминальной субкультуры
Реферат Теория Мальтуса и современность
Реферат Численное решение уравнения Шредингера средствами Java
Реферат Ответственность за нарушение обязательств 3
Реферат Проблемы государственного регулирования отечественной экономики
Реферат Учет и анализ расходов на оплату труда в торговле
Реферат Business associations (english)
Реферат Оппозиция дела и оппозиция мысли николаевской России.
Реферат Автоматические системы управления химико-технологическими процессами
Реферат Грузинский коллаборационизм во Второй мировой войне
Реферат Нормирование загрязнений сельскохозяйственных почв
Реферат Творча спадщина Софії Русової Періоду еміграції